1 Беларускі нацыянальны тэхнічны універсітэт Факультэт Міжнародны інстытут дыстанцыйнага навучання Кафедра “Інфармацыйныя тэхналогіі ў кіраванні” “Узгоднена” Загадчык кафедры _______ У.Ф. Голікаў _______ 2014 “Узгоднена” Дырэктар інстытута _______ І.А. Сацікаў _______ 2014 ВУЧЭБНА-МЕТАДЫЧНЫ КОМПЛЕКС ПО ДЫСЦЫПЛІНЕ “ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ” Для спецыяльнасцяў: 1-25 01 07 «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемстве» 1-26 02 02 «Менеджмент» 1-40 01 01 «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій» 1-40 05 01 «Інфармацыйныя сістэмы и тэхналогіі» 1-53 01 03 «Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі» Складальнікі: Александрэнкаў Юрый Віктаравіч, к. с. н., дацэнт Шыбалка Васіль Васільевіч, к. г. н., дацэнт Баландзін Канстанцін Iванавiч, к. г. н., дацэнт Хромчанка Дзмiтрый Мiкалаевiч, к. г. н., дацэнт Разгледжана і зацвержана на пасяджеэнні Савета МІДА пр. № 7 «29» мая 2014 г. 2 Пералік матэрыялаў Курс лекцый па дысцыпліне “Гісторыя Беларусі”, тэматыка семінарскіх заняткаў, тэставыя заданні, тэматыка кантрольных работ, метадычныя рэкамендацыі па выкананні кантрольных работ, пытанні да дыференцаваных залікаў, кароткі тэрміналагічны слоўнік, праграма дысцыпліны. Тлумачальная запіска Мэты ЭВМК – павышэнне эфектыўнасці вучэбнага працэса з выкарыстаннем дыстанцыйных тэхналогій, прадстаўленне магчымасці студэнтам занімацца самаадукацыяй, карыстаючыся камплектам вучэбна-метадычных матэрыялаў па дысцыпліне “Гісторыя Беларусі” Асаблівасці структуры и падачы вучэбнага матэрыяла: ЭВМК утрымлівае матэрыялы тэарытычнага, практычнага, дапаможнага характару і праграму дысцыпліны “Гісторыя Беларусі”. У тэарэтычным раздзеле размешчаны лекцыйны матэрыял згодна з асноўнымі раздзеламі і тэмамі вучэбнай праграмы. Практычны раздзел утрымлівае тэматыку семінарскіх заняткаў, тэматыку кантрольных работ і метадычныя рэкамендацыі па выкананню кантрольных работ, пытанні да дыференцаваных залікаў, тэставыя заданні. У дапамжным раздзеле размешчаны спіс асноўнай і дадатковай літаратуры, кароткі тэрміналагічны слоўнік. У праграмным раздзеле знаходзіцца праграмма дысцыпліны “Гісторыя Беларусі”. Рэкамендацыі па організацыі работы с ЭВМК: Спачатку студэнту мэтазгодна азнаёміцца з праграмай дысцыпліны “Гісторыя Беларусі”, каб мець агульнае усведамленне аб структуры дысцыпліны. Самастойная праца з матэрыялам прадугледжвае чытанне адпаведных тэм курса лекцый. Пры падрыхтоўцы да семінарскіх заняткаў студэнты павінны прачытаць рэлевантную тэму з курса лекцый, вывучыць асноўную і дапаможную літаратуру да адпаведнай тэмы, праясніць невядомыя паняцці з дапамогай тэрміналагічнага слоўніка, адказаць на тэставыя пытанні. Метадычныя рэкамендацыі утрымліваюць неабходныя звесткі па выкананні кантрольных работ. Падрыхтоўка да заліку прадугледжвае сістэматызацыю ведаў згодна са спісам пытанняў з дапамогай асноўнай і дадатковай літаратуры. 3 Змест 1. Курс лекцый па дысцыпліне “Гісторыя Беларусі” .......................................... 4 Глава 1. Уводзіны ў курс “Гісторыя Беларусі” ................................... 4 Глава 2. Свет і Беларусь у старажытны перыяд ............................................ 12 Глава 3. Еўропа і Беларусь у раннім і высокім Сярэднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці у ўсходніх славян (VI – першая палова XIII ст.) ................... 26 Глава 4. Еўропа і Беларусь у познім Сярэднявеччы. Утварэнне і ўмацаванне Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага (другая палова ХІІІ – першая палова ХVІ стст.) ......................................................... 42 Глава 5. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай ............................................... 55 Глава 6. Еўропа і Беларусь у канцы XVIII – першай палове XIX стагоддзя. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі ............................................................... 67 Глава 7. Беларусь в перыяд развіцця капіталізма .......................................... 83 (1861 – люты 1917 гг.) ...................................................................................... 83 Глава 8. Беларусь у пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць Беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд (1917 – 1920 гг.) .................................................. 99 Глава 9. БССР у міжваенны перыяд (1921 – 1939 гг.) ................................ 120 Глава 10. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны ................................... 137 Глава 11. СССР У ўмовах спаборніцтва і канфрантацыі супрацьлеглых сацыяльна-палітычных сістэм. Асноўныя тэндэнцыі развіцця бсср у 1950 – 1980–я гады ...................................................................................................... 169 Глава 12. Станаўленне і развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь (1990 – 2009 гг.) ............................................................................................................ 183 2. Тэматыка і змест практычных заняткаў ........................................................ 191 3. Тэставыя заданні ............................................................................................. 192 4. Тэматыка кантрольных работ ........................................................................ 203 5. Метадычныя рэкамендацыі па выкананню кантрольных работ ....... 206 6. Пытанні да заліку па дысцыпліне «Гісторыя Беларусі» ............................. 207 7. Спіс літаратуры ............................................................................................ 210 8. Тэрміналагічны слоўнік ............................................................................. 212 9. Вучэбная праграма дысцыпліны“Гісторыя Беларусі” ................................ 215 4 1. Курс лекцый па дысцыпліне “Гісторыя Беларусі” Глава 1. Уводзіны ў курс “Гісторыя Беларусі” 1.1. Прадмет і задачы курса “Гісторыя Беларусі” 1.2. Перыядызацыя гісторыі Беларусі 1.3. Крыніцы і гістарыяграфія 1.1. Прадмет і задачы курса “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі” Пачынаючы вывучэнне курса гісторыі Беларусі ў многіх, верагодна, узнікне пытанне: “Навошта нам яшчэ раз вывучаць гісторыю? Мы вывучалі гэты прадмет у школе. Ды і з папулярнай літаратуры, перадач тэлебачання маем нямала звестак аб мінулым нашай Айчыны. І ўвогуле, гэта было ў мінулым, а нам трэба жыць цяперашнім і будучым”. Каб больш поўна адказаць на гэта, трэба вызначыць прадмет і задачы курса. Што сабой уяўляе гісторыя як навука? Вытокі гісторыі адносяцца да старажытных часоў, калі людзі распавядалі гісторыі з мінулага. Але гэта былі толькі папулярныя аповяды. Першыя ж навуковыя працы па гісторыі сваіх дзяржаў пачалі ствараць гісторыкі старажытнасці: старажытнагрэчаскія гісторыкі Герадот і Фукідзід, старажытнарымскія – Ціт Лівій, Палібій, старажытнакітайскі – Сыма Цянь, гісторык Арабскага халіфата – Аль Біруні і іншыя. Як бачым, ужо ў старажытнасці людзі адчувалі патрэбу ў гістарычных ведах. Тады ж і вызначыўся прадмет гісторыі як навукі, якая вывучае працэс развіцця чалавечага грамадства ва ўсёй яго канкрэтнасці і разнастайнасці. Важна зразумець мінулае з усімі яго асаблівасцямі, супярэчнасцямі і дасягненнямі. У гісторыі, дарэчы, як і сёння, побач стаяць праяўленні духа і баязлівасці, гераізма і здрадніцтва. Разуменне гісторыі – гэ- та разуменне прычын і наступстваў сучаснага развіцця краіны, гэта магчы- масць прагназіравання яе будучага. Прадметам гісторыі Беларусі з’яўляецца вывучэнне асаблівасцей і за- канамернасцей развіцця беларускага этнасу, розных бакоў яго жыццядзейнасці, сувязей з іншымі краінамі і народамі. Гісторыя – гэта сама- стойная інтэгратыўная дысцыпліна, якая займае важнае месца ў сістэме гуманітарных навук. Даследаваць гістарычнае мінулае дапамагаюць такія навукі, як этналогія, археалогія, філалогія, філасофія, эканамічная тэорыя і іншыя. Кожная з гэтых навук вывучае гістарычныя праблемы, але праз прыз- му сваёй спецыфікі, пры дапамозе сваіх метадаў. Гэта можа быць аналіз працэсаў народанасельніцтва, вывучэнне дынамікі развіцця мовы, культуры, эканамічных заканамернасцяў развіцця асобных краін ці рэгіёнаў. Гэтыя 5 праблемы ў комплексе даследуе і гісторыя. Такім чынам, яна са свайго боку ўзбагачае іншыя навукі гістарычнымі фактамі і аналізам і, адначасова, кары- стаецца іх абагульненнямі для больш поўнага раскрыцця гістарычнага працэ- са. Кожны народ імкнецца ведаць сваю гісторыю, свае гістарычныя карані. Гэта неабходна, каб адчуваць не толькі сувязь часоў, але і каб выкарыстоўваць гістарычны вопыт, не паўтараць памылак, а браць з мінулага ўрокі, неабходныя для вырашэння сучасных задач. Увогуле, нельга ўявіць сабе цывілізаванага чалавека, а тым больш грамадзяніна той ці іншай краіны, які б не ведаў гісторыю сваёй Айчыны. Ва ўсім свеце назіраецца ўстойлівая цікавасць не толькі да мінулага насельнікаў пэўнага рэгіёна, але і імкненне максімальна захаваць і зберагчы сваю гістарычную спадчыну, як матэрыяльную, так і духоўную. Гэта з’яўляецца аксіёмай, паказчыкам цывілізаванасці. У наш час фактычна ўсюды гістарычнае бяспамяцтва лічыцца вялікай заганай. Наш народ мае багатую гістарычную спадчыну, але па шэрагу прычын яна яшчэ не поўнасцю ўзноўлена. У апошнія дзесяцігоддзі цікавасць да яе значна ўзрасла, адкрыты новыя старонкі нашай гісторыі, яна падаецца больш разнастайна і перш за ўсё праз дзейнасць людзей, гістарычных асоб. Другімі словамі, яна набыла чалавечы воблік замест гісторыі сацыяльных канфліктаў. Чым жа была выклікана гэтая цікавасць? Тут маюць месца і суб’ектыўныя, і аб’ектыўныя фактары. Трэба адзна- чыць, што на працягу вельмі доўгага часу гісторыя нашай Айчыны падава- лася ў значнай меры аднабакова. Спачатку яна даследавалася ў межах поль- скай гісторыі, затым, у ХІХ стагоддзі, зыходзячы з дзяржаўнай ідэалогіі “заходнерусізма”, пазней, у даваенны перыяд, у адпаведнасці з асноўнымі ідэямі “Краткого курса истории ВКП(б)”, у пасляваенны – пад уплывам суб’ектыўных трактовак гістарычнага працэса з боку таго ці іншага кіраўніка дзяржавы. Пры гэтым галоўная ўвага ў гістарычных працах, падручніках ХХст. надавалася менавіта савецкаму перыяду і гісторыі СССР. Гэтая палітызаванасць гісторыі асабліва праявілася ў 1980-я гады (час “перабудо- вы”). У другой палове 80-х гадоў галоснасць пачалася з выяўлення і асвят- лення так званых “белых плям” у нашай гісторыі. З’явіліся шэраг гістарычных даследаванняў, артыкулы на гістарычную тэматыку сталі часта друкавацца ў тагачаснай прэсе. Пры гэтым у некаторых даследаваннях увага канцэнтравалася галоўным чынам на негатыўных баках ў жыцці савецкага грамадства. З аднаго боку, усё гэта мела даволі выразную палітычную мэту – праз крытыку дзяржаўнага ладу разгойдаць і затым разбурыць палітычную сістэму. З другога боку, гэта садзейнічала павышэнню цікавасці да гісторыі: людзі атрымалі магчымасць мець больш поўную і ўсебаковую інфармацыю аб тых ці іншых падзеях. Пасля распаду СССР некаторы час палітызаванасць у асвятленні гістарычнага працэсу заставалася. У пачатку 90-х гадоў працягвалі масава выходзіць публіцыстычныя выданні з негатыўным асвятленнем савецкай 6 гісторыі. Пачала друкавацца эмігранцкая літаратура. Гэта мела і станоўчы момант, бо чытачы маглі пазнаёміцца з раней невядомымі старонкамі нашага мінулага, з іншымі ацэнкамі тых ці іншых падзей. Нягледзячы на такі супярэчлівы шлях, з сярэдзіны 1990-х гадоў наву- ковыя працы і падручнікі сталі набываць фундаментальнасць, грунтоўнасць, аб’ектыўнасць. Цікавасць жа людзей да гісторыі істотна павялічылася. Гэта было выклікана аб’ектыўнымі фактарамі, бо зараз ідзе пабудова суверэннай дэмакратычнай беларускай дзяржавы. Зразумела, гэта патрабавала і патрабуе больш грунтоўнага вывучэння яе мінулага. Аднаўляюцца гістарычныя помнікі, адкрываюцца новыя старонкі гісторыі, што не можа не выклікаць зацікаўленасці сярод беларускай грамадскасці. Безумоўна, гісторыю любога народа нельга вывучаць у адрыве ад гісторыі іншых, у першую чаргу, суседніх краін. У школах гэта неяк кампенсіруецца тым, што паралельна ідзе вывучэнне ўсеагульнай гісторыі. У ВНУ усё гэта арганічна звязана ў адным прадмеце. Сувязь з гістарычнымі звесткамі аб іншых краінах асабліва патрэбна пры вывучэнні менавіта гісторыі Беларусі. У свой час акадэмік Радзім Гарэцкі, а затым навуковец Ігар Шаруха вызначылі, што геаграфічны цэнтр Еўропы знаходзіцца ў трохкутніку паміж Чэрвенем, Асіповічамі і Клічавым. Але Беларусь не толькі па геаграфічным размяшчэнні, але і па сваім геапалітычным становішчы знаходзіцца ў цэнтры ўвагі іншых дзяржаў, яе гісторыя таксама цесна звяза- на з іх гісторыяй. З гэтага вынікае, што галоўным метадам у яе вывучэнні з’яўляецца параўнальна-гістарычны метад, таксама выкарыстоўваюцца ста- тыстычны, структурна-функцыянальны і іншыя. Усе метады ўзаемазвязаны паміж сабою, дапаўняюць адзін аднаго і таму выкарыстоўваюцца ў розных спалучэннях. Беларуская дзяржаўнасць у сучасным разуменні з дакладна акрэсленымі дзяржаўнымі межамі склалася параўнальна позна. На працягу доўгага гістарычнага перыяду беларускія землі на ўмовах большай ці меншай аўтаноміі ўваходзілі ў склад іншых дзяржаўных утварэнняў. Таму існуе не- бяспека падмены гісторыі Беларусі гісторыяй гэтых дзяржаў. Напрыклад, калі лічыць, што ў эпоху сярэднявечча Вялікае княства Літоўскае было вы- ключна беларускай дзяржавай (што не зусім верна, бо ВКЛ – гэта хутчэй поліэтнічнае дзяржаўнае ўтварэнне), то і ў гэтым выпадку нельга забываць, што ў час яго росквіту беларускія землі, хаця і з’яўляліся ядром ВКЛ, але пры гэтым займалі менш паловы яго тэрыторыі. Што ж тады трэба вывучаць – гісторыю ўсіх гэтых зямель альбо абмежавацца гісторыяй беларускіх зямель у складзе ВКЛ? Такая ж праблема паўстае і пры даследаванні перыядаў ува- ходжання беларускіх зямель у склад Рэчы Паспалітай, Расійскай Імперыі, БССР у складзе СССР. Адказ на гэтае пытанне наступны: трэба вывучаць гісторыю Беларусі ў кантэксце гісторыі іншых дзяржаў, у першую чаргу еўрапейскіх. Яшчэ адна праблема заключаецца ў тым, што з прычыны складанага гістарычнага развіцця этнічныя межы беларускага этнасу не супадаюць з 7 дзяржаўнымі. Напрыклад, гістарычны дакумент аб утварэнні БССР быў пры- няты ў Смаленску (на той час – беларускай тэрыторыі), а дакумент аб уз’яднанні Заходняй Беларусі з БССР – у Беластоку, які таксама быў тады беларускім горадам. Але цяпер адзін з іх адносіцца да Расіі, другі – да Польшчы. Як быць? Калі ўзяць за аснову этнічныя межы, то трэба мець на ўвазе цяжкасці іх дакладнага вызначэння. Калі ж зыходзіць з дзяржаўных межаў, то яны хаця і дакладна акрэслены, але ў сувязі з палітычнай сітуацыяй нярэдка змяняліся. Таму правільна будзе не забываючы аб прыкладных этнічных межах, усё ж зыходзіць з дзяржаўных межаў, хаця гэта і не выклю- чае нейкую ўмоўнасць пры вывучэнні гісторыі Беларусі. Якія ж задачы стаяць перад намі? У шырокім плане яны вынікаюць з сацыяльных функцый гісторыі. Гэта перш за ўсё выхаваўчая функцыя. Вывучэнне, веданне гісторыі Беларусі дапамагае выпрацаваць грамадзянскую пазіцыю, выхаваць павагу і любоў да свайго края і народа. Другой функцыяй з’яўляецца пазнавальная. Увесь змест нашага курса абавязвае да набыцця ведаў аб мінулым як канкрэтнага рэгіёна, так і іншых краін. Трэцяя функцыя – прагнастычная або прыкладная. Яна заклікана выяўляць не толькі заканамернасці, але і тэндэнцыі гістарычнага развіцця, па-першае, каб не паўтараць мінулых памылак або, наадварот, выкарыстаць у практычных мэтах станоўчы вопыт продкаў, па-другое, дазваляе даследаваць не толькі адзін шлях развіцця, але і іншыя, каб выпрацаваць на будучае най- больш аптымальныя. Калі ж звярнуцца да больш вузкіх, прагматычных задач, то яны будуць заключацца перш за ўсё ў замацаванні, паглыбленні ведаў па гісторыі Беларусі, атрыманых у школе, набыцці навыкаў самастойнай даследчай рабо- ты ў гэтай галіне. 1.2. Перыядызацыя гісторыі Беларусі Гісторыя Беларусі падзяляецца на пэўныя перыяды. Тым не менш існуе праблема яе перыядызацыі. Яна вынікае перш за ўсё з вызначэння крытэрыяў, па якіх трэба вылучаць тыя ці іншыя этапы ў развіцці грамадства. Доўгі час у савецкай гістарычнай навуцы дамініраваў фармацыйны па- дыход да перыядызацыі гісторыі, які ў цэнтр увагі ставіў працу, вытворчыя адносіны і сацыяльныя канфлікты. Яго абгрунтавалі К. Маркс, Ф. Энгельс і творча пашырыў У. І. Ленін. Сутнасць фармацыйнай канцэпцыі ў тым, што гістарычны працэс вызначаецца развіццём вытворчых сіл. Калі ж яны пачы- наюць супрацьстаяць вытворчым адносінам, то пачынаецца змена грамадска- эканамічных фармацый. Згодна з гэтым былі вызначаны наступныя фармацыі, якія адпавядаюць пэўным этапам грамадскага развіцця: перша- бытнаабшчынны лад, рабаўладальніцкі, феадалізм, капіталізм, сацыялізм і ў перспектыве – камунізм. Гэтая канцэпцыя зыходзіць з прынцыпаў адзінага, 8 заканамернага і прагрэсіўнага гістарычнага працэса, дынаміку развіцця якога вызначае вытворчая сфера. Як бачым, яна вызначае адналінейны характар гістарычнага развіцця. На самой справе, развіццё асобных краін не такое простае, тут можна бачыць і поспехі і адступленні назад, і вызначаецца яно не толькі працай, але і гістарычнымі асобамі, іх паводзінамі, асабліва ў экс- трэмальных сітуацыях, а таксама духоўнай сферай. Гісторыкі не адмаўляюць цалкам гэту перыядызацыю, але, відавочна, што яна больш адносіцца да ўсеагульнай гісторыі чалавецтва, і не заўсёды яе можна прымяніць у адносінах да гісторыі асобных краін. Так, напрыклад, для Беларусі праблема- тычна развіццё рабаўладальніцкага ладу ў класічным выглядзе, ды і капіталізм не паспеў поўнасцю развіцца. У многіх краінах свету прыярытэт аддаецца цывілізацыйнаму падыхо- ду да вывучэння гісторыі, да стварэння яе перыядызацыі. Нагадаем, што наш прадмет прадугледжвае вывучэнне гісторыі Беларусі ў кантэксце сусветнай цывілізацыі. Што ж такое цывілізацыя? Амерыканскі антраполаг Л. Морган разглядаў цывілізацыю як стадыю развіцця чалавечага грамадства, якая наступіла ўслед за дзікунствам і варварствам і характарызавалася ўзнікненнем класаў, дзяржавы, прыватнай уласнасці. Сучасныя вучоныя вызначылі цывілізацыю як этап у гісторыі чалавецтва, які характарызуецца пэўным узроўнем патрэб, здольнасцей, ведаў чалавека, тэхналагічным і эканамічным спосабамі вытворчасці, сістэмай палітычных і грамадскіх адносін, узроўнем грамадскай свядомасці, культуры. Як бачым, цывілізацыйны падыход больш рознабаковы, у адрозненне ад фармацыйнага ён у цэнтр увагі ставіць не толькі вытворчасць, вытворчыя адносіны і звяза- ныя з гэтым сацыяльныя канфлікты, але і самога чалавека, яго ролю ў гісторыі, развіццё палітычных інстытутаў, грамадскай свядомасці, культуру і інш. Цывілізацыйны падыход можа прымяняцца да гісторыі кожнай краіны або групы краін і арыентуе на пазнанне гісторыі як шматварыянтнага працэ- са. У адпаведнасці з гэтым і падыходы да перыядызацыі больш разнастай- ныя. Прадстаўнікі цывілізацыйнага падыходу М. Данілеўскі, А. Тойнбі, О. Шпенглер і іншыя зыходзілі з таго, што няма адзінага гістарычнага працэ- са, а ёсць развіццё асобных цывілізацый, якое носіць цыклічны характар і вы- значаецца рэлігійным, культурным, палітычным, грамадска-эканамічным і іншымі фактарамі. Але цывілізацыйны падыход мае і пэўныя недахопы. Адзін з іх – не зусім дакладнае вызначэнне тыпаў цывілізацый. Асобныя даследчыкі ў цэнтр увагі ставяць палітычныя праблемы, іншыя – сацыяльна-эканамічныя, куль- турныя і г. д. У пачатку ХХ стагоддзя беларускія гісторыкі Вацлаў Ластоўскі і Усе- валад Ігнатоўскі прапанавалі свой падыход да перыядызацыі гісторыі Беларусі, які быў заснаваны на вылучэнні этапаў беларускай дзяржаўнасці. Згодна з ім былі вылучаны такія этапы беларускай дзяржаўнасці, як Полацкае княства, уваходжанне беларускіх зямель у склад Вялікага княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі. Лагічным працягам гэтай перыядызацыі 9 з’яўляецца савецкі этап і этап станаўлення самастойнай беларускай дзяржаўнасці. Гэтая перыядызацыя і пакладзена ў аснову курса, але з улікам фарма- цыйнага і цывілізацыйнага падыходаў. Пры гэтым увага надаецца не толькі эканамічнай або палітычнай гісторыі нашай краіны, але і пытанням этнічнай гісторыі, духоўнага жыцця нашых продкаў, ролі асоб у гістарычным працэсе і г. д. 1.3. Крыніцы і гістарыяграфія Існуе думка, што гісторыя – гэта не навука, а хутчэй “палітыка, зверну- тая ў мінулае”. Сапраўды, ці могуць нашы веды аб мінулым быць аб’ектыўнымі і дакладнымі. Канешне, на ацэнку тых ці іншых гістарычных падзей значны ўплыў можа аказаць грамадзянская або палітычная пазіцыя даследчыка, нават сацыяльны заказ улад. У гэтым плане трэба ўзгадаць “рэлятывісцкую канцэпцыю” амерыканскай інтэлектуальнай гісторыі, прыхільнікі якой лічаць, што гісторыя павінна займацца не рэканструкцыяй мінулага, а абслугоўваць сацыяльны заказ, які ставіць сучаснасць. Як суп- рацьлегласць гэтаму падыходу паспяхова развіваецца і другі накірунак у вывучэнні і выкладанні гісторыі – “аб’ектывісцкі”, якога прытрымліваюцца беларускія гісторыкі. Канешне, рэалізаваць яго таксама няпроста, таму што кожны чалавек мае свае погляды. Таму тут важна працаваць непасрэдна з гістарычнымі крыніцамі. Гістарычныя крыніцы – гэта ўсё тое, што мае інфармацыю аб мінулым, іх можна ўмоўна падзяліць на наступныя віды: археалагічныя, этнаграфічныя, кіна-фота-фона-дакументы, пісьмовыя. Археалагічныя крыніцы дазваляюць даследаваць найбольш старажыт- ныя гістарычныя перыяды, якія характарызуюцца адсутнасцю або нешматлікасцю пісьмовых крыніц. Каштоўнасць археалагічных крыніц у тым, што яны пастаянна абнаўляюцца, праводзяцца раскопкі, знаходзяцца новыя артэфакты (артэфакт – гэта фізічны аб’ект, зроблены рукамі чалавека). Недахопам жа з’яўляецца недакладнасць. На аснове археалагічных знаходак мы не можам з дакладнасцю да пэўнай даты вызначыць, калі адбыліся тыя ці іншыя падзеі, не можам вызначыць імёны ўдзельнікаў падзей ці нават іх этнічную прыналежнасць. Этнаграфічныя крыніцы – гэта абрады, традыцыі, прадметы побыту, гаспадарчыя прылады, традыцыйнае адзенне і харчаванне. Этнаграфічныя крыніцы даюць магчымасць атрымаць уяўленне аб матэрыяльнай, духоўнай і сацыяльнай культуры нашых продкаў. Асобную групу крыніц складаюць кіна-фота-фона-дакументы. Яны да- носяць да нас воблік, галасы непасрэдных удзельнікаў падзей, творцаў гісторыі, адлюстроўваюць імгненні гэтай гісторыі. Пісьмовыя крыніцы – гэта найбольш грунтоўная па звестках група дакументаў, якая дазваляе выявіць не толькі падзеі мінулага, але і іх удзельнікаў, вызначыць больш дакладна храналогію гэтых падзей. Да 10 пісьмовых крыніц адносяцца заканадаўчыя акты, статыстычныя матэрыялы, летапісы і хронікі, мемуары, літаратурныя і публіцыстычныя творы, матэ- рыялы перыядычнага друку. Вялікую каштоўнасць для даследчыка маюць летапісы. Адной з най- больш старажытных крыніц з’яўляецца “Аповесць мінулых гадоў”, дзе мы сустракаем першыя згадкі аб плямёнах, якія пражывалі на тэрыторыі сучас- най Беларусі, гістарычных асобах і падзеях Х – ХІІ стст. Больш шырокія звесткі мы знаходзім у Лаўрэнцьеўскім, Іпацьеўскім, Радзівілаўскім летапісах і асабліва ў рэгіянальных летапісах, такіх як “Летапісец вялікіх князёў літоўскіх”, “Хроніка Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага”, “Хроніка Быхаўца”, Баркулабаўскі летапіс. У іх ёсць звесткі аб княжацкіх дынастыях, палітычных падзеях, якія адбываліся ў межах ВКЛ, гаспадарцы асобных рэгіёнаў. Шэраг матэрыялаў аб сярэдневечнай Беларусі нам даюць нямецкія і польскія хронікі. Заканадаўчыя акты старажытнасці прадстаўлены перш за ўсё статутамі, прывілеямі князёў. Матэрыялы справаводства змешчаны ў “Літоўскай мет- рыцы” – дзяржаўным архіве Вялікага княства Літоўскага. У ХVІІІ – ХХ ста- годдзях з’яўляюцца шматлікія юрыдычныя дакументы судовых устаноў, іншая дзяржаўная дакументацыя, канстытуцыя. Сярод статыстычных матэрыялаў асаблівую цікавасць маюць “інвентары” маёнткаў і розныя гаспадарчыя апісанні ХVІ – ХХ стагоддзяў, статыстычныя зборнікі і інш. Важнымі крыніцамі з’яўляюцца перапісы насельніцтва, якія пачаліся праводзіцца з ХІХ стагоддзя. У ХVІ стагоддзі з’яўляецца мемуарная літаратура. Гэта запіскі іншаземцаў, якія наведвалі Беларусь, дзённікі, напрыклад, Фёдара Еўлашэўскага, Афанасія Філіповіча. Успаміны, дзённікі палітычных, куль- турных дзеячаў ХІХ – ХХ стагоддзяў асвятляюць шырокі спектар падзей та- го часу. Шматлікую групу крыніц складаюць літаратурныя творы, пачынаючы з былін, казак, “Слоў – казанняў” Кірылы Тураўскага, апісання жыццяў свя- тых, напрыклад, Ефрасінні Полацкай, твораў Францыска Скарыны, Сымона Буднага, Сімяона Полацкага і заканчваючы творамі паэтаў і празаікаў ХХ стагоддзя. У перыяд новага і навейшага часу важнае значэнне набывае перыядыч- ны друк. Найбольш цікавымі крыніцамі з’яўляюцца газеты “Мужыцкая праўда”, “Наша ніва”, часопіс “Наш край” і іншыя. Пачынаючы з ХІХ стагоддзя, з’яўляюцца публікацыі дакументаў па гісторыі Беларусі. Найбольш важнымі з іх з’яўляюцца шматтомныя выданні Пецярбургскай і Віленскай археаграфічных камісій, якія публікаваліся ў дру- гой палове ХІХ – пачатку ХХ стагоддзя. У савецкі час таксама былі надрука- ваны шматлікія зборнікі дакументаў, сярод іх трэба ўзгадаць двухтомнік “Гісторыя Беларусі ў дакументах і матэрыялах” (1936 г., 1940 г.), зборнікі дакументаў па гісторыі Беларусі перыяду феадалізму, капіталізму, савецкага 11 часу, партызанскаму і падпольнаму руху ў Беларусі ў гады Вялікай айчыннай вайны, выдадзеныя у другой палове ХХ стагоддзя. Першымі прафесійнымі гісторыкамі Беларусі былі прафесары Віленскага ўніверсітэта. Міхал Баброўскі вывучаў старадрукі, славянскія летапісы, упершыню звярнуў увагу на творчасць Францыска Скарыны. Ігнат Даніловіч вывучаў Статуты, летапісы Вялікага княства Літоўскага. Тэадор Нарбут з’яўляецца аўтарам “Гісторыі літоўскага народа” ў 9-ці тамах. Значны ўклад у развіццё гістарычнага краязнаўства Беларусі ўнеслі браты-археолагі Яўстафій і Канстанцін Тышкевічы. Яны даследвалі курганы, з’явіліся пачынальнікамі музейнай справы, пісалі навуковыя працы па краязнаўству. У ХІХ стагоддзі вывучэннем гісторыі і этнаграфіі Беларусі займаліся А. Кіркор, І. Г. Грыгаровіч, П. М. Шпілеўскі, А. Сапуноў, Е. Р. Раманаў, М. Я. Нікіфароўскі, Я.Ф. Карскі і інш. Вучоны і грамадскі дзеяч Адам Кіркор напісаў асобны том, прысвечаны Беларусі, у шматтомным выданні “Живо- писная Россия” І. Грыгаровіч сабраў матэрыялы для некалькіх тамоў зборнікаў дакументаў па гісторыі Беларусі. Пісьменнік-этнограф П. Шпілеўскі займаўся вывучэннем беларускага фальклору, напісаў кнігу “Падарожжа па Палессю і паўночна-заходняму краю”. Вывучэннем народна- га фальклору займаліся таксама. П. В. Шэйн, Е. Р. Раманаў, І. Насовіч. Е. Раманаў падрыхтаваў пяць тамоў “Беларускага зборніка”, дзе змешчаны казкі, прымаўкі, песні беларусаў. Яўхім Карскі вядомы перш за ўсё сваёй трохтомнай працай “Беларусы”. З гэтага часу пачынаецца мэтанакіраванае вывучэнне гісторыі Беларусі. У 1910 годзе В. Ластоўскі выдае “Кароткую гісторыю Беларусі”. З ус- таляваннем савецкай улады ў 1922 годзе выйшаў вельмі сціплы падручнік У. Ігнатоўскага “Кароткі нарыс гісторыі Беларусі”. У Ігнатоўскі і В. Ластоўскі выкладалі гісторыю Беларусі з нацыянальных пазіцый, але іх працы доўгі час не былі вядомымі чытачам. Грунтоўная “Гісторыя Беларусі” М. Доўнар-Запольскага, напісаная ім у 1926 годзе, убачыла свет толькі ў 1994 годзе. У 20-я гады ХХ стагоддзя над “Гісторыяй Беларусі” працаваў стваральнік і першы рэктар БДУ У. І. Пічэта, але яна ўпершыню ўбачыла свет толькі ў 90-я гады ХХ стагоддзя. Увогуле, у 20-я – 30-я гады ХХ ста- годдзя было выдадзена каля 250 прац па гісторыі Беларусі. Сярод вядомых гісторыкаў трэба таксама назваць Ф. Ф. Турука, У. І. Пічэту, К. І. Кернажыцкага, А. І. Цвікевіча і іншых. У пасляваенны час вывучэнне гісторыі Беларусі яшчэ больш паглыбілася і пашырылася. Гэтаму садзейнічала і дэмакратызацыя савецкага грамадства, якая пачалася з другой паловы 50-х гадоў. Можна назваць дзесяткі і нават сотні імён беларускіх гісторыкаў, шырока вядомых не толькі ў сваёй краіне, але і далёка за яе межамі. Гэта перш за ўсё Э. М. Загарульскі, І. М. Ігнаценка, А. П. Ігнаценка, Н. В. Каменская, А. П. П’янкоў, А. І. Залескі, І.Р. Іофэ, З. Ю. Капыскі, Я. Н. Мараш, И. Я. Марчанка, П. Ц. Петрыкаў, С. М. Самбук, М. С. Сташкевіч і іншыя. Многія з іх працягваюць плённа працаваць і сёння. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1954 годзе была выдад- 12 зена “История Белорусской ССР” пад рэдакцыяй У. Перцава, К. Шабуні, Л. Абецэдарскага. Увогуле, з калектыўных выданняў савецкага перыяду най- больш каштоўным з’яўляецца пяцітомная “Гісторыя Беларускай ССР” (1972 – 1975 гг.). Пасля абвяшчэння незалежнасці Рэспублікі Беларусь узмацнілася цікавасць да гістарычнага мінулага нашай краіны. У 1990-я гады ХХ стагоддзя і ў пачатку ХХІ стагоддзя з’явілася вялікая колькасць публіцыстычных матэрыялаў, артыкулаў, матэрыялаў шматлікіх навуковых канферэнцый. Пачалі выходзіць новыя гістарычныя часопісы – “Беларуская мінуўшчына”, “Спадчына”, “Беларускі гістарычны часопіс” і іншыя. Пачы- наючы з 1994 года, выходзіць шэраг падручнікаў па гісторыі Беларусі. Сярод іх можна вызначыць такія выданні, як “Нарысы гісторыі Беларусі” у двух ча- стках пад рэдакцыяй М. П. Касцюка (1994 г., 1995 г.), “Гісторыя Беларусі” у двух частках пад рэдакцыяй Я. К. Новіка і Г. С. Марцуля (1998 г.), “Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветных цывілізацый” пад рэдакцыяй В. І. Галубовіча, Ю. М. Бохана (2005 г.) і іншыя. У 1993 – 2003 гг. была выдад- зена энцыклапедыя па гісторыі Беларусі. Найбольш грунтоўным акдэмічным выданнем з’яўляецца шасцітомнік “Гісторыя Беларусі” пад рэдакцыяй акадэміка М. П. Касцюка. Дарэчы, у 2007 годзе выйшаў бібліяграфічны даведнік “Гісторыкі Беларусі ў пачатку ХХІ стагоддзя”, дзе змешчаны дад- зеныя аб 457 вучоных, якія ўнеслі свой уклад у беларускую гістарычную на- вуку. Сярод іх такія вядомыя вучоныя, як П. І. Брыгадзін, Г. Я. Галенчанка, А. А. Каваленя, Я. К. Новік, П. Г. Чыгрынаў, У. К. Коршук і іншыя. Такім чынам, апошнія дзесяцігоддзі з’явіліся значным этапам у развіцці беларускай гістарычнай навукі. Глава 2. Свет і Беларусь у старажытны перыяд 2.1. Першабытнае грамадства як агульны этап у гісторыі чалавецтва. Каменны век на тэрыторыі Беларусі 2.2. Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае пе- расяленне народаў”. Балты на тэрыторыі Беларусі 2.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і славян- ская каланізацыя Беларусі 2.4. Духоўная культура і мастацтва першабытных людзей 2.1. Першабытнае грамадства як агульны этап у гісторыі чалавец- тва. Каменны век на тэрыторыі Беларусі Гісторыя пачынаецца са з’яўленнем першага чалавека. На сёняшні дзень існуе шмат тэорый наконт таго, дзе і як адбылася гэта падзея. Многія з іх не маюць пад сабой ніякага навуковага абгрунтавання, як, напрыклад, 13 тэалагічная (крэацыйная) канцэпцыя, што прыпісвае ўзнікненне чалавека бо- жай волі, ці ўфалагічная тэорыя, якая заяўляе аб іншапланетным паходжанні людзей. Навуковая тэорыя, прынятая ў нашай краіне і ў большасці іншых, грунтуецца на эвалюцыйнай тэорыі Ч. Дарвіна (1809 – 1882), які ў сваіх кнігах “Паходжанне відаў шляхам натуральнага адбора” (1859) і “Паходжан- не чалавека і палавы адбор” (1871) даказваў, што ў працэсе барацьбы за існаванне выжываюць тыя прадстаўнікі жывёльнага свету, якія ў найбольшай ступені прыстасоўваюцца да змяніўшыхся навакольных умоў. Пры гэтым ад- бываюцца біялагічныя змены як у антагенэзе (індывідуальным развіцці арганізмаў), так і ў працэсе філагенэза (развіцці асобных відаў, родаў, сямействаў, атрадаў і класаў). Чалавечая псіхіка, яго мышленне і працоўныя магчымасці, па меркаваннях Дарвіна, ёсць шматліка памножаныя натураль- ным адборам інстынкты. На базе дарвінаўскай тэорыі эвалюцыі К. Маркс і Ф. Энгельс распрацавалі працоўную мадэль паходжання чалавека і чалавечага грамадст- ва. Найбольш яскрава гэтая канцэпцыя апісана ў працах Ф. Энгельса “Роль працы ў працэсе пераўтварэння малпы ў чалавека” і “Паходжанне сям’і, пры- ватнай уласнасці і дзяржавы”. Вялікую ролю ў з’яўленні чалавека і соцыума адыграла неабходнасць здабываць ежу ў змяніўшыхся прыродных умовах, што прывяло да пачатку выкарыстання малпамі прылад працы і да іх арганізацыі ў іерархічныя групы, дзе ў працэсе сумеснай дзейнасці выпраца- валася мова і пачало развівацца мышленне. Адносна месца з’яўлення першых людзей да гэтага часу няма поўнай яснасці. Некаторыя навукоўцы лічаць, што гэта адбылося ў Цэнтральнай Аф- рыцы, іншыя называюць востраў Яву магчымай прарадзімай чалавецтва. Працэс эвалюцыі пачаўся яшчэ ў эпоху міацэна, паміж 20 – 12 мільёнамі гадоў таму назад. У гэты перыяд з’явіліся арыапітэкі і дрыапітэкі – чалавека- падобныя малпы, якія былі яшчэ часткай жывёльнага свету. Іх развіццё затармазілася ў эпоху пліацэну (12 – 2,5 млн. гадоў таму назад), паколькі гэта было звязана з пачаткам ледавіковага перыяду і рэзкім пахаладаннем. Але менавіта змена клімату прывяла малпаў да неабходнасці прыстасоўвацца да новых умоў існавання. У выніку каля 4 – 1,5 млн. гадоў на тэрыторыі Афры- канскага кантынента з’явіліся і шырока рассяліліся аўстралапітэкі (“паўднёвыя малпы”). Існавала 3 разнавіднасці гэтых істот, і да гэтага часу ідуць навуковыя спрэчкі, ці з’яўляюцца яны продкамі сучаснага чалавека, альбо гэта – тупіковая галіна ў эвалюцыйным развіцці чалавекападобных малпаў – рамапітэкаў. Аўстралапітэкі мелі важнае адрозненне ад папярэднікаў – яны пачалі жыць і адшукваць ежу на зямлі, а не на вяршынях дрэў. Гэта прывяло да змянення шкілету і садзейнічала развіццю прамахад- жэння. Прыкладна 3,5 – 2,5 млн. гадоў з’явілася новая істота, якую навукоўцы назвалі “Homo habilis” – “чалавек умелы”. Яго і можна лічыць першым чала- векам, бо аб’ём мозга ў яго значна перавышаў мозг малпы (ён дасягаў 550- 800 кубічных см), а самае галоўнае, ён пачаў выкарыстоўваць першыя ка- 14 менныя прылады працы – прыродную гальку, якую, аднак, амаль не апрацоўваў і, хутчэй за ўсё, выкарыстоўваў эпізадычна. З гэтага моманту па- чынаецца археалагічная перыядызацыя, якая выдзяляе ў жыцці першабытна- га чалавека тры вялікіх перыяды: каменны век, бронзавы век і жалезны век. Як зразумела па назвах, гэтыя перыяды адрозніваюцца матэрыяламі, з якіх першабытны чалавек вырабляў прылады працы. Пачатак каменнага веку датуецца прыкладна 3,5 – 2,5 млн. гадоў таму назад, а яго заканчэнне – 3 тыс. гадоў да н. э., пачатак і канец бронзавага веку – адпаведна II тыс. г. да н. э. – VIII – VII стст. да н. э., пачатак і канец жалез- нага – VIII – VII стст. да н.э. – VII – VIII стст. н. э. Акрамя таго, у кожным перыядзе выдзяляюць свае падперыяды, напрыклад, каменны век у сваю чар- гу падзяляецца на палеаліт (ранні – 3,2 млн. г. – 150 тыс. г.; сярэдні – 150 тыс. г. – 40 тыс. г.; позні – 40 тыс. г. – 9 тыс. г.), мезаліт ( 9 тыс. г. да н. э. – 5 тыс. г. да н. э.), неаліт ( 5 тыс. г. да н. э. – 3 тыс. г. да н. э.); жалезны век адпаведна на ранні ( VIII ст. да н. э. – 4 ст. н. э) і позні ( IV ст. н. э. – VII – VIII ст. н. э.). У перыяд ранняга (ніжняга) палеаліту, у так званыя алдувайскую, да- шэльскую, шэльскую і ашэльскую эпохі адбылося ўзнікненне новых тыпаў чалавечых істот: пітэкантрапа, сінантрапа, атлантрапа, гейдэльбергскага ча- лавека і інш. Аб’ём мозга пітэкантрапа быў каля 870 кубічных см, а ў сінантрапа яшчэ больш – каля 1040 кубічных см. Гэтыя віды актыўна выкарыстоўвалі прылады працы, знойдзеныя ў прыродзе – камяні і палкі, а таксама грубаапрацаваныя галечныя прылады (рубілы, разакі, адшчэпы), вялі статкавы вобраз жыцця, займаліся збіральніцтвам і прымітыўным паляван- нем. У гэты час адбываецца пераход да новага тыпу чалавека – “Homo erektus” – “чалавек прамахадзячы”. Надалей эвалюцыя прывяла да з’яўлення “Homo sapiens” – “чалавека разумнага”. Яго мозг набліжаўся да размераў мозга сучаснага чалавека – каля 1400 кубічных см. З’яўленне “чалавека разумнага” прыпадае на перыяд каля 200 – 150 тыс. гадоў таму назад. Да гэтага часу адносяць так званых “неандэртальцаў”. Гэты чалавечы тып атрымаў назву ад ракі Неандэрталь у Германіі, у даліне якой у 1856 годзе ўпершыню былі знойдзены яго костныя астанкі. У далейшым яны былі адкрыты і ў іншых месцах Еўропы, што свед- чыць пра шырокае распаўсюджанне неадэртальцаў. Перыяд існавання неан- дэртальскага чалавека называюць эпохай мусцье, гэта час сярэдняга палеаліту. Існавала некалькі тыпаў неандэртальцаў, якія мелі мозг аб’ёмам паміж 1300 – 1600 кубічных см., дасягалі росту 1,6 м., іх сярэдняя працягласць жыцця складала каля 30 гадоў (каля 40% усіх знойдзенных астанкаў – астанкі людзей, што памёрлі паміж 20 – 30 гадамі, 40% – да 20 гадоў, і толькі 20% пражылі болей, самы стары шкілет чалавека – прыкладна да 50 гадоў). Неан- дэртальцы мелі выцягнутую ўперад сківіцу, высокія надброўныя дугі, па знешнім выглядзе больш нагадвалі сучасных шымпанзэ. Тым не менш, яны былі ўжо зусім разумнымі істотамі, умелі не толькі карыстацца прыроднымі прыладамі працы, але і рабілі іх самі. Выяўлены груба апрацаваныя камен- 15 ныя прылады з крэменю, якія рабіліся наступным чынам: ад крэмневага нуклеўса пры дапамозе другога камня адбіваліся невялікія кавалкі, у выніку з’яўлялася прылада з вострай кромкай, якой можна было рэзаць, рубіць ці скрэсці. У неандэратльцаў узніклі і першыя асобныя мужчынскія і жаночыя прылады – востраканечнікі і скрэблы адпаведна, што сведчыць пра архаічны падзел працы. Таксама гэтыя людзі маглі штучна здабываць і падтрымліваць агонь, у месцах стаянак неандэртальцаў знойдзены вогнішчы. Значыць, яны выкарыстоўвалі тэрмічную апрацоўку ежы (жарку), што не магло не адбіцца добрым чынам на паляпшэнні і ўдасканальванні іх фізічнага тыпу. Неандэр- тальцы былі першымі жывымі істотамі, якія сталі хаваць сваіх памерлых сародзічаў. На тэрыторыі Еўропы знойдзенна некалькі неандэртальскіх пахаванняў: гэта прыродныя ямы, вымаіны, пячоры, куды змяшчалі цела ня- божчыка і прыкрывалі зверху камянямі, веткамі, зямлёй. У адным з такіх пахаванняў каля цела знойдзены букет альбо вянок з раслін. Магчыма, гэта сведчанне зараджэння пахавальнага культа і рэлігійных уяўленняў. Што ты- чыцца сацыяльнай арганізацыі, то хутчэй за ўсё гэта быў чалавечы статак, за- снаваны на праміскуітэце – неўпарадкаваных палавых сувязях. Менавіта неандэрталец стаў першым тыпам чалавека, што пранік на тэрыторыю Беларусі. У час шырокага рассялення першых людзей па Еўропе (каля 600 тысяч гадоў таму назад) тэрыторыя нашай краіны была непрыдат- ная для асваення, бо была пакрыта ледавіком. У той час адбыліся 3 абледзяненні, якія закранулі Беларусь: 1) Бярэзінскі (Окскі) ледавік доўжыўся ад 500 да 350 тыс. гадоў таму назад; 2) Дняпроўскі доўжыўся ад 300 да 110 тыс. гадоў таму назад; 3) Валдайскі – 90 – 13 тыс. гадоў да н. э. Паміж Бярэзінскім і Дняпроўскім ледавікамі існавала эпоха першага міжледавікоўя (350 – 300 тыс. гадоў таму назад), калі на тэрыторыі Беларусі ўпершыню з’явіліся расліны, падобныя на сёняшнія (хваёвыя і шыракалістыя лясы), буйныя жывёлы (маманты, шарсцістыя насарогі, паўночныя алені і інш.), але слядоў знаходжання чалавека у гэты час у дадзеным арэале не знойдзена. Толькі паміж Дняпроўскім і Валдайскім ледавікамі, у час другога (Мікулінскага) міжледавікоў’я (110 – 90 тыс. гадоў таму назад) пачалося пранікненне неандэртальцаў на паўднёвы ўсход Беларусі. Аб гэтым сведчаць грубаапрацаваныя каменныя прылады працы, знойдзеныя каля вёсак Абідавічы, Свяцілавічы, Клеевічы і Падлужжа. Аднак ні стаянак неандэртальцаў, ні іх касцяных рэшткаў на Беларусі пакуль не знойдзена. Пранікненне неандэртальцаў адбывалася ў час сярэдняга палеаліта (эпоха Мусцье). Але апошні ледавік (Валдайскі) прымусіў людзей зноў пакінуць тэрыторыю Беларусі. На гэты раз ільдом была закрыта толькі паўночная частка нашай рэспублікі – Віцебскае Паазер’е, але ў сумежных раёнах пражыванне было немагчыма з-за суровага клімату. Некалькі разоў ледавік адступаў і зноў вяртаўся. У час аднаго з такіх пацяпленняў, у эпоху верхняга палеаліту, на тэрыторыю Беларусі пранік чалавек сучаснага тыпу – краманьёнец. Краманьёнцы (Homo sapiens – “чалавек разумны”) з’яўляюцца апошнім тыпам у эвалюцыі чалавека. Іх аб’ём мозга дасягаў больш за 2000 16 кубічных см., па знешняму выгляду яны поўнасцю адпавядалі сучаснаму ча- лавеку. З’яўленне краманьёнцаў адносяць да 50 – 40 тысяч гадоў да н. э. На тэрыторыі Беларусі яны ўпершыню пасяліся каля 35 – 30 тысяч гадоў да н. э. Ад часоў верхняга палеаліту ў нас захавалася 2 стаянкі: Юравічы (да- туецца 24 тыс. гадоў да н. э.) і Бердыж (21 тыс. гадоў да н. э.). Абедзве яны знаходзяцца на паўднёвым усходзе Беларусі, бо чалавек рассяляўся з поўдня, па цячэнні ракі Днепр і яго прытокаў. На стаянках знойдзены рэшткі жытлаў, якія ўяўлялі сабой пабудовы паўзямлянкавага тыпу з костак буйных жывёл (у асноўным мамантаў), абцягнутых скурамі. У цэнтры жытлаў знаходзіліся вогнішчы, на якіх гатавалі ежу і пры дапамозе якіх ацяплялі памяшканне. Таксама знойдзены крамянёвыя прылады працы (наканечнікі коп’яў, нажы, скрэблы, рэтушоры і адбойнікі для апрацоўкі крэмніевых нуклеўсаў і інш.), апрацаваныя косткі жывёл, некаторыя з касцяных вырабаў аздоблены арна- ментам – гэта першыя ўзоры старажытнага мастацтва. На стаянках, па падліках навукоўцаў, адначасова пражывала ўсяго па 35 – 40 чалавек, асноўнымі заняткамі якіх было калектыўнае паляванне загоннага тыпу, рыбалоўства і збіральніцтва. Існаваў архаічны падзел працы паміж мужчынамі і жанчынамі. Хутчэй за ўсё, сацыяльная арганізацыя гэтых люд- зей уяўляла сабой раннеродавую мацярынскую абшчыну. 16 – 15 тысяч гадоў да н. э. пачалося чарговае пахаладанне, і людзі вы- мушаны былі пайсці з Беларусі на поўдзень, пакінуўшы свае стаянкі. Толькі каля 11 тыс. гадоў да н.э. ледавік канчаткова адышоў на поўнач і ўся тэрыто- рыя Беларусі стала прыдатнай для рассялення людзей. Ад ледавіка застаўся характэрны раўнінны рэльеф з марэннымі ўзгоркамі, у нетрах якіх захаваліся асадкавыя пароды, а на паверхні засталіся рэшткі горных парод у выглядзе шматлікіх камянёў – крэмня, граніта, базальта і інш. Таксама рэліктамі ледавіка сталі азёры, якіх асабліва шмат на поўначы Беларусі, ён жа пакінуў нам разгалінаваныя рачныя сістэмы. З апошнім пацяпленнем на Беларусі ўладкаваліся раслінны і жывёльны свет сучаснага тыпу. Вялізныя жывёлы накшалт маманта, шарсцістага насарога саступілі сваё месца бурым мядзвед- зям, высакародным аленям, зубрам, ваўкам і іншым больш дробным прадстаўнікам фауны, якія працягваюць сваё існаванне і да нашага часу. Да канца 10 – пачатку 9 тысячагоддзя да н. э. адносіцца пачатак мезаліта (сярэдняга каменнага века), які доўжыўся да 5 тысячагоддзя да н. э. У гэты час адбываецца канчатковае і поўнае засяленне чалавекам тэрыторыі Беларусі. На гэты раз сюды прышлі адразу некалькі груп плямёнаў рознай этнічнай прыналежнасці, якія ўтварылі 4 новыя этнічныя рэгіёны. З усходнееўрапейскай раўніны прышлі людзі, якія пасяліліся на тэрыторыі Ся- рэдняга Падняпроў’я, з поўдня чалавек па цячэнні Дняпра і яго прытокаў – Прыпяці і Бярэзіны – засяліў беларускае Палессе і цэнтральную частку краіны, з тэрыторыі Польшчы плямёны занялі захад Беларусі, а на поўначы, у Віцебскім Паазер’і, апынуліся выхадцы з тэрыторыі Германіі, якія прышлі сюды праз Польшчу і Літву. 17 Новыя плямёны стварылі першыя археалагічныя культуры на Беларусі: Свідэрскую, Каморніцкую, Яніславіцкую, Грэнскую і Сожскую. Яны адрозніваліся па метадах апрацоўкі камня і падзяляліся на культуры макралітычный, мікралітычнай ці змешанай макра-мікралітычнай вытворчасці. У макралітычных культурах выкарыстоўваліся прылады працы, зробленыя шляхам раскалвання крэмніевых нуклеўсаў на некалькі вялікіх адшчэпаў, з якіх вырабляліся нажы, скрэблы, разцы і іншыя вялікія прылады. Мікралітычная вытворчасць была заснавана на выкарыстанні маленькіх за- востраных адшчэпаў, якія ўладкоўваліся ў спецыяльныя асновы з дрэва ці косці і служылі ў якасці ляза, маленькага нажа, наканечнікаў стрэл і інш. Плямёны змешанай вытворчасці выкарыстоўвалі адначасова і тую, і другую тэхніку вырабу прылад працы. У мезаліце значна пашырыўся інвентар, з’явіліся каменныя сякеры, долата, адбылося вынаходніцтва першага механічнага прыстасавання – лука са стрэламі. Значна павялічылася коль- касць насельнікаў на Беларусі: да гэтага часу знойдзена каля 120 стаянак. Асноўным заняткам чалавека заставалася паляванне, а рыбалоўства і збіральніцва выконвалі дапаможную ролю. Сацыяльная арганізацыя – ранне- родавая мацярынская абшчына. Перыяд з 5 па 3 тысячагоддзе да н.э. называецца неалітам – новым ка- менным векам. У гэты час адбыліся карэнныя змены ў жыцці чалавека, якія атрымалі красамоўную назву “неалітычнай рэвалюцыі”. Сутнасць гэтай “рэвалюцыі” заключаецца ў пачатку перахода чалавека ад прысвойваючай гаспадаркі да вытворчай. Адбываецца зараджэнне новых заняткаў чалавека: жывёлагадоўлі, земляробства і першых рамёстваў. У гэты час чалавек прыручыў першых жывёл (сабаку і каня), пачаў штучнае развядзенне некато- рых злакаў і лекавых раслін. Ім былі вынайдзены ганчарнае і ткацкае рамёст- вы. Выраб глінянага посуду меў вялізнае значэнне, бо гэта дазволіла лепей зберагаць, транспарціраваць і прыгатаўляць прадукты харчавання і ежу. Ва- раныя стравы лепей засвойваліся арганізмам, што прывяло да павялічэння тэрмінаў жыцця і паляпшыння фізіялагічнага стану першабытнага чалавека. Акрамя гэтага, чалавек навучыўся новым метадам апрацоўкі каменя: піленню, шліфаванню, свідраванню. Прылады працы сталі больш разнастай- ныя і дасканалыя. Знойдзена вялікая колькасць неалітычных каменных сякер з ідэальна круглымі адтулінамі і адшліфаванай паверхняй, іншыя прылады з высокай тэхнікай апрацоўкі. Аднак павелічэнне колькасці прылад (у сувязі з павелічэннем колькасці людзей) прывяло да недахопу сыравіны для іх выра- бу. Колькасць крамянёвых нуклеўсаў, якія ляжалі на паверхні зямлі, рэзка скарацілася за папярэднія часы. Таму ў эпоху неаліту была наладжана здабы- ча крэмня шахтным спосабам. Каля пасёлка Краснасельскі Ваўкавыскага раёна Гродзенскай вобласці былі знойдзены шахты, дзе ў пластах крэйды старажытныя людзі здабывалі крэмень. Шахты дасягалі некалькіх метраў у глыбіню, мелі шматлікія разгалінаванні, некаторыя аб’ядноўваліся праз спе- цыяльныя калідоры. Гэта сведчыць аб працяглым часу карыстання дадзенымі 18 радовішчамі крэмня. Першабытныя шахцёры выкарыстоўвалі ў якасці інструментаў прылады з косці, прымітыўныя лесвіцы з ствалоў сосен. Рэвалюцыйныя змены ў гаспадарчай дзейнасці прывялі да паляпшэння жыццёвых умоў, што выклікала дэмаграфічны ўздым. Да эпохі неаліту адно- сяць больш за 500 стаянак, знойдзеных на тэрыторыі Беларусі. Вынаходніцтва глінянага посуду дала магчымасць больш дакладна вызна- чыць арэалы распаўсюджання археалагічных культур. Своеасаблівымі адрозненнямі сталі форма посуду і арнаменты на ім. На тэрыторыі Беларусі ў неалітычны перыяд вызначаюцца 4 групы археалагічных культур. На ўсходзе, у верхнім цячэнні Дняпра, вылучалася Верхнедняпроўская культура, адметнай рысай якой стала грабенчата-ямачная кераміка. Цэнтр Беларусі і паўднёвыя раёны (Палессе) займала Днепра-Данецкая культура, асноўная ча- стка якой размяшчалася на тэрыторыі Украіны. Яе вызначае грабенчата- накольчатая кераміка. Захад Беларусі з’яўляўся арэалам распаўсюджання Нёманскай культуры, на посудзе якой былі наколкі і насечкі. Поўнач займалі плямёны Нарвенскай групы, якіх адрознівала порыстая кераміка. Дно посуду гэтых культур было вострым ці закругленым для зручнасці карыстання на зямлі. Як і ў часы мезаліту, у неаліце працягвала сваё існаванне мацярынская родавая абшчына. Такім чынам, каменны век быў першай гістарычнай эпохай у жыцці чалавека, у гэты час адбылося вылучэнне чалавека з жывёльнага свету, яго рассяленне і эвалюцыя. На тэрыторыю Беларусі чалавек прыйшоў даволі по- зна, у перыяд сярэдняга палеаліту (эпоха мусц’е), і быў прадстаўлены двумя відамі: неандэртальцам і краманьёнцам, якія паслядоўна змянілі адзін друго- га. У час каменнага веку адбылося вынаходніцтва першых прымітыўных прылад працы з каменю, пачынаецца архаічны падзел працы, у неаліце за- раджаюцца новыя заняткі – земляробства, жывёлагадоўля і рамёствы. 2.2. Бронзавы век на Беларусі. З’яўленне індаеўрапейцаў і “Вялікае перасяленне народаў”. Балты на тэрыторыі Беларусі У канцы трэцяга – пачатку другога тысячагоддзя да н.э. пачынаецца новы перыяд, які атрымаў назву бронзавага веку. Ён доўжыўся да пачатку першага тысячагоддзя да н.э. Сваю назву гэты перыяд атрымаў таму, што ў гэты час чалавек навучыўся здабываць першы метал – медзь і на яго аснове рабіць бронзавыя прылады працы. На Беларусі гэты перыяд насіў умоўны характар, бо тут адсутнічалі радовішчы медзі і іншых металаў, неабходных для вырабу бронзы. Тут увесь час па-ранейшаму выкарыстоўваліся камен- ныя, касцяныя і драўляныя прылады. Тэхніка апрацоўкі каменю дасягнула найвышэйшага ўзроўню, выкарыстоўваліся прыёмы шліфавання, свідравання, пілавання і рэтушы. Бронзавых вырабаў было няшмат, у асноўным яны прадстаўлены зброяй і ўпрыгажэннямі. Яны дастаўляліся на тэрыторыю Беларусі шляхам менавага гандлю з плямёнамі Каўказа і Карпат. 19 Бронзавы век звязаны з пачаткам новага этнічнага этапу ў гісторыі Беларусі. У гэты час адбываецца рассяленне індаеўрапейцаў. Індаеўрапейская супольнасць узнікла прыкладна ў V – IV тысячагоддзі да н.э. Наконт яе прарадзімы да гэтага часу вядуцца навуковыя спрэчкі. У XIX ст. была пашырана версія пра Германію як магчымае месца нараджэння індаеўрапейцаў. Пазней узнікла версія, што рассяленне гэтай супольнасці ад- бывалася з поўдня Еўропы на поўнач, у выніку ўзнікла канцэпцыя яе Балкан- скага паходжання. Аднак на сёняшні час найбольш абгрунтаванай з’яўляецца тэорыя, распрацаваная савецкімі навукоўцамі В. Івановым і Т. Гамкрэлідзэ, у аснову якой пакладзены лінгвістычныя даследаванні, падмацаваныя археалагічнымі матэрыяламі. Згодна з ёй, прарадзіма індаеўрапейцаў знаходзілася ў межах Усходняй Анатоліі, Паўднёвага Каўказа і Паўночнай Месапатаміі. У IV тысячагоддзі да н.э. качавыя індаеўрапейскія народы ў выніку дэмаграфічнага выбуху пачалі рассяленне праз Іранскае пласкагор’е ў бок Афганістана і Індыі. Гэта былі інда-іранскія плямёны (арыйцы). Частка індаеўрапейцаў прайшла праз Сярэднюю Азію і рушыла на Захад, у Паўночнае Прычарнамор’е і ў Прыкаспійскія стэпы. У той жа час другая іх частка пайшла з Анатоліі на захад, праз Малую Азію выйшла да Эгейскага мора і перасялілася на Балканы, дзе заняла тэрыторыі Прычарнамор’я аж да правабярэжжа Дняпра. Так склаліся першыя самастойныя моўныя групы індаеўрапейцаў: грэка-армянская, анаталійская, іранская (арыйская). Пазней адбылося рассяленне індаеўрапейцаў па ўсёй Еўропе. Па сваіх занятках індаеўрапейскія плямёны былі жывёлаводамі – качэўнікамі, яны вынайшлі кола для ажыццяўлення далёкіх вандраванняў. Індаеўрапейцы перайшлі да новай сацыяльнай арганізацыі – патрыярхальнай сям’і, пачалося вядзенне радаводаў па мужчынскай, а не па жаночай, лініі. На рубяжы III – II тысячагоддзяў да н. э. з Балкан і Прычарнаморскіх стэпаў пачынаецца масавая міграцыя індаеўрапейскіх плямёнаў у Заходнюю, Цэнтральную і Усходнюю Еўропу (так званае першае Вялікае перасяленне народаў). На гэтых землях пражывала аўтахтоннае насельніцтва, якое асіміліравалася ці выцяснілася ў перыферыйныя раёны. У выніку складаных і шматвяковых міжэтнічных стасункаў адбыўся далейшы падзел індаеўрапейцаў на моўныя групы. Тэрыторыю Заходняй Еўропы занялі пля- мёны германскай моўнай супольнасці; на поўначы адбылося нараджэнне кельтскіх плямён; паміж Віслай, Одэрам і Эльбай закладваецца ядро славянскіх народаў (праславяне). Тэрыторыя Беларусі, паміж Заходняй Дзвіной, Дняпром і Прыпяццю, стала прарадзімай для балтаў. Балты – пер- шыя індаеўрапейцы на тэрыторыі нашай краіны. У далейшым яны будуць выціснуты на поўнач, на ўзбярэжжа Балтыйскага мора, славянамі. Сучасныя нашчадкі балтаў – літоўскі і латышскі этнасы. Увесь бронзавы век балты панавалі на тэрыторыі Беларусі, яны не мелі моцных ворагаў, таму іх жыццёвы ўклад быў даволі мірным. Пасяленні балтаў – у асноўным неўмацаваныя адкрытыя селішчы. Балты вялі аседлы лад жыцця, аб чым сведчыць пласкадонны посуд, які можна ставіць на пло- 20 скую паверхню стала. У папярэднія часы посуд быў вострадонным, каб яго было зручна замацоўваць на зямлі падчас вандровак. Посуд балтаў меў ад- метную рысу – адбітак шнура, таму балцкія археалагічныя культуры называ- юць культурамі шнуравой керамікі. Другая адметная рыса балтаў – наяўнасць вялікай колькасці каменных добраапрацаваных сякер, знойдзеных падчас археалагічных раскопак. Таму балцкія культуры таксама называюць культурамі баявых сякер. Балты займалі большую частку Беларусі, на паўднёвым усходзе імі была створана Сярэднедняпроўская культура, на за- хадзе Палесся – культура шнуравой керамікі, у раёне Панямоння – Прыбал- тыйская (Вісла-Нёманская) культура. Аб іх балцкай этнічнай прыналежнасці сведчаць не толькі археалагічныя матэрыялы, але і дадзеныя лінгвістыкі, у асаблівасці тапанімікі. Асноўная частка гідронімаў (водных аб’ектаў – рэк, азёраў, балот) з’яўляецца балцкай па свайму паходжанню, а гідронімы з’яўляюцца найбольш старажытнай часткай геаграфічных назваў, яны замацоўваюцца і передаюцца іншым этнічным супольнасцям амаль у няз- менным выглядзе, таму вельмі часта страчваецца іх першапачатковы сэнс. Менавіта тапаніміка дае нам падставы меркаваць, што балты засялілі не ўсю Беларусь. На поўначы, у раёне Віцебскага Паазер’я, у бронзавым веку захаваліся старажытныя народы фінна-угорскай моўнай групы, якія стварылі там Паўночнабеларускую археалагічную культуру. Частка гідронімаў на поўначы Беларусі мае фінна-угорскае паходжанне, тут знойдзены гладкас- ценны посуд, што сведчыць аб сур’ёзных адрозненнях гэтых народаў ад балтаў. У канцы бронзавага веку на поўдні Беларусі, у арэале папярэдніх куль- тур шнуравой керамікі Палесся і на ўсходзе сярэднедняпроўскай культуры з’явілася Тшцінецкая культура, а на ўсходзе Беларусі – Сосніцкая археалагічная культура. Цюльпанападобны посуд тшцінецкай культуры дае падставу некаторым навукоўцам меркаваць пра яе славянскі характар. Самі балты вялі аседлы лад жыцця, займаліся земляробствам лядна- агнявога тыпу. Яны перыядычна расчышчалі ад лесу зямельныя ўчасткі, выкарыстоўвалі іх на працягу некалькіх год, а потым, калі ураджайнасць з-за адсутнасці агратэхнікі падала, пераходзілі на новыя землі. Таксама значную ролю адыгрывала жывёлагадоўля. Паляванне і рыбалоўства мелі ўжо толькі дапаможны характар. Важная роля адводзілася рамёствам. З бронзай першымі на Беларусі пазнаёміліся плямёны Сярэднедняпроўскай культуры. Сацыяльнай арганізацыяй балтаў стала класічная патрыярхальная сям’я. Вылучаўся адзін мужчына – бацька, вакол якога групіраваліся яго родныя: жонка, дзеці і ўнукі. Сыны да смерці бацькі працягвалі жыць разам з ім пад адным дахам, толькі дачкі маглі перайсці жыць да сваіх мужоў. Некалькі вялікіх патрыярхальных сем’яў, аб’яднаных шлюбнымі сувязямі, складалі род. 2.3. Жалезны век на тэрыторыі Беларусі. Паходжанне славян і сла- вянская каланізацыя Беларусі 21 Пачатак I тысячагоддзя да н.э. (VIII – VII стст. да н. э.) з’яўляецца па- чаткам жалезнага веку, які доўжыўся да VIII ст. н. э. Жалезны век падзяля- юць на дзве часткі: ранні жалезны век (VIII – VII стст. да н.э. – IV ст. н.э.) і позні жалезны век (IV – VIII стст. н.э.). Назва перыяду звязана з новым металам – жалезам, які стаў здабывацца і выкарыстоўвацца для выра- бу прылад працы, зброі і інш. У Еўропе жалезныя вырабы з’явіліся ў канцы II тысячагоддзя да н.э., аднак плямёны на тэрыторыі Беларусі ўпершыню зведалі жалеза ў VII – VI стст. да н. э. Яго здабывалі з бурага жалезняку, які сустракаецца паўсюдна ў Еўропе, у тым ліку ў Беларусі. Балотную руду (менавіта яна выкарыстоўвалася ў якасці сыравіны) закладвалі ў спецыяль- ныя паўшарападобныя печы-домніцы разам з драўляным вуголлем, потым на працягу некалькіх дзён ішоў працэс плаўкі, у выніку на дне печы, якую прыходзілася ламаць, заставалася порыстая жалезная маса – крыца. З яе шля- хам коўкі вырабляліся неабходныя прылады. Найбольш старажытная домніца знойдзена каля в. Лабеншчына Мінскага раёну. Жалезны век стаў часам, калі на тэрыторыю Беларусі прыйшоў новы этнас – славяне. Гэта адбылося пад час другога Вялікага перасялення народаў. Пытанне аб славянскай прарадзіме да гэтага часу застаецца спрэч- ным. Значная частка даследчыкаў лічыць, што ў пачатку – сярэдзіне I тысячагоддзя да н. э. на вялікіх прасторах паміж Эльбай, Одэрам і Віслай (а магчыма і да Дняпра) узніклі праславянскія плямёны. Яны займаліся ляд- на-агнявым земляробставам і пачалі выкарыстоўваць жалезныя прылады працы. Аб гэтых плямёнах есць звесткі ў старажытных грэчаскіх і рымскіх крыніцах, дзе іх называюць венедамі, антамі ці склавінамі. З сярэдзіны I ты- сячагоддзя да н. э. славянскія плямёна пачынаюць паступова прасоўвацца на поўдзень і ўсход, да гэтага іх падштурхоўвае ціск з боку германскіх плямёнаў, якія суседнічалі з праславянамі на захадзе, а таксама дэмаграфічная сітуацыя, значнае павялічэнне колькасці насельніцтва. Першая група славян перасялілася на Дунай. Тут яны сутыкнулася з моцным уплывам грэчаскай антычнай цывілізацыі і раманскіх моў. У выніку далейшае развіццё прывяло да з’яўлення тут у I тысячагоддзі нашай эры гру- пы паўднёвых славян, нашчадкамі якіх з’яўляюцца балгары, македонцы, сер- бы, харваты. Частка славян перасялілася далей на ўсход, у ніжні басейн Дняпра. У сярэдзіне I тысячагоддзя нашай эры гэтыя плямёны пачалі рухацца з поўдня на поўнач, асвоілі ўсё Падняпроў’е, у тым ліку і тэрыторыю сучаснай Беларусі. У выніку стварылася супольнасць усходніх славян, нашчадкамі якой сёння з’яўляюцца рускія, беларусы і ўкраінцы. У час гэтага перасялення адбываліся этнічныя і моўныя ўзаемадзеянні з народамі, якія пражывалі на шляху руху славян. Так, ніжняе цячэнне Дняпра займалі іранамоўныя народы (скіфы, сарматы), пазней цюркі. На тэрыторыі Беларусі славяне сутыкнуліся з балтамі. Паўночныя і ўсходнія раёны ад Дняпра займалі шматлікія фінна- угорскія плямёны. У выніку асіміляцыйных працэсаў частка гэтых народаў і 22 некаторыя элементы іх моў і культур сталі субстратамі (праслойкамі) ў славянскім этнасе, мове і культуры. Трэцяя група славянскіх народаў засталася ў раёне прарадзімы, дзе ад- чувала моцны ўплыў германскіх плямён. Так з’явіліся заходнія славяне – су- часныя палякі, чэхі, славакі. Калісьці тут існавалі і іншыя плямёны – паморскія, палабскія славяне, кашубы, абадрыты. Але яны ў большасці былі германізаваны і страцілі сваю этнічную прыналежнасць, а, магчыма, былі вынішчаны. Працэс славянскай каланізацыі новых земляў быў працяглым і нераўнамерным, ён заняў амаль тысячагоддзе. Што тычыцца Беларусі, то ў раннім жалезным веку тут пражывалі прадстаўнікі шэрага археалагічных культур. На поўначы і паўночным усходзе змяшчаліся плямёны Днепра- дзвінскай культуры, якіх лічаць балтамі. Цэнтральную, паўночна-заходнюю Беларусь і ўсход сучаснай Літвы займалі культуры штрыхаванай керамікі, якія таксама можна прылучыць да балтаў. А вось поўдзень Беларусі ўжо маглі засяліць плямёны, якія мелі славянскія карані. На захадзе (Заходні Буг, верхняе цячэнне Прыпяці) пасяліліся прадстаўнікі Паморскай культуры, якіх навукоўцы адносяць да славян. Паўднёвы ўсход Беларусі займалі плямёны Мілаградскай культуры. Аб яе этнічнай прыналежнасці няма дакладных зве- стак, хтосьці лічыць мілаградцаў славянамі, хтосьці балтамі, ёсць падставы меркаваць, што гэта быў балта-славянскі сімбіёз. Аб плямёнах Мілаградскай культуры ведалі старажытныя грэкі. Гісторык Герадот упамінае ў сваіх запісах загадкавае племя “неўраў”, якія і былі, на думку сучасных даследчыкаў, прадстаўнікамі мілаградцаў. Мілаградская культура першая на тэрыторыі Беларусі зазнала жалеза. Пазней на месцы Мілаградскай культуры ўзнікла Зарубінецкая, якую амаль з упэўненасцю адносяць да славянскай. Зарубінцы мелі шырокія ганд- лёвыя сувязі з кельтамі, скіфамі і грэкамі, пра што сведчаць шматлікія археалагічныя знаходкі (шкляныя бранзалеты і пацеркі, металічныя вырабы кельтскага тыпу, упрыгожанні і інш.). У познім жалезным веку славянскае пранікненне стала асабліва маса- вым, славянскія плямёны поўнасцю засялілі Беларусь, выціснуўшы балтаў на ўзбярэжжа Балтыкі. Да гэтага часу адносіцца існаванне Пражскай, Калочын- скай, Банцараўскай і Тушамлінскай культур. Славяне знаходзіліся на вышэйшай ступені развіцця ў параўнанні з папярэднікамі – балтамі і фінна-уграмі. Валоданне тэхнікай апрацоўкі жалеза дазваляла ім шырока выкарыстоўваць металічныя прылады (балты ж у асноўным карысталіся каменнымі і драўлянымі). Падсечна-агнявое земля- робства ўсё часцей пераходзіла ў ворыўнае. Канчаткова замацоўваецца рала і саха як асноўныя земляробчыя прылады (замест матыкі і бараны-сукаваткі, пашыраных у бронзавым веку). Узнікае і новы тып сацыяльнай арганізацыі. Патрыярхальныя сем’і аб’ядноўваліся ў род. Для рода будавалася ўмацаванае паселішча-гарадзішча, што сведчыць пра наяўнасць пастаяннай небяспекі. Але з цягам часу і з па- 23 шырэннем ворыўнага земляробства з’яўляюцца малыя (нуклеарныя) сем’і, якія былі аб’яднаны не на аснове роднасных сувязяў, а толькі агульнасцю пражывання і гаспадарчай дзейнасці. Так адбываецца станаўленне суседскай абшчыны. У славян пачынае складвацца своеасаблівы грамадскі парадак – ваен- ная дэмакратыя. Усе галоўныя справы роду вырашаліся на агульным сходзе, у якім маглі прымаць удзел усе паўналетнія мужчыны роду. Для бягучага кіраўніцтва выбіралі савет старэйшын, які на калегіяльнай аснове ажыццяўляў адміністрацыйна-гаспадарчую і судовую ўладу. Аднак ў перыяд ваеннай небяспекі ўся ўлада ў племені пераходзіла да князя – ваеннага кіраўніка, які выбіраўся на агульным сходзе. Сам тэрмін “князь” мае аналогіі ў іншых мовах (“king” у англічан, “konung” у скандынаваў), гэта сведчыць пра агульнасць і даўнасць узнікнення гэтай пасады ў германцаў, кельтаў, славян. Князь атрымліваў частку ваенных трафеяў, у мірны час меў утры- манне ад племені. Вакол князя пачала фарміравацца яго дружына – сябры князя, воіны, якія поўнасцю знаходзіліся на яго ўтрыманні. Паступова пасада князя перастала быць выбарнай, а замацавалася як спадчынная. Утрыманне, якое князь атрымліваў ад абшчыны (верві, міра), спачатку было добраахвот- ным, але з цягам часу пераўтварылася ў абавязковую даніну. Князь, дружына, старэйшыны паступова набываюць статус эліты, з’явілася племянная знаць, якая валодала багаццямі і трымала ў сваіх руках уладу. Пачаўся працэс раз- лажэння рода-племяннога ладу і паступовага пераходу да феадальных адносін. Такім чынам, жалезны век стаў часам, калі на Беларусі з’явіліся этнічныя продкі сучаснага насельніцтва дзяржавы – славяне, пачаўся пасту- повы працэс разлажэння і эвалюцыі рода-племяннога ладу. 2.4. Духоўная культура і мастацтва першабытнага чалавека Падчас існавання першабытнага грамадства адбываецца зараджэнне рэлігійных уяўленняў і з’яўляюцца першыя ўзоры мастацтва. Рэлігія яшчэ не мела сістэмнага характара, гэта былі адасобленыя культы. Адным з першых пачаў выдзяляцца комплекс татэмістычных уяўленняў. Татэмізм – гэта вера ў роднасць асобнага чалавечага калектыва (рода) з нейкім відам жывёл ці раслін. Татэм паважаўся як родапачынальнік, забаранялася паляваць на та- тэмных жывёл, у гонар іх ладзіліся святочныя абрады і гульні, асноўная зада- ча якіх заключалася ў павялічэнні жыццёвай сілы татэма (а праз яго і ўсяго племені). Старажытныя людзі верылі, што могуць пераўтварацца ў свайго та- тэма і, наадварот, жывёлы могуць прыняць чалавечае аблічча і прыйсці на дапамогу свайму роду. З’яўленне дадзеных уяўленняў цесна звязана з паля- ваннем як асноўным заняткам у першабытную эпоху. У далейшым татэмізм стаў абавязковым элементам усіх рэлігій (не выключаючы і сусветных – бу- 24 дызма, хрысціянства, іслама). На тэрыторыі Беларусі знойдзены выявы жы- вёл, якія сведчаць пра існаванне тут татэмізма (напрыклад, выявы качак і звя- заныя з імі міфалагічныя казанні, выявы лося, змяі). Шмат сведчанняў аб татэмістычных культах захавалася ў фальклоры, напрыклад, у казках. Далейшае развіццё рэлігійных уяўленняў прывяло да з’яўлення анімізму. Анімізм прадугледжвае веру ў існаванне другога, не фізічнага, а духоўнага свету, які населены духамі (душамі). Кожны чалавек, жывёла, на- ват рэчы маюць, згодна з анімізмам, двайніка – духа. Паміж мірам духаў і людзей магчыма камунікацыя. Для гэтага выкарыстоўваюцца магічныя абра- ды, лічыцца, што пры дапамозе загавораў, заклінанняў, строга зафіксаваных рытуалаў можна паўплываць на духаў і прымусіць іх выканаць патрэбныя чалавеку дзеянні. У цеснай сувязі з магіяй знаходзілася мантыка – сістэма гаданняў і прадказанняў, заснаваная на той жа веры ў існаванне асобнага духоўнага свету. Анімістычныя ўяўленні прывялі і да з’яўлення фетышызма – веры ў наяўнасць чароўных якасцяў у асобных неадушаўлённых рэчаў. Гэ- тыя рэчы (камяні, дрэвы, амулеты, ідалы) станавіліся аб’ектам пакланення. На стаянцы Юравічы, што адносіцца да верхняга палеаліту, знойдзена арна- ментаваная пласцінка з біўня маманта, якая лічыцца старажытнейшым узо- рам мастацтва на тэрыторыі Беларусі. Яе звязваюць з фетышызмам, магчыма, гэта быў нейкі амулет. Праяўленнямі фетышызма таксама з’яўляюцца так званыя “палеалітычныя Венеры” – жаночыя статуэткі, знойдзеныя на верхнепалеалітычных стаянках (у самой Беларусі такіх выяў не знойдзена, але яны выяўлены побач, на тэрыторыі Бранскай вобласці, ля вёскі Елісеевічы, а таксама і ў іншых раёнах ). Яны сімвалізавалі плоднасць зямлі, жанчыну-маці, хавальніцу дамашняга вогнішча. На стаянцы Асавец знойдзе- ны драўляны ідал у выглядзе галавы чалавека, які адносяць да перыяду неаліту. У далейшым з’явіліся культы продкаў, агню, сонца. Гэта было звязана з новымі заняткамі чалавека – земляробствам і жывёлагадоўляй, пераходам да аседлага жыцця. Культ продкаў праявіўся ў шматлікіх пахаваннях і звязаных з імі рытуалах. Пахавальныя абрады мелі розны характар, практыкавалася трупапалажэнне ў могільніках, а таксама трупаспаленне. Побач з нябожчы- кам клалі розныя бытавыя рэчы, зброю, запасы ежы, што павінна было за- бяспечыць яму існаванне ў замагільным жыцці. Магчыма, пахавальныя абра- ды суправаджаліся ахвярапрынашэннямі жывёл ці нават людзей (з антрапафагіяй – рытуальным з’яданнем ахвяр ці іх асобных частак). Самыя старажытныя курганы на тэрыторыі Беларусі выяўлены ля вёскі Ходасавічы Рагачоўскага раёну, археолагі адносяць іх да эпохі бронзы. Культы агню і сонца, якія, магчыма, генетычна звязаны адзін з другім, атрымалі адлюстра- ванне ў шматлікіх арнаментах, аздабляўшых рытуальныя і бытавыя рэчы. Ёсць меркаванні, што арнамент з’яўляўся своеасаблівай мовай старажытных людзей, у ім зашыфраваны звесткі аб прыродзе і каляндарных перыядах, аб побыце чалавека першабытнай эпохі. 25 Разам з рэлігіяй нарадзілася і першабытнае мастацтва. Як ужо было сказана, першым яго ўзорам на Беларусі лічыцца арнаментаваная касцяная пласціна, знойдзеная на стаянцы Юравічы. Таксама да старажытнага мастац- тва адносяць выявы жывёл і людзей, шматлікія амулеты, упрыгожанні, быта- выя рэчы, аздобленыя арнаментамі. Ужо ў старажытнасці чалавек далучыўся да музычнага мастацтва. Знойдзены рэшткі музычных інструментаў, выраб- леныя з косці (рытмічна-ударныя прылады, флейты, дудкі – іх адносяць да каменнага веку), гліняныя свісцёлкі (бронзавы век). Таксама існавалі драўляныя трубы, дудкі з кары альхі ці бярозы. Такім чынам, першабытная эпоха, якая падзяляецца на каменны, брон- завы і жалезны век, стала часам з’яўлення чалавека як істоты, яго рассялення па планеце, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі. У гэты перыяд пачынаецца выраб прымітыўных прылад працы, першапачаткова з каменю, а потым з металаў – бронзы і жалеза. Развіваецца прысвойваючая і прымітыўная вы- творчая гаспадаркі, эвалюцыяніруе сацыяльная арганізацыя – ад чалавечага статка да суседскай абшчыны. 26 Глава 3. Еўропа і Беларусь у раннім і высокім Сярэднявеччы. Станаўленне дзяржаўнасці у ўсходніх славян (VI – першая палова XIII ст.) 3.1. Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі і зараджэнне дзяржаўнасці ў Усходняй Еўропе. Кіеўская Русь. Асаблівасці развіцця Полацкага і Тураўскага княстваў 3.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў – княстваў 3.3. Феадальная раздробленнасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі татара-манголаў 3.1. Усходнеславянскія плямёны на тэрыторыі Беларусі і зарад- жэнне дзяржаўнасці ў Усходняй Еўропе. Кіеўская Русь. Асаблівасці развіцця Полацкага і Тураўскага княстваў Паўночнае Прыдзвінне, дзе ў VІІІ – Х стст. сфарміравалася ядро Полацкай зямлі, мае шэраг геаграфічных асаблівасцяў. Як вядома, сучасны рэльеф Беларусі фарміраваўся пераважна пад уплывам ледавікоў, цякучых расталых вод, асадкаадлажэння прыледавіковых азёр. Месца, дзе ўзнікла сталіца дзяржавы Полацк, знаходзіцца ў цэнтры Заходне-Дзвінскага гідралагічнага раёна, які мае шэраг адрозненняў ад суседніх тэрыторый. Гідралагічны раён вылучаецца павышанай канцэнтрацыяй азёраў. У асобных раёнах (Ушацкі і Браслаўскі) азёры займаюць 10% тэрыторыі; супольна ж у басейне Дзвіны, Дняпра і Нёмана больш за 35 тысяч азёр. Не менш важнымі з’яўляюцца кліматычныя ўмовы для ўтварэння на Полаччыне самастойнай дзяржаўнай адзінкі. Справа ў тым, што гэтая кліматычная вобласць Беларусі супадае з Беларуска-Валдайскай фізіка-геаграфічнай правінцыяй. У адроз- ненне ад іншых абласцей тут на працягу года захоўваецца больш нізкая тэм- пература паветра. Гэтая вобласць падзяляецца на дзве падвобласці, мяжа паміж якімі праходзіць па ўсходняй ускраіне Полацкай нізіны. У падвобласці, куды трапляе Полацк, цяплей і больш вільготна, устойлівае сне- гавое покрыва ўсталёўваецца пазней, снег сыходзіць на 15 – 20 дзён раней і на 7 – 12 дзён раней пачынаюцца сельскагаспадарчыя работы. Відавочна, што падобныя кліматычныя ўмовы з’яўляюцца даволі спрыяльнымі для развіцця натуральнай гаспадаркі менавіта ў Полацкім раёне. Да гэтага трэба дадаць, што на VIII – ХIII стст. прыпадае так званы ма- лы кліматычны оптымум – пацяпленне. Фактарам, які ўплываў на змены клімата, была сонечная актыўнасць, унутрыатмасферныя працэсы і перамяшчэнні геамагнітных палюсоў Зямлі (апошні раз паміж 600 і 1000 гг. ён перамясціўся з раёна Паўночнай Аляскі бліжэй да Еўропы, дзе назіралася пацяпленне). Менавіта ў гэты час пачалася так званая "эпоха вікінгаў", якая пакінула значны след у гісторыі ўсёй Еўропы і яе культуры. I, нарэшце, менавіта на гэ- ты час і на гэтай прасторы праходзіць працэс узнікнення і фарміравання многіх еўрапейскіх дзяржаваў і актыўнае, у тым ліку на дзяржаўным узроўні, распаўсюджванне і прыняцце хрысціянства. Такім чынам, не перабольшваючы ролю прыродных і кліматычных фактараў у дзяржавастваральных і геапалітычных працэсах, трэба адзначыць, што сувязь паміж імі, несумненна, існавала. Да гэтай высновы прыводзіць цэлы шэраг храналагічных супадзенняў, якія нельга лічыць выпадковымі. Як адзначае Г. Штыхаў, у найстаражытных культурных напласта- ваннях Полацкага гарадзішча знойдзены ляпны посуд, які належаў балцкай Днепра-дзвінскай культуры. Змена дадзенай культуры носьбітамі культуры Банцэраўскага тыпу на гарадзішчах Паўночнай Беларусі адбывалася ў ІV – V стст. н. э. Гэта прыпадае на пахаладанне ў межах І ст. да н. э. – І ст. н. э., якое цягнулася да V ст. н. э. На змену банцэраўцам у VШ – ІX стст. прыходзіць, безумоўна, славянская культура, што ў сваю чаргу супадае з ма- лым кліматычным оптымумам VШ – ХШ стст. Апошні перыяд звязаны не- пасрэдна з узнікненнем на полацкім гарадзішчы і побач з ім протагарадской структуры ў класічна прынятай форме: замак – пасад і фактычным пачаткам полацкай дзяржаўнасці. Аналагічнае супадзенне мы назіраем і ў Еўропе. Былі франкі, готы, славяне і г. д.; потым — княствы-дзяржавы, якія падзяляліся найперш па этнічным, а затым – тэрытарыяльным прынцыпе. Еўропа прайшла тры стадыі на шляху стварэння дзяржаўна-палітычных структур. Франкі яшчэ ў III ст. н. э. на землях Галіі ўтварылі першыя племянныя саюзы, а ў V – VI стст. пры Хлодвіку і Піпіне Кароткім мелі сваю дзяржаву – каралеўства. У VІ ст. існавалі каралеўствы бургундаў і вестготаў, якія пазней трапілі пад уладу франкаў. У гэты час утварыліся і першыя брытанскія каралеўствы. Сярод славянскіх плямёнаў першымі да дзяржаўных аб’яднанняў прыйшлі плямёны, якія ў сярэдзіне VП ст. засялялі Балканскі паўвостраў, даліны Альпійскіх гор і паўночныя раёны сучаснай Аўстрыі. Гэта быў першы славянскі этап утварэння дзяржаў, але другі агульнаеўрапейскі. Трэцяя стадыя падзелу Еўропы як раз і прыпадае на апагей малога кліматычнага оптымума і ахоплівае храналагічны адрэзак ад VШ да канца X стст. Геапалітычным пікам было, безумоўна, ІХ ст., пачынаючы з 814 года – смерці Карла Вялікага і пачатку распада яго імперыі. Распад імперыі франкаў даў штуршок для самастойнага развіцця меншых этнасаў, якія назапасілі ўнутраныя рэсурсы для самаразвіцця. Да гэтага дадалося тое, што агрэсіўная палітыка нашчадкаў Карла Вялікага выклікала натуральнае супраціўленне тых народаў, пратэктарат над якімі гэтыя нашчадкі імкнуліся захаваць. Два стагоддзі Еўропы прайшлі пад сцягам барацьбы славянаў суп- раць нямецкіх і французскіх каралёў. Славяне за гэты час зрабілі вялікі крок наперад: яны імкнуліся да сваёй лакальнай геаэтнічнай прасторы, да саюзаў паміж плямёнамі і саюзамі плямёнаў. Паміж Сярэднім Дунаем і вярхоўямі Лабы і Одры ў першай палове IX ст. утварылася Вялікамараўскае княства на чале з Маймірам (818 г.) і 28 Расціславам (846 – 880 гг.). Адначасова ўтвараецца аб’яднаная дзяржава харватаў і славенцаў на чале з князем Трымірам (845 – 864 гг.), сербскіх зя- мель – княстваў пры князі Пётры Гайніковічы (892 – 917 гг.). У 877 годзе таксама ўтвараецца і першае княства віслян — правобраз будучай польскай дзяржавы. За межамі славянскага этнасу ў тым жа стагоддзі адбываецца пер- шае аб’яднанне англа-саксонскіх каралеўстваў пры каралі Экберце (829 г.), Нарвегіі пры Гаральдзе Прыгожавалосым (872 г.). У 862 г. з’яўляецца ў Ноўгарадзе Рурык, які раздае гарады сваім васалам: "... овому Полтескь, ово- му Ростовть, другому Бьлоозеро". Такім чынам, узнікненне і пачатак Полацкай зямлі цалкам адпавядае кантэксту агульнаеўрапейскай геапалітыкі з той толькі асаблівасцю, што этнічным ядром дзяржавы стала славянскае племя крывічоў-палачан. У выніку другой хвалі славянскай каланізацыі Беларускага Падзвіння ў VШ – ІХ стст. і працэсаў узаемаасіміляцыі славянаў і балтаў утварылася новая этнічная супольнасць, якая, дзякуючы дамініруючай мове, была славянскаю. У працэсе ўтварэння славянамі сваёй дзяржаўнасці адбываліся значныя змены іх грамадска-гаспадарчага ладу. У IX – XI стст., як лічыць Г. Штыхаў, у ўсходніх славян суіснавалі тры сацыяльна-эканамічныя ўклады: першабыт- на-абшчынны, рабаўладальніцкі і феадальны. Яны цесна перапляталіся, але паступова ўсё болей і болей пачынаў панаваць феадальны лад, які вызначаўся частковай уласнасцю феадалаў на зямлю і рэнтай у выглядзе натуральнага аброка, якую ён збіраў з залежных сялян. Адначасова ў грамадстве адбываўся пераход ад ваеннай дэмакратыі да феадальнай дзяржавы. Ён вызначаўся тым, што вышэйшая вайсковая арганізацыя племянной ўлады, якая на пачатковым этапе выконвала ролю абароны племені і саюзаў плямён ад знешняй навалы, а таксама забяспечвала пашырэнне тэрытарыяльна-абшчынных уладанняў, паступова прысвойвала сабе права на гэта ўладанне. Такім чынам з вайскова- га асяроддзя і старэйшых радоў утварылася феадальнае княжацка-баярскае саслоўе. Узнікненне буйных племянных саюзаў паскарала працэс класаўтварэння, адпаведна, і станаўленне дзяржаўнасці. Адным з буйных плямёнаў былі крывічы, да іх адносіліся і палачане. Ёсць шмат тлумачэнняў адначасовага ўжывання тэрміна "крывічы" і "палачане". Апошнім часам дамінуе думка, што "крывічы" – гэта абагульне- ная назва вялікага саюза плямёнаў, куды, акрамя полацкіх, уваходзілі крывічы смаленскія і ізборскія. А "палачане" – гэта назва жыхароў Полацкага княства, гэта значыць, палітычны тэрмін. Лагічна меркаваць, што княжанне палачан узнікла не шляхам інтэграцыі дробных плямёнаў, а праз іх вылучэн- не з буйнага племяннога аб’яднання крывічоў. У гэтае аб’яднанне, вельмі ве- рагодна, што, акрамя ўласна крывічоў (полацкіх, ізборскіх і смаленскіх), уваходзілі таксама вяцічы, радзімічы і севяране. Гэта пацвярджаюць дадзе- ные археалогіі і тапанімікі. Разам з тым, трэба звярнуць увагу на тое, што на- звы славянскіх плямён, згодна з раннімі летапісамі, ў асноўным падзяляюцца на дзве групы: з суфіксам "ан-ян" (паляне, драўляне, севяране, бужане, валы- няне, мазаўшане, памаране, славені-славяне) і з суфіксам "іч" (крывічы, дрыгавічы, радзімічы, вяцічы, улічы, люцічы). Летапіс прама паказвае, што назва радзімічаў, вяцічаў паходзіць ад уласных імёнаў іх князёў – Радзіма і Вяткі. Дрыгавічы, магчыма, таксама маюць у аснове патранім "Другувіт" ці "Драгавіт", як люцічы "Люта" або "Лота", а назва крывічы ўтварылася ад імя родапачынальніка Крыва. Лагічна, што пад час міграцыі – "вялікага перасялення" – гэтыя этнасы рухаліся разам. Па суседству яны і рассяліліся: крывічы, дрыгавічы, радзімічы, вяцічы. Але кіруючае племя і род заўсёды заставаліся ў цэнтры. Мабыць, менавіта гэты асноўны род і выбраў месцам свайго сталага жыцця Полацк. Крывічы згадваюцца ў летапісах пад 856, 862, 907, 944 і 980 гг. Іпацьеўскі летапіс адзначае крывічоў нават пазней – 1128 г. і называе полацкіх князёў крывіцкімі ў 1140 і 1162 гг. Тэрмін "палачане" або "палатча- ны" неаднаразова сустракаецца ў пісьмовых крыніцах ХІ – ХП стст. Безумо- уна, ён паходзіць ад назвы Полацка, а дакладней – ракі Палаты. Гэта гідронім балцкага паходжання паходзіць ад асновы "РАL" альбо "раlіе" – балота, лу- жына з наступнай славянскай асіміліяцыяй. У сваім пачатковым балцкім гучанні горад вядомы па васьмі скандынаўскім крыніцам. Часцей ён называ- ецца Раliеsкіа. Дарэвалюцыйны расійскі гісторык А. Нікіцкі адзначаў, што ў часы Кіеўскай Русі паняцці "горад" і "дзяржава" былі непадзельны і змешваліся. У Еўропе, дзе ўзнікала дзяржава – там і ўзнікаў горад-сталіца; ці наадварот, дзе ўзнікаў горад – там закладаўся пачатак для дзяржавы. Пачыналі этрускі ў 1 тыс. да н.э.: яны стварылі ў Цэнтральнай Італіі вольную канфедэрацыю гарадоў: Папулонія, Ветулонія, Тарквінія і інш. А скончылі славяне: Вялікая Крэслава (УШ – ІХ ст.ст.) – сталіца першага Балгарскага царства, Бранібор (X ст.) – сталіца гаволян, Рэтра – сталіца люцічаў, Мікелін – абадрытаў, Пра- га – чэхаў, Познань, Гнёзна і Кракаў – палякаў, Елінга – датчанаў, Упсала – шведаў. Скандынаўскія сагі фіксіруюць у паўночнай частцы Усходняй Еуропы – на тэрыторыі "Гардарыкі" – 11 гарадоў (12-ты Кіеў). 3 іх традыцыйна 7 звязваюцца з Ноўгарадам, Ладагай, Полацкам, Смаленскам, Суздалем, Му- рамам і Растовам, Белавозерам, Ізборскам і інш. Усе гэтыя гарады належаць да трох буйных этна-культурных і геаграфічных арэалаў: фіна-вугорска- славенская Поўнач, скіфа-сармацка-палянскае Падняпроўе і балта-крывіцка- дрыгавіцкае Днепра-Дзвінне. Самым старажытным горадам Полацкай зямлі быў, безумоўна, Полацк. Аднак у X ст. ужо згадваюцца Віцебск і Заслаўе, а ў ХІ ст. – Усвяты, Лу- камль, Друцк, Браслаў, Мінск, Лагойск, Капысь, Ворша, Галацічаск. Археалагічныя доследы таксама паказваюць, што большасць беларускіх гарадоў узніклі менавіта ў XІ ст. Шляхі ўтварэння гарадоў былі рознымі: этнічныя, гандлёвыя, вайско- выя і г.д. Але ў межах адной дзяржаўнай прасторы яны захоўвалі строгае іерархічнае падпарадкаванне. Былі "старэйшыя" і "малодшыя" гарады. Паколькі старэйшым горадам заусёды была сталіца дзяржаўнага ўтварэння, 30 то па тым, як яна абрастала "малодшымі" гарадамі, у пэўнай ступені можна меркаваць пра складванне тэрытарыяльна-адміністрацыйнай сістэмы. 3 гэта- га выцякае, што пачаткова межы Полацкай зямлі ў IX ст. ахоплівалі толькі землі непасрэдна вакол горада. У X ст. у сферу ўплыва Полацка ўваходзяць Віцебск і Заслаўе, што, хутчэй за ўсё, звязана не з каланізацыйнымі працэсамі, а з гандлёва-палітычнымі. Віцебск – вузлавы горад да днепра- дзвінскіх волакаў шляху "з варагаў у грэкі", Заслаўе – дрыгавіцкі гарад на крывіцкім памежжы. У ХІ ст. шляхам пабудовы новых гарадоў ідзе працэс умацавання дзяржаўнай тэрыторыі ва ўжо вызначаных межах, адначасова з паступовым пашырэннем дзяржаўных граніц. Сярод іншых гарадоў, якія ўзніклі на Полаччыне ў ХІ ст., найбольшую цікавасць з пункту гледжання тэрытарыяльнага размяшчэння маюць Браслаў, Копысь, Ворша, Усвяты. Усе яны былі памежнымі. Браслаў – на памежжы з літоўскімі пляменамі, Ворша, Копысь, Усвяты – з Смаленскай зямлёй, пры- гаданыя раней Заслаўе і Мінск – на памежжы з той жа Літвой і Тураўскай зямлёй. Калі мы звернемся да палітычнай гісторыі, то заўважым, што згадкі аб крывічах пад 882 і 907 гадамі звязаны з паходамі князя Алега на Кіеў і Кан- стантынопаль, пад 944 годам – з паходам Ігара на Візантыю. У ранніх летапісных паведамленнях крывічы выступаюць як-бы пасіўна: ідуць у пахо- ды з чужымі князямі, атрымліваюць кантрыбуцыю, плацяць даніну. Выклю- чэннем з’яўляецца толькі 862 год, калі крывічы разам з іншымі плямёнамі запрасілі варагаў. Калі прыгледзецца ўважліва, то можна заўважыць, што вектар усходнееўрапейскай палітыкі ІХ – Х ст.ст. цалкам праходзіў па паўночна-паўднёваму мерыдыяну. Запрашэнне варагаў, іх заваёвы земляў аж да Кіева, паходы на Канстантынопаль – усё гэта нішто іншае, як паступовае палітычнае пранікненне па гандлёва-геаграфічнаму шляху " з варагаў у грэкі". Полацкая зямля на гэтым шляху займала адно з цэнтральных месцаў і ранняя палітыка Полацкай дзяржавы была падначалена менавіта здабычы большага прыбытку, карысці са свайго геапалітычнага становішча. Удзелы ў паходах на Канстантынопаль з’явіліся адлюстраваннем правядзення той жа палітыкі ў яе паўднёвым накірунку. Менавіта ў такім кантэксце трэба разгля- даць палітычную актыўнасць палачанаў у Х – ХІ стст. У "Аповесці мінулых часоў" пад 980 годам, Цвярскім і Густынскім летапісах пад 988 годам, Лаўрэнцьеўскім спісу пад 1128 годам апавядаецца пра сватанне да полацкай князёўны Рагнеды кіеўскага князя Яраполка Святаславіча і ноўгарадскага князя Уладзіміра Святаславіча. Абражаны адка- зам Рагнеды, Уладзімір сабраў войска з варагаў, славен, чудзі і ізборскіх крывічоў і рушыў на Полацк. Пасля аблогі горад быў узяты. Рагвалод, яго жонка і два сыны былі забітыя, а Рагнеда прымусам стала жонкаю перамож- цы. У дадзеным аповедзе ёсць вельмі важная для разумення полацкай гісторыі рэмарка – характарыстыка самога князя Рагвалода: "Рагвалод жа прыйшоў з-за мора і меў уладу сваю ў Полацку. А Тур у Тураве; ад яго і тураўцы празваліся". У Лаўрэнцьеўскім летапісу характарыстыка князя дапаўняецца яшчэ і наступнымі словамі: "Рагвалод трымаў, валадарыў і княжыў на полацкай зямлі, а Уладзімір быў у Ноўгарадзе". Гэтыя радкі летапісаў характарызуюць не толькі асобу першага вядомага полацкага кня- зя, які быў скандынавам, хутчэй за ўсё, выхадцам з Паўночной Нарвегіі, але і характар знешняй палітыкі Полацкай дзяржавы. Калі ўлічыць, што, па звест- ках Іаакімаўскага летапісу, нападу на Полацк папярэднічаў напад самога Раг- валода на ноўгарадскія воласці (Татищев В.), то становіцца зразумелым, што спрэчка наміж Полацкам і Ноўгарадам ішла за кантроль над паўночнымі землямі Усходняй Еўропы, дакладней, над паўночным адрэзкам гандлёвага шляху "з варагаў у грэкі". Першапачаткова гэта была толькі барацьба за прыярытэт у транзітным гандлі, кантроль над днепра-дзвінскімі волакамі. У палітычным трохкутніку, які стварылі Полацк, Ноўгарад і Кіеў, безумоўны аўтарытэт быў у Кіева, як апошняга і адзінага пункту на Дняпры непасрэдна перад "грэкамі". У той жа час Полацк і Ноўгарад стваралі два амаль роўнавартасныя пачаткі гэтага шляху. Паміж сабою ім даводзілася спрачацца за прыярытэт. Няспраўджаны саюз Полацка з Кіевам праз шлюб дачкі Рагвалода Раг- неды і кіеўскага князя Яраполка, далейшая смерць Яраполка і пачатак кня- жання ў Кіеве Уладзіміра нанеслі моцны ўдар па самастойнасці Полацкай дзяржавы, але не здолелі знішчыць яе цалкам. Пасля захопу Уладзімірам Кіева паступова Кіеў і падначалены яму Ноўгарад сталі галоўнымі ворагамі Полацкай дзяржавы. XI стагоддзе прайшло пад знакам барацьбы Полацка з Кіевам. Рагнеда нарадзіла ад Уладзіміра сына Ізяслава. Пасля яе замаху на жыццё Уладзіміра Ізяслаў разам з маці быў высланы на Полаччыну і паселе- ны ў горадзе Ізяславе (сучаснае Заслаўе). Ад Ізяслава і пачала развівацца да- лей дынастыя полацкіх князёў. Верагодна, што зацікаўленасць Кіева ў захаванні апанента Ноўгараду прымусіла не толькі не забіць Рагнеду з сынам, але і аднавіць самастойнасць іх родавай вотчыны. Пасля смерці ў 1000 годзе Рагнеды, якая прыняла манашаскі пастрыг пад імем Анастасія, а ў 1001 годзе і Ізяслава ў Полацку пачаў княжыць Брачыслаў Ізяслававіч. Ён быў у пэўным сэнсе прадаўжальнікам і адраджэн- цам былой моцы Полацкай зямлі. Пасля смерці Уладзіміра Святаслававіча ў 1015 годзе ўся "шматковая і нетрывалая імперыя Рурыкавічаў" была падзеле- на паміж яго нашчадкамі. Сярод іх найбольш магутнымі былі Яраслаў Ноўгарадскі, Мсціслаў Тмутараканскі і Брачыслаў Полацкі. Есць падставы меркаваць, што гэты трыўмвірат, а пасля смерці Мсціслава – дуумвірат, праз сваіх намеснікаў кіраваў і ў Кіеве. Уласна знешнепалітычным падзеям на Полаччыне першай паловы XI ст. прысвечаны адзін абзац "Аповесці мінулых часоў" і "Эйдмундава са- га". "Прыйшоў Брачыслаў, сын Ізяслава, унук Уладзіміра на Ноўгарад і захапіў Ноўгарад, і узяўшы ў палон ноўгарадцаў, і дабро іх, пайшоў да По- лацка зноў. І прыйшоў ён да Судоміры ракі, і Яраслаў з Кіева здагнаў яго тут у сёмы дзень. І перамог Яраслаў Брачыслава, і ноўгародцаў вярнуў 32 Ноўгараду. Брачыслаў жа збег да Полацка.” Сафійскі і Уваскрасенскі летапісы дадаюць, што Яраслаў паклікаў да сябе Брачыслава і, аддаўшы яму два гарады, Усвяты і Віцебск, сказаў: "Будзь са мною за адзін". І не ваяваў Брачыслаў з Яраславам усе дні да канца свайго жыцця". “Эйдмундава сага” дапоўніла гэтыя падзеі згадкамі аб актыўным удзе- лу ў гэтай барацьбе скандынаваў: канунга Эйдмунда і княгіні Інгігерд – жонкі Яраслава. Эйдмунд выступіў спачатку на баку Яраслава, потым Бра- чыслава. У выніку менавіта Інгігерд прапанавала валадарам падзяліць землі: Яраславу аддаць Ноўгарад /Хольмград/, Брачыславу – Кіеў /Кенугард/, Эйд- мунду – Полацк /Палтэскью/. Пры ўсёй няпэўнасці "Сагі" варта адзначыць, што з’яўленне Брачыслава ў Кіеве ў якасці вялікага князя магло мець месца. 3 гэтым часам звязваецца, у прыватнасці, заснаванне ў Кіеве "Брачыславава двара", які згадваецца летапісам пад час падзей 1068 года. Прычыны полацка-кіеўскага канфлікту маглі быць рознымі: аб’яднанне ўсіх крывіцкіх земляў пад уладаю Полацка, захоп палону і засяленне вольных полацкіх земляў, імкненне Кіева падначаліць сабе Полацк, нарэшце, пачуццё крыўды першых Рагвалодавічаў – Ізяславічаў з прычыны выключэння іх з кіеўскай дынастыі і за даўнюю абразу Рагнеды, верагодней за ўсё, барацьба за кантроль над шляхам “з варагаў у грэкі". Менавіта ўступка Полацку Усвятаў і Віцебска падцвярджае гэтую думку. Полацк не толькі пашырыў сваю тэрыторыю, але і атрымаў непасрэдны выхад праз волакі ад Віцебска на Дняпро. Менавіта ў гэтыя часы на берагах Дзвіны былі заснаваны гарады Ку- кейнас і Герцыка – цэнтры невялікіх васальных княстваў. Гэта спрыяла ўмацаванню кантроля над гандлёвым шляхам на поўнач ад Полацка – да Ва- ражскага мора, пашырэнню сферы ўплыву на прыдзвінскае балцкае насельніцтва. Гэтым жа мэтам, трэба меркаваць, была падпарадкавана ідэя заснавання ў Паазер’і горада Брачыслаўля – сучаснага Браслава. Усё гэта не магло не спрыяць узвышэнню эканамічнай магутнасці По- лацкай зямлі. Сталіца дзяржавы – Полацк – у першай палове ХІ ст. ужо ў тры разы перавышала па памерах і колькасці насельніцтва горад часоў Рагва- лода. Але абсалютнай палітычнай стабільнасці ў часы Брачыслава не было. Паходы Яраслава на яцвягаў ў 1038 годзе і літву ў 1040 годзе сведчаць пра імкненне Кіева і надалей пашыраць свой уплыў нават у далёкіх ад Кіева зем- лях, таму былі небяспечнымі для самой Полаччыны. У 1044 годзе памёр Брачыслаў і ў Полацку пачаў княжыць Усяслаў Брачыславіч. Па звестках В. Тацішчава, адразу пасля смерці Брачыслава Яраслаў робіць свой другі паход на літву, у выніку якога засноўвае Навага- родак. Гэта быў прамы выклік Полацку, улічваючы тое, што малады князь Усяслаў, якому было 16 – 17 гадоў, не мог супрацьстаяць Кіеву. Пасля смерці Яраслава Мудрага ў 1054 годзе яго сыны Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад усталявалі поўную ўладу і кантроль над Кіеўскімі землямі. Адносны спакой сярэдзіны XI ст. быў падманлівым. Пасля смерці смаленскага князя Вячаслава Яраславіча і ўладзімірскага Ігара Яраславіча ў 1060 годзе трыўмвіры: Ізяслаў, Святаслаў і Усевалад падзялілі іх удзелы, у тым ліку і Смаленск, паміж сабою. Але згодна з запа- ветам Яраслава Мудрага, іх бацькі, рабіць гэтага яны не мелі права. Пасля смерці Вячаслава смаленскага застаўся яго сын Барыс. Але ён не атрымаў за- коннай бацькавай вотчыны, якую заняў адзін з сыноў Яраслава Мудрага – Ігар. Тым часам у трыумвіраў таксама раслі дзеці, якім трэба было даваць уд- зелы. Зрабіць гэта яны вырашылі за кошт пляменнікаў-сірот. Гэтым тлума- чыцца падзел Смаленска і тое, што ў 1064 годзе мусіў бегчы з Ноўгарада князь Расціслаў. Усе незадаволеныя Кіевам князі збіраліся ў Тмутаракані. Усяслаў Брачыславіч па мерках таго часу стаяў у адным шэрагу з усімі сынамі Яраслава і, адпаведна, меў роўнае права на ўладу ў межах былой дзяржавы Уладзіміра Святаславіча. I калі Яраславічы пакрыўдзілі сваіх пляменнікаў, то, акрамя Усяслава, ім не было да каго звярнуцца. Вось чаму, калі ў 1064 годзе Яраславічы прымусілі бегчы з Ноўгарада Расціслава, на наступны год Усяслаў "поча рать держаті". Першы паход полацкага князя быў накіраваны на Пскоў. На рацэ Чарэ- се ён разбіў войска Мсціслава – сына кіеўскага Ізяслава, які выйшаў супраць яго з Ноўгарада. Пасля бітвы Мсціслаў збег у Кіеў. Ноўгарад быў адкрыты для полацкага князя, а дакладней, гатовы назад прыняць свайго законнага ўладальніка – Расціслава, які хаваўся ў Тмутаракані, але ў 1066 годзе падчас сустрэчы намеснік візантыйскага імператара падсыпаў у кубак Расціславу ат- руту. Можна не сумнявацца, што гэта адбылося не без удзелу Яраславічаў- дзядзькаў, тым больш, што тут жа Святаслаў-трыўмвір пасадзіў у Тмутара- кань свайго сына Глеба. Відаць, тое самае збіраўся зрабіць для свайго сына і другі трыўмвір Ізяслаў: пасадзіць сына Мсціслава ў Ноўгарадзе. Апярэд- жваючы ворагаў, Усяслаў рушыў на Ноўгарад. Але там ужо знаходзіўся Мсціслаў. Тым не менш, у 1067 годзе Ноўгарад быў захоплены палачанамі. У адказ тры Яраславічы аб’яднаным войскам рушылі ў бок Полацка праз Мінск. Мінск імі быў абрабаваны і спалены, а 3-га сакавіка 1067 года на рацэ Нямізе адбылася крывавая бойка паміж кіеўскімі і полацкімі дружынамі, якая знайшла адлюстраванне на старонках "Слова пра паход Ігара". Няглед- зячы на паведамленне летапісаў, што "Усяслаў збег", вынікі бітвы былі няпэўнымі. Яраславічы не адважыліся ісці на Полацк, наадварот, запрасілі полацкага князя на перамовы пад Воршу. Усяслаў Брачыславіч пайшоў на іх, паверыўшы крыжацалаванню, але падманам быў схоплены і пасаджаны ў кіеўскую турму-поруб. Тут яму давялося прасядзець 14 месяцаў і 5 дзён. У выніку першага ў гісторыі Усходняй Еўропы паўстання гарадскіх нізоў 15 верасня 1068 года ён не толькі быў вызвалены, але і пастаўлены вялікім кня- зем кіеўскім. У Кіеве полацкі князь валадарыў толькі сем месяцаў, пасля чаго вярнуўся ў Полацк. Аднак у красавіку 1069 года Ізяслаў кіеўскі прымусіў яго збегчы з Полацка. Полацкім князем стаў сын Ізяслава Мсціслаў. Апошні вельмі хутка і нечакана памёр. 23 кастрычніка 1069 года над Ноўгарадам з’явілася войска на чале з Усяславам Брачыславічам. Бітва з наўгародцамі была не на карысць Усясла- 34 ва. Полацкі князь быў разбіты і нават трапіў у палон. Але яго тут жа адпусцілі "дзеля Бога". Два гады яго імя не сустракаецца на старонках летапісаў. У 1071 годзе ён зноў з’явіўся пад Полацкам з войскам, якое скла- далася з літоўцаў, эстаў, ліваў, лептаў і семігалаў, выгнаў з горада кіеўскага стаўленіка Святаполка. У 1077 – 1078 гг. Усяслаў полацкі зноў прыняў удзел у спрэчках Яраславічаў на баку малодшых князёў. У 1071 годзе ён напаў на Ноўгарад, а ў 1078 годзе – на Смаленск, які належыў сыну кіеўскага князя Усевалада – Уладзіміру Манамаху. Але вестка аб жорсткай бітве на Няжацінай ніве 3 кастрычніка 1078 года і паражэнне малодшых князёў – Барыса і Алега, значна знізілі палітычную актыўнасць Усяслава полацкага. Разам з тым і праз многія гады Манамах не мог дараваць Усяславу падзеі 1077 – 1078 гг. У 1084 годзе ён знянацку напаў на Мінск. Захапіўшы горад, пераможцы не пакінулі у ім "ні чэлядзіна, ні скаціны". Аж да самай смерці ў 1101 годзе імя Усяслава не ўпамінаецца болей на старонках летапісаў. Нават на княжацкіх з’ездах 1097 – 1103 гг. ні Усяслаў, ні яго сыны не прысутнічалі. Пасля смерці Усяслава Брачыслававіча Полац- кае княства было падзелена паміж яго сынамі на 6 удзелаў. Тураўскае княства знаходзілася ў паўднёвай Беларусі ў басейне р. Прыпяці. Яно ў асноўным адпавядала тэрыторыі рассялення дрыгавічоў. Тураў стаў галоўным горадам сваёй воласці. Тэрыторыя зямель і валасцей вызначалася галоўным чынам там, дзе прадстаўнікі дзяржаўнай улады збіралі даніну і тварылі суд. У XI – XII стст. слова “зямля” звычайна замянялі тапанімічнай назвай горада. Зямля не ўяўлялася без свайго галоўнага «ста- рэйшага» горада. Назва жыхароў галоўнага горада пераносілася на насельніцтва ўсёй зямлі, напрыклад, Полацк – палачане, Тураў – тураўцы. Тураў упершыню згадваецца ў летапісу пад 980 годам у аповесці аб прыходзе на беларускія землі на княжанне двух варагаў – Рагвалода і Тура. З гэтага часу горад і зямля былі падпарадкаваныя Кіеву. Тураўскія князі павод- ле дзейнічаючага права атрымання спадчыны траплялі на вялікакняжацкі трон у Кіеве. Ужо ў 988 г. кіеўскі князь Уладзімір Святаславіч аддаў Тураў свайму сыну Святаполку. Пасля смерці бацькі (1015 г.) Святаполк пераходзіць на вялікае княжанне ў Кіеў, застаўшыся тураўскім князем. Калі на чале Кіеўскай Русі стаў Яраслаў Мудры, ён аддаў Тураў у ва- лоданне свайму сыну Ізяславу, які пасля смерці бацькі апынуўся таксама на троне ў Кіеве. Пазней у Тураве княжылі яго сыны: Яраполк і Святаполк. Атрымаўшы ў 1093 годзе кіеўскі трон, Святаполк Ізяславіч пакінуў Тураў за сабой. Уладзімір Манамах, знаходзячыся ў Кіеве з 1113 да 1125 гг., трымаў Тураў у залежнасці ад сябе і вёў барацьбу з Менскім князем Глебам. Князь Мсціслаў, сын Уладзіміра Манамаха, накіраваў у Тураў на княжанне свайго малодшага брата Вячаслава. Вячаслаў Уладзіміравіч прымаў удзел у паходзе на полацкіх князёў у 1127 годзе. Ён двойчы пераходзіў княжыць з Турава ў Пераяслаўль і Кіеў, але ў 1142 годзе вярнуўся ў Тураў і пачаў вяртаць у склад зямлі раздадзеныя папярэднікамі ўдзелы Рагачоў, Клецк, Чартарыйск, Драгічын над Бугам і Бярэсце. У 1146 годзе войскі кіеўскага князя Мсціслава захапілі Тураў. Епіскап і пасаднік з бліжэйшага акружэння Вячаслава былі ўзяты ў палон. Вячаслаў вымушаны быў пакінуць Тураў, які зноў апынуўся ў сферы ўплыву кіеўскага князя. Разам з Кіевам Тураўская зямля неаднаразова пераходзіла да суздальскіх і валынскіх князёў. Юрый Даўгарукі, знаходзячы- ся на троне ў Кіеве, у 1155 годзе перадаў Тураў сыну Барысу, а Мазыр – се- верскаму князю Святаславу Ольгавічу. Барыс быў выгнаны з Турава ўнукам тураўскага і кіеўскага вялікага князя Святаполка Ізяславіча Юрыем Яраславічам, які вярнуў горад сваёй дынастыі. У 1158 годзе шэсць рускіх князёў на чале з кіеўскім князем Ізяславам, у тым ліку дружыны з Полацка, зрабілі паход на Тураў з намерам адняць яго ў Юрыя Яраславіча. Дзесяць тыдняў цягнулася няўдалая асада го- рада. Юрый, відаць, карыстаўся моцнай падтрымкай гараджан, а горад меў добрыя ўмацаванні. Юрый Яраславіч у 1160 годзе паспяхова вытрымаў аблогу Турава валынскімі князямі. Іх войска, прастаяўшы каля горада тры тыдні, вярнулася ні з чым назад. Пераемнікамі Юрыя на троне ў Тураве былі яго сыны. 3 летапісаў вядомы князі тураўскія: Іван (1170 г.), Святаполк (1162, 1190 гг.), Глеб (1196 г.), пінскія — Яраслаў (1183 г.), Яраполк (1190 г.). Тураў у 50-ыя гады XII ст. выйшаў з падпарадкавання Кіеву і ў ім уста- лявалася самастойная княжацкая дынастыя. Гарады Мазыр і Брагін заставаліся за Кіевам. Пазней тураўская зямля сама падзялілася на ўдзельныя княствы – Тураўскае, Пінскае, Клецкае, Слуцкае і іншыя. Дробныя княствы трапілі ў залежнасць ад галіцка-валынскіх князёў. Такім чынам, Тураўская зямля-княства ўтварылася ў канцы X ст. Яна доўгі час не мела палітычнай самастойнасці, аднак у складзе Кіеўскай зямлі заставалася цэльным княствам. Пасля смерці Яраслава Мудрага (1054 г.) кня- ства каля 40 гадоў існавала самастойна, затым 60 гадоў было ў падпарадкаванні Кіева. З канца 50-ых гадоў XII стагоддзя яно канчаткова вы- лучылася і ў ім зацвердзілася пастаянная дынастыя князёў. У гістарычнай літаратуры часам ужываецца тэрмін «Турава-Пінская зямля». Пінск у XII – XIII стст. меў вялікае эканамічнае значэнне для ўсёй старажытнай вобласці. Аднак Пінск згадваецца ў летапісах пазней Турава. Пра грамадска-палітычны лад у Тураўскім княстве і яго гарадах звестак мала і яны надта важныя. Вельмі верагодна, што ў Тураве актыўна дзейнічала веча. Паводле паведамлення «Жыція Кірылы Тураўскага», ён стаў епіскапам па просьбе князя «і людзей таго горада». 3 гэтага вынікае, што гараджане ў Тураве мелі права голасу, калі вырашалася пытанне пра выбранне епіскапа. Факт цікавы яшчэ і таму. што звычайна епіскап назначаўся кіеўскім мітрапалітам. У Тураве існавала пасада тысяцкага. Тысяцкі ўзначальваў гарадскі полк (апалчэнне). Знаходжанне ў горадзе адначасова князя і пасадніка, акра- мя Ноўгарада Вялікага, з'ява незвычайная для іншых гарадоў. Аб існаванні 36 пасадніка ў Полацку звестак няма. Такое параўнанне сведчыць аб асаблівасцях грамадска-палітычнага ладу ў Тураўскім княстве. У цеснай сувязі з Туравам і Кіевам быў старажытны горад Бярэсце. 3 пачатку свайго ўзнікнення Бярэсце было важным цэнтрам Сярэдняга Пабуж- жа. Тут існавалі гарады Кобрын, Камянец, Драгічын, Бельск, Мельнік. Гэтая тэрыторыя, аб'яднаная вакол свайго галоўнага горада Бярэсця, складала даволі адзіную ў сацыяльна-палітычных адносінах вобласць. У другой палове XII – XIII стст. яна ўваходзіла ў склад Уладзіміра-Валынскага княства. Бя- рэсце карысталася значнай самастойнасцю. Фактычна ўлада ў горадзе нале- жала мясцоваму вечу, з сілай якога былі вымушаны лічыцца як валынскія, так і польскія князі. Аб самастойных дзеяннях «берасцян» неаднаразова па- ведамляе Іпацьеўскі летапіс. Бярэсце адыгрывала ролю фарпоста ў абароне старажытных зямель усходніх славян. Калі ў 1229 годзе пад горадам з'явіўся атрад літоўцаў, «берасцяне» сумесна з пінскім князем Уладзімірам разбілі яго. У 1282 годзе дружыны польскага князя Баляслава занялі каля Бярэсця 10 сёл. Жыхары горада на чале з ваяводам Цітам далі адпор прышэльцам і шмат воінаў узялі ў палон. У 1287 годзе князь Юрый Львовіч у выніку тайных перамоў з баярамі атрымаў абяцанне, што пасля смерці князя Уладзіміра ён будзе запрошаны ў Бярэсце. Юрый пачаў княжыць у горадзе, але хутка быў вымушаны пакінуць яго з-за прэтэнзій Мсціслава Васількавіча на гэта княжанне. 3.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё першых дзяржаў-княстваў Галоўнымі галінамі гаспадаркі на беларускіх землях у Х – ХШ стст. былі земляробства і жывёлагадоўля. Асноўнымі прыладамі апрацоўкі глебы ў гэты час з’яўляліся саха і рала, а распаўсюджанымі сельскагаспадарчымі культурамі – пшаніца, проса, ячмень, жыта, бабы, рэпа і г.д. Развіццё земля- робства ішло ад падсечна – агнявога да ворыўнага. Змены ў земляробстве прыводзілі да змен у жыцці грамадства. Вялікія патрыярхальныя сем’і сталі паступова падзяляцца на больш дробныя. Цяпер апрацоўваць зямлю і збіраць ураджай можна было сіламі адной невялікай сям’і. Сялянскія сем’і сяліліся невялікімі сёламі (весямі). Цэнтрам некалькіх весяў было вялікае сяло – пагост. Жыллём служылі зрубы ці паўзямлянкі з глінабітнымі печамі, якія вытапліваліся па-чорнаму. Земляробчае насельніцтва на беларускіх землях было арганізавана ў абшчыны, якія называліся “верв”, “грамада”. Сельскія абшчыны валодалі ворнай зямлёй і складаліся з усіх сем’яў адной або некалькіх вёсак. У іх спалучалася абш- чыннае валоданне зямлёй з індывідуальным вядзеннем гаспадаркі. На другім полюсе раннефеадальнага грамадства знаходзіліся князь і феадалы-землеўладальнікі. Уладальнікам усіх зямель лічыўся вялікі князь. За карыстанне імі насельніцтва абавязана было плаціць князю даніну прадуктамі (збожжам, мёдам, футрам і інш.). Збор даніны называўся палюдд- зем. У гэты час узнікаюць наступныя віды феадальнага землеўладання: кня- жацкае, баярскае і царкоўнае. Феадальнае землеўладанне было вотчынным і памесным. Землеўладальнікамі былі таксама сялянская абшчына і асобныя сяляне. З цягам часу феадальная ўласнасць на зямлю пашыралася. Увесь выву- чаемы перыяд феадалы імкнуліся да максімальнай канцэнтрацыі ў сваіх ру- ках зямельнага фонду. Па меры развіцця феадальных адносін доля абшчын- нага і сялянскага землеўладання пастаянна змяншалася. Закабаленню свабоднага сялянства садзейнічалі княжацкія даніны, войны, неўраджайныя гады. Такім чынам, збяднелыя сяляне траплялі ў феа- дальную залежнасць. Абшчынныя землі станавіліся ўласнасцю феадала, дзяржавы або царквы. Пісьмовыя крыніцы XI – XII стст. называюць розныя катэгорыі феа- дальна залежных сялян. Гэта радовічы, халопы, ізгоі, чэлядзь і інш. Залежнае насельніцтва займала самае прыніжанае становішча на сацыяльнай лесвіцы. Развіццё сельскагаспадарчай вытворчасці стварыла эканамічныя пра- думовы для аддзялення рамяства і гандлю. Месцамі канцэнтрацыі гэтых відаў гаспадаркі з’яўляліся гарады. Яны ўзнікалі на берагах рэк, на скрыжаванні гандлёвых шляхоў і г. д. Часцей за ўсё ўзнікалі яны з феадаль- нага замка, які з’яўляўся цэнтрам адміністрацыйнага і гаспадарчага жыцця. Другая група была заснавана па волі князёў – гэта Гродна, Заслаўе, Мінск і інш. Яны з’яўляліся ваенна-адміністрацыйнымі, або пагранічнымі крэпасцямі. Горад складаўся з “дзядзінца” – ўмацаванага сценамі і валамі цэнтра горада і “пасада” – паселішча рамеснікаў і гандляроў. Важным гарадскім месцам быў рынак – “торг”. Першым старажытным беларускім горадам па праву лічыцца Полацк. У знакамітым летапісе “Аповесць мінулых гадоў” ён згадваецца пад 862 годам. У ХІ – ХІІІ стст. гаспадарчая дзейнасць у гарадах Беларусі мела ком- плексны характар, спалучала занятак рамяством, гандлем, промысламі. Асаблівы росквіт рамяства адбыўся ў ХІІ – ХІІІ стст. Вядучая роля ў ім належала кавальству, бо яно забяспечвала ўсімі неабходнымі прыладамі працы астатнія віды рамёстваў. Найбольш распаўсюджанымі рамёствамі былі ганчарства і апрацоўка драўніны, якія забяспечвалі штодзённы попыт насельніцтва. Да апрацоўкі дрэва блізкімі былі вырабы з косці. Вялікая патрэба была ў апрацоўцы скуры, з якой шылі абутак і інш. Даволі распаўсюджаным у беларускіх гарадах было і ювелірнае рамяство. Ювеліры выраблялі шырока распаўсюджаныя ў тыя часы ўпрыгожанні з каляровых металаў (скроневыя кольцы, бранзалеты, пярсцёнкі і г.д.). Паміж гарадамі вёўся даволі актыўны гандаль. Купцы падтрымлівалі гандлёвыя сувязі не толькі з суседнімі, але і з далёкімі краінамі. Вядомыя сувязі нашых гарадоў з Візантыяй, Блізкім Усходам, Сярэдняй Азіяй, германскімі гарадамі, аб чым сведчаць шматлікія скарбы, у якіх знаходзіліся манеты гэтых краін і іншыя археалагічныя знаходкі (пацеркі, пярсцёнкі, 38 рэшткі шклянога посуду і інш). Праз беларускія землі праходзіў вялікі водны шлях “з вараг у грэкі”. З замежных краін на нашы землі дастаўлялі віно, спецыі, фарбы, шкляны посуд, дарагія тканіны, упрыгожанні. З беларускіх гарадоў вывозілі футра, воск, мёд і інш. Трэба дадаць, што, апрача сельскай гаспадаркі, рамёстваў і гандлю, насельніцтва беларускіх зямель (як сельскае, так і гарадское) займалася промысламі. Самымі распаўсюджанымі з іх былі паляванне і рыбалоўства. Як правіла, пасяленні, у тым ліку і гарады, размяшчаліся сярод лясоў і па бере- гах рэк, дзе вадзілася шмат звяроў і рыбы. Пры раскопках археолагі знаход- зяць шмат касцей рыб і такіх жывёл, як лось, алень, дзік, зубр і інш. Насельніцтва займалася таксама зборам грыбоў, ягад і інш. Шкарлупіны ляс- ных арэхаў часта сустракаюцца ў археалагічных помніках. Значнае месца сярод промыслаў займала бортніцтва. Яно давала не толькі мёд, але і другі вельмі патрэбны прадукт – воск. Самымі распаўсюджанымі хатнімі промысламі былі прадзенне і ткац- тва, без якіх наогул нельга ўявіць жыццё сярэднявечнага грамадства. Паўсюдна пралі лён і шэрсць, з атрыманых нітак выраблялі тканіны. Такім чынам, раннефеадальны перыяд развіцця беларускіх зямель (Х – ХІІІ стст.) характарызаваўся ўтварэннем феадальнай зямельнай уласнасці і з’яўленнем залежных сялян, аддзяленнем рамяства ад сельскай гаспадаркі, развіццём гандлю, промыслаў і ростам гарадоў. 3.3. Феадальная раздробленасць. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі татара-манголаў Пасля смерці Усяслава Чарадзея Полацкае княства было падзелена на шэраг удзельных княстваў. У канцы ХІ – першай палове ХІІ стст. узніклі Менскае, Віцебскае, Друцкае, Лагойскае і іншыя княствы. У шасці з іх княжылі сыны Усяслава, якія вялі паміж сабой барацьбу. Такім чынам, напа- чатку ХІІ ст. у беларускіх землях пачаўся перыяд феадальнай раздробленасці. Феадальная раздробленасць была, дарэчы, заканамерным працэсам, працэсам прагрэсіўным адносна станаўлення і наступнага развіцця беларускай дзяржаўнасці. Такія працэсы праходзілі практычна ва ўсёй Заходняй Еўропе. Самастойныя каралеўствы з феадальнымі сеньёрамі на чале з’явіліся ў Італіі, Францыі, Нямеччыне і інш. Полацк па-ранейшаму лічыўся важнейшым палітычным і гандлёва- рамесным цэнтрам. Паступова на ролю лідэра на нашых землях пачало вылу- чацца Менскае княства. Менскі князь Глеб, паставіўшы мэту пашырэння межаў сваіх зямель, уступае ў супрацьстаянне з кіеўскім князем Уладзімірам Манамахам. Падчас паходу на нашы землі ў 1119 годзе Манамах захапіў Менск. У выніку гэтага горад быў далучаны да Кіеўскіх уладанняў ажно да сярэдзіны ХІІ – пачатку ХІІІ стст. Глеб Усяславіч, трапіўшы ў палон, быў вывезены ў Кіеў, дзе і памёр. Летапісы сведчаць, што феадальную раздробленасць перажывалі ў ХІІ – ХІІІ стст. і іншыя беларускія землі. Тураўская зямля, якая набыла сама- стойнасць у час княжання Юрыя Яраславіча, падзялілася на Тураўскае, Пінскае, Клецкае, Слуцкае, Дубровіцкае княствы. Паступова яны трапілі пад уплыў Кіева і Галіцка-Валынскай Русі. Усходнія землі нашай Бацькаўшчыны ў той час знаходзілся ў складзе Смаленскага княства – гэта Орша, Копысь, Крычаў, Мсціслаў і інш. Траплялі яны і ў залежнасць ад Менскага княства, а потым зноў падпарадкоўваліся Смаленску. У складзе ўладанняў чарнігаўскіх князёў былі Гомель, Чачэрск і Рэчыца. Мазырская і Брагінская землі належылі Кіеву. У сярэднім цячэнні Заходняга Буга знаходзілася Берасцейская зямля. Яе галоўнымі гарадамі ў ХІ – ХІІ стст. былі Бярэсце, Кобрын, Камянец і інш. Спачатку яна была ў сферы ўладанняў кіеўскіх і валынскіх князёў, пэўны час (канец ХІ – сярэдзіна ХІІ стст.) – пад уладай Тураўскага княства. А ў верхнім і сярэднім Панямонні ў пачатку ХІІ стагоддзя ўтварылася Гродзенскае княст- ва, а потым з’явіліся і пачалі сваё развіццё гарады Навагародак, Слонім, Ваўкавыск, праз якія пралягалі гандлёвыя шляхі ў Прыбалтыку. Навагародскае княства, як самостойнае, ўзнікла, відавочна, пазней. Навагародскі князь Усяслаў упершыню прыгадваецца ў летапісе толькі ў 1235 годзе. Такім чынам, першапачатковая дзяржаўнасць, якая ўзнікла найперш у Полацкім і Тураўскім княствах, пацярпела на працягу ХІІ – пачатку ХІІІ стст. драбленне і стала свайго роду стартавай пляцоўкай для кансалідацыі ўлады і непасрэдна геаграфічных тэрыторый на больш высокім узроўні – у межах Вялікага княства Літоўскага. Закладзеныя ў Х – ХІ стст. падмуркі самастойнасці Полацкай землі сталі перадумовай таго, што ў ХІІ стагоддзі яна паспяхова адстойвала свае межы. У пачатку ХІІІ стагоддзя нашы продкі сталі на абарону ўсходнееўрапейскіх інтарэсаў, уступіў у цяжкую барацьбу з крыжакамі. Крыжовы паход германскіх рыцараў і каталіцкага духавенства спачат- ку быў накіраваны ў Прыбалтыку, дзе ў 1201 годзе была заснавана Рыга. Ры- цары-мечаносцы амаль знішчылі плямёны ліваў, пагражалі жамойтам і лат- галам. Для далейшай экспансіі рыцары будавалі невялікія мураваныя крэпасці і такім чынам прасоўваліся ўверх па Заходняй Дзвіне, пагражаючы Полацку. Здарылася так, што палачане першымі з усходніх славян сутыкнуліся з крыжакамі. Атрады з Полацка і іншых гарадоў дапамагалі насельніцтву су- часных Латвіі і Эстоніі адбіваць напады рыцараў-тэўтонаў. Так, дружыны полацкага князя Уладзіміра летам 1203 года асадзілі дзве нямецкія крэпасці Гольм і Укскуль, але значнага поспеху не мелі. У 1205 годзе рыцары сабралі вялікія сілы і накіраваліся далей на ўсход, пры гэтым яны разбуралі і знішчалі ў пажарах усё на сваім шляху. Каб спыніць пранікненне крыжакоў на свае землі, полацкі князь Уладзімір у 1206 годзе зноў асадзіў нямецкі замак Гольм, які знаходзіўся ў ніжнім цячэнні р. Даўгавы. Узяць крэпасць полацкія дружыны не змаглі. 40 Тым часам у 1208 годзе нямецкія рыцары асадзілі полацкі фарпост ў нізоўях Заходняй Дзвіны – горад Кукенойс. Абаронцы горада на чале з кня- зем Вячкай мужна адбіваліся ад захопнікаў. Але сілы былі няроўныя. Вячка вымушаны быў спаліць горад і з дружынай у 200 чалавек пакінуў свае землі. Праз год той жа лёс напаткаў горад Кукэйнас. У 1210 годзе паміж рыжскім епіскапам Альбертам і полацкім князем Уладзімірам быў заключаны мірны дагавор. Паводле яго Полацк захоўваў сваё права на атрыманне даніны з ліваў. Праз два гады адбыліся новыя пера- гаворы. На іх крыжакі прымусілі полацкага князя адмовіцца ад Ніжняга Падзвіння, што было для Полацка цяжкай стратай. Дамовіліся яшчэ аб тым, што купцам будзе адкрыты свабодны шлях па Заходняй Дзвіне. Але рыцары парушылі пагадненне і ўварваліся ў землі эстаў. У 1216 годзе палачане сумесна з эстамі і літоўцамі рыхтаваліся да су- меснага пахода супраць крыжакоў. Аднак у дзень адпраўлення з Полацка князь Уладзімір раптоўна памёр і паход не адбыўся. Полацк, першым з усходнеславянскіх гарадоў уступіўшы ў процістаянне з крыжакамі, саступіў ім вусце Дзвіны і некаторыя іншыя землі, аднак межы свайго княства абараніў. З цягам часу палачанамі разам з Пско- вам і Ноўгарадам быў утвораны сапраўдны антыкрыжацкі фронт, і рыцары не змаглі перанесці сваю экспансію на славянскія землі. Вынікам гэтых падзей стала бітва наўгародцаў на чале з князем Аляксандрам Яраславічам (Неўскім) на раке Няве ў 1240 годзе, дзе праславіўся сваёй адвагай Якаў Палачанін. А ў бітве на лёдзе Чудскага возера ў 1242 годзе Аляксандр ушчэнт разбіў войска крыжакоў. Усе гэтыя здарэнні прыпынілі рух захопнікаў у старажытнарускія землі. Другой небяспекай для нашых продкаў гэтага перыяда былі мангола- татары. У пачатку ХІІІ стагоддзя ў стэпах Центральнай Азіі склалася моцная мангольская дзяржава і пачалася паласа заваяванняў манголаў, якая закрану- ла ўсю Азію і многія краіны Еўропы. Унук заснавальніка дзяржавы Чынгісхана – Батый пачаў заваёўніцкі паход на захад. Зімой 1237 – 1238 гг. мангола-татары захапілі і разрабавалі Разань, Каломну, Маскву і Уладзімір. У бітве на раке Сіці былі разбіты аб’яднаныя сілы старажытнарускіх князёў. У 1238 годзе захопнікі накіраваліся далей на поўнач, але не дайшлі да Ноўгарада і Смаленска і чамусьці павярнулі назад у стэпы. Ужо зімой 1239 года мангола-татары ўварваліся ў паўднёварускія землі, знішчаючы ўсё на сваім шляху. Насельніцтва Беларусі аказалася пад вялікай пагрозай татарскага зня- волення, але ў 1239-1240 гг., заваёўнікі павярнулі на поўдзень. Яны прайшлі па тэрыторыі Чарнігаўскай зямлі, у склад якой уваходзілі паўднёва-ўсходнія раёны сучаснай Беларусі. Верагодна, тады быў знішчаны Гомель. А ў Іпацьеўскім летапісе пад 1240 годам паведамляецца аб разбурэнні Бярэсця. Трэба адзначыць, што большая частка тэрыторыі Беларусі не зведала мангола-татарскай навалы ў 1238 – 1240 гг. У навукоўцаў ёсць шэраг версій на гэты конт. Адны з іх лічаць, што войска Батыя было аслаблена барацьбой з паўночна-усходнімі рускімі княствамі. Другія сцвярджаюць, што захопнікі не хацелі ісці ў беларускія лясы і балоты. Існуюць і іншыя меркаванні. Але прыймальнага тлумачэння, чаму мангола-татары абмінулі нашы землі, па- куль не існуе. У 1241 годзе мангольскае войска з цяжкімі баямі прайшло па Польшчы і левабярэжнай Венгрыі, Малдавіі, Румыніі, Славакіі, Сербіі і іншым краінам. Наступленне мангола-татараў, якое пачалося з Ніжняга Паволжжа, спынілася каля межаў Італіі. Вялікія страты прымусілі захопнікаў ў 1242 годзе павяр- нуць назад. Такім чынам, як было ўжо вышэй сказана, асноўная тэрыторыя Беларусі не падверглася мангола-татарскаму пагрому ў 1237 – 1241 гг. і беларускія землі пазбеглі ярма Залатой Арды. Але пагроза такога зняволення не знікла. 42 Глава 4. Еўропа і Беларусь у познім Сярэднявеччы. Утварэнне і ўмацаванне Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага (другая палова ХІІІ – першая палова ХVІ стст.) 4.1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Канцэпцыі этнічнага паходжання дзяржавы. Федэратыўны прынцып пабудовы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага 4.2. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага 4.3. Дзяржаўны і грамадскі лад ВКЛ. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ 4.4. Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу 4.1. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Канцэпцыі этнічнага паходжання дзяржавы. Федэратыўны прынцып пабудовы Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага У ХІІІ – ХVІ стст. краіны Заходняй і Усходняй Еўропы ўступілі ў стадыю феадалізма, для развіцця якога былі характэрнымі наступныя акалічнасці: аснову эканомікі складала сельская гаспадарка, у якой усталяваліся феадальныя адносіны; таварна-грашовыя адносіны былі слабымі, але з цягам часу з пашырэннем ролі гарадоў, развіццём рамёстваў і гандлю яны сталі больш развітымі. Асабліва гэта было характэрна для краін, якія былі звязаны з морам – Італіі, Англіі і інш. Жыццё ўсяго грамадства знаходзілася пад моцным уплывам царквы. Хрысціянская ідэалогія была пакладзена ў аснову светапогляду насельніцтва. Ішоў працэс фарміравання нацыянальных дзяржаў, якія ўтвараліся ў форме манархій, як саслоўна-прадстаўнічых, так і абсалютных. Так, саслоўна-прадстаўнічая манархія пачала стварацца ў Англіі: з 1265 года тут пачаў дзейнічаць парламент. У ХІІІ стагоддзі адбылося аб’яднанне Францыі пад уладай дынастыі Капетынгаў. Германія з цягам часу ў выніку міжусобнай барацьбы ўвайшла ў XIV стагоддзі ў стадыю феадальнай раздробленасці. Польшча ў пачатку ХІІІ стагоддзя таксама была раздроблена і адчувала не- бяспеку з боку нямецкіх феадалаў, утварыўшых у Прыбалтыцы ў 1237 годзе Тэўтонскі ордэн. З узмацненнем знешняй пагрозы з боку крыжаносцаў князь Уладзіслаў Лакетка з 1320 года актывізіраваў у Польшчы аб’яднальную палітыку. Найбольшай магутнасці каралеўская ўлада ў гэтай дзяржаве набы- ла пры Казіміры ІІІ Вялікім (1337 – 1370 гг.). У гады яго кіравання выдадзе- ны зводы судовых законаў (Вісліцкі, Петрыкаўскі статуты), умацаваны апа- рат кіравання. Але з цягам часу Польшча ператварылася ў саслоўна – прадстаўнічую манархію, дзе перавагу ў кіраванні набыло феадальна – шля- хецкае саслоўе. На ўсходе паступова ўзмацнялася Маскоўская дзяржава. Пачатак яе ўзвышэння пакладзены пры Іване І Каліце (1325 – 1340 гг.), затым пры яго ўнуку Дзмітрыі Іванавічу, у далейшым названым Дзмітрыем Данскім (1350 – 1389 гг.). У гэтых абставінах паступова ўзнікла і пачало развівацца Вялікае Кня- ства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае (далей ВКЛ). Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя прадумовы фарміравання ВКЛ былі наступнымі. 1. Развіцце сельскагаспадарчай вытворчасці, рамяства, гандлю, рост гарадоў і іх размяшчэнне на важных гандлёвых шляхах. 2. Паглыбленне сацыяльнай дыферэнцыяцыі грамадства, сацыяльных супярэчнасцей паміж саслоўямі. 3. Неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай, якая была адным з асноўных фактараў для ўтварэння дзяржавы. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага – складаная палітычная праб- лема, ад вырашэння якой залежыць і характарыстыка этнічнай дзяржаўнасці. У гістарычнай навуцы існуюць розныя тэарэтычныя падыходы да гэтай праблемы, якія ў значнай ступені залежаць ад палітычных прыхільнасцей навукоўцаў і ад геапалітычных рэалій. Разгледзім некаторыя з іх. Канцэпцыя “літоўскага заваявання”, ў адпаведнасці з якой заходнія землі старажытнай Русі былі захоплены літоўскімі князямі падчас аслаблення Русі міжусобіцамі і татара-мангольскімі заваяваннямі. Узнікшая ў ХVІІ стагоддзі, яна абгрунтоўвала неабходнасць “вызвалення спрадвечна рускіх зямель” Масковіяй, а потым Расіяй ад літоўскіх і польскіх заваёўнікаў. Гэтая канцэпцыя засталася пануючай у савецкія часы, зараз яна падтрымліваецца літоўскімі навукоўцамі. Канцэпцыя “Літоўска-рускай дзяржавы” не выключала літоўцаў з пра- цэсу ўтварэння і развіцця ВКЛ, але, па сутнасці, ігнарыравала наяўнасць ў складзе ВКЛ беларускага этнасу і ролю яго продкаў у ўтварэнні дзяржавы. Канцэпцыя “Беларуска-літоўскай дзяржавы” абгрунтавана ў 20-я гады ХХ стагоддзя У. Ігнатоўскім. Беларускі ўплыў, па гэтай канцэпцыі, пераважаў па тэрыторыі, насельніцтву, узроўню эканамічнага і культурнага развіцця беларускіх зямель, праяўляўся ў афіцыйным статусе старажытнай беларускай мовы. Літоўскі ўплыў пераважаў у палітычным жыцці (літоўская княжацкая дынастыя). Канцэпцыя “беларускай дзяржавы” сцвярджае, што з самага пачатку ВКЛ фарміравалася як дзяржава продкаў беларусаў, якія ў той час называліся ліцвінамі. (Прыхільнікі яе В. Ластоўскі, М. Доўнар-Запольскі). Найбольш поўна яе абгрунтаваў М. Ермаловіч. На яго думку, значнай перашкодай для аб’ектыўнага асвятлення працэсу ўтварэння ВКЛ з’яўляецца атаясамляванне сучаснай тэрыторыі Літвы з летапіснай Літвой, якая знаходзілася на тэрыторыі сучаснай Беларусі паміж Слонімам, Мінскам і Маладзечна і была часткай тэрыторыі, на якой фарміраваўся беларускі этнас. 44 Прыхільнікі канцэпцыі “поліэтнічнай дзяржавы” імкнуцца пераадолець крайнасці іншых тэорый. Але і сёння ў дыскусіі па праблемах утварэння і этнічнай прыналежнасці ВКЛ апошняя кропка яшчэ не пастаўлена. Працэс станаўлення Вялікага княства Літоўскага, Рускага, Жамойцкага і іншых зямель быў працяглым і складаным. Кіеўская Русь, у склад якой уваходзілі раней і старажытнабеларускія землі, праіснавала два с паловай стагоддзі. Пасля доўгага перыяду феадальнай раздробленасці і міжусобных войн яна стала здабычай татара-мангольскіх орд, якія давяршылі знішчэнне былога палітычнага арганізма. У далейшым пастаянная агрэсія з усхода качэўнікаў – татара-манголаў, а з захаду – германскіх крыжакоў падштурхнулі ўсходніх славян да стварэння цэнтралізаванай дзяржавы. Ва ўсходніх землях цэнтрам аб’яднання стала тэрыторыя, дзе спачатку было ўтворана Уладзіміра-Суздальскае княства, потым пачала ўзвышацца Маскоўская Русь, будучая Расійская дзяржава. У старажытнабеларускіх землях цэнтрам аб’яднання стала Верхняе Па- нямонне з цэнтрам у Навагародку (цяперашні Навагрудак). Першае паведам- ленне аб Навагародку ў летапісу адносіцца да 1252 года, а пад 1253 годам на- звана яго “зямля”. На гэтай тэрыторыі пражывалі сумесна славянскія і балцкія плямёны. У пісьмовых крыніцах пачатку ХІ стагоддзя (1009 год) упамінаецца і Літва. Адкуль паходзіць гэтая назва, канчаткова яшчэ не вы- святлена. Няма нават адзінай думкі сярод даследчыкаў аб тэрыторыі, якую займала тады Літва. Адны лічаць, што гэтая зямля размяшчалася у ўсходняй частцы сучаснай Літоўскай Рэспублікі, якая завецца сёння Літва, другія прытрымліваюцца думкі, што яна была на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (паміж Мінскам, Навагрудкам і Слонімам), трэція сцвярджаюць, што летапісная Літва займала значную плошчу на тэррыторыі сучаснай Літвы і тэрыторыі сучаснай Беларусі. У старажытных крыніцах гаворыцца пра Літву, якая разам з Латгаліяй, Земгаліяй і зямлёй куршаў, якія пражываюць сёння на тэрыторыі сучаснай Латвійскай Рэспублікі, плацілі даніну суседнім усходнеславянскім княствам. Ёсць звесткі аб ваенных паходах старажытнарускіх і польскіх князёў на Літву. Магчыма, Літва ўяўляла сабой сукупнасць некалькіх этнічнароднасных плямён – дзяволтву, нальшаны, ўпіту, жэмайтаў, аўкштайтаў і інш. Гэтыя балцкія плямёны жылі ў частковым асяроддзі славянскіх плямён, трымаючыся язычніцкай веры і патрыярхальна- га ладу жыцця. На чале іх стаялі племянныя князі (кунігасы). У час ваенных паходаў яны стваралі паміж сабой саюзы. Пра гэта ўспамінаецца ў летапісным паведамленні аб заключэнні літоўскімі князямі ў 1219 годзе па- гаднення з Валынскім княствам. Яго падпісалі некалькі груп князёў: “ста- рэйшыя,” у тым ліку Міндоўг (“Мендог”), Рушкавічы, Булевічы і іншыя. Пазней пад 1235 годам летапіс прыгадвае “Літву Мендога”. Міндоўг, напэўна, да гэтага часу змог выйсці на першае месца сярод сваіх суродзічаў у агульналітоўскім палітычным саюзе. Як паведамляе Іпацьеўскі летапіс, Міндоўг адных сваіх сапернікаў забіў, другіх выгнаў з Літвы “ і нача княжыці адзін во всей земле літовской”. Неўзабаве ён са сваёй дружынай накіраваўся ў Навагарадак, дзе прыняў праваслаўе. Гэтая акалічнасць дае падставу мер- каваць, што ў гэтым рэгіёне пражывала большасць славянскага праваслаўнага насельніцтва. Яшчэ ёсць меркаванне, што Міндоўг увайшоў у горад не сілай, а са згоды мясцовых жыхароў. Праз некаторы час Міндоўг захапіў землі ў Верхнім Панямонні, далучыўшы іх да Навагарадка. Ён стаў, такім чынам, першым вялікім князем дзяржавы, якая пачалася фактычна з навагарадскай зямлі, і яе першай сталіцай стаў Навагародак з усходнім славянскім насельніцтвам і культурай. Перыяд з’яўлення на палітычнай арэне новай дзяржавы быў вельмі цяжкім. У першай палове ХІІІ стагоддзя з-за Урала ў Еўропу ўварвалася вялікая армія манголаў. У дадатак да гэтага на захадзе ўзмацніўся Тэўтонскі ордэн. Крыжаносцы агнём і мячом пачынаюць ахрышчваць язычнікаў. Пас- тупова межы ордэна набліжаюцца да Нёмана. З поўдня пагражалі галіцка- валынскія князі, якія патрабавалі даніну з Навагарадка, Бярэсця і Пінска. Міндоўг паступова ўсталяваў кантроль над суседнімі землямі – Літвой, Берасцейшчынай, Жмуддзю і інш. Імкнучыся пашырыць тэрыторыю сваёй зямлі, ён ідзе на пагадненне з Тэўтонскім ордэнам, прымае ў 1251 годзе каталіцкую веру, а ў 1253 годзе карануецца каралеўскай каронай, прысланай ад імя Папы Рымскага Інакенція ІV (Міндоўг – адзіны кароль ВКЛ). Аднак паколькі саюз з Рымам быў нетрывалым, Міндоўг у 1261 годзе адмовіўся ад хрысціянства, пасля чаго яго ўлада была прызнана язычніцкай Жамойціяй. Становішча маладой дзяржавы было даволі хісткім ў акружэнні Галіцка-Валынскай зямлі і Тэўтонскага ордэна. У 1263 годзе Міндоўг памірае не сваёй смерцю, верагодна, забіты мясцовымі феадаламі пры адабрэнні і да- памозе ордэна. Цэлае стагоддзе, нават крыху больш, Літоўская дзяржава станавілася Вялікім княствам Літоўскім, Рускім, Жамойцкім і іншых зямель. У тэрыта- рыяльным збіранні пазней вылучыўся князь Віцень (каля 1295 – 1316 гг.). Да Літоўскай дзяржавы былі далучаны Гродзенская, Пінская, Полацкая землі. Пры Віцені быў зацверджаны герб “Пагоня”. У далейшым роль кансалідатараў старажытнабеларускіх зямель узяліся выконваць князі з роду Гедымінавічаў Гедымін (1316 – 1341 гг.) рашуча ўсталяваў сваю ўладу па ўсёй Літве, да якой адносілася таксама і тэрыторыя верхняга і сярэдняга Панямоння. Пры ім былі далучаны Мінскае, Віцебскае і Тураўскае княствы, землі Падзвіння. У 1323 годзе Гедымін перанёс сталіцу дзяржавы ў Вільню. Пераемнік Гедыміна – яго сын, князь Альгерд (1345 – 1377 гг.) далучыў да Вялікага княства ўсходнія землі Беларусі з гарадамі Орша, Мсціслаў, Пра- пойск, Рагачоў, Гомель, Чарнігаўскую, Северскую землі, Кіеўскае княства, Падолле, устанавіў кантроль над Смаленскім княствам, Жамойцкімі землямі. Пры ім адбыўся падзел дзяржавы на дзве часткі. Альгерд правіў у ўсходняй палове з цэнтрам у Вільні. Яго саправіцелем быў брат Кейстут. Цэнтрам ула- дання Кейстута сталі Трокі (сучасны Тракай). Пры гэтым Альгерд быў вярхоўным князем. У далейшым працяг пашырэння ВКЛ быў здзейснены вялікім князем Вітаўтам (1392 – 1430 гг.). У 1406 годзе ён замацаваў сваю 46 ўладу ў Смаленску, а ў 1414 годзе пераможна ўехаў вярхом на кані ў воды Чорнага мора, сімвалізуючы гэтым веліч сваёй дзяржавы. З другой паловы ХІV стагоддзя Вялікае Княства Літоўскае з двухэтнічнага беларуска-літоўскага ператвараецца ў шматэтнічную дзяржа- ву, у межах якой пражывалі 4 асноўныя этнасы – беларусы, маларусы (украінцы), рускія і літоўцы, прычым этнічныя літоўцы былі ў меншасці (ка- ля 10% насельніцтва), а большасць насельніцтва складалі славянскія этнасы. Шматэтнічны характар ВКЛ абумовіў і палітычнае ўладкаванне дзяр- жавы. Яна паўстала ў форме своеасаблівай федэрацыі зямель “Літвы” і “Русі”, у межах якой захоўвалася аўтаномія асобных княстваў – зямель. Так, аўтаноміяй ва ўнутраных справах карысталіся Полацк і Віцебск, Мсціслаўскае, Клецкае, Кобрынскае, Слуцкае княствы. Вітаўт паспрабаваў правесці адміністрацыйную рэформу і ўмацаваць цэнтральную ўладу, стварыўшы ўнітарную дзяржаву. Ён пачаў скасоўваць аўтаномныя княствы і ўводзіць намесніцтвы на чале з сваімі намеснікамі. Але супрацьстаянне князёў з цэнтральнай уладай прымусіла яго пайсці на замірэнне і выдаць устаўныя граматы, сутнасць якіх заключалася ў прынцыпе “старыны не ру- шым, навіны не ўводзім”. Унутрыпалітычная стабільнасць і адзінства поліэтнічнага дзяржаўнага аб’яднання, якім з’яўлялася ВКЛ, залежыла ад палітычнага напрамку, якога прытрымліваліся вялікія князі Літоўскія. Пачынаючы збіранне Вялікага кня- ства Літоўскага (з далучэннем Русі княства атрымала назву Вялікае княства Літоўскае і Рускае) вялікі князь Альгерд прыняў праваслаўе. У сваёй знешнепалітычнай дзейнасці ён ажыццяўляў так званую “агульнарускую” праграму – межы сваёй дзяржавы пашырыў далёка на ўсход і поўдзень. Утварыўшы моцную дзяржаву, Альгерд звярнуўся да Канстанцінопальскага патрыярха з просьбай заснаваць у Навагародку праваслаўную мітраполію. Трэба адзначыць, што з такой жа просьбай у Канстанцінопаль звярнуўся і князь Маскоўскі. Канстанцінопальскі патрыярх задаволіў і той, і другі бок, пасля чаго пачалося доўгае спаборніцтва паміж Літвой і Масквой за рэлігійную і палітычную ўладу ў Усходняй Еўропе. Пасля смерці Альгерда па спадчыне ўлада ў ВКЛ перайшла да яго ста- рэйшага сына ад другой жонкі Ульяны Цвярской – Ягайлы (1377 – 1392 гг.). Ён не стаў пераемнікам у ажыццяўленні праграмы збірання ўсіх рускіх зя- мель вакол Вільні. Зацвярджэнне сваёй улады ён пачаў з барацьбы супраць брата Альгерда Кейстута, які быў саправіцелем Альгерда ў свой час. Пасля знішчэння Кейстута і яго сям’і барацьбу супраць Ягайлы пачаў сын Кейстута Вітаўт. Склаўшаяся сітуацыя ўнутры княства была абцяжарана захопніцкай палітыкай Лівонскага ордэна. Да таго ж набіраючы моц Маскоўскі князь робіць спробу далучыць да сваёй дзяржавы шэраг зямель былой стражытнай Русі, якія ў той час знаходзіліся ў межах ВКЛ. У выніку гэтых абставін Ягай- ла змяніў знешнюю палітыку ВКЛ у напрамку збліжэння з Польскім Каралеўствам. У 1385 годзе паміж ВКЛ і Польшчай была заключана Крэўская ўнія, паводле якой Ягайла, уступіўшы ў шлюб з польскай каралевай Ядзвігай, пераходзіць у каталіцкую веру і становіцца адначасова Вялікім кня- зем ВКЛ і Польскім каралём. З 1387 года ён, прыняўшы каталіцтва, стаў Уладзіславам і, як адзначаюць даследчыкі, гэты год можна лічыць годам змянення сацыяльна-прававога становішча беларускіх зямель у Вялікім кня- стве. Паводле граматы ад 20 лютага 1387 года феадальная знаць каталіцкага веравызнання, якая была ў большасці літоўскага паходжання, атрымлівала неабмежаваныя правы валодання і распараджэння сваімі вотчынамі, а такса- ма вызвалялася ад выканання шэрагу дзяржаўных павіннасцей. На праваслаўных феадалаў, што вялі свой радавод з беларускіх, украінскіх, рускіх зямель, гэты прывілей не распаўсюджваўся.. Гэты дыскрымінацыйны для знаці ўсходнеславянскага паходжання закон выклікаў у іх асяроддзі рэз- кае нездавальненне палітыкай вярхоўнай улады Вялікага княства, нарадзіў сепаратысцкія “антылітоўскія” настроі. Першым, хто выступіў супраць палітыкі Ягайлы, стаў Вітаўт, які ў 90-х гадах ХІV стагоддзя прапанаваў пра- граму стварэння самастойнага “Руска-Літоўскага” каралеўства, якое супраць- стаяла б, з аднаго боку, Польшчы, з другога – Маскве. У сваіх намаганнях Вітаўт абапіраўся ўнутры дзяржавы на праваслаўную знаць, за межамі ў саюзнікі ўзяў нават ордэн. Баючыся вайны паміж Польшчай і Літвой, Ягайла прызнаў Вітаўта Вялікім князем Літоўскім. Востраўскае пагадненне 1392 го- да ўзаконіла Вітаўта як главу Вялікага княства Літоўскага. Але на гэтым супрацьстаўленне феадалаў каталіцкага веравызнання “рускім”–праваслаўным не скончылася: па Гарадзельскай уніі 1413 года праваслаўная знаць княства ставілася практычна ў дыскрымінацыйнае становішча. Так, трэці параграф Гарадзельскай пастановы ўстанаўліваў, што толькі “католікі рымскай царкве падуладныя” могуць карыстацца эканамічнымі і палітычнымі прывілегіямі. Так быў зроблены яшчэ адзін крок у напрамку змянення сацыяльна-прававога становішча беларускіх зямель у ВКЛ. Сваю роль тут адыграла палітыка Рыма. Дзеля аслаблення Вялікага княства Літоўскага Ватыкан пачаў націск на яго з захаду: актывізіравалася захопніцкая палітыка Лівонскага ордэна. Пасля смерці Вітаўта ў ВКЛ пачалася грамадзянская вайна – барацьба праваслаўных феадалаў за ўраўнанне правоў з католікамі. Да ўлады прыйшоў прадстаўнік “праваслаўнай партыі” Свідрыгайла (1430 – 1432 гг.). Але ў выніку змовы з боку “каталіцкай партыі” ён у 1432 годзе быў пазбаўлены ўлады і на чале дзяржавы стаў Жыгімонт Кейстутавіч (1432 – 1440 гг.) – ма- лодшы брат Вітаўта. Частка ВКЛ прызнала яго ўладу, частка захавала вер- насць Свідрыгайле. Гэта прывяло да грамадзянскай вайны (1432 – 1436 гг.), расколу ВКЛ. Жыгімонт вымушаны быў падпісаць у 1434 годзе прывілей аб ураўнанні ў эканамічных правах баяр-католікаў з праваслаўнымі. Атрымаўшы перамогу над Свідрыгайлам, Жыгімонт пазбавіўся ад залежнасці з боку Польшчы. Пасля яго смерці на трон быў абраны Казімір Ягайлавіч (1440 – 1442 гг.). Пасля гібелі караля Польшчы Казімір быў абраны таксама і польскім каралём. Пасля смерці Казіміра вялікім князем стаў яго сын Аляк- сандр (1492 – 1506 гг.). У час яго княжання пачало абмежаванне 48 вялікакняжацкай улады з боку паноў-рады. Дзейнасць далейшых князёў ВКЛ – Жыгімонта І Старога (1506 – 1548 гг.). Жыгімонта ІІ Аўгуста (1548 – 1572 гг.) была звязана з бясконцымі войнамі з Маскоўскім княствам, што прывяло да страты часткі земляў ВКЛ. 4.2. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага Знешнепалітычнае становішча ВКЛ было даволі складаным. З канца ХІІІ стагоддзя па 1410 год крыжаносцы больш 140 разоў здзяйснялі набегі на Літву і Беларусь, руйнуючы землі Панямоння і Падзвіння. За няпоўныя сто гадоў беларуска-літоўскія палкі здзейснілі каля 60 паходаў у адказ. Значную пагрозу стваралі крымскія татары. Татарскія напады адбыліся ў 1275, 1277, 1287, 1315, 1325, 1338 гадах. У 1362 годзе ў бітве на рацэ Сінія Воды, левым прытоку паўднёвага Буга, войскі вялікага князя Альгерда атрымалі над татарамі перамогу, у выніку чаго да Вялікага княства Літоўскага былі далу- чаны землі Кіеўшчыны і Падолля. Паводле летапісных звестак, у Кулікоўскай бітве 1380 года прыняў удзел князь Андрэй Полацкі, які прывёў на поле Кулікова “войска вялікае” і камандаваў ў бітве з Мамаем “палком правай рукі”. У 1410 годзе супраць крыжаносцаў аб’ядналіся войскі, у якія ўваходзілі палякі, беларусы, украінцы, рускія, чэхі і татары. Пад кіраўніцтвам Ягайлы і Вітаўта быў дадзены рашучы бой пад Грунвальдам. Удар для тэўтонцаў быў настолькі ашаламляльны, што землі ўсходніх славян пяць стагоддзяў пасля гэтага не зведалі германскай агрэсіі. Канец ХV – пачатак ХVІ стагоддзяў азнаменаваўся абвастрэннем адносін паміж Вільняй і Масквой. Паступова ВКЛ аказалася канкурэнтам ус- ходнерускай Маскоўскай дзяржавы ў барацьбе за ўплыў у Усходняй Еўропе. І Вільня, і Масква лічылі сябе спадчыннікамі Кіеўскай Русі – дзяржавы Рурыкавічаў. Гэтая канкурэнцыя хутка перарасла ў канфрантацыю і працяг- лыя войны. Сумежныя тэррыторыі, Смаленск, Бранск, пачаргова захопліваліся то Маскоўскай дзяржавай, то ВКЛ. Сваю пазіцыю ў дачыненні да названых зямель Маскоўскія кіраўнікі сфармуліравалі наступным чынам: “ото одно наша отчина, кои города и волосці и ныне за нами; и вся руская земля, Киев и Смоленск и иные города… З божьею волею, из старины. От наших прородителей наши отчины”. Канфрантацыя паміж Масквой і Вільняй прыняла абвостраны характар пасля таго, як вялікі князь Маскоўскі Іван III аб’явіў сябе “государем всея Руси”, гэта значыць, адкрыта заявіў аб прэтэнзіях на ўсе землі старажытнай Кіеўскай Русі, ў тым ліку беларускія і ўкраінскія. Агрэсія ўсходняга суседа ішла пад лозунгам далучэння праваслаўнага насельніцтва ВКЛ да адзінаверцаў, вяртання былога адзінства Кіеўскай Русі. У выніку вайны з Масковіяй 1500 – 1503 гг. ВКЛ страціла 19 гарадоў (Чарнігаў, Гомель і інш.) У 1512 годзе па ініцыятыве Масквы пачалася чарговая вайна. У 1513 годзе войска Васілія ІІІ, авалодаўшы Смаленскам, рушыла ў глыб кня- ства ў напрамку Друцка і Оршы. Спыніць 80-тысячнае рускае войска Булга- кава-Галіцы ды баярына Івана Чалядніна змагло толькі 30-тысячнае вялікакняжацкае войска на чале з Канстанцінам Астрожскім. Сутычка паміж імі адбылася 8 верасня 1514 года пад Оршай. Тонкі тактычны разлік гетмана Астрожскага, добрая ўзброенасць гарматамі войска ВКЛ, мужнасць воінаў дазволілі вялікакняжацкаму войску разбіць праціўніка і тым самым на пэўны час спыніць памкненні Масквы авалодаць суседнімі ліцвінскімі землямі. Саперніцтву двух дзяржаў спрыялі палітычныя праблемы ВКЛ. У па- нуючым классе ВКЛ дамініравалі дзве княжацкія галіны – Гедымінавічы і Рурыкавічы, іх мірнае суіснаванне ў адной дзяржаве не выключала і ўзаемных спрэчак, падазронасці і нават канфрантацыі, бывалі выпадкі, калі беларускія князі апеліравалі да сваіх суродзічаў – князёў Рурыкавічоў з маскоўскай дынастыі. Гедымінавічы з іх прыхільнікамі ў саперніцтве арыентаваліся на палякаў. 4.3. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага Княства Літоўскага. Са- цыяльна-эканамічнае развіцце беларускіх зямель ў складзе ВКЛ У кіраўніцтве дзяржавай вялікі князь абапіраўся на двухпалатны дарадчы орган: вялікакняжацкую раду (паны-рада) і сойм (сход прадстаўнікоў шляхты, магнатаў, службовых асоб). У склад паноў-рады ўваходзілі найбуйнейшыя феадалы-землеўласнікі і вышэйшыя службовыя асобы: ваяводы, канцлер – кіраўнік вялікакняжацкай канцэлярыі, хавальнік дзяржаўнай пячаткі; маршалкі – старшыні на пасяджэннях рады; падскарбій – загадчык дзяржаўнага скарба (фінансаў); гетман – кіраўнік войска і іншыя дзяржаўныя чыноўнікі. Усе яны вырашалі пытанні дзяржаўнага кіравання. З афармленнем у канцы ХV стагоддзя другога вышэйшага органа дзяржаўнага кіравання – агульнага (вальнага) сойма на яго пасяджэннях маглі прысутнічаць усе феадалы ВКЛ разам з панамі раднымі і службовымі асобамі. На соймах вырашаліся пытанні аб вайне і міры, падатках, прымаліся законы. Калі ў гады кіравання Гедыміна, Альгерда і Вітаўта дзяржаўны лад прадстаўляў сабой фактычна неабмежаваную манархію, то з утварэннем агульнага сойму адбываецца абмежаванне ўлады вялікага князя за кошт па- шырэння ролі феадалаў. У 1413 годзе ўтварыліся Віленскае і Трокскае ваяводствы, а ў 1565 год- зе ўся дзяржава была падзелена на ваяводствы: Берасцейскае, Валынскае, Браслаўскае, Менскае, Смаленскае, Наваградскае, Мсціслаўскае, Падольскае, Кіеўскае. Ваявод прызначаў Вялікі князь з мясцовых феадалаў. Унутранае становішча і знешнепалітычная сітуацыя канца ХV – пачат- ку ХVІ стст. прымусілі вялікакняжацкі ўрад пачаць праводзіць палітыку ўцягвання знаці “рускага” краю ў палітычную эліту Вялікага княства. З гэта- га часу значна пашыраюцца зямельныя ўладанні прадстаўнікоў знатных беларускіх, украінскіх родаў. Зямельнае багацце давала палітычную вагу. У 50 канцы ХV – першай палове ХVІ стст. сярод засядацелей вышэйшага органа дзяржаўнай улады – Рады знаходзіліся прадстаўнікі беларускага краю: Глебавічы, Ільінічы, Сапегі, Храптовічы і інш. Аб тым, што ў першай палове ХVІ стагоддзя вялікакняжацкая ўлада пачала шырэй прыцягваць беларускіх магнатаў да кіравання дзяржавай, сведчыць і статыстыка. Так, з 20-ці прызначэнняў на вышэйшыя дзяржаўныя пасады праваслаўных феадалаў за перыяд з канца ХV стагоддзя па 1569 год 14 прыходзіліся на перыяд пасля 1500 года. У другой палове ХІІІ – першай палове ХVІ стст. у Беларусі працягваўся працэс фарміравання і ўдасканальвання феадальных адносін. Формы феа- дальнай уласнасці, феадальных правоў і абавязкаў складваліся паступова. Вярхоўным землеўладальнікам лічыўся Вялікі князь. Разам з тым землі падзяляліся на дзяржаўныя і прыватныя. У сваю чаргу дзяржаўныя землі былі двух катэгорый: воласці і гаспадарскія двары. Прыватныя землі таксама падзяляліся на свецкія і царкоўныя маёнткі. У канцы ХІV стагоддзя дзяржаўныя землі значна пашырыліся за кошт ліквідацыі буйных удзельных княстваў і ўвядзення намесніцтваў. Дробных землеўладальнікаў, якія атрымлівалі зямлю за службу ў войску, спачатку называлі баярамі, а пазней – шляхтай. Паступова змяніўся і прававы статус сялян. Сяляне страчвалі права распараджацца зямлёю і сталі землекарыстальнікамі ў феадалаў, пазбаўлялася традыцыйных правоў сялян- ская абшчына. Можна выдзеліць наступныя этапы запрыгоньвання сялян. “Прывілей” (указ) 1447 года вялікага князя Літоўскага Казіміра канчат- кова замацаваў права феадалаў на ўласны суд і абмежаваў тым самым абш- чынныя правы, а таксама пераход сялян да другіх феадалаў. Першы Статут Вялікага княства Літоўскага 1529 года адмаўляў сяля- нам у праве ўласнасці на землю, якое замацоўвалася за феадальным саслоўем. Сяляне не маглі распараджацца зямлёй без згоды феадалаў. “Устава на валокі” 1557 года фактычна замацоўвала сялян за “прынятымі” імі зямельнымі надзеламі – валокамі. “Устава на валокі” (аграрная рэформа Жыгімонта ІІ Аўгуста) была значнай падзеяй у ВКЛ. Яна разбурала вясковую абшчыну і перадавала зям- лю ў прыватнае карыстанне сялян. “Устава на валокі” (валока – зямельная мера ў 21,36 га) замацоўвала і рэгламентавала павіннасці сялян у адносінах да памешчыка. Рэформа была праведзена толькі ў заходняй частцы Беларусі. Можна выдзеліць наступныя асноўныя прычыны і перадумовы рэфор- мы: рост дзяржаўных выдаткаў Вялікага княства Літоўскага, недахоп сродкаў у дзяржаўным скарбе; рост матэрыяльных патрэб вялікакняжацкага двара; Інфляцыя ў Еўропе, павялічэнне попыту на сельскагаспадарчыя пра- дукты. Развіццё новых таварна-грашовых адносін было звязана з развіццём рамяства і гандлю, ростам гарадоў. Насельніцтва гарадоў вагалася ў межах 1,5 – 3 тыс. чалавек. Горад з насельніцтвам у 10 тыс. і больш складаў рэдкае выключэнне. Прыгонніцкая сістэма была асноўнай перашкодай роста гарад- скога насельніцтва. Большасць гарадоў і каля паловы мястэчак належылі вялікаму князю Літоўскаму, астатнія былі прыватнымі. Прыкметнай групай гарадскога насельніцтва на захадзе і ў цэнтры Беларусі ў ХУІ стагоддзі былі яўрэі і татары, якія сяліліся на тэррыторыі Беларусі з ХІV – ХV стст. Крыніцы ўпамінаюць і аб іншых этнасах. З ператварэннем гарадоў у гандлёва-рамесніцкія цэнтры ўзмацняецца іх імкненне выйсці з-пад юрысдыкцыі вялікакняжацкай або феадальнай адміністрацыі. Мяшчане дамагаліся самакіравання паводле Магдэбургскага права, якое атрымала сваю назву ад нямецкага горада Магдэбург – першага горада, які набыў самастойнасць у ХІІІ стагоддзі. Першую грамату на магдэбургскае права атрымала ў 1387 годзе Вільня, потым Бярэсце (Брэст) – у 1390 годзе, Гародня (Гродна) – у 1391 годзе, Слуцк – у 1441 годзе, Полацк – у 1498 годзе, Мінск – у 1499 годзе, Віцебск – у 1597 годзе. Трэба адзначыць, што гарадское насельніцтва Расіі не мела правоў, аналагічных магдэбургскаму. Магдэбургскае права давала гарадам самакіраванне, судовы імунітэт, пэўныя льготы ў рамесніцкай і гандлёвай дзейнасці, вызваляла ад службы ў войску, давала магчымасць мець уласны герб. Выбарным органам самакіравання быў магістрат, старшынёй магістрата – войт. Гарады і мястэчкі развіваліся як цэнтры ўнутраных лакальных рынкаў. У ХV – ХVІ стст. беларускія гарады ўсё больш уключаліся ў сферу еўрапейскага гандлю (з Польшай, Чэхіяй, Германіяй), падтрымлівалі сувязі з гарадамі Маскоўскага княства і Прыбалтыкі. Развіццё гандлю садзейнічала грашоваму абароту. З ХІV стагоддзя ў ВКЛ найбольш распаўсюджаны сталі сярэбраныя пражскія грошы. У 1492 годзе быў створаны Віленскі манетны двор. Тут была наладжана вы- творчасць сярэбраных дынарыяў, паўгрошаў, солідаў, талераў, дукатаў. Пас- тупова фарміравалася крэдытная сістэма, калі купцы атрымлівалі ссуды ў больш багатага кампаньёна. Крэдыторамі былі ліхвяры, якія давалі ссуды пад 20 – 25%, а то і болей. Такім чынам, Вялікае Княства Літоўскае было даволі развітым ў палітычных і эканамічных адносінах дзяржаўным утварэннем. Важкім укла- дам ў еўрапейскую скарбонку можна лічыць і дасягненні прававой думкі і заканадаўства дзяржавы. Статуты ВКЛ, прынятыя на старабеларускай мове ў 1529, 1566 гг. і асабліва ў 1588 годзе, сталі ўзорам еўрапейскага заканадаўства ХVІ стагоддзя, яны выкарыстоўваліся для распрацоўкі заканадаўства іншых краін і па праву лічацца даследчыкамі першымі канстытуцыйнымі дакументамі сярэднявечнай Еўропы. 4.4. Канцэпцыі паходжання беларусаў. Развіццё беларускага этнасу 52 Існуе некалькі канцэпцый этнагенезу беларусаў. У канцы ХХ стагоддзя ўзнікла тэорыя, згодна з якой узнікненне бела- рускага этнасу тлумачыцца славяна-балцкім сінтэзам, інакш кажучы, балты сыгралі ролю субстрата (падасновы) ў паходжанні беларусаў (адзін з першых абгрунтаваў гэтую гіпотэзу археолаг В. Сядоў, потым М. Ермаловіч і інш.). Існуе і “польская” канцэпцыя аб этнічнай прыналежнасці насельніцтва Беларусі. Па гэтай тэорыі беларусы не з’яўляюцца самастойным усходнеславянскім этнасам, а прадстаўляюць толькі частку польскага этнасу (адпаведна, беларуская тэрыторыя з’яўляецца часткай этнічнай тэрыторыі Польшчы). Прыхільнікі гэтай тэорыі – А. Рыпінскі, Л. Галямбоўскі і інш. Наадварот, прыхільнікі так званай “вялікарускай” канцэпцыі этнічнай прыналежнасці беларусаў лічаць беларускі этнас часткай вялікарускага. Абедзьве канцэпцыі ігнарыруюць самабытнасць беларускага этнаса. Прыкметнай з’яўляецца крывічская канцэпцыя (В. Ластоўскі, А. Шлюбскі), якая выводзіць вытокі беларускага этнаса менавіта ад племені крывічоў. Ёсць таксама крывічска-дрыгавіцка-радзімічская канцэпцыя (Я. Карскі, В. Пічэта, В. Ластоўскі). Прыхільнікі гэтай тэорыі лічаць продкамі беларусаў тры славянскіх племені – крывічоў, дрыгавічоў і радзімічаў, якія ў стражытнасці займалі асноўную частку тэрыторыі сучаснай Беларусі. Фіна-ўгорская канцэпцыя (аўтар І. Ласкоў) паходжанне беларусаў выводзіць з фіна-ўгорскіх тапонімаў і гідронімаў этнаса, які першапачаткова засяліў тэрыторыю Беларусі. Пералічаныя асноўныя канцэпцыі аб паходжанні беларусаў сведчаць аб складанасці працэса этнагенезу нашага народа. Утварэнне беларускага этнасу адбылося ў XIII – XVI стст., калі землі этнічнай Беларусі ўваходзілі ў склад поліэтнічнай феадальнай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага (ВКЛ). Рост таварна-грашовых адносін, развіццё унутранага рынку ў ВКЛ садзейнічалі ўмацаванню эканамічных сувязей унутры гэтай поліэтнічнай дзяржавы ў цэлым і ў межах этнічнай тэрыторыі Беларусі, у прыватнасці. Нарастаючая тэндэнцыя цэнтралізацыі ўлады, якая выявілася ў стварэнні адзінай сістэмы кіравання (ваяводствы і паветы замест княстваў), усталяванні адзінай сістэмы заканадаўства (“Земскія прывілеі” 1447 года, “Судзебнік “ 1468 года, Статуты ВКЛ і інш.) падрывалі ранейшую ўдзельную замкнёнасць асобных тэрыторый, стваралі аб’ектыўныя ўмовы для фарміравання этнічнай тэрыторыі беларусаў. Значныя змены адбыліся ў мове ўсходнеславянскага насельніцтва на гэтай тэрыторыі. Ужо з XIII cтагоддзя мова беларусаў набывае прыкметныя адрозненні. Важнейшыя спецыфічныя рысы беларускай мовы (дзеканне і цеканне, аканне і яканне, цвёрдае вымаўленне гука “р” і г. д.) спачатку замацоўваліся ў вус- най народнай творчасці (фальклоры), а з XV – XVI стст. сталі выразна выяўляцца і ў літаратурнай мове. На старабеларускай мове складаліся летапісы, якія грунтаваліся на мясцовым гістарычным, грамадска–палітычным і фальклорна–этнаграфічным матэрыяле (“Летапісец вялікіх князёў Літоўскіх”, “Беларуска–літоўскі летапіс 1446 года”, “Хроніка Вялікага княства Літоўскага і Жамойцкага”, “Хроніка Быхаўца”). Вяршыняй тагачаснай беларускай літаратуры стала дзейнасць першад- рукара і вучонага, пісьменніка і мастака Ф. Скарыны. На старабеларускай мове пісалі творы паслядоўнікі Ф. Скарыны – В. Цяпінскі, М. Сматрыцкі, С. Зізаній, А. Філіповіч і іншыя дзеячы культуры эпохі Адраджэння і Рэфармацыі. Старабеларуская мова ў ВКЛ выконвала функцыі дзяржаўнай. Замаца- ванне старарускай мовы, якая набывала рысы беларускай, ў якасці афіцыйнай мовы дзяржаўных дакументаў і заканадаўчых актаў спрыяла яе далейшаму развіццю і павышэнню ролі ў фарміраванні этнічнай самасвядомасці беларусаў. У ВКЛ жыхары беларускіх земляў ужо адрознівалі сябе ад немцаў, палякаў, літоўцаў (жмудзінаў). Дыферэнцыяцыя і нават супрацьстаянне (палітычнае і рэлігійнае), якія ўзмацніліся пасля заключэння Крэўскай уніі з Польшчай і наступлення каталіцызму, яшчэ больш пераконвала беларускі народ ва ўсведамленні сваёй адметнасці ад тых, хто размаўляў на чужой мове і распаўсюджваў чужую рэлігію. Складаней ішоў працэс дыферэнцыяцыі беларусаў ад рускага народа. Агульнасць гістарычнага лёсу заходнерускіх земляў, якія увайшлі ў склад ВКЛ, адзіная рэлігія, мова, культура, агульнасць пазіцый у супрацьстаянні з польска-каталіцкімі вярхамі збліжалі рускі і беларускі народы. Гэтым тлума- чыцца тое, што насельніцтва беларускай тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага доўга называла сябе рускім. Працяглым і складаным было станаўленне самой назвы нашай этнічнай тэрыторыі і этнічнай супольнасці Белая Русь – Беларусь, беларусцы – бела- русы. У XIV – XVI стст. у адносінах да насельніцтва, якое пражывала на тэрыторыі сучаснай Беларусі, скарыстоўваўся тэрмін “ліцвіны”, альбо па на- звах мясцовых княстваў людзі называлі сябе “палачанамі”, “берасцейцамі” і г. д. Тэрмін “Белая Русь” у гістарычных крыніцах XII стагоддзя ўжываўся ў адносінах да Уладзіміра-Суздальскага княства, у XIII – XIV стст. – да Сма- ленскай і іншых зямель. У канцы XIV стагоддзя назва “Белая Русь” стала ўжывацца ў дачыненні да раёна Полацка (“Хроніка Яна Чарнкоўскага” звяз- вала падзеі 1382 года з Полацкам – крэпасцю на Белай Русі), у XVI cтагоддзі – да беларускага Падзвіння і Падняпроўя,у той час, калі заходняя частка су- часнай тэрыторыі Беларусі доўгі час мела назву Чорнай Русі. Пазней назва “Чорная Русь” паступова знікла, а назва “Белая Русь” пашырылася на ўсю сучасную тэрыторыю Беларусі. У перыяд фарміравання беларускага этнасу праяўляліся асноўныя асаблівасці гаспадарчага і грамадскага побыту, матэ- рыяльнай і духоўнай культуры. Узнікла самабытная беларуская архітэктура (Навагрудскі, Лідскі, Крэўскі, Мірскі замкі, Маламажэйкаўская і Сынкавіцкая цэрквы-крэпасці). Складалася этнічна самабытная іканапісная школа. 54 Атрымалі распаўсюджванне беларускія песні-гімны (канты і псалмы), тэатр – школьны і лялечны (батлейка), драўляная скульптура і разьба па дрэву і г.д. Асноўным вынікам сацыяльна-эканамічных, палітычных, этнічных працэсаў на Беларусі ў складзе ВКЛ (XIV – XVI стст.) з’явілася складванне самастойнай беларускай этнасацыяльнай супольнасці і яе асноўных этнічных прыкмет: мовы, культуры, самасвядомасці. Такім чынам, у ХІV – ХVІ стст. назіраецца паступовае ўзмацненне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкае, якое з цягам часу становіцца моцнай еўрапейскай дзяржавай, федэрацыяй славянскіх і балцкіх народаў. Глава 5. Беларусь у складзе Рэчы Паспалітай 5.1. Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад 5.2. Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі 5.3. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай 5.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII-XVIII стст. 5.1. Люблінская унія 1569 года. Утварэнне Рэчы Паспалітай і яе палітычны лад Перыяд уваходжання беларускіх зямель у склад Рэчы Паспалітай ахоплівае больш за 200 гадоў, што складае пятую частку пісьмова вядомай гісторыі Беларусі. Адзіная дзяржава ВКЛ і Польшчы была створана ў выніку Люблінскай уніі 1569 года. Якія ж прычыны прывялі да падпісання гэтай уніі і аб’яднання дзвух дзяржаў? Па-першае, гэта барацьба за лідэрства ва Усходняй Европе паміж ВКЛ (Вялікім княствам Літоўскім) і Маскоўскай дзяржавай. Да XV стагоддзя перавага была на баку ВКЛ, якое аб’яднала ў сваіх межах значную частку зямель былой Кіеўскай Русі. У XV стагоддзі Маскоўская дзяржава вызвалілася ад татара – мангольскага іга, узмацнілася і перахапіла ініцыятыву. Яна паставіла планы па захопу і знішчэнню ВКЛ у цэнтр сваёй знешнепалітычнай дактрыны. З гэтага часу вызначылася тэндэн- цыя: чым больш абвастраліся адносіны Вільні і Масквы, тым больш правя- чыя колы ВКЛ імкнуліся да аб’яднання з Польшчай. Кульмінацыя саперніцтва дзвух дзяржаў прыпадае на перыяд праўлення ў Расіі Івана IV Грознага (1533 –1584). У 1558 годзе ён распачаў так званую Лівонскую вайну супраць Лівонскага ордэна за выйсце Расіі да Балтыйскага мора, якая працяг- валася да 1583 года. ВКЛ выступіла на баку Лівоніі, аднак няўдала. Рускія войскі захапілі большую частку тэрыторыі дзяржавы. У 1563 годзе яны занялі старажытны беларускі горад Полацк, знішчылі большую частку насельніцтва горада, утапілі ў Дзвіне каля 3 тыс. полацкіх яўрэяў. ВКЛ апы- нулася ў цяжкім ваенным становішчы. Да сталіцы ВКЛ Вільні заставалася каля 200 км. Тэрмінова патрабаваўся саюзнік. Дапамогу прапанавалі палякі. Але за гэта яны патрабавалі аб’яднання ВКЛ з Польшчай у адзіную дзяржаву. Такім чынам, экспансія з усходу была адной з галоўных прычын падпісання Люблінскай уніі. Як адзначаў віленскі ваявода Мікалай Радзівіл, “калі мы ехалі ў Люблін, на нашым хрыбце сядзеў вораг”. Па-другое, вялікае значэнне для заключэння новай уніі з Польшчай мелі супярэчнасці ў пануючым класе ВКЛ паміж магнатамі і шляхтай. У 56 палітычным жыцці ВКЛ тон задавалі буйныя феадалы – магнаты. Яны вырашалі асноўныя пытанні жыцця дзяржавы. Шляхта ж, гэта значыць, сярэднія і дробныя феадалы, служылае саслоў’е, прысутнічала на пасяджэн- нях соймаў, але не мела там рашаючага ўплыву. Як казаў магнат Альбрэхт Гаштольд, “мы запрашаем шляхту на пасяджэнні соймаў, каб яны ведалі, што мы вырашаем.” У Польшчы ж шляхта мела больш шырокія правы і вольнасці. Таму шляхта ВКЛ настойліва імкнулася да аб’яднання з Польш- чай, каб атрымаць рэальныя і шырокія палітычныя правы. Пэўнае значэнне для аб’яднання мелі і эканамічныя, культурныя сувязі, якія ўжо існавалі паміж ВКЛ і Польшчай з часоў Крэўскай уніі, пазіцыя каталіцкіх іерархаў, якія хацелі пашырыць свой уплыў на ўсходзе. Перагаворы аб уніі пачаліся ў студзені 1569 года, яны ішлі досыць супярэчліва і працягваліся шэсць месяцаў. Кожны бок адстойваў свае інтарэсы. Палякі фактычна дамагаліся інкарпарацыі (уключэння) ВКЛ у склад Польшчы і ліквідацыі яго як самастойнай дзяржавы. Яны хацелі скарыстаць цяжкую знешнепалітычную сітуацыю, у якую трапіла ВКЛ у выніку Лівонскай вайны. Паслы ВКЛ на чале з гетманам Хадкевічам настойвалі на раўнапраўным саюзе дзвух дзяржаў і дамагаліся перш за ўсё ваеннай дапамогі Польшчы ў барацьбе з Масквой. У ходе перамоў дэлегацыя ВКЛ не раз пакідала залу пасяджэння, рабіла дэмаршы і зноў вярталася. Ёсць звесткі нават аб тым, што гетман Хадкевіч стаяў на каленях і са слязьмі на вачах прасіў у палякаў дапамогі. Невядома, колькі б ішоў гэты торг, калі б кароль польскі і вялікі князь літоўскі Жыгімонт ІІ Аўгуст не прыняў нечаканае і незаконнае рашэнне. Ён выдаў загад аб далучэнні да Каралеўства Польскага тэрыторыі сучаснай Украіны (Валыні, Падолля, Кіеўшчыны), а таксама Падляшша. ВКЛ, знясіленае вайной, не мела магчымасці супраціўляцца і вымушана было зноў сесці за стол перамоў. 1 ліпеня 1569 года акт Люблінскай уніі быў падпісаны. Згодна з ім абодва народы павінны былі аб’яднацца ў адзін народ і адзіную дзяржаву. Вышэйшым органам абвяшчаўся агульны сойм, які выбіраўся дэлегатамі ад Польшчы і ВКЛ на павятовых сойміках. Адмянялася асобнае выбранне караля польскага і вялікага князя літоўскага. Знешняя палітыка станавілася агульнай справай. Тэрыторыя Украіны адыходзіла да Польшчы. Унія дазваляла набываць маёнткі (землі) палякам у ВКЛ, а літвінам – у Польшчы. Такімі былі ўмовы Люблінскай уніі, зафіксіраваныя на паперы і падпісаныя бакамі, у выніку якіх была створана новая дзяржава – Рэч Паспалітая. Што ж такое Рэч Паспалітая і якое становішча займалі ў ёй беларускія землі? Па гэтаму пытанню ў гістарыяграфіі ёсць тры пункты погляду. Частка гісторыкаў (польскіх, расійскіх, савецкіх) лічыла і сёння лічыць, што ў выніку Люблінскай уніі ВКЛ было інкарпарыравана ў склад Польшчы і перастала існаваць як самастойныя дзяржава. Другі пункт погляду на РП маюць гісторыкі беларускай нацыянальнай арыентацыі. Яны сцвярджаюць, што навязаныя палякамі ўмовы Люблінскай уніі на практыцы не былі ўведзены ў дзеянне і засталіся толькі на паперы. Зліцця дзвух дзяржаў не адбылося. ВКЛ да канца XVIII стагоддзя працягвала існаваць як самастойная і незалежная дзяржава, а Люблінская унія стварыла новую канфэдерацыю для барацьбы супраць знешняй небяспекі. Трэці пункт погляду, які замацаваўся ў большасці сучасных беларускіх гістарычных выданняў, тлумачыць Рэч Паспалітую як фэдэратыўную дзяр- жаву, дзе былі агульныя органы кіравання і агульнае грамадзянства. Безумоўна, умовы Люблінскай уніі былі даволі дыскрымінацыйнымі для ВКЛ, але пасля ліквідацыі пагрозы з боку Маскоўскай дзяржавы і ў выніку так званага “бескаралеўя” ВКЛ паступова здолела часткова аднавіць сваю самастойнасць. На чале дзяржавы стаяў агульны кароль, які выбіраўся і польскай і літвінскай шляхтай і насіў тытул не толькі кароля, але і вялікага князя. Дарэ- чы, каралеўскі двор менавіта ў сувязі з Люблінскай уніяй быў перанесены з Кракава у Варшаву. Вышэйшым заканадаўчым органам РП быў двухпалатны Вальны Сойм, работа якога насіла федэратыўны характар. Кожны трэці сойм РП праводзіўся на тэрыторыі ВКЛ у Гродна, і тут ужо пасяджэнні сойму праводзіў мясцовы дэпутат (маршалак). Акрамя таго, насуперак акту Люблінскай уніі ў ВКЛ, пачынаючы з 70 – 80-х гадоў XVI стагоддзя, рэгу- лярна збіраліся самостойныя соймы, якія вырашалі пытанні ўнутранага жыц- ця ВКЛ. ВКЛ мела свой адміністрацыйны апарат на чале з мясцовымі канцлерамі, сваё асобнае войска, кіраўніцтва якога не заўсёды лаяльна ставілася да Польшчы. Так, гетман ВКЛ Януш Радзівіл на адным з пасяджэнняў варшаўскага сойму заявіў: “Паноў-палякаў, якія лезуць у нашы дзверы, праз вокны выкідваць будзем”. Ёсць думка, што за такую пазіцыю яго палякі атруцілі. Фактычна не былі ліквідзіраваны і межы паміж дзяржавамі, дзе нават спаганяліся пошліны за ўвоз і вываз купецкіх тавараў. Прававая самастойнасць ВКЛ з цягам часу узмацнялася. У 1582 годзе тут пачынае дзейнічаць Галоўны Трыбунал, у 1588 годзе была прынята трэ- цяя рэдакцыя Статута ВКЛ, дзе, па сутнасці, скасоўваліся некаторыя палажэнні Люблінскай уніі. Напрыклад, адзін з артыкулаў Статута забараняў “замежнікам” набываць зямельную ўласнасць і займаць у ВКЛ дзяржаўныя пасады. Па Статуту такое права мелі толькі “тубыльцы”, гэта значыць, гра- мадзяне ВКЛ. Акрамя таго, артыкул 1-ы IV раздела Статута замацоўваў дзяржаўнасць старабеларускай мовы, якая захоўвалася да 1696 года. 58 Не мела Рэч Паспалітая і агульнай дзяржаўнай сімволікі. Афіцыйная сімволіка заўсёды складвалася з дзвух частак: побач размяшчаліся белы арол з каронай на галаве – герб Польшчы і герб ВКЛ – Пагоня. Які ж дзяржаўны лад панаваў у Рэчы Паспалітай? Чаму шляхта так імкнулася да аб’яднання з палякамі? У вышэйшым заканадаўчым органе, Вальным Сойме, маглі засядаць толькі шляхцічы. Яны мелі права ўдзельнічаць у выбарах караля, займаць урадавыя і вышэйшыя духоўныя пасады. Толькі шляхта мела грамадзянскія правы і свабоды: недатыкальнасць асобы, памяшкання, маёмасці; шэраг эканамічных прывілеяў (вызвалялася ад мытных пошлін); мела выключнае права на вытворчасць спірту (права прапанацыі); магла мець шынкі, млыны і кузні. Нават пошліны і падаткі на карысць дзяржавы ўстанаўліваліся са згоды самой шляхты. Правы караля ў Рэчы Паспалітай былі істотна абмежаванымі. Ён фак- тычна выконваў волю шляхты і не меў права прымаць самостойныя дзяржаўныя рашэнні. Без згоды шляхецкага Сената (16 чал.) ён не мог пры- значаць ці здымаць асоб з дзяржаўных пасад, склікаць паспалітае рушэнне, весці міжнародныя справы, уводзіць новыя падаткі і г.д. Нават такія прыват- ныя справы, як жаніцьба, развод ці замежныя паездкі падлягалі кантролю з боку шляхты. Шляхецкія вольнасці былі замацаваны ў так званых Генрыха- вых артыкулах, якія павінен быў падпісваць кожны прэтэндэнт на трон у час выбараў караля. У выпадку невыканання каралём сваіх абавязкаў шляхта ме- ла права на стварэнне канфедэрацый і ўзброенае выступленне супраць каралеўскай улады (рокашы). Але самой галоўнай, “залатой”, шляхецкай вольнасцю было так званае liberum veto, што ў перакладзе з лацінскага азначае “свабода забароны”. Гэты прынцып панаваў ў Сойме Рэчы Паспалітай і патрабаваў аднагалоснага пры- няцця рашэнняў па ўсіх пытаннях. Калі хоць адзін дэпутат не згаджаўся і ставіў сваё veto (“не дазваляю”), рашэнне не праходзіла. Гэтым, як лічылася, высока цанілася, а фактычна даводзіліся да абсурду пачуццё гонару і годнасці кожнага шляхціча-дэпутата. Прынцып ліберум вета адыграў драматычную ролю ў жыцці Рэчы Паспалітай. Ён не раз зрываў работу вышэйшага дзяржаўнага органа ўлады. Па падліках гісторыкаў, з 50 апошніх соймаў Рэчы Паспалітай толькі 7 адбыліся без перашкод. Абранне караля таксама павінна было адбывацца аднагалосна, што цяжка было дасягнуць у асяроддзі амбіцыйнай шляхты. Ні кароль пры сваім жыцці, ні сойм пры жыцці караля не маглі прызначыць яму пераемніка. Таму пасля смерці кожнага караля пачыналася выбарнае бяз- ладдзе. Розныя шляхецкія групоўкі імкнуліся пасадзіць на трон свайго прэ- тэндэнта; бескаралеўе цягнулася часам па некалькі гадоў. Шляхецкая дэма- кратыя перарастала ў анархію. Усё гэта аслабляла вышэйшую ўладу ў Рэчы Паспалітай і было галоўнай прычынай яе палітычнай слабасці. Акружанай больш моцнымі цэнтралізаванымі дзяржавамі, дзе панавалі манархічныя рэжымы, Рэчы Паспалітай было наканавана палітычнае і ваеннае паражэнне. 5.2. Рэлігійныя адносіны ў Рэчы Паспалітай. Брэсцкая царкоўная ўнія і яе вынікі для Беларусі Палітычная сітуацыя і сацыяльныя адносіны у Рэчы Паспалітай у значнай ступені былі абумоўлены рэлігійнымі абставінамі. У XVI стагоддзі ў Еўропе шырока разгарнуўся рэфармацыйны рух. У выніку яго да 60-х гадоў у пратэстантызм перайшла большасць беларускіх магнатаў і значная частка шляхты. Простае ж насельніцтва ВКЛ па- ранейшаму належыла да праваслаўнай царквы, якая іерархічна была падна- чалена Маскоўскай мітраполіі. У канцы XVI стагоддзя сітуацыя яшчэ больш змянілася на карысць Масквы, якая аб’явіла сябе “трэцім Рымам” і стала цэн- трам праваслаў’я ў Усходняй Еўропе. Залежнасць праваслаўнай царквы ВКЛ ад Масквы давала апошняй магчымасць умешвацца ва ўнутраная справы ВКЛ пад сцягам абароны аднаверцаў. Польша, безумоўна, не магла з гэтым змірыцца. Дзяржаўны саюз яна хацела замацаваць духоўным, рэлігійным, ідэалагічным. Для пашырэння і насаджэння каталіцкай веры ў ВКЛ выкарыстоўваліся розныя сродкі, але ударнай сілай быў ордэн езуітаў. Ордэн езуітаў (слуг Ісуса Хрыста) быў створаны ў 1534 годзе іспанцам Ігнаціем Лайёлам для барацьбы з Рэфармацыяй у Заходняй Еўропе. Ён уяўляў сабой напалову манашскую, напалову вайсковую арганізацыю з жор- сткай субардынацыяй і жалезнай дысцыплінай. Узначальваў ордэн генерал. Езуіты кіраваліся прынцыпам – “Мэта апраўдвае сродкі“. Ордэн актыўна падтрымліваўся і фінансаваўся Ватыканам. З дапамогай ордэна езуітаў каталіцкая царква змагла падавіць Рэфармацыю ў Заходняй Еўропе (Варфаламееўская ноч 24 жніўня 1572 г.) і ў Рэчы Паспалітай. У ВКЛ першыя езуіты з’явіліся ў 1570 годзе. Сюды былі накіраваны таленавітыя багасловы, прапаведнікі, літаратары. Пры падтрымцы каралеўскай улады ў ВКЛ пачалі будавацца каталіцкія касцёлы. Служба ў гэ- тых касцёлах была шыкоўнай і багатай, выкарыстоўваўся арган. Пры касцё- лах ствараліся тэатры, бібліятэкі, адкрываліся аптэкі, прыюты для дзяцей. Езуіты фактычна ўзялі ў свае рукі справу адукацыі. Яны пранікалі ў дамы шляхты ў якасці хатніх настаўнікаў і насаджалі ў шляхецкіх сем’ях каталіцкія ідэі. Езуіты адкрывалі на тэрыторыі ВКЛ свае шматлікія наву- чальныя ўстановы (калегіумы) і праз іх ўплывалі на моладзь. Ужо ў 1570 годзе ў Вільні быў адкрыты першы калегіум, а ў 1579 годзе. на базе яго была створана Віленская акадэмія (пазней – універсітэт) – першая ВНУ у Ус- ходняй Еўропе. У 1570 – 1580 гг. езуіцкія калегіумы былі заснаваны ў По- лацку, Нясвіжы, Оршы, Брэсце, Пінску, Мінску, Віцебску, Слуцку, Гародні і іншых гарадах Беларусі. Усяго ў канцы XVI – пачатку XVII стст. езуіты стварылі на беларускіх землях 91 апорны пункт (11 калегіумаў, 5 рэзідэнцый, 75 місій). 60 Акрамя ордэна езуітаў на Беларусі дзейнічалі яшчэ 18 мужчынскіх і 7 жаночых каталіцкіх ордэнаў (бернардзінцы, францысканцы, дамініканцы, кармеліты, канонікі, піяры, картузы, аўгусцінцы і г.д.). Уся гэта армія мела адну мэту: прапагандзіраваць, распаўсюджваць і замацоўваць ідэі каталіцтва і інтарэсы Ватыкана. Паступова адноўленае і ўзмоцненае езуітамі каталіцтва пачало выцяс- няць іншыя веравызнанні. Беларуская знаць пачала пакідаць не толькі пратэ- станства, але і праваслаўе і пераходзіць у каталіцтва. У канцы XVI – пачатку XVII стст. гэты рух набыў масавы характар. Да канца XVII стагоддзя контр- рэфармацыя ў ВКЛ перамагла. Такія буйныя княскія дынастыі, як Радзівілы, Валовічы, Хацкевічы, Тышкевічы і інш., цалкам сталі каталіцкімі, а сыны лідэра Рэфармацыі Мікалая Радзівіла Чорнага адшуквалі і палілі пратэстанцкія кнігі, выдадзеныя некалі іх бацькам. Разам з верай беларуская шляхта засвойвала польскую мову, польскую культуру, польскі лад жыцця і паступова пачынала лічыць сябе палякамі. У 1696 годзе са згоды беларускай шляхты ў ВКЛ была ліквідзіравана нават дзяржаўнасць беларускай мовы. Аднак не так лёгка было навязаць каталіцкую веру простаму народу, які па традыцыі прытрымліваўся праваслаўя, таму каталіцкі касцёл і перш за ўсё езуіты пачалі шукаць абходныя шляхі. Езуіты прапанавалі заключыць унію паміж праваслаўнай і каталіцкай царквой , каб паступова і непрыкметна перавесці просты народ ў каталіцтва. Ідэю царкоўнай уніі падтрымала значная частка праваслаўных святароў, якія жадалі мець такія ж прывілегіі, як і католікі. Ідэю уніі падтры- мала і кіраўніцтва ВКЛ (Леў Сапега), спадзяючыся з дапамогай уніі пазбег- нуць рэлігійнага супрацьстаяння ў дзяржаве. У пачатку 90-х гадоў XVI стагоддзя пачаліся тайныя перагаворы з Ватыканам, актыўнымі ўзельнікамі якіх былі Іпацій Пацей і Кірыла Цярлецкі. У снежні 1595 года яны паехалі ў Ватыкан, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы былі падпісаны 33 артыкулы царкоўнай згоды. У гонар гэтага Папа Рымскі Клімент VIII загадаў нават выбіць медаль, дзе беларуска-украінскія іерархі стаяць на кале- нях і просяць уніі, а знізу надпіс “На схіленне рускіх”. У кастрычніку 1596 года Берасцейскі царкоўны сабор зацвердзіў унію і стварыў уніяцкую царкву, якая мела наступныя асаблівасці. Уніяцкая царква падпарадкоўвалася ўжо не Маскве, а папе Рымскаму. Уніяцкая царква прызнавала асноўныя дагматы каталіцкага веравучэн- ня. Набажэнствы вяліся на зразумелай простаму народу беларускай мове, захоўваліся праваслаўныя (грэчаскія) абрады. Таму уніяцкая царква досыць часта называецца грэка-каталіцкай. У гістарыяграфіі ёсць две супрацьлеглыя ацэнкі Берасцейскай царкоўная уніі і уніяцкай царквы. Рускія і савецкія гісторыкі, праваслаўныя іерархі лічылі і лічаць унію хітрым езуіцкім сродкам акаталічвання і апалячвання беларуска-украінскага насельніцтва. Яны сцвярджаюць, што унія была навязана Ватыканам і каталіцкай Польшчай. Насельніцтва Беларусі пераводзілася ва уніяцтва пры- мусова. Правы праваслаўных ушчамляліся, у іх забіралі цэрквы і манастыры, пачалі называць схізматыкамі і дысідэнтамі. Яны лічаць, што унія прынесла на Беларусь не згоду, а разлад і рэлігійную барацьбу. У якасці прыклада прыводзіцца забойства ў Віцебску ў 1623 годзе уніяцкага епіскапа Ісафата Кунцэвіча. Другі пункт погляду на уніяцкую царкву маюць гісторыкі нацыяналь- най арыентацыі. Яны лічаць уніяцкую царкву беларускай нацыянальнай цар- квою, якая выратавала беларускі народ ад апалячвання і русіфікацыі, дзя- куючы таму што багаслужэнні гэтая царква вяла на беларускай мове. Акрамя таго, на іх думку, уніяцкая царква фарміравала нацыянальную самасвядо- масць беларусаў, так як уніяты добра ведалі, што яны не палякі і не рускія. Спрэчкі вакол уніяцтва працягваюцца. Безумоўна адно: уніяцкая цар- ква аслабіла на Беларусі пазіцыі праваслаўя і палітычны ўплыў з Усходу, і яшчэ больш узмацніла становішча каталіцкага касцёла і Папы Рымскага. Шматканфесійнасць, супрацьстаянне канфесій і рэлігійная барацьба таксама былі прычынай палітычнай слабасці і нестабільнасці Рэчы Паспалітай. Уніяцкая царква існавала на Беларусі да 1839 г. У гэты час уніятамі лічылі сябе ужо 75 – 80% насельніцтва Беларусі. І сёння на Беларусі існуюць уніяцкія абшчыны. 5.3. Знешнепалітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэ- чы Паспалітай У 16 – 18 стст. тэрыторыя Беларусі была пераўтворана ў зону вострага ваеннага супрацьстаяння суседніх дзяржаў – Расіі, Польшчы, Швецыі і Украіны, тут ішлі амаль бесперапынныя ваенныя дзеянні, якія наносілі ёй вялікія матэрыяльныя і людскія страты. З 1558 па 1582 гг. Беларусь была асноўным тэатрам ваенных дзеянняў у сувязі з Лівонскай вайной. Рускія войскі захапілі і спустошылі амаль палову яе тэрыторыі. Пасля захопу Полацка рускае войска стала пагражаць Вільні. У такіх умовах была падпісана Люблінская ўнія, якая істотна паўплывала на ход Лівонскай вайны. Новы кароль Рэчы Паспалітай Стэфан Баторый (1576 – 1586 гг.) змог сабраць вялікае войска і змяніў ход ваенных дзеянняў. У 1579 годзе быў вызвалены Полацк, а затым і іншыя населеныя пункты Беларусі. У 1582 годзе вайна скончылася перамогай Рэчы Паспалітай. Па Ям- Запольскаму пагадненню ВКЛ вярталіся ўсе землі, страчаныя падчас вайны. Да Рэчы Паспалітай адыходзіла таксама большая частка Лівоніі. Другой буйной ваеннай кампаніяй ў пачатку XVII стагоддзя была ад- крытая экспансія Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржаву, якая перажывала так званы ”смутны час”. Ён быў абумоўлены тым, што на Русі скончылася дынастыя Рурыкавічаў і пачалася барацьба за маскоўскі трон. Акрамя таго, некалькі гадоў падрад тут былі неўраджаі, пачаўся голад. Бунты галодных сялян ахапілі ўсю краіну. Новы кароль Рэчы Паспалітай Жыгімонт Ваза (1587 62 – 1632) вырашыў скарыстаць гэтую сітуацыю для ўзмацнення свайго ўплыву на Усходзе. У гэты час у сядзібе беларускага магната Вішнявецкага аб’явіўся малады чалавек, які назваў сябе царэвічам Дзмітрыем (малодшы сын Івана IV). Ён сцвярджаў, што выратаваўся ад забойц Барыса Гадунова і прад’яўляў прэтэнзіі на рускі прэстол. На самай справе гэта быў манах Рыгор Атрэп’еў. Шляхта Рэчы Паспалітай вырашыла выкарастаць смелага авантурыста, каб замацаваць палітычнае першынство ў Усходняй Еўропе. Дыпламатычныя за- хады былі адкінуты і пачалося адкрытае ваеннае ўмяшанне ў справы сусед- няй дзяржавы. Першы паход на Маскву пачаўся ў 1604 годзе. Ілжэдзмітрый пры пад- трымцы войска Рэчы Паспалітай амаль год знаходзіўся на маскоўскім троне, аднак быў выкрыты і забіты. У 1607 годзе быў наладжаны новы паход у Рускую дзяржаву з Ілжэдзмітрыем II у абозе (настаўнік з Магілёва). Але і другога напаткаў такі ж лёс. Ён быў забіты, так і не стаўшы царом. У 1609 годзе ў чарговы паход на Маскву рушыў з войскам сам кароль Жыгімонт III Ваза. Баярская Дума, дзе былі вялікія супярэчнасці, дала згоду на абвяшчэнне сына Жыгімонта 15-гадовага Уладзіслава царом Масковіі. Два гады сталіца рускай дзяржавы была ў руках іншаземцаў, якія наводзілі там свае парадкі. Аднак у 1612 годзе народнае апалчэнне на чале з Мініным і Пажарскім здолела адваяваць Маскву і выгнаць чужаземныя войскі са сваёй тэрыторыі. Адмоўным вынікам інтэрвенцыі Рэчы Паспалітай у Маскву стала замацаванне варожых адносін паміж суседнімі дзяржавамі. Палякі і літвіны ўспрымаліся ў Маскве як галоўныя яе ворагі. З гэтага часу руская дзяржава настойліва дамагалася ліквідацыі Рэчы Паспалітай, чаго і дасягнула ў канцы XVIII стагоддзя. Усе гэтыя гады праз Беларусь з Захаду на Усход і з Усходу на Захад бесперапынна рухаліся войскі, якія руйнавалі беларускія землі Спусташальнай для Беларусі была вайна Рэчы Паспалітай з Рускай дзяржавай, якая цягнулася з 1654 па 1667 гг. Пачалася яна з антыпольскага паўстання на Украіне пад кіраўніцтвам Багдана Хмяльніцкага. У ходзе паўстання Б. Хмельніцкі дамагаўся не толькі вызвалення ад польскага панавання, але і стварэння Вялікай Украіны з далу- чэннем да яе паўднёва – ўсходніх зямель Беларусі. Ён засылаў на Беларусь свае казацкія атрады (загоны) пад кіраўніцтвам Налівайкі, Нябабы, Галоты, Крычэўскага, Крывашапкі, да якіх далучаліся беларускія сяляне. Супраць іх вяло барацьбу войска на чале з гетманам Янушам Радзівілам. У 1654 годзе паміж Расіяй і Украінай быў заключаны ваенна – палітычны саюз. Па рашэнню Пераяслаўскай рады (казацкага з’езду) Украіна адыходзіла ў склад праваслаўнай Расіі. Для барацьбы з палякамі рускі цар Алексей Міхайлавіч кінуў на Украіну вялікае войска. Заадно ён меў намер далучыць да Расіі і землі Беларусі (ВКЛ). Ваенныя дзеянні пачаліся ў 1654 годзе. Аляксей Міхайлавіч захапіў большую частку тэрыторыі Беларусі, у 1655 годзе нават сталіцу ВКЛ Вільню, пасля чаго пачаў тытулаваць сябе “го- сударем Великой, Малой и Белой Руси”. Безумоўна, што 10-тыс. войска гет- мана Януша Радзівіла не магло даць адпор 100-тысячнаму рускаму войску, але на баку ВКЛ выступіла і Швецыя. Гэта дало магчымасць войску Рэчы Паспалітай больш актыўна весці баявыя дзеянні. У 1660 годзе асноўныя сілы рускіх былі разбіты. У 1661 годзе была вызвалена Вільня. Пачаўся адыход рускага войска з беларускай зямлі. Доўгія перамовы завяршыліся заключэн- нем у студзені 1667 года Андрусаўскага міру (Андрусава знаходзіцца каля Мсціслаўля ў Магілёўскай вобл). Згодна з ім Маскоўскі цар адмаўляўся ад зямель Беларусі, але пакідаў за сабой Смаленск. Украіна была падзелена па Дняпры: левабярэжная адыходзіла да Расіі, правабярэжная заставалася ў Рэчы Паспалітай. Акрамя таго, Андрусаўскі мір замацоўваў права маскоўскага цара абараняць праваслаўных жыхароў Рэчы Паспалітай. Даніна, якую прынёс беларускі народ войнам, была жудаснай. Коль- касць насельніцтва Беларусі скарацілася больш чым удвая – з 2,9 млн. чела- век да 1,4 млн.чалавек. Яшчэ больш за 300 тыс. жыхароў Беларусі былі ўзяты ў палон і прымусова пераселены ў Расію. Вывозілі сялян, шляхту, але галоўным чынам майстроў-рамеснікаў, якія ў другой палове XVII стагоддзя складалі каля 20% насельніцтва Масквы і ўнеслі вялікі ўклад у развіццё куль- туры і рамяства на Русі. У пачатку XVIII стагоддзя на беларускія землі прыйшла новая, Паўночная вайна (1700 – 1721 гг.). Гэтую вайну вяла Расія са Швецыяй, але большай часткай на тэрыторыі Беларусі. Вайна выклікала раскол сярод бела- рускай шляхты, частка выступіла на баку Швецыі (Сапегі і інш.), частка на баку Расіі (Агінскія, Вішнявецкія і інш.). Шматтысячныя вайсковыя злучэнні руйнавалі гарады і вёскі Беларусі, ператваралі яе ў выпаленую зямлю. Вайна скончылася перамогай Расіі. На гэты раз Беларусь страціла каля 700 тыс. ча- лавек, Войны сярэдзіны XVII – пачатку XVIII стст. сталі тым рубяжом, пасля якога Рэч Паспалітая прыйшла ў заняпад. У гэтым былі зацікаўлены суседнія дзяржавы Расія, Аўстрыя і Прусія, якія нават падпісалі паміж сабой тайныя пагадненні (у 1720, 1726 гг.) аб падтрымцы бязладдзя ў Рэчы Паспалітай. 5.4. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў XVII – XVIII стст. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў складзе Рэчы Паспалітай адбывалася ва ўмовах амаль бесперапынных войнаў. Ад іх асабліва пацярпелі ўсходнія тэрыторыі Беларусі, сумежныя з маскоўскай дзяржавай. Тут заста- лося менш за 1/3 насельніцтва, пуставала каля 70% сялянскіх хат. Вялікія страты панеслі гарады. Амаль цалкам былі спустошаны Магілёў, Віцебск, Мсціслаў, Бабруйск, Брагін, Гомель, Лоеў і інш. У 1656 годзе ў Мінску налічвалася толькі 156 дамоў, ён ляжаў у руінах. Прыйшло ў заняпад рамяст- во. Напрыклад, у Магілёве ў пачатку XVII стагоддзя было каля 2 тыс. рамеснікаў, а ў 1745 годзе засталося толькі 95 чалавек. 64 Ваенныя разбурэнні дапаўняліся неўраджаямі і эпідэміямі. Напрыклад, эпідэмія хваробы ў пачатку XVII стагоддзя знішчыла больш за палову жыхароў Гародні і Навагрудка. У сваім развіцці ВКЛ было адкінута на дзесяткі гадоў назад. Аднак ваеннае ліхалецце паступова адыйшло. Ужо з 30-х гадоў XVIII cтагоддзя пачалося паступовае адраджэнне разбуранай гаспадаркі, павялічылася колькасць насельніцтва. Ужо ў 1791 годзе ў Беларусі налічвалася 3,9 млн. чалавек. Адраджалася сельская гаспадарка, чаму садзейнічала ўзрастанне попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю на За- хадзе. Цана на жыта павялічылася амаль у 5 разоў. У выніку хутка пачалі аднаўляцца панскія фальваркі, якія выпрацоўвалі прадукцыю на рынак. Раз- ам з тым у гэты час папулярнай стала арэнда зямлі, гэта значыць, здача феадаламі зямлі ў часовае карыстанне багатым гараджанам ці купцам. Аднак гэтыя часовыя гаспадары вялі гаспадарку па–драпежніцку. Яны імкнуліся ўзяць з маёнткаў як мага больш даходаў і часта даводзілі сялян да галечы. Сярэдняя сялянская гаспадарка па-ранейшаму складала каля 0,5 валокі. Разам з тым узрасла доля пазанадзельнай сялянскай зямлі, якую сяляне распрацоўвалі на пустках і лясах. З гэтай зямлі спаганяліся меншыя падаткі. У другой палове XVIII стагоддзя павялічылася забяспечанасць сялянскіх гас- падарак цяглавай жывёлай (коньмі і валамі). Новай з’явай у развіцці сялян- скай гаспадаркі стала маёмасная няроўнасць. Частка сялян, перш за ўсё ў заходніх раёнах, мела ўжо па 1 – 2 валокі зямлі, 4 – 5 галоў цяглай жывёлы. Такія заможныя сялянскія гаспадаркі ў другой палове XVIII стагоддзя складалі ўжо 15 – 16% агульнай колькасці сялянскіх падвор’яў. Побач з імі ў беларускай вёсцы жылі і беднякі, іх называлі кутнікамі, каморнікамі ці бабылямі. Яны наймаліся на працу да паноў ці да сваіх аднавяскоўцаў. Беднякі складалі каля 10% насельніцтва беларускай вёскі. Такім чынам, у канцы XVIII стагоддзя большасць сялянскіх падвор’яў мелі досыць моцную гаспадарку і добры патэнцыял. Але гэты патэнцыял істотна зніжалі прыгонная залежнасць і падатковы ўціск. Сяляне па– ранейшаму выконвалі вялікія павіннасці. У сярэдзіне XVIII стагоддзя норма паншчыны павялічылася і складала 8 – 12 мужчынскіх і жаночых дзён на тыдзень з цяглай валокі. Акрамя паншчыны, сяляне выконвалі іншыя адпра- цовачныя павіннасці ў гаспадарцы феадала (гвалты, талокі, загоны), звязаныя са жнівом, сенакосам, будаўніцтвам ці рамонтам. Колькасць гвалтаў, на- прыклад, дасягала 12-ці ў год. Вельмі цяжкай для сялян была падводная павіннасць па перавозцы панскіх грузаў. Сяляне сплаўлялі лес для паноў, удзельнічалі ў аблавах на панскіх паляваннях, лавілі рыбу для паноў, паслі статкі, вартавалі маёнткі і г.д. Гэта была так званая адпрацовачная рэнта за карыстанне зямлёй. Не менш цяжкім быў і грашовы падатак – чынш. Ён складаў каля 30 – 60 злотых з адной валокі. А за 2 злотых у той час можна было купіць барана. Сяляне мусілі плаціць за ўсё: за панскія жорны – жарнавое, за выраб гарэлкі – чапавое, за выхад замуж ці жаніцьбу – кунічнае і г.д. Дапаўнялася адпрацовачная рэнта дзяклам, гэта значыць, данінай прадуктамі (збожжам, птушкай, мясам, маслам, яйкамі, ягадамі, грыбамі і г. д.). Акрамя падаткаў феадалу сяляне плацілі штогадовы падатак у дзяржаўную казну з кожнага двара (дыма). Ён называўся “падымны”. Усяго ў XVIII стагоддзі даследчыкі налічваюць 120 – 140 відаў сялянскіх павіннасцей. Селянін быў цалкам асабіста залежным ад феадала. У любы мо- мант феадал мог адабраць у яго зямлю, перасяліць у іншае месца, купіць- прадаць, прайграць у карты. Прыгонная залежнасць і ўзрастаючы цяжар павіннасцей прымушалі сялян часам брацца за зброю. У XVIII стагоддзі на Беларусі адбыліся два буйныя антыфеадальныя паўстанні – Крычаўскае і Ка- мянецкае. Крычаўскае паўстанне адбылося ў 1740 – 1744 гг. у маёнтку князя Гераніма Радзівіла ў Крычаўскім павеце. Маёнтак гэты Геранім Радзівіл здаў у арэнду братам Гдалю і Шмуйлу Іцкевічам. Гэтыя часовыя гаспадары ўстанавілі тут жорсткі прыгнёт і пераўзышлі ў гэтым усіх папярэднікаў. Яны павялічылі паншчыну, увялі вялікія падаткі, рэгулярна збіралі падарункі і пачастункі (амаль на 1 млн. 300 тыс. звыш належнага), за непаслушэнства збівалі бізунамі, не давалі скардзіцца. Самавольства арэндатараў разбурала сялянскую гаспадарку, пазбаўляла сотні сем’яў сродкаў да існавання. Цяр- пенне крычаўцаў скончылася і яны ўзяліся за зброю. Паўстанне ўзначаліў войт Васіль Вашчыла. Паўстанцы выгналі братоў Іцкевічаў, запрасілі новых арэндатараў і сталі кантраліраваць выкананне дагавораў. Геранім Радзівіл адчуў, што страчвае кантроль над сітуацыяй. У студзені 1744 года ён накіраваў супраць паўстанцаў добра ўзброенае войска з гарматамі. Яны былі разбіты. Каля 200 чалавек загінулі ў баях, 30 чалавек пасадзілі на кол ці падвесілі за рэбры. Васіль Вашчыла ўцёк на Украіну, дзе быў арыштаваны і хутка памёр. Да гэтага часу шукаюць казну паўстанцаў (каля 6 тыс. злотых), але беспаспяхова. Праз 10 гадоў пасля Крычаўскага, у 1754 годзе, пачалося паўстанне ся- лян у вёсцы Каменшчына Мазырскага павета ва ўладаннях каталіцкай цар- квы. Прычынай яго быў зноў-такі непасільны прыгнёт. Але і гэта паўстанне было жорстка падаўлена ўладамі. Разам з тым, трэба адзначыць, што паўстанні на Беларусі насілі лакаль- ны, абмежаваны характар. Тут не было сялянскіх войнаў накшталт паўстання Я. Пугачова ці С. Разіна ў Расіі, Уота Тайлера ў Англіі, паколькі рэдкае насельніцтва і багацце беларускай зямлі давалі магчымасць пракарміцца за кошт палявання, рыбнай лоўлі, дароў леса нават пры самай жорсткай эксплуатацыі. Паміж ВКЛ і суседнімі краінамі межы былі досыць празрыстымі і гэта давала магчымасць уцякаць да казакаў у Запарожскую Сеч, у Сібір і далей. З другой паловы XVIII стагоддзя пачалося паступовае адражэнне гарадоў Беларусі. У гэты перыяд у ВКЛ налічвалася 39 гарадоў і 350 мястэчак, гарадское насельніцтва складала каля 11%. Найбольш буйнымі гарадамі былі Магілёў, Віцебск, дзе жыло больш за 10 тыс. насельніцтва. Ка- 66 ля 5 – 6 тыс. жыхароў было ў Гародні і Мінску, каля 4 тыс. – у Полацку, Слоніме, Мсціслаўлі. Пачалі развівацца шляхі зносін, пабудаваны мінска- слонімскі і мінска-віленскі тракты. Праводзіліся работы па ачыстцы рэк, збу- даванню рачных портаў, будаўніцтву мастоў. У другой палове XVIII стагоддзя былі пабудаваны два буйныя каналы, якія злучылі Балтый- скае і Чорнае моры: Дняпроўска-Нёманскі і Дняпроўска-Бугскі. У 1766 годзе былі ўведзены агульна-дзяржаўныя меры вагі, аб’ёму і даўжыні, адзіныя мытныя пошліны і г.д. Новай з’явай у эканамічным развіцці ВКЛ у другой палове XVIII стагоддзя стала ўзнікненне мануфактурнай вытворчасці. Мануфактура – гэта форма вытворчасці ( манус – рука, фактура – выраб), заснаваная на падзеле працы. На Беларусі мануфактуры ўзніклі галоўным чынам у мястэч- ках і малых прыватнаўласніцкіх гарадах, паколькі ў буйных гарадах існавала манаполія цэхаў на выраб і продаж рамесленых тавараў. Так, у мястэчку Урэчча Бабруйскага павета ўзнікла мануфактура шкляных вырабаў, у мяс- тэчку Свержань – фарфоравая мануфактура, у Слуцку – мануфактура па вы- рабу шаўковых паясоў і суконных тканін. Да канцы XVIII стагоддзя на Беларусі ўжо былі 53 вотчынныя мануфактуры, дзе працавала 2400 рабочых. Узнікненне мануфактур сведчыла аб паступовым распадзе феадальных адносін і фарміраванні капіталістычнай вытворчасці. Глава 6. Еўропа і Беларусь у канцы XVIII – першай палове XIX стагоддзя. Пачатак індустрыяльнай цывілізацыі 6.1. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст. 6.2. Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у першай палове XIX стагоддзя 6.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX стагоддзя 6.1. Уключэнне Беларусі ў склад Расійскай імперыі. Асноўныя напрамкі палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст. У канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ стагоддзяў ў Еўропе інтэнсіўна ішоў працэс фарміравання індустрыяльнага грамадства – завяршаўся перыяд буржуазных рэвалюцый, у выніку якіх капіталістычная ўласнасць выцясніла феадальную, свабодная канкурэнцыя канчаткова перамагла цэхавую сістэму, а буржуазнае права – саслоўныя прывілегіі. Буржуазная ідэалогія паступова пранікала і ў Расійскую імперыю, у склад якой у канцы ХVІІІ стагоддзя трапілі беларускія землі. Менавіта ўключэнне беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі з’яўляецца важнейшай падзеяй ў гісторыі беларускага народа, якая аказала велізарны ўплыў на далейшы яго гістарычны лёс. Сярод гісторыкаў да нашых дзён ідуць спрэчкі вакол ацэнкі гэтай падзеі. Адны – прыхільнікі “заходнерусізму” – разглядаюць гэту падзею як “уз’яднанне” Беларусі і Літвы з Расіяй і “выратаванне” заходнерускага народа ад канчатковага апалячвання. Другія – прадстаўнікі “польскай” плыні ў гістарыяграфіі – адназначна адмоўна ацэньваюць падзелы Рэчы Паспалітай і палітыку царызму на беларускіх землях. Трэція, пачынаючы з М.В. Доўнар- Запольскага, разглядваюць гэту падзею з беларускіх пазіцый: наколькі яна паспрыяла станаўленню беларускай нацыянальнай ідэі і беларускай нацыі. Яны, не ўхваляючы палітыку царызму ў Беларусі ў цэлым, віталі рэпрэсіўныя мерапрыемствы царызму ў дачыненні да польскай культуры і паланізаванай беларускай шляхты. Таму вывучэнне дадзенага перыяду гісторыі Беларусі, безумоўна, неабходна пачынаць з разгляду гісторыі падзелаў Рэчы Паспалітай, якія істотным чынам змянілі геапалітычную сітуацыю на беларускіх землях, далейшая гісторыя якіх цяпер непарыўна была звязана з гісторыяй і лёсам Расійскай імперыі. У 50-я гады ХVIII стагоддзя ў Рэчы Паспалітай пачаліся прагрэсіўныя рэформы, скіраваныя на ўмацаванне дзяржавы. Яны ўзмацніліся, калі каралём стаў Станіслаў Аўгуст Панятоўскі. Пры ім робяцца спробы абмежаваць шляхецкія вольнасці і пераадолець бязладдзе ў краіне і, у першую чаргу, ліквідаваць права liberum veto. Занепакоеныя гэтым суседзі – 68 Аўстрыя, Прусія і Расія пачалі шукаць выпадак для ўмяшальніцтва ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Яны вырашылі выкарыстаць для гэтага дысідэнцкае пытанне – абмежаванне ў палітычных правах некатолікаў (дысідэнтаў). С. Панятоўскі і яго ўрад адмовіліся выканаць патрабаванні Расіі і Прусіі аб гарантыях правоў дысідэнтаў, бо баяліся страціць падтрымку каталіцкай шляхты, якая складала апору дзяржаўнай ўлады. У адказ на гэта ў Слуцку пры падтрымцы Расіі была створана праваслаўная, а ў Торуні пры падтрымцы Прусіі пратэстанцкая канфедэрацыі, якія запатрабавалі вырашыць дысідэнцкае пытанне і пагражалі вайной каралю. У кастрычніку 1767 года пачаў працу сойм, які, насуперак процідзеянню католікаў, ураўняў дысідэнтаў у правах з католікамі. Аднак ў лютым 1768 годзе ў крэпасці Бар на Украіне каталіцкая шляхта стварыла канфедэрацыю, якая выказалася за адмену рашэння сойма аб дысідэнтах і аб’явіла вайну каралю. На дапамогу яму прыходзіць расійская армія. Доўгая грамадзянская вайна з канфедэратамі, дзякуючы расійскаму ўмяшальніцтву, завяршылася поўным разгромам канфедэратаў. Вайна істотна аслабіла Рэч Паспалітую і яе магчымасць процістаяць больш моцным суседзям. 5 жніўня 1772 года ў Санкт-Пецярбургу Аўстрыя, Прусія і Расія падпісалі канвенцыю аб першым падзеле Рэчы Паспалітай. Да Аўстрыі адышла Галіцыя і частка Малой Польшчы, да Прусіі – Памор’е (без Гданьска і Торуня), а Расія атрымала землі на ўсход ад Дзвіны і Дняпра – ўсяго 92 тыс. кв. км. і 1 млн. 300 тыс. жыхароў. Пасля першага падзелу рэформы ў Польшчы ўзмацніліся. Іх апагеем стала Канстытуцыя 3 мая 1791 года, прынятая на Чатырохгадовым сойме. Яна абвясціла спадчынную канстытуцыйную манархію, ліквідавала шляхецкія вольнасці і бязладдзе, ператварыла Рэч Паспалітую ва ўнітарную дзяржаву з рэгулярным наёмным войскам, стварыла магчымасці для буржу- азнага развіцця краіны. Аднак у самой Польшчы аказалася шмат праціўнікаў Канстытуцыі. 27 красавіка 1792 года ў Пецярбургу яны пры падтрымцы пра- вячых колаў Расіі падпісалі акт канфедэрацыі, які быў абвешчаны ў мястэчку Таргавіцы. Удзельнікі Таргавіцкай канфедэрацыі запатрабавалі ад караля адмяніць Канстытуцыю і звярнуліся за дапамогай да Расіі. 9 студзеня 1793 года 100-тысячная руская армія ўступіла на тэрыторыю Рэчы Паспалітай і сойм вымушаны быў адмяніць Канстытуцыю. 23 студзеня 1793 года ў Пе- цярбургу Прусія і Расія падпісалі канвенцыю, згодна з якой адбыўся другі падзел Рэчы Паспалітай. Да Прусіі адышлі Вялікапольшча, Мазовія, Гданьск, і Торунь, а Расія атрымала цэнтральную частку Беларусі па лініі Друя – Пінск, а таксама частку Украіны – усяго 280 тыс. км. кв. і 3 млн. жыхароў. Пасля другога падзелу тэрыторыя Рэчы Паспалітай складала ўсяго 212 тыс. кв. км. з насельніцтвам 4 млн. чалавек і фактычна аказалася пад палітычным кантролем Расіі. Праціўнікі таргавічан не змірыліся з такім становішчам. У сакавіку 1794 года яны паднялі паўстанне. Яго ўзначаліў брыгадны генерал арміі ЗША, герой вайны за незалежнасць, ураджэнец Беларусі Тадэвуш Касцюшка, які на час паўстання атрымаў дыктатарскія паўнамоцтвы. Па яго загаду лідэры Таргавіцкай канфедэрацыі былі пакара- ныя смерцю. Паўстанне пачалося пасля таго, як расійскі пасол загадаў польскай арміі скласці зброю і разыйсціся па дамах. Армія не выканала гэты загад і адышла ў Кракаў, дзе 24 сакавіка быў абвешчаны Паланецкі ўніверсал, які мэтай паўстання абвясціў аднаўленне Канстытуцыі 1791 года і польскай дзяржавы ў межах 1772 года. Першую значную перамогу над рускім войскам паўстанцы атрымалі пад Рацлавіцамі. Іх падтрымалі ў Варшаве і Вільні. Значная частка тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай апынулася пад поўным кантролем урада Т. Касцюшкі. Урад Т. Касцюшкі змог забяспечыць мабілізацыю ўсіх матэрыяльных сродкаў і людскіх рэсурсаў і стварыць вялікую і баяздольную армію. Каб справіцца з ёю, Расія вымушана была паскорыць заключэнне мірнага дагаво- ра з Турцыяй, а потым сваю армію перакінуць у Польшчу. У выніку супраць атрадаў Касцюшкі былі накіраваны значныя ваенныя сілы Расіі, Аўстрыі і Прусіі. 10 кастрычніка 1794 года ў бітве пад Мацяёвіцамі паўстанцы пацярпелі паражэнне, а цяжка паранены Т. Касцюшка трапіў у палон. 16 лістапада руская армія пад камандаваннем А. В. Суворава заняла Варшаву. Паўстанне было падаўлена. Яшчэ да канчатковага падаўлення паўстання 24 кастрычніка 1795 года Аўстрыя, Прусія і Расія ажыццявілі апошні падзел Рэчы Паспалітай. У выніку яго польская дзяржава спыніла сваё існаванне. Прусія атрымала Мазовію з Варшавай і частку тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага да Нё- мана, Аўстрыя – тэрыторыю паўднёвай і цэнтральнай Польшчы з гарадамі Кракавам, Сандамірам і Люблінам, Расія – Заходнюю Беларусь, Літву і Кур- ляндыю, усяго 120 тыс. кв. км. з насельніцтвам ў 1,2 млн чалавек. У першыя гады пасля падзелаў царскі ўрад праводзіў жорсткую, але асцярожную і памяркоўную палітыку. Пасля першага падзелу на далучаных землях быў уведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Спачат- ку было створана Беларускае генерал-губернатарства ў складзе Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай да яго была далучана Мінская губерня. Пасля трэцяга падзелу на далучаных землях стварылі Віленскую, Гродзенскую і Ковенскую губерні і аб’ядналі іх у Літоўскае генерал-губернатарства. Да яго ў хуткім часе далучылі і Мінскую губерню. Расійскія ўлады забаранілі магнатам мець прыватныя арміі і прымусілі іх разбурыць прыватныя крэпасці. Мясцовая шляхта была абавязана прысяг- нуць Кацярыне ІІ. Тым, хто не жадаў прысягаць, дазвалялася прадаць маёнткі і з’ехаць за мяжу. Тыя, хто прынёс прысягу, атрымлівалі правы расійскага дваранства. У многіх дробных шляхціцаў не было ні маёнткаў, ні прыгонных сялян, ні дакументаў аб праве на шляхецтва. Менавіта таму праз некаторы час пасля падзелаў пачаўся “разбор шляхты”, згодна з гэтай палітыкай расійскага ўрада пераважна дробная шляхта павінна была прадставіць у спе- цыяльную камісію дакументы, якія падцвярджаюць шляхецкае паходжанне. Калі такія дакументы адсутнічалі, то шляхту пераводзілі ў падатковыя 70 саслоўі. Неабходна адзначыць, што да шляхецкага паўстання 1830 – 1831 гг. гэты працэс не фарсіраваўся, часта абыходзілася чуткамі і размовамі, але пасля паўстання яго правялі надзвычай хутка, і ў падатныя саслоўі было пе- раведзена больш за 10 тыс. чалавек. На тэрыторыі Беларусі захоўвалася дзеянне Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года. Ён ужываўся ў судах пры разглядзе грамадзянскіх адміністрацыйных і маёмасных спрэчак. Крымінальныя справы разглядаліся па расійскаму заканадаўству і слухаліся ў расійскіх судах. Палякам прадстаўлялася самая шырокая культурна-нацыянальная аўтаномія. На польскай мове працаваў Віленскі ўніверсітэт і гімназіі. Поль- ская мова выкарыстоўвалася ў некаторых дзяржаўных установах. Пасля да- лучэння ў 1815 года да Расійскай імперыі герцагства Варшаўскага палякі атрымалі палітычную аўтаномію і нават “канстытуцыю”, якую дараваў ім Аляксандр І. У адпаведнасці з ёй яны маглі склікаць для вырашэння пэўнага кола пытанняў сойм. Менавіта ў гэты час беларуская шляхта падверглася наймацнейшаму апалячванню. Становішча сялян пасля падзелаў значна пагоршылася. Для іх у 1790 годзе была ўведзена рэкруцкая павіннасць, якой для сялян у Рэчы Паспалітай не існавала. Замест падымнага ўводзіўся падушны падатак, што вяло да істотнага павелічэння павіннасцей. Дзяржаўныя землі разам з сялянамі шчодра раздаваліся расійскім памешчыкам. Калі на беларускіх зем- лях у час знаходжання іх у складзе ВКЛ налічвалася 27% дзяржаўных сялян, то пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі іх засталося толькі 9 %. У 1797 годзе Павел І выдаў указ, які абмяжоўваў паншчыну тры- ма днямі ў тыдзень, але прасачыць за яго выкананнем не было ніякай магчымасці. Гэты ўказ застаўся на паперы, а нормы паншчыны ўзрасталі. У гарадах было адменена магдэбургскае права, яго замяніла “Дара- вальная грамата на правы і выгады гарадоў Расійскай імперыі”, што была ўведзена ў 1785 годзе і давалася толькі губернскім і павятовым цэнтрам. Згодна з ёй гараджане выбіралі орган самакіравання – гарадскую думу. Яна падзялялася па ўзроўню багацця на 6 разрадаў. Ад кожнага разраду выбіраўся 1 галосны. Таму дума, якая фармальна кіравала горадам, называла- ся шасцігалоснай. Фактычная ўлада ў горадзе належыла прызначанаму гу- бернатарам гараднічаму. Пасля далучэння да Расійскай імперыі беларускія гарады на 2 гады вызваляліся ад усіх падаткаў, а потым яшчэ 10 гадоў плацілі паменшаныя напалову падаткі. На далучаных землях расійскія ўлады праводзілі асцярожную канфесійную палітыку. Да 1831 года каталіцкія касцёлы, кляштары і наву- чальныя ўстановы дзейнічалі свабодна. Землі, што належылі каталіцкай цар- кве, захоўваліся за ёй пры ўмове, што католікі не будуць абарачаць ў каталіцтва праваслаўных. Уплыў каталіцызму нават узмацніўся, што было выклікана ўзмацненнем пазіцый езуітаў. У 1773 годзе папа Рымскі распусціў ордэн езуітаў. Насуперак яго рашэнню Кацярына ІІ выдала ўказ, які дазволіў езуітам сяліцца і дзейнічаць у межах Расійскай імперыі. Цэнтрам дыслакацыі ордэна стаў Полацк, дзе з 1812 па 1820 гг. дзейнічала езуіцкая акадэмія. У 1820 годзе ўказам Аляксандра І дзейнасць езуітаў ў імперыі была забаронена. У дачыненні да ўніятаў вялася палітыка, скіраваная на “добраахвотнае вяртанне” іх у лона праваслаўя, з дапамогай прымусу прыхажан і подкупу іерархаў уніяцкай царквы. Шматлікае яўрэйскае насельніцтва падверглася дыскрымінацыі. У 1794 годзе быў прыняты закон аб увядзенні мяжы яўрэйскай аседласці. Згод- на з гэтым законам яўрэі маглі сяліцца толькі ў межах былой Рэчы Паспалітай і толькі ў гарадах і мястэчках. Акрамя таго, яўрэям дазвалялася займацца толькі рамяством і гандлем. Шлях у дзяржаўную службу і да афіцэрскіх пасадаў у арміі для іх быў зачынены. На яўрэяў распаўсюдзілася і рэкруцкая павіннасць. Акрамя таго, норма падаткаў для яўрэяў была фактыч- на амаль у два разы вышэйшая, чым для хрысціян. Пасля паўстання 1830 – 1831 гг. царскі ўрад рэзка мяняе сваю палітыку ў Беларусі. Ён бярэ курс на аслабленне шляхты, выкараненне паланізацыі і паслядоўную русіфікацыю краю. У верасні 1831 года пры імператары быў створаны дарадчы орган “Асобны камітэт па справах заходніх губерняў”, які распрацаваў і ажыццявіў шэраг мерапрыемстваў для дасягнення гэтых мэт. Па прапанове Камітэта быў паскораны разбор шляхты. У 1831 годзе было адменена дзеянне Статута Вялікага Княства Літоўскага 1588 года ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, а ў 1840 годзе – на астатняй частцы Літвы і Беларусі. У 1832 годзе, у сувязі з тым, што 2/3 студэнтаў прынялі ўдзел у польскім паўстанні, быў зачынены Віленскі ўніверсітэт. З 1836 года выкла- данне ва ўсіх навучальных установах краю пераводзілася на рускую мову, а польскую мову забаранялася вывучаць нават як асобны школьны прадмет. У дзяржаўных установах, школах, судах мясцовыя чыноўнікі звальняліся, на іх месца ставіліся расійскія. Расійскім дваранам даваліся ільготы пры набыцці канфіскаваных маёнткаў, рабіліся захады па перасяленню сюды расійскіх ся- лян. Каталіцкія манастыры, у якіх не было поўнага складу манахаў, былі ліквідзіраваныя, а манастырскія маёнткі перададзены казне. У 1841 годзе каталіцкае духавенства было пазбаўлена права мець зямельную ўласнасць. У выніку гэтых змен колькасць дзяржаўных сялян павялічылася на 100 тыс. рэвізскіх душ. Адначасова вялося наступленне на ўніяцкую царкву. Улады перацягнулі на свой бок вярхі ўніяцкага духавенства на чале з епіскапам І. Сямашкам. Менавіта ён і яго прыхільнікі ў 1839 годзе склікалі ў Полацку царкоўны сабор. На ім было прынята рашэнне аб аб’яднанні ўніяцкай царквы з праваслаўнай. 6.2. Беларусь у вайне 1812 года. Грамадска-палітычны рух у пер- шай палове XIX стагоддзя У канцы ХVIII стагоддзя ў Францыі да ўлады прыйшоў Напалеон Ба- напарт, які абвясціў сябе імператарам і падпарадкаваў амаль усю Еўропу. Каб 72 спыніць французскую агрэсію і распаўсюджванне рэвалюцыі, буйнейшыя еўрапейскія краіны пачалі ствараць антыфранцузскія кааліцыі. Аднак яны не мелі ніякага поспеху ў барацьбе з рэвалюцыйнай Францыяй. У 1806 годзе супраць Францыі склалася чацвёртая кааліцыя, у якую ўвайшлі Англія, Прусія, Швецыя і Расія. Аднак і яна не мела поспеху. Пасля яе разгрому На- палеон прымусіў саюзнікаў далучыцца да кантынентальнай блакады Англіі. У 1807 годзе пасля разгрому аўстра-расійскага войска пад Аўстэрліцам На- палеон вымусіў расійскага цара падпісаць Тыльзіцкі мір, паводле якога Расія абавязалася далучыцца да кантынентальнай блакады. Акрамя таго, Расія мусіла даць згоду на ўтварэнне з дазволу Напалеона на польскіх землях, якія раней належылі Прусіі, польскай нацаянальнай дзяржавы – герцагства Варшаўскага. Кантынентальная блакада цяжка адбівалася на эканоміцы Расіі, бо Англія была яе асноўным гандлёвым партнёрам у Еўропе. Таму праз некато- ры час Расія пачала парушаць умовы Тыльзіцкага міру і ўзнавіла гандаль з Англіяй. Менавіта гэта стала фармальнай прычынай для напалеонаўскай Францыі распачаць ў 1812 годзе вайну супраць Расіі. 12 чэрвеня 1812 года 600-тысячнае французскае войска пераправілася праз Нёман і ўступіла ў межы Расійскай імперыі. Напалеон разлічваў разграміць асноўныя сілы рускіх у памежных бітвах і прадыктаваць рускаму імператару свае ўмовы міру. Аднак выканаць гэта яму не ўдалося. Тры расійскія арміі, якія процістаялі французам, разам налічвалі каля 200 тысяч салдат. Галоўнакамандуючы расійскай арміі і камандуючы 1-й арміі генерал Барклай дэ Толі аддаў загад 1-ай і 2-ой арміям адступаць углыб краіны з тым, каб аб’яднацца ў Віцебску. Аднак французы наступалі імкліва: 16 чэрвеня яны занялі Вільню, а праз 8 дзён – Мінск. Таму аб’яднанне рускіх армій у Віцебску стала немагчымым і 2-я армія генерала П. Баграціёна вымушана была адступаць праз Слонім, Слуцк, Магілёў і далей на Смаленск. Адступаючы, рускія арміі вялі цяжкія ар’ергардныя баі. Армія Баграціёна нанесла паражэнні французам каля м. Мір і в. Салтанаўка пад Магілёвам. 1-я армія Барклая дэ Толі нанесла французам паражэнні пад По- лацкам каля в. Клясціцы, а таксама каля м. Астроўна і в. Кукавячына пад Віцебскам. Каб прыкрыць французам дарогу на Санкт-Пецярбург, паўночней Полацка быў пакінуты 25-тысячны корпус генерала П. Вітгенштэйна. Пасля таго, як французы занялі Магілёў, яны паспрабавалі ўзяць Бабруйскую крэ- пасць, аднак гэта спроба аказалася безвыніковай. У сярэдзіне ліпеня ў баявыя дзеянні з французамі ўключылася і 3-я армія генерала Тармасава, што знаходзілася на Валыні. Яна нанесла французам паражэнне пад Кобрынам, аднак развіць поспех не змагла і вымушана была зноў адступіць на Валынь. 22 ліпеня рускія арміі злучыліся пад Смаленскам і працягвалі адступ- ленне. Пасля Смаленска галоўнакамандуючым расійскай арміі стаў фельд- маршал М. І. Кутузаў. Ён вырашыў працягваць адступленне ўглыб Расіі, паз- бягаць генеральнай бітвы з Напалеонам і знішчаць сілы яго арміі ў дробных сутычках. У пачатку вайны на тэрыторыі Беларусі многія сустракалі Напалеона і яго армію як вызваліцеляў. Шляхта спадзявалася на аднаўленне Рэчы Паспалітай, а сяляне – на адмену прыгоннага права. У многіх месцах яшчэ да прыходу французаў ствараліся ўзброеныя атрады з шляхты, якія перашкаджалі рускім праводзіць рэквізіцыі. 1 ліпеня 1812 года з мясцовай шляхты быў створаны ўрад – Часовая камісія Вялікага Княства Літоўскага, якой падпарадкоўваліся Віленская, Гродзенская, Мінская губерні і Беластоцкая вобласць. Аднак фактычна у гэ- тага ўрада не было ніякіх паўнамоцтваў, а яго асноўным абавязкам стала за- бяспячэнне французскай арміі харчаваннем, фуражом і рэкрутамі. Часовы ўрад павялічыў падаткі і аб’явіў рэкруцкія наборы, што прывяло да страты падтрымкі ў насельніцтва. Тым не менш яму ўдалося мабілізаваць у француз- скую армію каля 33 тыс. жыхароў Беларусі. Неабходна адзначыць, што перад вайной у рускую армію было мабілізавана каля 180 тыс. ўраджэнцаў Беларусі. Такім чынам, беларусы мусілі змагацца як за інтарэсы Францыі, так і за інтарэсы Расіі. Сяляне хутка зразумелі, што Напалеон не дасць ім свабоды. Больш та- го, французскія салдаты вялі сябе не як вызваліцелі, а як рабаўнікі і гвалтаўнікі. Значна выраслі і падаткі. Таму ў многіх мясцовасцях супраць французаў распачалася партызанская барацьба. Партызанскую барацьбу падтрымлівала расійская армія, яна імкнулася забяспечыць партызан узбра- еннем. Найбольш вядомыя беларускія партызаны часоў вайны 1812 года – гэ- та Дзяніс з – пад Стоўбцаў, які быў правадніком дывізіі генерала Платава; Фядора Міронава з вёскі Пагуршчына Полацкага павета, якая была развед- чыцай і хадзіла на заданні ў Полацк, за што ўзнагароджана сярэбраным меда- лём; атрад жыхароў вёскі Жарцы пад кіраўніцтвам Максіма Маркава і казака Льва Грушына. 26 жніўня 1812 года М. І. Кутузаў даў французам генеральную бітву на Барадзінскім полі. У выніку яе расійская армія панесла значныя страты. Каб пазбегнуць гібелі арміі, Кутузаў аддаў загад здаць французам Маскву. 1 верасня напалеонаўская армія ўступіла ў Маскву, якую адразу ж ахапілі пажары. Больш за месяц чакаў Напалеон прапаноў Аляксандра І аб міры. У арміі пачалося разлажэнне. Ён прымае рашэнне рушыць на поўдзень Расіі з мэтай там перазімаваць. Аднак руская армія вымусіла Напалеона па- вярнуць на зруйнаваную ім жа старую Смаленскую дарогу. Хутка адступлен- не ператварылася ў уцёкі, а ў напалеонаўскай арміі пачаўся голад. На момант пераправы праз Бярэзіну ў распараджэнні Напалеона было каля 80 тысяч французскіх салдат і рэшткі польскага корпуса пад камандаваннем генерала Дамброўскага. Менавіта з гэтымі рэшткамі сваёй арміі Напалеон падышоў да Барыса- ва, дзе яго ўжо чакалі рускія войскі пад камандаваннем генерала П. Вітгенштэйна і адмірала А. Чычагова, якія да гэтага часу занялі амаль усю тэрыторыю Беларусі. Тут пры пераправе праз р. Бярэзіну рускае камандаван- 74 не планіравала канчаткова разбіць французаў і ўзяць у палон Напалеона Ба- напарта. Аднак Напалеон перахітрыў рускіх генералаў. Ён загадаў польскаму корпусу Дамброўскага пачаць дэманстрацыю пераправы ля вёскі Ухалоды, што знаходзіцца за 8 км на поўдзень ад Барысава. Туды рушылі асноўныя рускія сілы. Адначасова ён наладзіў пераправу каля в. Студзёнка, што за 11 кіламетраў паўночней Барысава. Толькі пад вечар другога дня пераправы рускія даведаліся аб гэтым. Да в. Студзёнка былі кінуты ўсе сілы, але Напа- леон і яго гвардыя былі ўжо далёка ад Барысава. Рэшткі напалеонаўскай арміі былі разбітыя ці трапілі ў палон. 24 лістапада ў Смаргоні Напалеон пакінуў сваё войска і з’ехаў у Парыж. У Францыю вярнулася ўсяго 35 тыс. салдат яго былой Вялікай арміі. Вайна супраць Напалеона працягвалася да 1815 года. Пасля перамогі Расійскай імперыі дасталася большая частка этнічнай тэрыторыі Польшчы разам з Варшавай. Беларусі вайна прынесла цяжкія страты: былі разбураны дзесяткі гарадоў і сотні вёсак, скараціліся пасяўныя плошчы і пагалоўе жывёлы. Дзесяткі тысяч беларусаў загінулі ў баях, памерлі ад голаду і хвароб. Пасля вайны гарадское насельніцтва скарацілася ўдвая. Царызм быў міласэрдным да шляхты, якая служыла Напалеону: Аляксандр І ім усё дараваў. Для народа, які змагаўся супраць Напалеона, імператар зрабіў нямнога. Нават удзельнікі партызанскага руху з в. Жарцы, якія атрымалі ўзнагароды, былі выкуплены з прыгоннай няволі ўрадам толькі ў 1819 годзе. Грамадска-палітычны рух у Беларусі ўпісваўся ў агульнаеўрапейскую палітычную сітуацыю і быў яе неад’емнай часткай. Гэта знаходзіла адлюс- траванне як ў адзінстве ідэалаў, за якія змагаліся дзеячы рэвалюцыйнага і на- цыянальна-вызваленчага рухаў у краінах Еўропы, так і ў падабенстве арганізацыйных формаў, у якіх яны праяўляліся. У першай палове ХІХ стагоддзя галоўнай арганізацыйнай формай гра- мадскага руху былі тайныя і паўлегальныя таварыствы. У еўрапейскіх краінах масавы характар набыло стварэнне розных таварыстваў: навуковых, палітычных, культурна-асветніцкіх, самаўдасканалення і інш. Шмат хто з даследчыкаў бачыць у гэтым ўплыў найбольш магутнай у тую эпоху арганізацыі – масонства. Цесна звязаны з масонствам былі таксама тайныя таварыствы студэнцкай і вучнёўскай моладзі, якія дзейнічалі ў Літве і Беларусі ў першай чвэрці ХІХ ст., а таксама дзекабрысцкія арганізацыі. У За- ходняй Еўропе масонства зарадзілася як рух людзей розных нацыянальнас- цей і веравызнанняў пад эгідай пошуку сапраўдных шляхоў духоўнага абнаўлення грамадства. У канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ стст. масонскія ложы выкарыстоўваліся для абмеркавання праблем развіцця асобы і грамадства ў цэлым. У першай чвэрці ХІХ стагоддзя і асабліва пасля 1812 года яны ўжо дзейнічалі ў многіх гарадах Беларусі. Кіруючым цэнтрам масонства ў Беларусі быў малы Капітул “Святыня спакою”, што знаходзіўся ў Нясвіжы і быў падпарадкаваны віленскай ложы “Дасканалае адзінства”, а праз яе “Вялікаму Усходу Польшчы”. Працавалі таксама масонскія ложы “Шчаслівае вызваленне” ў Нясвіжы, “Паўночная Паходня” ў Мінску, “Сябар чалавецтва” ў Гродне і інш. Сярод мясцовых масонскіх ложаў вылучалася “Руплівы ліцвін” ў Вільні, членамі якой былі ў асноўным студэнты і выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта. У 1818 годзе члены гэтай ложы спрабавалі змяніць масонскі статут, адмовіцца ад таямнічасці і прысвяціць сябе адкрытаму служэнню грамадству. “Першым абавязкам ложы, – гаварылася ў новым статуце, пры- нятым на адным з яе паседжанняў, – з’яўляецца дапамога насельніцтву шля- хам навучэння бедных рамёствам, удасканалення тэхнікі, выкаранення пры- чын галечы і заган, развіцця прамысловасці”. Але такая пазіцыя выклікала нездавальненне масонскага кіраўніцтва. У хуткім часе ложа “Руплівы ліцвін” была вымушана спыніць сваю дзейнасць. Адносіны царскіх ўлад да масонскіх арганізацый былі неадназначнымі. Спачатку царызм падазрона адносіўся да масонаў, але жорстка не праследаваў іх. Пасля вайны 1812 года ён нават рэкамендаваў ствараць масонскія ложы, асабліва ў войску, разлічваючы на тое, што афіцэры, трапіўшы ў палон, змогуць скарыстацца дапамогай іншаземных сяброў – масонаў. Аднак ў 1822 годзе спецыяльным загадам цара ўсе масонскія ложы на тэрыторыі Расійскай імперыі былі забаронены. Амаль усе кіраўнікі або актыўныя дзеячы тайных таварыстваў у гэты час былі масонамі. Сярод іх – А. І. Вягелін, К. Г. Ігельстром, Я. Чачот, Т. Зан і інш. Усяго ў Беларусі ў першай чвэрці ХІХ стагоддзя налічвалася больш за 500 масонаў. Пасля вайны 1812 года шырокае распаўсюджванне на тэрыторыі Беларусі атрымалі тайныя таварыствы студэнцкай і вучнёўскай моладзі і таварыствы вайскоўцаў. Сябрамі гэтых таварыстваў былі вядомыя ў далейшым таленавітыя культурныя і грамадскія дзеячы – паэты А. Міцкевіч, Т. Зан, Я. Чачот, геолаг І. Дамейка, мастак М. Кулеша і інш. У 1817 годзе ў Віленскім універсітэце па ініцыятыве студэнтаў Т. Зана, А. Міцкевіча, А. Петрашкевіча, Я. Чачота і іншых было заснавана тайнае та- варыства філаматаў. Адначасова з імі і крыху пазней утварыліся тайныя і паўлегальныя арганізацыі ў Віленскім універсітэце і гімназіях: “Заране” ў бе- ластоцкай і свіслацкай гімназіях, “Прамяністыя” ў віленскім універсітэце, тайнае таварыства гімназістаў у Крожах і інш. Усе гэтыя арганізацыі знаходзіліся пад уплывам або кіраўніцтвам філаматаў. У 1820 годзе было створана больш шырокае таварыства філарэтаў, таксама падпарадкаванае філаматам. Дзейнасць “таварыства філаматаў” праходзіла пад дэвізам “Айчына. Навука. Годнасць”. Сябры таварыства займаліся ўдасканаленнем сваіх наву- ковых ведаў, мастацкіх густаў, літаратурнай творчасці. Філаматы не ставілі сваёй мэтай узброенае звяржэнне існуючага ладу. Галоўным сродкам бараць- бы за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне яны лічылі асвету і выхаванне ў падрастаючага пакалення нацыянальнай самасвядомасці. На фарміраванне поглядаў філаматаў вялікі ўплыў аказаў Іахім Лялевель, які быў прафесарам Віленскага ўніверсітэта. Паралельна з таварыствам філаматаў і філарэтаў у 76 Беларусі дзейнічалі гурткі тайнага польскага “Патрыятычнага таварыства”. У Літоўскі камітэт гэтага таварыства ўваходзілі М. Ромер, К. Прозар і інш. Яны ставілі мэтай адраджэнне Рэчы Паспалітай у межах 1772 года і тайна рыхтавалі паўстанне. У пачатку 1820-х гг. у Беларусі атрымалі распаўсюджанне ідэі рускіх дваранскіх рэвалюцыянераў – дзекабрыстаў. Гэта было звязана з перамяш- чэннем з Пецярбурга ў Беларусь гвардзейскага корпуса. У ім праходзілі службу многія дзеячы дзекабрысцкага руху. Кіраўнік Паўночнага таварыства М. Мураўёў у Мінску ў 1821 годзе напісаў першы варыянт расійскай канстытуцыі. Вялікая група афіцэраў-дзекабрыстаў служыла ў Бабруйскай крэпасці: С. І. Мураўёў-Апостал, М. П. Бястужаў-Румін і інш. З іх удзелам распрацоўваўся план арышту цара і яго світы ў Бабруйску ў час агляду войскаў у 1823 годзе. З гэтым планам звязвалася абвяшчэнне Расіі рэспублікай і пачатак паўстання ў Пецярбургу. Але план ажыццявіць не ўдалося. Дзекабрысты выступалі за абмежаванне або поўную ліквідацыю самадзяржаўя, нацыяналізацыю часткі памешчыцкіх зямель, адмену прыгон- нага права з надзяленнем сялян зямлёй. Яны ігнарыравалі права на нацыя- нальнае самавызначэнне народаў Расіі. Права на незалежнасць прызнавалася толькі за Польшчай. У пачатку 1823 года ў Ноўгарад-Валынску (Украіна) братамі афіцэрамі А. І. і П. І. Барысавымі было заснавана Таварыства з’яднаных славян. Яно мела сваіх прадстаўнікоў у Беларусі, выступала за ліквідацыю самадзяржаўя, увядзенне дэмакратычнага прадстаўнічага праўлення ў Расіі, аб’яднанне ўсіх славян ў адну дэмакратычную федэратыўную рэспубліку. У верасні 1825 года таварыства аб’ядналася з Паўднёвым таварыствам дзекабрыстаў. Яго 12 членаў увайшлі ў атрад царазабойцаў, створаны М. П. Бясстужавым-Руміным. У 1825 годзе ў Літоўскім асобным корпусе, раскватэраваным у заходніх губернях, было створана канспіратыўнае “Таварыства ваенных сяброў”. Яго членамі былі філамат М. І. Рукевіч, капітан К. Г. Ігельстром, паручнік А. І. Вягелін і інш. У арганізацыю ўваходзілі таксама “Таварыства згоды”, якое складалася з цывільных асоб, і таварыства “Заране”, якое дзейнічала ў Беластоцкай гімназіі. У сувязі са смерцю Аляксандра І 14 снежня 1825 года дзекабрысты Паўночнага Таварыства вывелі на Сенацкую плошчу ў Пецярбургу некалькі падначаленых ім палкоў з мэтай ажыццявіць дзяржаўны пераварот. Але паўстанне было падаўлена. 24 снежня 1825 года ў Браньску каля Беластока “ваенныя сябры” адмовіліся прысягнуць новаму імператару Мікалаю І, але іншыя вайсковыя фарміраванні корпуса іх не падтрымалі і выступленне таксама было падаўлена. Арганізатары выступлення М. І. Рукевіч, А. І. Вягелін, К. Г. Ігельстром былі асуджаны на 10 год катаргі з пажыццёвым пасяленнем у Сібіры. У лютым 1826 года С. П. Трусаў, член “Таварыства з’яднаных славян”, спрабаваў падняць на паўстанне раскватараваны ў Бабруйску Палтаўскі пя- хотны полк, аднак тут жа быў арыштаваны. Паўстанне 1830 – 1831 гг. стала найважнейшай падзеяй ў грамадска- палітычным руху першай паловы ХІХ стагоддзя. Прычынай паўстання стала ўзмацненне рэакцыйнага курса царызму ў Польшчы. Урад Мікалая І пачаў груба парушаць Канстытуцыю Царства Польскага, абмяжоўваць дзейнасць сойма, арыштоўваць дэпутатаў, якія крытыкавалі расійскі ўрад. З 1828 года ў Варшаве дзейнічала тайная арганізацыя, асноўнай мэтай якой было аднаўленне польскай дзяржаўнасці шляхам паўстання. Яна мела шырокі ўплыў у арміі Царства Польскага. Восенню 1830 года Мікалай І планіраваў накіраваць польскія фарміраванні на падаўленне рэвалюцыі ў Францыі. У ад- каз у ноч з 29 па 30 лістапада 1830 года ў Варшаве выбухнула паўстанне. Яго пачалі курсанты школы падхарунжых, якія напалі на палац вялікага князя Канстанціна Паўлавіча. Расійскія войскі вымушаны былі пакінуць Варшаву. Сярод паўстанцаў не было адзінства ні адносна мэт паўстання, ні адносна тактыкі яго правяд- зення. Акрамя прыхільнікаў барацьбы за поўную незалежнасць Рэчы Паспалітай сярод паўстанцаў былі і тыя, хто патрабаваў толькі захавання Канстытуцыі Царства Польскага 1815 года. Вышэйшым кіруючым органам паўстання быў Часовы урад, кіраўніком якога стаў А. Чартарыйскі, які ўзначальваў кансерватыўную плынь. Яго прыхільнікі ў большай ступені разлічвалі на дапамогу еўрапейскіх краін, чым на ўласныя сілы. Радыкаль- ную плынь у паўстанні ўзначальваў І. Лелявель, які імкнуўся пераадолець шляхецкі характар паўстання і прыцягнуць да яго прадстаўнікоў усіх саслоўяў. Царскі ўрад рабіў усё магчымае, каб не дапусціць пашырэння паўстання на Беларусь, Літву і Украіну. Яшчэ 1 снежня 1830 года ён абвясціў аб увядзенні ваеннага становішча, накіраваў сюды значную колькасць войскаў. У гарадах Заходняй Украіны, Беларусі і Літвы пачалася канфіскацыя зброі ў насельніцтва, з дзяржаўных устаноў пачалі звальняць чыноўнікаў- палякаў, уплывовых польскіх памешчыкаў бралі пад хатні арышт. Тым не менш, прадухіліць паўстанне ў Беларусі не ўдалося. У студзені – лютым 1831 года ў Вільні для кіраўніцтва паўстаннем ў Літве і Беларусі быў створа- ны Віленскі цэнтральны паўстанцкі камітэт. Але кіраўніцтва камітэта не змагло забяспечыць каардынацыю дзеянняў паўстанцкіх сіл. Паўстанне пра- цякала стыхійна, ізалявана, хваляванні насілі лакальны характар. У канцы сакавіка – красавіку 1831 года асобныя выступленні ахапілі Літву і заходнія паветы Гродзенскай і Віленскай губерняў. У чатырох паўночна-заходніх па- ветах Беларусі колькасць ўдзельнікаў паўстання складала каля 10 тыс. чала- век. У асноўным гэта была шляхецкая моладзь. Сяляне паўстанне не падтрымалі. Гэтаму садзейнічала палітыка царызму. Згодна з Указам Мікалая І ад 22 сакавіка 1831 года сялянам дараваўся іх удзел у паўстанні, калі яны добраахвотна пакідалі атрады і вярталіся дадому. Шляхцічы – удзельнікі паўстання падвяргаліся суду, а іх маёнткі канфіскоўваліся. 78 У канцы мая 1831 года з Польшчы ў Літву прыбыў 12-тысячны корпус генерала А. Гелгуда і атрад генерала Д. Хлапоўскага ў 820 чалавек. Да іх да- лучылася каля 5 тысяч мясцовых паўстанцаў. 19 чэрвеня 1831 года каля Вільні адбыўся рашаючы бой паміж аб’яднанымі сіламі паўстанцаў і царскімі войскамі. Паўстанцы былі разгромлены. У пачатку жніўня 1831 года паўстанне было ўжо падаўлена на ўсёй тэрыторыі Беларусі, а ў верасні расійская армія авалодала Варшавай. У выніку паражэння паўстання Царства Польскае, яго канстытуцыя, асобная польская армія і сойм былі ліквідаваныя. На этнічнай тэрыторыі Польшчы быў уведзены расійскі адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. На тэрыторыі Літвы, Беларусі і Заходняй Украіны пачала ажыццяўляцца палітыка русіфікацыі і вынішчэння польскага ўплыву. Пасля падаўлення паўстання 1830 – 1831 гг. польская эміграцыя прык- ладала вялікія намаганні, каб зноў падняць паўстанне. З гэтай мэтай на тэры- торыю Беларусі пасылаліся эмісары. Эмісарам арганізацыі “Маладая Польшча”, якая дзейнічала ў эміграцыі пад кіраўніцтвам І. Лялевеля, быў Ш. Канарскі. Разам з братамі Залескімі ён быў накіраваны ў Польшчу, Літву і Беларусь для стварэння шырокай сеткі канспіратыўных арганізацый. Яшчэ ў 1835 годзе ў Кракаве Ш. Канарскі стварыў тайную арганізацыю “Садруж- насць польскага народа”, уплыў якой у хуткім часе распаўсюдзіўся на Пра- вабярэжную Украіну, Беларусь і Літву. Да яе пачалі далучацца тайныя тава- рыствы, што ўжо існавалі на гэтых землях. Найбуйнейшым з іх было “Дэма- кратычнае таварыства”, якое дзейнічала ў Віленскай медыка-хірургічнай акадэміі. “Дэмакратычнае таварыства” было створана ў 1836 годзе па ініцыятыве Ф. А. Савіча. Статут гэтай арганізацыі – “Прынцыпы дэмакра- тызму”, прадугледжваў дасягненне сацыяльнай справядлівасці, адмену пры- гоннага права, паважлівыя адносіны да ўсіх народаў. У 1838 годзе паліцыя раскрыла гэту арганізацыю. Ш. Канарскі быў асуджаны да смяротнага пака- рання, Ф. Савіч і яго памочнікі былі адпраўлены ў ссылку на Каўказ, астатнія аддадзены ў салдаты. У 1840-я гг. у Беларусі, як і ў іншых рэгіёнах Расіі, рэвалюцыйны і грамадска-палітычны рух набыў разначынны характар. Ужо ў арганізацыі Ф. Савіча былі не толькі дваране-шляхціцы, але і прадстаўнікі мяшчанскага і сялянскага саслоўяў. У канцы 1840-х гг. склалася арганізацыя “Братні саюз літоўскай моладзі” або “Саюз свабодных братоў”. Яна была заснавана братамі Ф. і А. Данілеўскімі. Цэнтр яе знаходзіўся ў Вільні, аддзяленні існавалі ў Мінску, Гродне, Лідзе, Навагрудку, Ашмянах, Слоніме, Коўне і інш. гарадах. Арганізацыя ставіла мэтай звяржэнне самаўладдзя, ажыццяўленне дэмакра- тычных пераўтварэнняў ў Расіі і Польшчы, стварэнне назалежнай польскай рэспублікі. Дзейнасць “Саюза” асабліва актывізіравалася ў 1848 годзе, калі пачалася рэвалюцыя ў краінах Еўропы. Удзельнікі арганізацыі распрацоўвалі планы падрыхтоўкі паўстання, узбраення “простага народу”. Вялася прапаганда сярод салдат і афіцэраў. У 1849 годзе, калі афіцэры Мінскага гарнізона на чале з капітанам А. Гусевым адмовіліся ехаць на падаўленне рэвалюцыі ў Венгрыю, арганізацыя была выкрыта, да суда было прыцягнута каля 200 чалавек. Капітан А. Гусеў і яго паплечнікі былі пакара- ныя смерцю. Такім чынам, грамадска-палітычны рух у Беларусі ў дадзены перыяд развіваўся ў рэчышчы расійскага і польскага рэвалюцыйнага і нацыянальна- вызваленчага руху. У ім знайшлі адбітак усе важнейшыя падзеі грамадска- палітычнага жыцця Расіі першай паловы ХІХ ст.агоддзя. 6.3. Сацыяльна эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX стагоддзя У канцы ХVІІІ – першай палове ХІХ стст. галоўнымі ўласнікамі капіталаў у Беларусі былі памешчыкі. Яны імкнуліся пашыраць свае даходы, таму стваралі ў сваіх маёнтках розныя прамысловыя прадпрыемствы. Вот- чынная прамысловасць выкарыстоўвала практычна бясплатную сыравіну і дармавую рабочую сілу прыгонных сялян і ў гэтых адносінах мела вялізарныя перавагі над прадпрыемствамі, што належылі купцам і мяшчанам. Апошнія павінны былі аплачваць зямельныя ўчасткі, сыравіну і рабочую сілу. Грошай для гэтага ў іх не было. Па гэтай прычыне купцам і мяшчанам у 1860 годзе належыла толькі некалькі мануфактур і 2 фабрыкі з 76. Купецка- мяшчанская прамысловасць у Беларусі была прадстаўлена рамеснымі майстэрнямі і дробнакапіталістычнымі прадпрыемствамі, якіх налічвалася ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя каля 28 000. Тым не менш, у гэтыя часы ў Беларусі пачынаецца прамысловая рэва- люцыя: на змену ручной працы пачынае прыходзіць машынная вытворчасць. У 20-х гг. ХІХ стагоддзя у маёнтках памешчыка Пуслоўскага ў м. Хомску Кобрынскага павета і м. Косава Слонімскага павета ўзнікаюць першыя су- конныя фабрыкі, на якіх побач з прымусовай працай прыгонных сялян пача- ла выкарыстоўвацца кваліфікаваная праца наёмных рабочых, якія абслугоўвалі машыны. Паступова пачынаюць фарміравацца два асноўныя класы капіталістычнага грамадства: буржуазія і пралетарыят. Гэтаму спрыяла і праведзенае ў 1852 годзе абмежаванне правоў цэхавых арганізацый у гара- дах і мястэчках. Прадстаўнікі некаторых прафесій: цесляры, вознікі, чорна- рабочыя – маглі не запісвацца ў цэхі. Адмянялася выключнае права цэхаў на вытворчасць пэўнай прадукцыі. Членам цэхаў дазвалялася наймацца на фабрыкі і заводы. Такім чынам, з бяднейшых рамеснікаў пачаў фарміравацца пралетарыят. Беларуская буржуазія была эканамічна слабай. Яна магла займацца толькі дробнакапіталістычнай, пераважна рамеснай, вытворчасцю (прадпрыемствамі, на якіх працавала ад 5 да 16 чалавек). Такім чынам, у прамысловасці Беларусі перапляталіся два сацыяльна-эканамічныя ўклады – феадальны і капіталістычны. 80 У Беларусі ў гэты час развіваліся наступныя традыцыйныя для яе галіны прамысловасці: харчовая, тэкстыльная, дрэваапрацоўчая, металаапрацоўчая, гарбарная, шкляная. Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай Бе- ларусь стала часткай агульнарасійскага рынку, што станоўча адбілася на яе гаспадарчым развіцці. Развіццю рынкавых адносін спрыяла паляпшэнне су- хапутных і водных шляхоў зносін. Паскорылася будаўніцтва паштовых трактаў, агульная іх працягласць па Беларусі складала каля 4 тыс. вёрст. Былі пабудаваны ці рэканструіраваны Бярэзінскі, Днепра-Бугскі, Аўгустоўскі і Агінскі каналы. Да сярэдзіны ХІХ стагоддзя істотную ролю ў таварна-грашовым абарачэнні адыгрывалі кірмашы. У гэты час іх ў Беларусі налічвалася каля 270. Буйнейшымі сярод іх былі Асвейскі, Бешанковіцкі, Зэльвенскі, Кантрак- тавы, Любецкі і Траецкі. Аднак кірмашовы гандаль к сярэдзіне ХІХ стагоддзя пачынае саступаць месца гандлю ў крамах і магазінах. Значную ролю у гандлі адыгрывалі купцы. Яны скуплялі на кірмашах і ў памешчыцкіх маёнтках сельскагаспадарчую і прамысловую прадукцыю, лясныя тавары, дастаўлялі іх на прыстані і ў гарады, вывозілі ў іншыя краіны. Купцы арандавалі памешчыцкія прадпрыемствы, заключалі падрады на будаўніцтва дарог і каналаў, пастаўку войску прадуктаў, фуражу, сукна, дроў. Тым не менш, асноўнымі пастаўшчыкамі прадукцыі на ўнутраны і знешні рынак былі памешчыкі. У канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ стст. у Беларусі налічвалася 40 гарадоў, у іх пражывала 93 тыс. чалавек. На момант адмены прыгоннага права ў беларускіх гарадах было ўжо 320 тыс. чалавек. Хуткі рост гарадскога насельніцтва ў наступныя десяцігоддзі тлумачыцца існаваннем мяжы яўрэйскай аседласці і прымусовым ссяленнем яўрэяў з вёсак у гарады і мястэчкі, а таксама значным павялічэннем вайсковых гарнізонаў і колькасці чыноўнікаў. Эканамічнаму росту беларускіх гарадоў перашкаджала падатковая палітыка ўрада. Агульная колькасць падаткаў і павіннасцей, якія спаганяліся з гараджан на карысць дзяржавы, дасягала 40. Гэта адмоўна адбівалася на працэсе накаплення капіталаў, неабходных для развіцця прамысловасці і гандлю, звужала пакупныя магчымасці насельніцтва. У выніку даходы гарадоў Беларусі былі надзвычай нізкімі. Асноўныя гарадскія расходы ў першай палове ХІХ стагоддзя былі звязаны з утрыманнем царскіх чыноўнікаў, паліцыі, вайсковых гарнізонаў. На гэтыя мэты выдзялялася ад 50 да 80% гарадскога бюджэту. На адукацыю і ахову здароўя ішло ад 1 да 5%. Акрамя гарадоў, у Беларусі было шмат мястэчак. Колькасць мястэчак з канца ХVІІІ – да сярэдзіны ХІХ стст. значна павялічылася – з 287 па 383. Пе- раважная большасць іх належыла памешчыкам, астатнія – казне. Памешчыкі былі зацікаўлены ў пераводзе сваіх вёсак у разрад мястэчак, што давала ім магчымасць засноўваць корчмы. У вёсках гэта забаранялася. Трэба адзна- чыць, што беларускія мястэчкі ў гандлёва-прамысловых адносінах часта былі больш развітымі, чым гарады. Менавіта ў іх арганізоўваліся вотчынныя ма- нуфактуры і фабрыкі, праводзіліся кірмашы. Пераважная большасць памешчыкаў Беларусі ў канцы ХVІІІ – пачатку ХІХ стст. не вяла ўласнай гаспадаркі. Амаль уся ворыўная зямля знаходзілася ў карыстанні прыгонных сялян, якія плацілі памешчыкам чынш. Але рост попыту на сельскагаспадарчую прадукцыю ў Заходняй Еўропе і ў гарадах Расіі выклікаў пашырэнне ўласнай памешчыцкай гаспадаркі. Калі на момант падзелаў Рэчы Паспалітай толькі 17% памешчыцкіх гаспадарак былі арганізаваны як фальваркі, то на момант адмены прыгоннага права такіх гас- падарак было звыш 75%. Памешчыкі стваралі фальваркі за кошт скарачэння сялянскіх надзелаў. Для апрацоўкі фальваркавых зямель яны пераводзілі сялян з аброка на панш- чыну. Расійскі ўрад неаднаразова спрабаваў абмежаваць памеры паншчыны да трох дзён у тыдзень: першы раз – падчас рэформ Паўла І, другі раз – у час рэформ П. Д. Кісялёва ў 1844 годзе, але гэтыя спробы не мелі поспеху. У сярэдзіне ХІХ стагоддзя памеры паншчыны ўжо складалі каля 12 дзён у тыд- зень з валокі – 6 мужчынскіх і 6 жаночых дзён. Значную частку прыбыткаў памешчыкаў, часам да 40%, складаў про- даж гарэлкі, вырабленай на іх прыватных вінакурнях. У пачатку ХІХ ст. у Беларусі было 6 тыс. памешчыцкіх бровараў. У маёнтках, дзе быў бровар, для сялян існавала спецыфічная павіннасць. Кожны селянін павінен быў купіць пэўную норму гарэлкі, зробленай на гэтым бровары. Калі селянін быў непітушчым, яго абавязвалі сплаціць суму грошай, якую каштавала гэта га- рэлка. Ад высокіх памераў паншчыны і іншых падаткаў сялянскія гаспадаркі прыходзілі ў заняпад. Разам з імі прыходзілі ў заняпад і памешчыцкія гаспадаркі, якія апрацоўваліся прыладамі працы і коньмі селяніна. Прыгон- ныя сяляне працавалі неякасна, выкарыстоўвалі прылады працы і метады апрацоўкі глебы, якія захоўваліся яшчэ з часоў Кіеўскай Русі (двухзубая саха і трохполле). Такім чынам, да 1840-х гадоў крызіс прыгонніцкай сістэмы стаў відавочным. Каб неяк змягчыць крызісныя з’явы, царскім урадам былі праведзены рэформы, якія распрацаваў міністр дзяржаўных маёмасцей граф П. Д. Кісялёў. Яны праводзіліся з 1839 па 1845 гг. Рэформы закранулі толькі дзяржаўных сялян. Іх перасталі здаваць у арэнду, ліквідзіравалі дзяржаўныя фальваркі, а іх землі перадалі сялянам у арэнду, беззямельных сялян надзялілі чатырма дзесяцінамі зямлі кожнага. Казённых сялян перавялі на чынш і дазволілі запісвацца ў іншыя саслоўі. У 1844 годзе ўрад пачаў пашыраць рэформы П. Д. Кісялёва на памеш- чыцкую вёску. Пачалося складанне інвентароў з мэтай упарадкавання сялянскіх павіннасцей і прывядзення іх у адпаведнасць з надзеламі, якімі карысталіся сяляне. Аднак рэформа правалілася. Ёю былі не задаволены ні сяляне, ні памешчыкі. Першыя – таму, што памеры павіннасцей практычна не зніжаліся, а другія – таму, што страчвалі магчымасці бескантрольна па- вышаць іх. 82 Між тым у краіне складвалася рэвалюцыйная сітуацыя, сталі частымі масавыя ўцёкі сялян ад памешчыкаў. Сяляне вялікімі групамі, да 10 000 чалавек, пакідалі панскія маёнткі і ішлі на будаўніцтва чыгункі ці на асваенне паўднёвых стэпаў, паверыўшы чуткам аб царскіх маніфестах, якія абяцалі за гэта вызваленне ад прыгону. За 1858 – 1860 гг. у беларускіх губер- нях былі зафіксіраваны 42 сялянскіх выступленні, 11 з якіх падаўлены з да- памогай войска. Усё гэта сведчыла аб тым, што феадальна-прыгонніцкая сістэма зжыла сябе, а адмена прыгоннага права стала аб’ектыўнай неабход- насцю. Глава 7. Беларусь в перыяд развіцця капіталізма (1861 – люты 1917 гг.) 7.1. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой паловы XIX стагоддзя 7.2. Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці 7.3. Паўстанне 1863-1964 гг. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей, рэвалюцыі 1905 і 1917 гг. 7.4. Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Беларусь 7.1. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы другой па- ловы XIX стагоддзя У сярэдзіне XIX стагоддзя Расійская імперыя перажывала глыбокі сістэмны крызіс – эканамічны, ваенны, палітычны. Далейшае развіццё сель- скай гаспадаркі і прамысловасці пры захаванні прыгонных адносін стала не- магчымым. Рэзка ўзрасла запазычанасць памешчыкаў перад Дваранскім бан- кам, што сведчыла аб крызісе памешчыцкай гаспадаркі. Нарастаў сялянскі рух за скасаванне прыгоннага права, супраць узмацнення эксплуатацыі. У 1858 – 1860 гг. толькі ў Беларусі адбылося больш за 40 буйных выступленняў сялян, а ў цэлым па імперыі – больш за 500. Крымская вайна 1853 – 1856 гг. выявіла татальнае адставанне Расіі ад краін Заходняй Еўропы ў ваеннай справе, у ўзбраенні, у транспартных сродках, што з’явілася прычынай ваен- нага паражэння царызма і заключэння міра на зневажальных для краіны ўмовах. Паўстала рэальная пагроза, пры ўмове захавання старых парадкаў і прыгонніцтва, каланізацыі Расіі больш развітымі краінамі. Патрабавалася тэрміновае прыняцце мер па рэфарміраванню краіны і ў першую чаргу сацыяльных адносін у вёсцы. Вызваленне сялян ад прыгоннай залежнасці рыхтавалася з вялікай засцярогай, царскі ўрад хацеў зрабіць гэта паступова, без рэзкіх змен ў гаспадарчым і фінансавым палажэнні памешчыкаў, абараняючы іх інтарэсы. Умовы, на якіх самадзяржаў’е, як форма дыктатуры дваран ў грамадстве і эканоміцы, хацела адмяніць прыгон- нае права, нічога агульнага не мелі з імкненнямі і надзеямі сялянства. На этапе падрыхтоўкі рэформы ў студзені 1857 года па загаду цара Аляксандра II быў створаны “Сакрэтны камітэт па сялянскай справе”. Ён збіраў пажаданні памешчыкаў аб умовах вызвалення сялян. Паколькі тыя не спяшаліся з вылучэннем прапаноў, царскі ўрад вырашыў арганізаваць такую “ініцыятыву” з боку памешчыкаў Беларусі і Літвы. Гэта тлумачылася тым, што яны ў большай ступені былі падрыхтаваны да адмены прыгоннага права, паколькі іх гаспадаркі здаўна былі звязаны з сельскагаспадарчым рынкам За- ходняй і Цэнтральнай Еўропы, больш глыбока ўцягнуты ў таварна-грашовыя адносіны. Памешчыкі прапанавалі вызваліць сялян, але без зямлі. У студзені 1858 года “Сакрэтны камітэт” быў рэарганізаваны ў “Галоўны камітэт па 84 ўпарадкаванню сельскага насельніцтва”. У сакавіку 1859 года пры “Галоўным камітэце” былі створаны рэдакцыйныя камісіі, якія павінны былі на аснове губернскіх праектаў выпрацаваць агульны праект аб адмене пры- гоннага права. Царызм баяўся вызваліць сялян увогуле без зямлі, паколькі асцерагаўся ўсеагульнага сялянскага паўстання, таму вырашыў даць сялянам няшмат зямлі, але на кабальных для іх умовах, максімальна ўлічваючы інтарэсы памешчыкаў. 19 лютага 1861 года пасля разгляду Дзяржаўным Саветам і зацвярд- жэння Аляксандрам II былі апублікаваны Маніфест аб адмене прыгоннага права і “Палажэнні”. Яны складаліся з Агульнага палажэння, мясцовых палажэнняў і дадатковых правіл у адносінах да асобных груп сялянства. У Беларусі ў Магілёўскай і 8 паветах Віцебскай губерняў, дзе панавала абшчыннае землекарыстанне, дзейнічала “Мясцовае палажэнне для вялікарускіх, новарасійскіх і беларускіх губерняў”. У ім былі вызначаны раз- меры сялянскіх надзелаў: вышэйшы – ад 4 да 5,5 дзесяцін на “рэвізскую ду- шу” ( мужчыну) і ніжэйшы – ад 1 да 2 дзесяцін. Жанчынам увогуле зямля не выдзялялася. У сялян з большымі за норму размерамі дзялянак праводзіліся “адрэзкі зямлі” на карысць памешчыкаў. У выніку сяляне страцілі ад 25% да 40% зямлі. “Мясцовае палажэнне” для Мінскай, Гродзенскай, Віленскай і 4 паветаў Віцебскай губерняў, дзе было прыватнае сялянскае землеўладанне, мела свае асаблівасці. Нормы сялянскіх надзелаў не вызначаліся, за сялянамі захоўваліся палявыя і прысядзібныя надзелы, якімі яны карысталіся да 1861 года. “Адрэзкі” дапускаліся, калі ў памешчыка заставалася менш 1/3 часткі сельскагаспадарчых зямель. Згодна з памерамі надзелаў вызначаліся і павіннасці: паншчына або аброк. Лясамі працягвалі валодаць памешчыкі, заставалася сервітутнае права. Сяляне павінны былі адпрацоўваць у памешчыка за дазвол карыстання яго лясамі, азёрамі, выпасамі і г. д. У “Агульным палажэнні” вызначаліся адзіныя для ўсёй імперыі патрабаванні да правядзення рэформы: памешчыкі заставаліся ўладальнікамі ўсёй зямлі, што належыла ім да рэформы; частка зямлі перадавалася сялянам ў пастаяннае карыстанне без права ўласнасці; на 9 гадоў уводзілася “часоваа- бавязанае палажэнне сялян” – яны адпрацоўвалі паншчыну або выплачвалі аброк у дарэформенным памеры, ім забаранялася пакідаць зямельныя ўчасткі, уводзіліся “статутныя граматы”, якія вызначалі пазямельны парадак і павіннасці сялян на карысць памешчыкаў. Уласнікам зямлі селяніна рабіла “выкупная здзелка”. Правілы выкупа былі аднолькавымі для ўсіх губерняў Расіі. Выкупная сума была такога паме- ру, каб памешчык, паклаўшы яе ў банк (пад 6% гадавых), меў магчымасць атрымліваць прыбытак, роўны штогадоваму аброку з зямлі, якая перайшла ў уласнасць селяніна. Пры выкупе зямлі сяляне павінны былі заплаціць 20% выкупной сумы, астатнюю частку памешчыкі атрымлівалі ад дзяржавы ў вы- глядзе каштоўных папер. Сяляне станавіліся даўжнікамі дзяржавы і павінны былі на працягу 49 гадоў плаціць ёй выкупныя плацяжы і працэнты. Сяляне былі незадаволены такім “вызваленнем” Яны не падпарадкоўваліся загадам мясцовых улад, адмаўляліся адбываць паншчыну і выконваць павіннасці, а таксама падпісваць статутныя граматы, у якіх запісваліся памеры павіннасцяў. Толькі з сакавіка па чэрвень 1861 года ў Беларусі адбылося больш за 570 сялянскіх выступленняў, з якіх 110 былі падаўлены ваеннай сілай. У 1862 годзе адбылося больш за 150 сялянскіх хваляванняў, з якіх 90 былі падаўлены ваеннай сілай. Царызм, каб выплаціць вялікія грашовыя сумы памешчыкам Расійскай імперыі за “вызваленне сялян”, пайшоў на здрадніцтва нацыянальным інтарэсам Расіі і прадаў ЗША Аляску за 7 млн. залатых долараў (па сучасна- му курсу – 1 млрд. 400 млн. долараў). Але нельга сказаць, што рэформа 1861 года ўвогуле нічога не дала ся- лянам. Па-першае, адменена прыгоннае права, памешчык страціў права ўласнасці на сялян. Па-другое, сяляне атрымалі асабістую свабоду, права са- мастойна заключаць здзелкі, займацца гандлем, рамёствамі і промысламі, несці асабістую адказнасць перад судом (раней судзіў памешчык). Па-трэцяе, быў створаны рынак свабоднай рабочай сілы ў прамысловасці і сельскай гас- падарцы, сяляне атрымалі саслоўнае самакіраванне ў вёсках і валасцях. Па- чацвёртае, сяляне атрымалі права валодаць маёмасцю. Тым не менш памешчыкі пакінулі сабе больш за 55% лепшых зямель, у той час, калі 40% сялян былі малазямельнымі або зусім не мелі зямлі. Захоўваліся перажыткі феадалізма – абсалютная ўлада цара і дваранска- чыноўніцкага апарата дзяржаўнага кіравання, а таксама буйное памешчыцкае землеўладанне. Разам з тым па зместу рэформа была буржуазнай і расчышча- ла шлях для развіцця капіталістычных адносін, хаця перажыткі феадалізма моцна тармазілі іх развіццё. Адмена прыгоннага права, капіталістычнае развіццё краіны абумовілі неабходнасць далейшых буржуазных рэформ па розных накірунках. Але рэ- формы 60 – 70-х гадоў XIX стагоддзя мелі ў Беларусі значныя абмежаванні і па часу, і па зместу ў сувязі як з фактычна каланіяльным палажэннем белару- скага народа, так і з вострай барацьбой самадзяржаўя з рэвалюцыйным і на- цыянальна-вызваленчым рухам, а таксама з польскім і каталіцкім уплывам на насельніцтва гэтага рэгіёна. Гарадская рэформа 1870 года (праведзена ў Беларусі ў 1876 годзе) пра- дугледжвала выбарныя органы самакіравання, але выбары праходзілі на ас- нове маёмаснага цэнзу. Судовая рэформа 1864 года (у Беларусі пачалася ў 1872 годзе) ліквідзіравала саслоўныя суды, стварыла акружныя суды і судовыя палаты. Суд аб’яўляўся адкрытым, галосным і незалежным ад улад, ствараліся адва- катура і інстытут прысяжных засядацеляў. Яны адыгралі вялікую ролю ў станаўленні буржуазных адносін. Ваенная рэформа 1862 года прадугледжвала стварэнне арміі на аснове ўсеагульнай воінскай павіннасці і з кваліфіцыраванымі ваеннымі кадрамі. 86 Замест ранейшых рэкруцкіх 2о – 25 гадоў уводзіліся скарочаныя тэрміны службы: у сухапутных войсках -– 6 гадоў, у флоце – 7 гадоў, для асоб з ся- рэдняй і вышэйшай адукацыяй – яшчэ больш скарочаныя, адпаведна да адна- го года і шасці месяцаў. Для правядзення набора ў армію імперыя была пад- зелена на 15 ваенных акруг. У Беларусі былі адкрыты кадэцкія корпусы (ва- енна-вучэбныя ўстановы) у Полацку і Брэсце. Але афіцэрскі корпус складваўся ў асноўным з дваран. Цэнзурная рэформа 1865 года адмяняла папярэднюю цэнзуру для выданняў памерам менш 10 друкаваных аркушаў, а таксама для газет, часопісаў. Рэформа адукацыі 1864 года дазваляла атрыманне адукацыі прадстаўнікам усіх саслоўяў. Уводзіліся гімназіі двух тыпаў – класічныя з перавагай класічнай падрыхтоўкі і рэальныя, дзе больш часу адводзілася на дакладныя і прыродазнаўчыя навукі. Грамадскім арганізацыям і прыватным асобам дазвалялася адкрываць пачатковыя народныя вучылішчы, але яны ў Беларусі былі пастаўлены пад нагляд паліцыі і праваслаўнай царквы. Земская рэформа 1864 года ў Беларусі поўнасцю не была праведзена. Згодна з ёй ствараліся мясцовыя органы самакіравання – земствы, якія займаліся пытаннямі мясцовай гаспадаркі, аховы здароўя, адукацыі. Выбар- ная сістэма будавалася на прынцыпе маёмаснага цэнзу. Улады асцерагаліся ўплыву мясцовага апалячанага дваранства (шляхты), якое было настроена апазіцыйна да самадзяржаўя. Гэта рэформа была праведзена ў Беларусі толькі ў 1911 годзе і з вялікімі абмежаваннямі. Такім чынам, рэформы 60 – 70-х гадоў XIX стагоддзя, хаця і адкрылі шлях да капіталістычнага развіцця Расійскай імперыі, але не вырашылі галоўнага пытання – аграрнага, якое заставалася актуальным для грамадскага развіцця краіны да 1917 года. Увесь гэты час у грамадстве ішла барацьба за выбар шляхоў яго вырашэння – “прускага” ці “амерыканскага”. Прускі шлях прадугледжваў маруднае пераўтварэнне памешчыцкіх гаспадарак у капіталістычныя з захаваннем буйных землеўладанняў; амерыканскі арыентаваўся на хуткую ломку паўфеадальнага памешчыцкага землеўладання і надзяленне сялян зямлёй для стварэння свабодных фермерскіх гаспадарак. Адлюстраваннем гэтай барацьбы, абвостранай не толькі сацыяльным, але і нацыянальным, рэлігійным прыгнётамі, стала паўстанне 1863 – 1864 гг. у Польшчы, Літве і Беларусі. Яно пачалося 10 студзеня 1863 года ў Варшаве. Цэнтральны нацыянальны камітэт, што кіраваў паўстаннем, выдаў маніфест, у якім абвясціў свабоду і раўнапраўе незалежна ад саслоўнай і нацыянальнай прыналежнасці. Згодна з ім зямельныя надзелы, якімі карысталіся сяляне, павінны былі перайсці ў іх ўласнасць, а памешчыкі – атрымаць ад дзяржавы за зямлю грашовую кампенсацыю. Беззямельныя сяляне, якія ўдзельнічалі ў паўстанні, павінны былі атрымаць па 3 моргі зямлі. Камітэт звярнуўся да насельніцтва Літвы і Беларусі з заклікам далу- чыцца да паўстання. Паступова сярод кіраўнікоў паўстання вызначыліся два накірункі – “белыя” і “чырвоныя”. “Белыя” прадстаўлялі інтарэсы буржуазіі і памешчыкаў. Яны ставілі больш абмежаваныя мэты: дамагчыся, перш за ўсё мірнымі сродкамі, з дапамогай заходнееўрапейскіх дзяржаў незалежнасці Рэ- чы Паспалітай у межах 1772 года (да першага яе падзелу). Гэта было кансерватыўнае крыло, яго прыхільнікі не імкнуліся да актыўных ваенных дзеянняў супраць рускай улады, не жадалі ўдзелу сялян у паўстанні, паколькі баяліся сацыяльнага пераварота. Беларусь, на іх думку, павінна была заста- вацца часткаю Рэчы Паспалітай. “Чырвоныя” як прадстаўнікі дробнай або беззямельнай шляхты, разна- чыннай інтэлігенцыі, студэнцтва і часткі сялян, з’яўляліся неаднародным накірункам і дзяліліся на “левых” і “правых”. “Правыя” былі больш стрыманымі. Яны дапускалі самавызначэнне для беларусаў, літоўцаў, украінцаў у рамках федэратыўнай Рэчы Паспалітай. Яны прапаноўвалі пера- даць сялянам іх зямельныя надзелы з адменай часоваабавязанага стану. “Ле- выя”, інакш, рэвалюцыйныя дэмакраты, вылучалі больш радыкальныя патрабаванні. Яны імкнуліся стварыць дэмакратычную народную дзяржаву, патрабавалі перадаць сялянам усю памешчыцкую зямлю, выступалі за актыўны ўдзел сялян у паўстанні, імкнуліся пераўтварыць яго ў народную рэвалюцыю. Лідэрам “левых” быў К. Каліноўскі. Ён паходзіў са збяднелай шляхты, скончыў Пецярбургскі ўніверсітэт, быў паслядоўнікам рэвалюцый- ных ідэй Чарнышэўскага і Герцэна, выдаваў у 1862 – пачатку 1863 года неле- гальную газету “Мужыцкая праўда” (выйшла 7 нумароў) на беларускай мове, але лацінскім шрыфтам, які ў той час быў больш вядомым насельніцтву. 1 лютага 1863 года падпольная рэвалюцыйная арганізацыя “Літоўскі правінцыяльны камітэт” выпусціла адозву да насельніцтва Беларусі і Літвы з заклікам прыняць удзел у паўстанні. Большасць ЛПК складалі “чырвоныя”. На тэрыторыі Беларусі вясной 1863 года пачалі дзейнічаць паўстанцкія атра- ды. У красавіку імі быў захоплены павятовы горад Горкі. Сяляне складалі толькі каля 20% паўстанцаў. Прычынай гэтага былі, з аднаго боку, антыполь- ская прапаганда, з другога, значныя ўступкі з боку ўлад, а таксама дзеянні “белых”. Яны пры падтрымцы ЦНК здолелі захапіць кіраўніцтва паўстаннем і замест ЛПК стварылі “ Аддзел па кіраўніцтву правінцыямі”. У выніку быў узяты курс на згортванне баявых дзеянняў і адмову ад аграрных патрабаванняў. Царскі ўрад накіраваў значныя ваенныя сілы, каля ста тысяч добра ўзброеных салдат і афіцэраў з артылерыяй і кавалерыяй, на падаўленне паўстання. Ім супрацьстаялі асобныя атрады паўстанцаў агульнай колькасцю каля 20 тысяч чалавек з дрэнным узбраеннем. У маі 1863 года адбылася значная, але безвыніковая бітва каля вёскі Мілавіды Слонімскага павета, пас- ля чаго паўстанцы перайшлі да партызанскіх дзеянняў. Каліноўскі ўзначаліў паўстанцкія атрады ў Гродзенскай губерні. У іх налічвалася больш за 1700 чалавек, якія правялі каля дваццаці баёў. Хутка паўстанне ў беларускіх гу- бернях было падаўлена. 88 Летам 1863 года надзеі “белых” на дапамогу заходнееўрапейскіх дзяржаў праваліліся: урады гэтых краін адмовіліся ад умяшання ў “польскія справы”, фактычна падтрымаўшы Расію. Частка кіраўнікоў “белых” адмовілася ад сваіх пасад і ўцякла за мяжу, фактычна ўхіліўшыся ад кіраўніцтва паўстаннем. Замест іх зноў узмацніўся ўплыў “чырвоных”. Яны спрабавалі дамагчыся пералому на сваю карысць, але пік рэвалюцыйных выступленняў ужо прайшоў, ініцыятыва перайшла да рэгулярных войск і царскіх улад. Пачаліся жорсткія рэпрэсіі супраць удзельнікаў выступленняў. 128 кіраўнікоў паўстання былі павешаны або расстраляны, больш за 12,5 тысяч высланы на катаргу або за межы імперыі, накіраваны на пасяленне ў Сібір. Восенню 1863 года паўстанне ў Беларусі было задушана. У студзені 1864 года ў выніку здрадніцтва быў арыштаваны К. Каліноўскі. Яго павесілі ў сакавіку 1864 года ў Вільні. Паўстанне закончылася паражэннем, але не было безвыніковым. Ца- рызм павінен быў пайсці на некаторыя ўступкі сялянам. З 1863 года адмяняўся іх часоваабавязаны стан, сяляне пераводзіліся на выкуп, выкупныя плацяжы зніжаліся на 20%. Сяляне вызваляліся ад часткі павіннасцей, яны станавіліся ўладальнікамі сваіх надзелаў. Беззямельныя надзяляліся 3 дзесяцінамі зямлі на сям’ю. Такім чынам у Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губернях атрымалі зямлю больш за 20 тысяч сялян. Больш за палову сялянскіх гаспадарак зноў атрымалі права карыстацца сервітутамі, у асноўным, выпасамі і лясамі. Рэвалюцыйная барацьба прагрэсіўных сіл, пры- несеныя імі ахвяры не прайшлі дарам. Але ўступкі царызма не вырашалі, а толькі змягчалі галоўную праблему – аграрную. Адначасова царызм узмацняў рэпрэсіі, праводзячы палітку “бізуна і перніка”. У 1864 годзе быў закрыты Горы-Горацкі сельскагаспадарчы інстытут, у выніку да лютага 1917 года. ў Беларусі не было вышэйшых наву- чальных устаноў, скарацілася колькасць сярэдніх і пачатковых, уводзіўся паліцэйскі і царкоўны кантроль за выкладаннем у школах. Царызм баяўся ас- веты народа, фарміравання беларускай нацыянальнай інтэлігенцыі як арганізатара і кіраўніка нацыянальна – вызваленчай барацьбы і рэвалюцый- нага руху. У 1864 годзе зноў пачаўся “разбор шляхты”. Маёнткі памешчыкаў, удзельнікаў паўстання, канфіскоўваліся і перадаваліся за сімвалічную плату рускім чыноўнікам, памешчыкам і афіцэрам. 7.2. Развіццё капіталізма ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці У 60 – 70-я гады XIX стагоддзя ў памешчыцкай гаспадарцы была ўстаноўлена пераходная форма гаспадарання – “адпрацовачная сістэма”, якая злучала рысы феадальнай і капіталістычнай сістэм. Яе сутнасць у тым, што сяляне, з прычыны эканамічнай неабходнасці, арандавалі зямлю ў памешчыкаў і працавалі на гэтай зямлі са сваім інвентаром. За карыстанне зямлёй яны аддавалі ад трэці да паловы ураджая. Пры капіталістычнай сістэме гаспадарання памешчыцкая зямля апрацоўвалася наёмнымі працаўнікамі (батракамі) з дапамогай прылад працы, коней, якія належылі ўладальніку зямлі. У 80 – 90-я гады XIX стагоддзя капіталістычная сістэма паступова выцясніла паўфеадальную з прычыны сваёй большай эканамічнай эфектыўнасці. Больш хутка капіталістычныя адносіны ў сельскай гаспадарцы развіваліся ў заходніх і цэнтральных раёнах Беларусі, дзе пераважала пры- ватнае валоданне зямлёй, ва ўсходніх раёнах яны развіваліся больш марудна з-за панавання абшчыннага землекарыстання. Няроўнасць у валоданні зямлёй працягвала існаваць і ў 60 – 90-я гады XIX стагоддзя. Памешчыкам належыла 50,5% зямлі, дзяржаве – 9,9%, цэр- квам і манастырам – каля 0,7%, сялянам жа, якія складалі асноўную частку насельніцтва – толькі 38,9%, прычым самых дрэнных. Сярэдні надзел былых памешчыцкіх сялян вагаўся ад 3,9 да 5,1 дзесяцін на адну мужчынскую душу, дзяржаўных – ад 5.5 да 6 дзесяцін, у той час, калі пражытачны мінімум сям’і забяспечваў надзел не менш 8 дзесяцін. На аднаго ж памешчыка прыходзілася ў сярэднім больш за 500 дзесяцін зямлі, а буйныя землеўладальнікі валодалі яшчэ большымі латыфундыямі. Так, князю Патоц- каму належыла каля 120 тысяч дзесяцін зямлі, князям Радзівілам – 150 тысяч, Вітгенштэйну – каля 1 млн. Вядучым накірункам у сельскай гаспадарцы ў 60 – 70-я гады было вы- рошчванне зернавых культур. З 5 губерняў Беларусі ў 1875 годзе было выве- зена на экспарт каля 11 млн. пудоў жыта, мукі, крупы, а ў 1879 годзе – ўжо каля 22 млн. пудоў. У той жа час, асабліва ў неўраджайныя годы, дзесяткі тысяч сялян паміралі з голаду, а 300 тысяч, ратуючыся ад галоднай смерці, кожны год накіроўваліся на заробкі ў больш развітыя раёны Расійскай імперыі. У 80-я гады пачаўся сусветны аграрны крызіс, які быў выкліканы ўвозам у Еўропу вялікай колькасці таннага зерня з ЗША, Канады, Аргенціны і Аўстраліі. У выніку яго цэны на зерне знізіліся ў сярэднім у два разы. Нека- торыя памешчыкі, якія вялі зернавую гаспадарку, пачалі прадаваць свае маёнткі або закладваць іх у банках: да 1899 года было закладзена 50% па- мешчыцкай зямлі. Дзесяткі тысяч сялян былі даведзены да галечы, станавіліся батракамі або накіроўваліся ў гарады на заробкі. Актывізавалася міграцыя сялян у Сібір і на Далёкі Усход. Так, з 1900 па 1904 годы ў Сібір выехалі больш за 102 тысячы сялян з Беларусі. Многія памешчыкі ў такіх умовах пачалі пераарыентацыю сваіх гаспа- дарак на развіццё жывёлагадоўлі, вырошчванне тэхнічных культур. Пасевы бульбы павялічыліся на 240%. Значная частка гэтай прадукцыі ішла на вінакурэнне, адходы – на корм жывёлы. Удвая выраслі пасевы ільну, асабліва ў Віцебскай, паўночнай частцы Магілёўскай і Мінскай губернях. У 2 разы ( з 500 тысяч да 995 тысяч) павялічылася пагалоўе буйной рагатай жывёлы і свіней. Такім чынам, адбылася далейшая спецыялізацыя сельскай гаспадаркі, прычым Беларусь з зерневытворчага рэгіёна ператварылася ў рэгіён, які стаў імпарціраваць зерне. 90 У 80 – 90-я гады ў памешчыцкіх гаспадарках усё шырэй стаў уводзіцца шматпольны севазварот, часцей прымяняліся новыя прылады працы і машы- ны, мінеральныя і арганічныя ўгнаенні. Павялічваліся плошчы пасеваў і рас- ла ўраджайнасць і ў сялянскіх гаспадарках. У другой палове XIX стагоддзя сяляне вырошчвалі каля 25% таварнага зерня, 75% таварнага ільну, значную частку бульбы. Частка з іх, асабліва заможныя, куплялі зямлю ў памешчыкаў, якія не маглі або не хацелі перабудоўваць вядзенне сваёй гаспадаркі. Купля зямлі ішла праз Сялянскі банк, які быў заснаваны ў 1882 годзе. Да 1890 года такім чынам было прададзена каля мільёна дзесяцін зямлі. Капіталістычныя адносіны ўсё выразней праяўляліся і ў сялянскіх гас- падарках: у вёсках узмацніўся працэс сацыяльнага расслаення сялянства. У канцы 90-х гадоў бядняцкія гаспадаркі складалі 60% сельскага насельніцтва, сераднякі – каля 32%, сельская буржуазія, так званыя кулакі – каля 8%. Апошнія адначасова з земляробствам часта займаліся гандлем і ліхвярствам. У гэты ж час колькасць батракоў, гэта значыць, сялян, якія не мелі зямлі або мелі вельмі мізэрны яе кавалак, не дастатковы для пражыцця, і таму прадавалі памешчыкам і кулакам сваю рабочую сілу, дасягнула 140 тысяч. Наступным значным крокам у развіцці капіталізма ў сельскай гаспа- дарцы была аграрная рэформа, якая была праведзена ў 1906 – 1914 гг. прэм’ер-міністрам царскага ўрада П. А. Сталыпіным і яго прыхільнікамі. Яна ставіла мэтай, па-першае, ліквідацыю абшчыннага сялянскага землеўладання. Спачатку ўказам цара ад 9 лістапада 1906 года быў вызначаны добраахвотны выхад сялян з зямлёй з абшчыны, а затым з чэрвеня 1910 года ён стаў абавяз- ковым. Сяляне маглі пасля выхаду з абшчыны звесці сваю зямлю ў адзін масіў, перанесці туды гаспадарчыя і жылыя пабудовы і заснаваць такім чы- нам хутары. Можна было таксама былую абшчынную зямлю, якая перайшла ў поўную прыватную ўласнасць, атрымаць у адным месцы, на вотрубе, без пераносу пабудоў. Другімі напрамкамі сталыпінскай аграрнай рэформы былі перасяленне малазямельных і беззямельных сялян на землі ў Сібіры, Далёкім Усходе, Паўночным Каўказе і Сярэдняй Азіі, а таксама меры дапамогі сялянам у набыцці палепшаных парод жывёлы, сельскагаспадарчых машын, распаўсюджванні агранамічных ведаў і г. д. За час правядзення рэформы ў Магілёўскай губерні з абшчын выйшлі больш паловы сялянскіх гаспадарак, у Віцебскай – трэцяя частка. У Гродзен- скай, Мінскай, Віленскай губернях на пачатак рэформы абшчын увогуле не існавала. Але рассяленне на хутары ішло марудна. Было створана каля 128 тысяч хутароў і вотрубаў, што складала толькі 12% ад колькасці сялянскіх двароў. Сяляне-беднякі, не маючы сродкаў на перасяленне і вядзенне хутарскіх гаспадарак, пачалі прадаваць сваю зямлю заможным сялянам. З 1907 па 1914 гг. у 5 беларускіх губернях 40800 сялян прадалі 187800 дзесяцін зямлі, атрыманай ва ўласнаць. У выніку колькасць так званых кулакоў павялічылася з 8% да 12%. Узмацніўся перасяленчаскі рух, з 1907 па 1914 гг. на новыя землі выехалі больш за 335 тысяч сялян, пераважна бяднякоў. Прыкладна 10% з выехаўшых не змаглі прыстасавацца на новым месцы жыхарства і вярнуліся дадому, але ўжо страціўшы зямлю. Павялічылася і “адходніцтва”, на заробкі накіраваліся каля 450 тысяч чалавек супраць 300 тысяч у канцы XIX стагодд- зя. Рэформа садзейнічала распаду сельскай абшчыны, развіццю капіталістычных адносін ў сельскай мясцовасці, павялічыла праслойку за- можных гаспадарак і адначасова сельскага пралетарыята. Але яна не змагла карэнным чынам змяніць паўфеадальны характар беларускай вёскі, як і сель- скай гаспадаркі Расіі ў цэлым, ліквідзіраваць буйное памешчыцкае землеўладанне. Больш хуткімі тэмпамі капіталізм развіваўся ў прамысловасці, чаму садзейнічала павелічэнне колькасці таннай рабочай сілы. Пасля 1861 года прамысловасць Беларусі пачала ўваходзіць у трэцюю стадыю развіцця – фаб- рычна-заводскую вытворчасць, хаця адначасова развіваліся рамесніцкія і мануфактурныя прадпрыемствы, характэрныя для папярэдніх стадый. Рамесніцкія майстэрні пераважалі ў харчовай і тэкстыльнай вытворчасці. Іх колькасць у Беларусі павялічылася з 10 тысяч у пачатку 60-х гадоў XIX стагоддзя, на якіх працавалі 35 тысяч рабочых, да 84 тысяч майстэрань з 144 тысячамі працуючых у іх на пачатку XX стагоддзя. Яны давалі ў гэты час каля паловы прамысловай прадукцыі. Колькасць мануфактурных прадпрыемстваў павялічылася з 127 у пачатку 60-х гадоў да 760 у канцы XIX стагоддзя, а колькасць працуючых у іх – больш чым у 8 разоў. Мануфак- туры ствараліся галоўным чынам на базе сялянскіх промыслаў і гарадскіх рамёслаў і пераважалі ў лёгкай прамысловасці. Прамысловы пераварот у Беларусі, улічваючы аграрны характар яе эканомікі, адсутнасць карысных выкапняў, завяршыўся толькі ў канцы 90-х гадоў, на 10 гадоў пазней, чым у Расіі. Асноўную частку заводаў і фабрык складалі дробныя і сярэднія прадпрыемствы, да 1900 года іх колькасць да- сягнула 800 з лікам рабочых 31 тысяча чалавек і давалі яны 47,8% усёй пра- мысловай прадукцыі ў рэгіёне. Прадпрыемствы з лікам рабочых больш за 500 чалавек складалі ў Беларусі толькі 1% (у цэлым па Расіі – 3,5%). Капіталаў для пабудовы буйных прадпрыемстваў у асобных прадпрыймальнікаў не ха- пала, таму яны пачалі аб’ядноўвацца ў акцыянерныя таварыствы. У Беларусі ў 1900 годзе дзейнічала 10 акцыянерных кампаній, у 1913 годзе – 34. Развівалася банкаўская сістэма, акрамя філіялаў расійскіх, найбольш уплывовымі ўстановамі гэтага тыпа ў рэгіёне былі Мінскі, Віленскі, Беластоцкі камерцыйныя банкі. Сярэднегадавыя тэмпы развіцця прамысловасці былі даволі значнымі – 8,2%, удзельная вага беларускай прамысловасці ў прамысловасці ўсёй Расіі складала 5%, колькасць рабочых – 10%. Склаліся два асноўных класы капіталістычнага грамадства – буржуазія і пралетарыят. Буржуазія фарміравалася з дваран, заможных мяшчан-гандляроў, купцоў, багатых рамеснікаў і ў асобных выпадках – сялян (яны валодалі 16 мануфактурамі і 92 фабрыкамі). Пралетарыят фарміраваўся з збяднелых сялян, рабочых. Згодна з перапісам 1897 года ў пяці заходніх губернях да дробнай буржуазіі адносіліся 103 тысячы чалавек, да сярэдняй – 47 тысяч, буйной – 33 тысячы. Буржуазія ў асноўным была не беларускай нацыянальнасці: яўрэі складалі 60%, беларусы 17%, рускія 10%, палякі 10%. Такім чынам, менавіта белару- ская буржуазія была слабай, нешматлікай, палітычна інертнай, шукала дапамогі і абароны як у царызма, так і ў больш моцнай рускай буржуазіі, што наклала свой адбітак на ход далейшых гістарычных падзей у Беларусі. Пралетарыят у Беларусі быў нешматлікім, беларусы пераважалі сярод вясковага насельніцтва. Усяго к пачатку XX стагоддзя ў Беларусі налічвалася 178,8 тысяч рабочых, занятых ў прамысловасці, разам жа з наёмнымі сельскагаспадарчымі рабочымі – 400 тысяч, да 1913 года іх колькасць павялічылася да 514 тысяч. Значны ўплыў на развіццё прамысловасці, пашырэнне гандлю, паска- рэнне спецыялізацыі рэгіёнаў, фарміраванне адзінага беларускага рынку аказвалі будаўніцтва і эксплуатацыя чыгунак. У 1862 годзе пачала працаваць Пецярбургска-Варшаўская чыгунка, у 1866 годзе адкрыты Дзвінска-Полацка- Віцебскі участак Рыжска-Арлоўскай чыгункі. Агульная працягласць чыгунак на тэрыторыі Беларусі ў пачатку XX стагоддзя склала каля 3 тысяч вёрст. Развіваўся і водны транспарт. Па Прыпяці, Беразіне, Сожы ў 1900 годзе хадзілі 310 парусных і 23 паравых судны. У Пінску працаваў суднабудаўнічы завод. У пачатку XX стагоддзя расійскі капіталізм уступіў у імперыялістычную стадыю развіцця. Яна характарызавался высокай ступен- ню канцэнтрацыі і цэнтралізацыі вытворчасці і капітала, узнікненнем манапалістычных аб’яднанняў. У Беларусі таксама былі заснаваны такія аб’яднанні: камітэт запалкавых фабрыкантаў Паўночна-Заходняга краю, сіндыкат уладальнікаў цагляных заводаў, сіндыкат фабрыкантаў-півавараў Паўночна-Заходняга краю, саюз лесапрамыслоўцаў Паўночна-Заходняга краю. Да 53 тысяч у 1913 годзе павялічылася колькасць рабочых на буйных прадпрыемствах. Уся прамысловасць у 1913 годзе давала 20,4% нацыяналь- нага прыбытку або на 5,4% больш, чым у 1900 годзе. Але Беларусь у прамы- словым развіцці адставала ад Расіі, тут выпускалася прадукцыі на душу насельніцтва ў 2 разы менш, а сярэдні узровень зарплаты рабочых быў на 30% ніжэйшы, чым у сярэднім па Расійскай імперыі. Становішча рабочых было цяжкім, рабочы дзень цягнуўся 12 – 13 гадзін, а ў майстэрнях і на мануфактурах – да 16 гадзін, не выплочваліся пенсіі па старасці, адсутнічала страхаванне ад беспрацоўя, прафсаюзы былі забаронены, поўнасцю адсутнічала ахова працы. Шырока выкарыстоўвалася жаночая і дзіцячая праца пры больш нізкай у параўнанні з мужчынскай яе аплатай. У пачатку XX стагоддзя на большасці прадпрыемстваў зарплата мужчын не перавышала 50 – 60 капеек у дзень, жанчын – 30, падлеткаў – 10 – 15. Напрыклад, на тытунёвай фабрыцы ў Гродна з 1350 рабочых 1025 складалі жанчыны і дзеці. Мізэрныя заробкі яшчэ больш змяншаліся з-за розных штрафаў: у 1901 годзе ўладальнікі прадпрыемстваў аштрафавалі амаль палову ўсіх рабо- чых Беларусі. Царызм, баючыся нарастаючай эканамічнай барацьбы рабочых, быў вымушаны пайсці на некаторыя абмежаванні эксплуатацыі з боку буржуазіі. Да 11,5 гадзін быў абмежаваны працоўны дзень, у 1903 годзе прыняты закон аб дапамозе рабочым, ахвярам няшчасных выпадкаў на вытворчасці, у 1912 г. – закон аб страхаванні рабочых ад хваробы і беспрацоўя, некалькі павышана зарплата. Але ў цэлым палажэнне рабочых заставалася цяжкім, бяспраўе і звышэксплуатацыя іх працы заставаліся. 7.3. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей. Рэвалюцыі 1905 і 1917 гг. Цяжкія умовы жыцця сялян і рабочых, адсутнасць палітычных свабод і немагчымасць змяніць да лепшага іх жыццё легальнымі сродкамі заканамер- на вялі да ўзнікнення падпольных рэвалюцыйных арганізацый і актывізацыі іх барацьбы супраць самадзяржаўя, улады дваран і чыноўнікаў, панавання памешчыкаў і буржуазіі. У 60 – 80-я гады XIX стагоддзя пачаў развівацца народніцкі рух, які аб’ядноўваў частку інтэлігенцыі, рабочых і сялян. Яго асновай была ідэя ўтапічнага “аграрнага сацыялізма”. На думку Герцэна і Чарнышэўскага, праз сялянскую абшчыну і рамесніцкую арцель Расія была здольна перайсці адра- зу ад феадалізма да сацыялізма, мінуючы капіталізм. Народнікі лічылі развіццё капіталізма ў Расіі выпадковай з’явай, не маючай будучага ў краіне. У 1861 – 1864 гг. была створана арганізацыя “Зямля і воля”, якая пад- трымала паўстанне 1863 – 1864 гг, у прыватнасці, дзеянні “чырвоных”. Пасля арышта кіраўнікоў і няўдалай спробы падняць сялянскае паўстанне ў Расіі яна самараспусцілася. У 1876 годзе пачала дзейнічаць другая расійская падпольная народніцкая арганізацыя “Зямля і воля”, якая мела свае кружкі ў Мінску, Магілёве, Брэсце, Гродна, Віцебску, Пінску і іншых беларускіх гарадах. Пас- ля няўдалага “хаджэння ў народ” і арышта многіх народнікаў яна распалася на дзве арганізацыі – “Народная воля” і “Чорны перадзел”. Першая лічыла галоўнай задачай палітычны тэрор і захоп улады з наступнымі рэвалюцыйнымі пераўтварэннямі. Другая ў асноўным займалася рэвалюцый- най прапагандай. У Мінску чорнаперадзельцы заснавалі падпольную друкар- ню, якая на працягу двух гадоў забяспечвала падпольныя арганізацыі неле- гальнай літаратурай і лістоўкамі. У Беларусі існавалі гурткі як народавольцаў, так і чорнаперадзельцаў. 1 сакавіка 1881 года ў выніку выбуху бомбы, кінутай народавольцам, беларусам І. Я. Грынявіцкім, быў забіты імператар Аляксандр II. Але народ- най рэвалюцыі ў сувязі з яго смерцю, на што спадзяваліся рэвалюцыянеры, не адбылося. Паліцыя хутка выявіла і арыштавала многіх народавольцаў. 94 У сярэдзіне 80-х – пачатку 90-х гадоў на змену рэвалюцыйным народнікам прыйшлі ліберальныя, якія імкнуліся шляхам дробных і паступо- вых рэформ перабудаваць грамадства, не змяняючы існуючага дзяржаўнага ладу. У 1884 годзе студэнты Пецярбургскага ўніверсітэта Марчанка, Ратнер, Статкевіч, Крупскі здзейснілі спробу стварэння адзінага народніцкага цэнтра – Беларускай сацыял-рэвалюцыйнай групы “Гоман”. Выйшлі некалькі нумароў аднайменнага часопіса, але паліцыя хутка разграміла гэтую арганізацыю. З сярэдзіны 80-х гадоў на змену народніцтву паступова прыйшоў марксізм, які асноўную ўвагу адводзіў пралетарскай рэвалюцыі і ўстанаўленню дыктатуры пралетарыята з наступным рэвалюцыйным пераўтварэннем грамадства на прынцыпах роўнасці і справядлівасці. Першая марксісцкая арганізацыя была створана ў Жэневе былымі чорнаперадзельцамі на чале з Пляханавым. З павялічэннем колькасці рабо- чых, узмацненнем іх барацьбы пашыраўся і марксісцкі рух. Першыя, яшчэ стыхійныя выступленні рабочых у Беларусі адзначаны ужо ў 60-х гадах XIX стагоддзя. У 90-я гады іх колькасць павялічылася з 7 да 59. Забастоўкі сталі больш арганізаванымі, але вылучаліся толькі эканамічныя патрабаванні. Тым не менш паступова рабочыя пераходзілі да палітычнай барацьбы. У 80 – 90-я гады ў Мінску, Віцебску, Гомелі і іншых прамысловых цэн- трах Беларусі ўзніклі марксісцкія гурткі. Значны ўклад ў распаўсюджванне марксізму ў заходніх рэгіёнах Расійскай імперыі ўнесла польская партыя “Пралетарыят”, групы якой былі створаны ў Пінску, Вілейцы, Віцебску, Мінску. Увогуле спецыфічнай рысай марксісцкага руху на Беларусі было імкненне сацыял-дэмакратаў да стварэння партый па нацыянальнай прыкме- це, што аслабляла рэвалюцыйны рух. У 1897 годзе ў Вільні быў створаны Усеагульны яўрэйскі саюз у Польшы і Расіі (Бунд), у 1901 годзе ў Харкаве на аснове рэшткаў народніцкіх гурткоў і з удзелам рабочых арганізавана агульнарасійская партыя сацыялістаў – рэвалюцыянераў (эсэраў). Пэўны ўклад у яе стварэнне ўнесла Рабочая партыя палітычнага вызвалення Расіі, якая існавала у Мінску. 1 – 3 сакавіка 1898 года ў Мінску нелегальна прайшоў 1-ы з’езд Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Яна стаяла на пазіцыях марксізма і інтэрнацыяналізма. Быў прыняты Маніфест, выбраны Цэнтральны камітэт. Кіеўская “Рабочая газета” стала афіцыйным органам РСДРП. Бунд увайшоў у РСДРП на правах аўтаномнай арганізацыі. Адпа- ведна мясцовыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі былі пераўтвораны ў камітэты РСДРП. У 1903 годзе ў Лондане прайшоў другі з’езд РСДРП, на якім адбыўся раскол на радыкальнае крыло на чале з У. І. Леніным (бальшавікі) і на рэфарматарскае крыло на чале з Мартавым і Троцкім (меньшавікі). У 1904 – 1905 гг. царская Расія вяла вайну з Японіяй за ўплыў на Далёкім Усходзе. Гэтая вайна яшчэ больш пагоршыла становішча народа і абвастрыла супярэчнасці ў грамадстве. У студзені 1905 года, пасля растрэлу царскімі войскамі масавай мірнай дэманстрацыі рабочых у Пецярбургу, па- чалася буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя 1905 – 1907 гг. Яна праходзіла пад заклікамі “Зямлю сялянам!”, “Далоў самадзяржаўе!”, “8-гадзінны рабочы дзень!”. Ужо ў студзені 1905 года забастоўкі прайшлі ў 30 гарадах Беларусі. У кастрычніку 1905 года адбылася ўсеагульная забастоўка чыгуначнікаў, якая перарасла ва ўсеагульную палітычную стачку. Пачалі стварацца Саветы рабочых дэпутатаў, але ў Беларусі пад уплывам бундаўцаў і эсэраў арганізоўваліся беспартыйныя каардынацыйныя камітэты. 17 кастрычніка 1905 года пад ціскам рэвалюцыйных выступленняў імператар Мікалай II падпісаў Маніфест аб абвяшчэнні дэмакратычных сва- бод і аб скліканні Дзяржаўнай думы. Гэта паўплывала на стварэнне новых палітычных партый, напрыклад, канстытуцыйных дэмакратаў (кадэтаў), якія мелі значную колькасць прадстаўнікоў у Думе, Саюза 17 кастрычніка. Фак- тычна часткай партыі кадэтаў была Канстытуцыйна-каталіцкая партыя Літвы і Беларусі. Пасля апублікавання Маніфеста і завяршэння ўсеагульнай забастоўкі рэпрэсіі з боку ўлад не спыніліся. Войскі растралялі мірныя дэманстрацыі ў Мінску, Віцебску, Гомелі.Такім чынам, барацьба працягвалася. У снежні 1905 – студзені 1906 гг. ў Маскве і ў шэрагу іншых гарадоў Расіі пачаліся хваляванні рабочых, якія былі падаўлены войскамі. У Беларусі выступленні працоўных не набылі асаблівай вастрыні з-за рознагалосся паміж рэвалюцыйнымі партыямі і некаторых мер, распачатых уладамі. Так, 2 снежня 1905 г. была адменена крымінальная адказнасць за ўдзел у стачках, а 11 снежня гэтага года рабочыя атрымалі выбарчыя правы. Паступова ўзмацняўся сялянскі рух, але, як правіла, асобна ад выступленняў рабочых. У верасні – кастрычніку 1905 года ў Беларусі адбыліся 74 сялянскія выступленні, у лістападзе – ужо 174, у снежні – 268. Мелі месца і хваляванні сярод салдат. Аднак усе яны паасобку падаўляліся самадзяржаўем. У 1906 – 1907 гг. рэвалюцыя адступала пад націскам рэакцыі, але з супраціўленнем, не даючы самадзяржаўю вярнуцца да палажэння, якое існавала да 1905 года. У гэты час прайшлі выбары ў I і II Дзяржаўныя Думы, якія таксама былі распушчаны імператарам з-за радыкальных патрабаванняў рабочых і сялянскіх дэпутатаў перш за ўсё па аграрнаму пытанню. 3 чэрвеня 1907 года быў зменены выбарчы закон, у выніку большасць месцаў у III Думе змаглі атрымаць кадэты, акцябрысты ў саюзе з правымі партыямі. Згодна з новым законам 1 голас памешчыка раўняўся 3.5 галасам буржуазіі, 15 галасам сялян, 45 галасам рабочых. Рэвалюцыя пацярпела паражэнне. Яе ўдзельніккі не дабіліся ўстанаўлення дэмакратычнай рэспублікі, знішчэння памешчыцкага землеўладання, але і самадзяржаўе было вымушана зрабіць пэўныя крокі па пераўтварэнню дзяржаўнага ладу ў буржуазна-канстытуцыйную манархію, 96 правесці аграрную рэформу, некалькі палепшыць палажэнне рабочых, дазволіць існаванне прафсаюзаў, даць народу, хаця і вельмі абмежаваныя, палітычныя свабоды. Нявырашанасць асноўных праблем абумовіла новы рэ- валюцыйны пад’ём, які пачаўся ў 1912 – 1914 гг., але быў перарваны першай сусветнай вайной. 7.4. Фарміраванне беларускай нацыі. 1-я сусветная вайна і Бела- русь У другой палове XIX стагоддзя працягвалася фарміраванне беларускай нацыі, хаця гэты працэс ішоў даволі складана з-за этнічнай разнастайнасці насельніцтва, адрозненняў у рэлігіі. Тым не менш усё больш выразна адчува- лася агульнасць эканамічнай прасторы, мовы, культуры. Нягледзячы на апа- лячванне, а затым на русіфікацыю, расла самасвядомасць беларусаў. Так, ужо згодна з перапісам 1897 года 74% насельніцтва беларускіх губерняў лічылі сваёй роднай мовай беларускую. Вялікую ролю ў складванні беларускай нацыі адыграла развіццё ў дру- гой палове XIX стагоддзя і пачатку XX стагоддзя пісьмовай літаратурнай мовы. Спачатку шырока прымянялася “лацініца” – запіс беларускіх слоў лацінскімі літарамі, а затым і “кірыліца” – славянскі алфавіт. У 1870 годзе І. І. Насовіч выдаў “Слоўнік беларускай мовы”, а ў 1885 г. Я. Карскі – “Агляд гукаў і форм беларускай мовы”. Узнікаюць беларуская опера і тэатр. У 1884 годзе пачала выходзіць першая недзяржаўная беларуская газета ліберальнай накіраванасці – “Минский листок”. Пад уплывам рэвалюцыі ўлады былі вымушаны дазволіць выкарыстан- не ў друку беларускай мовы, хаця афіцыйнай лічылася руская. У верасні 1906 года пачала выходзіць беларускамоўная газета “Наша доля”, а пасля яе за- крыцця – “Наша ніва”. На беларускай мове выдаваліся і часопісы: дзіцячы “Лучынка”, сельскагаспадарчы “Саха”, сатырычны “Крапіва”. Выйшлі так- сама і першыя беларускамоўныя падручнікі для школ, аўтарамі якіх былі Э. Пашкевіч (Цётка) і Янка Купала. Складванне беларускай нацыі, галечнае становішча беларускіх працоўных, узмацненне іх рэвалюцыйнай актыўнасці садзейнічалі актывізацыі нацыянальна-вызваленчага руху. У 1902 годзе студэнты – бела- русы ў Пецярбургу заснавалі першую беларускую партыю, атрымаўшую на- зву “Беларуская рэвалюцыйная грамада” (БРГ). Яна ставіла мэтай дасягненне раўнапраўя беларусаў, свабоднага карыстання беларускай мовай, развіццё беларускай літаратуры, культуры. У яе ўліліся гурткі самаадукацыі, якія існавалі ў Вільні, Мінску, Гродна, Слуцку. Пасля разгрома арганізацыі ўцалелыя члены БРГ, перш за ўсё браты Іван і Антон Луцкевічы, заснавалі “Беларускую сацыялістычную грамаду” (БСГ). Грамадоўцы пайшлі далей патрабаванняў культурна-нацыянальнай аўтаноміі і выступілі з праграмай, дзе прадугледжвалася звяржэнне самадзяржаўя, дасягненне аўтаноміі Беларусі ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі, стварэнне мясцовага парламента – сойма ў Вільне. У гады рэвалюцыі БСГ таксама выступіла раз- ам з іншымі рэвалюцыйнымі сіламі. Пасля яе паражэння Беларуская сацыялістычная грамада перайшла на памяркоўныя, ліберальныя пазіцыі, па- чала барацьбу за рэформы ў рамках манархіі. Пад уплывам БСГ знаходзіліся газета “Наша ніва”, многія прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі. У маі 1907 года ў Вільні прайшоў з’езд выкладчыкаў школ, які пад уплывам БСГ выступіў за навучанне дзяцей на беларускай мове і па беларускіх падручніках. Некаторыя дэлегаты з’езда былі арыштаваны паліцыяй. 1 жніўня 1914 года пачалася першая сусветная вайна. Паступова ў яе былі ўцягнуты 33 дзяржавы з насельніцтвам 1,5 млрд. чалавек. Вайна была імперыялістычнай, захопніцкай з боку ўсіх удзельнікаў, за выключэннем Сербіі, якая ваявала за захаванне сваёй нацыянальнай незалежнасці. Яе мэтамі былі перадзел сфер уплыву, барацьба за калоніі, разгром эканамічных канкурэнтаў, атрыманне сверхпрыбыткаў. Барацьбу вялі два ваенна- палітычные блокі – “Траісты саюз” (Германія, Аўстра-Венгрыя, Турцыя і Балгарыя) і “Антанта” (Францыя, Англія, Расія), а таксама далучыўшыеся да іх пазней ЗША, Італія, Румынія, Японія. Расійская імперыя ваявала за захоп усёй Польшы, Галіцыі, Канстанцінопаля і праліваў Басфор і Дарданелы ў Міжземнамор’і, аслабленне Германіі і Аўстра-Венгрыі, устанаўленне ўплыву Расіі на Балканах. Акрамя таго, царызм разлічваў хуткімі і значнымі перамогамі ў атмасферы шавінізму, ва ўмовах ваеннага палажэння падавіць нарастаючы рэвалюцыйны рух. Усе партыі ў Расіі падтрымалі дзеянні ўрада ў вайне, за выключэннем бальшавікоў, якія вылучылі лозунг ператварэння імперыялістычнай вайны ў грамадзянскую і звяржэння ўлады цара, буржуазіі і памешчыкаў. У Беларусі ў сувязі з вайной таксама было аб’яўлена ваеннае палажэн- не. Да паловы мужчын было мабілізавана ў армію, рэзка скараціліся пасяўныя плошчы. З-за недахопу сыравіны былі спынены каля 600 прадпрыемстваў, з іх пры набліжэнні лініі фронту вывезена 432. Аб’ём прамысловай прадукцыі на грамадзянскія патрэбы ў пачатку 1917 года складаў толькі 15 – 16 % ад даваеннага ўзроўню. У гарадах была ўведзена картачная сістэма. Рэальная заработная плата зменшылася ў 2 – 3 разы, цэны ж узраслі ў 5 – 8 разоў. Насельніцтва прымушалі ўдзельнічаць ў будаўніцтве мастоў, дарог, абарончых збудаванняў. У Мінскай губерні ўдзельнічалі ў прымусовых работах 219 тысяч чалавек, у Віцебскай – 121 тысяча. Масавы характар набыла такая з’ява, як бежанства, калі людзі са сваім невялікім скарбам уцякалі ад жахаў вайны. Да канца 1915 года на тэрыторыю Беларусі прыбыло такім чынам з заходніх рэгіёнаў каля 1 млн. чалавек і адначасова з Беларусі на ўсход уцяклі больш за 1,3 млн. беларусаў. Бежанцы пакутвалі ад голада, холада, масавых хвароб, беспрацоўя, бо ўрад і мясцовыя ўлады не змаглі добра арганізаваць іх эвакуацыю. Летам 1914 – вясной 1915 гг. ваенныя дзеянні ішлі ў асноўным на тэрыторыі Польшчы і ўсходняй Германіі, але восенню 1915 года ў выніку паспяховага наступлення германскіх войск імі былі захоплены Літва, частка 98 Латвіі, захад Беларусі. З кастрычніка 1915 года па люты 1918 гг. фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск – Паставы – Смаргонь – Баранавічы – Пінск. На гэтым фронце з расійскага боку знаходзіліся ваенныя сілы колькасцю да 1,5 млн. салдат і афіцэраў, германская армія налічвала каля 1 млн чалавек. Асобнае месца ў баявых дзеяннях рускіх войск (сярод іх было нямала і беларусаў) заняла гераічная абарона Смаргоні, якая цягнулася 810 дзён. Нем- цы тут упершыню выкарысталі на рускім фронце газы. У выніку баёў у Смаргоні былі знішчаны ўсе пабудовы. На захопленай тэрыторыі, якую германскія ўлады ўключылі ў склад ва- енна-адміністратыўнага ўтварэння “Обер Ост”, быў устаноўлены акупацый- ны рэжым з мэтай каланізацыі і германізацыі насельніцтва. Рэзкае пагаршэнне ўмоў жыцця, антынародны характар вайны, ваенныя няўдачы царскіх войск і іх вялікія страты вызывалі рост рэвалюцыйных настрояў. Нягледзячы на рэпрэсіі і ўстанаўленне ваеннага палажэння, зноў пачаліся забастоўкі. Нарастаў сялянскі рух, за гады вайны ў Беларусі адбыло- ся больш за 100 буйных сялянскіх выступленняў. Пачаліся хваляванні і сярод салдат, усяго ў Беларусі зафіксіравана 63 такіх выступленні. Армія з апоры ўлад стала ператварацца ў небяспеку для іх. Такі працэс ішоў і па ўсёй Расійскай імперыі. Супраць самадзяржаўя выступіла нават частка буржуазіі і памешчыкаў, якія вялі гаспадарку капіталістычнымі метадамі і не хацелі страты сваіх ваенных звышпрыбыткаў з-за магчымага сепаратнага міра з Германіяй. “Вярхі” не маглі кіраваць па-новаму, “нізы” не хацелі жыць па- стараму. З 23 па 27 лютага 1917 года ў Петраградзе ў выніку масавых выступленняў працоўных, падтрыманых салдатамі гарнізона, пачалося і пе- рамагло паўстанне. Ім кіравалі бальшавікі і эсэры пры падтрымцы меньшавікоў і бундаўцаў. Войскі, накіраваныя на яго падаўленне, перайшлі на бок паўстанцаў. Мікалай II адрокся ад трона. У Петраградзе быў створаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў – орган рэвалюцыйнай улады і аднача- сова Часовы ўрад, орган улады буржуазіі і памешчыкаў. Узнікла двоеўладдзе. У Мінску рэвалюцыя перамагла мірным шляхам 4 – 6 сакавіка 1917 года. Утвораная пад кіраўніцтвам бальшавіка М. Фрунзэ Мінская міліцыя хутка абяззброіла паліцыю, выпусціла з турмы палітычных вязняў. 8 сакавіка быў створаны аб’яднаны Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Адначасова прыхільнікі Часовага ўрада арганізавалі “Часовы камітэт парадку і бяспекі”. Такім чынам, у Беларусі, як і ў Расіі, устанавілася двоеўладдзе. Пачалі ства- рацца сялянскія Саветы, а ў войсках – салдацкія камітэты. Наперадзе была вострая палітычная барацьба за выбар далейшага шляху развіцця Беларусі і Расіі. Глава 8. Беларусь у пачатку найноўшага часу. Дзяржаўнасць Беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд (1917 – 1920 гг.) 8.1. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна-дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні 8.2. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе Рады (сакавік - снежань 1918 г.) 8.3. Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ССРБ і ЛітБел 8.4. Савецка-польская вайна і праблемы беларускай дзяржаўнасці. Другое абвяшчэнне ССРБ. Рыжскі мірны дагавор (сакавік 1921г.) 8.1. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года і нацыянальна- дзяржаўнае самавызначэнне Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні Узброенае паўстанне, узнятае бальшавікамі 25 кастрычніка 1917 года ў Петраградзе, паклала пачатак новаму этапу рэвалюцыі ў Расіі. Часовы ўрад і яго адміністрацыя на месцах пасля звяржэння царскага рэжыму ў сакавіку 1917 года аказаліся няздольнымі вырашыць наспелыя праблемы краіны. Дэмакратызацыя грамадскага жыцця паглыбіла палярызацыю палітычных сіл. Саветы рабочых, салдацкіх, сялянскіх дэпутатаў, якія ўзніклі, прэтэндавалі на ўладу. Двоеўладдзе ўскладняла палітычную сітуацыю, зводзіла часам на нішто намаганні Часовага ўрада ўстанавіць цвёрдую ўладу ў краіне. Нарастала разруха, паглыбляўся харчовы крызіс, узмацняўся анты- ваенны рух. У ходзе вайны руская армія несла велізарныя страты. У Беларусі нямецкія войскі, якія супрацьстаялі Заходняму фронту рускай арміі, выйшлі да лініі Дзвінск – Паставы – Смаргонь – Баранавічы – Пінск. Вырашэнне ак- туальных пытанняў (зямельнае, харчовае і інш.) адкладвалася да склікання Устаноўчага сходу. Паўстанне ў Петраградзе прайшло пад лозунгам “Уся ўлада Саветам!” Другі з’езд Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў (25 – 26 кастрычніка 1917 г.) узаконіў Саветы ў якасці органаў новай дзяржаўнай улады. Трэба адзначыць, што да пачатку рашучых падзей у сталіцы імперыі большасць Саветаў Беларусі знаходзілася пад уплывам эсэраў, меншавікоў, бундаўцаў і іншых непралетарскіх сацыялістычных партый. Аднак у Мінску Савет рабочых і сялянскіх дэпутатаў стаяў на бальшавіцкіх пазіцыях. Ужо 25 кастрычніка выканкам Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў у сваім загадзе № 1 аб’явіў насельніцтву горада аб пераходзе ўлады ў Мінску і яго наваколлі да Савета. Савет звярнуўся да рэвалюцыйных арганізацый новай улады на месцах. Ён вызваліў з турмы салдат, з якіх быў 100 сфарміраваны Першы рэвалюцыйны полк імя Мінскага Савета. Саветам былі пасланы камісары ў дзяржаўныя ўстановы і штаб фронту. Паводле рашэння бюро абласнога Камітэта партыі бальшавікоў у Мінску 27 кастрычніка 1917 года быў створаны часовы вышэйшы орган ула- ды для ўсяго фронту і яго тылу – Ваенна-рэвалюцыйны камітэт Заходняга фронту. Па прыкладзе Петраградскага ваенна-рэвалюцыйнага камітэта Ваенрэўкам Заходняга фронту ўключаў прадстаўнікоў ад воінскіх часцей, Чырвонай гвардыі, Саветаў, прафсаюзаў, партыйных арганізацый. Дзейнічаючы энергічна, Ваенрэўкам засяроджваў у сваіх руках уладу. Ён устанавіў кантроль над штабам Заходняга фронту. Выканаўчым аператыўным органам Ваенрэўкама стала вылучанае ім бюро, у якое ўвайшлі К. І. Ландар (старшыня), А. Ф. Мяснікоў, Н. В. Рагазінскі і інш. Услед за Мінскам Саветы ўзялі ўладу ў Віцебску, Гомелі, Оршы, Баб- руйску, Слуцку, Рэчыцы, Мазыры, Полацку, іншых гарадах Беларусі. Саветы, дзе пераважалі прадстаўнікі іншых партый, як правіла, распускаліся. У Магілёве, дзе знаходзілася Стаўка Вярхоўнага камандуючага на чале з генералам Духоніным, Савецкая ўлада была ўстаноўлена пазней, чым у іншых буйных гарадскіх цэнтрах Беларусі. Туды ў сярэдзіне лістапада 1917 года Савецкі ўрад накіраваў войскі на чале з прапаршчыкам Н. В. Крыленка, прызначаным галоўнакамандуючым замест Духоніна. 20 лістапада ўзброеныя сілы, накіраваныя з Петраграда ў Магілёў, увайшлі ў горад без бою. У цэлым, Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 года ў Беларусі і на Заходнім фронце прайшла бяскроўна. Дэмаралізаваная Стаўка Вярхоўнага каманда- вання ў Магілёве, штаб Заходняга фронту ў Мінску і адміністрацыя Часовага ўрада ў беларускіх губернях былі не ў стане аказаць якое-небудзь сур’ёзнае супраціўленне бальшавікам, на бок якіх у сваёй большасці перайшла армія. 26 лістапада 1917 года выканаўчыя камітэты, абраныя Заходнім аблас- ным з’ездам Саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў, ІІ з’ездам сялянскіх дэпутатаў Мінскай і Віленскай губерняў і ІІ з’ездам Заходняга фронту, аб’ядналіся ў адзіны Выканаўчы Камітэт Саветаў рабочых, салдацкіх і сялянскіх дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту (Аблвыкамзах). Старшынёй Аблвыкамзаха быў абраны Н. В. Рагазінскі, потым яго змяніў А. Ф. Мяснікоў. Мяснікоў быў і камандуючым арміямі Заходняга фронту. Для кіравання вобласцю і фронтам у той жа дзень быў створаны Савет На- родных камісараў на чале з К. І. Ландарам. Такім чынам, значную ролю ва ўстанаўленні Савецкай улады на Беларусі адыгралі людзі, якія выпадкова апынуліся тут па ваенных абставінах. Аб’яднанне вобласці і фронту ў адзіную дзяржаўную адзінку, як гэта адбылося ў Беларусі, не мела прэцэдэнта. Гэта было адзінае ў Расіі ваенна- грамадзянскае ўтварэнне, у склад якога ўвайшлі Мінская, Віленская, Грод- зенская губерні і Заходні фронт. Органы Савецкай улады, абраныя з’ездамі Віцебскай і Магілёўскай губерняў, якія адбыліся ў снежні 1917 года, у гэта аб’яднанне не ўвайшлі і, фармальна знаходзячыся ў складзе Заходняй вобласці, з’яўляліся фактычна самастойнымі адміністрацыйна- тэрытарыяльнымі адзінкамі. Паколькі Заходняя вобласць аб’ядноўвала ў сваіх межах тэрыторыю з пераважнай большасцю беларускага насельніцтва, яна набывала калі не юрыдычна, то фактычна характар нацыянальнай адміністрацыйна- тэрытарыяльнай адзінкі. Кастрычніцкая рэвалюцыя ўнесла раскол у беларускі нацыянальна- вызваленчы рух. Рух, які грунтаваўся на ідэях адзінства ўсіх пластоў белару- скага насельніцтва ў адстойванні агульнанацыянальных інтарэсаў, аслабляўся адрозненнямі класавых памкненняў яго ўдзельнікаў. Выразна акрэсліліся два патокі вызваленчага руху: нацыянальна-дэмакратычны, які прадстаўлялі Беларуская сацыялістычная грамада і іншыя нацыянальныя партыі, і пралетарскі, радыкальна-сацыялістычны. Прычына расколу ў адраджэнскім руху – рознае разуменне сацыяльна-эканамічных асноў нацыя- нальнай дзяржаўнасці і, значыць, нацыянальнага адраджэння ўвогуле. Беларускія партыі ў сваёй большасці не падтрымалі Кастрычніцкую рэвалюцыю. У “Грамаце да ўсяго беларускага народа”, надрукаванай 27 кастрычніка 1917 года ад імя Вялікай Беларускай Рады (ВБР), Часовай цэнтральнай беларускай вайсковай рады, Беларускага выканаўчага камітэту Заходняга фронта, Беларускай сацыялістычнай грамады, Беларускай народ- най партыі сацыялістаў, звяржэнне Часовага ўрада і пераход улады ў рукі Са- вета Народных Камісараў характарызаваліся як “найвялікшае бедства”, “віхор бязладу”, што можа “згубіць святую нацыянальную справу абароны вольнасцей і правоў Беларускага народу”, пагражае нават самому існаванню беларусаў. Але ў Вялікай Беларускай Рады і яе прыхільнікаў не было ні палітычных, ні ваенных магчымасцей для звяржэння Савецкай улады. У той жа час абвешчаны Кастрычніцкай рэвалюцыяй лозунг вольнага самавызначэння народаў аж да дзяржаўнага аддзялення паставіў усе беларускія партыі і арганізацыі перад пытаннем нацыянальна-дзяржаўнага ўладкавання Беларусі. Паступова выспявае думка аб скліканні Усебеларуска- га з’езда, які павінен быў арганізаваць краёвую ўладу. Гэта тэндэнцыя знайшла адлюстраванне ў “Грамаце да ўсяго народа беларускага”, “Дэкларацыі Беларускага абласнога камітэта пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў” і ў пастановах ІІ Беларускага з’езда ў Маскве. У звароце “Да ўсяго народа беларускага” Вялікая Беларуская Рада выразіла сваю палітычную праграму, якая змяшчала наступныя патрабаванні: абвяшчэнне Беларусі дэмакратычнай рэспублікай, злучанай з Расіяй і іншымі суседнімі рэспублікамі на аснове федэрацыі, перадача ўсёй улады ў Беларусі Краёвай Радзе, абранай на аснове ўсеагульнага, роўнага, тайнага і прапар- цыянальнага галасавання. У якасці неадкладных мераў адозва вызначала за- ключэнне міру і аб’яднанне тэрыторыі Беларусі. 102 У сваёй “Грамаце” ВБР абвясціла аб скліканні ў Мінску 5 снежня 1917 года Усебеларускага з’езда. Рэакцыя партыйных і савецкіх органаў Заходняй вобласці на рашэнне ВБР склікаць Усебеларускі з’езд у Мінску была адмоўнай. Калі ў Паўночна- Заходнім абласным камітэце РСДРП(б) і Аблвыкамзаху стала вядома аб гэ- тым рашэнні ВБР, А. Мяснікоў выехаў у Петраград. Ён спадзяваўся дабіцца ад Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей забароны на скліканне гэтага з’езда. Але Наркамнац не пагадзіўся з такой прапановай, паколькі яна цалкам супярэчыла абвешчанаму Савецкай уладай праву нацый на самывызначэнне. Народны камісар па справах нацыянальнасцей І. Сталін параіў Мяснікову шукаць іншае выйсце, знайсці такую арганізацыю, якая б пагадзілася выступіць супраць ВБР і склікала б свой з’езд таксама ў снежні, але ў іншым горадзе. Такой арганізацыяй з’явіўся БАК.∗ Па-першае, БАК прадстаўляў сялянства, самы шматлікі клас насельніцтва Беларусі. Па- другое, гэты леваэсэраўскі камітэт быў лаяльна настроены да Савецкай улады і выступаў супраць падзелу Расіі на нацыянальныя дзяржавы. Такім чынам, дзве беларускія грамадскія арганізацыі – ВБР і БАК – амаль адначасова абвясцілі аб скліканні сваіх з’ездаў. Прэтэндуючы на галоўную ролю ў дзяржаўным будаўніцтве Беларусі, БАК разлічваў на моц- ную падтрымку сялянства, часткова інтэлігенцыі, якая выйшла з сялянства і воінаў-беларусаў. ВБР жа карысталася значным уплывам сярод нацыяналь- ных дзеячаў Беларусі, фактычна яна аб’яднала такія буйныя арганізацыі, як Цэнтральная беларуская вайсковая рада, Беларускі выканаўчы камітэт Заход- няга фронту, Беларускую сацыялістычную грамаду. Жорсткая барацьба за кіраўніцтва беларускім нацыянальным рухам, якая ўспыхнула паміж ВБР і БАК, завяршылася пагадненнем аб сумеснай падрыхтоўцы з’езда. 10 снежня 1917 года быў падпісаны пратакол пагад- жальнай камісіі. Камісія пастанавіла запрасіць з правам рашаючага голаса дэлегатаў ад наступных устаноў і арганізацый: усіх дэпутатаў Усерасійскага Устаноўчага сходу ад Беларусі, прадстаўнікоў ад губернскіх і павятовых Саветаў сялянскіх дэпутатаў, губернскіх і павятовых настаўніцкіх арганізацый, губернскіх і павятовых зямельных камітэтаў, Саветаў рабочых і сялянскіх дэпутатаў, кааператыўных аб’яднанняў, арганізацый беларускіх уцекачоў, беларускіх палітычных партый, павятовых земстваў, гарадскіх самакіраванняў, Балтыйскага і Чарнаморскага флатоў, ваенных Рад, губернскіх земстваў і губернскіх харчовых камітэтаў, а таксама членаў Выканаўчых камітэтаў ВБР, БАК, 2-га Беларускага з’езда ў Маскве. Мерка- валася таксама запрасіць беларускіх культурна-палітычных дзеячаў і навукоўцаў, якія маюць працы аб Беларусі. Такім чынам, прадстаўніцтва на ∗ БАК – Беларускі абласны камітэт пры Усерасійскім Савеце сялянскіх дэпутатаў. Дзейнічаў у лістападзе 1917 – 1918 гг. Створаны ў Петраградзе з дэлегатаў ад беларускіх губерняў на Усерасійскім з’ездзе сялянскіх дэпутатаў, членаў Устаноўчага сходу, а таксама прадстаўнікоў арміі і флоту. Уваходзілі Я.С. Канчар (старшыня), М. Гольман і П. Караткевіч (нам. старшыні), З. Сабалеўскі і іншыя (усяго 70 чалавек). з’ездзе павінна было быць надзвычай шырокім, ахапіць усе пласты насельніцтва краю. Па закліку ВБР дэлегаты пачалі збірацца 5 снежня 1917 года. На жаль, мы не маем архіўных дакументаў, якія б дакладна сведчылі аб складзе ўдзельнікаў з’езда. Вядома толькі, што з 5 па 17 снежня мандатная камісія выдала 1167 мандатаў з правам рашаючага голасу і 705 – з правам да- радчага. З іх грамадскім асобам было выдадзена 812 мандатаў з правам ра- шаючага голасу, 344 – з правам дарадчага, ваенным – з правам рашаючага голасу – 355 і з правам дарадчага – 361. Па свайму палітычнаму накірунку з’езд не быў аднародным. Амаль ад- разу на ім вызначыліся дзве асноўныя плыні, амаль што роўныя па колькасці дэлегатаў з рашаючым голасам групы – “радаўцы” і “абласнікі”. Палітычныя фракцыі рыхтавалі канкрэтныя інструкцыі сваім членам, якія працавалі ў розных секцыях і камісіях з’езда. Усяго на з’ездзе было арганізавана 12 сек- цый па асобных галінах дзяржаўна-прававой, эканамічнай, культурнай і іншай дзейнасці. З 5 па 13 снежня 1917 года работа ішла ў секцыях і фракцыях. 14 снежня, калі, нарэшце, прыбылі ўсе дэлегаты, адбылося ўрачыстае адкрыццё з’езда. Быў абвешчаны склад прэзідыума і зацверджаны Савет з’езда. Старшынёй з’езда быў абраны І. Серада. У Савет з’езда ўвайшлі ўсяго 57 чалавек, у тым ліку Я. Варонка (старшыня), Я. Карскі, Я. Канчар, А. Цвікевіч і інш. 15 снежня быў абвешчаны наступны парадак дня: 1) мэты і задачы з’езда; 2) палітычнае становішча краіны і лёс Беларусі;. 3) пытанні ўцекачоў; 4) дэмабілізацыя арміі. 16 і 17 снежня работа ішла па фракцыях, зямляцтвах і групах. Галоўнае абмяркоўваемае пытанне – аб Беларускай Народнай Рэспубліцы і форме краёвай улады. Гэта пытанне стала каменем сутыкнення пазіцый “радаўцаў” і “абласнікоў”. Так, “радаўцы” патрабавалі неадкладна абвясціць беларускую рэспубліку (іх падтрымалі Віленскае і Гродзенскае земляцтвы). “Абласнікі” лічылі, што гэту прапанову нельга рэалізаваць у ўмовах вайны і ў якасці аль- тэрнатывы вылучалі патрабаванне стварэння аўтаномнай Беларускай вобласці (іх падтрымала Магілёўская група). Раскол, які адбыўся падчас работы з’езда, адсутнасць адзінства па прынцыповых пытаннях, сутыкненне дзвюх супрацьлеглых пазіцый рабілі амаль што немагчымым прыняцце агульнай рэзалюцыі па пытанні нацыя- нальнага самавызначэння Беларусі. У выніку, пасля доўгіх спрэчак быў вы- працаваны адзіны тэкст рэзалюцыі аб самавызначэнні Беларусі і аб Часовай краёвай уладзе, які быў зачытаны дэлегатам з’езда ў 1 гадзіну 15 хвілін ночы з 17 на 18 снежня 1917года. Рэзалюцыя гэта складалася з 15 пунктаў і ўключала наступныя прын- цыповыя пастановы: - неадкладна арганізаваць са свайго складу орган краёвай улады ў асо- бе Усебеларускага Савета рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, які часо- 104 ва становіцца на чале кіравання краем, уступаючы ў дзелавыя зносіны з Цэн- тральнай уладай, адказнай перад Саветам рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў; - кампетэнцыю Савета (яго правы, абавязкі і неадкладныя задачы) павінен вызначыць Усебеларускі з’езд; - для вырашэння бягучых спраў кіравання Беларуссю Усебеларускі Савет склікае Другі Агульнабеларускі з’езд і, незалежна ад гэтага, з першага дня свайго існавання прымае неабходныя меры для склікання Беларускага Устаноўчага Сходу; - Савет канцэнтруе ў сябе ўсе функцыі адказнага кіравання краем, чым замяняе функцыі, якія дагэтуль выконваліся асобнымі арганізацыямі; - выканаўчы орган Часовай Краёвай Улады дэлегіруе сваіх прадстаўнікоў у органы цэнтральнай усерасійскай улады і ва ўсе іншыя рэспублікі Расійскай Федэрацыі, а таксама для ўдзелу ў мірных перамовах у Брэсце; Астатнія пункты рэзалюцыі тычыліся арганізацыі беларускага войска, вырашэння зямельнага пытання, устанаўлення народнага кантролю над вы- творчасцю і гандлем і інш. Пасля абмеркавання дэлегаты з’езда паспелі аднагалосна прыняць толькі першы пункт прапанаванай рэзалюцыі ў наступнай рэдакцыі: “Усебеларускі з’езд, які сабраўся ў Мінску-Беларускім, абмеркаваўшы цяж- кае становішча краіны і Беларусі, замацоўваючы сваё права на самавызна- чэнне, заваёванае расійскай рэвалюцыяй, усталёўваючы дэмакратычны рэспубліканскі лад у межах беларускай зямлі, у мэтах захавання цэласнасці Беларусі ў складзе Расійскай Федэратыўнай Рэспублікі, пастанавіў: вылу- чыць са свайго складу орган краёвай улады – Народны Савет Беларусі, якому і ўручае кіраванне Беларуссю да склікання Беларускага Устаноўчага Сходу”. Рэзалюцыі з’езда і найперш дакумент аб неадкладным утварэнні Усе- беларускага Савета рабочых, сялянскіх і салдацкіх дэпутатаў, які часова станавіўся на чале кіраўніцтва краем, падаліся бальшавікам як непрызнанне Савецкай улады на Беларусі, імкненне рэстаўрыраваць капіталізм. У выніку ў ноч на 18 снежня 1917 года Першы Усебеларускі з’езд быў разагнаны, прэзідыум і асобныя дэлегаты арыштаваны. Такім чынам, Усебеларускі з’езд не закончыў сваёй працы, не стварыў у Беларусі народнай улады, але пасля яго застаўся Савет з’езда, які, існуючы нелегальна, адыграў адметную ролю ў справе адраджэння беларускай дзяржаўнасці. Увогуле, Першы Усебеларускі з’езд яскрава засведчыў, што, нягледзя- чы на наяўнасць розных думак і падыходаў да дзяржаўнага самавызначэння Беларусі, дамінуючай у грамадскім руху пакуль што заставалася ідэя Белару- скай рэспублікі ў складзе федэратыўнай дэмакратычнай Расіі. 8.2. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі і дзейнасць яе рады (сакавік – снежань 1918 г.) Пасля таго, як Л. Троцкі сарваў мірныя перамовы ў Брэсце, Германія 18 лютага 1918 года пачала наступленне на ўсход. У выніку гэтага наступ- лення былі захоплены новыя раёны Беларусі і прыкладна 4/5 тэрыторыі края апынулася ў зоне нямецкай акупацыі. Заходняя вобласць працягвала існаваць толькі ў складзе Смаленскай і неакупіраваных частак Магілёўскай і Віцебскай губерняў. Аблвыкамзах і СНК Заходняй вобласці і фронта 19 лютага 1918 года перабраліся з Мінску ў Смаленск. З турмы выйшлі дзеячы Цэнтральнай Бе- ларускай Вайсковай Рады. Аднавіў сваю дзейнасць Выканаўчы камітэт Саве- та Усебеларускага з’езда. Кіраўніцтва беларускага нацыянальнага руху вырашыла, што надыйшоў час рашучых дзеянняў. Свяціла надзея, што ў рэалізацыі сваіх планаў яно знойдзе паразуменне Германіі, якая выдавала сябе за абаронцу прыгнечаных народаў Расіі. Выканаўчы камітэт Савета з’езда абвясціў сябе вышэйшай уладай на Беларусі і заклікаў насельніцтва да спакою. З гэтай на- годы 21 лютага 1918 года ім была выдадзена Першая Устаўная грамата да народаў Беларусі. “Родная старонка наша апынулася ў новым цяжкім стане. Дзе цяпер улада, што была тут, няведама, мы стаімо перад тым, што наш край можа быць заняты нямецкімі войскамі,” – такімі словамі пачынаўся тэкст Першай Устаўной граматы. Далей сцвярджалася: “Вы павінны ўзяць свой лёс ва ўласныя рукі. Беларускі народ павінен здзейсніць сваё права на поўнае сама- вызначэнне, а нацыянальныя меншасці – на нацыянальна-персанальную аўтаномію. Правы нацыі павінны знайсці сваё здзяйсненне шляхам склікання на дэмакратычных асновах Устаноўчага Сойму”. Да Сойма, згодна з Грама- тай, уся ўлада на Беларусі павінна была ажыццяўляцца ад імя тых народаў, якія на ёй жывуць. Выканкам Савета з’езда, папоўнены прадстаўнікамі на- цыянальных меншасцей, абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі, утварыўшы ўрад – Народны Сакратарыят. Такім чынам, быў зроблены пачатковы крок на шляху адраджэння бе- ларускай дзяржаўнасці, хаця фармальна беларуская рэспубліка абвешчана не была. 22 лютага 1918 года быў надрукаваны спіс членаў урада, які ўзначаліў Я. Варонка. Найбольш важныя партфелі атрымалі грамадоўцы і эсэры. З прыходам у Мінск нямецкіх акупацыйных войскаў паміж беларускай уладай і нямецкім камандаваннем пачалася паласа вызначэння адносін. Дагэ- туль Германія разглядала Беларусь толькі як частку тэрыторыі Расіі, але ў Мінску, нечакана для сябе, нямецкія войскі сутыкнуліся з палітычным орга- нам, які называў сябе беларускім урадам і выдаваў ад свайго імя заявы і зага- ды. 28 лютага 1918 года дэлегацыя Народнага Сакратарыята на чале з Я. Варонкам наведала рэзідэнцыю германскай ваеннай адміністрацыі ў Мінску і выказала лаяльнасць у адносінах да акупацыйных улад. Такім чы- нам, Сакратарыят з першых дзён сваёй працы вызначыў асноўным напрам- 106 кам паводзін пошук згоды з нямецкімі ўладамі дзеля прызнання сябе беларускім урадам у выпадку магчымага будучага дзяржаўнага ўладкавання Беларусі. Тэндэнцыі незалежнасці ў беларускім руху ўзмацніліся пасля падпісання 3 сакавіка 1918 года Брэсцкага мірнага дагавора паміж Германіяй і РСФСР. Інтарэсы беларусаў не былі прыняты пад увагу ні адным з бакоў. Беларусь, як нацыянальны рэгіён, не ўпамінаецца ні ў асноўным дагаворы, ні ў дадатках да яго. Паводле ўмоў Брэсцкага міру, тэрыторыя Беларусі была падзелена па лініі Дзвінск – Свянцяны – Ліда – Пружаны – Брэст. Беларуская частка Віленшчыны і Гродзеншчыны з Бельскім і Беластоцкім паветамі далучалася да Літоўскай дзяржавы, абвешчанай 11 снежня 1917 года. Землі на поўдзень ад Палескай чыгункі па дамоўленасці з Цэнтральнай Украінскай радай перадаваліся Украінскай Народнай Рэспубліцы. Астатняя тэрыторыя Беларусі разглядалася як прэрагатыва Расійскай федэрацыі. Беларусь не атрымлівала нічога на аднаўленне разбуранай у час вайны гаспадаркі. Згодна з умовамі падпісанага міру немцы занялі большую частку тэрыторыі Беларусі з Мінскам уключна. Неакупіраванымі заставаліся толькі 14 паветаў Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Адказам на заключэнне Брэсцкага міру стала прыняцце Народным Са- кратарыятам 9 сакавіка 1918 года Другой Устаўной Граматы, якая абвяшчала Беларусь Народнай Рэспублікай. Выканкам Савета з’езда ў выніку дэлегіравання прадстаўнікоў мясцовых рад, земстваў і гарадскога самакіравання, нацыянальных меншасцей, палітычных партый, прафсаюзаў і іншых грамадскіх арганізацый быў колькасна павялічаны да 71 чалавека і пе- райменаваны ў Раду БНР. Прэзідыум Рады ўзначаліў І. Серада. Акрамя кароткай агульнапалітычнай прэамбулы, другая Устаўная гра- мата змяшчала 8 пунктаў наступнага зместу. 1) Беларусь у рубяжах рассялення і колькаснай перавагі беларускага народу абвяшчаецца Народнай Рэспублікай. 2) Асноўныя законы Беларускай Народнай Рэспублікі зацвердзіць Устаноўчы сойм Беларусі, скліканы на асновах агульнага, роўнага, простага, патаемнага і прапарцыянальнага выбарчага права, не зважаючы на род, на- роднасць, рэлігію. 3) Да часу, пакуль збярэцца Устаноўчы сойм Беларусі, заканадаўчая ўлада ў Беларускай Народнай Рэспубліцы належыць Радзе Усебеларускага з’езда, дапоўненай прадстаўнікамі нацыянальных меншасцяў Беларусі. 4) Выканаўчая і адміністрацыйная ўлада ў Беларускай Народнай Рэспубліцы належыць Народнаму Сакратарыяту Беларусі, які прызначаецца Радай з’езда і перад ёй трымае адказ. 5) У рубяжах Беларускай Народнай Рэспублікі абвяшчаецца свабода слова, друку, сходаў, забастовак, бязумоўная вольнасць сумлення, недаты- кальнасць маёмасці. 6) У рубяжах Беларускай Народнай Рэспублікі ўсе народы маюць права на нацыянальна-персанальную аўтаномію, абвяшчаецца роўнае права ўсіх моў на Беларусі. 7) У рубяжах Беларускай Народнай Рэспублікі права прыватнай уласнасці на зямлю скасоўваецца. Зямля перадаецца без выкупу тым, хто сам на ёй працуе. Лясы, азёры і нетры зямлі абвяшчаюцца ўласнасцю Беларускай Народнай Рэспублікі. 8) У рубяжах Беларускай Народнай Рэспублікі ўстанаўліваецца най- большы 8-гадзінны рабочы дзень. Такім чынам, у другой Устаўной Грамаце быў сфармуліраваны ідэал беларускай дзяржаўнасці. Беларусь бачылася дэмакратычнай прававой рэспублікай з шырокім спектрам правоў і свабод яе грамадзян. Аднак, нягледзячы на ў цэлым прагрэсіўны характар, другая Устаўная Грамата была ўсё ж такі кампрамісным дакументам. Беларусь абвяшчалася Народнай Рэспублікай, але нічога не было сказана пра суверэннасць БНР, яе тэрыторыю і адносіны да суседніх дзяржаў. 18 сакавіка 1918 года ў склад Рады БНР былі кааптаваны 6 членаў Віленскай Беларускай Рады, што ўмацавала незалежніцкую плынь. Незалежніцкія настроі ўзмацніліся і тым, што Германія адмовілася прызнаць Устаўную Грамату 9 сакавіка 1918 года і па-ранейшаму разглядала Беларусь як акупіраваную частку Расіі. У гэтых умовах 25 сакавіка 1918 года Рада БНР прыняла трэцюю Устаўную Грамату, якая абвясціла Беларускую Народную Рэспубліку “неза- лежнаю і вольнаю дзяржаваю”, у якой “самі народы Беларусі ў асобе Устаноўчага Сойму пастановяць аб будучых дзяржаўных сувязях Беларусі”. Рада БНР таксама аб’явіла аб сваіх намерах перагледзіць умовы Брэсц- кага мірнага дагавора ў дачыненні да Беларусі. Трэцяя Устаўная Грамата вызначыла тэрыторыю абвешчанай незалеж- най БНР – усе землі, дзе “жыве і мае лічбенную перавагу беларускі народ” – і ўдакладніла: Магілёўшчыну, беларускія часткі Міншчыны, Гродзеншчыну, Віленшчыну, Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну і сумежныя часткі губерняў, за- селеныя беларусамі. У заключэнні трэцяй Устаўной Граматы падцвярджаліся ўсе правы і вольнасці грамадзян БНР, абвешчаныя 9 сакавіка 1918 года, і выказвалася надзея, “што ўсе любячыя волю народы дапамогуць беларускаму народу ў поўнай меры здзейсніць яго палітычна-дзяржаўныя ідэалы”. Такім чынам, тры дакументы, першая, другая і трэцяя Устаўныя Грама- ты, развіваючы ідэю беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці, нарматыўна вызначылі важнейшыя палажэнні аб дзяржаўным і грамадскім ладзе Беларусі, уласнасці на зямлю і яе нетры, тэрыторыі рэспублікі, вярхоўнай заканадаўчай і выканаўчай уладай, правах і свабодах грамадзян, статусе на- цыянальных меншасцей. У сваім спалучэнні Граматы даюць уяўленне аб палітычнай пазіцыі бе- ларускай рэспублікі. Прыхільнікі абвяшчэння незалежнасці БНР не прызнавалі гістарычнай непазбежнасці Кастрычніцкай рэвалюцыі і дыктату- 108 ры пралетарыята. Яны прапаноўвалі, па сутнасці, традыцыйныя формы гра- мадскага і дзяржаўнага ладу. Беларусь бачылася ім дэмакратычнай парла- менцкай прававой дзяржавай, у якой будуць гарантаваны правы ўсіх яе гра- мадзян і нацыянальных меншасцяў. Не прымаўся курс бальшавікоў на класа- вую барацьбу. У абвяшчэнні незалежнасці БНР не было нічога дзіўнага. Поспех вы- зваленчага руху звычайна завяршаецца і замацоўваецца стварэннем нацыя- нальнай дзяржавы. Але своеасаблівасць сітуацыі, яе парадаксальнасць за- ключалася ў тым, што суверэнная БНР была аб’яўлена на тэрыторыі, дзе ўся ўлада належыла нямецкай акупацыйнай адміністрацыі. Магчымасць рэалізацыі абвешчаных нацыянальна-дзяржаўных ідэалаў супярэчыла палітыцы кайзераўскай Германіі ў беларускім пытанні. Германскі ўрад разглядаў ваенныя, палітычныя і эканамічныя аспекты з пазіцыі неабходнасці ўмацавання акупацыйнага рэжыму, максімальнага выпампоўвання сыравінных і харчовых рэсурсаў з Беларусі. Прытрымліваючыся сваіх ваенна-эканамічных мэтаў, манархічная Германія не прызнавала і не збіралася прызнаваць якую-небудзь паралельную ўладу. Нацыянальна-культурная аўтаномія – вось мяжа свабоды выбару, якую аку- пацыйныя ўлады прадставілі беларускаму народу, зыходзячы перш за ўсё з уласных геапалітычных інтарэсаў. Устаўныя Граматы ў агульных рысах акрэслілі ідэальную мадэль Бела- рускай Народнай Рэспублікі. Але гэтыя ідэі трэба было рэалізаваць на прак- тыцы. Таму Рада і Народны Сакратарыят прыклалі нямала намаганняў, каб арганізаваць беларускія нацыянальныя інстытуты ў цэнтры і на месцах. 20 красавіка 1918 года Рада БНР прымае “Часовы наказ мясцовым беларускім радам”. У Наказе змяшчаліся асноўныя палажэнні, якія тычыліся арганізацыі “палітычных устаноў Беларускай дзяржавы” – сельскіх, валас- ных, павятовых, местачковых, гарадскіх і губернскіх рад. Шырыня паўнамоцтваў мясцовых рад у значнай меры залежыла ад пазіцыі акупацый- ных улад. 12 чэрвеня 1918 года Язэп Варонка падпісаў дэкрэт, які аб’явіў нядзейснымі на тэрыторыі БНР “усе дэкрэты ўрада Леніна, а таксама былых народных камісараў Заходняй вобласці і фронту”. У кастрычніку 1918 года Рада зацвердзіла “Статут Беларускае Народ- нае Рэспублікі”. Згодна з ім урачыста абвяшчалася, што вярхоўная ўлада ў Беларусі належыць беларускаму і іншым народам, якія насяляюць тэрыто- рыю рэспублікі. Вярхоўная заканадаўчая ўлада здзяйснялася Соймам, абра- ным на аснове ўсеагульнага, роўнага, тайнага, простага і прапарцыянальнага выбарчага права. Да выбараў Сойму заканадаўчая ўлада павінна належыць Радзе БНР, а вышэйшая выканаўчая ўлада – Народнаму Сакратарыяту. 11 кастрычніка 1918 года Народны Сакратарыят быў перайменаваны ў Раду Народных Міністраў. Яе ўзначаліў Антон Луцкевіч. Увогуле, поспехі Рады БНР у галіне дзяржаўнага будаўніцтва былі нязначнымі. Таму былі аб’ектыўныя прычыны, таму што Германія падтрымлівала толькі тое, што не закранала яе ўласных інтарэсаў. Яна зрабіла ўсё для таго, каб урад БНР не стварыў нацыянальных узброеных сіл і паліцыю. Зыходзячы з гэтага, весці гутарку аб свабодзе, дзяржаўнай самастойнасці БНР, асабліва на ўзроўні ўнутранага кіравання, выпрацоўкі і рэалізацыі законаў, кантроля за іх выкананнем, было б значным пераболь- шаннем. Пэўных поспехаў БНР дасягнула толькі ў развіцці асветы і культуры. Паводле розных падлікаў, працавалі ад 150 да 350 беларускіх школ. Падрыхтоўка настаўнікаў вялася ў Свіслачскай гімназіі і Мінскім педінстытуце. У красавіку 1918 года была заснавана Мінская вышэйшая му- зычная школа, якая неўзабаве пераўтварылася ў Беларускую кансерваторыю. У красавіку 1918 года была створана падрыхтоўчая камісія для адкрыцця Бе- ларускага ўніверсітэта ў Мінску, у якую ўвайшлі М. Доўнар-Запольскі, Я. Карскі і інш. Па ініцыятыве І. Луцкевіча ў 1918 годзе пачала дзейнічаць першая беларуская навуковая ўстанова – Беларускае навуковае таварыства. Выдаваліся беларускія кнігі, часопісы і газеты. Трэцяя Устаўная Грамата абвясціла аб поўнай самастойнасці і незалежнасці БНР і адначасова заявіла: “Самі народы Беларусі, у асобе свай- го Устаноўчага Сойму, пастановяць аб будучых дзяржаўных сувязях Беларусі”. З кім жа меркавалася ўсталяваць такія сувязі? Адказ на гэтае пытанне не быў адназначным і нярэдка кардынальна зменьваўся ў залежнасці ад абставін. Сама магчымасць існавання БНР у рашаючай ступені залежыла ад палітыкі Германіі. За беларуска-германскае збліжэнне выступіла так званае Менскае Беларускае прадстаўніцтва, 10 сяброў якога на чале з Р. Скірмунтам 12 красавіка 1918 года былі кааптаваны ў склад Рады БНР. Пад іх непасрэдным уплывам 25 красавіка 1918 года на закрытым пасяджэнні Рады была падтрымана прапанова зварота да кайзера. У тэлегра- ме, накіраванай Вільгельму, выказвалася падзяка за вызваленне Беларусі ад бальшавіцкага гнёту і анархіі і змяшчалася просьба абараніць незалежнасць Беларусі і яе непадзельнасць. Аднак гэты свядомы кампраміс, на які пайшлі беларускія дзеячы пад уплывам выключна неспрыяльных абставін, не прынёс станоўчых вынікаў. Урад Германіі не прызнаў БНР. Акрамя таго, адкрытая прагерманская арыентацыя Рады БНР прывяла да расколу БСГ і крызісу ўрада. Раду БНР пакінулі эсэры, меншавікі, яўрэйскія сацыялісты. Лаяльныя адносіны Рады да германскіх улад выклікалі непаразуменне і масавы пратэст насельніцтва Беларусі. Сярод дзеячаў БНР не было адзінай думкі наконт беларуска-расійскіх сувязяў. Агульным для іх было непрыняцце бальшавіцкай улады. Існавала перакананне ў нядаўгавечнасці Савецкай Расіі, таму звязваць з ёй лёс белару- скай дзяржаўнасці лічылася рызыкоўным і непатрэбным. 110 У той жа час адмовіцца ад усякіх сувязяў з Расіяй было немагчыма: моцнымі былі гістарычныя традыцыі, значная частка беларускага насельніцтва не ўяўляла сабе Беларусь па-за межамі Расійскай дзяржавы. З лета 1918 года, калі стаў відавочным пройгрыш Германіі ў вайне, кіраўнікі БНР прадпрымаюць шэраг спроб наладзіць сувязі з Савецкай Расіяй. На пачатку лістапада 1918 года прэм’ер-міністр БНР Антон Луцкевіч наведаў Маскву з наступнай прапановай: урад БНР гатовы ўвесці ў Беларусі савецкую канстытуцыю і ўстанавіць федэратыўныя сувязі з РСФСР у выпад- ку прызнання незалежнасці БНР. Аднак спробы наладзіць канструктыўныя ўзаемаадносіны з Савецкай Расіяй закончыліся безвынікова. Сярод стваральнікаў БНР значным уплывам карысталіся прыхільнікі беларуска-польскага збліжэння. Аднак усталяваць саюз з Польшчай Рада БНР не змагла. На думку аднаго з лідэраў БНР А. Цвікевіча, вырашэнне пы- тання аб беларуска-польскіх адносінах стрымліваў шэраг прычын, сярод якіх галоўнымі былі нявызначанасць беларуска-польскай этнічнай граніцы і ад- сутнасць поўных статыстычных дадзеных аб нацыянальным складзе насельніцтва пагранічных раёнаў. З абвяшчэння незалежнасці БНР пачаўся, па сутнасці, новы этап бела- руска-украінскіх узаемаадносін. Украінская Народная Рэспубліка “дэ-факта” прызнала БНР. Міністэрства замежных спраў Украіны адкрыла ў Мінску сваё консульства. Консулы БНР былі ў Кіеве і Адэсе. Аднак урад Украінскай Ра- ды хоць і выказваў сімпатыі маладому беларускаму дзяржаўнаму ўтварэнню, у той жа час хутка пачаў праяўляць захопніцкія тэндэнцыі ў дачыненні да паўднёвых частак Беларусі. Увогуле, нявысветленае пытанне аб межах паміж рэспублікамі істотна ўскладняла беларуска-украінскія ўзаемаадносіны. У лістападзе 1918 года па даручэнню Антона Луцкевіча Рада БНР пра- вяла перагаворы з Літоўскай Тарыбай. У выніку дасягнутых пагадненняў бе- ларусам было прадстаўлена 25 працэнтаў агульнай колькасці месцаў у Тары- бе і адно месца ў Кабінеце міністраў. Беларуская тэрыторыя набывала статус аўтаномнай адзінкі з беларускай мовай у якасці дзяржаўнай. 1 снежня 1918 года ў літоўскім урадзе было створана Міністэрства беларускіх спраў на чале з Язэпам Варонкам. Пад яго кантроль перайшлі тыя беларускія тэрыторыі, якія Германія па ўмовах Брэсцкага міру перадавала Літве. 28 лістапада 1918 года адбылося апошняе ў тым годзе пасяджэнне Рады БНР у Мінску. На ім была прынята Грамата з заклікам да грамадзян Беларусі гуртавацца вакол БНР і Беларускага ўрада і ствараць па ўсёй Беларусі мясцо- выя рады сялянскіх і рабочых дэпутатаў. Адыход германскіх войск паставіў кіраўніцтва БНР у нялёгкія абставіны. Не маючы ўласных узброеных сіл, Рада не магла замацаваць за сабой уладу. Неаднаразовыя звароты да буйных дзяржаў не мелі станоўчых вынікаў і 3 снежня 1918 года па дамоўленасці з Літоўскай Тарыбай Рада і Урад БНР пераехалі ў Вільню. Такім чынам, спроба нацыянальна-дэмакратычных сіл дасягнуць незалежнасці Беларусі закончылася паражэннем. БНР, як рэальнае дзяржаўнае ўтварэнне, не склалася. Нацыянальнае самавызначэнне патрабуе не толькі дэкларацый, але і мэтанакіраванай дзейнасці па арганізацыі апарата вярхоўнай і мясцовай улады на вызначанай тэрыторыі, канстытуіраванню дзяржавы, выпрацоўцы, прыняццю і рэалізацыі законаў у жыццё, выкананні кантрольных функцый, гарантыі правоў і свабод грамадзян і г. д. Галоўнае, неабходна падтрымка насельніцтвам акта самавызначэння. БНР жа абвяшчалася ў межах этнаграфічнага рассялення беларусаў, але сваю юрысдыкцыю на гэтай тэрыторыі яна не ажыццяўляла. Не было арміі, паліцыі, адсутнічала фінансавая сістэма, не сфарміравалася ўлада на месцах, функцыі вярхоўнага ўрада абмяжоўваліся, у асноўным, прадстаўніцтвам пры акупацыйных уладах, а таксама вырашэннем шэрагу задач у культурна-асветніцкай сферы, мясцовай прамысловасці і гандлі. Весці ж гутарку аб гарантыі правоў і вольнасцей беларускага насельніцтва ва ўмовах акупацыі было наогул немагчыма. Не ўсё зразумела і ў пытанні міжнароднага прызнання Беларускай На- роднай Рэспублікі. Называюць некалькі дзяржаў, якія прызналі БНР: Украіну, Літву, Латвію, Чэхаславакію, Фінляндыю, Балгарыю. Але, як слуш- на заўважыў вядомы беларускі даследчык-правазанўца В. Круталевіч, ніхто не падае ў пацвярджэнне якую-небудзь крыніцу, не ўказваецца форма юры- дычнага прызнання – прызнанне ўрада ці прызнанне дзяржавы. Ідэя незалежнасці не змагла рэалізавацца ў рамках БНР. Шэраг абставін знешнепалітычнага і ўнутранага характару прывёў да такога непаз- бежнага фіналу. Па-першае, фатальны зыход задум нацыянальных дэмакратаў быў прадвызначаны неспрыяльным геапалітычным фактарам. Грамадская думка Еўропы яшчэ была недастаткова падрыхтавана да ўспрымання самога факта самавызначэння беларускага народа ў незалежную дзяржаву. Фактычна з’яўленне БНР на арэне вайсковых дзеянняў не ўпісвалася ў планы ўрадаў тых краін, якія тры гады вялі згубную вайну, тым больш, што набліжалася развязка і надыходзіў час для падвядзення вынікаў вайны – падзелу тэрыто- рый. Інтарэсы асобных народаў улічваліся пры гэтым менш за ўсё, панавалі інтарэсы ўрадавых колаў дзяржаў – пераможцаў. Беларусі ж пры гэтым пад- зеле была наканавана роля разменнай карты. Па-другое, не меншую ролю ў прычынах нерэалізаванасці канцэпцыі БНР адыгралі абставіны ўнутранага характару. Ідэя незалежнасці не атрыма- ла ўсеагульнай падтрымкі. Самасвядомасць беларускага народа на згаданым этапе толькі яшчэ фарміравалася. Аб’яўляючы разрыў з Расіяй, Рада БНР не ўлічыла рэальных настрояў мас. Акцыя ажыццяўлялася толькі палітычнымі партыямі, якія не паспелі пераўтварыцца ў масавыя арганізацыі і аб’ядноўвалі пераважна інтэлігентаў. Сацыяльны прагрэс інтэлігенцыя спа- лучала з нацыянальна-дзяржаўным самавызначэннем, вышэйшым праяўленнем якога павінна было стаць дасягненне незалежнасці. Такое разу- менне галоўнай мэты развіцця беларускай нацыі не падтрымлівалася боль- шасцю насельніцтва краю, для якога галоўнымі заставаліся сацыяльныя 112 пытанні. Патрэбны былі мір, зямля, хлеб, а ўжо потым – нацыянальная дзяр- жава. Прагерманская арыентацыя Рады не знайшла падтрымкі ў беларускага насельніцтва, якое выступіла з пратэстам супраць акупантаў, не спыняючыся нават перад узброенай барацьбой. Ён асабліва ўзмацніўся пасля адпраўкі Ра- дай сумнавядомай тэлеграмы Вільгельму. Акрамя таго, Рада БНР, якая спра- бавала правесці ідэю незалежнасці беларускай дзяржавы ў жыццё, не змагла выпрацаваць адзінай стратэгіі і тактыкі паводзін. Як вынік – частая змена курсу, істотнае “паправенне”, змена лідэраў і кабінетаў. Такім чынам, з прычыны неспрыяльных для БНР знешніх і ўнутраных абставін ідэя нацыянальнай дзяржаўнасці не знайшла рэалізацыі ў форме Бе- ларускай Народнай Рэспублікі. 8.3. Самавызначэнне Беларусі на савецкай аснове. Утварэнне ССРБ і ЛітБел 10 снежня 1918 года, пасля лістападаўскай рэвалюцыі ў Германіі і дэнансацыі Брэсцкага дагавора германскія войскі пакінулі Мінск, які быў хутка заняты Чырвонай Арміяй. Але Савецкі ўрад не спяшаўся абвясціць Беларускую рэспубліку. Адмоўныя адносіны да беларускай дзяржаўнасці ў гэты час былі характэрнымі як для Цэнтральнага Выканаўчага Камітэта РСФСР, так і для мясцовага бальшавіцкага кіраўніцтва. Такая пазіцыя выклікала недавер і занепакоенасць з боку Беларускіх секцый РКП(б)1 і Белнацкама2. 21 – 23 снежня 1918 года ў Маскве адбылася канферэнцыя Беларускіх секцый РКП(б), якая прызнала неабходным стварэнне Часовага рабоча- сялянскага ўрада Беларусі, выбрала Цэнтральнае бюро Беларускіх секцый РКП(б) на чале з Жылуновічам. Канферэнцыя прапанавала ідэю “стварэння Беларускай савецкай рэспублікі як фарпоста расійскай сацыяльнай рэвалюцыі”. Цэнтральнаму бюро было даручана пасля прызначанай на канец 1918 года VI Паўночна-Заходняй абласной канферэнцыі РКП(б) склікаць Усебеларускі з’езд камуністаў і стварыць нацыянальны цэнтр, які ўзяў бы пад свой кантроль не толькі секцыі, але і мясцовыя арганізацыі, у тым ліку тыя, што дзейнічалі раней у падполлі на акупіраванай тэрыторыі Беларусі. 1 Беларускія секцыі РКП(б) – бальшавіцкія арганізацыі, якія існавалі ў 1918-1919 гадах у Варонежы, Казані, Маскве, Невелі, Петраградзе і інш. як часткі мясцовых арганізацый РКП(б). У іх кіруючае ядро ўваходзілі А. Чарвякоў, З. Жылуновіч, А. Усціловіч, І. Лагун і інш. 2 Белнацкам – Беларускі нацыянальны камісарыят, аддзел Народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей РСФСР. Існаваў з лютага 1918 да сакавіка 1919. Распачаў дзейнасць у Петраградзе паводле дэкрэта СНК РСФСР ад 31 студзеня 1918. З сакавіка 1918 знаходзіўся ў Маскве. Узначальваў яго А.Р. Чарвякоў. Працаваў у цеснай сувязі з Беларускімі секцыямі РКП(б). Прынятыя канферэнцыяй пастановы паставілі ЦК РКП(б) перад неабходнасцю тэрмінова вырашыць праблему беларускай дзяржаўнасці, што і было зроблена на Пленуме ЦК. 25 снежня 1918 года адбылося экстранае пасяджэнне членаў калегіі Белнацкама, прадстаўнікоў Цэнтральнага бюро Беларускіх камуністычных секцый і камітэта Маскоўскай Беларускай секцыі РКП(б). З. Жылуновіч, старшыня пасяджэння, паведаміў прысутным аб перамовах І. Сталіна з супрацоўнікамі Белнацкама, што адбыліся раніцай таго ж дня. Па сведчанню З.Жылуновіча, у выніку гэтых перамоў было вызначана, што “з нагоды сучасных міжнародных адносін і ў мэтах умацавання і пашырэння заваёў сацыялістычнай рэвалюцыі ў сусветным масштабе, у сучасны момант зусім наспела неабходнасць абвяшчэння Беларусі, як самастойнай ва ўсіх адносінах нацыі, незалежнай сацыялістычнай Савецкай Рэспублікай”. На гэтым жа пасяджэнні, згодна з даручэннем І. Сталіна, быў вызначаны спіс кандыдатаў з 15 чалавек у склад Рабоча-Сялянскага Урада Беларусі. 30 снежня 1918 года ў Смаленску адкрылася VI Паўночна-Заходняя аб- ласная партыйная канферэнцыя. Дэлегаты аднагалосна выказаліся за абвяш- чэнне ССРБ. Канферэнцыя вызначыла межы рэспублікі і па дакладу камісіі, утворанай для вывучэння гэтага пытання, прыйшла да высновы, што ў склад рэспублікі павінны ўвайсці Мінская, Магілёўская, Гродзенская губерні поўнасцю, Віцебская губерня без Дзвінскага, Рэжыцкага і Люцынскага паветаў, а таксама частка тэрыторыі Смаленскай губерні, населенай пера- важна беларусамі. Канферэнцыя абвясціла сябе І з’ездам Кампартыі бальшавікоў Беларусі. Быў створаны кіруючы орган КП(б)Б – Цэнтральнае бюро КП(б)Б на чале з А. Мясніковым. 31 снежня 1918 года ЦБ КП(б)Б абмеркавала пытанне аб складзе Часо- вага рэвалюцыйнага рабоча-сялянскага ўрада ССРБ. Было вырашана, што ва ўрад увойдуць прадстаўнікі ад Белнацкама, Паўночна-Заходняга камітэта РКП(б) і Аблвыкамзаха. Старшынёй урада быў абраны З. Жылуновіч. 1 студзеня 1919 года Часовы ўрад Беларусі абнародаваў Маніфест у сувязі з утварэннем ССРБ. Уся ўлада ў Беларусі, адзначалася ў Маніфесце, належыць Саветам рабочых, сялянскіх, батрацкіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў. Зямля з жывым і мёртвым інвентаром, лясы, воды і нетры зямлі, чыгункі, фабрыкі і заводы, банкі становяцца ўласнасцю народа. Маніфест абвясціў раўнапраўе працоўных усіх нацыянальнасцей на тэрыторыі Беларусі, адмяніў усе загады і распараджэнні акупацыйных уладаў, аб’явіў па-за законам Беларускую раду. 5 студзеня 1919 года Часовы рэвалюцыйна-сялянскі ўрад ССРБ, ЦБ КП(б)Б пераехалі ў Мінск, які з гэтага часу стаў сталіцай Савецкай Беларусі. Звернем увагу, што Маніфест ад 1 студзеня 1919 года абвяшчаў Бела- русь незалежнай сацыялістычнай рэспублікай. Такому нечаканаму “пада- рунку” ад маскоўскіх улад можа быць наступнае тлумачэнне. 114 ССРБ стваралася на падставе агульнага рашэння ЦК РКП(б) аб аддзяленні Савецкай Расіі ад капіталістычнага свету ланцугом савецкіх рэспублік. Гэта значыць, маладой беларускай дзяржаве была наканавана роля буфера, якую магла выканаць толькі незалежная рэспубліка. Так складана і супярэчліва ішоў працэс падрыхтоўкі і абвяшчэння Са- вецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі (ССРБ). Значную ролю ў ім адыгралі прадстаўнікі Белнацкама і Беларускіх секцый РКП(б). Яны распрацавалі ўласную канцэпцыю вырашэння нацыянальнага пытання, сут- насць якой была ў прызнанні неабходным нацыянальна-дзяржаўнага будаўніцтва Беларусі як састаўной часткі савецкай федэрацыі, і прыклалі шмат намаганняў, каб яе ажыццявіць. Беларускія нацыянал-камуністы шчыра верылі, што з дапамогай Савецкай Расіі і на аснове камуністычнай дактрыны можна будзе адрадзіць беларускую дзяржаўнасць хутчэй і лепш, чым на ас- нове іншых палітычных канцэпцый. Як сведчаць факты, менавіта прыхільнікі Белнацкама і Беларускіх секцый РКП(б) былі ініцыятарамі абвяшчэння ССРБ і яе першымі будаўнікамі. Сваю дзейнасць урад ССРБ пачаў у вельмі цяжкіх палітычных і эканамічных умовах. На вызваленай ад нямецкіх акупантаў беларускай зямлі панавалі разруха, голад і галеча. Складанымі былі знешнепалітычныя абставіны. У пачатку 1919 года кіраўнікі Польшчы пачалі ўзмоцненую падрыхтоўку да вайны з Савецкай Расіяй, асноўнай мэтай якой было аднавіць Рэч Паспалітую ў межах 1772 года. Улічваючы прэтэнзіі Польшчы на землі Беларусі і Літвы, ЦК РКП(б) 16 студзеня 1919 года прыняў рашэнне, у якім прапаноўвалася Смаленскай, Віцебскай, Магілёўскай губерням выйсці са складу ССРБ, а Мінскай і Гродзенскай губерням аб’яднацца з Літоўскай Са- вецкай Сацыялістычнай Рэспублікай. Галоўным матывам (аб якім адкрыта не гаварылася) гэтага рашэння было стварэнне Літоўска-Беларускай дзяржавы, якая павінна была стаць буферам паміж Расіяй і Польшчай. З пастановай ЦК РКП(б) ад 16 студзеня не пагадзілася большая частка ўрада ССРБ. З. Жылуновіч і яго аднадумцы лічылі, што падзел рэспублікі немэтазгодны. Яны неаднаразова звярталіся ў ЦК РКП(б) з прапановай адмяніць гэта рашэнне, але безвынікова. У канцы студзеня ў знак пратэсту ўрад ССРБ пакінулі тры наркамы – Ф. Шантыр, У. Фальскі і Я. Дыла. 2 – 3 лютага 1919 года ў Мінску ў памяшканні гарадскога тэатра адбыўся І Усебеларускі з’езд Саветаў рабочых, сялянскіх і чырвонаармейскіх дэпутатаў, які прыняў наступныя Дэкларацыі: да ўсіх народаў і іх урадаў, дзе заклікалася прызнаць незалежнасць ССРБ і ўстанавіць з ёю дыпламатычныя адносіны; аб устанаўленні федэратыўных сувязяў з РСФСР; аб аб’яднанні савецкіх сацыялістычных рэспублік Беларусі і Літвы ў адзіную дзяржаву. 3 лютага з’езд прыняў першую Канстытуцыю ССРБ, зацвердзіў герб і сцяг рэспублікі. У склад Цэнтральнага выканаўчага камітэта (ЦВК), абранага на І Усебеларускім з’ездзе Саветаў, увайшло 50 чалавек (старшыня А. Мяснікоў). Функцыі пастаяннага ўрада ССРБ павінен быў выконваць Вялікі Прэзідыум ЦВК, у якім белнацкамаўцы і члены былых беларускіх камуністычных секцый – члены ранейшага Часовага ўрада ССРБ, былі пазбаўлены пасад наркамаў. 27 лютага 1919 года ў Вільні адбылося аб’яднанае пасяджэнне ЦВК Літоўскай і Беларускай Савецкіх Сацыялістычных Рэспублік, якое прыняло рашэнне аб стварэнні Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Літвы і Беларусі (ЛітБел). Аб’яднаны ЦВК ЛітБел узначаліў К. Г. Цыхоўскі, а СНК – В. С. Міцкявічус-Капсукас. У склад ЛітБел увайшлі тэрыторыі Мінскай, Гродзенскай, Віленскай, Ковенскай і частка Сувалкаўскай губерняў з больш як чатырохмільённым насельніцтвам. Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні па рашэнні І Усебеларускага з’езда адышлі да РСФСР. Кіруючыя органы ЛітБел правялі шэраг мерапрыемстваў у галіне дзяржаўнага будаўніцтва. Былі прыняты інструкцыі аб валасных, гарадскіх і павятовых Саветах, дэкрэты аб арганізацыі савецкай міліцыі і суда, раўнапраўі ўсіх мясцовых моў, ураўнаванні жанчын у правах з мужчынамі, скасаванні саслоўяў і тытулаў. Вядучай партыяй у рэспубліцы была КП(б)ЛіБ, утвораная шляхам аб’яднання КП(б)Б і КП(б)Л у пачатку сакавіка 1919 года. Мерапрыемствы ў эканамічнай і сацыяльнай сферах праводзіліся ў рамках палітыкі “ваеннага камунізму”. Зямельны фонд, лясы, нетры, воды былі абвешчаны агульнадзяржаўнай уласнасцю. 16 лютага 1919 года СНК прыняў пастанову аб нацыяналізацыі прамысловых прадпрыемстваў. Прамы- словыя і харчовыя тавары размяркоўваліся па картачнай сістэме. Прыватны гандаль хлебам і хлебапрадуктамі забараняўся. Заможныя сяляне абавязаны былі здаваць лішкі прадукцыі дзяржаве. Збор прадуктаў ажыццяўляўся шля- хам прымусовай харчразвёрсткі. Дзеянні харчатрадаў, якія нярэдка адбіралі ў сялян насенны фонд і прадукты, неабходныя для харчавання, сталі адной з важнейшых прычын антысавецкіх выступленняў у Слуцкім, Мазырскім, Нясвіжскім і іншых паветах. Урад ЛітБел адмовіўся ад перадачы сялянам канфіскаваных зямель і імкнуўся на базе былых памешчыцкіх маёнткаў ства- раць саўгасы, камуны і сельгасарцелі. Такая палітыка пазбаўляла рэспубліканскія ўлады сялянскай падтрымкі. 28 лютага 1919 года ЦВК ЛітБел прыняў Дэкларацыю аб знешняй палітыцы, у якой прапанаваў усім народам і іх урадам прызнаць Літоўска- Беларускую ССР і ўступіць з ёй у зносіны, дэклараваў гатоўнасць “вырашыць усе спрэчныя пытанні палюбоўна і міралюбіва”. У лютым – сакавіку 1919 года улады ЛітБел імкнуліся прадухіліць маг- чымасць вайны з Польшчай. Аднак Польшча і вядучыя дзяржавы Захаду не прызналі Літоўска-Беларускую ССР як суб’ект міжнароднага права. 8.4. Савецка-польская вайна і праблемы беларускай дзяржаўнасці. Другое абвяшчэнне ССРБ. Рыжскі мірны дагавор (сакавік 1921 г.) У лістападзе 1918 года адрадзілася польская дзяржава. Яе кіраўнік Ю. Пілсудскі аб’явіў аб аднаўленні Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. Атрымаўшы вялікую дапамогу ўзбраеннем і харчаваннем ад Злучаных 116 Штатаў Амерыкі, Францыі і Англіі, Польшча пачала рыхтавацца да захопу беларускіх і ўкраінскіх зямель. У Варшаве быў створаны Камітэт абароны крэсаў, пад непасрэдным кіраўніцтвам якога праходзіла фарміраванне так званай Літоўска-беларускай дывізіі. На тэрыторыі Беларусі фарміраваліся ат- рады “мясцовай абароны” з польскіх памешчыкаў і шляхцічаў, якія пасля ад- ступлення нямецкіх войскаў павінны былі ўзяць уладу ў свае рукі. У канцы снежня польскія легіянеры занялі Дзярэчын, Ружаны, Пружаны. У лютым – сакавіку 1919 года імі былі заняты Брэст, Кобрын, Беласток, Ваўкавыск, Слонім, Пінск. У красавіку 1919 года польскія войскі захапілі Ліду і Вільню. Урад ЛітБел пераехаў у Мінск. У мэтах канцэнтрацыі сіл і ўзмацнення аба- роны 1 чэрвеня 1919 года быў прыняты дэкрэт Усерасійскага ЦВК “Аб аб’яднанні Савецкай рэспублікі Расіі, Украіны, Латвіі, Літвы і Беларусі для барацьбы з сусветным імперыялізмам”. Уводзілася агульнае камандаванне. Літоўска-беларуская армія была перайменавана ў 16-ю армію. Тым не менш польскае наступленне працягвалася. Савецкія войскі пакінулі Мінск, Слуцк, Барысаў, Бабруйск, Жлобін, Рагачоў, Рэчыцу. Восенню 1919 года фронт стабілізаваўся па лініі Полацк, р.Бярэзіна і Днепр, на якой трымаўся да вясны 1920 года. Захопленая тэрыторыя Беларусі была названа акупантамі ўсходняй во- бласцю Польшчы (“Усходнімі крэсамі”). Для кіравання ёю быў створаны Дэ- партамент па справах польскіх усходніх зямель на чале з Ежы Асмалоўскім. Акупіраваныя тэрыторыі былі падзелены на тры акругі – Віленскую, Брэсц- кую і Мінскую, якія, у сваю чаргу, дзяліліся на паветы. Польскія ўлады ліквідзіравалі органы мясцовага самакіравання, як бальшавіцкія, так і тыя, што былі створаны Радай БНР, а іх актывістаў жорстка праследвалі. Былі за- баронены прафсаюзы і іншыя рабочыя арганізацыі, аб’яўлены незаконнымі ўсе аграрныя пераўтварэнні. Аднаўлялася памешчыцкае землеўладанне. Польская армія праводзіла непамерныя рэквізіцыі, паўсюдна ўчыняла рабаўніцтва і гвалт. Зыходзячы з ідэі выканання Польшчай “асобай місіі” на ўсходзе Еўропы, Ю. Пілсудскі прапанаваў ідэю стварэння ў гэтым рэгіёне максімальна шырокай федэрацыі дзяржаў пад гегемоніяй Польшчы. У 1919 годзе ён фактычна меў два планы. У першым, “большым”, прадугледжваўся антыбальшавіцкі саюз усіх нацыянальнасцяў заходніх акраін былой царскай імперыі з перспектывай свабоднага самавызначэння кожнай з іх пасля заканчэння вайны. У другім, “меншым”, меркаваўся падзел спрэчных зямель паміж Польшчай і Расіяй на аснове плебісцыту, які б быў праведзены пад міжнародным кантролем. У “большым” плане беларусам даваўся шанс на самавызначэнне, незалежна ад скептыцызму, з якім Ю. Пілсудскі ставіўся да іх дзяржаўных здольнасцяў. У “малым” лічылася вартым падтрыманне беларускай ідэі, але толькі на тэрыторыі Міншчыны, як процівагу расійскаму ўплыву. Каб падтрымаць федэралісцкія ілюзіі сярод часткі беларускага грамадства, Пілсудскі ў красавіку, а затым ў жніўні 1919 года выступіў з адозвамі да жыхароў Вялікага княства Літоўскага. У іх ён абяцаў даць магчымасць беларусам і літоўцам самім вырашаць канфесіянальныя і нацыянальныя пытанні. На самой справе на акупіраваных палякамі землях праводзілася палітыка паланізацыі. Была зачынена Браслаўская беларуская гімназія, адаб- раны будынкі ў Мінскага педінстытута, Гродзенскай беларускай прагімназіі, прыпынілі дзейнасць Нясвіжская і Барысаўская настаўніцкія семінарыі. Са 150 беларускіх школ, якія дзейнічалі ва ўмовах нямецкай акупацыі, да восені 1919 года захавалася не больш 20. Многія дзеячы беларускага нацыянальнага руху, настаўнікі беларускіх школ былі арыштаваны. З дзяржаўных устаноў, фабрык і заводаў звальняліся асобы беларускага паходжання, людзі праваслаўнага веравызнання. Палітыка польскіх улад выклікала рашучае супраціўленне беларускага насельніцтва. Барацьбу ўзначалілі камуністы і беларускія эсэры. ЦК КП(б) ЛіБ стварыў спецыяльнае бюро нелегальнай работы (В. Міцкявічус- Капсукас, В. Кнорын, В. Багуцкі). Пачаўся масавы партызанскі рух, ядром якога стала беларускае працоўнае сялянства. Партызанскія атрады, значная частка якіх фарміравалася ў прыфрантавой зоне, цесна ўзаемадзейнічалі з чырвонаармейскімі часткамі Заходняга фронту. Штаб фронту каардынаваў іх дзеянні, дапамагаў набываць узбраенне, распрацоўваць планы баявых апера- цый. У той жа час частка беларускіх нацыянальных дзеячаў пад уплывам дэкларацыйных заяў Ю. Пілсудскага пайшла на супрацоўніцтва з польскімі акупацыйнымі ўладамі. Калі 18 верасня 1919 года ў Мінск прыехаў Ю. Пілсудскі, то яго віталі прадстаўнікі ўсіх беларускіх палітычных партый, апроч БПС-Р. Старшыня Рады БНР Я. Лёсік і яго намеснік А. Смоліч, іншыя дзеячы Рады БНР накіравалі Пілсудскаму ліст, у якім прасілі згоды на аднаўленне працы БНР, паступовую перадачу цывільнай улады ўраду БНР і арганізацыю беларускага войска. 12 снежня 1919 года з дазволу польскага ўрада ў Мінску была склікана Рада БНР. Акупанты разлічвалі, што яна падтрымае далучэнне Беларусі да Польшчы. Але фракцыя БПС-Р дабілася перавыбараў прэзідыума Рады, за- мены склада Савета Міністраў (А. Луцкевічу быў выказаны недавер, як і старшыні Рады Я. Лёсіку). На чале Савета міністраў быў пастаўлены В. Ластоўскі. Абноўленая Рада БНР, пацвердзіўшы прыхільнасць трэцяй Устаўной грамаце ад 25 сакавіка 1918 года, выказала пратэст супраць гаспа- дарання палякаў у Беларусі. У пачатку сакавіка 1920 года польскія войскі прадоўжылі наступленне і ў красавіку занялі Кіеў, а ў Беларусі – Мазыр, Калінкавічы, Рэчыцу. Каб да- памагчы Паўднёва-Заходняму фронту, Заходні фронт (камандуючы М. Тухачэўскі) 14 мая перайшоў у наступленне, якое было няўдалым. Пасля гэтага Заходні фронт, атрымаўшы ў падмацаванне 170 тысяч чырвонаармейцаў, у сярэдзіне чэрвеня зноў пачаў наступленне. 11 ліпеня быў вызвалены Мінск, 14 ліпеня – Вільня, 19 ліпеня – Гродна. Да жніўня 1920 года Беларусь была ўся вызвалена. 118 12 ліпеня 1920 года прадстаўнікі РСФСР у Маскве падпісалі мірны да- гавор з прадстаўнікамі літоўскага ўрада, якім прызнавалася незалежнасць Літвы ў этнаграфічных межах. Без згоды беларусаў і іх прадстаўнікоў літоўскімі аб’яўляліся не толькі былыя Ковенская і Сувалкаўская, але і ўся Віленская і Гродзенская губерні з гарадамі Вільня, Гродна, Шчучын, Смар- гонь, Ашмяны. Падпісанне Савецкім урадам дагавора з Літвой азначала спыненне існавання ЛітБел. Спачатку ЦК РКП(б) пайшоў на стварэнне Мінскага губрэўкама ў складзе А. Чарвякова, А. Адамовіча, А. Вайнштэйна і У. Ігнатоўскага, а 31 ліпеня 1920 года ў Мінску адбылося паўторнае абвяш- чэнне незалежнай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі. Такім чынам, этнічная тэрыторыя беларускай нацыі аказалася падзеле- най на тры часткі. Як суверэнная дзяржава ССРБ існавала пасля другога аб- вяшчэння ў межах шасці паветаў (Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Мазырскі, часткова Мінскі і Слуцкі) былой Мінскай губерні. Яе плошча складала 52,3 тыс.кв.км, а насельніцтва 1 544 000 чалавек. З пераносам баявых дзеянняў на тэрыторыю Польшчы з абарончай з боку Савецкага ўрада вайна ператварылася ў сродак экспарту сусветнай пра- летарскай рэвалюцыі. 30 ліпеня 1920 года ў Беластоку быў створаны Часовы рэвалюцыйны камітэт Польшчы (Польрэўкам). Аднак разлік на падтрымку польскага пралетарыяту, на ўздым рэвалю- цыйнай хвалі ў Польшчы не апраўдаўся. Наадварот, адказам на наступленне Чырвонай Арміі быў магутны нацыянальна-патрыятычны ўздым польскага народа. Армія М. Тухачэўскага сустрэла ўпартае супраціўленне праціўніка, які 16 жніўня перайшоў у контрнаступленне. Чырвоная Армія адкацілася ад Варшавы да Мінска, але ні Польшча, ні Савецкая Расія не мелі магчымасці працягваць вайну. 12 кастрычніка 1920 года былі заключаны папярэднія ўмовы міру паміж РСФСР і Украінай з аднаго боку і Польшчай – з другога, згодна з якімі ваенныя дзеянні спыняліся. На ІІ Усебеларускім з’ездзе Саветаў, які адбыўся 13 – 17 снежня 1920 года ў Мінску, былі прыняты дапаўненні да Канстытуцыі ССРБ, у якіх вышэйшымі органамі ўлады абвяшчаліся з’езд Саветаў, а паміж з’ездамі – ЦВК ССРБ, выканаўчым органам – СНК ССРБ. Старшынёй ЦВК і СНК ССРБ быў абраны А. Чарвякоў. З’езд устанавіў дзяржаўную манаполію на асноўныя віды прадукцыі, вызначыў задачы Саўнаргаса ССРБ у аднаўленні прамысловасці і транспарта, зацвердзіў “Тэзісы аб аграрным пытанні”, у якіх прадугледжваў надзяленне зямлёй беззямельных і малазямельных сялян, стварэнне саўгасаў. З’езд ратыфікаваў прэлімінарны дагавор з Польшчай ад 12 кастрычніка 1920 года і пацвердзіў мандат ВРК ССРБ ураду РСФСР на права заключэння міру ад імя ССРБ. 18 сакавіка 1921 года ў Рызе быў падпісаны “канчатковы, моцны, па- чэсны і заснаваны на ўзаемнай згодзе”, як падкрэслівалася ў прэамбуле, мірны дагавор. Заходняя граніца ССРБ з Польшчай па дамоўленнасці абод- вух бакоў праходзіла з поўначы на поўдзень: з паўднёвага боку населенага пункта Ушачы, на ўсход ад Пасвілля на Докшыцы, каля Радашковіч, Нясвіжа, Старобіна, на ўсход ад Мікашэвіч, каля Турава. Такім чынам, да Польшчы адыходзіла Заходняя Беларусь, тэрыторыя якой складала 113 тыс. кв. км з насельніцтвам 4,6 млн. чалавек. Паводле дагавору, Польшча абавязвалася даць беларусам, рускім і украінцам усе правы, якія забяспечвалі б свабоднае развіццё культуры, мовы і веравызнання. Бакі ўзаемна адмаўляліся ад патрабаванняў вярнуць расходы і страты, панесеныя ў час вайны. Польшча вызвалялася ад адказнасці за даўгі і іншыя абавязацельствы былой Расійскай імперыі. Расія павінна была выплаціць Польшчы 30 млн. рублёў золатам за ўклад апошняй у гаспадарчае жыццё царскай Расіі. Нацыянальна-дэмакратычныя сілы, якія аб’ядналіся вакол БНР, не прызналі Рыжскі мірны дагавор. 26 – 30 верасня 1921 года ў Празе адбылася канферэнцыя беларускіх партый і арганізацый, якая адказнасць за разрыў Беларусі ўсклала ў першую чаргу на польскія ўлады. Пацвярджалася Устаўная грамата ад 25 сакавіка 1918 года. Адзначалася, што Ліга Нацый без дастатковых падстаў палічыла беларусаў Віленшчыны этнаграфічнай мен- шасцю і вырашыла перадаць гэты край Літве. Канферэнцыя на некаторы час аб’яднала беларускія нацыянальна-дэмакратычныя сілы на аснове формулы “ні з панамі, ні з камісарамі, а з беларускім народам”. У той жа час, нягледзячы на тэрытарыяльныя страты ў гады грамадзян- скай вайны і знешняй інтэрвенцыі, была ўтворана і прызнана “дэ-юрэ” бела- руская нацыянальная дзяржаўнасць. На тэрыторыі Савецкай Беларусі ў лістападзе – снежні 1920 года прайшлі выбары ў сельскія, валасныя, павято- выя і гарадскія Саветы. Рэўкамы былі скасаваны. У склад Саветаў увайшлі ў асноўным бальшавікі. ІІ Усебеларускі з’езд Саветаў звярнуўся да насельніцтва Беларусі з заклікам накіраваць усе сілы на аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі. 120 Глава 9. БССР у міжваенны перыяд (1921 – 1939 гг.) 9.1. БССР у гады новай эканамічнай палітыкі 9.2. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі 9.3. Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР 9.4. Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў СССР, у тым ліку і ў БССР 9.1. БССР у гады новай эканамічнай палітыкі Першая сусветная вайна, грамадзянская вайна, польская інтэрвенцыя,пасляваенная разруха выклікалі палітычны і эканамічны крызіс у БССР. Становішча пагаршалася ў сувязі з працягам палітыкі “ваеннага камунізму” (палітыкі бальшавікоў у гады грамадзянскай вайны і ўзброенай інтэрвенцыі замежных дзяржаў, для якой характэрны адмена прыватнага гандлю і абмежаванне таварна-грашовых адносінаў, пераход сістэмы размер- кавання ў рукі дзяржавы, увядзенне харчразвёрсткі, нацыяналізацыя прамысловасці, мілітарызацыя эканомікі), што падрывала аўтарытэт бальшавікоў у вачах народа. У гэтых умовах неабходны былі іншыя падыхо- ды ў эканамічнай сферы X з’езд РКП(б), які адбыўся ў сакавіку 1921 года, прыняў рашэнне аб увядзенні новай эканамічнай палітыкі (НЭП). Яе мэтай было ўмацаванне на эканамічнай аснове палітычнага саюзу рабочага класа і сялянства дзеля заха- вання Савецкай улады. Гэта была спроба дзяржавы спалучыць у адзінай палітыка-эканамічнай сістэме прынцыпы сацыялістычнага і капіталістычнага гаспадарання. Для ліквідацыі таварнага голаду дапускалася ў пэўных межах пад кантролем дзяржавы развіццё капіталізму. Ставілася задача выкарыстаць прыватныя сродкі і вопыт капіталістычных элементаў у інтарэсах аднаўлення гаспадаркі і стварэння ўмоў для будаўніцтва сацыялістычнага грамадства. Спачатку сутнасцю нэпа абвяшчалася замена харчразвёрсткі харчпа- даткам, які быў меншым на 30 – 55%, у параўнанні з харчразвёрсткай. Памер харчпадатку вылічваўся з плошчы пасеваў і даводзіўся да сялян яшчэ да па- чатку сельскагаспадарчых работ. Гаспадарам, якія павялічвалі пасевы най- больш важных культур, увогуле прадугледжваліся ільготы па выплаце хар- чпадатку. Лішкам хлеба, які заставаўся пасля здачы падатку, селянін меў права распараджацца самастойна. Акрамя збожжа, натуральным падаткам абкладвалася прадукцыя жывёлагадоўлі: мяса, масла, воўна і інш. Усіх падаткаў у 1921 годзе было ўстаноўлена 13. Пазней іх замянілі адзіным гра- шовым падаткам. Увядзенне новай эканамічнай палітыкі дало сялянам права свабодна распараджацца той прадукцыяй, якая заставалася ў іх пасля выпла- ты падатку, прадаваць яе на рынку. У такіх умовах у сялян з’яўлялася зацікаўленасць у развіцці сваёй гаспадаркі. Ім дазволілі свабодна выбіраць формы землекарыстання. Аднолькава законнымі былі прызнаны сялянская арцель, абшчына, індывідуальнае карыстанне зямлёй у выглядзе хутароў і адрубоў. Дазвалялася арэнда зямлі і выкарыстанне наёмнай рабочай сілы пры ўмове, што сам наймальнік таксама працуе. Новая эканамічная палітыка ў прамысловасці прадугледжвала пераход прадпрыемстваў на гаспадарчы разлік, самафінансіраванне. Дзяржаўныя прадпрыемствы працавалі на поўным гаспадарчым разліку, пакрываючы выдаткі за кошт свайго прыбытку. Стратныя прадпрыемствы закрываліся ці часова кансерваваліся, а прадпрыемствы, якія не мелі для дзяржавы асаблівага значэння, аддаваліся ў арэнду кааператыўным арганізацыям або прыватным асобам. Гэта павінна было ў кароткі тэрмін ліквідзіраваць таварны голад і пашырыць тавараабарот паміж горадам і вёскай. Новая эканамічная палітыка заахвочвала развіццё дзяржаўнага, кааператыўнага і прыватнага гандлю як асноўных формаў эканамічных сувязей паміж горадам і вёскай. Прамы прадуктаабмен спыняўся, адбываўся пераход да таварна – грашовых адносін. Гэтаму садзейнічала праведзеная ў 1922 – 1924 гг. грашовая рэформа, вынікам якой стала ўвядзенне ў абарачэнне забяспечанага золатам чырвонца (чырвонец быў роўны дарэвалюцыйнай 10-цірублёвай залатой манеце і да сярэдзіны 1926 года каштаваў больш 5 долараў ЗША, вырабляўся з золата і мог замяняцца грошамі з паперы). Пасля ўвядзення чырвонца ў прыгранічных раёнах Беларусі былі ліквідзіраваны розныя грашовыя адзінкі, якімі карысталіся да гэтага часу. Была адноўлена банкаўская сістэма, нават дазвалялася стварэнне ка- мерцыйных і акцыянерных банкаў. 3 дазволам прыватнага гандлю ўся Беларусь спачатку ператварылася ў вялікі базар. Гандлявалі сяляне, рабочыя, хатнія гаспадыні, дэмабілізаваныя салдаты і інш. Упарадкаванне гандлю адбылося ў выніку стварэння дзяржаўнай падатковай службы, выкупу гандлярамі патэнта (ліцэнзіі) і вы- платы імі прагрэсіўнага падатку. Да сярэдзіны 1920-х гг. была створана шы- рокая сетка рознічнага гандлю, дзе галоўнай фігурай стаў прыватнік. У апто- вым гандлі вядучую ролю адыгрывалі дзяржаўныя і кааператыўныя прад- прыемствы. Для новай эканамічнай палітыкі былі характэрнымі перабудова сацы- яльнай сферы, адмова ад ваенна-камуністычных прынцыпаў размеркавання. Адмяняліся ўсеагульная працоўная павіннасць, працоўныя мабілізацыі, працоўныя арміі і ўраўняльная аплата працы. Камплектаванне прадпрыемстваў рабочай сілай рабілася праз біржы працы, а заработная пла- та вызначалася ў залежнасці ад зробленай работы. Аднаўлялася плата за транспарт, камунальныя і іншыя паслугі. Правядзенне новай эканамічнай палітыкі ў Беларусі мела свае асаблівасці. Адна з іх заключалася ў павялічэнні колькасці хутароў на былых памешчыцкіх землях па прычынах добраахвотнага перасялення сялян на ху- тары ў выніку свабоднага выбару формаў землекарыстання; мэтанакіраванай палітыкі беларускага ўрада па перасяленню сялян на хутары згодна з Зямель- 122 ным кодэксам БССР 1924 года. Гэтую палітыку падтрымліваў у 1925 – 1928 гг. народны камісар земляробства БССР Дз. Прышчэпаў. Адрозненнем гэтых аграрных мерапрыемстваў ад Сталыпінскай аграрнай рэформы было тое, што ў 1925 – 1928 гг. праводзілася дадатковае надзяленне зямлёй малазямельных сялян за кошт пераразмеркавання зямлі. У выніку да 1928 года. агульная колькасць сялян, якія выйшлі на хутары, дасягнула прыкладна 25% ад усіх сялянскіх гаспадарак (пры Сталыпіне – 13%). Правядзенне рэформы у Беларусі супала з тэрытарыяльнымі зменамі, якія праводзіліся ў гэты час, узбуйненнем яе тэрыторыі, што ўскладняла эканамічныя пераўтварэнні. Новая эканамічная палітыка аказала станоўчы ўплыў на развіццё эканомікі БССР. Да 1927 года сельская гаспадарка і прамысловасць БССР былі поўнасцю адноўлены. Але ў той жа час гэтая рэформа прывяла да сацы- яльнага расслаення насельніцтва і, як вынік гэтага, росту сацыяльнай напружанасці ў грамадстве, да неаднаразовых эканамічных крызісаў. Новая эканамічная палітыка была часовым адступленнем бальшавікоў у эканамічнай сферы. Яны выкарысталі капітал буржуазіі і вопыт прыватнікаў, каб стварыць умовы для сацыялістычнага будаўніцтва. Гэта быў тактычны манеўр, а не змена стратэгічнага курсу на пабудову сацыялізму. Да значных грамадска-палітычных падзей у перыяд правядзення новай эканамічнай палітыкі адносіцца стварэнне СССР. Гэта адбылося 30 снежня 1922 года на I Усесаюзным з’ездзе Саветаў, калі былі падпісаны Дэкларацыя і Дагавор аб утварэнні СССР. Вярхоўным заканадаўчым органам Саюза стаў ЦВК СССР. Каб заняць належнае месца ў складзе СССР, БССР неабходна было вы- рашыць пытанне аб межах рэспублікі. Пасля стварэння СССР партыйныя ор- ганы БССР выказалі жаданне вярнуць у склад БССР усходнія паветы, якія былі ў складзе РСФСР і дзе большасць насельніцтва складалі беларусы. У сакавіку 1924 года ўрад СССР выдаў дэкрэт аб перадачы БССР 16 паветаў Віцебскай, Гомельскай і Смаленскай губерняў. Адбылося першае ўзбуйненне БССР, у выніку якога тэрыторыя Беларусі павялічылася да 110 тыс. кв. км, насельніцтва склала прыкладна 4,2 млн. чал. (Да гэтага тэры- торыя БССР уключала толькі 6 паветаў Мінскай губерні – Бабруйскі, Барысаўскі, Ігуменскі, Мазырскі, частку Мінскага і Слуцкага з тэрыторыяй у 52,3 тыс. кв. км. і насельніцтвам у 1,5 млн. чал.). У снежні 1926 года адбылося другое ўзбуйненне БССР: у склад рэспублікі былі ўключаны Гомельскі і Рэчыцкі паветы. У выніку плошча БССР склала 126 тыс. кв. км, а колькасць насельніцтва павялічылася да 5 млн. чалавек. У 1927 годзе была прынята Канстытуцыі БССР, згодна з якой зацвярджаліся дзяржаўны герб і сцяг (чырвоны з надпісам БССР) Беларускай ССР. 9.2. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі і вынікі Назву “беларусізацыя” атрымала палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна-культурнага будаўніцтва ў БССР, якая праводзілася КПБ(б) у перыяд з 1924 года да канца 1920-х гадоў. Пачатак дзяржаўнай палітыкі беларусізацыі быў пакладзены ў чэрвені 1924 года на другой сесіі ЦВК БССР, якая прыняла пастанову аб стварэнні спецыяльнай камісіі для ажыццяўлення гэтай палітыкі. Беларусізацыя як дзяржаўная палітыка 1920-х года мела тры этапы. Складванне перадумоў (1921 – пачатак 1924 гг.); Рэальнае ажыццяўленне (1924 – 1928 гг.); Згортванне (з 1929 г.). Прычынамі згортвання з’явілася вяртанне да ідэалогіі сусветнай рэвалюцыі, адмова ад новай эканамічнай палітыкі, уніфікацыя і цэнтралізацыя дзяржаўнага кіравання і культурнага развіцця. Перадумовамі беларусізацыі сталі развіццё рыначных адносін у эканоміцы (свабода гандлю, грашовы падатак, арэнда і наём рабочай сілы, інвентару і г. д.), яе ўздым, што стварыла эканамічную базу для іншых рэ- форм; палітычная амністыя 1923 года для тых беларускіх дзеячаў, якія не выступалі са зброяй у руках супраць савецкай улады; першае ўзбуйненне тэрыторыі БССР (сакавік 1924 г.); пачатак дзейнасці даследчых (Інбелкульт) і вышэйшых навучальных устаноў (БДУ і інш.). Асноўныя прынцыпы палітыкі беларусізацыі былі сфармуліраваны VII з’ездам КП(б)Б у сакавіку 1923 года. 15 ліпеня 1924 года на другой сесіі ЦВК БССР была прынята пастанова “Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі”. З гэтага часу праграма беларусізацыі набыла сілу закона. Яна прадугледжвала наступныя напрамкі: развіццё бела- рускай культуры, стварэнне школ, тэхнікумаў, вышэйшых навучальных устаноў з беларускай мовай навучання, адкрыццё культурна-асветніцкіх устаноў. Цэнтральнае месца ў мерапрыемствах палітыкі беларусізацыі адводзілася праблеме мовы. Афіцыйна заяўлялася, што на тэрыторыі БССР раўнапраўнымі прызнаюцца чатыры мовы – беларуская, руская, польская і яўрэйская. Улічваючы тое, што ў БССР паводле перапісу 1926 года боль- шасць складалі беларусы (80,6%), беларуская мова абвяшчалася мовай зносінаў паміж дзяржаўнымі ўстановамі. Паміж дзяржаўнымі органамі БССР і СССР, а таксама саюзнымі рэспублікамі мовай зносінаў прызнавалася рус- кая мова. Выключнае месца ў палітыцы беларусізацыі адводзілася вывучэнню беларускай мовы, культуры, гісторыі. Для падрыхтоўкі навуковых кадраў стваралася шырокая сетка курсаў беларусазнаўства. У 1921 годзе быў адкрыты БДУ, у 1922 годзе – Інбелкульт, які ў студзені 1929 года быў ператвораны ў Акадэмію Навук БССР. Першым рэктарам БДУ стаў вядомы гісторык-славіст У.І. Пічэта. Першым прэзідэнтам АН БССР – У.М. Ігнатоўскі. Да 1928 года каля 80% агульнааду- кацыйных школ было пераведзена на беларускую мову навучання. 124 Была створана сістэма вышэйшай адукацыі. Акрамя БДУ, пачалі дзейнічаць БПІ, Горацкі земляробчы інстытут, Віцебскі ветэрынарны інстытут, педагагічныя інстытуты ў абласных цэнтрах Практыкавалася вылучэнне прадстаўнікоў мясцовага насельніцтва на кіраўнічую партыйную, савецкую, прафесійную і грамадскую работу. Гэта называлася палітыкай карэнізацыі. Ставілася задача адбіраць прадстаўнікоў карэннага насельніцтва на тую ці іншую пасаду не па нацыянальнай прыкме- це – беларус-не беларус – а па дзелавых якасцях, веданню ўмоў і асаблівасцей Беларусі, дасканаламу валоданню беларускай і рускай мовамі. Ажыццяўляўся перавод справаводства партыйнага, дзяржаўнага, прафесійнага і кааператыўнага апаратаў на беларускую мову. Агульны тэрмін для перавода справаводства на беларускую мову для ўсіх устаноў вызначаўся ў 3 гады. Ужо да 1927 года каля 80% служачых у цэнтральных органах улады валодалі беларускай мовай, да 48% павысілася ўдзельная вага мясцовага беларускага насельніцтва сярод раённых кіраўнікоў. Першымі за адзін год (да ліпеня 1925 г.) перайшлі на беларускую мову кіраўніцтва справамі ЦВК і СНК БССР, Наркамасветы і Наркамзема. Пашырыўся выпуск газет, часопісаў, кніг на беларускай мове. Было створана выдавецтва “Савецкая Беларусь”. Развівалася беларуская літаратура. Пачаў дзейнічаць шэраг літаратурных аб’яднанняў, акрамя пісьменнікаў старэйшага пакалення, з’явіўся шэраг маладых паэтаў і празаікаў. Актывізіравался краязнаўчая работа. У раёнах ствараліся краязнаўчыя таварыствы, пачаўся выпуск часопіса “Наш край”. Але з 1929 года палітыка беларусізацыі пачала згортвацца. 9.3. Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР У канцы ХІХ стагоддзя на Захадзе пачалася другая хваля “прамысловай рэвалюцыі”, узнікла канвеерная вытворчасць (так званы “фардызм”, які з’явіўся спачатку ў ЗША). У СССР у 20-я гады ХХ стагоддзя назіраліся пэўныя цяжкасці з арганізацыяй індустрыяльнай вытворчасці. Дасягнуты ў 1926 – 1927 гг. даваенны ўзровень вытворчасці не мог задаволіць патрэбы дзяржавы. СССР па аб’ёму прамысловай прадукцыі на душу насельніцтва ў 5 – 6 разоў адставаў ад развітых індустрыяльных краін Захаду. Яшчэ горшым было становішча ў БССР: яна па-ранейшаму заставалася слабаразвітай у прамысловых адносінах рэспублікай. Доля прамысловай прадукцыі ва ўсёй народнай гаспадарцы рэспублікі складала толькі 23,5% (у СССР – 39,1%). Не адбылося значных змен і ў структуры прамысловасці. Аснову яе складалі харчовая, дрэваапрацоўчая, папяровая, гарбарная галіны, на долю якіх пры- падала асноўная частка агульнага аб’ёму валавой прадукцыі. Прамысловасць Беларусі па-ранейшаму заставалася дробнай і кустарнай. Вельмі востра стаяла ў рэспубліцы праблема інжынерна-тэхнічных кадраў, кваліфікаваных рабочых. У 1927 годзе ўдзельная вага інжынераў і тэхнікаў складала 2% ад агульнай колькасці работнікаў, занятых у прамысловасці. Культурны ўзровень асноўнай масы насельніцтва заставаўся яшчэ нізкім. Усё гэта, разам узятае, перашкаджала развіццю народнай гаспадаркі рэспублікі. У той жа час магчымасці далейшага значнага павелічэння вытворчасці на старой базе аказаліся вычарпанымі. Пераадолець тэхніка-эканамічную адсталасць магчыма было толькі на базе шырокага разгортвання рэканструкцыі старых прадпрыемстваў і новага капітальнага будаўніцтва. Існавалі і пэўныя палітычныя матывы для правядзення індустрыялізацыі. Кіраўніцтва СССР абвясціла курс на эканамічную аўтаркію, будаўніцтва сацыялізма пры апоры на ўласныя сілы. Таксама планіравалася стварыць буйную індустрыяльную вытворчасць з мэтай узмацнення абароннага патэнцыялу, каб супрацьстаяць “варожаму акружэнню”. Сутнасць індустрыялізацыі, як адзначалася ў рашэннях XIV з’езда ВКП(б), заключалася ў наступным: “весці эканамічнае будаўніцтва пад такім вуглом гледжання, каб СССР з краіны, якая ўвозіць машыны і абсталяванне, ператварыць у краіну, якая выпускае машыны і абсталяванне”. Дзеля таго, каб забяспечыць пераўзбраенне народнай гаспадаркі, падняць яе на новы тэхнічны ўзровень, аб’яўлялася пераважным развіццё цяжкай індустрыі, асабліва тых яе галін, што выраблялі сродкі вытворчасці. З’езд заклікаў развіваць “сацыялістычную прамысловасць на аснове павышанага тэхнічнага ўзроўню, аднак у строгай адпаведнасці як з ёмістасцю рынку, так і фінансавымі магчымасцямі дзяржавы”. Пры гэтым падкрэслівалася, што поспех індустрыялізацыі будзе залежаць ад умацавання “змычкі” рабочага класа і сялянства, гэта значыць, удзелу вёскі ў фінансіраванні прамысловасці цераз збалансіраваную палітыку ў вобласці падаткаў і цэн як на сельскагаспадарчую, так і на прамысловую прадукцыю. Эканоміка БССР была неад’емнай, арганічнай часткай эканомікі Савецкага Саюза і індустрыялізацыя рэспублікі праходзіла як састаўная частка адзінага працэсу індустрыялізацыі ўсёй краіны. Разам з тым, на Беларусі меліся і свае асаблівасці, і свае цяжкасці. Адрозненні ў тэрмінах і тэмпах індустрыялізацыі, галіновых і структурных прапорцыях былі абумоўлены: геапалітычным становішчам Беларусі ў міжваенны перыяд (прыгранічнае знаходжанне, адсюль немэтазгоднасць развіцця цяжкай прамысловасці, прадпрыемстваў ваенна-прамысловага комплексу); адсутнасцю разведаных радовішчаў нафты, газа, каменнага вугалю, руд чорных і каляровых металаў, сыравіннай базы будаўнічых матэрыялаў; арыентацыяй прамысловасці на мясцовую сыравіну, першачарговым развіццём лёгкай і харчовай прамысловасці; недахопам кваліфікаваных кадраў і інш. Шляхі і метады ажыццяўлення індустрыялізацыі, з улікам асаблівасцей Беларусі, намеціў Пленум ЦК КП(б)Б, які адбыўся 27 – 29 красавіка 1926 года. Плануючы стварэнне прамысловасці па вырабу сродкаў вытворчасці, Пленум прызнаў неабходным і хуткае развіццё галін, якія 126 базіраваліся на перапрацоўцы мясцовай сыравіны: керамічнай, шкляной, запалкавай, дрэваапрацоўчай, ільнопрадзільнай, папяровай, гарбарнай, харчовай і інш. Курс на развіццё гэтых галін адпавядаў структуры прамысловасці рэспублікі, што склалася гістарычна, яе эканамічным і фінансавым магчымасцям, сыравінным і працоўным рэсурсам. Як і ў даваенны час, перапрацоўка прадукцыі сельскай гаспадаркі займала вядучае месца ў прамысловасці БССР. У 1927/28 гаспадарчым годзе на яе долю пры- падала 56,6% агульнай прамысловай вытворчасці. Правядзенне індустрыялізацыі патрабавала вялікіх сродкаў. На дапамогу ці крэдыты іншых дзяржаў разлічваць не даводзілася, усе надзеі ўскладаліся толькі на ўнутраныя крыніцы. Асноўнай крыніцай накаплення з’яўлялася сама прамысловасць. Мэта была дасягнута шляхам пастаяннага скарачэння накладных расходаў, зніжэння сабекошту прадукцыі, паскарэння абарачальнасці сродкаў, шырокай рацыяналізацыі прамысловасці, укаранення найноўшых дасягненняў навукі і тэхнікі, павышэння прадукцыйнасці працы, умацавання працоўнай дысцыпліны. Дадатковыя сродкі на індустрыялізацыю атрымліваліся за кошт эканоміі і павышэння рэнтабельнасці вытворчасці. У прамысловасць накіроўвалася частка сродкаў, атрыманых ад сель- скай гаспадаркі. Значную колькасць станкоў і абсталявання куплялі ў замеж- ных краінах за валюту, атрыманую ад экспарту сельгаспрадуктаў. Важнай крыніцай атрымання сродкаў для індустрыялізацыі з’явіліся зберажэнні працоўных. Масавы характар атрымала падпіска на дзяржаўныя пазыкі. Значныя асігнаванні былі атрыманы з агульнасаюзнага бюджэту. За тры гады, пачынаючы з 1926/27 гаспадарчага года, яны склалі больш за 19 млн рублёў. Усяго за 1925 – 1927 гг. у прамысловасць Беларусі было ўкладзена 40 млн. рублей. Асноўныя капіталаўкладанні накіроўваліся ў паліўную, дрэваапрацоўчую, папяровую, гарбарную, харчовую галіны прамысловасці. Важныя змены адбываліся ў структуры капітальнага будаўніцтва. За тры гады індустрыялізацыі ў рэспубліцы было пабудавана 150 прамысловых прадпрыемстваў. Вынікі, дасягнутыя прамысловасцю БССР у першыя гады індустрыялізацыі, стварылі неабходныя перадумовы для далейшага развіцця прамысловых галін. Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР (1928 – 1932 гг.) быў зацверджаны ІХ з’ездам Саветаў рэспублікі ў маі 1929 года. Асноўная задача плана фармуліравалася наступным чынам: “фарсіраваны тэмп індустрыялізацыі Беларускай ССР, павышэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы”. Асаблівая ўвага звярталася на развіццё такіх галін прамысловасці, як дрэваапрацоўчая, харчовая, гарбарная, ільняная, швейная. Адначасова планіравалася развіццё машынабудавання для патрэб сельскай гаспадаркі і прамысловасці. У выніку ў рэспубліцы штогод уводзіліся ў строй новыя фабрыкі і за- воды. За гады першай пяцігодкі пабудавана 78 буйных і 460 дробных і сярэдніх прадпрыемстваў. Сярод іх швейныя фабрыкі “Сцяг індустрыялізацыі” ў Віцебску, імя Камінтэрна – у Гомелі, імя Валадарскага – у Магілёве, імя Дзяржынскага – у Бабруйску, панчошна-трыкатажная фабры- ка імя КІМ у Віцебску, Магілёўская фабрыка штучнага валакна, Гомсельмаш, буйнейшая ў рэспубліцы БелДРЭС паблізу Оршы і інш. Увядзенне ў строй новых прадпрыемстваў значна знізіла ўдзельную вагу дробнай прамысловасці, якая ў канцы пяцігодкі дала ўсяго 17,3% прамысловай прадукцыі БССР. Дасягненні ў правядзенні індустрыялізацыі краіны нараджалі ілюзію небывалых магчымасцей. З гэтым было звязана абвяшчэнне І. Сталіным лозунга: “Пяцігодку – за чатыры гады”, спроба ажыццявіць звышіндустрыялізацыю, “вялікі скачок” у развіцці СССР. Ужо ў другой па- лове 1929 года план першай пяцігодкі быў перагледжаны ў бок новых, павы- шаных заданняў. Гэта прывяло да цяжкасцей у фінансавым і матэрыяльным забеспячэнні вытворчасці, зніжэння тэмпаў росту прадукцыі. Адмоўныя вынікі выявіліся хутка. У 1931 годзе планавыя паказчыкі прамысловасцю БССР не былі дасягнуты. У 1932 годзе XVII партканферэнцыя ВКП(б) канчаткова адмовілася ад новай эканамічнай палітыкі, адзначыўшы яе “поўную несумяшчальнасць з палітыкай партыі і інтарэсамі рабочага класа, з буржуазна-нэпманскімі скажэннямі прынцыпу гаспадарчага разліку, якія праявіліся ў разбазарванні агульнанародных дзяржаўных рэсурсаў і, значыць, у зрыве ўстаноўленых гаспадарчых планаў”. Такім чынам, на змену гаспадарчаму разліку ў эканоміцы прыйшла камандна-адміністрацыйная сістэма. На падставе рашэння ЦВК СССР ад 5 студзеня 1932 года саўнаргас Беларусі быў пераўтвораны ў Наркамат лёгкай прамысловасці БССР, а прадпрыемствы цяжкай і лясной прамысловасці БССР, якія яму падпарадкоўваліся, перададзены адпаведным саюзным наркаматам. Фактычна ўсталёўвалася жорсткая цэнтралізаваная сістэма кіравання прамысловасцю часоў “ваеннага камунізму”. Паспяховае ажыццяўленне індустрыялізацыі, эфектыўнае функцыяніраванне прадпрыемстваў патрабавалі кваліфікаваных інжынерна- тэхнічных і рабочых кадраў, якія добра ведалі б вытворчасць, маглі валодаць навейшай тэхнікай, рацыянальна яе выкарыстоўваць. Падрыхтоўка кваліфікаваных рабочых кадраў ажыццяўлялася перш за ўсё праз сетку прафесійных навучальных устаноў: вучэбна-практычныя майстэрні, школы фабрычна-заводскага навучання і прафесійна-тэхнічныя вучылішчы. У 1930 годзе ў сістэме прафтэхадукацыі рэспублікі было 96 навучальных устаноў. Рабочыя кадры для прамысловасці рыхтаваліся таксама шляхам брыгаднага і індывідуальнага вучнёўства. Нягледзячы на працоўны ўздым і высокія тэмпы індустрыялізацыі, заданні другой і першых гадоў трэцяй пяцігодак таксама не былі выкананы. Для індустрыялізацыі Беларусі, як адзначалася ў дакументах ХІІ з’езда КП(б)Б, было характэрна пашырэнне “прамысловай вытворчасці, заснаванай галоўным чынам на мясцовай сельскагаспадарчай, лясной і мінеральнай сыравіне, а таксама шляхам размяшчэння ў Беларусі прамысловых 128 прадпрыемстваў, заснаваных на транспартабельнай прывазной сыравіне, паўфабрыкатах”. Паколькі прамысловасць Беларусі развівалася ў асноўным на базе мясцовых рэсурсаў, яна ўсё больш выходзіла за рамкі старых гарадоў, набліжалася да крыніц сыравіны. У індустрыяльную працу ўцягвалася сельскае насельніцтва. Паслядоўнае ажыццяўленне лініі на развіццё вытворчасці сродкаў вытворчасці змяніла галіновую структуру прамысловасці. За гады даваенных пяцігодак у рэспубліцы былі створаны новыя галіны буйной прамысловасці: торфаздабыўная, машынабудаванне, станкабудаванне, вытворчасць штучнага валакна, цэментная, трыкатажная, ільноапрацоўчая, тлушчавая і інш. Была створана новая энергетычная і паліўная база. У агульным комплексу эканамічнага развіцця Беларусі важная роля на- лежала развіццю і рэканструкцыі транспарту. Пракладваліся чыгункі. Важнае значэнне ў гаспадарчым жыцці набываў новы від транспарту – аўтамабільны. Пачаў уводзіцца аўтобусны рух для перавозкі пасажыраў. У 1935 годзе ад- крыта першая ў рэспубліцы авіялінія Мінск – Масква. У Мінску быў пабуда- ваны аэрапорт. У рэспубліцы ўсё больш укаранялася тэлефонная і тэлеграфная сувязь. Адным са станоўчых вынікаў індустрыялізацыі з’явілася істотнае змяненне сацыяльнай структуры грамадства. Гэта ў першую чаргу было звязана з коль- касным ростам рабочага класа. Як сведчаць дадзеныя Усесаюзнага перапісу насельніцтва 1939 года, яго доля ў складзе насельніцтва БССР дасягнула 21,9%. Індустрыялізацыя абумовіла развіццё адукацыі, сістэмы вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў, навукі і культуры народа. Доля інтэлігенцыі, паводле вынікаў гэтага ж перапісу, узрасла да 14,5%. Адбыліся некаторыя станоўчыя змены і ў матэрыяльным становішчы насельніцтва. Амаль удвая павысіўся сярэдні заробак рабочых і служачых. Неаднаразова зніжаліся цэны на харчовыя і прамысловыя тавары. З 1 студзеня 1936 года адмяняліся карткі на непрадуктовыя тавары і інш. Узровень жыцця людзей хаця і павышаўся, але ўсё яшчэ заставаўся нізкім, як і ў іншых рэспубліках СССР. Нягледзячы на гэта, на XVIII з’ездзе партыі (сакавік 1939 г.) было адзначана, што “пастаўленая другім пяцігадовым планам задача павышэння ўзроўню народнага спажывання ў два разы і болей… выканана”. Разам з тым паскораная індустрыялізацыя спрыяла з’яўленню цэлага шэрага сацыяльных праблем. Паскораная ўрбанізацыя, напрыклад, спрыяла змешванню гарадской і сялянскай культур, стваралася спецыфічная культурная атмасфера ў гарадах. Акрамя гэтага, ў гады індустрыялізацыі значна павялічылася колькасць людзей, чыя праца была нізкакваліфікаванай. Гэта, у сваю чаргу, спрыяла росту тэхнічных праблем у вытворчасці. Дзяржава, замест таго, каб прызнаць хібы індустрыялізацыі, адрэагавала на гэта кампаніяй па барацьбе са “шкодніцтвам”. Скажэнне рэчаіснасці, замоўчванне цаны і сродкаў дасягненняў садзейнічалі ўмацаванню дырэктыўнага механізма кіравання і гаспадарання, развіццю культу асобы І. Сталіна. Велізарнае значэнне ў жыцці грамадства БССР, 4/5 насельніцтва якога ў 20 – 30-я гады складала сялянства, мела радыкальнае пераўтварэнне сельскай гаспадаркі. У канцы 20-х гг. ХХ стагоддзя неабходнасць правядзення калектывізацыі, аб’яднання індывідуальных сялянскіх гаспадарак у калектыўныя гаспадаркі тлумачылася неабходнасцю карэннага пераўладкавання сельскай гаспадаркі дзеля павышэння аб’ёма сельскагаспадарчай вытворчасці і змен у аграрнай культуры. Але існавала яшчэ і палітычная мэта: усталяванне кантролю над сялянствам пры дапамозе калгасаў і саўгасаў спрыяла б пашырэнню палітычнага кантроля і, адначасова, дала б магчымасць дзяржаве больш шырока карыстацца рэсурсамі вёскі пры правядзенні індустрыялізацыі. Трэба ўлічваць, што ў Беларусі пад балотамі знаходзілася 16% усёй зямлі, пад лясамі – 25%. Перанаселенасць беларускай вёскі і хранічнае малазямелле сялян патрабавалі пошукаў больш інтэнсіўнага выкарыстання зямельных угоддзяў. Беларускі ўрад ставіў задачу пашырэння апрацоўваемай зямельнай плошчы шляхам ліквідацыі няўдобіц, меліярацыі, пераразмеркавання ўчасткаў. Аднак важна адзначыць, што тэмпы развіцця сельскай гаспадаркі ўсё больш замаруджваліся, а агульная таварнасць яе была нізкая. Дробная гаспадарка мела тэндэнцыю да падзення таварнасці. У пачатку правядзення новай эканамічнай палітыкі савецкая ўлада падтрымлівала гаспадарчыя памкненні сялян, заахвочвала пошук форм калектыўнага гаспадарання на зямлі, прадастаўляла права на зямлю як калектыўным, так і аднаасобным гаспадаркам. Абвешчаная ў Зямельным кодэксе БССР свабода выбару форм землекарыстання захоўвалася ў Беларусі да 1927 года і да таго часу ў Беларусі свабодна развіваліся гаспадаркі як калектыўнага землекарыстання (у формах вытворчай кааперацыі – сельгасарцелей, камун, таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі; у разнастайных прасцейшых формах кааперацыі – крэдытных, забеспячэнскіх, збытавых; у спецыялізаваных відах кааператыўных аб’яднанняў – машынных і конна-машынных, масларобных і сыраварных, жывёлагадоўчых і насенняводчых і г.д.), так і аднаасобнага землекарыстання (двары, хутары і адрубы). Народным камісарыятам земляробства, які з 1921 да 1929 гг. узначальваў Дз. Ф. Прышчэпаў, быў складзены “Пяцігадовы перспектыўны план развіцця лясной і сельскай гаспадарак БССР на 1925 – 1929 гады”. План прадугледжваў стварэнне хутароў і дробных пасёлкаў. У адпаведнасці з гэтым планам было пераселена на хутары і ў дробныя пасёлкі 130 тыс. сялянскіх гаспадарак. У выніку да канца 20-х гадоў хутарская сістэма на Беларусі склала больш за 25% сялянскага землекарыстання. З першых гадоў савецкай улады ствараліся і вытворчыя кааператывы, калектыўныя гаспадаркі. Да пачатку 1927 года ў Беларусі налічвалася каля 400 сельскагаспадарчых арцелей, камун і таварыстваў па сумеснай апрацоўцы зямлі, а таксама 213 саўгасаў. Аднак ва ўмовах Беларусі, пры адсутнасці 130 вялікіх масіваў ворнай зямлі, прыдатнай да апрацоўкі складанай тэхнікай, нізкім узроўні механізацыі, недахопе агранамічных кадраў, стварэнне буйных калгасаў было нерэнтабельным і нязначным. Калгасы разглядаліся ў асноўным як форма арганізацыі бяднейшых пластоў насельніцтва. Ствараліся яны, як правіла, на землях дзяржаўнага фонду. Да кастрычніка 1928 года ў БССР было арганізавана 994 калгасы, у тым ліку 243 нацыянальныя (227 яўрэйскіх, 12 польскіх, 2 латышскія, цыганскі і нават кітайскі – 2 апошніх існавалі ў Віцебскай вобласці). Нягледзячы на актыўную падтрымку дзяржавай калгаснай формы гаспадарання (вызваленне ад арэнднай платы за зямельныя ўгоддзі, прадстаўленне розных падатковых ільгот, забяспячэнне інвентаром, рабочай і прадукцыйнай жывёлай), асноўная маса сялянства, сераднякі, аддавалі перавагу прасцейшым формам кааперацыі, а не калгасам. У 20-я гады назіраўся значны ўздым сялянскай гаспадаркі, які сведчыць аб станоўчых выніках новай эканамічнай палітыкі, эфектыўнасці развіцця розных форм кааперацыі. Менавіта кааператыўны рух дапамог пераадолець голад і разбурэнне пасля грамадзянскай вайны, садзейнічаў аздараўленню фінансавай і эканамічнай сістэмы. Палітыка калектывізацыі сельскай гаспадаркі была распрацавана на XV з’езде ВКП(б) у снежні 1927 года. Першым пяцігадовым планам развіцця народнай гаспадаркі СССР прадугледжвалася да 1933 года ахапіць усімі формамі кааперацыі каля 85% сялянскіх гаспадарак, і толькі 18 – 20% з іх планіравалася арганізаваць у калгасы. Гэта быў напружаны, але разам з тым рэальны, збалансіраваны план. Аднак да таго часу пачаў фарміравацца, а затым атрымаў імклівае развіццё другі варыянт стратэгіі сацыялістычнага будаўніцтва. Быў узяты курс на паскораную калектывізацыю ў яе вышэйшых формах. Гэтым улады імкнуліся вырашыць адразу дзве задачы: у кароткія тэрміны правесці калектывізацыю вёскі і ўзяць у яе сродкі для патрэб індустрыялізацыі і абароны краіны. Пачатак рэалізацыі такога курсу паклаў хлебанарыхтоўчы крызіс, які ўзнік у краіне зімой 1927 – 1928 гг. У сувязі з недаборам збожжавых, скарачэннем дзяржаўных нарыхтовак хлеба стварылася пагроза невыканання планаў індустрыяльнага будаўніцтва, бо пастаўкі прамысловага абсталявання ў краіну залежалі ад экспарту хлеба. Акрамя таго, у гарадах пачаліся перабоі ў забеспячэнні прадуктамі, давялося ўвесці картачную сістэму. Узмацнілася сацыяльная напружанасць у грамадстве. Партыйна-дзяржаўнае кіраўніцтва краіны мела разыходжанні ў пытаннях выхаду з крызісу і перспектывах сацыялістычнага будаўніцтва. І. Сталін разлічваў на злом супраціўлення сялянства шляхам знішчэння яго заможнай часткі – кулацтва. М. Бухарын, А. Рыкаў, М. Томскі бачылі выхад з крызісу ў адмове ад надзвычайных мер, павышэнні закупачных цэн на хлеб, развіцці гандлёва-крэдытных форм кааперацыі. У лістападзе 1929 года М. Бухарын і яго аднадумцы былі адхілены ад палітычнага кіраўніцтва, іх погляды кваліфікаваліся як праява “правага ўхілу” ў партыі, як уступка кулацтву. У Беларусі ў падтрыманні палітыкі “правага ўхілу” быў абвінавачаны наркам земляробства Дз. Прышчэпаў, старшыня ЦВК БССР А. Чарвякоў і інш. Барацьба з “правым ухілам” суправаджалася фарсіраваннем калектывізацыі. 7 лістапада 1929 года ў газеце “Правда” з’явіўся артыкул І. Сталіна “Год вялікага пералому”. У ім сцвярджалася, што ў калгасы быццам ужо пайшлі асноўныя, серадняцкія масы насельніцтва, што ў сацыялістычнай перабудове гаспадаркі ўжо атрымана “рашаючая перамога”, хаця на самой справе ў калгасах тады налічвалася 6 – 7% сялянскіх гаспадарак. Перамагла палітычная лінія на суцэльную калектывізацыю. У канцы 20 – пачатку 30-х гадоў перабудова вёскі згубіла сувязь з паступовым кааперыраваннем на аснове добраахвотнага аб’яднання гаспадарак і ператварылася ў прымусовую калектывізацыю. Пачалася гонка за “тэмпамі”. Масавая калектывізацыя выклікала супраціўленне кулацтва. У гэтых умовах партыя перайшла ад палітыкі абмежавання і выцяснення кулацтва да палітыкі ліквідацыі кулацтва як класа на аснове суцэльнай калектывізацыі. 5 студзеня 1930 года ЦК ВКП(б) прыняў пастанову “Аб тэмпе калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву”, у якой тэрміны завяршэння калектывізацыі былі рэзка скарочаны, умацавана новая палітыка ў адносінах да кулака. На Беларусі меркавалася завяршыць калектывізацыю да 1933 года. Аднак першы сакратар ЦК КП(б) Б К. Гей патрабаваў завяршыць суцэльную калектывізацыю сельскай гаспадаркі рэспублікі да 1931 года. У хуткім часе і гэтыя тэрміны былі перагледжаны: у лютым 1930 года прынята рашэнне абагуліць 70 – 80% сялянскіх гаспадарак, гэта значыць, у асноўным завяршыць калектывізацыю за паўгода. Разгарнулася кампанія па фарсіраванню суцэльнай калектывізацыі і ліквідацыі кулацтва як класа, якая праходзіла ў абставінах адміністрацыйнага націску, пошуку і выкрыцця “ворагаў”, прымусу і раскулачвання серадняка, закрыцця цэркваў, рынкаў. Для паскарэння тэмпаў арганізацыі калгасаў у вёску былі накіраваны ўпаўнаважаныя камуністы і рабочыя- дваццаціпяцітысячнікі, у тым ліку прысланыя з прамысловых цэнтраў РСФСР. Частка з іх, не ведаючы вёскі і патрэб сялян, чыніла самавольствы. Таварыствы па сумеснай апрацоўцы зямлі ў адміністрацыйным парадку пераводзіліся на статуты арцелей. “Раскулачваць” пачалі не толькі кулакоў, але часам і сераднякоў, якія не хацелі ўступаць у калгасы. У Беларусі было “раскулачана” каля 24 тысяч сялянскіх сем’яў. Усё нажытае селянінам, уключаючы жыллёвыя пабудовы, пры гэтым пераходзіла ва ўласнасць калгасаў. Прымусовыя меры давалі свае вынікі. Калі ў студзені 1930 года ў калгасы ўступіла 20,9% сялянскіх двароў, то да сакавіка таго ж года – 58%. Галоўным вынікам насілля пры стварэнні калгасаў стала масавая незадаволенасць палітыкай партыі, адкрыты пратэст сялян, аж да ўзброеных выступленняў. Толькі ў Беларусі, паводле няпоўных даных, у 1930 годзе 132 адбылося больш за 500 сялянскіх выступленняў. У краіне склалася надзвычай вострая палітычная сітуацыя. Рэзкае абвастрэнне барацьбы ў вёсцы прымусіла кіраўніцтва краіны і рэспублікі адступіць ад грубых метадаў абагулення сялянскіх гаспадарак. У сакавіку 1930 года ЦК ВКП(б) прыняў спецыяльную пастанову “Аб барацьбе са скрыўленнямі партыйнай лініі ў калгасным руху”. Адступленне ў сакавіку 1930 года было вымушаным ходам, які аслабіў напружанасць у вёсцы і даў магчымасць весці калгаснае будаўніцтва толькі на добраахвотнай аснове, засяродзіць увагу на арганізацыйна-гаспадарчым умацаванні калгасаў. Аднак увосень пачалася новая хваля калектывізацыі. Нягледзячы на відавочнасць дапушчаных пралікаў і памылак, ХІІІ з’езд Кампартыі Беларусі (30 мая – 12 чэрвеня 1930 г.) прызнаў палітычную і арганізацыйна-практычную работу ЦК КП(б) Б правільнай і даў устаноўку на аднаўленне і фарсіраванае развіццё калгасаў. У верасні 1931 года Бюро ЦК КП(б)Б прыняло рашэнне аб завяршэнні да вясны 1932 года суцэльнай калектывізацыі ў рэспубліцы. Ізноў аднавіліся “штурм”, пагоня за “тэмпамі”, прымусовае абагуленне, раскулачванне. Метады, якімі ажыццяўлялася калектывізацыя вёскі, абагуленне сялянскіх гаспадарак, прывялі да таго, што вясной 1932 года замест суцэльнай калектывізацыі адбыўся чарговы масавы выхад сялян з калгасаў. Толькі за 2 – 3 месяцы распаліся 1002 калгасы, з якіх выйшла больш за 55 тыс. сялянскіх гаспадарак. У канцы першай пяцігодкі ў рэспубліцы налічвалася прыкладна 9 тыс. калгасаў, якія аб’ядноўвалі 43% сялянскіх гаспадарак. Па краіне была ў асноўным завершана калектывізацыя: 200 тыс. калгасаў ахапілі 60% сялянскіх гаспадарак. Фарсіраваная калектывізацыя, раскулачванне часткі сялянства адмоўна адбіліся на вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі. У 1932 годзе агульны аб’ём вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў рэспубліцы знізіўся ў параўнанні з 1928 годам на 26%, а вытворчасць прадукцыі жывёлагадоўлі ў цэлым па краіне ўпала да 65% ў параўнанні з 1913 годам. Разам з тым у краіне рэзка ўзраслі дзяржаўныя нарыхтоўкі прадукцыі. У выніку дапушчаных памылак у эканамічнай палітыцы ў 1932 – 1933 гг. частку, пераважна паўднёвую, тэрыторыі Беларусі ахапіў голад. Знаходзячыся ў безвыходным становішчы, людзі, асабліва жанчыны, спрабавалі зразаць на калгасных палетках каласкі, вынесці зерне ў кішэнях, за пазухай. Аднак 7 жніўня 1932 года быў выдадзены Закон аб ахове сацыялістычнай уласнасці (“закон аб пяці каласках”, як называлі яго ў народзе), паводле якога за такія крадзяжы ўводзілася судовая адказнасць. Праўда, праз некалькі гадоў гэты Закон быў адменены. Да канца 30-х гадоў калектывізацыя ў Беларусі была завершана, кулацтва як клас ліквідаваны. У 1937 годзе калгасы аб’ядноўвалі 680 тыс. сялянскіх двароў ці 87,5% іх агульнай колькасці. Абагуленыя палеткі склалі 96% усёй пасяўной плошчы рэспублікі. Пасля завяршэння калектывізацыі і прыняцця Канстытуцыі СССР 1936 года былым кулакам ствараліся магчымасці стаць раўнапраўнымі працаўнікамі грамадства, давалася права ўдзельнічаць у грамадскім і палітычным жыцці краіны. У другой палове 30-х гадоў кіраўніцтва краіны прымала захады для ўмацавання калгасаў у арганізацыйна-гаспадарчых адносінах. Наладжвалася кіраванне калгасна-саўгаснай вытворчасцю, умацоўвалася дысцыпліна працы, фарміраваліся брыгады і звенні. Амаль у кожным калгасе былі створаны жывёлагадоўчыя фермы. Буйная калгасна-саўгасная вытворчасць давала магчымасці выкарыстання трактароў, камбайнаў, іншай сельскагаспадарчай тэхнікі. Калі ў 1930 годзе на Беларусі дзейнічала адна (Койданаўская) МТС, то ў 1937 годзе – 200. Агульная колькасць трактароў дасягнула 8,2 тыс. адзінак. Далейшае ўмацаванне калгасаў суправаджалася адступленнямі ад законнасці, парушэннямі калгаснай дэмакратыі. З 1933 года палітаддзелы пры МТС “выкрылі” і выключылі з калгасаў 2700 “кулакоў-шкоднікаў”. У жніўні – верасні 1934 года пачалося наступленне на аднаасобнікаў. Для іх у параўнанні з калгасамі былі значна павялічаны нормы абавязковых паставак прадукцыі і ўведзены аднаразовы падатак. У 1938 – 1939 гг. праведзена ліквідацыя хутароў. Ліквідацыя хутароў працягвалася і пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР, да самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Складвалася сістэма дырэктыўнага планіравання і адміністрацыйна- бюракратычнага кіравання калгасамі з боку партыйна-дзяржаўнага апарату. Нормай стала частая змена кіраўнікоў гаспадарак. Пачынаючы з 1933 года, калгасы выконвалі абавязковыя пастаўкі дзяржаве прадукцыі па цэнах, якія былі значна ніжэйшымі за рыначныя. Бюракратычна-камандная сістэма кіравання калгасамі, якая склалася ў 20 – 30-я гады, нягледзячы на істотныя змены 50 – 80-х гадоў, у многім захавалася да нашых дзён. 9.4. Усталяванне камандна-адміністратыўнай сістэмы ў СССР, у тым ліку і ў БССР Асноўныя падзеі грамадска-палітычнага жыцця БССР у канцы 20-х – 30-я гг. ХХ стагоддзя былі звязаны са спыненнем новай эканамічнай палітыкі і беларусізацыі, разгортваннем палітычных рэпрэсій і абвінавачванняў. У гэты перыяд палітычныя змены спалучаліся з правядзеннем індустрыялізацыі, калектывізацыі, «культурнай рэвалюцыі». На той момант СССР з’яўляўся адзінай сацыялістычнай краінай у свеце, што абумовіла імкненні яго кіраўніцтва цэнтралізаваць уладу і паскораным чынам ажыццявіць усе змены, каб захаваць сацыялістычны лад пры апоры на ўласныя сілы. У 1924 годзе памёр першы кіраўнік Савецкай дзяржавы У. Ленін і пасля ўнутрыпартыйнай барацьбы да ўлады ў партыі і грамадстве прыйшоў І. Сталін. З яго прыходам да ўлады звязана ўсталяванне камандна- адміністрацыйнай сістэмы кіравання, у рамкай якой дзяржава ажыццяўляла поўны (татальны) кантроль за ўсімі сферамі жыцця грамадства. 134 Паступова камуністычная партыя страціла рысы грамадскай арганізацыі і стала своеасаблівай часткай дзяржаўных структур: партыйныя мерапрыемствы фінансіраваліся з дзяржаўнага бюджэту, пастановы партыйных органаў былі абавязковыя для ўсіх дзяржаўных устаноў, а камуністычная ідэалогія (сістэма поглядаў, пры якой абвяшчаўся класавы падыход у будаўніцтве новага сацыялістычнага ладу, звязаны з тэорыяй аб абвастрэнні класавай барацьбы па меры руху да сацыялізму) стала афіцыйнай. Барацьбой з іншадумствам, да якога далучалі любую нязгоду з афіцыйна вызначаным кірункам грамадскага развіцця, займаліся спецслужбы. Пачынаючы з 20-х гадоў, як у цэлым па СССР, так і ў Беларусі сфарміраваўся своеасаблівы рэпрэсіўны механізм, які ўключаў у сябе як заканадаўчую базу, так і сістэму судовых і пазасудовых органаў і выпраўленча-працоўных лагераў (ГУЛАГ). З 1929 года "справы" класавых ворагаў сталі разглядваць так званыя "тройкі" (першы сакратар райкама, старшыня райвыканкама і начальнік мясцовага аддзялення ГПУ). Справы разглядаліся без пракурора і адваката. Абскарджанне прысудаў і памілаванне не дапушчаліся. Прысуд да вышэйшай меры пакарання выконваўся без пра- маруджвання. Ужо ў першай палове 30-х гадоў прайшло фактычнае адзяржаўленне грамадскіх арганізацый. Дазваляліся толькі тыя, якія ў сваіх статутах прадугледжвалі дапамогу дзяржаве ў усталяванні сацыялізму. Кіраўнікі буйных арганізацый падбіраліся партыйнымі органамі, уваходзілі ў партыйна-дзяржаўны наменклатурны спіс. Уніфікацыя грамадскіх арганізацый у БССР праходзіла адначасова з астатнімі рэспублікамі СССР (напрыклад, у 1932 годзе быў створаны Саюз пісьменнікаў БССР, падпарадкаваны дзяржаве). Важнае значэнне ў грамадска-палітычным жыцці надавалася прафсаюзным арганізацыям. У лістападзе 1940 года у склад прафсаюзаў уваходзіла амаль 650 тыс. чалавек. Адбываўся рост камсамольскіх арганізацый у гарадах і вёсках (к пачатку 1941 года ў БССР налічвалася 263 тысячы камсамольцаў). Грамадзяне БССР не мелі права свабодна мяняць месца свайго жыхарства (у 1932 годзе была ўведзеная прапіска). Выезд за межы СССР, часткай якога з’яўлялася Беларусь, для большасці грамадзян да пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя фактычна забараняўся. У СССР і БССР у гэтыя гады ўсталяваўся «культ асобы», панаваў прынцып падначалення цэнтральнай уладзе. Органы ўлады дзейнічалі толькі адміністрацыйна-каманднымі метадамі кіравання У гэты час пачалося ўзвялічванне ролі аднаго чалавека, прыпісванне яму вызначальнага ўплыву на ход гістарычных падзей. У гэтых умовах Саветы, грамадскія арганізацыі, нізавыя органы самой партыі страчвалі сваё значэнне. У той жа час павялічылася роля Народнага камісарыята ўнутраных спраў, які стаў выкарыстоўвацца для распраў з тымі, чыя пазіцыя процістаяла ці не супадала з афіцыйнай. Партыйная і савецкая эліта ў гады кіравання Сталіна перыядычна змянялася, час ад часу адбываліся, напрыклад, партыйныя “чысткі”: пасля правядзення такой “чысткі” на працягу 1933 года колькасць камуністаў у КПБ(б) скарацілася з 65034 чалавек да 37909 чалавек. Падчас абмену і праверкі партдакументаў у 1935 – 1936 гадах з партыі было выключана каля паловы яе складу. Партыйныя чысткі і змены ў апараце партыі абумовілі, у тым ліку, не вельмі высокі адукацыйны узровень партыйнай эліты, больш 70% сакратароў гаркамаў і райкамаў партыі ў канцы 30-х – пачатку 40-х гг. ХХ стагоддзя мелі толькі пачатковую адукацыю, што таксама садзейнічала ўсталяванню культу адной асобы. Амаль з першых месяцаў існавання савецкай дзяржавы пачаліся рэпрэсіі. У 1917 – 1921 гадах яны былі накіраваныя галоўным чынам супраць «класавых ворагаў», якія вызначаліся паводле сацыяльнага стану ці партыйнай прыналежнасці. У 30-я гады ХХ стагоддзя накіраванасць рэпрэсій некалькі змянілася, яны закранулі, у тым ліку, і эліту новага грамадства. Пікам рэпрэсій стаў 1937 год. У гэты час была пушчана ў ход версія аб тым, што ў Беларусі дзейнічае разгалінаванае антысавецкае падполле, нацыянал- фашысцкая арганізацыя на чале з кіраўнікамі рэспублікі М. Гікалам, А. Чарвяковым, М. Галадзедам, у выніку пачаліся шматлікія арышты. У канцы 30-х гг. пачалася "чыстка" і сярод супрацоўнікаў АДПУ – НКУС. У 1939 годзе быў асуджаны да вышэйшай меры пакарання шэраг супрацоўнікоў Наркамата ўнутраных спраў БССР, у тым ліку пяць старшынь ОДПУ – НКУС Беларусі, у тым ліку Б. Берман, А. Наседкін, некаторыя іх намеснікі. На духоўным развіцці беларусаў негатыўна адбіўся жорсткі дзяржаўна- партыйны кантроль за дзейнасцю творчай інтэлігенцыі. У БССР рэпрэсіі закранулі і частку дзеячаў навукі і культуры, якіх з канца 20-х гадоў сталі абвінавачваць у нацыянал-дэмакратызме. Толькі па справе "Саюза вызвален- ня Беларусі" у 1930 годзе было арыштавана 108 чалавек, у тым ліку В. Ластоўскі, Дз. Прышчэпаў, А. Смоліч, М. Гарэцкі і інш. У 1930 годзе зрабіў спробу самагубства Янка Купала, які ў перадсмяротным лісце адзначыў, што «лепш смерць фізічная, чым палітычная». У 1933 годзе ў БССР была "выкрыта" яшчэ адна нацдэмаўская арганізацыя – "Беларускі нацыянальны цэнтр".затым – “Працоўная сялянская партыя” – беларускі філіял (арыштавана 59 чалавек), – Прампартыя – беларускі філіял (30 чалавек), – саюзнае бюро РСДРП – меньшавікоў (30 чалавек), – “Партыя вызвалення сялян” (110 чалавек) і інш. Былі рэпрэсіраваны 826 чалавек, якія пражывалі на тэрыторыі БССР і праходзілі па спісу ўдзельнікаў беларускага нацыянальнага руху 1917 – 1924 гг. Больш паловы свайго складу ў 30-я гады пазбавіўся ў выніку рэпрэсій Саюз пісьменнікаў Беларусі. У гэты перыяд былі рэпрэсіраваны 26 акадэмікаў і 6 членаў-карэспандэнтаў Акадэміі Навук БССР. У 1937 – 1938 гадах праводзілася масавая акцыя «па выкрыцці» польскіх, нямецкіх і латышскіх «шпіёнаў». Было арыштавана каля 23,5 тысяч чалавек, больш як 21 тысяча з іх расстраляна. Рэпрэсіі 1938 года закранулі ўсе пласты грамадст- 136 ва, у тым ліку і арганізатараў гэтых рэпрэсій. На пачатак 2001 года ў Рэспубліцы Беларусь было рэабілітавана звыш 200 тыс. рэпрэсіраваных гра- мадзян). У 1937 годзе была прынята Канстытуцыя БССР. У ёй быў замацаваны шэраг дэмакратычных правоў і свабод, у тым ліку права выбіраць і быць вы- браным у дзяржаўныя органы ўлады. Канстытуцыя 1937 года вызначала вы- шэйшым органам улады Вярхоўны Савет. Але на самай справе ва ўмовах існавання аднапартыйнай палітычнай сістэмы быць выбраным у Вярхоўны і мясцовыя Саветы дэпутатаў працоўных маглі па падрыхтаваных спісах толькі члены камуністычнай партыі або беспартыйныя, якія падтрымлівалі палітыку адзінай існуючай партыі. У ходзе выбараў у Вярхоўны Савет СССР, якія адбыліся 12 снежня 1937 года, на выбарчыя ўчасткі ў БССР з’явіліся 97,4% выбаршчыкаў. Такі высокі працэнт удзельнікаў выбараў гаворыць аб магчымасці партыйных і дзяржаўных органаў мабілізаваць насельніцтва, для якога прыход на выбары з’яўляўся спосабам дэманстравання лаяльнасці да існуючага парадку. У міжваенны перыяд СССР лідзіраваў сярод іншых краін па колькасці сацыяльных праграм і развіццю сферы сацыяльнага забеспячэння. Масавая падтрымка ўлады савецкімі грамадзянамі, з’яўленне культу асобы Сталіна былі звязаны з развіццём сацыяльнага забеспячэння, пэўным эканамічным ростам (у 1935 году была адмененая картачная сістэма), павялічэннем магчымасцяў для сацыяльнай мабільнасці (падчас сталінскай мадэрнізацыі шматлікія савецкія грамадзяне атрымалі магчымасць змяніць свой сацыяльны статус). У рэспубліцы, як у СССР у цэлым, быў пабудаваны дзяржаўны лад, пры якім забяспечваўся стабільны жыццёвы ўзровень простых людзей за кошт выкарыстання іх працоўнага энтузіязму, а таксама жорсткай вытворчай дысцыпліны. Рэпрэсіі спалучаліся з верай людзей у правільнасць выбранага курсу і беспамылковасць палітыкі I. Сталіна. Глава 10. Беларусь у гады Другой сусветнай вайны 10.1. Міжнароднае становішча напярэдадні і ў пачатку другой сусвет- най вайны. Уваходжанне Заходняй Беларусі ў склад СССР10.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуа- цыйныя мерапрыемствы 10.3. Акупацыйны рэжым, яго формы і метады 10.4. Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі 10.5. Аперацыя “Баграціён”. Вызваленне тэрыторыі БССР 10.1. Міжнародная сітуацыя напярэдадні і ў пачатку Другой сус- ветнай вайны. Уваходжанне Заходняй Беларусі ў склад СССР Канец 30-х гадоў XX ст. быў адзначаны рэзкім пагаршэннем міжнароднага становішча. Германія не ўтойвала сваіх захопніцкіх планаў і рыхтавалася да будучай вайны, яна правяла мілітарызацыю сваёй эканомікі і ўсяго грамадства. У сакавіку 1938 года адбыўся аншлюс Аўстрыі – яе тэры- торыя "добраахвотна" ўвайшла ў склад Германіі. Услед за гэтым, у верасні 1938 года, Гітлер запатрабаваў перадаць рэйху Судзецкую вобласць – рэгіён Чэхаславацкай дзяржавы, дзе пражывала 3,3 млн. немцаў (усё насельніцтва Чэхаславакіі складала тады 11 мільёнаў). Краіны Заходняй Еўропы (Англія і Францыя) занялі пазіцыю "супакаення агрэсара". Яны не жадалі пачынаць ваенныя дзеянні, думалі, што уступкамі змогуць накіраваць Германію на Ус- ход і падштурхнуць яе да вайны з СССР. Таму пры пасрэдніцтве Італіі ў Мюнхене была праведзена канферэнцыя, на якой прысутнічалі кіраўнікі ча- тырох дзяржаў: Германіі, Італіі, Англіі і Францыі. На гэтай канферэнцыі без удзелу Чэхаславакіі было прынята рашэнне перадаць Судзеты Германіі. Фак- тычна гэта азначала крах Версальска-Вашынгтонскай сістэмы, бо Францыя і Англія выступалі гарантамі недатыкальнасці малых краін, якія ўзніклі пасля першай сусветнай вайны ў Еўропе. У сакавіку 1939 года астатняя частка Чэхаславакіі была захоплена Германіяй, Багемія і Маравія былі пераўтвораныя ў пратэктараты ў складзе рэйха, а Славакія стала асобнай дзяржавай, цалкам падпарадкаванай нацысцкай Германіі. Наступным стала польскае пытанне. Германія патрабавала вярнуць ёй горад Данцыг (Гданьск) разам з так званым "Данцыгскім калідорам" – вузкай палоскай зямлі, якая далучала Польшчу да мора і абасабляла цэнтральную частку Германіі ад Усходняй Прусіі. Англія і Францыя бачылі, што пагроза ваеннага канфлікту нарастае, таму заявілі аб прадстаўленні гарантый незалежнасці Польшчы, Румыніі, Грэцыі, Турцыі, якім пагражала нацысцкая агрэсія. Таксама лідэры Еўропы прынялі прапанову СССР пачаць палітычныя і ваенныя перамовы ў мэтах за- ключэння дамоўленасцяў у выпадку нападу Германіі. Аднак гэта быў усяго толькі палітычны манеўр, каб пацягнуць час і не даць савецкаму ўраду магчымасці засцерагчы сябе ад нападу якім-небудзь іншым сродкам. 138 Становішча СССР у такіх умовах было няпростым. Яшчэ з 1933 года савецкае кіраўніцтва паслядоўна выказвалася за стварэнне ў Еўропе сістэмы калектыўнай бяспекі, аднак гэта не было да спадобы Вялікабрытаніі і Францыі, якія жадалі сутыкнуць Германію і СССР і пры гэтым застацца ўбаку, каб затым скарыстацца вынікам перамогі знясіленай дзяржавы. З іншага боку, нямецкае кіраўніцтва настойліва шукала збліжэння з СССР, бо яшчэ з часоў Веймарскай рэспублікі паміж краінамі існавала ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва, у першую чаргу ў ваеннай і эканамічнай сферах. Таму ў мо- мант найбольшага напружання сітуацыі, калі стала відавочным нежаданне Англіі і Францыі сапраўды дамоўленасць, якая магла бы засцерагчы СССР ад агрэсіі, савецкі ўрад па ініцыятыве Германіі 23 жніўня 1939 г. падпісаў пакт аб ненападзе з Германіяй – "Пакт Молатава - Рыбентропа". Сам па сабе пакт з'яўляўся адкрытым афіцыйным дакументам, апублікаваным у друку, і не насіў выключнага характару. Аднак да пакта прыкладаліся сакрэтныя пра- таколы, аб якіх шырокая грамадскасць пазнала толькі праз дзесяткі гадоў пасля вайны. Паводле гэтых пратаколаў усталёўвалася мяжа сфер уплыву Германіі і СССР. Да сферы інтарэсаў Савецкага Саюза адносіліся памежныя з Фінляндыяй тэрыторыі ў раёне Ленінграда, Прыбалтыка, усходняя тэрыто- рыя Польскай дзяржавы (фактычна, землі Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны), Бесарабія. Вызначэнне сферы ўплыву СССР ў Беларусі прайшло па так званай “Лініі Керзана” – гэтая мяжа была прапанавана яшчэ ў гады пер- шай сусветнай вайны і вызначала этнічныя раёны пражывання беларусаў на памежжы з этнічнымі польскімі раёнамі. 1 верасня 1939 года гітлераўская Германія напала на Польшчу. 3 верас- ня Францыя і Англія абвясцілі вайну Германіі. Пачалася другая сусветная вайна. Нягледзячы на мужнае супраціўленне польскага войска ў Гдыні, Модліне, Варшаве, Польшча не змагла супрацьстаяць добра ўзброеным арміям гітлераўскага рэйха. Да сярэдзіны верасня германскія войскі занялі амаль усе стратэгічныя цэнтры Польшчы, 14 верасня ўзялі ў аблогу Брэст, 15 верасня паў Беласток. Апошнім цэнтрам супраціўлення заставалася Вар- шава. Польскае палітычнае кіраўніцтва вымушана было пакінуць краіну, спачатку яно выехала ў Румынію, а потым – у Велікабрытанію. Лёс Польшчы быў прадвызначаны. Англія і Францыя, якія былі звязаны з ёй дамоўленасцямі аб ваеннай дапамозе ў выпадку агрэсіі, абвясцілі вайну Германіі, аднак ніякіх ваенных дзеянняў не пачалі і фактычна аддалі Польш- чу Гітлеру. Гэта было здрадніцтвам. Савецкае кіраўніцтва не збіралася моўчкі пазіраць на развіццё сітуацыі ў Польшчы і пачало падрыхтоўку да ваенных дзеянняў. 7 верасня 1939 года ў заходніх ваенных акругах пачалася патаемная мабілізацыя пад выглядам "вялікіх вучэбных збораў". 11 верасня на базе Беларускай асобнай ваеннай акругі (БАВА) быў створаны Беларускі фронт (камандуючы М. Кавалёў), а на базе Кіеўскай асобай ваеннай акругі – Украінскі фронт (камандуючы С. Цімашэнка). Як вядома, франты ствараюцца толькі ва ўмовах вайны. Начальнік Генеральнага Штаба Чырвонай Арміі Б. Шапашнікаў выдаў загад, дзе патрабаваў да 11 верасня 1939 года таемна падрыхтаваць войскі і быць гатовымі да наступлення, каб маланкавым ударам разграміць войскі саперніка, што будуць супрацьстаяць Чырвонай Арміі. Савецкая падрыхтоўка да ваенных дзеянняў суправаджалася моцным дыпламатычным ціскам з боку Германіі, якая праз сваё міністэрства замеж- ных спраў падштурхоўвала СССР да ваенных дзеянняў супраць Польшчы. Для Гітлера было неабходна, каб СССР не стаў на бок Англіі і Францыі і не ўтварыў з імі антыгерманскую кааліцыю. Лепей усяго было б уцягнуць Савецкі Саюз у вайну і прадставіць яго ў якасці агрэсара. Аднак І. Сталін і яго акружэнне таксама разумелі тайныя матывы германскай дыпламатыі, пагэтаму адцягвалі ваенную акцыю да прыдатнага часу і стваралі ідэалагічны падмурак для ўваходу ў Польшчу, які б мог задаволіць міжнароднае грамадства. 14 верасня 1939 года газета "Праўда" змясціла падрыхтаваны А.А. Жданавым артыкул, у якім галоўнай прычынай паражэння Польшчы называўся прыгнёт нацыянальных меншасцяў (украінцаў і беларусаў). Гэты артыкул стаў праграмным дакументам савецкай прапаганды па абгрунтаван- ню дзеянняў у адносінах да Польшчы. Савецкае кіраўніцтва заклікала войскі Чырвонай Арміі "узяць пад сваю абарону насельніцтва Заходняй Украіны і Заходняй Беларусі" (з радыёвыступлення В.М. Молатава 17 верасня 1939 г.). Раніцай 17 верасня 1939 г. савецкія войскі перайшлі польскую мяжу. У баявым загадзе № 1 Беларускага фронту адзначалася, што галоўным сілам польскага войска нанесена паражэнне германскімі войскамі, і ставілася зада- ча "садзейнічаць паўстаўшым працоўным і сялянам Беларусі і Польшчы ў звяржэнні іга памешчыкаў і капіталістаў і не дапусціць захопу тэрыторыі За- ходняй Беларусі Германіяй". Беларускі фронт налічваў больш за 200 тыс. салдат і афіцэраў. Яму процістаяла 45 тыс. польскіх ваенных. Для палякаў умяшанне СССР было нечаканым. Польскае ваеннае кіраўніцтва не мела магчымасці аказаць узброенае супраціўленне і аддало за- гад: "З Саветамі баявых дзеянняў не вясці". Тым не менш, у асобных месцах адбываліся сур'ёзныя баі, у якіх страты панеслі і той, і другі бок. Напрыклад, каля Гродна савецкія войскі страцілі 16 танкаў, 47 чалавек забітымі і 156 параненымі. Агульныя страты Беларускага фронту склалі 316 чал. забітымі і 642 параненымі, а агульныя страты Чырвонай Арміі – 1475 чалавек забітымі. У другой палове верасня ўсходнія вобласці Польшчы былі заняты Чыр- вонай Арміяй. У некаторых населенных пунктах мяжа, вызначаная ў сакрэт- ным пратаколе да пакта 23 жніўня, была парушана германскімі войскамі, але пасля перамоў савецкіх і нямецкіх прадстаўнікоў усё было прыведзена ў ад- паведнасць з папярэднімі пагадненнямі. У Брэсце адбыўся шырока вядомы цяпер сумесны парад савецкіх і германскіх войскаў, які прымалі генерал Г. Гудэрыян і камбрыг С. Крывашэін. 28 верасня 1939 года ў Маскве, пасля перамоў І. Сталіна і В. Молатава з нямецкім міністрам І. фон Рыбентропам, была падпісана савецка- 140 германская дамова аб сяброўстве і мяжы. У адпаведнасці з ёй былі зменены межы сфер уплыву, якія былі вызначаны раней пактам ад 23 жніўня 1939 года: Літва ўваходзіла ў сферу ўплыву СССР у абмен на Люблінскае і частку Варшаўскага ваяводстваў, якія перадаваліся Германіі. Польшча знікла з карты Еўропы. Польскі ўрад Сікорскага, які быў створаны 30 верасня 1939 года ў Лондане (ужо пасля падпісання савецка-германскай дамовы), абвясціў гэта чацвёртым падзелам Рэчы Паспалітай і адмовіўся прызнаць за- коннасць гэтага акта, заклікаўшы палякаў і іх саюзнікаў да барацьбы за аднаўленне Польскай дзяржавы ў межах да 1 верасня 1939 года. 10 кастрычніка 1939 года, згодна з рашэннем урада СССР, Літва атры- мала Вільню і Віленскае ваяводства, а летам 1940 года – яшчэ некалькі раёнаў Заходняй Беларусі. Большасць сялян, рабочых, рамеснікаў, беларускай інтэлігенцыі Заход- няй Беларусі сустракала Чырвоную Армію як вызваліцельніцу. Аднак пар- тыйнае кіраўніцтва не мела да іх даверу, таму вырашыла на дзяржаўныя і партыйныя пасады ў мясцовай адміністрацыі прызначыць спецыялістаў з іншых рэгіёнаў СССР. 20 верасня 1939 года ЦК кампартыі Беларусі склаў спісы прадстаўнікоў для часовага кіраўніцтва, былі падабраны на адказныя пасады партыйныя, савецкія і гаспадарчыя кадры. Усяго да 10 кастрычніка 1940 года ў Беластоцкую вобласць было накіравана 12 396 чалавек, Брэсцкую – 5 989 чалавек. Ва ўсіх гарадах і паветах былі створаны часовыя ўправы, у вёсках – сялянскія камітэты з мясцовых актывістаў, прадстаўнікоў Чырвонай Арміі і накіраваных з усходніх раёнаў камуністаў і камсамольцаў. Яны наладжвалі працу прадпрыемстваў, займаліся арганізацыяй медыцынскага абслугоўвання насельніцтва, стваралі сістэму савецкай адукацыі. 1 кастрычніка 1939 года Палітбюро ЦК УКП(б) прыняло пастанову “Пытанні Заходняй Беларусі і Заходняй Украіны”, у якім абавязала склікаць Украінскі і Беларускі Народныя сходы. 22 кастрычніка 1939 года ў Заходняй Беларусі былі праведзены выбары ў Народны сход (выбрана 929 дэпутатаў). Фактычна ад гэтых выбараў былі адхілены варожыя савецкай уладзе колы, таму асноўную масу дэлегатаў склалі прадстаўнікі былых КПЗБ і камсамоль- скай арганізацыі Заходняй Беларусі, збяднелага сялянства, пралетарыяту. Па нацыянальным складзе асноўная маса дэпутатаў (621 чалавек) былі беларусамі, на другім месцы – палякі (127 чал.), на трэцім – украінцы (53 чал.), рускія – усяго 43 чалавека, таксама налічвалася невялікая колькасць прадстаўнікоў іншых нацыянальнасцяў. 28 – 30 кастрычніка ў Беластоку адбыўся Народны сход Заходняй Беларусі. Ён прыняў дэкларацыю аб устанаўленні савецкай улады на ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі, аб канфіскацыі памешчыцкіх зямель, нацыяналізацыі банкаў і буйной прамысловасці, аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад СССР і БССР, абраў паўнамоцную камісію, якая павінна была перадаць Вярхоўным Саветам СССР і БССР яго рашэнні. 2 лістапада 1939 года сесія Вярхоўнага Савета СССР і 12 лістапада сесія Вярхоўнага Са- вета БССР прынялі законы аб далучэнні Заходняй Беларусі да СССР і ўз’яднанні яе з БССР. У выніку гэтага тэрыторыя БССР павялічылася са 125,5 тыс. кв. км да 225,7 тыс. кв. км, а колькасць насельніцтва ўзрасла ў 2 разы і склала 10 200 000 чалавек. У снежні 1939 – студзені 1940 гг. быў праведзены новы адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел, створаны Баранавіцкая, Беластоцкая, Брэсцкая, Вілейская і Пінская вобласці і 101 раён. У лютым – сакавіку 1940 года былі заснаваны адпаведныя партыйныя і камсамольскія арганізацыі, мясцовыя органы ўлады. Паўсюдна пачаліся сацыялістычныя пераўтварэнні. У лістападзе – снежні 1939 года былі нацыяналізаваны не толькі буй- ныя і сярэднія прадпрыемствы, але і частка дробных, аднак гэта не супадала з рашэннямі Народнага Сходу Заходняй Беларусі. Аднаўляліся і рэканструіраваліся прамысловыя прадпрыемствы, будаваліся новыя фабрыкі і заводы. Да канца 1940 года ў Заходняй Беларусі дзейнічалі 392 прамысло- вых прадпрыемстваў, на якіх было занята каля 40 тысяч чалавек. Аб’ём пра- мысловай прадукцыі, у параўнанні з 1938 годам, вырас у 2 разы. Да вайны было створана 1115 калгасаў, якія аб'ядноўвалі 6,7% гаспадарак і 7,8% усёй зямлі. У адносінах да кулацтва праводзілася палітыка абмежавання яго ў маёмасных і палітычных правах. З раду раёнаў заходніх абласцей Беларусі органамі НКУС была выселена частка заможнага сялянства. У красавіку 1941 года былі ўсталяваны нормы землекарыстання на сям’ю ў памеры 10, 12, 15 гектараў зямлі ў залежнасці ад мясцовых умоў. У заходніх абласцях была створана савецкая сістэма сацыяльнага за- беспячэння, уведзена бясплатнае медыцынскае абслугоўванне насельніцтва, адчынена шмат паліклінік, шпіталяў. У 1940/41 вучэбным годзе дзейнічалі 5958 агульнаадукацыйных школ, 5 інстытутаў, 25 сярэдніх спецыяльных на- вучальных устаноў. Працавалі 5 драмтэатраў, 100 кінатэатраў, 92 дамы куль- туры, 220 бібліятэк. У беларускую савецкую літаратуру прыйшлі новыя людзі: П. Пястрак, М. Танк, У. Таўлай і інш. Адначасова з мерапрыемствамі па пашырэнню сацыяльнай базы новай улады пачалася барацьба з “ворагамі народа". У канцы верасня 1939 года былі арыштаваны, а затым рэпрэсіраваны шэраг беларускіх дзеячаў нацыя- нальна-вызваленчага руху – А. Луцкевіч, У. Багдановіч, А. Станкевіч, Я. Пазняк і інш. Паводле сакрэтнай пастановы НКУС СССР з Заходняй Беларусі высяленню падлягалі працаўнікі лясной аховы і асаднікі. З лютага 1940 па 20 чэрвеня 1941 гг. было рэпрэсіравана каля 100 тыс. чалавек. У 1939 – 1941 гг. на тэрыторыі заходніх абласцей дзейнічалі польскія падпольныя арганізацыі "Саюз барацьбы за незалежнасць Польшчы", "Саюз узброенай барацьбы", "Саюз польскіх патрыётаў", "Стральцы" і інш. Яны вялі антысавецкую прапаганду, стваралі таемныя сховішчы зброі. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР было актам гістарычнай справядлівасці. Яно паклала канец падзелу Беларусі, аднавіла яе тэрытары- яльную цэласнасць, аб'яднала беларускі народ у адну сям'ю. Заходнія вобласці БССР за 1 год і 9 месяцаў зрабілі значны крок у сацыяльна- эканамічным развіцці і ажыццяўленні культурных пераўтварэнняў. 142 10.2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Эвакуацыйныя мерапрыемствы Раніцай 22 чэрвеня 1941 года германскія войскі ўварваліся ў межы СССР на ўсім працягу заходняй мяжы ад Балтыкі да Карпат. Пачалася вайна, якая нашмат пераўзыходзіла ўсе папярэднія па маштабах баявых дзеянняў, па колькасці выкарыстанай тэхнікі і ўдзельнічаўшых у ёй людзей, па панесеных стратах. Напад нацысцкай Германіі на СССР стаў часткай другой сусветнай вайны і пачаткам яе новага этапу – Вялікай Айчыннай вайны. Германскае наступленне ажыццяўлялася згодна з планам "Барбароса", які Гітлер падпісаў 18 снежня 1940 года. Аперацыя планіравалася ў духу "бліцкрыгу" (маланкавай вайны), якая ўжо не раз прыносіла поспех вермахту. Такое планіраванне было абумоўлена яшчэ i недахопамі рэсурсаў нацысцкай Германіі. Гітлер, калі аддаваў загад аб пачатку вайны супраць СССР, падкрэсліў, што "аперацыя будзе мець сэнс толькі ў тым выпадку, калі мы адным імклівым ударам разгромім усю дзяржаву цалкам. Толькі захопу ней- кай часткі тэрыторыі недастаткова". У адпаведнасці з планам "Барбароса" нямецкія войскі размяркоўваліся паміж трыма групамі армій: "Поўнач", "Цэнтр" і "Поўдзень". Група армій "Поўнач" павінна была разграміць савецкія войскі ў Прыбалтыцы і ў далей- шым наступаць на Ленінград. Групе армій "Цэнтр" ставілася задача акру- жыць і знішчыць войскі Заходняй асобнай ваеннай акругі ў Беларусі і далей рухацца ў маскоўскім кірунку. Група армій "Поўдзень" наносіла ўдар з раёна Любліна на поўдзень ад Прыпяці ў агульным кірунку на Кіеў. Пасля разгро- му войскаў савецкіх прымежных акруг меркавалася на поўначы захапіць Ленінград, у цэнтры – Маскву, на поўдні авалодаць Данбасам. Канчатковай мэтай наступлення вызначалася дасягненне лініі Волга – Архангельск. Усяго для нападу на Савецкі Саюз германскае камандаванне вылучыла больш за 4 млн. чалавек (3300 тыс. у сухапутных войсках і войсках СС, 650 тыс. у ваенна-паветраных сілах і каля 100 тыс. – у ваенна-марскім фло- це). "Усходняя армія" налічвала 155 дывізій, 43812 гармат і мінамётаў, 4215 танкаў і штурмавых гармат, 4909 самалётаў. Разам з Германіяй да вайны з СССР рыхтаваліся яе саюзнікі: Фінляндыя, Славакія, Венгрыя, Румынія і Італія. 22 чэрвеня 1941 года на мяжы не было славацкіх і італьянскіх войск, якія прыбылі пазней. Войскі саюзнікаў налічвалі 37 дывізій, у якіх было 745 тыс. чалавек, 5502 гарматы і мінамёта, 306 танкаў і 886 самалётаў. У пяці заходніх савецкіх прыгранічных акругах дыслацыраваліся 174 дывізіі. Групіроўка савецкіх войск на Захадзе спачатку налічвала 3088 тыс. чалавек, 57041 гармат і мінамётаў, 13924 танкі і 8974 самалёты. Акрамя таго, авіяцыя Паўночнага, Балтыйскага, Чарнаморскага флатоў і Пінскай ваеннай флатыліі мела 1769 самалётаў. Трэба ўлічыць, што з мая 1941 года пачалася перадыслакацыя на захад 77 дывізій другога стратэгічнага эшалона з унутраных ваенных акруг і з Далёкага Усходу. Да 22 чэрвеня ў заходнія акругі прыбыла 16 дывізій, у якіх налічвалася 201691 чал., 2746 гармат і 1763 танкаў. Групіроўка войск Чырвонай Арміі на заходніх ме- жах была досыць магутнай. Агульныя суадносіны сіл на 22.06.1941 г. былі наступнымі: Чырвоная Армія Вермахт Суадносіны Дывізіі 190 166 1,1 : 1 Асабовы склад 3289851 4306800 1 : 1,3 Гарматы і мінамёты 59787 42601 1,4 : 1 Танкі і штурмавыя гарматы 15687 4171 3,8 : 1 Самалёты 10743 4846 2,2 : 1 На заходнім кірунку групе армій “Цэнтр” супрацьстаялі войскі Заход- няй асобнай ваеннай акругі (Заходняга фронту). Для нямецкага камандавання гэты кірунак лічыўся галоўным у аперацыі “Барбароса”, таму група армій “Цэнтр” была найбольш моцнай на ўсім фронце. Тут было сканцэнтравана 40% усіх нямецкіх дывізій Усходняга фронту, у тым ліку 50% матарызаваных і 53 % танкавых. Суадносіны сіл у гэтым напрамку былі наступнымі: ЗахАВА Група армій “Цэнтр” Суадносіны Дывізіі 54 51 1 : 1 Асабовы склад 791445 1455900 1 : 1,8 Гарматы і мінамёты 16151 15161 1 : 1 Танкі 3852 2165 1,9 : 1 Самалёты 2129 1712 1,2 : 1 Такім чынам, войскі Заходняй асобнай ваеннай акругі, якія былі ўкамплектаваны па штатах мірнага часу, саступалі саперніку толькі ў асабо- вым складзе, але пераўзыходзілі яго ў танках, самалётах і няшмат ў артылерыі. Германскае наступленне пачалося ў 3.15 раніцы 22 чэрвеня 1941 года ўдарамі авіяцыі. Асноўнай мэтай былі савецкія аэрадромы: усяго за першы дзень вайны авіяўдарам ворага, у якіх удзельнічала 1765 бамбардзіроўшчыкаў і 506 знішчальнікаў, падвергнуліся 66 аэрадромаў, дзе знаходзілася 70% авіяцыі прымежных акруг. Па нямецкіх дадзеных, пер- шы ўдар прывёў да знішчэння 890 савецкіх самалётаў (668 на зямлі і 222 у паветраных баях). Дзеянні савецкай авіяцыі былі разрозненымі, хаця і вельмі актыўнымі. Да вечара 22 чэрвеня страты савецкай авіяцыі дасягнулі 1811 самалётаў (1489 знішчана на зямлі і 322 збіта ў паветраных баях). 144 Пасля пераходу мяжы ўдарныя групіроўкі вермахта пачалі развіваць наступленне ў глыбіню савецкай тэрыторыі. На жаль, заспетыя знянацку, савецкія войскі не мелі магчымасці арганізавана ўступіць у бітву і не змаглі стварыць суцэльнага фронту абароны. Хоць некаторыя савецкія часткі змаглі часова спыніць прасоўванне ворага, агульнае становішча на фронце склада- лася на карысць вермахта, які захапіў стратэгічную ініцыятыву. Ужо да зы- ходу 22 чэрвеня германскія войскі прасунуліся ў Прыбалтыцы на 60-80 км, у Беларусі на 40-60 км, на Украіне на 10-20 км. Неарганізаванаму ўступленню савецкіх войскаў у бой спрыяла нечаканасць германскага ўварвання. Невы- падкова ў першыя гадзіны вайны Масква забараніла дзеянні ў адказ на насту- пленне ворага, і толькі пасля фармальнага аб'яўлення вайны Чырвоная Армія атрымала загад "дзейнічаць па-баявому", а ў 7.15 раніцы была выдадзена дырэктыва № 2, якая ставіла задачу выгнаць ворага з савецкай тэрыторыі. Як адзначала германскае камандаванне, толькі пасля 9 гадзін раніцы дзеянні савецкіх войскаў сталі насіць больш мэтанакіраваны характар. На цэнтральным напрамку абарону трымалі 10, 3 і 4 арміі.У першы ж дзень вайны 4-я танкавая група Гопнера прарвала фронт правафлангавай, больш слабай 3-й арміі і ў прарыў уварваўся корпус Манштэйна Да вечара 22 чэрвеня тры дывізіі Чырвонай Арміі былі рассеяны, а пяць іншых панеслі страты да 70% асабовага складу. 14-й мехкорпус у раёне Пружаны – Кобрын быў амаль цалкам знішчаны. Тут загінула каля 14 тыс. савецкіх салдатаў. У ноч з 22 на 23 чэрвеня камандуючы Заходнім фронтам генерал Дз. Паўлаў спрабаваў арганізаваць контрнаступленне, але гэта прывяло да велізарных страт жывой сілы і тэхнікі. 23 і 24 чэрвеня былі знішчаны 6-й і 11-й мехкар- пусы. Камандаванне фронтам спрабавала затрымаць наступ немцаў у раёне Полацк – Віцебск, але безпаспяхова. 25 чэрвеня на паўночным усходзе ад Слоніма танкі Гудэрыяна і Гота завяршылі акружэнне частак, якія адыходзілі ад Беластока. 26 чэрвеня германскія войскі захапілі Баранавічы, а 27 – большасць войск Заходняга фронту трапілі ў новае акружэнне ў раёне Навагрудка. 11 дывізій 3-й і 10-й армій былі разбіты. Фактычна да 26 чэрвеня ўсе тры арміі Заходняга фронту апынуліся ў “катле” паміж Беластокам і Мінскам, гэта была сапраўдная ваен- ная катастрофа. 26 чэрвеня 1941 г. нямецкія механізаваныя часткі падышлі да Мінска. Войскі 13-й арміі (камандуючы – П. Філатаў) ўтрымлівалі межы горада да 28 чэрвеня. Гераічна змагаліся войскі 100-й стралковай дывізіі генерал-маёра І.М. Русіянава ў раёне Астрашыцкага гарадка. Падчас гэтых баёў савецкімі абаронцамі ўпершыню былі выкарыстаны супраць нямецкіх танкаў бутэлькі з гаручай сумессю. Але гэта не дапамагло абараніць сталіцу Беларусі. Да ве- чара 28 чэрвеня нямецкія войскі занялі Мінск. Адыходзячы на ўсход, часткі Чырвонай Арміі вялі цяжкія абарончыя баі. У сувязі з цяжкім палажэннем, якое склалася на Заходнім кірунку, са- вецкае камандаванне яшчэ 26 чэрвеня прыняло рашэнне перакінуць у Бела- русь войскі 16-й і 19-й армій з Украіны, 70 дывізій з унутраных акруг і з іншых напрамкаў. Усе гэтыя меры патрабавалі часу, а пакуль ажыццяўлялася перадыслакацыя, асобныя савецкія часткі спрабавалі затрымаць прасоўванне германскіх танкавых частак да Дняпра. Да зыходу 9 ліпеня войскі групы армій "Цэнтр" выйшлі на лінію Полацак – Віцебск – Орша – Жлобін, прасунуўшыся на 450-600 км. З ліпеня 1941 г. савецкае камандаванне зрабіла спробу стварыць новую лінію абароны ўздоўж Заходняй Дзвіны і Дняпра. Тры дні ішлі баі ў Барыса- ве, 14 ліпеня пад Оршай упершыню былі выкарыстаны рэактыўныя мінамёты “Кацюша” (камандзір батарэі – капітан І. А. Флёраў). Жорсткія баі разгарнуліся ў раёне Бабруйска. З 3 па 28 ліпеня працягвалася гераічная аба- рона Магілёва. Тут падчас 14-гадзіннага бою на Буйніцкім полі было знішчана 39 танкаў і бронетранспарцёраў ворага. Цяжкія баі 12 – 19 жніўня ішлі за Гомель. Акрамя частак Чырвонай Арміі, у абарону сваёй зямлі ад ворагаў актыўна пачало ўключацца і мясцовае насельніцтва. Для барацьбы з нямецкімі дыверсантамі і парашутыстамі ствараліся знішчальныя атрады. У сярэдзіне ліпеня налічвалася 78 знішчальных батальёнаў. Для дапамогі арміі было арганізавана больш за 200 фарміраванняў народнага апалчэння – туды добраахвотнікамі пайшлі больш за 33 тысяч чалавек. Савецкія воіны самааддана змагаліся, здзяйснялі бяспрыкладныя подзвігі. У раёне Гродна невялікая застава пагранічнікаў на чале з Ф.П. Кірычэнка адбівала напады фашыстаў на працягу дзесяці гадзін.Амаль усе пагранічнікі загінулі. Да канца чэрвеня 1941 года стойка змагаўся гарнізон Брэсцкай крэпасці, нават А. Гітлер аддаў даніну павагі яе абарон- цам. Шмат гераічных учынкаў здзейснілі савецкія лётчыкі. У першыя дні вайны экіпаж капітана М. Гастэла накіраваў свой падбіты самалёт на скопішча варожай тэхнікі і жывой сілы. Гэты подзвіг паўтарылі яшчэ некалькі экіпажаў. Таранілі варожыя самалёты ў першыя гадзіны вайны лётчыкі П. Рабцаў над Брэстам, А. Данілаў у раёне Гродна, С. Гудзімаў у раёне Пружан. Аднак ні самаадданасць воінаў і насельніцтва, ні намаганні ваеннага кіраўніцтва не перашкодзілі ворагу захапіць тэрыторыю Беларусі. Да пачатку верасня 1941 года ўсе савецкія войскі пакінулі рэспубліку, яна на тры гады апынулася пад германскай акупацыяй. Падчас абарончых баёў ле- там 1941 года на Беларусі войскі Чырвонай Арміі страцілі 1,5 млн. чалавек, 10 тыс. гармат і мінамётаў, 5 тыс. танкаў і 2 тыс. самалётаў. Аднак два месяцы абарончых баёў не былі дарэмнымі. У гэты час праводзіліся эвакуацыйныя мерапрыемствы. З самага пачатку вайны перад рэспубліканскім партыйным кіраўніцтвам паўстала цяжкая задача – вырата- ваць насельніцтва, матэрыяльныя каштоўнасці, маёмасць прадпрыемстваў і арганізацый, якія маглі апынуцца ў руках ворага. Ужо 23 чэрвеня былі арганізаваны першыя эвакапункты ў Мінску і Оршы, затым яшчэ ў 24 насе- леных пунктах. 25 чэрвеня пад кіраўніцтвам Старшыні СНК БССР І. Былінскага была арганізавана Цэнтральная эвакуацыйная камісія БССР. Было эвакуіравана на ўсход 16435 дзяцей з 191 дзіцячай установы, піянерскіх лагераў, дзіцячых дамоў. Усяго з Беларусі ва ўсходнія раёны СССР было эвакуіравана больш 1,5 млн чалавек, вывезена абсталяванне 146 124 прадпрыемстваў, 5 тыс. трактароў, 674 тыс. галоў жывёлы. Беларускія чыгуначнікі выратавалі амаль увесь рухомы састаў чыгункі, яе кадры. Ва ўсходнія раёны краіны эвакуіраваны калектывы 60 навукова-даследчых інстытутаў і лабараторый, 6 тэатраў, больш 20 вышэйшых і сярэдніх спецы- яльных устаноў. Але былі і недахопы. Так, эвакуацыю не ўдалося правесці ў заходніх раёнах Беларусі, бо яны за некалькі дзён апынуліся ў руках ворага. Там агрэ- сару дасталіся абсталяванне прамысловых прадпрыемстваў, запасы сыравіны і гатовых вырабаў. Немцы захапілі значную колькасць савецкіх грошай у банкаўскіх установах, якія былі імі выкарыстаны для падрыву савецкай гра- шовай сістэмы і для рабавання мясцовага насельніцтва. У заходніх раёнах, на мяжы, знаходзіліся таксама склады з ваенным абсталяваннем, узбраеннем і іншай армейскай маёмасцю, якія часткова таксама трапілі да немцаў. Не ўдалося правесці і эвакуацыю насельніцтва заходніх абласцей, яно апынулася ў акупацыі амаль з першых дзён вайны. Вялікую шкоду ў далейшым нанесла тое, што не былі эвакуіраваны архівы партыйных і савецкіх устаноў, таму гітлераўцы атрымалі інфармацыю аб дзеячах савецкай улады на Беларусі, якая была скарыстана імі для ліквідацыі партызанскіх і падпольных груп, створаных у першыя дні вайны. Нечаканы для вышэйшага кіраўніцтва СССР пачатак вайны патрабаваў увядзення надзвычайных мабілізацыйных і палітычных мер. Была абвешчана мабілізацыя ваеннаабавязаных 1905 – 1918 гг. нараджэння, што дазволіла ў пачатковы перыяд вайны мабілізаваць у армію 5,3 млн. чалавек, з іх у чэрвені – жніўні было мабілізавана больш 500 тыс. жыхароў Беларусі. 23 чэрвеня была створана Стаўка Галоўнага Камандавання, 10 ліпеня 1941 года яна пе- райменавана ў Стаўку Вярхоўнага Галоўнакамандавання, узначаліў яе народ- ны камісар абароны маршал С.К. Цімашэнка, а 30 чэрвеня створаны Дзяржаўны Камітэт Абароны (ДКА) – надзвычайны орган кіравання, які ўзначаліў І.В. Сталін. 16 ліпеня 1941 года ў Чырвонай Арміі быў адноўлены інстытут ваен- ных камісараў. На іх ускладаўся абавязак сачыць за палітычным выхаваннем байцоў, кантраліраваць выкананне загадаў камандавання, “своечасова сігналізаваць наверх аб нявартых паводзінах камандзіраў”, аб настроях у войску. Пачаўся пошук вінаватых у правалах і паражэннях. Было арыштавана і аддана пад суд камандаванне Заходняга фронту на чале з генералам Дз.Р. Паўлавым. У жніўні 1941 года быў падпісаны загад Стаўкі № 270, у якім шэраг генералаў і афіцэраў абвінавачваўся ў здрадзе. За адступленне без загада камандзірам пагражаў расстрэл. Сем'і трапіўшых у палон пазбаўляліся матэрыяльнай падтрымкі дзяржавы. Чырвоная Армія, пачаўшы ў маі 1941 года стратэгічнае разгортванне на заходнім тэатры ваенных дзеянняў, якое павінна было завяршыцца да 15 ліпеня, у чэрвені апынулася заспетай знянацку. Савецкія войскі не былі адмабілізаваныя, не мелі разгорнутых тылавых структур і толькі завяршалі стварэнне органаў кіравання. На фронце ад Балтыйскага мора да Карпат з 77 дывізій армій прыкрыцця Чырвонай Арміі ў першыя гадзіны вайны даць ад- пор ворагу маглі толькі 38 не цалкам адмабілізаваных дывізій, з якіх толькі некаторыя паспелі заняць абсталяваныя пазіцыі на мяжы. Астатнія войскі знаходзіліся альбо ў месцах сталай дыслакацыі, альбо ў лагерах, альбо на маршы. Калі ж улічыць, што сапернік адразу кінуў у наступленне 103 дывізіі, то зразумела, што арганізаваны ўступ у бітву і стварэнне суцэльнага фронту Чырвонай Арміяй было вельмі абцяжарана. Апярэдзіўшы савецкія войскі ў стратэгічным разгортванні, стварыўшы магутныя групоўкі на абраных кірунках галоўнага ўдару, германскае камандаванне стварыла ўмовы для за- хопу стратэгічнай ініцыятывы і паспяховага правядзення першых наступаль- ных аперацый. Падводзячы вынікі, неабходна адзначыць, што ў пачатку вайны нямецкія ўзброеныя сілы мелі якасную перавагу. Да лета 1941 г. вермахт быў наймоцным войскам свету, што рабіла яго вельмі сур’ёзным сапернікам. Тым не менш колькасныя суадносіны сіл павінны былі дазволіць Чырвонай Арміі паспяхова процістаяць ворагу. Аднак гэтага не адбылося і тут на пер- шы план выходзіць пытанне аб выкарыстанні наяўных сіл, аб уменні імі правільна распарадзіцца. Менавіта гэтага ўмення і не хапіла савецкаму ваен- на-палітычнаму кіраўніцтву, што і прывяло да такога трагічнага пачатку вай- ны. Адсутнасць у савецкага камандавання выразнай стратэгіі абарончай вай- ны, дактрына, паводле якой салдат вучылі ваяваць “малай крывёй і на тэрыторыі ворага”, недахопы ў баявой вывучцы войскаў сталі галоўнымі прычынамі, якія прадвызначылі паражэнне Чырвонай Арміі ў пачатку вайны. Гераізм асабовага складу савецкай арміі не мог замяніць выразную і праду- маную сістэму абароны і кіраўніцтва войскамі. Выпраўляць сітуацыю прыйшлося ўжо падчас вайны, і гэтая "навука" савецкіх генералаў воінскаму ўменню каштавала велізарных страт. Нельга зняць віну і з І. Сталіна і яго генералітэта за тое, што яны не змаглі прадвызначыць галоўны кірунак нямецкага наступлення, чакалі напа- ду на поўдні, на тэрыторыі Украіны, дзе і сканцэнтравалі моцную групоўку савецкіх войск. Усе гэтыя прычыны ў комплексе прывялі да таго, што летам 1941 года Чырвоная Армія не змагла ўтрымаць германскія войскі і тэрыторыя Беларусі апынулася пад акупацыяй. 10.3. Акупацыйны рэжым, яго формы і метады Да пачатку верасня 1941 года на ўсёй тэрыторыі Беларусі быў усталяваны акупацыйны рэжым, які працягваўся тры гады, да вызвалення рэспублікі ў 1944 годзе падчас аперацыі "Баграціён". Палітычная мэта нацысцкай Германіі заключалася ў імкненні да знішчэння СССР як дзяржавы, да ліквідацыі сацыялістычнага ладу і да раздзялення народаў Савецкага Саюза, а таксама да пераўтварэння Расіі ў кангламерат разрозненых тэрыторый. 148 Аднак да нападу на СССР германскае кіраўніцтва мела толькі прыблізныя ўяўленні аб наступным палітычным лёсе насельніцтва заваява- ных тэрыторый. Кіраванне захопленымі землямі перадавалася спецыяльна створанаму Міністэрству па справах акупіраваных усходніх тэрыторый ("Ус- ходняму міністэрству") пад кіраўніцтвам Альфрэда Розенберга. Яму павінны былі падпарадкоўвацца рэйхскамісарыяты – буйныя тэрытарыяльна- адміністрацыйныя адзінкі, на якія планавалася падзяліць еўрапейскую частку СССР. Усяго павінна было быць створана чатыры рэйхскамісарыяты: 1) "Остланд", які ўключаў прыбалтыйскія рэспублікі (Латвію, Літву, Эстонію) і Беларусь; 2) "Украіна"; 3) "Каўказ"; 4) "Масковія". Тэрыторыю Сярэдняй Азіі гітлераўскае кіраўніцтва планавала аддзяліць ад Савецкага Саюза і стварыць там паўфеадальную залежную ад Германіі "Імперыю Му- хамеда" – ісламскую рэлігійную дзяржаву. Далёкі Усход планавалася аддаць Японіі. На пакінутых за Уралам землях Сібіры павінна было весці бездапа- можнае паўгалоднае існаванне астатняе насельніцтва СССР, адгароджанае ад занятых нацысцкай Германіяй тэрыторый вялізным абарончым "усходнім ва- лам". Аднак на практыцы гэтыя планы ў поўным аб'ёме не былі рэалізаваныя. Немцам на акупіраваных землях удалося стварыць толькі два рэйхскамісарыяты: "Остланд" і "Украіна", якія былі падзелены на генераль- ныя акругі. Частка тэрыторый знаходзілася ў зоне баявых дзеянняў або ў прыфрантавых раёнах, таму ўся ўлада там належыла ваеннаму камандаван- ню. Землі былой БССР нацысты падзялілі без уліку нацыянальнай і куль- турнай цэласнасці гэтага рэгіёна. Заходнія раёны рэспублікі (з гарадамі Гродна, Ваўкавыскам і Беластоцкай акругай) ўвайшлі ў склад Усходняй Прусіі, гэта значыць, лічыліся часткай самога Рэйха. Цэнтральная частка (ка- ля трэці даваеннай БССР, з гарадамі Мінск і Баранавічы) была ўключана ў "Остланд" у якасці генеральнай акругі "Беларусь". Таксама ў гэты рэйхскамісарыят увайшлі невялікія раёны на паўночным захадзе рэспублікі, перададзеныя генеральнай акрузе "Літва". Да верасня 1943 года генеральную акругу "Беларусь" узначальваў гаўляйтэр В. Кубэ, а пасля яго забойства савецкімі патрыётамі – групенфюрэр СС К. фон Готтберг. Паўднёвыя раёны беларускага Палесся былі перададзены ў склад дзвух генеральных акруг рэйхскамісарыята "Украіна". Нарэшце, усходнія раёны рэспублікі (Віцебская, Магілёўская, частка Гомельскай абласцей) так да канца вайны і не былі пера- дадзены пад уладу нямецкай грамадзянскай адміністрацыі і знаходзіліся ў тылавой зоне групы армій "Цэнтр". Тут улада належыла ваеннаму каманда- ванню чатырох ахоўных дывізій і аднаго вайсковага корпуса. Генеральныя акругі падзяляліся на вобласці-гебіты, тыя, у сваю чаргу, на раёны, раёны на воласці, воласці на "абшчынныя (грамадскія) двары" і вёскі. На чале генеральных акруг і гебітаў стаялі выключна нямецкія службоўцы. Раённымі і валаснымі начальнікамі, а таксама сельскімі старастамі прызначаліся прадстаўнікі мясцовага насельніцтва. У гарадах існавала дваістая адміністрацыя: нямецкія камісарыяты і гарадскія ўправы на чале з бургамістрам з ліку саміх жыхароў. На акупіраваных землях быў усталяваны "новы парадак" – рэжым, за- снаваны на тэроры і гвалце. Гэта не былі "недахопы вайны", як спрабавалі пасля разгрому Германіі апраўдацца некаторыя нямецкія вайскоўцы і палітыкі. "Новы парадак" з'яўляўся загадзя прадуманай і спланіраванай сістэмай, заснаванай на расавых тэорыях нацызму. Для яго ажыццяўлення яшчэ да пачатку ваенных дзеянняў быў створаны адпаведны апарат і напісаны шматлікія інструкцыі. Галоўнымі адметнымі рысамі на акупіраваных тэрыторыях былі самаўпраўнасць і ўсеўладдзе нямецка-фашысцкіх войск і службоўцаў, поўнае грэбаванне нормамі права з боку германскага акупацыйнага апарата. Гэта была дзяржаўная палітыка Трэцяга рэйха, замацаваная ў шэрагу дакументаў: у "Інструкцыі аб асобных абласцях" да дырэктывы № 21 (13.03.1941 г.), у дырэктыве А. Гітлера "Аб ваеннай падсуднасці ў раёне "Барбароса" і аб асаблівых паўнамоцтвах войскаў" (13.05.1941 г.), у распараджэнні "Дванац- цаць запаведзяў паводзін немцаў на Усходзе і іх абыходжанне з рускімі" (01.06.1941 г.), у загадзе камандуючага 6-й арміяй генерал-фельдмаршала Рэйхенаў "Аб паводзінах войск на Усходзе" (10.12.1941 г.) і іншых. У адпаведнасці з гэтымі ўказаннямі нямецкай арміі, службоўцам і каланістам настойліва даводзілася, што яны з'яўляюцца поўнымі гаспадарамі на акупіраваных тэрыторыях, з іх здымалася ўсякая адказнасць за ўтвораныя на гэтых землях злачынствы. На адным з пасляваенных працэсаў абвінавачваемы эсэсавец Мюлер сказаў: "Мы бачылі ў кожным рускім толькі жывёлу. Гэта штодня даводзілася нам начальствам. Таму, здзяйсняючы забойствы, мы не задумваліся над гэтым, бо ў нашых вачах рускія не былі людзьмі". "Новы парадак" засноўваўся на палітыцы генацыду – мэтанакіраванага знішчэння цэлых сацыяльных груп па нацыянальна-расаваму, рэлігійнаму і іншых прынцыпах. Генацыдам было ахоплена ўсё насельніцтва акупіраваных тэрыторый. Нацысты распрацавалі план засваення ўсходніх тэрыторый – план "Ост". Паводле яго меркавалася пераўтварыць тэрыторыю былога СССР у нямецкую калонію. Мясцовае насельніцтва падлягала так званаму "высялен- ню", фактычна пад гэтым разумелася знішчэнне. Пакінутая частка павінна была быць германізавана і ператворана ў рабоў для абслугоўвання нямецкіх каланістаў. Планіравалася "перасяленне" і знішчэнне 31 млн. чалавек (80% – 85% палякаў, 75% беларусаў, 65% заходніх украінцаў, па 50% латышоў, літоўцаў, эстонцаў). Усяго ж на працягу 30 гадоў пасля акупацыі тэрыторый Польшчы і СССР тут меркавалася знішчыць 120 – 140 млн. чалавек. У цэлым гаворка ішла аб падрыве "жыццёвай сілы" рускага народа і яго біялагічным выміранні шляхам стварэння невыносных умоў існавання. Замест былога насельніцтва ўсходнія землі павінны былі запоўніць нямецкія каланісты, а ў якасці працоўнай сілы для іх абслугоўвання 150 планіравалася пакінуць частку мясцовых жыхароў, якія падвергнуліся б германізацыі. Напрыклад, у Мінску павінны былі пасяліць 50 тыс. немцаў і часова пакінуць для выкарыстання ў якасці працоўнай сілы 100 тыс. мясцо- вых жыхароў, у Гомелі адпаведна 30 і 50 тыс., у Віцебску – 20 і 40 тыс., у Гродна – 10 і 20 тыс., у Навагрудку – 5 і 15 тыс. і г. д. Палітыку генацыду ажыццяўлялі шматлікія карныя сілы: ахоўныя дывізіі вермахта, войскі СС, нямецкая палявая жандармерыя, служба бяспекі (СД), ваенная разведка ("Абвер"), спецыяльныя айнзацгрупы і айнзацкаман- ды (створаныя для знішчэння ворагаў рэйха), фарміраванні мясцовай паліцыі і калабарацыянісцкія часткі (Беларускі корпус самааховы, Руская вызвален- чая армія і г. д.). Для рэалізацыі сваіх планаў захопнікі стварылі сістэму канцэнтрацый- ных лагераў і лагераў смерці. На тэрыторыі Еўропы (Германіі, Аўстрыі, Польшчы, Чэхаславакіі, Бельгіі) знаходзілася 1188 лагераў, праз якія прайш- ло 18 млн. чалавек, з іх 11 млн. загінула. На тэрыторыі Беларусі дзейнічала звыш 260 лагераў, сярод іх самы буйны ў СССР і трэці па велічыні ў Еўропе Малы Трасцянец пад Мінскам, дзе толькі па прыблізных падліках загінула больш 206 тыс. чалавек. Больш 300 тыс. чалавек было знішчана ў Віцебску і Полацку, каля 200 тыс. у Магілёве і Бабруйску, каля 100 тыс. у Гомелі і г. д. Па няпоўных дадзеных, толькі ў лагерах смерці загінула каля 1,4 млн. жыхароў Беларусі, з іх 80 тыс. дзяцей. Аднак насельніцтва на акупіраваных тэрыторыях не магло адчуваць сябе ў бяспецы, нават знаходзячыся на волі. Паводле загаду начальніка штаба вярхоўнага камандавання вермахта В. Кейтэля ад 16 верасня 1941 года з мэ- тай падаўлення "камуністычнага паўстанцкага руху" ўводзілася сістэма заложніцтва, гэта значыць, за кожнага забітага нямецкага салдата, афіцэра або службоўца знішчалася 50 – 100 мясцовых жыхароў. Напрыклад, у Мінску пасля забойства партызанамі і падпольшчыкамі генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ ўвосень 1943 года карнікі знішчылі некалькі тысяч жыхароў горада. Акупанты практыкавалі публічныя пакаранні смерцю праз павешан- не, да трапіўшых у нямецкія засценкі ўжываліся зверскія катаванні. Пры правядзенні карных аперацый супраць партызан мірныя жыхары спальваліся жывымі, як гэта было зроблена ў беларускай вёсцы Хатынь (там 22 сакавіка 1943 года загінула 149 жыхароў, у тым ліку 75 дзяцей). Лёс Хатыні паўтарылі яшчэ 627 беларускіх сёл. Усяго ж за гады акупацыі карнікі знішчылі звыш 5295 беларускіх населеных пунктаў. Асобную старонку генацыду ўяўляе Халакост – знішчэнне яўрэйскага насельніцтва. Паводле нацысцкай тэорыі яўрэі падлягалі поўнаму знішчэнню як непаўнавартасны і шкодны для арыйскай расы народ. На акупіраваных тэ- рыторыях ствараліся гета – месцы прымусовага ўтрымання, а затым і знішчэння яўрэяў. Гета ўяўлялі сабой гарадскія раёны, абнесеныя сцяной, куды перасяля- лася ўсё яўрэйскае насельніцтва. Выхад з гета быў абмежаваны, яго дазваля- лася пакідаць толькі ў складзе спецыяльных груп для выканання якіх-небудзь работ. У момант перасялення яўрэі павінны былі пакінуць на ранейшым мес- цы жыхарства ўсю сваю маёмасць. Ім загадвалася нашываць на адзежу спе- цыяльныя знакі – жоўтыя кругі або шасціканцовыя зоркі. Насельніцтва гета было пазбаўлена харчовага забеспячэння, забараняліся ўсе зносіны з вонка- вым мірам. Парадак у гета павінны былі падтрымліваць створаныя з саміх яўрэяў спецыяльныя саветы – юдэнраты, а таксама яўрэйская служба парад- ку. Перыядычна ў гета праводзіліся пагромы і забойствы, а ў канчатковым выніку ўсе гета былі ліквідаваныя. Усяго ў Беларусі было створана больш за 100 гета, сярод іх самае буйнае ў Еўропе – Мінскае гета, дзе было знішчана каля 100 тысяч яўрэяў. 34 тыс. чалавек утрымлівалася ў Брэсцкім гета, 20 тыс. – у двух Бабруйскіх, 20 тыс. – у Віцебскім, 10 тыс. у Барысаўскім і г. д. Усяго, па розных дадзеных, на тэрыторыі нашай рэспублікі было знішчана ад 400 да 800 тыс. яўрэяў (у тым ліку і прывезеных з еўрапейскіх краін). Акрамя знішчэння савецкага ладу і дзяржавы, акрамя правядзення ра- савай палітыкі, адной з найважнейшых мэт вайны для Германіі было эканамічнае рабаванне захопленых тэрыторый. Разважаючы аб плане "Барба- роса", А. Гітлер казаў: "Неабходна напасці на Расію, захапіць яе рэсурсы, пры гэтым не лічыцца з магчымасцю смерці мільёнаў людзей у гэтай краіне. Нам трэба ўзяць з Расіі ўсё, што нам трэба. Хай гінуць мільёны". Яго падтрымліваў міністр прапаганды Й. Гебельс: "Гэта вайна за пшаніцу і хлеб, за багата накрыты стол да сняданку, абеду і вячэры, вайна за сыравіну, за каўчук, за жалеза і руды". У найгалоўнейшым дакуменце, які рэгуліраваў эканамічную палітыку Германіі на акупіраваных землях, так званай "Зялёнай папцы", гаварылася: "Атрымаць для Германіі як мага больш харчу і нафты – вось галоўная эканамічная мэта кампаніі. Нараўне з гэтым германскай ваен- най прамысловасці павінны быць дадзеныя і іншыя сыравінныя прадукты з акупіраваных абласцей". Мясцовыя нямецкія службоўцы, прызначаныя кіраваць захопленымі землямі, выдатна разумелі свае задачы. Так, В. Кубэ на адной з нарад у гене- ральным камісарыяце Беларусі сказаў: "Мы прыйшлі ў гэтую краіну з адной думкай: кіраваць ёю і ўсе яе выгады выкарыстаць для вайны з Усходам, узяць з яе ўсё карыснае, што ў яе ёсць". Падчас вайны вермахт захапіў самыя высокаразвітыя і густанаселеныя раёны еўрапейскай часткі СССР: усю Украіну, Беларусь, Малдавію, рэспублікі Прыбалтыкі, шматлікія вобласці РСФСР, дзе да пачатку вайны пражывала 84,9 млн. чалавек, гэта значыць, 45% насельніцтва Савецкага Саюза. Тут выраблялася 71% чыгуну, 58% сталі, 57% трактароў, 57% праката чорных металаў, здабывалася 71% жалезнай руды. Сельская гаспадарка гэ- тых тэрыторый вырабляла 38% збожжа, тут было засяроджана 60% усяго пагалоўя свінняў, 38% буйной рагатай жывёлы. У цэлым, да вайны акупіраваныя вобласці давалі 33% усёй валавой прадукцыі СССР. Зыходзячы з галоўнай задачы рабавання, будавалася і ўся эканамічная палітыка акупантаў: тыя галіны гаспадаркі і прадпрыемствы, якія магчыма было выкарыстаць для патрэб войска і рэйха, планіравалася пусціць у ход, усё астатняе павінна было быць знішчана. У "Зялёнай папцы" адзначалася, 152 што цалкам недарэчнае меркаванне аб тым, што акупіраваныя вобласці павінны быць магчыма хутчэй прыведзены ў парадак, а эканоміка іх адноўлена. Аднак канкрэтныя ўяўленні аб метадах нямецкай эканамічнай палітыкі па выкарыстанню акупіраваных тэрыторый перад пачаткам ваенных дзеянняў былі вельмі расплыўчатымі. Існавалі толькі ўстаноўкі агульнага характару, якія вынікаюць з канцэпцыі "бліцкрыга". Дэталёва распрацаваных планаў выкарыстання тых або іншых тэрыторый і галін гаспадаркі СССР не было. Пытаннямі эканамічнага планіравання гаспадарчага выкарыстання акупіраваных тэрыторый меркавалася заняцца пасля паспяховага завяршэння ваенных дзеянняў. Але правал ваенных планаў Германіі і пераўтварэнне вай- ны з "маланкавай" у зацяжную прывялі да карэкцыі нямецкай акупацыйнай палітыкі на тэрыторыі СССР. У выніку нямецкія органы ўлады і грамадзян- ская акупацыйная адміністрацыя былі вымушаны, акрамя адкрытага раба- вання захопленых тэрыторый, выкарыстаць таксама і эканамічныя метады і рычагі. Аднак сутнасць эканамічнай палітыкі фашысцкай Германіі на тэрыторыі СССР у цэлым і ў Беларусі ў прыватнасці ад гэтага не змянілася. Гэтая палітыка з першага да апошняга дня была рабаўніцкай, каланізатарскай і праследвала адзіную мэту – узмоцненую эксплуатацыю ўсіх сыравінных, харчовых і працоўных рэсурсаў захопленых тэрыторый. Для гаспадарчага выкарыстання акупіраванай тэрыторыі на базе ство- ранага яшчэ перад пачаткам ваенных дзеянняў эканамічнага штаба "Ольдэн- бург", які падпарадкоўваўся Г. Герынгу як упаўнаважанаму па правядзенню чатырохгадовага плана эканамічнага развіцця Германіі, быў арганізаваны ўсходні штаб эканамічнага кіраўніцтва (гаспадарчы штаб "Усход"). Ён кіраваў дзейнасцю рэйхскамісараў і падпарадкаваных ім органаў у абласцях, перададзеных пад грамадзянскае нямецкае кіраванне. Аднак яшчэ да прыхо- ду грамадзянскіх акупацыйных улад эканамічнае рабаванне захопленых тэ- рыторый праводзілі ваенныя часці вермахта. Пры галоўным штабе ўзброеных сіл было створана “Кіраванне ваеннай эканомікай і абсталяваннем”. Яму падпарадкоўваліся спецыяльныя органы па эканамічнаму выкарыстанню акупіраваных тэрыторый на фронце і ў зоне тылу: эканамічныя аддзелы, афіцэры – упаўнаважаныя па сельскай гаспадарцы пры штабах дывізій, палкоў і батальёнаў. У тылавой зоне групы армій стваралася гаспадарчая інспекцыя, якая кіравала дзейнасцю гаспадарчых кіраванняў і каманд пры ахоўных дывізіях. Як адзначался, падрабязныя інструкцыі аб тым, як выкарыстаць эканамічны патэнцыял савецкіх тэрыторый, былі распрацаваны яшчэ да па- чатку ваенных дзеянняў і ўвайшлі ў "Дырэктывы па кіраўніцтву эканомікай у зноў акупіраванных усходніх абласцях" (так званая "Зялёная папка"). Пазней, у 1942 годзе, быў падрыхтаваны яшчэ адзін дакумент – "Карычневая папка" ("Папка сельскагаспадарчага фюрэра"), у якой утрымліваліся ўказанні па вяд- зенню аграрнай палітыкі. Агульныя ўказанні адносна прамысловасці СССР зводзіліся да таго, што на былых савецкіх тэрыторыях неабходна правесці дэіндустрыялізацыю. Падлягалі захаванню або аднаўленню толькі прадпрыемствы здабываючай галіны, энергетыкі і прадпрыемствы па першаснай апрацоўцы сельгаспрадукцыі. Буйныя заводы машынабудаўнічага, металургічнага і іншых профіляў, якія выпускалі высокатэхналагічную канчатковую прадук- цыю, павінны былі быць знішчаны, а іх абсталяванне, запасы сыравіны і га- товай прадукцыі вывезены ў Германію. На тэрыторыі Беларусі асноўную масу прадпрыемстваў складалі прад- прыемствы лёгкай, харчовай і дрэваапрацоўчай прамысловасці. Частка з іх, асабліва ў заходніх і цэнтральных раёнах БССР, дзе не паспелі правесці эва- куацыю, дасталася ворагу. На ўсходзе рэспублікі абсталяванне, сыравіна і абслуговы персанал большасці буйных заводаў паспелі вывезці ў тыл. У першыя месяцы акупантам удалося арганізаваць працу асобных прадпрыемстваў. Пры гэтым буйныя вытворчасці знаходзіліся пад кіраваннем нямецкіх ваенных і грамадзянскіх кіраўнічых органаў, а сярэднія і дробныя прадпрыемствы былі аддадзены ў ведамства мясцовай адміністрацыі. У першую чаргу аднаўляліся прадпрыемствы, што забяспечвалі працу аграрнага сектара, арганізоўвалі забеспячэнне нямецкага войска прадметамі спажывання і амуніцыяй (гарбарныя, металаапрацоўчыя, тэкстыльныя), рамонтныя і камунальныя прадпрыемствы. Вялікую ўвагу немцы надавалі торфараспрацоўкам і лесаапрацоўчым прадпрыемствам, бо менавіта гэтыя прыродныя багацці Беларусі ўяўлялі для іх велізарную цікавасць. Аднак гэтыя вытворчасці знаходзіліся за межамі гарадоў і ваенных гарнізонаў захопнікаў, у сельскай мясцовасці, якая кантраліравалася партызанамі, што вельмі перашкаджала арганізацыі вытворчага працэсу. Да восені 1941 года ў Мінску дзейнічала пад кіраўніцтвам гарадскога камісарыята і гарадской управы не менш 73 буйных прадпрыемстваў. Да красавіка 1943 года колькасць прамысловых прадпрыемстваў у горадзе павялічылася: тут працавала ўжо каля 140 буйных прадпрыемстваў, у тым ліку 20 металургічных, 14 тэкстыльных і гарбарных, 15 цэлюлозна- папяровых і паліграфічных, 41 будаўнічае, 21 транспартнае, 6 дрэва- апрацоўчых, 7 хімічных і будматэрыялаў, 13 харчовых, 3 электрастанцыі; ак- рамя таго, дзейнічала 180 розных ваенных і грамадзянскіх устаноў. У Мінскай акрузе ў снежні 1941 года дзейнічала ўсяго 165 прадпрыемстваў, з іх 81 (49%) млыноў; 21 (12,7%) – смалярня; 14 (8,5%) – майстэрняў і прадпрыемстваў па вытворчасці прадметаў спажывання; 13 (7,9%) – прадпрыемстваў харчовай галіны; 12 (7,2%) лесаапрацоўчых вытворчасцяў; 10 (6%) – торфзаводаў; 7 (4,2%) – прадпрыемстваў па вытворчасці будматэрыялаў; 6 (3,6%) – прадпрыемстваў камунальнай гаспадаркі; 1 (0,6%) – друкарня. Да 1 кастрычніка 1942 года ў Магілёве налічвалася 35 адносна буйных прадпрыемстваў, з якіх 10 (28,6%) адносіліся да харчовай галіны, 7 (20%) да металаапрацоўчай, 4 (11,4%) да дрэваапрацоўчай, 3 (8,6%) да хімічнай, 2 (5,7%) да тэкстыльнай; таксама ў гэты лік уключаны 4 цагельні, 4 лазні. 154 У Барысаве ў канцы 1942 – пачатку 1943 гг. у распараджэнні ваенных улад знаходзіліся наступныя прадпрыемствы: дрэваапрацоўчыя (2 лесазаводы, фанерны завод, запалкавая фабрыка, прадпрыемства па вытворчасці шпал, піянінная фабрыка), харчовыя (мармеладная фабрыка, бульбяны завод, сушзавод, фабрыка ліманадна-фруктовых вод), ганчарны за- вод, мылаварны завод, фабрыка па вытворчасці колаў, шклозавод, шкіпідаравы завод, лямцавая майстэрня, вытворчыя майстэрні валёначных і вяровачных вырабаў, ваенная друкарня. Усяго ў 1942 годзе на тэрыторыі Беларусі, акрамя абласцей, уключаных у генерал-губернатарства, дзейнічала не менш 800 буйных прадпрыемстваў, на якіх было занята больш 150 тыс. чалавек. Нягледзячы на тое, што прамысловыя прадпрыемствы ў гады акупацыі былі часткова адноўлены, толькі мізэрная частка прадукцыі, якая выпускала- ся імі, даходзіла да мясцовага насельніцтва, большасць выкарыстоўвалася на патрэбы вермахта. Становішча працоўных было вельмі цяжкім. Пабоі, штра- фы, павялічаны працоўны дзень (па 12 і больш гадзін), адсутнасць прыдат- ных умоў працы – вось далёка не поўны пералік праблем, з якімі сутыкалася працоўнае насельніцтва акупіраваных тэрыторый. З прапагандысцкай мэтай акупантамі было дазволена свабоднае прадпрыймальніцтва і рамесная вытворчасць. Акупацыйная прэса і прапа- гандысты ў сваіх выступленнях заўсёды падкрэслівалі, што ўвядзенне пры- ватнай уласнасці і вольнага прадпрыймальніцтва з'яўляецца "найвялікшай выгадай" для беларускага народа, першым крокам на шляху ў "Новую Еўропу пад кіраўніцтвам вялікага фюрэра Адольфа Гітлера". Некаторыя калабарацыянісцкія газеты, калі расказвалі пра становішча з рамяством у га- радах Беларусі, нават ужывалі такія выразы, як "росквіт гаспадарчага і эканамічнага жыцця". Аднак на практыцы ўсё было зусім інакш. Для занятку прадпрыймальніцтвам ці кустарным рамяством неабходна было атрымаць у гарадской або раённай управе патэнт, кошт якога залежыў ад віда промысла і ў некаторых мясцовасцях даходзіў да 500 рублёў (сярэдняя зарплата працоўнага на заводзе складала 300 – 400 рублёў). Акрамя таго, прадпрыймальнікі плацілі вялікую колькасць падаткаў, знаходзіліся пад пільным кантролем улад і ў любы момант маглі пазбавіцца права на занятак рамяством. Частку прадукцыі па фіксіраваным і, відавочна, прыніжаным у параўнанні з рынкавым коштам саматужнікі абавязаны былі здаваць акупа- цыйным уладам. Сярод рамеснікаў пераважалі шаўцы і краўцы, бо менавіта абутак і во- пратка ва ўмовах вайсковага часу ўяўлялі найбольшую каштоўнасць. Неаб- ходна адзначыць адносна вялікую колькасць фатаграфічных майстэрняў (выраблялі фота на дакументы) і прадпрыемстваў харчавання. Аднак цэны ў прыватных гандляроў, сталовых і рэстаранах, якія закуплялі прадукты на рынку па камерцыйным кошце, былі практычна недасягальнымі для жыхароў. Напрыклад, на Магілёўскім рынку ў жніўні 1942 года кошт хлеба вагаўся ў межах ад 50 да 70 рублёў за кілаграм, бульбы – ад 50 да 200 руб. Пры сярэдніх заробках у 300 – 400 рублёў і пры адпаведных нацэнках мала хто мог дазволіць сабе падобнае сілкаванне. У асноўным рэстараны наведвалі нямецкія афіцэры і высокапастаўленыя грамадзянскія службоўцы (у тым ліку і з калабарацыянісцкага актыву). Нягледзячы на вялікую колькасць саматужнікаў-прадпрыймальнікаў (толькі ў генеральнай акрузе "Беларусь" у красавіку 1943 года іх налічвалася больш 5 тысяч), іх рэальны ўклад у забеспячэнне насельніцтва неабходнымі таварамі і паслугамі быў невялікім. Колькасць рамеснікаў на душу насельніцтва складала ў розныя перыяды і ў розных мясцовасцях акупіраванай Беларусі ад 0,3 да 1,8%. Нават з улікам няпоўнасці дадзеных і прыблізнасці падлікаў іх колькасць не магла перавышаць 3%. Зразумела, прыватныя рамесныя майстэрні не маглі забяспечыць нават мінімальныя запатрабаванні насельніцтва, паколькі іх прадукцыйнасць была вельмі нізкай. Адным з найважных пытанняў для акупантаў было харчовае забеспя- чэнне свайго войска і рэйха. На працягу ўсяго часу, пакуль вермахт знаходзіўся на тэрыторыі СССР, яго забеспячэнне ажыццяўлялася за кошт захопленых тэрыторый. У армію з Германіі пастаўляліся толькі тыя прадук- ты, якія не маглі быць выраблены на месцы (напрыклад, кава і шакалад). Для таго, каб забяспечыць збор ураджая ўвосень 1941 года, акупанты захавалі сістэму калгасаў, хоць у прапагандысцкіх матэрыялах сцвярджалі, што прынеслі беларускаму сялянству волю ад сталінскай калгаснай сістэмы. Была заменена толькі іх назва на "абшчынны (грамадскі) двор". Аднак да пачатку 1942 года стала зразумела, што вайна прыняла за- цяжны характар, таму паўстала неабходнасць у прыцягненні беларускіх ся- лян да добраахвотнага супрацоўніцтва з немцамі ў плане апрацоўкі зямлі і паставак сельгаспрадукцыі. Для гэтага вясной 1942 года на тэрыторыі гене- ральнай акругі "Беларусь" было абвешчана аб правядзенні аграрнай рэфор- мы. Планіравалася раздаць зямельныя ўчасткі ў прыватную ўласнасць тым, хто выявіў лаяльнасць да новага рэжыму. Сяляне павінны былі здаваць па нізкіх фіксіраваных цэнах частку сваёй прадукцыі акупантам, а за гэта ім дазвалялася лішкі прадаваць на рынках па вольнаму кошту. Тых, хто выканаў дзяржпастаўкі, заахвочвалі талонамі на набыццё неабходных нехарчовых тавараў: запалак, мыла, посуду і г. д. Для ажыццяўлення закупак сельгаспрадукцыі ў насельніцтва была створана спецыяльная арганізацыя – Цэнтральнае гандлёвае таварыства "Усход" (ЦГТ). На самай справе, нацысцкая аграрная рэформа пацярпела крах. У немцаў так і не атрымалася наладзіць добраахвотную перадачу харча сялянамі акупіраваных тэрыторый. Гэтаму спрыялі шматлікія фактары: і пат- рыятызм мясцовых жыхароў, і разгарнуўшыйся партызанскі рух, і адсутнасць рэальных эканамічных выгад ад такога супрацоўніцтва (напрыклад, быў за- баронены продаж мяса і мясапрадуктаў, масла, алея, алейнага насення). У выніку толькі сілавымі метадамі і непасрэдным рабаваннем нямецкія войскі маглі атрымаць нейкую прадукцыю з беларускай вёскі. Аднак цалкам выка- наць свае планы нацысты не змаглі. 156 Па звестках нямецкіх гісторыкаў, група армій "Цэнтр" здолела атры- маць з Беларусі толькі 17,5% неабходнага збожжа, 17,6% фуражу, 12,6% бульбы, 32,6% мяса, 10,9% тлушчаў, 38,2% сена. У студзені 1943 года гаспадарчая каманда "Віцебск" змагла нарыхтаваць для 59-га вайсковага кор- пуса толькі 17% неабходнай колькасці збожжа і 11% мяса. У генеральнай ак- рузе "Беларусь" за 1941/42 гаспадарчы год нямецкая адміністрацыя не атры- мала больш 60% запланіраванага збожжа (85 тыс тон), 55% тлушчу (1700 тон), 30% алея (750 тон), пры тым, што сельгаспадатак тут быў усталяваны на самым нізкім узроўні ў параўнанні з іншымі акупіраванымі рэгіёнамі. Да мая 1943 года ў залік падатку за 1942/43 гаспадарчы год кіраўніцтвам акругі было недаатрымана 37,8% бульбы, 59,9% мяса, 61,5% тлушчаў. Па звестках Цэнтральнага гандлёвага таварыства "Усход", на падуладнай яму тэрыторыі ў тылавой зоне групы армій "Цэнтр" у выніку дзейнасці партызан планавыя нарыхтоўкі сельгаспрадукцыі ў 1942/43 годзе скараціліся па збожжу на 60% (150 тыс. тон), па мясу – на 75% (30 тыс. тон), па тлушчах – на 20% (1000 тон), па алеі, уключаючы раслінны – на 32% (2000 тон). У 1943 годзе ЦГТ "Усход" у "Остланде" здолела выканаць нарыхтоўкі збожжа толькі на 74%, а сена – на 58%; у тылавой зоне групы армій "Цэнтр" гэтыя паказчыкі склалі адпаведна 51 і 75%. Акрамя сыравінных і харчовых рэсурсаў, акупанты выкарыстоўвалі і галоўнае багацце любой краіны – працу яе грамадзян. У 1942 годзе, у сувязі з зацягнуўшайся вайной і адпраўкай на фронт вялікай колькасці нямецкіх працоўных, нацысцкае кіраўніцтва прыняло рашэнне замяніць іх на выхадцаў з акупіраваных тэрыторый. Было створана спецыяльнае ведамства пад кіраўніцтвам Ф. Заукеля – генеральнага ўпаўнаважанага па выкарыстанню працоўнай сілы. Яму даручалася вярбоўка і дастаўка ў Германію працоўных рэсурсаў. Першапачаткова планіравалася, што гэта будзе добраахвотнае пе- рамяшчэнне. Нямецкія прапагандысты абяцалі замежным працоўным высокія зарплаты, добрыя ўмовы пражывання, магчымасць пазнаёміцца з нямецкай культурай і тэхналогіямі, якія ў наступным будуць выкарыстаныя гэтымі працоўнымі і на сваёй радзіме. Сваякам, пакінутым на акупіраванай тэрыторыі, павінны былі выплачваць штомесячную дапамогу. Аднак на практыцы становішча замежных працоўных у Германіі больш нагадвала зняволенне. Тых, хто прыехаў з тэрыторыі СССР, называлі остарбайтарамі – усходнімі працоўнымі. Ім загадвалася нашываць на адзежу адмысловыя знакі "Ост" – "Усход", утрымоўваліся яны ў лагерах у бараках, выхад за тэрыторыю быў забаронены. Остарбайтэраў неміласэрна эксплуатавалі на самых цяжкіх працах, плацілі значна менш, чым нямецкім працоўным, пры гэтым грошай на рукі не выдавалі, залічалі іх на спецыяль- ныя ашчадныя рахункі. Не зафіксіравана ні аднаго выпадку пераводу грошай з Германіі на тэрыторыю Беларусі або ў іншыя акупіраваныя раёны СССР! Сілкаванне ўсходніх працоўных не забяспечвала нават падтрымання элемен- тарнай працаздольнасці, яно было ўсталявана на ўзроўні нормаў для савецкіх ваеннапалонных. Дырэкцыя аднаго з нямецкіх заводаў Крупа так апісвала гэ- тую сітуацыю свайму начальству: «Сілкаванне рускіх невымоўна дрэннае, таму яны становяцца слабей і слабей з кожным днём. Абследванне паказала, напрыклад, што некаторыя рускія не ў сілах завярнуць гайку, настолькі яны слабыя фізічна». Звесткі аб сапраўдным становішчы остарбайтэраў вельмі хутка распаўсюдзіліся на іх радзіме, нягледзячы на ўсе хітрыкі нацысцкай цэнзуры. Таму ўжо ўлетку 1942 года ўсякая добраахвотнасць была адкінута, вярбоўка стала праводзіцца выключна гвалтоўнымі метадамі. Людзей хапалі на вуліцах і рынках, уладкоўвалі аблавы ў кінатэатрах. Нярэдка падчас карных аперацый супраць партызан насельніцтва цэлых вёсак высылалася ў Германію. Па падліках гісторыкаў, у рэйх было прымусова накіравана ад 3 да 5 млн. савецкіх людзей, з іх каля 400 тыс. – з тэрыторыі Беларусі. Такі быў «новы парадак» – рэжым тэрору і забойстваў, рэжым непры- крытага рабавання і гвалту. Нягледзячы на палітыку генацыду, знайшліся людзі, якія пайшлі на до- браахвотнае супрацоўніцтва з ворагам, служылі ў нямецкіх установах, у паліцыі, у рознага роду ваенных фарміраваннях. Гэтая з'ява атрымала назву калабарацыі. Прычыны, па якіх грамадзяне СССР станавіліся на бок захопнікаў, былі рознымі. Невялікая частка, асабліва з ліку эмігрантаў, якія выехалі з Расіі ў гады рэвалюцыі або ратуючыся ад сталінскіх рэпрэсій, лічылі, што такім чынам вядуць барацьбу са злачынным бальшавіцкім рэжы- мам. Хтосьці, магчыма, падзяляў нацысцкую расавую тэорыю, асабліва яе антысеміцкія палажэнні. У асяроддзі сялянства былі незадаволеныя калгас- ным ладам і палітыкай раскулачвання, яны кіраваліся пачуццём помсты. Былі і адкрыта крымінальныя элементы, якія задавальнялі такім чынам свае садысцкія схільнасці і імкненне да лёгкага ўзбагачэння. Аднак вялікая частка стала калабарантамі ў выніку склаўшыхся абставін, кіруючыся стратэгіяй выжывання ва ўмовах вайны. Гэта і ваеннапалонныя, пастаўленыя перад вы- барам: служба ў калабарацыйных частках або смерць. Не ва ўсіх іх знаходзілася рашучасць абраць другое, але не парушыць дадзеную прысягу. Гэта і мірныя жыхары, якія апынуліся ў акупіраванай зоне і змушаныя карміць сваю сям'ю, паступаючы на працу або на службу дзеля кавалка хле- ба. Гэта і прымусова прызначаныя пад пагрозай нямецкага пісталета сельскія старасты. Нарэшце, гэта і шэраг патрыётаў, якія паступалі на службу да акупантаў, каб пад афіцыйным прыкрыццём вясці эфектыўную барацьбу з ворагам. У Беларусі з дазволу генеральнага камісара В. Кубэ 22 кастрычніка 1941 года была створана Беларуская народная самапомач (БНС) пад кіраўніцтвам І. Ермачэнкі, які прыехаў з Прагі. Кіраўніцтва БНС (так званая Цэнтраль) прызначалася і звальнялася генеральным камісарам. Мэтамі БНС абвяшчаліся аказанне дапамогі пацярпелым ад вайны, узнаўленне разбуранай Беларусі, развіццё беларускай культуры. Аднак на самой справе гэтая арганізацыя стала прапагандыстам нацысцкага «новага парадку», збірала прадукты і цёплыя рэчы для нямецкіх салдатаў, аказвала дапамогу ў вывазе насельніцтва Беларусі на прымусовую працу ў Германію. 158 Лідэры БНС спрабавалі выкарыстаць гэтую арганізацыю як першую прыступку ў стварэнні беларускага нацыянальнага ўрада, прапаноўвалі арганізаваць на яе базе ўзброеныя атрады для барацьбы з партызанамі. Доўгі час нямецкае кіраўніцтва ігнарыравала гэтыя прапановы, аднак у чэрвені 1942 года на базе БНС быў створаны Беларускі корпус самааховы (БКС). Узначаліў гэтае ваеннае фарміраванне той жа І. Ермачэнка. Планіравалася стварыць тры дывізіі БКС, якія былі б раскіданы па раёнах. Для падрыхтоўкі беларускага афіцэрскага корпуса ў Мінску былі адкрыты спецыяльныя кур- сы, начальнікам якіх стаў былы афіцэр польскага войска Ф. Кушаль. Аднак цяжкасці з наборам добраахвотнікаў, прапаганда з боку савецкіх партызан і насцярожанасць з боку нямецкага кіраўніцтва прывялі да ліквідацыі корпуса вясной 1943 года. Гітлераўцы зрабілі стаўку на стварэнне паліцэйскіх батальёнаў з мясцовага насельніцтва, але пад непасрэдным камандаваннем нямецкіх афіцэраў. У верасні – лістападзе 1943 года была праведзена мабілізацыя ў гэтыя фарміраванні, часткова прымусовая. Да канца 1943 года акупанты здолелі сфарміраваць толькі тры батальёны ў колькасці 1481 чала- век. У 1944 годзе шляхам гвалтоўнай мабілізацыі было створана сем батальёнаў (3648 чалавек). 22 чэрвеня 1943 года быў створаны Саюз беларускай моладзі (СБМ) на чале з М. Ганько і Н. Абрамавай. Узорам для дадзенай маладзёжнай арганізацыі стаў нацысцкі Гітлерюгенд. Беларускіх падлеткаў спрабавалі выхоўваць на ідэях нацыянал-сацыялізму, у духу адданасці Гітлеру і «вялікай Германіі». Аднак завербаваць у гэтую арганізацыю змаглі адносна невялікую колькасць юнакоў і дзяўчат – каля 12,5 тысяч. Падладжваючыся да нацыянальнай беларускай інтэлігенцыі, акупа- цыйныя ўлады па ўказанню Кубэ стварылі Беларускае навуковае таварыства, прафсаюзы, адчынялі школы. Нацысты дэмагагічна разважалі аб неабходнасці развіцця беларускай культуры і мовы. 27 чэрвеня пры гене- ральным камісары была створана Беларуская рада даверу – дарадчы орган без якіх-небудзь рэальных паўнамоцтваў. Аднак 22 верасня 1943 года В. Кубэ быў забіты і яго месца заняў гру- пенфюрэр СС К. фон Готберг. Новы кіраўнік Беларусі быў настроены больш скептычна, чым яго папярэднік, да магчымасці добраахвотнага супрацоўніцтва з мясцовым насельніцтвам, таму часцей стаў ужываць адкры- ты гвалт. Ён не меў даверу да кіраўніцтва БНС, таму Ермачэнка быў выму- шаны пакінуць Беларусь. У снежні 1943 года, калі частка тэрыторыі БССР была вызвалена Чыр- вонай Арміяй, Готберг садзейнічаў стварэнню Беларускай Цэнтральнай Рады (БЦР) – марыянетачнага ўрада пад кіраўніцтвам прэзідэнта Р. Астроўскага. БЦР атрымала пэўныя паўнамоцтвы па кіраўніцтву школьнай справай і куль- турай, сацыяльнай сферай. Ёй таксама даручалася стварэнне новага вайскоўскага злучэння – Беларускай краявой абароны (БКА). У сакавіку 1944 года, напярэдадні вызвалення Беларусі, у БКА было прымусова мабілізавана каля 25 тыс. чалавек. 27 чэрвеня 1943 года ў Мінску быў арганізаваны Другі ўсебеларускі кангрэс – апошні з'езд беларускіх калабарантаў, зрэжысіраваны нацысцкім акупацыйным кіраўніцтвам. Кангрэс абвясціў сябе адзіным закон- ным урадам Беларусі, ствараючы прэцэдэнт для непрызнання ў наступным савецкай улады. Дэлегаты з'езда адправілі прывітальную тэлеграму А. Гітлеру. Аднак надыходзячыя савецкія войскі прымусілі з’езд спыніць сваю працу, а яго ўдзельнікі збеглі разам з адыходзячымі германскімі войскамі. Акрамя беларускіх калабарацыйных арганізацый, на акупіраванай тэрыторыі БССР былі размешчаны таксама часткі РВА – Рускай вызваленчай арміі пад камандаваннем былога савецкага генерала А. Уласава, які перайшоў на бок немцаў. У 1943 годзе на тэрыторыю Лепельскага і Чашніцкага раёнаў была перакінута РВНА – Руская вызваленчая народная армія, якой камандаваў Б. Камінскі. Некаторыя беларусы пайшлі служыць і ў гэтыя фарміраванні. Гэтых людзей, магчыма, можна зразумець, аднак скла- дана апраўдаць, бо сваімі дзеяннямі яны аб'ектыўна дапамагалі ворагу і не маглі гэтага не бачыць. З’ява калабарацыянізму дагэтуль недастаткова выву- чаная і выклікае масу спрэчак. 10.4. Барацьба супраць нацысцкай Германіі на акупіраванай тэрыторыі З першых дзён вайны на акупіраванай тэрыторыі разгарнулася масавая антыфашысцкая барацьба. Найбольш яркімі яе праявамі сталі партызанскі і падпольны рух. СССР уступіў у вайну непадрыхтаваным да такого роду дзеянняў. Не было ні распрацаванай загадзя тэорыі партызанскай барацьбы, ні загадзя прадуманых арганізацыйных формаў, пэўных кадраў. Праўда, да сярэдзіны 30-х гадоў у краіне праводзілася сур'ёзная праца па падрыхтоўцы да выкары- стання партызанскіх фарміраванняў у будучай вайне. Тады вышэйшае ваен- нае і палітычнае кіраўніцтва не адхіляла магчымасці ўварвання ворага на са- вецкую зямлю, і ў прадбачанні такога ходу падзей у шматлікіх прыгранічных раёнах рыхтаваліся базы для развіцця партызанскага руху, вывучаўся і абагульняўся вопыт партызанскіх дзеянняў у мінулых войнах, навучаліся людзі, здольныя групамі і паасобку дзейнічаць у тыле ворага, закладваліся схованкі з харчам, зброяй, боепрыпасамі, распрацоўвалася адмысловая мінна-падрыўная тэхніка. На манёўрах і ваенных вучэннях адпрацоўваліся пытанні ўзаемадзеяння рэгулярных войскаў з партызанамі. На жаль, пазней у СССР узяла верх устаноўка, што ў выпадку вайны агрэсар будзе разгромлены на яго ўласнай тэрыторыі і перамогу можна будзе атрымаць «малой крывёй», а тэорыя выкарыстання партызанскіх сіл была прызнана нядзейснай. Таму шматлікія арганізацыйныя пытанні разгортвання партызанскага руху прыйшлося вырашаць ужо ва ўмовах цяжкага адступлен- ня Чырвонай Арміі. 160 Савецкае камандаванне і партыйнае кіраўніцтва ўжо ў пачатку вайны ўзялі пад свой кантроль стварэнне партызанскіх атрадаў і падпольных груп. Так, 29 чэрвеня 1941 года СНК СССР і ЦК УКП(б) выдалі сакрэтную дырэк- тыву «Партыйным і савецкім арганізацыям прыфрантавых абласцей», дзе даваліся ўказанні па пакіданню ў тыле ворага партыйных і савецкіх працаўнікоў, забеспячэнню іх неабходнымі сродкамі і матэрыяламі для вяд- зення антыфашысцкай барацьбы. 3 ліпеня ў звароце да народа па радыё І. Сталін заклікаў ствараць на акупіраваных землях партызанскія атрады. Гэ- ты ж заклік утрымліваўся і ў выдадзенай 15 ліпеня 1941 года лістоўцы ГПУ Чырвонай Арміі «Да вайскоўцаў, якія змагаюцца ў тыле ворага». Нарэшце, 18 ліпеня 1941 года ЦК УКП(б) выдаў пастанову «Аб арганізацыі барацьбы ў тыле германскіх войскаў», .дзе абагульняліся і ўдакладняліся пытанні арганізацыі антыфашысцкай барацьбы. Мясцовае беларускае кіраўніцтва, што выконвала дадзеныя ўказанні, таксама выдала шэраг дырэктыў і правяло серыю адпаведных мерапрыемстваў. 30 чэрвеня 1941 года ЦК КП(б)Б распаўсюдзіў дырэктыву № 1 «Аб пераходзе на падпольную працу партарганізацый раёнаў, занятых ворагам», 1 ліпеня – дырэктыву № 2 «Аб разгортванні партызанскай бараць- бы ў тыле ворага». У гэты ж дзень, 1 ліпеня, у Магілёве была праведзена на- рада з працаўнікамі, якія накіроўваліся ў тыл ворага. Адным з першых на тэрыторыі Беларусі пачаў дзейнічаць Пінскі партызанскі атрад пад кіраўніцтвам У.3. Каржа. На тэрыторыі Кастрычніцкага раёна Палескай вобласці дзейнічаў атрад «Чырвоны Кастрычнік», якім кіравалі Ц. Бумажкоў і Ф. Паўлоўскі. Ужо 6 жніўня 1941 года ім былі прысвоены званні Герояў Савецкага Саюза – першым сярод партызан. На тэрыторыі Суражскага раёна Віцебскай вобласці ў першыя тыдні вайны пачаў дзейнічаць партызанскі атрад, створаны М. Шмыровым. Усяго ў ліпені – кастрычніку 1941 года на тэрыторыі Беларусі было створана звыш 430 атрадаў колькасцю каля 8300 чалавек. У цэлым, у СССР да канца 1941 года дзейнічалі каля 2000 партызанскіх атрадаў і груп. Аднак значная частка гэтых партызанскіх фарміраванняў была нежыццяздольнай, яны альбо былі знішчаныя, альбо распаліся да зімы 1941/42 г. Так, на тэрыторыі БССР у канцы 1941 г. дзейнічалі толькі 99 атрадаў і амаль столькі ж партызанскіх груп. У пачатковы перыяд вайны партызанскія групы складаліся ў асноўным з камуністаў і камсамольцаў, партыйных дзеячаў, наўмысна пакінутых для арганізацыі барацьбы, а таксама з чырвонаармейцаў, якія апынуліся ў акружэнні. Невялікую частку складалі атрады супрацоўнікаў НКУС і НКДБ (у Беларусі было 14 такіх атрадаў, якія налічвалі 1162 чалавека). Барацьба партызан да вясны 1942 года насіла абасоблены характар, кожная група дзейнічала на свой страх і рызыку. Практычна адсутнічалі сродкі сувязі, не хапала ўзбраення і медыкаментаў, самых неабходных рэчаў. У такіх умовах складана было праводзіць шырокамаштабныя аперацыі, таму партызанам прыходзілася здавольвацца невялікімі дыверсіямі. Яны паступова набывалі вопыт партызанскай барацьбы, наладжвалі сувязі паміж сабой і з насельніцтвам. Тым не менш, нягледзячы на складанасці арганізацыйнага перыяду, за верасень-снежань 1941 года, па няпоўных звестках, партызаны Беларусі падарвалі каля 80 эшалонаў, знішчылі каля 33 самалётаў, 78 танкаў і броне- машын, 973 аўтамашыны, 137 матацыклаў, разбурылі 155 мастоў, разграмілі 9 ваенных штабоў, спалілі 63 склады з боепрыпасамі і гаручым. Вясной 1942 года сітуацыя стала змяняцца. Нямецкія войскі атрымалі жорсткі адпор пад Масквой, Чырвоная Армія перайшла ў контрнаступленне. На акупіраваных тэрыторыях ужо ва ўсёй «прыгажосці» выявіўся нацысцкі рэжым тэрору, рабавання і гвалту. Пачаўся прымусовы вываз насельніцтва ў Германію. Усё гэта прывяло да масавага прытоку мясцовых жыхароў у партызанскія атрады. Толькі ў Беларусі да жніўня 1942 года яны папоўніліся 23 тысячамі новых байцоў. Да пачатку 1943 года ў шэрагах беларускіх пар- тызан налічвалася каля 56 тыс. чалавек. Адыходзілі ў партызаны не толькі асобныя грамадзяне, але і цэлыя вёскі, як гэта было, напрыклад, у вёсках Міхедавічы Петрыкаўскага раёна, Калінаўка і Кузьмічы Любанскага раёна і інш. Узмацнілася і ўвага вышэйшага кіраўніцтва СССР да партызанскага і падпольнага руху. Для аказання дапамогі і падрыхтоўкі спецыялістаў у савецкім тыле былі створаны спецшколы: тры ў Маскве ў студзені 1942 года, «Асобы беларускі збор» у г. Мураме ў красавіку гэтага жа года (там было падрыхтавана да верасня 1942 года 15 атрадаў і каля 100 арганізатарскіх груп колькасцю 2378 чалавек), Беларуская школа падрыхтоўкі партызанскіх кадраў – у снежні 1942 года (да восені 1943 г. у ёй было падрыхтавана 940 спецыялістаў). Усяго за гады вайны ў рознага рода навучальных цэнтрах было падрыхтавана 529 арганізатараў падполля, 265 чалавек каманднага складу, 1146 інструктараў мінна-падрыўной справы, каля 15 тыс. падрыўнікоў, 457 радыстаў, 252 разведчыка, 52 паліграфіста, 12 рэдактараў газет, 23 хімінструктараў, 11 вадалазаў. Адпраўка неабходных спецыялістаў праз лінію фронту ажыццяўлялася як паветраным шляхам, так і цераз «Суражскія (Віцебскія) вароты». Так зваўся 40-кіламетровы прарыў у лініі нямецкай абароны на стыку груп армій «Поўнач» і «Цэнтр», які кантраліраваўся партызанамі з атрада «бацькі Міная» – М.П. Шмырова і дзейнічаў на працягу лютага – верасня 1942 года. Праз яго ў зону акупацыі было перапраўлена 20 партызанскіх атрадаў, 102 арганізатарскія групы, 62 дыверсійныя групы – усяго больш 3 тыс. чала- век, а таксама 5 тыс. адзінак зброі, боепрыпасы, медыкаменты, абмундзіраванне. Велізарнае значэнне для кансалідацыі і ўзмацнення партызанскага руху мела стварэнне кіруючага цэнтра. 30 мая 1942 года па ўказанню Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання быў арганізаваны Цэнтральны штаб пар- тызанскага руху (ЦШПР). Яго ўзначаліў першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі П.К. Панамарэнка. 9 верасня 1942 года ствараецца Беларускі штаб партызанскага руху (БШПР) пад кіраўніцтвам другога сакратара ЦК КП(б)Б 162 П. З Калініна. У верасні 1942 года І. Сталін выдаў загад «Аб задачах парты- занскага руху», дзе давалася ўказанне аб актывізацыі дзейнасці патрыётаў на акупіраваных тэрыторыях і аб неабходнасці іх цеснай каардынацыі з дзеяннямі Чырвонай Арміі. З ростам колькасці партызанскіх атрадаў, узмацненнем іх кіраўніцтва і паляпшэннем матэрыяльнай базы пашыраліся і маштабы дзейнасці. Калі ў студзені – лютым 1942 года партызаны Беларусі здзейснілі 11 дыверсій на чыгуначных мастах, то ў ліпені гэтага года ўжо звыш 304. Брыгада «За са- вецкую Беларусь» 4 жніўня 1942 года падарвала мост на р. Дрыса, што спыніла рух нямецкіх эшалонаў на 16 сутак. З удзелам 1300 народных мсціўцаў у лістападзе гэтага жа года праведзена аперацыя «Рэха Палесся», у выніку якой быў спынены рух цягнікоў праз р. Пціч на 18 сутак. Акрамя дыверсій на чыгунцы, патрыёты прабівалі паравозныя катлы з супрацьтанка- вых стрэльбаў (у 1942 годзе да партызанаў паступіла 1400 адзінак гэтай зброі). Наносіліся і ўдары па гарнізонах ворага: у 1942 годзе ў Беларусі быў зроблены напад партызан на 500 апорных пунктаў акупантаў, а цалкам раз- громлена 123. У 1943 годзе ў сувязі з разгромам германскіх войск пад Сталінградам і на Курскай дузе (карэннаы пералом у вайне) партызанская барацьба яшчэ больш пашыраецца. Да канца 1943 года ў беларускіх атрадах народных мсціўцаў налічвалася каля 212 тыс. чалавек. Невялікія калісьці атрады пераўтварыліся ў сапраўдныя ваенныя часткі – палкі, брыгады і злучэнні. Усяго за гады вайны ў Беларусі дзейнічала 199 брыгад і 14 палкоў. Камандзірам партызанскіх атрадаў прысвойваліся воінскія званні ад лейтэнантаў да палкоўнікаў, а 10 чалавек атрымалі званні генерал-маёраў. За кожным атрадам была замацавана зона баявых дзеянняў. У шматлікіх раёнах акупанты былі цалкам выцеснены і там была адноўлена са- вецкая ўлада. Такія рэгіёны называліся партызанскімі зонамі. Да канца 1943 года пад кантролем партызан знаходзілася больш 60% тэрыторыі Беларусі плошчай 108 тыс. кв. км., а на ўсёй акупіраванай тэрыторыі СССР пад парты- занскай уладай апынулася больш за 200 тыс. кв. км. Немцы адчувалі сябе ў адноснай бяспецы толькі ў буйных гарадах з моцнымі гарнізонамі. У тыле ворага партызаны здзяйснялі перыядычныя рэйды, што мела не толькі ваен- нае, але і велізарнае прапагандысцкае значэнне. З ваеннага пункта погляду найбольшае значэнне мела правядзенне партызанамі так званай «рэйкавай вайны» – маштабнай аперацыі па пару- шэнню камунікацый ворага ў перыяд буйных ваенных акцый Чырвонай Арміі. Першы этап «рэйкавай вайны» праходзіў з 3 жніўня па 15 верасня 1943 года і быў прымеркаваны да Курскай бітвы, другі («Канцэрт») – з 19 верасня па 1 лістапада 1943 года і супаў з наступленнем савецкіх войск і бітвай за Днепр, трэці пачаўся ў чэрвені 1944 года, у перыяд аперацыі «Баграціён». Патрыёты, акрамя разбурэння чыгуначных пуцей, пусцілі пад адхон 2171 цягнік, 6 бронецягнікоў, знішчылі 295 чыгуначных мастоў. Да канца акупацыі ў партызанскіх атрадах у Беларусі налічвалася 374 тыс. чалавек, а яшчэ звыш 400 тыс. лічыліся ў партызанскіх рэзервах. У СССР са зброяй у руках супраць захопнікаў ваявала больш 1 млн. жыхароў, а з партызанскімі рэзервамі – 2,8 млн. Страты немцаў ад рук партызан склалі 1 млн. чалавек (звыш 500 тыс. – у Беларусі), больш 4 тыс. танкаў (1355 – у Беларусі), 65 тыс. аўтамабіляў (18700 – у БССР), 1100 самалётаў, каля 20 тыс. эшалонаў (звыш 11 тыс. – у Беларусі). Ні карныя акцыі (а толькі ў Беларусі іх было праведзена не меней 140), ні спробы дыскрэдытацыі шляхам стварэння «ягд-каманд» – ілжывых партызанскіх атрадаў з немцаў і калабарантаў, забіваўшых мірных жыхароў, не змаглі зламаць народнага супраціўлення.. Дзейнасць партызан засталася яркай старонкай у барацьбе з акупантамі. 88 чалавек з ліку партызан сталі Героямі Савецкага Саюза, 140 тыс. былі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі. Акрамя партызанскага руху, істотную ролю ў барацьбе з нацыстамі на акупіраваных тэрыторыях адыграла савецкае падполле. Спецыфіка падполь- нага руху праяўлялася ў тым, што патрыётам прыходзілася дзейнічаць ва ўмовах вялікай канспірацыі і пад пастаяннай пагрозай быць схопленымі во- рагам. У сілу гэтага галоўнымі мэтамі, якія ставіліся перад падполлем, быў збор разведдадзеных і перадача іх у цэнтр, правядзенне дыверсій, арганізацыя сабатажу, вядзенне актыўнай прапаганды з мэтай разлажэння нямецкіх і калабарацыйных частак і падтрымкі баявога духу ў насельніцтва. Сетка падпольных структур пачала ўзнікаць у гарадах і сёлах з першых дзён акупацыі. Яе асновай спачатку быў партыйны і савецкі актыў, пакінуты для гэтых мэтаў. У наступным падполле пашыралася, да яго далучаліся мяс- цовыя жыхары. Аднак часта падпольныя групы дзейнічалі паасобку, не маю- чы сувязяў з іншымі патрыятычнымі арганізацыямі, што вяло да паніжэння маштабаў і эфектыўнасці іх дзейнасці. Адным з найбольш масавых стала Мінскае падполле, у яго дзейнасці за перыяд вайны прыняло ўдзел больш за 9 тыс. чалавек: камуністы, партыйныя работнікі, выкладчыкі ВНУ, лекары, вайскоўцы, працоўныя мінскіх прадпрыемстваў. Ужо да канца 1941 года ў Мінску і наваколлі дзейнічала 50 не звязаных паміж сабой груп колькасцю да 2 тыс. членаў. У лістападзе 1941 года для каардынацыі і аб’яднання іх дзеянняў ствараецца агульнагарадскі кіруючы партыйны цэнтр, на чале якога сталі І. Кавалёў, І. Казінец, У. Жудро, З. Заяц, У. Нічыпараў, Г. Сямёнаў. Мінскае падполле вяло актыўную разведвальна-дыверсійную дзейнасць, членамі арганізацыі было здзейснена звыш 1500 дыверсій. Вялікае значэнне мела знішчэнне фа- шысцкага кіраўнічага апарата і калабарацыйнага актыву, у тым ліку найбо- лей вядомыя акцыі: забойства патрыёткамі Восіпавай, Мазанік і Траян у верасні 1943 года генеральнага камісара Беларусі В. Кубэ, знішчэнне рэдак- тара калабарацыйнай газеты Казлоўскага і шэраг іншых. Важным з’яўлялася і вядзенне агітацыйна-прапагандысцкай дзейнасці, выданне ў акупіраваным Мінску газеты «Звязда», распаўсюджванне лістовак і зводак Саўінфармбюро. На жаль, адсутнасць вопыту падпольнай барацьбы і канспірацыі прыводзіла да частых правалаў. Мінскае падполле тройчы падвяргалася жор- 164 сткаму разгрому з боку акупантаў: увосень 1941 года, вясной і восенню 1942 года. Толькі ў сакавіку 1942 года былі арыштаваны 404 члена падполля, 28 з іх былі пасля жорсткіх катаванняў павешаны, 251 расстраляны. Германскай разведцы ўдалося на доўгія гады запляміць і зганьбіць імя аднаго з першых кіраўнікоў Мінскага падполля І. Кавалёва. Толькі ў апошнія гады даследчы- кам удалося зняць з яго абвінавачванні ў здрадзе. За актыўную падпольную дзейнасць у гады акупацыі ў 1966 годзе Мінск быў узнагароджаны ордэнам Леніна, а ў 1974 годзе яму было прыс- воена званне «Горад-герой». Падпольныя групы дзейнічалі і ў іншых гарадах і населеных пунктах Беларусі. Так, у Брэсце ў складзе падполля знаходзілася каля 150 чалавек. У Гродна дзейнічала 6 груп (больш 60 чалавек), а ў Гродзенскай вобласці каля 30 (агульнай колькасцю звыш 300 чалавек). Аднак у Заходняй Беларусі ў сувязі з хуткім наступленнем ворага арганізацыя падполля насіла хаатычны характар,членамі антыфашысцкіх груп станавіліся ў асноўным былыя члены КПЗБ і КСМЗБ, якія мелі вопыт нелегальнай барацьбы яшчэ з часоў польска- га панавання. Мясцовае насельніцтва не заўсёды падтрымлівала патрыётаў, частка праявіла лаяльнасць да акупантаў, паколькі гэтыя тэрыторыі ўвайшлі ў склад БССР толькі ў 1939 годзе і тут не было адназначнага стаўлення да са- вецкай улады. У той жа час на ўсходзе рэспублікі дзейнасць падпольшчыкаў набыла значные маштабы. У Віцебскай вобласці дзейнічала звыш 200 арганізацый і груп, у тым ліку найбольш вядомая – група К. Заслонава на чыгуначным вуз- ле ў Оршы, якая толькі з снежня 1941 года па люты 1942 года падарвала 6 эшалонаў, 170 паравозаў, некалькі складаў з боепрыпасамі, знішчыла больш 400 немцаў. Падпольшчыкі выкарыстоўвалі міны, замаскіраваныя пад ву- гальныя брыкеты. У наступным на базе гэтай групы быў створаны партызанскі атрад. У г. п. Обаль дзейнічала група пад кіраўніцтвам Е. Зеньковай і 3. Партновай. У Віцебску арганізацыяй барацьбы супраць акупантаў займалася В. Харужая, схопленая затым нацыстамі і пасля катаванняў па-зверску забітая імі. Пасмяротна В.З. Харужай прысвоена зван- не Героя Савецкага Саюза. У Гомелі былі арганізаваны 142-е падпольныя группы. Адзін з арганізатараў Гомельскага падполля Т. Барадзін працаваў у друкарні і друкаваў там лістоўкі. Патрыёты ўзарвалі афіцэрскую сталовую, пры гэтым загінуў нямецкі генерал. У Магілёве пад кіраўніцтвам К. Мэттэ дзейнічаў «Камітэт садзейнічання Чырвонай Арміі», які налічваў да 400 членаў. У Бабруйску і Бабруйскім раёне налічвалася больш 500 падпольшчыкаў. На станцыі Асіповічы падпольшчыку Ф. Крыловічу ўдалося ажыццявіць найбуйнейшую дыверсію другой сусветнай вайны. У ноч з 29 на 30 ліпеня 1943 года з дапамогай усяго двух магнітных мін было знішчана 4 эшалоны з гаручым (31 цыстэрна), боепрыпасамі (63 вагоны) і найноўшымі нямецкімі танкамі «Тыгр». Пажар на станцыі доўжыўся 10 гадзін, аб гэтай дыверсіі давялі да ведама асабіста А. Гітлера. Усяго жа на тэрыторыі Беларусі падполлі вялі барацьбу з ворагам больш 70 тыс. чалавек, а ў цэлым па СССР – 220 тыс. Іх уклад у перамогу над нацызмам цяжка пераацаніць. Акрамя савецкіх партызан, на тэрыторыі БССР, акупіраванай немцамі, разгарнулі дзейнасць фарміраванні польскай Арміі Краёвай і ўкраінскай арганізацыі АУН-УПА (Арганізацыя украінскіх нацыяналістаў – Украінская паўстанцкая армія). Армія Краёва была створана 14 лютага 1942 года на базе Саюза ўзброенай барацьбы, што дзейнічаў са студзеня 1940 года. Гэтая арганізацыя падпарадкоўвалася польскаму эмігранцкаму ўраду Сікорскага ў Лондане. Да лета 1941 года польскія атрады прытрымліваліся стратэгіі «двух ворагаў» і адначасова вялі барацьбу як з Германіяй, так і з Савецкім Саюзам, спрабую- чы сарваць у Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне мерапрыемствы новай улады. У 1939 – 1940 гг. органы НКУС і НКДБ раскрылі дзейнасць 109 польскіх падпольных груп і выслалі з Заходняй Беларусі каля 120 тыс. жыхароў па падазрэнню ў сувязях з імі. Аднак пасля нападу Германіі на СССР сітуацыя змянілася і 14 жніўня 1941 года была падпісана савецка-польская ваенная дамова аб сумесных дзе- яннях супраць немцаў. Армія Краёва была строга заканспірыраванай арганізацыяй, якая складалася выключна з палякаў. У цэлым яна налічвала каля 250 – 300 тыс. чалавек. У Беларусі да 1944 года яе атрады дзейнічалі на Навагрудчыне (23 тыс.), у Віленскай акрузе (9 тыс.), Палескай акрузе (4 тыс.), а таксама на Валыні, куды адносіўся раён Брэста. Палякі спрабавалі заняць пасты ў мясцовай адміністрацыі і паліцыі, ішлі на супрацоўніцтва з немцамі, выцясняючы пры гэтым беларускіх на- цыянальных дзеячаў. Беларускае насельніцтва не падтрымлівала акаўцаў, бо тыя часта звярталіся да тэрору супраць беларусаў, амаль не аказваючы супраціўлення немцам. 26 красавіка 1943 года ў сувязі з «Катынскай справай» Польшча разар- вала дыпламатычныя адносіны з СССР і Армія Краёва стала на шлях прамой канфрантацыі з савецкім патрыятычным антыфашысцкім рухам. З восені 1943 года да лета 1944 года толькі ў Навагрудскай акрузе АК правяла 81 апе- рацыю супраць савецкіх партызан. Часам гэтыя акцыі былі арганізаваны су- месна з нямецкімі карнікамі. У момант наступлення Чырвонай Арміі на Украіну і Беларусь Армія Краёва спрабавала ажыццявіць «Вялікі план» (план «Бура») – арганізаваць польскае паўстанне і да прыходу савецкіх войскаў абвясціць у Заходняй Украіне і Заходняй Беларусі ўзнаўленне польскай дзяржавы. Адным з элементаў гэтага плану была аперацыя «Вострая брама» па захопе Вільнюса, аднак ажыццявіць гэтыя планы не атрымалася. Афіцыйна Армія Краёва была распушчана 19 студзеня 1945 года, аднак яе асобныя фарміраванні працягвалі сваю дыверсійную дзейнасць на тэрыторыі СССР да 1953 г. 166 Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў была створана яшчэ ў 1929 годзе ў Заходняй Украіне, дзе на чале са сваім лідэрам С. Бандэрай зма- галася за аддзяленне ад Польшчы. З пачаткам вайны кіраўніцтва АУН наладзіла сувязі з нямецкімі спецслужбамі. 30 чэрвеня 1941 года АУН абвясціла ў Львове аб стварэнні «Украінскай самастойнай саборнай дзяржа- вы», аднак германскія ўлады ліквідзіравалі гэтую псеўдадзяржаву і пачалі рэпрэсіі супраць украінскіх нацыяналістаў. У выніку АУН раскалолася: част- ка нацыяналістаў (пад кіраўніцтвам А. Мельніка) перайшла на бок немцаў, частка (пад кіраўніцтвам С. Бандэры) заняла антыфашысцкую пазіцыю. Ад- нак і тыя і іншыя адмоўна адносіліся да савецкай улады і вялі бесперапын- ную барацьбу з савецкімі партызанамі. У 1943 годзе была створана УПА – Украінская паўстанцкая армія, якая сваім галоўным ворагам лічыла СССР. Таксама ворагам для ўкраінскіх нацыяналістаў з’яўлялася Армія Краёва. У Беларусі складаны вузел супярэчнасцяў завязаўся на Палессі, пера- дадзеным у склад рэйхскамісарыята «Украіна». Тут адначасова дзейнічалі і ўкраінскія нацыяналісты, і Армія Краёва, і савецкія партызаны. Як і Армія Краёва, аунаўцы ажыццяўлялі тэрор супраць мірнага беларускага насельніцтва. Ён не скончыўся і пасля вызвалення Беларусі ад акупантаў. У 1944 – 1946 гг. украінскія нацыяналісты ажыццявілі ў Беларусі 2384 дыверсіі і тэрактаў, забілі 1012 чалавек. Толькі ў 1946 годзе органы НКУС ліквідзіравалі апошнія банды. Такім чынам, барацьба з нацызмам, якая з першых дзён вайны разгар- нулася на тэрыторыі СССР і Беларусі, з'яўлялася складанай з’явай. Аднак патрыятычныя сілы атрымалі пераканаўчую перамогу. 10.5. Аперацыя «Баграціён». Вызваленне тэрыторыі БССР Вызваленне тэрыторыі Беларусі пачалося у выніку наступлення Чыр- вонай Арміі пасля перамогі пад Курскам. У час бітвы за Днепр (жнівень- снежань 1943 г.) 23 верасня 1943 года быў вызвалены першы раённы цэнтр Беларусі Камарын, пры правядзенні Гомельска-Рэчыцкай аперацыі 26 лістапада – першы абласны цэнтр Гомель. У ходзе Гарадоцкай аперацыі (13 – 31 снежня 1943 г.) быў вызвалены Гарадок і створаны ўмовы для насту- плення ў віцебскім кірунку. З 8 студзеня па 8 лютага 1944 года праводзілася Калінкавіцка – Мазырская аперацыя, у выніку былі вызвалены гэтыя населе- ныя пункты, а савецкія войскі адкінулі немцаў да ракі Пціч і ў раён Петрыка- ва. Нарэшце, з 21 па 26 лютага 1944 года была праведзена Рагачоўска – Жлобінская аперацыя па вызваленню дадзеных гарадоў. Такім чынам, быў створаны плацдарм для разгрому германскіх войск, якія ўваходзілі ў групу армій «Цэнтр». Беларусь была апошняй мяжой для нямецкіх захопнікаў. Яе страта ад- значала ўступленне савецкіх войск на тэрыторыю Еўропы і самой Германіі, таму тут была створаная магутная лінія абароны, названая «Фатэрлянд» («Радзіма»). Кожны прыфрантавы горад быў пераўтвораны ў крэпасць. Жы- хары былі выселены, а за магутнымі ўмацаваннямі засяродзіліся нямецкія гарнізоны. Кожны камендант такой крэпасці даваў асабіста Гітлеру падпіску, што будзе абараняць горад да канца. Група армій «Цэнтр» налічвала 1,2 млн. салдат і афіцэраў, 9500 гармат і мінамётаў, 900 танкаў, 1400 самалётаў. Савецкае камандаванне таксама разумела ўсю важнасць і складанасць наступальнай аперацыі на тэрыторыі Беларусі. Быў распрацаваны план пад кодавай назвай «Баграціён». У яго ажыццяўленні павінны былі прыняць уд- зел чатыры франты: 1-ы Беларускі пад камандаваннем генерала арміі К. Ракасоўскага, 2-і Беларускі (камандуючы генерал-палкоўнік Г. Захараў), 3-і Беларускі (камандуючы генерал-палкоўнік І. Чарняхоўскі), 1-ы Прыбалтыйскі (камандуючы генерал арміі І. Баграмян). Каардынавалі іх дзейнасць Маршалы Савецкага Саюза Г. Жукаў і А. Васілеўскі. У склад са- вецкай групіроўкі ўваходзілі 2,4 млн. салдат і афіцэраў, больш 36 тыс. гармат і мінамётаў, 5200 танкаў, 5300 самалётаў. Такім чынам, па суадносінах сіл была дасягнута шматкратная перавага Чырвонай Арміі. Беларуская стратэгічная наступальная аперацыя праходзіла ў два эта- пы. На першым этапе (23 чэрвеня – 4 ліпеня) былі праведзены Віцебска- Аршанская, Магілёўская, Бабруйская, Полацкая і Мінская аперацыі. Савецкія войскі акружылі і знішчылі групіроўкі ворага пад Віцебскам, Бабруйскам і Мінскам. Найбольш буйным стаў Мінскі “кацёл”, дзе ў палон трапіла 105 тыс. салдат і афіцэраў вермахта. З іх ліку 57 тыс. былі адпраўлены ў Ма- скву, дзе 17 ліпеня 1944 года адбыўся своеасаблівы «парад ганьбы» – палон- ных немцаў правялі па Садовым кальцы. Дэманстратыўна ззаду ехалі палівальныя машыны, якія змывалі бруд, пакінуты слядамі заваёўнікаў. 26 чэрвеня быў вызвалены Віцебск, 27 чэрвеня – Орша, 28 – Магілёў, 29 – Бабруйск. 3 ліпеня савецкія войскі вызвалілі сталіцу БССР г. Мінск. Першым у горад уварваўся на сваім танку экіпаж малодшага лейтэнанта Дз. Фролікава з брыгады палкоўніка А. Лосіка. Другі этап аперацыі «Баграціён» праходзіў з 5 ліпеня па 29 жніўня 1944 года. У гэты перыяд савецкія войскі ажыццявілі Шаўляйскую, Вільнюскую, Каўнаскую, Беластоцкую і Люблін-Брэсцкую аперацыі. 28 ліпеня 1944 года быў вызвалены апошні беларускі горад – Брэст. Падчас другога этапу пачалося вызваленне Літвы і Латвіі, Чырвоная Армія перайшла мяжу і ўступіла на тэрыторыю Польшчы, адкінуўшы немцаў да сярэдняга ця- чэння р. Вісла. Група армій «Цэнтр» была разгромлена і спыніла сваё існаванне. 17 дывізій і 3 брыгады ворага былі цалкам знішчаны, а 50 дывізій страцілі звыш паловы свайго асабовага складу. Велізарную дапамогу ў перыяд правядзення аперацыі «Баграціён» Чырвоная Армія атрымала ад партызан, падпольшчыкаў і насельніцтва БССР. Па заданню Стаўкі і БШПР 20 чэрвеня 1944 года быў пачаты трэці этап рэйкавай вайны. Партызаны атакавалі чыгуначныя камунікацыі на ўсім працягу ад лініі фронту да дзяржаўнай мяжы СССР. Было ўзарвана больш 60 тыс. рэек, партызаны і падпольшчыкі дабылі і перадалі Чырвонай Арміі звесткі аб 1800 варожых гарнізонах. 168 Насельніцтва і антыфашысты-патрыёты аказвалі дапамогу пры пера- правах савецкіх войск праз водныя перашкоды, аднаўляючы ў найкароткія тэрміны разбураныя масты, наладжваючы праходы праз багністую мясцо- васць і г. д. Насельніцтва вызваленых тэрыторый, у тым ліку і партызаны, мабілізоўвалася ў Чырвоную Армію. Усяго з тэрыторыі БССР пасля вызва- лення было накіравана на ваенную службу звыш 600 тыс. чалавек, у тым ліку 180 тыс. партызан. Акупацыя прынесла Беларусі велізарныя страты. Прамыя матэрыяль- ныя страты склалі не меней 75 млрд. руб. (у цэнах па стану на 1941 г.), гэта значыць, больш паловы нацыянальнага скарбу. Было разбурана і спалена 209 гарадоў і раённых цэнтраў (з 270), 9200 вёсак, знішчана 100465 прадпрыемстваў, разрабавана маёмасць больш за 10 тыс. калгасаў, 92 саўгасаў, 316 МТС. Нацысты знішчылі 421 тыс. дамоў, усе электрастанцыі, вывезлі ў Германію 90% станочнага абсталявання, каля 18,5 тыс. аўтамашын, 9 тыс. трактароў. Летам 1944 годы ў Беларусі засталося толькі 39 % перадваеннай колькасці каней, 31 % буйной рагатай жывёлы, усяго 11 % пагалоў’я свінняў, 22 % авечак і коз. Былі знішчаныя практычна ўсе школы, установы культуры (клубы, бібліятэкі), медустановы. Было раз- рабавана 5425 музеяў. Найболей цяжкімі сталі дэмаграфічныя страты: па розных дадзеных, загінула ад 2,2 да 3 млн. чалавек (з амаль 10 млн. даваенна- га насельніцтва БССР), каля 400 тыс. было вывезена ў якасці остарбайтэраў. Разам з тым, на тэрыторыі Беларусі разгарнуўся масавы партызанскі рух, які прынёс значную шкоду акупацыйным войскам нацысцкай Германіі. Аперацыя «Баграціён» па вызваленню Беларусі з’яўляецца прыкладам ваеннага мастацтва і ўваходзіць у лік найважнейшых наступальных аперацый не толькі Вялікай Айчыннай вайны, але і другой сусветнай вайны. 169 Глава 11. СССР У ўмовах спаборніцтва і канфрантацыі супрацьлеглых сацыяльна-палітычных сістэм. Асноўныя тэндэнцыі развіцця бсср у 1950 – 1980–я гады 11.1. Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. БССР на міжнароднай арэне 11.2. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі. Грамадска- палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 – 1960-я гады 11.3. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае жыццё ў БССР у 1960 – 1980-я гады 11.1. Міжнародныя адносіны пасля другой сусветнай вайны. БССР на міжнароднай арэне Пасля другой сусветнай вайны ў міжнародных адносінах пачалі праяўляцца наступныя тэндэнцыі: а) Германія і яе саюзнікі страцілі свае пазіцыі ў сусветнай палітыцы. На роль сусветнага лідэра ўсё актыўней пачалі прэтэндаваць ЗША. За гады вай- ны ЗША сканцэнтравалі больш за тры чацвёртых залатога запасу свету і 60% сусветнай прамысловай прадукцыі. Іх людскія страты за гады вайны склалі толькі сотую частку ад страт, якія панёс Савецкі Саюз, затое валавы нацыя- нальны прадукт павялічыўся за гэты час у два разы. Авалодванне ядзернай зброяй дазваляла США дзейнічаць з пазіцыі сілы. З другога боку, нягледзячы на вялікія страты ў вайне, другой звышд- зяржавай станавіўся СССР. Яго аўтарытэт як пераможцы нацыстскай дзяр- жавы значна вырас у свеце. Савецкі Саюз меў самую магутную на той час армію. Ён таксама значна ўзмацніў свае пазіцыі ў Еўропе за кошт утварэння шэрагу прасавецкіх краін. Пачалася барацьба за сусветнае лідэрства паміж гэтымі звышдзяржавамі. б) На аснове Ялцінска-Патсдамскай сістэмы міжнародных адносін па- чалася перабудова свету. Гэта адносілася як да змен у геапалітычным уплыве розных краін ў цэлым, так і канкрэтна ў тэрытарыяльных зменах. Гэта закра- нула і Беларусь, дзе Беластоцкая вобласць і некалькі раёнаў Брэсцкай вобласці былі перададзены Польшчы. в) Змянілася і палітычная сітуацыя. Да вайны толькі СССР быў сацыялістычнай краінай. Пасля вайны пры ваеннай, фінансавай, дыплама- тычнай падтрымцы СССР на шлях сацыялізму сталі Албанія, Балгарыя, Венгрыя, Польшча, Румынія, Чэхаславакія, Югаславія, ГДР – усяго 8 краін. Пазней на шлях сацыялізму пры падтрымцы СССР сталі Паўночная Карэя, Кітай, В’етнам. Усяго ў краінах прасавецкага блока пражывала трэцяя частка насельніцтва свету. Яны атрымалі назву “сусветная сістэма сацыялізму”. Еўрапейскія прасавецкія краіны для кардынацыі эканамічнай палітыкі стварылі ў 1949 годзе Савет эканамічнай узаемадапамогі, а для каардынацыі ваенных дзеянняў у 1955 годзе – Арганізацыю Варшаўскага дагавора. 170 Ім супрацьстаялі заходнія капіталістычныя краіны на чале з ЗША. У 1949 годзе яны аб’ядналіся ў ваенны саюз – Арганізацыю Паўночнаатлантычнага дагавора (НАТА). Пачалося ваеннае, эканамічнае, ідэалагічнае супрацьстаянне дзвюх сістэм, якое атрымала назву “халодная вайна”. Пачатак яе быў пакладзены ў 1946 годзе, калі ў г. Фултане ў прыстутнасці прэзідэнта ЗША Г. Трумэна былы прэм’ер-міністр Англіі У. Чэрчыль адкрыта абвінаваціў СССР у захопе і ізаляцыі Усходняй Еўропы і заклікаў да “крыжовага паходу” супраць СССР. Годам пазней, у сакавіку 1947 года прэзідэнт ЗША Г. Трумэн сфармуліраваў праграму падтрымкі “свабодных народаў” і стрымлівання камунізму. Яна заключалася ў тым, што ЗША бралі на сябе права прама або ўскосна ўмешвацца ва ўнутраныя справы дзяржаў, дзе яны бачылі пагрозу капіталізму. Пачалася гонка ўзбраенняў, паміж краінамі дзвюх сістэм паўстала “жалезная заслона”. “Халодная вайна” ў 1950 – 1960 гг. не раз пагражала перайсці ў “гарачую” і свет балансаваў на грані новай сусветнай вайны. Не трэба забываць, што ўжо ў снежні 1945 года быў падрыхтаваны план Пентагона аб нанясенні ядзернага ўдара па тэрыторыі СССР. У адказ СССР у 1949 годзе таксама выпрабаваў атамную бомбу і гэта стала моцным фактарам стрымлівання праціўніка. г) Узмацнілася эканамічная інтэграцыя сярод краін Заходняй Еўропы. Каб павысіць свой уплыў у Еўропе, ЗША пачалі правядзенне ў жыццё “плана Маршала”. Ён заключаўся ў выдзяленні еўрапейскім краінам каля 17 млрд. долараў для аднаўлення эканомікі, але пры ўмове выканання пэўных палітычных патрабаванняў. Гэты план прынялі 18 еўрапейскіх краін. Для практычнай рэалізацыі плана (размеркавання дапамогі) ў 1948 годзе была створана Арганізацыя Еўрапейскага Эканамічнага Супрацоўніцтва (АЕЭС). 5 мая 1949 года ў Лондане 10 краін стварылі Савет Еўропы, а яшчэ пазней, у 1957 годзе 6 заходнееўрапейскіх дзяржаў стварылі Еўрапейскае эканамічнае супольніцтва (ЕЭС) , унутры якога былі зняты ўсе мытныя бар’еры. д) Каланіяльныя дзяржавы Францыя і Англія выйшлі з вайны аслабленымі. Гэта, а таксама падтрымка СССР на міжнародным узроўні прывялі да паступовага распаду каланіяльнай сістэмы. Першымі ў 1940 – 1950-я гг. атрымалі незалежнасць Інданэзія, В’етнам, Індыя, якая падзялілася на дзве дзяржавы – Індыйскі Саюз і Пакістан, у Афрыцы – Лівія, Егіпет, Туніс, Марокка, Судан, Гана, Гвінея. Пазней, у 1960-я гады яшчэ 17 дзяржаў Афрыкі атрымалі незалежнасць. У выніку да 1961 года незалежнымі сталі ка- ля 40 дзяржаў з насельніцтвам 1,5 млрд. чалавек. Пасля другой сусветнай вайны змяніўся міжнародны статус і БССР. Згодна з прынятым Вярхоўным Саветам СССР 1 лютага 1944 года Законам БССР атрымала магчымасць непасрэдна ўступаць у дыпламатычныя адносіны з іншымі краінамі. У сакавіку 1944 года быў створаны народны камісарыят замежных спраў БССР, які ў 1946 годзе быў рэарганізаваны ў ад- паведнае Міністэрства. 27 красавіка 1945 года рэспубліка разам з іншымі краінамі выступіла ў якасці стваральніцы Арганізацыі Аб’яднаных Нацый. 26 чэрвеня 1945 года міністр замежных спраў Беларусі К. Кісялёў ад імя 171 ўрада БССР падпісаў Статут ААН. Удзел у рабоце ААН даў магчымасць БССР, па першае, выкарыстоўваць яе трыбуну для выступленняў з рознымі ініцыятывамі, напрыклад, “Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў” і інш.; па другое, больш актыўна ўдзельнічаць у міжнародных арганізацыях, у тым ліку такіх уплывовых, як Сусветны Савет міру, ЮНЭСКА (арганізацыя па пытаннях адукацыі, навукі і культуры), Магатэ (Міжнароднае агенцтва па атамнай энергіі і інш.); удзельнічаць у падрыхтоўцы і прыняцці канвенцый (за першае пасляваеннае дзсяцігоддзе БССР падпісала больш за 30 міжнародных дагавораў, канвенцый па розных пытаннях); па-чацвёртае, выкарыстоўваць ААН для рашэння ўнутраных праблем. Напрыклад, праз ААН Беларусь атрымала значную матэрыяльную дапамогу як краіна, якая найбольш пацярпела ў гады фашысцкай акупацыі. Безумоўна, у пасляваенны час Беларусь ішла ў русле знешняй палітыкі СССР у цэлым, але, тым не менш, адмаўляць самастойныя дзеянні БССР на міжнароднай арэне таксама нельга. У другой палове 1950-х гадоў пасля пашырэння правоў саюзных рэспублік у БССР з’явіліся больш шырокія магчымасці для міжнароднага супрацоўніцтва. Дакладнай праявай гэтага стала адкрыццё ў 1958 годзе прадстаўніцтва БССР пры ААН. У наступныя гады Беларусь паслядоўна вы- ступала за забарону ядзернай зброі, яе выпрабаванняў, патрабавала ўсеагульнага і поўнага раззбраення, знішчэння хімічнай зброі. Пры ўдзеле БССР ААН прыняла такія важныя рашэнні, як Дэкларацыя аб наданні незалежнасці каланіяльным краінам і народам, Дагаворы аб абмежаваннях выпрабаваннў ядзернай зброі і інш. У цэлым да сярэдзіны 1980-х гадоў БССР падпісала больш за 160 міжнародных дагавораў і пагадненняў, у 1974 – 1975 гг. яна выбіралася пастаянным членам Савета бяспекі ААН, неаднаразо- ва яе прадстаўнікі ўваходзілі ў склад Эканамічнага і Сацыяльнага Саветаў ААН. Акрамя ААН, другім важным напрамкам удзелу БССР ў міжнародным жыцці ў пасляваенныя гады стала развіццё гандлёва-эканамічных зносін з заходнімі краінамі. Гэтаму спрыяла і геапалітычнае становішча Беларусі. Яна знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад Захаду; тут маецца развітая сетка аўтадарог і чыгунак; на тэрыторыі Беларусі дзейнічаў шэраг прадпрыемстваў агульнасаюзнага падпарадкавання, якія выпускалі высокаякасную прадук- цыю. Вялікім попытам у Еўропе карысталася і карыстаецца прадукцыя такіх прадпрыемстваў, як МАЗ, МТЗ, Гомсельмаш, станкабудаўнічых заводаў Мінска, Віцебска і інш. Ужо ў 1950-я гады на экспарт пастаўлялася прадук- цыя 120 прадпрыемстваў рэспублікі. У 1952 годзе ў Мінску было створана аддзяленне Усесаюзнай гандлёвай палаты, якое ў 1972 годзе было пераўтворана ў Гандлёва-прамысловую палату БССР. Рэспубліка такім чы- нам атрымала магчымасць удзельнічаць у міжнародных кірмашах, праводзіць такія кірмашы ў сябе. Толькі ў 1960-я гады ў Мінску было праведзена звыш за 30 міжнародных выстаў. 172 У 1950– 1980-я гг. 80% гандлёва-эканамічных сувязяў БССР прыпадалі на краіны сацыялістычнага лагера, на долю капіталістычных краін у 1970 – 1980 гг. прыпадала 20,2% экспартных паставак. У той жа час у БССР шырока выкарыстоўваліся тэхнічыя вырабы з развітых капіталістычных краін. Значнае месца ў супрацоўніцтве Беларусі з замежнымі краінамі ў пас- ляваенныя гады займалі культурныя сувязі. З 1958 года пачало дзейнічаць Беларускае таварыства сяброўства і культурных сувязяў з замежнымі краінамі, да 1970 года былі створаны каля 100 падобных мясцовых таварыстваў, якія падтрымлівалі сувязі з 400 арганізацыямі амаль 70 краін свету. Але прыярытэт аддаваўся перш за ўсё краінам сацыялістычнага лагера. Шырыліся кантакты па лініі створанага ў 1958 годзе Камітэта маладзёжных арганізацый рэспублікі, прафсаюзаў. Прадуктыўнай формай развіцця міжнародных культурных зносін з’яўлялася супрацоўніцтва ў галіне літаратуры. За 1946 – 1985 гг. за мяжой выйшлі ў свет 342 творы 55 беларускіх пісьменнікаў. За гэты ж час колькасць перакладзеных кніг замежнай літаратуры склала каля 500 выданняў агуль- ным тыражом звыш 4 млн. экзэмпляраў. Адным з важных кірункаў пашырэння культурных сувязяў стала так- сама супрацоўніцтва ў галіне адукацыі. У гэтым плане побач з іншымі вядучымі ВНУ рэспублікі значнае месца займаў і займае політэхнічны інстытут, цяпер БНТУ. Падрыхтоўка замежных спецыялістаў ў БПІ пачалася з 1960 года. У 1965 годзе колькасць замежных студэнтаў ў БПІ дасягнула 100 чалавек, а ў 1980-я гг. ў БПІ ужо кожны год пачыналі вучобу да 1000 замежных студэнтаў, а ўсяго па рэспубліцы – да 10 тысяч. Праўда, пасля распаду СССР іх колькасць пачала скарачацца. Такім чынам, у 1950-1980-я гг. значна пашырыліся міжнародныя сувязі БССР, больш разнастайнымі сталі іх формы і змест, хаця самастойнасць БССР была абмежавана рамкамі Савецкага Саюза і агульнасаюзнай палітыкай. 11.2. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі Беларусі ў пасля- ваенныя гады. Грамадска-палітычнае жыццё і спробы рэфарміравання эканомікі ў 1950 – 1960-я гг. Другая сусветная вайна мела цяжкія наступствы для Беларусі. Захопнікі разбурылі і спалілі 209 гарадоў і гарадскіх пасёлкаў, 9200 вёсак. Загінула каля 3 млн. чалавек. Агульныя матэрыяльныя страты склалі прык- ладна 35 рэспубліканскіх гадавых бюджэтаў. Па агульнаму ўзроўню эканомікі Беларусь была адкінута да 1928 года, а па асобных паказчыках – да 1913 года. Аднаўленне народнай гаспадаркі і сацыяльнай сферы пачалося адразу ж пасля вызвалення рэспублікі ад фашысцкіх захопнікаў, з восені 1943 года, і працягвалася да 1955 года, калі быў дасягнуты перадваенны ўзровень эканомікі ва ўсіх галінах прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Вялікую да- 173 памогу ў гэтым аказаў саюзны ўрад. У Беларусь былі накіраваны рэпарацый- ныя кампенсацыі ў памеры 1,5 млрд. долараў, з саюзнага бюджэта было вы- дзелены толькі ў 1944 – 1945 гг. каля 1,7 млрд. рублёў. За гэты ж час рэспубліка атрымала абсталяванне для 60 заводаў, каля 6 тысяч трактараў, грузавых аўтамашын і камбайнаў, 158 тыс кароў. Сюды ішлі эшалоны з будаўнічымі матэрыяламі, тэхнікай, насеннем, жывёлай. Але, тым не менш, асноўны цяжар аднаўлення гаспадаркі лёг на людзей. У першыя дні вайны і адразу ж пасля вызвалення 1 млн. 300 тыс. чалавек былі прызваны ў армію, 380 тыс. жыхароў Беларусі ў гады акупацыі дэпартаваны ў Германію, каля 1,5 мільёна эвакуіраваліся на Усход. Пасля вайны востра адчуваўся недахоп рабочай сілы. Напрыклад, у Віцебску на момант вызвалення засталося толькі 400 жыхароў, таму працу на некаторых прадпрыемствах пачыналі 5 – 10 ча- лавек. У такіх складаных умовах з дапамогай іншых народаў СССР ужо да сярэдзіны 1945 года працоўныя Беларусі аднавілі каля 8 тыс. прамысловых прадпрыемстваў, гэта значыць, каля чвэрці даваеннай колькасці, больш 10 тыс. км чыгунак. Выпрацоўка электраэнергіі дасягнула да канца 1945 года 46,4% даваеннай. Але ў 1945 годзе было выраблена прамысловай прадукцыі толькі 20% ў параўнанні з 1940 годам. Пасяўныя плошчы ў сельскай гаспа- дарцы складалі толькі 75% даваеннага ўзроўню, адпаведна на 30% быў ніжэйшым збор зерня, у два разы – бульбы. У верасні 1946 года быў прыняты чацвёрты пяцігадовы план, які ставіў мэтай да канца пяцігодкі дасягнуць даваеннага ўзроўню эканомікі. Выдзеле- ныя аб’ёмы капіталаўкладанняў раўняліся тром перадваенным пяцігодкам. У прамысловасці ставілася задача не толькі дасягнуць даваенны узро- вень, але і зрабіць структурную перабудову. Больш увагі стала надавацца цяжкай прамысловасці, у тым ліку стварэнню новых для Беларусі галін: аўтамабілебудавання, трактарабудавання, выпуску гідратурбін і інш. Дзя- куючы працоўнаму гераізму, за гады пяцігодкі былі пабудаваны трактарны і аўтамабільны заводы, мотавелазавод, тонкасуконны камбінат, Віцебскі дыва- новы камбінат і іншыя буйныя прадпрыемствы. У выніку ў 1950 годзе аб’ём прамысловай прадукцыі ў рэспубліцы перавысіў даваенны на 15%. На на- ступную пяцігодку перад прамысловасцю ставіліся яшчэ большыя задачы, меркавалася павялічыць аб’ём валавай прамысловасці на 80%. Капіталаўкладанні планіравалася павялічыць у параўнанні з папярэдняй пяцігодкай у 1,5 разы. На самой справе за 1951 – 1955 гг. валавы аб’ём прамысловасці павялічыўся больш чым у 2 разы. Былі пабудаваны 150 буйных прамысловых прадпрыемстваў і больш за 200 дробных. Сярод іх Мінскі падшыпнікавы і гадзіннікавы заводы, радыёзавод, завод ацяпляльнага абсталявання, камвольны камбінат, Аршанскі завод швейных машын, Віцебская шоўкапрадзільная фабрыка і інш. Больш складаным было становішча ў сельскай гаспадарцы. У вёсках засталіся галоўным чынам жанчыны, старыя і дзеці. Нягледзячы на дапамогу сельскагаспадарчай тэхнікай, жывёлай, у калгасах востра не хапала цяглавай 174 сілы. У першую пасляваенную вясну калгаснікі ўручную ўскапалі 150 тысяч гектараў зямлі. З-за недахопа ўгнаенняў ураджаі былі вельмі нізкімі: 5 – 7 цэнтнераў з гектара збожжа і 50 – 70 цэнтнераў бульбы. Сур’ёзнай да- памогай вёсцы ў аднаўленні сельскай гаспадаркі стала шэфства працоўных гарадоў. Дзякуючы самаадданай працы сельскіх працаўнікоў да 1950 года пагалоў’е жывёлы былі даведзены да 94 – 96% ад даваеннага ўзроўню, але планы пяцігодкі па вытворчасці асноўных відаў сельскагаспадарчай прадукцыі не былі выкананы. Тым не менш, у снежні 1947 года была адмене- на картачная сістэма на харчовыя і прамысловыя тавары. У 1949 годзе пачалася масавая калектывізацыя ў Заходняй Беларусі. Яна праводзілася такімі ж фарсіраванымі тэмпамі, як і ў 1930-я гады ў Ус- ходняй Беларусі, але больш значную дапамогу праз МТС дзяржава аказвала тэхнікай. Да канца 1950 года тут былі арганізаваны 6054 калгасы, якія аб’ядналі каля 84% усіх гаспадарак. У 1951 годзе, згодна з пастановай Савета Міністраў СССР “Аб высяленні кулакоў з Беларускай ССР”, з Заходняй Беларусі былі прымусова дэпартаваны каля 70 тыс. былых асаднікаў, паліцэйскіх і заможных сялян. Але аплата працы калгаснікаў у гэты час была вельмі нізкай. У наступнай пяцігодцы аб’ёмы пасяўных плошчаў, ураджай- насць сельскагаспадарчых культур раслі вельмі марудна, і толькі да 1955 го- да сельская гаспадарка Беларусі па асноўным паказчыкам дасягнула даваен- нага ўзроўню. Галоўнымі прычынамі былі слабая матэрыяльная зацікаўленнасць у працы, недастатковае фінансіраванне, паколькі асноўныя сродкі накіроўваліся на развіццё прамысловасці. У першае пасляваеннае дзесяцігоддзе хуткімі тэмпамі ішло жыллёвае будаўніцтва. Ужо ў 1946 – 1950 гг. было пабудавана жыллё для 2 млн. чала- век. Гэта быў значны крок, калі ўлічыць памеры разбурэнняў у Беларусі. Але жыллёвая праблема заставалася вострай. Адставанне прамысловасці ад навукова-тэхнічнага прагрэса, маруднае развіццё сельскай гаспадаркі, мноства праблем у сацыяльнай сферы патрабавалі правядзення сацыяльна-эканамічных рэформ. Яны пачаліся з 1953 года, пасля смерці І.В. Сталіна. У верасні 1953 года першым сакратаром ЦК КПСС быў выбраны М.С. Хрушчоў. У краіне быў абвешчаны курс на дэ- макратызацыю. Ужо ў 1953 – 1956 гг. былі пашыраны правы саюзных рэспублік. Гэта праявілася ў пашырэнні заканадаўчых правоў, рашэнні пытанняў, звязаных з адміністратыўным падзелам, у большай самастойнасці ў планаванні, у кіраванні прамысловасцю. 850 прадпрыемстваў саюзнага падпарадкавання былі перададзены БССР. У выніку ўдзельная вага прадукцыі, выпушчанай заводамі і фабрыкамі рэспубліканскага падпарадка- вання, узрасла на адну чацвёртую частку і дасягнула 82% ў 1956 годзе. Некалькі павысілася роля Саветаў, актывізіравалася дзейнасць пастаянных камісій, яны атрымалі права кантролю за дзейнасцю прадпрыемстваў і ўстаноў, якія знаходзіліся на іх тэрыторыі. У лютым 1956 года на ХХ з’ездзе КПСС быў асуджаны культ асобы І. Сталіна. Паводле ўспамінаў сучаснікаў, у час даклада ў зале некалькі чалавек страцілі прытомнасць, настолькі неча- 175 каным было ўсё гэта, і такое вялікае ўражанне было ад пачутага. Пачалася рэабілітацыя рэпрэсіраваных у папярэднія гады. Усяго ў СССР у 1956 – 1961 гг было рэабілітавана каля 700 тыс. рэпрэсіраваных, у тым ліку 29 тыс. у Беларусі. Быў значна зменшаны цэнзурны кантроль у літаратуры. У эканоміцы ў другой палове 1950-х гг. быў узяты курс на больш актыўнае ўключэнне прадпрыемстваў рэспублікі ў навукова-тэхнічны праг- рэс і пераарыентацыю прамысловасці на выпуск тавараў народнага спажы- вання. У другой палове 1950 – пачатку 1960-х гг. характэрнай асаблівасцю развіцця прамысловасці ў Беларусі стала апераджальнае развіццё новых неметалаёмкіх галін – прыборабудавання і электронікі. Былі пабудаваны Мінскі і Баранавіцкі заводы аўтаматычных ліній, завод вылічальных машын, Полацкі нафтаперапрацоўчы завод, Гомельскі завод вымяральных прыбораў, Беларускі аўтазавод у Жодзіна і інш. Аднаўляліся і мадэрнізіраваліся асноўныя вытворчыя фонды, старая тэхніка замянялася новай. У выніку ў 1960 годзе агульны аб’ём прамысловай прадукцыі ў БССР павялічыўся ў параўнанні з 1940 годам у 4,2 разы. Але паступова ўсё выразней пачала праяўляцца супярэчлівасць паміж дасягнутым узроўнем развіцця вытворчасці і старымі метадамі і формамі кіравання. У 1957 годзе была зроб- лена няўдалая спроба замяніць галіновую сістэму кіравання прамысловасцю праз міністэрствы на тэрытарыяльную. Мэтай яе было прыблізіць кіраванне непасрэдна да прадпрыемстваў. У Беларусі замест 9 міністэрстваў быў ство- раны адзін орган кіравання – Савет народнай гаспадаркі БССР, які падпарадкоўваўся Савету Міністраў рэспублікі. На справе наблізіць кіраўніцтва да вытворчасці не ўдалося, затое адбыўся разрыў гаспадарчых сувязей і адносін. 1950 – 1960-я гг. сталі часам станаўлення хімічнай прамысловасці Беларусі. Гэта ў нейкай ступені з’явілася вынікам валюнтарысцкай палітыкі Хрушчова, які ў той час вылучыў лозунг, перафразіраваўшы словы Леніна: “Камунізм ёсць Савецкая ўлада плюс электрыфікацыя Расіі плюс хімізацыя прамысловасці”. У 1958 годзе былі зацверджаны планы развіцця хімічнай і газавай прамысловасці СССР да 1965 года. Згодна з імі ў 1958 – 1964 гг. была пабудавана першая чарга Салігорскага калійнага камбіната, у пачатку 1960-х гг. пачалося будаўніцтва Гродзенскага азотна-тукавага завода, Го- мельскага хімічнага завода, некалькі пазней – Магілёўскага камбіната сінтэтычнага валакна, Полацкага хімічнага камбіната. Гэта значна пашырыла магутнасці прамысловасці Беларусі, але у той жа час ускладніла экалагічную сітуацыю ў гэтых рэгіёнах. Змены ў праграмах прывялі да таго, што замест пяцігодкі на 1959 – 1965 гг. быў прыняты новы сямігадовы план. У цэлым ён быў паспяхова выкананы. Замест запланіраванага росту ў 1,8 разы аб’ём пра- мысловай прадукцыі павялічыўся ў 2,1 разы. (дарэчы, і па Саюзу планы сямігодкі былі выкананы). Апераджальнымі тэмпамі развівалася энергетыка: уведзены Мінская ТЭЦ, Лукомльская электрастанцыя, завершана стварэнне адзінай энергасістэмы. Вытворчасць электраэнергіі павялічылася ў 3,1 разы пры плане 2,6 разоў і інш. 176 Значныя меры былі ажыццяўлены ў галіне сельскай гаспадаркі. Яны былі вызначаны вераснёўскім (1953 г.) Пленумам ЦК КПСС і заключаліся ў наступным. Павышана матэрыяльная зацікаўленнасць калгаснікаў, ажыццяўлены перавод на грашовую аплату працы. У 2 – 3 разы былі павы- шаны закупачныя цэны на прадукты сельскай гаспадаркі, значна павялічаны інвестыцыі ў сельскую гаспадарку, пашырана гаспадарчая самастойнасць калгасаў. Падатак з калгаснікаў быў зніжаны ў 2 разы, а з 1958 года ён быў наогул адменены. У 1957 годзе МТС былі рэарганізаваны ў РТС, а тэхніка прададзена калгасам. Адначасова з калгасаў былі спісаны запазычанасці МТС за мінулыя гады. Праводзілася вялікая работа па меліярацыі балот: да 1960 года меліяратыўная сетка ўжо ахоплівала 500 тыс. гектараў, прычым яе абслугоўванне дзяржава ўзяла на сябе. Адмоўным у гэтай справе стала пару- шэнне экалогіі Беларускага Палесся. Прынятыя меры некалькі палепшылі становішча ў сельскай гаспадар- цы, але ў цэлым харчовая праблема не была вырашана. З нагоды гэтага кіраўніцтва краіны вырашыла пашырыць пасяўныя плошчы за кошт асваення цалінных і залежных зямель. На працягу 1954 – 1956 гг. было ўзарана 36 млн. гектараў цалінных зямель, што склала 30% усіх сельскагаспадарчых угоддзяў. На асваенне цаліны паехалі і 60 тысяч жыхароў Беларусі. Яны заснавалі ў Казахстане 24 саўгасы. У першыя гады гэта давала плённыя вынікі: доля цаліннага збожжа складала да паловы ўсяго валавага збору зер- ня, але затым глебы спустошыліся і ўраджаі сталі нізкімі. Тады М.С. Хрушчоў прыняў валюнтарысцкае рашэнне аб паўсюдным распаўсюджванні пасеваў кукурузы, у тым ліку і за кошт скарачэння вытворчасці іншых сельскагаспадарчых культур. У гэтым ён памылкова бачыў універсальны сродак вырашэння харчовай праблемы. Пашырэнне пасеваў кукурузы сапраўды дазволіла павялічыць кармавую базу для жывёлагадоўлі, але, з іншага боку, прывяло да дэфіцыту іншых прадуктаў раслінаводства, перш за ўсё, хлеба. У першае дзесяцігоддзе пасля смерці І. Сталіна з прыходам да ўлады новага кіраўніцтва краінай значныя змены адбыліся і ў сацыяльнай палітыцы. Хутка развівалася жыллёвае будаўніцтва. У 1951 – 1958 гг. у рэспубліцы ў гарадах і пасёлках было ўведзена ў эксплуатацыю больш 14 млн. кв. м. жыл- ля супраць 4 млн. кв. м. у папярэдняй пяцігодцы. Да 1965 года было пабуда- вана яшчэ 29 млн. кв. м. Такім чынам, жыллёвыя умовы за гэтыя 15 гадоў палепшылі каля 4 млн. чалавек, амаль палова ўсіх жыхароў рэспублікі. Павялічылася аплата працы, у выніку рэальныя даходы працоўных ужо ў 1958 годзе выраслі ў параўнанні з 1950 годам на 60%. У 1956 годзе быў пры- няты Закон аб пенсійным забяспячэнні калгаснікаў. Праўда, мінімальныя пенсіі складалі толькі 12 рублёў у месяц, таму пенсіянеры, як правіла, працягвалі працаваць. Паменшылася працягласць працоўнага дня, а затым быў зроблены пераход на пяцідзённы працоўны тыдзень. Паступова паляпшалася медыцынскае абслугоўванне людзей. 177 Такім чынам, у другой палове 1950-х гадоў канчаткова завяршыўся этап аднаўлення разбуранай вайной народнай гаспадаркі, што ў лепшы бок абвергла самыя аптымістычныя прагнозы заходніх эканамістаў і палітолагаў. Пры гэтым прамысловасць Беларусі была не проста адноўлена, а, па сутнасці, створана па-новаму. З’явіліся новыя, сугучныя навукова-тэхнічнаму прагрэ- су, галіны. Заводы і фабрыкі былі забяспечаны сучаснай тэхнікай. Гэта пе- ратварыла Беларусь у індустрыяльную дзяржаву з адносна дынамічным узроўнем развіцця. Але, з другога боку, непаваротлівасць цэнтралізаванай сістэмы кіравання і недастатковая стымуляцыя працы тармазілі аператыўнае ўкараненне ў вытворчасць навейшых дасягненняў навукова-тэхнічнага праг- рэса. Акрамя таго, БССР, якая не мела ў дастатковай меры сваёй сыравіны і энерганосьбітаў, трапляла ва ўсё большую эканамічную залежнасць ад цэн- тра, паступова ператваралася ў своеасаблівы зборачны цэх. Спробы рэформ 1960-х гадоў насілі палавінчаты характар, яны праводзіліся зверху і не былі падмацаваны матэрыяльнымі стымуламі, а таму не знайшлі адпаведнага во- дгуку ў масах. 11.3. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у 1970 – 1980-я гады Да пачатку 1960-х гадоў Савецкі Саюз ператварыўся ў магутную індустрыяльна-аграрную дзяржаву. Тэмпы роста нацыянальнага дахода складалі да 10% у год. Змянілася структура эканомікі. З’явіліся нафтахімічная прамысловасць, вытворчасць штучных матэрыялаў, радыёэлектроніка. Усё гэта было характэрна і для БССР, як часткі СССР. Але краіна развівалася пераважна па экстэнсіўнаму шляху. У канцы 1950-х гг. пачаліся шматлікія эканамічна непрадуманыя рэформы і рэарганізацыі, накшталт кукурузнай эпапеі, фарсіраванай пабудовы камуністычнага грамадства і г. д. Краіну ліхарадзілі розныя падзелы раёнаў на прамысловыя і сельскагаспадарчыя, узбуйненні раёнаў, калгасаў, ліквідацыя хутароў. З пачатку 1960-х гг. пачалі нарастаць крызісныя з’явы ў сельскай гаспадарцы. Яна таксама развівалася пераважна па экстэнсіўнаму шляху, за лік засваення новых зямель. Мінеральных і арганічных угнаенняў уносілася ў глебу яшчэ недастаткова. Нягледзячы на ўзросшую колькасць сельскагаспадарчых машын, механізацыя асноўных тэхналагічных працэсаў была яшчэ недастатковай. Калгасы не мелі поўнай самастойнасці, яны часта залежылі ад валюнтарысцкіх загадаў зверху; аплата працы, хаця і павысілася, але заставалася нізкай. У выніку развіццё аграрнага сектара адставала ад прамысловага, ураджайнасць збожжавых культур не перавышала 10 – 12 цэнтнераў, бульбы – 70 – 100 цэнтнераў. Гэта ўспрыймалася як правал аг- рарнай палітыкі М.С. Хрушчова. З 1961 года пачаў адчувацца дэфіцыт прадуктаў харчавання, павысіліся цэны на мяса і масла. Краіна пачала закуп- ляць збожжа за мяжой. У кастрычніку 1964 года М.С. Хрушчоў быў абвінавачаны ў “валюнта- рызме і суб’ектывізме” і вызвалены з займаемай пасады першага сакратара 178 ЦК КПСС. Генеральным сакратаром ЦК КПСС стаў Л.І. Брэжнеў, старшынёй Савета Міністраў СССР – А.М. Касыгін. Новае кіраўніцтва пачало эканамічныя рэформы. Іх пачатак быў пак- ладзены сакавіцкім (1965 г.) пленумам ЦК КПСС, які абмеркаваў пытанні развіцця сельскай гаспадаркі. Была зменена сістэма нарыхтовак сельскагас- падарчай прадукцыі, уводзіўся цвёрды і нязменны план на пяць гадоў для кожнага суб’екта гаспадарання, вызначаліся меры матэрыяльнага стымуліравання за звышпланавую праданую прадукцыю (50% надбаўка). Пры гэтым дзяржаўныя планы закупак збожжа зніжаліся. У паўтары-два разы павышаліся закупачныя цэны, павялічваліся капіталаўкладанні ў сельскую гаспадарку, пастаўкі сельскагаспадарчай тэхнікі. Павышалася самастойнасць калгасаў і саўгасаў, уводзіліся элементы гаспадарчага разліку. У верасні 1965 года Пленум ЦК КПСС абмеркаваў праблемы кіравання прамысловасцю, удасканалення планіравання і ўзмацнення матэрыяльнага стымуліравання прамысловай вытворчасці. З больш чым 100 паказчыкаў для справаздачнасці, якія спускаліся прадпрыемствам зверху, былі пакінуты толькі 8, прычым галоўным крытэрыем ацэнкі эффектыўнасці работы завода або фабрыкі станавілася не валавая вытворчасць прадукцыі, а аб’ём яе рэалізацыі. Павышалася самастойнасць прадпрыемстваў, уводзіўся гаспадар- чы разлік. Прадпрыемствам дазвалялася самастойна расходваць частку сродкаў для развіцця вытворчасці, матэрыяльнага стымуліравання, будаўніцтва жылля, развіцця сацыяльнай сферы. Была зменена сістэма кіравання прамысловасцю. Былі ліквідзіраваны саўнаргасы і адноўлены міністэрствы. Павялічваліся капіталаўкладанні. Пра- ведзеныя рэформы ў цэлым станоўча адбіліся на эканамічным развіцці як Са- вецкага Саюза ў цэлым, так і БССР. Восьмая пяцігодка (1966 – 1970 гг.) стала адным з самых дынамічных перыядаў развіцця СССР. Сярэднегадавыя тэмпы прыроста прамысловай прадукцыі ў БССР складалі 12%. Былі ўведзены ў эксплуатацыю 78 буйных прадпрыемстваў. Удасканальвалася сістэма дзейнасці існуючых заводаў і фабрык. Новым стала стварэнне 222 вытворчых і навукова-вытворчых аб’яднанняў, напрыклад, створанае на базе радыёзаво- да аб’яднанне “Гарызонт”, на базе Мінскага механічнага завода – Беларускае оптыка-механічнае аб’яднанне, а таксама буйнейшае прадпрыемства Усход- няй Еўропы – навукова-вытворчае аб’яднанне “Інтэграл”, Мінскае вытворчае аб’яднанне вылічальнай тэхнікі і інш. Многія прадпрыемствы пераходзілі на выпуск новай прадукцыі. Рост аб’ёмаў прамысловасці працягваўся і ў на- ступныя гады. За 1971 – 1985 гг. на развіццё прамысловасці было затрачана 23 млрд. рублёў, у тры разы больш, чым за 15 папярэдніх гадоў. За гэты час былі ўведзены ў эксплуатацыю 136 буйных фабрык і заводаў. Даволі высокімі заставаліся тэмпы роста аб’ёмаў прамысловай вытворчасці – у сярэднім каля 10% кожны год, прычым асноўную долю прадукцыі выраблялі буйныя прадпрыемствы, пабудаваныя ў пасляваенныя гады. Вынікам развіцця эканомікі БССР да сярэдзіны 1980-х гадоў з’явілася стварэнне буй- нага тэрытарыяльна-галіновага прамысловага комплекса, у якім у 1985 годзе 179 налічвалася 1500 прадпрыемстваў. Больш паловы іх уваходзіла ў склад вы- творчых і навукова-вытворчых аб’яднанняў. Вызначальны напрамак набылі такія галіны прамысловасці, як энергетыка, машынабудаванне і прыборабу- даванне, хімія і нафтахімія, электроніка і радыёэлектроніка, вытворчасць мінеральных угнаенняў і інш. Агульны аб’ём прамысловай прадукцыі ў 1985 годзе перавысіў даваенны ўзровень ў 38 разоў. Разам з тым прамысловасць Беларусі ўсё больш інтэгрыравался ў агульнасаюзную. Значныя змены ў 1970 – 1980 гг. адбыліся і ў сельскай гаспадарцы. У гэты час была значна ўмацавана матэрыяльна-тэхнічная база калгасаў і саўгасаў, да 1985 года яны валодалі 88 тысячамі аўтамашын, 131 тысячамі трактараў, 35 тысячамі збожжаўборачных камбайнаў. За 15 гадоў у сельскую гаспадарку было ўкладзена 18 млрд. рублёў, але і аддача была адпаведнай. Практычна ўсе калгасы і саўгасы сталі рэнтабельнымі, праўда, гэтаму спрыяў вельмі танны кошт энерганосьбітаў. З сярэдзіны 1960-х гадоў усё выразней пачала вызначацца спецыялізацыя не толькі па зонах, але і ўнутры раёнаў сярод гаспадарак. У раёнах асобныя гаспадаркі рабілі ўпор на развіццё свінагадоўлі, другія на ад- корм жывёлы, трэція развівалі дойны статак. Пачалі будавацца жывёлагадоўчыя комплексы з адносна высокай сту- пенню механізацыі асноўных працаёмкіх працэсаў. Перавод сельскай гаспадаркі на прамысловую аснову, стварэнне буйных спецыялізаваных аграпрадпрыемстваў, павялічэнне аб’ёмаў сельскагаспадарчай вытворчасці прывялі да стварэння ў канцы 1970-х гадоў адзінага аграпрамысловага ком- плексу ў Беларусі. У гэтыя гады ў рэспубліцы шырока разгарнуліся меліярацыйныя рабо- ты. У 1985 годзе плошча меліярыраваных зямель была даведзена да 2,8 млн. гектараў зямлі. Яны давалі амаль трэцюю частку ўсёй прадукцыі раслінаводства і 40% кармоў. Значна павялічыліся аб’ёмы ўнясення ў пасяўныя плошчы арганічных і асабліва мінеральных угнаенняў. Усё гэта вя- ло да парушэння экалогіі. Але, з другога боку, павышэнне ўрадлівасці глебы ў спалучэнні з палепшанай агратэхнічнай культурай працы, увядзеннем ма- тэрыяльнага стымуліравання праз канчатковыя вынікі працы (гаспадарчы разлік, брыгады і звенні канечнай прадукцыі) у цэлым спрыяльна адбіліся на развіцці сельскай гаспадаркі. Ураджайнасць збожжавых культур павысілася з 10 – 12 цэнтнераў з гектара ў 1960-я гады да 25 – 30 цэнтнераў у сярэдзіне 1980-х гадоў, таксама амаль удвая павялічылася ўраджайнасць бульбы. У па- чатку 1980-х гадоў па вытворчасці мяса і малака на душу насельніцтва Бела- русь дагнала развітыя краіны Захаду і ЗША. Але тэмпы роста аграпрамысло- вага сектара запавольваліся. Калі ў 8-й пяцігодцы аб’ёмы валавага прадукта павялічыліся на 21%, то ў 11-й – толькі на 6%. Неэфектыўна выкарыстоўваліся крэдыты і капіталаўкладанні, раслі затраты. Паступова паляпшаўся дабрабыт працоўных. Рэальныя даходы павысіліся амаль у два разы. За 1960 – 1985 гг. сярэднямесячная зарплата ў 180 прамысловасці вырасла з 63 р. да 173 р., аплата працы сельскіх працаўнікоў амаль дасягнула ўзроўню прамысловых рабочых і склала ў сярэднім 154 р. Гэта з улікам прадастаўлення бясплатнага жылля, сімвалічнай платы за ка- мунальныя паслугі, іншымі сацыяльнымі льготамі дазваляла дасягнуць хаця і небагатага, але даволі прыстойнага ўзроўню жыцця. Але ў гэтыя ж гады ўжо намецілася тэндэнцыя да зніжэння тэмпаў развіцця: з 9 – 10 сярэднягадавых працэнтаў да 5,6% ў сярэднім за год у 1981 – 1985 гг. Гэтыя тэмпы роста былі тым не менш вышэйшымі за агульна- саюзныя, якія знізіліся да 3,5% у сярэднім за год. Праўда, трэба ўлічваць важкасць гэтых працэнтаў з улікам павялічэння агульнага аб’ёма вытворчасці. З-за складанай сістэмы цэнтралізаванага кіраўніцтва навейшыя навуковыя дасягненні часта марудна ўкараняліся ў вытворчасць, што не дазволіла ў поўнай меры забяспечыць выхад эканомікі БССР, як і ў цэлым СССР, на сусветны ўзровень навукова-тэхнічнага прагрэса. За кошт навуко- ва-тэхнічных мерапрыемстваў забяспечвалася толькі 50% прыросту прадукцыйнасці працы, па-ранейшаму яшчэ была высокай доля ручной пра- цы. Рост рэальных даходаў працоўных і, як вынік гэтага, павышэнне па- купной здольнасці, з аднаго боку, і, з другога, недастатковая пераарыентава- насць з цяжкай прамысловасці на вытворчасць тавараў народнага спажыван- ня прывялі да з’яўлення дэфіцыту і ўтварэння ў гандлёвых крамах чэргаў. За 1971 – 1985 гг. грашовая маса павялічылася больш чым у 3 разы, а таварная – толькі ў 2 разы. Паступова нарасталі негатыўныя з’явы, прычым не толькі ў эканоміцы, але і ў грамадска-палітычным жыцці. Замест пошуку шляхоў мадэрнізацыі эканамічнай, грамадска-палітычнай і дзяржаўнай сфер КПСС замацавала ся- бе як стрыжань адміністрацыйна-каманднай сістэмы. Гэта знайшло заканадаўчае замацаванне і ў прынятай ў кастрычніку 1977 года новай Канстытуцыі СССР. Саветы былі адціснуты на задні план. Узмацніўся ідэалагічны кантроль за прэсай, да народа даводзілася толькі пазітыўная інфармацыя аб поспехах краіны “развітога сацыялізма”. З прыходам у красавіку 1985 года да ўлады М.С. Гарбачова пачаліся эканамічныя і палітычныя рэформы, якія ўвайшлі ў гісторыю пад назвай “пе- рабудова”. Гарбачоў аб’явіў курс на развіццё галоснасці, дэмакратыі, павы- шэнне самастойнасці суб’ектаў гаспадарання. Асновай эканамічных рэформ сталі прынятыя ў 1987 годзе законы аб дзяржаўным прадпрыемстве. Згодна з імі пачаўся перавод прадпрыемстваў і аб’яднанняў на гаспадарчы разлік. На гэтыя ўмовы з 1988 года ў Беларусі перайшлі прамысловасць, аграпрамысло- вы комплекс, транспарт, будаўнічыя арганізацыі. Пачатак рэформ ажыццяўляўся ў рамках існаваўшага гаспадарчага механізма і пачаўся супярэчліва. З аднаго боку, укараняўся гаспадарчы разлік і самастойнасць, з другога боку, ён стрымліваўся амаль 100% дзяржаўным заказам. Акрамя та- го, прадпрыемствы, атрымаўшы адносную свабоду, пачалі ўзвінчваць цэны на сваю прадукцыі, здымаць з вытворчасці танныя вырабы. Дэфіцыт тавараў 181 дайшоў да такой ступені, што ўлады пачалі ўводзіць розныя карткі і купоны для рэгламентаванага размеркавання. Пачаліся рост цэн і інфляцыя. Пала- жэнне яшчэ больш пагоршылася ў сувязі з Чарнобыльскай аварыяй, якая зда- рылася 26 красавіка 1986 года. 23 % тэрыторыі Беларусі аказаліся радыёактыўна забруджанымі. У зоне адсялення апынуліся звыш 2 млн. чала- век, былі выведзены з сельскагаспадарчага звароту больш за 20% сельскагаспадарчых угоддзяў, ліквідаваны 415 населеных пунктаў. Агульныя страты склалі каля 235 млрд. доллараў ЗША або 32 гадавых бюд- жэты БССР. У першыя гады было адселена 27,7 тыс. чалавек. У 1989 годзе Вярхоўны Савет БССР прыняў доўгатэрміновую праграму пераадольвання вынікаў аварыі на 1990 – 1995 гг., згодна з якой было адселена яшчэ 300 тыс. чалавек, пачала ажыццяўляцца праграма аздараўлення людзей, пражываю- чых на забруджанай тэрыторыі і ў першую чаргу дзяцей. Але распад СССР пакінуў Беларусь па сутнасці адзін на адзін з гэтай бядой, тым больш, што першая палова 1990-х гадоў вельмі цяжка адбілася і на эканамічным развіцці рэспублікі з-за непрадуманых рэформ. Меры па ліквідацыі наступстваў Чар- нобыльскай АЭС прымаюцца ўвесь час, але на гэта ідзе значная частка рэспубліканскага бюджэта. У цэлым, нягледзячы на ўсе гэтыя праблемы, Беларусь у другой палове 1980-х гадоў за кошт накопленага раней эканамічнага і навукова-тэхнічнага патэнцыяла развівалася ў параўнанні з іншымі рэспублікамі СССР адносна стабільна. Кожны год ажыццяўляўся прырост прамысловай і сельскагаспа- дарчай прадукцыі. У 1989 годзе вытворчасць прамысловай прадукцыі ў адносінах да 1985 года складала 122%, сельскагаспадарчай – 136%. У 1986 – 1990 гг. ураджайнасць збожжавых склала 29,5 центнераў з гектара супраць 21,5 цэнтнераў з гектара ў годы папярэдняй пяцігодкі. Але з канца 1980-х гг. рэформы пачалі суправаджацца паступовым разбурэннем эканамічнаага механізма і палітычнай сістэмы. У галіне эканомікі гэта адбілася ў пераходзе да рыначнай эканомікі. Былі прыняты шэраг законаў (“Аб уласнасці”, “Аб прадпрымальніцтве”, “Аб арэндзе” і іншыя). Змены ў эканоміцы суправаджаліся дэмакратызацыяй і ў выніку гэтага разбурэннем старой палітычнай сістэмы. Курс на перабудову пачаўся з аб’яўлення М. Гарбачовым галоснасці і дэмакратызацыі. Важнае значэнне мела работа па рэабілітацыі грамадзян – ахвяр сталінскіх рэпрэсій. Галос- насць адкрыла магчымасць крытыкі дзейнасці ўладных структур. Паступова пачала фарміравацца палітычная апазіцыя. Гэты працэс пачаўся з хуткага роста нефармальных аб’яднанняў, напрыклад, “Талака”, “Альтэрнатыва”, “Тутэйшыя”, якія займаліся пытаннямі мовы, літаратуры, гісторыі і культу- ры. Аднак з другой паловы 1987 года іх дзейнасць станавілася ўсё больш палітызаванай і накіраванай на крытыку ўлад. У кастрычніку 1988 года быў праведзены несанкцыяніраваны мітынг, дзе галоўнай тэмай сталі палітычныя рэпрэсіі і крытыка кіраўніцтва краінай. Улады ўпершыню задзейнічалі сілавыя структуры. Канец 1988 і першая палова 1989 гадоў праходзілі пад знакам узмацнення апазіцыі, што вылілася ў стварэнне палітычнай 182 арганізацыі – Беларускага народнага фронту, які з 1990 года стаў ужо высту- паць з яўна антысавецкіх і антыкамуністычных пазіцый. У 1988 годзе Вярхоўны Савет СССР прыняў закон аб выбарах народ- ных дэпутатаў на альтэрнатыўнай аснове, а ў 1989 годзе аналагічны закон прыняў Вярхоўны Савет БССР. На праведзеных 4 сакавіка 1990 года выбарах у Вярхоўны Савет апазіцыя, якая выступала пад лозунгам крытыкі ўрада, здолела правесці значную колькасць сваіх прадстаўнікоў у Савет і стварыць там даволі моцную парламенцкую апазіцыю. Пад яе уплывам 27 ліпеня 1990 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю “Аб дзяржаўным суверэнітэце БССР”. Такім чынам, на рубяжы 1980 – 1990-х гг. у БССР, як і ў цэлым у СССР, узмацніўся эканамічны і палітычны крызіс, якія затым выліўся ў ліквідацыю савецкай эканамічнай і палітычнай сістэмы. 183 Глава 12. Станаўленне і развіццё суверэннай Рэспублікі Беларусь (1990 – 2009 гг.) 12.1. Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Грамадска- палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой палове 1990-х гг. – пачатку XXI ст. 12.2. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь 12.3. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні Садружнасці Незалежных Дзяржаў 12.1. Распад СССР. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь 1990 год стаў пераломным, лёсавызначальным годам у гісторыі Савецкай дзяржавы. Гэта было звязана са значнымі пераменамі ў палітычнай гісторыі СССР. У сакавіку 1990 года нечарговы Трэці з’езд народных дэпутатаў СССР адмяніў 6-ы артыкул Савецкай Канстытуцыі аб кіруючай ролі КПСС у жыцці грамадства і ўвёў пасаду Прэзідэнта СССР, на якую на безальтэрнатыўнай вы- снове быў выбраны М.С. Гарбачоў. Падзеі сакавіка 1990 г. садзейнічалі развіццю на прасторах СССР моцных нацыянальных рухаў. Першымі, хто заявілі аб выхадзе з СССР, былі рэспублікі Прыбалтыкі – Літва, Латвія і Эстонія. Гэтыя падзеі паскорылі выспяванне і афармленне ў БССР ідэі суверэнітэту рэспублікі. Пачаткам яе рэалізацыі стала прыняцце Вярхоўным Саветам БССР 27 ліпеня 1990 года Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР. Беларусь абвяшчалася суверэннай дзяржавай, яна ўстанаўлівала права на стварэнне ўласнага нацыянальнага банка і грашовай сістэмы, сваіх узброеных сіл, заключэнне добраахвотных саюзаў з іншымі дзяржавамі. Але большасць насельніцтва БССР было прыхільнікам захавання СССР, перабудаванага ў сапраўдную прававую дзяржаву, заснаваную на пран- цыпах добраахвотнага аб’яднання раўнапраўных суверэнных рэспублік. Праект захавання СССР на падставе заключэння новага саюзнага дагавора падтрымала і большасць насельніцтва СССР. За яго прагаласавалі ў сакавіку 1991 г. на ўсесаюзным рэферэндуме аб будучыне СССР 76,4% удзельнікаў, у БССР гэтая лічба была яшчэ большай – 82,7%. З улікам вынікаў рэферэндума Вярхоўны Са- вет БССР у сакавіку 1991 г. прыняў пастанову “Аб канцэпцыі новай Саюзнай дзяржавы”, у якой прызнавалася мэтазгодным уваходжанне Беларускай ССР у склад Саюза ССР з улікам пераўтварэння яго ў сапраўды дэмакратычную права- вую дзяржаву, заснаваную на добраахвотным аб’яднанні роўнапраўных саюзных рэспублік і прадугледжваўся ўдзел БССР у падрыхтоўцы новага саюзнага дага- вора. Але гэтыя надзеі не здзейсніліся. За дзень да падпісання дагавора, 19 жніўня 1991 года, у Маскве частка кіраўніцтва КПСС і дзяржавы арганізавала выступленне – спробу дзяржаўнага перавароту. Яго мэтай было захаванне СССР у ранейшым выглядзе і адхіленне ад улады прэзідэнта СССР М.С. Гарбачова. Быў створаны Дзяржаўны Камітэт па надзвычайным становішчы, які абвясціў аб перадачы яму ўлады і аб увядзенні ў краіне надзвычайнага становішча. Гэта вы- ступленне, якое скончылася няўдачай, увайшло ў гісторыю як жнівеньскі путч. 184 Пасля жнівеньскіх падзей працэс афармлення суверынітэту Беларусі значна паскорыўся. 25 жніўня 1991 года быў прыняты Закон “Аб наданні статусу кан- стытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета БССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі”. На наступны дзень, 26 жніўня 1991 года, Вярхоўны Савет БССР прыняў Закон “Аб забяспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР”. З гэтага часу пра- мое ўмяшальніцтва саюзнай улады ў дзейнасць рэспублікі спынялася. 23 жніўня некаторыя дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР запатрабавалі ад М.С. Гарбачова распусціць КПСС. М.С. Гарбачоў добраахвотна пакінуў пасаду Генеральнага сакратара ЦК КПСС і распусціў ЦК партыі. Указамі Б.М. Ельцына дзейнасць КПСС і КП РСФСР забаранялася. У жніўні 1991 года Вярхоўны Савет Беларусі часова прыпыніў дзейнасць КПБ на тэрыторыі рэспублікі. Яе маёмасць была перададзена ва ўласнасць дзяржавы. Але ўжо ў 1993 года дзейнасць КПБ была адноўлена. Замацоўваючы суверэнітэт рэспублікі, 19 верасня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў наступныя Законы:“Аб назве БССР”, “Аб сцягу БССР” і аб “Гербу БССР”. Згодна з імі замест БССР была ўведзена назва “Рэспубліка Беларусь”, зацвярджаўся бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. Гэтая сімволіка Беларусі праіснавала нядоўга. Па ініцыятыве Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пытанне аб замене дзяржаўнай сімволікі было вынесена на рэспубліканскі рэферэндум 14 мая 1995 года Па выніках яго быў прыняты новы дзяржаўны сцяг і дзяржаўны герб (сучасныя). 20 верасня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў пастанову “Аб стварэнні ўзброеных сіл Рэспублікі Беларусь”. 18 кастрычніка 1991 года быў прыняты Закон “Аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь”. Грамадзянства – права- вая прыналежнасць асобы да дзяржавы – стала неад’емнай часткай дзяржаўнага суверэнітэту Беларусі. Важным крокам на шляху набыцця дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікай Беларусь стала падрыхтоўка і прыняцце новай Канстытуцыі, праца над якой па- чалася ўжо ў 1991 годзе. 15 сакавіка 1994 года Вярхоўны Савет БССР прыняў Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, згодна з якой Рэспубліка Беларусь абвяшча- лася ўнітарнай, дэмакратычнай сацыяльна прававой дзяржавай. Унітарная дзяр- жава з’яўляецца формай дзяржаўнага будаўніцтва, пры якой тэрыторыя дзяржа- вы не мае ў сваім складзе федэратыўных адзінак (рэспублік, штатаў і г. д.), а пад- зяляецца на адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі (вобласці, губерні, раёны і г. д.). У дэмакратычнай дзяржаве забяспечваюцца правы чалавека, а адзінай крыніцай дзяржаўнай улады з’яўляецца народ. У сацыяльнай дзяржаве галоўным з’яўляецца стварэнне ўмоў для свабоднага і годнага развіцця асобы. Прававая дзяржава – гэта дзяржава, у якой рэалізуецца прынцып падзелу ўлады на заканадаўчую і выканаўчую, якія ўзаемна кантралююцца, і незалежную судовую. У прававой дзяржаве таксама існуе прынцып вяршынства Законаў, абавязковае іх выкананне ўсімі дзяржаўнымі органамі і асобамі, роўнасць усіх людзей перад Законам, забяспячэнне правоў і свабод грамадзян. 29 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет РБ прыняў Закон “Аб выбарах прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”. Выбары першага прэзідэнта былі прызначаны на 23 чэрвеня 1994 года. 10 ліпеня 1994 года у другім туры выбараў перамогу 185 атрымаў А. Лукашэнка (80,43% галасоў удзельнікаў выбараў). Такім чынам Бе- ларусь стала рэспублікай з прэзідэнцкай формай улады. 12.2. Грамадска-палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь у другой па- лове 1990-х гадоў – пачатку XXI стагоддзя Стварэнне ў 1991 годзе суверэннай дзяржавы – Рэспублікі Беларусь выклікала неабходнасць афармлення яе нацыянальнай дзяржаўнасці. Перш за ўсё патрабавалася стварыць такую мадэль дзяржаўнага ладу, якая была б заснавана на прынцыпах падзелу улады. Згодна з Канстытуцыяй , прынятай 15 сакавіка 1994 года, Вярхоўны Савет з’яўляўся адзіным заканадаўчым органам улады. Прэзідэнт абвяшчаўся главой дзяржавы і прадстаўніком выканаўчай улады. Су- довая ўлада была прадстаўлена судамі, у там ліку, Канстытуцыйным судом. Але функцыі розных галін улады былі не зусім дакладна вызначанымі. Больш таго, у Вярхоўным Савеце група дэлегатаў стала выказвацца за абмежаванне паўнамоцтваў прэзідэнта. На гэтай падставе ўзнікла супрацьстаянне паміж заканадаўчай і выканаўчай уладай. Важную ролю ў вырашэнні гэтай праблемы адыгралі рэпубліканскія рэфе- рэндумы – усенароднае галасаванне па важнейшых пытаннях развіцця краіны. Першы рэферэндум адбыўся 14 мая 1995 года. Прэзідэнт атрымаў падтрымку грамадзян па ўсіх чатырох пытаннях, вынесеных на агульнанароднае абмерка- ванне: аб наданні рускай мове статусу, роўнага з беларускай; аб устанаўленні новых дзяржаўнага сцяга і герба Рэспублікі Беларусь; аб заахвочванні дзеянняў Прэзідэнта, накіраваных на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй; аб унясенні змен у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь 1994 года, якія даюць маг- чымасць Прэзідэнту датэрмінова спыніць паўнамоцтвы Вярхоўнага Савета ў вы- падку парушэння Канстытуцыі. Другі рэферэндум адбыўся 24 лістапада 1996 года. На галасаванне былі вынесены два праекты абноўленай Канстытуцыі, прапанаваныя Прэзідэнтам і часткай дэпутатаў Вярхоўнага Савета. Праект Канстытуцыі, прапанаваны Прэзідэнтам, прадугледжваў пашырэнне яго паўнамоцтваў як главы дзяржавы. Дэпутацкі праект, наадварот, патрабаваў значнага абмежавання ўлады Прэзідэнта. У выніку рэферэндума насельніцтва падтрымала праект Канстытуцыі, прапанаваны Прэзідэнтам. За яго прагаласавалі 70,4% удзельнікаў галасавання. На гэтым жа рэферэндуме ставіліся пытанні аб пераносе Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь з 27 на 3 ліпеня – дзень вызвалення Мінска ад германскіх захопнікаў (88,2%); свободнай куплі – продажы зямлі (15,35%); ад- мене смяротнага пакарання (17,9%). Наступныя выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адбыліся ў 2001 годзе, на іх атрымаў перамогу дзеючы Прэзідэнт А. Лукашэнка. 17 кастрычніка 2004 года адбыўся трэці па ліку з часу афармлення незалежнасці Рэспублікі Беларусь рэспубліканскі рэферэндум па пытанням тэрміна заняцця пасады Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь адной асобай, згодна з якім А. Лукашэнка атрымаў магчымасць балаціравацца на трэці тэрмін. На вы- барах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія адбыліся 19 сакавіка 2006 года, за яго кандыдатуру прагаласавала 83% выбаршчыкаў. 186 Згодна з новай рэдакцыяй замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета быў сфарміраваны двухпалатны Нацыянальны сход, які складваецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца прэм’ер-міністр урада. Для сучаснай Беларусі характэрна існаванне шматпартыйнай сістэмы. На сённяшні дзень, па дадзеным Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, існуе 15 палітычных партый. Сярод іх вылучаюцца сацыял-дэмакратычныя, ліберальныя, камуністычная партыі і інш. У 2002 годзе быў заснаваны БРСМ, які аб’яднаў маладзёжны рух у Беларусі. Новай з’явай грамадска-палітычнага жыцця Рэспублікі Беларусь стала правядзенне Усебеларускіх народных сходаў. 19 – 20 кастрычніка 1996 года ў Мінску адбыўся першы Усебеларускі народны сход, на якім з дакладам “Толькі народ мае права вырашаць свой лёс” выступіў А.Р. Лукашэнка. Дэлегаты схода адобрылі ўнутраную і знешнюю палітыку, што праводзіць кіраўніцтва дзяржавы. 18 мая 2001 года ў Мінску адбыўся другі Усебеларускі народны сход. Дак- лад Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь меў назву “За моцную, квітнеючую Бела- русь”. Сход падвёў вынікі выканання “Асноўных напрамкаў сацыяльна- эканамічнага развіцця краіны на 1996 – 2000 гг.”, прынятых першым Усебеларускім народным сходам у 1996 годзе. Была абмеркавана і адобрана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2001 – 2005 гг. 2 – 3 сакавіка 2006 года ў Мінску адбыўся трэці Усебеларускі народны сход, на якім з дакладам “Дзяржава для народа” выступіў Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнка. Сход падвёў вынікі сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны ў 2001 – 2005 гг. і зацвердзіў Праграму сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2006 – 2010 гг. 12.3. Сацыяльна – эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь 3 ліквідацыяй СССР і стварэннем суверэнных дзяржаў рыначныя рэформы ўступілі ў новую фазу. Яны пачалі праводзіцца па заходніх рэцэптах, у першую чаргу, па рэцэптах “шокавай тэрапіі” Міжнароднага валютнага фонду (МВФ) для слабаразвітых краін, без уліку асаблівасцей мадэлі пабудовы савецкай эканомікі, за вельмі кароткі тэрмін. Гэта фактычна прадвызначыла лёс будучых рэформ ме- тадам “шокавай тэрапіі”. Правядзенне рэформ у 1992 – 1994 гг. дазволіла стварыць у Беларусі неаб- ходны мінімум асноўных рыначных інстытутаў, нарматыўна-прававых дакументаў, пераўтварыць сістэму дзяржаўнага кіраўніцтва эканомікай ў новую сістэму, якая ў пэўнай ступені абапіраецца на рыначныя рэгулятары. Разам з тым беларускі рынак цярпеў значна большыя страты, чым меў здабыткаў: адбылося разбурэнне раней існаваўшых вытворча-эканамічных сувязей і “абвальны” спад вытворчасці на 50% і больш у параўнанні з канцом 1980-х гадоў, што пагражала дзяржаве стратай сваёй незалежнасці і ператварэннем у калонію; раскручванне інфляцыйнай спіралі і катастрафічнае падзенне курса беларускіх грошай, кры- тычнае становішча з забеспячэннем гаспадаркі энергарэсурсамі; галапіруючы 187 рост цэн (іх лібералізацыя не прывяла да ўстанаўлення раўнаважкіх цэн, што з’яўляецца асаблівасцю рынку, заснаванага на механізме свабоднай канкурэнцыі); рэзкае падзенне жыццёвага ўзроўню большасці насельніцтва, рост беспрацоўя, нарастанне іншых сацыяльных праблем. Для пераадолення крызісных з’яў і недахопаў, а таксама для вызначэння перспектыўных задач у правядзенні рыначных рэформ пасля выбараў Прэзідэнта па яго ініцыятыве былі распрацаваны “Асноўныя напрамкі сацыяль- на-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 1996 – 2000 гады”. 20 кастрычніка 1996 года ўдзельнікі першага Усебеларускага народнага сходу адобрылі гэты дакумент. Беларусь зрабіла выбар у бок эвалюцыйнага развіцця і адмовілася ад рэцэптаў МФВ у выглядзе “шокавай тэрапіі” і абвальнай прыватызацыі. Так склалася беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця, якая спалучае элементы рыначнай гаспадаркі з эфектыўнай сацыяльнай абаронай. Гэта канцэпцыя пабудавана на ўліку гістарычнай пераемнасці і трады- цый народа. Беларуская мадэль заснавана не на рэвалюцыйнай ломцы папярэдніх устояў, а на ўдасканальванні эканамічнай базы, якая склалася. Бела- руская эканамічная мадэль утрымлівае ў сабе элементы пераемнасці ў выкарыстанні дзяржаўных інстытутаў ва ўсіх сферах, дзе яны праявілі сваю эфектыўнасць. Па-першае, у цэнтры беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця знаходзіцца чалавек з яго інтарэсамі, памкненнямі, жаданнем жыць у свабоднай, дэмакратычнай і квітнеючай краіне. Усё ў імя чалавека і для яго дабрабыту, дзяржава для народа, а не народ для дзяржавы – такі глыбінны сэнс беларускай мадэлі сацыяльна-эканамічнага развіцця, унутранай і знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь. Дзяржава павінна клапаціцца аб росце заработнай платы, пенсій, стыпендый і іншых выплат насельніцтву, аб паляпшэнні жыллёвых умоў, умоў працы і адпачынку, каб чалавек адчуваў сябе камфортна, ганарыўся тым, што ён жыве і працуе ў краіне, імя якой Рэспубліка Беларусь. Па-другое, кіраўніцтва дзяржавы адмовілася ад ліберальнай мадэлі рынку і ўзяло на ўзбраенне сацыяльна арыентаваную мадэль рыначнай эканомікі. Выкарыстоўваючы яе, дзяржава праводзіць моцную і эфектыўную эканамічную і сацыяльную палітыку, абараняе інтарэсы ўсіх класаў і пластоў насельніцтва, у тым ліку і тых, хто па розных прычынах зарабляе мала ці зусім нічога не зараб- ляе (састарэлыя, інваліды, шматдзетныя сем'і, студэнты, навучэнцы і г. д.). Гэта выключае сацыяльныя катаклізмы і забяспечвае сацыяльную стабільнасць у гра- мадстве. Па-трэцяе, улічваючы вопыт краін з развітай рыначнай інфраструктурай, Рэспубліка Беларусь стала на шлях дзяржаўнага рэгуліравання эканомікі. Пра- вядзенне такой дзяржаўнай палітыкі забяспечвае павышэнне эфектыўнасці эканомікі, абарону інтарэсаў айчынных таваравытворцаў, недапушчэнне “прая- дання” крэдытаў, узмацнення інфляцыі, развіцця крымінальных і ценявых струк- тур. Па-чацвёртае, прыпынена дзікая “прыхватызацыя”, раскраданне кучкай дзялкоў агульнанароднага багацця і стварэнне буйных прыватных капіталаў, ча- стка якіх маюць крымінальную аснову. Прыватызацыя праводзіцца пры ўдзелу і 188 пад кантролем дзяржавы, у інтарэсах умацавання яе магутнасці і павышэння дабрабыту народа. Па-пятае, народ і дзяржава адмовіліся ад куплі-продажу зямель сельска- гаспадарчага прызначэння, ад дэмантажу буйной калгасна-саўгаснай вытворчасці і замены яе сялянскай (фермерскай) гаспадаркай. Калгас, сельска- гаспадарчы вытворчы кааператыў, сялянская (фермерская) гаспадарка маюць роўныя правы і магчымасці існавання, калі яны эфектыўна гаспадараць на зямлі. Па-шостае, Рэспубліка Беларусь адкрытая для эканамічнага супрацоўніцтва з усімі краінамі свету. Яна прыцягвае ў народную гаспадарку капіталы айчынных і замежных інвестараў, у той жа час сёння, пры наяўнасці велізарнага вытворча-эканамічнага, навукова-тэхнічнага і інтэлектуальнага па- тэнцыялу, робіць стаўку на ўласныя сілы і сродкі, іншаземныя інвестыцыі пры- цягваюцца ў тым выпадку, калі яны даюць эканамічную выгаду і адпавядаюць нацыянальным інтарэсам. Галоўным вынікам сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1994 – 2009 гг. з’яўлялася тое, што ў краіне была створана і дзейнічае аптымаль- ная сацыяльна-эканамічная сістэма, заснаваная на паступовым, эвалюцыйным шляху эканамічных пераўтварэнняў, без абвальнай прыватызацыі і “шокавай тэрапіі”. Забяспечаны высокія тэмпы эканамічнага росту: прырост валавога ўнутранага прадукту ў Рэспубліцы Беларусь у 2001 – 2005 гг. штогод складаў 7,5% супраць 3,5% сярэднесусветнага, прыклдана такія ж і ў 2006 – 2009 гг. За- хаваны сацыяльныя гарантыі для людзей – жыллё, пенсіі, бясплатныя, за кошт бюджэту, адукацыя і лячэнне. Сёння Рэспубліка Беларусь з’яўляецца стабільнай, паспяховай, цывілізаванай краінай з моцнай эканомікай, развітымі навукай і культурай, адной з лепшых у свеце сістэмай адукацыі. 12.4. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні Садружнасці Незалежных Дзяржаў 8 снежня 1991 года кіраўнікі Расійскай Федэрацыі Б. Ельцын, Украіны Л. Краўчук, Беларусі С. Шушкевіч абвясцілі на сустрэчы ў Белавежскай пушчы: “Саюз ССР як суб’ект міжнароднага права і геапалітычная рэальнасць спыняе сваё існаванне”. Адначасова было падпісана Пагадненне аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Вярхоўны Савет Беларусі 10 снежня 1991 года прыняў пастанову, якая скасавала Дагавор аб утварэнні СССР ад 30 снежня 1922 года, і ратыфікаваў Пагадненне аб стварэнні СНД. Пагадненне аб стварэнні СНД было зацверджана таксама Вярхоўнымі Саветамі Расійскай Федэрацыі і Украіны. Заснавальнікі СНД запрасілі іншыя рэспублікі былога СССР уступіць у Садружнасць. У выніку ў яе склад увайшлі 12 краін: усе краіны былога СССР, акрамя прыбалтыйскіх дзяржаў. Цэнтрам СНД была вызначана сталіца Рэспублікі Беларусь – Мінск. Менавіта супрацоўніцтва з краінамі СНД стала прыярытэтным кірункам ў знешняй палітыцы Рэспублікі Беларусь. Пасля прызнання Рэспублікі Беларусь як суверэннай дзяржавы з Польш- чай, Літвой і Латвіяй былі падпісаны дагаворы аб дзяржаўнай граніцы. У Беларусі няма тэрытарыяльных спрэчак з Расіяй і Украінай. 189 26 лютага 1992 года Рэспубліка Беларусь падпісала Хельсінскі Заключны акт Нарады па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе. 3 гэтага моманту яна не толькі стала раўнапраўнай удзельніцай хельсінскага працэсу, але і нясе разам з іншымі дзяржавамі адказнасць за захаванне міру і бяспекі ў Еўропе. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. вызначыла асноўныя прынцыпы знешняй палітыкі сувярэннай дзяржавы. У 18-м артыкуле запісана: «Рэспубліка Беларусь у сваёй знешняй палітыцы зыходзіць з прынцыпаў роўнасці дзяржаў, непрымянення сілы або пагрозы сілай, непарушнасці межаў, мірнага ўрэгуліравання спрэчак, неўмяшання ва ўнутраныя справы і іншых агульнап- рызнаных прынцыпаў і норм міжнароднага права». Рэспубліка Беларусь далучылася да Дагавора аб звычайных узброеных сілах у Еўропе. Яна зменшыла колькасць агульных узбраенняў. У 1992 годзе Бе- ларусь вывела са сваёй тэрыторыі тактычную ядзерную зброю, нягледзячы на тое, што стратэгічныя і тактычныя ядзерныя ракеты ЗША і блока НАТО заставаліся нацэленымі на яе. Толькі ў чэрвені 1994 года афіцыйныя колы ЗША інфармавалі аб перанакіраванасці іх ракет. У 1996 годзе ядзерная зброя была поўнасцю выведзена за межы краіны. Рэспубліка Беларусь стала, такім чынам, нейтральнай бяз’ядзернай дзяржавай у цэнтры Еўропы. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь 3 ліпеня 1996 года прапанаваў стварыць у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе прастору, свабодную ад ядзернай зброі. Рэспубліка Беларусь развівала і развівае палітычныя і эканамічныя сувязі з краінамі Садружнасці Незалежных Дзяржаў, у першую чаргу з Расіяй. 2 красавіка 1996 года быў падпісаны Дагавор аб Супольніцтве Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі. Ён забяспечыў грамадзянам абедзвюх краін роўныя пра- вы ў атрыманні адукацыі, ахове здароўя, працаўладкаванні, аплаце працы і інш. Важным крокам у далейшым паглыбленні інтэграцыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі стала падпісанне 2 красавіка 1997 года ў Маскве Дагавора аб Саюзе Беларусі і Расіі. Гэты дзень абвешчаны Днём яднання народаў Беларусі і Расіі. Неад'емнай часткай дагавора стаў Статут Саюза Беларусі і Расіі, якім пра- дугледжваецца забеспячэнне ўстойлівага сацыяльна-эканамічнага развіцця абед- звюх краін, іх бяспекі, абароназдольнасці, узаемавыгаднага супрацоўніцтва з краінамі Еўропы і свету. 8 снежня 1999 года ў Маскве быў падпісаны Дагавор аб стварэнні Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі. Беларуска-расійская інтэграцыя ўзнялася на якасна новую ступень. На долю Расіі прыходзіцца каля паловы агульнага аб’ёму знеш- няга гандлю Беларусі. Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі ствараецца як добраахвотны і раўнапраўны саюз свабодных і суверэнных краін. Беларускі народ і кіраўніцтва беларускай дзяржавы робяць усё для таго, каб адносіны паміж Рэспублікай Бела- русь і Расійскай Федэрацыяй былі добрасуседскімі і будаўніцтва Саюзнай дзяр- жавы на карысць беларускага і расійскага народаў паспяхова завяршылася. Рэспубліка Беларусь развівае гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва не толькі з краінамі СНД, але і з дзяржавамі далёкага замежжа. У яе знешняй палітыцы выразна вызначыліся ўсходні і заходні вектары. Важнымі гандлёвымі партнёрамі Беларусі з’яўляюцца еўрапейскія краіны, у тым ліку Германія, 190 Вялікабрытанія, Польшча, Нідэрланды, Літва, Латвія і інш. У 2002 годзе аб’ём гандлю з імі склаў каля 5 млрд. долараў. Паспяхова развіваюцца палітычныя і гандлёва-эканамічныя сувязі паміж Рэспублікай Беларусь і Кітайскай Народнай Рэспублікай. Знешнегандлёвы тава- раабарот паміж краінамі складае каля 1 млрд. долараў у год. Рэспубліка Беларусь і Кітайская Народная Рэспубліка маюць аднолькавыя ці блізкія погляды на праб- лемы развіцця сусветнай цывілізацыі, падтрымліваюць адзін аднаго ў міжнародных арганізацыях. Станоўчы вопыт назапашаны ва ўзаемаадносінах паміж Беларуссю і такімі аўтарытэтнымі краінамі Азіі са значным вытворча- эканамічным патэнцыялам, як Індыя, Іран, В’етнам, краіны Персідскага заліва. Рэспубліка Беларусь пачала распрацоўку залежаў нафты і яе здабычу ў Ве- несуэле. У гэтую лацінаамерыканскую краіну Беларусь пастаўляе прадукцыю свайго машынабудавання, хімічнай прамысловасці, бытавыя тавары, ажыццяўляе там жыллёвае будаўніцтва. Паміж Беларуссю і Венесуэлай пашы- раюцца маштабы і набіраюць высокія тэмпы палітычныя і гандлёва-эканамічныя сувязі. Гэтаму ў немалой ступені садзейнічаюць ўзаемныя візіты прэзідэнтаў абедзвюх краін. Рэспубліка Беларусь прыцягвае ў сваю эканоміку капіталы і вопыт замеж- ных інвестараў і міжнародных валютна-фінансавых арганізацый, стварае сумес- ныя прадпрыемствы, дазваляе замежным фірмам займацца на сваёй тэрыторыі бізнесам і прадпрыймальніцтвам. Развіваецца супрацоўніцтва Беларусі і замежных краін у галіне навукі, літаратуры і мастацтва. Гэта сумесныя распрацоўкі беларускімі і замежнымі вучонымі навукова-даследчых тэм, пераклад і выданне за мяжой твораў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, гастролі майстроў беларускай сцэны і дэманст- рацыя работ беларускіх мастакоў і скульптараў у іншых краінах і г. д. Адным з кірункаў міжнароднай дзейнасці Рэспублікі Беларусь з’яўляецца вырашэнне праблем, звязаных з ліквідацыяй вынікаў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі. Падчас катастрофы ў атмасферу была выкінута вялікая колькасць радыёактыўнага рэчыва, 70% якога выпала на тэрыторыю Беларусі. Забруджанай аказалася трэцяя частка плошчы рэспублікі, на якой пражывала больш за 2,2 млн. чалавек. У крытычным стане апынуліся 20% лясоў, 73 рэспубліканскія і 162 мясцовыя заказнікі, 336 помнікаў прыроды. Сярод іх Бела- вежская і Налібоцкая пушчы, Бярэзінскі і Прыпяцкі запаведнікі, Асвейскае водасховішча. Нягледзячы на вялікія намаганні, зробленыя кіраўніцтвам краіны дзеля пе- раадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы, а таксама на дапамогу ўрадавых арганізацый і грамадскасці замежных краін, праблема Чарнобыля па сённяшні дзень застаецца вострай. 191 2. Тэматыка і змест практычных заняткаў 1. Беларусь у пачатку найноўшага часу. Стварэнне беларускай дзяржаўнасці. 1.1. Лютаўская і кастрычніцкія рэвалюцыі 1917 г. 1.2. Разгортванне беларускага нацыянальна-дэмакартычнага руху ў 1917 г. Усебеларускі з’езд і абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). 1.3. Утварэнне ССРБ. Літоўска-беларуская рэспубліка. Другое абвяшчэнне ССРБ і яе ўваходжанне ў склад СССР. Рыжскі мір. 2. Станаўленне суверэннай рэспублікі Беларусь (1990-2013 гг.) 2.1. Абвяшчэнне незалежнасці Беларусі і перамены ў эканамічным і грамадска-палітычным жыцці рэспублікі. 2.2. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. 2.3. Нацыянальна-культурнае развіццё Беларусі. 192 3. Тэставыя заданні 1. Калі адбылося поўнае засяленне тэрыторыі Беларусі? а. палеаліт; б. мезаліт; в. неаліт; г. бронзавы век; д. жалезны век. 2. Калі ўзнікла племянное княжанне крывічоў з цэнтрам у Полацку? а. VII ст. ; б. VIII ст. ; в. IX ст. ; г. X ст. 3. Калі адбывалася засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі? а. VIII-V ст. да н. э.; б. I-III ст. н. э.; в. III-V ст. н. э.; г. V-VIII ст. н. э.; д. XI-XII ст. н. э. 4. Хто быў першым гістарычна вядомым полацкім князем? а. Рурык; б. Рагвалод; в. Уладзімір; г. Яраполк ; д. Ізяслаў. 5. У сувязі з якімі падзеямі ўпершыню у летапісах узгадваецца Мінск? а. паход Уладзіміра на Полацк; б. будаўніцтва крэпасці на раке Свіслач; в. бітва на Нямізе; г. паход Уладзіміра Манамаха; д. правільны адказ не прызначаны. 6. Хто быў першым летапісна вядомым князем-хрысціянінам у Полацкім княстве? а. Усяслаў; б. Рагвалод; в. Ізяслаў; г. Брачыслаў; д. Барыс. 7. Існуе некалькі погладаў на размяшчэнне прарадзімы славян. З наступных варыянтаў выберыце неіснуючы: 193 а. басейн Віслы і Одэра; б. цячэнне Дуная; в. цячэнне Нёмана і Заходняй Дзвіны; г. ад Віслы да Дняпра. 8. Гады жыцця Еўфрасінні Полацкай: а. 1004 – каля 1067 гг.; б. 1100 – каля 1176 гг.; в. 1004 – каля 1167 гг.; г. 1114 – каля 1067 гг.; д. 1100 –1176 гг. 9. Гады жыцця Кірылы Тураўскага: а. каля 1130 – каля 1182 гг.; б. каля 1140 – 1182 гг.; в. каля 1153 – 1215 гг.; г. 1150 – 1209 гг.; д. правільны адказ не пазначаны. 10. Суаднясіце аўтараў і канцэпцыі паходжання беларусаў: І. Ласкоў Я. Карскі Я. Карнейчык В. Сядоў крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая фінская балцкая старажытнаруская 1 - , 2 - , 3 - ,4 - 11. Размясціце ў храналагічным парадку полацкіх князёў XII ст. 1. Рагвалод Барысавіч 2. Расціслаў Глебавіч 3. Васілька 4. Усяслаў Васількавіч → → → → 12. Грунвальдская бітва адбылася: а. 15 ліпеня 1410 г.; б. 10 ліпеня 1415 г.; в. 8 верасня 1514 г.; г. 15 чэрвеня 1410 г.; д. 15 чэрвеня 1415 г. 13. Берасцейская царкоўная унія была заключана ў: а. 1385 г.; б. 1569 г.; в. 1596 г.; 194 г. 1589 г.; д. 1598 г. 14. Вялікае княства Літоўскае ў пачатку XVI ст. набыло характар: а. парламенцкай рэспублікі; б. канстытуцыйнай манрахіі; в. абсалютнай манархіі; г. неабмежаванай манархіі; д. саслоўна-прадстаўнічай манархіі. 15. Калі ўпершыню ў гістарычных крыніцах узгадваецца назва «Літва»? а. 980 г.; б. 1009 г.; в. 1040 г.; г. 1109 г.; д. 1235 г. 16. Хто з вялікіх князёў літоўскіх увёў ва ўжытак герб «Пагоня»? а. Войшалк; б. Віцень; в. Альгерд; г. Вітаўт; д. Гедзімін. 17. Калі Вільня стала сталіцай ВКЛ? а. 1253 г.; б. 1289 г.; в. 1323 г.; г. 1332 г.; д. 1333 г. 18. З якога часу этнонім «беларусы» пачынае ўжывацца у адносінах да насельніцтва сучаснай тэрыторыі Беларусі? а. XIII ст.; б. XIV ст.; в. XV ст.; г. XVI ст.; д. XVIII ст. 19. Гады жыцця Ф. Скарыны: а. каля 1470 – каля 1530 г.г.; б. каля 1480 – каля 1540 г.г.; в. каля 1490 – каля 1551 г.г.; г. каля 1500 – 1562 г.г.; д. каля 1510 –1562 г.г. 195 20. Калі ўпершыню на тэрыторыі Беларусі з’явілася бульба: а. XVI ст.; б. XVII ст.; в. XVIII ст.; г. XIX ст.; д. XX ст. 21. Хто быў апошнім каралём Рэчы Паспалітай? а. Жыгімонт III Ваза; б. Аўгуст II; в. Станіслаў Аўгуст Панятоўскі; г. Аўгуст III; д. Станіслаў Ляшчынскі. 22. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі пачалося: а. 24 сакавіка 1794 г.; б. 24 красавіка 1795 г.; в. 24 красавіка 1774 г.; г. 24 красавіка 1775 г.; д. 24 кастрычніка 1794 г. 23. Рэч Паспалітая “абодвух народаў” спыніла сваё існаванне ў: а. 1794 г.; б. 1795 г.; в. 1796 г.; г. 1797 г.; д. 1798 г. 24. Да якога году адносіцца першае ўпамінанне ў дакументах назвы “Белая Русь” самімі беларусамі ў дачыненні да сваёй этнічнай тэрыторыі? а. 1305 г.; б. 1458 г.; в. 1592 г.; г. 1605 г.; д. 1618 г. 25. Рэформа П. Кісялёва на тэрыторыі Беларусі складалася з наступных частак: а. рэформа сістэмы кіравання дзяржаўнай вёскай; б. люстрацыя дзяржаўнай маёмасці; в. адмена паншчыны; г. разбор шляхты; д. забарона уніяцтва; е. палітыка “апякунства” над сялянамі. 26. Будаўніцтва першай чыгункі на беларускіх землях было завершана ў: а. 1860 г.; 196 б. 1862 г.; в. 1864 г.; г. 1866 г.; д. 1868 г. 27. Вызначце характэрныя рысы індустрыяльнай цывілізацыі: а. натаруальны характар гаспадаркі; б. выкарыстанне машын у вытворчасці; в. залежнасць ад прыроды; г. хуткі рост гарадоў; д. схільнасць грамадзян да змен; е. моцны ўплыў традыцый на жыццё грамадства; ж. выкарыстанне наёмнай працы. 28. Якія з ніжэйпералічаных характарысык адпавядаюць паняццю “нацыя”? а. агульнасць тэрыторыі і эканамічнага жыцця; б. агульная чыгуначная сетка; в. агульныя рысы нацыянальнагахарактару; г. наяўнасць сельскай гаспадаркі, якая працуе на рынак; д. самасвядомасць. 29. Асаблівасцямі фарміравання беларускай нацыі было: а. асноўная частка этнасу пражывала па-за межамі сучаснай тэрыторыі Беларусі; б. адсутнасць нацыянальнай дзяржаўнасці; в. высокі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці і наяўнасць інтэлектуальнай эліты; г. палітыка ўрада, якая спрыяла фарміраванню беларускай нацыі. 30. Паўночна-усходняя частка сучаснай тэрыторыі Беларусі ўвайшла ў склад Расійскай імперыі па ўмовах: а. першага падзелу Рэчы Паспалітай; б. другога падзелу Рэчы Паспалітай; в. трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. 31. Цэнтральная частка сучаснай тэрыторыі Беларусі ўвайшла ў склад Расійскай імперыі па ўмовах: а. першага падзелу Рэчы Паспалітай; б. другога падзелу Рэчы Паспалітай; в. трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. 32. Паўднёва-заходняя частка сучаснай тэрыторыі Беларусі ўвайшла ў склад Расійскай імперыі па ўмовах: а. першага падзелу Рэчы Паспалітай; б. другога падзелу Рэчы Паспалітай; в. трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай. 197 33. Пераправа французскіх войскаў цераз рэку Бярэзіну адбылася ў раёне вёскі: а. Салтанаўка; б. Стараселле; в. Сівошына; г. Студзёнка; д. Трасцянец. 34. Хто з’яўляўся кіраўніком “Таварыства ваенных сяброў”, члены якога у снежні 1825 года выступілі супраць імператара Мікалая I? а. Н.Мураўёў; б. А.Бястужаў; в. Ф.Савіч; г. А.Гелгуд; д. К.Ігельстром. 35. У маі 1863 г. Віленскім генерал-губернатарам быў назначаны: а. М.Мураўёў; б. К.Каліноўскі; в. З.Серакоўскі; г. У.Назімаў; д. П.Сталыпін. 36. Заснавальнікам “Таварыства філаматаў” з’яўляецца: а. Т.Зан; б. І.Лялевель; в. А.Чартарыйскі; г. А.Вягелін; д. М.Рукевіч. 37. Кіраўніком Паўночна-Заходняга абласнога камітэта РСДРП (б) восенню 1917 г. з’яўляўся: а. М.Рагазінскі; б. Я.Лёсік; в. А.Мяснікоў; г. К.Ландар; д. І.Варонка. 38. Беларускія нацыянальныя арганізацыі гуртаваліся восенню 1917 г.; вакол: а. РСДРП (б) ; б. ВБР; в. БНР; г. Аблвыкамзаха; д. СНК. 39. Першы Усебеларускі з’езд адбыўся ў Мінску: а. 25-26 кастрычніка 1917 г.; 198 б. 2 лістапада 1917 г.; в. 15-17 снежня 1917 г.; г. 2-3 лютага 1919 г.; д. 31 ліпеня 1920 г. 40. Першы ўрад ССРБ узначаліў: а. М.Рагазінскі; б. А.Мяснікоў; в. А.Чарвякоў; г. З.Жылуновіч; д. К.Ландар. 41. Полькія войскі летам 1919г.; захапілі значную тэрыторыю. Фронт стабілізаваўся: а. на усход ад лініі Дзвінск-Свянцяны-Ліда-Пружаны-Брэст; б. па лініі Дзвінск-Паставы-Баранавічы-Пінск; в. па лініі Віцебск-Магілёў-Гомель; г. па лініі ракі Беразіны. 42. Лінія фронту ў час першай сусветнай вайны стабілізавалася на тэрыторыі Беларусі ў: а. верасні 1914 г.; б. кастрычніку 1915 г.; в. снежні 1915 г.; г. лютым 1916 г.; д. лістападзе 1917 г. 43. Пазначце, што было асноўнай прычынай перамогі бальшавікоўу Беларусі ў перыяд Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г.: а. наяўнасць і актыўная дзейнась вялікай колькасці паітычных партый прабальшавіцкага накірунку; б. падтрымка большасці насельніцтва Беларусі; в. знаходжанне войскаў Заходняга фронту на тэрыторыі Беларусі; г. салідарнасць працоўных Петраграда і Масквы; д. паспяховая дзейнасць Беларускай рабочай сацыялістычнай грамады (БРСГ). 44. Якія органы былі створаны бальшавікамі для захопу ўлады ў кастрычніку- лістападзе 1917 г.? а. ваенна-рэвалюцыйныя камітэты; б. Саветы рабочых дэпутатаў; в. Саветы рабочых і салдацкіх дэпутатаў; г. камітэты выратавання рэвалюцыі; д. партыйныя ячэйкі Камуністычная партыі. 45. Назавіце прозвішча аўтара Маніфеста ўрада Беларусі, які абвясціў савецкую ўладу? 199 а. Я.Варонка; б. З.Жылуновіч; в. Ц.Гартны; г. А.Чарвякоў; д. А.Мяснікоў. 46. Чацвёрты Усебеларускі з’езд Саветаў, на якім было прынята рашэнне аб неабходнасці утварэння Саюза ССР, адбыўся: а. 15-17 снежня 1917 г.; б. у лютым 1919г.; в. усакавіку 1921 г.; г. 14-18 снежня 1922 г.; д. 30 снежня 1922 г. 47. Рашэнне аб утварэнні СССР было прынята ў Маскве на I з’ездзе Саветаў: а. 14-18 снежня 1922 г.; б. 30 снежня 1922 г.; в. 16 студзеня 1921 г.; г. 3 сакавіка 1924 г.; д. 25 сакавіка 1926 г. 48. Пасля далучэння тэрыторыі Заходняй Беларусі да Польшчы тут былі створа- ны ваяводствы: а. Палескае, Віленскае, Беластоцкае; б. Навагрудскае, Палескае, Віленскае; в. Навагрудскае, Беларускае, Віленскае; г. Палескае, Віленскае, Беластоцкае, Навагрудскае; д. Віленскае, Беластоцкае, Навагрудскае. 49. У 1939 г.; быў заключаны “Дагавор аб ненападзенні” паміж СССР і Германіяй. Які тэрмін дзеяння прадугледжаўся гэтым дакументам? а. на 2 гады; б. на 5 гадоў; в. на 10 гадоў; г. на 50 гадоў; д. на 60 гадоў. 50. Беларусь была аб’яўлена Народнай Рэспублікай на аснове Устаўной граматы прынятай: а. 21 лютага 1918 г.; б. 9 сакавіка 1918 г.; в. 25 сакавіка 1918 г. 51. Дэкларацыя і Дагавор аб стварэнні СССР былі падпісаны ў: а. Мінску; б. Маскве; 200 в. Смаленску; г. Петраградзе; д. Брэсце. 52. Першае ўзбуйненне тэрыторыі Беларусі адбылося ў: а. 1921 г.; б. 1922 г.; в. 1924 г.; г. 1926 г.; д. 1928 г. 53. Другое ўзбуйненне тэрыторыі Беларусі адбылося ў: а. 1921 г.; б. 1922 г.; в. 1924 г.; г. 1926 г.; д. 1928 г. 54. Канстытуцыя БССР была прынята ў: а. 1920 г.; б. 1921 г.; в. 1922 г.; г. 1924 г.; д. 1927 г. 55. Дагавор аб ненападзенні паміж СССР і Германіяй быў падпісаны савецкім міністрам замежных спраў: а. В.Молатавым; б. М.Літвінавым; в. І.Сталіным; г. М.Бухарыным; д. Л.Троцкім. 56. Рашэннем нямецкай адміністрацыі беларускія землі ў гады Вялікай Айчын- най вайны былі ўключаны ў склад: а. генеральнай акругі “Беларусь” рэйхскамісарыята “Остланд”; б. рэйхскамісарыята “Украіна”; в. генеральнай акругі “Літва”; г. усіх вышэйпералічаных. 57. Міжнародная канферэнцыя ў Сан-Францыска, скліканая для заснавання ААН, якая прыняла рашэнне аб уключэнні БССР і УССР у лік краін- заснавальніц, пачалася: а. у лютым 1945 г.; б. 25 красавіка 1945 г.; в. 27 красавіка 1945 г.; 201 г. 8 мая 1945 г.; д. 2 верасня 1945 г. 58. Чым было выклікана запрашэнне БССР для ўдзелу ў міжнароднайканферэнцыі па заснаванні ААН? а. асабістым імкненнем Сталіна мець больш галасоў у ААН; б. укладам беларускага народа ў барацьбу з фашысцкай Гераніяй, яго стратамі ў гэтай барацьбе; в. супярэчнасцямі паміж ЗША і СССР; г. пачаткам “халоднай вайны” ; д. асабістай пазіцыяй П.К.Панамарэнкі. 59. Вызваленне Беларусі пачалося ў: а. верасні 1944 г.; б. верасні 1943 г.; в. чэрвені 1944 г.; г. студзені 1944 г.; д. красавіку 1945 г. 60. Палітыка перабудовы ў СССР была абвешчана ў: а. 1984 г.; б. 1985 г.; в. 1986 г.; г. 1987 г.; д. 1994 г. 61. Брэсцкая крэпасць атрымала ганаровае званне “крэпасць-герой” у: а. 1945 г.; б. 1947 г.; в. 1961 г.; г. 1965 г.; д. 1974 г. 62. Існаванне якой уласнасці прадугледжвае “Закон аб уласнасці”, прыняты ў БССР у 1990 г.? а. прыватная, дзяржаўная, калектыўная; б. толькі дзяржаўная; в. толькі прыватная; г. дзяржаўная і прыватная; д. дзяржаўная і калектыўная. 63. Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь прыняў рашэнне аб дэнансацыі Саюз- нага дагавора 1922 г.: а. 8 снежня 1991 г.; б. 10 снежня 1991 г.; в. 21 снежня 1991 г.; 202 г. у сакавіку 1992 г.; д. 15 сакавіка 1994 г. 64. Дзяржаўны сцяг БССР быў зацвержаны ў: а. 1945 г.; б. 1947 г.; в. 1949 г.; г. 1951 г.; д. 1953 г. 65. З прыведзенага пераліку вылучыце галіны прамысловасці, якія пачалі развівацца ў БССР з сярэдзіны 50-х гг. XX ст. а. хімічная; б. нафтахімічная; в. радыётэхнічная; г. вытворчасць будаўнічых матэрыялаў; д. прыборабудаванне; е. аўтамабілебудаванне. 203 4. Тэматыка кантрольных работ Тэма 1. Уводзіны Тэма 2. Першапачатковае засяленне тэрыторыі Беларусі. Асноўныя заняткі першабытных людзей, іх грамадскі лад. Тэма 3. “Вялікае перасяленне народаў” і Беларусь. Балты і славяне на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Тэма 4. Тэорыі паходжання беларусаў і тэрміна “Белая Русь”. Утварэнне беларускай народнасці. Тэма 5. Беларуская дзяржаўнасць у раннім сярэднявеччы (IX – першая палова XIII стст.) Тэма 6. Язычніцтва на Беларусі. Увядзенне хрысціянства і яго ўплыў на развіццё культуры беларускіх зямель. Тэма 7. Развіццё пісьменнасці, літаратуры і мастацтва на беларускіх землях у IX – першай палове XIII стст. Тэма 8. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага і ўваходжанне беларускіх зямель у яго склад. Крэўская унія 1385 г. Тэма 9. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ў XIII – XVI стст. Тэма 10. Царкоўна-рэлігійныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім, Рускім і Жамойцкім і Рэчы Паспалітай; іх уплыў на палітычнае і культурнае жыццё беларускіх зямель. Тэма 11. Мастацтва Беларусі ў складзе Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага (XIII – XVI стст.) Тэма 12. Адраджэнне на Беларусі. Светапогляд і гуманістычная дзейнасць Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага, М.Гусоўскага. Тэма 13. Беларускія землі ў складзе Рэчы Паспалітай. Тэма 14. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове XVI – XVIII стст. Тэма 15. Падзелы Рэчы Паспалітай і далучэнне беларускіх зямель да Расійскай імперыі. Тэма 16. Развіццё адукацыі, навукі і літаратуры ў Беларусі ў другой палове XVI – XVIII стст. Тэма 17. Мастацтва Беларусі ў другой палове XVI – XVIII стст. Тэма 18. Палітычнае і сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Расійскай імперыі (канец XVIII – першая палова XIX стст.) Тэма 19. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў канцы XVIII – першый палове XIX стст. Паўстанне 1830-1831 гг. Тэма 20. Адукацыя, навука і літаратура на Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст. Тэма 21. Мастацтва Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст. Тэма 22. Адмена прыгоннага права і буржуазныя рэформы 1860-1880-х гг. Асаблівасці іх правядзення на Беларусі. Тэма 23. Асаблівасці развіцця эканомікі Беларусі пасля адмены прыгоннага права ў другой палове XIX ст. 204 Тэма 24. Фарміраванне беларускай нацыі. Адраджэнне беларускай мовы. Тэма 25. Паўстанне 1863-1864 гг. Дэмакратычны і нацыянальна-вызваленчы рух на Беларусі ў другой палове XIX – пачатку XX стст. Тэма 26. Адукацыя, навука і літаратура на Беларусі ў другой палове XIX стст. Тэма 27. Архітэктура, выяўленчае мастацтва, тэатр і музыка Беларусі ў другой палове XIX ст. Тэма 28. Грамадска-палітычнае развіццё беларускіх губерняў у 1900-1914 гг. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. і ўдзел у ей беларускага насельніцтва. Тэма 29. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх губерняў у 1900-1914 гг. Сталыпінская аграрная рэформа і яе правядзенне на Беларусі. Тэма 30. Беларусь у гады Першай Сусветная вайны. Тэма 31. Лютаўская рэвалюцыя (1917 г.) і паглыбленне эканамічнага і палітычнага крызісу. Кастрычніцкая рэвалюцыя і першыя сацыялістычныя пераўтварэнні на Беларусі. Тэма 32. Развіццё беларускай мовы і літаратуры ў пачатку XX ст. Перыядычны друк. Стан адукацыі. Тэма 33. Развіццё мастацтва Беларусі ў пачатку XX ст. Тэма 34. Нацыянальна-вызваленчы рух на Беларусі ў 1917-1918 гг. Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Народнай рэспублікі (БНР). Тэма 35. Утварэнне БССР і Літоўска-Беларускай ССР. Беларусь у гады савецка- польскай вайны (1919-1920 гг.) Тэма 36. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у 1920-я гг. НЭП і асаблівасці яго правядзення на Беларусі. Тэма 37. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР. Тэма 38. Удзел БССР у стварэнні СССР. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва у БССР. Павелічэнне тэрыторыі рэспублікі ў 1920-я гг. Тэма 39. Палітыка беларусізацыі. Яе асноўныя напрамкі і вынікі. Тэма 40. БССР у перыяд усталявання таталітарнага рэжыму. Тэма 41. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939 гг.). Аб’яднанне Заходня Беларусі і БССР. Тэма 42. Развіццё адукацыі, навукі і літаратуры ў БССР у 1917-1941 гг. Тэма 43. Беларуская архітэктура і выяўленчае мастацтва ў даваенны перыяд (1917- 1941 гг.) Тэма 44. Беларускі тэатр, музыка і кіно ў даваенны перыяд (1917-1941 гг.) Тэма 45. Пачатак Другой сусветнай вайны. Нападзенне фашысцкай Германіі на СССР. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі. Тэма 46. Акупацыйны рэжым на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Антыфашысцкая барацьба. Тэма 47. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Заканчэнне Другой сусветнай вайны. Тэма 48. Культура Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Тэма 49. Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у 1945-1980-я гг. Тэма 50. Грамадска-палітычнае развіццё БССР у 1945-1980-я гг. Тэма 51. Развіццё адукацыі, навукі і літаратуры Беларусі ў пасляваенны час (1944- 1985 гг.) Тэма 52. Развіццё беларускага мастацтва ў пасляваенны час (1944-1985 гг.) 205 Тэма 53. Пошукі шляхоў да новых эканамічных і палітычных адносін у другой палове 1980-х гг. Палітыка перабудовы. Тэма 54. Чарнобыльская катастрофа і меры па змяншэнню яе наступстваў. Тэма 55. Абвяшчэнне незалежнасці БССР. Дэнансацыя саюзнага дагавора 1922 г. і ўтварэнне СНД. Беларуска-расійскія ўзаемаадносіны на сучасным этапе развіцця. Тэма 56. Эканамічныя і палітычныя пераўтварэнні на Беларусі пасля 1990 г. Змены ў палітычнай сістэме. Тэма 57. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе. Тэма 58. Сучаснае культурнае жыццё Беларусі (1990-2001 гг.). Адукацыя і навука ў РБ. Тэма 59. Сучасная беларуская літаратура. Тэатральна-музычнае жыццё ў РБ. Тэма 60. Дойлідства і выяўленчае мастацтва сучаснай Беларусі. Мастацтва кіно. 206 5. Метадычныя рэкамендацыі па выкананню кантрольных работ Кантрольная работа з'яўляецца важнай часткай падрыхтоўкі студэнта дыс- танцыйнай (завочнай) формы навучання. Менавіта пры выкананні гэтага пісьмовага задання студэнт паказвае сваё уменне творча працаваць з навуковай літаратурай, адбіраць, аналізаваць i абагульняць матэрыял, рабіць абгрунтаваныя высновы. Дадзеная прикладная тэматыка кантрольных работ па дысцыпліне "Гісторыя Беларусі" уключае 60 тэм. Студэнт павінен выбраць адну з іх, арыен- туючыся на апошнюю лічбу нумара уласнай заліковай кніжкі (напрыклад, калі апошняя лічба нумара заліковай кніжкі - 5, то можна выбраць адзін з наступных варыянтаў: 5, 15, 25, 35, 45 або 55). Наступным важным этапам з'яўляецца падбор i вывучэнне літаратуры. Перш за ўсё неабходна азнаёміцца са спісам крынiц, які даецца да кожнай тэмы. Трэба улічваць, што спісы літаратуры, прапанаваныя кафедрай, носяць рэкамен- дацыйны характар. У пэўнай ступені яны могуць быць зменены ці дапоўнены аўтарам кантрольнай работы. Агульны аб'ём кантрольнай работы - прыкладна 20 - 25 старонак (вучнёўскі сшытак). На тытульным лісце ўказваецца назва навучальнай установы, тэма кан- трольнай работы, прыводзяцца падрабязныя звесткі аб аўтары: факультэт, курс, нумар групы, шыфр заліковай кніжкі (студэнцкага білета), а таксама прозвішча, iмя i iмя па бацьку, адрас пастаяннага пражывання, тэлефон. Кантрольная работа пачынаецца з уступу. У ім пажадана вызначыць мэту i асноўныя задачы дадзенай працы, даць аналіз выкарыстаных літаратурных крынiц. Асноўная частка кантрольнай работы пішацца згодна плану. Пры гэтым кожны раздзел тэмы павінен быць дакладна акрэслены, мець завершаны характар, змяшчаць уласныя высновы. Пры выкарыстанні дакументаў, ужыванні цытат трэба рабіць спасылкі на крыніцы. Завяршаецца работа заключэннем. У ім павінны быць зроблены высновы ў дачыненні да усёй працы, названы выкарыстаныя крыніцы. У канцы тэксту ставіцца подпіс аўтара i дата напісання работы. Кантрольную работу студэнт адсылае або прыносіць непасрэдна на кафед- ру інфармацыйных тэхналогій у навучанні МІДА. На кафедры дадзеная работа рэгіструецца i аддаецца на праверку выкладчыку. У выпадку атрымання станоўчай адзнакі па кантрольнай рабоце студэнт дапускаецца да заліку. 207 6. Пытанні да заліку па дысцыпліне «Гісторыя Беларусі» 1. Прадмет, мэта і задачы курса «Гісторыя Беларусі». Крыніцы па гісторыі Беларусі. 2. Асноўныя падыходы да вывучэння гісторыі. Перыядызацыя гісторыі Беларусі. 3. Першапачатковае засяленне беларускіх зямель. Даіндаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі (каменны век). 4. Індаеўрапейскі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі. Балты і славяне на тэрыторыі Беларусі. 5. Язычніцкія вераванні старажытных продкаў беларусаў. 6. Палітычная гісторыя Полацкага і Тураўскага княстваў у X-XIII стст. 7. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у X – сярэдзіне XIII стст. 8. Прыняцце хрысціянства і яго ўплыў на культуру беларускіх зямель у X-XIII стст. 9. Утварэнне Вялікага княства Літоўскага і ўваходжанне беларускіх зямель у яго склад. 10. Эвалюцыя дзяржаўна-палітычнага ладу і заканадаўства Вялікага княства Літоўскага. 11. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIII – першай палове XVI стст. 12. Асноўныя напрамкі ўнутранай і знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў другой палове XIII – першай палове XVI стст. 13. Вытокі беларускага этнасу. Культура беларускіх зямель ў другой палове XIII – першай палове XVI стст. 14. Царкоўна-рэлігійныя адносіны ў Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай. Становішча праваслаўнай, каталіцкай, пратэстантскай, уніяцкай цэркваў. 15. Люблінская ўнія і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Становішча Вялікага княства Літоўскага ў палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай. 16. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай. 17. Унутраная і знешняя палітыка Рэчы Паспалітай у другой палове ХVІ− першай палове ХVІІІ стст. 18. Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст. і яе падзелы. 19. Культура беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай у другой палове XVI – XVIII стст. 20. Этапы і змест палітыкі расійскага ўрада на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст. 21. Грамадска-палітычны рух на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVIII – першай палове XIX стст.: тайныя таварыствы, шляхецкае паўстанне 1830-1831 гг. 22. Вайна 1812 года і Беларусь. 23. Гаспадарка беларускіх зямель у канцы XVIII – першай палове XIX стст. Эканамічныя рэформы 1830-1840-х гг. 24. Культура беларускіх губерняў у складзе Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку XX стст. 208 25. Адмена прыгоннага права і асаблівасці буржуазных рэформ 1860-1870-х гг.у Беларусі. 26. Развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы і прамысловасці Беларусі ў другой палове XIX ст. 27. Паўстанне1863-1864 гг. на тэрыторыі Беларусі: прычыны, ход, вынікі. 28. Фарміраванне беларускай нацыі ў другой палове XIX - пачатку XX стст. 29. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх губерняў ў 1900-1914 гг. Сталыпінскія рэформы. 30. Народніцкі і сацыял-дэмакратычны рух на тэрыторыі Беларусі ў другой палове XIX − пачатку XX стст. Узнікненне і дзейнасць Беларускай сацыялістычнай грамады. 31. Рэвалюцыйныя падзеі 1905-1907 гг. на тэрыторыі Беларусі. 32. Беларусь у гады Першай сусветнай вайны і Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. 33. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. і ўсталяванне савецкай улады ў Беларусі. 34. Першы Усебеларускі з’езд. Абвяшчэнне і дзейнасць Беларускай Народнай Рэспублікі. 35. Утварэнне ССРБ і Літоўска-Беларускай ССР. 36. Беларусь у час польска-савецкай вайны. Другое абвяшчэнне БССР. 37. Новая эканамічная палітыка ў Беларусі. 38. Удзел БССР ў стварэнні СССР. Нацыянальна-дзяржаўнае будаўніцтва ў БССР у 20-х гг. XX ст. 39. Палітыка беларусізацыі, яе асноўныя напрамкі, ход і вынікі. Культура БССР у 1920-1930-х гг. 40. Правядзенне індустрыялізацыі і калектывізацыі ў БССР. 41. Фарміраванне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР у канцы 20-х – 30-я гг. XX ст. Палітычныя рэпрэсіі ў БССР. 42. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы (1921-1939 гг.) Уз’яднанне Заходняй Беларусі і БССР. 43. Нападзенне нацыстскай Германіі на СССР і абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі . 44. Акупацыйны рэжым нацыстаў на тэрыторыі Беларусі. 45. Развіццё партызанскага руху і падполля ў Беларусі у гады Вялікай Айчыннай вайны. 46. Вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у канцы 1943-1944 гг. і заканчэнне Вялікай Айчыннай вайны. 47. Аднаўленне і развіццё народнай гаспадаркі БССР у 1944-1954 гг. БССР на міжнароднай арэне. 48. Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР ва ўмовах “адлігі”. Спробы рэфармавання эканомікі ў другой палове 50-х – першай палове 60-х гг. XX ст. 49. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае развіццё БССР у другой палове 60-х – першай палове 80-х гг. XX ст. 50. Развіццё беларускай культуры і мастацтва ў пасляваенны час (1945-1985 гг.) 51. Палітыка перабудовы і спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай і эканамічнай сістэмы ў другой палове 1980-х гг. 52. Распад СССР. Абвяшчэнне суверэнітэту і станаўленне дзяржаўнасці Рэспублікі Беларусь у першай палове 90-х гг. XX ст. 209 53. Грамадска-палітычныя змены ў Рэспубліцы Беларусь у другой палове 1990-х – пачатку XXI ст. 54. Беларуская мадэль сацыяльна-эканамічнага развіцця. 55. Знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. Інтэграцыйныя працэсы. 56. Культура Беларусі на сучасным этапе. 210 7. Спіс літаратуры Падручнікі, вучэбныя дапаможнікі, курсы лекцый. Айчынная i сусветная гісторыя: курс лекцый: у 2 ч. / пад рэд. В.Ф. Касовіча - Мінск: БДПУ, 1995.-Ч. 1. - 151 с.; Ч. 2. - 166 с. Бригадин, П.И. История Беларуси в контексте европейской истории: курс лекций / П.И. Бригадин. - Минск: ГИУСТ БГУ, 2007. - 332 с. Великая Отечественная война советского народа (в контексте Второй ми- ровой войны): учебное пособие / под ред. А.А. Ковалени, С. Сташкевича. - Минск: Изд. центр БГУ, 2004. - 278 с. Гісторыя Беларусі: падручнік для студэнтау ВНУ: у 2 ч. / пад рэд. Я.К. Новіка, Г.С. Марцуля. - Мінск: Выш. школа, 2007. - Ч. і: Ад старажытных часоў па люты 1917. - 397 с.; Ч. 2: Люты 1917- 2006. - 444 с. Гісторыя Беларуси курс лекцый: у 2 ч. - Мінск: PIBUI БДУ, 2000-2002. - Ч. і: Са старажытных часоу да канца XVIII ст./ П. Крэнь (Kipaўн.) [i інш.]. - 655 с.; Ч. 2: ХІХ-ХХ стагоддзі / ПЛ. Брыгадзін [i інш.]. - 656 с. Гісторыя Беларусі ў кантэксце еўрапейскай цывилізацыі: дапаможнік / пад рэд. Л.В. Лойка - Мінск: РІВШ, 2005. - 332 с. Гісторыя Беларусі у кантэксце сусветных цывілізацый / пад рэд B.I. Галубовіча, Ю.М. Бохана. - Мінск: Экаперспектыва, 2009.-477 с. Гісторыя Беларусі у кантэксце сусветных цывілізацый: вучэбны дапаможнік: у 2 ч. / пад рэд. А.А. Кавалені, В.Ф. Касовіча. - Мінск: Экаперспектыва, 2005. - Ч. 1. - 150 е.; Ч. 2. - 211 с. История Беларуси: учебное пособие: в 2 ч. / Я.И. Трещенок [и др.]; под ред. Я.И. Трещенка. - Могилёв: МГУ, 2005. - Ч. 1. - 174 е.; Ч. 2.-309 с. Ковкель, И.И. История Беларуси с древнейших времен до нашего времени / И.И. Ковкель, Э.С. Ярмусик. - Минск: Аверсэв, 2008. - 621 с. Нарысы гісторыі Беларусі ў 2 ч. / пад рэд. М.П. Касцюка. - Мінск: Бела- русь, 1994-1995. - Ч.1. - 527 с.; Ч. 2. - 560 с. Парашкоў, С.А. Гісторыя культуры Беларусі: вучэбны дапаможнік / С.А. Парашкоў. - Мінск: Бел. навука, 2004. - 442 с. Саракавік, I.A. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі / I. А. Саракавік. - Мінск: Современная школа, 2006. - 454 с. Чигринов, П.Г. История Беларуси: учебное пособие / 11.Г. Чигринов. - Минск: Книжный дом, 2004. - 670 с. Шымуковіч, С.Ф. Гісторыя Беларусі / С.Ф. Шымуковіч. - Мінск: Выш. школа, 2005. - 365 с. Энцыклапедыі, даведнікі Археалогія i нумізматыка Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: В.В. Гетау [i інш.]. - Мінск: БелЭн, 1993. - 702 с. Архітэктура Беларусі: энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: А.А. Boiнау. - Мінск: БелЭн, 1993. - 620 с. 211 Асветнікі зямлі Беларускай. X - пачатак XX ст.: энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Г.П. Пашкоў [i інш.]. - Мінск: БелЭн, 2006. - 490 с. Атлас гісторыі Беларусі ад старажытнасці да нашых дзён: дадат да 6- томнай «Энцыклапедыі Гісторыі Беларусі» / склад.: Г.Р. Шыркунова, Л.У. Языковіч. - MIHCK: БелЭн, 2004. - 158 с. Беларусь у Вялкай Айчыннай вайне, 1941-1945: энцыклапедыя / гал. рэд. І.П. Шамяюн. - Мінск: БслСЭ, 1990. - 679 с. Вялкае княства Літоўскае: энцыклапедыя: у 2 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоў (i- ал. рэд) [i інш.]. - Мінск: БелЭн, 2005-2006. История Беларуси в документах и материалах / авт.-сост.: И.Н. Кузнецов, В.Г. Мазец. - Минск: ООО «Амалфея», 2000. - 672 с. Літаратура i мастацтва Беларусі: энцыклапедыя: у 5 т. / гал. рэд. І.П. Ша- мяюн. - Мінск: БелСЭ, 1984-1987. Рэлігія i царква на Беларусі: энцыклапедычны даведнік / рэдкал.: Г.П. Пашкоу [i інш.]. - Мінск: БелЭн, 200і. - 365 с. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. / рэдкал.: Г.П. Пашкоу (гал. рэд.) [i інш.]. - Мінск: БелЭн, 1993-2003. Этнаграфія Беларусі: энцыклапедыя / гал. рэд. І.П. Шамякін. - Мінск: Бел- СЭ, 1989.-575 с. 212 8. Тэрміналагічны слоўнік Адраджэнне (Рэнесанс) – эпоха росквіту мастацтваў, станаўлення навук, узнікнення кнігадрукавання. Была характэрна для шэрагу краін Еўропы ў XIV- XVI ст., для ВКЛ – у пачатку XVII ст. Аўтаномія – самстойнае ажыццяўленне дзяржаўнай улады, ці шырокае ўнутраннае самакіраванне, якое дадзена асобнай тэрыторыі ці народу, кампактна пражваючаму у межах дзяржавы. Аўтарытарны палітычны рэжым – рэжым, пры якім улада сканцэнтравана ў руках аднаго чалавека, ці групы людзей, характаразуецца поўнай, ці частковай адсутнасцю дэмакратычных свабод грамадзян, абмежаваннем дзейнасці палітычных партый і арганізацый, падаўленнем апазіцыі, адсутнасцю раздзялення ўлад. Агрэсія – ўзброенае нападзенне адной ці некалькіх дзяржаў на другую дзяржаву для захопа яе тэрыторыі, палітычнага або эканамічнага закабелення народа. Анархія – адсутнасць улады. Анексія – далучэнне з дапамогай сілы, альбо ў выніку нераўнапраўнага дагавора тэрыторыі адной дзяржавы да другой. Археалогія – навука аб старажытнасці, якая вывучае жыццё людзей па рэчавых гістарычных крыніцах. Асіміляцыя – працэс пераймання асобнымі этнічнымі групамі культуры дамінуючага этнаса. Беларусізацыя – палітыка нацыянальна-дзяржаўнага і нацыянальна- культурнага будаўніцтва ў БССР у 20-я гг. XX ст. Буферная дзяржава – дзяржава, тэрыторыя якой выкарыстоўваецца ў якасці пагранічнай зоны паміж двумя дзяржавамі ў мэтах пазбягання іх канфліктнага ўзаемадзеяння. Бюджэт – структура расходаў і даходаў дзяржавы. “Ваенны камунізм” – палітыка, якая ажыццяўлялася ў Савецкай Расіі ў гады грамадзянскай вайны (1919-1921 гг.) і была звязана з забаронай гандлю для прыватных асобаў, абмежаваннем таварна-грашовых адносін, увядзеннем харчразвёрсткі, нацыяналізацыяй прамысловасці. Валюнтарызм – палітычны накірунак, пры якім воля караўніка, ці прадстаўніка выканаўчых органаў улады лічыцца вызначальнай у ходзе грамадскага развіцця, а аб’ектыўныя законы і рэальныя ўмовы грамадскага жыцця не ўлічваюцца. Генацыд – дзеянні з мэтай поўнага, альбо частковага знішчэння нацыі (этнасу). Глабалізацыя – працэс складвання сусветнага рынка капіталаў, тавараў, паслуг, інфармацыі, ўстанаўлення ўзаемасувязяў паміж рознымі асобамі і групамі людзей. Гуманізм – светапогляд, згодна з якім падкрэсліваецца высокае прызначэнне чалавека, яго права на зямное шчасце, прызнаецца свабода асобы. 213 Дэмакратызацыя – распаўсюджванне і замацаванне фрм дзяржаўнага ладу, заснаваных на прызнанні прынцыпа народаўладдзя, свабоды і роўнасці грамадзян. Дэнансацыя – паведамленне адной дзяржавай другой аб спыненні дзеяння падпісанага паміж імі дагавора. Дэфіцыт – недахоп чагосьці. Бюджэтны дэфіцыт – перавышэнне расходаў над даходамі бюджэта. Дыктатура – неабмежаваная ніякімі законамі ўлада адной асобы, групы, партыі. Заходнерусізм – сістэма поглядаў, узнікшая ў XIX ст., згодна з якой беларусы не з’яўляюцца самастойным самабытным этнасам, а належаць да велікарускага этнаса. Земства – органы мясцовага самакіравання, уведеныя ў Віцебскай, Магілёўскай і Мінскай губерніях Расіі ў 1911 г. Ідэалогія – сістэма прававых, палітычных, маральных, рэлігійных, філасофскіх, мастацкіх поглядаў і ідэй, якіх прытрымліваецца пэўны чалавек, група людзей, палітычная партыя. Індаеўрапейцы – плямёны жывёлаводаў-качэўнікаў, якія прыкладна 3-1,5 тыс. гадоў да нашай эры рассяліліся ў Еўропе і Азіі. Інтэграцыя – працэс і вынік узаемасвязі, узаемадзеяння, збліжэння і аб’яднання эканамічных, палітычных і сацыяльных структур. Інфляцыя – абясцэньванне грошай. Падзенне пакупной здольнасці грошай. Капіталізм – грамадскі лад, для якога характэрна прыватная ўласнасць на сродкі вытворчасці, выкарыстоўванне вольнанаёмнай працоўнай сілы, таварна- грашовыя адносіны. Кааперацыя – форма арганізацыі працы, пры якой ажыццяўляецца добраахвотнае аб’яднанне людзей. Канфіскацыя – прымусовае пазбаўленне людзей ад іх уласнасці на карысць дзяржавы. Летапіс – пісьмовая гістарычная крыніца, ў якой запіс падзеяў вядзецца па гадам (летам). Магдэбургскае права – права горада на самакіраванне. Магістрат – орган гарадскога самакіравання. Мілітарызм – палітыка, арыентаваная на ваенныя сродкі вырашэння знешніх і ўнутраных праблем. Нацыяналізацыя – пераход з прыватнай у дзяржаўную уласнасць. Нацыя – гістарычна склаўшаяся ўстойлівая супольнасць людзей, якая мае агульныя эканамічныя сувязі, быт, псіхалогію, самасвядомасць, мову, культуру, тэрыторыю пражывання, уласную дзяржаўнасць. Пакт – дагавор. Племя – устойлівае аб’яднанне (саюз) некалькіх радоў, звязаных паміж сабой супольнасцю паходжвання. Паланізацыя – сістэма мерапрыемстваў польскіх дзяржаўных органаў, устаноў культуры, каталіцкага духавенства па асіміляцыі беларускага насельніцтва. 214 Прыватызацыя – пераход маёмасці з дзяржаўнай уласнасці ў прыватную, альбо калектыўную. Пралетарыят – клас вольнанаёмных працоўных, якія не володаюць сродкамі вытворчасці. Адзінай крыніцай іх існавання з’яўляецца продаж іх працоўнай сілы ўласніку прадпрыемства. Путч – дзяржаўны пераварот, здзейснены групай змоўцаў. Рэабілітацыя – вяртанне добрага імя рэпрасаваных, знаяцце з іх абвінавачванняў. Рэквізіцыі – прымусовы ад’ём маёмасці ў яго ўласніка і перадача ў карыстанне другіх асобаў або дзяржавы. Рэформа – змены якога-небудзь боку грамадскага жыцця пры захаванні асноў існуючага ладу. Рэпрэсіі – розныя меры прымусу, якія ўлада ўжывае па палітычных матывах. Рэферэндум – усенароднве галасаванне па важнейшых пытаннях грамадскага і дзяржаўнага развіцця. Сацыялізм – дзяржаўны лад, які характэрызуецца калектыўнай уласнасцю на сродкі вытворчасці. Сродкі вытворчасці – скупнасць сродкаў, з дапамогай якіх ажыццяўляецца праца людзей. Талерантнасць – цярпімасць, паважлівыя адносіны да веруючых іншых канфесій, і таксама – да іншых поглядаў. Унія – саюз, аб’яднанне дзяржаў або царквей на чале з адным кіраўніком. Урбанізацыя – колькасны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Фабрыка – прамысловае прадпрыемства, заснаванае на раздзяленні працыі ўжыванні машын. Фальварак – двор і гаспадарка землеўладальніка, арыентаваная на продаж прадукцыі і заснаванае на працы залежных сялян. Хутар – сельскае пасяленне, адасоблены кавалак зямлі, на якім знаходзіўся дом селяніна і сельскагаспадарчы інвентар. Чынш – грашрвы аброк у ВКЛ. Шляхта – назва большасці феадалаў-землеўладальнікаў у ВКЛ. Этнас – гістарычна склаўшаяся супольнасць людзей з агульнай культурай, языком, самасвядомасцю. Паганства – шматбожжа. 215 9. Вучэбная праграма дысцыпліны“Гісторыя Беларусі” Уводзіны Вучэбная праграма “Гісторыя Беларусі” распрацавана для ўсіх спецыяльнасцяў Міжнароднага інтытута дыстанцыйнага навучання Беларускага нацыянальнага тэнічнага ўніверсітэта. Мэта вывучэння дысцыпліны – ў набыцці студэнтамі ведаў аб асноўных этапах, з’явах, падзеях і імёнах айчыннай гісторыі; разуменні яе месца ў сістэме сацыяльна-гуманітарных ведаў; у дакладным уяўленні імі ўзаемапранікненняў і ўзаемаўплываў народаў, што адбываліся на сумежжы цывілізацый Захаду і Усходу; у фарміраванні творчай і гарманічнай, з навукова-гуманістычным светапоглядам, сацыяльна завостранай асобы. Прадметам вывучэння дысцыпліны “Гісторыя Беларусі” з’яўляюцца агульныя заканамернасці і рэгіянальныя асаблівасці працэсаў дзяржаўна- палітычнага, сацыяльна-эканамічнага, канфесійнага, культурнага і духоўнага развіцця беларускага народа ў кантэксце ўсходнеславянскай і агульнаеўрапейскай гісторыі з улікам цывілізацыйных характарыстык. У выніку вывучэння дысцыпліны студэнт павінен: ведаць: • асноўныя тэорыі грамадскага развіцця, асаблівасці фармацыйнага і цывілізацыйнага падыходаў да вывучэння гісторыі Беларусі; • асаблівасці фарміравання беларускага этнасу ў розныя гістарычныя перыяды; • этапы станаўлення форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі, беларускай дзяржаўнасці і дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь; • месца і ролю беларускіх зямель у геапалітычных працэсах у розныя гістарычныя перыяды, уклад беларускага народа ў Перамогу над фашызмам, значэнне і месца суверэннай Рэспублікі Беларусь у сучасным свеце; • дасягненні ў развіцці матэрыяльнай і духоўнай культуры і культурна-гістарычную спадчыну беларускага народа; умець: • прымяняць фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі Беларусі; • характарызаваць умовы і вынікі фарміравання беларускага этнасу ў розныя гістарычныя перыяды; • аналізаваць працэс станаўлення беларускай дзяржаўнасці, афармлення і умацавання суверэнітэту Рэспублікі Беларусь; • ажыццяўляць параўнальны аналіз этапаў сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў кантэксце агульнаеўрапейскай гісторыі; • ацэньваць асноўныя дасягненні ў развіцці культуры беларускага народа; 216 • характарызаваць геапалітычнае становішча беларускіх зямель у розныя гістарычныя перыяды, ацэньваць значэнне Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне, аналізаваць месца і ролю суверэннай Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі сусветных працэсаў; набыць навыкі: • самастойнай працы з дакументамі гістарычнага характару, навуковай і даведачнай літаратурай; • аналіза гістарыяграфіі па тэме курса; • фармулявання і доказу свайго пункту гледжання, вядзення дыскусіі па прадмету якасных адносін да грамадскіх з’яў, падзеям мінулага і сучаснага; • выкарыстанне атрыманых ведаў у прафесійнай дзейнасці; • палітычнай талерентнасці і карэктнасці, дасягнення кансэнсусу на аснове ведай айчыннай і сусветнай гісторыі. Дыягностыка кампетэнцый студэнта. Ацэньванне вучэбных дасягненняў студэнта праводзіцца па дзесяцібальнай шкале ў адпаведнасці з крытэрыямі, зацверджанамі Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь. Для адзнакі дасягненняў студэнта выкарыстоўваюцца наступныя формы кантролю: 1. Вуснае апытанне студэнтаў на семінарскіх заняткаў, накіраванае на рзвіццё моўных здольнасцяў студэнтаў, уменняў і навыкаў лагічнага фармулявання сваіх думак і іх выказвання. 2. Кантрольныя работы, накіраваныя на фарміраванне ў студэнтаў уменняў і навыкаў пісьмовага выказвання сваіх думак па праблемам гісторыі Беларусі. 3. Правядзенне дыференцыянавахых залікаў. 217 1.1 Вучэбная праграмма 1. УВОДЗІНЫ. БЕЛАРУСЬ У СТАРАЖЫТНЫ ПЕРЫЯД (2 гадзіны) Прадмет і задачы гістарычнай навукі, яе месца ў сістэме гуманітарных ведаў. Метадалагічныя асновы і прынцыпы вывучэння гісторыі, яе перыядызацыя. Фармацыйны і цывілізацыйны падыходы да вывучэння гісторыі. Гісторыя Беларусі як складаная частка ўсходнеславянскай і агульнаеўрапейскай гісторыі. Перыядызацыя айчыннай гісторыі. Галоўныя крыніцы гісторыі Беларусі. Развіццё айчыннай гістарыяграфіі. Сучасны стан навуковай распрацоўкі гісторыі Беларусі. “Гісторыя Беларусі” як вучэбная дысцыпліна. Прадмет і структура курса. Прынцыпы і метады яго вывучэння. Выхаваўчае значэнне гістарычных ведаў. Першабытнае грамадства – агульны этап у гісторыі чалавецтва. Асноўныя рысы першабытнага ладу. Сучасныя навуковыя погляды на прычыны, час і месца з’яўлення першага чалавека. Перыядызацыя першабытнага грамадства. Першапачатковае засяленне тэрыторыі Беларусі. Асаблівасці матэрыяльнай культуры насельніцтва Беларусі на асноўных этапах каменнага веку (палеаліт, мезаліт, неаліт). Прысвойваючая і вытворчая гаспадаркі. Эвалюцыя сацыяльных адносін. Бронзавы век і яго ўмоўны характар на тэрыторыі Беларусі. “Вялікае перасяленне народаў”. Канцэпцыі паходжання і міграцыі індаеўрапейцаў. Рассяленне балтаў на тэрыторыі Беларусі, іх гаспадарчыя заняткі, лад жыцця. Развіццё грамадства ў жалезным веку. Гаспадарка, сацыяльныя адносіны і грамадскі лад плямён жалезнага веку на Беларусі. Другі этап “Вялікага перасялення народаў”. Праблема славянскай прарадзімы. Пачатак рассялення славян на тэрыторыі Беларусі і славянізацыя балтаў. Духоўная культура насельніцтва Беларусі ў старажытны перыяд. Міфалагічныя ўяўленні і першабытная рэлігія. Рацыянальныя веды. Першабытнае мастацтва. 2. БЕЛАРУСЬ У РАННІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ. СТАНАЎЛЕННЕ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ ЎСХОДНІХ СЛАВЯН. ПЕРШЫЯ ДЗЯРЖАЎНЫЯ ЎТВАРЭННІ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ (VIII – перш. пал. XIII стст.) (2 гадзіны) Ранняе сярэднявечча ў Еўропе: асноўныя тэндэнцыі палітычнага, эканамічнага, рэлігійнага, культурнага развіцця. Складванне феадальных адносін. Фарміраванне раннекласавага грамадства. Зараджэнне дзяржаўнасці ў “варварскіх” народаў Еўропы. Усходнеславянскія саюзы плямён на тэрыторыі Беларусі (крывічы, дрыгавічы, радзімічы). Асаблівасці іх грамадскага ладу, асноўныя заняткі і вераванні. Станаўленне раннефеадальных дзяржаўных утварэнняў усходніх славян. Пачатак Русі. Кіеўская Русь. Полацкае і Тураўскае княствы. Іх узаемаадносіны з Кіевам і Ноўгарадам. Дзяржаўны лад у землях-княствах. 218 Эканамічныя ўклады, грамадскі лад, гаспадарка на землях Беларусі ва ўмовах станаўлення феадалізму. Язычніцкія вераванні і культы. Пантэон багоў у міфалогіі беларусаў. Прыход хрысціянства на беларускія землі і развіццё пісьменнасці. Культурна- асветніцкая дзейнасць Е.Полацкай, К.Тураўскага, К.Смаляціча. Дойлідства, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Беларусі ў раннім сярэднявеччы (IX – перш.пал. XІІI стст.) Феадальная раздробленасць і яе прычыны. Барацьба з крыжацкай агрэсіяй і набегамі мангола-татар. 3. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў СЛАДЗЕ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА, РУСКАГА І ЖАМОЙЦКАГА (СЯРЭДЗІНА XIII – ПЕРШАЯ ПАЛОВА XVI стст.) (2 гадзіны) Асноўныя тэндэнцыі ў палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці Заходняй і Усходняй Еўропы ў познім сярэднявеччы. Імкненне да кансалідацыі грамадства ў Англіі, Францыі, Польшчы. Утварэнне цэнтралізаваных дзяржаў. Фарміраванне і ўзвышэнне Маскоўскай дзяржавы. Сацыяльна-эканамічныя і палітычныя перадумовы фарміравання ВКЛ. Роля ўсходнеславянскіх зямель у працэсе дзяржаўнага будаўніцтва ў ВКЛ. Федэратыўны прынцып пабудовы ВКЛ і цэнтралізатарская палітыка вялікіх князёў літоўскіх. Пашырэнне тэрытарыяльных межаў. Крэўская унія (1385 г.) і яе наступствы. Грунвальдская бітва (1410 г.) і яе значэнне. Асноўныя накірункі знешняй палітыкі ВКЛ, барацьба за гегемонію ва Усходняй Еўропе ў XIV – XVI стст. Дзяржаўны і грамадскі лад Вялікага княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага. Эвалюцыя ВКЛ ад адзінаўладдзя да саслоўна-прадстаўнічай манархіі. Цэнтральныя і мясцовыя органы ўлады і кіравання ў ВКЛ, іх функцыі. Судовая сістэма. Крыніцы права. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у складзе ВКЛ. Феадальнае землекарыстанне і сельская гаспадарка. Фарміраванне саслоўяў феадальнага грамадства. Асноўныя этапы запрыгоньвання сялян. Аграрная рэформа Жыгімонта Аўгуста (валочная памера). Гарады Беларусі – цэнтры рамёстваў і гандлю. Магдэбургскае права і сістэма гарадскога самакіравання. Асаблівасці культурнага развіцця беларускіх зямель у складзе ВКЛ. Станаўленне старабеларускай мовы і яе статус у ВКЛ. Фарміраванне нацыяналь- най самасвядомасці беларускага этнасу. Этнічныя працэсы на беларускіх землях. Вытокі беларускага этнасу. Тэорыі паходжання беларусаў. Паходжанне і ўсталяванне назвы “Белая Русь”. Фарміраванне беларускага этнасу. Новая эпоха ў культурным развіцці Еўропы. Гуманізм. Распаўсюджванне ідэй Рэнесансу. Адраджэнне на Беларусі. Ф.Скарына – першадрукар, асветнік і гуманіст. Літаратура. Светапогляд і гуманістычная дзейнасць М.Гусоўскага, С.Буднага, В.Цяпінскага. Дойлідства і мастацтва Беларусі ў складзе ВКЛ (выяўленчае і дэкаратыўна- прыкладное мастацтва, тэатр і музыка). 219 Роля і месца беларускай культуры сярэднявечча ў агульнаеўрапейскім культурна-цывілізацыйным працэсе. 4. ПАЧАТАК НОВАГА ЧАСУ Ў АЙЧЫННАЙ ГІСТОРЫІ. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў СКЛАДЗЕ РЭЧЫ (ДРУГАЯ ПАЛОВА XVI – XVIII стст.) (2 гадзіны) Новыя тэндэнцыі ў развіцці Еўропы. Эпоха вялікіх адкрыццяў і вынаходніцтваў. Паскарэнне эканамічнага развіцця. Зараджэнне капіталістычных адносін. Першыя буржуазныя рэвалюцыі ў Еўропе. Галоўныя рысы сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця заходнееўрапейскіх краін у другой палове XVI-XVIII стст. Люблінская унія (1569 г.) і ўтварэнне Рэчы Паспалітай. Умовы аб’яднання ВКЛ і Польшчы. ВКЛ у палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай. Змены ва ўнутранай палітыцы вярхоўнай улады. Узмацненне польскага ўплыву ў палітычным і культурна- рэлігійным жыцці. Барацьба за самастойнасць ВКЛ. Распрацоўка і прыняцце Статута ВКЛ 1588г. Сацыяльна-эканамічнае становішча беларускіх зямель у складзе Рэчы Паспалітай. Стан сельскай гаспадаркі. Абвастрэнне сацыяльных супярэчнасцей. Эканамічнае развіццё гарадоў і мястэчак. Гарадскія рамёствы і гандаль. Цэхавыя арганізацыі. Зараджэнне мануфактурнай вытворчасці. Ваенныя дзеянні на Беларусі ў 1648-1667 гг. і іх цяжкія наступствы для беларускіх зямель. Дэмаграфічны рэгрэс і эканамічны заняпад на Беларусі. Аслабленне каралеўскай улады. Узмацненне феадальнай анархіі. Сацыяльныя супярэчнасці. Нармалізацыя эканамічнага жыцця на Беларусі ў сярэдзіне XVIII ст. Аднаўленне сельскай і гарадской гаспадаркі. Пачатак разлажэння феадалізму. Эканамічныя рэформы 60-90-х гг. XVIII ст. у Рэчы Паспалітай. Абвастрэнне палітычнага крызісу у Рэчы Паспалітай у 1760-1770-я гг. Роля “дысідэнцкага пытання”. Умяшанне суседніх дзяржаў. Першы падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне ўсходняй часткі Беларусі да Расійскай імперыі. Спробы рэформ палітычнага ладу. Чатырохгадовы сойм і прыняцце Канстытуцыі 3 мая 1791 г. Другі падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне да Расіі цэнтральнай часткі Беларусі. Паўстанне 1794 г. пад кіраўніцтвам Т.Касцюшкі, яго ход і вынікі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай і далучэнне да Расіі заходняй часткі Беларусі. Гісторыка-прававая ацэнка падзелаў Рэчы Паспалітай. 5. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў ЧАС СТАНАЎЛЕННЯ ІНДУСТРЫЯЛЬНАЙ ЦЫВІЛІЗАЦЫІ Ў СЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ Ў КАНЦЫ XVIII – ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX стст. (2 гадзіны) Міжнародныя адносіны і рэвалюцыйны рух у Еўропе у канцы XVIII - першай палове XIX стст. Паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця еўрапейскіх дзяржаў. Фарміраванне індустрыяльнай цывілізацыі. Прамысловы пераварот і яго наступствы. 220 Характар і асноўныя накірункі палітыкі самадзяржаўя на Беларусі пасля ўключэння ў склад Расійскай імперыі. Русіфікацыя. Крызіс феадальна- прыгонніцкай сістэмы. Беларусь у вайне 1812 г. Адносіны розных пластоў беларускага насельніцтва да палітыкі Напалеона. Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі і іх наступствы. Грамадска-палітычны рух на Беларусі ў першай палове XIX ст. Тайныя таварыствы на Беларусі. Нараджэнне беларускай ідэі. Дзейнасць дзекабрыстаў. Паўстанне 1830-1831 гг. і яго ўплыў на палітыку самадзяржаўя ў беларускіх губернях. Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове XIX ст. Пачатак прамысловага перавароту на Беларусі. Урбанізацыя. Развіццё рынкавых адносін і гандлю. Стан сельскай гаспадаркі. Крызіс феадальна- прыгоннай сістэмы. Эканамічныя рэформы 30-50-х гг. XIX ст. 6. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў ПЕРЫЯД СТАНАЎЛЕННЯ І РАЗВІЦЦЯ БУРЖУАЗНАГА ГРАМАДСТВА Ў СЛАДЗЕ РАСІЙСКАЙ ІМПЕРЫІ (ДРУГАЯ ПАЛОВА XIX – ПАЧАТАК XX стст.) (2 гадзіны) Адмена прыгоннага права, асаблівасці правядзення рэформы на беларускіх землях; яе наступствы. Шляхі развіцця капіталістычных адносін. Спецыфіка прамысловага перавароту ў Беларусі. Стан сельскай гаспадаркі ў паслярэформенны перыяд. Змяненне сацыяльнай структуры вёскі. Развіццё сродкаў зносін, прамысловасці і гандлю на беларускіх землях у другой палове XIX ст. Сацыяльная палітыка расійскага самадзяржаўя. Фарміраванне пралетарыяту і буржуазіі. Месца эканомікі Беларусі ва ўсерасійскім рынку. Расійскі шлях палітычнай мадэрнізацыі. Ідэалогія лібералізму. Буржуазныя рэформы 60-70-х гг. XIX ст.; асаблівасці іх правядзення ў Беларусі. Паўстанне 1863 г. у Польшчы, Літве і Беларусі: прычыны, ход, вынікі. Уплыў паўстання на палітыку самадзяржаўя ў беларускіх губернях. Асаблівасці развіцця беларускага этнасу ў парэформенны перыяд. Фарміраванне беларускай нацыянальнай ідэі і яе адлюстраванне ў грамадска- палітычным руху. Народніцкія і сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ў Беларусі. Асноўныя тэндэнцыі развіцця культуры Заходняй Еўропы ў ХІХ - пач. ХХ стст. Галоўныя стылі ў развіцці заходнееўрапейскага мастацтва. Культурная палітыка царскіх улад на Беларусі. Прапаганда ідэалогіі “заходнерусізму”. Палітыка русіфікацыі. Эвалюцыя сістэмы адукацыі. Тыпы школ у Беларусі. Полацкая езуіцкая акадэмія. Віленскі універсітэт як цэнтр адукацыі і навукі на Беларусі і ў Літве. Горы-Горацкі земляробчы інстытут. Змены ў галіне адукацыі ў друг.пал. ХІХ ст. Развіццё навуковых ведаў (Я.Наркевіч-Ёдка, І.Дамейка, І.Гашкевіч). Узмацненне цікавасці да гісторыі, побыту і культуры беларускага народа. Зараджэнне і развіццё беларусазнаўства. Першыя праявы беларускай нацыянальнай ідэі ў гістарычных і этнаграфічных даследаваннях (М.Баброўскі, І.Даніловіч, А.Кіркор, Е.Раманаў, Я.Карскі). Станаўленне новай беларускай літаратурнай мовы і развіццё беларускамоўнай мастацкай літаратуры (Ян Чачот, Ян Баршчэўскі, П.Багрым, 221 В.Дунін-Марцінкевіч). Беларускія матывы ў творчасці Адама Міцкевіча. Творчасць Ф.Багушэвіча. Газета “Наша Ніва” (1906-1915) – цэнтр адраджэнскага руху. Асаблівасці беларускай літаратуры нашаніўскага перыяду. Характэрныя рысы беларускай архітэктуры. Эвалюцыя накірункаў і стыляў. Змяненне выгляду беларускіх гарадоў. Новыя тыпы будынкаў і будаўнічых матэрыялаў. Выяўленчае мастацтва. Вядучыя накірункі і жанры. Віленская мастацкая школа (І.Аляшкевіч, В.Ваньковіч). Творчасць І.Хруцкага, Я.Дамеля, К.Альхімовіча, Н.Селівановіча, А.Гараўскага. Малюнкі Напалеона Орды. Беларускі жывапіс пачатку ХХ ст. (Ф.Рушчыц, В.Бялыніцкі-Біруля, Ю.Пэн). Тэатральнае жыццё на Беларусі. З’яўленне прафесійнай беларускай драматургіі. В.Дунін-Марцінкевіч і яго творы. Станаўленне беларускага прафесійнага тэатра. “Першая беларуская трупа” І.Буйніцкага. Музыка. З’яўленне опернага мастацтва на Беларусі. Творчасць М.К.Агінскага і С.Манюшкі. 7. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў ПЕРЫЯД САЦЫЯЛЬНЫХ УЗРУШЭННЯЎ У ПАЧАТКУ XX СТ. (2 гадзіны) Развіццё сусветнай эканомікі на пачатку ХХ ст. Дзяржаўна- манапалістычны капіталізм. Фінансавая алігархія і канцэнтрацыя вытворчасці. Калоніі і каланіяльная палітыка. Мілітарызацыя Еўропы. Расія на пачатку ХХ ст.: асаблівасці сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця. Рэвалюцыя 1905-1907 гг. Афармленне агульнарасійскіх партый. Пачатак парламентарызму. Стратэгія і тактыка палітычных партый ў пытанні аб адносінах да ўлады і выбары шляхоў грамадскага развіцця. Утварэнне Беларускай Сацыялістычнай Грамады (БСГ). Сацыяльна-эканамічнае жыццё беларускіх губерняў у 1900-1914 гг. Канцэнтрацыя вытворчасці і капіталу. Першыя манапалістычныя аб’яднанні. Сталыпінская аграрная рэформа: мэты, сутнасць, асаблівасці правядзення на Беларусі, вынікі. Геапалітычнае становішча і сацыяльна-эканамічная сітуацыя на Беларусі ва ўмовах Першай сусветнай вайны. Беларускі нацыянальна-дэмакратычны рух ва ўмовах вайны і нямецкай акупацыі. Лютаўская рэвалюцыя 1917 г. у Беларусі. Стварэнне новых органаў улады. Дэмакратызацыя грамадства. Актывізацыя беларускага руху. Пошук шляхоў вырашэння нацыянальнага пытання на Беларусі. Барацьба за нацыянальна- тэрытарыяльную аўтаномію краю. Абвастрэнне палітычнага і сацыяльна-эканамічнага крызісу ў Расіі восенню 1917 г. Барацьба агульнарасійскіх і беларускіх партый за выбар шляхоў грамадскага развіцця. Бальшавізацыя Саветаў. Перамога Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе . Абвяшчэнне Савецкай улады. Рэвалюцыйныя падзеі на Беларусі і Заходнім фронце. Утварэнне і пачатак дзейнасці органаў савецкай улады Заходняй вобласці і фронту. Роля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў гістарычным лёсе беларускага народа. 222 Адносіны беларускіх нацыянальных арганізацый да Кастрычніцкай рэвалюцыі. Першы Усебеларускі з’езд (снежань 1917 г.) і яго рашэнні. Ваенная інтэрвенцыя Германіі. Брэсцкі мірны дагавор і яго наступствы. Спробы фарміравання беларускай дзяржаўнасці на нацыянальна- дэмакратычнай аснове. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). Захады БНР ў галіне дзяржаўнага будаўніцтва і культурна-асветніцкай сферы. Знешнепалітычныя арыентацыі БНР. Палітычны крызіс БНР. Завяршэнне нямецкай акупацыі Беларусі. Шляхі фарміравання беларускай дзяржаўнасці на класава-рэвалюцыйнай аснове. Дзейнасць Беларускага нацыянальнага камісарыята і Беларускіх секцый РКП(б) па стварэнню Беларускай савецкай рэспублікі. Пазіцыя бальшавікоў у беларускім пытанні. Абвяшчэнне ССРБ. Першы Усебеларускі з’езд саветаў. Утварэнне Літоўска- Беларускай ССР (ЛітБел). Савецка-польская вайна. Палітыка Ю.Пілсудскага ў адносінах да Беларусі. Барацьба супраць польскіх інтэрвентаў. Завяршэнне савецка-польскай вайны. Другое абвяшчэнне ССРБ. Рыжскі мірны дагавор у лёсе беларусаў. Беларускае пытанне пры афармленні Версальска-Вашынгтонскай сістэмы. 8. БССР У МІЖВАЕННЫ ПЕРЫЯД (1921 – 1939 гг.) (2 гадзіны) Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага, палітычнага і культурнага развіцця Еўропы ў міжваенны перыяд. Цяжкасці пасляваеннага аднаўлення. Асаблівасці пераходу БССР да мірнага жыцця. Крызіс палітыкі “ваеннага камунізму”. Аб’яднанне савецкіх рэспублік у адзіным дзяржаўным саюзе. Удзел БССР ва ўтварэнні СССР. Шляхі і метады будаўніцтва індустрыяльнага грамадства ў СССР. Савецкая Беларусь ва ўмовах нэпа. Аднаўленне прамысловасці. Сельская гаспадарка. Развіццё кааперацыі. Вынікі аднаўлення гаспадаркі рэспублікі і перспектывы развіцця. Устанаўленне савецкай грамадска-палітычнай сістэмы ў БССР і яе асноўныя характарыстыкі. Праявы адміністрацыйна-бюракратычнай і нацыянальна-дэмакратычнай тэндэнцый. Вяртанне ўсходніх тэрыторый рэспублікі. Усталяванне аднапартыйнасці. Канстытуцыйнае афармленне савецкай палітычнай сістэмы ў БССР. Спроба нацыянальна-культурнага адраджэння. Палітыка беларусізацыі: мэты, асноўныя накірункі, ажыццяўленне і вынікі. Згортванне нэпа і усталяванне сістэмы “дзяржаўнага сацыялізму” ў СССР і БССР. Пераход да карэнных сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў. Ажыццяўленне індустрыялізацыі ў БССР: характар, дасягненні, выдаткі. Асаблівасці калектывізацыі ў БССР, яе вынікі. Згортванне беларусізацыі. Сканцэнтраванне функцый заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады ў руках дзяржаўна-палітычнага апарата. Палітычныя рэпрэсіі ў БССР, іх трагічныя наступствы. Агульныя вынікі сацыяльна-эканамічных і палітычных пераўтварэнняў 20- 30-х гг. ХХ ст. у СССР і БССР. 223 Рыжскі мір у гістарычным лёсе беларускага народа. Заходняя Беларусь у складзе Польшчы. Сацыяльна-эканамічнае і палітычнае становішча беларускіх зямель у складзе Польскай дзяржавы. Стан і характар прамысловага развіцця Заходняй Беларусі. Аграрнае пытанне. Становішча сялян. Нацыянальны прыгнёт і палітычнае бяспраўе працоўных Заходняй Беларусі. Санацыйны рэжым. Сацыяльны і нацыянальна-вызваленчы рух у Заходняй Беларусі. Дзейнасць беларускіх палітычных партый і арганізацый (КПЗБ, БСРГ, ТБШ і і нш.). Культурныя дасягненні Заходняй Беларусі. 9. СССР І БССР У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XX СТ. СТАНАЎЛЕННЕ І РАЗВІЦЦЁ СУВЕРЭННАЙ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ (1990 – 2012 гг.) (2 гадзіны) Пасляваеннае пераўладкаванне свету. Складванне новай сістэмы міжнародных зносін. Уплыў СССР на характар грамадска-палітычных пераўтварэнняў у краінах Цэтральнай і Паўднёва-Усходняй Еўропы. Арганізацыя сацыялістычнага лагера. “Халодная вайна”. Стварэнне ваенна- палітычных блокаў. Асаблівасці грамадска-палітычнай сітуацыі ў БССР у пасляваеннае дзесяцігоддзе. Аднаўленне народнай гаспадаркі БССР пасля вайны. Стварэнне і развіццё новых галін прамысловасці (машынабудавання, металаапрацоўкі, хімічнай, нафтахімічнай). Ператварэнне БССР ў індустрыяльна развітую краіну. Супярэчлівае развіццё сельскай гаспадаркі. Асуджэнне культу асобы Сталіна. Спробы дэмакратызацыі грамадска- палітычнага жыцця ў другой палове 1950-х – першай палове 1960-х гг. Спробы кіраўніцтва СССР мадэрнізаваць народную гаспадарку сацыяльна-эканамічнымі рэформамі 1950-х − першай паловы 1960-х гг. Экстэнсіўны характар гаспадаркі. Асаблівасці выкарыстання дасягненняў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў БССР. Урбанізацыя і яе вынікі. Савецкая грамадска-палітычная сістэма ў другой палове 1960-х – першай палове 1980-х гг. Канстытуцыйнае замацаванне кіруючай ролі Камуністычнай партыі ў грамадстве. Развіццё сельскай гаспадаркі і прамысловасці БССР у другой палове 1960-х − першай палове 1980-х гг. Уплыў аварыі на Чарнобыльскай АЭС і іншых экалагічных праблем на развіццё гаспадаркі. Прычыны замаруджвання тэмпаў росту народнай гаспадаркі ў першай палове 1980-х гг. Узнікненне цяжкасцей у сацыяльнай сферы. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Роля і месца БССР на міжнароднай арэне ва ўмовах супрацьстаяння дзвюх грамадска-палітычных сістэм. Курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага жыцця ў СССР. Палітыка перабудовы. Прынцыповыя змены ў знешняй палітыцы Савецкага Саюза. Завяршэнне “халоднай вайны”. Прызнанне прыярытэту агульначалавечых каштоўнасцяў пры вырашэнні глабальных і рэгіянальных праблем. Новыя суадносіны сіл на міжнароднай арэне. 224 Спробы мадэрнізацыі савецкай грамадска-палітычнай і эканамічнай сістэмы. Змены ў духоўным жыцці беларускага грамадства ў др.пал.1980-х гг. Нарастанне крызісу савецкай сістэмы. Распад СССР і новыя суадносіны сіл на сусветнай арэне. Абвяшчэнне суверэнітэту савецкіх рэспублік. Прыняцце Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 27 ліпеня 1990 г. Утварэнне Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Абвяшчэнне Рэспублікі Беларусь. Заканадаўча-прававое афармленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка 1994 г. Выбары Першага Прэзідэнта РБ. Асноўныя тэндэнцыі грамадска-палітычнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Вынікі рэспубліканскіх рэферэндумаў 1995, 1996, 2004 гг. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь са змяненнямі і дапаўненнямі, прынятымі на рэспубліканскім рэферэндуме 1996г. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001, 2006 гг.). Складванне шматпартыйнасці. Фарміраванне ідэалогіі беларускай дзяржавы. Асноўныя тэндэнцыі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Пошук шляхоў пераходу да рыначнай эканомікі. Распрацоўка нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага эканамічнага развіцця краіны. Галоўныя мэты і асноўныя элементы беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай эканомікі, сродкі яе рэалізацыі і дасягненні. Роля Усебеларускіх народных сходаў у прыняцці планаў сацыяльна-эканамічнага развіцця рэспублікі. Геапалітычнае становішча Рэспублікі Беларусь. Роля Беларусі ў стварэнні і станаўленні СНД. Працэс стварэння Саюза Беларусі і Расіі. Месца Рэспублікі Беларусь у інтэграцыйных працэсах на постсавецкай і еўразійскай прасторы. Асноўныя тэндэнцыі знешняй палітыкі Рэспублікі Беларусь ва ўмовах глабалізацыі. Рэспубліка Беларусь – раўнапраўны член сусветнай супольнасці.