Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Кафедра беларускай і рускай моў Беларуская мова (прафесійная лексіка) Вучэбна-метадычны дапаможнік для студэнтаў БНТУ Частка I Беларуская мова: агульныя звесткі, паходжанне і развіццё, функцыянальныя стылі. У чатырох частках Пад рэдакцыяй Л.А. Гіруцкай Электронны вучэбны матэрыял Мінск 2013 2 УДК 808.26 (075.8) ББК 81.4 Беия 7 Б 43 Аўтары: Л.А. Гіруцкая, І.У. Будзько, Т.А. Кузняцова, А.А. Мішанькіна, К.М. Міцкевіч, Н.Я. Пятрова, І.У. Савіцкая, Н. В. Сазонава, А.П. Сахончык, А.С. Рускіх. Рэцэнзенты: кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры беларускай і рускай моў БНТУ Л.Ф. Гербік, кандыдат філалагічных навук В.І. Уласевіч Дапаможнік ўключае агульналінгвістычныя звесткі, якія неабходны для разумення сутнасці мовы, яе ролі ў жыцці грамадства, асаблівасцей функцыянавання беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму ў РБ; знаёміць з этапамі развіцця беларускай мовы, функцыянальнымі стылямі, адметнасцямі стылістыкі афіцыйна-справавых дакументаў. Кожны з раздзелаў уключае тэарэтычны і практычны матэрыял. Дапаможнік прызначаны для студэнтаў тэхнічных і гуманітарных факультэтаў ВНУ; ён будзе карысны і ўсім тым, хто цікавіцца праблемамі лінгвістыкі і беларускай мовы. Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт пр-т Незалежнасці, 65, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь Тел.(017) 292-77-52 факс (017) 292-91-37 Рэгістрацыйны № 3 Змест: Ад аўтараў 5 I. УВОДЗІНЫ Ў НАВУКУ АБ МОВЕ 6 1. Сутнасць мовы 6 2. Гіпотэзы паходжання мовы 10 3. Асноўныя функцыі мовы 14 4. Як у мове адлюстроўваюцца асаблівасці жыцця, светаўспрымання, псіхалогіі народа 20 5. Як грамадства ўплывае на мову 25 6. Праблема беларуска-рускай інтэрферэнцыі 37 ІІ. З ГІСТОРЫІ ПІСЬМА 47 1. Перадгісторыя пісьма 47 2. Асноўныя этапы развіцця пісьма 52 2.1. Піктаграфічнае пісьмо 52 2.2. Ідэаграфічнае пісьмо 56 2.3. Складовае (сілабічнае) пісьмо 61 2.4. Літарна-гукавое (фанемаграфічнае) пісьмо 63 3. Беларускае пісьмо.З гісторыі беларускай графікі66 Аксамітны правапіс 80 Гэта цікава 84 ІІІ. ПАХОДЖАННЕ І РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ86 1. Беларуская мова – нацыянальная адметнасць і духоўны скарб беларускага народа 86 2. Месца беларускай мовы ў сусветнай моўнай сям’і 88 3. Праславянскі перыяд 90 4. Фарміраванне мовы беларускай народнасці 95 5. Беларуская мова часоў Вялікага Княства Літоўскага99 6. Новая беларуская літаратурная мова 106 ДАДАТАК 1 118 АЎРАМІЙ СМАЛЕНСКІ (ПРАЦАЛЮБІВЫ) 118 КЛІМЕНТ СМАЛЯЦІЧ 119 КІРЫЛА ТУРАЎСКІ 121 ЕФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ 124 4 СКАРЫНА (Скарыніч ) ФРАНЦЫСК 128 СЫМОН БУДНЫ 131 ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ 135 СТАТУТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА 137 ЛАЎРЭНЦІЙ ЗІЗАНІЙ 140 СМАТРЫЦКІ МЯЛЕЦІЙ 143 МЕТРЫКА ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА 146 СІМЯОН ПОЛАЦКІ 148 ФІЛАМАТЫ І ФІЛАРЭТЫ 151 ЧАЧОТ ЯН АНТОНІ ТАДЭВУШАВІЧ 153 НАСОВІЧ ІВАН ІВАНАВІЧ 155 КАРСКІ ЯЎХІМ ФЁДАРАВІЧ 158 «НАША НІВА» 160 СЦЯПАН НЕКРАШЭВІЧ 164 ВАЦЛАЎ ЛАСТОЎСКІ 166 ЯЗЭП ЛЁСІК 169 БРАНІСЛАЎ ТАРАШКЕВІЧ 171 ІV. Функцыянальныя стылі бел. літаратурнай мовы 175 1. Агульныя звесткі 175 2. Заданні 179 V. Стылістыка афіцыйна–справавых дакументаў 205 1. Справавыя лісты: моўнае афармленне 209 2. Прыватныя дзелавыя паперы 217 5 Ад аўтараў Дадзены дапаможнік уяўляе сабой першую частку дапаможніка па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка” і складзены ў адпаведнасці з тыпавой праграмай дысцыпліны, зацверджанай Міністэрствам адукацыі РБ 19.03.2001г. Ён уключае наступныя раздзелы: 1. Уводзіны ў навуку аб мове. 2. З гісторыі пісьма. 3. Паходжанне і развіццё беларускай мовы (раздзел змяшчае таксама дадатак). 4. Функцыянальныя стылі сучаснай беларускай літаратурнай мовы. 5. Стылістыка афіцыйна-справавых дакументаў. Кожны раздзел складаецца з шэрагу тэкстаў, якія суправаджаюцца пытаннямі і заданнямі, у тым ліку тэставымі і кантрольнымі. Першы раздзел падрыхтаваны ст.выкл. Л.А. Гіруцкай і дацэнтам кафедры Т.А. Кузняцовай, выкл. А.С. Рускіх, другі – дацэнтам І.У. Савіцкай, ст. выкл. Н.Я. Пятровай, выкл. Н. В. Сазонавай, трэці – дацэнтам І.У. Будзько, ст. выкл. Л.А. Гіруцкай, дадатак зроблены ст. выкл. Н.Я. Пятровай, чацвёрты раздзел падрыхтаваны ст. выкл. К.М. Міцкевічам і А.П.Сахончык, пяты – ст. выкл. А.А. Мішанькінай і ст. выкл. К.М. Міцкевічам. Матэрыялы са знакам Š можна рэкамендаваць для самастойнай працы студэнтаў. 6 I. УВОДЗІНЫ Ў НАВУКУ АБ МОВЕ 1. Сутнасць мовы На Зямлі жывуць тысячы відаў жывых істот, але сярод іх толькі чалавек валодае членападзельнай мовай, якая з’яўляецца, такім чынам, галоўнай дыферэнцыяльнай прыкметай Homo loquens – чалавека, які гаворыць. Сапраўды, без паняцця мовы немагчыма даць азначэнне чалавеку. Старажытнагрэчаскі філосаф Платон у гутарцы з Дыягенам неяк адзначыў чалавека як жывую істоту на дзвюх нагах і без пер'яў. У адказ Дыяген прынес … абшчыпанага пеўня і сказаў: «Вазьміце свайго чалавека!» Напэўна, нельга выявіць сутнасць чалавека сукупнасцю дзвюх знешніх прыкмет. БЭ прыводзіць такое азначэнне: «Чалавек, вышэйшая ступень эвалюцыі жывых арганізмаў на Зямлі, прадстаўнік біялагічнага віду, сацыяльная істота і суб’ект гісторыі. З жывёльнага свету чалавека вылучаюць свядомасць, здольнасць рабіць прылады працы і выкарыстоўваць іх для ўздзеяння на навакольнае асяроддзе. Ад антрапоідаў чалавека адрозніваюць прамахаджэнне, здольныя да маніпуляцыі рукі, высокаразвіты мозг, членападзельная мова». А вось як БЭ вызначае нацыю: «Нацыя (лац. natio – народ, племя), устойлівая этнасацыяльная супольнасць людзей, якія пражываюць на адной тэрыторыі, звязаны агульным эканамічным і сацыяльна-палітычным жыццём, маюць адзіную культуру, мову і самасвядомасць”. Як бачна, у абедзвюх фармулёўках мова займае сарцавіннае палажэнне. «…Усе віды сувязяў паміж членамі нацыі, псіхічны склад і культура людзей цалкам грунтуюцца на мове, апасродкавана ці прама праяўляюцца ў ёй»1 1 Плотнікаў Б.А. Агульнае мовазнаўства. – Мн.: Універсітэцкае, 1994, с. 30. 7 Падлічана, што каля 80% усяго жыцця чалавека так ці інакш звязана з мовай: 19 гадзін у суткі мы размаўляем, слухаем, чытаем, пішам, думаем самі сабе, разважаем, бачым сны, нешта мармочучы… Мова – унікальнейшая з'ява. Яна адначасова з'ява ідэальная і матэрыяльная, індывідуальная і сацыяльная, самая старажытная і самая свежая; яна адначасова і адрознівае чалавека ад усяго свету жывых істот, і аб'ядноўвае вялікі клас жывых істот у адзін чалавечы род. З дапамогай мовы чалавек мае доступ да ўсіх назапашаных чалавецтвам ведаў, да ўсяго таго, што ўспрымаюць, ведаюць усе іншыя людзі. Людзі задавальняюць свае патрэбы, словамі прымушаючы іншых рабіць што- небудзь за іх. Мы можам гаварыць адно, а думаць другое; можам пахваліць і абразіць, “лячыць і калечыць” словам… “Мова служыць адной з тых рэдкіх гаючых крыніц, з якой кожны можа браць столькі, колькі здужае, а крыніца ад гэтага не бяднее, не вычэрпваецца, а, наадварот, узбагачаецца, робіцца больш дасканалай прапарцыянальна ўжыванню яе змесціва” 2. Мова злучае не толькі прадстаўнікоў аднаго пакалення, але і розныя гістарычныя пакаленні людзей (дзякуючы пісьмовай форме). У гісторыі навукі існавалі розныя погляды на мову. Адны вучоныя разглядалі мову як з'яву біялагічную (такую ж, як здольнасць есці, піць, хадзіць, колер вачэй і г.д.); другія – як з'яву псіхічную. Сапраўды, пры спараджэнні маўлення або пры яго ўспрыманні актыўна працуюць псіхафізіялагічныя органы чалавека (нервовая сістэма, мозг, лёгкія, язык, слыхавыя органы і інш.). Але зафіксаваны выпадкі, калі нованароджаныя траплялі ў асяроддзе звяроў, і там, зразумела, у іх не развівалася мова, нават не з'яўлялася патрэба ў ёй. З гісторыі вядомы і варварскія эксперыменты старажытных часоў, калі грудных дзяцей ад этнічна розных бацькоў пазбаўлялі 2 Плотнікаў Б.А. Агульнае мовазнаўства. – Мн.: Універсітэцкае, 1994, с. 37. 8 ўзаемаадносін з людзьмі, каб даведацца, якая мова першародная. Але мэты такія вопыты не дасягалі, бо чалавек павінен н а в у ч ы ц ц а мове ад іншых людзей, сама па сабе яна не сфарміруецца нават у генія. Дзіця, незалежна ад нацыянальнасці і генаў бацькоў, пачне размаўляць на той мове, якую чуе з першых дзён жыцця. Яна не перадаецца ў спадчыну, як колер скуры ці разрэз вачэй. Ад прыроды мы маем механізм, які забяспечвае м а г ч ы м а с ц ь маўлення, але рэалізаваць здольнасць авалодаць мовай чалавек можа толькі ў зносінах з іншымі людзьмі. Пры гэтым мы авалодваем канкрэтнай мовай, а не мовай увогуле. У гэтым і праяўляецца сацыяльная (грамадская) прырода мовы. Пранізваючы ўсе сферы матэрыяльнага і духоўнага жыцця грамадства, яна самым непасрэдным чынам звязана з усімі праявамі сацыяльнага быцця чалавека. «Па сутнасці, мова – гэта неабходная ўмова існавання грамадства, яго падмурак. Без яе не можа быць грамадства, як і сама мова не можа існаваць без грамадства»3. ЦІ ВЕДАЕЦЕ ВЫ, ШТО… Самая складаная мова – эскімоская. У ёй 63 формы цяперашняга часу дзеяслова, а назоўнікі адзіночнага ліку маюць 253 канчаткі! Самая “спакойная” мова – у эскімосаў Грэнландыі. У ёй адсутнічаюць лаянкавыя словы. Самую ”жаноцкую” мову можна сустрэць на востраве Даменіку. Жанчыны там размаўляюць на мове, адрознай ад мовы мужчын. ПЫТАННІ І ЗАДАННІ 1. У наступных словазлучэннях замяніце падкрэсленыя словы сінанімічнымі. 3 Сямешка Л.І. Беларуская мова. – Мн. Сучаснае слова, 1999, с. 5. 9 Валодаць мовай, дыферэнцыяльная прыкмета, дыялог філосафаў, даць наступнае азначэнне, найвышэйшая ступень, спецыфічныя рысы, сарцавіннае палажэнне, унікальная з'ява, грамадская прырода, назапашваць веды, злучаць пакаленні, пазбавіць кантактаў, у зносінах з іншымі людзьмі, падмурак грамадства. 2. Абапіраючыся на тэкст, дапішыце наступныя сказы. 1. Членападзельная мова – гэта галоўная … . 2. Без паняцця мовы немагчыма даць … як …, так і … . 3. Існаванне чалавека пераважна моўнае, бо … . 4. Унікальнасць мовы ў тым, што … . 5. З дапамогай мовы чалавек можа … . 6. Ад прыроды чалавек мае … , але рэалізаваць яе можна … . 7. Сацыяльная прырода мовы ў тым, што… 3. Пракаменціруйце наступную інфармацыю. Да Другой сусветнай вайны македонская мова не вылучалася ў якасці асобнай, а лічылася д ы я л е к т а м балгарскай. Пасля вайны ў складзе Югаславіі ўтварылася як самастойная дзяржава Македонская Рэспубліка. Македонская мова функцыянуе і разглядаецца як самастойная мова. 4. Мовы якіх народаў уяўляюцца вам найбольш далёкімі, непадобнымі да нашай? А псіхалогія? Аб чым, на вашу думку, сведчыць такая залежнасць? 5. Ці адлюстроўваюцца ў нацыянальнай мове (калі так, то як) такія сацыяльныя фактары, як месца жыхарства, прафесія, род заняткаў, пол, узрост, інтарэсы, ступень адукаванасці і г.д.? 6. Па якіх параметрах моўныя асаблівасці кожнага з нас можна параўнаць з адбіткамі пальцаў? 7. Узяць языка, нашэсце дванадзесяці языкоў (пра ўварванне шматнацыянальнай арміі Напалеона ў Расію ў 1812 г.) … Аб чым сведчыць такое ўжыванне слова “язык”? 8. Ахарактарызуйце значэнне наступных прыказак і прымавак пра мову: 10 Які розум, такая і гаворка. Хто болей знае, той болей пытае. Пустой птушкі пустая песня. Рана загаіцца, злое слова ніколі. Што напісана пяром, не выйме і сякера. 9. Разгарніце наступныя тэзісы: 1. Менавіта мова адчыняе нам доступ да ўсяго таго, што ўспрымаюць іншыя людзі, да ўсёй той інфармацыі, якая назапашана чалавецтвам за гады яго існавання. 2. Мова згуртоўвае не толькі людзей аднаго пакалення, але і пры дапамозе сваёй пісьмовай формы розныя гістарычныя пакаленні людзей. 3. Мова адначасова належыць і да самых старажытных, і да самых свежых з'яў. 4. Нямецкі філосаф і пісьменнік І.В. Гётэ сцвярджаў, што, “колькі ты ведаеш моў, столькі разоў ты чалавек”. 5. Любое буйное вынаходства, у тым ліку і мова, мае свой адваротны бок ( хаця віной усяго звязанага з мовай «негатыву» служыць не сама мова, а яе носьбіт). 6. Мова – невычэрпная крыніца, якая не бяднее, а ўзбагачаецца прапарцыянальна распаўсюджванню яе змесціва. 10. Адкажыце на пытанні: 1. Чаму менавіта членападзельная мова з’яўляецца галоўнай дыферэнцыяльнай прыкметай чалавека? 2. Чаму мова займае цэнтральнае палажэнне ў азначэннях чалавека і нацыі? 3. У чым унікальнасць мовы? 4. У чым праяўляецца сацыяльнае і індывідуальнае ў мове? 5. У чым заключаецца сацыяльная прырода мовы? 11. Напішыце міні-сачыненне на тэму “Я – Homo loquens, і гэта значыць…” 2. Гіпотэзы паходжання мовы Пытанне ад паходжанні мовы з’яўляецца адным з самых складаных і да канца не вырашаных навукай. Пісьменства, якое матэрыяльна фіксуе і захоўвае вынікі моўнай дзейнасці, існуе адносна нядоўгі час, усяго каля 5000 гадоў. А дзясяткі тысяч гадоў, пераважную большасць існавання чалавека як 11 істоты моўнай, мова ўжывалася толькі ў вуснай форме, таму дакладных, строга аргументаваных звестак пра тое, калі і як узнікла мова, якія этапы развіцця яна прайшла, у вучоных няма. У сувязі з гэтым вырашэнне праблемы паходжання мовы цалкам з’яўляецца гіпатэтычным. У гіпотэзах паходжання мовы можна ўмоўна выдзеліць два падыходы да рашэння гэтай праблемы: 1) мова з’явілася натуральным шляхам; 2) мова створана штучна нейкай актыўнай стваральнай сілай. На ранніх этапах цывілізацыі ўзнікла лагасічная (логасная) тэорыя (ад грэч. Logos – слова, паняцце, розум) паходжання мовы. Яна існуе ў некалькіх разнавіднасцях – ведычнай, біблейскай і канфуцыянскай -- і пабудавана на міфолага-рэлігійных уяўленнях пра мову як дар Бога (багоў). У адпаведнасці з гэтай гіпотэзай, у аснове свету ляжыць духоўны пачатак (Бог, Логас, Дух, Слова, Дао), які ўздзейнічае на матэрыю, што знаходзіцца ў хаатычным стане, уладкоўвае яе формы і стварае свет і чалавека. Па Бібліі носьбітам Слова з’яўляецца Бог: “У пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Слова было Бог. Яно было спачатку ў Бога. Усё праз Яго пачало быць, і без Яго нічога не пачало быць, што пачало быць” (Евангелле ад Іаана, 1 ст.) Ствараючы свет, Бог ажыццяўляе акт гаварэння: “І сказаў Бог: да будзе святло. І стала святло…” Затым ён дае імёны створаным сутнасцям: “І назваў Бог святло днём, а цьму ноччу…” Такіх імёнаў Бог устанаўлівае няшмат: дзень, ноч, неба, зямля, мора, даручаючы называць усё астатняе Адаму. Такім чынам, згодна з Бібліяй, Бог даў людзям здольнасць да мовы, якую яны выкарысталі для наймення рэчаў. Падобныя тлумачэнні, зразумела, у іншых тэрмінах, ёсць у індыйскіх Ведах і ў канфуцыянстве, у старажытнагрэчаскага філосафа Платона (ІV ст. да н.э.) і ў класіка нямецкай філасофіі Г.Э. Лесінга (ХVІІІ ст.)… 12 З часоў Старажытнай Грэцыі (ад стоікаў) бярэ пачатак гукапераймальная гіпотэза, падтрыманая і развітая ў ХVІІІ – ХІХ стст. Яе сутнасць у тым, што мова ўзнікла праз перайманне (імітацыю) чалавекам гукаў навакольнага свету – шуму ветру, крыку звяроў, птушынага шчэбету, журчання вады, шапацення лісця і г.д. Сапраўды, у кожнай мове ёсць пэўная колькасць гукаперайманняў і вытворных ад іх слоў: кі- гік – кігікаць, кур-няў – курняўкаць, туп-туп-туп – тупаць, га- га-га – гагатаць і інш. Пры гэтым у розных мовах гэтая імітацыя можа адбывацца па-рознаму. Так, па-французску певень “спявае” кіріко-ко, па-англійску – кок-э-дудль-ду, а па- армянску кук-лі-ку. Але такіх слоў у мовах няшмат. Таксама з антычнай філасофіі (ад эпікурэйцаў) дайшла да нас выклічнікавая гіпотэза, якая ў больш складаных варыянтах існуе ў навуцы і зараз. Паводле яе, паходжанне мовы звязана з тымі натуральнымі гукамі, якімі насычана біялагічнае жыццё самога чалавека (крыкі, кашаль, сапенне, гукі, выкліканыя пачуццямі болю, радасці, абурэння, гневу і г. д.) тыпу ах, ой, мм, о–ё-ёй, гэй і інш. Ад іх узнікаюць словы тыпу ахаць, войкаць, мыкаць. Пазней, на думку прыхільнікаў гэтай гіпотэзы, сувязь паміж гучаннем слова і эмацыянальным станам чалавека становіцца толькі ўскоснай. У ХVІІІ ст. у Еўропе пашыраецца тэорыя грамадскай дамоўленасці. Некаторыя яе ідэі былі сфармуляваны ў ХVІІ ст. англійскім філосафам Т.Гобсам, які лічыў, што маўленне было вынайдзена людзьмі падобна да таго, як пазней яны вынайшлі кнігадрукаванне: нашым першабытным продкам “прыйшло ў галаву” даць назвы рэчам, і дзякуючы гэтаму яны атрымалі магчымасць утрымліваць у памяці думкі, абменьвацца інфармацыяй, бавіць час. Паводле Ж.-Ж. Русо, у прыродны перыяд жыцця чалавецтва пануюць эмацыянальныя выкрыкі, але па меры набліжэння да цывілізаванага жыцця людзі шукаюць больш зручныя знакі для зносін, якімі становяцца жэсты і гукаперайманні. А далейшая замена жэстаў 13 на гукі патрабавала калектыўнай згоды і слоў, каб увесці ў карыстанне новыя словы і дамовіцца аб іх значэнні. У ХІХ ст. французскім філосафам Л. Нуарэ была выказана гіпотэза пра тое, што мова ўзнікла ў час калектыўнай працы людзей, якія дапамагалі сабе выкрыкамі пры яе выкананні, і гэтыя працоўныя выкрыкі ляглі ў аснову мовы людзей. Гэтая гіпотэза атрымала назву тэорыі працоўных выкрыкаў. У апошняй трэці ХІХ ст. Ф. Энгельсам была сфармулявана працоўная (сацыяльная) тэорыя паходжання мовы. У адпаведнасці з ёй, мова ўзнікае ў выніку сумеснай працоўнай дзейнасці першабытных людзей. Праца, мова, мысленне фарміраваліся адначасова, у адзінстве і ўзаемадзеянні. Неабходнасць узгадняць свае дзеянні ў час працы стымулявала ўзнікненне і развіццё пэўных гукавых комплексаў, якія ўскладняліся паралельна з развіццём грамадства, ускладненнем сродкаў працы і ўдасканаленнем свядомасці і мыслення. Як бачна, паходжанне мовы аказваецца цесна звязаным з праблемай паходжання чалавека і жыцця. ПЫТАННІ І ЗАДАННІ 1.Перакладзіце наступныя словазлучэнні на рускую мову. Узгадняць дзеянні, моўная істота, пераважная большасць, увесці ў карыстанне, адносна няшмат, пэўны гукавы комплекс, натуральны шлях, штучнае стварэнне, удасканаленне свядомасці, уладкоўваць формы, вынайсці кнігадрукаванне, заснавальнік тэорыі, складаны выгляд, аказваць уздзеянне, істотна ўплываць, ускосны доказ, дакладныя звесткі. 2. Патлумачце, чаму пра паходжанне мовы можна гаварыць толькі гіпатэтычна. 3. Выпішыце з тэксту назвы гіпотэз і фармулёўкі іх сутнасці. 14 4. Прааналізуйце сутнасць гіпотэз, маючы на ўвазе наступныя пытанні: 1) Ці тлумачыць дадзеная гіпотэза паходжанне мовы (а не слоў, напрыклад)? 2) Наколькі несупярэчлівым з’яўляецца гэтае тлумачэнне? 5. Якая з гіпотэз здаецца вам найбольш пераканаўчай? Чаму? 6. Раскажыце пра гіпотэзы паходжання мовы. Выкарыстайце наступныя выразы: На думку аўтараў…, як лічыць…, на яго погляд, сутнасць у тым, што…, паводле … гіпотэзы, у адпаведнасці з … гіпотэзай, згодна … гіпотэзе.. . Š 3. Асноўныя функцыі мовы Мова – слова мнагазначнае, яно абазначае важнейшы сродак чалавечай камунікацыі (чалавечых зносін) увогуле і пэўнай нацыянальнасці, мову асобнага, звычайна творчага, чалавека. Мова – гэта не толькі сістэма гукавых і пісьмовых сродкаў перадачы інфармацыі. Словам «мова» можа абазначацца ўвогуле сістэма выразных сродкаў: мова музыкі, мова тэатра і г.д. Мова ў жыцці чалавека і грамадства выконвае самыя розныя функцыі. Асноўныя функцыі любой мовы – камунікатыўная (ад лац. communicatio ‘сувязь, зносіны’), г.зн. мова з’яўляецца асноўным сродкам зносін паміж людзьмі, і кагнітыўная, або пазнавальная (ад лац. cognitio ‘пазнанне’). Пры дапамозе гэтых дзвюх функцый асоба атрымлівае інфармацыю ад іншых людзей ці грамадскай суполкі, людзі разумеюць адзін аднаго, перадаюць патрэбную інфармацыю іншым асобам. Але з дапамогай мовы людзі не толькі могуць паведамляць адзін аднаму патрэбную інфармацыю, але і назапашваць веды, фіксаваць, класіфікаваць, абагульняць пэўныя інтэлектуальныя дасягненні чалавецтва. 15 З пазнавальнай цесна звязана намінатыўная функцыя мовы (ад лац. nominatio ‘называнне, найменне’), якая ажыццяўляе сувязь чалавека з навакольным светам. Пры дапамозе намінатыўнай функцыі чалавек называе прадметы, з’явы рэчаіснасці, дзеянні, прыкметы і г.д. Часам вельмі лёгка растлумачыць, чаму той ці іншы прадмет назвалі пэўным словам. Напрыклад, слова панядзелак утворана ад дзвюх частак – па, пасля і нядзеля, г.зн. ‘які ідзе пасля нядзелі’; ці слова мядзведзь узыходзіць да словазлучэння ведаць (або есці) мёд. Аднак большасць слоў беларускай мовы мае цьмяную этымалогію (этымалогія – навука, якая вывучае паходжанне слоў), зараз вельмі цяжка, а часам і ўвогуле немагчыма растлумачыць іх паходжанне. Сярод іншых функцый моў можна адзначыць, напрыклад, рэгулятыўную, ці фатычную (ад лац. fatum ‘выраз’), пры дапамозе якой людзі наладжваюць кантакты паміж сабой, уступаюць у дыялогі і замыкаюць іх, рэгулююць адносіны паміж сабой. Пры дапамозе слоў і іншых лінгвістычных сродкаў чалавек не толькі можа перадаваць інфармацыю, але і выражаць разнастайныя пачуцці, а праз іх выражаць сябе як асобу. Такая функцыя мовы называется эмацыянальнай (ад лац. emotio ‘пачуццё’). Гэтая функцыя праяўляецца ў інтанацыях, ацэнках, выклічніках. Паколькі словы з’яўляюцца сродкамі мастацкай творчасці, то мова валодае яшчэ і эстэтычнай функцыяй. Пры дапамозе слова можна ўздзейнічаць на пачуцці і думкі чалавека, рэгуляваць яго дзейнасць, выклікаць у яго шмат эмоцый, як станоўчых, так і адмоўных. Прычым гэта дасягаецца не толькі змястоўным афармленнем тэксту, але і самой вонкавай формай слоў: падборам гукаў, гукавых спалучэнняў, рытму, мілагучнасці, вобразнасці маўлення. Адной з важных функцый мовы з’яўляецца этнічная (ад лац. etnos ‘народнасць’), калі мова выступае як сімвал нацыі. Гэтая функцыя набывае для беларускай мовы асаблівае 16 значэнне, паколькі Беларусь як самастойная дзяржава можа выйсці на міжнародны ўзровень толькі пры ўмове валодання адметнымі нацыянальнымі традыцыямі, нацыянальнай спадчынай, культурай і мовай. Такім чынам, мова захоўвае спадчыну нацыі, перадае яе ад продкаў да нашчадкаў, і працэс гэты не павінен быць спынены. Як правіла, у працэсе маўлення названыя функцыі мовы перакрыжоўваюцца, спалучаюцца паміж сабой. ГЭТА ЦІКАВА Колькасць галосных і зычных гукаў у мовах бывае рознай. У сучасных беларускай і рускай мовах галосных гукаў 6, а ў старажытнарускай іх было 11, у малдаўскай мове 7 галосных, у польскай - 9. Зычных гукаў звычайна ў 3-4 разы больш. Аднак ёсць мовы, у якіх суадносіны галосных і зычных гукаў іншыя: у каўказскіх мовах, напрыклад, большая колькасць зычных гукаў і мінімальная – галосных. У адной з каўказскіх моў 70 зычных і толькі два галосныя гукі. А ў гавайскай мове прыкладна аднолькавая колькасць галосных і зычных гукаў (7 зычных і 5 галосных). Таму ў гэтай мове магчымыя словы, якія складаюцца толькі з галосных гукаў: оіаіо –“праўда”. (Л. Іванова) ПЫТАННІ І ЗАДАННІ 1. Наступныя словы і словазлучэнні перакладзіце на рускую мову. Выразны пісьмовы сродак, чалавечыя зносіны, пэўная нацыя, асобны чалавек, асаблівае значэнне, грамадская суполка, абагульняць дасягненні, з’явы рэчаіснасці, станоўчыя і адмоўныя эмоцыі, вонкавая форма, адметная спадчына, 17 назапашваць, рэгуляваць, фіксаваць, класіфікаваць, наладжваць, ажыццяўляць, перакрыжоўваць, спалучаць. 2. Выпішыце з тэксту назвы функцый мовы і азначэнні іх сутнасці. 3. Растлумачце, чаму камунікатыўная і пазнавальная функцыі з’яўляюцца самымі галоўнымі. 4. Сярод наступных слоў выберыце тыя, што маюць празрыстую матывацыю. Серада, ноч, жнівень, дэталь, сакавік, вада, лістапад, вясёлка, стан, неруш, парэчкі, зямля, чарніла, гаўкаць, яканне, розум, рух. 5. Прывядзіце прыклады з вашага жыцця, калі словы, мова, мастацкі твор, пачутыя ці прачытаныя, напоўнілі вас радасцю ці смуткам, вызвалі асалоду, смех або слёзы, перажыванні, паўздзейнічалі на думкі і пачуцці. 6. Прачытайце наступныя выказванні знакамітых беларускіх літаратараў пра мову. Абапіраючыся на іх, адзначце асноўныя функцыі роднай мовы, якія яна выконвае ў грамадстве. Якая з іх, на вашу думку, з’яўляецца вельмі важнай для беларусаў? 1. Понеже от прирожения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя, пчелы и тым подобная боронять ульев своих, – також и люди, и где зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имають... Прото ж я, Францишек, Скоринин сын с Полоцка, в лекарских науках доктор, знаюче сее, иже ест найвышшая мудрость, розмышление смерти, и познание самого себе, и въспоминание наприидущие речи, казал есми тиснути книгу святого Иова рускым языком богу ко чти и людем посполитым к научению (Ф.Скарына). 2. Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек перад скананнем, катораму мову займе, а потым і зусім замёрлі. Не пакідайце ж мовы сваёй, каб 18 не ўмёрлі… Пазнаюць людзей ці па гаворцы, ці па адзежы, хто якую нясе; ото ж гаворка, язык і ёсць адзежа душы (Ф.Багушэвіч). 3. Без мовы не можа быць народа. Калі памірае мова, памірае народ, сыходзіць з гістарычнай сцэны. Добра ведаючы гэта, ад бязроднага нігілізму перасцерагаў Францішак Багушэвіч. «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!» – пісаў ён у прадмове да сваёй кнігі. Яшчэ больш энергічна такую самую думку выказваў ірландскі вучоны Дэві. «Кожны народ павінен зберагаць сваю мову больш, чым граніцы, бо мова – галоўная яго абарона, куды больш моцная, чымся ўсе яго цытадэлі», – сказаў ён (Я.Скрыган). 4. Кажуць, мова мая аджывае Век свой ціхі: ёй знікнуць пара. Для мяне ж яна вечна жывая, Як раса, як сляза, як зара. Гэта ластавак шчабятанне, Звон світальны палескіх крыніц, Сінь чабору, і барвы зарніц, І буслінае клекатанне. Калі ж хто загадае: «Не трэба!» -- Адрачэцца ад мовы народ, -- Папрашу я і сонца, і неба: Мне не трэба ні славы, ні хлеба, Асудзіце на безліч нягод. Толькі месяцаў назвы пакіньце, Назвы родныя роднай зямлі, Пра якія з маленства ў блакіце Бор шуміць і пяюць жураўлі... Ці плачу я, ці пяю, Ці размаўляю з матуляю – Песню сваю, мову сваю Я да грудзей прытульваю (П.Панчанка, «Родная мова») 19 5. Мова Скарыны і Буднага, мова Багдановіча і Купалы, Багушэвіча і Коласа, мова соцень геніяў, што яшчэ прыйдуць. Мова інтэлігентаў беларускіх, імя якіх – легіён. Мова настаўнікаў і паэтаў, вучоных і кампазітараў, але перш за ўсё мова дзесяці мільёнаў людзей па ўсім свеце – ад Уругвая да Далёкага Усходу і, галоўнае, на нашай беларускай зямлі. Мова першай матчынай калыханкі і апошняга «бывай», мова старадаўніх архіваў і новых школ на Палессі, мова пажаўцелых статутаў і мова кахання. Мова плытагонаў, сялян, акадэмікаў і шахцёраў на саляных капальнях. Мова, якая можа ўсё, можа сказаць словы невыказнай пяшчоты і можа ўдарыць так, што не ўстанеш. Гнуткі, пявучы, адвечна новы інструмент, без якога нельга ўявіць сабе сваё жыццё, як без хлеба, без якога радасць не ў радасць, каханне не ў каханне, бяседа не ў бяседу, сяброўства не ў сяброўства і нянавісць не ў нянавісць. (У.Караткевіч). 7. Перакладзіце наступны тэкст на беларускую мову. По отношению каждого человека к своему языку можно совершенно точно судить не только о его культурном уровне, но и о его гражданской ценности. Истинная любовь к своей стране немыслима без любви к своему языку. Человек, равнодушный к родному языку, – дикарь. Он вредоносен по самой своей сути потому, что его безразличие к языку объясняется полнейшим безразличием к прошлому, настоящему и будущему своего народа (К. Паустовский). Словы для даведак: сапраўдны, стаўленне, меркаваць, абыякавасць, дзікун, шкодны, каштоўнасць. 8. Падрыхтуйце выказванне пра функцыі мовы па наступнай мадэлі: У тэксце разглядаюцца наступныя функцыі мовы:… Сярод пералічаных найбольш важнай, на мой погляд, з’яўляецца … 20 Яе сутнасць у тым, што … На маю думку, менавіта гэта функцыя найважнейшая, таму што … 4. Як у мове адлюстроўваюцца асаблівасці жыцця, светаўспрымання, псіхалогіі народа У кожнай мове адбіваецца жыццёвы і духоўны вопыт народа – стваральніка і карыстальніка мовы. Некаторыя вучоныя нават лічаць, што кожны народ бачыць свет праз прызму сваёй роднай мовы, бо, з’яўляючыся своеасаблівым кодам культуры, мова ў пэўнай ступені вызначае светапогляд і менталітэт народа, г.зн. яго псіхічную і нацыянальна- культурную адметнасць. Вядомы нямецкі вучоны В. Гумбальт сцвярджаў, што “ў кожнай мове закладзена самабытнае светаўспрыманне. Як асобны гук стаіць паміж прадметам і чалавекам, так і ўся мова ў цэлым выступае паміж чалавекам і прыродай”. Сапраўды, умовы жыцця народа (ландшафт, клімат, раслінны і жывёльны свет), прадвызначаючы характар заняткаў народа, адбіваюцца на яго светаўспрыманні і адлюстроўваюцца ў мове (у гукавым ладзе, лексіцы, фразеалогіі). Прадметы і з’явы, якія адыгрываюць важную ролю ў жыцці пэўнага народа, маюць больш разнастайных назваў, чым аб’екты, якія не сустракаюцца або рэдка сустракаюцца ў жыцці. Прыкметнай адзнакай ландшафту Беларусі з’яўляецца балота, і беларуская мова мае больш за 20 яго назваў: дрыгва, дрыгвянік (‘топкае балота, багністае месца’); багна (‘нізкае топкае месца, грузнае балота, дрыгва’); багнішча (‘вялікая багна’); алёс (‘забалочанае месца’); твань (‘дрыгва, балоцістае месца; ‘гразь’;); тхлань (‘балоцістае месца’; ‘гніль’; ‘цвіль’; ‘сырасць’); імшара, імшарына, бездань (‘бяздонная прорва’) і г.д. 21 Затое ў нашай мове зафіксавана толькі адна назва такой жывёліны, як вярблюд, у той час як у арабскай мове даследчыкамі адзначаецца каля 5000 (!) розных яго назваў. Некалькі дзясяткаў назваў ільду (для характарыстыкі яго стану, асаблівасцей утварэння, прызначэння і да т.п.) захоўвае эскімоская мова, а ў мове спрадвечных мараходаў і рыбакоў ірландцаў – дзясяткі найменняў ветру. Самымі старажытнымі помнікамі, якія даюць магчымасць пранікаць у глыбіню гісторыі, культуры, мовы народа, з’яўляюцца тапонімы. На карце Радзімы няма, напэўна, ніводнай выпадковай народнай назвы: яна заўсёды вынікае з асаблівасцей прыроднага асяроддзя, умоў вытворчай дзейнасці, звязана з гістарычным мінулым чалавека. Так, раней заліўныя лугі, нізкія часткі поймы называлі балонню, адсюль і назва вёсак Блонь Барысаўскага і Пухавіцкага раёнаў. Зразумела, што ў вёсцы Каўшары жылі майстры па вырабу каўшоў; Койданава – ад імя хана Койдана, а назвы Гуды, Гудзевічы, Гудзішкі нам “падарылі” суседзі-літоўцы, бо менавіта gutas яны калісьці называлі беларусаў… Надзвычай ярка нацыянальная адметнасць праяўляецца ў фразеалогіі. Сквапны рускі за копейку удавится, а беларус за рубель жабу ў Вільню пагоніць; у беларусаў многа – гэта сабакі не ліжуць; у рускіх – куры не клюют; пра абсалютна аднолькавых, калі адзін не лепшы за другога, у нас скажуць абое рабое, у рускіх – два сапога пара; у інданезійцаў з недарэк смяюцца кракадзілы, у беларусаў – куры. Старажытныя рымляне пра непатрэбную працу казалі in silvam ligna ferre (насіць дровы ў лес). У беларусаў на гэты выпадак ёсць прыказка: “У крыніцу ваду не носяць”, у рускіх “Ехать в Тулу со своим самоваром”, у французаў – “Poter de l’eau a la mer” (Насіць ваду ў мора); у англічан – “To carry coals to Newcastle” (Цягаць вугаль у Ньюкасл), а ў немцаў – “Man braucht nicht Eulen nach Athem zu tragen” (Не трэба насіць соў у Афіны). 22 Як бачым, пры супастаўленні аналагічных паняццяў, сітуацый у розных культурах і мовах відавочна праяўляецца нацыянальна-культурная спецыфіка. У любой мове ёсць словы, якія значаць больш, чым вызначаны аб’ём іх значэння ў слоўніку (гэтую дадатковую, нацыянальна абумоўленую інфармацыю называюць нацыянальна-культурным кампанентам значэння моўных адзінак), набылі дадатковае культуралагічнае значэнне, выступаюць сімвалам краіны. Вельмі часта гэта назвы расліннага і жывёльнага свету. Такімі словамі-сімваламі для беларусаў, напрыклад, з’яўляюцца бусел і зубр, васілёк і шыпшына, вярба і рабіна. Сакура асацыіруецца з Японіяй, бяроза – з Расіяй, а лаўр – сімвал Іспаніі. Формы маўленчага этыкету таксама залежаць ад нацыянальна-культурных традыцый грамадства. Беларускі нацыянальны характар уключае такія якасці, як гасціннасць, добразычлівасць, душэўная шчодрасць, таму ў нашай мове вялікая колькасць выслоўяў для выражэння пажаданняў, зычанняў: Спажывайце на здароўе! Вялікі расці! Добра гадуйся! Будзь багаты, як зямля! Каб быў здаровы, як дуб скарбовы! Каб на тым і стала! На доўгі век, на добрае здароўе! Каб пілося, елася і яшчэ хацелася! Вам шчасце-долю і хлеба ўволю! Каб ты здаровы знасіў і на другое зарабіў! Гладкай дарогі! Будзь здаровы на ўвесь год, як калядны лёд! Каб у дамочку, у садочку, у хлявочку, у полечку ўсё радзіла і пладзіла! Бадай цябе ліха мінула! Каб вам смачна спалася, спрытна ўставалася, лёгка хадзілася! Каб нашыя дзяды не ведалі бяды, каб нашыя ўнукі не ведалі мукі! і інш. А для індзейца Бразіліі агульныя “Бывайце!”, “Прывітанне!” будуць страшным парушэннем этыкету: пры развітанні ён павінен абавязкова падысці да гаспадара і кожнага з прысутных гасцей, паведаміць пра адыход і пачуць: “Ідзі”. Вярнуўшыся, ён зноў падыходзіць да кожнага і ў адказ на: “Вярнуўся?” – кажа: “Так”. 23 Такім чынам, у назвах прадметаў, з’яў рэчаіснасці адлюстроўваюцца адметнасці жыцця, характару, мыслення, светапогляду народа. У моўных адзінках, у словах-сімвалах мова зберагае гістарычную памяць народа, захоўвае яго культуру і духоўныя здабыткі. ГЭТА ЦІКАВА Які тэмп маўлення ў розных народаў? Доўгія даследаванні лінгвістаў і псіхолагаў ЗША і Заходняй Еўропы далі такую карціну тэмпу спакойнага маўлення. Вельмі хуткі тэмп маўлення ў немцаў – у сярэднім 20 – 30 слоў у хвіліну, у жанчын нават 35 – 40. Англамоўныя народы вымаўляюць 15 – 30 слоў у хвіліну. Надзвычай хутка гавораць прадстаўнікі паўднёвых народаў: італьянцы – 35 – 40 (італьянкі – 40 – 50), мужчыны Бразіліі – 35 – 40, жанчыны 50 – 58 слоў у хвіліну. Павольна і плаўна цячэ маўленне ў арабаў – 18 – 20 слоў у хвіліну, у эскімосаў Грэнландыі і Аляскі – 12 – 20, у фінаў – 10 – 12 слоў у хвіліну. (З газет) ПЫТАННІ І ЗАДАННІ 1. Пракаменціруйце прычыны ўзнікнення наступных беларускіх тапонімаў: Белае Балота, Балотнікі, Балотавічы, Балотчыцы, Балоча; Азярэцк, Азярышча, Азярок, Азершчына, Чырвонае Возера; Рэчыца, Рэчкі, Рачэнь; Белы Бор, Зялёны Бор, Боркі, Бараўляны, Баравое, Падбор’е; Лесань, Лясец, Лясок, Лясная, Лясное, Леснікова; Ліпень, Ліпна, Ліпніца, Ліпнягі, Ліпаўка; Дубечна, Дубна, Дубкі, Дубянец, Дуброўка, Мокрая Дуброва; Буда, Пясочная Буда, Старая Гута, Гутка, Рудня, Рудзенск, Рудаўляны, Агароднікі, Бондары, Ганчары, Дзегцяроўка, Дайліды, Жалезнікі, Кавалі, Міснікі, Пекары, Чырвоны Пільшчык; Біскупцы, Ваяводкі, Дзесятнікі, Казакоўшчына, Княжыца, Уладычына, Халопенічы, Слабада, Слабодкі; Грамніцы, Знахары, Пагост, Курган, Дзякі, Ігумен, Папоўка, Манастырок, Царкоўе, Крыжоўка, Іконкі, Святазер’е, 24 Ксянзоўшчына; Ліцвінка, Літоўка, Літоўшчына, Дайнава, Жамойцішкі, Латыголава, Кашубінцы, Ляхавічы, Ляхаўшчына, Мазуршчына, Маскалёўка, Русакі, Русінавічы, Татарынавічы, Татар’я, Арда, Турэц, Баева, Цыганоўка, Чэхаўцы, Славенец, Славацічы, Ятвязь, Швабаўка, Крывічы. 2. У першай палове 30-х гадоў ХХ ст. з геаграфічнай карты Беларусі зніклі 5 назваў населеных пунктаў, у 1938 - 1939 – 67, а ў 1964 “па просьбе працоўных” змянілі назвы больш за 300(!) населеных пунктаў. На змену такім тапонімам, як Гаруны, Дзягцянка, Курсашчына, Старына, Ігумен, Ракаедаўшчына, Мужычок і мн. інш., прыйшлі назвы іншага характару: Краснапольцы, Ураджайная, Савецкая, Перадавая, Дружба, Майская, Камунарка, Прагрэс, Першае Мая і да т.п. У беларускай тапаніміцы з’явілася шмат слоў з рускай лексікі, што часта параджае дваістасць у разуменні, цяжкасці ў перадачы на пісьме таго ці іншага наймення. Прывядзіце беларускае напісанне і ацаніце наступныя назвы ў якасці беларускіх тапонімаў: Октябрьск, Зерновая, Ключегорская, Восход, Знаменская, Роща, Ковровая, Сиреневка, Красноармейская, Черемушки, Отрадное, Родники, Звездная. 3. Падрыхтуйце рэфераты (выступленні) на наступныя тэмы: 1) Пра назвы беларускіх гарадоў. 2) Пра што расказваюць гідронімы. 3) Гісторыя і сучаснасць краю ў тапонімах. 4. Растлумачце, чаму значэнне “пабіць” па-руску перадаецца фразеалагізмам дать березовой каши, а па- беларуску – даць лазы. 5. Растлумачце, чаму ў Індыі жанчына ўспрымае як камплімент эпітэт валавокая, слова гаджагаміні (якая ідзе паходкаю слана)? Параўнанне з якімі прадстаўнікамі жывёльнага свету будуць лічыць кампліментам беларускія жанчыны (мужчыны)? Чаму? 6. Перакладзіце тэкст на беларускую мову. Сфармулюйце і запішыце яго галоўную думку. 25 Солнце по-русски – это совсем не то, что куёш по- узбекски, и уж совсем не то, что офтоб по-таджикски. В какие отношения – дружелюбные или тягостные – человек вступил с небесным светилом, так их и выразил язык и произнес. Ведь узбек, живущий большую часть года под его палящими лучами, никогда не скажет ласково-уменьшительно солнышко, так же, как и у русского нет ощущения того, что солнце может быть не только плодонесущим и землеобновляющим, но и враждебным. Зато к луне, этому ночному светилу, несущему прохладу и умиротворение, у узбека совсем иное отношение: всё красивое и желанное он называет луноликим, луноподобным, да с такой интонацией, что для руского слуха это может показаться по меньшей мере вычурным . (Т. Пулатов) Для даведкі: па-таджыкску, зносіны, выказаць і вымавіць, пякучыя промні, пладаносны, землеўзнаўляльны, супакаенне, стаўленне, вычварны. 7. Напішыце кароткі канспект тэмы, выбіраючы найбольш цікавыя, на ваш погляд, прыклады з тэксту і заданняў. 5. Як грамадства ўплывае на мову Вышэй ужо адзначалася, што па-за грамадствам мовы няма, як няма і грамадства без мовы. Згуртоўваючы ўсіх членаў пэўнага грамадства ў сацыяльна цэлае адзінства, мова служыць падмуркам гэтага адзінства. Але і грамадства ўплывае на мову, прычым ажыццяўляецца гэта двума спосабамі – стыхійным і свядомым. Мова, як люстэрка, мімаволі адлюстроўвае ў сабе разнастайныя сацыяльныя працэсы. Так, тэрытарыяльнае рассяленне людзей адлюстроўваецца ў наяўнасці дыялектаў, дыферэнцыяцыя грамадства на сукупнасці людзей па 26 інтарэсах, прафесіях, родах заняткаў прыводзіць да выпрацоўкі адпаведных стыляў, а існаванне дэкласаваных элементаў, пэўных сацыяльных груп – да ўзнікнення жаргонаў і слэнгаў. Стыхійнае ўздзеянне грамадства на мову і ў тым, што вынікам разнастайных кантактаў народаў (войн, перасяленняў, гандлю) з'яўляюцца шматлікія лексічныя запазычанні з адной мовы ў другую, адбываецца змяшэнне элементаў розных моў у адной мове. Так, калі беларуская мова была дзяржаўнай у час існавання Вялікага Княства Літоўскага, яна актыўна ўздзейнічала на літоўскую мову, у якой адзначаюцца запазычанні з нашай. А ў складзе Рэчы Паспалітай беларуская мова апынулася пад моцным уплывам польскай. Стыхійныя і свядомыя фактары ўплыву грамадства на мову характарызуюць такую пашыраную ў свеце, у тым ліку і на Беларусі, з’яву, як білінгвізм, або двухмоўе – выкарыстоўванне людзьмі ў якасці сродку зносін і інфармацыі, акрамя сваёй роднай мовы, яшчэ адной мовы, iншы раз і некалькіх іншых моў (тады з’ява мае назву полілінгвізм, або шматмоўе). На тэрыторыі нашай рэспублікі даследчыкі адзначаюць некалькі відаў двухмоўя: а) абмежаваны білінгвізм (назіраецца ў сельскай мясцовасці, дзе дыялект беларусай мовы выступае сродкам зносін, а руская мова -- сродкам атрымання пісьмовай (друкаваныя СМІ, кнігі, падручнікі) і вуснай (тэлебачанне, радыё і г.д.) інфармацыі); б) змешаная форма білінгвізму (у буйных гарадах, калі жыхары ў вусным маўленні выкарыстоўваюць беларускую мову з элементамі і асаблівасцямі рускай мовы ці наадварот); в) абсалютны білінгвізм (найбольш высокая форма двухмоўя пераважна беларускай інтэлігенцыі, у першую чаргу гуманітарыяў, якія свабодна валодаюць і карыстаюцца абедзвюма мовамі паводле агульнапрынятых норм у адпаведных моўных сітуацыях).4 4 Плотнікаў Б.А. Агульнае мовазнаўства. – Мн.: Універсітэцкае, 1994, с.56. 27 Асаблівасць моўнай сітуацыі ў РБ ярка праяўляецца ў такіх з’явах, як трасянка і моўная інтэрферэнцыя (гл. аб іх далей). Свядомыя акцыі дзяржаўнага маштабу ў адносінах да мовы – гэта моўная палітыка. Выдатнай акцыяй моўнай палітыкі ў гісторыі цывілізацыі з’явілася стварэнне пісьменнасці. Калі такі працэс датычыць многіх моў і праходзіць адначасова ў вялікіх маштабах, то ён называецца моўным будаўніцтвам. У гісторыі такая сітуацыя ўзнікла толькі аднойчы: у паслякастрычніцкі перыяд на тэрыторыі былога СССР за кароткі адрэзак часу на аснове кірыліцы была створана пісьменнасць для 50 нацый і народнасцяў. Свядомы ўплыў грамадства на мову праяўляецца і ў рэформах графікі і арфаграфіі. Свядома распрацоўваюцца шматлікія тэрмінасістэмы, мэтанакіравана ствараецца людзьмі вялікая колькасць онімаў (назваў зорак, населеных пунктаў і вуліц, жывёл, імёнаў людзей і да т.п.). Нормы літаратурнай мовы кадыфікуюцца ў падручніках, даведніках і з’яўляюцца абавязковымі для іх выкарыстоўвання пры стварэнні пісьмовых тэкстаў і ў публічных прамовах. Увогуле, грамадства аказвае свядомы ўплыў на мову тады, калі мэтанакіравана кантралюе пэўныя моўныя працэсы, упарадкоўвае правілы ўжывання, змагаецца за чысціню, культуру мовы і г.д. Моўная палітыка патрабуе з боку дзяржавы пастаяннай увагі, асцярожнасці і далікатнасці, асабліва пры вырашэнні моўных праблем у шматнацыянальнай краіне (гл. ніжэй «Дзяржаўная мова»). ПЫТАННІ І ЗАДАННІ 1. Перакладзіце наступныя словазлучэнні на беларускую мову, запішыце. Вне общества, сознательное воздействие, невольно отражать, объединяя членов определенного общества, двумя путями, двумя языками, деклассированные элементы, соответствующий стиль, многочисленные заимствования, 28 оказаться под влиянием, касаться многих языков, целенаправленно контролировать, упорядочивать употребление. 2. Падкрэсленыя словы замяніце сінанімічнымі. Соцыум, аб’ядноўваць людзей, фундамент адзінства, дыферэнцыяцыя грамадства, акрамя, зрэдчас, шматмоўе, двухмоўе, выступае сродкам зносін, буйны горад, паводле агульнапрынятых норм, правапіс, публічная прамова, выкарыстоўваецца ўсюды. 3. Які ўплыў грамадства – стыхійны ці свядомы – адлюстраваны ў наступных сказах? 1) Глушак штосілы гвякнуў пастол пад лаўку (І. Мележ.). 2) Скліканая ў 1926 г. акадэмічная канферэнцыя па рэформе беларускага правапісу і графікі ў сваіх рашэннях вынесла прапановы: пісаць е ў другім пераднаціскным складзе, а – на месцы ненаціскнога о, не абазначаць асіміляцыйную мяккасць зычных і інш. 3) На лабы не хадзіў: “вышку” здаваў. 4) Тапаніміка ўключае некалькі падраздзелаў: айканіміку (вывучае ўласныя назвы паселішчаў); гідраніміку (вывучае ўласныя назвы прыродных або штучных водных аб’ектаў); мікратапаніміку (вывучае сукупнасць назваў дробных геаграфічных аб'ектаў – палёў, лясоў, сенажацяў, балот, лугоў, дарог, пашаў, урочышчаў і інш.); урбананіміку (вывучае назвы гарадоў і вуліц, плошчаў і г.д у іх і інш.). 5) Беларусь падарыла свету Барыса Уладзіміравіча Кіта – матэматыка, фізіка, хіміка, доктара філасофскіх навук у галіне матэматыкі і гісторыі навукі, акадэміка Міжнароднай Акадэміі Астранаўтыкі, члена Амерыканскага Астранаўтычнага таварыства, ганаровага члена Брытанскага Міжпланетнага таварыства, члена Дырэктарата Нямецкага Астранаўтычнага таварыства, члена Міжнароднай акадэміі Астранаўтыкі, заслужанага прафесара Мэрылендскага ўніверсітэта. 4. Абапіраючыся на інфармацыю тэксту, закончыце наступныя сказы, запішыце. 29 1) Стыхійны ўплыў грамадства на мову праяўляецца ў тым, што … 2) Свядомае ўздзеянне грамадства на мову ў тым, што … 3) Моўная палітыка – гэта … 4) Моўнае будаўніцтва – гэта … 5) Білінгвізм – гэта… 6) Полілінгвізм – гэта … 7) На тэрыторыі РБ адзначаюцца наступныя віды білінгвізму: … 5. Яркай праявай моўнай палітыкі з’яўляецца наданне пэўнай мове статуса дзяржаўнай. Прачытайце артыкул Я.А. Цумарава “Дзяржаўная мова” (Беларуская мова: Энцыкл., “Белар. Энцыкл”. Пад рэд. А.Я. Міхневіча. – Мн.: БелЭн, 1994, с. 181-182). Пры чытанні знайдзіце адказы на наступныя пытанні: 1. Чым дзяржаўная мова адрозніваецца ад афіцыйнай? 2. Ці ва ўсіх краінах ёсць дзяржаўная (дзяржаўныя) мова (мовы)? 3. У чым асаблівасці шляху дзяржаўнасці беларускай мовы? 4. У чым заключаецца роля дзяржаўнага статуса мовы карэннага этнасу? Дзяржаўная мова Кожная мова можа ўжывацца ў розных сферах жыцця грамадства. Гэтыя сферы найперш падзяляюцца на дзве буйныя часткі – афіцыйную і побытавую. Афіцыйнай (ад. лац.officialis ‘звязаны з урадам, з пасадай’) называюць мову, на якой працуюць дзяржаўныя і адміністрацыйна-гаспадарчыя органы, грамадскія арганізацыі, установы навукі, культуры, службы быту, гандлю. На афіцыйнай мове вядзецца навучанне і выхаванне ў сістэме адукацыі. Калі ж статус афіцыйнай мовы замацоўваецца і адлюстроўваецца ў спецыяльных заканадаўчых актах, яна становіцца мовай дзяржаўнай. Дзяржаўнасць мовы – гэта юрыдычна замацаваны і рэгламентаваны парадак яе выкарыстання ва ўсіх або ў пераважнай большасці разгалінаванняў афіцыйнай сферы грамадскіх зносін. Што ж датычыцца прыватных моўных узаемадачыненняў людзей, а ў пэўнай ступені і выбару імі 30 мовы зносін з дзяржаўнымі органамі і ўстановамі, з рознымі грамадскімі арганізацыямі, то гэта было, ёсць і застаецца асабістай справай грамадзян. Такім чынам, паняцце “дзяржаўная мова” звязана з мэтанакіраванай, усвядомленай моўнай палітыкай дзяржавы, з распрацоўкай юрыдычна- прававых нормаў у галіне моўных зносін, а паняцце “афіцыйная мова” – з практыкай, з традыцыямі выкарыстання моў у пэўным грамадстве і з рэальным размеркаваннем паміж імі асобных сацыяльных функцый. Наданне пэўнай мове статуса дзяржаўнай – акт выключнай нацыянальна- гістарычнай і нацыянальна-культурнай значнасці. Яго прыняцце або непрыняцце, сам ягоны характар заўсёды вызначаецца канкрэтнымі абставінамі жыцця грамадства, асаблівасцямі яго гісторыі, суадносінамі паміж мона- і полінацыянальнасцю, станам і ўзроўнем культуры, эканомікі, палітыкі. Варта адзначыць, што афіцыйная мова не абавязкова набывае статус дзяржаўнай, але дзяржаўная мова не можа не прайсці этапу афіцыйнага ўжывання. Дзяржаўны статус мовы грунтуецца на арганізацыйных, кадравых, матэрыяльна-тэхнічных, культурна-асветных і іншых дзяржаўных мерах, прадугледжвае сістэму прававой аховы мовы на тэрыторыі адпаведнага дзяржаўнага ўтварэння, а таксама забяспечвае яе існаванне і развіццё ў асяродках суайчыннікаў за яго межамі. Наданне мове дзяржаўнага статуса – усвядомлены сацыяльна-палітычны акт, скіраваны сваёй канчатковай мэтай на захаванне і развіццё нацыянальнай мовы, на зберажэнне яе ад заняпаду і забыцця. Сусветная цывілізацыя не ведае выпадкаў занядбання дзяржаўных моў пры захаванні дзяржавы, затое гісторыя сведчыць, што мовы знікаюць, калі выходзяць з ужытку ў грамадскіх сферах жыцця. Патрэба ў дзяржаўным моўным рэгуляванні ўзнікае пераважна тады, калі ў мовы народа, які даў найменне дзяржаўнаму ўтварэнню, ёсць мова-канкурэнт. Менавіта таму 31 заканадаўства некаторых монанацыянальных краін не надае мове карэннага насельніцтва дзяржаўнага статуса. З часу, калі на беларускіх землях узніклі дзяржаўныя ўтварэнні – княствы Полацкае і Тураўскае, Наваградскае і Вялікае Княства Літоўскае, – мова тутэйшай людской супольнасці мела шырокі ўжытак у асяроддзі ўладароў і вайскоўцаў, рамеснікаў і гандляроў, паляўнічых і хлебаробаў, вернікаў і святароў, манахаў-кніжнікаў і шкаляроў… Калі дзіця садзілася за кнігі, рукапісныя або пазней выдадзеныя Ф. Скарынам або С. Будным, калі яно слухала матчыны песні і старажытныя казкі, калі летапісец выводзіў літары на пергамене, калі ваяр-абаронца прыспешваў на покліч Пагоні баявога каня, а ратай выходзіў у поле – усе супольна рабілі адну справу: служылі радзіме, бацькаўшчыне, і заўсёды на вуснах народа-творцы гучала мова родная, матчына, беларуская – у высокім сэнсе дзяржаўная. З цягам часу ў Вялікім Княстве Літоўскім, акрамя афіцыйнай (з 1588 г. дзяржаўнай) старабеларускай, у грамадскім ужытку сталі пашырацца лацінская, польская і іншыя мовы. Узнікла патрэба ў дзяржаўным рэгуляванні моўных працэсаў. І тады ў выдатным помніку эпохі Адраджэння – Статуце Вялікага Княства Літоўскага (рэд. 1566 і 1588 гг.) – старабеларуская мова была абвешчана, гаворачы па-сучаснаму, дзяржаўнай, найперш мовай законаў і справаводства: “А писар земский маеть по-руску (г.зн. па- старабеларуску. – Я. Ц.) литерами и словы рускими вси листы, выписы и позвы писати, а не иншым езыком и словы” (Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588. Мн., 1989. с. 140). Аднак з 1697 г. старабеларуская мова перастала быць афіцыйнай, была выключана з ужытку ў справаводстве рашэннем кіруючых колаў Рэчы Паспалітай – дзяржавы, у якую на федэратыўнай аснове ўваходзіла тады Вялікае Княства Літоўскае. Пазней (у 1867 г.) і царскім урадам беларускае друкаванае слова было забаронена, як і наогул ужыванне беларускай мовы ў школах, установах культуры і інш., што тлумачылася імкненнем 32 пазбавіць беларускі народ не толькі самастойнага дзяржаўнага, але і нацыянальна- культурнага жыцця, а значыць і будучыні. Такім чынам, занядбанне беларускай мовы, якое пачалося з паступовага і няўхільнага абмежавання яе грамадскіх функцый у 17-19 і пачатку 20 стагоддзя, суправаджалася частковай, а пазней поўнай стратай беларускімі землямі дзяржаўнасці. Народ жа на роднай мове гаварыў, спяваў песні, складаў казкі, мудрыя загадкі, дасціпныя прыказкі – тварыў вялікую вусную літаратуру, у якой роднае слова ззяла ўсімі колерамі вясёлкі, выказвала думы, жаданні, пачуцці чалавека працы, адлюстроўвала востры розум народа, яго багаты духоўны свет, прыгажосць душы, шматвяковы жыццёвы вопыт. На працягу 19 ст. на беларускай мове выдаваліся нелегальна або для абмежаванага ўжытку кнігі, перыядычныя выданні, а пасля рэвалюцыі 1905-1907 гадоў беларускія асветнікі і майстры прыгожага пісьменства сталі займацца выдавецкай дзейнасцю – і гэта садзейнічала захаванню беларускага слова і фарміраванню беларускай літаратурнай мовы. У 1918 г. з абвяшчэннем Беларускай Народнай Рэспублікі і ў перыяд пасля 1919 г., калі беларускае дзяржаўнае ўтварэнне пачало актыўна ажыццяўляць свае ўладныя паўнамоцтвы, з усёй непазбежнасцю паўстала пытанне пра дзяржаўную мову на Беларусі. Неўзабаве сацыяльныя рамкі ўжывання беларускай мовы ў заканадаўчым парадку, грунтоўна, з усёй дакладнасцю вызначыла прынятая ў 1927 г. VIII Усебеларускім з’ездам Саветаў другая Канстытуцыя БССР (артыкул 22): “Дзякуючы значнай перавазе ў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспубліцы насельніцтва беларускай нацыянальнасці, беларуская мова выбіраецца, як мова пераважная, для зносін паміж дзяржаўнымі, прафесійнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі”. 33 У 1930 – 80 гг. у Беларускай ССР руская мова, займаючы прывілеяванае, пануючае становішча ў грамадскім жыцці, фактычна выконвала ролю дзяржаўнай мовы. Беларуская мова, неапраўдана выцесненая з грамадскага ўжытку, паступова адыходзіла да той мяжы, за якой пачынаецца нябыт. Таму заканамернай была пастаноўка пытання аб прыярытэтным развіцці беларускай мовы ў Беларусі як мовы карэннага насельніцтва, як мовы суверэннага дзяржаўнага ўтварэння. Дзяржаўны статус мовы карэннага этнасу не вядзе да абвастрэння канкурэнцыі моў і культур народаў, якія супольна жывуць у дзяржаве, а ўзмацняе іх узаемадзеянне, забяспечвае вольнае развіццё і творчае ўзаемаперайманне, гарманізацыю гэтых працэсаў і з’яўляецца асновай культурнага будаўніцтва ў дэмакратычнай дзяржаве. Без ведання мовы карэннага насельніцтва той ці іншай рэспублікі прадстаўнікамі нацыянальных меншасцей іх жыццё ў братняй супольнасці народаў нельга лічыць паўнацэнным. Для беларусаў як карэннага этнасу ў рэспубліцы таксама не абыякавы і лёс моў усіх нацыянальных супольнасцей у агульным дзяржаўным доме. Дзяржаўнасць мовы спрыяе і забеспячэнню правоў кожнага прадстаўніка карэннага этнасу і ўсёй яго супольнасці (калі нават апошні не з’яўляецца механічнай большасцю насельніцтва на яго тэрыторыі) на развіццё не толькі яго мовы, культуры, асветы і інш., але і нацыянальнай дзяржаўнасці і ў канчатковым выніку сцвярджае права народа на існаванне. Таму як сацыяльна-прававая катэгорыя тэрмін “дзяржаўная мова“ цесна звязаны з паняццем нацыянальнага суверэнітэту. Ва ўсім свеце дэмакратычная практыка ўжывання ў якасці афіцыйных (а часам і дзяржаўных) нацыянальных моў супольнасцей, якія спрадвеку жывуць на сваіх дзяржаўна - этнічных тэрыторыях, грунтуецца менавіта на прызнанні суверэнітэту народаў: сам факт існавання этнасаў, іх шматвяковая гісторыя і самабытная культура ствараюць гэтаму перадумовы. 34 У нацыянальна-дзяржаўным утварэнні ў якасці дзяржаўнай прымаецца мова яго карэннага насельніцтва, а носьбітам усіх астатніх моў гарантуецца права свабоднага карыстання імі ў розных прыватных сферах зносін. Афіцыйных моў можа быць столькі, колькі асобных нацыянальных груповак уваходзіць у склад грамадства. Так, на Беларусі афіцыйна – у школе, царкве, нацыянальных установах культуры і г.д. – ужываюцца польская, татарская, яўрэйская. Мова – не толькі сродак зносін. Яна – душа народа, аснова яго культуры. Пакуль жыве мова, жыве народ. Выбіраць мову зносін – права асобнага чалавека. Але такога права пазбаўлены народ, бо страта нацыянальнай мовы вядзе да знікнення яго як самабытнай этнакультурнай супольнасці. Кожная мова – гэта неацэнны скарб, які разам з тым належыць не толькі аднаму народу, а ўсяму чалавецтву, духоўна ўзбагачаючы яго. Мова фарміруе асобу, з’яўляецца асновай самасвядомасці і духоўнасці чалавека. Без адчування за спінаю грамады суайчыннікаў, аб’яднаных любоўю і павагаю да ўсіх нацыянальна-духоўных скарбаў, у тым ліку і мовы, чалавек можа страціць сэнс свайго існавання і пачуццё жыццяўстойлівасці. У мове схаваны “генетычны код” духоўнасці народа, і, авалодваючы моваю, мы “чытаем” сваю гісторыю, разумеем продкаў, ствараем сённяшнюю рэчаіснасць, крочым у будучыню. Гонар і абавязак усіх – шанаваць і любіць мову свайго народа, садзейнічаць яе развіццю і росквіту, а таксама паважліва ставіцца да моў іншых народаў. Выхаванню гэтых высакародных грамадзянскіх якасцей чалавека, асобы і служыць прыняты ў 1990 г. закон, які надаў беларускай мове ў Рэспубліцы Беларусь статус дзяржаўнай . (Я.А. Цумараў) 5.1. Складзіце просты план тэксту. 35 5.2. Дапоўніце складаны план і тэзісы тэксту. (Тэзісы – гэта коратка сфармуляваныя асноўныя палажэнні тэксту). ПЛАН 1. Афіцыйная і дзяржаўная мовы. 1.1 Азначэнне. 1.2 Умовы патрэбы ў дзяржаўным моўным рэгуляванні. 2. Гісторыя дзяржаўнасці беларускай мовы. 2.1. Мова першых беларускіх княстваў. 2.2. Мова ў ВКЛ. 2.3 2.4. Сувязь дзяржаўнасці земляў і дзяржаўнасці мовы. 2.5. 2.6. Лёс беларускай мовы ТЭЗІСЫ 1. Афіцыйная мова – мова дзяржаўных і адміністрацыйна- гаспадарчых органаў, грамадскіх арганізацый, устаноў навукі, культуры, адукацыі, службы быту і гандлю. У пэўных гістарычных умовах (наяўнасць мовы- канкурэнта) яе статус замацоўваецца заканадаўча і яна абвяшчаецца дзяржаўнай. 2. З часоў першых беларускіх княстваў мова тутэйшай людской супольнасці мела шырокі ўжытак і фактычна выконвала функцыю дзяржаўнай. 3. 4. Беларуская мова была двойчы забаронена: 1697 г. – сеймам Рэчы Паспалітай, 1867 г. – царскім урадам. 5. 6. У захаванні беларускай мовы, фарміраванні літаратурнай мовы галоўную ролю адыгралі фальклор і дзейнасць пісьменнікаў і 36 пасля 1918 г. 2.6.1. 2.6.2. Становішча беларускай мовы ў 30-80 гг. 3. Сутнасць і роля дзяржаўнага статуса мовы карэннага этнасу. 3.1. Дзяржаўны статус мовы як аснова культурнага будаўніцтва ў дэмакратычнай краіне. 3.2. Дзяржаўная мова і нацыянальны суверэнітэт. 3.3. 3.4. 3.5. Закон 1990 г. «Аб мовах у Беларускай ССР». асветнікаў 19 –пачатку 20 ст. 7. Нягледзячы на тое, што па Канстытуцыі БССР 1927 г. беларуская мова з’яўлялася дзяржаўнай, у 30-80 гг. фактычна ролю дзяржаўнай выконвала руская мова, таму пастаноўка пытання аб прыярытэтным развіцці беларускай мовы ў Беларусі як мовы карэннага этнасу была заканамернай. 8. 9. Дзяржаўнасць мовы карэннага этнасу сцвярджае права народа на існаванне, спрыяе нацыянальнаму суверэнітэту. 10. 11. Мова – аснова культуры народа, страта нацыянальнай мовы вядзе да знікнення яго як самабытнай этнакультурнай супольнасці, таму гонар і абавязак усіх – садзейнічаць развіццю роднай мовы. 12. 5.3. На аснове плана і тэзісаў напішыце рэферат- канспект тэксту, ужываючы наступныя канструкцыі: 37 Тэкст прысвечаны… . У пачатку… . Разглядаючы…, аўтар сцвярджае, што… . Потым падкрэсліваецца, што… . Аўтар звяртае асаблівую ўвагу на тое, што… . Далей адзначаецца… . Пры аналізе… указваецца, што… . Заўважаецца, што… . У заключэнні робіцца вывад аб тым, што… . 6. Перакладзіце на беларускую мову і пракаменціруйце. Нарастающей мировой стандартизации противостоит гуманитарная культура с ее интересом к индивидуальному, особенному. По-видимому, поиски здорового равновесия будут усиливать тягу самых разных народов к своим корням, к «своему родному», близкому, нигде неповторимому и в том числе к родному языку. Для человека в родном языке сохраняется важный опыт первого знакомства с миром, вот почему так важно сберечь эту естественную языковую среду обитания. Для народа родной язык, «дом бытия», по Мартину Хайдеггеру, – это и защита его этнического суверенитета от нивелирующего воздействия цивилизации, и духовное наследство, объединяющее поколения. (Н.Б. Мечковская) 6. Праблема беларуска-рускай інтэрферэнцыі Моўная сітуацыя ў Беларусі характарызуецца наяўнасцю білінгвізму. Білінгвізм – сітуацыя валодання пэўнай асобай ці цэлым калектывам дзвюма мовамі. Беларусы ў сваёй маўленчай дзейнасці сустракаюцца з уздзеяннем беларускай мовы на рускую і наадварот – рускай мовы на беларускую. Гэта вядзе да моўнай інтэрферэнцыі. Інтэрферэнцыя – парушэнні ў сістэме ці ў маўленчай норме адной мовы, выкліканыя ўздзеяннем другой мовы. Гэтыя парушэнні 38 назіраюцца на розных узроўнях маўленчай нормы, таму выдзяляюць наступныя віды інтэрферэнцыі: I. Фанетычная інтэрферэнцыя – недакладнае гукавое афармленне слова. II. Акцэнтная інтэрферэнцыя – парушэнні ў пастаноўцы націску ў словах. Часцей за ўсё назіраецца ў рускай мове пад уздзеяннем норм беларускай мовы. III. Лексічная інтэрферэнцыя назіраецца тады, калі ў беларускім маўленні выкарыстоўваюцца рускія словы і наадварот. Лексічная інтэрферэнцыя падзяляецца на: уласна-лексічную. Леший его ведает, отчего так часто его бьёт (И.Мележ), И не заставляйте, как летось, чтобы мы искали (И.Мележ); лексіка-семантычную. У беларускім маўленні выкарыстоўваюцца словы ў значэннях, якія характэрны для рускай мовы, і наадварот. Прилетел с приветом // Важный лист – читай (Е.Лось), Урал богатырём приветливым // Ручник дороги разостлал (Р.Бородулин); лексіка-стылістычную. Рускамоўныя і беларускамоўныя лексемы маюць аднолькавае значэнне, але належаць да розных стыляў маўлення. Рус. хвороба (дыялектн.) – бел. хвароба (літаратурн.), рус. наместник (устарэлае) – бел. намеснік (літаратурн.), рус. смак (размоўн.) – бел. смак (літаратурн.). Лексічная інтэрферэнцыя праяўляецца, у прыватнасці, у міжмоўнай аманіміі. Міжмоўныя амонімы – словы з розных моў, якія поўнасцю або часткова супадаюць у гучанні або напісанні, але маюць рознае значэнне. У працэсе перакладу тэксту з рускай мовы на беларускую ці наадварот магчымы іх непажаданыя ўзаемазамены, што прыводзіць да непаразумення. IV. Марфалагічная інтэрферэнцыя – несупадзенні ў формах часцін мовы (род, лік, канчаткі назоўнікаў, формы параўнальнай ступені прыметнікаў, канчаткі дзеясловаў і г.д.). 39 V. Сінтаксічная інтэрферэнцыя – несупадзенні пры каардынацыі дзейніка і выказніка, у дапасаванні і кіраванні. ЗАДАННІ Заданне 1. Перакладзіце наступныя словы на беларускую мову, растлумачце адрозненні ў іх фанетычным афармленні. История, атлетика, хлопоты, безусый, наука, ладонь, серый, брезент, реформа, дрожать, натачивать, перевезти, дежурный, углерод, тепло, налаживать, верфь, автор, чтение, биолог. Заданне 2. Перакладзіце на рускую мову, звяртаючы ўвагу на націск. Як снег на галаву, дачка настаўніка, старэнькі дзядуля, тэлефон звоніць, узяла сукенку, пякучая крапіва, шырокі рэмень, кухонная мэбля, безвыходнае становішча, прыведзеныя лічбы, чатырнаццаць працэнтаў, некаторыя. Заданне 3. Прадоўжыце прыклады слоў, якія ў рускай і беларускай мове гучаць амаль аднолькава, але абазначаюць розныя паняцці. Качка, прозвішча, лік, падарожнік, жалоба, справа… Заданне 4. Складзіце квадраты міжмоўных амонімаў са словамі плот, трус, краска, нядзеля, рэч, мех, безадказны. Узор: бел. рус. дыван ковёр канапа диван Заданне 5. Знайдзіце памылкі ў перакладзе, выкліканыя выкарыстаннем міжмоўных амонімаў. 1) На градах ляжалі гарбузы і гуркі (К. Чорны) – На грядках лежали арбузы и огурцы. 2) Гэта была не першая закапаная ім магіла, але, як заўжды, яе выгляд выклікаў у ім… жалобу па тых, хто там заставаўся (В.Быкаў) – Это была не первая зарытая им могила, 40 но, как всегда, её вид вызвал в нём…жалобу на тех, кто там оставался. 3) Лёгка загадваць, а паспрабуй усё гэта выканаць (С. Грахоўскі) – Легко загадывать, а попробуй всё это выполнить. 4) Але генерал усё ж меў рацыю: гэта было адноснае зацішша (І. Мележ) – Но у генерала все-таки была рация: это было относительное затишье. 5) У пакой забегла Вера, у нацыянальным убранні, з вянком штучных кветак на галаве (І.Шамякін) – В комнату забежала Вера, в национальном костюме, с венком штучных цветов на голове. Заданне 6: Вызначце род наступных беларускіх назоўнікаў і складзіце з імі словазлучэнні (прыметнік + назоўнік): боль, жаль, цень, рукапіс, пыл, шынель, медаль, стэп, дроб, насып, сабака, гусь, цялё, ягнё. Да якога роду адносяцца іх рускамоўныя эквіваленты? Заданне 7. Перакладзіце наступныя назоўнікі на беларускую мову і складзіце з імі словазлучэнні, звяртаючы ўвагу на іх лік: Сумерки, хлопоты, часы, земляника, похороны, двойня, кавычки, кружево, поведение, соотношение, меньшинство. Заданне 8. Перакладзіце наступныя словазлучэнні на беларускую мову. Растлумачце выбар канчаткаў. В конце сквера, мало снега, не заметить осинника, отсутствие слуха, нехватка хлеба, начало листопада, листья дуба, нехватка кислорода, учение дарвинизма, решение студенческого коллектива, в результате химического процесса, одного ампера, на вольтовой дуге, на втором этаже, работал на фабрике, подписал не своим именем, на родной земле. Заданне 9. Перакладзіце сказы на рускую мову. Звярніце ўвагу на адрозненні пры ўтварэнні форм параўнальнай ступені прыметнікаў і прыслоўяў. 1. Найпрасцейшая монахраматычная сіметрычная цыліндрычная хваля задавальняе двухмернае хвалевае 41 ўраўненне. 2. Найбольш шырока выкарыстоўваюць аксід цынку. 3. Сабекошт перавозкі грузаў на чыгуначным транспарце ніжэйшы за сабекошт аўтамабільнай перавозкі. 4. Частата пульсу ў фізічна пасіўных людзей на 20% большая. 5. Больш за тое, у якасці асобных порцый інфармацыі можа быць выбрана любая колькасць якіх-небудзь знакаў – абстрактны алфавіт. 6. Новая лабараторыя была многа лепшая ад старой. 7. Гукі станавіліся мацнейшыя і гусцейшыя. 8. Вясна наступала ўсё мацней і ўладарней. Заданне 10. Выберыце і запішыце правільны варыянт ужывання займеннікаў у беларускім і рускім маўленні. Абгрунтуйце свой выбар. 1. Мне некаму і некалі гаварыць пра гэта. Мне няма каму і няма калі гаварыць пра гэта. Мне некому и некогда говорить об этом. Мне нет кому и нет когда говорить об этом. 2. Некага паслаць па білет. Няма каго паслаць па білет. Некого послать за билетом. Нет кого послать за билетом. Заданне 11. Утварыце ад наступных рускіх дзеясловаў формы 3-яй асобы адзіночнага ліку і 2-ой асобы множнага ліку цяперашняга часу і перакладзіце іх на беларускую мову. Вызначце канчаткі. Узор: писать – пишет (піша), пишете (пішаце). Говорить, сидеть, шить, мыть, беречь, бежать, хотеть, открыть, дать, вести, лечить. Заданне 12. Знайдзіце памылкі ва ўжыванні дзеепрыметнікаў, растлумачце іх сутнасць і выпраўце. 1. Кожны студэнт можа атрымаць у бібліятэцы спіс рэкамендуемай літаратуры. 2. Антось ніколі не бачыў чыста апранутых і сыта паетых сялян. 3. Міхалка хацеў сказаць ёй што-небудзь вострае і зневажаемае. 42 4. У старой хаце на вокны былі папрыбіваты крыж- накрыж дошкі. 5. Інфармацыя прадстаўляецца ў выглядзе бесперапынна мяняючыхся велічынь. 6. Заржавеўшы цвік цяжка выцягваць. 7. Ён гаварыў плачушчым голасам. Заданне 13. У беларускай мове зусім натуральнымі ўтварэннямі ўспрымаюцца дзеепрыслоўі незакончанага трывання ад аднаскладовых дзеясловаў тыпу біць, жаць, шыць – б'ючы, жнучы, шыючы, якія адсутнічаюць у рускай мове. Утвараюцца таксама немагчымыя ў рускай мове дзеепрыслоўі ад дзеясловаў з суфіксам -ну-: мокнучы, гаснучы, цягнучы. Утварыце ад дзясловаў дзеепрыслоўі незакончанага трывання і перакладзіце іх на рускую мову. Вісець, зваць, пісаць, рэзаць, сохнуць, ехаць, секчы, рваць, шукаць, мокнуць, піць, гнуць, пахнуць, ткаць, бегчы, дзерці, смактаць, маўчаць. Заданне 14. Перакладзіце на беларускую мову: По роману Ивана Мележа, писать по адресу, в области биомеханики, рассмотреть по пунктам, благодарю вас, похож на предыдущий опыт, три новых прибора, четыре пятых, коснуться этого вопроса, издеваться над чужим мнением, отречься от своих убеждений, зайти за письмом, болеть гриппом, небольшой по размеру, подготовиться к работе, начало в семь часов вечера, подойти к руководителю. Інтэрферэнцыя нярэдка сустракаецца і ў мастацкіх тэкстах. Двухмоўе ў мастацкай літаратуры – гэта выкарыстанне элементаў другой мовы з мастацкімі мэтамі. Напрыклад, вось як у вершы Т. Мітрафанавай “Здесь соком клюквенным, капустным…» адлюстроўваюцца фанетычныя асаблівасці беларускай мовы: Душевность речи белорусской Алешка с детства полюбил… А здесь – каханне и чаканне, Каханне – рядышком спатканне. 43 Потом – світанне и жаданне – Богато древнее каханне! И как ручей звенит в апреле, Так здесь и дзень, и дзіва, дзеле, И так же издавна в народе, Как легкий гром – и гэй, и годзе. Беларусізмы дапамагаюць тут раскрыццю паэтычнай метафары, ствараючы вобразы, якія выклікаюць у чытача ўяўленне аб мяккасці, мілагучнасці, лёгкасці і звонкасці беларусай мовы. Заданне 15. Які прыём выкарыстаў Уладзімір Караткевіч у наступных урыўках з аповесці “Дзікае паляванне караля Стаха” для стварэння сатырычных вобразаў царскіх чыноўнікаў? Ці можна па маўленні гэтых персанажаў вызначыць іх нацыянальнасць? Суддзя: “ Вы, навернае, ведаеце, што зрабілі што-та падобнае да крыміналу, кагда пабілі прыстава за какой-та нявінны жарт? Гэта – дзействіе ўгалоўна наказуемае, іба какурат супярэчыць норавам нашага наваколля, а таксама і зводам імперыі Расійскай”. Пракурор: “ Пра далікатнасць пану трэба моўчаць. Вы з’явіліся сюды і адразу парушылі спокуй мірных абыватэляў. Скандалы, збуйства, спроба завязаць дуэлю са смяротным канцом на бале ў шаноўнай пані Яноскей. І, да таго ж, палічылі за годнае набіць паліцэйскага чына пры выкананні службовых абовёнзкув”. Заданне 16. Знайдзіце беларусізмы ў вершы І. Шклярэўскага «Жалоба счастья». З якой мэтай яны выкарыстоўваюцца? Якія словы належаць дзвюм мовам адначасова? Руки болять! Ноги болять! Клевер скосили. Жито поспело. Жито собрали. Сад убирать. Глянешь, а греча уже покраснела. Гречу убрали. Лен колотить. 44 Лен посушили. Сено возить. Сено сметали. Бульбу копать. Бульбу вскопали. Хряка смалить. Клюкву мочить. Дровы пилить. Ульи снимать. Сад утеплять. Руки болять! Ноги болять! Заданне 17. Знайдзіце выпадкі інтэрферэнцыі ў наступных перакладах мастацкіх твораў беларускіх аўтараў. Наколькі дарэчныя беларусізмы ў гэтых урыўках? И с крестьянскою лаской просто В каждой хате дарила ты И весёлый хмель хлебосольства, И насущный хлеб доброты. (Г.Буравкин) Тихо дремлют сосонники В зное горячего дня, Придорожные коники Атаковали меня. (А.Кулешов) Там решил я в ночи Под навесом зелёным, Что уж лучше лежать на печи, Что теперь не уйти из полона. (А.Кулешов) Шёл, проклиная деньги и чугунку, Искать земли переселенец-дед. (А.Кулешов) Тогда он выныривает и прежде всего, разведя руками, показывает, какая рыбина утекла (И. Мележ). Дядьки и тётки! Хлопцы и девки! Дорогие наши товарищи! (И.Мележ) 45 Заданне18. Выпадкі беларуска-рускай інтэрферэнцыі сустракаюцца не толькі падчас перакладаў. Вядома, што многія беларускія паэты і празаікі пісалі і на рускай мове. Знайдзіце выпадкі фанетычнай, лексічнай, марфалагічнай інтэрферэнцыі ў наступных урыўках: И красную строку меж чёрными рядами Вставляет изредка; заморскими зверями Людями, птицами, венками из цветов И многокрасочным сплетеньем завитков Он украшает сплошь… (М.Богданович) Сеешь жито на песке. "Карчмы" не минуешь. "Спустишь" "гроши" в кабаке, В ус себе не дуешь. (Я.Колас) Будто мне возвращаться в казармы, Будто просто я был в отпуску. (Н.Кислик) А с дальней фермы кочеты Горланят всё звончей. (Б.Спринчан) Впрягались, потому что свято верили: Придёт пора, и станет жизнь иной, Холодными картохами вечеряли, Про хлебушек мечтая аржаной. (В.Грядовкин) По домам нам час, что-то не про то говорить стали (В.Казько). Но сгубить письма не должен (И.Клаз). 46 Обапол большака тянулись густые заросли кустарника – хмызняк (Э.Ялугин). Заданне19. Размяжуйце віды інтэрферэнцыі ў наступных перакладах: 1. Приехали сваты, на покуте сели (А.Кулешов). 2. С думой, что взлетели до тучи, до хмары (Е.Лось). 3. Крыши хат в уборе белом (А.Пащенко). 4. Тихий залишне (И.Мележ). 5. И два из тех бандитов стояли молчки (И.Мележ). 6. Ну, просто слухать неохота (И.Мележ). 7. Хорошо ему ходить, отца такого имеючи (И.Мележ). 8. Сам бы женился на такой, кабы молодейший был (И.Мележ). 9. Им нету как добираться (И.Мележ). 10. Селивон считал его за ловкого хапугу (И.Мележ). 11. Неукам в будущем жить буде богато тяжелей (И.Мележ). ШТО ТАКОЕ ТРАСЯНКА? Тэрмін “трасянка” пайшоў ад назвы корму для рагатай жывёлы. Калі ў гаспадара не хапае добрага сена, ён дадае салому, старанна растрасаючы яе. Карова не заўважае падману і з’ядае трасянку. (Ва ўкраінскай лінгвістыцы ў аналагічным сэнсе выкарыстоўваецца тэрмін “суржык”. Першапачаткова гэта слова мела значэнне ‘мешаніна з жыта, пшаніцы, ячменю і аўса, а таксама мука з гэтага зерня вельмі нізкага гатунку’). Трасянка – моўны прадукт, што ўзнік шляхам механічнага змяшэння ў розных прапорцыях элементаў матэрыі і формы дзвюх моваў – рускай і беларускай. Трасянка – гэта кантамінацыя. Трасянка – сродак камунікацыі гарадскога насельніцтва Беларусі, русіфікаваны варыянт беларускай мовы. Ад літаратурнай мовы трасянку адрознівае поўная адсутнасць норм: беларуска-рускае маўленне не 47 падпарадкоўваецца строгім правілам і ўяўляе з сябе механічнае змяшэнне розных моўных элементаў. Акрамя таго, трасянка характарызуецца малой прадказальнасцю. З’яўленне тых ці іншых слоў у вялікай ступені залежыць ад канкрэтных умоў камунікацыі. Большасць лінгвістаў лічыць, што ў аснове трасянкі ляжыць руская лексіка і беларуская фанетыка, г.зн. рускія словы вымаўляюцца па законах беларускага маўлення. Параўнайце: трас. гавару – рус. говорю – бел. кажу; трас. заработаў – рус. заработал – бел. зарабіў; трас. паручэнне – рус. поручение – бел. даручэнне. Трасянка як лінгвістычная і сацыяльная з’ява ўзнікае ў сітуацыі двухмоўя. Засваенне норм рускай і беларускай літаратурных моў патрабуе пэўных намаганняў . Значна лягчэй з пункту гледжання неадукаванага чалавека выкарыстоўваць своеасабліва моўны “гібрыд”. Часцей за ўсё трасянка ўзнікае ў выніку засваення рускай мовы людзьмі, якія былі выхаваны ў вясковым асяроддзі і апынуліся ў горадзе ў сувязі з перасяленнем, павышэннем грамадскага статуса і г.д. Прачытайце наступны тэкст. На якой мове размаўляе герой? А як ён сам лічыць? Прааналізуйце і выпраўце памылкі. Рашыў я пайсці ахраннікам у адну фірму, а міня туды не ўзялі. Гаварат:”У цібя рэч няправільная. Ты нам будзіш кліентаў адпугіваць”. Как будта я дурань і не панімаю, што ім нада ўзятку сунуць, тады і на работу прымуць. А гавару я нармальна, у нас у мікрараёне ўсе так гаварат. Мы как у Мінск пераехалі, так я па-гарадскому правільна і загаварыў…” Š ІІ. З ГІСТОРЫІ ПІСЬМА 1. Перадгісторыя пісьма Пісьмо адыгрывае надзвычай важную ролю ў чалавечым грамадстве. Дзякуючы пісьму, людзі могуць выкарыстоўваць 48 запас ведаў, назапашаны чалавецтвам ва ўсіх галінах яго дзейнасці, развіваць далей спадчыну мінулага і захоўваць вопыт многіх пакаленняў для будучыні. Пісьмо прайшло доўгі і складаны шлях развіцця, які ахоплівае перыяд у некалькі тысяч гадоў. Яго ўзнікненне было выклікана практычнай патрэбай пашырэння сувязей паміж людзьмі пры іх зносінах на вялікіх адлегласцях і неабходнасцю захавання і перадачы ведаў наступным пакаленням. Сапраўдная гісторыя пісьма пачынаецца з таго моманту, калі з’яўляецца пісьмо пры дапамозе графічных выяў. Але і да гэтага людзі зносіліся на адлегласці разнастайнымі спосабамі і сродкамі. Адны з іх насілі наўмысны характар, другія – ненаўмысны. Напрыклад, сляды чалавека на пяску ці мяккай зямлі, попел ад вогнішча, рэшткі ежы заўсёды “апавяшчалі” другіх людзей аб тым, што тут ступала нага чалавека. У якасці сігналаў маглі выступаць таксама дым ад вогнішча, пах прыгатаванай ежы. Чалавек, пачуўшы ці ўбачыўшы гэтыя сігналы, разумеў, што дзесьці недалёка знаходзіцца другі чалавек ці група людзей. Такія спосабы “апавяшчэння” насілі ненаўмысны характар. Падобныя сітуацыі маглі неаднаразова паўтарацца. На падставе гэтага з часам складвалася і наўмыснае выкарыстанне такіх сігналаў у якасці сродкаў зносін. Чалавек, напрыклад, пачынаў наўмысна звяртаць увагу іншых людзей на свае сляды з мэтай арыенціроўкі на мясцовасці і арыентаваўся па іх сам. Навыкі арыенціроўкі па слядах, выпрацаваныя ў чалавека ў выніку пастаяннага палявання на жывёл, прывялі да таго, што ў якасці пуцявых знакаў сталі выкарыстоўвацца камяні, галінкі дрэў і г.д., бо прадметы, пакладзеныя ў пэўным месцы, былі больш надзейным сродкам камунікацыі, чым сляды на пяску ці зямлі, каторыя маглі хутка размывацца. Да ліку сродкаў зносін народаў першабытнай культуры трэба аднесці таксама розныя сімвалічныя ”пасланні”. Прыкладам такой сімвалічнай сігналізацыі можа служыць 49 “пісьмо” старажытных скіфаў персам, якое ўпамінаецца грэчаскім гісторыкам Герадотам (V ст. да н.э.). Гэтае “пісьмо” складалася з птушкі, мышы, жабы і стрэл, што было расшыфравана як “ваенны ўльтыматум”: “Калі вы, персы, не навучыцеся лятаць, як птушкі, скакаць па балотах, як жабы, хавацца ў норы, як мышы, то будзеце асыпаны нашымі стрэламі, як толькі ступіце на нашу зямлю”. Тут кожны прадмет нешта сімвалізуе: мыш – “хавацца”, птушка – “лятаць”, страла – “паражаць” і г.д. Сэнс такога “пісьма” разгадалі жрацы персідскага цара Дарыя, якія зыходзілі з сімвалізацыі і ведання жыцця і побыту скіфаў. Аналагічная сістэма апавяшчэння была ў народнасці Тыбета лутзу. Вядома, што лутзу паслалі аднойчы кітайцам як знак аб’яўлення вайны дзеравяку з зарубкамі, прымацаваўшы да яе пяро, кавалак абпаленага дрэва і рыбу. Зарубкі абазначалі вялікую колькасць салдат, што прымуць удзел у паходзе; пяро – хуткасць, з якой ажыццявіцца гэты напад; абпаленае дрэва павінна было паказаць, што лутзу спустошаць усё на сваім шляху; рыба – што ўсе ворагі будуць утоплены. Некаторыя народы Суматры адначасова ўжываюць у якасці сродку зносін самыя прымітыўныя сімвалы разам з графічным пісьмом. У гэтых адносінах арыгінальным з’яўляецца так называемае “пажарнае пісьмо” батакаў (рыс. 1). Выхадзец з гэтага племені ўжывае “пажарнае пісьмо”, калі лічыць сябе кроўна пакрыўджаным. Яно звычайна складаецца з аднаго ці двух бамбукавых цыліндраў, на якіх графічна перадаецца скарга адправіцеля “пісьма”. Да цыліндра прывязваецца пучок-трут з какосавых валокнаў, які ўжываецца пры падпале, крэсіва ці мадэлі мяча, нажа, стрэльбы і г.д. Такое “пасланне” пакрыўджаны прымацоўвае к дому свайго крыўдзіцеля, а затым прыводзіць у выкананне сімвалічна паказаны падпал ці забойства. 50 Рыс. 1. “Пажарнае пісьмо” батакаў З цягам часу такі від зносін перастаў задавальняць людзей, бо ў ходзе развіцця і ўдасканалення чалавека, па меры назапашвання ім вялікай колькасці звестак і фактаў аб рэчаіснасці не заўсёды было магчыма знайсці знак для абазначэння менавіта таго, што чалавек хацеў перадаць. Выхад быў знойдзены ў выкарыстанні ўмоўнай сігналізацыі. Ва ўмоўнай сігналізацыі прадметы, рэчы самі па сабе нічога не выражаюць, яны выкарыстоўваюцца толькі як умоўныя знакі. “Пісьмо” ўмоўнымі знакамі прадугледжвае папярэднюю дамоўленасць людзей аб тым, што той ці іншы прадмет павінен абазначаць. З напісання ўмоўнымі сігналамі найбольш вядомы “пісьмо” кіпу, вампум, зарубкі на бірках і інш. Напрыклад, перуанскае “пісьмо” старажытных інкаў кіпу ўяўляла сабой сістэму шнуроў з шэрсці рознага колеру з завязанымі на іх 51 простымі і складанымі вузламі, кожны з якіх меў пэўнае значэнне. Напрыклад, просты абазначаў 10, двайны – 100, трайны – 1000, два простыя побач – 20, два двайныя вузлы – 200 і г.д. Жоўты колер шнура абазначаў золата, белы – срэбра, зялёны – хлеб, чырвоны – салдат і г.д. Часта шнуры навязваліся на палачку (рыс. 2), якая пасылалася з ганцом як “пісьмо”. Рыс. 2. Перуанскае “пісьмо” кіпу Іракезскае “пісьмо” вампум уяўляе сабой ніці з нанізанымі на іх кружочкамі з ракавін рознага колеру і памераў. Белы колер ракавін звычайна звязваўся са шчасцем, здароўем, дабрабытам; цёмны – з няшчасцем, барацьбой, смерцю і г.д. Выкарыстоўваючы ніці з пэўна размешчанымі ракавінамі розных колераў, можна было выразіць адносна складаную думку. Звычайна асобныя ніці з ракушкамі звязвалі разам, утвараючы шырокія паясы вампум (рыс. 3). Рыс. 3. “Пісьмо” вампум 52 Прадметныя спосабы зносін захавалі сваё прымяненне і ў наш час: хлеб і соль як знак гасціннасці ў славян; знакі адрознення ў вайскоўцаў, якія ўказваюць на званне і род войск; рознага колеру сцягі, якія сімвалізуюць тую або іншую дзяржаву; чорная вопратка, якая сведчыць аб жалобе; кальцо на руцэ – замужам ці жанаты і г.д. Часта прадметныя спосабы зносін досыць зручныя і пры перадачы паведамленняў на вялікія адлегласці (сістэма сігналізацыі сцяжкамі ці ліхтарамі, святлафорамі і семафорамі, бакены на рэках і г.д.). Спосабы зносін людзей пры дапамозе прадметаў з’явіліся задоўга да ўзнікнення пісьма. Яны адыгрывалі вялікую ролю ў камунікацыі чалавека на адлегласці і ў часе. Аднак яны яшчэ не былі пісьмом ў сапраўдным сэнсе гэтага слова. Гэта была толькі падрыхтоўчая прыступка, першы крок да сапраўднага пісьма. Але за ім значна лягчэй было зрабіць наступныя крокі, якія складалі ўжо якасна новы этап у зносінах людзей – выкарыстанне з гэтай мэтай розных графічных знакаў. 2. Асноўныя этапы развіцця пісьма Уласна пісьмо, г.зн. начартальнае пісьмо, – гэта пісьмо, звязанае з выкарыстаннем графічных (ад грэч. graphikos – пісьмовы, начартальны) знакаў (малюнкаў, літар, лічбаў) для фіксацыі і перадачы пісьмовай мовы. У развіцці начартальнага пісьма гістарычна змянілася некалькі тыпаў: піктаграфічнае, ідэаграфічнае, складовае і літарна-гукавое (фанемаграфічнае). Кожны з гэтых тыпаў вызначаўся тым, якія элементы гукавой мовы (цэлыя паведамленні, асобныя словы, склады ці фанемы) служылі адзінкай пісьмовага абазначэння. 2.1. Піктаграфічнае пісьмо Першапачатковым этапам начартальнага пісьма было пісьмо малюнкавае, ці піктаграфічнае (ад лац. pictus – намаляваны і грэч. grapho – пішу). У ім змест цэлага паведамлення перадаваўся з дапамогай рэалістычных або 53 сімвалічных малюнкаў, якія называюцца піктаграмамі (гл. рыс. 4). Рыс. 4. Піктаграфічны запіс умоў абмену паўночнаамерыканскім індзейцам 30 забітых ім на паляванні баброў на бізона, марскую выдру і авечку: 1 – 30 рысак побач з выявай бабра паказваюць на колькасць забітых баброў; 2 – стрэльба, якой яны былі забіты; 3 – знак скрыжаваных рук, які сімвалізуе абмен; 4 – бізон; 5. – марская выдра; 6 – авечка. Прынцыповая асаблівасць піктаграфічных знакаў у тым, што за піктаграмай не замацавана канкрэтная моўная адзінка, што яна не адлюстроўвае фанетыку маўлення, яго падзел на словы і сінтаксічныя адзінкі. Таму піктаграму можна растлумачыць на розных мовах. Пры гэтым яе можна “прачытаць” як слова, сінонім гэтага слова, словазлучэнне, сказ з рознымі варыяцыямі сэнсу, некалькі сказаў. 54 Першы этап у гісторыі піктаграфіі прадстаўлены самымі простымі малюнкамі, якія паказвалі падзеі, з’явы і г.д. Тут усё, што мела нагляднасць, знаходзіла прамое выражэнне ў малюнках, якія ствараліся для кожнага канкрэтнага выпадку і не былі ўстойлівымі. Знакі гэтай разнавіднасці атрымалі назву наглядна-выяўленчых піктаграм (рыс. 5). Рыс. 5. “Зімовыя аповеды” паўночнаамерыканскага індзейца Янканай-дакота. “Аповеды” ахопліваюць час з зімы 1800/01 да зімы 1870/71; напісаны на скуры бізона. Кожны год абазначаўся выявай, якая перадавала самыя важныя падзеі гэтага года (эпідэмію, смерць знакамітых, удалае паляванне і г.д.). Гады лічыліся па зімах, таму і летапісы мелі назву зімовыя аповеды”. 55 Некаторыя выявы поўнасцю набылі ўмоўны характар (напрыклад, любоўнае пісьмо маладой юкагіркі – рыс. 6). Такія малюнкі атрымалі назву ўмоўных піктаграм. Рыс. 6. Любоўнае пісьмо маладой юкагіркі да жанатага рускага Змест пісьма: “Ты ідзеш, ты кахаеш рускую, якая перапыняе табе шлях да мяне; з’явяцца дзеці, і ты будзеш шчаслівы. А я буду вечна сумаваць і думаць толькі пра цябе, калі б нават і знайшоўся іншы мужчына, які б закахаўся ў мяне”. Рамка АВ абазначае дом. Фігура С – дзяўчыну, якая сумуе. F – гэта руская жанчына з шырокай спадніцай Н. G – рускі мужчына. Сімпатыя рускай да свайго мужа выражана пры дапамозе перакрыжаваных ліній, што паміж імі. Р і Q – двое дзяцей пары F і G. К, L сімвалізуюць горкае каханне юкагіркі, што падкрэсліваецца лініяй J. М выражае думкі і сум юкагіркі па каханым. О – юкагір, думкі якога N прыкаваны да дзяўчыны. 56 Піктаграфія – досыць даступны від пісьма, асабліва пры выкарыстанні наглядна-выяўленчых сродкаў перадачы паведамлення. Да таго ж піктаграфія не звязана з канкрэтнай мовай. У сувязі з гэтым выкарыстанне піктаграфіі (у адрозненне ад наступных тыпаў пісьма) не патрабавала спецыяльнага навучання пісьму і рабіла яе зручным сродкам зносін разнамоўных плямёнаў. Дзякуючы такому характару, яна мае некаторае прымяненне і ў наш час (напрыклад, алімпійская сімволіка, дарожныя знакі, указальнікі на выставах і г.д.). Тое, што піктаграфія звычайна характарызавалася нагляднасцю і была даступнай для ўсіх, з’яўлялася, безумоўна, станоўчым фактам. Аднак такому пісьму былі ўласцівы і значныя недахопы. Так, з’яўляючыся недасканалым, прымітыўным і неўпарадкаваным пісьмом, піктаграфія дапускала розныя тлумачэнні паведамленняў і не давала магчымасці перадаваць складаныя паведамленні, якія змяшчалі адцягненыя паняцці (напрыклад, смеласць, страх, гнеў, сон і г. д.). Па гэтай прычыне піктаграфічнае пісьмо на пэўнай ступені развіцця чалавечага грамадства перастала задавальняць патрэбы пісьмовых зносін. І тады на яго аснове ўзнікае другі тып пісьма, больш дасканалы, – пісьмо ідэаграфічнае. 2.2. Ідэаграфічнае пісьмо З’яўленне ідэаграфічнага пісьма на змену піктаграфіі звязана гістарычна з далейшым развіццём чалавечага мыслення і, такім чынам, мовы, з набытай імі здольнасцю да большых абстракцый, з уменнем чалавека раскладаць маўленне на элементы – словы. Сам тэрмін “ідэаграфія” (ад грэч. idea – паняцце і grapho – пішу) указвае на здольнасць гэтага пісьма перадаваць адцягненыя паняцці, увасобленыя ў словах. У адрозненне ад піктаграфіі, ідэаграфічнае пісьмо фіксуе паведамленне даслоўна і перадае таксама словапарадак. Яно 57 мае ўжо строга ўстаноўленыя і ўстойлівыя абрысы графічных знакаў. Тут той, хто піша, не прыдумвае знакі, як гэта было ў піктаграфіі, а бярэ іх з гатовага набору. Ідэаграфічнае пісьмо ўзнікла на аснове піктаграфіі. Эвалюцыя піктаграфічнага пісьма ішла ў тым напрамку, што кожны выяўленчы знак піктаграмы, усё больш і больш адасабляючыся, стаў звязвацца з пэўным словам. Паступова гэты працэс настолькі развіўся і пашырыўся, што прымітыўныя піктаграмы, страціўшы сваю ранейшую нагляднасць, пачалі выступаць як умоўныя знакі пры абазначэнні не толькі слоў з адцягненым значэннем, але і слоў, якія называюць канкрэтныя прадметы, рэчы. Такім шляхам піктаграфічнае пісьмо пераўтварылася ў больш дасканалае і ўпарадкаванае ідэаграфічнае пісьмо. Працэс гэты адбываўся не адразу, не раптам, а заняў, мабыць, некалькі тысячагоддзяў. Таму цяжка вызначыць мяжу, дзе заканчваецца піктаграфічнае пісьмо і пачынаецца ідэаграфічнае. Найбольш распаўсюжданымі і старажытнымі разнавіднасцямі ідэаграфіі з’яўляюцца егіпецкае і кітайскае іерагліфічнае пісьмо, а таксама клінапіснае пісьмо. Іерагліфічнае пісьмо (ад грэч. hieros – свяшчэнны і glyphe – разьба) узнікла ўпершыню ў Егіпце каля ІV тысячагоддзя да н.э. і праіснавала да другой паловы ІІІ стагоддзя н.э. Такое пісьмо часцей за ўсё выкарыстоўвалі для манументальных надпісаў на сценах храмаў і грамадскіх будынкаў, статуях багоў, грабніцах (рыс. 7). Таму егіпецкія іерогліфы ранняга перыяду называюць манументальным пісьмом. Кожны малюнак-іерогліф высякаўся самастойна, без звязвання яго на пісьме з іншымі знакамі. Як правіла, яны пісаліся зверху ўніз слупкамі, справа налева. Зрэдку сустракаліся надпісы слупкамі злева направа (рыс. 8) і справа налева ў гарызантальны радок. Напрамак радка ўказвалі твары, рукі і ногі намаляваных фігур, якія заўсёды глядзелі ў бок пачатку радка. З увядзеннем папірусу гарызантальны напрамак 58 пісьма справа налева замацоўваецца і паступова становіцца паўсюдным. Рыс. 7. Іерагліфічны надпіс на сцяне грабніцы Рыс. 8. Узор пісьма старажытных егіпцян Пазней пісьмо іерогліфамі пераўтварылася ў іератычнае пісьмо (рыс. 9), а затым у дэматычнае. У пачатку нашай эры 59 іх замяніла копцкае пісьмо (рыс. 10), а пасля таго, як Егіпет быў заваяваны арабамі, – арабскае, якое абслугоўвае егіпцян і зараз. Рыс. 9. Іератычнае пісьмо Рыс. 10. Копцкае пісьмо Кітайская іерагліфічная сістэма існуе ўжо больш за тры з паловай тысячы гадоў. У цяперашні час у Кітаі вядома некалькі разнавіднасцей каліграфічных почыркаў, сярод якіх найбольш распаўсюджанае пісьмо “кайшу”, распрацаванае каля 350 г. н.э. каліграфам Ван Сіджы (рыс. 11). На яго аснове пабудаваны сучасныя друкарскія шрыфты. 60 Рыс. 11. Некаторыя ўзоры почыркаў кітайскага іерагліфічнага пісьма розных гістарычных эпох Сучасныя кітайскія іерогліфы падзяляюцца на шэсць катэгорый: выяўленчыя, указальныя, састаўныя, відазмененыя, мнагазначныя і фанетычныя. Такі від пісьма вельмі складаны для засваення, што абумоўлена многімі прычынамі. Па- першае, неабходнасцю запамінання вялікай колькасці іерогліфаў. Напрыклад, каб чытаць газеты і часопісы, папулярную грамадска-палітычную і мастацкую літаратуру, неабходна ведаць каля 5-6 тысяч іерогліфаў, а веданне 8-10 тысяч іерогліфаў сведчыць аб высокай падрыхтоўцы кітайца. Па-другое, складанасцю напісання многіх знакаў (напрыклад, большасць найбольш ужывальных іерогліфаў мае ў сярэднім па 11 штрыхоў кожны, а некаторыя налічваюць да 50 і больш рысачак). Па-трэцяе, неабходнасцю засваення пры вывучэнні іерогліфаў не толькі іх напісання, але і гучання і значэння слоў. На аснове кітайскага пісьма ўзнікла і пісьмо суседніх з кітайцамі народаў (в’етнамскага, японскага, карэйскага). Не менш старажытным за егіпецкія і кітайскія іерогліфы з’яўляецца клінапіс. Гэта сістэма пісьма, якая ўжывалася ў рабаўладальніцкі перыяд старажытнымі жыхарамі Месапатаміі, а пазней распаўсюдзілася па ўсёй Пярэдняй Азіі. Клінапіс часам называюць пісьмом на гліне, таму што матэрыялам для яго служылі гліняныя пліткі, на якіх пры 61 дапамозе драўлянага ці трысняговага разца выціскаліся патрэбныя графічныя знакі (рыс.12). Рыс. 12. Асіра-вавілонскі клінапіс Пры націсканні разцом на мяккай гліне заставалася характэрнае паглыбленне, патоўшчанае зверху, у месцы націскання, і ўсё больш завостранае і менш глыбокае ўнізе, па меры адцягвання разца. Паглыбленні такога роду па сваім знешнім выглядзе нагадвалі клін. Таму і назва такой сістэмы пісьма – клінапіс. 2.3. Складовае (сілабічнае) пісьмо Складовым, ці сілабічным (ад грэч. syllabe – склад), называецца такое пісьмо, у якім кожны графічны знак абазначае склад. Яно ўзнікла значна пазней за ідэаграфію (калі з’яўленне самых старажытных ідэаграфічных сістэм адносіцца да ІV-ІІІ тысячагоддзяў да н.э., то складовых – да ІІ-І тысячагоддзяў да н.э. і нават да І тысячагоддзя н.э.). Такое больш позняе фарміраванне складовага пісьма тлумачыцца некалькімі прычынамі. Па-першае, адносна цяжкім раскладаннем маўлення на фанетычныя адзінкі (склады) у параўнанні, напрыклад, з раздзяленнем яго на сэнсавыя адзінкі (словы), бо чляненне на склады прадугледжвае больш развітую здольнасць мыслення да аналізу. Па-другое, адсутнасцю непасрэднай нагляднай сувязі паміж складам і складовым знакам, у той час як паміж словам і адпаведнай 62 ідэаграмай такая сувязь існавала. Па-трэцяе, кансерватыўным уплывам каст жрацоў, прафесійных пісараў (Егіпет, Вавілон і інш.) і вучонай бюракратыі (Кітай), якія імкнуліся да манапалізацыі пісьма і перашкаджалі яго спрашчэнню і агульнадаступнасці. Гістарычна фарміраванне складовага пісьма ішло рознымі шляхамі. Зыходзячы з гэтага, усе складовыя сістэмы прынята падраздзяляць на чатыры групы. Да першай групы належаць складовыя сістэмы (шумерская, асіра-вавілонская, урарту, мінойская, кіпрская, майя і інш.), якія ўзніклі ў выніку ўнутранага пераўтварэння ідэаграфічных сістэм ці на іх аснове. Праўда, ні адна з гэтых сістэм не з’яўляецца чыста складовай, таму іх часта называюць складова (сілаба) - ідэаграфічнымі. Напрыклад, кіпрскае складовае пісьмо налічвае 55 знакаў, з якіх 5 абазначаюць галосныя, а 50 – спалучэнні зычнага з галосным (рыс. 13). Рыс. 13. Кіпрскае складовае пісьмо У другую групу ўваходзяць складовыя сістэмы (індыйскія – кхароштхі, брахмі; эфіопская), якія з’явіліся на аснове кансанантна-гукавога пісьма шляхам яго вакалізацыі. Для іх былі характэрны поўная адсутнасць ідэаграм, большая стройнасць, прымяненне для абазначэння складоў з 63 аднолькавымі галоснымі гукамі знакаў, блізкіх па сваёй графічнай форме. У трэцюю ўваходзяць складовыя сістэмы, якія ўзніклі першапачаткова як дапаўненне да ідэаграфічных для абазначэння граматычных афіксаў (японская кана, карэйская кунмун). Яны пачалі функцыянаваць у тых мовах, якія характарызаваліся наяўнасцю граматычных форм, не перадаваемых ідэаграмамі. Складовыя знакі абазначалі тут толькі афіксы з граматычным значэннем, у той час як карані слоў перадаваліся ідэаграмамі (рыс. 14). Рыс. 14. Фраза Стары ловіць рыбу вудай напісана японскай канай Да чацвёртай групы адносяцца вынайдзеныя ў ХІХ- пачатку ХХ ст. складовыя сістэмы, якія прызначаліся для невялікіх народнасцей Амерыкі, Афрыкі і Азіі: пісьмо індзейскага племені чырокі (налічвала 85 знакаў), пісьмо канадскіх індзейцаў кры (12 знакаў), пісьмо ліберыйскага народа ваі (226 знакаў) і інш. 2.4. Літарна-гукавое (фанемаграфічнае) пісьмо Літарна-гукавым прынята называць такое пісьмо, у якім кожны графічны знак (літара) абазначае не цэлае слова, як у ідэаграфіі, і не склад, як у складовым пісьме, а асобны тыповы гук – фанему. Таму яго часам называюць фанемаграфічным ці нават фанематычным. 64 У агульнай гісторыі развіцця пісьменства літарна-гукавое пісьмо сфарміравалася значна пазней за складовае. Гэта тлумачыцца тым, што літарна-гукавыя сістэмы прадугледжваюць ужо больш развітую здольнасць да раскладання маўлення на самыя простыя яго элементы – гукі (фанемы), чым гэта назіралася ў перыяд фарміравання папярэдніх сістэм. Узнікненне літарна-гукавога пісьма ў чыстым яго выглядзе было для многіх народаў свету несумненным крокам наперад, бо значна палягчала перадачу мовы на вялікія адлегласці пры дапамозе мінімальнага набору пісьмовых знакаў, садзейнічала распаўсюджанню пісьменнасці і тым самым аб’ектыўна спрыяла руху наперад грамадства. Літарна-гукавое пісьмо выступае ў двух відах: кансанантна-гукавым і вакалізована-гукавым. Кансанантна-гукавое пісьмо (называецца так, бо яго знакамі абазначаліся толькі зычныя гукі – кансананты) з’яўляецца больш старажытным відам літарна-гукавога пісьма. З’яўленне яго ў чыстым выглядзе адносіцца да другой паловы ІІ тысячагоддзя да н.э. Кансанантна-гукавыя сістэмы пісьма (пратасінайская, угарыцкая, інікійская, старажытна-яўрэйская, арамейская, арабская і інш.) узніклі і замацаваліся пераважна ў тых мовах, дзе значэнне, заключанае ў корані, звязана з зычнымі гукамі, якія і абазначаліся на пісьме пэўнымі літарамі. Галосныя гукі, праслойваючыся паміж зычнымі, служылі для ўтварэння граматычных форм і вытворных слоў. Галосныя не мелі асобных літар для свайго абазначэння і дадумваліся пры чытанні. Гэта стварала, з аднаго боку, досыць эканомнае пісьмо, якое дазваляла абыходзіцца невялікай колькасцю розных графічных знакаў (ад 20 да 30), а з другога боку, рабіла такое пісьмо менш дакладным, чым, напрыклад, вакалізована- гукавое, у перадачы маўлення і часта рабіла цяжкім разуменне напісанага. 65 *Пад фанемамі ў дадзеным выпадку разумеюцца тыя гукі мовы, пры змяненні якіх звычайна мяняецца і значэнне слова: дом, том, ком, лом, сом; дом, дум, дам, дым. Рыс. 15. Разнавіднасці паўднёвасеміцкага пісьма Вакалізована-гукавое пісьмо – наступны этап у развіцці літарна-гукавога пісьма. Яно ўзнікла на пачатку І тысячагоддзя да н.э. і звязана з абазначэннем на пісьме як зычных, так і галосных гукаў (фанем). Гэта найбольш зручнае пісьмо для большасці народаў свету. Яно забяспечвае пры дапамозе абмежаванай колькасці знакаў (ад 20 да 40) дакладную перадачу гукавой мовы гэтых народаў. Асаблівасцю літарна-гукавога пісьма ў параўнанні з іншымі пісьмовымі сістэмамі з’яўляецца яго цесная сувязь з фанетыкай пэўнай мовы і прастата ўжывання, што значна палягчае навучанне пісьму і карыстанне ім. Перадача на пісьме гукавога боку мовы – выдатнае дасягненне чалавецтва. 66 Першы крок для абазначэння літарамі не толькі зычных, але і галосных гукаў быў зроблены старажытнымі грэкамі. Прычынай такога пераходу ад кансанантнага пісьма да вакалізованага паслужыла тое, што ў грэчаскай мове карані слоў і афіксы складаліся як з зычных, так і з галосных гукаў. Прычым галосныя гукі адыгрывалі не меншую ролю, чым зычныя, у адрозненні гукавых абалонак і, значыць, сэнсавага зместу слоў. Рыс. 16. Старажытнагрэчаскі бустрафедон Да вакалізована-гукавога пісьма, акрамя грэчаскага, адносяцца таксама армянскае і грузінскае пісьмо, малаазійскія алфавіты (фрыгійскае, лікійскае, карыйскае пісьмо), этрускае пісьмо і яго адгалінаванні (венецкае, лепонцкае і інш.), лацінскае пісьмо, рунічнае і агамічнае пісьмо, а таксама славянскае. 3. Беларускае пісьмо. З гісторыі беларускай графікі Беларускае пісьмо — літарна-гукавое. Яно ўключае сістэму графічных знакаў (літары, пунктуацыю), з дапамогай якіх дакладна перадаецца гукавы склад кожнага слова нашай мовы. Літара — умоўны пісьмовы знак гука, а сукупнасць літар, размешчаных у традыцыйна ўстаноўленым парадку, называецца алфавітам. Сам тэрмін «алфавіт» паходзіць ад 67 назвы першых дзвюх літар грэчаскага алфавіта — альфа і бэта. Яны былі ўзяты з фінікійскага пісьма (фінікійцы – стваральнікі першай літарнай сістэмы пісьма; жылі на ўсходнім узбярэжжы Міжземнага мора). Першая з іх мела выгляд галавы быка (бык па-фінікійску — алеф), другая — выгляд дома (па-фінікійску — бэт). Паступова гэтыя знакі пачалі азначаць літары а і б. У моўнай практыцы часам ужываецца замест слова «алфавіт» тэрмін «азбука». ЁН ідзе ад назваў першых літар старажытнага славянскага алфавіта «аз» і «букі». 68 У графічных адносінах літары алфавіта падзяляюцца на друкаваныя і рукапісныя, вялікія (загалоўныя) і малыя (радковыя). Існуе цэлая сістэма шрыфтоў, кожны з якіх прадугледжвае пэўную форму (малюнак) літар і адпаведныя іх памеры. У беларускім алфавіце 32 літары: 10 літар для абазначэння галосных гукаў і 21 літара для перадачы зычных гукаў. Літара ь (мяккі знак) гука не абазначае. Ёсць спецыяльны знак — апостраф ('). Дж і дз з’яўляюцца дыграфамі. У сучаснай беларускай мове яны абазначаюць афрыкаты [дж] і [дз]. Кожная літара ў алфавіце мае сваю назву, якую нельга блытаць з яе гукавым значэннем. Усе літары беларускага алфавіта выразна адрозніваюцца паміж сабой. Парадак размяшчэння літар у алфавіце ўмоўны, ён не мае прамых адносін да пісьма і не мае якога-небудзь лагічнага абгрунтавання. (Гэта традыцыя, якая ідзе яшчэ ад фінікійскага пісьма.) Але яго трэба ведаць, бо гэта важна ў практычных мэтах. Па алфавіце размяшчаюцца словы ў слоўніках, па алфавіце складаюцца розныя спісы, каталогі, картатэкі і г. д. Пры гэтым выкарыстоўваецца так званы «строгі» алфавіт, г. зн. улічваецца алфавітнае становішча не 69 толькі першай літары слова, але і ўсіх астатніх. Непасрэдным папярэднікам беларускага алфавіта было славянскае пісьмо — кірыліца. Разам з тым, гісторыя беларускага пісьменства звязана і з другой графічнай сістэмай — лацініцай, ці лацінкай. У I тысячагоддзі да н. э. у выніку каланізацыі грэкамі Італіі з грэчаскім пісьмом (заходнім яго варыянтам) пазнаёміліся розныя народы Італіі, у тым ліку і этрускі (VII ст. да н. э.). Ад этрускаў яно стала вядома лацінам — італійскаму племені, якое заснавала Рым. У VI ст. да н. э. лаціны на аснове грэчаскага пісьма стварылі свой алфавіт — лацініцу. Лацініца (лацінка) уключала 23 літары. Некаторыя грэчаскія літары ў яе не ўвайшлі, некаторыя змянілі гукавое значэнне. Змяніліся і назвы літар: замест «альфа», «бэта» сталі ўжывацца: А — а, В — бэ, С — цэ і г. д. У эпоху Рымскай імперыі лацінская мова і пісьмо значна пашырыліся ў Еўропе. А ў сярэднія вякі з пераходам у хрысціянства народаў Еўропы лацінская мова стала афіцыйнай мовай царквы, а затым і навукі амаль ва ўсіх еўрапейскіх дзяржавах. На працягу стагоддзяў лацінская мова была міжнароднай мовай еўрапейскага культурнага свету, а лацінскі алфавіт быў прыняты большасцю народаў Еўропы. 70 Сёння алфавітамі, пабудаванымі на аснове лацініцы, карыстаецца трэцяя частка насельніцтва свету. Гэта большасць народаў Еўропы, Амерыкі, Аўстраліі, Афрыкі, некаторыя народы Азіі. Лацінкай карыстаюцца нашы суседзі — літоўцы, латышы, эстонцы, з славянскіх народаў — палякі, чэхі, славакі, харваты і інш. 3 старажытнага ўсходнегрэчаскага пісьма развілося ў V— IV стст. да н. э. класічнае грэчаскае, а затым візантыйскае пісьмо, з якога, у сваю чаргу, узнікла і славянскае пісьмо. У 863 г. візантыйскі імператар накіраваў у Маравію (тэрыторыя сучаснай Чэхіі) місію на чале з двума братамі — асветнікамі Канстанцінам і Мяфодзіем. 1х мэтай было 71 стварэнне славянскай пісьменнасці і пераклад на славянскую мову грэка-візантыйскіх богаслужэбных кніг. Канстанцін, які пасля пастрыжэння ў манахі атрымаў імя Кірыла, і быў стваральнікам славянскай азбукі. Да 24 літар грэчаскага алфавіта ён дадаў яшчэ 19 літар для спецыфічна славянскіх гукаў (літары ц, ш былі ўзяты з яўрэйскага пісьма, астатнія створаны спецыяльна). У гонар Кірылы азбука была названа кірыліцай. Вядомы і другі славянскі алфавіт – глаголіца. Ён падобны да кірыліцы (літары адрозніваюцца па форме). На ўсходнеславянскія землі глаголіца трапіла ў канцы X — пачатку XI ст. з прыняццем хрысціянства (988 г.). Глаголіца – адна з старажытнаславянскіх азбук. Яна складаецца з 40 знакаў, размешчаных у такім жа парадку, як і ў кірыліцы. Адрозненне паміж 2ма азбукамі складаецца, акрамя непадабенства саміх выяў літар, яшчэ ў лічбавам іх значэнні, а таксама ў тым, што глаголіца мае асобны знак для мяккага г ці д, а кірыліца – знакі і. Верагодна, глаголіца была названа так не па чацвёртай літары (глаголу), а таму, што яна з’яўляецца сабраннем знамянальных, гаворачых знакаў. Графіка кірыліцы значна змянілася з X па XVIII ст. (устаў, паўустаў, скорапіс). На аснове кірыліцы склаліся сучасныя славянскія сістэмы пісьма — беларуская, руская, украінская, балгарская, македонская, сербская. На рускай аснове ў савецкі час створаны алфавіты асецінаў, якутаў, комі, удмуртаў, а таксама алфавіты многіх народаў мусульманскага свету (татараў, узбекаў, казахаў, таджыкаў, туркменаў і інш.), якія ў дарэвалюцыйнай Расіі карысталіся арабскім пісьмом. Старажытная беларуская мова, якая пачала развівацца з XII—XIV стст., карысталася традыцыйным кірыліцкім алфавітам. Да XVI ст. кірыліцкае пісьмо было толькі рукапісным. У XVI ст. (1517 г.) Ф. Скарына заснаваў усходнеславянскае кнігадрукаванне. 3 гэтага часу ў беларускім пісьменстве сталі ўжывацца і рукапісныя, і 72 друкаваныя літары. На аснове кірыліцы Ф. Скарына стварыў шрыфт, у якім былі загалоўныя (вялікія) і радковыя (малыя) літары. Гэты шрыфт стаў узорам і для іншых друкароў: С.Буднага, В.Цяпінскага, I.Фёдарава, П.Мсціслаўца і інш. Кірыліцкім пісьмом карысталіся на Беларусі да канца XVII —пачатку XVIII ст. Пасля забароны (1696 г.) польскім сеймам выкарыстоўваць беларускую мову ў справаводстве афіцыйнай на Беларусі становіцца польская мова, у аснове графічнай сістэмы якой ляжыць лацінскае пісьмо. Беларускі лацінскі алфавіт (таксама “беларуская лацінка”) – агульная назва некалькіх гістарычна існавалых сістэм запісу беларускага (кірылаўскага) тэксту ў лацінскай сістэме пісьма. У Сярэднявеччы з’явіліся першыя вядомыя запісы беларускага тэксту лацінскім пісьмом з патрэбы ўлучыць старабеларускія цытаты ў польскія і лацінскія тэксты. У 17 ст. пашырылася выкарыстанне лацінскага пісьма. Яно выкарыстоўвалася ў свецкіх і рэлігійных творах, напрыклад, “Хроніка Быхаўца” была цалкам напісана лацінкай. У 18 ст. лацінскім пісьмом, паралельна з кірылічным, карысталіся ў некаторых мастацкіх творах. У 19 ст. польскія пісьменнікі і беларускія пісьменнікі з польскага культурнага асяроддзя карысталіся лацінскім пісьмом у сваіх працах, напісаных па- беларуску. Па сутнасці, да самага пачатку XX ст. беларусы карысталіся дзвюма графічнымі сістэмамі — лацінкай і кірыліцай. Лацінкай былі надрукаваны творы В.Дуніна- Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, першая беларуская газета «Мужыцкая праўда» К.Каліноўскага і інш. Традыцыйная кірыліца к гэтаму часу моцна змянілася. У 1708 г. загадам Пятра I у Расіі была праведзена афіцыйная рэформа кірыліцкага пісьма. Былі выкінуты юсы, амега, ксі, псі і інш., спрошчаны знешні выгляд літар. Па форме яны былі набліжаны да лацініцы. Замест кірылічных назваў былі прынятыя лацінскія назвы (а, бэ, вэ, гэ і інш.). Рэфармаваная кірыліца атрымала назву грамадзянскай («гражданскай») азбукі, ці «грамадзянкі» («гражданкі»). Узоры літар 73 грамадзянскага алфавіта прапанаваў Пятру I беларус Ілья Капіевіч, манах, асветнік, кнігавыдавец, якога лёс звёў з рускім царом у Галандыі. Грамадзянская азбука не была нейкай новай сістэмай пісьма, яна толькі развівала кірыліцу. За тысячагадовае існаванне кірыліцы ва ўсходніх славян было ўведзена ўсяго некалькі новых літар. У беларускім варыянце кірыліцы пры станаўленні графічнай сістэмы новай беларускай літаратурнай мовы замацаваліся літары ў, і, знак апостраф ('), а таксама дыграфы дж, дз для перадачы спецыфічна беларускіх гукаў. К XX ст. многія літары выйшлі з ужытку. У такім змененым выглядзе беларускі алфавіт захаваўся да нашых дзён. Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. гэты алфавіт, у аснове якога «грамадзянка», быў замацаваны як адзіны графічны сродак беларускай літаратурнай мовы. У пачатку 30х гадоў XX ст. па тэрыторыі Беларусі пракацілася вална рэпрэсій, скіраваных супраць нацыянальна-культурных кадраў Беларусі. У сітуацыі, калі не стала найважнейшых мовазнаўцаў Беларусі, была праведзена Рэформа беларускага правапісу 1933 года, якая прычыніла беларускай мове вялікую шкоду. Яна не толькі змяніла правапіс, але таксама вымаўленне, граматыку і вызначыла зусім новыя шляхі развіцця беларускай лексічнай сістэмы. Усё гэта праводзілася дзеля набліжэння беларускай мовы да рускай. Па сутнасці, рэформа 1933 года і была задуманая як інструмент русіфікацыі. 74 ПЫТАННІ І ЗАДАННІ 1. Дапоўніце табліцу, абапіраючыся на інфармацыю тэкстаў: Від пісьма Азначэ нне сутнас ці Знак Вартасці Недахопы Піктагр афічнае Пісьмо малюнк амі Піктаграма Прастата, лаканічнасць, незалежнасць ад вымаўлення Неадназнач-ць, немагчымасць перадачы складанай інфармацыі 2. ТЭСТ ПА ТЭМЕ 1. Што абазначае слова “графіка”? А. Сістэму пісьмовых знакаў пэўнай мовы; В. Слоўнікавы склад мовы; С. Сістэму фанетычных сродкаў, звязаных з вышынёй, сілай, працягласцю; D. Раздзел мовазнаўства, у якім вывучаецца сукупнасць усіх сродкаў для абазначэння вуснай мовы на пісьме. 2. Якія існуюць віды пісьма ? А. Прасадычнае; D. Фанетычнае; В. Літарна-гукавое; Е. Піктаграфічнае. С. Ідэаграфічнае; 3. Якія народы карыстаюцца фанемаграфічным пісьмом? А. Чэхі; D. Літоўцы; В. Беларусы; E. Англічане. С. Кітайцы; 4. На якія літары падзяляецца алфавіт у графічных адносінах? 75 А. Надрадковыя; D. Загалоўныя; В. Падрадковыя; E. Прапісныя. С. Рукапісныя; 5. Колькі літар у беларускім алфавіце? А. 10 літар для абазначэння галосных, 22 – зычных; В. 12 літар для абазначэння галосных, 20 – зычных; С. 12 літар для абазначэння галосных, 22 – зычных; D. 10 літар для абазначэння галосных, 21– зычных; E. 10 літар для абазначэння галосных, 23 – зычных. 6. Якія беларускія літары і знакі не абазначаюць гукаў? А. Дж, дз; D. Ъ; В. Апостраф; E. Ь. С. Ў; 7. З якімі графічнымі сістэмамі звязана гісторыя беларускага пісьменства? А. Лацініцай; В. Глаголіцай; С. Вукавіцай; D. Гаевіцай; E. Кірыліцай. 8. Якім алфавітам карысталася старажытная беларуская мова? А. Кірыліцкім; Б. Грэчаскім; В. Македонскім; Г. Стараславянскім; Д. Старабеларускім; Е. Старарускім. 9. Да якога часу карысталіся на Беларусі кірыліцай? А. да 19 – 20 ст.; В. да 17 – 18 ст.; D. да 14 – 15 ст. С. да 12 – 13 ст.; 76 10. Якую назву атрымала рэфармаваная кірыліца? А. Славянка; Б. Вукавіца; В. Грамадзянка; Г. Гаевіца; Д. Глаголіца; Е. Тарашкевіца. 3. Вызначце, якія графічныя знакі адсутнічаюць у сучасным алфавіце? Абрысы якіх літар адрозніваюцца? 4. Растлумачце графічныя асаблівасці тэкстаў з дарэвалюцыйных выданняў. Тыповыя прыкметы выпішыце. 1. Я не паэта, о крый мяне божэ! Ня рвуся к славе гэт'кай ни мала. Хоць песенку-думку и высную можэ, Завуся я тольки — Янка Купала... Ци завыли ваўки, ци заенчыў вихор, Ци запеў салавей, ци заг'аг'ала гусь. Я тут виджу свой край, поле, рэчку и бор, Сваю матку-зямлю — Беларусь... (Я. Купала. Жалейка, Пецярбург, 1908) 2. Трэба с сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба с цярпеньнем. Як ударыш ты ім,— ён як звон зазьвініць. Брызнуць іскры с халодных каменьнеў. 77 3. Здароў, марозны, звонкі вечэр! Здароў, скрыпучы, мяккі сьнег! Мяцель ня вее, сьціхнуў вецер, I волен лёгкіх санак бег. (М. Багдановіч. Вянок, Вільня, 1913) 5. Прачытайце ўрывак з артыкула, надрукаванага ў часопісе “Bielarus” (1915). Як называецца гэта графічная сістэма? Чаму ёю карысталіся для перадачы беларускіх тэкстаў? 6. Прачытайце некалькі слоўнікавых артыкулаў са «Слоўніка мовы «Нашай Нівы». Параўнайце беларускую кірыліцу і лацінку. Якімі лацінскімі графічнымі сродкамі перадаваліся асаблівасці беларускага вымаўлення? ВЕСНА, WIESNA ж. Вясна. Весна, весна жадання! Ты прыйдзеш зноў, Ты вернешся. 1910, № 13, с. 207. Якуб Колас. Весна. Скора прыдзе весна, Панясецца «ку-ку» Праз лясы, праз паля, Праз наш Нёман рэку. 1908, № 5, с 6. Мацей Крапива. Скора прыдзе весна. Мак. – Весна гэта нашэ вяліка сьвята. Сягоньня у чэсць вясны я зраблю у сябе вечарынку. 1912, № 14, с. 1 К.Лейко. Снатворны мак. Napiered pa ščaście! Chaj złoje usio drohnie! Wiesna užo na świecie – Chrystos Uwaskros! 1910, № 16—17, с. 150. S.Połujan/ Chrystos Uwaskros! Jak zmahaecca 78 wiesna z zimoj, tak treba i nam [biełarusam] zmahacca z dolaj- niadolaj. 1911, № 1,с.2. ДАЕХАЦЬ, DAJECHAĆ зак. Едучы, дабрацца да якога-н. месца. Тымчасам ў Сыбиры рэки яшчэ не пусьцили – лёд стаиць, а да многих месцоў можна даехаць тольки рэками. 1907, № 17, с. 6. Chachoł Maučba išou z raboty Zarobak dobry, -- byu bahaty Šukau siabra kab biez kłapot Dajechać z im da rodnaj chaty. 1910, № 40, с. 622. Aleś Harun. Kamu što... 7. Размяркуйце наступныя словы ў строга алфавітным парадку. Даследаванне, адаптэр, юсціроўка, лазер, ціск, помпа, цыркуляцыя, кабель, аднаўляльнік, галаген, дзяліцель, штампоўка, рэверс, напружанне, аб’ект, барый, выраб, аўтамабіль, шчыліна, цыліндр, частата, электрадуга, крытэрый, вадкасць, праектаванне, сродак, чыгун, шкала, кантакт, эксплуатацыя, чарцёж, узровень, адладка, патэнт, разрад, плошча, супраціўленне, нікель, косінус, імпульс, баланс, каэфіцыент, патэнцыял, рэгрэсія, праграміст, злучэнне, сарбент, інтэграл, лічба, тэхналогія, узровень, ядро, эфект, з’ява, лік, хуткасць, слізганне, уласцівасць, рэгістр, паглынальнік, лінейка, кручэнне, крышталізацыя, выпрабаванне, дотык, іскра, вінт, доля, каталізатар, механіка, нітрацэлюлоза, трэнне, уцечка, станок. 8. Адкажыце на пытанні для самаправеркі: 1. Чым было выклікана ўзнікненне пісьма? 2. Як уступалі ў зносіны першабытныя людзі да ўзнікнення сапраўднага пісьма? Якая сістэма апавяшчэння ў іх існавала? 3. Ці захаваліся зараз вядомыя са старажытнасці прадметныя спосабы зносін? 4. Якія асноўныя этапы развіцця прайшло пісьмо? 79 5. Што такое піктаграфічнае пісьмо, піктаграма? У чым асаблівасць піктаграфічных знакаў? 6. Якія віды піктаграфіі існуюць? Чым яны адрозніваюцца? 7. Дзе знаходзіць прымяненне піктаграфія ў наш час? 8. Чым выклікана ўзнікненне ідэаграфічнага пісьма? Чаму яно больш зручнае для перадачы паведамленняў, чым піктаграфія? 9. Якія асаблівасці і разнавіднасці ідэаграфічнага пісьма? 10. Што сабой уяўляе складовае пісьмо? Калі і на якой аснове яно ўзнікла? 11. Як фарміравалася складовае пісьмо? 12. Што такое літарна-гукавое пісьмо? Чаму яно ўзнікла значна пазней за іншыя віды пісьма? 13. Чым адрозніваюцца кансанантна-гукавая і вакалізована-гукавая разнавіднасці літарна-гукавога пісьма? Якое з іх найбольш старажытнае? 14. Якім відам пісьма і якой яго разнавіднасцю карыстаецца большасць народаў свету? 15. Якім пісьмом карыстаюцца славяне? Хто і калі заснаваў яго? 16. Якая з чатырох сістэм пісьма найбольш дасканалая і чаму? 17. Якая роля пісьма ў жыцці чалавецтва? 18. Якую сістэму пісьма вы лічыце самай зручнай? Абгрунтуйце свой адказ. 19. Што такое алфавіт і для чаго яго патрэбна ведаць? 20. Якія звесткі вядомы вам з жыцця і дзейнасці Кірылы і Мяфодзія? 21. Што вы ведаеце аб першым усходнеславянскім кнігадрукару? 80 9. У часопісе “Роднае слова” (1999 г. № 10) быў надрукаваны наступны артыкул А. Мельнікава. Азнаёмцеся з гэтым артыкулам, выкажыце сваё меркаванне. Аксамітны правапіс Беларускай мове пашанцавала яшчэ ў XVI ст. увасобіцца ў трох графіках — кірылічнай, лацінскай i арабскай. Кірыліцай карысталіся наш першадрукар Францішак Скарына i беларусы- праваслаўныя, лацінкай — беларусы-каталікі i пратэстанты, арабскай (у кітабах) — беларускія татары. Гістарычныя ўмовы тагачаснай Еўропы не дазволілі належным чынам замацаваць графічны падмурак нашай мовы. Змаганне суседзяў за нашыя землі i душы перашкодзіла гарманічнаму развіццю беларускага пісьменства. Арабскае пісьмо з палітычных меркаванняў увогуле было адкінутае як нешта варожае (аднак няма ліха без дабра — можа, таму менавіта ў кітабах захавалася найбольш аўтэнтычная беларуская мова), a з лацінкі i кірыліцы трэба было абраць нешта адно. I тыя, што абіралі толькі адну графіку, непазбежна адкідалі вялізнае багацце іншаграфічных беларускіх тэкстаў. На пачатку XX ст. газета "Наша ніва" вярнула ва ўжытак практыку паралельнага карыстання кірыліцай i лацінкай, a буйны вучоны-лінгвіст Рудольф Абіхт распрацаваў беларускі алфавіт, дзе ўжываліся лацінскія i кірылічныя літары. У 1918 г. Р. Абіхт разам з другім вялікім лінгвістам Янкам Станкевічам (аўтарам тэрмінаў "галосныя" i "зычныя", складальнікам беларуска-рускага слоўніка на 80 000 словаў, шматгадовым даследнікам беларускіх кітабаў) выдалі кніжачку "Просты спосаб стаць граматным", дзе гэты эксперыментальны правапіс выкарыстоўваўся i прапагандаваўся. Кніжачка выклікала значны рэзананс, y тым ліку i рэзкую крытыку Яўхіма Карскага ды Браніслава Тарашкевіча — прыхільнікаў іншых граматычных падыходаў. 81 Смерць Рудольфа Абіхта ў 1921 г. перашкодзіла выхаду яго грунтоўнай акадэмічнай граматыкі беларускай мовы — яна засталася ў рукапісе. У выніку перамагла графічная сістэма Б. Тарашкевіча — цалкам кірылічная. Лацінскаграфічная беларуская культура была яшчэ раз адкінутая i амаль забытая. Аксамітны правапіс— праект, скіраваны на развіццё ідэі Р. Абіхта i Я. Станкевіча. Адна з яго мэтаў — даць магчымасць беларусам роўна ўспрымаць як лацінскую, так i кірылічную спадчыну (пра кітабы паразмаўляем асобна). Другая мэта — стварэнне рацыянальнага ўніверсальнага беларускага правапісу. Чаму правапіс aкcaмiтны? Да прыняцця хрысціянства i вялікага перасялення народаў еўрапейцы лічылі, што першыя людзі былі не злепленыя з гліны, не выразаныя з дрэва, a сшытыя Цмокам, як вопратка. Першыя людзі — гэта былі крыві-крэвісы-краўцы — пачалі кроіць астатніх i творцаў выкраілі ды сшылі з аксаміту. A я прапаную падыходзіць да правапісу творча. Першы аксамітны тэкст мае дзесяць адрозненняў ад звычайнай кірыліцы. Зменена напісанне пяці кірылічных літараў, якія ў лацінскаграфічных тэкстах чытаюцца інакш: Вв на Vv, Нн на Nn, Pp на Rr, Сс на Ss, Уу на Uu. Зменена напісанне кірылічных літараў Пп на Рр, Дд на Dd, Гг на Нh, каб не блытаць ix пісьмовыя выявы з іншымі літарамі лацінскай графікі. Зменена напісанне двухсастаўнай літары Ыы на Yy. Замест ь ужываецца’. МАЛОЕ PAЛESSE – КАЛУSКА NARODAЎ Usë болей dоказаў u тух nаvuкоўцаў, якія шuкаюц' рrаrадзімu sлаvян na Ралеssі. аdsюл' nарrукаnцу I sтahoddзя n. э. рачаўsя ruх sлаvяnцтvа na роўdзеn', аdsюл' райшло rазvіццё белаrusкай, rusкай, uкrainsкай i рол'sкай цуvілізацуй. 82 Але, na роўnач ad usim vadoмaha Ралеssя зnахоdзіцца баhату ромnікамі sтаrажутnаsці rэhiёn, які з daўnix чаsоў заvецца Ралеssем Малум, a padanni suчasnyx іrлаndцаў, шатлаndцаў dy vалійцаў uзhadvaюц' яhо як Малyю Бrутаnію ці Бrутunію – зямлю бrутаў. Чамu? Рамятаеце рrа Малuю Рол'шчu i Maлаrаsію? Малу, арrоч inшaha, яшчэ i rаnейшу, реrшарачаткоvу. Неаhrафічnа Малое Ралеssе rазмяsцілаsя na Балтуйsка- Чаrnамоrsкім vоdараdзеле ў rаёnе vозеrа Sяляvа dy ў бaseune rакі Бобr. Раўnочnай мяжой rэhiёnа sтала мяжа nasrupu арошnяhа леdаvіка. Rатuючуsя ad леdаvіка i adyшлo dsesяц' туsяч hod тамu nаsел'nіцтvа Малоhа Ралеssя ў цёрлуя кrаі, каб рrаз туsячаhоddзi vяrnuцца з Paydnëvaha Ўsxodu маhyтnай vedyйsxaй хvaляй, a na Paydnëvyм 3axadse зтvаrуц' чуsта еўrарейsкuю цуvілізацую этrusкаў. A заsялілі Малое Ралеssе padчas nasтupu леdаvіка nevялічкія hruркі аdушоўшух з роўnачу кruhлаhалоvух раляrnух раляўnічух dy губалоvаў, тух, каhо рrаз туsячаhоddзі nазаvuц' фіnа-uhrамі. Vеdуйцу (іndаеўrарейцу, аrуі) рачалі vяrтацца ў hэтуя мяsціnу ля чатуrох з раловай туsяч hod тамu. Нэта булі vел'мі rазмаітуя рлямёnу, якія sеялі зеrnе, каrуsталіsя кеrамічnум posudaм, шаnаvалі dy dаhляdалі каrоў i катоў, a таксама лаdзілі карішчу. Кіrаvалі рлямёnамі vaлadary бrоnзаvух sякеr, але тол'кі ў малум. Use sur'ёзnуя рутаnnі vуrашаліsя asoбnaй каsтай -druidaмi. Druidy жулі asoбna ad кел'цкіх раsелішчаў, na маhiчnух карішчах, rазам sa злuжкамі, якія штohod рrуnоsіліsя ў ахvяru. Druidy vукоnvалі таямnічуя rутuалу, vуrаблялі чаrоўnуя napoi з hrубоў, зёлак, чалаvечай i зvяrуnай кrуvі, vузnачалі тэrміnу sяўбу i жnіvа, rазмаўлялі з duxaмi, drэvaiмi, камяnямі i кrуnіцамі, лячулі ўлаdаrоў бrоnзаvух sякеr, davaлi тум каrуsnуя parady pa кiraўniцтve рлемеnем, a туя забяsречvалі nеdаsяhал'аsц' карішчаў dля чuжух. 83 Sамуя ўрлуvоvуя з druiday — бrуту — чатуrу rазу na hod збіrалisя na Налоўnум Kapiшчy-aбservatoryi ў hлубіnі Малоhа Ралеssя na Vялікі Rутuал. Тut ралілаsя маhiчnае vohnimчa, рrуnоsiлisя шматлікія чалаvечуя ахvяrу, ішлі sамуя sur'ёзnуя rазмоvу. Siasunкi кел'таў з кruhлаhалоvумі раляўnічумі sклаліsя adnosna міrnуя — туя prosтa ne зdолелі suрrац'sтаяц' arhaniзavanaйt aryйsкaй nаvале i булі vумuшаnуя тrуvац' кел'цкія paseлiшчy i карішчу nераdалёк ad ulasnyx sтойбішчаў. Uлаdа druiday ne ўsрrумала кruhлаhалоvух як vorahaў, i туя жулі svaiмi тradуцуямі, тrарляючу na ахvяrnуя алтаrу кел'таў, калі реrашкadжaлі Tум чум-nебedз'. A ўvоhuле, люdзей na Малум Ралеssi було тady ne так мnоhа, каб зanadтa реrашкаdжац' adno adnaмu. Kruhлahaлovyx dзяўчaт vaлadary бrоnзаvух sякеr navaт nяrэdка бrалі ў жоnкі, тум бол'ш што жоnак u кожnаhа з ix було ра nекал'кі. Druidy жоnак né мелі, бо hэта б реrашкоdзіла ix маhічнай dзейnasцi, але dзяцeй, каб vyxavaц' saбe змеnu, бrалі — na ўлаsnу vубаr. I nіхто né моh ім заряrэчуц'. Pastupova na Налоўnум Карішчу бrутаў заралала nеhаsімае vоhnішча — vечnу Зnіч. Карішча реrатvаrулаsя ў раsтаяnnuю бrуцкuю rэзіdэnцую i sтала sталіцай реrшай кел'цкай dзяржаvу — Бrутunіі. Бrутunія na Малум Ралеssi praisnavana бол'ш за туsячu hadoy, ракuл' u VIII st. da n. э. яе né rазбurула nашэsце баrбаrаў — vаяўnічаhа рлемеnі, што аdкалолаsя ad sкіфsкаhа sаюзu, калі sкіфу rаsрачалі vуцяsnеnnе кімеrуйцаў з Раўnочnаhа Рrучаrnамоr'я. Але hisтoryя баrбаrаў — hэта ўжо іnшая hіsтоrуя рrа Малое Ралеssе. Аб ёй — іnшум rазам. 84 Š ГЭТА ЦІКАВА *** У старажытнасці пісалі не толькі на паперы. Спачатку пісалі на дошках. Найлепшыя дошчачкі-старонкі атрымліваліся з драўніны бука. Адсюль паходзяць англійскае book [бук] і нямецкае Buch [бух] – кніга, царкоўнаславянскае букы і рускае буква – літара. А ў сучаснай беларускай мове пра гэты этап гісторыі пісьма нагадвае слова буквар. Так, у “Гістарычным слоўніку беларускай мовы” можна знайсці прыклады ўжывання гэтага слова ў “Граматыцы” Мялеція Сматрыцкага (Еўе, 1619). Між іншым, у старабеларускай мове існавалі і іншыя назвы падручніка для пачатковага навучання грамаце. Так, у “Лексіконе славеноросскім” Памвы Бярынды (Куцеін, 1653) сустракаецца слова азбучникъ. Прычым буквар падаецца ў рэестравай (царкоўнаславянскай) частцы, а азбучникъ – яго старабеларускі адпаведнік. *** Найбольш важныя запісы раней высякалі на камені. У Старажытным Рыме так запісвалі самыя значныя дзяржаўныя акты. Паколькі праца гэта была надзвычай цяжкай, стараліся зрабіць тэкст як мага карацейшым, сфармуляваць думку найбольш дакладна і сцісла. Па-лацінску камень – lapid. Таму сёння мы называем сціслы, эканомны стыль выказвання лапідарным. Грамадскія аб’явы, распараджэнні пісалі чорнай фарбай на вялікіх дошках, беленых мелам. Белы па-лацінску album. Адсюль сучаснае слова альбом. Ад грэчаскага codex (першапачатковае значэнне – ствол дрэва, а потым – кніга з навошчаных дошчачак) паходзіць агульная назва зводу законаў – кодэкс. *** Калі гліняныя і драўляныя старонкі былі паўсюдна выцеснены больш зручнымі папяровымі, дрэва ўсё ж 85 працягвала выкарыстоўвацца ў вытворчасці кніг. З дошак, абцягнутых скурай, рабілі вокладкі не толькі ў рукапісных, але і ў друкаваных кнігах. Менавіта з гэтым звязана паходжанне фразеалагізма ад дошкі да дошкі (чытаць) – ад пачатку да канца, ад вокладкі да вокладкі. *** Калі гаворка ідзе пра вялікую колькасць падзей, якія нават цяжка пераказаць, кажуць: і на валовай скуры не спішаш. Гэты беларускі фразеалагізм звязаны з гісторыяй сродкаў для пісання: асаблівым спосабам апрацаваную і спецыяльна падрыхтаваную для пісьма валовую скуру нашы продкі- беларусы бачылі ў яўрэяў, якія пісалі на ёй сваю тору – галоўную рэлігійную кнігу ў выглядзе вялікага скрутка. *** Матэрыял для пісання, атрыманы са скуры, называецца пергамент. Слова паходзіць ад назвы горада Пергама, што на Блізкім Усходзе. Відаць, там упершыню наладзілі вытворчасць пергаменту. Найлепшы пергамент атрымліваўся са скуры ненароджаных ягнятаў. *** Слова чарніла азначае “вадкасць чорнага колеру”. Даўней яно ўяўляла сабой адвар з дубовых арэшкаў і сажы. Менавіта так рабілася чарніла, і сёння застаецца толькі здзіўляцца, якім трывалым яно было, бо праз колькі стагоддзяў запісы добра чытаюцца. Сіняе, зялёнае, чырвонае чарніла... Унутраны змест гэтых назваў аказваецца алагічным. Але чырвонае чарніла выкарыстоўвалася даўно: ім упрыгожвалі пачатак тэксту. Па-лацінску чырвоны – ruber. Адсюль слова рубрыка. *** 86 Пра даўнейшыя сродкі для пісання нагадвае нам слова стыль. У старажытнасці вучням сшыткі замянялі навошчаныя дошчачкі, па якіх пісалі спецыяльнымі вострымі палачкамі з касцей дробнай жывёлы. На лацінскай мове гэта пісьмовая прылада называлася stylus. *** Паходжанне слова кніга вучоныя-этымолагі звязваюць або з варажскім kenning – вучэнне, або з асірыйскім kunnuku – пячаць. Аднак найбольш верагодным здаецца меркаванне, што слова гэта звязана са старажытнакітайскім [кінг] – кніга ці [кюэн] – скрутак. Праз цюркаў-качэўнікаў у глыбокай старажытнасці гэтае слова атрымалі і славяне. Між іншым, у сучасных цюркскіх мовах гэта назва выйшла з ужытку. ІІІ. ПАХОДЖАННЕ І РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ Š 1. Беларуская мова – нацыянальная адметнасць і духоўны скарб беларускага народа ...Слова, мова, інтэлект. Гэтыя ўласцівасці адрозніваюць чалавека як высокаразвітую істоту. З дапамогай слоў чалавек можа выказаць шырокі спектр пачуццяў: гнеў, радасць, боль, гора, натхненне, шчасце, каханне. Выказваюцца гэтыя пачуцці звычайна на роднай мове. *Сёння ў свеце вядома каля 4 тысяч моў, праўда, усяго 180 з іх абслугоўваюць амаль палову насельніцтва Зямлі. Яшчэ зусім нядаўна гэтая лічба была амаль на тысячу менш. Што сталася? Справа ў тым, што ў апошнія дзесяцігоддзі ва ўсім цывілізаваным свеце назіраецца тэндэнцыя супраціўлення глабалізацыі. Сапраўды, чаму чалавецтва змагаецца за захаванне выміраючых відаў расліннага і жывёльнага свету і абыякава назірае за тым, як знікае інтэлектуальная спадчына асобных народаў? Таму апошнім часам мы даведаліся аб існаванні такіх моў, як валійская (валійцы – народнасць, якая 87 жыве ў Вялікабрытаніі), баскская, каталанская (баскі і каталанцы – народнасці ў Францыі і Іспаніі); вядомая нам раней сербахарвацкая мова ў выніку палітычных і гістарычных абставінаў распалася на дзве мовы – сербскую і харвацкую. Выраз «мёртвая мова», які ўжываўся раней толькі для абазначэння латыні, царкоўнаславянскай і некаторых іншых моў, зараз гучыць усё часцей. Няма моў добрых і дрэнных, «высокіх» і «нізкіх», развітых і неразвітых. Кожная мова патэнцыяльна можа абслугоўваць усе галіны дзейнасці асобнага чалавека і ўсёй чалавечай супольнасці. *На лінгвістычнай карце свету беларуская мова займае пачэснае становішча: гэта нацыянальная мова дзесяцімільённага народа (паводле статыстычных дадзеных, сярод насельніцтва Беларусі 86,1% складаюць беларусы па перапісе 1999 г., з іх 85,6 % назвалі сваёй роднай мовай беларускую, нягледзячы на тое, што каля 40% беларусаў усведамляюць, што ў якасці мовы камунікацыі, мовы зносінаў паміж людзьмі, яны часцей выкарыстоўваюць рускую мову). Беларуская мова мае свае заканаменрасці, асаблівасці, правілы развіцця, яна мае багатую гісторыю:яна зведала перыяды заняпаду і росквіту, ушанавання і забыцця. Беларуская мова – адна з самых развітых і багатых моў свету. Асабліва багата яе гістарычная спадчына, вусная народная творчасць. Беларускі фальклор нясе ў сабе надзвычайнае багацце гістарычных ведаў аб нашых продках, іх сацыяльны і культурны інтэлект, гуманістычную філасофію. Мова і яе скарбы – гэта з’ява, якая звязвае мінулае з сучасным і будучым. Мова даецца нам не толькі дзеля таго, каб на ёй гаварыць, але і дзеля ўсведамлення сябе сярод іншых этнічных супольнасцей, якія насяляюць свет. 88 Š 2. Месца беларускай мовы ў сусветнай моўнай сям’і Мовы свету не існуюць ізалявана адна ад адной, яны раскласіфікаваны па сем’ях, групах, падгрупах. Моўная сям’я – вялікая суполка моў, якія ўзыходзяць да аднаго або некалькіх блізкіх старажытных дыялектаў. Выдзяляюць індаеўрапейскую, цюркскую, аўстра-азіяцкую, фіна-ўгорскую і інш. моўныя сем’і. Індаеўрапейская сям’я – адна з самых вялікіх у свеце. Сёння амаль кожны другі чалавек на планеце гаворыць на мове індаеўрапейскага паходжання. Гэтая сям’я спалучае ў сабе, здавалася б, зусім розныя па прыкметах мовы. Генетычная сувязь паміж індыйскімі і еўрапейскімі мовамі стала вядомай толькі з ХІХ ст., калі вучоныя адкрылі старажытнаіндыйскія рукапісы, напісаныя на санскрыце – сёння ўжо мёртвай мове, якая захоўвала шмат рысаў, уласцівых мовам, пашыраным на Еўрапейскім кантыненце. На санскрыце напісаны вядомыя эпічныя паэмы «Махабхарата» і «Рамаяна». Сёння цяжка ўявіць, што існавала адзіная індаеўрапейская мова, як і цяжка ўстанавіць, ці быў увогуле адзіны індаеўрапейскі народ. Але ў выніку параўнальна- гістарычнага аналізу фактаў розных моў тое, што на тэрыторыі сучаснай Індыі або на Блізкім Усходзе існавалі старажытныя плямёны, якія карысталіся блізкімі дыялектамі і пазней рассяліліся далёка на захад, не выклікае ніякіх сумненняў. Па іншых меркаваннях, прарадзіма індаеўрапейцаў размяшчалася на прасторы ад Дона і Паўночнага Каўказа да Дуная. На працягу некалькіх тысячагоддзяў да новай эры плямёны рассяляліся на вялікай тэрыторыі, адасабліваліся адно ад другога, мовы іх працягвалі развівацца ізалявана, набывалі шмат новых рысаў, таму цяпер вельмі цяжка знайсці агульнае ў такіх, напрыклад, мовах, як літоўская і хіндустані, але лінгвісты гэта робяць. 89 *Індаеўрапейская моўная сям’я складаецца з шаснаццаці груп, у яе ўваходзяць і некаторыя асобныя мовы. Індыйская моўная група ўключае такія мовы, як хіндустані, раджастхані, пенджабі, бенгалі, орыя, біхары, маратхі, цыганскую мову. Да яе належаць таксама мёртвыя мовы ведыйская (на ёй напісаны вядомы збор свяшчэнных тэкстаў «Веды») і санскрыт. Іранская група моў уключае персідскую, таджыкскую, курдскую, афганскую (пушту), шугнанскую, асецінскую,рушанскую, ягнобскую і некаторыя іншыя жывыя мовы, да гэтай жа групы належаць і мёртвыя старажытнаперсідская, мідыйская, сагдыйская, парфянская, скіфская. Балтыйская моўная група ўключае жывыя літоўскую і латышскую мову і мёртвую прускую. Даволі шырока распаўсюджана ў Еўропе германская моўная група, яна падзяляецца на паўночнагерманскую падгрупу (дацкая, нарвежская, ісландская, шведская і фарэрская мовы), заходнегерманскую падгрупу (нямецкая, англійская, галандская, фламандская, новаяўрэйская і інш. мовы); усходнегерманская падгрупа прадстаўлена ўжо мёртвымі мовамі (гоцкай, бургундскай і вандальскай). Да мёртвай цяпер лацінскай мовы ўзыходзіць уся раманская група моў (іспанская, французская, партугальская, італьянская, правансальская, сардзінская, каталанская, румынская, малдаўская, рэтараманская). Кельцкая група моў уключае ў сябе ірландскую, шатландскую, брэтонскую, валійскую, гальскую мовы. Адной з самых вялікіх моўных груп з’яўляецца славянская, яна падзяляецца на тры падгрупы: заходнеславянскую (польская, чэшская, кашубская, славацкая, верхне- і ніжне- сербскалужыцкая і мёртвая палабская мовы), усходнеславянскую, самую вялікую, на ёй гаворыць каля 180 млн. чалавек (руская, беларуская, украінская), і паўднёваславянскую (балгарская, македонская, сербская, харвацкая, славенская і мёртвая стараславянская мовы). 90 Такім чынам, індаеўрапейскую моўную сям’ю можна прадставіць у выглядзе разгалінаванага дрэва, асобныя галінкі якога прадстаўлены моўнымі сем’ямі і асобнымі мовамі. У спадчыну ад індаеўрапейскага мінулага беларуская мова захавала, напрыклад, словы бог, вера, дух, дзень, месяц, ноч, вада, неба, снег, маці, дзед, брат, сястра, вока, вуха, нос, воўк, вуж, каза, семя, два, тры, дзесяць, сто. Можна параўнаць, з якой ступенню падабенства гучаць у розных мовах некаторыя словы. Параўн.: бел. дзень, рус. і ўкр. день, польск. dzień, літ. deinâ, ст.-інд. dinam, лац. dies, ст.-ірланд. denus, англ. day, фр. doi і г.д. ПЫТАННІ І ЗАДАННІ 1. Што такое моўная сям’я? 2. Што дае вучоным падставы сцвярджаць, што існавала агульнаіндаеўрапейскае моўна-этнічнае адзінства? 3. Прааналізуйце склад моўных груп індаеўрапейскай моўнай сям’і. Што, магчыма, з’яўляецца для вас нечаканым? Адзначце выпадкі, калі жыхары адной сучаснай краіны карыстаюцца мовамі розных груп. 4. Складзіце генеалагічнае дрэва індаеўрапейскай моўнай сям’і, пакажыце месца беларускай мовы ў ёй. 5. Складзіце і запішыце тэзісы абзацаў, адзначаных * 3. Праславянскі перыяд Прыкладна на памежжы ІІІ і ІІ тыс. да н.э. агульнае індаеўрапейскае адзінства пачало распадацца і славянскія плямёны сталі развівацца асобным шляхам, захоўваючы пры гэтым пэўнае моўнае адзінства. Таму вучоныя гавораць аб існаванні адной прамовы для ўсіх славян – праславянскай мовы. 91 Яшчэ і сёння ў навукоўцаў няма адзінай думкі наконт прарадзімы славян. Некаторыя даследчыкі адносяць яе да тэрыторыі паміж Одрай і Віслай (сучасная Польшча), іншыя – больш на поўдзень (басейн Прыпяці і Буга, сучасная Беларусь), ёсць меркаванне і аб тым, што славяне паходзяць з падножжа Карпат ці з Паўднёвай Украіны. Самыя новыя звесткі адносяць прарадзіму славян да вярхоўя Акі і Волгі. Славяне жылі асобнымі плямёнамі, кожнае племя мела свой дыялект, дыялекты крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў леглі ў аснову беларускай мовы. Старажытныя славяне вельмі хутка рассяліліся на значнай тэрыторыі. Уся Усходняя Еўропа, Балканы, сучасная Чэхія, Славакія, Венгрыя, Румынія і нават Малая Азія былі заселены славянскімі плямёнамі, якія карысталіся дыялектамі праславянскай мовы. Менавіта гэтае моўнае адзінства славян, якое працягвалася прыкладна да сярэдзіны першага тысячагоддзя новай эры, і стала прычынай блізкасці сучасных славянскіх моў. Па падліках вучоных, у сучасных славянскіх мовах супадае каля 50% слоў з першай тысячы найбольш частотных (ужывальных). Напрыклад, бел. абрус, укр. обрус, рус. обрус, чэш. obrus, славац. obrus, польск. obrus ‘абрус’; бел. бервяно, рус. бревно, укр. бервено, ст.- польск. bierzwno, bierwiono, чэш. brevno, серб.-харв. брвно і г.д. Беларуская мова разам з рускай і ўкраінскай належыць да групы ўсходнеславянскіх моў. Аднак яе гістарычнае развіццё мае шэраг адметнасцей. Так, нашы продкі вельмі доўгі час кантактавалі з балцкімі плямёнамі, некаторыя з іх нават асімілявалі. Таму ў навуцы існуе так званая балта-славянская праблематыка. Да нашага часу не высветлена, ці выклікана лексічнае падабенства беларускай і літоўскай мовы доўгімі кантактамі, ці ў гісторыі развіцця гэтых двух народаў існавала так званая адзіная балта-славянская прамова. Асабліва моцны след балцкія прамовы пакінулі ў беларускай тапаніміцы і гідраніміцы. Назвы населеных пунктаў, вадаёмаў, шматлікія прозвішчы на Беларусі маюць балцкае паходжанне. 92 Некаторыя лінгвісты (напрыклад, А.Шахматаў) лічаць, што мова нашых продкаў займала цэнтральнае месца ў праславянскай прасторы. Беларускія плямёны як бы былі звязуючым звяном паміж рускімі, украінцамі і заходнімі славянскімі народнасцямі. Ва ўсякім разе, беларуская мова, у прыватнасці беларуская фанетыка, мае шэраг архаічных рысаў, не ўласцівых іншым усходнеславянскім мовам. Праславянскі перыяд скончыўся прыкладна ў сярэдзіне першага тысячагоддзя н.э. Славяне перайшлі ад племяннога да феадальнага ладу. ПЫТАННІ І ЗАДАННІ 1. Што такое праславянская мова? Як доўга яна існавала? Якія факты сведчаць на карысць яе існавання? 2. Параўнайце наступныя ўрыўкі: а) з Бібліі (Кніга Эклезіяста) на сучаснай беларускай, польскай і рускай мовах; б) з паэмы Адама Міцкевіча “Пан Тадэвуш” на польскай, беларускай, рускай і ўкраінскай мовах; в) з твораў У. Караткевіча на беларускай, балгарскай і чэшскай мовах. Пакажыце генетычную роднасць славянскіх моў. Якімі характэрнымі рысамі адрозніваецца ад іншых славянскіх моў беларуская мова? а) Усё мае сваю пару, і гадзіна кожнае дзеі – пад небам. Ёсць пара нарадзіцца, і пара памерці, пара насаджаць, і пара вырываць пасаджанае. Пара забойства, і пара гаення, пара разбураць, і пара будаваць, пара плачу, і пара весялосці; пара бедаваць, і пара танцаваць, пара раскідаць камяні, і пара збіраць камяні, пара абдымаць, і пара ўхіляцца ад абдоймаў; пара шукаць і пара губляць, пара ашчаджаць і пара выкідаць; пара раздзіраць, і пара зашываць; пара маўчаць, і пара прамаўляць; пара кахаць, і пара ненавідзець; пара вайне, і пара міру. («Біблія», пераклад В. Сёмухі). Всему свое время, и время всякой вещи под небом. Время рождаться, и время умирать; время насаждать, и время вырывать посаженное. Время убивать, и время врачевать; 93 время разрушать, и время строить. Время плакать, и время смеяться; время сетовать, и время плясать. Время разбрасывать камни, и время собирать камни; время обнимать, и время уклоняться от объятий. Время искать, и время терять; время сберегать, и время бросать. Время раздирать, и время сшивать; время молчать, и время говорить. Время любить, и время ненавидеть; время войне, и время миру. (Библия в русском переводе). Wszystko ma swój czas i każda sprawa pod niebem ma swoją porę. Jest czas rodzenia i czas umierania; jest czas sadzenia i czas wyrywania tego, co zasadzono. Jest szas zabijania i czas leczenia; jest czas burzenia i czas budowania. Jest czas płaczu i czas śmiechu; jest czas narzekania i czas płąsów. Jest czas rozrzucania kamieni i czas zbierania kamieni; jest czas pieszczot i czas wstrzymania siе od pieszczot. Jest czas szukania i czas gubienia; jest czas przechowywania i czas odrzucania. Jest czas rozdzierania i czas zszywania; jest czas milczenia i czas mówienia. Jest czas miłowania i czas nienawidzenia; jest czas wojny o czas pokoju. (Pośmo święte, польскі пераклад Бібліі). б) Na Litwie much dostatek. Jest pomiędzy nimi Gatunek much osobny, zwanych szlacheckimi; Barwą i ksztaltem całkiem podobne do innych, Ale pierś mają szerszą, brzuch większy od gminnych, Latając bardzo huczą i nieznośnie brzęczą, A tak silne, że tkanke przediją pajeczą… У Літве даволі мух. Вядуцца між другімі Такія, што шляхоцкіх атрымалі імя. Па колеру і форме быццам тая ж муха, Аднак шырэйшая за іншых, з большым брухам, Лятаючы, гудзе дакучліва і звонка, Такой не спыніць павучынная пляцёнка… 94 (Пер. П. Бітэля) Обилье мух в Литве. Особые миж ними Шляхетскими слывут, по праву носят имя. Шляхтянка черная-черны все мухи в мире, - Но покрупней брюшко и груди чуть-чуть пошире, А на лету гудит, жужжит протяжно, глухо, И паутину рвет, -вот как сильна та муха… (Пер. С.Аксеновой) В Литві усякіх мух – і з крільцями ясними, І чорних, і рябих веліка сила е. Тутешній чоловік здалека пізнае Найзлішу серед них, відому всім шляхтянку, Вона гуде, бринить до вечора від ранку, Веліка та товста, а чорна, наче крук. На неі нібіто не зважиться й павук… (Пер. М.Рыльского) в) Май быў такі, што, каб такіх не бывала на зямлі, яго варта было б выдумаць. Начамі некалькі разоў ласкава шапталіся з дахамі цёплыя, ледзь не парныя дажджы. Раніцамі зямля курэла добрай парай нават праз шматлікія густыя парасткі, а на травах віселі падвескі з расы… Май беше толкова хубав, че ако нямаше такъв месец на земята, заслужавше си да бъде измислен. Нощем на няколко пъти топли, пролетни дъждове си шепнеха нещо с покривите. На заранта земята добродушно димеше дори през многобройните гъсталаци, а по тревата висяха обеци от роса… (Пер.Пенки Къневай) Máj bul takový zé kdyby svét ono údobi neznal stálo by za to si je vymyslet. Několikrát za noc sie se střchami laskavě šepotaly vlaché deštiky. Za krásných rán ze země, stoupala vlidná pára, prodirala se nesčetnými mladými výhonky a na stébléch trávy visely přivěsky rosy… (Пер. Ганы Мюлеравай) 95 3. Сцвярджаецца, што ў этнагенезе беларусаў прысутнічае балцкі субстрат. Лінгвісты гавораць аб балта- славянскай праблематыцы. Пракаменціруйце. 4. Абапіраючыся на інфармацыю тэксту, дапоўніце наступныя сказы, запішыце іх. 1) Выдзеліўшыся з індаеўрапейскага адзінства на мяжы …, да сярэдзіны … славяне жылі … і карысталіся …, якую прынята называць … . 2) Аб гэтым сведчыць … .3) З распадам агульнаславянскага моўнага адзінства на аснове … фарміруюцца асобныя … , у тым ліку і беларуская. 4) Адметнасць гістарычнага шляху беларускай мовы ў параўнанні з іншымі ўсходнеславянскімі мовамі ў тым, што… 4. Фарміраванне мовы беларускай народнасці Беларуская народнасць пачала фарміравацца прыкладна ў VI—VII стст. н.э. Менавіта на гэты перыяд прыпадае апошняя хваля масавай міграцыі славян, чые плямёны аселі на тэрыторыі сучаснай Беларусі і асімілявалі балтаў і угра-фінаў. Племянны лад старажытных славян паступова пераўтварыўся ў дзяржаўна-феадальны. Ужо ў VIII ст. ва ўсходніх славян былі два буйныя цэнтры – гарады Полацк і Кіеў. Паступова на тэрыторыі Беларусі ўзніклі Полацкае, Турава-Пінскае, Смаленскае княствы. Аднак славяне па-ранейшаму працягвалі размаўляць на асобных тэрытарыяльных дыялектах, рэшткі якіх можна пачуць і зараз на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Менавіта ў гэты перыяд у выніку рассялення плямёнаў і ўтварэння буйных цэнтраў на лінгвістычнай карце беларусаў выдзяляюцца дзве буйныя групы дыялектаў – паўднёва- заходні (гаворкі Тураўшчыны, Піншчыны, Гродзеншчыны) і паўночна-ўсходні (гаворкі Полаччыны, Міншчыны, Смаленшчыны, Мазыршчыны). Нягледзячы на пэўную ступень разыходжання, гэтыя групы гаворак леглі ў аснову сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Яны мелі шэраг агульных рысаў, якія не змяніліся і сёння: фрыкатыўны гук г, 96 цвёрдасць р і шыпячых, аканне (але не на ўсёй тэрыторыі), яканне, дзеканне, цеканне і г.д. У ІХ стагоддзі ўсходнія славяне ўтварылі феадальную дзяржаву Кіеўская Русь, а ў канцы Х стагоддзя на нашыя землі прыйшло хрысціянства, разам з ім і пісьменнасць. Моўная карціна ўсходнеславянскага свету стала больш складанай і паднялася на больш высокі ўзровень. Два браты, Канстанцін і Мяфодзій, атрымалі даручэнне ад канстанцінопальскага патрыярха перакласці для славян Біблію на блізкую і зразумелую для іх мову. Такой мовай стала царкоўнаславянская – мова першых перакладаў Свяшчэннага Пісання, яна набліжана да паўднёваславянскага дыялекту, бо менавіта такі тып дыялекту быў найбольш блізкім двум святым братам. Кірыл і Мяфодзій не проста данеслі да славян слова Божае: яны прынеслі ім пісьменнасць і далучылі да грэка-візантыйскай цывілізацыі. (Паводле апошніх дадзеных, яшчэ да прыняцця хрысціянства ў славян была свая пісьменнасць, але гэтая гіпотэза патрабуе больш дасканалага даследавання.) Свяшчэнныя тэксты хутка распаўсюджваліся на славянскіх землях. Яны не проста перапісваліся, але на царкоўнаславянскай мове ствараліся і арыгінальныя тэксты. Дастаткова прыгадаць дзейнасць славутага беларуса Кірылы Тураўскага (гл. Дадатак), палескага Златавуста, вядомага царкоўнага дзеяча, філосафа і прамоўцы, які жыў у ХІІ ст. Да нас дайшлі восем яго слоў-прамоў, напісаных на царкоўнаславянскай мове, якія ўяўляюць сабой лепшы ўзор красамоўства. Уражвае і пісьмовая спадчына Клімента Смаляціча (гл. Дадатак) і Аўраама Смаленскага (гл. Дадатак), якія таксама карысталіся царкоўнаславянскай мовай для напісання арыгінальных твораў. Знакамітая наша зямлячка, асветніца Ефрасіння Полацкая (гл. Дадатак) зрабіла шмат для культурнага развіцця нашых продкаў. Заснаваныя ёю ў Полацку манастыр і царква надоўга сталі духоўна- 97 культурнымі цэнтрамі для ўсходніх славян. Святая Ефрасіння заснавала скрыпторыі – майстэрні, у якіх перапісваліся свяшчэнныя кнігі і з іх адпраўляліся ў самыя далёкія куткі Беларусі і іншыя славянскія землі. Аб дзейнасці Ефрасінні Полацкай мы даведваемся з яе «Жыція», напісанага таксама на царкоўнаславянскай мове, але з некаторымі элементамі беларускай гаворкі. Па загадзе Ефрасінні быў створаны крыж (гл. Дадатак) надзвычайнай прыгажосці. Надпіс на гэтым крыжы, створаным майстрам Лазарам Богшам, зроблены на царкоўнаславянскай мове. Калі рэлігійныя помнікі пісьменнасці аддавалі даніну царкоўнаславянскай мове і захоўвалі ў сабе шмат архаічных элементаў, не ўласцівых жывой мове ўсходніх славян, то свецкія творы, справавое пісьменства, прадстаўленае гандлёвымі дагаворамі, граматамі (граматай Гердзеня, Дагаварной граматай смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча з Рыгай і Гоцкім берагам), рознымі дзелавымі дакументамі, хоць і захоўвалі царкоўнаславянскую моўную аснову, але адразу сталі насычацца элементамі розных усходнеславянскіх дыялектаў. Паступова выпрацоўваўся пэўны тып пісьмовай мовы, агульнай для ўсіх усходніх славян, таму ў лінгвістаў прынята гаварыць аб існаванні агульнаўсходнеславянскай, або старажытнарускай (Руссю тады называлася Кіеўская Русь, агульная дзяржава ўсходніх славян) мовы. Перыяд яе існавання абмяжоўваецца XI - XIV стст. Яшчэ раз падкрэслім, што гэта была пісьмовая, літаратурная мова, а дыялекты ж усходніх славян, якія потым леглі ў аснову ўкраінскай, беларускай і часткова рускай моў, значна адрозніваліся ад яе. На агульнаўсходнеславянскай мове напісаны такія вядомыя старажытныя творы, як «Слова аб палку Ігаравым», «Аповесць мінулых гадоў», «Руская праўда», «Слова мітрапаліта Іларыёна» і інш., якія ўвайшлі ў залаты культурны фонд трох славянскіх народаў. Аднак не трэба лічыць, што пісьмовая мова стала прэрагатывай толькі вышэйшых слаёў грамадства. У 98 Смаленску, Віцебску, Пскове і Ноўгарадзе падчас археалагічных раскопак знойдзена шмат берасцяных грамат, напісаных кірылічнымі літарамі. Самыя старажытныя з іх датуюцца ХІ ст. Граматы пісаліся звычайна гараджанамі ці сялянамі, па змесце гэта прыватныя лісты, якія змяшчаюць у сабе разнастайныя просьбы, загады, прыватную бытавую інфармацыю, духоўныя водпісы, грашовыя разлікі і г.д. Такім чынам, старажытныя славяне даволі рана пачалі карыстацца пісьменнасцю і ўжывалі яе як для грамадска-палітычных і духоўных, так і для асабіста-прыватных патрэб. У ХІІІ ст. лёс усходніх славян склаўся па-рознаму. Большая частка былой Кіеўскай Русі апынулася пад уладай татара-манголаў, усё больш у палітычным і эканамічным сэнсе незалежнай становіцца Новагародская зямля. Палітычны і культурны цэнтр беларусаў з Полацкага княства перамяшчаецца далей на захад, у Панямонне, дзе балцкія, беларускія і часткова ўкраінскія плямёны кансалідуюцца ў новую незалежную дзяржаву – Вялікае Княства Літоўскае. Пачынаецца новы перыяд развіцця беларускага этнасу, а з ім і беларускай мовы. ПЫТАННІ І ЗАДАННІ 1. Складзіце тэзісы тэксту. 2. Выберыце з Дадатку 1 адпаведныя тэме артыкулы, падрыхтуйце па іх кароткія выказванні. 3. Раскажыце, якія этапы гісторыі беларускай мовы звязаны з датамі: VІ – VІІІ стст., ІХ– ХІІ стст. 4. Раскажыце, што вы ведаеце пра пісьмовыя помнікі ўсходніх славян. 99 5. Беларуская мова часоў Вялікага Княства Літоўскага Вялікае Княства Літоўскае сфарміравалася ў ХІІІ ст. як канфедэратыўная дзяржава, у склад якой увайшлі плямёны ўсходніх славян, літоўцаў, палякаў; акрамя таго, там пражывала шмат татараў і яўрэяў. Таму ў гэтай дзяржаве існавала некалькі моў і некалькі канфесій (усходнеславянскія славяне працягвалі карыстацца сваімі дыялектамі, у рэлігійнай сферы ў залежнасці ад тыпу веравызнання католікі ўжывалі латынь, праваслаўныя – царкоўнаславянскую мову, татары вызнавалі мусульманства, яўрэі – іўдаізм). За часы існавання Вялікага Княства Літоўскага склалася беларуская народнасць на аснове кансалідацыі крывічоў, дрыгавічоў, радзімічаў. Элементы іх жывой мовы сталі інтэнсіўна пранікаць у пісьмовыя тэксты, і з такога сінтэзу ўжо ў XIV ст. сфарміравалася беларуская літаратурная мова (яе называюць яшчэ старабеларускай). На гэтай мове напісаны ўсе важныя пісьмовыя дакументы перыяду існавання ВКЛ і Рэчы Паспалітай, яна выконвала функцыю дзяржаўнай мовы, г.зн. была ўзведзена на міжнародны ўзровень. Вялікая літаратура, створаная на гэтай мове, з’яўляецца нацыянальным скарбам беларускага народа і важнейшым ідэнтыфікатарам нашай нацыі. На жаль, у выніку гістарычных падзей, катаклізмаў і войн на Беларусі амаль не захавалася арыгіналаў помнікаў пісьменнасці таго часу. Гэтыя арыгінальныя творы захоўваюцца ў Санкт-Пецярбургу, Варшаве, Кракаве, Познані, Кіеве, Львове, Парыжы, Вільнюсе і інш. гарадах свету. Па даўняй традыцыі, якая ўжо дзесяцігоддзямі ўсталявалася ў беларускай філалогіі, усе помнікі старабеларускай пісьменнасці падзяляюцца па трох жанравых разнавіднасцях на дзелавыя помнікі (граматы, акты, судовыя статуты); помнікі свецка-мастацкага характару (беларускія летапісы, мемуарная літаратура, палітычная сатыра, перакладныя рыцарскія раманы і аповесці, хронікі, хранографы, лінгвістычная літаратура); помнікі рэлігійнага 100 зместу (Біблія, творы рэлігійна-павучальнага і палемічнага характару, жыціі і інш.). У залежнасці ад гэтага розныя помнікі старабеларускай пісьменнасці вызначаюцца і рознай ступенню напоўненасці мовы жывымі народнымі элементамі (дзелавыя акты і дакументы), царкоўнаславянскімі моўнымі рысамі (рэлігійная літаратура ранняга перыяду, а таксама псалтыры і евангеллі), элементамі польскай, сербскахарвацкай і чэшскай мовы (перакладныя творы). Дзелавыя тэксты. Паколькі старабеларуская мова выконвала функцыю дзяржаўнай у ВКЛ, натуральна, што дзелавыя помнікі пісьменнасці ў найбольшай ступені адлюстроўваюць асноўныя лексічныя, фанетычныя і марфалагічныя з'явы, якія былі ўласцівыя жывой народнай мове. Менавіта па помніках дзелавой пісьменнасці можна рабіць высновы аб асноўных асаблівасцях старабеларускай мовы як мовы беларускага этнасу і адрозненні яе ад мовы бліжэйшых суседзяў – украінцаў, рускіх і палякаў. Да нашага часу дайшло надзвычай шмат дзелавых тэкстаў. Калі ўлічыць, што гэта толькі частка таго, што было на самай справе, то можна ўявіць сабе, якім высокім быў юрыдычны ўзровень ВКЛ: ён не саступаў перадавым еўрапейскім краінам. Тут мы сустракаем розныя акты, граматы, дагаворы, запісы, кодэксы, законы, правы, статуты, трыбуналы, судзебнікі. Яны выходзілі з канцылярыі Вялікага літоўскага князя і ствараліся па ўсёй тэрыторыі старабеларускай дзяржавы (у Вільні, Троках, Мінску, Мсціслаўі, Нясвіжы, Магілёве, Брэсце, Віцебску, Полацку і г.д.). Найбольш буйнымі і значнымі для гісторыі беларускай культуры з’яўляюцца судзебнікі (г.зн. юрыдычныя ўлажэнні), статуты (у якіх адлюстраваны прававыя нормы і абавязацельствы грамадзян ВКЛ, напрыклад, Статут Вялікага Княства Літоўскага (гл. Дадатак 1), адна з першых у Еўропе канстытуцый на нацыянальнай мове, вядомы ў трох рэдакцыях: 1529, 1566 і 1588 гг.), метрыкі (Метрыка Вялікага Княства Літоўскага (гл. Дадатак 1) налічвае каля 600 тамоў). 101 Статут ВКЛ быў шырока вядомы і за межамі Беларусі, ім карысталіся як узорам прававога дакумента ў Прусіі, Польшчы, Расіі, Латвіі, Эстоніі і іншых краінах. Надзвычай цікавую і багатую лексіку мы сустракаем у юрыдычных дакументах. Тут і прававая тэрміналогія (закон, позов, виновайца, присяга, староста, тивун, воевода, опекун і інш.), і ваенная (бронь, валка, жолнер, гармата, ручница), і будаўнічая тэрміналогія (цэгла, вапна, дошка, олово, серебро, золото, страха, клуня, пуня), назвы адзення і матэрыялаў (шубка лисья, сукно, колпак оксамитный, соболцом подшит, шуба медвежья). Аднак з часоў Люблінскай уніі (1569 г.) і ўтварэння адзінай канфедэратыўнай дзяржавы Рэчы Паспалітай пачалася моцная паланізацыя беларускай мовы. У афіцыйны ўжытак усё часцей уводзілася польская мова. У 1696 г. спецыяльнай пастановай польскага сейма сфера выкарыстання беларускай пісьмовай мовы рэзка звузілася, дзелавыя дакументы трэба было пісаць толькі па-польску. Свецка-мастацкія помнікі пісьменнасці. Свецка- мастацкая літаратура ў сваіх ранейшых формах стваралася па ўзоры старажытнарускай літаратуры аналагічнага жанру і з’явілася адлюстраваннем пераемнасці і развіцця кірылічнай традыцыі на ўсходнеславянскіх землях. Самымі буйнымі творамі свецка-мастацкага характару ў тыя часы з’яўляліся летапісы, або хронікі. Архіўныя дакументы сведчаць аб тым, што ўжо ў ХІІ ст. у Полацку, а ў ХІІІ ст. у Навагрудку ствараліся арыгінальныя летапісныя зводы. *Летапісанне як від старажытнага пісьменства стаіць асобна сярод іншых помнікаў старабеларускай літаратуры. Па- першае, беларускае летапісанне ўспрыняла традыцыі і прыёмы, характэрныя для даўніх старажытнарускіх летапісаў. Беларускія перапісчыкі дакладна капіравалі гэтыя тэксты, перапісвалі іх, час ад часу дапаўняючы новымі дэталямі. Па- другое, успрыняўшы старую форму і традыцыю, беларускія 102 аўтары сталі запаўняць яе арыгінальным зместам, апісаннем падзей, якія адбываліся ў ВКЛ. Старажытнарускія штампы з часам сустракаюцца ўсё радзей, мова летапісаў збліжаецца з народнай гаворкай. Аддаленне ад старажытнарускай традыцыі ў летапісанні дасягае свайго апагея ў «Хроніцы» Быхаўца – вядомым тэксце старабеларускай мовы, напісаным лацінкай. Увогуле тэкст «Хронікі» моцна насычаны рысамі беларускай паўднёвай гаворкі. Беларускія хронікі і летапісы другой паловы XVI — пач. XVII стст. уяўляюць у сваёй большасці арыгінальныя творы, вызначаюцца багаццем гутарковай лексікі і фразеалогіі (Баркалабаўскі летапіс, летапіс па спісу Рачынскіх, «Хранограф польскі» і г.д.). Яшчэ адзін від свецка-мастацкіх помнікаў старабеларускай пісьменнасці – перакладная літаратура. Вялікую папулярнасць на Беларусі набылі пераклады воінскіх аповесцей «Александрыя» і «Траянская гісторыя», аб Атыле (каралю ўгорскім), рыцарскіх раманаў аб Баве-каралевічу, Трыстане і інш. Усе гэтыя творы перакладаліся на беларускую мову з польскіх, сербскіх або чэшскіх арыгіналаў, і таму іх лінгвістычная сістэма насычана запазычаннямі на розных моўных узроўнях. У XVII ст. старабеларуская літаратура папоўнілася новымі формамі — жанрамі палітычнай сатыры. У выглядзе вострага палітычнага памфлету напісана «Прамова Івана Мялешкі», накіраваная супраць іншаземнага засілля беларускіх зямель. Яшчэ адзін тыповы твор палітычнай сатыры сяр. XVII ст. — «Ліст да Абуховіча», напісаны невядомым аўтарам у 1655 г. з выпадку здачы смаленскага гарнізона войску маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча, бацькі Пятра Першага. Гэты твор напісаны лацінкай пры захаванні на пісьме беларускіх фанетычных рыс. Да твораў свецка-мастацкай літаратуры належаць таксама граматыкі і слоўнікі. Вельмі папулярнай у 103 старажытных беларусаў была «Граматыка» Мялеція Сматрыцкага (гл. Дадатак 1). Вялікай падзеяй у культурна- асветніцкім жыцці нашай краіны стала з’яўленне слоўнікаў Лаўрэнція Зізанія (1596 г.) (гл. Дадатак 1) і Памвы Бярынды (1627 г.), у якіх царкоўнаславянскія словы растлумачваліся адпаведнымі словамі старажытнай беларускай літаратурнай мовы. Рэлігійныя помнікі пісьменнасці. На раннім этапе існавання старабеларускай літаратуры ўзніклі рэлігійныя творы, мову якіх можна акрэсліць як сінтэз царкоўнаславянскага і беларускага моўных субстратаў. Тыповым помнікам такога тыпу з’яўляецца Чэцця 1489 г. Гэты твор змяшчае ў сабе шэраг тэкстаў, патрэбных для правядзення набажэнства, а таксама жыціі вядомых святых (у тым ліку Барыса і Глеба). Наяўнасць «памежных помнікаў пісьменнасці» «дае падставу сцвярджаць, што на Беларусі ў XV-XVI стст. існавала асобная мясцовая разнавіднасць кніжнаславянскай мовы, якую ўмоўна можна назваць беларускім тыпам кніжнаславянскай мовы». Да такога тыпу твораў належаць і выданні беларускага першадрукара Францыска Скарыны (гл. Дадатак 1). Дзейнасць Ф.Скарыны і іншых аўтараў рэлігійных твораў на старабеларускай мове падрыхтавала глебу для таго, каб на беларускай мове з’явіўся пераклад кананічнага твора. Зроблены ён быў Сымонам Будным (гл. Дадатак 1), выдатным беларускім філосафам, асветнікам, ідэолагам гуманізму і рэфармацыі. Літаратурная спадчына, якую пакінуў С.Будны, надзвычай багатая, аднак да нас дайшлі пераважна творы на польскай і лацінскай мовах. Да нашага часу захаваўся толькі адзіны твор, напісаны на старабеларускай мове, — «Катэхізіс», надрукаваны ў Нясвіжы ў 1562 г. Са з’яўленнем жа «Евангелля» В.Цяпінскага (гл. Дадатак 1) можна было сцвярджаць, што працэс перакладу Бібліі на старабеларускую мову завершаны. 104 Цікава пабудова гэтага помніка беларускай пісьменнасці: у ім паралельна змешчаны беларускі і царкоўнаславянскі (дакладней, царкоўнаславянскі беларускай рэдакцыі) тэксты. На падставе дакладнага вывучэння перакладу можна сцвярджаць, што старабеларуская мова дасягнула ў тыя часы вельмі высокага ўзроўню. Кароткі агляд пісьмовых крыніц старабеларускай літаратурнай мовы паказаў, што на працягу свайго існавання яна забяспечвала разнастайныя галіны жыцця тагачаснага грамадства, хутка рэагавала на змены, якія адбываліся ў ВКЛ, як у палітычнай сферы, так і ў сферы духоўнага жыцця. Генетычна і неразрыўна звязаная са старажытнарускай і царкоўнаславянскай мовамі, беларуская літаратурная мова ранняга перыяду існавання тым не менш пайшла сваім шляхам, паказаўшы, з аднаго боку, сувязь з кірылічнай пісьмовай традыцыяй, а з другога – самастойнасць і здольнасць да эвалюцыі. Знаходзячыся ў цэнтры Еўропы, беларускі этнас і з ім яго нацыянальная мова былі адкрытымі для пранікнення новых ідэй, культур і адразу ўпітвалі іх, нешта перапрацоўваючы, нешта адкідаючы. Тое, што не адбілася і не захавалася ў пісьмовых крыніцах, дайшло да нас вуснамі беларускага народа ў шматлікіх гаворках, якія гучаць і зараз на тэрыторыі Беларусі, дзе мы адчуваем подых даўніны. Беларуская пісьмовая спадчына не вычэрпваецца тымі тэкстамі, якія былі ўзгаданы вышэй. Варта адзначыць таксама свяшчэнныя тэксты, напісаныя па-беларуску, але арабскай вяззю, якія называюцца кітабамі. На тэрыторыі старажытнай Беларусі былі папулярныя творы, напісаныя па-польску, па- лацінску, па-грэчаску. Такім чынам, «беларускі народ заставаўся захавальнікам сваёй роднай мовы. У яго вуснай творчасці зберагаліся 105 лепшыя моўныя здабыткі, якія пазней знайшлі выкарыстанне ў новай беларускай пісьменнасці»5. ПЫТАННІ І ЗАДАННІ 1. Растлумачце значэнне наступных іншамоўных слоў. Канфедэрацыя, канфесія, кансалідацыя, інтэнсіўны, ідэнтыфікатар, катаклізм, мемуары, хранограф, палеміка, прыватны, апагей, сатыра, памфлет. 2. Раскрыйце наступныя тэзісы. 1) ВКЛ з'яўлялася шматэтнічнай, шматмоўнай і рознаканфесіянальнай дзяржавай. 2) Дзяржаўнай мовай у ВКЛ з'яўлялася старабеларуская мова. 3. Закончыце сказы. 1) Граматы, акты, судовыя статуты – гэта помнікі… 2) Летапісы, мемуары, палітычная сатыра, перакладныя рыцарскія раманы і аповесці, хронікі, хранографы, слоўнікі і граматыкі – гэта помнікі … 3) Бібліі, жыціі, евангеллі, псалтыры, павучанні – гэта помнікі … 4. Растлумачце, чаму менавіта па помніках дзелавой пісьменнасці можна рабіць высновы аб асаблівасцях старабеларускай мовы як мовы беларускага этнасу. 5. Раскажыце пра Статуты ВКЛ, Літоўскую метрыку як пра помнікі дзелавога старабеларускага пісьменства. 6. Прачытайце ўрывак са Статута ВКЛ 1566 г. Вызначце характэрныя рысы старабеларускай літаратурнай мовы. Параўнайце старажытную і сучасную лексіку. Тэж уставуемъ и хочем мети абы вси посполитые люди тяглые и вси подданые княжат пановъ хоруховныхъ шляхта 5 Шакун Л.М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. – Мн., 1984, с. 167. 106 бояр и мещан тыхъ земль великого князства литовского от кождое дани плачэня и податъку серэбъщизны и тэж и дякъла и ото всякихъ беремен позовых которые подводами зовуть от вожэня каменя дерэва албо дров ку паленъю плитъ и вапъна на замки нашы от кошэня сена од всякое сторожи и лововъ и от иншых роботъ выняты были и вымуем и вызволяем вечными часы кроме стародавного обычаю яко подводы и коване стацэй на станехъ и на местцахъ звычайныхъ намъ государю посломъ и гонцомъ нашымъ такъ тэж и мосты направовати и новые на старых звычайных местцахъ будовати замки старые поправовати такъ и на тыхъ старых местцахъ делницы свои знову будовати и послов подыймовати то водлугъ стародавного обычаю в цэлости зоставуемъ. Уставовати загадваць Люди тяглые прыгонныя сяляне 7. Растлумачце, што дазваляе зрабіць выснову аб існаванні ў ВКЛ моўнай летапіснай традыцыі. 8. Складзіце і пракаменціруйце тэзіс адзначанага * абзаца. 9. Якія творы перакладной літаратуры карысталіся папулярнасцю на Беларусі часоў ВКЛ ? 10.Якімі новымі жанрамі папоўнілася старабеларуская літаратура ў ХVІІ ст.? 11. Дакажыце, што ХVІ ст. справядліва называюць “залатым векам” у гісторыі беларускай культуры, мовы і літаратуры. 6. Новая беларуская літаратурная мова У канцы XVIII ст. беларускі народ апынуўся ў новых палітычных, культурных і эканамічных умовах. У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай гэтая дзяржава была раздзелена паміж Аўстрыяй, Прусіяй і Расіяй. Этнічна беларускія землі амаль цалкам увайшлі ў склад Расійскай імперыі. Са знікненнем дзяржавы перастала існаваць патрэба ў існаванні 107 дзяржаўнай мовы, таму старабеларуская літаратурная мова скончыла свой шлях развіцця і на яе месца прыйшла новая беларуская літаратурная мова, мова вядомых і знакамітых прадстаўнікоў беларускай літаратуры, культуры, публіцыстыкі ХІХ—ХХ стст. Беларуская нацыянальная мова пачала стварацца ў вельмі неспрыяльных умовах. Пасля паўстанняў 1833 і 1863 гг. царскі ўрад вырашыў зрабіць усё, каб словы беларускі, беларус, Беларусь назаўсёды выкрэсліліся з нацыянальнай свядомасці нашых продкаў. У 1840 г. Мікалай І уводзіць на тэрыторыі Беларусі рускую мову ў якасці мовы справаводства, навучання, рэлігійнага набажэнства. У тым жа годзе афіцыйным царскім указам забаронена ўвогуле ўжываць назву Беларусь. Пачалася актыўная русіфікацыя беларускіх земляў. І рускія, і польскія лінгвісты разглядалі беларускую мову як дыялект або польскай, або рускай моў. У такіх умовах узніклі ананімныя вершаваныя беларускія творы, якія існавалі ў рукапіснай і вуснай формах і набылі шырокую папулярнасць сярод беларусаў. Аўтарства ананімных сатырычных паэм «Тарас на Парнасе» і «Энеіда навыварат» прыпісваецца зараз адпаведна В.Равінскаму і К.Вераніцыну. У першай палове ХІХ ст. на беларускай мове пісалі свае творы Я.Баршчэўскі, Я.Чачот (гл. Дадатак 1), В.Дунін-Марцінкевіч, У.Сыракомля. Цікава, што ў асноўным гэтыя аўтары для перадачы сваіх твораў на пісьме карысталіся лацінскім алфавітам і добра адлюстравалі фанетычныя рысы беларускіх гаворак: цеканне, дзеканне, аканне, яканне, таму нормы сучаснай беларускай літаратурнай мовы пачалі складвацца ўжо тады на старонках першых літаратурных твораў новай пары. У першай палове ХІХ ст. былі напісаны граматыкі беларускай мовы П.Шпілеўскім і К.Нядзведскім, але па палітычных матывах афіцыйныя ўлады не дазволілі іх надрукаваць. Традыцыі творчай інтэлігенцыі пачатку ХІХ ст. падхапіў славуты беларускі філосаф, паэт, публіцыст Ф.Багушэвіч, якога лічаць прамоўцам і прапагандыстам беларускай мовы і 108 беларускай нацыі. Яго прадмовы да зборнікаў вершаў «Дудка беларуская» (1891 г.) і «Смык беларускі» (1894 г.) змяшчаюць гарачыя заклікі ў абарону беларускай мовы, культуры і самабытнасці беларусаў. Новая беларуская літаратурная мова працягвала ўдасканальвацца пад пяром такіх славутых мастакоў слова, як А.Гурыновіч, Я.Лучына, А.Ельскі, Ядвігін Ш. і інш. Гэтыя літаратары пачалі ўводзіць ва ўжытак кірылічны шрыфт. Найбольшага росквіту дасягнула беларуская літаратурная мова ў пачатку ХХ ст., звязана гэта ў першую чаргу з дзейнасцю першай беларускай газеты «Наша Ніва» (гл. Дадатак 1), а перыяд гэты, такі важны для гісторыі беларускай мовы, літаратуры, культуры, так і называецца – «нашаніўскі» перыяд. Пасля рэвалюцыі 1905 г. царскім законам «Аб свабодзе друку» (1906 г.) быў дадзены дазвол на друкаванне газет на некаторых нацыянальных мовах, якія гучалі ў шматэтнічнай краіне пад назвай Расійская імперыя. На Беларусі адразу пачало выдавацца некалькі газет – «Наша доля», «Наша Ніва», «Bielarus». Менавіта на старонках гэтых выданняў пачала фіксавацца жывая беларуская мова і выпрацоўвацца прынцыпы літаратурнай мовы. У 20-я гг. ХХ ст. беларуская мова і культура перажывалі небывалы ўздым. Маладой дзяржаве тэрмінова стала патрэбнай выпрацаваная адзіная літаратурная мова тытульнай нацыі – беларускага народа. Распрацоўка норм беларускай мовы належыць такім буйным навукоўцам і культурным дзеячам, як Б.Тарашкевіч (гл. Дадатак 1), Я. Лёсік (гл. Дадатак 1), С. Некрашэвіч (гл. Дадатак 1), А. Багдановіч, Р. Астроўскі, Я. Станкевіч. Беларускі правапіс таго часу быў пабудаваны згодна з «Граматыкай беларускае мовы» Браніслава Тарашкевіча (1892—1941 гг.). Згодна з гэтай граматыкай былі напісаны ўсе падручнікі для школ, складаліся шматлікія слоўнікі. У 20-я гг. выходзіла шмат перыядычных выданняў, якія таксама карысталіся дадзенымі правіламі. 109 Нацыянальна-культурнае адраджэнне паставіла важныя задачы навуковага вывучэння гісторыі, эканомікі, культуры Беларусі, распрацоўку праблем лексікі, тэрміналогіі, гісторыі беларускай мовы, складанне і выданне падручнікаў, вучэбных праграм. Таму ўзнікла патрэба ў адкрыцці адпаведнай навуковай установы. 30 студзеня 1922 г. быў створаны Інстытут беларускай культуры (Інбелкульт), які потым пераўтварыўся ў Беларускую Акадэмію Навук. Сярод першых правадзейных членаў гэтай установы былі Я.Колас, Я.Купала, Я. Лёсік (гл. Дадатак 1), С. Некрашэвіч (гл. Дадатак 1), Я. Карскі (гл. Дадатак 1), М. Грамыка, М. Азбукін, М. Піятуховіч, М. Доўнар-Запольскі, Б. Эпімах-Шыпіла і інш. 20-я гг. ХХ ст. – час, калі ў беларускую літаратуру прыйшло шмат знакамітых паэтаў, празаікаў, публіцыстаў. Толькі за перыяд з 1920 па 1926 гг. пачалі сваю творчую дзейнасць каля 500 маладых літаратараў. У іх былі розныя здольнасці, густы і творчыя схільнасці, розныя палітычныя погляды. Частка з іх прадстаўляла новую літаратурную плынь «бурапены». Для яе былі характэрны рэвалюцыйны рамантызм, сацыялістычная скіраванасць. Вясной 1923 г. стаў выходзіць літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс «Маладняк», а ўжо ў лістападзе творчыя сілы аб’ядналіся вакол гэтага выдання ў аднайменную літаратурную суполку і сталі называць сябе «маладнякоўцамі» (А.Александровіч, А.Бабарэка, А.Вольны, А.Дудар, Я.Пушча, М.Чарот і інш.). У Маскве быў створаны філіял гэтага аб’яднання, які ўзначальваў У. Дубоўка. У 1926 г. утвараецца новая арганізацыя – «Узвышша» (К.Чорны, К.Крапіва, З.Бядуля і інш.), у 1927 – «Пробліск» і «Беларуская літаратурна- мастацкая камуна». Усталяванне сталінскага таталітарнага рэжыму ў 30-я гг. негатыўна адбілася на станаўленні і развіцці беларускай культуры, літаратуры і мовы. У 1933 г. была зроблена рэформа беларускага правапісу, згодна з якой быў спрошчаны фанетычны прынцып перадачы асаблівасцей беларускага 110 вымаўлення, сістэма скланення назоўнікаў стала вельмі набліжанай да рускай мовы (зніклі формы тыпу у палёх, у садох) і г.д. Але самы моцны ўдар быў нанесены беларускай інтэлігенцыі і маладым творчым сілам. На Беларусі пачалася кампанія супраць «нацыянал-дэмакратаў» («нацдэмаў») – такі ярлык замацавалі амаль за ўсімі маладымі літаратарамі, вядомымі навукоўцамі, дзеячамі культуры. Многіх саслалі ў паўночныя і ўсходнія раёны Расіі (У. Дубоўку, А. Пальчэўскага), многія былі арыштаваны (Я. Лёсік, М. Хведаровіч), многіх расстралялі. За адзін дзень, напрыклад, у Мінску было расстраляна восем літаратараў: А. Дудар, М. Зарэцкі, П. Галавач, А. Вольны, В. Каваль, В. Сташэўскі, В. Маракоў, І. Харык. Збіраліся матэрыялы для арышту Я. Коласа і Я. Купалы. У 1938 г. выходзіць пастанова СНК і ЦК ВКП(б) «Аб абавязковым вывучэнні рускай мовы ў школах нацыянальных рэспублік і абласцей». Партыйны апарат, справаводства, адукацыя, навука і часткова культурная сфера грамадства пачынаюць карыстацца рускай мовай. У складаных умовах беларуская мова і беларуская культура працягвалі развівацца і ў пасляваенныя гады. Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы, наша літаратура папоўнілася такімі імёнамі, як У. Караткевіч, І. Мележ, І. Шамякін, Я. Брыль, Н. Гілевіч, В. Быкаў, У. Арлоў і інш. У часы хрушчоўскай адлігі былі вернуты забытыя імёны рэпрэсаваных літаратараў (У. Дубоўкі, Я. Пушчы, С. Грахоўскага, А. Звонака, М. Хведаровіча). На высокую ступень узнялася беларуская драматургія (У. Галубок, К. Крапіва, А. Маўзон, А. Макаёнак, А. Петрашкевіч, А. Дудараў і інш.). У канцы 80-х – пачатку 90-х гг. сітуацыя ў краіне кардынальна змянілася, што не магло не адбіцца на статусе беларускай мовы і беларускай культуры. У выніку распаду былога СССР і ўтварэння незалежнай дзяржавы Рэспублікі Беларусь беларуская мова атрымала статус дзяржаўнай (1990 г., Закон аб мовах) і пачала шырока выкарыстоўвацца ў 111 афіцыйнай, прававой, адукацыйнай, навуковай сферах жыцця грамадства. Актыўна вывучаліся не толькі хрэстаматыйныя беларускія аўтары, з нябыту падняліся раней забароненыя імёны. Пэўная зацікаўленая частка грамадства вырашыла карыстацца не правапісам, які быў рэфармаваны ў 1933 і 1957 гг., а варыянтам беларускай літаратурнай мовы 20-х гг., г.зн. «тарашкевіцай». У 1995 г. адбыўся рэферэндум, паводле якога ў краіне законна аб’яўлена беларуска-рускае двухмоўе. Беларуская мова зноў стала выкарыстоўвацца пераважна ў сферах мастацкай літаратуры, публіцыстыкі, гуманітарнай навукі, адукацыі. На сённяшні дзень праблема захавання нацыянальнай мовы беларусаў вельмі актуальная, наша мова ўключана ЮНЭСКА ў спіс моў, якім пагражае заняпад і забыццё. Рэальна беларуская мова як сродак камунікацыі жыве ў вёсках у выглядзе гаворак і ў колах творчай інтэлігенцыі, якія імкнуцца зберагчы нацыянальны скарб для нашчадкаў. Беларускае слова можна пачуць і за мяжой. У такіх краінах, як ЗША, Канада і інш., створаны беларускія дыяспары з нашчадкаў эмігрантаў, якія таксама цікавяцца сваімі каранямі, імкнуцца вывучыць бацькоўскую мову, каб адчуць сябе членамі вялікай сям’і беларусаў. За мяжой стваралі і ствараюць свае творы Н.Арсеннева, А.Барскі, М.Сяднёў, А.Салавей, М.Гайдук і інш. ПЫТАННІ І ЗАДАННІ 1. Напішыце кароткі канспект тэксту, выкарыстоўваючы наступныя пытанні як план. 1) У якіх умовах пачала складвацца новая (нацыянальная) беларуская літаратурная мова? 2) З творчасцю якіх пісьменнікаў звязана фарміраванне беларускай літаратурнай мовы ў ХІХ ст.? 3) Якую ролю ў гісторыі новай беларускай літаратурнай мовы адыграла газета “Наша ніва”? 4) Як працэс беларусізацыі ў 20-я гады ХХ ст. адбіўся на стане беларускай мовы? 5) Як складваўся лёс беларускай 112 літаратурнай мовы ў 30-я гг. ХХ ст.? У 50-80-я гг.? 6) Як паўплываў на стан беларускай мовы “Закон аб мовах” 1990 г.? 7) Якія наступствы для лёсу беларускай мовы мае майскі рэферэндум 1995 г.? 2. Вызначце і пракаменціруйце, які перыяд гісторыі беларускай мовы адлюстраваны ў наступным урыўку з сатырычнай камедыі Янкі Купалы “Тутэйшыя”. “Нібы вучоныя” – Усходні вучоны і Заходні вучоны -- прыходзяць да беларускага настаўніка Янкі Здольніка, каб паглядзець на “праўдзівы тып беларуса” і зрабіць “навуковыя нататкі”. - З а х о д н і в у ч о ны (запісваючы ў нататкі, голасна). Януш Здольніцкі. Незаводне тып Всходнё-Крэсовэго поляка з немалон дозон крві познаньско-гуральскей. Людносць абэцне розкшэвя сень на две галэні родовэ: племён бялорусінув і племён тэж-бялорусінув з паходзэня рэнегатув і дэгенератув. Мова ойчыста – огульно-польска, незвычайне удосконалёна, ено з велькон домешкон незрозумялых слув. Ус х о д н і в у ч о ны (таксама запісваючы ўперамежку з Заходнім вучоным). Іоан Здольніков. Ісціно-русскій ціп Северо- Западной Обласці і безусловно з прымесью монгольско-фінской крові. Народность ныне распадается на две родовые ветві: племя – белорусы і племя – тожэ-белорусы, ісходяшчэе от ренегатов і дзегенератов. Родной язык – общэрусскій, веліколепно усовершэнствованный, но с большой прімесью непонятных слов. 2. Прачытайце наступны ўрывак з газеты «Наша Ніва». Якія асаблівасці беларускай марфалогіі і арфаграфіі таго часу вы можаце адзначыць? Запішыце гэты тэкст згодна з сучаснай беларускай арфаграфіяй. Як усьцерагчы дзяцей ад хваробы ? Найперш бацькі павінны крэпка помніць тое, што усьцерагчы дзіцё ад хваробы шмат лягчэй, чым вылячыць, калі яно ўжо захварэло. Усьцерагчы дзіцё ад хваробы можэ кожны, 113 а выратаваць ня можэ часам і найлепшы лекар. Вось-жэ, хто любіць сваіх дзяцей, той заўсёды можэ адагнаць ад іх усякую хваробу разумным доглядам. Найглаўнейшая рэч у даглядзе за дзяцьмі – гэта чыстата. Як толькі дзіцё прыйшло на сьвет, трэба яго выкупаць у цёплай вадзе, асьцярожненька абмываючы. Ведама, што гэтаго ня можэ рабіць сама матка, але бабка ці йшчэ хто другі... Дзіцятко канечне трэба праз увесь першы месяц купаць што- дня, бо гэта дужа добра робіць для развіцьця дзіцяці. Пялёнкі заўсёды павінны быць сухіе і чыстые, бо толькі тады можна утрымаць цела ў чыстаце. Так сама, каб дзіцятко вырасло на здароваго чэлавека, у тэй хаці, дзе яно ляжыць, павінно быць чыстае паветрэ. 3. Выберыце з Дадатку 1 адпаведныя тэме артыкулы, падрыхтуйце па іх выступленні (аглядныя рэфераты). КАНТРОЛЬНЫЯ ПЫТАННІ І ЗАДАННІ ПА ТЭМЕ 1. Выберыце правільныя варыянты адказу. 1. Да якой моўнай сям’і адносіцца беларуская мова? а) славянскай; б) раманскай; в) індаеўрапейскай. 2.Ва ўсходнеславянскую падгрупу моў уваходзяць мовы: а) беларуская; б) польская; в) літоўская; г) украінская. 3. Праславянская мова – гэта а) мова славян агульнаславянскага перыяду; б) тое самае, што стараславянская; в) мова-продак славацкай і славенскай моў. 4. Паўднёвыя славяне – гэта а) балгары; б) славакі; в) малдаване; г) славенцы; д) харваты; е) сербы. 5. Найбольш яркім(і) прадстаўнікамі (ом) царкоўнакніжнага стылю ў першы перыяд развіцця беларускай пісьменнасці былі (быў): 114 а) Лазар Богша; б) Сымон Будны; в) Кірыла Тураўскі; г) Сімяон Полацкі. 6. Крыж Ефрасінні Полацкай – помнік пісьменнасці 12 стагоддзя, таму што … 7. Старажытнаруская мова – пісьмовая мова, якая належыць а) беларускаму народу; б) рускаму народу; в) рускаму, беларускаму і ўкраінскаму народам разам. 8. Такія літаратурныя творы, як «Аповесць мінулых гадоў», «Руская праўда», «Слова пра паход Ігаравы» і інш. былі напісаны: а) у XIV- XVIстст.; б) у XI - XIVстст.; в) у XIV - XVIII стст. 9. Які статус мела старабеларуская мова ў ВКЛ? 10. У якім годзе і ў якім горадзе Ф. Скарына надрукаваў “Псалтыр”? 11. Метрыка ВКЛ (Літоўская метрыка) належыць да ўзораў: а) свецка-мастацкай літаратуры; б) дзелавых тэкстаў; в) рэлігійнай літаратуры. 12. Росквіт старабеларускай літаратурнай мовы прыпадае на: а) X – XIV стст.; б) XVII - XVIII стст.; в) XVI - XVII стст.; г) XIV - XV стст. 13. Адзначце правільныя сцверджанні: а)Сымон Будны і Васіль Цяпінскі – прадаўжальнікі друкарскай і асветніцкай дзейнасці Ф. Скарыны; б) “Евангелле” В.Цяпінскага надрукавана ў форме пытанняў і адказаў; в) “Катэхізіс” С. Буднага выйшаў у Нясвіжы ў 1662г.; г) выданні Скарыны, Буднага і Цяпінскага – помнікі рэлігійнага зместу. 14. Выдатнымі помнікамі лінгвістычнай літаратуры з’яўляюцца “Азбука” і “Лексіс” Лаўрэнція (прозвішча) і “Граматыка” Мялеція (прозвішча). 15. Беларуская мова на памежжы 16-17 стст. перажывала а) росквіт; б) заняпад. 115 16. З якімі падзеямі ў гісторыі старабеларускай мовы звязаны наступныя даты: 1588г., 1697(6)г.? 17. Заняпад старабеларускай літаратурнай мовы звязаны з такімі палітычнымі падзеямі, як … 18. На працягу XVІІІ – пач. XIХ ст. беларуская мова існавала: а) у вуснай форме; б) у пісьмовай форме; в) у вуснай і пісьмовай формах адначасова. 19. Першыя ананімныя пісьмовыя творы на новай беларускай літаратурнай мове з’явіліся: а) у першай палове XIХ ст.; б) у канцы XVІІІ ст.; в) у канцы XIХ ст. 20. Заснавальнікам беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства (“бацькам беларускай філалогіі”) з’яўляецца а) Сімяон Полацкі;б) І. Насовіч; в) Я. Карскі; г) В. Ластоўскі. 21. Газета «Наша Ніва» выходзіла: а) у сярэдзіне XIХ ст.; б) у 1906—1915 гг.; в) у 30-я гг. ХХ ст. 22. “Беларуская граматыка для школ” Б. Тарашкевіча выйшла ў а) 1927г.; б) 1918г.; в) 1933г. 23. Тарашкевіца – гэта а) сістэма правапісу; б) беларуская мова пачатку 20 стагоддзя; в) графічная сістэма, у якой спалучаюцца кірылічныя і лацінскія літары. 24. Працэс беларусізацыі ў 20-я гг. ХХст. адбіўся на стане беларускай мовы а) станоўча; б) адмоўна. 25. Рэформа беларускага правапісу 1933г. адбілася на лёсе беларускай мовы а) пазітыўна; б) негатыўна. 26. У 50-80-я гг. ХХст. сфера ўжывання бел. мовы звузілася да а) афіцыйнага стылю; б) мастацкай літ-ры. 27. З якімі падзеямі ў гісторыі сучаснай беларускай мовы звязаны наступныя даты: 1990 год, 1995 год? 2. Пракаменціруйце прыведзеную ніжэй інфармацыю. Якія высновы яна дазваляе зрабіць? У 1620 г. пасля белагорскага паражэння чэхі страцілі дзяржаўную самастойнасць, і да канца ХVІІІ ст. чэшская мова была выцеснена з усіх сфер грамадскага жыцця. У 116 Аўстрыйскай імперыі, куды тады ўваходзіла Чэхія, адзінай дзяржаўнай мовай была нямецкая, а чэшская з 1784 года не вывучалася ў школах. У другой палове ХVІІІ ст. Ф.Пельцл, аўтар адной з чэшскіх граматык на нямецкай мове, адзначаў: “Калі-небудзь чэшскія землі апынуцца ў такім стане, што ад славянскай мовы застануцца толькі найменні гарадоў, вёсак і рэк”. Праз стагоддзе вядомы чэшскі лінгвіст Й.Добраўскі пісаў свайму славенскаму калегу В. Капітару: “Справа нашага народа, калі не паможа пан бог, абсалютна безнадзейная”. А вось як пісаў пра нашых бліжэйшых заходніх суседзяў замежнік Іеронім Вістар у 1542 годзе: “Я не магу не здзіўляцца таму, што ў той час, як усялякі іншы народ шануе, развівае, упрыгожвае і старанна апрацоўваае сваю мову, польскі народ пагарджае сваёй мовай… Прычынай таму служыць польская ўласцівасць быць больш схільным да чужых звычак, спраў, людзей і моў, чым да сваіх уласных”. 3. Адкажыце на наступныя пытанні без апоры на тэкст. 1. Як класіфікуюцца мовы свету паводле паходжання? Якое месца займае беларуская мова сярод іншых моў свету? 2. Што вы ведаеце пра індаеўрапейскую моўную сям’ю? Якія групы моў яна ўключае? Якія словы захаваліся ў беларускай мове з індаеўрапейскага перыяду? 3. Як доўга працягваўся праславянскі перыяд у гісторыі беларускай мовы? Якія мовы сфарміраваліся на аснове праславянскай? 4.Якія помнікі пісьменнасці часоў агульнаўсходнеславянскага моўнага перыяду вы ведаеце? 5. Якія славутыя імёны нашых суайчыннікаў «залатога веку» ў гісторыі беларускай мовы, літаратуры і культуры запомніліся вам больш за ўсё? 6. На якія групы падзяляюцца помнікі старабеларускай пісьменнасці? Коратка ахарактарызуйце кожную з іх. 117 7. Калі пачаўся заняпад старабеларускай літаратурнай мовы? З якімі палітычнымі падзеямі гэта было звязана?6 8. Калі пачаўся працэс фарміравання новай беларускай літаратурнай мовы? Ахарактарызуйце дзейнасць асноўных прадстаўнікоў гэтага перыяду. 9. З дзейнасцю якога друкаванага выдання звязана ўнармаванне новай беларускай літаратурнай мовы? Якія вядомыя беларускія паэты, празаікі, гісторыкі, публіцысты друкаваліся ў ім? 10. Чым характарызуецца стан беларускай мовы ў перыяд 20-х гг. ХХ ст.? 11. З якімі падзеямі ў палітычным і грамадскім жыцці Беларусі звязаны перыяд скарачэння функцый беларускай мовы? 12. Якія змены ў беларускай арфаграфіі і марфалогіі адбыліся пасля рэформы правапісу 1933 г.? 13. У чым адметнасці пасляваеннага перыяду ў гісторыі беларускай мовы? 14. Што агульнага і што адметнага ў гістарычным развіцці беларускай і астатніх славянскіх моў? Гісторыя развіцця і сучасны стан якой славянскай мовы нагадвае лёс беларускай мовы? 6 1 Национальное возрождение и формирование славянских литературных языков. – М.: Наука, 1978, с.10 2. Лер-Сплавинский Т. Польский язык. – М.: Изд-во иностранной литературы, 1954, с.160 118 Š ДАДАТАК 1 АЎРАМІЙ СМАЛЕНСКІ (ПРАЦАЛЮБІВЫ) Асветнік, рэлігійны і грамадскі дзеяч, мастак. Нарадзіўся ў сярэдзіне 12 ст. у Смаленску ў заможных бацькоў, якія да яго мелі 12 дачок. 3 дзяцінства выхаваны ў духу строгай хрысціянскай набожнасці і прывучаны да сістэматычных кніжных заняткаў. Пасля смерці бацькоў раздаў усю іх маёмасць манастырам, цэрквам і бедным, а сам пайшоў у манастыр, размешчаны ў ваколіцах Смаленска. Тут ён старанна вывучаў творы Іаана Златавуста, Яфрэма Сірына, жыціі святых. Жывучы за манастырскімі сценамі, ён сабраў вакол сябе гурток адукаваных і адданых сваёй справе землякоў-кніжнікаў. Аўрам і ягоныя аднадумцы перапісвалі і распаўсюджвалі кнігі. Вучоны смалянец клапаціўся пра тое, каб яны былі зразумелыя кожнаму пісьменнаму чалавеку, таму тлумачыў незразумелыя словы, упрыгожваў кнігі малюнкамі. У гэты час смаленскі князь Раман Расціслававіч заснаваў у горадзе вучылішча, у якім навучаліся па славянскіх, грэчаскіх і лацінскіх кнігах. Аўрамій актыўна садзейнічаў росквіту гэтага вучылішча, дапамагаў фарміраваць яго бібліятэчны фонд. Пасля трыццаці гадоў манаскага служэння ў 1198 г. ён прыняў сан прэсвітэра і стаў шырока вядомы як прапаведнік і настаўнік не толькі для манаскай браціі, але і для недухоўных асоб. Гэта выклікала зайздрасць у часткі духавенства, і Аўрамію давялося перайсці ў Крыжаўзвіжанскі манастыр у Смаленску. Сюды да яго пачало прыходзіць яшчэ больш людзей за духоўнай парадай, настаўленнем. Ён актыўна ўдзельнічаў у аздабленні храма, намаляваў для яго два абразы. Няспынныя пропаведзі і поспех у вернікаў зноў выклікалі зайздрасць у духавенства і гарадской знаці. Прэсвітэра абвінавацілі ў ерасі і распаўсюджванні забароненых кніг, а таксама ў спакушэнні жанчын і пераманьванні духоўных дзяцей. На судзе, які ўзначальвалі князь і епіскап, ён змог апраўдацца, але яму забаранілі свяшчэннадзейнічаць і загадалі 119 вярнуцца ў той жа самы манастыр. Але папулярнасць Аўрамія ў народзе была такой вялікай, што царкоўныя ўлады вымушаны былі адмяніць сваю забарону на прапаведніцтва і прызначылі яго ігуменам новага манастыра. Па-ранейшаму да яго сыходзіліся розныя людзі, каб паслухаць разумныя парады і настаўленні. Аўрамій заклікаў смалян няўхільна прытрымлівацца маральных прынцыпаў хрысціянства, клапаціцца пра духоўнае ўдасканаленне жыцця, увесь час помніць пра Бога, маліцца дзень і ноч. Памёр ён да 1224 г., пражыўшы ў манастве 50 гадоў. Пасля смерці, як і пры жыцці, Аўрамія шанавалі смаляне як нястомнага прапаведніка рэлігійнага пакаяння і непазбежнасці страшнага суда. За актыўнае прапаведанне хрысціянства і ўзорнае жыццё праваслаўная царква кананізавала яго. Яго вучань манах Яфрэм напісаў «Жыціе прападобнага Аўрамія Смаленскага». (Паводле В.П.Оргіша) КЛІМЕНТ СМАЛЯЦІЧ, Клім Смаляціч (? — пасля 1164 г .) Царкоўна-палітычны дзеяч, мысліцель, пісьменнік. Нарадзіўся ў 1-й палове 12 ст. у Смаленску. Быў манахам Зарубскага манастыра каля Кіева. Стаў вядомы дзякуючы сваёй рознабаковай адукаванасці, рэдкай эрудыцыі, выдатнаму літаратурнаму таленту. Як сцвярджае Іпацьеўскі летапіс, Клімент Смаляціч «быў кніжнік і філосаф, якіх у Рускай зямлі не бывала». Высокую на той час адукацыю ён, верагодна, атрымаў у Канстанцінопалі. Паводле яго пераканання, мітрапаліты-грэкі, якія дрэнна валодалі славянскай мовай, не маглі даць столькі карысці для царкоўнага ўпарадкавання і народнай асветы, колькі можна было чакаць ад мітрапалітаў мясцовага паходжання. Назначэнне мітрапалітаў-чужаземцаў без адабрэння княжацкай улады служыла зручнай падставай для ўмяшання грэчаскіх імператараў у справы славянскіх дзяржаў. Усё сваё 120 жыццё Клімент Смаляціч звязваў з барацьбой за царкоўную незалежнасць ад Візантыі. Але ідэя рускай праваслаўнай аўтаноміі, якую так энергічна адстойваў вучоны манах са Смаленска, здзейснілася на практыцы толькі ў канцы 16-га стагоддзя. Да нас дайшоў толькі адзін твор Клімента Смаляціча — «Пасланне смаленскаму прэсвітэру Фаме». У гэтым «Пасланні...», разглядаючы тэарэтычныя пытанні, Смаляціч абвяргае высунутыя супраць яго абвінавачванні, прыводзіць аргументы ў абарону свайго права кіраваць царквой. Асноўныя разыходжанні, што служылі падставай для дыскусій паміж Кліментам і Фамой, — рознае разуменне таго, як і да якіх межаў можна інтэрпрэтаваць тэксты Свяшчэннага пісання, ці правамерна наогул яго пашыранае, сімвалічнае тлумачэнне. Паводле меркаванняў Смаляціча, важнае не толькі літаральнае, але і сімвалічнае разуменне біблейскіх тэкстаў, іх творчая інтэрпрэтацыя. Для распрацоўкі і выкладання ўласных поглядаў Клімент Смаляціч шырока выкарыстоўвае працы Феадарыта Кірскага, Нікіты Гераклійскага, рацыяналістычныя метады для тлумачэння рэлігійных тэм. Апісваючы сваё ўяўленне пра сусвет, ён спасылаецца не толькі на хрысціянскіх, але і антычных аўтараў — Гамера, Платона, Арыстоцеля. Яго асноватворнае ўяўленне пра сусвет — гэта перакананне ў тым, што ўсё існае мае мэтазгодную будову, «усё ўладжваецца, падтрымліваецца і мае поспех сілай боскай, бо няма другой дапамогі, акрамя дапамогі боскай, і іншай сілы, акрамя сілы боскай». Мысліцель характарызуе Бога як непазнавальную абсалютную істоту, якая, аднак, пазнаецца ў сваіх тварэннях. Чалавек, які адкрывае для сябе разумную пабудову свету, становіцца, такім чынам, на шлях пазнання Бога-творцы, знаходзіць вышэйшы сэнс свайго існавання. Важнае месца ў светапоглядзе Клімента Смаляціча займае ідэя няхцівасці. Яго адмова ад усяго, уключаючы царкоўную маёмасць, у той час 121 як многія манастыры, цэрквы, асобныя свяшчэннаслужыцелі з'яўляліся буйнымі ўласнікамі, была не зусім тыповая. (Паводле В.П.Оргіша) КІРЫЛА ТУРАЎСКІ (каля 1130-каля 1182) Старажытнарускі (старабеларускі) пісьменнік, прапаведнік, царкоўны дзеяч. Звестак пра яго жыццё няшмат. У рукапісных пралогах захавалася яго «Жыціе» — кананічная царкоўная біяграфія: «Гэты шчасны Кірыла, — гаворыцца ў ёй, — нарадзіўся і выхаваўся ў горадзе Тураве. Сын заможных бацькоў, ён не любіў, аднак жа, багацця і тленнай славы гэтага свету, але найперш стараўся спасцігнуць вучэнне боскіх кніг і добра напрактыкаваўся ў святых пісаннях». Атрымаў добрае хатняе выхаванне, пазней спасціг вышэйшыя навукі і мастацтвы ад грэчаскіх настаўнікаў. Па-майстэрску валодаў народнай вобразнай і стараславянскай мовамі, глыбока ведаў візантыйскую культуру, асабліва паэзію і красамоўства. Рана стаў паслушнікам аднаго з тураўскіх манастыроў. «Пасля гэтага, — піша аўтар яго «Жыція», — імкнучыся да большага подзвігу, ён зачыніўся ў стоўпе і прабыў там пэўны час, працуючы ў поце і малітвах, напісаў тут шмат якія пісанні 122 боскія». Кірыла Тураўскі быў першым вядомым на Русі «стоўпнікам» (зачыніўся ў манастырскай вежы, каб поўнасцю аддацца роздуму і малітвам). Там ён не толькі сузіраў свет Божы і маліўся: у затвор малады паслушнік перанёс багатую на той час бібліятэку і напісаў там свае першыя творы. Каля 1169 г. князь Юрый Яраславіч з тураўскімі старэйшынамі ўпрасілі Кірылу-мніха прыняць епіскапства. Сваю пасаду ён разглядаў як нялёгкі абавязак хрысціяніна і асветніка, бо яго ўзнёсла-паэтычная натура не была схільнай да іерархічнай кар'еры і царкоўнага адміністратарства. На думку даследчыкаў (І.Яроміна, В.Чамярыцкага), да літаратурнай спадчыны К.Тураўскага належаць 8 слоў- казанняў, 2 прытчы пра душу і цела, альбо пра сляпога і кульгавага, 2 казанні пра манаскі чын і ангельскі вобраз, 2 пасланні да Васіля ігумена Пячорскага, 2 каноны і каля 30 спавядальных малітваў, дзе з найбольшай глыбінёй выявіліся асоба пісьменніка, яго духоўныя перажыванні. Апошнія творы Кірыла Тураўскі напісаў, верагодна, ужо пасля таго, як зноў адышоў ад грамадска-царкоўнай дзейнасці, жыў у келлі пры царкве св. Міколы ў Тураве, засяродзіўшыся на малітвах і багаслоўскай творчасці. Памёр асветнік у апошняе дзесяцігоддзе 12 ст. Яго памяць царква шануе 28 красавіка па старому стылю. Казанні, альбо «Словы», святога Кірылы ахопліваюць велікодны цыкл нядзельных і святочных дзён ад Вербніцы да Ушэсця. Кожнае з іх, з'яўляючыся класічным творам красамоўніцкага мастацтва, адлюстроўвае пэўную грань багаслоўска-філасофскіх і грамадска-этычных поглядаў пісьменніка. Спавядальныя малітвы Кірылы Тураўскага - шчырае лірычнае самараскрыццё душы чалавека перад сваімі нябеснымі бацькамі — Богам Айцом, Сынам Божым, Маці Боскай і заступнікамі людзей перад Богам, яго святымі. Бог, кажа паэт у сваіх малітвах, стварыў чалавека самаўладным, а ён падпарадкаваўся граху , зацямніўшы сваю першаствораную 123 красу. I вось чалавек просіць Хрыста ўкрыжаваць цела яго страхам боскім, вызваліць думкі ад усяго зямнога і далучыць да нябеснага, а Багародзіцу моліць заступіцца за яго перад нябесным Царом. Праблему чалавека ў яго грамадскім быцці Кірыла Тураўскі сімвалічна выявіў у дзвюх прытчах (кароткай і падрабязнай) пра сляпога і кульгавага, альбо пра чалавечую душу і цела. Пісьменнік выкарыстаў як сюжэтную аснову евангельскае апавяданне пра «дамавітага» гаспадара, які пасадзіў вінаград і паставіў варту ля яго варотаў. Але развіў гэты сюжэт у складаны красамоўніцкі твор дыдактычна- філасофскага і сацыяльна-этычнага зместу. Дамавіты гаспадар тут сімвалізуе Бога, стваральніка сусвету, сад-вінаград (вертаград) — зямля і «свет гэты», кульгавы — цела чалавека, а сляпы — яго душа, агароджа вакол саду —законы і запаведзі Божыя, а незачыненыя вароты, якія вядуць у сад, — шлях да пазнання Творцы і створанага ім сусвету. Сляпы і кульгавы, аб'яднаўшы свае сілы (сляпы нёс кульгавага, а кульгавы паказваў дарогу), самавольна трапілі ў сад, каб паспрабаваць забароненых пладоў. «Сляпая» душа і «кульгавае» цела сімвалізуюць недасканаласць чалавечага грамадства, якое «кантрабандай» авалодала тайнамі боскага тварэння, не ў стане (па сваёй грахоўнасці і маральнай недасканаласці) выкарыстаць іх для дабра. Для хрысціянскай культуры таго часу багаслоўская паэтычная, красамоўніцкая і асветніцкая творчасць Кірылы Тураўскага была сапраўдным адкрыццём красы і мастацкай выяўленчай сілы роднай мовы. Пісьменнік добра ведаў класічную візантыйскую рыторыку і паэтыку, творча выкарыстаў гэту багатую эстэтычную традыцыю, узбагаціўшы культуру і мову свайго народа. 3 пазнейшых беларускіх асветнікаў бадай што адзіны Сімяон Полацкі дасканала валодаў красамоўніцкім майстэрствам, хоць і ўступаў свайму выдатнаму папярэдніку ў сіле і прыгажосці лірычнага самавыяўлення. (Паводле У.М. Конана) 124 ЕФРАСІННЯ ПОЛАЦКАЯ [свецкае імя Прадслава, каля 1110 (?) – 23 або 25.5.1173] Прадстаўніца хрысціянскага культурна-асветніцкага руху ў Полацкім княстве 12 ст. Першая жанчына гэтага перыяду, прылічаная да святых. Нарадзілася ў Полацку. Дачка полацкага князя Георгія Усяславіча, малодшага сына князя Усяслава Брачыславіча. У другой палове 11-га – 1-й палове 12 ст. Полацкае княства як самастойная і моцная дзяржава дасягнула высокага ўзроўню і ў культурным жыцці. Трывалымі былі гандлёвыя і культурныя сувязі Полацкага княства з краінамі Усходу і Захаду. Культурным сувязям з Візантыяй спрыялі сваяцкія адносіны полацкіх князёў з візантыйскім імператарскім домам. Хрысціянская ідэалогія заваёўвала ўсё больш прыхільнікаў, якія імкнуліся сцвердзіць у жыцці ідэі падзвіжніцтва, асветы і кніжнасці. Асабліва важную ролю ў гэтым працэсе адыграла Ефрасіння Полацкая, звесткі пра дзейнасць якой дайшлі да нас з «Жыція Ефрасінні Полацкай», створанага, відаць, неўзабаве пасля яе смерці. 125 Ефрасіння рана пастрыглася ў манахіні насуперак волі бацькоў, якія хацелі аддаць яе замуж. Пасяліўшыся ў келлі Сафійскага сабора, яна занялася перапіскай твораў рэлігійна- маральнага зместу. Гэта, відаць, былі пераважна пераклады з грэчаскіх арыгіналаў. Ёсць падставы меркаваць, што на той час у храме існавала майстэрня, дзе ствараліся і па-мастацку ўпрыгожваліся рукапісы, былі падрыхтаваны майстры і спецыяльнае абсталяванне. Відаць, яшчэ да прыходу Ефрасінні быў пакладзены пачатак вядомай бібліятэкі Полацкага Сафійскага сабора, якая паступова ператварылася ў буйны культурны цэнтр Полаччыны, дзе ствараліся і захоўваліся нацыянальныя духоўныя каштоўнасці. Ефрасіння заснавала ў Полацку жаночы і мужчынскі манастыры, была фундатарам пабудовы каля 1160 г. царквы святога Спаса (цяпер Спаса- Ефрасіннеўская), дзе размяшчаліся келлі Ефрасінні і яе сястры, і царквы Багародзіцкай. Спаская царква была багата ўпрыгожана фрэскамі, якія маюць вялікую гістарычную і 126 мастацкую каштоўнасць. Па заказе Ефрасінні полацкім майстрам Лазарам Богшам у 1161 г. быў зроблены напрастольны крыж для царквы святога Спаса. Крыж шасціканцовы. Ягоная форма сімвалізуе створаны Богам за шэсць дзён сусвет. Аснова крыжа – кіпарысавае дрэва, з якога выраблялі асабліва важныя культавыя рэчы. Рэліквія мае вышыню каля 51 см; а таўшчыню – 2,5 см. Крыж быў аздоблены каштоўнымі камянямі, упрыгожаны выявамі евангелістаў, заснавальнікаў праваслаўя, святых Ефрасінні і яе бацькоў. Паводле задумы Ефрасінні, святыня павінна была вечна “жыватварыць” душы палачанаў і ўсіх насельнікаў роднае зямлі. Крыж спалучаў хрысціянскія каштоўнасці з патрыятычнымі ідэаламі. Ён адначасова быў сімвалам і святасці старажытнай Беларусі, і яе дзяржаўнасці. Крыж Ефрасінні — яшчэ і каштоўны помнік нашага пісьменства. Кароткі дробны надпіс паведамляе імя майстра: «Господи, помози рабоу своемоу Лазорю, нареченному Богъши, сьделавъшему крьстъ сии цръквни святаго Спаса о Офросиньи». На пазалочаных пластках выбіты вялікі тэкст з цікавымі гістарычнымі звесткамі. У першай частцы тэксту паведамляецца кошт дарагіх металаў і камянёў, што пайшлі на аздабленне крыжа. 40 грыўняў — мабыць, атрыманая майстрам плата. Гэта вялікія па тым часе грошы: прыкладна столькі плацілі за паўтары сотні лісіных шкур. Богша, у хрышчэнні Лазар, быў заможны і асабіста свабодны чалавек. Другая частка тэксту змяшчае тыповы для таго часу тэкст праклёну, які забараняе любому чалавеку выносіць крыж з належнага яму месца. У канцы 12 ст. рэліквію вывезлі з Полацку смаленскія князі. Захапіўшы ў 1514 годзе старажытны беларускі горад Смаленск, вялікі князь Васіль забраў крыж ў Маскву. У час Полацкай вайны святыню вярнулі на ранейшае месца. Палачане захоўвалі крыж у Сафійскім саборы. У савецкі час Вацлаў Ластоўскі перавёз крыж у Мінск. У 1929 годзе ён 127 трапіў у Магілёў, адкуль знік у 1941 годзе. Пошукамі крыжа ў розны час займаліся навукоўцы Адам Мальдзіс і Георг Штыхаў, журналіст Алесь Лукашук, дзеячы беларускай эміграцыі. Найбольш верагодна, што наша нацыянальная святыня знаходзіцца ў адным з музейных сховішчаў Расіі. У 1997 г. беларускі мастак-ювелір Мікола Кузьміч завяршыў пяцігадовую працу над стварэннем вобразу Крыжа святой Ефрасінні. У канцы жыцця Ефрасіння здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім, дзе і памерла. У 1187 г. яе мошчы былі перанесены ў Кіева-Пячорскую лаўру, а ў пачатку 20 ст. — у Полацк. Дзейнасць Ефрасінні Полацкай — яскравы адбітак кардынальных духоўных зрухаў, што адбываліся ў культурна- грамадскім жыцці Беларусі на працягу 12 ст., калі закладваўся і мацаваўся фундамент новага разумення свету, ствараліся перадумовы развіцця індывіда як непаўторнай асобы, сцвярджэння духоўна-маральнай самакаштоўнасці чалавека. Духоўны ўплыў беларускай асветніцы Ефрасінні далёка выйшаў за межы старажытнай эпохі. Яе імя, справы і вобраз падзвіжніцы крышталізаваліся ў часе і набылі найвышэйшую якасць нацыянальнага сімвала самаадданага служэння высакародным ідэалам, вернасці сваёй радзіме. (Паводле У.Арлова, А.С. Майхровіч) 128 СКАРЫНА (Скарыніч ) ФРАНЦЫСК [Францішак; 1490(?)- 1551(?)] Беларускі і ўсходнеславянскі першадрукар, мысліцель- гуманіст, асветнік, вучоны і пісьменнік эпохі Адраджэння. Нарадзіўся ў Полацку ў сям'і купца Лукі Скарыны. Пачатковую адукацыю атрымаў у Полацку і, відаць, у Вільні. Вучыўся на філасофскім факультэце Кракаўскага ўніверсітэта, дзе атрымаў вучоную ступень бакалаўра філасофіі. У 1507 – 11 гг., на думку даследчыкаў, працаваў і вучыўся ў Заходняй Еўропе. У 1512 г. атрымаў у Падуанскім універсітэце ступень доктара медыцыны. Меў таксама ступень доктара вольных навук. Пры матэрыяльнай падтрымцы віленскіх мецэнатаў Якуба Бабіча і Багдана Онькава ён стварыў у Празе першае ў гісторыі беларускае выдавецтва. На аснове параўнальнага аналізу лацінскіх, чэшскіх, старажытнаяўрэйскіх і царкоўнаславянскіх тэкстаў пераклаў на мову, набліжаную да мовы беларускага пісьменства, а ў 1517 – 19 гг. пракаменціраваў і надрукаваў 23 кнігі Бібліі пад агульным загалоўкам «Бивлия руска, выложена доктором Франциском Скориною из славного града Полоцька, богу ко чти и людем посполитым к доброму научению». Вярнуўшыся не пазней 1521 г. на радзіму, Скарына стварыў у Вільні новае 129 выдавецтва, абсталяваў у доме Бабіча друкарню і выпусціў на царкоўнаславянскай мове некалькі выданняў пад агульным загалоўкам «Малая падарожная кніжка» (каля 1522 г.), дзе аб'яднаны Псалтыр, Часасловец, Шасцідневец, 8 акафістаў, 10 канонаў, Саборнік (уключае «Святцы» і Пасхалію са звесткамі з астраноміі і грамадзянскага календара, пасляслоўе); у 1525 г. апублікаваў «Апостал». Адначасова Скарына служыў сакратаром і ўрачом у віленскага біскупа, разам з братам Іванам займаўся камерцыйнымі справамі. Даследчыкі (А.В. Флароўскі, І.І. Первольф) лічаць, што ў канцы 1520-х гадоў Скарына наведаў Маскву, дзе спрабаваў зацікавіць рускі ўрад кнігавыдавецкай справай. У 1530 г. па запрашэнні прускага герцага Альбрэхта Гагенцолерна наведаў Кёнігсберг, у сярэдзіне 1530 г. вярнуўся ў Вільню. Каля 1535 г. выехаў у Прагу, дзе працаваў каралеўскім батанікам; там і памёр, пакінуўшы спадчыну сыну Сімяону. Скарына ажыццявіў першае ў гісторыі ўсходнеславянскай культуры навукова-рэнесансавае выданне Бібліі, якую ён разглядаў як вынік шматвяковага духоўнага вопыту чалавецтва, крыніцу мудрасці, навукі, тэарэтычнай і практычнай (маральнай) філасофіі. Асветніцкай дзейнасці Скарыны папярэднічала шматвяковае развіццё старажытнарускай і старабеларускай культур. Засвоіўшы дасягненні культуры Адраджэння, ён узняў духоўныя здабыткі свайго народа на больш высокую ступень, надаў Адраджэнню нацыянальна своеасаблівы характар. Скарына – пачынальнік папулярных у 16—17 ст. жанраў беларускай літаратуры: прадмоў, пасляслоўяў, публіцыстыкі, акафіста, сілабічнай паэзіі. Прадмова ўзнікла ў сярэдневяковай літаратуры і прыжылася ў айчыннай пісьменнасці 10 – 14 ст. Аднак самастойнае значэнне яна набыла з развіццём кнігадрукавання і ростам аўтарскага самаўсведамлення. Скарына ўвёў гэты жанр у шырокі ўжытак, надаў яму 130 філасофска-асветніцкі, навучальна-дыдактычны і маральна- этычны змест. Лаканічныя пасляслоўі Скарыны не маюць назваў, па форме гэта кароткія допісы. Аднак ім Скарына надаваў не толькі інфарматыўныя, але ідэалагічныя і эстэтычныя функцыі. Яны падзяляюцца на поўныя, скарочаныя, кароткія і нават аднасказавыя. Агульным для ўсіх пасляслоўяў з'яўляецца паведамленне пра заканчэнне кнігі. Адны з іх, апрача паведамлення пра заканчэнне кнігі, маюць звесткі пра выдаўца, перакладчыка і рэдактара, пра яго радзіму. Поўныя пасляслоўі змяшчаюць і тлумачэнні пра мэту выдання, характарыстыку грамадскага значэння кнігі, яе асветніцкай і духоўнай каштоўнасці. Скарына – заснавальнік яшчэ аднаго «мікражанру» ў беларускай літаратуры – анатацыі да кнігі. Адрасуючы плён сваёй «пільнасці і працы» шырокаму дэмакратычнаму чытачу, ён клапаціўся пра яе даступнасць, тлумачыў сюжэт, кампазіцыю, галоўныя вобразы. Яго анатацыі сведчаць пра асветніцкі, «вучыцельны» кірунак першадрукаваных беларускіх кніг. Сваю ўласную дзейнасць Скарына найперш разглядаў як служэнне агульнаму дабру, як выкананне свайго абавязку перад народам і радзімай. Гэту думку ён падкрэсліваў амаль у кожнай прадмове і пасляслоўі. 3 этычнага вучэння Скарыны ўскосна вынікала, што людзей павінна аб'ядноўваць ідэя агульнага дабра. Грамадскія інтарэсы павінны быць вышэйшыя за канфесійныя. Характэрная асаблівасць Францыска Скарыны – патрыятызм. Скарына – заснавальнік нацыянальна-патрыятычнай традыцыі ў гісторыі беларускай культуры і грамадскай думкі. Для яго на першы план выступалі інтарэсы свайго народа і айчыны, пачуццё абавязку перад радзімай. Патрыятычны пачатак у светапоглядзе Скарыны — вынік канкрэтызацыі ідэі «агульнага дабра», адна з найбольш яркіх выяў беларускай нацыянальнай свядомасці свайго часу, якая сфармулявана ў наступных словах: «Понеже 131 от приложения звери, ходящие в пустыни, знають ямы своя; птици, летающие по возъдуху, ведають гнезда своя; рибы, плавающие по морю и в реках, чують виры своя; пчелы и тым подобная боронять ульев своих, – тако ж и люди, игде зродилися и ускормлены суть по бозе, к тому месту великую ласку имеють». Этыка Скарыны выхоўвала ў чалавеку грамадзяніна і патрыёта, фарміравала ў яго якасці, неабходныя для актыўнай грамадска-практычнай дзейнасці на карысць свайго народа і радзімы. На яго думку, чалавекалюбства — вышэйшы прынцып узаемаадносін паміж людзьмі, універсальны закон прыватнага і грамадскага жыцця, аснова ўсіх дабрачыннасцей. (Паводле У.М. Конана, С.А. Падокшына, І.А. Юхо) СЫМОН БУДНЫ (каля 1530—13.1.1593) Беларускі мысліцель-гуманіст эпохі Адраджэння, рэлігійны рэфарматар, тэолаг, філолаг, гісторык, паэт, філосаф, педагог, прадаўжальнік культурна-асветніцкай, нацыянальна- патрыятычнай і філасофскай традыцыі Ф.Скарыны. Дакладна не высветлена, беларус ён ці паляк, нарадзіўся ў Будах беларускіх ці ў Будах, што знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы. Аднак нават тыя, хто лічыць Буднага палякам, пагаджаюцца, што вельмі многія факты сведчаць на карысць яго беларускага паходжання: добрае веданне беларускай мовы, жыцця, нораваў, звычаяў, рэлігійных уяўленняў беларусаў, значная колькасць беларускіх слоў, фразеалагізмаў, народных прымавак і прыказак у яго творах, напісаных на польскай мове, беларускі патрыятызм. 132 Каля 1544 г. Сымон Будны паступіў на факультэт свабодных мастацтваў Кракаўскага ўніверсітэта, дзе атрымаў грунтоўную гуманітарную і багаслоўскую адукацыю. У яго творах сустракаюцца імёны Арыстоцеля, Платона, Гамера, Вергілія, Сенекі, Цыцэрона, Аўгусціна, Фамы Аквінскага, Эразма Ратэрдамскага, Скарыны, М.Лютэра, Ж.Кальвіна і інш. філосафаў, вучоных, пісьменнікаў, багасловаў. Магчыма, пасля Кракава ён працягваў вучобу ў Базельскім пратэстанцкім універсітэце. У 1558 г. Будны прыехаў у сталіцу Вялікага Княства Літоўскага – Вільню, дзе заняў пасаду катэхізіста (настаўніка пратэстанцкай беларускай суполкі) з абавязкам выкладаць асновы кальвінісцкага вучэння дзецям і дарослым. У выніку гэтай дзейнасці, якая працягвалася два гады, склалася яго першая праца на беларускай мове – «Катэхізіс». Гэта аргумент на карысць беларускага паходжання Сымона: каб адразу выкладаць на беларускай мове, неабходна было добра яе ведаць. У 1560 г. ён прызначаны прапаведнікам у Клецк. Сумесна з нясвіжскім намеснікам Мацеем Кавячынскім і яго братамі, а таксама з кальвінісцкім міністрам (прапаведнікам) Лаўрэнціем Крышкоўскім Будны заснаваў у Нясвіжы друкарню, пры якой была пабудавана і паперня (майстэрня па вырабе паперы). Падтрымку беларускім кнігавыдаўцам аказвалі ўладальнік Нясвіжа Мікалай Радзівіл Чорны і будучы канцлер Вялікага Княства Літоўскага Астафій Валовіч. Па загадзе апошняга з Вільні ў Нясвіж былі перавезены шрыфты Ф. Скарыны. 10.6.1562 г. у Нясвіжскай друкарні выйшла першая кніга – «Катэхізіс». Аўтарамі гэтай кнігі лічацца Будны, Кавячынскі і Крышкоўскі, аднак галоўная роля ў яе напісанні належала Буднаму. У кастрычніку 1562 г. у Нясвіжскай друкарні выйшаў другі беларускі твор таго ж аўтарскага калектыву «Пра апраўданне грэшнага чалавека перад Богам», аднак да нашага часу ён не захаваўся. У 1565 г., пасля смерці Мікалая Радзівіла Чорнага, Будны пераехаў у Холхла, куды яго запрасіла Ганна Кішка – удава віцебскага ваяводы. Галоўнымі ў яго творчай дзейнасці гэтага 133 часу былі пераклад на польскую мову і крытычнае даследаванне Бібліі. Яму давялося вывучыць і супаставіць паміж сабою вялікую колькасць біблейскіх кніг, напісаных на старажытнаяўрэйскай, старажытнагрэчаскай, лацінскай, царкоўнаславянскай, польскай, чэшскай, нямецкай, французскай, беларускай («Біблія» Скарыны) мовах, тэалагічных і філасофскіх трактатаў многіх старажытных, сярэдневяковых і рэнесансавых аўтараў. Гэта істотна пашырыла яго эрудыцыю і паўплывала на рэлігійна- філасофскія погляды. У 1572 г. Будны з Холхла пераехаў у Заслаўе (пад Мінскам), бліжэй да месца выдання Бібліі. У гэтым жа годзе Біблія ў поўным аб'ёме выйшла ў свет. Месца выдання на ёй не пазначана. У гэты перыяд у лёсе Сымона Буднага адбыўся пералом. Ён знайшоў новага мецэната ў асобе беларускага магната Яна Кішкі. Восенню 1573 г. апошні прапанаваў яму пасаду міністра у Лоску, заснаваў там друкарню і аддаў яе ў поўнае распараджэнне Буднага. У 1574 г. у Лоскай друкарні выйшаў Новы запавет з прадмовай і каментарыямі Буднага, што былі апушчаны ў папярэднім выданні Бібліі. Вялікая прадмова, у якой аўтар выказаў ідэі прынцыповага метадалагічнага значэння, грунтоўныя каментарыі да евангельскіх тэкстаў зрабілі гэтае выданне ўнікальным, выдатным помнікам не толькі беларускай, але і еўрапейскай думкі. Будны не імкнуўся да адмаўлення хрысціянства і аўтарытэту Бібліі. Наадварот, яго мэтай было аднаўленне ісціннага хрысціянскага веравучэння, першапачатковага, сапраўднага сэнсу Свяшчэннага пісання. Аднак радыкалізм яго вывадаў падрываў асновы рэлігійна-тэалагічнага светапогляду. Выхад у свет з Лоскай друкарні Новага запавету з прадмовай і каментарыямі Буднага выклікаў бурную рэакцыю ў асяроддзі тэолагаў і рэлігійных філосафаў усіх кірункаў — ад каталіцкіх і пратэстанцкіх да яўрэйскіх. У той жа час рэлігійна- філасофскія ідэі Буднага падтрымаў Васіль Цяпінскі. 134 Вялікае значэнне Будны надаваў прапагандзе сваіх рэлігійна-філасофскіх ідэй і на Захадзе. На працягу 1574 г. ён выдаў у Лоскай друкарні на лацінскай мове некалькі твораў: «Аб дзвюх прыродах Хрыста», «3 нагоды аргументаў Сімлера», «Кароткі доказ, што Хрыстос не з'яўляецца такім жа богам, як бацька» і інш. Большасць з гэтых трактатаў стала вядома толькі ў 1974, калі італьянскі вучоны Масіма Фірпа надрукаваў іх як дадатак да сваёй кнігі «Антытрынітарыі Усходняй Еўропы ў XVI стагоддзі. Новыя тэксты Сымона Буднага, Міколы Паруты і Якуба Палеалога» (Фларэнцыя, 1977). У 1576 г. у Лоску выйшаў у свет галоўны рэлігійна- філасофскі твор Буднага «Пра найважнейшыя палажэнні хрысціянскай веры», у якім ён абагульніў свае радыкальныя ідэі. Рэлігійна-філасофскія ідэі Буднага былі наватарскія ў еўрапейскай думцы: ён адхіляў традыцыйнае вучэнне пра Тройцу і абвяшчаў сапраўдным богам толькі Бога Бацьку. На аснове вялікай колькасці лагічных, гістарычных і філалагічных аргументаў ён прыйшоў да высновы, што Хрыстос з'яўляўся не Богам, а самаадданым прапаведнікам, рэальным чалавекам, за што і быў надзелены боскімі ўшанаваннямі, здольнасцю тварыць цуды. Істотны момант рэлігійна-філасофскіх поглядаў Буднага – натуралістычная інтэрпрэтацыя біблейскіх цудаў, адмаўленне замагільнага свету і бессмяротнасці душы. Асноўная этычная ідэя, выкладзеная Будным у «Катэхізісе», – ідэя рэлігійна-маральнага адраджэння. У прадмове ён пісаў пра скажэнне сапраўднага хрысціянства ў каталіцтве і праваслаўі, падмену свядомай і шчырай веры і маралі фармальнай і паказной. Ён акцэнтаваў увагу на асабістай рэлігійнасці і маральнасці чалавека. Асновай веры, паводле Буднага, з'яўляюцца не дагматыка, абрады і літургія, а этыка, якая змяшчаецца ў боскім адкрыцці, у Бібліі. Ідэі Буднага аб развіцці беларускай мовы, культуры — адзін з фактараў станаўлення нацыянальнай свядомасці. Разам з тым ён сцвярджаў неабходнасць засваення ўсёй сукупнасці 135 еўрапейскай культуры, асуджаў езуітаў за іх рэлігійную нецярпімасць, папракаў тых праваслаўных дзеячаў, якія імкнуліся адмежавацца ад заходнееўрапейскай адукаванасці. Сымон Будны — таленавіты празаік, паэт, перакладчык; пісаў на беларускай, польскай і лацінскай мовах. (Паводле С.А.Падокшына) ВАСІЛЬ ЦЯПІНСКІ Беларускі гуманіст-асветнік, пісьменнік і кнігавыдавец. Нарадзіўся ў сям'і дробнага гаспадарскага баярына Полацкага павета Мікалая Амельяновіча. У 1567 г. служыў малодшым афіцэрам коннай роты аршанскага старасты Ф.Кміты- Чарнабыльскага. Прымаў удзел у Лівонскай вайне 1558—63 гг. Служыў у падканцлера Вялікага Княства Літоўскага Астафія Валовіча, пратэктара рэфармацыйнага руху, які падтрымліваў кнігавыдавецкую і асветніцкую дзейнасць на Беларусі і ў Літве. Цяпінскі прадоўжыў гуманістычныя і культурна- асветніцкія традыцыі Ф.Скарыны, быў асабіста і ідэйна звязаны з С.Будным, падзяляў яго грамадска-палітычныя і рэілігійныя погляды. Як і С.Будны, ён прыйшоў ад кальвінізму да антытрынітарызму. У 1570-я гады Цяпінскі на свае сродкі арганізаваў друкарню (знаходзілася, відаць, у Цяпіне) з намерам выдаваць кнігі на беларускай мове. У яго была неблагая бібліятэка, неабходная яму для выдавецкай дзейнасці. Наважыўшыся надрукаваць Евангелле на дзвюх мовах — царкоўнаславянскай і старажытнарускай (беларускай), Цяпінскі распачаў цяжкую і складаную па тым часе работу па яе перакладзе. Зараз вядома толькі адно яго выданне – Евангелле, якое выйшла каля 1570 г. і змяшчае евангеллі ад Матфея, Марка і часткова ад Лукі (захоўваецца ў Расійскай 136 нацыянальнай бібліятэцы ў Санкт-Пецярбургу). Гэта частка выдання выяўлена ў 19 ст. у рукапісным зборніку, куды былі ўплецены 62 друкаваныя аркушы Евангелля Цяпінскага. Прадмова да гэтага выдання на шасці аркушах напісана Цяпінскім. Пры перакладзе Евангелля на беларускую мову Цяпінскі апіраўся на стараславянскія пераклады Свяшчэннага пісання асветнікамі Кірылам і Мяфодзіем. Уся перакладчыцкая і друкарская дзейнасць вялася ім з патрыятычных пачуццяў «своей Руси услугуючи». Пра сваё высокае прызначэнне служыць беларускаму народу Цяпінскі пісаў у рукапіснай прадмове да Евангелля. Ён высока цаніў «зацный, славный, острий, довстипный» беларускі народ, да якога адносіў і сябе. Занепакоены заняпадам нацыянальнай культуры і асветы, духоўнасці існуючага грамадства, ён звязваў яго з агульным заняпадам навукі і маралі, заклікаў паноў і духавенства дапамагчы паспалітаму люду адкрыць школы і ўзняць навуку «занядбаную». Цяпінскі імкнуўся даказаць вялікую карысць чытання Евангелля на роднай мове як «сумы закону божиего», якое дае магчымасць лепш разумець рэлігію. Яго падыход да рэлігіі быў рацыяналістычны, талерантны. Рэлігійную адукацыю ён звязваў з асветай наогул. Евангелле адрасаваў і дарослым, і дзецям, і кальвіністам, і праваслаўным, і ўсім, хто хоча чытаць гэту частку Бібліі. Выданнем Евангелля Цяпінскі ставіў за мэту не толькі спрыяць рэлігійнаму выхаванню, але ўзняць асвету і нацыянальную самасвядомасць беларускага народа. Асноўную прычыну цяжкага становішча і заняпаду сваёй айчыны ён бачыў у афіцыйнай палітыцы паланізацыі і акаталічвання беларусаў, у падтрымцы гэтай палітыкі мясцовымі феадаламі, якія саромеюцца свайго паходжання і мовы. Даўно наспелай справай ён лічыў адкрыццё школ, у якіх выкладанне вялося б не на лацінскай ці польскай, а на беларускай мове, дастаткова багатай для выкарыстання яе ў навучальных установах. Такія школы, на яго думку, павінны адпавядаць усебаковаму развіццю адукацыі на роднай мове і, 137 значыць, усебаковаму развіццю чалавека «для лепшого розсудку», каб у іх «детки смыслы свои неяко готовали, острили и в вере прицвичали». У сваім выданні Евангелля Цяпінскі змясціў 210 глос (слоў-перакладаў), якія тлумачылі на палях кнігі незразумелыя ці малазразумелыя словы. (Паводле М.Б.Батвінніка) СТАТУТЫ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Статуты Вялікага Княства Літоўскага – зводы законаў феадальнага права эпохі Вялікага Княства Літоўскага. Вядомы тры рэдакцыі Статутаў – 1529, 1566, 1588 гг. У іх атрымалі юрыдычнае замацаванне асновы грамадскага і дзяржаўнага ладу. Тут адлюстравалася багатая праўная культура беларусаў, якая бярэ свой пачатак з часоў Полацкага княства, а таксама дасягненні еўрапейскай юрыдычнай думкі. Першы Статут Вялікага Княства Літоўскага (1529 г.) – звод законаў феадальнага права, які дзейнічаў у ВКЛ у сярэдзіне 16 ст.. Статут склала камісія пад кантролем канцлера ВКЛ А.Гаштольда (ёсць меркаванні, што ў складанні Статута прымаў удзел Ф. Скарына). Ён быў зацверджаны на Віленскім сейме 29 верасня 1529 г. У аснову Статута складальнікі заклалі такія прынцыпы, як суверэннасць дзяржавы, адзінства права, прыярытэт пісанага права, у склад дакумента было ўведзена шмат новых прававых норм, у якіх адлюстраваны тагачасныя таварна-грашовыя адносіны, уключаны нормы дзяржаўнага, 138 адміністрацыйнага, грамадзянскага, сямейнага, крымінальнага, судова-працэсуальнага і інш. галін права. Упершыню Статут 1529 г. надрукаваны ў 1841 г. у Познані ў «Зборы літоўскіх законаў з 1389 да 1529 гг.» (лацінскім шрыфтам), у 1854 г. – кірыліцай у Маскве. Другі статут Вялікага Княства Літоўскага дзейнічаў у Беларусі і Літве ў 1566 –88 гг., а на Правабярэжнай Украіне і ў 17 – 18 стст. У аснову яго пакладзены Статут 1529 г., дапоўнены новымі палажэннямі, якія адлюстроўваюць змены ў грамадска-палітычным жыцці Вялікага Княства Літоўскага. Складальнікі Статута надалі яго нормам аднастайную і сучасную, на той час, форму і прававую тэрміналогію (беларускую), зразумелую для большасці насельніцтва, што спрыяла ўмацаванню сярод шляхты і мяшчан павагі да закона і дзяржавы. Статут напісаны на беларускай мове, быў перакладзены на лацінскую і польскую мовы. Упершыню надрукаваны ў 1855 г. у Маскве. Трэці статут Вялікага Княства Літоўскага дзейнічаў у ВКЛ з 1589 г. Крыніцы для распрацоўкі Статута 1588 г. – Статуты ВКЛ 1529 і 1566 гг. Статут 1588 г. падрыхтаваны на высокім тэарэтычным узроўні кваліфікаванымі прававедамі пад кіраўніцтвам канцлера ВКЛ А.Б.Валовіча і падканцлера Л.І. Сапегі. У Статут увайшлі нормы дзяржаўнага (канстытуцыйнага) права, чаго на той час не было ў 139 заканадаўчай практыцы іншых еўрапейскіх дзяржаў. Ён абагульніў тагачасныя дзяржаўна-прававыя ідэі, некаторыя з іх апярэджвалі свой час. У Статуце знайшла адлюстраванне тэорыя падзелу ўлад на заканадаўчую (сойм), выканаўчую (вялікі князь, адміністратыўны апарат) і судовую (Трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморскія суды, выбарныя і незалежныя ад адміністрацыі). Вольныя людзі паводле закону ні за якое злачынства не маглі быць аддадзены ў вечную няволю. Кожны вольны чалавек меў права выехаць за мяжу, калі гэта не рабілася на шкоду Бацькаўшчыне. Грунтоўна было распрацавана ў Статуце крымінальнае права. Уводзілася прэзумпцыя нявінаватасці, паводле якой чалавек не лічыцца злачынцам, пакуль яго віна не даведзена судом. Закон усталёўваў адказнасць шляхціца за забойства простага чалавека, прадугледжваў больш суровую кару за злачынствы супраць жанчын. Параўнальна з іншымі еўрапейскімі краінамі сістэма пакарання была больш гуманнай: вызваляліся ад крымінальнай адказнасці падлеткі да 18 гадоў, псіхічна хворыя людзі. Статут 1588 г. быў ці не першым у Еўропе праўным кодэксам, які рашуча абараняў прыроду, каштоўных звяроў і птушак. Ва ўсіх Статутах назіраецца адступленне ад традыцыйных правапісных прыёмаў і збліжэнне з жывымі маўленчымі нормамі беларускай мовы. Напрыклад, адлюстроўваецца з’ява зацвярдзення р,ч; у Статуце практычна не ўжываецца літара і; у Статутах практычна ўпершыню выкарыстоўваецца літара э. Багаццем лексічнага матэрыялу са Статутамі не можа параўнацца ніводзін іншы помнік старабеларускага пісьменства. Значэнне Статутаў у гісторыі беларускай мовы яшчэ і ў тым, што яны юрыдычна замацоўвалі прававое становішча беларускай мовы як дзяржаўнай у Вялікім Княстве Літоўскім. У сярэдзіне 16 ст. у сувязі з умацаваннем палітычных і культурных сувязей з Польшчай у справаводства Вялікага княства Літоўскага пачала пранікаць польская мова. Але гэта 140 тэндэнцыя была прыпынена Статутам 1566 г., куды быў унесены спецыяльны закон аб абавязковым ужыванні ў справаводстве беларускай (па тагачаснай тэрміналогіі – рускай) мовы. Гэта палажэнне было захавана і ў Статуце 1588 г., што спрыяла яшчэ доўгаму выкарыстанню беларускай мовы ў справаводстве. (Паводле Я. Юхо) ЛАЎРЭНЦІЙ ЗІЗАНІЙ [Тустаноўскі; ? – 1634(?)] Беларускі педагог-гуманіст, царкоўны дзеяч, мовавед, перакладчык. Паводле адных звестак, паходзіў з дробнамаянтковай шляхты Трокскага ваяводства, паводле другіх – з мястэчка Тустынь на Валыні. Адукацыю атрымаў у Астрожскай школе на Валыні. Працаваў настаўнікам царкоўнаславянскай і грэчаскай моў у Львоўскай (да 1592 г.), Брэсцкай (1592-95 гг.), Віленскай (1595-97 гг.) брацкіх школах. Калі быў у Брэсце, падрыхтаваў вучэбныя кнігі «Азбука з Лексісам» і «Грамматіка словенска совершенного 141 искусства осми частиі слова...» Вільня, 1596 г.). Яго «Азбуку» можна ўмоўна падзяліць на тры часткі: матэрыял, які вучыць чытаць і пісаць; дапаможны лексічны матэрыял; царкоўныя палемічныя тэксты і малітвы. Таму кніга магла выкарыстоўвацца і ў царкоўным, і ў свецкім навучанні. Складальнікам першых дзвюх частак быў Лаўрэнцій Зізаній, апошняй – яго брат Стэфан. Пры выданні «Азбукі» выкарыстаны клішэ з выданняў Ф. Скарыны. У «Лексіс» – беларускі слоўнік (1061 слова) – уключаны словы з народнай гутарковай мовы, што спрыяла развіццю мовы, якая потым стала часткай літаратурнай, свецкай, прыведзены самыя разнастайныя звесткі па ваеннай гісторыі, прававым становішчы розных сацыяльных груп насельніцтва ў дзяржаве, па філасофіі, геаграфіі, этнаграфіі, біялогіі, медыцыне. Слоўнік 3ізанія – сведчанне яго рацыяналістычнага падыходу да вывучэння розных з'яў рэчаіснасці; адна з крыніц уяўлення пра ўзровень тагачасных ведаў аб развіцці рамёстваў, аб прафесіях, вырабах і гандлі. Яго гуманістычныя тэндэнцыі выявіліся ў раскрыцці ўсяго навучальнага метаду для простых людзей. Тлумачэнні, якія 3ізаній робіць у сваім слоўніку, далёкія ад навуковага аналізу ўсіх паняццяў, але ён імкнецца проста растлумачыць многія словы і паняцці. Слоўнік 3ізанія – значная культурна-асветніцкая з'ява ў гісторыі Беларусі. 12.2.1596 г. у друкарні Віленскага Святадухаўскага брацтва выдадзена «Грамматіка словенска...». Яна складаецца з уводзін, арфаграфіі, этымалогіі, прасодыі. Сінтаксіс даецца невялікімі часткамі ва ўсіх раздзелах. У кнізе на кожнае правіла прыведзена шмат прыкладаў і практыкаванняў для замацавання навучальнага матэрыялу. На першых старонках вучням тлумачыцца неабходнасць свецкіх ведаў. Выданне «Грамматіки...» замацавала агульнаграмадскую думку пра неабходнасць вывучэння «сямі вольных мастацтваў», падкрэслівала іх вялікую ролю ў развіцці адукацыі. Гэтым 3ізаній звярнуў на сябе ўвагу многіх князёў, якія імкнуліся даць добрую адукацыю сваім дзецям. 142 Верагодна, у 1620 – 23 гг. 3ізаній працаваў над «Катэхізісам Вялікім», у якім выкладзены не толькі догматы праваслаўя ў пытаннях і адказах, але і веды па гісторыі, прыродазнаўстве, астраноміі і інш. навуках. Рукапіс кнігі быў зроблены на беларускай мове. Аднак у Кіеве ён не змог выдаць гэтую кнігу, бо на той час у Вялікім Княстве Літоўскім распачалася жорсткая барацьба паміж праваслаўем і каталіцызмам. 3ізаній вырашыў паспрабаваць надрукаваць кнігу ў Маскве. Разам са сваімі сынамі Іванам і Аляксандрам у красавіку 1626 г. ён прыехаў у Пуціўль і заявіў, быццам ў Рэчы Паспалітай яго прыгняталі, таму ён едзе з лістамі да цара і патрыярха. Праз месяц 3ізанію з сынамі дазволілі ехаць ў Маскву. Для друкарскай справы 3ізаній атрымаў 150 рублёў. Друкаванне кнігі закончана каля 27.1.1627 г.. Але яна, відаць, не была прызнана афіцыйнаю царквой, таму, верагодна, Філарэт загадаў спаліць усе надрукаваныя кнігі. Цудам захавалася толькі 5 дэфектных экзэмпляраў. У «Катэхізісе» знайшлі месца тагачасныя прыродазнаўчыя веды. Светапогляд 3ізанія характарызуе рацыяналістычны падыход да тлумачэння розных з'яў прыроды. Светапогляд 3ізанія быў дуалістычны. 3 аднаго боку, вучоны схіляўся да тэалогіі, з другога — выказваў рацыяналістычныя думкі, якія былі вынікам высокай эрудыцыі. Маскоўскае духавенства не магло пагадзіцца з такімі думкамі, бо гэта супярэчыла тэалагічным поглядам аб будове сусвету і Бібліі. 19.2.1627 г. 3ізаній вярнуўся ў Кіеў. Апошняе ўпамінанне пра 3ізанія адносіцца да 8.2.1634 г. у Луцкай гарадской кнізе, дзе пазначана, што ён праз свайго дружбака М.Федаровіча звярнуўся да намесніка Луцкага староства М.Крынскага з нагоды юрыдычнага абгрунтавання яго права на маёмасць, адпісаную яму князем Я.Карэцкім. Сам 3ізаній на той час быў хворы і слабы. Гэты дакумент сведчыць, што ён быў небагаты чалавек, усё жыццё працаваў і жыў за кошт сваіх мецэнатаў. Заслуга Лаўрэнція Зізанія ў стварэнні навукова- педагагічнай літаратуры, што адкрывала шлях да свецкай 143 адукацыі. Асаблівае эначэнне мела яго творчасць, у якой пашыраліся гуманістычныя погляды на шэраг з'яў у прыродзе і быў новы падыход да вывучэння праблем мовы ў брацкіх школах Беларусі і Украіны. (Паводле М.Б. Батвінніка) МЯЛЕЦІЙ СМАТРЫЦКІ (свецкае імя Максім Герасімавіч; каля 1578—27.12.1633) Грамадска-палітычны і царкоўны дзеяч, пісьменнік. Нарадзіўся ў мястэчку Смотрыч (цяпер Дунаявецкі раён Хмяльніцкай вобласці) у шляхецкай сям'і. Пачатковую адукацыю атрымаў пад кіраўніцтвам бацькі — вядомага палеміста, аўтара антыкаталіцкіх твораў, рэктара Астрожскай школы. Скончыўшы філасофскі факультэт Віленскай езуіцкай акадэміі, Сматрыцкі займаўся педагагічнай дзейнасцю ў праваслаўных брацкіх школах Вільні, Мінска, Кіева. Паводле Баркалабаўскага летапісу, князь Б.Саламарэцкі па рэкамендацыі К.Астрожскага ў 1600 г. запрасіў Сматрыцкага настаўнікам да свайго сына Багдана. 3 гэтага часу Сматрыцкі надоўга звязаў свой лёс з сям'ёй памянёнага князя, часта жыў у яго маёнтках Саламарэчча пад Мінскам і Баркалабава на Магілёўшчыне. Разам з сынам князя ён прадаўжаў адукацыю ў розных гарадах Сілезіі, Славакіі, Германіі, слухаў лекцыі ва ўніверсітэтах Лейпцыга, Нюрнберга, Вітэнберга, дзе жыў і прапаведаваў Мартын Лютэр. Відаць, за мяжой Сматрыцкі атрымаў ступень доктара медыцыны, пра што сведчыць тытульны ліст яго «Апалогіі» 144 (1629, Львоў). Вярнуўшыся з-за мяжы, Мялецій жыў у таго ж князя пад Мінскам. У той час ішло бязлітаснае змаганне дзвюх цэркваў – каталіцкай і праваслаўнай. Уключыўшыся ў гэту барацьбу, Сматрыцкі напісаў шэраг брашур, у якіх не прызнаваў правамоцнасць уніі, даваў парады пра спробы супраціўлення распаўсюджванню уніяцкага веравызнання, садзейнічаў стварэнню ў Мінску праваслаўнага брацтва. Антыезуіцкая накіраванасць яго твораў і дзейнасці выклікала да Сматрыцкага павагу і давер насельніцтва, якое бачыла ў яго асобе свайго абаронцу. Адзін з лепшых яго тагачасных твораў па змесце, форме і перадачы пачуццяў – «Трэнас, альбо Лямант усходняй царквы» (1610), за прыгожы і вобразны стыль якога Сматрыцкага называлі Златавустам. У цэнтры вобраз праваслаўнай маці-царквы, якая плача і пакутуе. У ім адлюстраваны трагічны лёс народа, разбурэнне жыцця грамадства, смута і спусташэнне ў краі. Гэты плач і пакуты — трагедыя народа, які плача ад бяссілля ў няроўнай барацьбе з тонка спланаваным і арганізаваным каталіцка-уніяцкім наступам, ад гаротнага становішча і пакут праваслаўных, што церпяць ганенні, ад пагрозы разбурэння дзяржавы і гібелі ў ёй няпольскіх народаў. Галоўная тэма «Трэнаса...» — усебаковая крытыка каталіцкай царквы ад яе догматаў да маральнага абрысу яе святароў. Пасля выдання «Трэнаса...» паводле ўказа Жыгімонта III на праваслаўнае брацтва абрынуліся рэпрэсіі: яго друкарня была зачынена, кнігі і шрыфт знішчаны, накладзены штраф у 5 тыс. злотых, карэктар Л.Карповіч быў зняволены ў турму, аўтара ад пакарання выратаваў псеўданім (Феафіл Арфалог). Сіла довадаў, логікі і пачуццяў «Трэнаса...» была такая, што яго прыцягальная моц не страціла свайго значэння на працягу ўсяго стагоддзя. Твор захоўвалі, перадавалі з пакалення ў пакаленне, перапісвалі ад рукі. Сваю антыкаталіцкую дзейнасць Сматрыцкі працягваў і надалей. Пасля смерці Карповіча ён быў абраны настаяцелем Святадухаўскага манастыра, узначаліў праваслаўнае брацтва ў 145 Вільні. Яго дзейнасць як педагога і вучонага-філолага на працягу ўсяго жыцця была цесна звязана з праваслаўнымі брацтвамі ў Вільні, Мінску, Кіеве. У брацкіх школах ён выкладаў стараславянскую, грэчаскую і лацінскую мовы, быў рэктарам брацкай школы ў Кіеве (1616-17 гг.). Абагульненнем навуковай працы і педагагічнай практыкі Сматрыцкага з'явілася «Грамматики славенския правилное синтагма», выдадзеная ў Еўі (каля Вільні) у 1619 г. Яе выданнем Сматрыцкі фактычна працягваў барацьбу супраць польска- каталіцкага засілля, адстойваў і сцвярджаў правы беларусаў на захаванне сваёй мовы як асновы культуры, спрыяў умацаванню нацыянальнай самасвядомасці, абараняў мову і самабытную культуру ад нападкаў каталіцкіх палемістаў. 3 выданнем «Грамматики...» гаворка пра беларускае пісьменства з абстрактнай катэгорыі станавілася практычным здабыткам народа. На першае месца ён ставіў практычнае прызначэнне — навучыць правільна гаварыць і пісаць. Па аналогіі з грэчаскай мовай Сматрыцкі падзяліў граматыку на арфаграфію, этымалогію, сінтаксіс і прасодыю. Менавіта Сматрыцкі ўвёў 10 знакаў прыпынку, якія захаваліся да нашага часу. Захоўвае сваё значэнне да нашага часу і знойдзеная Сматрыцкім галоўная прыкмета падзелу дзеясловаў на спражэнні. Сматрыцкі падводзіць вынікі і сцвярджае, што на стараславянскай мове можна ствараць паэтычныя творы. Ён прапануе правілы вершаванага мастацтва, уводзіць метрычны размер, што спрыяла вызваленню ад сілабічнага ладу, чужога ўсходнеславянскім мовам. «Грамматика...» абагульніла ўжо вядомыя і стварыла новыя правілы і законы выкарыстання моўных форм. Пра высокі ўзровень граматычнай думкі, выказанай Сматрыцкім, сведчыць сам факт захавання навуковага значэння яго «Грамматики...» на працягу амаль 150 гадоў. Мялецій Сматрыцкі займае значнае месца ў гісторыі грамадска-палітычнай думкі Беларусі і Украіны 1-й чвэрці 17 ст. як рэлігійны дзеяч, таленавіты пісьменнік-публіцыст, як 146 філолаг і педагог. Яго біяграфія – цікавая старонка тагачаснай гісторыі Беларусі. Больш за 30 гадоў ён жыў у розных гарадах і мястэчках Беларусі, у Вільні – цэнтры нацыянальна- рэлігійнага і грамадскага руху як актыўны яго ўдзельнік і сведка цяжкай і ўпартай барацьбы «русінаў» за сваё выжыванне. Апошнія гады жыцця правёў у Дзерманскім манастыры. Лісты таго часу адлюстроўваюць яго душэўны неспакой і разгубленасць. (Паводле К.С. Пракошына) Метрыка Вялікага Княства Літоўскага Іншая назва —Літоўская метрыка— дзяржаўны архіў Вялікага Княства Літоўскага 14—18 ст. Яна змяшчае акты, якія выдаваліся ад імя вялікіх князёў літоўскіх і каралёў польскіх, разнастайныя дакументы сеймаў, урадавых і прыватных асоб, судовыя рашэнні, запаветы, інструкцыі і справаздачы паслоў, воінскія і казначэйскія рэестры і г. д. Метрыка — першаступенная крыніца для вывучэння гісторыі Беларусі, Літвы, Украіны і Польшчы, унікальны помнік пісьмовай прававой культуры Беларусі і Літвы эпохі Вялікага Княства Літоўскага. У яе аснове — дакументы прыватных канцылярый літоўскіх князёў Вітаўта, Свідрыгайлы і Жыгімонта. Да пачатку 16 ст. Метрыка захоўвалася ў Трокскім замку, пазней, да 1765 г.,— у Вільні. Паводле спецыяльнага рашэння сейма 1538 г. кнігі Метрыкі вяліся і захоўваліся з асаблівай акуратнасцю. У 1594 г. па распараджэнні канцлера Льва Сапегі Метрыку пачалі перапісваць, прычым старыя арыгінальныя кнігі захоўвалі ў архіве, а новыя перадавалі ў канцылярыю канцлера або падканцлера для агульнага карыстання. Значная частка матэрыялаў Метрыкі загінула падчас шматлікіх войнаў. Арыгінальных кніг захавалася вельмі мала. У наш час вядома каля 600 тамоў Метрыкі, большая частка іх захоўваецца ў Цэнтральным дзяржаўным архіве старажытных актаў у Маскве. 147 Матэрыялы Метрыкі ад пачатку яе стварэння прыкладна да сярэдзіны 17 ст. напісаны пераважна на беларускай мове, пазнейшыя — на польскай і лацінскай. У кнігах Метрыкі пачатку 17-га ст. значная колькасць дакументаў на польскай мове пачынаецца і канчаецца традыцыйнымі формуламі на афіцыйнай беларускай мове. У некаторых кнігах судовыя справы запісаны настолькі падрабязна, што часам займаюць да 50-ці старонак тэксту і фактычна ўяўляюць спецыяльныя юрыдычныя нарысы. Для гісторыкаў беларускай мовы дакументы Метрыкі каштоўныя яшчэ тым, што ўсе яны пашпартызаваныя — змяшчаюць дакладныя звесткі, дзе і калі дакумент быў запісаны. Матэрыялы Метрыкі практычна не адлюстроўваюць мясцовых дыялектных моўных асаблівасцей. У іх увасобілася беларуская мова як дзяржаўная мова Вялікага Княства Літоўскага. Яна ўжывалася ў заканадаўстве, судах, канцылярыях і войску па ўсёй тэрыторыі дзяржавы. Дзяржаўнае значэнне мовы садзейнічала пераўтварэнню жывых народных гаворак у моцную і высокаразвітую дзяржаўна-літаратурную мову, якая пастаянна развівалася і ўдасканальвалася. Яна жывілася прытокам розных народных элементаў, шляхам пераносу і асэнсавання адпаведных уласных слоў або запазычанняў з іншых моў, выпрацоўвала новыя словы і тэрміны тэарэтычнай і адцягненай думкі, душэўных эмоцый, права і адміністрацыі, рамяства і тэхнікі, промыслу і гандлю. Арфаграфічная сістэма і граматычны лад мовы Метрыкі істотна не адрозніваюцца ад іншых разнавіднасцей старабеларускага пісьменства. Але ў слоўнікавым складзе Метрыкі прыкметна вылучаюцца пласты канцылярска-юрыдычнай і адміністрацыйна-прававой тэрміналогіі. У дакументах адлюстравана шырокая дыферэнцыяцыя судоў розных інстанцый. У судовыя кнігі Метрыкі ўносіліся самыя разнастайныя дакументы, якія ў залежнасці ад зместу і прызначэння забяспечваліся адпаведнымі назвамі. 148 3 другой паловы 19 ст. Метрыка страціла сваё практычнае значэнне, затое засталася надзвычай багатай крыніцай разнастайных звестак па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Матэрыялы Метрыкі сталі даступныя даследчыкам дзякуючы іх публікацыі, што пачалася з сярэдзіны 19 ст. і працягвалася на пачатку 20 ст. (Паводле А.І. Жураўскага) СІМЯОН ПОЛАЦКІ (1629 —25.8.1680 гг.) Сапраўднае імя гэтага славутага палачаніна – Самуіл Гаўрылавіч Пятроўскі- Сітніяновіч, у манастве Сімяон. Беларускі і рускі пісьменнік, філосаф-асветнік, педагог, тэолаг, грамадскі і царкоўны дзеяч. Паходзіў, як мяркуюць даследчыкі, з купецкага саслоўя. Пачатковую адукацыю атрымаў у Полацку. У Кіеве атрымаў званне «дыдаскала» (настаўніка). Пісаў тады паэт на старабеларускай, старапольскай і лацінскай мовах (першыя творы, што дайшлі да нашых дзён, пазначаны 1648 годам). Большасць польскіх і лацінскіх яго вершаў належаць да так званай школьнай паэзіі. Тады паэтычны талент пісьменніка выявіўся пераважна ў свецкай тэматыцы, у кантраснай вобразнасці, спецыфічнай для паэтычнай культуры барока. Пазней, як мяркуюць даследчыкі, Полацкі вучыўся ў Віленскай езуіцкай акадэміі. У Вільні Сімяон вывучаў рыторыку, тэарэтычную і практычную паэтыку, натурфіласофію і этыку. Якраз тады 149 (1654) пачалася вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, якая працягвалася з перапынкам да 1667 г. У такіх трагічных умовах закончыўся беларускі перыяд творчасці Сімяона Полацкага. Каля 1656 г. Сімяон вярнуўся ў родны Полацк, прыняў праваслаўнае манаства і настаўнічаў у брацкай школе пры Богаяўленскім манастыры. Сімяон стварыў там тэатр, пісаў для яго п’есы, але галоўным ягоным захапленнем заставалася паэзія. Характэрная рыса яго паэтычных твораў полацкага перыяду – патрыятызм, любоў і пашана да свайго народа, да роднага горада і краю. Чалавек па натуры дзейсны, працавіты, ён выкарыстаў усе магчымасці для грамадскага і літаратурнага самавыяўлення. Былі ў яго жыцці хвіліны адзіноты і тугі, і тады пісаліся вершы-маленні з элегічным настроем. Пісаў ён пераважна па-беларуску, кніжным урачыстым стылем, набліжаным да царкоўнаславянскай мовы. Падчас прыезду цара Аляксея Міхайлавіча ў Полацк і Віцебск Сімяон прадэманстраваў свой паэтычны дар расійскаму манарху. Зімой 1664 г. Сімяон Полацкі прыняў запрашэнне пераехаць у Маскву. Меркаваў, што часова, а сталася — назаўсёды. Яму было даручана стварыць пры адным з маскоўскіх манастыроў лацінскую школу для падрыхтоўкі служачых Тайнага прыказа – асабістай канцылярыі цара. Пісьменніка пасялілі побач з царскімі палатамі і залічылі на дзяржаўнае забеспячэнне. Ён стаў разам з вучоным візантыйцам Паісіем Лігарыдам дарадцам цара па царкоўных справах, перакладчыкам і рэдактарам. Яго запрашалі на прыдворныя ўрачыстасці, дзе паэт чытаў свае віншаванні ў вершах. Уплыў паэта на царскі двор асабліва ўзмацніўся пасля 1667 г., калі ён быў прызначаны выхавальнікам і настаўнікам царскіх дзяцей. Галоўны клопат беларускага пісьменніка ў Маскве – педагагічныя, асветніцкія і выдавецкія справы. Яму ўдалося ажыццявіць сваю даўнюю мару – заснаваць пры 150 царскім двары («наверсе») так званую «Верхнюю друкарню». Гэта была першая ў Расіі незалежная ад царквы друкарня. Сярод надрукаваных у ёй кніг – падручнік для дзяцей «Буквар мовы славенскай», «Псалтыр рыфматворны». За палітычнай і царкоўнай барацьбой пісьменнік не забываў пра сваё наканаванне – літаратурную творчасць. Амаль штодзённа ён пісаў па сшытку вершаў, п'ес, твораў прамоўніцкай прозы. Яго царкоўныя «словы» і казанні служылі падручнікам для рускіх епіскапаў і святароў ніжэйшых званняў. Зборнік вершаў «Вертаград мнагацветны» (у перакладзе на сучасную мову – «Сад шматколерны») на той час служыў для рускай публікі сапраўднай энцыклапедыяй ведаў па гісторыі, антычнай міфалогіі, натурфіласофіі, тэалогіі, маралі і хрысціянскай сімволіцы. Хоць паэт і вучоны Сімяон Полацкі быў пад абаронай цароў, жылося яму ў Маскве несалодка. Прыгняталі паэта і вярхі афіцыйнага праваслаўя, і жорсткія маскоўскія парадкі. Але і ў той задушлівай, гнятлівай атмасферы палачанін мужна і аддана служыў асвеце. Ён стаў першым у Расіі прафесійным пісьменнікам, перакладаў з латыні і польскай мовы, літаратурна апрацоўваў папулярныя тады свецкія і царкоўныя творы, удзельнічаў у падрыхтоўцы поўнага перакладу расійскай Бібліі. Сімяон Полацкі напісаў праект першай у Расіі вышэйшай навучальнай установы, паводле якога потым стваралася маскоўская Славяна-грэцка-лацінская акадэмія. Яе студэнт Міхайла Ламаносаў упершыню пазнаёміўся з вершаскладаннем менавіта па творах Сімяона Полацкага. Полацкі стаяў ля вытокаў першага ў Расіі тэатра, створанага ў 1672 годзе пры царскім двары, сам напісаў і паставіў у ім дзве першыя п’есы, набраўшы трупу з беларускіх артыстаў. Пісьменнік памёр на 51-м годзе жыцця, але след, пакінуты ім, вельмі значны. У спадчыну нам засталіся 50 тысяч радкоў паэтычных твораў Полацкага. Больш за тое, вучоны палачанін славуты сваімі паэтычнымі эксперыментамі 151 – фігурнымі вершамі (ці так званымі геаметрычнымі) – у выглядзе крыжа, зоркі, сэрца або стужкі серпанціну… (Паводле Л.У.Званарова, У.М.Конана, У. Арлова) ФІЛАМАТЫ І ФІЛАРЭТЫ На захопленых Расіяй беларускіх землях не спыняўся нацыянальна-вызваленчы рух. Асноўнай крыніцай вальналюбных ідэй і памкненняў быў Віленскі ўніверсітэт. Гэтая вышэйшая навучальная ўстанова на той час з’яўлялася адной з лепшых у Еўропе. Менавіта там з ініцыятывы студэнтаў Тамаша Зана, Язэпа Яжоўскага, Адама Міцкевіча, Анупрэя Петрашкевіча і Францішка Малеўскага ў 1817 годзе было заснавана таемнае патрыятычнае таварыства філаматаў (ад грэч. рhilomathes — аматар ведаў). У 1820 г. утварылася роднаснае таварыства філарэтаў — прыхільнікаў дабрачыннасці, кіраўнікамі якога былі філаматы. Таварыствы былі заснаваны перш за ўсё для таго, каб аб’яднаць найбольш блізкіх сяброў па вучобе, што захапляліся літаратурай, філасофіяй, іншымі навукамі і ўвогуле праяўлялі ў нечым свае здольнасці. Мэтай згуртаванняў была ўзаемадапамога ў паглыбленні адукацыі, у творчым удасканальванні, грамадская праца для дабра зняволенай Айчыны. 1 кастрычніка 1817 года адбылося першае пасяджэнне філаматаў. На ім сабраліся маладыя хлопцы, якія пагадзіліся прымаць у арганізацыю толькі надзейных і правераных сяброў па вучобе. У іх статуце падкрэслівалася, што філаматы застаюцца членамі таварыства назаўсёды. Таварыства расло не вельмі хутка, затое прыходзілі сюды папраўдзе годныя, неардынарныя маладыя людзі. Сярод іх — Міхаіл Рукевіч, Дамінік Ходзька, Ян Чачот, Ян Сабалеўскі, Ігнат Дамейка, Казімір Пясецкі і іншыя. Аб шырыні інтарэсаў філаматаў сведчыць аб’ёмісты спіс прачытаных і абмеркаваных на пасяджэннях навуковых даследаванняў і літаратурных твораў. Слухаліся і абмяркоўваліся таксама і 152 паэтычныя творы Адама Міцкевіча, Яна Чачота, Тамаша Зана і іншых паэтаў-філаматаў. Удзельнікі таварыства маюць вялікія заслугі ў вывучэнні гісторыі і культуры беларускага народа (амаль усе яны былі родам з Беларусі, якую называлі Літвою паводле гістарычнай традыцыі). Філаматы аналізавалі беларускі фальклор, звычаі і абрады, планавалі падрыхтаваць сінтэзаваную характарыстыку народнага жыцця. З ініцыятывы Францішка Малеўскага быў створаны Статыстычны камітэт, які збіраў спецыяльную інструкцыю з інфармацыяй аб тэрыторыі ўсяго былога Вялікага Княства Літоўскага. У гэтай інструкцыі падкрэслівалася, што ўсе гэтыя звесткі патрэбны для таго, каб айчынная навука абапіралася на свае факты, а не на звесткі замежных краін. У вывучэнні роднага краю філаматы асаблівую ўвагу звярталі на асвету, яе стан, на школы. Яны імкнуліся практычна дапамагаць пашырэнню адукацыі народа: стваралі школы, падручнікі, нават пачалі распрацоўваць энцыклапедыю прыродазнаўчых навук. Вядома, такая шырокая дзейнасць філаматаў і філарэтаў не магла быць не заўважана ўніверсітэцкімі ўладамі, якія добра разумелі небяспеку якіх бы там ні было студэнцкіх згуртаванняў. У 1823 годзе таварыства было раскрыта паліцыяй. Шмат філаматаў апынулася за кратамі. Тамаш Зан, ратуючы сяброў, усю віну ўзяў на сябе. Ён быў зняволены ў цытадэлі, іншых выслалі ў глыб Расіі. Многія з філаматаў і філарэтаў пазней здабывалі славу ў розных галінах дзейнасці. Антон Адынец, Ян Чачот, Тамаш Зан, Аляксандр Ходзька сталі вядомымі паэтамі. Язэп Кавалеўскі — прызнаным манголазнаўцам, рэктарам Казанскага ўніверсітэта. Ігнат Дамейка прымаў удзел у паўстанні 1830 — 31 гг., а ў эміграцыі стаў вядомым вучоным- геолагам, нацыянальным героем Чылі. Іх дзейнасць ярка асвяціла дарогу новым пакаленням змагароў за народную долю. (Паводле М.Я. Рыбко) 153 ЧАЧОТ ЯН АНТОНІ ТАДЭВУШАВІЧ (7.7.1796 – 23.8.1847) Паэт, фалькларыст і драматург. Нарадзіўся ў вёсцы Малюшычы Навагрудскага павета ў сям'і арандатара Тадэвуша Чачота і Клары Гасіцкай. Маленства прайшло ў маёнтку графа Тызенгаўза, дзе яго бацька быў аканомам. Пачатковую адукацыю атрымаў у Навагрудскай дамініканскай школе, у старэйшых класах якой зблізіўся і на ўсё жыццё пасябраваў з Адамам Міцкевічам. У 1815 г. паступіў на аддзяленне маральных і палітычных навук Віленскага ўніверсітэта. Але, не маючы сродкаў на плату за навучанне, праз год пакінуў вучобу і ўладкаваўся ў Віленскае бюро па ўпарадкаванні архіваў князёў Радзівілаў. Душою і справамі ён застаецца з універсітэцкімі сябрамі, і, калі ў 1817 г. у асяроддзі віленскіх студэнтаў нараджаецца тайнае таварыства філаматаў, Чачот у 1818 г. становіцца яго членам. Ледзь не з дзяцінства ён спрабаваў сябе ў паэзіі. У філамацкі перыяд захапіўся стварэннем вершаў на роднай мове, і яго творы карысталіся вялікім поспехам на пасяджэннях таварыства. На паэтычным турніры, які адбыўся 21.12.1818 г., Ян Чачот прызнаны трэцім паэтам пасля А.Міцкевіча і Т.Зана. У 1819 г. ён напісаў некалькі беларускамоўных імянных вітанняў і драматычных сцэнак, заснаваных на беларускім фальклоры. У вершах і баладах ён адстойваў інтарэсы самага бяспраўнага класа тагачаснага беларускага грамадства — сялянства, заклікаў паважаць простага мужыка, паляпшаць яго дабрабыт, крытыкаваў жорсткасць прыгоннікаў, выказваўся за адмену прыгоннага 154 права. Вырашэнне праблем беларускага селяніна ён бачыў пераважна ў дабраце і іншых маральных вартасцях пана. Паэт заклікаў паноў зацікавіцца хараством народных абрадаў, песень, паданняў, прыгледзецца да іх стваральніка — селяніна і спрыяць паляпшэнню яго долі. Прасякнутыя сапраўднай народнасцю і павагай да мужыка-беларуса, яго песні і балады зрабілі важкі ўплыў на творчасць Міцкевіча. Адначасова з беларускімі вершамі Чачот працягваў пісаць і на польскай мове. У гэты час ён стварыў вершаваную гісторыю Літвы і Польшчы, рамантычныя балады «Свіцязь-возера», «Мышанка», «Навагрудскі замак», «Калдычэўскі шчупак». У аснове яго балад былі паданні, якія паэт чуў у дзяцінстве на Навагрудчыне. Гэтымі творамі ён праславіўся як паэт- фалькларыст і ўвайшоў у гісторыю беларускай літаратуры. У 1821 г. таварыства філаматаў пераўтварылася ў патрыятычнае таварыства філарэтаў, яно было больш заканспіраванае, але і гэта не выратавала яго членаў ад арыштаў і рэпрэсій, якія пачаліся ў 1823 г. Пасля выкрыцця царскімі ўладамі віленскіх студэнцкіх згуртаванняў у 1823 г. Чачот зняволены ў Віленскую турму, потым сасланы на Урал, дзе адбываў турэмнае зняволенне ў крэпасці Кізіл, у 1825 г. пераведзены ва Уфу, у 1831 г. — у Цвер. Толькі праз 10 гадоў паэту дазволілі вярнуцца на Беларусь. На радзіме ён працаваў сакратаром кіраўніцтва Бярэзінскім каналам, бібліятэкарам у графа Храптовіча. Са ссылкі Чачот вярнуўся цяжка хворым, але знайшоў у сабе сілы зноў займацца творчай справай. Ён вывучаў фальклор, збіраў і перакладаў беларускія народныя песні. У вёсцы Бортнікі на Навагрудчыне ён запісаў і склаў цэлы зборнік беларускіх народных песень (не захаваўся). На працягу 1837—46 гг. сабраў і выдаў у Вільні 6 фальклорных зборнікаў «Сялянскія песні», куды ўвайшло каля 1000 песень у перакладзе на польскую мову і ў арыгінале, уласна беларускія вершы, а таксама прыказкі і прымаўкі, слоўнік беларускай мовы (200 слоў). Амаль кожны з гэтых зборнікаў адкрываўся 155 прадмовамі, у якіх аўтар з глыбокай сімпатыяй адзначаў асаблівасці фальклору і мовы беларускага народа. (Паводле А. Мальдзіса) НАСОВІЧ ІВАН ІВАНАВІЧ [26.9(7.10). 1788—26.7(6.8). 1877] Мовазнавец-лексікограф, фалькларыст, этнограф. Нарадзіўся ў вёсцы Гразівец Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Чавускі раён) у сям'і псаломшчыка. Адукацыю атрымаў у Магілёўскай гімназіі, потым у Магілёўскай духоўнай семінарыі. Там ён грунтоўна авалодаў стараславянскай, лацінскай, грэчаскай і французскай мовамі, вывучаў польскую і старажытнаяўрэйскую мовы, што, пры дасканалым валоданні беларускай і рускай мовамі, адкрывала яму шырокія перспектывы даследчыка ў галіне мовазнаўства. 3 1812 Насовіч працаваў выкладчыкам рускай мовы і славеснасці вышэйшага аддзялення Аршанскага духоўнага вучылішча, выкладчыкам, рэктарам Мсціслаўскага духоўнага вучылішча (1813 – 22 гг.), загадчыкам, наглядчыкам, выкладчыкам Дынабургскай гімназіі, Маладзечанскага, Свянцянскага дваранскіх вучылішчаў (1822 – 43 гг.). Пераезды па службе, а таксама падарожжы па Магілёўскай, Мінскай і Гродзенскай губернях далі яму магчымасць глыбока пазнаёміцца з народнай творчасцю, сабраць багаты лексічны, фразеалагічны і фальклорны матэрыял з розных рэгіёнаў Беларусі. Таму, выйшаўшы ў 1843 г. у адстаўку і пасяліўшыся ў Мсціславе, ён заняўся навуковай 156 работай. У выніку цеснага супрацоўніцтва з Археаграфічнай камісіяй, этнаграфічным аддзяленнем Рускага геаграфічнага таварыства, Аддзяленнем рускай мовы і славеснасці Пецярбургскай Акадэміі навук ён распачаў падрыхтоўку першага гістарычнага слоўніка беларускай мовы пад назвай «Алфавітны паказальнік старажытных беларускіх слоў, выбраных з Актаў, што адносяцца да гісторыі Заходняй Расіі», выдадзеных у 1853 годзе, рукапіс якога завяршыў у 1867. У ім ён даў тлумачэнне і лексікаграфічную інтэрпрэтацыю 13 тысячы слоў (рукапіс зберагаецца ў бібліятэцы Расійскай АН у Санкт-Пецярбургу). Значнае месца ў яго творчай спадчыне займаюць фальклорна-этнаграфічныя працы, у якіх аналізуецца і асэнсоўваецца жыццё і побыт народа, яго духоўны свет і мараль, звычаі і павер'і, практычная мудрасць і вусная паэтычная творчасць. Здабыткам беларускай фалькларыстыкі сталі яго зборнікі «Беларускія прыказкі і прымаўкі» (1852), «Беларускія прыказкі і загадкі» (1868), «Зборнік беларускіх прыказак» (1867). У апошнім ён змясціў каля 3500 прыказак, прымавак і блізкіх да іх прыгаворак, праклёнаў, скорагаворак і інш., тонка прааналізаваў змест і сэнс «маральна-практычнай філасофіі простага народа», мудрых гаспадарчых і прыродных назіранняў. У многіх выпадках ён высвятляў паходжанне, прыводзіў эквіваленты з рускай, а часам і іншых моў. За гэты зборнік яму прысуджаны залаты медаль Рускага геаграфічнага таварыства, ён абраны членам гэтага таварыства па аддзяленні этнаграфіі. У зборніку «Беларускія песні» (1873), акрамя 350 тэкстаў песень, даследчык змясціў шэраг артыкулаў, прысвечаных песеннай культуры беларусаў. Падрыхтаваны Насовічам зборнік, у якім былі сабраны беларускія вусна- паэтычныя творы (байкі, легенды, павер'і, быліны, анекдоты і інш.), не быў выдадзены, і сёння лёс яго невядомы. Да гэтых зборнікаў Насовіч пісаў прадмовы, дзе выказваў свае погляды на беларускую народную вусна-паэтычную творчасць народа, 157 рабіў фанетыка-граматычныя і лексічныя каментарыі, тлумачэнне асобных выразаў і слоў. Значную ўвагу надаваў Насовіч пытанням гісторыі, асабліва старажытнай гісторыі Беларусі. У гісторыка- лінгвістычным даследаванні «Аб плямёнах да часоў Рурыка, што засялялі беларускую тэрыторыю» ён даводзіў, што назвы плямён «дрыгавічы», «радзімічы» і «крывічы» паходзяць ад беларускіх народных слоў. Ён пераклаў з лацінскай мовы трохтомную працу А.Тэйнера «Старажытныя помнікі, што асвятляюць гісторыю Польшчы і Літвы», у якой адлюстраваны ўзаемадачыненні Польшчы і Вялікага Княства Літоўскага і праліта святло на гісторыю беларускіх зямель у часы з 1217 па 1696 гг. Іван Іванавіч – аўтар грунтоўнай (каля 1000 старонак) гісторыка-мемуарнай працы «Успаміны з майго жыцця», дзе дадзена шырокая панарама тагачаснага грамадства, раскрыты духоўныя інтарэсы і маральнае аблічча беларускай інтэлігенцыі з канца 18 да сярэдзіны 19 ст. Значнае месца ў гэтым творы адведзена педагагічным ідэям самога Насовіча, які больш як 30 гадоў працаваў на ніве асветы (рукапіс захоўваецца ў Інстытуце мовазнаўства імя Я. Коласа АН Беларусі). Асноўнае месца ў навуковай спадчыне Насовіча займае тлумачальна-перакладны «Слоўнік беларускай мовы», над якім ён самааддана працаваў 16 гадоў (скончыў у 1863 г., выдадзены ў 1870 г.). Гэта навукова-лінгвістычны летапіс народа і часу, самы поўны на той час збор лексікі і фразеалогіі жывой беларускай мовы, які ахоплівае больш за 30 тысяч слоў. У гэтым арыгінальным і непаўторным творы засведчаны стан і ўзровень развіцця беларускай мовы сярэдзіны 19 ст., данесены нашчадкам лексічныя скарбы і фразеалагічнае багацце нацыянальнай мовы. Матэрыялы для слоўніка Насовіч чэрпаў з гаворак Магілеўшчыны, Міншчыны, Віцебшчыны, Гродзеншчыны, некаторых паветаў Прывіленскага краю – г. зн. усяго моўнага ландшафту тагачаснай Беларусі. Аўтар свядома не ўключаў у рэестр словы, агульныя для беларускай і 158 рускай моў. Для пацвярджэння ўжывальнасці слоў і дакладнасці тлумачэння іх семантыкі выкарыстоўваў самы аўтарытэтны ілюстрацыйны матэрыял – народныя песні, прыказкі, выслоўі, фразеалагізмы. Многія словы ўзяты са старабеларускіх пісьмовых помнікаў. Усе значэнні слоў і словазлучэнняў раскрываюцца аўтарскімі тлумачэннямі і цытатамі з дыялектнай, фальклорнай ці агульналітаратурнай мовы; часам даецца этымалогія слоў. Такім чынам, у «Слоўніку...» шырока выкарыстана жывое народнае беларускае слова, да гэтага часу ён з'яўляецца ўнікальным творам у беларускай лексікаграфіі. (Паводле І.П. Хаўратовіча) КАРСКІ ЯЎХІМ ФЁДАРАВІЧ [20.12.1860(1.1.1861)—29.4.1931] Філолаг-славіст, заснавальнік беларускага навуковага мовазнаўства і літаратуразнаўства, этнограф, фалькларыст, палеограф жыў і працаваў на мяжы дзвюх эпох. І яго дзейнасць – цэлая эпоха. Нарадзіўся ў вёсцы Лаша Гродзенскага павета ў мнагадзетнай сям'і настаўніка. Яго бацька ў пошуках лепшай долі не раз пераязджаў з месца на месца (вёскі Лаша на Гродзеншчыне, Ятра і Бярозавец на Навагрудчыне, Волма на Міншчыне), што дазволіла будучаму вучонаму з маленства глыбей спазнаць Беларусь і яе духоўную культуру. Пачатковую адукацыю атрымаў у Ятранскім народным вучылішчы. На вучобу ў гімназіі не было сродкаў, таму паступіў у Мінскае духоўнае вучылішча, а потым у семінарыю. Каб матэрыяльна дапамагчы сям'і, у семінарскія часы даваў прыватныя ўрокі. У 1881 г., закончыўшы вучобу ў 159 семінарыі, паступіў на казённы кошт у Нежынскі гісторыка- філалагічны інстытут (Украіна), дзе ў свой час у колішнім юрыдычным ліцэі вучыўся Ф.Багушэвіч. У 1885 г. пасля выдатнага заканчэння інстытута ўладкаваўся на працу ў Вільні і на працягу 8-мі гадоў выкладаў рускую і стараславянскую мовы, а таксама рускую літаратуру ў 2-ой Віленскай гімназіі. У 1891 г. здаў у Варшаве магістарскі экзамен, а праз два гады за даследаванні беларускай мовы савет Кіеўскага ўніверсітэта прысудзіў яму вучоную ступень магістра рускай мовы і славеснасці (гэта была першая ў гісторыі дысертацыя па беларускім мовазнаўстве). У 1893 г. ён перабраўся ў Варшаву і надоўга звязаў свой лёс з Варшаўскім універсітэтам, дзе спачатку працаваў выкладчыкам-лектарам, з 1897 г. прафесарам кафедры рускай і славянскай моў і рускай літаратуры, а пазней і рэктарам. За працы па беларусазнаўстве ў 1894 г. узнагароджаны вялікім залатым медалём Рускага геаграфічнага таварыства. А затым былі шматлікія даследаванні ў галіне славяназнаўства. Яго «Граматыка царкоўнаславянскай мовы» вытрымала 19 выданняў. Манаграфіі, артыкулы па старажытнарускай і сучасных славянскіх мовах – усё гэта шчодры ўклад сына беларускага народа ў скарбніцу славянскай культуры. Але галоўны клопат жыцця Карскага – беларусістыка. 37 гадоў жыцця Карскі аддаў сваёй асноўнай працы – шматтомнай манаграфіі «Беларусы», у якой на аснове глыбокага параўнальна-гістарычнага даследавання гісторыі мовы, фальклору, пісьменнасці, шматвяковай культуры беларускага народа ўпершыню была навукова абгрунтавана яго нацыянальная самабытнасць як самастойнага славянскага народа. Тры тамы «Беларусаў», якія ўключаюць сем кніг, – гэта сапраўдная энцыклапедыя беларусазнаўства, роўнай якой, па прызнанні аўтарытэтных вучоных, няма ні ў аднаго славянскага народа. Вучоны рашуча змяніў традыцыйнае ўяўленне пра беларусаў, паказаў іх самабытны шлях развіцця, іх багатую духоўную спадчыну. 160 На працягу 12-ці гадоў Яўхім Фёдаравіч бясплатна рэдагаваў самы буйны ў дарэвалюцыйны час часопіс па філалогіі – «Русский филологический вестник», чытаў сам артыкулы, рыхтаваў у набор. А сваю выдатную бібліятэку, паводле ўспамінаў яго дачкі, без шкадавання падарыў толькі што адкрытаму тады Беларускаму дзяржаўнаму ўніверсітэту. Яркая і неардынарная асоба, чалавек энцыклапедычнай эрудыцыі і шматграннага таленту, Яўхім Фёдаравіч Карскі з’яўляецца аўтарам звыш 700 навуковых прац у галіне філалогіі. Адзіны з беларусаў, хто атрымаў у дарэвалюцыйны час званне акадэміка Пецярбургскай Акадэміі навук, рэктар Варшаўскага ўніверсітэта, правадзейны член Інстытута беларускай культуры, Чэшскай Акадэміі навук, уладальнік імянных прэмій і медалёў Ламаносава, Бацюшкава, Ахматава. Старшыня слоўнікавай Камісіі і Камісіі па адкрыцці ў Мінску Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта...Усё гэта — Яўхім Фёдаравіч Карскі. (Паводле Г.В. Кісялёва) «НАША НІВА» Штотыднёвая, грамадска-палітычная, навукова- асветніцкая і літаратурна-мастацкая газета, якой належыць велізарная роля ў згуртаванні ўсіх нацыянальных сіл, што змагаліся за адраджэнне Беларусі. Разам з тым «Наша ніва» з’яўляецца практычна першай беларускай газетай (пасля «Мужыцкай праўды»). У выніку падзей рускай рэвалюцыі 1905 г. была знята забарона друку на нацыянальнай мове. Беларусы ўпершыню атрымалі магчымасць узяць у рукі нумар газеты на роднай мове, якая доўгі час была забаронена. 161 «Наша ніва» выдавалася з 10(23).11.1906 г. да 7(20).8.1915 г. у Вільні на беларускай мове кірыліцай, да 18(31). 10.1912 г. і лацінкай. Заснавана лідарамі Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ) братамі I. і А. Луцкевічамі, В. Ваноўскім, А. Уласавым, А. Пашкевіч (Цётка) і інш. Рэдактарамі аддзелаў у розны час былі Я. Купала, Я. Колас, З. Бядуля, В. Ластоўскі, Ядвігін Ш., С. Палуян і інш. Газета друкавала вершы, нарысы, мастацкую прозу, навукова-палулярныя артыкулы. Гуртавала аўтараў усіх веравызнанняў і кірункаў, якія выступалі за культурна- нацыянальнае адраджэнне Беларусі. Мела больш за 3 тысячы сталых і часовых карэспандэнтаў у гарадах, мястэчках і вёсках Беларусі, Маскве, Пецярбургу, Сібіры, за мяжой. Газета здолела зрабіцца сапраўды народнай, агульнабеларускай. Дастаткова сказаць, што за першыя тры гады тут было надрукавана болей за дзевяцьсот допісаў з 490 мястэчак і вёсак. Нязменнымі ў «Нашай ніве» заставаліся ідэя сацыяльна- палітычнага, эканамічнага і культурнага адраджэння Беларусі, яе супрацоўніцтва з іншымі народамі, апазіцыя да самадзяржаўя. У праграмным артыкуле 1-га нумара падкрэслена агульнанацыянальная пазіцыя газеты: «Наша ніва» — газета не рэдакцыі, але ўсіх беларусаў і ўсіх тых, хто ім спагадае...». Выданне арыентавалася на абарону адраджэнскіх ідэалаў Беларусі, мірнага і паступовага прагрэсу праз дэмакратызацыю цэнтральных і мясцовых органаў улады, выступала за стварэнне ўрада, адказнага перад парламентам, 162 выбранага шляхам усеагульнага, роўнага і прамога галасавання, за ліквідацыю рэшткаў феадальнага прыгонніцтва, рэарганізацыю сельскай гаспадаркі, культурна- нацыянальную аўтаномію, развіццё адукацыі, друку і кнігавыдання на роднай мове. Пад уплывам сацыяльна- эканамічнай праграмы БСГ «Наша ніва» заставалася выданнем, арыентаваным на абарону правоў і свабод беларускага працоўнага народа – сялян, рабочых, рамеснікаў, народнай інтэлігенцыі. «Наша ніва» асуджала рэпрэсіі супраць удзельнікаў вызваленчага руху, выкрывала дзяржаўную эксплуатацыю сялянства, прапаганду і правакацыі чарнасоценных палітычных груповак. У шэрагу артыкулаў і нататкаў абгрунтоўвала неабходнасць супрацоўніцтва беларусаў з нацыянальнымі меншасцямі на аснове раўнапраўя і асветы на роднай мове. «Наша ніва» высвятляла сацыяльнае бяспраўе сялян-беднякоў, рабочых, эмігрантаў у Еўропе і ЗША, выкрывала імперыялістычную сутнасць 1-й сусветнай вайны. Найважнейшай задачай «Наша ніва» лічыла ўсебаковае развіццё эканомікі, грамадскай духоўнай культуры народа, стварэнне нацыянальнага стылю культуры і нацыянальнай школы беларускай літаратуры, тэатральнага, музычнага і выяўленчага мастацтва шляхам засваення культурных традыцый і творчых здабыткаў сусветнай культуры. На яе старонках упершыню апублікаваны многія творы Я. Купалы (паэмы «Курган», «Бандароўна», 170 вершаў і каля 30 артыкулаў), Я. Коласа (каля 125 вершаў, больш за 40 апавяданняў, нарысаў і артыкулаў, урыўкі з паэмы «Новая зямля»), М. Багдановіча, Цёткі, А. Гаруна, лепшыя дарэвалюцыйныя вершы і артыкулы З. Бядулі, М. Гарэцкага, Ц. Гартнага, К. Каганца, У. Галубка, К. Буйло, А. Гурло, Я. Журбы, А. Паўловіча, Ядвігіна Ш., А. Петрашкевіча і інш. На старонках газеты адбывалася станаўленне беларускай літаратурна-мастацкай крытыкі, публіцыстыкі, культуралогіі, фалькларыстыкі (артыкулы, нарысы, даследаванні Я. Купалы, 163 Я. Коласа, Багдановіча, Гарэцкага, Ластоўскага, братоў Луцкевічаў і інш.). Яе супрацоўнікі даследавалі народны побыт і фальклор, хатнія рамёствы, праводзілі арганізацыйную і навуковую працу па даследаванні гісторыі беларускай культуры і яе тагачаснага стану, стваралі музычна-тэатральныя гурткі, дапамагалі станаўленню Першай беларускай трупы Ігната Буйніцкага, заснавалі Беларускі музей у Вільні. Газета прапагандавала здабыткі іншанацыянальных культур, змяшчала ў перакладзе на беларускую мову творы Э.Ажэшкі, А.Міцкевіча, У.Сыракомлі, Т.Шаўчэнкі, Л.Талстога, А.Чэхава, М.Горкага, У.Караленкі, В.Брусава, урыўкі з артыкулаў В.Бялінскага; адзначала юбілеі Л.Талстога, М.Гогаля, Т.Шаўчэнкі, Ч.Дарвіна. На старонках газеты складваліся лексічныя і граматычныя нормы новай беларускай літаратурнай мовы, бо выдавалася яна ў той час, калі яшчэ адсутнічалі нарматыўныя слоўнікі, граматыкі, спецыяльныя лексікаграфічныя і лексікалагічныя працы. Дзесяцігадовы «нашаніўскі» перыяд з’яўляецца вырашальным у фарміраванні беларускай літаратурнай мовы. «Наша ніва» была свайго роду грамадскім інстытутам беларускай культуры, выконвала ролю каардынацыйнага выдавецкага цэнтра. У 1907 – 13 гг. яе намаганнямі апублікаваны зборнікі «Песні-жальбы» і «Апавяданні» Я. Коласа, «Вянок» М. Багдановіча, «Бярозка» Ядвігіна Ш., «Чыжык беларускі» Леўчыка, літаратуразнаўчыя брашуры Зямкевіча. Важнае месца на яе старонках займалі праблемы вясковага самакіравання, народнай адукацыі, культуры, экалогіі, папулярызацыя прыродазнаўчых, эканамічных, сельскагаспадарчых і прававых ведаў. Друкавала практычныя рэкамендацыі па земляробстве, жывёлагадоўлі, агародніцтве, выхаванні дзяцей. Апублікаваныя ў ёй даследаванні — аўтарытэтныя крыніцы па агульнай гісторыі, гісторыі літаратуры, этнаграфіі, мастацтве, гісторыі нацыянальна- вызваленчага руху, рэлігіязнаўстве. Важнай крыніцай па 164 гісторыі беларускай літаратуры, мовы, журналістыкі, мастацтва з'яўляецца архіў «Нашай нівы» Беларускага музея ў Вільні, рукапісная спадчына Я.Купалы, Я.Коласа, Багдановіча, Гаруна, Гарэцкага і інш. (захоўваецца ў архівах Літвы і ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва). (Паводле У.М. Конана) СЦЯПАН НЕКРАШЭВІЧ Беларускі мовазнавец Сцяпан Міхайлавіч Некрашэвіч нарадзіўся 8 мая 1883 г. у в. Данілаўка Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці. Скончыў Віленскі настаўніцкі інстытут (1913). 3 1918 г. загадваў беларускай секцыяй пры губернскім аддзеле народнай асветы г. Адэса, вёў арганізацыйную і культурна- масавую работу сярод дэмабілізаваных беларусаў- салдат і беларусаў-бежанцаў. Дзякуючы яго намаганням, да пачатку 1918 г. навучальнага года ў Адэсе было адкрыта 30 пачатковых беларускіх школ і беларуская гімназія. Вучыўся ў Адэскім вышэйшым міжнародным інстытуце (скончыў 2 курсы). 3 1920 г. у Мінску, дзе працуе ў апараце Наркамасветы БССР, займаючы розныя кіраўнічыя пасады: загадчыка літаратурна-выдавецкага аддзела, інспектара навуковых устаноў, старшыні Навукова-тэрміналагінай камісіі, намесніка старшыні Галоўпрафасветы і інш. С.М. Некрашэвіч прымаў актыўны ўдзел у арганізацыі Інбелкульта і ў 1922 – 25 гг. узначальваў яго. У 1926 – 28 гг. ён старшыня аддзела гуманітарных навук, кіраўнік класа мовы і літаратуры, старшыня слоўнікавай камісіі Інбелкульта. Арганізацыйную і 165 навуковую дзейнасць спалучаў з выкладчыцкай у Белдзяржуніверсітэце: у 1923 – 25 гг. вёў беларусазнаўства на медыцынскім факультэце, а з 1927 г. чытаў курс беларускай дыялекталогіі на педагагічным факультэце. У пачатку 1925 г. быў камандзіраваны ў Навукова-даследчы інстытут мовы і літаратуры пры Ленінградскім універсітэце, дзе да ліпеня 1926 г. займаўся беларускай мовай пад кіраўніцтвам акадэміка Я.Ф. Карскага. Пастановай СНК БССР ад 26 снежня 1928 г. быў зацверджаны акадэмікам і віцэ-прэзідэнтам АН БССР. Адначасова (з 1929) з'яўляўся дырэктарам акадэмічнага Інстытута мовазнаўства, старшынёй камісій правапіснай і па ўкладанні слоўніка жывой беларускай мовы. 21 ліпеня 1930 г. арыштаваны і высланы ў г. Сарапул Удмурцкай АССР. На зыходзе 1937 г. арыштаваны паўторна, прывезены ў Мінск і 20 снежня расстраляны. Асноўны кірунак навуковай дзейнасці С.М. Некрашэвіча – лексікаграфічны. Як старшыня Навукова-тэрміналагічнай камісіі, ён непасрэдна ўдзельнічаў у апрацоўцы беларускай навуковай тэрміналогіі па розных галінах ведаў. Апрацаваная і зацверджаная на пасяджэннях камісіі Інбелкульта беларуская навуковая тэрміналогія спачатку публікавалася ў «Вестнике Народного Комиссариата Просвещения», а з 1922 г. выдавалася асобнымі выпускамі. У лютым 1925 г. Інбелкульт прыняў рашэнне ўкласці слоўнік жывой беларускай мовы. Была створана спецыяльная камісія, якую ўзначаліў С.М. Некрашэвіч. У хуткім часе ён вызначыў і навукова абгрунтаваў тып слоўніка як тлумачальны, крыніцы лексічнага матэрыялу, метады збірання і структуру слоўнікавых артыкулаў. Слоўнік павінен быў абнародаваць з навуковымі каментарыямі лексічныя багацці беларускай мовы з усёй этнаграфічнай тэрыторыі Беларусі ад пачатку 19 ст. да апошняга часу. Крыніцамі лексічнага матэрыялу былі вызначаны народная мова, лепшыя фальклорныя запісы, літаратурная мова і лексікаграфічныя 166 працы. Да канца 1927 г. картатэка ўжо налічвала больш за 400 000 адзінак. 20 лістапада 1929 г. быў зацверджаны канчатковы праект слоўніка, і камісія прыступіла да непасрэднай распрацоўкі слоўнікавых артыкулаў, аднак у сувязі з арыштам С.М. Некрашэвіча і іншых выканаўцаў работа над слоўнікам жывой беларускай мовы спынілася. Багатая картатэка і апрацаваныя слоўнікавыя артыкулы загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. Улічваючы вялікую патрэбу ў лексікаграфічных даведніках практычнага тыпу (слоўнік жывой беларускай мовы меркавалася выдаць толькі ў канцы 30-х гадоў), С.М. Некрашэвіч і М.Я. Байкоў па даручэнні Інбелкульта ўзяліся за падрыхтоўку перакладных слоўнікаў. У 1925 г. яны выдалі «Беларуска-расійскі слоўнік», а ў 1928 – «Расійска- беларускі слоўнік». Працы адыгралі вялікую ролю ў фарміраванні беларускай літаратурнай мовы. С.М. Некрашэвіч шмат займаўся правапісам і беларускай дыялекталогіяй. Распрацоўкі Сцяпана Міхайлавіча Некрашэвіча ў галіне лексікаграфіі залажылі тэарэтычныя асновы і прынцыпы стварэння дыялектных слоўнікаў беларускай мовы. (Паводле К. Германовіча) ВАЦЛАЎ ЛАСТОЎСКІ Беларускі гісторык, мовазнавец, пісьменнік, публіцыст, літаратуразнавец, выдавец, грамадска-палітычны дзеяч Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі нарадзіўся 1 лістапада 1883 г. ў засценку Калеснікі Дзісенскага павета Віленскай губерні (цяпер Міёрскі раён Віцебскай вобласці) у сям'і дробных арандатараў- земляробаў. Скончыў Пагосцкую пачатковую школу, вучыўся ў Дзісенскім павятовым вучылішчы, слухаў лекцыі ў Пецярбургскім універсітэце. 3 1902 г. займаўся палітычнай і грамадска-культурнай дзейнасцю. У 1909 – 14 гг. сакратар газеты «Наша ніва», у 1916 – 17 гг. рэдактар газеты «Гоман», з 1918 г. сакратар Беларускага навуковага таварыства. 3 167 14.12.1919 г. Старшыня Рады Народных Міністраў ВНР. У 1920 г. эмігрыраваў з урадам ВНР у Коўна, у 1923 г. адышоў ад актыўнай палітычнай дзейнасці. 3 1923 да 1927 года выдаваў літаратурна-навуковы часопіс «Крывіч». Па запрашэнні Інбелкульта прыняў удзел у працы Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі (1926). Тады ж атрымаў ад кіраўнікоў БССР прапанову пераехаць у Мінск. 3 1927 г. дырэктар Беларускага дзяржаўнага музея, неадменны сакратар Інбелкульта. 26.12.1928 г. В. Ластоўскі быў зацверджаны правадзейным членам Беларускай акадэміі навук. Удзельнічаў у працы Правапіснай камісіі Інстытута мовазнаўства. Увесну 1930 г. па сфабрыкаваным абвінавачанні арыштаваны, 6.12.1930 г. пазбаўлены звання акадэміка, а ў 1931 г. высланы ў г. Саратаў. Працаваў ва ўніверсітэцкай бібліятэцы загадчыкам аддзела рэдкай кнігі і рукапісаў. У 1937 г. зноў арыштаваны і 23.1.1938 г. засуджаны на смерць Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР. Часткова рэабілітаваны ў 1958 г., цалкам – у 1988 г., 17.5.1990 г. адноўлены ў званні акадэміка. Сталенне В. Ластоўскага як даследчыка мовы прыпала на часы ўздыму беларускага нацыянальнага адраджэння пачатку 20 ст. Ен быў адным з ідэолагаў нацыянальнага рамантызму – ідэйнай плыні беларускага адраджэння, якая выразна выявілася ў мастацкай і навуковай творчасці Я. Купалы, М. Багдановіча, 3. Бядулі, У. Жылкі. В. Ластоўскі пачаў друкавацца з 1909 г. у «Нашай ніве», дзе змяшчаў мастацкія творы і навукова-папулярныя артыкулы па этнаграфіі, гісторыі, фалькларыстыцы. Першая навуковая манаграфія 168 даследчыка – «Кароткая гісторыя Беларусі» (Вільня, 1910) – мае раздзелы, прысвечаныя гісторыі пісьменства. У артыкулах закранаў праблемы паходжання беларускай мовы, яе самабытнасці, гістарычнага абшару. Дзеля забеспячэння беларускіх школ неабходнай літаратурай В. Ластоўскі ўклаў некалькі чытанак і падручнікаў. Чытанкі маюць апарат спасылак – тлумачэнняў лексікі. Намаганнямі В. Ластоўскага ў Коўне выйшлі перакладзеныя з рускай мовы падручнікі па астраноміі, біялогіі, анатоміі, батаніцы, сусветнай гісторыі, рыхтаваліся арыгінальныя рукапісы дапаможнікаў па трыганаметрыі, геаметрыі, хіміі, мінералогіі. Іх рэдагаванне вымагала распрацоўкі тэрміналогіі з розных галін ведаў, і В. Ластоўскі заняўся ўкладаннем тэрміналагічных спісаў. Асаблівасці тэрміналогіі – перавага ўласнабеларускіх тэрмінаў над інтэрнацыяналізмамі ды іншымі запазычаннямі, пазбяганне супадзенняў з рускімі і польскімі адпаведнікамі, выкарыстанне сінанімікі. Даследуючы этнагенез беларусаў на матэрыяле мовы, анамастыкі, духоўнай і матэрыяльнай культуры, вучоны прыйшоў да высновы пра неабходнасць укаранення першаснай саманазвы беларусаў крывічы. Ужыванне імёнаў Беларусь, Белая Русь у дачыненні да нашай зямлі лічыў пазнейшымі, прынесенымі звонку. Тэрміны ж Літва, ліцвіны абазначалі, на думку Ластоўскага, дзяржаўна-палітычную прыналежнасць. Грунтоўна займаўся В. Ластоўскі моўна-стылістычным аналізам фальклорнага тэксту, супастаўляльна-тыпалагічным вывучэннем культуры і мовы, даследаваў індаеўрапейскія асновы беларусістыкі. Плёнам шматгадовай працы ў галіне беларускай лексікалогіі, тэрміналогіі, анамастыкі стаў «Падручны расійска-крыўскі (беларускі) слоўнік» (Коўна, 1924; факсімільнае перавыд., Мінск, 1991; каля 17 тыс. слоўнікавых артыкулаў). Беларускую частку слоўніка склалі матэрыялы, якія Ластоўскі пачаў збіраць яшчэ ў 1902 г., запісваючы «цікавыя» словы, пачутыя ў народзе або знойдзеныя ў кнігах. 169 Слоўнік спалучае рысы перакладнога, тлумачальнага, сінанімічнага, часткова этымалагічнага і энцыклапедычнага слоўнікаў. Значэнне слова ілюструецца прыкладамі з дыялектаў або фальклору. Найважнейшая асаблівасць слоўніка – вялікая колькасць наватвораў, якія Ластоўскі ўводзіў тады, калі пошукі ўласнабеларускай лексікі ў дыялектах і помніках пісьменства не давалі выніку (напрыклад: гудзьбіт «музыкант», кудар «чародей», хваласьпеў «гимн»). Слоўнік Ластоўскага мае выразны індывідуальна-творчы характар і не прэтэндуе на нарматыўнасць. (Паводле В. Вячоркі, С. Шупа) ЯЗЭП ЛЁСІК Беларускі грамадскі дзеяч, мовазнавец, пісьменнік, педагог Я.Ю. Лёсік нарадзіўся 6-га лістапада 1883 г. у в. Мікалаеўшчына Мінскай вобласці. Дзядзька па матчынай лініі Якуба Коласа. Вучыўся ў Маладзечанскай настаўніцкай семінарыі. Скончыў Ноўгарад- Северскае гарадское вучылішча (1902). За ўдзел у рэвалюцыйных падзеях 1905 г. быў арыштаваны і пасаджаны ў турму, з якой уцёк у 1907 г. У 1911 г. быў арыштаваны паўторна і сасланы на пажыццёвае пасяленне ў Сібір, дзе жыў каля г. Кірэнск Іркуцкай вобласці і каля г. Бадайбо. Вярнуўся на Беларусь пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. У 1917 г. увайшоў у Беларускую сацыялістычную грамаду. Удзельнічаў у абвяшчэнні Беларускай Народнай Рэспублікі. Быў адным са стваральнікаў Беларускай сацыял- дэмакратычнай партыі. Рэдагаваў газеты «Вольная Беларусь» (1917 – 18) і «Беларусь» (1920), выступаў у друку з 170 публіцыстычнымі артыкуламі пра актуальныя пытанні дзяржаўнага і грамадскага ладу краю, культурна-асветныя, нацыянальныя задачы беларускага народа і інш. У 20-я гады Я. Лёсік выкладаў беларускую мову на Мінскіх лектарскіх курсах, у Беларускім дзяржаўным універсітэце і Белпедтэхнікуме. 3 1922 г. правадзейны член Інбелкульта. Уваходзіў у склад акадэмічнай рады гэтай установы, рады аддзела гуманітарных навук, узначальваў 1нстытут навуковай мовы, працаваў на кафедрах гісторыі беларускай мовы і жывой беларускай мовы, уваходзіў у правапісную, дыялекталагічную камісіі і камісію беларускай літаратурнай мовы. У 1928 г. Я. Лёсік быў зацверджаны правадзейным членам Беларускай акадэміі навук. У Інстытуце мовазнаўства ён працаваў намеснікам дырэктара і ўзначальваў Тэрміналагічную камісію. У ліпені 1930 г. Я. Лёсік быў беспадстаўна арыштаваны, у снежні пазбаўлены звання акадэміка, а ў красавіку 1931 г. высланы ў г. Камышын Сталінградскай вобласці. Жыў у горадзе Нікалаеўскі, дзе працаваў выкладчыкам рускай мовы і літаратуры ў педтэхнікуме. У 1935 г. пераехаў на Браншчыну, але ў 1936 г. вымушаны быу вярнуцца ў Сталінградскую вобласць. Жыў у г. Дубаўка, а з 1937 г. – у г. Аткарск Саратаўскай вобласці. У час ссылкі напісаў сваю апошнюю працу — «Синтаксис русского языка» для педвучылішчаў, рукапіс якой быў канфіскаваны пры апошнім арышце ў 1938 г. Памёр у 1940 г. ў турме Саратава. Пастановай судовай калегіі Вярхоўнага суда БССР ад 10 чэрвеня 1988 г. справа ў адносінах Я. Лёсіка спынена, а з 17 мая 1990 г. ён адноўлены ў званні акадэміка. У гісторыі беларускай мовазнаўчай навукі Я. Лёсік пакінуў след як арганізатар і ўдзельнік мовазнаўчага жыцця ў 20-я гг., як аўтар шматлікіх навукова-практычных дапаможнікаў і навуковых прац па беларускай мове. Падручнікі Я.Лёсіка былі адным з самых пашыраных сродкаў навучання беларускай мове сярод розных груп насельніцтва, 171 яны неаднаразова перавыдаваліся (дапаможнік па правапісе, напрыклад, 8 разоў). У значнай ступені дзякуючы ім у Савецкай Беларусі стала шырока выкарыстоўвацца правапісная сістэма беларускай мовы, зафіксаваная ў «Беларускай граматыцы для школ» (1918) Б. Тарашкевіча. Ад падручнікаў Я. Лёсіка, а таксама ад распрацаваных ім у 20-я гг. слоўнікаў лінгвістычнай тэрміналогіі ідзе сталая традыцыя выкарыстання ў беларускім мовазнаўстве многіх лінгвістычных тэрмінаў (напрыклад, назоўнік, прыметнік, займеннік, лічэбнік, дзеепрыметнік, дзеепрыслоўе, злучнік, прыназоўнік, выклічнік, выказнік і інш.). Адным з першых у беларускім мовазнаўстве Я. Лёсік пачаў грунтоўна распрацоўваць пытанні нацыянальнай літаратурнай мовы, займаўся праблемамі правапісу, займаўся пытаннямі граматычнай нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы. Я. Лёсік таксама пісаў мастацкія творы. Яго пісьменніцкі талент быў заўважаны і высока ацэнены М. Гарэцкім, які асабліва вылучыў «Апавяданне без назвы» (1917—19). Я. Лёсік перарабіў на літаратурную мову і апублікаваў «Пінскую шляхту», а таксама пераклаў на беларускую мову празаічныя часткі камедыі-оперы «Ідылія» В. Дуніна- Марцінкевіча, фрагменты са «Шляхціца Завальні...» Я. Баршчэўскага і інш. творы. Уклаў некалькі літаратурных чытанак для школ. Вобраз Я.Лёсіка адлюстраваны ў паэме «Новая зямля» Я.Коласа (эпізадычна) і ў рамане «Пабуджаныя» Г. Далідовіча (персанаж Максім Лашковіч). (Паводле С.М. Запрудскага) БРАНІСЛАЎ ТАРАШКЕВІЧ Вядомы беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, публіцыст, літаратуразнавец, мовазнавец і перакладчык Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч нарадзіўся 20 студзеня 1892 г. у засценку Мацюлішкі (цяпер Літва). Скончыў гісторыка- філалагічны факультэт Петраградскага ўніверсітэта (1916), 172 працаваў у ім прыват-дацэнтам грэчаскай і лацінскай моў. 3 1918 г. загадваў культурна-асветным аддзелам Пецярбургскага аддзялення Беларускага нацыянальнага камісарыята. У 1919 г. выкладаў беларускую і грэчаскую мовы ў Мінскім педінстытуце, у 1920 г.— загадваў беларускім сектарам дэпартамента асветы так званай Сярэдняй Літвы, у 1921 — 1922 г. працаваў дырэктарам Віленскай беларускай гімназіі і быў адным з кіраўнікоў Таварыства беларускай школы. У 1922 г. выбраны паслом (дэпутатам) сейма Польшчы, узначаліў у ім Беларускі пасольскі клуб. За абарону правоў беларускага насельніцтва і палітычную дзейнасць у студзені 1927 г. арыштаваны і асуджаны на 12 гадоў турэмнага зняволення. У 1930 г. з мэтай дыскрэдытацыі яго выпусцілі на волю, але праз год зноў арыштавалі і ў лістападзе 1932 г. асудзілі на 8 гадоў катаржнай турмы. У верасні 1933 г. быў абменены на савецкага палітвязня і жыў у Маскве, працаваў у Міжнародным аграрным інстытуце загадчыкам аддзела Польшчы і Прыбалтыкі. У маі 1937 г. арыштаваны і па беспадстаўным абвінавачанні ў шпіёнскай дзейнасці на карысць Польшчы 29 лістапада 1938 г. расстраляны. Беларускім мовазнаўствам Б. Тарашкевіч займаўся на працягу ўсяго свайго жыцця. Яшчэ студэнтам 3-га курса Пецярбургскага ўніверсітэта ён апублікаваў у часопісе «Раніца» (1914, № 1) артыкул «Не пакідайце сваёй мовы», у якім заклікаў суайчыннікаў шанаваць родную мову, таму што яна з'яўляецца душой народа, запісваць мясцовую лексіку і розныя віды вуснай народнай творчасці — казкі, легенды, песні, прыказкі, загадкі. 173 У 1913 г. па прапанове Я. Купалы Браніслаў Тарашкевіч пачаў працаваць над беларускай граматыкай, і ў 1918 г. у Вільні яна ўбачыла свет. Гэтая праца была высока ацэнена спецыялістамі, некалькі разоў перавыдавалася і адыграла выключна вялікую ролю ў нармалізацыі беларускай літаратурнай мовы. Менавіта як аўтар «Беларускай граматыкі для школ» Б. А. Тарашкевіч у 1928 г. быў абраны правадзейным членам АН БССР. «Беларуская граматыка для школ» — праца, у якой упершыню былі вызначаны правапісныя і граматычныя нормы сучаснай беларускай мовы. Тарашкевіч здолеў, як ніхто да гэтага, выявіць галоўныя заканамернасці беларускай літаратурнай мовы, гістарычна абумоўленую сувязь яе з цэнтральнымі беларускімі гаворкамі. Улічваючы традыцыі беларускага кнігадрукавання, ён замацаваў фанетычны прынцып напісання галосных, а для перадачы зычных – марфалагічны. Асобна быў распрацаваны правапіс запазычаных слоў. Правільна былі вызначаны галоўныя граматычныя катэгорыі беларускай мовы, характэрныя для яе формы словазмянення. Сфармуляваныя ў граматыцы правілы атрымалі ўсеагульнае прызнанне, многія замацаваліся ў сучаснай беларускай літаратурнай мове. На аснове граматыкі Тарашкевіча хутка сталі выходзіць падручнікі беларускай мовы іншых аўтараў. З выхадам граматыкі Тарашкевіча пачаўся працэс стабілізацыі норм сучаснай беларускай літаратурнай мовы, быў створаны грунт для яе далейшай граматычнай распрацоўкі, удасканалення ўласцівых ёй структурных элементаў. Б.А. Тарашкевіч займаўся і іншымі лінгвістычнымі даследаваннямі. Так, у 1923 г. ім завершаны і здадзены ў друк «Сінтаксіс беларускай мовы», які, на жаль, па нейкіх прычынах не выйшаў, прычым рукапіс яго да гэтага часу не знойдзены. У 1933 г. Б.А. Тарашкевіч пісаў з турмы да пракурора ў Вільню, што ўжо доўгі час працуе над гістарычнай граматыкай беларускай мовы. Магчыма, праца была закончана, аднак яе лёс пакуль невядомы. Тое ж можна 174 сказаць і пра доктарскую дысертацыю Б.А. Тарашкевіча «Стыль і фанетыка Лаўрэнцьеўскага летапісу», назва якой вядома з матэрыялаў аб судовым працэсе над Беларускай сялянска-работніцкай грамадой. Б.А. Тарашкевіч пераклаў на беларускую мову два сусветна вядомыя паэтычныя творы – «Іліяду» Гамера і «Пана Тадэвуша» А. Міцкевіча. Пераклад «Іліяды» ён пачаў у час працы ў Петраградскім універсітэце, а закончыў у 1927 г. у адной з самых суровых турмаў Польшчы – на Вронках. Месцазнаходжанне рукапісу да гэтага часу невядома. У перыядычным друку апублікаваны толькі дзве перакладзеныя песні «Іліяды» з прадмовай перакладчыка. Паэма Міцкевіча «Пан Тадэвуш» была перакладзена ў турэмных засценках у 1931 – 32 гг. Рукапіс перакладу захаваўся і быў выдадзены ў 1981 г. ў Мінску і ў 1984 г. у Польшчы. Гэты пераклад атрымаў высокую ацэнку беларускіх і польскіх спецыялістаў. (Паводле К. Германовіча) 175 V. ФУНКЦЫЯНАЛЬНЫЯ СТЫЛІ БЕЛАРУСКАЙ ЛІТАРАТУРНАЙ МОВЫ. 1. Агульныя звесткі Як і іншыя нацыянальныя мовы, беларуская мова існуе ў дзвюх формах – дыялектнай і літаратурнай. Дыялектная мова – гэта мова народа, якая выступае ў выглядзе мясцовых гаворак. Гаворка – гэта мова аднаго ці некалькіх населеных пунктаў з аднатыпнымі моўнымі рысамі. Мясцовыя гаворкі распаўсюджаны толькі на пэўнай тэрыторыі, выкарыстоўваюцца звычайна ў вуснай форме, часцей сялянствам. Гаворкі аб’ядноўваюцца ў дыялекты. На тэрыторыі Беларусі выдзяляюць два дыялекты: паўночна- ўсходні і паўднёва-заходні. Кожны з гэтых дыялектаў мае свае асаблівасці ў лексіцы, фанетыцы, марфалогіі і сінтаксісе, якія адрозніваюць іх адзін ад аднаго і ад літаратурнай мовы. Паміж паўночна-ўсходнім і паўднёва-заходнім дыялектамі вылучаюцца сярэднебеларускія гаворкі, якія з’яўляюцца пераходнымі. У апошні час новыя дыялекты не ўтвараюцца, нівеліруюцца, і таму страчваюцца дыялектныя асаблівасці, знікаюць мясцовыя словы і выразы. Генетычна сучасная літаратурная мова грунтуецца на гаворках цэнтральнай часткі Беларусі, але ў працэсе развіцця яна сінтэзавала найбольш характэрныя для большасці беларускіх гаворак рысы і таму не супадае цалкам з якім- небудзь тэрытарыяльным дыялектам, г.зн. мае наддыялектны характар. На працягу некалькіх пакаленняў літаратурная мова апрацоўвалася майстрамі беларускай літаратуры. Беларуская літаратурная мова – гэта вышэйшая, унармаваная, агульнапрынятая і абавязковая для ўсіх членаў грамадства, стылістычна разгалінаваная форма нацыянальнай мовы. Наяўнасць нормы – істотная асаблівасць літаратурнай мовы, якая адрознівае яе ад дыялектнай. Пад нормай 176 разумеюцца выпрацаваныя грамадствам і пісьмова замацаваныя (ці кадыфікаваныя) у нарматыўных слоўніках, даведніках, граматыках узоры, правілы, якім падпарадкоўваюцца вымаўленне і напісанне слоў, выбар слоў, ужыванне граматычных формаў, пабудова словазлучэнняў і сказаў. Кадыфікаваная, узаконеная норма з’яўляецца абавязковай для ўсіх носьбітаў літаратурнай мовы. Спецыфіка літаратурнай мовы выяўляецца і ў тым, што яна існуе ў дзвюх разнавіднасцях – вуснай і пісьмовай (дыялектная мова – толькі ў вуснай). Вуснае маўленне – гэта пераважна дыялагічнае маўленне. Таму для яго ўласцівы такія рысы, як спантаннасць (выказванне звычайна не абдумваецца загадзя, ствараецца як быццам “на хаду”), эмацыянальнасць, наяўнасць пытальных сказаў, паўтораў, простых, няпоўных канструкцый, змест якіх абумоўлены папярэднім выказваннем. Пісьмовае маўленне – прадуманая, апрацаваная фіксацыя літаратурнай мовы з мэтай перадачы думкі, узнаўлення сказанага. Яно мае спецыфіку ў адборы слоў, граматычных канструкцый, больш складаны сінтаксіс, максімальна ўзбагачаны слоўнік. Літаратурная мова выкарыстоўваецца ў розных галінах жыцця і дзейнасці чалавека – у навуцы і палітыцы, асвеце і культуры, у прэсе і на дзяржаўнай службе, у мастацкай літаратуры, выконваючы самыя разнастайныя функцыі: камунікатыўную, кагнітыўную, эстэтычную, рэгулятыўную і г.д. Функцыя зносін (камунікатыўная) рэалізуецца пераважна ў бытавой сферы, кагнітыўная (пазнавальная) функцыя – пераважна ў сферы навукі і адукацыі, пабуджальная (экспрэсіўная) – у друку, эстэтычная – у сферы мастацтва, рэгулятыўная – у справаводстве. З улікам функцый мовы, а таксама сферы і мэты зносін у літаратурнай мове вылучаюцца функцыянальныя стылі. Стыль – гэта разнавіднасці мовы, якія адрозніваюцца паміж 177 сабой сферай абслугоўвання грамадскага жыцця і ўласцівымі ім моўнымі сродкамі. Кожны стыль мае свае задачы і характарызуецца адпаведнымі яму моўнымі асаблівасцямі. У сучаснай беларускай мове выдзяляецца пяць функцыянальных стыляў: мастацкі, навуковы, публіцыстычны, афіцыйна- дзелавы, размоўны. Для ўсіх стыляў характэрна наяўнасць міжстылёвых (нейтральных) моўных сродкаў. Гэта, а таксама пранікненне элементаў аднаго стылю ў другі без парушэння стылістычнай цэласнасці тэксту сведчыць аб незамкнутасці стыляў. Найбольш пранікальнымі лічацца мастацкі і публіцыстычны стылі, найменш – афіцыйна-справавы. Размоўны (размоўна-бытавы, гутарковы) стыль абслугоўвае сферу бытавых зносін і часцей выкарыстоўваецца ў форме вуснага маўлення (у пісьмовай форме ў тэкстах мастацкага стылю, асобных жанрах публіцыстычнага). Асаблівасці жывога, вуснага маўлення вызначаюць у большасці асаблівасці размоўнага стылю, для якога характэрна нязмушанасць, суб’ектыўнасць, дыялагічнасць і эмацыянальнасць. Мастацкі стыль выконвае агульную для ўсіх стыляў камунікатыўную функцыю, выкарыстоўвае сродкі ўсіх функцыянальных стыляў, толькі для яго характэрна эстэтычная функцыя. У мастацкім стылі ўсе пласты лексікі з яе прамым і пераноснымі значэннямі, экспрэсіўна-эмацыянальнымі афарбоўкамі, усе сродкі граматыкі і асабліва сінтаксісу, багатая фразеалогія беларускай літаратурнай мовы і нават розныя нелітаратурныя моўныя адзінкі (дыялектызмы, жарганізмы і інш.) эстэтычна матывуюцца і рэалізуюцца індывідуальна. Задача мастацкага стылю – намаляваць карціну рэчаіснасці, паказаць думкі і пачуцці аўтара. Публіцыстычны стыль выкарыстоўваецца ў газетах, грамадска-палітычных і літаратурна-мастацкіх часопісах, у сродках масавай камунікацыі, у агітацыйна-прапагандысцкіх 178 выступленнях. Важнейшымі асаблівасцямі яго з’яўляюцца папулярнасць, інфармацыйнасць, вобразнасць, палемічнасць выкладу. Задача публіцыстычнага стылю – фарміраваць светапогляд чытача, абуджаць грамадзянскія якасці асобы. Афіцыйна-дзелавы стыль абслугоўвае афіцыйна- дзелавую, канцылярскую, юрыдычную, дыпламатычную сферы грамадскай дзейнасці чалавека. Рэалізуецца ён у дзяржаўных дакументах, указах, дагаворах, законах і кодэксах, актах, даверанасцях, пратаколах, аб’явах, заявах, справаздачах і інш. службовых дакументах. Усе віды афіцыйна-дзелавых тэкстаў аб’яднаны адсутнасцю, з аднаго боку, экспрэсіўна- эмацыянальнай лексікі і экспрэсіўных сінтаксічных адзінак, а з другога – наяўнасцю своеасаблівай лексікі і сінтаксісу, якія ўжываюцца па традыцыі і ў адпаведнасці з нормамі гэтага стылю. Галоўнае ў мове афіцыйных дакументаў – наяўнасць моўных клішэ (стандартных выразаў), паслядоўнасць і строгая дакладнасць выкладу фактаў, аб’ектыўнасць ацэнак. Навуковы стыль абслугоўвае навуковую дзейнасць грамадства і выкарыстоўваецца пераважна ў пісьмовай форме ў навуковай літаратуры – манаграфіях, артыкулах, дысертацыях, дакладах, справаздачах аб навукова-даследчай працы і інш. З развіццём сродкаў масавай камунікацыі, а таксама з павелічэннем ролі навукі ў грамадстве і ростам розных кантактаў навукоўцаў (з’езды, канферэнцыі, сімпозіумы) узрастае роля і вуснай формы навуковай мовы. Экстралінгвістычныя прыкметы навуковага стылю – гэта дакладнасць фармулёвак, навуковая доказнасць, паслядоўнасць у тлумачэнні фактаў або з’яў, абстрактнасць, лаканічнасць думкі і аб’ектыўнасць. Яны арганізуюць усе моўныя сродкі, якія фарміруюць навуковы стыль. Тут не дапускаецца выкарыстанне дыялектных і стылістычна афарбаваных слоў, эмацыянальна-экспрэсіўнай лексікі. Амаль кожнае слова ў навуковым тэксце абазначае паняцце. 179 Мэта навуковых тэкстаў – данесці да чытача аргументаваную інфармацыю, выкладзеную лагічна, ясна, дакладна і аб’ектыўна. ГЭТА ЦІКАВА Слова “стыль” (ад лац.stilus) паходзіць ад назвы вострай палачкі, якая ўжывалася ў Старажытнай Грэцыі і Рыме: людзі пісалі на дошчачках, залітых воскам. Вострым канцом палачкі выводзілі літары, тупым – выпраўлялі, загладжвалі напісанае. Тады ж узнік выраз “saepe vertere stylum” – “часцей паварочвай стыль”, г. зн. пішы і папраўляй. 2. ЗАДАННІ Š Заданне 1. Абапіраючыся на наступную табліцу, вызначце і ахарактарызуйце стыль прыведзеных ніжэй тэкстаў: Стылі Сфера выкарыстання Мэты зносін. Функцыі мовы Асноўныя стылявыя рысы Гутаркова - размоўны (гутарков ы) Быт, сямей- ныя, сяброў- скія адносіны Абмен думкамі, інфармацыяй з блізкімі, знаёмымі людзьмі Камунікатыўная функцыя. Спантаннасць маўлення; адсутнасць строгай лагіч- насці, эмацыянальнасць, ацэначны характар моўных сродкаў 180 Навуковы Навука, тэхніка, навучальны працэс Растлумачэнне дасягненняў навукі і тэхнікі, паведамленні пра іх, растлумачэнне сутнасці з’явы, яе прычыны і пад. Кагнітыўная функцыя Лагічнае, паслядоўнае, дакладнае, абстрактна- абагульненае выкладанне матэрыялу, аргументаванасць, сухасць маўлення Афіцыйна –дзелавы Афіцыйныя дакументы, канцылярскія , юрыдычныя, дыпламатыч- ныя сферы Рэгуляцыя афіцыйных адносін, указы, прадпісанні Рэгулятыўная функцыя Строгая дакладнасць і паслядоўнасць выкладу; аб’ектыўнасць ацэнак, адсутнасць эмацыянальнасці Публіцыс -тычна- пра- моўніцкі (публіцыс -тычны) Палітыка- ідэалагічныя , грамадска- эканамічныя , культурныя, спартыўныя і іншыя грамадскія зносіны Інфармацыя пра грамадска важныя справы, уздзеянне на свядомасць, пачуцці людзей, фарміраванне грамадскай думкі Экспрэсіўная (эмацыйная) функцыя Дакументалізм, факталагічная дакладнасць, даступнасць, адкрытасць аўтарскай пазіцыі, ацэначнасць, эмацыянальнасць, 181 Мастацкі Духоўная сфера жыцця, мастацкая літаратура, тэатр, кіно Інфармацыя аб духоўным вопыце чалавецтва, эстэтычнае ўздзеянне на духоўны свет чалавека Эстэтычная функцыя Мастацкая вобразнасць, эмацыянальнасць, экспрэсіўнасць; ацэначны характар моўных сродкаў; стылістычная незамкнутасць (г. зн. спалучэнне элементаў розных стыляў) Моўныя сродкі Асноўныя віды тэкстаў Разнавіднасц і Агульнаўжывальныя словы, бытавая лексіка і фразеалагізмы, эмацыянальна–экспрэсіўная лексіка; максімальна скарочаныя выказванні; простыя, няпоўныя сказы, пытальныя, пытальна- пабуджальныя, клічныя сказы; важнасць інтанацыйнага гучання Гутаркі (дыялогі), запіскі, прыватныя лісты да знаёмых і блізкіх людзей Размоўна- бытавы, размоўна- афіцыйны Выкарыстанне навуковых тэрмінаў і спецыяльных слоў, апавядальных сказаў, складаных сказаў са злучнікавай падпарадкавальнай сувяззю, Даклады, лекцыі, выступленні, навуковыя артыкулы, водгукі, Уласна навуковы, навукова- вучэбны, навукова- папулярны, 182 адсутнасць вобразных сродкаў рэцэнзіі, манаграфіі, дысертацыі і падручнікі і да т.п. навукова- тэхнічны Наяўнасць маўленчых стандартаў (клішэ); адсутнасць эмацыянальна афарбаваных слоў і фразеалагізмаў; адсутнасць выклічнікаў; ужыванне выказнікаў-інфінітываў, аднасастаўных сказаў; абстрактная тэрміналагічна лексіка Афіцыйныя і службовыя дакументы, законы, статуты, пастановы, указы, паведамленні, загады, рэзалюцыі, пратаколы, аўтабіяграфіі і г.д. Уласна заканадаўчы, дыпламатычн ы, афіцыйна- канцылярскі Выкарыстанне агітацыйна– прапагандысцкіх сродкаў, уласна–ацэначнай лексікі і фразеалогіі, эпітэтаў, метафар, паўтораў, рытарычных зваротаў Газетныя і часопісныя артыкулы, нарысы, рэцэнзіі, замалёўкі, лекцыі, даклады на грамадска- палітычныя тэмы, выступленні на мітынгах і да т.п. Газетна- публіцыстыч ны, радыё- журналісцкі, прамоўніцкі 183 Выкарыстанне разнастайных вобразна-выяўленчых сродкаў (сінонімаў, мнагазначных слоў, метафар, эпітэтаў і іншых тропаў); дыялектызмаў, жарганізмаў, прафесіяналізмаў Апавяданні, аповесці, раманы, казкі, вершы, паэмы, п’есы., кінасцэнарыі і г. д. Проза, паэзія, драматургія Тэкст №1 Магнетызм У адной з казак ”Тысячы і адной ночы” апавядаецца аб велізарнай гладкай скале, якая ўзнімаецца над акіянам і пагражае гібеллю ўсім караблям. Яна цягне іх да сябе з непераможнаю сілаю, вырывае з драўлянага касцяка ўсе цвікі, прыцягвае да сябе ўсе жалезныя часткі, і карабель разбіваецца аб яе гладкія сцены. Як узнікла гэтае паданне? Трэба думаць, што ўяўленне яго творцы кіравалася чуткамі аб таямнічай здольнасці аднаго рэдкага каменя прыцягваць да сябе жалеза. Камень гэты быў знойдзены ў малаазіяцкім горадзе Магнэзіі, таму і названы быў “magnes lapis”, або магнэсавым каменем. Старажытным даследчыкам здавалася чараўніцтвам, што ён прыцягваў да сябе кавалачкі жалеза, і не дзіўна, што народная фантазія малявала сабе ў занадта перабольшаным выглядзе небяспекі, якія магла б у сабе заключаць гара з такога магнэсавага (магнітнага) каменя. Такім чынам, ужо старажытным людзям вядомы быў чорны, з металёвым бляскам камень, які валодаў цудоўнай здольнасцю прыцягнення. Камень гэты па сутнасці з’яўляецца жалезнай рудою, магнітным жалезняком, як яго назвалі мінеролагі, і яго хімічны склад азначаецца формулай Fе3О4. На Урале, на востраве Эльба, у Іспаніі, Паўночнай Амерыцы і 184 Скандынавіі гэтай руды надта многа, хоць яна не заўсёды валодае магнітнымі ўласцівасцямі. Тэкст №2 Электрамагнітная індукцыя З электрычнай энергіяй і яе шматлікімі формамі ўжывання мы сустракаемся цяпер на кожным кроку не толькі ў горадзе, але і на вёсцы. Яна асвятляе нашы кватэры і вуліцы, прыводзіць у рух нашы машыны, працуе за нас у хатняй гаспадарцы, абагравае нашы пакоі. Адкуль бярэцца ўжытая пры гэтым энергія? Зразумела, не ад тых гальванічных элементаў, з якімі мы пазнаёміліся ў першым раздзеле. Усе мы ведаем, што электрычная энергія, якую мы ўсюды назіраем у рабоце, вытвараецца машынамі, а не хімічнымі ператварэннямі. Але чаму ж не карыстаюцца гальванічнымі элементамі для вытворчасці току ў буйным маштабе, калі яны прыгодныя забяспечваць неабходнай энергіяй тэлефонныя, тэлеграфныя ўстаноўкі і інш.? Правільны адказ на гэтае пытанне дасць нам раздзел VIII, які змяшчае звесткі аб элементах і батарэях. 3 яго мы даведаемся, што для атрымання колькі-небудзь моцнага току неабходна злучаць у батарэю шмат элементаў і што электрарухальная сіла асобнага элемента, наогул кажучы, не перавышае 1–1,5 вольт. Тэкст №3 Прызначэнне і класіфікацыя гідрамашын па энергетычнаму прынцыпу дзеяння Гідраўлічныя машыны – машыны, у якіх выканаўчыя механізмы ўзаемадзейнічаюць з вадкасцю для атрымання або перадачы ёй механічнай энергіі. У залежнасці ад напрамку перадачы энергіі ў гідрамашыне (ад выканаўчага механізма або, наадварот, яму) яны дзеляцца на нагнятальнікі і гідраўлічныя рухавікі. 185 Гідраўлічныя рухавікі – гідрамашыны, у якіх энергія патоку вадкасці пераўтвараецца ў механічную работу выканаўчага механізма. Нагнятальнікі – гідраўлічныя машыны, у якіх механічная работа выканаўчага механізма пераўтвараецца ў энергію вадкасці. Па гэтаму прынцыпу дзейнічаюць помпы, вентылятары і газадуўкі. Асноўныя адрозненні паміж імі абумоўлены іх прызначэннем. Помпы ствараюць паток кропельнай вадкасці (вада, масла і інш. слабакіслыя вадкасці), а вентылятары і газадуўкі пампуюць газападобныя вадкасці (паветра, розныя газы і газавыя сумесі). Таму разам помпы, вентылятары і газадуўкі адносяцца да нагнятальнікаў. Аналагічную нагнятальнікам работу выконваюць і кампрэсары, але істотным адрозненнем іх ад нагнятальнікаў з’яўляецца выкананне механічнай работы ва ўмовах працякання выразных цеплавых працэсаў, якія аказваюць значны ўплыў на рабочы клапан кампрэсара. Тэкст № 4 Беларусы, як і ўсе народы свету, маюць сваіх выдатных сыноў. Фізічна адыходзячы ад нас у вечнасць, яны духоўна застаюцца з намі, сваім існаваннем, прыкладам жыцця, геніяльным яго прадбачаннем яднаюць жывую повязь пакаленняў, вечнасць і неўміручасць нацыянальнага духу, несмяротнасць народа. Яны – духоўныя правадыры і павадыры нацыі, яе гонар і сумленне, шчасце і радасць, надзея і неўтаймоўны боль яе. Пакуль будзе існаваць жыццё на зямлі, датуль сэрца кожнага беларуса будзе саграваць вечнае сонца, імя якому – Францішак Скарына. Проста немагчыма паверыць у тое, што ўсё, зробленае ім, створана адным чалавекам. Але гэта быў сапраўдны подзвіг у імя нацыі, першы подзвіг на цярністым шляху нацыянальнага Адраджэння. 186 Францыск Скарына прыйшоў да свайго знясіленага народа, бо так было трэба. Прыйшоў час яго і яго народа. Гэта быў подзвіг, бо ён даў народу СЛОВА, роднае СЛОВА, дарагое для кожнага з нас СЛОВА. Як тут не ўспомніць Біблію: «I першым было слова»! Яго пераклад Святота Пісання на беларускую мову – першы сярод усходнеславянскіх народаў. На небасхіле нашай нацыянальнай гісторыі золатам зіхаціць 6 жніўня 1517 года, калі ў Празе Чэшскай Скарына выдаў першую кнігу на старабеларускай мове «Псалтыр», а ўвогуле менш чым за два гады «пусціў у свет» 22 кнігі Святога Пісання! Гэта быў подзвіг, бо, як у чароўнай казцы, дзвюма-трыма кнігамі ён адчыніў дзверы і з цемры вывеў людзей на святло, увёў нас у агульналюдскую, агульнаеўрапейскую сям’ю, у пантэон гуманістычнай культуры нашага кантынента, заявіў аб праве беларускага народа на нацыянальна–культурнае вызначэнне. (З выступлення Пятра Краўчанкі на адкрыцці мемарыяльнай дошкі ў гонар Францішка Скарыны ў Падуанскім універсітэце 20 кастрычніка 1992 года) Тэкст № 5 Незалежнасць – гэта... Незалежнасць – гэта калі ты з’явішся на свет у радзільні, дзе няма самых стэрыльных на зямлі савецкіх прусакоў, затое ёсць аднаразовыя шпрыцы і пялюшкі. Незалежнасць – гэта калі твой бацька пойдзе ў ЗАГС, каб атрымаць дакумент, што ты сапраўды нарадзіўся і што цябе назвалі ў гонар дзеда Рыгорам, і жанчына, якая сядзіць там, спакойна выпіша яму гэты дакумент, а не выцягне са стала “Справочник личных имён народов СССР” і не будзе, размахваючы ім, істэрычна тлумачыць твайму бацьку, што ён можа без праблем назваць сына Файзулой ці нават Мамаем, а вось Рыгорам – не можа, бо такога імя проста не існуе ў 187 прыродзе (а существует нормальное человеческое имя Григорий). Незалежнасць – гэта калі ты пойдзеш у школу і цябе будуць вучыць на тваёй мове (а дзяўчынку Гражынку, якая табе падабалася ў дзіцячым садзе, – на яе мове, а твайго суседа хлопчыка Мішу, тату якога завуць Ісакам, – на ягонай, а другога твайго суседа хлопчыка Алёшу, бацькі якога прыехалі сюды, бо ў іхнім горадзе на Волзе, каб купіць малому малака, трэба займаць чаргу а пятай гадзіне раніцы, – на ягонай). Цябе будуць вучыць на тваёй мове, і дзеля гэтага тваім тату і маме не трэба будзе ўсё лета збіраць па кватэрах заявы бацькоў, якія не тое каб не хацелі вучыць сваіх дзяцей так, як твае тата і мама, а проста ніколі пра гэта не думалі, бо выраслі пры інтэрнацыяналізме. І гэтыя заявы не трэба будзе губляць тры разы дырэктару і два – сакратарцы, і ў першы вераснёвы дзень ты не пачуеш на ўрачыстай лінейцы, што “год от года хорошеет материально-техническая база нашей школы”, а прыйшоўшы ў свой клас, не даведаешся, што, дзякуючы няўхільнаму клопату партыі і ўрада, у вас на ўвесь клас толькі адзін лемантар і дзве “матэматыкі” на роднай мове. Незалежнасць – гэта калі ты будзеш студэнтам і на лекцыі па вышэйшай матэматыцы твой смуглявы раўналетак з Мадагаскара, які вучыцца за грошы сваёй, а не тваёй краіны, нахінецца да цябе і запытае, што значыць слова “імавернасць”, і ты па-французску растлумачыш яму. Незалежнасць – гэта калі твая дзяўчына кажа, што хоча на выхадныя ў Вену, і ты з чыстым сумленнем абяцаеш ёй, што ў суботу вы вып’яце кавы насупраць палацу Шонбрун, і ведаеш, што перад вашаю вандроўкаю ніхто не будзе высвятляць у цябе, ці быў ты ў дзяцінстве габрэем, а таксама, ці быў ты раней за мяжою і калі вярнуўся адтуль, дык з якой мэтай. Незалежнасць – гэта калі на Дзяды, у Дзень памяці продкаў, ты ідзеш на могілкі і ведаеш, што паставіш там свечку і пакладзеш кветкі, а не станеш удзельнікам 188 выпрабавання балончыкаў з нервова-паралітычным газам ці новае мадэлі гумовага дручка. Незалежнасць – гэта калі твой сын прынёс са школы пяцёрку па гісторыі і ты хваліш яго за гэтую пяцёрку, бо ведаеш, што ён атрымаў яе не па тым прадмеце, дзе вучаць пра Лядовае пабоішча і перамогу калектывізацыі, а па тым, дзе вучаць пра Грунвальдскую бітву, якая ўратавала твой народ ад смерці, і кажуць праўду пра ўладу, што расстраляла твайго дзеда і задушыла голадам тваю бабулю. Незалежнасць – гэта калі да цябе завітае спявак з Нью- Йорка і ты вып’еш з ім добрую чарку вішнёўкі, і пасля ветлівыя дзядзькі ў цывільным не запрапануюць табе падрабязна напісаць, дзе і што вы пілі і каго пры гэтым лаялі. Незалежнасць – гэта калі з тэлеперадач і газет раптам знікаюць лісты нястомна-таямнічых ветэранаў і вусцішныя паведамленні пра нацыяналістаў і экстрэмістаў з народных франтоў, якія нават уначы не спяць, а распальваюць паміж табой, Алёшам і Мішам, тату якога звалі Ісакам, а таксама Гражынаю, якая даўно ўжо твая жонка, міжнацыянальную варожасць, каб учыніць сярод вас крывавую разню і пусціць пад адхон цягнік перабудовы. Незалежнасць – гэта калі ніхто не страшыць цябе, што твой народ не зможа выжыць без вялікага старэйшага брата, бо не мае сваіх баксітаў ці алмазаў, і ты разумееш, што зусім дарэмна шкадаваў гарапашных галандцаў ці бельгійцаў, якія не маюць ні баксітаў, ні алмазаў, ні нават старэйшага брата. Незалежнасць – гэта калі раптам высветліцца, што разумныя людзі ёсць і ў нас, і калі – крый Божа! – выбухне завод ці прычыніцца якое іншае ліха, не трэба будзе чакаць, пакуль прыедзе камісія з маскоўскіх разумнікаў. Незалежнасць – гэта калі на Божай пасцелі ведаеш, што пасля таго, як ты памяняеш гэты свет на лепшы, на месцы царквы ці касцёла, дзе цябе хрысцілі і дзе ты вянчаўся, не выкапаюць сажалку з брудным лебедзем і не пабудуюць басейн імя XVIII з’езда КПСС, а могілкі, дзе будуць спачываць 189 твае косці, не знясуць і не ператвораць у закіданы пустымі пляшкамі парк культуры і адпачынку імя таварыша Гарбачова або імя таварыша Лігачова. Незалежнасць – гэта... Незалежнасць – гэта калі ад нараджэння да скону пачуваешся сваім чалавекам на сваёй зямлі. Я веру, што калі -небудзь так будзе. Бо іначай проста не варта жыць. (Паводле артыкула Ул. Арлова. Люты 1990 г.) Тэкст № 6 БАГУШЭВІЧ Францішак Казіміравіч – беларускі паэт, празаік, публіцыст і перакладчык. Нарадзіўся 21 сакавіка 1840г. у фальварку Свіраны Віленскага павета (цяпер Вільнюскі раён, Літва). Паходзіў са збяднелай шляхты. У 1861г. паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта, адкуль быў выключаны за адмову прыняць новыя ўніверсітэцкія правілы. Настаўнічаў у Доцішках Лідскага павета (цяпер Воранаўскі раён). Удзельнічаў у паўстанні 1863—1864гг., быў паранены. Пасля паўстання з-за пагрозы рэпрэсій пераехаў на Украіну. У 1868г. скончыў Нежынскі юрыдычны ліцэй. Працаваў памочнікам справавода і судовым следчым у розных гарадах Украіны і Расіі. У 1884г. пераехаў у Вільню і працаваў адвакатам пры акруговым судзе. У 1885–1891гг. друкаваўся ў польскім часопісе «Кгаj» (Пецярбург), выдаў у 1891г. зборнік «Дудка беларуская» (пад псеўданімам Мацей Бурачок), у 1892г. – апавяданне «Тралялёначка», у 1894г. – зборнік «Смык беларускі» (пад псеўданімам Сымон Рэўка з–пад Барысава). Не ўсе творы Ф. Багушэвіча дайшлі да нас: не знойдзены зборнікі вершаў, не збярогся слоўнік беларускай мовы, які пісьменнік складаў па прапанове Я. Карловіча. У 1898г. па стане здароўя пакінуў службу і пераехаў у Кушляны (Смаргонскі раён), дзе і 190 памёр 28 красавіка 1900г. Пахаваны ў Жупранах Ашмянскага раёна. Тэкст №7 Рэзюмэ Павелічэнне эфектыўнасці ўмацавання і аднаўлення дэталяў машын наплаўкай у электармагнітным полі Ключавыя словы: аднаўленне, умацаванне, наплаўка, электрамагнітнае поле, прадукцыйнасць, рабочая вадкасць, парашок, правадзімасць, пакрыццё, структура, уласцівасці. Аб’ект даследавання – тэхналагічны працэс і абсталяванне для наплаўкі ў электрамагнітным полі. Мэта працы – удасканальванне тэхналогіі наплаўкі ў электрамагнітным полі пры аднаўленні і ўмацаванні дэталяў машын, накіраванае на атрыманне высакаякасных пакрыццяў, павелічэнне стабільнасці і прадукцыйнасці працэсу. У працы выкарыстоўваюцца метады тэорыі электрамагнетызму, тэрмадынамікі, фізікі цвёрдага цела, механікі суцэльнага асяроддзя, электрадынамікі, матэматычнай статыстыкі і планавання эксперыментаў, а таксама эксперыментальныя метады вывучэння фізіка– механічных і эксплуатацыйных уласцівасцяў пакрыццяў. Распрацаваны матэматычныя мадэлі, якія апісваюць заканамернасці змянення сілы разраднага току і напружанасці магнітнага поля ў рабочай зоне наплаўкі; прапанаваны методыкі разліку прадукцыйнасці наплаўкі і суцэльнасці пакрыццяў; вывучаны ўплыў электрычнай правадзімасці рабочай вадкасці на прадукцыйнасць наплаўкі і якасць наплаўленых пакрыццяў; атрыманы статыстычныя мадэлі наплаўкі, якія дазваляюць выявіць заканамернасці ўплыву фактараў на параметры працэсу і вызначыць аптымальны рэжым наплаўкі; даследаваны структура, фізіка-механічныя і эксплуатацыйныя ўласцівасці пакрыццяў у залежнасці ад віду 191 рабочай вадкасці; распрацаваны мэтазгодны маршрут тэхналагічнага працэсу ўмацавання і аднаўлення дэталяў машын. Вынікі працы могуць быць выкарыстаны на рамонтных, машынабудаўнічых прадпрыемствах Мінпрама і Мінсельгасхарча Рэспублікі Беларусь. (ХІЛЬКО Дзмітрый Мікалаевіч) Тэкст № 8 Шырока прадстаўлены ў творах Ф. Багушэвіча фразеалагізмы, якія надаюць мове сакавітасць, нацыянальную самабытнасць. Пераважаюць агульнавядомыя ўстойлівыя словазлучэнні з ярка выражаным прастамоўным адценнем: У сведкі ўлезці, ні села – ні пала. («Як праўды шукаць»), Зборшчык, як дым той, лезе ў вочы («Балада»). Часам у творы арганічна ўключаюцца прыказкі і прымаўкі, утвараючы адпаведны стылёвы каларыт: Смачны жабе гарэх, да зубоў бог не даў («У судзе»). Глыбока авалодаўшы фразеалагічнымі скарбамі народнай мовы, паэт не толькі выкарыстаў гатовае, але і сам стварыў афарыстычныя выслоўі: 1 авечка, хоць дурная, // А ваўка ж пазнае! («Воўк і авечка»), Не надта свабодна ў гэтай свабодзе («Быў у чысцы»). Багацце мовы Ф. Багушэвіча ярка праяўляецца ў сінаніміцы. Выкарыстоўваючы цэлую сістэму найменняў, прадметаў і з'яў, аўтар робіць мову дынамічнай, каларытнай. Слова селянін мае эквіваленты – мужык, наш брат, гаспадар, браце мой, братцы, бядота, дзеці Зямлі-маткі. Надзвычай багатая ў пісьменніка дзеяслоўная сінанімія. Два і больш блізкія па значэнні словы, а таксама словазлучэнні пісьменнік часта размяшчае адно за адным (градацыя) ці праз некалькі лексічных адзінак, каб узмацніць сэнсавае ці эмацыянальна- экспрэсіўнае значэнні: Іх! Закіпеў той князь, аж зароў. // Аж вылупіў вочы, счырванеў ён, як кроў... («Хрэсьбіны Мацюка»); 192 Каб душа балела, гледзячы на долю, I Каб сэрца шчымела і рвалася з болю («Праўда»). Тэкст № 9 ...Яны беглі не таму, што небяспека пагражала ім адным. Невядомае пагражала ўсім, і яны імчалі, каб папярэдзіць людзей. А людзі былі ў тым будынку наперадзе, на самай градзе ўзгоркаў, там, дзе яна абрываецца ўніз, да мора. Сябар цяжка тупаў побач – вялізны сілуэт на чорным небе. Гэта быў дзіўны, няветлы, змрочны будынак. Увесь як крышталь: ці то палац, ці то замак. Сябар не ведаў, што Севярын бяжыць да гэтага замка не проста таму, што там людзі. Сярод людзей была жанчына, страх за якую раздзіраў сэрца. Папярэдзіць – і тады яна, усе яны схаваюцца і, можа, выжывуць. Ад замка вялі ўніз травяныя партэры. Не чатырохкутныя, а нібыта паловы выцягнутых авалаў, закругленымі канцамі ўніз, адзін над адным, як рыбіна луска. I не зялёныя яны былі, а фіялетавыя – ад водсветаў неба… (Уладзімір Караткевіч) Тэкст № 10 – Здароў. – Здароў, здароў. Ну, праходзь далей на хату, сядай. – Дзякуй. Ну як жа ты тутака маешся, як пажываеш? – А вось памаленечку, дзень да вечара. А я цябе вельмі даўно бачыла, ой, колькі часу прайшло шмат, бедавала, кажу: чаму гэта ты да нас не прыходзіш, думаю, можа чаго зазлавалася? – А чаго ж я буду на цябе злаваць, ды і за што. Я ўвесь гэты час хварэла, так скруціла мяне, што думала, ужо не 193 выжыву, памру, але памаленечку, памаленечку, глядзіш – і ачуняла. – А што ж з табой такое зрабілася? – А бо, дай жа рады: суседка папрасіла памагчы ёй перабраць бульбу ў склепе, расчыніла дзверы, і акенца таксама было адчынена, а мяне так скразняком прахапіла, што ўсе жылачкі скруціла ў целе, жывога месца на мне не было. – А я нічога гэтага не ведала, хоць бы выправіла Ніну да цябе, а то сама ж я не дайду, сама ведаеш, ногі баляць. Раней бывала, дык усюды даляту, дайду першая, а цяпер ног не магу перасунуць, вось дык дажылася. Тэкст №11 ГОСЦІ Алесь і Костусь гэтым часам Гасцей пад дубам вартавалі І між сабою жартавалі. – Згадай, Кастусь,– Алесь пытае: – Хто першы у госці завітае? – Ну, хто ж? вядома – Юрка, дружа. – Чаму? – Бо мёд ён любіць дужа, А там, глядзі, Язэп прыпрэцца І Фабіян з ім з Караліны... Падвып’юць, ведаеш, мужчыны, Ото гаворка распачнецца! А там Кандрат вазьмецца ў бокі, Напэўна пойдзе ён у скокі; Яго Ялэўка падтрымае, А Вухін песню заспявае: «Пі гарэлку, суседзе!..» – Глядзі, глядзі! хто гэта едзе? – Алесь ускочыў, пазірае 194 І локцем Костуся таўхае. – Ды гэта ж Вухін, брат! ён самы! – І хлопы кінуліся ў браму, Бягуць навыперадкі ў хату. – Ўжо Вухін едзе! Вухін, тата! – Цыц! не смець казаць мянушку, А то зніму на вас папружку! – І бацька бровы пасувае, Пільчак чысцейшы адзявае, Ідзе на двор для прывітання І для пачэснага спаткання. Андроцкі-Вухін пад'язджае... (Я. Колас. Новая зямля) Заданне 2. Вызначце, у якім стылі тыповым з’яўляецца ўжыванне наступных слоў, спалучэнняў слоў: 1) Рэзервы якасці, тэхналогія поспеху, прыступкі росту, вірусы раўнадушнасці, эліксір бадзёрасці, чорнае золата, лясная аптэка, газавая рака, лясныя санітары, дойліды чалавечых душ, капітаны нашых дум і мар, штурманы электроннага веку, жалезны конь, шэрыя драпежнікі, дырыжоры цішыні. 2) Каленчаты вал, аналітычныя мовы, пасіўны баланс, бронзавы век, касмічная хуткасць, удзельная вага, дзяржаўнае права, дэвонскі перыяд, жаночая рыфма, каразійная стойкасць, кантраляваныя параметры, электрамагнітнае поле, акустычныя ваганні, ідэальны газ, цвёрдае цела. 3) Дагаворныя бакі, даводжу да ведама, прыцягнуць да адказнасці, перадаць у адпаведныя інстанцыі, узяць на кантроль, за справаздачны перыяд, аб’явіць вымову. Заданне 3. Вызначце, якія з наступных слоў маюць выразныя прыкметы гутарковасці: 1) Гаварыць, казаць, гутарыць, размаўляць, перагаворвацца, перамаўляцца, субяседнічаць, зюзюкаць, шушукаць, гаманіць, тарабарыць, балакаць, выступаць, вякаць, 195 балбатаць, балабоніць, лепятаць, гергетаць, лапатаць, трашчаць, бурчаць, бубніць, муркаць, гугнець, плявузгаць, вярзці, чаўпці. 2) Хлус, брахун, манюка, падманшчык, ашуканец, махляр, круцель, чмут, шахрай, шэльма, прайдзісвет. 3) Жартаўнік, весялун, дасціпнік, свавольнік, гарэза, дураслівец, жэўжык, вісус, пястун, пястуха, шалапут, блазнюк, пракуда, бузун. 4) Смяльчак, храбрэц, зух, хват, рызыкант, герой. 5) Сябра, таварыш, знаёмы, дружбак. 6) Дудка, габой, флейта, жалейка, свісцёлка. Заданне 4. Знайдзіце “лішнія” словы сярод слоў, характэрных для 1) афіцыйна–справавога стылю: Запіска, прадпісанне, дырэктыва, цыркуляр, паперка, дагавор, кантракт, пісулька, цыдулька, загад; 2) навуковага стылю: Маса, вага, сіла, хуткасць, раўнавага, ваганні, паскарэнне, гепатыт, шкарлятына, сухоты, запаленне лёгкіх, грып, прастуда, жаўтуха, свінка, паратыф, рак, апендыцыт. Заданне 5. Прачытайце тэксты і знайдзіце ў іх словы і выразы, якія не адпавядаюць стылю дадзенага тэксту. Запіска Глыбокапаважаная спадарыня Мар’я Антонаўна, маці бацькі майго! Даводжу да Вашага ведама, што я з хуткасцю пераадолеў шлях ад alma mater да роднага жытла і зазнаў надзвычай прыемны смак тых страў, што былі прыязна пакінуты Вамі на сервіраваным стале ў пакоі, дзе звычайна гатуецца ежа. А пятай гадзіне абавязкі прымушаюць мяне зноў пакінуць сцены нашага роднага гнязда. Таму кланяюся, вельмі ўдзячны Вам Ваш унук Сяргей. Бабуля! Я прыбег са школы і заглынуў усё, што ты прыгатавала. Вельмі смачна. Дзякуй. У 5 ізноў бягу ў школу. 196 Бывай! Сярожка. Тлумачальная Я, С.В., учыніў цяжкае, неймавернае дзеянне, якое ляжа плямай ганьбы на ўвесь мой далейшы лёс. Безадказнасць, неразумнасць, халатныя адносіны да свайго святога абавязку – вучобы – разбэсцілі маю свядомасць. За сваё нядоўгае жыццё я паспеў набыць згубную цягу да азартных гульняў, у тым ліку і да футбола... Так! Я прагуляў урок. Вялікі мой грэх, і я яго прымаю, каб прайсці праз горан усіх выпрабаванняў жыцця... Дык вось, я гатовы панесці любое пакаранне аж да здачы заліку па творы “Узараная цаліна”, які з цікавасцю перагартаў быўшы яшчэ двухгадовым хлопчыкам. Подпіс Як дапускаецца псаванне добрага настрою Ажыццявіўшы вяртанне дамой са службы, я зрабіў пэўную працу па здыманні капелюша, плашча, ботаў, пераапрананні ў піжаму і пантофлі і пасадцы з газетай ў крэсла. Жонка ў гэты перыяд ажыццяўляла шэраг мерапрыемстваў, накіраваных на абіранне бульбы, варэнне мяса, падмятанне падлогі і мыццё посуду. Па сканчэнні некаторага часу яна стала громка падымаць пытанне аб недапушчальнасці майго няўдзелу ў вышэйпамянёных мерапрыемствах. На гэта з майго боку была зроблена катэгарычная заява аб нежаданні слухання прэтэнзій па гэтым пытанні ў сувязі з ажыццяўленнем мной у цяперашні момант, пасля заканчэння працоўнага дня, свайго законнага права на заслужаны адпачынак. Аднак жонка не зрабіла адпаведных высноў з маіх слоў і не спыніла сваіх безадказных выказванняў, у якіх, у прыватнасці, адлюстравала такі момант, як адсутнасць у мяне цэлага шэрагу станоўчых якасцяў, а менавіта: сумлення, 197 прыстойнасці, сораму і г.д., прычым як у ходзе свайго выступлення, так і па заканчэнні яго займалася прысвойваннем мне найменняў розных жывёл, якія знаходзяцца ў асабістым карыстанні рабочых і калгаснікаў... Сфармулюйце, чым дасягаецца камічны эфект гэтых тэкстаў. “Перакладзіце” тэксты на “нармальную” мову. Ці захоўваецца гэты эфект? Чаму? Заданне 6. Знайдзіце ў сказах стылістычныя памылкі, падумайце, як іх можна выправіць. 1. Толькі дзесьці там, за лесам, калі прыслухацца, можна пачуць рокат матораў: ва ўрочышчы ідзе бітва за хлеб. 2. Віктар ужо два гады як уліўся ў сям’ю механізатараў. Ёсць падставы меркаваць, што ён у гэтым годзе здзейсніць свой працоўны подзвіг. 3. Работніца фермы Хадасоўская натхнёна змагаецца за здароўе і апетыт парсюка. 4. Калгаснікі ўзводзяць свінарнік. 5. Паласатыя бандыты акупавалі бульбянішча. 6. Ніякай апрацоўкі інсектыцыдамі не праводзілася: можна выйсці на поле і паглядзець, як вусені ўплятаюць ураджай. 7. Я адсутнічаў у 15 гадзін на сваім рабочым месцы ў храме навукі ў сувязі з тым, што ў гэты час знаходзіўся ў кузні здароўя, дзе наносіў афіцыйны візіт людзям у белых халатах. 8. Адшукваецца аднагадовы казёл, які збег з фермы. Асаблівыя прыкметы: вельмі нахабны. 9. Вучань 3 класа насунуў на галаву гаршчок з-пад бульбы і не здолеў яго зняць. Пацярпелы быў дастаўлены ў медпункт. Дыягназ: галава ў іншародным целе. 10. Пах шашлыка прыемна казытаў перыфірычныя нервы насавога апарата. 11. Шаноўныя супрацоўнікі! Калі вы своечасова не ўнесяце грошы ў касу, вашае падарожжа паляціць у трубу. 198 Заданне 7. Прачытайце тэкст. На аснове яго інфармацыі напішыце артыкул для энцыклапедычнага даведніка, узяўшы за ўзор тэкст № 6 з задання № 1. ПРАФЕСАР З НАДНЁМАНА У маляўнічым кутку нашай краіны, дзе бярэ свой пачатак бацька Нёман, вы і сёння зможаце пачуць з дзясятак забаўных гісторыяў і показак пра гаспадара маёнтка Наднёман. Хтосьці са старых жыхароў вёскі Пясочнае Капыльскага раёна абавязкова згадае, як іхні пан крыху больш за сто гадоў таму купіў першы ў наваколлі аўтамабіль, як аднойчы ў сустрэтага ім на дарозе селяніна кабыла, убачыўшы жалезную пачвару, імгненна сканала ад перапуду, але яе гаспадар адразу ж атрымаў грошы на новую. Нехта ўспомніць пра адчынены панам санаторый, дзе лекавалі кумысам і электрычнасцю, прычым з беднякоў ніколі не бралі грошай. Не выключана, што вам распавядуць і нешта ў духу жудлівых сюжэтаў з кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» – пра пана-самотніка, што займаўся чорнай магіяй і быў запанібрата з Люцыпарам. Таму, паказваючы дарогу да былога панскага дома, тутэйшая бабуля можа на ўсякі выпадак і перажагнацца, хоць, зрэшты, і не надта баючыся, бо ўладальнік маёнтка Наднёман Якуб Наркевіч-Ёдка, пра якога пойдзе гаворка, нягледзячы на ўсе свае загадкавыя дзівацтвы, пакінуў у памяці землякоў і сучаснікаў зусім іншыя пачуцці. Успомніўшы гравюру беларускага мастака Напалеона Орды, можна ўявіць, як вьглядаў маёнтак Наднёман у апошнія дзесяцігоддзі XIX стагоддзя, калі тут пачасту бывалі журналісты з еўрапейскіх сталіц і працавалі вучоныя з сусветнымі імёнамі. На правым баку Нёмана праз зеляніну дагледжанага парка свяціўся белы будынак, які быў узведзены некалі ў стылі ранняга барока, але ў часы свайго самага знакамітага ўладальніка ўжо меў рысы неаготыкі. Над маёнткам узвышалася стромкая 27-метровая вежа з «эолавай 199 арфай» і металёвым спічаком, які служыў для вывучэння атмасфернай электрычнасці. Дапаўнялі агульную карціну мелодыі вальсаў і паланэзаў, што плылі са старадаўняга палаца. У 1865-м Якуб Наркевіч-Ёдка, нашчадак старажытнага беларускага роду шляхецкага герба «Ліс», маючы сямнаццаць гадоў, са ступенню бакалаўра закончыў Менскую губернскую гімназію, якая дала беларускай, польскай і рускай культурам не адно вядомае імя. Сярод яе гадаванцаў быў выдатны кампазітар Станіслаў Манюшка. Даніну сур'ёзнаму захапленню музыкай аддаў і Якуб Наркевіч - Ёдка. Ягоныя поспехі ў ігры на фартэпіяна і ў кампазіцыі былі настолькі значнымі, што ў якасці музыканта нядаўні гімназіст выпраўляецца ў падарожжа па Еўропе: дае канцэрты, атрымлівае захопленыя водгукі каранаваных асобаў, наведвае заняткі ў Парыжскай кансерваторыі. Аднак юнака ўсё больш вабяць навукі – фізіка, медыцына, прыродазнаўства. Пакінуўшы выкладанне тэорыі музычнага мастацтва ў Маскве, Наркевіч-Ёдка зноў едзе ў Еўропу. Гэтым разам яго можна сустрэць сярод студэнтаў і вольных слухачоў медычнага факультэта Сарбоны і Інстытута медыцыны ў Фларэнцыі. Якуб робіцца сведкам трагічных падзеяў Парыжскай камуны і канспектуе лекцыі венскіх прафесараў... Навука перамагае музыку. Акрэсліваецца і сфера навуковых зацікаўленняў – уплыў электрычнасці на матэрыяльны свет, найперш на расліны і чалавека. За ўласныя сродкі Наркевіч-Ёдка будуе ў сваім маёнтку метэаралагічную станцыю, праца якой літаральна праз пару гадоў выкліча інтарэс у Расійскага геаграфічнага таварыства і Пецярбургскай Акадэміі навук. Адначасова ў Наднёмане распачынаюцца маштабныя эксперыменты з электрычнасцю. «Кожны чалавек ёсць электрычная машына, якая, з аднаго боку, выпрацоўвае электрычнасць і аддае яе ў навакольнае асяроддзе, а з другога – паглынае атмасферную электрычнасць, – запісвае Наркевіч-Ёдка. – Той або іншы 200 настрой ці хвароба суправаджаюцца ў арганізме пэўнымі электранапружаннямі». Ад гэтых тэарэтычных высноў заставаўся адзін крок да яго галоўнага адкрыцця, якое мела велізарны рэзананс у навуковых сферах Еўропы. Гаворка ідзе пра вынайдзены беларускім вучоным спосаб фіксаваць іскру ад жывога аб’екта на фотапласціне, які аўтар назваў «электраграфіяй». Абсталяваўшы ў фамільных сутарэннях лабараторыю, ён зрабіў звыш 1.500 здымкаў, што дазволілі зазірнуць у таямнічы свет электрамагнітных сілаў. Потым быў трыумф на канферэнцыі ў Пецярбургскім універсітэце і запрашэнні на чытанне лекцыяў у Вену, Берлін, Парыж, Фларэнцыю, Прагу... Наркевіч-Ёдка дорыць камплекты сваіх унікальных здымкаў Музею Шарко ў Парыжы і Венскаму гістарычнаму музею прыродазнаўства. У 1900 годзе міжнародны кангрэс у Францыі прысуджае яму званне «прафесара электраграфіі і магнетызму». Інстытут фізіялогіі ў Рыме называе вынайдзеную нашым суайчыннікам методыку электратэрапіі «сістэмай Ёдкі»»… Яшчэ адна старонка навуковай і вынаходніцкай дзейнасці Якуба Наркевіча-Ёдкі – яго бяздротавы «тэлеграф», створаны незалежна ад эксперыментаў А.Папова. У 1905-м прафесар, нягледзячы на кепскае здароўе, пачынае чарговы навуковы ваяж па еўрапейскіх краінах, якому наканавана стаць апошнім. На фамільных могілках у Наднёмане з’явіўся яшчэ адзін склеп. Паведамленне пра смерць знакамітага калегі атрымалі болей за дваццаць навуковых таварыстваў і ўстановаў, сябрам якіх ён быў. Сталася так, што імя беларуса Якуба Наркевіча-Ёдкі, вядомасць якога сучаснікі параўноўвалі з папулярнасцю француза Л.Пастэра, досыць хутка было забытае і знікла нават са спецыяльных даведнікаў. І толькі ўжо ў 80-я гады ХХ стагоддзя жыццё і навуковы подзвіг уладальніка Наднёмана прыцягнулі ўвагу беларускіх гісторыкаў навукі, вынікам чаго быў выхад кнігі «Прафесар электраграфіі і магнетызму», якая 201 паклала пачатак папулярнай серыі «Нашы славутыя землякі». Не будзем, аднак, забываць, што першым біёграфам беларускага вынаходніка быў француз Марыс Дэкрэп, які выдаў сваю кнігу пра «электрычнага чалавека» (так ахрысціла Наркевіча-Ёдку французская прэса) яшчэ ў 1896 годзе ў Парыжы. (Ул. Арлоў) Заданне 8. Напішыце тэкст публіцыстычнага стылю, узяўшы за ўзор тэкст №5 з задання № 1. Заданне 9. Складзіце тэксты па тэме “Апісанне знешнасці чалавека”: а) пры знаёмстве з героем мастацкага твора; б) у сяброўскім лісце; в) у службовай характарыстыцы; г) у міліцэйскай аб’яве. Выкарыстоўвайце лексічны дадатак. Часткі цела Галава, лоб, нос, рот, губы, зубы, язык, шчокі, вушы, вусы, барада, валасы, шыя, рука, нага, пальцы, ногці, кулак, локаць, калена, жывот, пуза, спіна, грудзі (толькі ў множным ліку), плечы, сэрца, чэрап, хрыбет, шкілет, бядро, пятка, скула, прышчык, бародаўка. твар – лицо брыво(адз.лік)–бровь бровы(мн.лік) – брови вока – глаз зрэнка – зрачок вейкі – ресницы павекі – веки скроні – виски патыліца – затылок тулава – туловище стан – фигура карак – шея, подзатылок далонь – ладонь сківіца – челюсть рабацінне – веснушки радзімка – родинка пляма – пятно зморшчынка – морщинка усмешка – улыбка пухір – волдырь, пузырь Знешні выгляд Высокі, нізкі, сярэдняга росту, стройны, худы, тоўсты, даўганогі, лысы, гарбаты, згорблены, спартыўнага складу, атлетычнага целаскладу. хударлявы – худощавый красун, прыгажун – красавец красуня, прыгажуня – красавица цыбаты – длинноногий таўставаты – толстоватый кірпаносы – курносый рабы – конопатый бамбіза – верзила, дылда асілак – силач голены – бритый волат – богатырь з голенай галавой – бритоголовый дзяцюк – молодой парень калматы, кудлаты – лохматый кульгавы – хромой мыліца – костыль таўстун – толстяк мурзаты – грязный акулярык – очкарик неахайны – неряшливый прыгожы – красивый бялявы – блондин чарнявы – брюнет жабрак – нищий Адзенне. Абутак Адзенне, адзёжа – одежда вопратка – верхняя одежда вайсковая вопратка – военная одежда цывільная вопратка – гражданская одежда апранаць – одевать, надевать распранаць – раздевать, снимать (одежду) паліто – пальто палітончык – пальтишко футра – шуба кажух – тулуп паўкажушок – полушубок ватоўка – ватник спяцоўка – спецовка целагрэйка – телогрейка куртка – куртка скураная куртка – кожаная куртка скуранка – кожанка 203 плашч – плащ макінтош – макинтош гімнасцёрка – гимнастерка шынель(м.р.) – шинель(ж.р.) прас – утюг прасаваць – утюжить сукенка – платье блуза – блуза кофта – кофта спадніца – юбка сарафан – сарафан фартух – передник, фартук касцюм са штанамі – брючный костюм каўнер – воротник паліто з футравым каўняром – пальто с меховым воротником шалік – шарф джэмпер – джемпер світар – свитер касцюм – костюм штаны, порткі – штаны, брюки штонікі – штанишки шорты – шорты пінжак – пиджак камізэлька – жилет кашуля – рубаха трыко – трико гальштук – галстук бабачка – бабочка папруга, дзяга – ремень спражка – пряжка шлейкі – подтяжки калоша – штанина рукаў – рукав манжэта – манжета лапік, латка – заплатка цыраваць – штопать сподняя бялізна – нижнее бельё камбінезон – комбинезон споднікі – подштанники дэкальтэ – декольте майка – майка гарсэт – корсет трусы – трусы гестка – кокетка цяльняшка – тельняшка нашыўка – нашивка кальсоны – кальсоны кішэнь – карман піжама – пижама гузік – пуговица станік – лиф, бюстгальтер гаплік – крючок (одежды) галаўны убор – головной убор маланка – молния кучомка, футровая шапка – меховая шапка шпілька – булавка аблавуха – ушанка запінка – запонка капялюш – шляпа берэт – берет кепка, кепурка – кепка капюшон – капюшон 204 хустка – платок хусцінка – косынка бант – бант вэлюм – вуаль, фата веер – веер рукавіцы – варежки пальчаткі – перчатки гетры – гетры гольфы – гольфы калготы – колготы панчохі – чулки шкарпэткі – носки абутак – обувь басаножкі – босоножки кеды – кеды сандалі – сандали красоўкі – кроссовки тапачкі – тапочки чаравік – ботинок туфель – туфля боты – сапоги кірзавыя – кирзовые гумовыя – резиновые скураныя – кожаные буцы – бутсы валёнкі – валенки галошы – калоши абцас – каблук пантофлі – шлёпанцы вусцілка – стелька падносак – подметка падэшва – подошва упрыгожанні – украшения гэта вам да твару – это вам идет брош – брошь кулон – кулон калье – колье брыльянт – бриллиант пацеркі – бусы каралі – ожерелье завушніцы – серьги пярсцёнак – кольцо, перстень бірулька – брелок ланцужок – цепочка бранзалет – браслет бурштын – янтарь дыямент – алмаз акуляры – очки футарал – футляр папернік – бумажник парасон – зонт партабак – портсигар гадзіннік – часы ліхтарык – фонарик сцізорык – перочинный ножик насоўка – носовой платок запалкі – спички запальніца, запальнічка – зажигалка 205 V. СТЫЛІСТЫКА АФІЦЫЙНА–СПРАВАВЫХ ДАКУМЕНТАЎ Афіцыйна–справавы стыль рэалізуецца ў мове службовых дакументаў, якія фіксуюць дзейнасць установы. Іх можна падзяліць на групы: 1. Распарадчыя дакументы (пастановы, распараджэнні, рашэнні, загады і інш.). 2. Арганізацыйныя дакументы (статуты, палажэнні, інструкцыі). 3. Арганізацыйна-распарадчыя дакументы (пратаколы). 4. Інфармацыйна-даведачныя дакументы (даведкі, дакладныя і тлумачальныя запіскі, зводкі, агляды, акты, лісты, тэлеграмы і тэлефанаграмы). Па форме дакументы падзяляюцца на агульныя і стандартныя.. Агульнымі з’яўляюцца дакументы, якімі афармляюцца розныя дзеянні і адносіны, напрыклад, загады, службовыя лісты, заявы і пад. На кожны раз тут складаецца новы дакумент. Стандартныя запаўняюцца ў пэўнай паслядоўнасці і па строга абавязковых правілах. Гэта – даручэнні на атрыманне таварна-грашовых каштоўнасцяў, камандзіровачныя пасведчанні, даведкі пра заработную плату, з месца жыхарства і пад7. Заданне 1. Размяркуйце прыведзеныя ніжэй тэксты па гэтых групах, вызначце іх стылёвыя асаблівасці. Тэкст 1 Выканкам Першамайскага раённага Савета народных дэпугатаў г. Мінска. Аб рэгістрацыі малога прадпрыемста ЗАТ “Легіён”. Просім зарэгістраваць заснаванае нашай арганізацыяй арэнднае малое прадпрыемства і згадзіцца з вызваленнем яго ад выплаты адлічэнняў ад прыбытку ў мясцовы бюджэт да мая 2012 г. Малое прадпрыемства “Легіён” створана для вырабу тавараў народнага спажывання. Дадаткі: 1. Загад аб стварэнні МП на 2 стар.. 2. Статут МП на 5 стар. 3. Копія дагавору на арэнду вытворчай плошчы для МП на 3 стар. 4. Плацёжнае даручэнне аб унясенні платы за рэгістрацыю. Кіраўнік Ж.С. Пяцько Подпіс ___________ Тэкст 2 Дырэктару паліграфкамбіната Аб вырабе пячатак і штампаў Гарантыйны ліст Просім вырабіць пячатку і штампы для новастворанага малога арэнднага прадпрыемства “Легіён”. Аплату гарантуем. Дадаткі: 1. Узоры пячатак і штампаў. 7 Каўрус А.А. Дакумент па–беларуску. – Мн.: 1994, с. 4–5. 206 2. Дазвол Першамайскага РАУС г. Мінска. Кіраўнік Ж.С. Пяцько Бухгалтар А.А. Жынгель Тэкст 3 Кіраўніку філіяла «Веста» акцыянернага камерцыйнага банка «Прыёрбанк» 220600. Мінск, вул. Радыяльная, 38-А. У сувязі са стварэннем нашай арганізацыяй ВА «Альвена» малога прадпрыемста ЗАТ “Легіён”, дзяржаўная рэгістрацыя якога праведзена выканкамам Першамайскага раённага Савета народных дэпутатаў 21 лютага 2011 г., рашэнне №23/17, прашу выдаць дазвол на адкрыццё разліковага рахунку ва ўстанове філіяла «Веста» для малога прадпрыемста ЗАТ “Легіён”. Кіраўнік Ж.С. Пяцько Тэкст 4 ВЫПІСКА З ПРАТАКОЛА № 3 паседжання праўлення калгаса «Маяк» ад 12 лютага 2003 г. СЛУХАЛІ: I. Інфармацыю старшыні рэвізійнай камісіі калгаса В.I. Прохарчыка пра вынікі праверкі стану захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў на складзе № 2. ПАСТАНАВІЛІ: 1. За дапушчаныя парушэнні правілаў захоўвання матэрыяльных каштоўнасцяў на складзе № 2 загадчыка склада М.I. Баброўку папярэдзіць. 2. Абавязаць М.I. Баброўку ў трохдзённы тэрмін (да 16.02.03) ліквідаваць выяўленыя рэвізійнай камісіяй недахопы на складзе і забяспечыць належны парадак у захоўванні таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў. Арыгінал падпісалі: Старшыня праўлення У. Хацяновіч Сакратар Н. Рудая Выпіска дакладная: Сакратар (подпіс) Н. Рудая Тэкст 5 РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ Міністэрства адукацыі Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М. Танка 9 лютага 2003 г. №17 207 ДАВЕДКА Багуцкі Уладзімір Вікенцьевіч з’яўляецца студэнтам дзённага аддзялення другога курса факультэта беларускай філалогіі і культуры Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Танка. Даведка выдадзена для падачы ў Першамайскі райваенкамат горада Мінска. Дэкан факультэта ___________ (подпіс) Тэкст 6 Дырэктару Інстытута гісторыі НАН Беларусі члену-карэспандэнту Ярмолаву М.I старшага навуковага супрацоўніка аддзела археалогіі Чарэнкі Уладзіміра Пятровіча ЗАЯВА Прашу дазволіць мне чарговы адпачынак з 5 ліпеня 2013 года. 28 чэрвеня 2013 г. Чарэнка Тэкст 7 ЗАГАД Прыняць Сакольчыка Івана Сцяпанавіча з 23.04.11 на пасаду старшага інспектара ў аддзел кадраў з акладам 2 250 000 руб. у месяц. Падстава: заява Сакольчыка I.С. ад 16.04.11. З загадам азнаёмлены 22.04.11 ____________ (подпіс) Тэкст 8 ЗАГАД Міністра абароны Рэспублікі Беларусь 208 “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых і ваенных будаўнікоў, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны тэрміновай ваеннай службы, і прызыве грамадзян на тэрміновую ваенную службу ў кастрычніку – снежні 1992 года” У мэтах выканання пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 кастрычніка 1992 года № 601 “Аб звальненні ў запас ваеннаслужачых, якія выслужылі ўстаноўленыя тэрміны ваеннай службы, і аб чарговым прызыве грамадзян на ваенную службу ў кастрычніку – снежні 1992 года” ЗАГАДВАЮ: 1. Звольніць у кастрычніку–снежні 1992 года з радоў Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у запас ваеннаслужачых тэрміновай службы і ваенных будаўнікоў, якія выслужылі ўстаноўленыя терміны ваеннай службы. 2. Прызваць у кастрычніку–снежні 1992 года на тэрміновую ваенную службу і накіраваць ва Узброеныя Сілы Рэспублікі Беларусь, пагранічныя, унутраныя, чыгуначныя войскі і іншыя воінскія фарміраванні рэспублікі грамадзян мужчынскага полу, якім да дня прызыву споўнілася 18 гадоў і якія не маюць права на адтэрміноўку ад прызыву, а таксама грамадзян старэйшых прызыўных узростаў, якія страцілі права на адтэрміноўку ад прызыву. 3. Загад аб’явіць ва ўсіх ротах, батарэях і эскадрыллях. Міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал–палкоўнік П. КАЗЛОЎСКІ 2 кастрычніка 1992 г. г. Мінск Тэкст 9 ДАРУЧЭННЕ Я, Міхаленя Рыгор Васільевіч, старшы рэдактар выдавецтва «Народная асвета», даручаю Падгурскай Рэгіне Станіславаўне атрымаць у бухгалтэрыі выдавецтва налічаную мне зарплату за студзень 2011 года. Даручэнне сапраўднае да 2 сакавіка 2011 г. 3 лютага 2011 г. Р.В. Міхаленя Подпіс старшага рэдактара Міхалені Р.В. сведчу: Старшы інспектар па кадрах выдавецтва ___________ «Народная асвета» (подпіс) Заданне 2. Напішыце аўтабіяграфію. Аўтабіяграфія пішацца ад першай асобы, у ёй паведамляюцца афіцыйныя звесткі: год і месца нараджэння, сацыяльнае становішча, адзначаюцца важныя вехі жыццёвага шляху чалавека. Вядома, у аўтабіяграфіі, як дакуменце, не трэба раскрываць рысы характару, звычкі, схільнасці, розныя бакі ўласнага асабістага жыцця, накшталт: у мяне вельмі добры сын, люблю хадзіць у кіно, не ўмею дагаджаць начальству і г.д. - Прозвішча, імя, імя па бацьку, дата і месца нараджэння аўтара (напрыклад: Я, Іваноў Іван Іванавіч, нарадзіўся 20.04.1989 г. у горадзе Пінску Брэсцкай вобласці); - Прозвішчы, імёны, імёны па бацьку, год нараджэння, месца работы з указаннем пасады бацькі, маці, родных братоў і сясцёр (напрыклад, Бацька, Іваноў Іван Пятровіч, 1965 г. н., працуе майстрам на Мінскім трактарным заводзе); 209 - Коратка расказваецц пра гады вучобы: пачынаем з года паступлення ў першы клас, напрыклад: У 1996 годзе паступіў у першы клас сш № 5 г. Магілёва. Калі змянялі месца вучобы, указаць год. Далей пазначаецца год заканчэння школы, вучобы ў вучылішчы, каледжы ( з указаннем года заканчэння і спецыяльнасці, якую атрымалі ) і г.д. Пазначыць год паступлення ў Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, факультэт і курс навучання зараз. - Указваецца месца работы з указаннем пасады (Адначасова працую прадаўцом у краме №3 г. Маладзечна). - Адзначаецца грамадская дзейнасць, напрыклад, член прафсаюза, член БРСМ і г.д. - Указваецца сямейнае становішча, прозвішча, імя, імя па бацьку, год нараджэння, месца работы з указаннем пасады мужа (жонкі). Калі ёсць, прозвішчы, імёны, імёны па бацьку і год нараджэння дзяцей; - Дата афармлення дакумента (з левага боку, уключае 8 арабскіх лічбаў), подпіс (з правага боку). Заданне 3. Напішыце даверанасць на ўладанне аўтамабілем. Заданне 4. Падрыхтуйце і правядзіце сход групы па выбарах на альтэрнатыўнай аснове кіраўніка грамадскай арганізацыі (намесніка дэкана па выхаваўчай рабоце); аформіце пратакол сходу. Узор пратакола сходу: Дата № пратакола Прысутнічалі: (пералік прысутных у алфавітным парадку) Старшыня – (прозвішча, ініцыялы) Сакратар – (прозвішча, ініцыялы) Парадак дня: 1. ………………………….. 2. ………………………….. 3. ………………………….. Слухалі: (Прозвішча і ініцыялы) – тэкст выступлення даецца дакладна Пытанне: (Прозвішча і ініцыялы) – запіс пытання Адказ: Запіс адказу Выступілі: (Прозвішча і ініцыялы) – кароткі запіс сутнасці выступлення Пастанавілі: Запіс пастановы Старшыня сходу Подпіс Прозвішча Сакратар Подпіс Прозвішча 1. Справавыя лісты: моўнае афармленне Па функцыянальным прызначэнні справавыя лісты (службовыя пісьмы) можна падзяліць на дзве групы: 1) лісты, якія патрабуюць адказу; 210 2) лісты, якія не патрабуюць адказу. Заданне 1. Размяркуйце ніжэй пералічаныя пісьмы па гэтых дзвюх групах. Пісьмо-запыт (анне), пісьмы-напаміны, пісьмы-паведамленні, пісьмы-прапановы, суправаджальныя пісьмы, пісьмы-пацверджанні, пісьмы-звароты, пісьмы-запросіны, інфармацыйныя пісьмы, гарантыйныя пісьмы. Кожны від афіцыйнага пісьма мае сваю моўную формулу. Моўная формула – гэта ўстойлівы зварот, словазлучэнне, якое выражае від, характар той ці іншай упраўленчай, вытворчай ці проста прафесійнай функцыі. Так, моўнай формулай пісьма- пацверджання з'яўляецца выраз: «Пацвярджаем атрыманне…», моўнай формулай гарантыйнага пісьма – выраз: «Гарантуем, (што)…». Сама назва пісьма абумоўлена моўнай формулай пісьма. Заданне 2. У наступных пісьмах знайдзіце моўную формулу і па ёй вызначце разнавіднасць пісьма. Пісьмо – …? Згодна загаду №13 ад 13.01.11 г. у нашу ўстанову была ўзята на працу Халімонава П.І. За дзень да пачатку адзначанай працы – 13.01.11 г. падчас прагулкі з малалетнім сынам у парку культуры і адпачынку г. Барысава сп. Халімонаву П.І. збіў веласіпедыст, і яна атрымала траўму чэрапа з патрасеннем мазгоў і пераломам трох рабрын, з-за чаго яна была на лячэнні ў бальніцы да 13.05.11 г., пасля чаго падала нам для аплаты лісток непрацаздольнасці па хваробе № 134173 ад 13.05.11 г. Таму што Халімонава П.І. да атрымання названай траўмы два тыдні нідзе не працавала і ў нас таксама не мела ніякага заробку, просім растлумачыць: 1. Ці мае Халімонава П.І. права на атрыманне на нашым прадпрыемстве (установе) дапамогі з-за часовай непрацаздольнасці? 2. Калі ў яе ёсць такое права, то з якога разліку ёй неабходна налічваць дапамогу па лістку непрацаздольнасці? Дырэктар Старшыня прафкама Пісьмо – …? Шаноўны Язэп Восіпавіч! 16 сакавіга г.г. а 12 гадзіне ў канферэнц-зале нашага ўніверсітэта адбудзецца абмеркаванне праекта новай лініі тэлеперадачы. Улічваючы Ваш вялікі ўклад у развіццё тэхнічнага прагрэсу ў прамысловасці, накіроўваю Вам праект і запрашаю ўзяць удзел у ягоным абмеркаванні. Калі Вы не зможаце ўдзельнічаць у абмеркаванні, калі ласка, дашліце Вашыя заўвагі і прапановы на адрас: 200000, Мінск, пр. Ф.Скарыны, 65; Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Старшыня Вучонага савета ўніверсітэта І.Я. Кулік 211 Пісьмо – …? У адказ на Вашу просьбу высылаем каталогі набораў мэблі, якія Вас зацікавілі. Дадатак: 5 каталогаў набораў мэблі ў 1 экз. Заданне 3. Перакладзіце на беларускую мову пісьмовыя штампы, якія ўжываюцца У пачатку пісьма Уважаемые господа, мы получили Ваше письмо от … Благодарим за письмо от… Ваше письмо с приложением (с указанием, просьбой о …)… В ответ на Ваше письмо от … В подтверждение нашего (их) телефонного разговора (переговоров, состоявшихся в …) сообщаем, что… Ссылаясь на наше письмо от …, сообщаем, что … Рады сообщить Вам, что… К сожалению, вынуждены напомнить Вам, что … Из Вашего письма мы узнали, что… Приносим извинения за некоторую задержку с ответом на Ваше письмо. Пожалуйста, примите наши извинения за … К сожалению, мы не можем удовлетворить Вашу просьбу о … В дополнение к нашему письму от … Мы вынуждены напомнить Вам, что … Вам, несомненно, известно, что… Прилагаем копию письма фирмы в связи с … Просим принять во внимание, что… Для сувязі элементаў пісьма Мы выражаем уверенность в том, что … Одновременно хотели бы Вам напомнить, что… Считаем необходимым (важным, целесообразным) отметить… Помимо вышеуказанного … В дополнение к вышесказанному… Пользуясь возможностью напомнить, что … Обращаем Ваше внимание на тот факт, что … Ввиду выше изложенного… Что касается Вашей просьбы (Вашего заказа, Вашей претензии)… В связи с Вашей просьбой… Дело в том, что … В сложившихся обстоятельствах… По нашему мнению, … В соответствии с Вашей просьбой… Мы не испытываем никаких затруднений с … Необходимо признать, что… До сих пор мы не получили ответа … Мы не согласны с Вашей точкой зрения… Во избежание задержки в … В соответствии с прилагаемым контрактом… В Вашем письме Вы заявляете, что… 212 У канцы пісьма Мы будем признательны за быстрый ответ. Просим обращаться к нам, если Вам потребуется помощь. Надеемся получить Ваш ответ в ближайшем будущем. Просим сообщить нам как можно скорее… По получении письма просим телеграфировать (сообщить телексом) подтверждение (согласие)… Мы хотели бы заверить Вас… Надеемся поддерживать сотрудничество с Вами. Будем признательны за быстрое выполнение нашего заказа. Ждем приезда Ваших представителей для дальнейших переговоров. Ожидаем Вашего согласия (одобрения, подтверждения). Існуюць пэўныя лексічныя сродкі (сінтаксічныя канструкцыі), якія дапамагаюць сфармуляваць сваю думку адрасанту (адпраўніку). Заданне 4. Карыстаючыся дадзенымі мадэлямі сінтаксічнай канструкцыі і варыянтамі яе рэалізацыі, напішыце Пісьмо-просьбу Просім… … выслаць на наш адрас больш падрабязную інфармацыю… … уключыць у план выданняў… Прашу… …прыняць меры… …паведаміць дадзеныя аб вытворчасці… … накіраваць нам каталогі… Суправаджальнае пісьмо Накіроўваем… …падрабязныя чарцяжы зборкі машын… …запрошаныя Вамі пратаколы выпрабаванняў… Высылаем… …падпісаную з нашага боку дамову… … патрэбную Вам дакументацыю… Пісьмо-пацверджанне Пацвярджаем… …атрыманне спецыфікацый на… …Вашы ўмовы пастаўкі абсталявання… З удзячнасцю пацвярджаем… …атрыманне Вашага ліста ад… …атрыманне Вашага заказу і прыступаем да яго выканання. Завод «Прагрэс» пацвярджае… …свой запыт аб праекце гаража… …умовы пастаўкі абсталявання… У адрозненне ад большасці афіцыйных лістоў, гарантыйны ліст можа пачынацца за звароту па імю і імю па бацьку да асобы, якой ён адрасуецца. Слова «гарантыя» можа ўвогуле адсутнічаць у тэксце ліста, а сам дакумент застацца гарантыйным. Прыклад: Паважаны Мікалай Васільевіч! МАЗ згодны прыняць Вас на працу на пасаду нам. галоўнага тэхнолага па аснастцы і інструменту. Ваша жонка можа разлічваць на працу па спецыяльнасці ў нашым горадзе. 213 Заданне 5. Напішыце гарантыйнае пісьмо, карыстаючыся наступнымі словазлучэннямі: рабочыя чарцяжы помпавай станцыі, зараз вядзецца мантаж, завод “Гомсельмаш”, просім вас адказаць, гэтая праца, тэхнічнае садзеянне па распрацоўцы, што, непасрэдна на пляцоўцы; са, самыя сціслыя тэрміны, а, аплата іх кошту, калі ласка, заключыць з намі дамоўленасць, праектныя работы, завод гарантуе, вызначыць каштарыс, і, пачаць не адкладваючы, свой рахунак, у, праектныя работы, тэрмінова. Заданне 6. Прачытайце гумарыстычнае апавяданне А.Наважылава і ахарактарызуйце парушэнні патрабаванняў да афіцыйна-справавого стылю ў першым пісьме і ў другім. Вызначце лінгвістычную аснову камічнага эфекту. Не Чехов Директор механического завода делал третью попытку прочесть официальное письмо, подготовленное его заместителем. «На Ваш № 475/16 от 6.12.77 г. в настоящем сообщаем, что в силу того, что фактическое наличие запрашиваемых сведений в части частей к редуктору РМ-250 подтвердилось частично, обращаемся с просьбой разрешить пролонгировать с целью увеличения наличия существующего сог…» - директор сломал карандаш, швырнул обломки и поднял телефонную трубку. – Антон Палыч, зайди, пожалуйста, ко мне … Через минуту заместитель появился в кабинете. – Ты, Антон Палыч, деловой человек, опытный работник, но, послушай, когда я отучу тебя от этого бюрократического стиля? Пишешь письмо, причем в министерство, и что ты думаешь, там твои спирали читать будут? – Так ведь я … не Чехов, - привычно буркнул Антон Палыч. – Возможно, ты не Чехов и не Анатоль Франс, но простое письмо ты написать можешь? Заместитель сокрушенно молчал. Директор посмотрел на него и смягчился. – Вот что … бери это письмо и переделывай. Пиши просто, никаких «увеличения наличия». Небось, в личных письмах изъясняешься нормальным языком? Посмотреть письмо я уже не смогу: вызывают в Москву на совещание. Через пять дней, в разгар совещания, заместитель министра прочел «для разрядки» официальное письмо, адресованное ему механическим заводом. На Ваш № 475/16 от 16.12.77г. Здравствуйте! В первых строках моего письма спешу сообщить, что письмо Ваше мы получили, за что большое спасибо. Все живы - здоровы, чего и Вам желаем. Погода у нас стоит хорошая, правда, вчера выпал снег, но он растаял. Насчет дела, о котором Вы спрашивали, могу сообщить, что эти вахлаки с завода запчастей совсем перестали посылать шестереночки, а когда если и пришлют, то у них зубешки не сходятся. Так что из запасов, которые были, скоро останется шиш с маслом. Очень прошу, рявкните на них между делом, а то никакой нет управы и возможностей в смысле обуздания с нашей стороны. До свидания. Ждем ответа, как соловей лета. Заместитель директора механического завода А.П.Чечкин. 214 1. Назавіце асноўныя стылістычныя адрозненні дзелавого пісьма ад пісьма прыватнага. Ці ўмее А.П.Чэчкін пісаць прыватныя лісты? Пра што сведчыць выкарыстанае ім “клішэ” прыватнага пісьма? 2. Карыстаючыся фактамі, пра якія гаворыцца ў абодвух лістах, складзіце тэкст дзелавога пісьма ў адпаведнасці з патрабаваннямі стылю і структурных асаблівасцей гэтага моўнага жанра. 3. Напішыце пісьмо-адказ: - станоўчы: згода пралангіраваць (прадоўжыць тэрмін дзеяння дагавора) дагавор на пастаўку частак да рэдуктара РМ-250; - адмоўны: пралангацыя немагчыма. Заданне 7. Напішыце пісьмо-просьбу аб аказанні фінансавай дапамогі калектыву ўніверсітэцкага танцавальнага гуртка: 1) на адрас рэктара БНТУ; 2) на адрас плануемага спонсара. У тэкстах афіцыйна-дзелавога стылю шырока ўжываюцца састаўныя ўласныя назвы. Заданне 8. Растлумачце ўжыванне вялікай літары. Мірскі замак, купалаўскія радкі, Паўночны Ледавіты акіян, чэшскі крышталь, весткі з Гродзеншчыны, Вялікая Айчынная вайна, Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь, Нясвіжскі замак, Акадэмія навук, Дзень друку, Багдановічаў стыль, Заслаўскае вадасховішча, Таварыства беларускай мовы, Дзень навукі, Арганізацыя Аб’яднаных Нацый, сустрэча Новага года, Браслаўскія азёры, папярэдзіць новыя Хірасімы, вёска Чырвоная Слабада, Белавежская пушча, Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь, доктар фізіка-матэматычных навук, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь, Лагойскі тракт, Навукова - асветны цэнтр імя Францішка Скарыны, Дом друку, Баркулабаўскі летапіс, Беларуская філармонія, аўтазаправачная станцыя, ганаровы грамадзянін Мінска, лаўрэат Нобелеўскай прэміі. Заданне 9. Пры спісванні напішыце патрэбную малую або вялікую літару. Растлумачце правілы яе напісання. (С,с)адружнасць (Н,н)езалежных (Д,д)зяржаў, (Б,б)еларускі (Н,н)ацыянальны (Т,т)эхнічны (У,ў)ніверсітэт, (Д,д)зень (П,п)ерамогі, (Д,д)зень (Н,н)астаўніка, (М,м)інскі (Т,т)рактарны (З,з)авод, (Д,д)зень (Р,р)адыё, (С,с)усветная (А,а)самблея (М,м)оладзі, (П,п)алац (С,с)порту, (З,з)аслужаны (Д,д)зеяч (К,к)ультуры, (М,м)ележаўскія (Р,р)аманы, (Б,б)еларуская (Э,э)нцыклапедыя, (В,в)аршаўскі (У,ў)ніверсітэт, (Р,р)эч (П,п)аспалітая, (П,п)анчанкава паэтычная спадчына, (В,в)ялікае (К,к)няства (Л,л)ітоўскае, (З,з)аслужаны (Д,д)зеяч (Н,н)авукі, (П,п)апа (Р,р)ымскі Ян Павел ІІ, (П,п)ершая (С,с)усветная (В,в)айна, (Н,н)ацыянальны (Б,б)анк (Р,р)эспублікі (Б,б)еларусь, (Д,д)ом (У,у)рада, (А,а)лімпійскія (Г,г)ульні, (М,м)іністэрства (С,с)ацыяльнага забеспячэння, (Б,б)арысаглебская царква ў Навагрудку, (Д,д)зень (Н,н)езалежнасці, (П,п)алац (М,м)астацтваў. Цяжка ўявіць афіцыйна-дзелавую пісьмовую мову без скарачэнняў слоў і словазлучэнняў. Іх пранікненне ў дзелавую дакументацыю тлумачыцца трыма прычынамі: імкненнем да эканоміі месца, высокай частотнасцю асобных слоў і словазлучэнняў і жаданнем пазбегнуць паўтарэнняў доўгіх назваў. Апрача таго, 215 неабходна помніць, што дзелавыя пісьмы не павінны быць большымі за дзве-тры старонкі машынапіснага тэксту. Графічныя скарачэнні бываюць агульнапрынятыя, якія не патрабуюць тлумачэння, і ўмоўныя, што сустракаюцца ў спецыяльнай літаратуры, напрыклад у слоўніках, і становяцца зразумелымі толькі пры наяўнасці спіса скарочаных напісанняў. Да агульнапрынятых адносяцца скарачэнні, якія ўжываюцца на пісьме: а) пры абазначэнні лічбамі гадоў і стагоддзяў: г.- год, гг.- гады, ст.-стагоддзе; б) пасля пералічэння: і г.д. – і гэтак далей, і інш. – і іншае, і пад. – і падобнае, г.зн. – гэта значыць; в) пры спасылках: гл. – глядзі, напр. – напрыклад; г) іншыя скарачэнні: акад. – акадэмік, б. – былы, зб. – зборнік, р-н – раён. Ёсць пэўныя патрабаванні пры графічным скарачэнні: 1. Пры скарочаным напісанні ставіцца кропка і захоўваюцца знакі і пачатковыя літары, уласцівыя поўнаму напісанню: В.-Д.к .- Волга-Данскі канал. 2. Стандартныя скарочаныя абазначэнні метрычных мер пішуцца без кропак: га – гектар, см – сантыметр, кг – кілаграм. 3. Пры спалучэнні дзвюх аднолькавых зычных скарачэнне робіцца пасля першай зычнай, а пры збегу дзвюх або некалькіх зычных – пасля апошняй зычнай: камен.вугаль – каменны вугаль, бухг. – бухгалтэрыя. 4. Нельга скарачаць слова на галосную літару і на й, ў, ь. 5. Скарочаныя літарныя абазначэнні складаных прыметнікаў пішуцца праз злучок: с.-г. – сельскагаспадарчы. Праз злучок пішуцца і графічныя скарачэнні назоўнікаў, калі бярэцца першая і апошняя ці дзве апошнія літары: з-д – завод, в-аў – востраў. Заданне 10. Запішыце скарочана словы і словазлучэнні. Акліматызацыя, актыўнасць, паўднёва-заходні, гаспадарчая частка, акцыянеры, амінакіслотны, і да таго падобнае, старонка, гэта значыць, характарыстыка, мастак, ніжняя крытычная тэмпература, нармальны каламельны электрод, паштовы адрас, навукова-даследчы, металургія, мільённыя долі, месяц, бальніца, большая частка, бюджэтны, стагоддзі, рэчыва, вадасховішча, ваенна-марскі, мікрагенры, міліграм, добраахвотнае таварыства, дэцылітр, дзіцячы дом, доктар гістарычных навук, у тым ліку, дэкада, снежань, прафесар Адамовіч, таварыства, беларуская мова, так званы, зборнік, намеснік, стары стыль, сельскі савет, рака, загадчык кафедры, заслужаны артыст, хто-небудзь, спецыяльны тэрмін, пераноснае значэнне, устарэлае слова, акадэмік Карскі, гістарызм. Складанаскарочаныя словы бываюць рознага тыпу. Яны могуць утварацца: 1) з частак слоў ці частак слова і другога поўнага слова: насценгазета, Будбанк, фінаддзел; 2) з пачатковых гукаў поўных слоў (гукавыя абрэвіятуры): ВЭТ – вырабы электроннай тэхнікі, КЭД – квантавая электрадынаміка; 3) з пачатковых літар поўных слоў (літарныя абрэвіятуры): СВД – святловыпраменьваючы дыёд, ЭВМ – электронная вылічальная машына; 4) з часткі першага слова і пачатковых гукаў першых слоў: БЭ –Беларуская Энцыклапедыя, БелАЗ – Беларускі аўтамабільны завод; 5) з пачатковых гукаў першых слоў і часткі наступнага слова: ЭЛіМБел – Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. 216 Заданне 11. Замяніце словазлучэнні складанаскарочанымі словамі (абрэвіятурамі). Беларуская дзяржаўная філармонія, Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Беларусь, Міністэрства замежных спраў, Галоўнае ўпраўленне па вырабу дзяржаўных знакаў, Таварыства выратавання на водах, Таварыства беларускай мовы імя Ф.Скарыны, Еўрапейская эканамічная супольнасць; Камітэт па стандартызацыі, метралогіі і сертыфікацыі. Заданне 12. Прачытайце лічбы і колькасна-іменныя спалучэнні. Пры ўжыванні колькасных лічэбнікаў у дзелавых пісьмах, а таксама ў канкурэнтах пісьма – тэлефонных перамовах, пры чытанні дзелавых тэкстаў у афіцыйных абставінах – неабходна помніць, што ўсе колькасныя лічэбнікі скланяюцца; пры гэтым змяняюцца ўсе часткі складаных і састаўных лічэбнікаў: да шасцісот шасцідзесяці рублёў, шасцюстамі шасцюдзесяццю рублямі. А 0,5 6 17/85 1,5 0,5 5,0372 11/3 0,1 150 1,1 12,01 13/4 0,01 1500 2,47 3,12017 Б 2,51 м 0,0001 мм 1,5 км 32,02% 47,4 кг 150 т Заданне 13. Праскланяйце колькасна-іменныя спалучэнні. 1. Дзве тысячы; шэсць (сем, дзевяць) мільёнаў; дзвесце восемдзесят чатыры тоны. 2. Шэсцьдзесят кілават-гадзін, семдзесят кіламетраў, сорак тысяч станкоў. 3. 90 вольт, 140 атмасфер. 4. 42 атм., 79 с, 63 км. Заданне 14. Запішыце лічбы словамі. 1. Да 3125 прыбавіць 1239, 74 скласці з 968, з 754313 вылічыць 220, раўняецца 777. 2. Аўтобус з 48 пасажырамі, вучыцца каля 888 студэнтаў, не больш за 92 дні, каля 1,5 сутак, замест 150 старонак, праілюстраваць 28 малюнкамі, каштуе не танней, чым 234 рублі, груз масай у 1300 тон. Заданне 15. Знайдзіце лексічныя памылкі. 1. Просім растлумачыць пытанне аб утрыманні падаходнага падатку з часовых работнікаў пенсіоннага ўзросту. 2. Паведамляем нашы рэквізіты: Мінск, Багдановіча, 4. 3. Па лініі выканання плана ўпраўленне дабілася поспехаў. 4. З работнікаў Сакратарыята патрэбна строга спытаць па лініі павышэння эканамічных ведаў. 5. Аўтабіяграфія мінскіх трактароў пачынаецца з моманту, калі з завода выйшаў першы айчынны трактар. 6. Права на чарговы адпачынак старшыні камісіі ўзнікае праз 11 месяцаў работы. 7. Наш абавязак – узаемна дапамагаць адзін аднаму. 8. Наогул і ў цэлым прапановы камісіі былі ўхвалены ўсімі. 9. У артыкуле коратка, лаканічна выкладзены асноўныя палажэнні. 10. За справаздачны перыяд часу ўкаранілі больш за трыццаць рацыяналізатарскіх прапаноў. 11. На ваш запыт па пытанні аб выплаце пенсій адказваем. 12. Наспела неабходнасць павысіць экалагічныя веды інжынерна-тэхнічных работнікаў. 217 Заданне 16. Выпраўце сінтаксічныя і стылістычныя памылкі. 1. Няма сумненняў у адносінах таго, што план будзе выкананы. 2. Паказаць сябе ў лепшы бок. 3. На змену старых бланкаў набыты новыя. 4. Папярэдзіць ад памылак, якія дапускаліся ў рабоце камісіі. 5. У камандзіроўку паедуць не Пятроў, а Сідараў. 6. Не памылка або недагляд, а парушэнне правілаў тэхналогіі былі дапушчаны гэтым работнікам.7. Прашу запрасіць на нараду наступных работнікаў Сакратырыята: загадчыкі аддзелаў, галоўныя спецыялісты, а таксама вядучых спецыялістаў камісіі. 8. Мы павінны аб’явіць бязлітасную барацьбу такім парушэнням працоўнай дысцыпліны, як прагулы, спазненні, безыніцыятыўнасць і абыякавасць да работы. 2. Прыватныя дзелавыя паперы Рэзюмэ Рэзюмэ – кароткае апісанне службовай кар’еры. Існуе тры тыпы рэзюмэ: храналагічнае, функцыянальнае і камбінаванае (функцыянальна-храналагічнае). Храналагічнае рэзюмэ – гэта асабісты паслужны спіс і працоўныя дасягненні, пададзеныя ў храналагічнай паслядоўнасці. У функцыянальным рэзюмэ ў большай ступені падаюцца прафесійныя навыкі, вопыт і дасягненні і ў меншай ступені – канкрэтны пералік работ на розных этапах службовай кар’еры. Рэзюмэ камбінаванага тыпу валодае прыкметамі і храналагічнага, і функцыянальнага. Заданне 1. Параўнайце рэзюмэ, вызначце, да якога тыпу яны адносяцца. Назавіце словы і выразы, якія складаюць спецыфіку рэзюмэ. Вызначце структурныя часткі рэзюмэ. І. Петраковіч Іван Сцяпанавіч 220127, Мінск, вул. Мінская, 199-85 (017) 299-99-99 Кваліфікацыя Дыпламаваны спецыяліст па бухгалтарскаму ўліку з 11-гадовым стажам састаўлення фінансавай справаздачы. Папярэдняя дзейнасць звязана з харчовай прамысловасцю. Вопыт работы Агульная бухгалтэрыя. Маю значны вопыт у кіраванні фінансавымі справамі, звязанымі з дзейнасцю прадпрыемства. Складаў каштарысы бягучых затрат (на сумы звыш за 1,5 млр.руб.) і выконваў вядучую ролю ў рэарганізацыі сістэмы вытворчай бухгалтэрыі. Даходы па адной з праграм павялічыліся на 38% за першыя тры гады. Вытворчая бухгалтэрыя. Больш чым 5-гадовы вопыт у распрацоўцы нарматыўных затрат. Дапамагаў у кадзіраванні і цэнаўтварэнні для маркетынгавых і вытворчых працэдур. Адукацыя Вышэйшая эканамічная, Інстытут народнай гаспадаркі, 1989 г. Спецыялізацыя – бухгалтарскі ўлік. Іншая інфармацыя. 218 Дыпламаваны аўдытар. Член Асацыяцыі фінансістаў. ІІ. Зубец Святлана Аляксандраўна 220000, Мінск, вул. Сонечная, 78-137 тэл. (172) 2320000 Дата і месца 15 жніўня 1989 г., г. Мінск нараджэння: Адукацыя: Курсы бухгалтараў у Мінскім вучэбным 2006-2007 цэнтры пры Дзяржкамстаце Рэспублікі Беларусь 2010- ц/час Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Вопыт працы: 11.2010-ц/час ЗП ”Прэстан Маркет”, інжынер-праграміст. Рознічны гандаль харчаваннем, таварамі народнага спажывання і прамысловымі таварамі. Функцыі: праграмаванне сродкаў аўтаматызацыі і праграмнага забеспячэння. Распрацавала складаныя праграмы, якія паспяхова працуюць. 07.2007-10.20008 ЗП ”Прэстан Маркет”, аператар-бухгалтар. Функцыі: суправаджэнне бухгалтарскай дакументацыі, складанне справаздач, афармленне накладных, фарміраванне рознічных цэн. Добрае веданне камп’ютара дазволіла асвоіць новыя функцыі і перайсці на больш высокую пасаду. Дадатковыя звесткі Іспанская мова – сінхронны пераклад, англійская – чытаю і перакладаю са слоўнікам. Валоданне персанальным забеспячэннем:MS- DOS, Excel, Windows, Access і інш, праграміраванне. Вадзіцельскае пасведчанне катэгорыі В, вопыт ваджэння 3 гады. Маю асабістую машыну. Заданне 2. Дайце характарыстыку наступным рэзюмэ. Што можна сказаць пра іх аўтараў? 1. Собалеў Мікалай Васільевіч 603163, Гомель, вул.Пячэрская, 199-352 (8312) 77-85-77 (сл.), 99-99-99 (х.) Дата і месца нараджэння:12 ліпеня 1960 г. г.п. Ходасы Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл. Сямейнае становішча: жанаты, сын 1990 г.н. Адукацыя: Аўтатрактарны факультэт Беларускага політэхнічнага інстытута (1985); спецыяльнасць: механік. Эканамічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (завочнае аддзяленне, 1992); спецыяльнасць: эканаміст. Стажыроўка ў Германіі на фірме “Commimpex” (май-верасень 1998 г.) Замежная мова: нямецкая размоўная (свабодна), англійская (са слоўнікам). Вопыт працы (апошнія 10 год): 1990-1993 гг. – інжынер-канструктар навукова-вытворчай кампаніі “Свіслач”. 1993-1997 гг. – спецыяліст Дзяржаўнага камітэта па эканоміцы і планаванні. 1995-1997 гг. – (пагадзінная праца) выкладчык кафедры эканомікі Беларускай дзяржаўнай політэхнічнай акадэміі. 1997-2000 гг. – намеснік дырэктара вытворчага аб’яднання “АRDО” 2000-ц.ч. – выканаўчы дырэктар вытворчага аб’яднання “АRDО”. 219 Дадатковыя звесткі: аўтар шматлікіх публікацый у перыядычным друку па праблемах развіцця аўтамабільнага транспарту. Удзельнік Міжнароднага семінара “Эканамічныя перабудовы на аўтатранспарце”. (Масква, 1998) Аўтар метадычнага дапаможніка для студэнтаў “Эканамічнасць аўтамабільнага транспарту” (Беларуская дзяржаўная політэхнічная акадэмія, 1997) Веданне персанальнага камп’ютара (WORD, Eсel, IC). Вадзіцельскае пасведчанне: катэгорыі А,В, стаж 8 год. Захапленні: футбол, тэатр. ІІ. Галуза Наталля Яўгенаўна 101163, Віцебск, вул. Гусоўскага, д.32, кв.10 Тэлефон: 94-27-18 (д) Дата і месца нараджэння: 16 сакавіка 1990 г.Докшыцы Віцебскай вобл. Сямейнае становішча: не замужам. Адукацыя: студэнтка 2-га курса завочнага аддзялення тэхналагічнага факультэта Віцебскага тэхналагічнага інстытута лёгкай прамысловасці. Замежная мова: англійская (са слоўнікам). Вопыт працы: 2009-2010 гг. – прадавец фірмы “Мілавіца”(пагадзінная праца). 2011-2012 гг. – швачка. Асабістыя якасці: камунікабельная, старанная, гатова да дадатковага абучэння. Захапленні: настольны тэніс, жывапіс. У рэзюмэ можна напісаць некаторыя пажаданні ці ўмовы да работадаўца: працягласць працоўнага дня, водпуску, жадаемы ўзровень зарплаты, магчымасці страхоўкі і г.д. Заданне 3. З прапанаваных сітуацый выберыце тую (тыя), у якой лепш пісаць храналагічнае, функцыянальнае ці камбінаванае рэзюмэ. 1. Вы хочаце атрымаць работу, але раней на такой пасадзе не працавалі. 2. Пасада, на якую вы прэтэндуеце, адносіцца да той сферы дзейнасці, у якой у вас адзначаецца ўстойлівы прагрэс. 3. Вы хочаце змяніць прафесію і хочаце падкрэсліць сваю агульную падрыхтоўку і кваліфікацыю, а не ўказваць канкрэтныя прафесійныя абавязкі, якія вы выконвалі на папярэдніх працах. 4. Вы хочаце вярнуцца да дадзенай сферы дзейнасці пасля доўгага перапынку, але ваша працоўная біяграфія мала звязана з работай, якую вы хацелі б атрымаць. 5. Самы моцны бок вашага працоўнага вопыту падкрэсліваецца вашым апошнім месцам працы. 6. Вы не прайшлі этап пачатковага адбору пры дапамозе рэзюмэ храналагічнага тыпу. Заданне 4. Карыстаючыся даведачным матэрыялам, адкажыце на пытанні: 1. Якія перавагі мае храналагічнае рэзюмэ? Камбінаванае рэзюмэ? 2. Якія недахопы мае кожны з пералічаных вышэй тыпаў рэзюмэ? Даведачны матэрыял: 1. Яно дае работадаўцу зручны для аналізу малюнак вашай працоўнай біяграфіі; з яго дапамогай вы здымаеце падазронасць работадаўца, быццам нешта хаваеце ў сваёй службовай біяграфіі; яно дазваляе выдзеліць тыя аспекты працоўнай біяграфіі, якія, як 220 вам здаецца, зацікавяць работадаўца; яно адцягне ўвагу ад тых этапаў вашай працоўнай дзейнасці, якія зніжаюць вашы шансы; яно дазваляе адразу звярнуць увагу патэнцыяльнага работадаўца на вашы рэальныя дасягненні, а таксама на прафесійныя навыкі і вопыт; яно пакажа, што вы рабілі апошнім часам, колькі змянілі працоўных месц, ці доўга працавалі на кожнай пасадзе. 2. Вы збіраецеся змяніць сваю кар’еру, а апошняе месца працы ніяк не звязана з той сферай дзейнасці, якой вы хочаце сябе прысвяціць; работадаўца можа падумаць, што вы хочаце схаваць нейкія асобныя аспекты свайго мінулага; вы хацелі б заняць пасаду, у якой няма практычнага вопыту; прадузятасць, якая можа ўзнікнуць у работадаўца, што вам ёсць што хаваць. Яму ж важна мець “поўны малюнак” вашага працоўнага шляху, а не толькі яго плюсы і дасягненні; вы змянілі шмат месц працы, прычым на кожным працавалі не больш за год. Заданне 5. Складзіце рэкамендацыі па напісанні храналагічнага (функцыянальнага, камбінаванага) рэзюмэ ў адпаведнасці з планам: 1.Азначэнне (храналагічнае рэзюмэ – …) 2.Перавагі рэзюмэ такога тыпу: (пералічыць). 3.Недахопы. Заданне 6. Напішыце храналагічнае, функцыянальнае ці камбінаванае рэзюмэ (на выбар). Неабходны дадатак да рэзюмэ – суправаджальны ліст, які дазваляе накіраваць увагу работадаўца на тыя аспекты рэзюмэ, якія даюць яму больш станоўчае ўяўленне пра вас. У лісце вы можаце больш падрабязна растлумачыць “цяжкія” аспекты вашай працоўнай біяграфіі (перыяды беспрацоўя, змена прафесіі і г.д.), прадэманстраваць ваша веданне спецыфікі працы ў арганізацыі, якая прапаноўвае вам месца. Прыкладны змест суправаджальнага ліста: 1. Уступная частка. Задача – вызначыць мэту ліста; падахвоціць работадаўца прачытаць ліст. Для гэтага: Скарыстайце прозвішча іншага чалавека (“Пішу Вам па рэкамендацыі Івана Панасюка…”), калі ён вам дазволіў карыстацца сваім імем, а работадаўца ведае яго і паважае. Падкрэслівайце вашу павагу да арганізацыі, у якую вы звяртаецеся (“З вялікай цікавасцю сачу за поспехамі Вашай кампаніі ў распрацоўцы...”). 2. Асноўная частка. Звычайна складаецца з двух-трох абзацаў і ўключае: Кароткае апісанне вашай цяперашняй сітуацыі (працуеце, беспрацоўны, маеце часовую працу). Паведамленне пра тое, якая праца вам патрэбна і чаму вы зацікавіліся менавіта гэтай вакансіяй. Акцэнтаванне ўвагі на асобных момантах вашага рэзюмэ і інфармацыя, якую вы не змаглі паведаміць у рэзюмэ. Тлумачэнні па тых аспектах рэзюмэ, якія сведчаць не на вашу карысць (калі гэта неабходна). Асобныя якасці і ўменні (вопыт), якія вы змаглі б выкарыстаць на новай працы. 221 Самае галоўнае – падкрэслівайце не тое, чаго вы хочаце, а тое, што вы можаце даць (не “Я цікаўлюся музыкай”, а “Я шмат гадоў займаюся музыкай, і вопыт, набыты мною, дазваляе арганізаваць у вашай кампаніі…”). 3. Заключэнне. У заключэнні неабходна падзякаваць за праяўленую да вашага пісьма цікавасць і выказаць гатоўнасць да працягу кантакта (гутарка па тэлефоне, сустрэча, пісьмо з дадатковымі звесткамі, узоры работ і г.д.). Заданне 7. Прачытайце ўзор суправаджальнага ліста. Прааналізуйце яго кампазіцыю. Знайдзіце моўныя канструкцыі, якія можна скарыстаць у любым суправаджальным лісце. 220127, г. Мінск, вул. Самая Галоўная, 199-85 (017) 299-99-99 20 студзеня 2009 года сп. Красневічу Пятру Іванавічу, віцэ-прэзідэнту па маркетынгу фірмы “Лепшыя камп’ютары.” 127200, Мінск, вул. Сердзіча, 1 Паважаны сп. Красневіч! З вялікай цікавасцю прачытаў Вашу аб’яву ў газеце “Работа для Вас”, з якой даведаўся пра Вашу фірму і пра работу, якую Вы праводзіце ў галіне арганізацыі нетрадыцыйных камп’ютарных паслуг. Упэўнены, што магу прынесці вялікую карысць Вашай фірме на пасадзе кіраўніка аддзела ўкаранення, аб якой гаворыцца ў названай аб’яве. Як Вы бачыце з рэзюмэ, якое я дадаю да гэтага ліста, на працягу ўсёй сваёй кар’еры я выконваў функцыі, якія адпавядаюць сферы дзейнасці фірмы “Лепшыя камп’ютары”, пасадзе і рабоце, якую Вы прапануеце. Мае дзелавыя якасці і здольнасці хутка асвойваць апошнія тэхнічныя дасягненні дазволілі мне паспяхова ўкараняць у Мінску і Мінскай вобласці новыя паслугі і распрацоўкі. Сярод асноўных работ, праведзеных пад маім кіраўніцтвам, – арганізацыя сістэм аператыўнай мадэрнізацыі факс-мадэмнай сувязі, стварэнне аддзела па вывучэнні рэакцыі кліентаў на новыя паслугі. У апошні час я працаваў у арганізацыі “Выдатная перыферыя”, дзе ўзначальваў аддзел з колькасцю супрацоўнікаў больш за 50 чалавек, які выконваў “гарачае” абслугоўванне кліентаў па пытаннях мадэрнізацыі камп’ютараў і камп’ютарных сетак. Маю поўнае права назваць сябе спецыялістам па ўкараненні камп’ютарных паслуг, таму што добра ведаю ўсе бакі гэтага працэсу – ад ацэнкі рынку да стварэння спецыялізаванага аддзела. Я ведаю асаблівасці Вашых перспектыўных праграм – “Непарыўная мадэрнізацыя” і “Пракат камп’ютараў”. Упэўнены, што мае кваліфікацыя и вопыт будуць садзейнічаць паспяховаму ўкараненню Вашых паслуг на камп’ютарным рынку. Дзякую Вам за праяўленую цікавасць да майго ліста. Буду рады сустрэцца з Вамі асабіста ці пагутарыць па тэлефоне. Гатовы даслаць дадатковую інфармацыю: копіі маіх артыкулаў у камп’ютарных выданнях, водзывы прэсы на ўкаранёныя праграмы, тэкст даклада на канферэнцыі “Новыя паслугі – сацыяльны падыход”. З павагай Мельнічук Іван Рыгоравіч Заданне 8. Напішыце суправаджальны ліст да рэзюмэ, якое вы пісалі, выконваючы заданне № 6.