dc.description.abstract | Спіртзавод у Лынтупах - помнік архітэктуры, збудаваны I. Бішэўскім ў 1900-1904 гг. Комплекс спіртзавода ўключае гістарычныя будынкі цахоў асноўнага і дадатковых вытворчасцей, спіртасховішчы, матэрыяльных складоў, майстэрняў, кацельні. У рамках праекта рэнавацыі тэрыторыі спіртзавода прапанавана скараціць вытворчыя тэрыторыі і ўключыць іх у сетку грамадскіх прастор пасёлка. Такім чынам будзе запяспечана стварэнне новых працоўных месцаў і прыцягненне турыстаў з Беларусі і блізкага замежжа (у 4 км мяжа з Літвой). Былі выяўлены найбольш каштоўныя з гістарычнага пункту гледжання карпусы і зроблена прапанова по рэстаўрацыі фасадаў. Галоўны элемент прыцягненне на тэрыторыі - будынак асноўнага вытворчасці. Пад пластом бэжавай тынкоўкі быў знойдзены фасад з чырвонай цэглы (самараскрытыя зандажы на фасадзе). Выканана рэканструкцыя вытворчасці з скарачэннем вытворчых магутнасцяў з 1500 да 500 дал/сут. Вызваленыя плошчы выкарыстаны для экспазіцыі, кафэ і дэгустацыйнага бара, адміністрацыйных памяшканняў. Для функцыянальнага і прасторавага падзелу тэрыторыі прапанавана аднавіць гістарычную алею, якая вядзе да суседняй сядзібы Бішэўскіх (ГКК). На тэрыторыі размешчаны аб'екты грамадскага харчавання, хостэл, адміністрацыйныя і адукацыйныя блокі, керамічныя майстэрні і майстэрні для працы з дрэвам, прастора для грамадскіх мерапрыемстваў. Пракет выкананы адпаведна ПЗА на гэту тэрыторыю, які прадугледжвае захванне каштоўных карпусоў з забаронай змены іх знешняга выгляда, забарона новай будоўлі вышэй навакольных будынкаў і новай вытворчасці, выкарыстанне нетрадыцыйных тыпаў дахаў. Для гарманізацыі з гістарычнай існуючай забудовай новыя пабудовы выконваюцца з сучасных матэрыялаў і канструкцый, ашаляваных з захаваннем прынцыпаў традыцыйнай драўляная архітэктуры. | ru |