МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Кафедра «Гісторыя, сусветная і айчынная культура» К. І. Баландзін ГІСТОРЫЯ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ Дапаможнік Мінск БНТУ 2014 1 МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт Кафедра «Гісторыя, сусветная і айчынная культура» К. І. Баландзін ГІСТОРЫЯ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ Дапаможнік Мінск БНТУ 2014 2 УДК 008 (476) (091) (075.8) ББК 63.3 (4 Бел)-7я7 Б20 Рэцэнзенты : А. М. Люты, доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык кафедры гісторыі Беларусі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка; А. І. Смолік, доктар культуралогіі, прафесар, загадчык кафедры культуралогіі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Б20 Баландзін К. І. Гісторыя культуры Беларусі : дапаможнік / К. І. Баландзін. – Мінск : БНТУ, 2014. – 239 с. ISBN 978-985-550-485-7. У дапаможніку раскрыта гісторыя развіцця культуры Беларусі са старажытных часоў да нашых дзён. Яна асветлена ў цеснай сувязі з гісторыяй Беларусі і культурнымі працэсамі, якія адбываліся ў розныя перыяды ў суседніх краінах і Еўропе ў цэлым. У дапаможніку адлюстравана творчасць дзеячаў культуры розных часоў, аналізуюцца працэсы адраджэння нацыянальнай культуры суверэннай Рэспублікі Беларусь. Выданне прызначана для выкладчыкаў, студэнтаў вышэйшых навучальных устаноў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй развіцця нацыянальнай культуры. УДК 008 (476) (091) (075.8) ББК 63.3 (4 Бел)-7я7 ISBN 978-985-550-485-7 © Баландзін К. І., 2014 © Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, 2014 3 З М Е С Т Прадмова………………………………………………………….. 5 Тэма 1. Культура ранняга сярэднявечча на тэрыторыі Беларусі (IX–першая палова ХIII ст.)………………………… 8 1.1. Развіццё пісьменнасці на Беларусі. Культурна- асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча…..……………. 9 1.2. Дойлідства і мастацтва……………………………….. 17 1.3. Язычніцтва на Беларусі. Прыняцце хрысціянства і яго ўплыў на развіццё культуры………………………… 26 Тэма 2. Развіццё культуры Беларусі ў другой палове XIII–першай палове ХVI ст. ...............................……………… 32 2.1. Фарміраванне беларускай народнасці. Старабеларуская пісьменнасць і літаратура……………… 33 2.2. Беларускае дойлідства і мастацтва…………………… 42 Тэма 3. Культурнае развіццё Беларусі ў другой палове XVI–XVIII ст.…………………………………………………….. 47 3.1. Грамадска-палітычная думка………………………… 48 3.2. Развіццё адукацыі, літаратуры і навукі……………… 51 3.3. Архітэктура і жывапіс. Тэатральнае і музычнае мастацтва…………………………………………………… 63 Тэма 4. Культура Беларусі ў канцы ХVIII–першай палове XIX ст. ……………………………………………………………. 74 4.1. Развіццё адукацыі і навукі……………………………. 75 4.2. Вусная народная творчасць і літаратура…………….. 86 4.3. Архітэктура і жывапіс………………………………… 91 4.4. Тэатр і музыка………………………………………… 99 Тэма 5. Культура Беларусі ў другой палове ХIХ–пачатку ХХ ст. ……………………………………………………..……… 105 5.1. Развіццё адукацыі і навукі……………………………. 106 5.2. Вусная народная творчасць і ўздым літаратуры……. 112 5.3. Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва…………………………………………………… 115 5.4. Тэатральна-музычнае мастацтва…………………….. 119 4 Тэма 6. Культурныя пераўтварэнні на Беларусі ў паслярэвалюцыйны перыяд (1917–1941)….………………. 121 6.1. Палітыка беларусізацыі і станаўленне новай сістэмы адукацыі і навукі………………………………… 122 6.2. Поспехі і праблемы беларускай савецкай літаратуры… 136 6.3. Дойлідства і выяўленчае мастацтва…………………. 146 6.4. Тэатральна-музычнае мастацтва і кіно……………… 154 6.5. Культура Заходняй Беларусі…………………………. 162 Тэма 7. Культура Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941–1944)…….………………………………………… 168 7.1. Адукацыя и навука……………………………………. 168 7.2. Літаратура часоў вайны………………………………. 171 7.3. Мастацтва і культурна-масавая работа……………… 174 7.4. Страты культурных каштоўнасцей у гады вайны і праблемы іх вяртання…………………………………… 181 Тэма 8. Развіццё беларускай культуры ў 1945–1985 гг. ...…. 185 8.1. Складанасці і супярэчнасці культурнага жыцця на Беларусі ў другой палове 1940-х–сярэдзіне 1950-х гг. … 186 8.2. Культура БССР ва ўмовах палітычнай «адлігі» (сярэдзіна 1950-х–першая палова 1960-х гг.)……………. 195 8.3. Адукацыя, навука, літаратура і мастацтва Беларусі ў другой палове 1960-х–сярэдзіне 1980-х гг. .………….. 203 Тэма 9. Культура Беларусі ў час перабудовы і постсавецкі перыяд……………………………………………. 213 9.1. Развіццё адукацыі, навукі, літаратуры на сучасным этапе…………………………………………… 215 9.2. Архітэктура і выяўленчае мастацтва ў постсавецкі перыяд……………………………………………………… 222 9.3. Тэатр, музыка, кіно ў канцы ХХ–пачатку ХХI ст. …. 225 Літаратура………………………………………………………… 233 5 Прадмова «Гісторыя культуры Беларусі» з’яўляецца часткай дысцыпліны «Гісторыя Беларусі», якая выкладаецца ў вышэйшых навучальных установах рэспублікі. Адпаведна і матэрыял, які змешчаны ў дапаможніку, засноўваецца на тыпавай праграме, распрацаванай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь для прадмета «Гісторыя Беларусі», і рабочых праграмах, якімі супрацоўнікі кафедры «Гісторыя, сусветная і айчынная культура» БНТУ карыстаюцца ў вучэбным працэсе. Матэрыял дапаможніка пабудаваны ў праблемна-храналагічным парадку і раскрывае шматвяковую гісторыю развіцця беларускай культуры ва ўсёй яе разнабаковасці, яе ўзаемадзеянне са станаўленнем і развіццём носьбіта культуры – беларускага этнасу. Прадмет дае студэнтам веды аб матэрыяльных і духоўных каштоўнасцях, створаных беларускім народам за перыяд з IX па XXI ст., аб вядомых дзеячах культуры і іх творах. Аўтар імкнуўся адысці ад аднабаковага, ідэалагізаванага падыходу да асвятлення тых ці іншых праблем культуры ў розныя перыяды гістарычнага развіцця, выявіць асноўныя заканамернасці культурнага працэсу ў сукупнасці з асаблівасцямі і спецыфікай розных гістарычных этапаў. Культура вызначае твар нацыі. Яна гаворыць аб характары, самасвядомасці і надзеях народа больш за іншыя напрамкі дзейнасці чалавека. Лічыцца, што менавіта ад узроўню культуры, ад увагі да яе ў значнай ступені залежыць будучыня нацыі. Не выпадкова ў апошнія гады ўзрасла цікавасць грамадскасці да праблем беларускай культуры, яе вытокаў і багатай гісторыі. Беларуская культура ўвабрала ў сябе самабытныя міфалагічныя, рэлігійныя, мастацкія і філасоўскія ўяўленні беларусаў. Культура беларускага народа ўзыходзіць да глыбокай старажытнасці. Як і весь беларускі народ, яна прайшла вельмі складаны і супярэчлівы шлях. Геаграфічнае становішча Беларусі на мяжы дзвюх культурна- гістарычных традыцый – усходне- і заходнееўрапейскай – стварыла арыгінальныя ўмовы для развіцця нацыянальнай культуры, у якой знайшлі адлюстраванне яе сувязі з культурай суседніх народаў, з рознымі мастацкімі стылямі і накірункамі. Стагоддзямі беларуская культура развівалася ва ўмовах міжкультурнай камунікацыі. Жыхары 6 беларускай зямлі заўжды вялі канструктыўны дыялог з прадстаўнікамі іншых культур. Усё гэта спрыяла развіццю самабытнай беларускай культуры, непаўторнай і своеасаблівай – часткай сусветнай культуры. Яна разнастайная па форме і багатая па зместу. На працягу сваёй гісторыі ва ўсе часы нашы продкі займаліся творчай працай і стварылі мноства твораў мастацтва сусветнага ўзроўню. На жаль, шматлікія ворагі беларускай зямлі ў розныя часы перашкаджалі мірнаму жыццю нашых продкаў, рабавалі і знішчалі нашы культурныя багацці. У выніку шмат помнікаў даўніны, выдатных твораў мастацтва незваротна страчаны, згарэлі, украдзены і зараз знаходзяцца ў іншых краінах у дзяржаўных або прыватных музеях, калекцыях і г. д. Адзначым, што іншы раз гэтаму спрыялі і невуцтва, адсутнасць патрыятызму, абыякавасць да нашай культурнай спадчыны кіраўнікоў і радавых грамадзян Беларусі. За гады перабудовы і незалежнага развіцця ў краіне нямала зроблена ў справе адраджэння і зберажэння самабытнай беларускай нацыянальнай культуры, увекавечвання нацыянальных дзеячаў, вяртання некаторых культурных багаццяў. Аднак па розных прычынах гэты працэс праходзіць марудна і складана. Аўтар выказвае надзею, што знаёмства з гісторыяй культуры Беларусі выкліча ў студэнтаў, навучэнцаў, выкладчыкаў цікавасць да нашай гісторыі, жаданне вывучаць яе глыбей і прапагандаваць, абараняць інтарэсы роднай зямлі, унесці свой уклад у яе развіццё і адраджэнне, вяртанне беларускаму народу страчаных па розных прычынах мастацкіх твораў і культурных каштоўнасцей. Аўтар разумее складанасць і шматграннасць праблемы і не прэтэндуе на яе ўсебаковае асвятленне. Абапіраючыся на факты, гістарычныя крыніцы, навуковыя працы ранейшых і сучасных даследчыкаў, ён імкнуўся паказваць ход развіцця беларускай культуры аб’ектыўна, з улікам апошніх навуковых даследаванняў і нацыянальнага падыходу. Асаблівая ўвага ў дапаможніку надаецца найбольш значным постацям у гісторыі беларускай культуры, бо культуру ствараюць людзі. Аўтар аддае даніну павагі і ўдзячнасці навукоўцам, педагогам, якія ў розныя часы ўнеслі свой важкі ўклад у даследаванне разнабаковых праблем развіцця беларускай культуры. Сярод іх Г.І. Барышаў, М.З. Кацэр, М.Д. Каўшараў, У.У. Качаноўскі, У.М. Конан, І.І. Крук, А.І. Лакотка, Л.М. Лыч, А.І. Мальдзіс, 7 У.І. Навіцкі, З.А. Парашкоў, А.У. Русецкі, Я.М. Сахута, А.І. Смолік, К.І. Тарасаў, С.У. Тарасаў, А.А. Трусаў, М.М. Шчакаціхін, М.Б. Шчаў- лінскі і многія іншыя. Аўтар выказвае асобую ўдзячнасць дацэнту Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта, канд. гіст. навук Д.М. Хром- чанку за дапамогу ў падрыхтоўцы выдання. 8 Тэма 1. КУЛЬТУРА РАННЯГА СЯРЭДНЯВЕЧЧА НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ (IX–першая палова ХIII ст.) 1.1. Развіццё пісьменнасці на Беларусі. Культурна-асветніцкая дзейнасць Е. Полацкай, К. Тураўскага, К. Смаляціча. 1.2. Дойлідства і мастацтва. 1.3. Язычніцтва на Беларусі. Прыняцце хрысціянства і яго ўплыў на развіццё культуры. Развіццё культуры на беларускіх землях у ІХ–ХIII стст. ішло ў цеснай сувязі з распаўсюджваннем хрысціянства і дзяржаваўтва- ральнымі працэсамі. Менавіта ў гэты час сфарміраваліся і паспяхова развіваліся Полацкае і Тураўскае княствы – першыя дзяржаўныя ўтварэнні на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Калыскай беларускай культуры з’яўляецца Полацкая зямля. Полацкае княства ўяўляла сабой найбольш значную самастойную палітычную адзінку на ўсходнеславянскіх землях і ў XI–ХII стст. дасягнула найвышэйшых поспехаў. Полацк меў выхад да Балтыйскага мора, яму плацілі даніну латгалы і лівы. Пад яго ўладай развіваліся і мацнелі больш за 20 гарадоў, у якіх добра развіваліся рамёствы; гандаль, культура. У гэты час тут былі пабу- даваны першыя мураваныя храмы, умацаваныя палацы – замкі, пас- пяхова развіваліся асвета і мастацтва. У Полацку, Тураве, Смален- ску тварылі буйныя дзеячы ў галіне культуры. Як сведчаць апошнія даследаванні беларускіх археолагаў, Полацк у той час па сваёй плошчы быў роўны Кіеву. Вельмі сімвалічным уяўляецца той факт, што менавіта Полацк лічыцца геаграфічным цэнтрам Еўропы. Палачане мелі шырокія гандлёвыя, палітычныя і культурныя сувязі з еўрапейскімі краінамі, а полацкія князі – роднасныя сувязі з імператарскім домам Візантыі (дачка Усяслава Чарадзея была жонкай візантыйскага імператара Аляксея I Комніна. К. Б.). Агульнымі намаганнямі з іншымі плямёнамі палачанам – крывічам – удалося адбіць шматлікія спробы татараў і крыжакоў захапіць і заняволіць полацкія землі. Гістарычныя дакументы сведчаць, што Усяслаў Чарадзей (1044–1101) і, магчыма, яго бацька Брачыслаў Полацкі (1001–1044) пэўны час узначальвалі Кіеўскае княства. Важна адзначыць, што пасля 1036 г. на тэрыторыі Усходняй Еўропы засталіся толькі два княжацкія радаводы: Яраславічы і 9 Рагвалодавічы, прычым абодва па жаночай лініі вялі пачатак ад Рагнеды Полацкай. Адсюль зразумела, чаму многія гістарычныя крыніцы, летапісы на сваіх старонках неаднаразова ўзгадваюць Полацкую, Тураўскую землі і іх князёў. Важнай падзеяй таго часу стала замена язычніцтва на хрысціянства. Новая рэлігія змяніла светапогляд жыхароў беларус- кай зямлі, значна паскорыла развіццё культуры, унесла ў яе шмат новага, умацавала сувязі з культурай еўрапейскіх народаў. 1.1. Развіццё пісьменнасці на Беларусі. Культурна-асветніцкая дзейнасць Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча Як сведчаць гістарычныя факты, пісьменнасць у славянскіх плямён, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, існавала яшчэ да распаўсюджвання кірыліцы. Існаваўшая сістэма запісаў інфармацыі ўяўляла прымітыўнае піктаграфічнае пісьмо, якое даследчыкі назвалі «черты и резы». Балгарскі пісьменнік чарнарызец Храбр у канцы IX–пачатку X ст. пісаў, што да хрышчэння «словене не имеху книг, но чрьтами и резами чьтеху и гадааху». Сфера прымянення такога пісьма была абмежаванай: ім абазначаліся родавыя знакі, знакі ўласнасці, каляндарныя знакі і інш. Такія надпісы на камен- ных плітах знойдзены ў Бярэзінскім (в. Пагост), Бабруйскім (неда- лёка ад ракі Пціч), Горацкім (в. Пнеўшчына), Зельвенскім (в. Сын- кавічы) і іншых раёнах. Аднак такая пісьменнасць не была прыстасавана для запісу складаных тэкстаў, якія сталі патрэбны з узнікненнем дзяржаў – княстваў, таму нашы продкі пачалі весці запісы грэчаскімі літарамі, але не прыстасавалі іх да асаблівасцей славянскай фанетыкі. Найбольш старажытным узорам пісьма ўсходніх славян з’яўляецца знойдзеная пад Смаленскам пячатка полацкага князя Ізяслава канца X ст., на якой змешчаны выява трызубца і надпіс «Изас(лав)ос», які кірылічнымі літарамі перадае грэчаскае гучанне імені «Ізяслаў». У адным з курганоў пад Смаленскам знойдзены яшчэ адзін старажытны помнік пісьменнасці – гаршчок – карчага з надпісам «гараушна», гэта значыць, гарчыца. Уяўленне аб развіцці пісьмен- насці дае і пярсцёнак князя Усяслава Чарадзея, на якім зроблены надпіс «К(ня)з(ь) Вс(ес)л(а)в П(о)л(о)ч(с)к(и)». 10 Вельмі цікавымі помнікамі пісьменнасці беларускай зямлі з’яўляюцца так званыя «Барысавы» камяні, на якіх па загаду полац- кага князя Барыса Усяславіча высечаны выява шасціканцовага крыжа і надпіс – зварот да Бога: «Гі помозі рабу своему Борисоу». Гэтыя валуны – сведчанне рэлігійных поглядаў жыхароў Полацкай зямлі. Усяго ў Падзвінні было вядома дзевяць камянёў з надпісамі. Так званы Рагвалодаў камень з датаваным надпісам (1171) знаходзіўся каля шляху з Оршы на Каханава. На жаль, з-за бязладнасці і абыякавасці людзей амаль усе гэтыя ўнікальныя помнікі пісьменнасці загінулі. Сведчаннем развіцця асветы з’яўляецца і старадаўні (канец ХІІ– пачатак ХІІІ ст.) самшытавы грэбень, знойдзены на тэрыторыі старажытнага Брэста, на якім з абодвух бакоў выразаны літары алфавіта ад «А» да «Л». Акрамя таго, у Мсціславе і Віцебску былі знойдзены такія важныя помнікі развіцця пісьменнасці, як берасцяныя граматы. Выдатным помнікам пісьменнасці з’яўляецца і знакаміты крыж Ефрасінні Полацкай. Свае памятныя надпісы пакінулі нашчадкам і будаўнікі Полацкага Сафійскага сабора. Тут на вялікім плоскім камяні ў пад- мурку выдрапаны іх імёны: «Давидъ, Тоума, Микоула», а таксама «Петърь, Воришъ». Звесткі аб розных імёнах, лексіцы даюць надпісы XII ст. на прасліцах, амфарах: «Бабино праслень» (Віце- бск), «Ярополче вино» (Пінск), «Настасино праслен» (Пінск). Даку- менты сведчаць, што палачане ведалі лацінскую графіку, а гэта значыць, былі знаёмы з замежнымі мовамі, якімі карысталіся пры правядзенні гандлю. Аб шырокім распаўсюджванні пісьменнасці і кніжнасці на тэрыторыі Беларусі сведчыць і той факт, што ў Мін- ску, Друцку, Браславе, Полацку, Копысі, Тураве, Віцебску, Ваўка- выску археолагамі знойдзены зашчапкі ад пераплётаў кніг і шматлікія прылады для пісьма – сцілі-пісалы (касцяныя, бронзавыя, жалезныя). Розныя рэчы з надпісамі былі знойдзены таксама ў Гродне, Навагрудку, Ваўкавыску, Слоніме, Тураве і іншых гарадах. Важным пацвярджэннем развіцця пісьменнасці ў Тураве з’яўляецца «Сказанне аб мніху Марціне« (ХII ст.), у якім гаво- рыцца аб цяжкім жыцці манаха-пустэльніка ў келлі Барыса- глебскага манастыра. Марцін быў кухарам і абслугоўваў чатырох тураўскіх епіскапаў: Сімяона, Ігнація, Іакіма і Георгія. Больш познім помнікам з’яўляецца «Сказанне аб Кірыле Тураўскім». 11 Адсюль паходзіць і знакамітае Тураўскае Евангелле XI ст., частка якога (10 лістоў, 20 старонак) была знойдзена ў 1865 г. і цяпер захоўваецца ў бібліятэцы Акадэміі навук Літвы. Гэта самая ранняя з усіх кніг, што захаваліся на тэрыторыі Беларусі. Евангелле напісана на пергаменце, аздоблена 11 ініцыяламі, якія належаць да так званага старавізантыйскага тыпу. Яны выкананы на зялёным фоне і размаляваны чырвонай і сіняй фарбамі, а таксама дапоўнены ўпрыгажэннямі, зробленымі ў выглядзе гронкі. Мініяцюры не захаваліся. Копія Тураўскага Евангелля, якая была перададзена ўрадам Літвы, знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі. У адрозненне ад Тураўскага Аршанскае Евангелле (канец ХII– пачатак ХІІІ ст.), якое было знойдзена ў 1812 г. у Оршы, захавалася амаль цалкам. Яно напісана на 142 старонках пергаменту залацістага колеру і змяшчае дзве застаўкі, 310 ініцыялаў, дзве мініяцюры з выявамі евангелістаў Лукі і Мацвея. Найбольшую цікавасць выклікаюць фігурныя мініяцюры, якія з’яўляюцца першымі вобразамі евангелістаў у рукапісах Беларусі, ды і наогул ва ўсходнеславянскіх рукапісах. Мініяцюры сугучны візантыйскаму палеалогаўскаму жывапісу, намаляваны ў форме, якая нагадвае фрэску. Для іх характэрны дынаміка, экспрэсія, выразнасць, манументальнасць. Разам з тым ад візантыйскіх узораў малюнкі адрозніваюцца жыццёвасцю мясцовых тыпажоў, мажорнасцю каларыта, шырокай, свабоднай манерай пісьма, тут няма візантыйскага аскетызму. Зараз Аршанскае Евангелле захоўваецца ў Цэнтральнай навуковай бібліятэцы АН Украіны. У гэты час важную ролю ў развіцці пісьменнасці, кніжнасці, адукацыі і ўсёй культуры адыгрывалі манастыры, храмы, а таксама манахі, свяшчэннікі, свецкія дзеячы. Многія з іх былі вельмі адукаванымі людзьмі, ведалі некалькі замежных моў. Пры манастырах, княжацкіх дварах адкрываліся школы, у якіх дзеці вучыліся чытанню, пісьму, асновам матэматыкі, царкоўным спевам. Пашырэнню асветы садзейнічалі і госці з іншых замежных дзяржаў, найперш з Візантыі, якія прывозілі кнігі і дзяліліся новымі ведамі, распавядалі пра розныя краіны. У далейшым развіццё ўнутранага і знешняга гандлю, рамёстваў, будаўніцтва патрабавала адукаваных людзей са спецыяльнымі ведамі. Гэта яшчэ больш садзейнічала пашырэнню адукацыі, якая стала пранікаць у асяроддзе гандлёвага і рамеснага люду. Асвета ў 12 тыя часы ў значнай ступені абапіралася на традыцыі, народную педагогіку, розныя практычныя веды і ўменні. Яркім сведчаннем высокай культуры усходніх славян з’яўляецца летапісанне. Дзякуючы летапісам гісторыкам сталі вядомы шматлікія факты, падзеі, імёны. Ужо ў ранніх летапісах («Аповесць мінулых гадоў», «Іпацьеўскі летапіс») адлюстроўваюцца важныя падзеі з жыцця і гісторыі Полацкай, Смаленскай, Тураўскай, Наўгародскай зямель і іх узаемаадносіны з Кіевам. У Галіцка- Валынскім летапісу апісваюцца падзеі 1201–1292 гг., часта звяза- ныя з гісторыяй Гродна, Турава, Пінска, Брэста, Навагрудка, Слоніма, Ваўкавыска і іншых гарадоў. Важнай крыніцай па гісторыі Полацкага, Тураўскага, Кіеўскага, Галіцка-Валынскага і іншых княстваў ХІІ–ХIII стст. з’яўляецца Іпацьеўскі летапісны звод, які змяшчае тры летапісныя творы: «Аповесць мінулых гадоў», Кіеўскі летапіс і Галіцка-Валынскі летапіс. Вучоныя мяркуюць, што арыгінал Іпацьеўскага летапісу перапісваўся ў Пінску мясцовым перапісчыкам. Існавалі Полацкі, Смаленскі летапісы. Яны, магчыма, вяліся ў Тураве, Навагрудку (у Лаўрышаўскім манастыры, заснаваным Войшалкам). На жаль, Полацкі летапіс не збярогся, але дакладна вядома, што ён быў, бо ім пры напісанні гісторыі расійскай дзяржавы карыстаўся вядомы расійскі вучоны-гісторык ХVIII ст. В. М. Тацішчаў. Асобнае месца сярод помнікаў пісьменнасці ХІІ ст. належыць «Слову аб палку Ігаравым» (1185), у якім расказваецца пра няўдалы паход Ноўгарад-Северскага князя Ігара Святаслававіча на полаўцаў. Гэты твор з’яўляецца вяршыняй мастацкай пісьменнай літаратуры не толькі ўсходніх славян, але і ўсяго свету. Аўтар «Слова...», вялікі патрыёт роднай зямлі, адзін з найбольш прагрэсіўных людзей свайго часу, асуджае міжусобіцы, заклікае князёў да адзінства ў імя незалежнасці і міру. Стыль твора велічны. «Слова...» напісана сакавітай народнай мовай, насычана ідэямі і вобразамі народнай паэтычнай творчасці. Значнае месца ў творы адводзіцца Полацкаму князю Усяславу Чарадзею, да якога аўтар яўна мае сімпатыі. Усяслаў Полацкі падаецца ў арэоле славы, незвычайных рамантычных прыгод і клопатаў аб родным горадзе. У «Слове…» ярка паказаны такія падзеі княжэння Усяслава, як паход на Ноўгарад, бітва на Нямізе, яго паланенне падманам Яраславічамі і княжэнне ў Кіеве, вяртанне ў родны Полацк. Сведчанні «Слова...» 13 даюць нам магчымасць глыбей заглянуць у наша мінулае, адчуць актуальныя праблемы таго часу, ясней уявіць вобразы выдатных дзеячаў беларускай зямлі. Вядомы і іншыя цікавыя літаратурныя творы. Так, у «Слове пра Мяркурыя Смаленскага» паказаны падзеі, звязаныя з татара- мангольскім нашэсцем. Ёсць меркаванні, што на беларускіх землях з’явіліся быліны «Вольга і Мікула Селянінавіч» і «Дабрыня-сват». Полацкі князь Усяслаў Чарадзей стаў правобразам быліннага народнага героя Волха Усяславіча. У быліне «Дабрыня-сват» адлюстравана барацьба князя Уладзіміра з Рагвалодам. На Полаччыне было шмат і рознай літаратуры (як свецкай, так і рэлігійнай), перакладзенай з грэчаскай, старажытнаяўрэйскай, лацінскай моў: Біблія, Евангелле, Псалтыр, жыція святых, фантастычная аповесць пра Аляксандра Македонскага «Алексан- дрыя», аповесць пра зруйнаванне Іерусаліма («Іудзейская вайна») Іосіфа Флавія і інш. Аб тым што на беларускіх землях было шмат кніг, сведчыць той факт, што у Сафійскім саборы зберагалася багатая бібліятэка, лёс якой, на жаль, невядомы. Таксама вядома, што ў 1180 г. у Смаленску, які тады ўваходзіў у склад полацкіх зямель, пры школе была бібліятэка, у якой зберагалася каля 1000 рукапісных кніг. Лёс іх таксама невядомы. Папулярнай на беларускіх землях была і вусная народная творчасць, якой былі ўласцівы ўсе асноўныя жанры: абрадавыя песні, замовы, заклінанні, клятвы, казкі, фантастычныя апавяданні, песні, быліны, паданні, легенды, прыказкі, прымаўкі, прыпеўкі, загадкі. У іх адлюстроўваўся багаты вопыт народа, яго веды, звычаі, традыцыі, светапогляд, маральныя прынцыпы. Шмат фальклорных твораў было звязана з прыроднымі з’явамі, русалкамі, вадзянымі, лесавікамі. Як жывая істота, як маці-карміцелька ўспрымалася насельніцтвам зямля. У разглядаемы перыяд, з першай паловы ХIII ст., пачало фарміравацца непасрэдна беларускае пісьменства. На базе мовы крывічоў былі створаны пісьмовыя помнікі з характэрнымі прыкметамі беларускай мовы. Да іх, у прыватнасці, адносяцца дагаворная грамата Смаленскага князя Мсціслава з Рыгай і Готландам, дамова з Рыгай невядомага смаленскага князя (каля 1230 г.), грамата полацкага князя Ізяслава (каля 1265 г.) і інш. 14 Распаўсюджванне пісьменнасці, кніжнай адукацыі на беларускай зямлі ў ХII ст. цесна звязана з імёнамі выдатных асветнікаў, дзеячаў культуры Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча і інш. Ефрасіння Полацкая (1104–1167) – дачка князя Святаслава-Георгія, сына знакамітага Усяслава Чарадзея. Пры нараджэнні ёй далі старажытнае крывіцкае імя Прадслава. Аб яе жыцці і дзейнасці мы ведаем дзякуючы таму, што да нашага часу дайшло «Жыціе Ефрасінні Полацкай», напісанае да 1187 г. Невядомы аўтар высока ацэньвае заслугі асветніцы і піша, што яна «яко луча солнечьнаа, просветившия землю Полотьскую». Разумная, прыгожая і адукаваная дзяўчына, якую хацелі аддаць замуж за багатага князя, супраць волі бацькі пайшла ў манастыр, дзе атрымала імя Ефрасіння. Яна арганізавала майстэрню па перапісцы кніг (скрыпторый), у якой адзін майстар пісаў каляровыя ініцыялы, другі маляваў кніжныя мініяцюры, трэці пераплятаў. Гэта павышала прадук- цыйнасць працы і якасць кніг. Перапісаныя кнігі разыходзіліся па ўсёй Полацкай зямлі. Да гэтай справы яна далучыла сваю родную сястру Гардзіславу і стрыечную – Звеніславу (у манастве Еўдакія і Еўпраксія). Пры адным з манастыроў асветніца адкрыла ікана- пісную майстэрню. Значную ўвагу яна надавала арганізацыі школьнай справы, аду- кацыі. Адукаваная ігумення адкрыла дзве школы, дзе дзеці вучыліся чытанню, пісьму, арыфметыцы, царкоўным спевам, пашырыла навучальную праграму. Юныя палачане пачалі вывучаць грэчаскую, магчыма, лацінскую мовы, рыторыку, медыцыну, гісторыю. На свае сродкі Ефрасіння Полацкая заснавала мужчынскі (Св. Багародзіцы), жаночы (Св. Спаса) манастыры, дзве царквы, якія сталі важнымі цэнтрамі духоўнасці і асветы. Асабліва вядома царква Спаса-Прэабражэнская (Спаса-Ефрасіньеўская), пабудаваная па яе заказу архітэктарам Іаанам. У 2012 г. у Полацку адкрыты помнік таленавітаму дойліду. Па заказу апякункі беларускай зямлі быў зроблены і знакаміты крыж Ефрасінні Полацкай. Ігумення вяла перапіску з Візантыяй. Яна атрымала каштоўныя падарункі ад імператара Мануіла І Комніна (1143–1180) і Канстанцінопальскага патрыярха Лукі Хрызаверга (1157–1170), у тым ліку кнігі і, як лічыцца, напісаны самім евангелістам Лукою абраз Эфескай Божай Маці, які асветніца падаравала мужчынскаму 15 манастыру Полацка. Ёсць меркаванне, што яна пісала Полацкі летапіс і розныя рэлігійна-літаратурныя творы, якія, на жаль, не зберагліся. Напрыканцы свайго жыцця Ефрасіння Полацкая здзейсніла паломніцтва ў Іерусалім, дзе і памерла 5 чэрвеня 1167 г. Яна стала першай жанчынай на Русі, якую царква кананізавала ў святыя. У 1187 г. яе мошчы былі перавезены ў Кіева-Пячорскую лаўру, а ў 1910 г. – у Полацк, дзе і сёння знаходзяцца ў Спаса-Прэабражэнскай царкве. Імя вялікай асветніцы і патрыёткі не забыта. Штогод на Беларусі ў дзень яе смерці праводзіцца Дзень памяці, у Полацку і Мінску ёй пастаўлены помнікі. Вобраз Ефрасінні Полацкай таксама адлюстраваны ў вершах, паэмах, абразах, карцінах мастакоў. Выдатны красамоўца, царкоўна-палітычны дзеяч, мысліцель і пісьменнік Кірыла Тураўскі (1130–1188) нарадзіўся ў горадзе Тура- ве ў сям’і багатых гараджан. Аб яго жыцці вядома з жыція «Памяць святога айца нашага Кірыла, епіскапа Тураўскага», напісанага ў ХІІ ст. невядомым аўтарам. К. Тураўскі атрымаў добрую адукацыю. Стаў манахам. Вёў аскетычны лад жьцця, замураваў сябе ў стоўп. Прыкладаў такога да яго на Русі не было. Зачыніўшыся ў мана- стырскай вежы, К. Тураўскі маліўся, пісаў творы, умацоўваў свой дух. Праведнае жыццё, адукаванасць, красамоўства зрабілі імя царкоўнага дзеяча вядомым яшчэ ў маладосці. Ён карыстаўся вялікай павагай сярод тураўцаў і па іх настаянню стаў епіскапам. У 1182 г. перадаў епіскапства Лаўрэнцію. К. Тураўскі праславіўся сваімі высокамастацкімі пропаведзямі – прамовамі, увайшоў у гісторыю як Златавуст («Златоуст, паче всех воссиявший нам на Руси»). З яго спадчыны зберагліся тры дыдак- тычныя аповесці-прытчы («Прытча пра душу і цела», «Аповесць пра беларызца і манаства», «Казанне пра чарнарызскі чын»), восем «слоў» – пропаведзяў («Слова на Вялікдзень», «Слова на вербніцу», «Слова на Ушэсце» і інш.), два каноны, 21 малітвы – споведзі. Яму прыпісваецца яшчэ 11 слоў і дзевяць малітваў. Такая колькасць твораў, якая захавалася нават праз восем вякоў, амаль неверагодная для славянскага аўтара ХІІ ст. Гэтыя творы належаць да лепшых дасягненняў літаратуры таго часу, атрымалі шырокае міжнароднае прызнанне, сустракаюцца ў сербскіх і балгарскіх спісах. Звязаныя з біблейскімі сюжэтамі, пропаведдзю хрысціянскіх ісцін, «Словы» К. Тураўскага вызначаюцца глыбокімі ведамі, публіцыстычным 16 талентам, паэтычнай сімволікай, хараством і велічнасцю вобразаў, узнёсласцю. Казанні К. Тураўскага змяшчаліся ў анталогіях «Зла- тоуст» і «Торжественник», куды ўключаліся найлепшыя творы грэчаскіх майстроў прамоўніцкага мастацтва. У сваіх «Словах» К. Тураўскі заклікаў людзей да ведаў, крытыкаваў зло, гвалт, падман, дармаедства. Яго малітвы былі заўсёды скіраваны на прыхажан. Ва ўступе да малітваў ён выкарыстоўваў звароты, пытанні, самадыялогі і іншыя сродкі красамоўства. Значэнне асобы К. Тураўскага і яго паэтычнага таленту яшчэ больш узрастае, калі звярнуцца да думкі некаторых вучоных- літаратараў і гісторыкаў, якія менавіта яго лічаць аўтарам знакамітага твора «Слова аб палку Ігаравым». Гэтую думку выказвалі беларуска-польскі паэт Уладзіслаў Сыракомля, Янка Купала і інш. Сапраўды, у «Слове...» шмат беларускіх слоў (аксаміт, туга, вежа, смага, кожухы, стязі, шызым, брешут, годіна). Значны ўклад у развіццё культуры ў ХІІ ст. унёс Клімент Смаляціч. Летапіс сведчыць, што гэта быў кніжнік і філосаф, якіх на Русі яшчэ не было. Ён добра ведаў творы антычных аўтараў, у тым ліку Платона, Арыстоцеля. К. Смаляціч лічыў, што айцы царквы былі такімі ж вестунамі хрысціянскіх ідэй сярод язычніцкіх народаў, як і старазаветныя прарокі сярод яўрэяў. Ён – аўтар многіх літаратурна- царкоўных твораў, але да нас дайшоў толькі адзін ліст, напісаны ім смаленскаму святару Фаме, у якім гаворыцца, што разуменне і тлумачэнне Бібліі павінна быць не літаральным, а інасказальным і зразумець святыя кнігі можна толькі пры дапамозе свецкай навукі, напрыклад, антычных аўтараў. У пасланні Фаме сустракаецца шмат беларускіх слоў (настаўнік, сябры, потреба, ляда, злодий, велми), што сведчыць аб роднасці смаленскіх крывічоў з полацкімі. З 1147 да 1154 г. К. Смаляціч быў кіеўскім мітрапалітам. Са Смаленска паходзіў яшчэ адзін вядомы дзеяч асветы і культуры – Аўрамій Смаленскі. З «Жыція Аўрамія Смаленскага», напісанага каля 1240 г. яго вучнем манахам Яфрэмам, бачна, што ўжо ў ХII ст. у Смаленску існавалі школы, перапісваліся кнігі, пісаліся іконы. А. Смаленскі паходзіў з багатай сям’і, але раздаў сваю маёмасць бедным людзям і пайшоў у манастыр. Яфрэм гаворыць пра свайго настаўніка як пра выдатнага прапаведніка- прамоўцу, перапісчыка царкоўных кніг, пісьменніка, мастака. Даследчыкі лічаць, што А. Смаленскаму належаць такія рэлігійныя 17 творы, як «Слова аб нябесных сілах», «Дзеля чаго быў створаны чалавек», «Слова аб мытарствах і страшным судзе», «Казанне аб замагільным жыцці». Такім чынам, у ІХ–ХІІІ стст. на беларускіх землях са ста- наўленнем першых княстваў развіваліся і пашыраліся асвета і адукацыя. З’явіліся значныя помнікі пісьменнасці, буйныя прад- стаўнікі культурна-асветніцкай дзейнасці. Станоўчае ўздзеянне на развіццё пісьменнасці аказала хрысціянства. Узмацнялася роля га- радоў і манастыроў як цэнтраў культуры. 1.2. Дойлідства і мастацтва У ІХ–ХIIІ стст. на тэрыторыі Беларусі ўзніклі і развіваліся ран- нефеадальныя гарады, якіх, па падліках гісторыкаў, было 35. Яны з’яўляліся абарончымі, адміністрацыйна-палітычнымі, рэлігійнымі, эканамічнымі і культурнымі цэнтрамі. Гарады мелі цесныя стасункі і гандлявалі з Кіевам, Валынню, Ноўгарадам, Прыбалтыкай, Візантыяй, Каўказам, краінамі Еўропы. Умацаваныя цэнтры гарадоў – дзяцінцы – найчасцей мелі форму трохвугольніка. Да дзяцінцаў прылягалі ўмацаваныя паселішчы, так званыя навакольныя гарады, у якіх жылі гандляры, рамеснікі і іншыя служылыя людзі. Да канца X ст. на беларускіх землях не было манументальнага дойлідства, але існавалі багатыя традыцыі драўлянага будаўніцтва, якія аказалі значны ўплыў на архітэктуру першых мураваных будынкаў. З дрэва будаваліся княжацкія палацы, абарончыя збудаванні, жылыя дамы, гаспадарчыя пабудовы. Дамы мелі двухсхільны дах. Печы былі глінабітныя, паліліся па-чорнаму. Вакол жылых дамоў размяшчаліся розныя гаспадарчыя пабудовы, якія ўтваралі сядзібу, абгароджаную плотам. Унікальным помнікам драўлянага дойлідства Беларусі ХІ–ХІІ стст. з’яўляецца археалагічны музей «Бярэсце» на тэрыторыі Брэсцкай крэпасці, у якім зберагаюцца часткі і дэталі жылых дамоў, гаспадарчых пабудоў, маставых, вуліц, гаспадарчых прыстасаванняў. Падобныя збудаванні нашых продкаў знойдзены археолагамі ў Мінску, Віцебску, Полацку, Гродне, але пакуль з-за адсутнасці патрэбных кансервантаў гэтыя помнікі даўніны не выкарыстоўваюцца. Арыгінальная архітэктурная школа склалася ў тыя часы у Полацку. Яна ўвабрала ў сябе лепшыя традыцыі і дасягненні як мясцовай, так і 18 перадавой еўрапейскай культуры, аказала моцны ўплыў на культуру суседніх зямель. Прыняцце хрысціянства паскорыла развіццё полац- кай архітэктуры, змяніла яе акцэнт. Ужо ў канцы X ст. у Полацку бы- ла пабудавана першая культавая пабудова – царква ў імя Багародзіцы, якая прыгадваецца ў летапісах пад 1007 і 1158 гг. Адной з самых вядомых і велічных мураваных пабудоў Полацка з’яўляецца Сафійскі сабор, узведзены ў 50-я гады XI ст. знакамітым князем Усяславам Брачыслававічам (Чарадзеем) як сімвал неза- лежнасці і роўнасці з Кіевам і Ноўгарадам, дзе такія храмы ўжо дзейнічалі. Па пабудове і ўнутранаму зместу сабор паўтараў храмы ў Візантыі, у прыватнасці ў Канстанцінопалі. Як ужо адзначалася, захаваліся імёны першых беларускіх муляроў-будаўнікоў храма. Магчыма, у будаўніцтве Полацкага храма прымалі ўдзел кіеўскія майстры. Як і Кіеўскі Сафійскі, Полацкі Сафійскі сабор быў велізарным пяцінефным будынкам з квадратным цэнтральным падкупальным звяном. Але ў Полацкай Сафіі была адна, а не дзве га- лерэі, сем купалоў, а не 13, як у Кіеўскай Сафіі. Памеры храма 26,4   31,5 м. Сабор меў фрэскі, але не было мазаікі. У саборы захоўваліся дзяржаўная казна, архіў, бібліятэка, праходзілі перамовы, падпісваліся дагаворы і пагадненні. Аб значэнні гэтай царквы ў жыцці палачан сведчыць той факт, што гарадская пячатка мела надпіс «Печать Полочьская і Святой Софьи». У час Паўночнай вайны рускія войскі размясцілі ў Сафійскім храме парахавы склад, што прывяло да знішчэння сабора ў 1710 г. У 1738–1750 гг. па праекту архітэктараў Я. Глаўбіца і Б. Касінскага ён быў перароблены ў стылі Віленскага барока і стаў уніяцкім. Пасля рэстаўрацыі будынка сабора ў нашы дні (1985) у ім размешчаны канцэртная зала з арганам і музей гісторыі і архітэктуры Сафійскага сабора. У 20–30-я гг. ХІІ ст. у Бельчыцах, побач з Полацкам, дзе была рэзідэнцыя полацкіх князёў, узнік Барысаглебскі манастыр. Тут жа быў пабудаваны Вялікі сабор Бельчыцкага манастыра, які меў аналагі ў Сербіі і Харватыі, але на ўсходнеславянскіх землях подобных храмаў не было. Гэта быў шасціслуповы храм з трыма апсідамі памерамі 22,5  16,5 м. Ён быў упрыгожаны фрэскамі і керамічнай пліткай. У яго архітэктуры адчувалася ўздзеянне Візантыйскай школы. 19 У Бельчыцах таксама выяўлены рэшткі невялікага аднаапсіднага храма, план якога мае аналагі ў Пуціўлі, а таксама ў старажытных храмах Афона і некаторых балканскіх краінах – Балгарыі, Сербіі, Румыніі. Тут была збудавана Пятніцкая царква памерамі 5,1  5,75 м. Усяго ў Бельчыцах у ХІІ ст. дзейнічалі чатыры царквы (дзве з іх захаваліся амаль да нашых дзён, але былі канчаткова знішчаны ў канцы 50-х гг. XX ст.). У сярэдзіне ХІІ ст. на беразе ракі Палаты, як ўжо адзначалася, па заказу Е. Полацкай пабудавана Спаса-Прэабражэнская царква Спа- са-Ефрасіннеўскага манастыра (8  12 м). Яе за 30 тыдняў пабуда- ваў дойлід Іаан. Гэта царква – новы архітэктурны вобраз стоўпааб- разнага храма і першы помнік-храм, у якім візантыйскія традыцыі цалкам перапрацаваны ў нацыянальным духу. Ад іншых царква ад- розніваецца высока ўзнятым барабанам, якіх дагэтуль не будавалі на Русі. Упершыню з’явіўся і «какошнік», які з цягам часу стаў сім- валам усходнеславянскай архітэктуры. Вежападобная кампазіцыя храма аказала моцнае ўздзеянне на раннемаскоўскае дойлідства. На жаль, рамонт, які быў зроблены ў 1832 г., значна змяніў пер- шапачатковы выгляд царквы. Мяркуецца, што па праекту архітэктара Іаана быў пабудаваны і Барысаглебскі храм у Бельчыцах, паколькі па кампазіцыі ён мае агульныя рысы са Спаса-Прэабражэнскім саборам. Усяго ў Полацку вядома 10 храмавых збудаванняў XII ст. з плінфы і каменю, шэсць з іх былі знойдзены ў выніку археалагічных раскопак. Гэтыя пабудо- вы сведчаць, што ў Полацку сфарміравалася свая самабытная ар- хітэктурная школа, якая мела ўздзеянне на іншыя землі. Так, у По- лацкім стылі былі пабудаваны Барысаглебская царква ў Навагрудку, а таксама царква Пятра і Паўла на Сінічнай гары ў Ноўгарадзе, царква архангела Міхаіла ў Смаленску (канец 80-х гг. ХІІ ст.), якая амаль цалкам паўтарыла план царквы на дзяцінцы ў Полацку. Яшчэ адна арыгінальная архітэктурная школа склалася ў Гродне, аб чым яскрава сведчыць Барысаглебская царква на Каложы (Ка- ложская), пабудаваная ў канцы ХІІ ст. Знешняе аблічча і інтэр’ер храма вельмі адметныя. Сцены царквы ўпрыгожаны фрэскамі, а падлога выкладзена з квадратных і трохвугольных маёлікавых плітак жоўтага, зялёнага і карычневага колера. У верхніх частках сцен царквы ўманціраваны керамічныя галаснікі-збаны, што па- 20 лепшыла акустыку храма. Знешнія сцены ўпрыгожаны шліфа- ванымі рознакаляровымі камянямі і керамічнымі маёлікавымі пліткамі, якія ўтвараюць крыжовыя кампазіцыі, яркія плямы. Такога аздаблення храма няма нідзе ў свеце. Унутры царквы – чатыры круглыя слупы, якія нідзе ў храмах ХII ст. на тэрыторыі Беларусі больш не сустракаюцца. На жаль, у выніку нядбайных адносін людзей, а таксама прырод- ных з’яў у XIX ст. ад Каложскага храма захавалася менш за палову. Сёння храм-помнік рэстаўрыруецца. Таксама ў Гродне існавалі Ніжняя і Прэчысценская цэрквы, княжацкі церам ХII ст. Ніжні храм пабудаваны ў першай палове XII ст., а паўднёвая і заходняя абарончыя вежы пазней. Побач з Ніжнім храмам на тэрыторыі Гродзенскага замчышча выяўлены руіны абарончых збудаванняў, сцены якіх таксама выкладзены дэкаратыўным каменем. Гродзенскія храмы былі ўпрыгожаны мазаікай, фрэскамі, рознакаляровымі маёлікавымі пліткамі і інш. Усяго ў Гродне існавала не менш за пяць мураваных будынкаў. Блізкі па плану да гродзенскага Ніжняга храма быў храм ХII ст. у Ваўкавыску, які ўваходзіў у Гродзенскае княства. Усё гэта сведчыць аб тым, што ў Гродне працаваў самабытны і таленавіты дойлід, імя якога, на жаль, не захавалася. Гродзенская архітэктурная школа развівалася пад уздзеяннем Полацкай і Валынскай. Свая архітэктурная школа сфарміравалася і ў Віцебску, Тураве і іншых гарадах старажытнай беларускай зямлі. Аб гэтым сведчыць Віцебская Благавешчанская царква ХII ст., разбураная ў 1961 г. і адбудаваная ў 1990-я гг. Яна была зроблена з цесаных блокаў мясцовага вапнавага камяню, плінфы і ўпрыгожана фрэскамі. Адкрыты ў Тураве шасціслуповы трохнефны храм ХII ст. па асноўных прапорцыях найбольш блізкі да Успенскага сабора ва Уладзіміры-Валынскім. Але яму ўласцівы і некаторыя арыгі- нальныя рысы: у паўночна-заходнім кутку будынка мелася цыліндрычная або прамавугольная вежа з лесвіцай унутры, якая вяла «на палаці», у храме не было фрэсак. Падлога храма была аздоблена маёлікавымі пліткамі. Тут былі знойдзены саркафагі з астанкамі пахаваных людзей. У час раскопак на Мінскім замчышчы археолагі выявілі руіны каменнага храма, план якога падобны да Полацкіх і Віцебскага хра- маў XII ст. Аднак наяўнасць унутранай абліцоўкі сцен цэглападоб- 21 нымі пліткамі порыстага вапняку і кладка са злёгку абчэсаных ка- менных блокаў надаюць яму выключную асаблівасць. Акрамя культавых пабудоў, свецкіх будынкаў з цэглы і камяню на Беларусі пачынаючы з ХIII ст. будаваліся і мураваныя абарончыя збудаванні рознага тыпу. Апошнія дадатковыя навуковыя дасле- даванні, праведзеныя ў 2011 г., сведчаць, што адной са старэйшых цэркваў абарончага тыпу на тэрыторыі Беларусі з’яўляецца Сын- кавіцкая царква-крэпасць Зельвенскага раёна (пачатак ХIII cт.), будаўніцтва якой раней адносілі да канца ХV–пачатку ХVI ст. Такім чынам, у ІХ–ХIII стст. на беларускіх землях сфарміраваліся арыгінальныя архітэктурныя школы, якія абапіраліся на свае старажытныя традыцыі і лепшы вопыт Кіеўскай і Візантыйскай школ. У гэты час былі закладзены асновы самабытнага горадабу- даўніцтва і абарончага дойлідства. У ХII ст. у Полацку дзейнічалі 10 храмаў, у Гродне – тры, па аднаму – у Віцебску, Мінску, Навагрудку, Ваўкавыску, Тураве, Пінску. Сем храмаў было ў Смаленску, які зас- навалі крывічы і які ў той час быў цесна звязаны з беларускімі землямі. Культавыя пабудовы шмат у чым сталі вызначаць аблічча гарадоў. Полацкая архітэктурная школа вызначалася незвычайнай узнёс- ласцю і стромкасцю царкоўных пабудоў. Узведзеныя ў той час хра- мы і іншыя мураваныя будынкі з’яўляюцца выдатнымі помнікамі мінуўшчыны, нацыянальным гонарам беларускага народа, значным укладам у сусветную архітэктуру. Першыя мураваныя пабудовы аказалі вялікае ўздзеянне на дойлідства беларускіх зямель ХІV– ХVІ стст., сталі часткай нашай культуры, нашай спадчынай, якую трэба берагчы і множыць. Будаўніцтва гарадоў, храмаў, манастыроў, замкаў, палацаў, новыя сацыяльна-эканамічныя адносіны, пашырэнне гандлёвых сувязяў садзейнічалі развіццю рамёстваў, дэкаратыўна-прык- ладнога мастацтва, жывапісу і інш. У ХІІ–ХІІІ стст. налічвалася ўжо каля 60 відаў рамёстваў. Паспяхова развіваліся мастацкая апрацоўка дрэва, ювелірнае, ліцейнае, кавальскае, ганчарнае, касцярэзнае і іншыя рамёствы. Рамеснікам добра былі вядомы плаўка, ліццё, коўка, валачэнне, гравіроўка, штампоўка, а таксама эмаль, скань, чарненне, інкрустацыя. У вытворчасці прадметаў хатняга ўжытку, зброі, упрыгажэнняў, прадметаў працы выкарыстоўваліся дрэва, жалеза, бронза, медзь, серабро, золата, шкло, камень, косць. З косці, напрыклад, выраблялі грабяні, ручкі для нажоў, шахматныя фігуркі, 22 упрыгажэнні, яе выкарыстоўвалі і для накладак, інкрустацый, абліцовак розных вырабаў; з дрэва – лыжкі, грабяні, каўшы, чашкі, статуэткі; з камянёў – крыжыкі, каралі, іконкі, пацеркі, шахматныя фігуркі, розныя ўпрыгажэнні; з бронзы – бранзалеты, падвескі, пярсцёнкі, грабеньчыкі; з бурштыну – пацеркі, пярсцёнкі, каралі; з дроту – бранзалеты, засцёжкі, кольцы, скроневыя ўпрыгажэнні і г. д. Сваім майстэрствам славіліся полацкія ювеліры, аб чым сведчаць знойдзеныя археологамі чатыры ювелірныя майстэрні Х–ХІІ стст. На шчасце, збераглося даволі шмат цікавых і прыгожых вырабаў рознага прызначэння, многія з іх зроблены на вельмі высокім узроўні, з’яўляюцца шэдэўрамі старажытнага беларускага мастацтва. Але самым выдатным помнікам дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва з’яўляецца крыж, створаны майстрам Лазарам Богшай у 1161 г. па заказу Ефрасінні Полацкай, які яна перадала Спаскай царкве жаночага манастыра. Крыжы падобнай формы да 1161 г. на тэрыторыі Кіеўскай Русі нідзе не сустракаліся, але былі шырока распаўсюджаны ў Візантыі і суседніх краінах. Гэты выдатны твор ювелірнага майстэрства быў зроблены з цвёрдага дрэва і аздоблены золатам, серабром, бронзай, каштоўнымі камянямі. Тры верхнія фігуры крыжа (Ісус, Марыя, Іаан Прадцеча) утвараюць асноўны цэнтр – «маленне». Шасціканцовы крыж мае вышыню каля 52 см, драўляная аснова крыжа абкладзена залатымі пласцінкамі, на якіх былі змешчаны 20 мініяцюр з выявамі святых хрысціянскай царквы, у тым ліку чатырох евангелістаў, апосталаў Пятра і Паўла, архангелаў Міхаіла і Гаўрыіла. У крыж уманціраваны святыя рэліквіі: часцінка Крыжа Гасподняга з кроплямі Ісусавай крыві, кавалачак каменя ад труны Багародзіцы, часткі мошчаў святых Стэфана і Панцеляймона, кроў святога Дзмітрыя. Усе мініяцюры выкананы ў тэхніцы перагародчатай эмалі з сінімі, чырвонымі, белымі, зялёнымі адценнямі. Пры гэтым майстар дакладна перадаў твар кожнага святога, абрысы носа, броваў, рота, адзення. З выявамі святых чаргуюцца 60 арнаментальных фігур і каля 40 дэталяў арнаментаў. Арнаментальныя разеткі, якім належыць вядучае месца ў дэкоры крыжа, уласцівы многім ювелірным вырабам полацкіх майстроў. Па сваіх мастацкіх якасцях, высокай тэхніцы вырабу полацкі крыж не саступае найлепшым узорам тагачаснага прыкладнога мастацтва. Крыж Е. Полацкай – выдатны помнік пісьменнасці, рэлігіі, гаспадарства. З надпісаў на крыжы бачна, які шрыфт выкарыс- 23 тоўваўся ў той далёкі час, якія былі правілы правапісу і лексіка, хто і калі зрабіў крыж, колькі і якога матэрыялу было патрачана, колькі каштавала праца і каштоўныя металы. Адзін з надпісаў гаворыць: «Господи, помози рабу своемоу Лазорю, нареченному Богъши, съделавъшемоу крьестъ сий црькви святаго Спаса и Офросиньи». Лёс крыжа аказаўся складаным і загадкавым. Ён зберагаўся ў Полацку, Маскве, Мінску, Смаленску. Знік ён у 1941 г. з Магілёўскага абласнога музея пры загадкавых абставінах і так і не знайшоўся, нягледзячы на пошукі. Улічваючы значэнне для Беларусі нацыянальнай святыні, якой з’яўляецца крыж Ефрасінні Полацкай, удзельнікі схода беларусаў краін СНД (1992) выказалі ідэю стварэння копіі Крыжа Ефрасінні. Рэалізаваць гэтую ідэю ўзяўся брэсцкі майстар Мікола Кузьміч. Былі праведзены дзесяткі эксперыментаў, вялікая падрыхтоўчая работа. У 1994 г. адбылося паломніцтва ўладыкі Філарэта і М. Ку- зьміча ў Іерусалім, дзе для крыжа былі ўзяты святыя мошчы ад Труны Гасподняй. Фінансавую дапамогу ў аднаўленні крыжа аказалі прадпрымальнікі А. Селівончык і М. Сулкоўскі. У выніку вялікая праца была паспяхова скончана, а беларуская святыня – крыж Ефрасінні Полацкай – у 1997 г. быў перададзены на захоўванне на сваё законнае гістарычнае месца – у Спаса- Ефрасіннеўскую царкву, дзе зараз і знаходзіцца. Пошукі ж арыгінала працягваюцца. У далейшым майстар аднавіў і раку (гроб- саркафаг для зберажэння мошчаў) Ефрасінні Полацкай. Сярод іншых твораў старажытных майстроў, якія дайшлі да нашага часу, прыцягвае ўвагу абразок з рэльефнымі выявамі цара Канстанціна і царыцы Алены (62  41 мм), якія трымаюць перад сабой васьміканцовы крыж, змешчаны на падстаўцы. Гэты выдатны твор каменнай дробнай пластыкі быў выяўлены ў 1967 г. пры рас- копках Полацкага верхняга замка. У творы адчуваецца ўздзеянне візантыйскага, раманскага і старажытнарускага стыляў. Падобныя абразкі былі знойдзены таксама ў Пінску (абразок Хрыста Эма- нуіла), Мінску (каменная ікона святых ХIII ст.), Тураве (прыгожыя свінцовыя абразкі, якія ўстаўляліся ў вялікі крыж) і Ваўкавыску. Са з’яўленнем ганчарнага кола ў ІХ–Х стст. больш прыгожай і дасканалай стала вытворчасць посуду і іншых вырабаў. Керамічныя вырабы ўпрыгожваліся хвалевымі, прамымі, зігзагападобнымі лініямі, насечкамі ў выглядзе елачак, ланцужкоў, жгуцікаў і г. д. 24 У Гродне вырабляліся рознакаляровыя керамічныя пліты (трох- вугольныя, квадратныя, авальныя, круглыя, у форме крыжа), якімі ўпрыгожваліся, як ужо адзначалася, Каложская і Ніжняя цэрквы. У Полацку, Гродне, Навагрудку, Тураве была наладжана вы- творчасць шкла. З яго рабілі бранзалеты зялёнага, фіялетавага, жоўтага, сіняга, карычневага і іншых колераў, а таксама кубкі, пасудзіны, бакалы. Багатыя гараджане мелі шкляныя вокны. Акрамя таго, на тэрыторыі Беларусі знойдзена шмат шахматных фігурак, гузікаў, пячатак, розных крыжоў, падвесак-лунніц і г. д., што сведчыць аб высокім узроўні культуры нашых продкаў. Так, самымі раннімі ўзорамі шахматных фігурак, якія вырабляліся з косці ці каме- ня, з’яўляюцца фігуркі коней, знойдзеныя на паселішчы на р. Менцы пад Мінскам (XI ст.), а таксама ў Навагрудку, Тураве (XII ст.). Яны маюць форму цыліндрыкаў, конусаў, пірамід, што сведчыць аб уплы- ве ўсходніх узораў, якія траплялі сюды з Персіі і Сярэдняй Азіі. Апра- ча коней выяўлены фігуркі слана (Друцк), ладдзі (Копыль, Гродна, Ваўкавыск), пешкі ў выглядзе барабаншчыка (Ваўкавыск), караля у выглядзе воіна (Брэст), ферзя (Лукомль). Са з’яўленнем хрысціянства, будаўніцтвам храмаў усё больш развіваўся жывапіс, які спалучаў мясцовыя традыцыі з лепшымі візантыйскімі ўзорамі. Найбольш даўнімі малюнкамі з’яўляюцца фрэскавыя роспісы Сафійскага сабора XI ст., Бельчыцкага і Спаса- Ефрасіннеўскага манастыроў першай паловы XII ст. у Полацку. Сцены і слупы Спаса-Прэабражэнскай царквы былі распісаны непаўторнымі фрэскамі з выявамі святых, якія захаваліся да нашых дзён. Фрэскі размяшчаліся як на сценах, так і на слупах у два рады. Фарбы фрэсак – жоўтая і цёмная вохра, ружовы і блакітны колеры, фон – сіні і зялёны. Сярод ўсіх малюнкаў увагу прыцягваюць фрэскі «Галава святой» і «Святы, які моліцца», «Васіль Вялікі». Вядома, што царкву распісаў майстар Кузьма з памочнікамі. У нашы дні працягваецца вывучэнне жывапісу Спаскай царквы і рэстаўратарамі знойдзена шмат новых малюнкаў. Сярод іх вялікую цікавасць уяўляе фрэска Вацлава – чэшскага святога, адкрытая ў апошнія гады. Такі малюнак чэшскага святога – унікальная з’ява ва ўсёй Усходняй Еўропе. Характэрная рыса фрэсак Спаскай царквы – псіхалагічная глыбіня, эмацыянальнасць, духоўная актыўнасць вобразаў. Полацкія майстры былі добра знаёмы з класічнай візантыйскай манерай жывапісу 25 ХІ–ХII стст., а таксама з прыёмамі мастацтва раманскага стылю. Пазней Полацкі жывапіс набыў адбітак палеолагаўскага стылю (мініяцюры Аршанскага евангелля). У Благавешчанскай царкве Віцебска быў знойдзены роспіс ХII ст. – фрэскі святога Мікалая, анёла, воіна і інш. Арыгінальнае спалучэнне мясцовых, візантыйскіх і раманскіх формаў – найбольш характэрная асаблівасць многіх помнікаў мастацкай культуры беларускіх зямель ІХ–ХIII стст. З ХII–ХІІІ стст. пачалі распаўсюджвацца ілюстраваныя рукапісы, у якіх змешчаны малюнкі-мініяцюры. Найбольшую цікавасць уяўляе Радзівілаўскі летапіс, у якім звыш за 600 малюнкаў. Сярод іх мініяцюры, якія маюць дачыненне да далёкай мінуўшчыны беларускіх зямель. Пазней найбольш папулярнымі мініяцюрамі беларускіх рукапісаў сталі вобразы евангелістаў (Мацвея, Марка, Лукі, Іаана), якія змешчаны ў Аршанскім, Лаўрышаўскім, Шара- шоўскім і іншых евангеллях. Іх мастацкае афармленне дасягнула высокага ўзроўню. У той жа час у беларускай мініяцюры ўзмацніўся заходнееўрапейскі ўплыў, аб чым сведчаць свецкія сюжэты, гістарычныя і бытавыя сцэнкі. Культурнае жыццё нашых продкаў, іх абрадавы фальклор былі цесна звязаны са спевамі, музыкай, танцамі, тэатралізаванымі дзеяннямі. Распаўсюджваліся гульні, ігрышчы, абрады. Тале- навітымі спевакамі, казачнікамі, музыкантамі, танцорамі, жан- глёрамі, акцёрамі былі «вясёлыя людзі» – скамарохі, для якіх мастацтва зрабілася галоўным заняткам, сродкам існавання. Да народных прафесійных музыкантаў таксама належалі вандроўныя старцы, якія пад акампанемент ліры спявалі духоўныя вершы, псалмы, гістарычныя песні. Найбольш раннія ўспаміны аб музыкантах адносяцца да ХІІ ст. Вядома, што Тураўскі князь Святаполк (XI ст.) любіў «віно піці з гуслярамі». Кірыла Тураўскі ў сваіх «словах» сведчыць пра ўдзел скамарохаў у язычніцкіх абрадах. Яны ўдзельнічалі ў княжацкіх застоллях, ваенных паходах, валачобным абрадзе, калядах, вясел- лях, ігралі на святах. Момант выступлення старажытных скамаро- хаў адлюстраваў «Радзівілаўскі летапіс» (ХIII ст.). Па яго малюнках вядомаму беларускаму майстру Уладзіміру Пузыне ўдалося ў 1993 г. аднавіць старажытны беларускі музычны інструмент хорум («хо- ро»), а раней ён аднавіў сурму, басэтлю, удасканаліў ліру, жалейку. Некаторыя ўяўленні аб музычнай культуры і інструментах даюць 26 таксама выявы музыканта на касцяным вырабе ХII ст., знойдзеным у Навагрудку, які іграе на струнным інструменце, а таксама касця- ная фігурка барабаншчыка з бубнам, знойдзеная ў Ваўкавыску. Сярод іншых музычных інструментаў вядомы трубы, дудкі, жалейкі, зурны, рог, ражок, гуслі і інш. Памяць аб першых артыстах захавалася ў пазнейшай беларускай народнай творчасці. Усе гэтыя прыклады і факты сведчаць аб тым, што ў ІХ– ХIII стст. на беларускіх землях пашыралася прафесійная мастацкая культура, што асабліва бачна ў архітэктуры, жывапісу, дэкара- тыўна-прыкладным і музычным мастацтве. Найбольш паспяхова развіваліся дробная пластыка, фрэскі, іканапіс, кніжная мініяцюра. З’явіліся новыя напрамкі мастацкай творчасці, удасканальвалася майстэрства рамеснікаў, пашыраўся асартымент іх вырабаў. Важнае значэнне ў творчасці належала арнаменту, які актыўна выкарысто- ўваўся пры вырабах зброі, адзення, афармленні кніг і інш. Пашыра- ным элементам арнаменту быў крыж. З прыняццем хрысціянства развіваецца царкоўна-пеўчае мастацтва. 1.3. Язычніцтва на Беларусі. Прыняцце хрысціянства і яго ўплыў на развіццё культуры На ўзровень культуры насельніцтва беларускіх зямель у дахрыс- ціянскі перыяд значны ўплыў аказвала язычніцтва, праз якое вы- яўляўся светапогляд нашых продкаў. Яно адпавядала родаплемян- ным адносінам і ўяўляла цэлы комплекс першабытных поглядаў, вераванняў, культаў, якія адлюстроўвалі залежнасць людзей ад прыроды і ў той жа час былі формай перадачы гаспадарчага вопыту, ведаў. Светапогляд старажытнага насельніцтва праяўляўся праз міфы, казкі, быліны, абрады, замовы і інш. Значная колькасць роз- ных твораў вуснай народнай творчасці была звязана з язычніцкімі багамі, якім пакланяліся нашы продкі і якіх у славян было не менш, чым у старажытных грэкаў або рымлян. У няпоўным пераліку язычніцкіх багоў, які прыводзіць «Аповесць мінулых гадоў» пад 980 годам, упамінаюцца Пярун, Хорс, Даждзьбог, Стрыбог, Сімаргл, Валос, Мокаш. Першае месца сярод іх займаў Пярун, якога шанавалі як бога грому і маланкі, вайны і, верагодна, земляробства. Па ўяўленнях нашых продкаў, Пярун – сівы багатыр, у якога ў адной руцэ лук (вясёлка), у другой 27 стрэлы (маланкі). Бог сонца быў вядомы пад назвамі Хорс, Купала, Ярыла, Даждзьбог. Акрамя «нябесных» багоў, пакланяліся Вялесу (бог жывёлы, багацця і гандлю), Жыжалю (бог агню і рамёстваў), Ладзе (багіня кахання), Туру (бог дзікіх звяроў), Пераплуту (бог ве- сялосці), Каве (бог вайны), Знічу (бог паграбальнага агню) і інш. Існавалі багі і пор года: Зюзя – зімы, Лёля – вясны, Цёця – лета, Жыцень – восені. Разам з тым у славян не было адзінай язычніцкай рэлігіі. У кожнага з племянных саюзаў, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, магла быць свая разнавіднасць язычніцкай рэлігіі, свой пантэон багоў, свае галоўныя культы. Вось чаму вядома, што нейкі час вярхоўным богам у славян быў Род (а яшчэ раней Дзіў) – бог неба, прабацька свету, багоў, людзей, жыцця. Яго роля адчуваецца і ў шматлікіх, вельмі важных для чалавека словах: прырода, народ, ураджай, радзіма, нарадзіць, родны, адраджэнне. Роду падначальваліся астатнія багі. Багі язычніцкага пантэона да прыняцця хрысціянства ўладарылі паўсюдна. Яны часта ўвасабляліся ў вобразе ідалаў, якія звычайна ставіліся на ўзгорках або на берагах рэк. Як правіла, іх знешні выгляд чалавекападобны. Ідалы рабіліся з розных матэрыялаў, у тым ліку з дрэва, мармуру і ствараліся не толькі ў гонар багоў, але і памершых правадыроў. Лічыцца, што фігуры ідалаў адыгрывалі пэўную ролю і ў пахавальнай абраднасці старажытных славян. Даволі распаўсюджа- нымі былі і каменныя бабы. Ідалы былі племянныя, родавыя, сямей- ныя і асабістыя. Родавых і племянных ідалаў ставілі на свяцілішчах, вядомых па cтаражытных летапісах як капішчы, трэбішчы, кумірніцы, якія знаходзіліся на высокіх узгорках, абкружаліся валамі і рвамі, дзе запальваўся рытуальны агонь. У цэнтры пляцоўкі размяшчаўся ідал, іншы раз вакол яго ставіліся маленькія ідальчыкі. Ім прыносілі розныя падарункі. У Беларусі вядома больш за 10 месцазнаходжанняў язычніцкіх свяцілішчаў – на востраве Асвейскага возера, на беразе ракі Палаты, у г. п. Свір і інш. Пасля прыняцця хрысціянства пачалося знішчэнне язычніцкіх ідалаў: драўляных палілі, каменных скідвалі ў рэкі і азёры, закопвалі ў зямлю, але памяць аб іх жыла ў народзе яшчэ нават у другой палове XIX ст. Для старажытных жыхароў беларускай зямлі былі характэрны такія формы ранняй рэлігіі, як татэмізм, фетышызм, анімізм, магія. Яны абагаўлялі сонца, месяц, горы і камяні, азёры і рэкі, дрэвы і гаі, 28 птушак, звяроў. Кожны род выводзіў сваю гісторыю ад нейкага зве- ра або птушкі. Крывічы, напрыклад, шанавалі мядзведзя, з якім бы- ло звязана свята камаедзіца. Яго спраўлялі ў сакавіку, калі звер прачынаўся. На камаедзіцу гатавалі стравы з гароховай мукі (камы) і аўсяны кісель. Лічылася, што гэтыя стравы любіў мядзведзь. Потым у яго гонар наладжваліся скокі ў вывернутых кажухах. Нашы продкі верылі ў добрых і злых духаў. На думку палешукоў, на чале злых духаў стаіць бес, за ім ідуць хапка, дзідка, упыр, хатні дзідка, лесавік, людавік, вадзяны і балотны дзідка і інш. Другую ступень у гэтай іерархіі займаюць ваўкалакі і іншая погань. Пале- шукі ўсялякімі спосабамі імкнуліся задобрыць злых духаў. Так, вадзяным і балотным дзідкам (якія рвуць у рыбакоў сеці), кожнаму з іх, аддавалі па рыбцы альбо па раку. Гаспадыні імкнуліся да- гадзіць хатнім дзідкам і трымалі прыпечак у чыстаце, каб яны не пэцкалі памялом адзенне. Асаблівай пашанай у нашых продкаў карысталіся камяні. Іх уша- ноўвалі як святых. Ні ў аднаго славянскага народа не захавалася столькі легенд і паданняў пра камяні, як у беларусаў. Камяням пры- носілі падарункі, у іх прасілі дапамогі, пазбаўлення ад хваробы. Ве- ра ў іх магічную сілу збераглася ў некаторых мясцінах да нашых дзён. Невыпадкова на ўскраіне Мінска ў наш час быў створаны Му- зей валуноў, падобнага якому няма нідзе ў свеце. На думку астранома У. Ларыёнава і доктара геолага-мінера- лагічных навук Э. Ляўкова, на тэрыторыі Беларусі захаваліся ста- ражытныя каменныя (з арыентаваных камянёў) «абсерваторыі» – урочышча. Другая камяніца знаходзіцца на беразе возера Дрысвяты, на беразе возера Янава ў Полацкім раёне і інш. Такая з’ява ха- рактэрна для многіх краін. Старажытныя плямёны, якія жылі на тэрыторыі Беларусі, мелі і культ продкаў, якіх вельмі шанавалі. Не выпадкова ў крывічоў існаваў непісаны закон: калі юнак не ведаў сваіх продкаў да пятага калена, ён не меў права звацца мужчынам. Рэшткі культа продкаў у выглядзе памінальных абрадаў «Дзядоў» і «Радуніцы» зберагліся да нашага часу. Такім чынам, для нашых продкаў-язычнікаў было характэрна шматбожжа, мноства племянных культаў, адсутнасць дакладнай іерархіі багоў. На змену адным багам прыходзілі іншыя, іх ша- наванне залежала ад пор года, ад віду гаспадарчай дзейнасці і ад 29 прыродных з’яў. Язычніцтва цалкам адпавядала эпосе родаплемян- ных адносін. Яно адлюстроўвала светапогляд людзей, якія жылі зямельнай абшчынай. Язычніцтва не магло зацвердзіць элементы кла- савага прыгнёту, першынства адных людзей перад другімі. Са з’яўленнем на старажытных беларускіх землях княстваў – першых дзяржаўных утварэнняў – язычніцтва як светапогляд дакласавага гра- мадства саступіла месца рэлігіі, якая здольна была забяспечыць адзін- ства зямлі і зацвердзіць боскае паходжанне вялікакняжаскай улады. Гэтую ролю выканала хрысціянства – адна з сусветных рэлігій. Хрысціянства з’явілася на Беларусі не на пустым месцы. Знаёмству з ім спрыялі гандлёвыя сувязі з іншымі краінамі, ваенныя паходы. Пранікненне хрысціянства на землі ўсходніх славян пача- лося, як сведчаць летапісы, у сярэдзіне IX ст. Кіеўскія князі Ас- кольд і Дзір у час паходу на Канстанцінопаль у 862 г. прынялі хрышчэнне. Паколькі ў іх войску былі і нашы продкі – крывічы, то гэта дае падставы меркаваць, што некаторыя з іх таксама прынялі новую веру. Магчыма, у Полацку існавала хрысціянская абшчына яшчэ да 988 г., да хрышчэння князем Уладзімірам кіяўлян. Пэўныя звесткі аб першых хрысціянах на нашай эямлі даюць і сканды- наўскія сагі. Найбольшую цікавасць уяўляе ісландская епіскапская «Сага аб хрышчэнні», запісаная праз 300 год аб падзеях канца X ст., у якой паведамляецца аб місіянеры Торвальдзе-Вандроўніку, які, вяртаю- чыся на Радзіму з паломніцтва ў Палесціну праз Полаччыну, непадалёку ад Полацка заснаваў манастыр Іаана Хрысціцеля, дзе памёр і быў пахаваны. Гэта сведчыць аб тым, што Полацкі князь Рагвалод быў ужо знаёмы з хрысціянствам, інакш гэта падзея не адбылася б. Пісьмовыя крыніцы ХV ст. пацвярджаюць існаванне ў Полацку такога манастыра. З хрысціянствам, як можна меркаваць, была знаёма і Рагнеда, якая была пастрыжана ў манахіню пад імем Анастасіі і пасля заснавала манастыр у Заслаўі. Летапісы сведчаць і аб тым, што сын Рагнеды Ізяслаў быў князем-кніжнікам, «любіў і шанаваў манашы чын». Хрысціянства прыйшло на беларускія землі ў той час, як і ў Данію, Швецыю, Нарвегію, Польшчу, Харватыю, дзе спачатку хрысціянства распаўсюджвалася сярод славянскіх плямён, а неславянскія плямёны яшчэ нейкі час заставаліся язычнікамі. Частка даследчыкаў лічаць, што ў сувязі з імкненнем полацкіх 30 князёў да палітычнай незалежнасці хрысціянства на беларускія землі прыйшло праз канстанцінопальскіх місіянераў пры дапамозе князёў полацкай дынастыі. Для Візантыі гэта давала магчымасць духоўнага кіраўніцтва, а для Полаччыны – аснову дзяржаўнай сама- стойнасці. Падобныя працэсы адбываліся і на Тураўскай зямлі. Важным доказам самастойнасці Полацкай царквы, прыходу хрыс- ціянства на Полацкую зямлю непасрэдна з Візантыі з’яўляецца той факт, што ў 1007 г., як сказана ў «Аповесці мінулых гадоў», у царкву Святой Багародзіцы былі перанесены мошчы невядомых святых (першыя кіеўскія святыя Барыс і Глеб будуць пахаваны ў царкве ў 1072 г. К. Б.), а гэта значыць, што менавіта ў Полацку былі пахаваны першыя на ўсходнеславянскіх землях святыя. Хрышчэнне Русі адпавядала перш за ўсё інтарэсам пануючага класа феадалаў, садзейнічала ўмацаванню княжацкай улады і фе- адальнага ладу ў цэлым, але напачатку хрысціянізацыя ў першую чаргу кранула толькі княжацка-баярскую вярхушку. Шырокія масы насельніцтва па-ранейшаму заставаліся прыхільнікамі язычніцтва. Хрысціянства ўкаранялася на беларускіх землях амаль без гвалту на працягу некалькіх стагоддзяў, таму пэўны гістарычны час існавала дзве веры. Паколькі дакладнай даты прыняцця хрысціянства на Беларусі няма, то прынята дата заснавання (992) Полацкай епархіі. (У 1992 г. адбыліся ўрачыстасці, прысвечаныя 1000-годдзю ўвядзення хрыс- ціянства ў яго ўсходняй форме на Беларусі. К. Б.). У яе ўваходзілі Полацк, Віцебск, Мінск, Орша і іншыя населеныя пункты. Некаторыя даследчыкі лічаць, што першыя епіскапы былі дасланы ў Полацк, Кіеў, Ноўгарад з балгарскай Ахрыдскай аўтакефальнай царквы. Яна была праваслаўнага накірунку і роўнай візантыйскай канстанцінопальскай царкве. Першым полацкім епіскапам, пра якога мы ведаем, быў Міна (1104), а далей – Ілля, Касьма, Дыянісій, Мікалай, Аляксей, Сімяон, Іакаў. (Магчыма, перад Мінам быў Нікіфар. Як лічаць некаторыя гісторыкі, на працягу каля 100 гадоў – да 1004 г. – епіскапы ў Полацк прызначаліся непасрэдна Канстанцінопальскім патрыярхам. К. Б.). У 1005 г. была заснавана Тураўская епархія, у якую акрамя Турава ўваходзілі Пінск, Наваградак, Гародня, Берасце, Ваўкавыск, Дубровіца, Слуцк і інш. Тут першым вядомым нам епіскапам быў Фама, затым Рэйнберн. У ХІІ ст. вядомы праваслаўныя епіскапы: 31 Ігнацій, Іакім, Кірыла, Лаўрэнцій. У Тураве былі мужчынскі і Варварынскі жаночы манастыры, заснаваныя жонкай Святаслава Ізяслававіча Варварай. У Смаленску кафедра была заснавана князем Расціславам Мсціслававічам у 1137 г. Першым епіскапам тут быў грэк Мануіл. Хрысціянства на беларускія землі пранікала не толькі па грэка- візантыйскаму ўзору, але і па рымска-каталіцкаму. Асабліва гэта праяўлялася ў 911–1056 гг. У мэтах умацавання сваіх пазіцый царква стала прыстасоўваць свае святы да язычніцкіх, якасці сваіх багоў пераносіць на старых багоў, а храмы будаваць на месцы старажытных капішчаў. Так, замест Перуна з’явіўся святы Ілля, замест Ярылы – святы Георгій (Юр’я), замест Вялеса – святы Улас і інш. Нягледзячы на прыняцце хрысціянства, язычніцкія перажыткі жылі на тэрыторыі Беларусі вельмі доўга і сустракаюцца нават у нашы дні. Менавіта з перажыткамі язычніцтва звязана паданне аб нараджэнні У. Чарадзея, які нібыта нарадзіўся ў выніку «волхвования». Прыняцце хрысціянства было прагрэсіўнай з’явай для развіцця беларускіх зямель. Новая рэлігія змяніла светапогляд насельніцтва, падпарадкавала яго феадальнай ідэалогіі. Хрысціянства садзей- нічала аб’яднанню беларускіх зямель, умацаванню дзяржаўнасці, міжнароднага становішча Полацкай зямлі і ўсёй Русі, пазнаёміла жыхароў будучай Беларусі з культурнымі здабыткамі Візантыі і іншых краін Еўропы, спрыяла пашырэнню пісьменнасці, з’яўленню мураванай архітэктуры, фрэсак, мазаікі, іканапісу, кніг, кніжнай мініяцюры. Манастыры і цэрквы сталі першымі культурнымі цэнтрамі, у якіх былі сабраны бібліятэкі, заснаваны школы, вялася перапіска кніг, пісаліся летапісы. Тут працавалі самыя адукаваныя людзі, з манахаў выйшлі першыя выдатныя асветнікі, вучоныя, пісьменнікі, прапаведнікі. Хрысціянства ліквідавала кроўную помсту, звычай прыносіць чалавечыя ахвяры язычніцкім багам. Яно спрыяла ўмацаванню больш развітых, чым першабытнаабшчынныя, адносін. Шматвекавое суіснаванне хрысціянства і язычніцтва садзейнічала фарміраванню талерантнасці будучых беларусаў, іх цярплівасці да розных рэлігій. З распаўсюджваннем хрысціянства развівалася і царкоўная музыка. Да XI ст. на Беларусі ствараецца свой арыгінальны па форме і зместу знаменны распеў. У той жа час складваліся абставіны, па прычыне якіх праваслаўе не змагло выка- 32 наць функцыю нацыянальнай царквы, стаць фактарам нацыяналь- най кансалідацыі. Прыняцце хрысціянства мела і пэўныя адмоўныя вынікі, што праявілася ў жорсткім змаганні супраць паганскіх звычаяў і абрадаў, знішчэнні прадметаў язычніцкай культуры, ідалаў-багоў, закрэсліванні язычніцкага мінулага славян. Гэта нанесла непапраўны ўрон усёй беларускай культуры. Такім чынам, культура беларускіх зямель ў ІХ–ХІІІ стст. набірала моц, пашырала свой уплыў на побыт, спрыяла росту культурнага ўзроўню насельніцтва, мела цесныя сувязі з культурай іншых краін і народаў, якія аказвалі пэўнае ўздзеянне на развіццё беларускай культуры. На ўсіх накірунках развіцця беларускай культуры фарміраваліся свае школы, падыходы і стылі, ствараліся нацыянальна-самабытныя творы, з’яўляліся выдатныя дзеячы культуры, высокакваліфікаваныя майстры-рамеснікі. Хрысціянства значна паскорыла развіццё культуры, зрабіла яе больш раз- настайнай і высокай па свайму ўзроўню. Многія арнаментальныя матывы таго часу, звязаныя са старажытнай сімволікай, дайшлі да нашых дзён у вышыўках, творах разьбяроў па дрэву і інш. Культура ІХ–ХIII стст. стала асновай для развіцця самабытнай беларускай культуры ў наступныя стагоддзі. Тэма 2. РАЗВІЦЦЁ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХIII–першай палове XVI ст. 2.1. Фарміраванне беларускай народнасці. Старабеларуская пісьменнасць і літаратура. 2.2. Беларускае дойлідства і мастацтва. Культура Беларусі XIII–XVI стст. развівалася ва ўмовах зна- ходжання беларускіх зямель у складзе Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, якое склалася ў сярэдзіне ХIII–першай палове ХIV ст. У гэты час фарміравалася беларуская народнасць і яе мова, расла нацыянальная самасвядомасць. Аддзяліўшыся ад каранёў, якія звязвалі яго з Кіеўскай Руссю, насельніцтва заходнерускіх зямель ужо не магло здавальняцца толькі агульнай духоўнай спадчынай. Лакальная самабытнасць 33 шукала выйсце. Захаваўшы сувязь з культурным супольніцтвам Кіеўскай Русі, новая народнасць здолела стварыць своеасаблівую этнанацыянальную культуру, якая адрознівала яе ад суседніх народнасцей і плямён. У новай культуры арганічна спалучаліся базавыя элементы ўсходнеславянскай лінгвакультурнай суполь- насці з асаблівасцямі і традыцыямі, характэрнымі для зараджаў- шайся беларускай народнасці. Узнікнуўшы пераважна на аснове былых усходнеславянскіх плямён – дрыгавічоў, полацкіх і смаленскіх крывічоў, радзімічаў, беларуская народнасць яшчэ доўга адчувала ўплыў культуры балцкіх і фіна-угорскіх плямён, якія ўдзельнічалі ў этнагенезе беларусаў. Пэўны ўплыў на мову, культуру і рэлігійныя вераванні беларусаў аказалі таксама і іншыя этнічныя групы: заход- неславянскія (палякі) і цюркскія (татары). Значнае ўздзеянне на развіццё культуры Беларусі ў разглядаемы перыяд аказала еўрапейскае Адраджэнне. Гэты важны этап у развіцці еўрапейскай культуры пачаўся ў самым канцы ХIII ст., а росквіт Рэнесанса прыйшоўся на ХV–ХVI стст. Гэтаму садзейнічала і ўмацаванне культурных, палітычных і эканамічных сувязей з Польшчай, асабліва пасля заключэння Крэўскай уніі 1385 г. Польшча стала свайго рода звязуючым звяном паміж ВКЛ і еўрапейскімі дзяржавамі. Больш актыўна стаў развівацца гандаль з еўрапейскімі краінамі, выхадцы з Вялікага Княства Літоўскага часцей сталі накіроўвацца ў Еўропу для атрымання адукацыі, назіраўся і адваротны рух дзеячаў культуры з Еўропы на ўсход. Паводле падлікаў даследчыкаў, за сто гадоў Рэфармацыі толькі з магнацкіх сем’яў ВКЛ на вучобу ва ўніверсітэты розных краін Заходняй Еўропы выехалі 466 чалавек. Большасць з іх пакінулі пасля сябе прыкметныя сляды ў развіцці беларускай культуры. Развіццё культуры Беларусі ў складзе ВКЛ увайшло ў гісторыю як час яе найвышэйшага ўздыму, як залаты век. 2.1. Фарміраванне беларускай народнасці. Старабеларуская пісьменнасць і літаратура У сярэднявеччы на беларускіх землях сфарміравалася народнасць. Яна адрозніваецца ад папярэдніх этнаўтваральных працэсаў тым, што была заснавана не на кроўна-роднасных адносінах, а на агульнасці 34 тэрыторыі, мовы і культуры, асновай якой з’яўляецца эканамічная база рабаўладальніцкага ці феадальнага спосабу вытворчасці, дзе пануе натуральная гаспадарка. Яна таксама характарызуецца наяўнасцю саманазвы, этнічнай свядомасці і асаблівасцямі псіхалагічнага складу. З’яўляючыся гістарычнай катэгорыяй, народнасць прыходзіць на змену роду і племені і папярэднічае нацыі. Кожная з гэтых этнасацыяльных форм з’яўляецца пэўнай ступенню ў фарміраванні этнасу. У сучасны момант большасць гісторыкаў прыйшлі да высновы, што ўзнікненне беларускай народнасці адносіцца менавіта да ХIII–XV стст., калі беларускія землі ўваходзілі ў склад поліэтнічнай феадальнай дзяржавы – Вялікага Княства Літоўскага. Падпарадкаванне раздробленых усходнеславянскіх княстваў і зямель адзінай уладзе спыніла працэс феадальнага драблення і садзейнічала стварэнню ўмоў для ўмацавання сацыяльна-эканаміч- ных і этнакультурных сувязей паміж рознымі тэрытарыяльнымі часткамі насельніцтва Беларусі, яго кансалідацыі і інтэграцыі з суседзямі. На гэтай аснове ішоў працэс фарміравання адзінай этнічнай тэрыторыі Беларусі – неабходнай умовы для дзейнасці этнаўтваральных працэсаў. Асноўную ролю ў фарміраванні этнічнай тэрыторыі Беларусі сыгралі эканамічныя сувязі. Іх умацаванню, нягледзячы на панаванне натуральнай гаспадаркі, садзейнічалі рост гарадоў і мястэчак, развіццё рамёстваў і гандлю. На аснове гандлёвых сувязяў паміж горадам і вёскай, буйнымі гарадамі складвалася больш-менш цеснае тэрытарыяльнае адзінства беларускіх зямель. Яно падтрымлівалася палітычнай надбудовай – дзяржавай – з дапамогай ваеннай сілы (арміі) і органаў дзяржаўнага кіравання. Акрамя палітычных і эканамічных фактараў пэўную этна- кансалідуючую функцыю ў фарміраванні беларускага этнасу іграў таксама канфесійны фактар. Да сярэдзіны XVII ст. большасць насельніцтва беларускіх зямель трымалася праваслаўя. Ва ўмовах пашырэння каталіцтва, пратэстанцтва і ўніяцтва прыналежнасць да праваслаўнай веры была своеасаблівай прыкметай беларускага этнасу. Пералічаныя вышэй фактары садзейнічалі развіццю іншых этнаўтваральных працэсаў у фарміраванні беларускага этнасу, у першую чаргу фарміраванню самасвядомасці, мовы і літаратуры. 35 Адной з важнейшых адзнак народнасці з’яўляецца этнічная са- масвядомасць. Лічыцца, што этнічная самасвядомасць народа з’яўляецца тады, калі ён пачынае аддзяляць сябе ад іншых насельнікаў. У Вялікім Княстве Літоўскім жыхар беларускіх зямель, вядома, адрозніваў сябе ад немца, паляка, літоўца. Палітычнае і рэлігійнае супрацьстаянне ўзмацнілася пасля наступлення ката- ліцызму і уніі з Польшчай. Яно пераконвала народ ва ўсведамленні сваёй адметнасці ад феадала-католіка, які размаўляў на чужой мове і распаўсюджваў чужую рэлігію, таму адрозненні па мове і рэлігіі ў народным асяроддзі былі найбольш значнымі ў вызначэнні межаў паміж этнічнымі супольнасцямі палякаў, літоўцаў і беларусаў. Значна пазней беларускі народ пачаў адрозніваць сябе ад рускага этнасу. Гістарычна склаўшаяся агульная супольнасць усходне- славянскага народа, агульны палітычны і эканамічны статус заходнерускіх земляў, якія ўвайшлі ў ВКЛ, адзіная рэлігія і мова продкаў, агульныя пазіцыі ў палітычным супрацьстаянні з польска- літоўскімі каталіцкімі вярхамі, культура – ўсё гэта тармазіла працэс дыферэнцыяцыі рускага і беларускага народаў. Рэлігія і мова былі двума найбольш значнымі фактарамі, што вызначалі этнічную самасвядомасць народа. Гэтым тлумачыцца той факт, што насельніцтва беларускай тэрыторыі ВКЛ доўга называла сябе рускім і мову сваю рускай. Так, рускім называў сябе ў сваіх кнігах вялікі беларускі асветнік XVI ст. Ф. Скарына, і мову сваіх кніг ён таксама называў рускай. Паняцце «праваслаўны» атаясамлівалася ў тыя часы з паняццем «рускі», таму этнічная самасвядомасць беларусаў фарміравалася пазней, чым астатнія этнічныя адзнакі. Такім чынам, колішні «рускі» і сённяшні «рускі» – гэта розныя паняцці. З першай паловы ХIII ст. пачала фарміравацца непасрэдна старабеларуская пісьменнасць. На базе гутарковай мовы з’явіліся пісьмовыя помнікі з характэрнымі прыкметамі старабеларускай мовы. Да іх, у прыватнасці, адносіцца дагаворная грамата полацкага князя Ізяслава (каля 1265 г.) і інш. Мова – адна з важнейшых прыкмет, адметнасцей народа, яна злучае людзей у адну нацыю і з’яўляецца агульнанародным сродкам пісьмовых і вусных зносін, важнейшым фактарам самавызначэння народа, усведамлення яго як асобнага этнічнага аб’яднання. Менавіта родная мова адкрывае народу магчымасць выявіць сваё ўласнае аблічча, адрозніваць сябе ад іншых народаў. 36 Мова – адна з самых яркіх асаблівасцей нацыянальнай культуры, вялікая культурная каштоўнасць не толькі пэўнага народа, але і ўсяго чалавецтва. Яна з’яўляецца важным сродкам выяўлення духоўнага жыцця нацыі, што праяўляецца ў стварэнні твораў мастацкай літаратуры, дзейнасці тэатраў, музеяў, бібліятэк, сродкаў масавай інфармацыі, навучанні і выхаванні на роднай мове маладога пакалення. Праз мову і слова чалавек пазнае свет, выказвае свае адносіны да яго. З другога боку, мова фарміруе тып чалавека, яго нацыянальны характар, духоўныя адметнасці. Мова – душа народа, яго вялікае багацце, якое народ павінен высока цаніць і берагчы. Згіне мова – згіне і народ, як ужо не раз было ў гісторыі шэрагу нацый. Вось чаму вядомы беларускі паэт-патрыёт Ф. Багушэвіч у прадмове да зборніка «Дудка беларуская» пісаў: «Наша мова святая, бо яна нам ад Бога даная. Шмат было такіх народаў, што страцілі найперш мову сваю, так як той чалавек прад скананнем, катораму мову займе, а потым зусім замерлі. Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!» Ганарыцца сваёй мовай і развіваць яе заклікаў беларусаў і вядомы грамадскі дзеяч ХIХ–ХХ ст., краяз- навец, публіцыст, перакладчык Аляксандр Ельскі (1834–1916). Усяго ў свеце сёння існуе каля 6–7 тыс. моў. Усё гэта сведчыць аб тым, што мова з’яўляецца важным сродкам кансалідацыі нацыі, у тым ліку і беларускай. Аб моцы нацыі, яе адзінстве можна меркаваць у тым ліку і па ступені развіцця і ўжывання яе мовы. Не выпадкова з распадам Савецкага Саюза ў постсавецкіх рэспубліках пачаліся працэсы, накіраваныя на дынамічнае развіццё нацыянальных моў, укараненне іх ва ўсе сферы жыцця. Пачаліся гэтыя працэсы і ў Беларусі, але затым яны запаволіліся. А між тым мова павінна быць не толькі прадметам навучання, але і дзейсным сродкам фарміравання патрыятызму кожнага чалавека, яго лепшых якасцей, якія характэрны для данай нацыі. Вось чаму дзяржава павінна клапаціцца пра стварэнне ўмоў для ўкаранення і развіцця дзяржаўнай мовы. Нацыянальная мова – паняцце гістарычнае: яна складваецца ў перыяд утварэння нацыі і фарміруецца на аснове мовы народнасці, беручы ад яе ў спадчыну лексіку, фанетыку і граматычны лад. Нацыянальная мова вызначаецца больш багатым слоўнікам, больш дасканалым граматычным ладам, унармаванасцю, стылёвымі 37 разнавіднасцямі і інш. Беларуская мова належыць да ліку самых развітых моў у свеце, яе правапіс максімальна супадае з вымаў- леннем. З другога боку, яна мае свае адметныя, уласцівыя толькі ёй асаблівасці, свае законы эвалюцыі і сваю гісторыю. Яна прайшла доўгі шлях развіцця, цесна звязаны з гісторыяй беларускага народа. У ХIV–ХV стст. у асноўным завяршылася фарміраванне стара- беларускай мовы, яе фанетычных і сінтаксічных асаблівасцей і заканамернасцей. Пры гэтым у беларускай мове захавалася поў- нагалоссе, запазычанае з агульнай усходнеславянскай мовы. Пасту- пова з’явіліся і замацаваліся спецыфічныя «аканне» і «яканне», «дзэканне» і «цэканне», цвёрдыя шыпячыя, «ц» і «р», фрыкатыўнае вымаўленне гука «г» і іншыя фанетычныя рысы, якія дайшлі да нашых дзён. Можна меркаваць, што ў жывой мове гэтыя рысы ўзніклі яшчэ раней. Вучоныя-філолагі лічаць, што старабеларуская літаратурная мова сфарміравалася на аснове віленскага, наваг- рудскага і маладзечанскага говараў. У ХIV ст. старабеларуская мова стала дзяржаўнай, афіцыйнай мовай канцылярыі і справаводства ў Вялікім Княстве Літоўскім. На ёй пісаліся законы, праводзіліся пасяджэнні сеймаў, вялася дыпламатычная перапіска. Яна шырока распаўсюдзілася сярод усіх народаў княства, продкаў сучасных літоўцаў, яўрэяў, татараў, цыганоў, караімаў, з’яўлялася сродкам міжэтнічных зносін. У літоўскай жа народнасці, дарэчы, пісьменнасць з’явілася толькі ў ХVI ст. Літаратурна-мастацкія творы, статуты, граматы, летапісы, хронікі і іншыя дакументы, якія захаваліся, напісаны на старабеларускай мове, адлюстроўваюць багацце жывой гутаркі тагачасных беларусаў-ліцвінаў, яе фанетыку, лексіку, фразеалогію і граматыку. Трэба ўлічваць, што гісторыя беларускага пісьменства ведае тры графічныя сістэмы: кірыліцу, лацініцу, арабскую. Старабеларускае пісьменства ўзнікла ў ХIII–XIV стст. Да ХVI cт. пісьмо кірыліцай на Беларусі было толькі рукапіснае. Пазней з’яўляюцца друкаваныя кнігі Ф. Скарыны, С. Буднага і іншых асветнікаў. Менавіта Ф. Скарына паклаў пачатак усходнеславянскаму кнігадрукаванню і выпрацаваў шрыфт на аснове кірыліцы. На жаль, да нашых дзён дайшла толькі нязначная частка літаратурных помнікаў сярэднявечча, прычым у асноўным рэлі- гійна-асветніцкага зместу, у тым ліку пераклады з еўрапейскіх моў розных кніг Бібліі. Аднак у канцы ХV–першай палове ХVI ст. разам 38 з духоўнай літаратурай былі шырока распаўсюджаны кнігі калярэлігійнага і, асабліва, свецкага характару. У пачатку ХVI ст. Мацей Дзесяцкі перапісаў беларускую рэдакцыю Пралога (зборнік жыцій, дыдактычных аповесцяў, апавяданняў), зборнік Старога і Новазапаветных кніг Бібліі, шэраг рукапісных зборнікаў энцыкла- педычнага зместу і гімнаграфічныя кнігі (прызначаныя для му- зыцыравання). Сярод літаратурных тэкстаў свецкага характару найбольш папулярнымі былі кнігі па гісторыі, перакладныя рыцарскія аповесці: «Аповесць аб Троі», «Александрыя» (новая рэдакцыя), «Аповесць аб слаўным рыцары Трыстане» і інш. Сучаснікі цанілі іх не толькі як займальнае чытанне, але і як крыніцу гістарычных ведаў і ў якасці ўзора для пераймання. Так, невядомы аўтар «Пахвалы гетману Канстанціну Астрожскаму» (каля 1515 г.), які, відавочна, чытаў «Александрыю», пісаў, што беларуска-літоўскія воіны сваёй мужнасцю былі падобны македанянам. Вялікі ўклад у развіццё літаратуры, адукацыі, беларускай мовы ўнёс у першай палове ХVI ст. усходнеславянскі першадрукар, асветнік і гуманіст Францыск Скарына – чалавек рознабаковых ведаў і інтарэсаў. Сярод сучаснікаў яму не было роўных. Жыццё і творчая дзейнасць Скарыны – жывы прыклад развіцця нацыянальнай самасвядомасці беларускага народа. Дзякуючы яму старабеларуская мова ўзбагацілася і зазнала рэфармаванне. Францыск Скарына (1490–1551) нарадзіўся ў Полацку, там жа вучыўся, а прадоўжыў адукацыю ў Кракаве і Падуі. Яму належыць заслуга заснавання ўсходнеславянскага кнігадрукавання. У 1517 г. ён выдаў у Празе кнігу «Псалтыр» на царкоўнаславянскай мове беларускай рэдакцыі. Усяго ж на працягу 1517–1519 гг. працавіты палачанін пераклаў, пракаментаваў і выдаў 23 кнігі Бібліі – «Богу ко чти и людям пасполитым к доброму научению». Яны былі багата ілюстраваны высокамастацкімі гравюрами, арнаментаваны мно- ствам заставак, канцовак, мудрагелістых буквіц, што зрабіла іх унікальнымі помнікамі кніжнай графікі і афарміцельскага мас- тацтва. Зараз Біблія перакладзена на больш чым 1600 моў, чацвёрты ў свеце пераклад быў зроблены на старабеларускую. Хутка Скарына перанёс кнігадрукаванне на ўсход Еўропы. Пераадольваючы шматлікія цяжкасці, ён заснаваў у Вільні першую на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага друкарню і на працягу 39 1522–1525 гг. выдаў «Малую падарожную кніжыцу» і «Апостал». Ф. Скарына пакінуў сваім нашчадкам важную і значную спадчыну, якая ўключае ў сябе 22 прадмовы і 25 сказанняў да выдадзеных ім кніг Бібліі, тры вершаваныя творы, два гімны, звыш за 60 пасляслоўяў да асобных выданняў. Імя Ф. Скарыны навечна ўпісана ў гісторыю Беларусі. Дзейнасць Францыска Скарыны і яго паслядоўнікаў аказала вялікі ўплыў на далейшае развіццё кнігадрукавання ў Беларусі. Першая на сучаснай тэрыторыі Беларусі друкарня пачала дзей- нічаць у 1553 г., у Берасці, пад апекай канцлера ВКЛ Мікалая Радзівіла Чорнага (Берасце; у канцы ХVII–пачатку ХХ ст. – Брэст- Літоўскі, у 1921–1939 гг. – Брэст-над-Бугам, з верасня 1939 г. – Брэст. К. Б.). У 1563 г. на польскай мове тут была надрукавана Радзівілаўская (Брэсцкая) біблія. Першая ж кірылічская кніга ў межах сучаснай Беларусі была надрукавана ў Нясвіжы ў 1562 г. У XVI ст. друкарні пачалі дзейнічаць не толькі ў Берасці і Нясвіжы, але і ў Вільні, Полацку, Мінску, Магілёве, Любчы, Слуцку, Пінску, Супраслі, Іўі, Заблудаве, Лоску, Цяпіне. У Заблудаве працавалі Іван Фёдараў і Пётр Мсціславец, якія ў 1569 г. выдалі там «Евангелле вучыцельскае». Падзвіжніцкую дзейнасць Ф. Скарыны сілкавала гарачая любоў да сваёй зямлі. Ён здзейсніў подзвіг вялікага гуманізма і бязмежнай самаадданасці, прысвяціўшы свой велізарны талент і працавітасць служэнню роднаму краю. Гэтаму садзейнічала навуковая грунтоў- насць, высокі эстэтычны густ, гуманізм, дэмакратызм, імкненне да навізны і творчага сінтэзу рэлігійных, філасофскіх, навуковых і мастацкіх ведаў. Не выпадкова кожная кніга Ф. Скарыны – шэдэўр сусветнага выдавецкага мастацтва. Чалавек свайго часу, ён быў веруючы, але яго рэлігійнасць не была артадаксальнай. Вялікі беларускі асветнік лічыў, што рэлігія павінна служыць зямным справам і ў першую чаргу садзейнічаць маральнаму ачышчэнню і духоўнай кансалідацыі прадстаўнікоў розных саслоўяў, умацаванню ў іх пачаткаў чалавекалюбства і «паспалітасці». Дзейнасць Ф. Скарыны – вучонага, гуманіста, наватара – стала рубяжом у гісторыі беларускай культуры. Фарміраванне яго як выдатнага асветніка, які ў сваёй духоўнай творчасці злучыў лініі развіцця усходнеславянскай і сярэднееўрапейскай культур, пра- ходзіла ва ўмовах агульнаеўрапейскага Рэнесанса, адбілася на ўсёй 40 яго творчасці і светапоглядзе. Разам з М. Гусоўскім ён закладваў падмурак беларускай нацыянальнай культуры эпохі Адраджэння. Францыск Скарына мае вялікія заслугі перад беларускім народам. Але ён – і вялікая постаць усяго славянскага свету. Ф. Скарына справядліва заслужыў еўрапейскае і сусветнае прызнанне. У 1990 г. шырока і ўрачыста адзначалася 500-годдзе з дня яго нараджэння. У Полацку, Празе, Лідзе, Мінску, Вільнюсе, Калінінградзе яму пастаўлены помнікі, а ў Падуі і Мінску – мемарыяльныя дошкі. У яго гонар устаноўлены ордэн і медаль, малая планета № 3283 таксама названа ў яго гонар. Ф. Скарыну можна назваць прадвеснікам Адраджэння і Асветы у Вялікім Княстве Літоўскім. Яго справу, закладзеныя ім традыцыі прадоўжыла пляяда новых асветнікаў і філосафаў, пісьменнікаў і перакладчыкаў. У іх ліку С. Будны, В. Цяпінскі, М. Гусоўскі і многія іншыя айчынныя асветнікі. Сымон Будны (1530–1593) сваю асветніцкую дзейнасць пачаў з выдання на беларускай мове ў 1562 г. у Нясвіжы «Катэхізіса» і «Апраўдання грэшнага чалавека перад Богам». У далейшым ён займаўся перакладам Бібліі, галоўным чынам кніг Новага Запавету, у 1583 г. выдаў зборнік «Аб свецкай уладзе». Як і Ф. Скарына, С. Будны быў гуманістам, але адрозніваўся больш радыкальнымі поглядамі, выступаў за грамадзянскі мір, супраць несправядлівых войнаў, змагаўся за духоўную свабоду чалавека. С. Будны адным з першых усвядоміў небяспеку анархізма для грамадства і ў кнізе «У абарону ўрада» даказваў неабходнасць дэмакратычнага кіра- вання грамадствам. Уяўляе цікавасць прапанаваная ім мадэль даверлівых узаемаадносін паміж грамадзянамі і ўладай. У той жа час у рабоце «Аб свецкай уладзе» ён актыўна абараняў права грамадзян на свабоду слова, у тым ліку і ў пытаннях рэлігіі, асуджаў тыранію як форму дзяржаўнага кіравання і выступаў за ўсталяванне палітычнай дэмакратыі. С. Будны быў добра вядомы вучоным і грамадскім дзеячам Еўропы, з многімі з іх, Г. Булінгерам, І. Фоксам і інш., ён перапісваўся. Яны па заслугах ацэньвалі яго крытыку тэалагічнага трансцэндэнталізма (смелыя выказванні аб недаступнасці рацыя- нальнаму пазнанню незямных містычных сутнасцей) і заўзятасць пропаведзі зямной рэлігіі – чалавекабожжа. 41 Значны ўклад у развіццё ідэй рэлігійнага гуманізму і дэмакратычнай асветы ўнёс Васіль Цяпінскі (1540–1603). У выдадзенай ім кнізе «Евангелле» (каля 1570 г.) востра пастаўлены праблемы выратавання нацыянальнай культуры і лінгвакультурнай інтэграцыі славян. Выдатным дзеячам беларускай культуры эпохі Рэнесанса быў паэт- гуманіст, асветнік, заснавальнік лацінамоўнай беларускай паэзіі Мікалай Гусоўскі (каля 1480–пасля 1533 г.). Адным з першых ён загаварыў аб сувязі маральных каштоўнасцей чалавека з прыродным асяроддзем. Гарачы абаронца міру, чалавек прагрэсіўных імкненняў, ён настойваў на неабходнасці экалагічнага выхавання чалавека. М. Гусоўскі – стваральнік першай адрасаванай еўрапейскаму чытачу рэалістычнай лірыка-эпічнай паэмы аб Беларусі. Яго імя абяссмерціла напісаная ў 1522 г. у Рыме «Песня пра зубра», якая затым была выдадзена ў 1523 г. у Кракаве. Гэта паэма прынесла яму славу выдатнага культурнага дзеяча славянскага свету. З вялікай любоўю і пафасам у ёй апісана беларуская прырода, а зубр паўстае як з’ява нацыянальнай карціны свету і ў той жа час як сімвал радзімы. Менш вядомы іншыя паэмы М. Гусоўскага: «Новая і слаўная перамога над туркамі ў чэрвені месяцы» (1524), «Жыццё і подзвігі святога Гіацынта» (1525), а таксама вершы. Важнае значэнне для развіцця літаратуры Беларусі, Літвы і Польшчы мела творчасць паэта-лацініста, гуманіста Яна Вісліцкага (1480–1520), аўтара многіх од, эпіграм, элегій, пасланняў. Сапраўдную славу яму прынесла паэма «Пруская вайна» (1516), у другой частцы якой расказваецца аб Грунвальдскай бітве. Я. Вісліцкі адным з першых зразумеў вялікае значэнне перамогі над Тэўтонскім ордэнам для будучага развіцця славянскіх і прыбалтыйскіх народаў. Важным напрамкам развіцця беларускай літаратуры ХIII– XVI стст. заставалася летапісанне. Да сярэдзіны XV ст. беларускія летапісы адыходзяць ад агульнарускіх і набываюць мясцовы дзяржаўны характар, таму хаця яны і пісаліся на старабеларускай мове, але называліся беларуска-літоўскімі. Да іх адносяцца «Бела- руска-літоўскі летапіс 1446 г.», «Хроніка Вялікага Княства Літоў- скага, Рускага і Жамойцкага», «Летапісец князёў літоўскіх», «Хроніка Быхаўца». Гістарычныя падзеі і іх ацэнкі падаваліся ў летапісах з пункту гледжання правячых колаў. Летапісы мелі канкрэтную мэту – уславіць гістарычнае мінулае ВКЛ і тых, хто сваёй ваенна-палітычнай дзейнасцю спрыяў яго ўзвышэнню сярод 42 іншых дзяржаў таго часу. Паколькі Вітаўт пакінуў яркі след у гісторыі ВКЛ, ён і стаў цэнтральнай фігурай многіх беларускіх летапісаў. Яму нават прысвечаны спецыяльны панегірычны твор «Пахвала Вітаўту», які ў той ці іншай рэдакцыі ўвайшоў у іншыя спісы летапісных зводаў. У другой палове XVI ст., калі тра- дыцыйнае летапісанне прыйшло ў заняпад, пачала развівацца даволі разнастайная літаратура ў выглядзе гістарычных аглядаў, сінопсісаў аб царкве, дзённікаў і мемуараў, у якіх падзеі і факты мінулага і сучаснага пісьменніку жыцця выліваліся ў спецыфічную літа- ратурную форму. Важнымі літаратурнымі помнікамі сярэдневяковай Беларусі з’яўляліся разнастайныя дзяржаўныя, юрыдычныя дакументы, у першую чаргу Метрыка і статуты Вялікага Княства Літоўскага, напісаныя на старабеларускай мове і якія пераканаўча сведчаць пра высокі ўзровень прававой думкі таго часу. 2.2. Беларускае дойлідства і мастацтва Значнае месца ў дасягненнях культуры ВКЛ XIII–XVI стст. займае архітэктура. Яна спалучала ў сабе традыцыі дойлідства Беларусі IХ–ХII стст. і ўплыў архітэктуры Заходняй Еўропы, адкуль пранікалі раманскі і гатычны стылі, рэнесанс і барока. Творча пераапрацоўваючы і сінтэзіруючы мясцовыя і замежныя архітэк- турныя формы, беларускія майстры стварылі самабытныя, арыгі- нальныя і непаўторныя помнікі дойлідства. Беларусь была арэнай частых ваенных дзеянняў, міжусобных войнаў феадалаў, таму на яе землях былі ўзведзены дзесяткі крэпасцей і замкаў. Сярод абарончых пабудоў канца ХIII ст. выдзяляецца Камянецкая (Белая) вежа (столп, 1276–1288). Па загаду Валынскага князя Уладзіміра Васількавіча яе пабудаваў дойлід Алекса (у Ка- мянцы яму пастаўлены помнік). Гэта вежа мае агульныя рысы з вежамі-данжонамі ХII–ХIII стст., якія будаваліся на тэрыторыі Скандынавіі, Прыбалтыкі, Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Вышыня вежы 29,4 м, дыяметр 16 м, таўшчыня сцен 2,5 м. У 1903 і 1990–2000 гг. вежа рэстаўрыравалася, зараз у ёй размяшчаецца філіял Брэсцкага абласнога краязнаўчага музея. Падобныя вежы былі пабудаваны ў Гродне, Брэсце, Тураве, Наваградке. 43 Гарады ўмацоўваліся драўлянымі або мураванымі сценамі, вежамі, рвамі і землянымі валамі. Найбольш значнымі былі ўмацаванні ў Віцебску, Полацку, Магілеве і Гродна. Так, Верхні замак у Полацку стаяў на высокай гары пры ўпадзенні р. Палоты ў Заходнюю Дзвіну. Унутры ён быў забудаваны грамадскімі і культавымі памяшканнямі. У XIV–пачатку XV ст., у перыяд падрыхтоўкі рашаючага ўдару па Тэўтонскаму ордэну, старажытныя драўляныя абарончыя збудаванні ў Гродна і Навагрудку былі перабудаваны ў мураваныя і абнесены шмат’яруснымі вежамі. Новыя мураваныя замкі былі ўзведзены ў Лідзе, Крэве, Гародні. У другой палове XVI ст. у Беларусі было пабудавана шмат новых крэпасцей – Сокал, Туроўля, Казян, Красны і інш., якія стварылі абарончую сістэму агульнадзяржаўнага значэння. З канца ХV ст. архітэктура беларускіх зямель усё мацней пачала адчуваць уплыў заходнееўрапейскага Адраджэння. Мяняліся тып і характар абарончага дойлідства. Галоўнымі мастацкімі (архітэктурнымі) стылямі сталі гатычны, рэнесансны, барока, якія часта выступалі ў спалучальных формах, што сталі характэрнымі для культуры Беларусі. Абарончы характар насіла гатычная і рэнэсансная архітэктура замкаў у Геранёнах, Смалянах і Койданаве. Канцэнтраваным выражэннем традыцый беларускага замкавага дойлідства, вышэйшым дасягненнем нацыя- нальнага ваенна-інжынернага мастацтва таго часу з’яўляецца замак у Міры (Карэліцкі раён). У розныя часы ім валодалі Ільінічы, Радзівілы, Вітгенштэйны, Святаполк-Мірскія. Пад іменем замка Гаршэкаў Адам Міцкевіч апісаў яго у паэме «Пан Тадэвуш». Мірскі замак ствараўся ў некалькі этапаў, будынкі дабудоўваліся. Выдатнасцю замка-палаца з’яўляюцца вежы, упрыгожаныя нішамі і арнаментальнымі паясамі. У яго архітэктуры рысы позняй готыкі спалучаюцца з элементамі рэнэсансу. Замак неаднаразова падвяргаўся асадам і разбурэнню з боку шведаў, французаў, армій рускіх цароў, але ўсякі раз адбудоўваўся. У нашы дні ён зноў адрэстаўрыраваны і ўражвае сваёй веліччу і прыгажосцю. Шэраг помнікаў замкавага дойлідства першай паловы ХVI ст. змяшчаюць элементы, трансфармаваныя з фламандскай і нідэр- ландскай рэнэсанснай архітэктуры. Гэта не выпадкова, паколькі ў іх праектаванні і будаўніцтве прымалі ўдзел замежныя спецыялісты. Высокага мастацкага ўзроўню дасягнулі беларускія дойліды ў культавай архітэктуры. Яны стварылі новы самабытны тып 44 праваслаўнага храма, які ўвайшоў у гісторыю як беларуская готыка. Узорамі беларускай готыкі з’яўляюцца цэрквы абарончага харак- тару ў Мала-Мажэйкаве Шчучынскага раёна, Супраслі, Заслаўі, пабудаваныя ў канцы XV–першай палове XVI ст., а таксама Троіцкі касцёл у Ішкальдзі (Баранавіцкі раён). Царква ў Заслаўі была пабудавана беларускім магнатам Іванам Глебавічам з мэтай распаўсюджвання кальвінізму. Яна здаецца высечанай з каменнай глыбы. Маналітныя сцены будынка акружаны высокім земляным валам, які ахоўваў кальвіністаў ад нападу. У XVI ст. пачалі з’яўляцца культавыя пабудовы ў стылі рэнесансу (пратэстанцкі сабор у Смаргоні і каталіцкі касцёл у Нясвіжы). Пад канец XVI ст. у беларускай архітэктуры ўсталёўваецца стыль барока (езуіцкі касцёл у Нясвіжы – архітэктар Дж. М. Бернардоні). Стылю барока ўласцівы прасторавая разгорнутасць, сваеасаблівасць і дынамічнасць кампазіцыі. У выяўленчым мастацтве ў XIV–першай палове XVI ст. найбольш пашыранымі былі станковы жывапіс (іконы), насценныя роспісы (фрэскі), дэкаратыўная скульптура палацаў і культавых пабудоў, кніжная гравюра, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва. Развіваліся яны ў двух напрамках. Іканапіс і скульптура вызначаліся плоскаснай трактоўкай фігур і прадметаў, адсутнасцю перспектывы. Найбольшую цікавасць з твораў беларускага жы- вапісу таго часу выклікае абраз Параскевы Пятніцы (Дзяржаўны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь). Асобныя яго часткі напісаны дыспрапарцыянальна: рукі і рот намаляваны непамерна малымі, вочы і нос – вельмі вялікімі, але было б памылковым гэтыя асаблівасці іконы тлумачыць прафесійнай памылкай аўтара. Гэта абумоўлена захаваннем існуючых канонаў іканапісу. Выцякалі яны перш за ўсё з рэлігійных уяўленняў аб святым падзвіжніку, аскеце, які ігнаруе зямное жыцце і жыве надзеяй на будучае шчаслівае райскае жыццё на тым свеце. Вялікую зацікаўленасць сярод твораў жывапісу таго часу выклікаюць таксама абразы «Адзігітрыі ерусалімскай» з Пінскай Варварынскай царквы, «Замілаванне» з Маларыты. Працягваў развівацца жанравы фрэскавы жывапіс, у асноўным рэлігійнага характару. Фрэскамі былі ўпрыгожаны храмы-крэпасці ў Мураванцы, Сынкавічах, касцёл у Ішкальдзі. У XV ст. з’яўляюцца творы свецкага жывапісу, які пры зараджэнні адчуваў уплыў іканапіснай стылістыкі (парсуна, сар- 45 мацкі партрэт), а затым у сваю чаргу, наадварот, уплываў на яе. На партрэтах і гістарычных карцінах маляваліся галоўным чынам дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі феадальнай знаці і духавенства. Да іх адносяцца партрэты княгіні Ганны Радзівіл, слуцкага князя А. Алелькавіча, вядомага магната Аляксандра Хадкевіча, рэлігій- нага дзеяча Іосіфа Солтана і інш. Структура сістэмы размалёвак становіцца больш адвольнай, насычанай канкрэтнымі дэталямі. З канца XVI ст. у жывапісу акрамя партрэтнага ўзнікаюць гістарыч- ны, батальны і іншыя жанры. Нямала твораў мясцовых майстроў заставаліся ананімнымі. Тым каштоўней дашоўшыя да нас нешматлікія звесткі аб мастаках Томашы і Невашы з Брэстчыны (пачатак ХVI ст.), Нікіфары і Апанасе Антонавічу з Гродзеншчыны (ХVI ст.), Гіероніме з Мінска (ХVI ст.) і інш. Прафесійны ўзровень многіх з іх быў варты даволі высокай аплаты, аб чым, у прыватнасці, ускосна сведчыць кніга падлікаў двара князя Альбрэхта (Кёнігзберг), у якой 20 кастрычніка 1553 г. запісана аб уплаце 72 марак майстру Антонію з Вільні за чатыры партрэты. Па тым часе гэта была вялікая сума грошай. У сярэдневяковай Беларусі шырокае распаўсюджванне таксама атрымала графіка. У пачатку ХVI ст. беларуская графіка, як і ўсё гравёрнае мастацтва, развівалася пад уплывам друкарскай дзейнасці Ф. Скарыны. Адна са знакамітых гравюр, якія былі размешчаны ў некалькіх выданнях 1517–1519 гг., – партрэт Ф. Скарыны. Гэта была першая спроба ў беларускай графіцы паказаць чалавека за працай. Новым у партрэце было і тое, што мастак умела ўпісаў постаць у інтэр’ер, перадаў перспектыву памяшкання, пластычна намаляваў твар і адзенне Скарыны. Іншыя стылізаваныя гравюрныя партрэты, якія суправаджалі біблейскія гісторыі і сюжэты ў кнігах Скарыны, ствараліся ў інтарэсах асветы шырокіх пластоў насельніцтва і па- свойму падкрэслівалі адзінства рэлігійных і свецкіх поглядаў, на што не адважваліся маскоўскія кніжнікі і царкоўныя іерархі. Уражваюць графічныя выявы біблейскіх сюжэтаў «Самсон і леў», «Плач Іерэміі», «Хрыстос і нявеста». У графіцы, такім чынам, першапачаткова дамініравала кніжная гравюра. Графічнае майстэрства падзялялася на некалькі школ і напрамкаў. Добра былі вядомы Магілёўская, Віленская, Нясвіжская школы. 46 Адначасова з жывапісам у XIV–першай палове XVI ст. у Беларусі шырокае распаўсюджванне атрымала скульптура. Яна падзялялася на станковую і дэкаратыўную. Скульптурныя творы ўпрыгожвалі палацы феадалаў і касцёлы. У скульптуры назіраецца цікавасць да рэальнага чалавека, вобразам надаюцца рысы індывідуальнасці. Выразнасць пластычнай мовы вызначае кампа- зіцыю «Марыя з дзіцем» у Нясвіжы. У XV–XVI стст. пры Слуцкім, Супрасльскім, Пінскім, Ляш- чынскім манастырах існавалі бібліятэкі. Яны таксама ствараліся пры калегіумах у Гародні, Бярэсці, Мінску, Наваградку і інш. Фармі- раваліся буйныя прыватнаўласніцкія зборы, напрыклад, наваградскага ваяводы, канцлера ВКЛ Альбрэхта Гаштольда, Радзівілаў, Сапегаў, Храптовічаў. У эпоху сістэмнага абнаўлення айчыннай культуры ў духе творчага традыцыяналізму развіваўся фальклорны тэатр. Гэта перш за ўсё народны жанр скамарохаў. З ХVI ст. вядомы народны лялечны тэатр «батлейка». Спачатку у ім паказваліся сцэнкі біблейскіх сюжэтаў, але затым сталі пераважаць народныя сцэнкі і мноства сюжэтных варыяцый на злобу дня. Галоўным героем выступаў весялун, жартаўнік і народны заступнік Несцерка. У 1585 г. у Полацке пры езуіцкім калегіуме быў створаны першы на тэрыторыі Беларусі школьны тэатр. Хутка такія тэатры з’явіліся і ў іншых навучальных установах. Аўтарамі п’ес для школьных спектакляў і іх пастаноўшчыкамі былі настаўнікі, выканаўцамі ролей – вучні. Акрамя п’ес рэлігійнага зместу яны разыгрывалі спектаклі з гістарычнымі сюжэтамі, інтэрмедыі, звяртаючыся да падзей часоў Рымскай імперыі і сярэдневяковай Еўропы. Прад- стаўленні даваліся на латыні, у антрактах выконваліся інтэрмедыі на беларускай мове. Такім чынам, менавіта XIII–XVI стст. сталі тымі часамі, калі культура беларускага народа, развіваючыся на ўласнай аснове, узбагацілася здабыткамі сусветнай цывілізацыі і актыўна ўклю- чылася ў агульнаеўрапейскі культурна-гістарычны працэс. Да- сягнутыя поспехі сведчаць аб вялікіх творчых здольнасцях беларускага народа, які ў цяжкіх умовах феадальна-прыгонніцкага і нацыянальна-рэлігійнага прыгнёту стварыў багатыя культурныя каштоўнасці. Беларуская культура ўнесла значны ўклад у агульнаеўрапейскую культуру эпохі Адраджэння. На ўсіх напрамках 47 яе развіцця сфарміраваліся свае школы, стылі, былі створаны самабытныя творы, з’явіліся выдатныя дзеячы культуры, высока- кваліфікаваныя майстры-рамеснікі. Культура садзейнічала фармі- раванню беларускай народнасці, росту самасвядомасці насельніцтва, выпрацоўцы ментальных, інфармацыйных, знакава-сімвалічных атрыбутаў. Адначасова ішоў працэс адваротнага ўплыву ўнікальнай цывілізацыі, якая стварылася ў гэты час, на развіццё культуры Заходняй Еўропы. Агульнанацыянальная культура ў другой палове ХIII–ХVI cтст. насіла палілінгвістычны характар: яна была беларускамоўнай ў асноўным сярод сялян, гараджан, часткі шляхты і польскамоўнай сярод магнатаў і большасці шляхты. Тэма 3. КУЛЬТУРНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХVI–ХVIII ст. 3.1. Грамадска-палітычная думка . 3.2. Развіццё адукацыі, літаратуры і навукі. 3.3. Архітэктура і жывапіс. Тэатральнае і музычнае мастацтва. Культурнае развіццё Беларускіх зямель у другой палове ХVI– ХVIII стст. у складзе Рэчы Паспалітай неразрыўна звязана з гістарычнымі, эканамічнымі і сацыяльна-палітычнымі ўмовамі жыцця беларускага народа, уласцівымі гэтаму часу. У разглядаемы перыяд ішло фарміраванне арыгінальнай грамадска-палітычнай думкі, развіваліся мастацкія рамёствы, распаўсюджваўся мясцовы мастацкі стыль – віленскае (беларускае) барока. На грунце арга- нічнага спалучэння агульнаеўрапейскіх і нацыянальных дасяг- ненняў развіваюцца такія самабытныя віды мастацтва, як бела- руская разьба па дрэву, своеасаблівы станковы жывапіс, выт- ворчасць слуцкіх паясоў, карэліцкіх габеленаў, урэцка-налібоцкага шкла. На больш высокі ўзровень узнялося тэатральнае жыццё. У разнастайных сферах беларускага мастацтва, навукі, думкі, літаратуры і кнігадрукавання паўсталі буйныя дзеячы еўрапейскага ўзроўню, з’явіліся першыя газеты. Пры гэтым неабходна ўлічваць, што прагрэсіўную ролю ў развіцці культуры на тэрыторыі Беларусі мелі рост гарадоў і 48 гандлю. Адмоўна ўплывалі на яе развіццё выцясненне з ужытку беларускай мовы, Паўночная вайна і войны Рэчы Паспалітай з Расіяй, якія не абміналі беларускія землі, а таксама паўстанні, пажары, прапольская палітыка пэўнай часткі беларускай шляхты. Працяглыя войны адмоўна адбіліся на дэмаграфічным становішчы і творчым патэнцыяле беларускай культуры, запаволілі ход яе далейшага развіцця. Асабліва вялікія страты панесла гарадская культура. У выніку ХVII ст. было адным з самых цяжкіх у гісторыі Беларусі. Трэба мець на ўвазе і тую акалічнасць, што фарміраванне самабытнай беларускай культуры праходзіла ва ўмовах узаемнай барацьбы праваслаўя, уніяцтва, і каталіцызму, асабліва ўзмоцненай пасля Берасцейскай уніі 1596 г. Усе гэтыя працэсы праходзілі пад уплывам ідэй еўрапейскага Адраджэння, Рэфармацыі і Асветы. На тэрыторыі Беларусі былі вядомы творы М. Вальтэра, Д. Дзідро, Ж.-Ж. Русо, Ш. Мантэск’ё. Працэсы Адраджэння на беларускай зямлі мелі сваю спецыфіку. У духоўным жыцці зберагалася пераемная сувязь з візантыйскімі, старажытнарускімі і мясцовымі культурнымі традыцыямі. Пры гэтым культура станавілася больш дэмакратычнай, пашыралася яе сацыяльная база. 3.1. Грамадска-палітычная думка Сацыяльна-эканамічныя працэсы, што адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў ХVI–ХVIII стст., стваралі глебу, на якой узнікла апазіцыя гараджан феадальнай ідэалогіі. Гэта паспрыяла з’яўленню ў асяроддзі гарадскіх жыхароў гуманістычнай плыні, звязанай з агульнаеўрапейскім Адраджэннем, гуманізмам, Рэфармацыяй. Прагрэсіўная грамадская думка Беларусі, што фарміравалася ў эпоху Адраджэння, была скіравана супраць царкоўных аўтарытэтаў, традыцый і дагматаў царквы, афіцыйнай тэалогіі і сярэдневяковай схаластычнай філасофіі. Абуджалася цікавасць да чалавека і яго ўнутранага свету, распаўсюджваліся новыя погляды на рэчаіснасць, шмат у чым адрозныя, а часам і супрацьлеглыя тым, што панавалі ў хрысціянскім светапоглядзе. У поглядах некаторых беларускіх мысліцелей з’яўляюцца і мацнеюць ідэі скептыцызму і вольнадумства, атэізму і матэрыялізму, шмат хто з іх крытыкуе феадальна-прыгонную сістэму, грамадскі і 49 дзяржаўны лад, судовую вытворчасць і феадальнае права, саслоўныя і класавыя адносіны, унутраную і знешнюю палітыку дзяржавы. Усё шырэй распаўсюджваюцца ідэі верацярпімасці, свабоды слова і думкі як неад’емных правоў чалавека і абавязковых умоў дзеля нармальнага грамадскага жыцця. Узрастае цікавасць да лёсу Айчыны, роднай мовы, гісторыі і культуры. Разам з тым на грамадскай думцы ляжыць адбітак часу: яна абмежавана рэлігіяй, саслоўна-класавымі атрыбутамі і забаронамі. Аналізуючы стан грамадска-палітычнай думкі разглядаемага перыяду, трэба адзначыць, што яна змагла паспяхова развівацца ў пэўнай ступені дзякуючы дзейнасці мысліцеляў, якія працавалі на тэрыторыі Беларусі раней. Сярод іх знакамітыя Сымон Будны, Васіль Цяпінскі, Стэфан і Лявонцій Зізаніі, Фядос Касы і інш. Нельга не адзначыць і ролю ў канцы ХVI–пачатку ХVII ст. разнастайных гуманістычных гурткоў пад апекай магнатаў Радзівілаў, Валовічаў, Кішкаў і інш. Сябрамі гурткоў былі вядомыя пісьменнікі- гуманісты, паэты, перакладчыкі, музыканты, гісторыкі, кнігавыдаўцы, сярод якіх былі Андрэй Рымша, Мацей Стрыйкоўскі, Беняш Будны, Саламон Рысінскі, Даніла Набароўскі, Пятро Кахлеўскі, Пятро Бластус Кміта, Кіпрыян Базылік. Яны папулярызавалі ідэі антычнай філасофіі, гуманістычнай этыкі, рэлігійнага скептыцызму і рацыяналізму, выступалі за рэлігійныя і палітычныя свабоды, звярталіся да свецкага жыцця, народнай культуры. У галіне права вялікі ўплыў на сучаснікаў аказваў Літоўскі Статут 1588 г. на старабеларускай мове, які дзейнічаў да 1840 г. (больш за 250 гадоў). Статутам шырока карысталіся польскія, украінскія і расійскія юрысты пры выпрацоўцы розных заканадаўчых актаў. У ім знайшло адлюстраванне раздзяленне ўлады на заканадаўчую (сейм), выканаўчую (вялікі князь, адміністрацыйны апарат) і судовую (Галоўны трыбунал ВКЛ, земскія і падкаморныя суды). Змест Статута пераканаўча сведчыць аб высокай прававой культуры ў ВКЛ. Гэта выдатны помнік старабеларускай мовы і юрыдычнай думкі эпохі феадалізма. Значную ролю ў развіцці філасофскай думкі, навукі, усёй культуры ў Беларусі, Польшчы, Літве адыграў Віленскі ўніверсітэт, створаны ў ХVI ст. як езуіцкая акадэмія. Тут выкладалі вядомыя філосафы Адам Кміціц, Мацвей Карскі, Георгій Станіслаўскі, Казімір Вяржбіцкі, Лукіяновіч і інш. 50 Славутымі мысліцелямі, публіцыстамі ў гэты час былі Афанасій Філіповіч, Казімір Лышчынскі, Георгій Каніскі і інш. Так, пісьменнік і публіцыст, ігумен Сімяонаўскага манастыра ў Брэсце Афанасій Філіповіч (1597–1648) быў нястомным барацьбітом за духоўную свабоду беларускага народа. Ён – аўтар «Дыярыуша» (першая палова ХVII ст.), дзе змешчаны яго працы «Навіны», «Фундамент непарадку касцёла рымскага», «Прыгатаванне на суд», «Парада каралю» і інш. А. Філіповіч выступаў супраць царкоўнай уніі, быў за нацыянальную і рэлігійную справядлівасць. Пэўны ўплыў на фарміраванне культуры беларускага, літоўскага, польскага, рускага і украінскага народаў мелі погляды Казіміра Лышчынскага (1634–1689) – вядомага грамадскага дзеяча і педагога, атэіста, аўтара першага ў сусветнай культуры трактата «Аб неіснаванні бога». Яго імя стаіць у адным шэрагу з такімі мысліцелямі Захаду, як Джардана Бруна (1548–1600, Італія), Мігель Сэрвет (1509–1533, Іспанія), Лючыліё Ваніні (1585–1619, Італія) і інш., якія сталі ахвярамі інквізіцыі. К. Лышчынскі – выхаванец Брэсцкай езуіцкай калегіі, член ордэна езуітаў. Ва ўзросце 32 гадоў ён парваў з царквой, пачаў займацца педагагічнай, навуковай і грамадскай дзейнасцю і стаў небяспечным для езуітаў. Па прыгавору суда 30 сакавіка 1689 г. К. Лышчынскі быў спалены ў Варшаве сярэдневяковымі варварамі. Значным прадстаўніком філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі з’яўляўся архіепіскап Георгій Каніскі (1717–1795). Ён нарадзіўся ў Нежыне, в Украіне, у 1755 г. пераязджае ў Магілёў, дзе пражыў да дня сваёй смерці. Г. Каніскі закончыў Кіева-Магі- лянскую акадэмію, выкладаў там паэтыку і філасофію. Пісаў вершы, п’есы. Ён аўтар кнігі «Гістарычныя звесткі пра епархію Магілёўскую», трагікамедыі «Уваскрашэнне мёртвых» і іншых твораў. Зборнік яго твораў у двух тамах выйшаў у Пецярбургу. Яго творы, казанні, прамовы сведчаць аб глыбокіх ведах філасофіі, логікі, этыкі, самастойнасці мыслення. Ён – прыхільнік Арыстоцеля, логікаў эпохі Адраджэння, станоўча выказваўся пра тэорыю М. Каперніка, спадзяваўся на розум больш, чым на веру, бараніў правы беларусаў размаўляць і пісаць на роднай мове, прытрымлівацца сваіх нацыянальных звычаяў. Г. Каніскі – гарачы прыхільнік праваслаўя, быў праціўнікам іншых рэлігій, лічыў, што 51 прыгоннае права непарушна. Яго палітычным ідэалам была моцная манархія з адзінымі для ўсёй імперыі законамі. Будучы прыхільнікам асветы, Каніскі заснаваў у Магілёве друкарню, адкрыў праваслаўныя пачатковую школу і семінарыю, напісаў для іх праграмы і падручнікі. Пад яго кіраўніцтвам дойлід Ёган Глаўбіц пабудаваў некалькі будынкаў, але большасць з іх не збераглася. У канцы ХVIII ст. на тэрыторыі Беларусі разгортваецца ідэйная барацьба паміж прыхільнікамі і ворагамі Асветніцтва. Ураджэнцы Беларусі Міхаіл Карповіч, Ігнат Быкоўскі, Іеранім Страйноўскі, Давыд Пільхоўскі, Міхаіл Таланскі і інш. выказвалі ідэі аб важнай ролі асветы ў жыцці людзей, крытыкавалі прыгоннае права, абгрунтоўвалі неабходнасць вызвалення сялян. На пераломе эпохі, у барацьбе новай філасофіі і схаластыкі працякала творчасць ураджэнца Наваградчыны Бенядзікта Даб- шэвіча (1722–?), ураджэнца Лідчыны Казіміра Нарбута (1738–1807), ураджэнца Нясвіжчыны Саламона Маймона (1753–1800) і іншых філосафаў – буйных прадстаўнікоў грамадскай думкі. Акрамя таго, на беларускіх землях атрымалі распаўсюджванне ідэі Асветніцтва, выказаныя ў творах польскіх мысліцеляў (Сташыц, Калантай, браты Снядзецкія) і рускіх грамадскіх дзеячаў, літаратараў (Радзішчаў, Анічкаў, Казельскі, Дзясніцкі), што сведчыць аб тым, што тэрыторыя Беларусі і Літвы зрабілася месцам сустрэчы заходняй і ўсходняй асветы. 3.2. Развіццё адукацыі, літаратуры і навукі Асноўным элементам культуры, яе фундаментам з’яўляецца адукацыя. У той жа час яна выступае і як адна з умоў паспяховага культурнага развіцця. Адукацыя насельніцтва ў XVII–XVIII стст. ажыццяўлялася ў няпростых умовах. У дзяржаўных і гарадскіх установах беларуская мова замянялася на польскую. Школьная адукацыя на тэрыторыі Беларусі ў канцы XVII ст. сканцэнтравалася ў асноўным у руках розных манаскіх ордэнаў, асабліва ў езуітаў, (пачалі дзейнічаць у ВКЛ у 1569 г. К. Б.) і стала, па сутнасці, манаполіяй каталіцкай і ўніяцкай царквы. За кошт шчодрых ахвяраванняў магнатаў ва ўсіх буйных беларускіх гарадах былі заснаваны галоўныя езуіцкія школы- 52 калегіумы. Школы існавалі і ў невялікіх гарадах ды мястэчках пры езуіцкіх рэзідэнцыях і місіях. Школы і калегіумы дзейнічалі ў Полацку, Нясвіжы, Оршы, Бабруйску, Брэсце, Мінску, Пінску, Віцебску, Магілёве, Гродне, Навагрудку і іншых гарадах. Большасць навучальных устаноў была трох–пяцікласнымі. Доступ іх быў адкрыты толькі для хлопчыкаў з сем’яў шляхты і багатых, да знатных гараджан. Навучанне ішло пераважна на лацінскай мове і было прасякнута багаслоўем, у школе вучням дазвалялася размаўляць толькі на польскай мове. Увесь змест навучання і выхавання ў такіх школах быў скіраваны на тое, каб узгадоўваць навучэнцаў, выключна адданых ордэну езуітаў. Езуіты ўздзейнічалі на насельніцтва не толькі ў касцёлах або ў школах, але і стварэннем тэатраў, аказаннем медыцынскай дапамогі. Як правіла, побач з калегіумамі яны будавалі аптэкі і шпіталі. Ордэн меў іх у Полацку, Гродне, Слуцку, Пінску, Нясвіжы, Віцебску і іншых гарадах. Старэйшаю аптэкаю Беларусі лічыцца гродзенская, заснаваная ў 1687 г. Акрамя школ каталіцкіх ордэнаў існавалі школы ўніяцкай царквы – базыліян, дзе навучалі дзяцей на роднай мове. Адкрыць іх дазволіў у 1615 г. Рымскі Папа Павел V. Да сярэдзіны XVIII ст. такія школы працавалі ў Навагрудку, Мінску, Пінску, Віцебску, Брэсце, Ружанах, Магілёве, Полацку, Талочыне, Ушачах. Яны цалкам перанялі езуіцкую арганізацыю, сістэму навучання, змест і метады выхавання. На тэрыторыі Беларусі дзейнічалі і іншыя манаскія ордэны. У адказ на наступ каталіцызму, які ўзмацніўся пасля Берас- цейскай царкоўнай уніі 1596 г., на тэрыторыі Беларусі сталі ўзнікаць праваслаўныя царкоўныя брацтвы, якія адыгралі значную ролю ў развіцці асветы (першай у 1584 г. з’явілася Віленская брацкая школа. К. Б.). У XVI–пачатку XVII ст. яны з’явіліся ў Мінску, Магілёве, Брэсце, Гродне, Полацку, Слуцку і іншых гарадах. Брацтвы клапаціліся пра будаўніцтва і ўтрыманне пра- васлаўных цэркваў, прытулкаў, школ. Яны дапамагалі бедным, сіратам. У адрозненне ад езуіцкіх навучальных устаноў, дзе вык- ладанне вялося на лацінскай мове, у брацкіх школах навучалі на царкоўна-славянскай і беларускай мовах. Брацтвы шмат зрабілі для развіцця выдавецкай справы, друкавалі царкоўныя кнігі, падручнікі. Аднак у пачатку XVIII ст. з-за далейшага наступу каталіцызму і ўніяцтва амаль усе брацкія праваслаўныя школы і друкарні былі 53 вымушаны спыніць сваю дзейнасць, і гэта прывяло да змяншэння выпуску друкаваных кніг кірыліцай. У канцы XVII–першай палове XVIII ст. добрае развіццё атрымала ўніяцкае кнігадрукаванне. Асабліва славілася Супрасльская друкарня. У беларускіх друкарнях павялічыўся выпуск розных афіцыйных дакументаў, пашырылася выданне свецкай літаратуры, палепшыўся знешні выгляд кніг. Змены, якія адбываліся ў эканамічным жыцці Рэчы Паспалітай у другой палове XVIII ст., і перш за ўсё ўцягванне панскіх гаспадарак у таварна-грашовыя адносіны, рабілі неабходнай рэарганізацыю школьнай справы. Першая нясмелая рэформа школы адбылася ў 40-я гг. XVIII ст., калі адзін з прагрэсіўных дзеячаў асветы С. Канарскі (1700–1773) узяўся за пераўтварэнне школ манаскага ордэна піяраў, сябрам якога ён быў. У школы піяраў (Шчучын, Воранава, Расоны, Ліда, Віцебск) прымалі дзяцей рознага сацыяльнага стану, уключаючы і дзяцей сялян. Навучанне было бясплатным, але за гэта сіраты і дзеці з бедных сем’яў павінны былі выконваць некоторыя манастырскія працы, абслугоўваць школы і пансіёны для шляхецкіх сыноў. Курс навучання ў рэфармаваных піярскіх навучальных установах быў разлічаны на шэсць гадоў. За гэты час вучні павінны былі засвоіць не толькі пэўныя веды па гісторыі рэлігіі і багаслоўі, лацінскую мову, красамоўства, але і вывучыць новыя прадметы – матэматыку, фізіку, гісторыю, палітыку, польскую мову. Агульная, больш глыбокая рэформа адукацыі была ажыццёўлена на пачатку 70-х гг. XVIII ст. Яна праводзілася дзяржаўнай Адукацыйнай камісіяй, створанай у 1773 г. па прапанове вядомага магната, дзеяча беларускай культуры Іахіма Храптовіча. Камісія існавала да 1794 г. і была фактычна першым у гісторыі Еўропы міністэрствам народнай асветы. Рэформа адукацыі ў Рэчы Паспалітай супала з ліквідацыяй у ліпені 1773 г. папай Кліментам ХIV ордэна езуітаў, што дазволіла перадаць езуіцкія школы, кляштары, грошы ў вядзенне Адукацыйнай камісіі. Гэта была першая ў Еўропе ўстанова, якая, скарыстаўшы роспуск ордэна езуітаў, ажыццявіла карэнную рэформу школ і ўніверсітэтаў. Пад кіраўніцтвам І. Храптовіча яна арганізавала падрыхтоўку свецкіх настаўнікаў, паступова замяняючы імі духоўнікаў, забараніла 54 выкладанне ў школах курсаў тэалогіі і схаластычнай філасофіі. Камісія адкрыла на Беларусі 20 акруговых і падакруговых школ. Тыя, хто заканчваў створаную па ініцыятыве камісіі сярэднюю школу, меў права паступаць у вышэйшую навучальную ўстанову. Ніжэйшай ступенню новай сістэмы адукацыі сталі прыходскія вучылішчы, дзе практыкавалася вывучэнне прадметаў, якія давалі навучэнцам практычныя веды і навыкі. Гэта былі асновы геаметрыі, ветэрынарыі, камерцыі, вывучаліся таксама спосабы афарбоўкі воўны і г. д. У сярэдніх школах важнае месца займалі прадметы фізіка-матэматычнага цыкла, якія давалі практычныя, жыццёва неабходныя веды. Фізіка, напрыклад, давала веды не толькі па ўласна фізіцы, але і знаёміла з элементамі земляробства, батанікі, садоўніцтва, мінералогіі, гігіены. Усе гэтыя пераўтварэнні нанеслі моцны ўдар па аўтарытэту каталіцкай царквы, палепшылі якасць навучання, наблізілі яго да рэальнага жыцця. Праведзеныя мерапрыемствы дапамаглі ў пэўнай ступені палепшыць адукацыйную, асветніцкую справу сярод насельніцтва. На пачатку 80-х гг. XVIII ст. у той частцы Беларусі, якая заставалася ў складзе Рэчы Паспалітай, дзейнічалі больш за 200 пачатковых школ, у якіх вучыліся каля 2500 навучэнцаў, 30 % з іх былі дзяцьмі сялян. Аднак мэты, пастаўленыя рэфарматарамі школы, не былі цалкам рэалізаваны з-за супраціўлення феадалаў- прыгоннікаў і каталіцкага духавенства. На Беларусі існавалі і іншыя формы адукацыі. Так, першы на ўсходнеславянскіх землях ліцэй (з XIX ст. – гімназія) быў адкрыты яшчэ ў 1617 г. у Слуцку князем Радзівілам, а першай вышэйшай навучальнай установай ва Усходняй Еўропе стала віленская школа, якая ў 1579 г. атрымала правы і найменаванне акадэміі (уні- версітэта). Акрамя таго, у 50-я гг. XVII ст. спецыяльнай граматай расійскага ўрада магілёўская брацкая школа была прыроўнена да Кіева-Магілянскай акадэміі. У 1775–1781 гг. у Гродне дзейнічала вышэйшая медыцынская акадэмія, а полацкая езуіцкая калегія, створаная ў 1581 г., у 1812–1820 гг. мела статус акадэміі. Трэба памятаць, што і да 1812 г. Полацкая калегія, па сутнасці, з’яўлялася акадэміяй. Тут працавалі высокакваліфікаваныя педагогі, дзейнічалі друкарня, карцінная галерэя, музей, бібліятэка, тэатр, абсерваторыя, хімічная лабараторыя. Гэтыя і іншыя навучальныя ўстановы 55 адыгралі значную ролю ў развіцці асветы і фарміраванні беларускай інтэлігенцыі. Частка беларускай моладзі атрымоўвала вышэйшую адукацыю ў другіх краінах Еўропы. Па падліках беларускага гісторыка В.П. Грыцкевіча, у другой палове ХVI–першай палове ХVII ст. з магнацкіх сем’яў Беларусі і Літвы на вучобу ва ўніверсітэты краін Заходняй Еўропы выехалі 466 чалавек. У гады, пра якія вядзецца гаворка, у літаратуры і вуснай народнай творчасці адбыліся працэсы, якія панавалі яшчэ ў XVI ст. У фальклоры другой паловы XVII–XVIII ст. захавалася шмат элементаў традыцыйнай вуснай паэзіі, абрадавыя песні, старажытныя казкі і паданні. У новых жа творах узмацніліся антыпрыгонніцкія і антыклерыкальныя матывы, у іх падаваліся важныя гістарычныя падзеі: вайна са шведамі, казацкія паходы і г. д. Значнае месца займала старажытная каляндарная і сямейна- абрадавая паэзія, сацыяльна-бытавая лірыка, ствараліся чумацкія песні, з’явілася мноства беларускіх антыпанскіх казак. У той жа час традыцыйная летапісная літаратура прыйшла да заняпаду. Літаратура развівалася ў выглядзе гістарычных аглядаў, дзённікаў, сінопсісаў, мемуараў, у якіх падзеі і факты мінулага і сучаснага жыцця пераўтвараліся ў спецыфічную літаратурную форму, што стаяла на мяжы паміж летапісамі і пазнейшымі мемуарамі. Сярод тагачасных мемуараў адзначым успаміны князя М.К. Радзівіла Сіроткі, у якіх ён расказвае пра свае замежныя вандраванні па розным краінам. Да ліку твораў-успамінаў трэба аднесці і «Гістарычныя запіскі» Ф. Еўлашоўскага. Да арыгінальных твораў свецкай гістарычнай літаратуры належыць «Дыярыуш» («Дзённік») навагрудскага шляхціча Са- муэля Маскевіча. У ім падаюцца цікавыя гістарычныя звесткі, што раскрываюць ход ваенна-палітычнай гісторыі Рэчы Паспалітай з 1594 па 1621 г. Значную цікавасць выклікае раман-успамін «Авантуры майго жыцця» славутай лекаркі і падарожніцы XVIII ст., ураджэнкі Наваградчыны Саламеі Русецкай (Пільштынавай, 1718–пасля 1760 г.). Раман напісаны ў 1760 г., але ўпершыню надрукаваны ў 1957 г. у Польшчы, у Беларусі – у 1993 г. Ля вытокаў беларускай мемуарнай літаратуры стаіць «Баркула- баўская хроніка» – арыгінальны помнік беларускага летапісання 56 (створана ў сярэдзіне XVII ст. у вёсцы Баркулабава Быхаўскага раёна). У 2013 г. у Быхаве, дзе праводзілася свята беларускай пісьменнасці, устаноўлены памятны знак, прысвечаны гэтаму літаратурнаму твору. Хроніка адлюстроўвае найбольш значныя падзеі грамадска- палітычнага і рэлігійнага жыцця Беларусі і Расіі канца XVI–пачатку XVII ст. У ёй утрымліваецца багаты матэрыял аб жыцці сялян, іх звычаях, памкненнях, цэнах на сельскагаспадарчую прадукцыю і інш. Ананімны аўтар асуджае войны, спачувае простаму народу. Твору ўласцівы гуманізм і патрыятызм. У канцы XVI ст. пад уплывам барацьбы з сацыяльна-эканамічным і нацыянальна-рэлігійным прыгнётам таксама нараджаецца палемічная рэлігійная і палітычная публіцыстыка. Яе характэрныя рысы: пафаснасць, актуальнасць, акрэсленая антыкаталіцкая скіраванасць і высокае літаратурнае майстэрства. Гэта літаратура ў асноўным была ананімнай. Ганаровае месца ў палемічнай літаратуры належыць творам Мялеція Сматрыцкага, Афанасія Філіповіча, Стэфана Зізанія, а таксама творам знакамітага царкоўнага прамоўцы Лявонція Карповіча (1580–1620), які выступаў супраць царкоўнай уніі. Яскравым прадстаўніком такой літаратуры быў беларуска-украінскі грамадска-палітычны і царкоўны дзеяч М. Сматрыцкі (1572–1630). Свой талент літаратара-палеміста ён накіраваў супраць каталіцызму і царкоўнай уніі. У творах «Антыграфі…» (1608), «Трэнас» (1610), «Апраўданне нявіннасці» і інш. ён выкрываў панскую ўладу, рымскую курыю, каталіцкую царкву і унію. Цікава, што пазней ён рэзка мяняе свае погляды і становіцца прыхільнікам уніі, а потым і каталіцызму. М. Сматрыцкі з’яўляецца аўтарам «Граматыкі…» (1618), якая атрымала шырокае распаўсюджванне не толькі ў Беларусі, але і за яе межамі. Па гэтаму падручніку, як вядома, вучыўся вялікі рускі вучоны М.В. Ламаносаў. У жанры вострай палітычнай сатыры напісаны творы «Прамова Мялешкі» (першая палова XVII ст.) і «Ліст да Абуховіча» (1655, мяркуецца, што аўтар гэтага твора Цыпрыян Камуняка. К. Б.). У іх высмейваюцца грамадска-палітычная парадкі ў дзяржаве, асуджаецца тая частка мясцовай феадальнай знаці і шляхты, якая захаплялася ўсім замежным, а то і схілялася перад ім і забывала пра свае нацыянальныя дасягненні, норавы, традыцыі. Аўтары іранізуюць над шляхцічамі, якія празмерна захапляліся дарагім 57 адзеннем, абуткам на высокіх абцасах, незвычайнымі стравамі, замежнымі вінамі, парфумай, ювелірнымі вырабамі. Творы пра- сякнуты высокім патрыятызмам, клопатам аб роднай землі. Яны сталі этапнай з’явай у гісторыі беларускай літаратуры на шляху яе дэмакратызацыі. Развіццё паэзіі як самастойнага жанру літаратурнай творчасці ў Беларусі цесна звязана з імем Сімяёна Полацкага (Самуіла Емельянавіча Пятроўскага-Сітніяновіча, 1629–1679) – знакамітага паэта, драматурга, публіцыста і педагога, які зрабіў важкі ўклад у развіццё культуры і літаратуры Беларусі. Ён, бадай, адзіны з беларускіх літаратараў XVII ст., у каго адносна шчасліва склаўся пісьменніцкі і асабісты лёс. Сімяён Полацкі, выхадзец з карэннай сям’і полацкіх мяшчан, вучыўся ў Полацкай брацкай школе, Кіева- Магілянскай акадэміі і на філасофскім факультэце Віленскага ўніверсітэта. Пастрыгшыся ў манахі Полацкага Богаяўленскага манастыра, набыў сабе імя Сімяён. Пісаў вершы на царкоўна- славянскай, лацінскай і польскай мовах. У 1656 г. цар Аляксей Міхайлавіч наведаў Полацк і Віцебск; з гэтае нагоды С. Полацкі чытаў цару свае вершы. У гады вайны Расіі з Рэччу Паспалітай летам 1664 г. Сімяён выехаў у Маскву. Цар прызначыў яго настаўнікам у спецыяльна адкрытай вучэльні для пад’ячых Прыказа тайных спраў. С. Полацкі выкладаў лацінскую і польскую мовы, граматыку, рыторыку, паэтыку, філасофію, астраномію з астралогіяй, багаслоўе. Ён склаў гараскоп пры нараджэнні царэвіча Пятра: І ты, плането Арес и Зевс, веселися, В ваше бо сияние царевич родился… От бога сей планет естество дадеся. Лучши бо прочих планет в действе обратася, Хитрость, богатство, слава на ней почивает И на главе царской венец полагает. Прароцтва, як вядома, збылося. З 1665 г. С. Полацкі зрабіўся, па сутнасці, прыдворным паэтам. Пісаў лёгка і шмат. Быў прызначаны настаўнікам царэвічаў Аляксея, а потым і Фёдара. Спецыяльна для Пятра ён падрыхтаваў і выдаў «Буквар». С. Полацкі марыў адкрыць у Маскве вышэйшую навучальную ўстанову, але гэтая мара здзейснілася ўжо пасля яго смерці. Ён пакінуў вялікую паэтычную 58 спадчыну – 50 тыс. радкоў, першым у Расіі пераўтварыў паэзію з рамяства ў мастацтва. Пасля яго з’явіліся В. Трэдзіякоўскі, М. Ламаносаў, А. Сумарокаў, Г. Дзяржавін, В. Жукоўскі. Асноўны зборнік паэзіі С. Полацкага – «Вертаград шмат- каляровы» – адлюстраваў усе дыдактычныя памкненні паэта, які бачыў у сваіх вершах дапаможнік па выпраўленню нораваў. Яго смелым пачынаннем быў і вершаваны пераклад Псалтыра. Гэтую кнігу разам з «Граматыкай» М. Сматрыцкага М.В. Ламаносаў назваў «вратами своей учености». Для С. Полацкага была спецыяльна адкрыта друкарня, аднак разгарнуць яе працу ён не паспеў. Прыняўшы пасля смерці паэта друкарню, яго вучань Сільвестр Мядзведзеў выдаў два тамы пропаведзяў і наказаў Сімяёна. Работы «Абед душэўны» і «Рыфмалагіён» засталіся невыдадзенымі. Сімяён Полацкі – заснавальнік рускай сілабічнай паэзіі, дра- матургіі, першага рускага школьнага тэатра. Ён стаў першым рускім прафесійным пісьменнікам і абагнаў расійскую рэчаіснасць на цэлае стагоддзе. С. Полацкі быў апошнім у шэрагу відных дзеячаў беларускай літаратуры эпохі Адраджэння і барока. У нашы дні С. Полацкаму ў г. Полацку пастаўлены помнік. Значны след у гісторыі літаратуры і культуры Беларусі, Літвы і Польшчы пакінуў Мацей Казімір Сарбеўскі (1595–1640). Яшчэ з дзяцінства ў ім выявіліся незвычайныя здольнасці да паэтычнай творчасці – з 10 гадоў ён пачаў пісаць вершы. У далейшым за свае творы паэт атрымаў еўрапейскае прызнанне і быў узнагароджаны ў Рыме лаўровым вянком. На працягу некалькіх гадоў лёс М.К. Сарбеўскага быў цесна звязаны з Полацкім калегіумам. У 1618–1620 гг. ён выкладаў тут паэтыку і рыторыку, затым з 1620 па 1626 гг. чытаў універсітэцкія курсы па тэорыі паэзіі, мастацтву красамоўства і міфалогіі, пры гэтым праявіў сябе як таленавіты педагог. Тут ім былі напісаны арыгінальныя вучэбныя дапаможнікі па гэтых дысцыплінах. Ён пракаменціраваў працы антычных аўтараў, даў практычныя парады, як пісаць вершы і складваць прамовы на розныя тэмы. М.К. Сарбеўскі выступаў за свабоду паэтычнай творчасці, лічыў, што яе нельга абмяжоўваць палітычнымі або ідэалагічнымі рамкамі. У галіне літаратуры працавалі таксама пісьменнік-мемуарыст Т.І. Абуховіч (1642–1707), беларуска-польскі пісменнік У.К. Радзівіл 59 (1712–1783), беларуска-польскі паэт і перакладчык Ф. Саковіч (1742– 1787), пісьменнік І. Руцкі і многія іншыя. Вялікае значэнне ў развіцці адукацыі і навукі, распаўсюджванні ведаў на тэрыторыі Беларусі мелі прыватныя бібліятэкі. Адной з найбольш вядомых і буйнейшых бібліятэк XVII–XVIII стст. была бібліятэка ў Шчорсах (непадалёку ад Навагрудка), заснаваная Іахімам Літаворам Храптовічам (1729–1812), аб якім размова ўжо шла раней. Сярод радавітай беларускай знаці ён вызначаўся ў першую чаргу еўрапейскай адукацыяй, шырынёй інтарэсаў, прагрэсіўнай грамадскай і гаспадарчай дзейнасцю. І. Храптовіч скончыў Віленскую акадэмію, вучыўся ва ўніверсітэтах Германіі. У гісторыю ўвайшоў як дзяржаўны і палітычны дзеяч, напярэдадні раздзелаў Рэчы Паспалітай быў прызначаны канцлерам Вялікага Княства Літоўскага. І. Храптовіч сабраў у Шчорсах каштоўныя выданні па гісторыі, геаграфіі, эканоміцы Польшчы, Беларусі і Літвы XVI–XVIII стст., чым і праславіў сваю бібліятэку. Калекцыя кніг, рукапісаў і архіўных дакументаў, сабраная ў Шчорсах, вылучалася шырокай разнастайнасцю тэматыкі. У ёй меўся амаль поўны збор твораў грэчаскіх і рымскіх класікаў, выдадзенных у Еўропе, кнігі французскіх і італьянскіх аўтараў, літаратура па прыродазнаўству, філасофіі, рыторыцы, філалогіі, рэлігіі, у тым ліку памфлеты эпохі Рэфармацыі каталіцкага і пратэстанцкага напрамкаў. Акрамя таго, тут захоўваліся дзесяткі арыгінальных рукапісаў і дакументаў, копіі рэдкіх пісьмовых крыніц, геаграфічныя карты, арыгіналы і копіі лістоў і дзённікаў вядомых гістарычных асоб. У асобную мастацкую частку калекцыі ўваходзіла каля 7 тыс. гравюр. У целым гэта быў традыцыйны збор для адукаванага арыстакрата, прыхільніка французскіх асветнікаў XVIII ст. Калі ў 1880 г. зрабілі пералік Шчорсаўскай бібліятэкі, то ў кнігазборы аказалася каля 26 тыс. тамоў. Збор кніг працягваў папаўняць сын Храптовіча Адам (1768–1855) і іншыя нашчадкі. На жаль, ад некалі славутай на ўсю Еўропу бібліятэкі, паслугамі якой карысталіся многія вядомыя даследчыкі, пісьменнікі, на Беларусі засталося толькі некалькі асобнікаў, таму што напярэдадні Першай сусветнай вайны частка кніг была часова перададзена (да адкрыцця ўніверсітэта ў Беларусі) Кіеўскаму ўніверсітэту, а частка была знішчана ў ходзе розных гістарычных падзей. Так практычна загінула адна з лепшых бібліятэк. 60 У развіцці пісьменнасці і адукацыі насельніцтва Беларусі значная роля належыць кнігадрукаванню, пачатаму Ф. Скарынай і працяг- нутаму С. Будным, В. Цяпінскім, П. Мсціслаўцам і інш. У пачатку XVII ст. сваімі выданнямі была шырока вядома Іўеўская друкарня, пераведзеная з Вільні. Тут з 1611 па 1646 г. было выдадзена больш як 30 выданняў свецкага, царкоўнага і палемічнага зместу, у тым ліку і «Граматыка» М. Сматрыцкага. Майстэрства афармлення кніг у гэтай друкарні дасягнула вельмі высокага ўзроўню, пра што сведчаць многія таленавіта аформленыя выданні з багатым падборам шрыфтоў, па-майстэрску рэзаных рамак і г. д. Усяго з 1586 па 1649 г. друкарні на Беларусі выдалі каля 20 навучальных выданняў кірыліцай, сярод якіх асаблівай папулярнасцю карысталіся буквары («Алфавітары») і граматыкі. У другой палове XVII ст. беларускае кірылічнае кнігадрукаванне прыйшло ў заняпад. У канцы XVII–першай палове XVIII ст. на першае месца па значнасці выходзіць Супрасльская ўніяцкая друкарня. Яе самым вядомым выданнем кірыліцай з’яўляецца «Лексікон» (слоўнік, 1722). Пасля пераходу Супрасля пад уладу Прускага каралеўства (1795) друкарня спыніла сваю дзейнасць. У другой палове XVIII ст. у беларускіх друкарнях значна павя- лічыўся выпуск розных урадавых і мясцовых афіцыйных дакументаў, пашырылася выданне літаратуры свецкага зместу. Шмат зрабіў для выдання кніг, распаўсюджвання навуковых ведаў і ўздыму асветніцтва ўраджэнец Мсціслаўшчыны Ілля Фёдаравіч Капіевіч (1661–1714). Абвінавачаны ў здрадзе польскаму каралю, ён вымушаны быў з’ехаць у Галандыю, потым працаваў у Расіі. Тут ён упершыню выдаў падручнікі па арыфметыцы, астраноміі, навігацыі, замежных мовах, кнігі па тэхніцы, гісторыі, байкі Эзопа. Усяго з 1699 па 1706 г. ім падрыхтавана і выдадзена каля 20 кніг. Яго выданні прапагандуюць свецкія веды як самастойную каштоўнасць. Ён лічыў, што чалавеку больш за ўсё неабходна рэальнае разуменне навакольнага свету, і гэтым кіраваўся, падбіраючы кнігі для выдання. Пры яго актыўным удзеле па загаду Пятра I быў распрацаваны новы (грамадзянскі) шрыфт напісання літар, які з некаторымі зменамі дайшоў і да нашых дзён. Таксама І. Капіевіч стварыў першую рускую карту зорнага неба, увеў у кнігадрукаванне арабскія літары і мноства слоў-тэрмінаў (вертыкаль, градус, компас, паралель, полюс і інш.). 61 Важкі ўклад зрабілі ўраджэнцы Беларусі і ў развіццё навукі. Бадай, самым выдатным прадстаўніком навукі XVII ст. з’яўляецца Казімір Семяновіч (каля 1600–1651). Ён абяссмерціў сваё імя тым, што ўпершыню ў Еўропе, задоўга да К.Э. Цыялкоўскага, С.П. Каралёва і заходніх даследчыкаў, распрацаваў і стварыў шматступенчатую ракету, вынайшаў стабілізатары тыпу «дэльта», іншыя апараты і прыстасаванні ў галіне ракетнай тэхнікі, артылерыі і піратэхнікі. Яго думкі былі выкладзены ім у кнізе «Вялікае майстэрства артылерыі», якая выйшла на лацінскай мове ў 1650 г. у Амстэрдаме. Гэтая кніга неаднаразова перавыдавалася на французскай, нямец- кай, англійскай і іншых мовах. Змест кнігі сведчыць аб фенаменальнасці мыслення К. Семяновіча – найвыдатнага вучонага і энцыклапедыста свайго часу, даследаванні якога яскрава сведчаць аб тым, што беларуская ваенная тэхніка знаходзілася на агуль- наеўрапейскім узроўні. І сапраўды, у Вільні, Нясвіжы, Быхаве, Магілёве і іншых гарадах адліваліся гарматы незвычайнай формы. Многія з іх сёння ўпрыгожваюць лепшыя музеі свету, але ў беларускіх музеях іх, па сутнасці, няма. Кніга К. Семяновіча і яго адкрыцці сталі падмуркам будучай касманаўтыкі. У 1992 г. у Мінску на беларускай мове выйшла кніга «Вялікае мастацтва артылерыі», у якой пададзены матэрыял пра жыццё і дзейнасць Казіміра Семяновіча. У нашы дні для рэалізацыі яго ідэй у галіне ракетнай тэхнікі шмат зрабілі беларускі вучоны, ураджэнец Навагрудчыны, які жыве за мяжой, Барыс Кіт, выдатны авіяканструктар Павел Сухі (1895–1975), галоўны канструктар касмічных рухавікоў Сямён Косберг, інжынеры-канструктары касмічных апаратаў Іван Пруднікаў, Міхаіл Барысенка, касманаўты Пётр Клімук, Уладзімір Кавалёнак, Алег Навіцкі і многія іншыя даследчыкі. Адным з вядомых астраномаў таго часу быў Марцін Пачабут- Адляніцкі (1728–1810). Ён нарадзіўся ў мястэчку Сламянцы Гродзенскага павета. У 1738 г. паступіў вучыцца ў Гродзенскую езуіцкую калегію. З 1745 г. прадоўжыў вучобу ў Віленскай езуіцкай акадэміі, дзе на працягу шасці гадоў вывучаў філасофію і красамоўе. Пасля заканчэння акадэміі два гады працаваў настаў- нікам у Полацкай езуіцкай калегіі. У 1754 г. выехаў у Прагу для вывучэння грэчаскай мовы і матэматыкі ў мясцовым універсітэце. Вярнуўшыся ў Вільню, заняў пасаду прафесара грэчаскай мовы. У 1761 г. быў камандзіраваны ў Заходнюю Еўропу. Удасканальваў 62 свае веды ў галіне астраноміі і матэматыкі ў Генуэзскім, Марсельскім і Авіньёнскім універсітэтах. Адначасова вывучаў класічнае мастацтва, паглыбляў веды ў старажытных мовах, пісаў вершы на лацінскай мове. У паэзіі лічыў сябе вучнем Гарацыя, Пандара і Сарбеўскага. У 1764 г. вярнуўся ў Вільню. Пасля роспуску ордэна езуітаў прымаў актыўны ўдзел у адукацыйнай рэформе. З 1780 г. – рэктар галоўнай Літоўскай школы (былога Віленскага езуіцкага калегіума). Ён таксама быў дырэктарам Віленскай астранамічнай абсерваторыі (заснавана ў 1753 г.). На працягу шэрагу гадоў вёў перапіску з французскім астраномам Ж. Лаландам і Пецярбургскай акадэміяй навук. Яго навуковыя дасягненні і веды служылі справе асветніцтва і садзейнічалі пашырэнню вольнадумства ў краіне. Шырокае прызнанне ў галіне батанікі, заалогіі, мінералогіі, геалогіі, ветэрынарыі, сельскай гаспадаркі атрымаў ураджэнец Лідчыны С.Б. Юндзілаў – рэлігійны дзеяч, педагог, прафесар Віленскага ўніверсітэта, які працаваў у Шчучыне, Вільні. Ён актыўна вывучаў флору Беларусі. Па выніках сваіх даследаванняў у 1791 г. напісаў кнігу «Апісанне дзікарослых раслін у правінцыі ВКЛ, зробленае па сістэме Лінэя». Ім таксама падрыхтаваны падручнікі «Асновы батанікі», «Кароткі курс заалогіі» і іншыя навуковыя працы. Пры яго актыўным удзеле ў Віленскім універсітэце была створана багатая калекцыя раслін, якая налічвала 6500 відаў. У гістарычнай навуцы вядомым даследчыкам з’являецца Альберт Каяловіч (1609–1677), які адным з першых стаў вывучаць гісторыю Беларуска-Літоўскай дзяржавы. Ён – выпускнік Нясвіжскага езуіцкага калегіума. Пасля заканчэння Віленскай акадэміі на працягу многіх гадоў выкладаў у ёй рыторыку, тэалогію і іншыя прадметы, але асаблівую цікавасць праявіў да гісторыі, няглядзячы на тое, што яна асобна не вывучалася ў пачатковых установах ордэна. Сярод яго навуковых работ (іх усяго каля 40) асаблівае месца займае «Гісторыя Літвы». Гэта першы друкаваны гістарычны твор пра Вялікае Княства Літоўскае. У яго аснову А. Каяловіч паклаў працу вядомага польскага гісторыка Мацея Стрыйкоўскага «Хроніка польская, літоўская і жмудзская і ўсея Русі» (1582), у якой змяшчаецца багацейшы гістарычны, геаграфічны і бытавы матэрыял. У «Гісторыі Літвы» распавядаецца пра дзейнасць літоўскіх князёў, палкаводцаў, буйных феадалаў – Радзівілаў, Хадкевічаў, 63 Сапегаў. Аўтар імкнуўся падвысіць, падфарбаваць уклад найбольш вядомых прадстаўнікоў пануючага класа ў палітычнае жыццё дзяржавы. Прычыны многіх падзей ён тлумачыў звышнатуральным чынам – «промыслам Божым». У гэтым творы не знайшла адлюстравання культура народа. Напісаная па-лацінску, работа А. Каяловіча знаёміла адукаваных людзей Заходняй Еўропы з гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага. Навукоўцамі, механікамі таго часу зроблена нямала прыбораў, розных механізмаў, якія выклікалі здзіўленне і павагу сучаснікаў. Цікавай зʼяўляецца, напрыклад, лічыльная машына, створаная ў Нясвіжы ў XVIII ст. Яе вынайшоў мясцовы гадзіннікавы майстар Еўна Якабсон. Гэтая машына – дзевяціразрадная, на ёй можна было выконваць складанне і адыманне, множанне ажыццяўлялася як паўторнае складанне, а дзяленне – як паўторнае адыманне. Цяпер гэта машына захоўваецца ў музеі імя Ламаносава ў Санкт- Пецярбургу. Такім чынам, у ХVI–ХVIII стст. адукацыя, навука і літаратура Беларусі мелі дасягненні еўрапейскага ўзроўню. Гэтаму спрыялі распаўсюджванне ідэй гуманізма і асветы, паспяховыя рэформы ў адукацыі, узмацненне ролі свецкага навучання, што, ў сваю чаргу, садзейнічала з’яўленню таленавітых даследчыкаў і пісьменнікаў, якія ўнеслі свой уклад ў развіццё навукі і літаратуры. 3.3. Архітэктура і жывапіс. Тэатральнае і музычнае мастацтва У XVI–XVIII стст., нягледзячы на пэўныя складанасці, атрымалі развіццё і іншыя напрамкі культуры. Важнейшым накірункам у мастацтве Беларусі ў гэты час стаў стыль барока. Яго характэрнай асаблівасцю з’яўляецца цяга да стварэння складаных пабудоў, пышнасці і разнастайнасці архітэктурных форм, інтэр’ераў. Беларускае мастацтва ў стылі барока прадстаўлена шматлікімі шэдэўрамі архітэктуры, жывапісу, скульптуры, дэкаратыўна- прыкладнымі вырабамі. Першым будынкам, пабудаваным ў стылі барока на тэрыторыі Беларусі, стаў езуіцкі касцёл у Нясвіжы (1584–1593, архітэктар Дж. М. Бернардоні). Прататыпам касцёла з’явіўся галоўны храм езуітаў Іль-Джэзу ў Рыме. Вельмі яскрава стыль барока ўвасобіўся ў абліччы палацаў Сапегаў у Ружанах, Храптовічаў у Шчорсах, 64 Радзівілаў у Нясвіжы, а таксама ў культавых пабудовах – Міка- лаеўскім саборы ў Магілёве (канец XVII ст.), фарным касцёле ў Гродне (XVII–XVIII стст.), саборы Пятра і Паўла ў Віцебску (другая палова XVIII ст.), сінагозе ў Старым Быхаве (сярэдзіна XVII ст.) і інш. Сярод абарончых пабудоў вылучаюцца ўмацаванні ў Віцебску, Барысаве, Полацку. Арыгінальнымі па архітэктуры былі ратушы ў Магілёве (канец XVII ст.), Нясвіжы (ХVI ст.), Навагрудку (ХVII ст.), Віцебску (ХVIII ст.), Чачэрску (ХVIII ст.) і інш. Асаблівасцю гэтага часу можна назваць і рост мястэчак. У сярэдзіне XVII ст. на тэрыторыі Беларусі налічвалася каля 250 буйных і сярэдніх мястэчак, якія падзяляліся на каралеўскія, прыватнаўласніцкія і манастырска-царкоўныя. Паступова і паўсюдна драўляныя замкі страчвалі свае абарончыя функцыі, і іх роля як галоўнага гарадскога цэнтра з цягам часу губляецца. Цэнтры гарадоў, страціўшы сваю былую стратэгічную вагу, цяпер развіваліся вальней. Узрасла роля гандлёвай плошчы, якая станавілася галоўным ядром усёй архітэктурна-планіровачнай структуры горада, узводзіліся розныя грамадскія і культавыя пабудовы, у тым ліку ратушы, гандлёвыя і культавыя будынкі. Прыкладам новага накірунку ў горадабудаўніцтве з’яўляюцца Магілёў, дзе ў 1604 г. налічвалася 15 тысяч жыхароў і 2211 дамоў, а таксама Слуцк, Рэчыца, Быхаў, Нясвіж і іншыя гарады, якія сталі гарадамі-крэпасцямі. На пачатку ХVII ст. на беларускіх землях налічвалася каля 40 гарадоў. Значным дасягненнем беларускага дойлідства стала выкарыстоўванне праектнага чарцяжа. Упершыню ва ўсходнеславянскім рэгіёне ён пачаў выкарыстоўвацца на рубяжы ХVI–ХVII стст. у сувязі з распаўсюджваннем барока. Як і раней, на тэрыторыі Беларусі будавалася і перабудоўвалася мноства замкаў, і невыпадкова яе называлі краінай замкаў. Сярод некаторых помнікаў замкавага дойлідства ў першай палове XVII ст. прасочваюцца элементы нідэрландскага рэнесансу. Тлумачыцца гэта тым, што ў іх пабудове бралі ўдзел галандскія архітэктары, інжынеры, фартыфікатары. Так, архітэктура Гальшанскага замка – палаца, пабудаванага ў канцы ХVI–пачатку XVII ст. (Ашмянскі раён), нагадвае рысы шэрагу замкаў пад Антвэрпенам. Сучаснікі лічылі гэты замак найпрыгажэйшым на тэрыторыі Вялікага Княства. Цікавы сваёй архітэктурай замак у Любчы і інш. 65 Асаблівасцю развіцця беларускай архітэктуры ў XVI–XVIII стст. з’яўляецца так званае віленскае (беларускае) барока, сфарміраванае на мясцовых традыцыях. Яно пакінула даволі значны след у гісторыі сусветнага мастацтва. Росквіт віленскага барока звязаны з творчасцю знакамітага архітэктара Я.К. Глаўбіца, які шмат працаваў на Беларусі, асабліва ў культавым дойлідстве. Па ягоных праектах пабудаваны касцёл у Сталовічах (1740–1746, цяпер Баранавіцкі раён), праваслаўная Спаская царква ў Магілёве (1756– 1762), разам з Б. Касінскім – уніяцкая царква Св. Сафіі ў Полацку (1738–1750), пры пабудове якой былі скарыстаны рэшткі стара- жытнага храма XI–XII стст. Развіццю архітэктуры і ўвогуле культуры, як маглі, спрыялі магнаты, гарадскія старасты. У забудову города Гродна, напрыклад, вялікі ўклад унёс гродзенскі стараста Антоній Тызенгаўз (1733– 1785). Дзякуючы яму ў Гродне з’явіўся новы раён – Гарадніца, а таксама гатэль, рэстаран, кузня, тэатральна-музычная школа, палац. Усяго за 15 гадоў (1765–1780) Тызенгаўз пабудаваў у Гарадніцы каля 50 будынкаў рознага прызначэння. У межах города і побач з ім выраслі памяшканні для 17 мануфактур, жыллё для рабочых, магазіны, склады. Пры Тызенгаўзе, паводле ўспамінаў сучаснікаў, Гродна з невялікага і няўтульнага гарадка ператварыўся ў буйны цэнтр, які ў Вялікім Княстве саступаў, бадай, толькі Вільні. Па ініцыятыве А. Тызенгаўза быў таксама пракладзены амаль сто- кіламетровы Дняпроўска-Бугскі канал. У забудове горада вызначыўся і архітэктар Джузэпа Сака, які па запрашэнню Тызенгаўза прыехаў у Гродна з Вяроны ў 1774 г. Па распараджэнню Тызенгаўза ён распрацаваў праект і пабудаваў тэатр і медыцынскую школу, пазней пераўтвораную ў акадэмію. Таксама па запрашэнню Тызенгаўза ў Гродне працаваў фран- цузскі натураліст, хірург і анатам, доктар медыцыны Жак Эмануэль Жылібер. У Гродне ён заснаваў батанічны сад, у якім раслі паўтары тысячы рэдкіх раслін, адкрыў ветэрынарную школу, школу акушэрак, музей прыроды, бібліятэку, выдаў два тамы кнігі «Флора Літвы». Аднак пасля адстаўкі гродзенскага старасты (1780) медыцынская акадэмія хутка перастала існаваць, а бібліятэку пазней перавезлі ў Віленскі ўніверсітэт. У Вільню пераехаў і Жылібер, які заснаваў там медыцынскі факультэт. 66 Акрамя таго, у Гродне працавалі школы землямераў, будаўнікоў, а таксама аркестр, капэла, драматычная і балетная трупы (з 1774 г.), літаратурнае таварыства, існаваў кадэцкі корпус. На ўсё гэта патрабаваліся немалыя грошы. Тызенгаўз не змог разлічыцца з крэдыторамі і быў звольнены з пасады, але памяць пра яго жыве. У Гродне адноўлена капэла, працуе тэатр лялек. У езуіцкім касцёле яшчэ ў 1910 г. вялікаму будаўніку горада пастаўлены помнік. Гэтак жа спрыялі развіццю сваіх гарадоў магнаты Радзівілы ў Нясвіжы, Сапегі ў Ружанах, Кішкі ў Любчы. Так, напрыклад, у Нясвіжы былі пабудаваны і дзейнічалі аранжарэя, бальніца, аптэка, тэатр, цудоўны палацава-паркавы ансамбль, эрмітаж (1604), звярынец, майстэрня мастацкага ліцця, школа флоцкіх афіцэраў, кадэцкі корпус, музычная школа, была наладжана вытворчасць габеленаў. У выяўленчым мастацтве XVI–XVIII стст. найбольш папулярнымі былі станковы жывапіс, насценны роспіс і дэкаратыўная скульптура палацаў і культавых пабудоў, кніжная гравюра і дэкаратыўна- прыкладное мастацтва. У жанры жывапісу паспяхова развіваўся партрэт. На партрэтах і гістарычных карцінах малявалі, як правіла, прадстаўнікоў феадальнай знаці і вышэйшага духавенства. Пра магчымасці гэтага жанру жывапісу можна меркаваць на падставе партрэта М. Сматрыцкага (XVII ст.). Аўтар выявы не абмяжоўваецца фіксаваннем знешніх індывідуальных рысаў, ён імкнецца зазірнуць у духоўны свет знакамітага культурнага дзеяча. Рэнесансавы партрэт адмаўляў старыя рэлігійныя каноны і імкнуўся дакладна перадаць індывідуальнасць персанажаў. Мужчыны на партрэтах падаваліся як мужныя, ваяўнічыя асобы, часам у рыцарскіх даспехах. Аб гэтым сведчыць партрэт Ю. Радзівіла, напісаны ў другой палове ХVI ст. Пры маляванні партрэтаў жанчын паказваліся не толькі шляхецкая веліч, але і іх прыгажосць, багацце адзення (партрэты К. Слуцкай, 1580, К. Астрожскай, 1597, і інш.). Вялікую цікавасць прадстаўляюць партрэты князя Юрыя Алелькавіча і яго дачкі Соф’і (канец XVII ст.). У партрэтах дастаткова выразна прасочваецца схільнасць мастака да рэалізму. На жаль, імёны аўтараў большасці ўцалелых карцін да нас не дайшлі. Сярод вядомых мастакоў таго часу вылучаецца Сымон Чаховіч (1689–1775), які вучыўся маляваць ў Рызе. Ён пісаў партрэты, абразы, займаўся насценным жывапісам. Каля 1770 г. мастак намаляваў 67 44 карціны для калегіума езуітаў у Полацку. Таксама вядомы ўраджэнец г. Слуцка мастак Сегал, які ў 1760 г. размаляваў інтэр’ер храма ў Магілёве; ураджэнец г. Жлобіна, майстар мастацкага ліцця Крыштаф Чахоўскі, які адліваў гарматы, аздобленыя арыгінальнымі ўзорамі; гравёры Аляксандр і Лявонцій Тарасевічы і інш. У галіне манументальна-дэкаратыўнай скульптуры асабліва вылучаюцца іканастасы цэркваў. Большасць з іх мела выгляд шмат’ярусных шчытоў, абвітых пазалочаным разьбяным драўляным арнаментам дзівосных формаў. У графіцы дамінавала кніжная гравюра на дрэве. Графічнае майстэрства падзялялася на некалькі школ і накірункаў. Асабліва адметны след у гісторыі, як ужо адзначалася, пакінулі магілёўская, віленская і нясвіжская гравёрныя школы. Шырокую вядомасць набылі прадстаўнікі магілёўскай школы Максім Вашчанка і яго сын Васіль. Вялікі гурт гравёраў працаваў у друкарнях Оршы, Полацка, Супрасля. Значная частка гравюр была прысвечана свецкай тэме. У 1613 г. у Амстэрдаме нясвіжскі гравёр, картограф і друкар Тамаш Макоўскі (1562–1630) адлюстраваў на гравюры карту Вялікага Княства Літоўскага. На ёй былі адзначаны населеныя пункты, рэкі, азёры. Да карты прыкладаліся тлумачальны тэкст і агульная характарыстыка дзяржавы. Тамаш Макоўскі з’яўляецца аўтарам гравюр з відамі Масквы, Вільні, Нясвіжа, Клецка, Трокаў і іншых гарадоў, шматлікіх ілюстрацый да кніг. Цікавым з’яўляецца альбом «Выявы сям’і Радзівілаў паводле арыгіналаў», выдадзены ў Нясвіжскай друкарні ў 1758 г. У ім сабрана 160 партрэтаў прадстаў- нікоў роду Радзівілаў, значная частка іх з вялікім густам і майстэрствам зроблена гравёрам Гершам Ляйбовічам (1700–1770), які таксама аздабляў інтэр’ер касцёла езуітаў у Нясвіжы. Высокага ўзроўню дасягнулі мастацкая кераміка і ліццё, ювелірная справа, ткацтва і вышыўка. Дзівоснай прыгажосцю і якасцю, напрыклад, вылучаліся карэліцкія габелены і слуцкія паясы. Слуцкая мануфактура паясоў, якая набыла сусветную вядомасць і выцясніла турэцкія і персідскія вырабы, была заснавана Міхалам Казімірам Радзівілам у 1758 г. Паясы на той час былі неад’емнай прыналежнасцю адзення магнатаў, шляхцічаў і служылі прадметам вывазу ў розныя гарады Рэчы Паспалітай і за мяжу. На фабрыцы меліся 24 станкі, іх абслугоўвалі слуцкія мяшчане і прыгонныя сяляне Радзівілаў. Галоўным майстрам-ткачом быў 68 жыхар Слуцка Васіль Барсук, які пазней стаў упраўляючым мануфактурай, аднак на самым пачатку азам ткацтва беларусаў навучаў вядомы стамбульскі майстар Ян Маджарскі (Аванэс Маджаранц), які прыехаў у Беларусь у 1757 г. Слуцкія паясы ткалі з шаўковых, сярэбраных і залатых нітак з разнастайнымі ўзорамі. Гэта былі творы мастацтва, і каштавалі яны дорага. У год выпускалася каля 200 паясоў самых розных малюнкаў. Шаўковыя паясы накшталт слуцкіх вырабляліся таксама ў Нясвіжы, Ружанах, Гродне. На жаль, у музеях Беларусі зберагаюцца адзінкавыя экзэмпляры такіх паясоў, у той час як у музеях Расіі і Польшчы іх дзесяткі. Самабытнае майстэрства слуцкіх майстроў адлюстраваў у сваім лірычным творы – вершы «Слуцкія ткачыхі» – адзін з лепшых паэтаў Беларусі Максім Багдановіч. У нашы дні адноўлена вытворчасць знакамітых слуцкіх паясоў. Восенню 2013 г. у Слуцку выраблены першы пояс-копія майстроў ХVIII ст. Высокі прафесіяналізм, адметнасць творчасці майстроў розных відаў мастацтва Беларусі добра былі вядомы і цаніліся ў іншых краінах. Разьбяры па дрэву і косці, спецыялісты па апрацоўцы металу і каменю, керамісты, жывапісцы, іншыя майстры-беларусы працавалі над стварэннем Аружэйнай палаты Маскоўскага Крамля, аздаблялі палацы рускіх цароў і князёў, упрыгожвалі храмы і манастыры Расіі. У XVI–XVIII стст. працягвалі развівацца зарадзіўшыеся яшчэ раней школьны тэатр, лялечны тэатр «батлейка», папулярнымі былі выступленні скамарохаў. Першы школьны тэатр на тэрыторыі Беларусі з’явіўся ў Полацку ў 1585 г. пры езуіцкім калегіуме. Тут жа, у Полацку, у 1766 г. быў пабудаваны спецыяльны будынак пад тэатр. Кіраўнік кафедры архітэктуры ў езуіцкай калегіі Г. Грубер пабудаваў прыгожыя, з багатымі дэкарацыямі тэатр, музей і карцінную галерэю. У XVIII ст. на Беларусі дзейнічалі 22 школьных і 26 музычна-драматычных тэатраў. Школьны тэатр у Рэчы Паспалітай быў часткаю ідэалагічнай працы, з’яўляўся не толькі культурным феноменам эпохі, але і інструментам палітыкі царквы, якая імкнулася іграць актыўную ролю ў жыцці дзяржавы. Тэатр зрабіўся часткаю навучальнага працэсу і выконваў дыдактычную ролю. Між тым школьная сцэна стала звязнікам паміж тэатральнай культурай мінулага і фарміраваннем 69 прафесійнага тэатра. Яна стала грунтам, на які абапіраўся свецкі аматарскі тэатр, што ўзнік у прыватнаўласніцкіх гарадах Беларусі. Аўтарамі школьнай драматургіі і пастаноўшчыкамі спектакляў былі педагогі, выканаўцамі – вучні старэйшых і малодшых класаў. У школьных тэатрах акрамя п’ес рэлігійнага зместу паказвалі п’есы з гістарычнымі сюжэтамі, інтэрмедыі і дэкламацыі. Змест п’ес адпавядаў гістарычным падзеям Рымскай імперыі і сярэдневяковай Еўропы. Спектаклі ішлі на лацінскай мове. Інтэрмедыі паступова ператварыліся ў драматычныя творы. У 1787 г. на змену традыцыйным школьным інтэрмедыям прыйшлі першыя беларускія п’есы: «Камедыя» К. Марашэўскага і «Лекар міжволі» М. Цяцерскага. Іх героі размаўлялі народнай мовай, што садзейнічала дэмакратызацыі школьнага тэатра. У 1789 г. з’явіўся першы на тэрыторыі Беларусі оперны твор «Апалон- заканадаўца», напісаны беларуска-польскім драматургам, прафеса- рам рыторыкі і паэтыкі Міхаілам Цяцерскім і музыкантам Рафаэлем Вардоцкім. М. Цяцерскі – адзін з першых драматургаў, які пачаў уводзіць беларускую гаворку ў свае драматычныя сачыненні. Ад школьнага тэатра адгалінаваўся батлеечны тэатр. У XVIII ст. батлеечны тэатр паступова губляе сувязь са школьнай сцэнай і пачынае дзейнічаць пераважна як народная лялечная дзея. У бела- рускай батлейцы вядома 20 народных сцэнак. Пад уплывам школьнага тэатра, народных прадстаўленняў і росту музычна-тэатральнай культуры ў сядзібах магнатаў пачалі ставіцца дамашнія спектаклі. У XVIII ст., асабліва ў другой палове, развіваюцца так званыя прыгонныя тэатры. Магнаты заводзілі ў сваіх маёнтках аркестры, хоры, балетныя і оперныя трупы, выкарыстоўваючы для гэтага сваіх прыгонных. Прыгонны тэатр з’яўляўся своеасаблівай пераходнай формай ад школьнага да прафесійнага прыватнага тэатра. Буйныя прыватнаўласніцкія тэатры ў гарадах і мястэчках – цэнтрах магнацкіх латыфундый – былі блізкія па сваіх мастацкіх вартасцях да сталічных тэатраў, мелі характар публічных. У Нясвіжы, Гродне, Слоніме, Шклове на спектаклях прысутнічалі не толькі феадалы, але і прадстаўнікі розных колаў насельніцтва. Характэрна, што да апошняй чвэрці XVIII ст. тыповымі былі выступленні на магнацкіх сцэнах і дваран-аматараў, і прыгонных артыстаў, і іншаземцаў. У канцы XVIII ст. у трупах прыватнаўласніцкіх тэатраў прыгонныя 70 складалі ўжо большасць. Варта зазначыць, што прыгонныя навучаліся акцёрскаму майстэрству і музыцы не толькі на месцы, але і за мяжою. Так, Ян Цянціловіч, прыгонны князёў Радзівілаў, пасля вучобы за мяжою стаў капельмайстрам у тэатры. Пра высокую прафесійную падрыхтоўку беларускіх артыстаў сведчыць тое, што гродзенскі «сялянскі балет» разам са слонімскімі танцорамі склалі аснову Варшаўскага балета, а танцоры Шклоўскага тэатра Зорыча і музыканты з Горы-Горак трапілі ў тэатры Санкт- Пецярбурга. Адметна, што ў Беларусі першы прыдворны спектакль адбыўся ў 1730 г., у той час калі першыя пастаноўкі ў Расіі ў «Шляхецкім корпусе» і першым прафесійным тэатры Ф.Г. Волкава адбыліся адпаведна ў 1749 і 1756 гг., у Польшчы ў «Тэатры народным» – у 1765 г. Тэатры Беларусі былі ў ліку лепшых у Еўропе. Беларусы раней на 100 гадоў, чым у Заходняй Еўропе, і на 150 гадоў раней, чым у Расіі, у афармленні спектакля скарыстоўвалі павільён. У Слонімскім тэатры былі збудаванні, прыстасаваныя для водных феерый у закрытым памяшканні. Акрамя, як на Беларусі, не было ў той час сцэны, якая, рассоўваючыся, магла запаўняцца вадой, а акцёры – з’яўляцца на лодках. У Казіміра Агінскага ў Слоніме быў тэатр, які «плаваў» па Шчары, і там танцавалі, паказвалі спектаклі. Адным з лепшых на тэрыторыі Беларусі быў тэатр у Нясвіжы. Яго паспяховая дзейнасць і вядомасць у пэўнай ступені звязаны з іменем Уршулы Францішкі Радзівіл (1705–1753) – жонкі Міхала Казіміра Радзівіла («Рыбанькі»). Лічыцца, што ў 1746 г. «адна вучоная літоўская дама» стварыла тут свецкі тэатр – першы ў гісторыі заходніх і ўсходніх славян. Для Нясвіжскага тэатра Уршула Радзівіл напісала 16 драматычных твораў і оперных лібрэта. Яна пераклала творы Мальера, Вальтэра, склала для тэатра арыгінальныя трагедыі і камедыі, оперныя лібрэта. Сучасныя даследчыкі прылучаюць іх да ўнікальных «тэатральных прымітываў» эпохі «сармацкага барока». Напісаныя ёю оперныя лібрэта былі першымі на беларускай зямлі. Лісты да мужа, які часта адлучаўся з Нясвіжа, Уршула пісала вершамі, а гэта таксама сведчыць пра яе немалыя літаратурныя здольнасці. Яна цудоўна спявала, значна папоўніла новымі творамі замкавую бібліятэку, удзельнічала ў наладжванні працы другой па ліку нясвіжскай друкарні. 71 Гераіні яе твораў «Дасціпнае каханне» (1746), «Суддзя, пазбаў- лены розуму» (1746), «Каханне нараджаецца з погляду» (1750), «Ганьба ў пастцы» (1751) і інш., якія самааддана любілі сваіх мужоў, мусілі пераканаць мужа Уршулы, што сямейная вернасць заўсёды ўзнагароджваецца лёсам, а здрада жорстка караецца. Яна сама вельмі кахала свайго абранніка, перажывала з-за яго частых адлучак і сюжэты многіх сваіх твораў брала з уласных перажыванняў і вопыту. П’есы пісаліся як настаўленне, як павучанне ўласнаму мужу, а затым і дзецям. Хаця падзеі ў многіх п’есах адбываліся ў Старажытнай Грэцыі, у Старажытным Рыме, Турцыі, гледачы распазнавалі Нясвіж і яго ваколіцы, пазнавалі рысы і біяграфію аўтара п’ес. П’есы Уршулы Радзівіл ставіліся ў замку, у Альбе – прыгарадзе Нясвіжа і ў «зялёным» тэатры. Апошні быў, па сутнасці, першым стацыянарным тэатрам на тэрыторыі Беларусі. Пасля смерці Уршулы Францішкі Радзівіл нясвіжскі акцёр- аматар Якуб Фрычынскі сабраў яе драматычныя творы і выдаў асобнай кнігай з гравюрамі Жукоўскага, на якіх былі выявы дэкарацый да розных пастановак. З сярэдзіны XVII ст. на тэрыторыі Беларусі бярэ свой пачатак і гісторыя прафесійнага балета. Месцы яго нараджэння – Нясвіж (у 1746 г. аматарскі і з 1759 г. – прафесійны) і Слуцк (1753). Таксама ў гэтых жа гарадах узніклі першыя балетныя калектывы і мастацкія школы для прыгонных. Са слуцкай трупы выйшаў першы беларускі балетмайстар Антон Лойка. На тэрыторыі Беларусі дзейнічала заснаваная Радзівіламі так званая Смаргонская акадэмія, у якой дрэсіравалі мядзведзяў і якая з’яўлялася адной са школ беларускіх скамарохаў. Паспяховай дзейнасці тэатраў, эмацыянальнаму ўспрыманню гледачамі тых падзей, што адбываліся на сцэне, садзейнічала музычнае мастацтва. Музыка рабіла спектаклі больш цікавымі, экспрэсіўнымі і захапляльнымі. У сваю чаргу, развіццё тэатра дапамагала выхоўваць таленавітых кампазітараў, цудоўных выканаўцаў, прапагандаваць розныя віды музычнага мастацтва. У XVIII ст. на Беларусі атрымалі распаўсюджванне прыгонныя аркестры і капэлы. Напрыклад, далёка разносілася слава пра слуцкі, слонімскі, гродзенскі ансамблі. Буйнейшым аркестравым калек- тывам лічылася палацавая капэла Радзівілаў. 72 Акрамя таго, існавалі музычныя школы, дзе вучыліся дзеці – будучыя музыканты. Была шырака вядома нясвіжская школа, адноўленая ў 1751 г. (яна дзейнічала яшчэ раней, у XVI ст.). Здольных прыгонных хлопчыкаў, сабраных з сядзібаў Радзівілаў, вучылі іграць на скрыпцы, флейце, габоі, валторне, фагоце ды іншых інструментах. У горадзе была створана майстэрня па вырабу музычных інструментаў, бадай, адна з першых такіх майстэрняў на Беларусі. У ёй працавалі таленавітыя беларускія майстры С. Юшкевіч, М. Стайновіч, М. Катляровіч. У нясвіжскім музычным асяроддзі нарадзіўся і першы падручнік па харавых спевах. Каля 1794 г. яго напісаў мясцовы выкладчык Антон Варанец. У 1809 г. падручнік быў выдадзены ў Вільні на польскай мове пад назваю «Пачаткі музыкі – як фігуральных, так і харавых спеваў» з дадаткам італа-польскага слоўніка музычных тэрмінаў. Цікавымі помнікамі музычнай культуры гэтага часу зʼяўляюцца так званы «Полацкі сшытак» (складзены ў 1640–1970-я гг., у ім сабраны песні і танцы заходне- і усходнееўрапейскага паходжання) і зборнік вакальнай свецкай лірыкі «Куранты» (1733). Харавая музыка таго часу, у тым ліку і ў драме, была цесна звязана з высокай культурай кантаў. Беларускія канты і псалмы ў многіх выпадках вельмі нагадвалі народныя песні. Працэс узаемапранікнення, сплаву релігійна-царкоўнай паэзіі і народных мелодый нараджаў своеасаблі- вую форму духоўных вершаў – звычайна іх выконвалі жабракі, сляпыя лірнікі. У XVIII ст. у многіх храмах розных ордэнаў і канфесій існавалі арганы, інструментальныя капэлы і хоры, у больш-менш вялікіх гарадах былі створаны разнастайныя свецкія аркестры: ад заходніх раннекласічных і класічных да ўсходніх – «янычарскіх», ад народных да прафесійных. У гарадах працавалі музычна-тэатральныя трупы, тутэйшыя і замежныя кампазітары, дырыжоры, вакалісты, балетмайстры, інструменталісты, выкладчыкі, тэарэтыкі, майстры-музыканты. Сярод музыкантаў-прафесіяналаў найбольшую вядомасць займеў Міхал Клеафас Агінскі (1765–1833) – беларуска-польскі кампазітар і палітычны дзеяч, удзельнік паўстання пад кіраўніцтвам Тадэвуша Касцюшкі. Ён складаў маршы, баявыя песні, фартэпіянныя п’есы, у сваёй сядзібе Залессе (каля Смаргоні) напісаў самы славуты свой твор – паланэз «Развітанне з Радзімай». 73 Набыў славу і вядомасць на ніве культуры Михал Казімір Агінскі (1730–1800) – гетман Вялікага Княства Літоўскага. Пры сваім двары ў Слоніме ён стварыў капэлу, тэатр, балетную і музычную школы, узвёў будынак тэатра. Ён займаўся і літаратурнай дзейнасцю, пісаў вершы, лібрэта да опер, цудоўна іграў на кларнэце, скрыпцы, арфе, флейце, клавікордах. Аркестр, створаны Міхалам Казімірам Агінскім, сучаснікі лічылі выключным і параўноўвалі з мангеймскім – «камертонам Еўропы». Спіс нотнага матэрыялу, які захаваўся пасля смерці Агінскага, налічваў 60 опер, 18 балетаў, тры музычныя камедыі, 253 сімфоніі і больш як 460 іншых твораў, куды ўваходзілі кампазіцыі для камернага аркестра, араторыі, арыі, касцёльная музыка. Тут былі ўсе лепшыя творы опернага мастацтва XVIII ст. Невыпадкова Слонім лічыўся адным з еўрапейскіх цэнтраў музычнай культуры. Да роду Радзівілаў належаў вядомы беларуска-польскі кампазітар і драматург Мацей Радзівіл (1749–1800). Ён пісаў паланэзы, санаты, серэнады. Яму належыць лібрэта аперэт «Агатка» (1784, музыка нямецкага кампазітара Я.Д. Голанда, які працаваў на Беларусі) і «Войт альбанскага мястэчка» (1786), якія захаваліся ў рукапісах. Да нас дайшло і імя кампазатара Сымона Пяткі, які працаваў у Вільні. Шмат прадстаўнікоў тэатральна-музычнай культуры Беларусі істотна паўплывалі на развіццё музычнага мастацтва іншых краін. Так, Іосіф Казлоўскі сваёй творчасцю адкрыў цэлы этап у музычным мастацтве Расіі даглінкаўскага часу; аўтарам першых рускіх кантаў быў ураджэнец Пінска Епіфан Славінецкі. Эрнэст Ванжура, чэх па паходжанню, які жыў у Беларусі, стварыў першыя расійскія сімфоніі. У Маскве працаваў і вядомы спявак з Беларусі Іван Календа. Значны ўплыў на развіццё і распрацоўку рускай музычна – тэарэтычнай навукі меў вядомы беларускі музыкант- тэарэтык у галіне царкоўнай музыкі Мезянец. Многія беларускія музыканты тварылі пры польскім двары і ва ўладаннях вядомых магнатаў. Сярод іх флейтыст Андрей Куракоўскі, цымбаліст Крыштапор Правінскі, скрыпач Сцяпан Булавінскі і многія іншыя. Такім чынам, у XVI–XVIII стст., нягледзячы на складаныя эканамічныя і сацыяльна-палітычныя ўмовы, у якіх працякала жыццё жыхароў Беларусі, усё ж былі дасягнуты сур’ёзныя поспехі ў 74 галіне культуры. Атрымалі далейшае развіццё традыцыйныя накірункі культуры і віды мастацтва, з’явіліся новыя. Гэта дазволіла ўзняць узровень адукацыі беларускага народа, пашырыць яго культурныя набыткі, стварыць грунт для наступнага замацавання і развіцця нацыянальнай культуры беларусаў. На развіццё культуры насельніцтва значны ўплыў аказвалі розныя рэлігійныя плыні і барацьба паміж імі. Тэма 4. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў КАНЦЫ ХVIII–ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XIX ст. 4.1. Развіццё адукацыі і навукі. 4.2. Вусная народная творчасць і літаратура. 4.3. Архітэктура і жывапіс. 4.4. Тэатр і музыка. Культура Беларусі канца ХVІІІ–першай паловы XIX ст. развівалася ў складаных умовах, абумоўленых рознымі сацыяльна- палітычнымі падзеямі, распадам феадальна-прыгоннага ладу і фарміраваннем буржуазных адносін. Гэтыя працэсы актыўна праходзілі ва ўсіх краінах Еўропы. У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай у канцы ХVIII ст. Вялікае Княства Літоўскае перастала існаваць, а тэрыторыя Беларусі была далучана да Расійскай імперыі. Надзеі часткі насельніцтва на паляпшэнне жыцця, пад’ём нацыянальнай культуры не спраўдзіліся. Нейкія станоўчыя змены адбыліся насуперак палітыцы царызму. Царскі ўрад жорстка падаўляў імкненне беларусаў да нацыянальнага самавызначэння. Адмоўнае ўздзеянне на стан культуры ў гэты перыяд аказала палітыка паланізацыі, потым – русіфікацыі (абрусення). У гэты час былі забаронены тэрміны «беларус», «беларускі», тэрыторыя Беларусі стала называцца Паўночна-Заходнім краем, была ліквідавана ўніяцкая царква, якая ў канцы ХVIII ст. стала, па сутнасці, нацыянальнай. Аднак, нягледзячы на гэтыя і іншыя негатыўныя абставіны і працэсы, адначасова з развіццём эканомікі паступова пачалася нацыянальная кансалідацыя беларусаў, адраджэнне літаратурнай мовы. Раслі духоўныя патрэбнасці грамадства, цікавасць да сваёй 75 гісторыі, мовы, культуры, укараняліся новыя стылі і жанры творчасці, стваралася мноства выдатных твораў літаратуры і мастацтва, з’яўляліся сусветна вядомыя дзеячы культуры. Усё гэта садзейнічала фарміраванню беларускай нацыі, росту культуры і са- масвядомасці беларускага народа. 4.1. Развіццё адукацыі і навукі У канцы ХVIII ст. на тэрыторыі Беларусі была даволі высокая адукаванасць шляхты, мяшчан, духавенства і часткі сялянства. Тут сфарміравалася пэўная сістэма асветы. Сотні маладых людзей атрымалі адукацыю ва ўніверсітэтах Еўропы. Многія заможныя сем’і мелі хатніх настаўнікаў. Гэтыя поспехі – вынік дзейнасці вядомай Адукацыйнай камісіі, ордэна езуітаў і іншых рэлігійных ордэнаў. Пасля далучэння беларускіх зямель да Расійскай імперыі царскі ўрад, добра разумеючы значэнне адукацыі ў дасягненні сваіх мэтаў і ўлічваючы патрабаванні часу, у 1803–1804 гг. пачаў рэформу нацыянальнай адукацыі, якая зацягнулася на чвэрць стагоддзя. Былі створаны Міністэрства народнай асветы і шэсць вучэбных акруг. Тэрыторыя Беларусі была ўключана ў склад Віленскай навучальнай акругі. Яе апекуном у 1803 г. стаў князь А. Чартарыйскі. Галоўным цэнтрам вучэбнага і адміністрацыйнага кіраўніцтва навучальнымі ўстановамі акругі стаў Віленскі ўніверсітэт, створаны 18 мая 1803 г. на базе Галоўнай Віленскай школы (1570 г. – калегіум езуітаў, з 1579 г. – Віленская езуіцкая акадэмія, з 1781 г. – Галоўная школа ВКЛ, з 1796 г. – Галоўная Віленская школа. К. Б.). З 1583 да 1781 г. акадэмія прысвоіла сваім выпускнікам 4076 навуковых ступеней, у тым ліку па філасофіі – 3510, па праву – 149, па тэалогіі – 417. Віленскі ўніверсітэт меў у сваім складзе чатыры факультэты: маральных і палітычных навук, фізіка-матэматычны, медыцынскі, літаратуры і вольных мастацтваў, на якіх штогод вучылася больш за тысячу студэнтаў. Тут дзейнічалі медыцынскі, ветэрынарны і агранамічны інстытуты, астранамічная абсерваторыя, заалагічны музей, батанічны сад, бібліятэка, тры клінікі, аптэка, шмат добра абсталяваных кабінетаў. З 1805 г. універсітэт выдаваў штомесячны навукова-літаратурны часопіс «Дзённік Віленскі». У ВНУ працавалі 76 выдатныя вучоныя-выкладчыкі: гісторык І. Лялевель, медыкі А. Бекю, В. Пелікан, астраном М. Пачобут-Адляніцкі і многія іншыя. У апошнія гады існавання з 47 прафесараў універсітэта 36 былі ўраджэнцамі Беларусі і Літвы. Універсітэт карыстаўся еўрапейскай славай, вакол яго гуртаваліся лепшыя сілы мясцовай інтэлігенцыі. Дзякуючы намаганням А. Чартарыйскага, Т. Чацкага, І. Страй- ноўскага, Ю. Нямцэвіча і інш. Віленскі ўніверсітэт з цягам часу стаў цэнтрам адраджэння Польшчы. Пад апекай універсітэта ў 1808 г. знаходзіліся 69 навучальных устаноў, 44 з іх утрымліваліся на сродкі розных каталіцкіх і ўніяцкіх ордэнаў. Выкладанне ў іх вялося выключна на польскай мове. Паланізацыя насельніцтва Беларусі ў сувязі з заігрываннем Аляксандра І з польскай інтэлігенцыяй дасягнула ў гэты перыяд вельмі значных памераў. Тым не менш, нягледзячы на гэтыя абставіны, Віленскі ўніверсітэт адыграў вялікую ролю ў развіцці асветы, навукі, культуры на Беларусі і Літве. З універсітэта распаўсюджвалася перадавая грамадская, філасофская і эстэтычная думка. Тут панаваў дух вольнадумства і вольналюбства, дзейнічала таварыства філаматаў (1817–1823), нараджаўся інтарэс да гісторыі беларускага народа, яго быту, мовы. Менавіта тут з’явіліся і першыя публікацыі па беларускай гісторыі, фальклору, старажытнай пісьменнасці. З яго сцен выйшла нямала знакамітых вучоных, літаратараў, мастакоў, падарожнікаў, грамадскіх дзеячаў, публіцыстаў – ураджэнцаў Беларусі. У пачатку XIX ст., напярэдадні згаданай рэформы, на Беларусі было каля 130 пачатковых школ. У Магілёве і Віцебску дзейнічалі галоўныя, а ў павятовых гарадах – шэсць малых народных вучылішчаў. У першых прадугледжваўся пяцігадовы, а ў другіх – двухгадовы курс навучання з вывучэннем рускай мовы, расійскай і ўсеагульнай гісторыі, арыфметыкі, геаметрыі, механікі, фізікі, пры- родазнаўства, геаграфіі, архітэктуры, замежнай мовы, малявання, а таксама катэхізісу і святога пісання. Акрамя таго, сваю дзейнасць працягвалі навучальныя ўстановы каталіцкіх і ўніяцкіх манастыроў, праграма якіх выходзіла за межы пачатковай школы. Дамініканцы, базыліяне, кармеліты, а ва ўсход- няй Беларусі – і езуіты – мелі 37 вучылішчаў. Згодна з рэформай на Беларусі ствараліся пачатковыя школы розна- га тыпу (галоўным чынам царкоўнапрыходскія) для сялян і рамеснікаў, 77 няпоўныя сярэднія і сярэднія спецыяльныя вучылішчы – для дзяцей буржуазіі, гімназіі і вышэйшыя навучальныя ўстановы – для дзяцей дваран. Рэформа не прадугледжвала агульнаадукацыйнай падрыхтоўкі ў аднакласных (з адным настаўнікам) царкоўна-прыходскіх школах. Дзяцей прыгонных сялян імкнуліся навучыць толькі некаторым прак- тычным навыкам (перасаджваць і прывіваць дрэвы, вырабляць некато- рыя прылады працы, прадметы хатняга ўжытку і г. д.). Як бачна, рэформа насіла ярка выражаны саслоўна-прыгонніцкі характар. У павятовых гарадах ствараліся чатырохгадовыя вучылішчы, а ў губернскіх – гімназіі з сямігадовым тэрмінам навучання. У гімна- зіях галоўная ўвага надавалася фундаментальным навукам. Грун- тоўна вывучаліся гісторыя, матэматыка, фізіка, лацінская, нямецкая, французская мовы, філасофія і іншыя дысцыпліны. У павятовых вучылішчах вучні вывучалі ўсеагульную гісторыю, правапісанне, пачатковую геаграфію, арыфметыку, асновы геаметрыі і фізікі, ма- ляванне. Асноўнай мовай навучання з’яўлялася польская. Польскім духам была пранізана ўся сістэма навучання і выхавання. Царскія ўлады часова пагаджаліся з гэтым дзеля міру з польскімі панамі. Існаванне беларускага этнасу, мовы і культуры не прызнавалася ні тымі, ні другімі. Беларуская мова не вывучалася, і навучанне на ёй не дапускалася нават у пачатковай школе. Але, наогул, узровень сярэдняй адукацыі па тым часе быў даволі высокі. Ён даваў магчы- масць лепшым выпускнікам працягваць вучобу ў ВНУ Заходняй Еўропы і Расіі. У адукацыі жанчын значнае месца працягвалі займаць каталіцкія кляштары. У 1804–1808 гг. дзейнічалі 16 манастырскіх жаночых пансіёнаў. У іх займалася каля 250 дзяўчынак, галоўным чынам дачок небагатых дваран і ўніяцкага духавенства. Пансіёны ўтрым- ліваліся за кошт ахвяраванняў магнатаў альбо за плату бацькоў навучэнцаў. Тут даваліся веды па рускай і польскай мовах, арыфме- тыцы, таксама вучылі розным рукадзеллям, выхоўвалі рэлігійнасць і паслухмянасць. Буйныя рускія чыноўнікі, багатыя памешчыкі, за- можныя гараджане навучалі сваіх дачок у прыватных вучылішчах і пансіёнах альбо дома з дапамогай хатніх настаўнікаў. Гэта дазваля- ла атрымоўваць больш свецкую адукацыю. У Полацку, Віцебску, Магілёве, Мсціслаўлі, Оршы існавалі езуіцкія навучальныя ўстановы, дзе выкладаліся лацінская мова, хрысціянская мараль, Свяшчэнная гісторыя. Царскі ўрад спачатку 78 падтрымліваў езуітаў, бо спадзяваўся перацягнуць на свой бок тую частку польскай шляхты, якая знаходзілася пад іх уздзеяннем. Але гэтыя надзеі не спраўдзіліся, і ў 1820 г. езуіцкі ордэн у Расіі быў забаронены і, адпаведна закрыты ўсе яго навучальныя ўстановы. Пры гэтым спыніла сваю дзейнасць і Полацкая акадэмія, заснаваная ў 1812 г. на базе езуіцкага калегіума, якой падпарадкоўваліся ўсе езуіцкія школы ў Расіі. У акадэміі дзейнічалі факультэты тэалогіі, моў (вывучалі лацінскую, грэчаскую, старажытнаяўрэйскую, польскую, рускую, французскую, нямецкую мовы) і вольных навук (вывучаліся філасофія, фізіка, матэматыка, архітэктура, грамадзян- скае права, гісторыя). Выкладанне вялося ў асноўным на польскай мове. Полацкая акадэмія адыграла важную ролю ў развіцці адукацыі на тэрыторыі Беларусі. Новай формай навучання дзяцей (з небагатых сем’яў) у сістэме пачатковай адукацыі на тэрыторыі Беларусі былі так званыя ланка- стэрскія школы, або школы ўзаемнага навучання. У 20–30-я гг. XIX ст. іх было 13, прычым 11 з іх дзейнічалі ў памешчыцкіх маёнтках. У 1840-я гг. пачалі адкрывацца школы для дзяржаўных сялян. Асобныя навучальныя ўстановы існавалі ў гэты час для яўрэяў, якія тады складалі значную частку гарадскога насельніцтва Беларусі. У талмуд-торах, хадэрмах і іншых навучальных установах, якія ўтрымліваліся на грошы яўрэйскіх абшчын, дзеці займаліся вывучэннем свяшчэнных кніг іўдаізму пад кіраўніцтвам равінаў і меламедаў. У 1844 г. была праведзена рэформа яўрэйскіх навучаль- ных устаноў, уведзены першы, не лічачы яўрэйскай мовы, свецкі прадмет – руская мова. У 1802 г. у Валожыне равін Хаім Валажынер заснаваў яўрэйскую духоўную акадэмію – ешыбот. У акадэміі адна- часова навучаліся да 400 вучняў – выхадцаў з Беларусі, Польшчы, Літвы і іншых краін. У 1892 г. царскім указам ешыбот быў закрыты. Ешыботы дзейнічалі таксама ў Міры (з 1815), Лідзе і іншых гарадах. Вялікія страты справе беларускай адукацыі нанесла вайна з французамі 1812 г. У час акупацыі тэрыторыі Беларусі французскай арміяй многія навучальныя будынкі былі спалены альбо разбураны. Са 154 пачатковых школ уцалела только 70, а колькасць вучняў скарацілася з 2700 да 1093. У 20-я гг. ХІХ ст. у галіне адукацыі, як і ва ўсёй унутранай палітыцы царызму, узмацнілася рэакцыйнасць, што прывяло да ліквідацыі пераемнасці вучэбных планаў навучальных устаноў. 79 Кожная ступень адукацыі прызначалася для адпаведнай сацыяльнай групы насельніцтва: аднакласныя прыходскія вучылішчы – для дзяцей самых нізкіх саслоўяў, трохгадовыя павятовыя – пераважна для дзяцей купцоў, рамеснікаў і іншых гараджан, гімназіі – для дзяцей дваран і чыноўнікаў. Ва ўніверсітэты і гімназіі прымаліся толькі прадстаўнікі свабодных саслоўяў. У 1823 г. Аляксандр I вы- даў указ аб забароне жыхарам Беларусі і Літвы адпраўляць юнакоў для працягу вучобы ў замежныя ўніверсітэты. Акрамя таго, у 1824 г. было прынята рашэнне аб перадачы навучальных ўстаноў Магілёўскай і Віцебскай губерняў у ведамства Пецярбургскай наву- чальнай акругі з пераходам на рускую мову навучання. Пры гэтым рэзка павялічвалася колькасць гадзін на вывучэнне рускай мовы, гісторыі і геаграфіі Расіі. Новы крок на шляху русіфікацыі беларусаў і знішчэння тут па- расткаў вольнадумства царскія ўлады зрабілі пасля падаўлення паўстання 1830–1831 гг. на тэрыторыі Польшчы, Літвы і Беларусі. У маі 1832 г., як расаднік крамольных ідэй і настрояў, быў закрыты Віленскі ўніверсітэт. На базе яго медыцынскага факультэта ў Вільні да 1840 г. працягвала дзейнічаць медыка-хірургічная акадэмія, а на базе тэалагічнага адзялення маральна-прававога факультэта – Рым- ска-каталіцкая акадэмія, якая ў 1842 г. была пераведзена ў Пецяр- бург. Большую частку Віленскай вучэбнай акругі перадалі Кіеўскай і Беларускай вучэбным акругам (апошняя дзейнічала ў 1829–1850 гг. з цэнтрам у Віцебску. К. Б.). Каталіцкія і ўніяцкія навучальныя ўстановы пры манастырах пераўтвараліся ў расійскія свецкія гімназіі і павятовыя вучылішчы. У 1836 г. быў выдадзены загад аб выкладанні прадметаў на рускай мове ва ўсіх навучальных устано- вах на тэрыторыі Беларусі. Кіраўнікамі сюды былі прызначаны чы- ноўнікі рускага паходжання і праваслаўнага веравызнання. Руска- моўных выкладчыкаў рыхтавалі ў расійскіх навучальных установах, а таксама ў Віцебскай настаўніцкай семінарыі, адкрытай у 1834 г., але праіснаваўшай толькі пяць гадоў. Рэалізацыі гэтых мер садзейнічала актыўна распаўсюджваемая ў гэты час канцэпцыя «заходнерусізма», якая не прызнавала гіста- рычнасць беларусаў як самастойнай і самабытнай этнічнай адзінкі і лічыла іх часткай вялікарускага этнасу. Зыходзячы з гэтай «тэорыі», міністр асветы Расіі С. Увараў сфармуляваў шавіністычную ў сваёй аснове афіцыйную дактрыну, выражаную ў трыядзе «праваслаўе, 80 самадзяржаўе, народнасць», якая таксама была накіравана на русіфікацыю беларускага насельніцтва. Ва ўмовах адбыўшыхся змен і з нагоды ўзмацнення русіфіка- тарскай палітыкі ў канцы 30-х гг. ХIХ ст. на тэрыторыі Беларускай навучальнай акругі (існавала ў 1829–1850 гг.) налічвалася шэсць гімназій, 17 павятовых вучылішчаў, 160 пачатковых школ. У іх зай- маліся каля 12 тыс. вучняў і працавалі 553 настаўнікі. Амаль палова з іх атрымалі адукацыю ў расійскіх універсітэтах і духоўных акад- эміях. Ураджэнцы Беларусі сярод настаўнікаў складалі толькі 36 %. Аднак новы час, развіццё капіталістычных адносін, патрэбы гаспадаркі вымушалі царскія ўлады ўсё ж такі развіваць адукацыю, асабліва спецыяльную. У сувязі з гэтым праграмы навучальных устаноў перарабляліся ў інтарэсах развіцця гандлю, прамысловасці, сельскай гаспадаркі, дзяржаўнага апарату і адміністрацыйных орга- наў. Праграмы гімназій пасля чацвертага класа прадугледжвалі тры спецыяльныя курсы для жадаючых паступіць на ваенную і дзяржаўную службу ці прадоўжыць навучанне ва ўніверсітэтах. У мэтах рэалізацыі новага курсу ў 1840 г. была адкрыта Горы- Горацкая сельскагаспадарчая школа, якая ў 1848 г. пераўтварылася ў земляробчы інстытут. Гэта была адзіная вышэйшая навучальная ўстанова ў Беларусі на той час і першая вышэйшая сельскагаспа- дарчая школа ў Расіі. Інстытуту перадалі казённы маёнтак, у якім было 15 фальваркаў, 1760 дзесяцін зямлі і больш за 2700 сялян. Вы- кладчыкі і студэнты праводзілі вялікую доследную работу па вывя- дзенню новых сартоў сельскагаспадарчых культур, парод кароў, коней, канструяванні сельскагаспадарчых машын і тэхнікі. Яны ак- тыўна вывучалі і прапагандавалі перадавы вопыт, арганізоўвалі сельскагаспадарчыя выстаўкі, друкавалі актуальныя артыкулы (у 1852–1857 гг. выдаваўся часопіс «Записки Горы-Горецкого зем- ледельческого института»). У 1876 г. у Мар’інай Горцы адкрылася яшчэ адна сельскагаспадарчая школа. Вялікае значэнне для пашырэння ведаў на Беларусі мелі бібліятэкі (публічныя, прыватныя, навучальных устаноў). Публіч- ныя бібліятэкі ў губернскіх гарадах Беларусі з’явіліся ў другой чвэрці XIX ст. (у 1830 г. – у Мінску). У пачатку 1850-х гг. у іх налічвалася каля 6 тыс. тамоў. У бібліятэках навучальных устаноў Беларускай акругі ў 1840 г. налічвалася больш за 86500 кніг. Толькі ў Полацкай акадэміі ў 1812 г. налічвалася каля 40 тыс. кніг, ру- 81 капісаў, каралеўскіх грамат, рэдкіх выданняў. Амаль пры ўсіх гім- назіях працавалі кніжныя магазіны. У першай палове XIX ст. усё большае значэнне ў развіцці адука- цыі, навукі, культуры набываў друк. Так, Полацкая акадэмія за 1797–1820 гг. выдала больш за 500 кніг розных назваў, пераважна на польскай і лацінскай мовах. Сярод іх падручнікі, слоўнікі, творы пісьменнікаў, філосафаў. Першымі газетамі сталі «Газета Гродзень- ска» (1776–1783), «Кур’ер Літоўскі» (1796, Гродна), з 1841 г. – «Віленскі веснік» (тая ж газета). З 1838 г. афіцыйныя перыядычныя выданні («Губернскія ведамасці») з’явіліся ў кожнай беларускай губерніі. У іх друкаваліся афіцыйныя звесткі, мастацкія, гіста- рычныя і іншыя матэрыялы. Важнае значэнне мела выданне ў 1797– 1820 гг. у Полацку «Каляндара Полацкага» і «Штомесячніка Полац- кага», а ў Вільні – альманаха «Рубон» (1842–1849). Разнамоўнай і разнастайнай была прадукцыя мясцовых друка- рань: казённых, царкоўных, прыватных. Колькасць іх ў першай па- лове XIX ст. вагалася ад 36 у 1801–1832 гг. да 21 у 1833–1860 гг. Развіццё сацыяльна-эканамічных адносін, адукацыі, пашырэнне ведаў спрыяла развіццю навукі, з’яўленню выдатных вучоных – ураджэнцаў беларускай зямлі. Асноўным напрамкам навукі ў гэты час былі гісторыя і этнаграфія. Нягледзячы на шматвекавую гісто- рыю, Беларусь у канцы ХVIII ст. у навуковых адносінах заставалася амаль недаследаваным краем, многія склаўшыяся погляды не адпавядалі рэчаіснасці. Не было значных даследаванняў па гісторыі края, мове беларусаў, не існавала нават адзінай назвы народа і краіны. Цэнтральныя і заходнія раёны (Мінская, Гродзенская, Віленская губерні) называліся «Літвою», а іх жыхары – «ліцвінамі», а ўсходнія раёны (Віцебская, Магілёўская, часам Смаленская гу- берні) называліся Беларуссю, а іх жыхары – беларусамі. Але і тэрміны, звязаныя са словам «Беларусь», царскія улады з 1840 г. пе- расталі ўжываць. Сацыяльныя вярхі грамадства і інтэлігенцыя былі паланізаваны, панавала польская, а потым руская мовы. Нават многія прадстаўнікі расійскай інтэлігенцыі ўспрымалі Беларусь як частку Польшчы. Праваслаўе ўспрымалася як «руская вера», а ка- таліцтва як «польская вера». Расійскія і польскія вучоныя разгляд- валі Беларусь і беларусаў як частку сваіх тэрыторый і народаў, што не адпавядала гістарычнай праўдзе. 82 Супраць такіх «навуковых» поглядаў выступалі выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта гісторык і мовазнаўца М. Баброўскі, права- вед І. Даніловіч, гісторык Т. Нарбут і інш. Яны асвятлялі гісторыю Вялікага Княства Літоўскага з нацыянальных, літоўска-беларускіх пазіцый, выказваліся за аднаўленне самастойнасці ВКЛ, вяртанне дзяржаўнага статуса старабеларускай пісьмовай мове, лічылі ўніяцтва нацыянальнай верай беларускага народа. У першай палове XIX ст. закладваліся асновы навуковага белару- сазнаўства, што прывяло да з’яўлення значных навуковых прац. Так, гісторык, археограф, мовазнаўца Іван Грыгаровіч (1790–1862) у 1824 г. выдаў кнігу «Беларускі архіў старажытных грамат». Гэта быў першы зборнік дакументаў па гісторыі беларускіх зямель. Ён жа падрыхтаваў кнігу «Беларуская іерархія» (1824) і два слоўніка беларускай мовы. Т. Нарбут выдаў «Старажытную гісторыю літоўскага народа» ў дзевяці тамах на польскай мове (1836–1841) і «Помнікі гісторыі Літвы» (1846). Ён жа актыўна ўдзельнічаў у праектаванні Бабруйскай крэпасці. У 1857 г. у Пецярбургу В. Турчыновіч выдаў кнігу «Агляд гісторыі Беларусі са старажытнейшых часоў». Па сутнасці, гэты гісторык, правазнаўца стаў аўтарам першай гісторыі Беларусі. Уладзіслаў Сыракомля надрукаваў нарысы аб Мінску, Нясвіжы, Міры, у якіх засяроджваў увагу чытачоў на гісторыі, асаблівасцях быту, мовы, звычаяў беларусаў. Ён жа аўтар кнігі пра раку Нёман ад вытокаў да Коўна. Ян Чачот выдаў шэсць зборнікаў «Вясковых песень». Шмат падарожнічаў па свайму роднаму краю этнограф П.М. Шпілеўскі (1823–1861), што дало яму магчымасць сабраць і надрукаваць значныя матэрыялы па этнаграфіі і фальклору беларусаў. Яго галоўныя творы – «Падарожжа па Палессю і Беларускаму краю» і «Беларускія прыказкі» (1853). Мноства запісаў абрадаў, фальклорных твораў беларусаў зрабіў З.Я. Даленга-Хадакоўскі (Адам Чарноцкі, 1784–1825). Ён жа знайшоў шмат цікавых матэрыялаў пры раскопках гарадзішчаў у Полацку, Віцебску, Тураве і інш. Гісторык Канстанцін Тышкевіч (1806–1868) даследаваў каля 200 курганоў, гарадзішчаў і замчышчаў Мінскай губерні, стварыў музей старажытнасцей у Лагойску, напісаў кнігу «Пра курганы ў Літве і Заходняй Русі». Ён жа сабраў архіў старажытных рукапісаў, калекцыю мастацкіх твораў, бібліятэку, з’явіўся адным з заснавальнікаў Віленскага музея старажытнасцей. 83 Яго брат Яўстафій Тышкевіч (1814–1873) рабіў археалагічныя раскопкі, збіраў матэрыялы па этнаграфіі, старажытныя дакументы, фальклорныя творы, напісаў кнігу «Апісанне Барысаўскага павета». У 1855 г. ён заснаваў Віленскі музей старажытнасцей і пры ім археалагічную камісію, якую сам жа і ўзначальваў. Свой уклад у развіццё беларусазнаўства ўнеслі М.В. Бэз- Карніловіч (1796–1862), які ў 1855 г. выдаў кнігу «Гістарычныя звесткі аб знамянальных мясцінах у Беларусі», Р. Зянькевіч (1811– 1868), які падрыхтаваў у 1851 г. зборнік «Народныя песенкі пінскага люду», Ф. Шымкевіч (1802–1843) – аўтар першага (1842) этымалагічнага слоўніка рускай мовы «Корни слов русского языка…», у які ўпершыню ўведзена навуковае даследаванне беларускай лексікі, і многія іншыя. У першай палове XІX ст. набіралі моц даследаванні і ў іншых навуках. Шырока, напрыклад, было вядома імя вучонага- аграбіёлага, эканаміста і гісторыка М. Ачапоўскага (1788–1854). Ён разглядваў глебу як складаную сістэму, якая няспынна развіваецца. Таленавітым даследчыкам-біёлагам паказаў сябе ўраджэнец Магілёва, батанік-сістэматык П.Ф. Гаранін, які на 25 гадоў (1834) раней Ч. Дарвіна (1859) развіў эвалюцыйную тэорыю расліннага і жывёльнага свету. Буйнейшым вынаходцам таго часу, чалавекам вострага розуму быў ураджэнец Чэрвеньскага раёна К.І. Чарноўскі (1791–1847). У 1825 г. ён распрацаваў першы ў Расіі праект падводнага судна, на якім, як ён лічыў, можна будзе плаваць пад вадой, апускацца на марское дно для збору раслін і жэмчуга, а таксама выкарыстоўваць у ваенных мэтах. На лодцы прадугледжвалася ўстаноўка перыскопа. На жаль, царскі ўрад нічога не зрабіў для рэалізацыі праекта выдатнага даследчыка, але яго новыя ўнікальныя ідэі далі значны штуршок развіццю тэорыі, а потым і практыкі падводнага плавання. Адным з першых ідэі К. Чарноўскага скарыстаў яшчэ адзін ураджэнец беларускай зямлі, генерал-ад’ютант К.А. Шыльдэр (1785–1854). Пабудаваная ім першая ў Расіі падводная лодка ў жніўні 1834 г. паспяхова прайшла выпрабаванні і стала гіста- рычным флагманам расійскага падводнага флоту. Цікава, што на падводным караблі знаходзілася ракетная ўстаноўка, якая давала магчымасць страляць шасцю ракетамі як па падводных, так і па надводных цэлях. Упершыню ў сусветнай практыцы К. Шыльдэр 84 прапанаваў і выкарыстаў для запальвання пораху электрычны зарад, што ў той час і ў будучым адыграла вялікую ролю ў развіцці ваеннай тэхнікі і ўсёй тэхнічнай навукі. У галіне будаўніцтва быў добра вядомы вучоны-даследчык М.Ф. Ястрэбскі (1808–1874) – таленавітая і яркая асоба. Ён упершыню ў Расіі выдаў «Курс практычнай механікі» ў двух тамах (1837–1838), упершыню выказаў ідэю выкарыстання электрычнасці ў рухавіках (1846), выкладаў у расійскіх вышэйшых навучальных установах, будаваў на Беларусі дарогі і масты. Ён адзін з першых беларуска-расійскіх гісторыкаў навукі. У 1839 г. за сваю навуковую дзейнасць і заслугі вучоны быў узнагароджаны Дзямідаўскай прэміяй (заснавана ў 1832 г. П.М. Дзямідавым, раўнялася 5 тыс. руб. К. Б.). Паспяхова вялі навукова-педагагічную працу ўраджэнцы беларускай зямлі, вядомыя вучоныя – астраном В. Карчэўскі (1789– 1832), філосаф А. Даўгірд (1776–1835), фізік Ю. Міцкевіч (1744– 1817), астраном П. Славінскі (1795–1881) і многія іншыя дас- ледчыкі. Развіццю навуковых даследаванняў садзейнічала адкрыццё першай хімічнай лабараторыі ў Горках, метэаралагічных станцый у Магілёве, Віцебску, Брэсце, Мінску, Горках. У далёкай краіне Чылі плённа працаваў вядомы геолаг, арганізатар навукі, выкладчык, ураджэнец Беларусі Ігнат Дамейка (1802–1889), больш падрабязная размова аб якім пойдзе ў наступнай тэме. Навуковае жыццё Беларусі ў значнай ступені было звязана з дзейнасцю выкладчыкаў Віленскага ўніверсітэта, Горы-Горацкага земляробчага інстытута, а таксама з даследаваннямі энтузіястаў- аматараў. Так, рэктар Віленскага ўніверсітэта прафесар Ян Снядэцкі (1756–1830) выдаў падручнік па сферычнай трыганаметрыі, які лічыўся лепшым ў Еўропе і быў перавыдадзены ў Лейпцыгу. Яго брат Андрэй Снядэцкі (1768–1838) быў выдатным біёлагам і хімікам. Ён аўтар фундаментальнай працы «Тэорыя арганічных рэчываў». У Горках працавалі пачынальнікі хімічнай навукі на Беларусі К.Д. Шміт, а таксама выдатны хімік і педагог І. Цютчаў і інш. Вынікі навуковых даследаванняў, пашырэнне ведаў грамадскасці садзейнічалі фарміраванню аб’ектыўных поглядаў на гісторыю беларусаў, іх мову, культуру. Вось чаму, нягледзячы на тэн- дэнцыйныя падыходы расійскага кіраўніцтва і значнай часткі расійскіх вучоных, у 30–50-я гг. XIX ст. сярод прагрэсіўных вучоных 85 і грамадскіх дзеячаў пашыралася прызнанне факта існавання самастойнага беларускага этнасу (А. Герцэн, М. Бакунін, М. Агароў, М. Дабралюбаў). У сваіх праграмах стварэння славянскай федэрацыі яны для Беларусі вызначалі статус, раўнапраўны з Расіяй, Украінай, Польшчай, Чэхіяй і іншымі славянскімі краінамі. У 1822 г. вучоны К. Калайдовіч выдаў працу «Пра беларускую гаворку», якая стала першай спробай навуковага даследавання беларускай мовы. Адбываліся змены і ў поглядах часткі польскіх даследчыкаў. Ад- ным з першых самабытнасць беларускай мовы даследаваў вядомы польскі лінгвіст С.Б. Ліндэ. У працы «Аб Літоўскім статуце...» (Вар- шава, 1816) ён параўноўваў беларускую мову са старажытнасла- вянскай. Аб адметнасці беларускай мовы ад польскай гаварылі гісто- рыкі Т. Чацкі, Ю. Крашэўскі, А. Кіркор і інш. Беларускія народныя песні, абрады, быт даследавалі польскія вучоныя І. Шыдлоўскі, М. Чарноўская, Э. Станевіч, К. Буйніцкі. Адначасова пашыраліся прагрэсіўныя філасофска-этычныя по- гляды на развіццё грамадства і эканамічныя адносіны. У прыват- насці, у творчасці Л. Бароўскага і Я. Славацкага намеціўся сінтэз асветніцкага і рамантычнага светапоглядаў. А. Даўгірд імкнуўся вырашыць шэраг філасофскіх праблем (узаемадзеянне логікі і матэматыкі, параўнальная псіхалогія і інш.). Пашыралася ідэя бу- даўніцтва справядлівага грамадства без саслоўяў, з агульнай зямлёй і маёмасцю, з высокай маральнасцю на аснове распаўсюджвання асветы і разумнага заканадаўства (І. Еленскі). Актыўна выказвалася думка аб неабходнасці ліквідацыі феадальна-прыгонніцкіх адносін (Ю. Бакшанскі, М. Валовіч) і ўстанаўленні рэспублікі, як найлеп- шай формы дзяржаўнай пабудовы. Усё гэта тэарэтычна абгрун- тоўвалася з пазіцый «натуральнага права». Сувязь з філасофіяй асветніцтва выявілася ў этычных ідэях Ф. Савіча і Ш. Канарскага. Усё больш прыхільнікаў на Беларусі мела і ідэя разумення гісторыі як працэсу, а не статычнага нагрувашчвання падзей, ідэя ўзаемасувязі гісторыі і філасофскіх пастулатаў, якія павін- ны навучыць гісторыка аб’ектыўна ацэньваць гістарычныя факты. Для прагрэсіўных мысліцеляў (М. Лавіцкі, В. Давід, Э. Жалігоўскі) ха- рактэрна імкненне абгрунтаваць значэнне філасофіі не толькі для пазнання, але і для пераўтварэння свету. Пад уплывам рамантычнай эстэтыкі знаходзіліся пісьменнікі, фалькларысты, этнографы (Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, А. Рыпінскі), творчасць якіх садзейнічала культурнаму самавызначэнню беларускай нацыі. 86 4.2. Вусная народная творчасць і літаратура Аналізуючы стан развіцця літаратурнай творчасці на Беларусі ў першай палове XIX ст., трэба ўлічваць, што ў гэты час пачаўся працэс фарміравання новай беларускай літаратуры і мовы. Але на шляху іх станаўлення стаялі значныя цяжкасці, абумоўленыя прыгнечаным становішчам беларускага народа, паланізатарскай дзейнасцю паноў і каталіцкага касцёла, русіфікатарскай палітыкай царызму, малай колькасцю сваёй нацыянальнай інтэлігенцыі. Тым не менш цяжкасці паступова пераадольваліся. У мове нанава складваліся графічная сістэма, правапісныя і граматычныя нормы, лексіка і г. д. Ля вытокаў новай беларускай літаратуры стаялі інтэлігенты, пераважна выхадцы з акаталічанай і апалячанай у мінулым беларускай шляхты, якія адчувалі сябе беларусамі, вось чаму іх першыя творы друкаваліся лацініцай. Але ў канцы 50-х гг. Расія за- крыла і гэты шлях, забараніўшы друкаванне беларускіх і ўкраінскіх кніг лацініцай. Станаўленне новай беларускай літаратуры адбывалася ва ўмовах распаўсюджвання рамантызму, які прыйшоў на змену асветніцтву і класіцызму. Рамантызм 20–50-х гг. ХІХ ст. стаў своеасаблівай фор- май мастацкай і філасофскай крытыкі рэчаіснасці. Заслугай прадстаўнікоў рамантызму было тое, што яны адкінулі догмы і схе- мы класіцызму, якія стрымлівалі свабоду і фантазію мастака, вы- звалілі культуру ад панавання антычных тэм, сюжэтаў і вобразаў, абнавілі мастацкія формы, прапагандавалі ўзаемапранікненне ма- стацтваў. Рамантызм стымуляваў літаратурны працэс, садзейнічаў арыентацыі пісьменнікаў, як і ўсіх дзеячаў культуры, на жывую бе- ларускую мову і фальклор, на вывучэнне і мастацкае адлюстраванне вуснай народнай творчасці і побыту народа. У гэты час існавалі абрадавая паэзія, казкі, паданні, міфы, песні. Для іх была характэрна антыпрыгонніцкая накіраванасць. На жаль, збераглося няшмат твораў, якія маюць канкрэтнага аўтара, бо ў сувязі з адмоўнымі адносінамі царскіх улад да беларускага мастац- кага слова літаратура ў першай чвэрці ХІХ ст. заставалася пераваж- на ананімнай, распаўсюджвалася вусна і ў рукапісах, толькі ў 40-я гг. ХIХ ст. творы пачалі друкавацца. Да нашага часу дайшлі вядомыя нам ананімныя творы «Гутарка Данілы са Сцяпанам», 87 «Вось які свет стаў», «Вясна гола перапала», «Панаманія», у якіх адлюстроўваюцца думкі і настроі беларускіх сялян. У іх сцвярджа- ецца права прыгоннага селяніна звацца чалавекам, асуджаецца існуючы сацыяльны лад. Найбольш таленавітымі і значнымі творамі беларускай ананімнай літаратуры з’яўляюцца паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе». Доўгі час яны лічыліся ананімнымі. Сучасныя даследчыкі лічаць, што іх аўтары адпаведна В. Равінскі (1786–1854) і К. Вераніцын (1834–1904). Першы твор узнік не пазней за 20-я гг. ХІХ ст. і апавядае пра рэаліі беларускага жыцця часоў прыгон- ніцтва. Упершыню ён быў надрукаваны ў 1845 г. у пецярбургскім часопісе «Маяк». На жаль, да нас дайшла толькі палова першай часткі твора новай беларускай літаратуры. Гэта своеасаблівая па- родыя на паэму Вяргілія, на высокі стыль і ўмоўнасці класіцызму. Стваральнік паэмы крытыкуе некаторыя бакі прыгонніцтва, пака- звае пранікненне ў вёску элементаў капіталізму. Адносіны паміж антычнымі багамі і траянцамі ў творы нагадваюць адносіны паміж памешчыкамі і прыгоннымі сялянамі. У паэме ўжываюцца кніжная традыцыя і народны фальклорна-песенны стыль. У ёй добра паказа- ны праца, звычаі, абрады і вераванні беларускіх сялян. Рэальнае пе- раплятаецца з фантастычным. Мова паэмы выразная, сакавітая. Яшчэ больш значная ў мастацкіх адносінах паэма «Тарас на Парнасе», напісаная не пазней сярэдзіны 50-х гадоў ХІХ ст. Упершыню яна была надрукавана ў 1889 г. у газеце «Минский ли- сток». Вядома каля 20 яе розных варыянтаў. Галоўны герой паэмы, палясоўшчык Тарас, апынуўшыся на Парна- се, бачыць, што антычныя багі жывуць так, як і заможныя беларускія сяляне альбо бедная шляхта. Аўтар апісвае багоў вельмі натуралістыч- на, падкрэслівае адмоўныя рысы іх характару і знешняга выгляду. Парнас у апісанні аўтара нагадвае звычайную беларускую вёску, дзе ў дварах разгульваюць свінні і забаўляюцца хлопцы. Парадыйнасць гэтага твора накіравана супраць афіцыйнай народнасці, славянафільства з яго ідэалізацыяй патрыярхальнага ўкладу жыцця. Разам з тым у вобразе Тараса паказаны лепшыя якасці беларуса – чалавека сціплага, кемлівага, выдатнага працаў- ніка, які да ўсяго цікаўны і ўмее бачыць і адчуваць прыгожае. Аўтар дакладна апісвае побыт беларускага сялянства, яго адзенне, ежу, жыллё, забавы. 88 Паэма выклікала вялікую цікавасць да жыцця і побыту беларус- кага народа, аказала плённае ўздзеянне на развіццё ўсёй беларускай літаратуры. Па сваім мастацка-вобразным узроўні, культуры верша і мовы паэма «Тарас на Парнасе» стала вышэйшым дасягненнем беларускай літаратуры першай паловы XIX ст. Характэрна, што стваральнікі ананімных паэм паказалі не толькі выдатнае веданне беларускай мовы, народных традыцый, фальклору і этнаграфіі, але і глыбокую эрудыцыю ў галіне сусветнай літаратуры. Характэрнай асаблівасцю мастацкай літаратуры першай паловы XIX ст. была яе цесная сувязь з фальклорам. Я. Чачот, Я. Баршчэўскі, А. Міцкевіч і іншыя навукоўцы-літаратары хаця і былі выхаваны ў польскім духу, тым не менш захапляліся песнямі, паданнямі, казкамі, прыказкамі беларускага народа, якія былі мала вядомы цывілізавана- му свету. Іх уражвала багацце беларускага фальклору, і яны шмат увагі ўдзялялі збору і апрацоўцы народных песень, казак, прыказак і г. д. Вывучэнне фальклору і гісторыі краю прыводзіла іх да высно- вы аб існаванні самастойнага беларускага этнасу, да творчасці на беларускай мове. На жаль, многае з таго, што не было надрукавана, загінула. Значную працу па зборы і апрацоўцы фальклору беларусаў пра- вёў паэт-фалькларыст Ян Чачот (1796–1847), які нарадзіўся на Навагрудчыне. Разам з А. Міцкевічам ён вучыўся ў Віленскім універсітэце, з’яўляўся адным з арганізатараў тайнага гуртка філа- матаў, быў сасланы ва Уфу. Пасля вяртання на Беларусь у 1837– 1846 гг. у Вільні выдаў шэсць фальклорных зборнікаў сабраных ім «Вясковых песень» (у большасці ў перакладзе на польскую мову), у якіх надрукаваў каля 30 сваіх беларускіх вершаў. Некаторыя з іх ён напісаў у такім добрым народным духу, што пазней яны сталі лічыцца народнымі песнямі. У яго творах упершыню выразна вы- явіліся элементы сентыменталізму. Амаль усе зборнікі Чачота пачынаюцца прадмовамі, у якіх аўтар вызначае свае задачы і дае характарыстыку асаблівасцей беларускай мовы і фальклору. Я. Ча- чот быў патрыётам роднага краю, невыпадкова яго вершы неад- наразова забараняліся царскімі чыноўнікамі. Шмат папрацаваў на ніве збірання і выкарыстання беларускага фальклору і Ян Баршчэўскі (1794–1851), які нарадзіўся ў Полацкім павеце. Ён вучыўся ў Полацкім езуіцкім калегіуме, дзе напісаў свой першы паэтычны твор «Пояс Венеры». У 40-я гг. ХІХ ст. Я. Бар- 89 шчэўскі кіраваў гуртком беларуска-польскіх пісьменнікаў у Пецярбургу, там ён пазнаёміўся з Т. Шаўчэнкам, пабываў у Англіі, Францыі, Фінляндыі. Памёр на Валыні. У гісторыі літаратуры Я. Баршчэўскі вядомы як аўтар беларускіх дыдактычных вершаў «Дзеванька» і «Гарэліца», вершаванага апавя- дання «Рабункі мужыкоў», прысвечанага сялянскім хваляванням на Полаччыне ў 1812 г., а таксама чатырохтомнага зборніка апавяданняў «Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Апошні твор быў надрукаваны ў Пецярбургу ў 1844–1846 гг. Пісьменнік настолькі добра, па-майстэрску выкарыстаў беларускія казкі, паданні, песні і прыказкі, што нездарма тагачасныя крытыкі называлі гэты твор беларускім цыклам «1000 і адной ночы». «Шляхціч Завальня» ўяўляе сабой успамін аўтара аб паездцы да свайго дзядзькі, які жыў на Полаччыне і дзе сяляне расказвалі пра розныя незвычайныя падзеі і цуды. У творы звычайнае перап- лятаецца з незвычайным. Таксама Я. Баршчэўскі напісаў на польскай мове некалькі рамантычных балад і паэм і апавяданне аб нашэсці на Беларусь татараў. Сваёй цікавасцю да ўнутранага свету герояў, іх пачуццяў Я. Баршчэўскі, як і Я. Чачот, блізкі да сентыменталістаў, якія перабольшваюць перажыванні сваіх герояў, аднак пануючым у іх творчасці было ўздзеянне рамантызму. Адсюль і цікавасць да народнага быту і вуснай паэтычнай творчасці. Таленавітым сынам беларускага народа, адным з першых вядомых нам сялянскіх паэтаў з’яўляецца Паўлюк Багрым (1812– 1891), які нарадзіўся ў вёсцы Крошын Баранавіцкага раёна. (Трэба мець на ўвазе, што не ўсе сучасныя даследчыкі падзяляюць думку, што П. Багрым быў паэтам. К. Б.). Вядома, што яго паэтычная спадчына налічвала некалькі сшыткаў, але да нас дайшоў толькі адзін з вершаў паэта – «Зайграй, зайграй, хлопча малы». Гэты адзіны твор сведчыць аб вялікім таленце Багрыма, спецыфіцы яго поглядаў. Для яго творчасці характэрны вялікі патрыятызм, глыбокія пачуцці, пратэст супраць несправядлівасці і прыгоннага права. Нездарма літаратуразнаўцы называюць яго «беларускім Бёрнсам». П. Багрым пакінуў нашчадкам яшчэ адзін выдатны твор – жырандоль (знаходзіцца ў Крошынскім касцёле), якая сведчыць аб яго высокім кавальскім майстэрстве. 90 Адным з самых вядомых літаратараў разглядаемага пярыяду з’яўляўся Уладзіслаў Сыракомля (Людвіг Кандратовіч, 1823–1862). Ён нарадзіўся ў Бабруйскім павеце. У 1844 г. паэт напісаў верш пад назвай «Паштальён», які ў перакладзе на рускую мову стаў вядомай песняй «Ямщик». Пісаў на беларускай і польскай мовах. Яго працы прысвечаны беларускаму фальклору і этнаграфіі. Сучаснікі называлі паэта «вясковы лірнік». Дайшлі два вершы, напісаныя на беларускай мове: «Добрыя весці» (1848) і «Ужо птушкі спяваюць паўсюду» (1851). У гэтых і іншых творах бачны рэвалюцыйна-дэмакратычныя погляды аўтара, яго рамантызм. Так, у першым вершы паэт вітае рэва- люцыйныя падзеі на Захадзе, лічыць іх добрымі весткамі і спадзяецца, што яны акажуць станоўчае ўздзеянне на Беларусь. У канцы першай паловы XIX ст. пачаў сваю творчую дзейнасць адзін з пачынальнікаў новай беларускай літаратуры, вядомы бела- рускі пісьменнік, паэт, драматург, кампазітар і акцёр В.І. Дунін- Марцінкевіч (1807–1884), які нарадзіўся на Бабруйшчыне. Менавіта яму беларусы і беларуская літаратура абавязаны глыбокім маста- цкім пранікненнем у душу свайго народа, шырокім прызнаннем сярод славянскіх літаратур. Ён – першы прафесійны пісьменнік, мужны і нястомны змагар за існаванне айчыннай літаратуры на роднай мове. Яго творчая манера спалучала рысы розных мастацкіх плыняў і стыляў: класіцызму, сентыменталізму, рамантызму, рэалізму. На першы план В.І. Дунін-Марцінкевіч вылучае і на- цыянальна-дэмакратычныя праблемы. Абапіраючыся на беларускі фальклор, пісьменнік, як рамантык, паэтызаваў духоўную прыгажосць і высакароднасць сялян, іх раз- умовыя здольнасці, гераічнае мінулае свайго краю. У 1846 г. В. Дунін-Марцінкевіч напісаў лібрэта першай беларускай камічнай оперы «Сялянка» («Ідылія»). Камедыя высмейвае парокі памешчы- каў. У той жа час аўтар спачувае сялянам, патрабуе да іх гуманных адносінаў. Сваімі творамі пісьменнік узбуджаў цікавасць да жыцця простых людзей. У другой палове XIX ст. В.І. Дунін-Марцінкевіч напісаў новыя выдатныя творы, наблізіўшы народную мову да літа- ратурнай. У 1859 г. ён пераклаў на беларускую мову паэму А. Міц- кевіча «Пан Тадэвуш». Гэту паэму на беларускую мову перакладаў і ўзгаданы раней А. Ельскі. Адным з выдатных літаратараў першай паловы XIX ст. з’яўляецца беларуска-польскі паэт Адам Мікалаевіч Міцкевіч 91 (1798–1855). Ён нарадзіўся на Навагрудскай зямлі. За ўдзел у тайным таварыстве філаматаў паэт разам з сябрамі быў арыш- таваны, у 1824 г. пакінуў Беларусь, а ў 1829 г. – і Расію. Апошнія гады жыцця правёў галоўным чынам у Парыжы, дзе займаўся выкладчыцкай працай. Тэмы і вобразы твораў знакамітага паэта падказаны жыццём, гісторыяй беларускага народа, яго фальклорам, традыцыямі і абрадамі, пейзажамі родных мясцінаў. Аўтар шматлікіх паэм, балад, вершаў, А. Міцкевіч быў патрыётам сваёй радзімы, рыцарам ідэй свабоды, справядлівасці, міру і дружбы паміж людзьмі і народамі. Праз усё жыццё пранёс геніяльны паэт-рамантык любоў да беларускай зямлі. «Літва, айчына мая!», – пачынае ён свой знакаміты спеў-гімн у гонар Бацькаўшчыны-Беларусі ў паэме «Пан Тадэвуш» (1832–1834). Беларускую зямлю ён апісвае і ў творах- паэмах «Свіцязь», «Дзяды» і інш., у якіх стварыў панарамны вобраз роднай Навагрудчыны, Нёмана, Свіцязі. Яскрава і дакладна паэт паказаў быт і характары людзей. На жаль, беларускамоўная спадчына паэта не дайшла да нашага часу. Хаця ён і пісаў галоўным чынам на польскай мове, але ме- навіта беларускую мову лічыў самай гарманічнай і з усіх славянскіх моў найменш змененай. На думку некаторых даследчыкаў, А. Міц- кевіч узбагаціў польскую мову беларускімі словамі, за што падвяр- гаўся крытыцы з боку польскіх літаратуразнаўцаў. 4.3. Архітэктура і жывапіс Беларускае дойлідства і мастацтва канца ХVIII–першай паловы XIX ст. багатыя на жанры, стылі, тэхніку, выдатных майстроў сваёй справы і творчыя пошукі. У 20-я гг. ХІХ ст. на змену класіцызму прыходзіць рамантызм, у 40-я – рэалістычны накірунак. У гэты час у жывапісу нараджаюцца новыя жанры – нацюрморт, гарадскі пейзаж і інш. Развіваецца гістарычны жанр, выяўленчае мастацтва паступова вызваляецца ад засілля рэлігійнай схаластыкі. Мастакі ўсё больш засяроджваюць сваю ўвагу на ўнутраным свеце чалавека, паглыбляюцца ў этнаграфію, побыт людзей. З далучэннем беларускіх зямель да Расіі больш прыкметным стаў уплыў апошняй і на беларускую архітэктуру, што, аднак, не выціснула з яе элементаў нацыянальнай, польскай і ўкраінскай архітэктуры. 92 Рускае ўздзеянне асабліва адчувалася ў забудове гарадоў, палацавым і культавым дойлідстве. Архітэктура на Беларусі пры гэтым развівалася пад уплывам класіцызму, для якога характэрны манументальнасць форм, багацце і пышнасць інтэр’ераў, распаўсюджанасць галерэй, порцікаў з калонамі. Тыповымі ў гэтым сэнсе з’яўляюцца палац П.А. Румянцава-Задунайскага і сабор Пятра і Паўла ў Гомелі, касцёл у Шчучыне, палацавы комплекс у Снове, Жыліцкі палац і іншыя пабудовы. У першай трэці XIX ст. класіцызм засвойвае рысы ампіру, які вызначаецца знешняй параднасцю і вытанчанай дэкаратыўнай пластыкай. У гэты час былі распрацаваны новыя планы развіцця больш чым для 40 беларускіх гарадоў. Яны прадугледжвалі планавую забудову, прамавугольную сістэму планіроўкі, будаўніцтва грамадскіх цэнтраў і г. д. Так, першы план развіцця Мінска быў распрацаваны ў 1800 г. У ім прадугледжвалася знішчэнне земляных умацаванняў, уладкаванне існуючай вулічнай сеткі, вылучэнне новага напрамку будаўніцтва го- рада ўздоўж р. Свіслачы. Да сярэдзіны XIX ст. у параўнанні з ХVIII ст. тэрыторыя Мінска павялічылася амаль у тры разы. Забудова вялася па ўзорных праектах для жылых і грамадскіх будынкаў, што было больш выгадна з пункту гледжання эканомікі. У выніку за кароткі час па праектах дойлідаў М. Львова, В. Стасава, А. Мельнікава, М. Кларка і інш. у гарадах з’явіліся сіметрычныя кварталы, прамавугольныя вуліцы і плошчы, былі створаны ан- самблі цэнтраў, пабудаваны будынкі губернскіх і павятовых праўленняў, судоў, паштовых станцый, мытняў і г. д. Стала больш шматкватэрных мураваных жылых дамоў. Прыкметны след у ар- хітэктуры пакінулі гасціныя двары, адміністрацыйныя і гандлёвыя збудаванні (губернскія палацы ў Мінску і Віцебску, гандлёвыя рады ў Гродне, Навагрудку, Паставах і інш.). Амаль цалкам у 30–40-я гг. XIX ст. былі перабудаваны Брэст і Бабруйск, дзе былі ўзведзены крэпасці. На жаль, у ходзе бу- даўніцтва Брэсцкай крэпасці быў, па сутнасці, знішчаны стары Брэст з яго гістарычнымі будынкамі-помнікамі. У сельскай мясцовасці захоўвалася драўлянае дойлідства. Тут існавалі розныя тыпы паселішчаў і пабудоў: вёска, сяло, мястэчка, фальварак, маёнтак, сядзіба. У прыватнасці, найбольш распаў- сюджаны тып сядзібы ўключаў дом з флігелямі, прылягаючы парадны двор, браму, стайню, свіран, аранжарэю, сад. Папулярнасць 93 набывалі зімовыя сады і аранжарэі (Асвея, Паланечка, Радзіві- лімонты). Сялянская драўляная хата ўяўляла сабой аднакамерны будынак з гаспадарчымі прыбудовамі. Значныя змены адбываліся ў культавай архітэктуры. Рэзка скарацілася будаўніцтва касцёлаў, а ўніяцкія храмы зачыняліся або перабудоўваліся ў праваслаўныя. Пры гэтым гублялася самабыт- насць беларускай архітэктуры, якая была ўласціва ўніяцкім храмам. Найбольш раннім і значным помнікам класіцызму ў культавым бу- даўніцтве быў сабор Іосіфа, пабудаваны ў Магілёве ў памяць аб су- стрэчы тут Кацярыны ІI з аўстрыйскім імператарам Іосіфам І. Гэты сабор распісваў славуты рускі мастак У.Л. Баравікоўскі. Агульныя тэндэнцыі, якія былі характэрны для культуры, пры- вялі да таго, што і ў архітэктуру прыйшоў рамантызм. Гэта знайшло адлюстраванне ў неагатычных збудаваннях (Крычаўскі і Косаўскі палацы) і ў пейзажна-паркавым мастацтве, якое актыўна развівала- ся. Рамантычныя пейзажныя паркі аздабляліся прыгожымі алеямі, штучнымі руінамі, мосцікамі, сажалкамі, альтанкамі, павільёнамі, гротамі, вадаспадамі (Гомельскі, Лагойскі, Жыліцкі, Савейкаўскі паркі). Рамантызм абуджаў цікавасць да нацыянальнага пачатку. Жывапіс галоўным чынам развіваўся ў губернскіх гарадах і асабліва ў Вільні, дзе існавала школа жывапісу пры мясцовым універсітэце. Пры школе дзейнічалі кафедры малюнка і жывапісу (з 1797 г.), скульптуры (з 1803 г.), графікі (з 1805 г.). Школа стала га- лоўным цэнтрам выхавання беларускіх мастакоў. За 35 гадоў існавання ёю было падрыхтавана больш за 250 мастакоў, гравёраў, скульптараў. Лепшых вучняў пасылалі вучыцца ў Еўропу. Першымі выкладчыкамі гэтай школы былі таленавітыя мастакі: прадстаўнік класіцызму Ф. Смуглевіч (1745–1807, карціны «Юдзіф», «Смерць Віргініі», «Літоўскія сяляне», «Прысяга Касцюшкі») і прадстаўнік рамантызму прафесар Я. Рустэм (1762–1835, творы: «Партрэт Тамаша Зана», «Партрэт Антонія Ваньковіча», «Партрэт Зубавай»). Іх мастацкія по- гляды аказалі значны ўплыў на развіццё амаль усіх відаў і жанраў бе- ларускага выяўленчага мастацтва і архітэктуры. Пад уздзеяннем сваіх выкладчыкаў выхаванцы школы, улічваючы лепшыя дасягненні су- светных майстроў, пераадольвалі акадэмічны і рэлігійны дагматызм і звярталіся да жыцця простага народа – сялян і дробных рамеснікаў. Яны ўважліва вывучалі натуру і асновы рэалістычнага мастацтва, імкнуліся аб’ектыўна адлюстроўваць рэчаіснасць. 94 Найбольш распаўсюджаным жанрам жывапісу гэтага часу ста- новіцца партрэт. Значныя поспехі ў гэтым жанры меў Іосіф Аляш- кевіч (1777–1830) родам з Радашковіч. Ён вучыўся ў Віленскім універсітэце, Дрэздэне, Парыжы, значную частку жыцця вымушаны быў правесці ў Пецярбургу. Ва ўмовах расійскага прыгнёту твор- часць І. Аляшкевіча на Беларусі мала каго цікавіла, але яго мастац- кая спадчына вялікая. Ён аўтар партрэтаў князя Адама Чартарый- скага, піяністкі М. Шыманоўскай, паручыка Рыклеўскага, магнатаў Л. Сапегі, М. Радзівіла, паэта А. Міцкевіча і інш. На жаль, у Бела- русі ёсць усяго дзве работы мастака: «Групавы партрэт» і «Партрэт дзяўчынкі» (Нацыянальны мастацкі музей). Творчасць І. Аляшкевіча яскрава сведчыць аб тым, што вы- яўленчае мастацтва беларускай зямлі ніколі не адрывалася ад пра- грэсіўных традыцый Заходняй Еўропы. I гэта не дзіўна. Вядомы шматлікія паездкі ў еўрапейскія краіны беларускіх мастакоў з мэтай знаёмства з лепшымі майстрамі жывапісу і іх творамі. Так, настаўнікам І. Аляшкевіча, як выпускніка Віленскага ўніверсітэта, у Парыжы быў знакаміты Жак-Луі Давід (1748–1825) – прадстаўнік класіцызму. Яркую старонку ў гісторыю беларускага жывапісу ўпісаў адзін з значных прадстаўнікоў рамантызму Валенцій Ваньковіч (1800–1842), які вучыўся ў Полацку, Вільні, Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. У 1827 г. за карціну «Подзвіг маладога кіеўляніна пры аблозе Кіева печанегамі ў 968 г.» ён атрымаў вышэйшую акадэмічную ўзнагароду – залаты медаль. У 1828 г. В.М. Ваньковіч вярнуўся ў Мінск у сваю родавую сядзібу ў Сляпянцы. Тут ён стварыў мастацкую лабараторыю, вакол якой збіраліся лепшыя мастакі. Пісаў шмат партрэтаў: родных, блізкіх, суседзяў, вядомых людзей. Сярод іх партрэты К. Ліпінскага, А. Тавянскага і яго жонкі, А. Манюшкі, аўтапартрэт. У 1828 г. ма- стак стварыў адну з лепшых сваіх карцін-партрэтаў «А. Міцкевіч на скале Аюдаг» (Варшава, Нацыянальны музей). Паэт паказаны ў момант творчага натхнення на фоне горнага пейзажу. Рамантычны парыў паэта адчуваецца і ў мэтанакіраваным поглядзе, і ў руцэ, якая падпірае падбародак, і ў сівых воблаках, якія надаюць карціне асо- бы настрой. Вядома, што мастак працаваў і над партрэтам А.С. Пушкіна, але не закончыў яго. 95 В. Ваньковіч пачаў працу і над вялікай гістарычнай карцінай «Напалеон каля вогнішча» (1834, Варшава, Нацыянальны музей), але таксама не закончыў яе. Мастака ўсё больш прыцягвалі рэ- лігійныя сюжэты, ён траціў шмат сіл і часу на выкананне заказаў царквы. Адметнай з’явай у яго творчасці на гэтую тэматыку стала карціна «Мадонна з дзіцём». У 1839 г. мастак працаваў за мяжой, капіраваў творы мастакоў эпохі Адраджэння ў Мюнхене, Дрэздэне, але раптоўная смерць у Парыжы парушыла ўсе планы мастака. У апошні час жыцця побач з мастаком быў яго сябра А. Міцкевіч. У наш час у адным з дамоў Ваньковіча ў Мінску, па вуліцы Інтэрнацыянальнай, створаны музей Мастацтва і культуры Беларусі першай паловы ХІХ ст. У 2013 г. адрэстаўрыраваны і дом мастака ў Сляпянцы. Мастак Ян Дамель (1780–1840) значную частку сваёй творчасці прысвяціў гісторыі беларускай зямлі. Але, на жаль, мы слаба ведаем яго спадчыну, бо многія яго творы, як і іншых беларускіх мастакоў, згублены, часткова знішчаны, часткова знаходзяцца ў розных музеях Літвы, Латвіі, Сібіры. Погляды Я. Дамеля сфарміраваліся пад уплывам класіцызму. Ён закончыў Віленскі ўніверсітэт і стаў магістрам прыгожых мастацтваў. У 1820 г. быў сасланы ў Сібір. Там многа працаваў: распісваў касцёлы ў Табольску і Томску, маляваў пейзажы, партрэты мясцовых чыноўнікаў, гістарычныя палотны. Яго партрэты глыбока псіхалагічныя. Пасля вяртання на Беларусь мастак пісаў шмат пейзажаў, выяў розных куткоў Мінска, у якіх адчуваюцца рысы рамантызму. Яго гістарычныя творы, а іх налічваюць 57, сталі важным укладам у адлюстраванне гісторыі Беларусі сродкамі мастацтва. Сярод найбольш вядомых гістарычных карцін – «Смерць Глінскага ў няволі», «Вызваленне Т. Касцюшкі з цямніцы», «Адступленне французаў праз Вільню ў 1812 г.», «Пераход Напалеона праз Бярэзіну» (не была завершана), «Смерць князя Панятоўскага», «Хрышчэнне славян» і інш. Ён аўтар партрэтаў Ю. Кабылінскага, Я. Рустэма, «Аўтапартрэта». На творах І. Дамеля выхоўваліся многія беларускія мастакі. Пахаваны Я. Дамель у Мінску ў Кальварыйскім касцёле. Яркім прадстаўніком рэалізму ў беларускім пейзажным жывапісу і тэатральных дэкарацыях з’яўляецца Вікенцій Дмахоўскі 96 (1807–1862). Яго пейзажы паэтычныя і велічныя, эмацыянальна насычаныя, строгія па кампазіцыі, як і ў выдатнага французскага жывапісца ХVII ст. К. Ларэна. Вось чаму сучаснікі называлі В. Дмахоўскага Клодам Ларэнам віленскіх ваколіц. На многіх карцінах Дмахоўскага паказаны людзі, занятыя паўсядзённай працай. Мастак намаляваў шмат месцаў, звязанных з жыццём і дзейнасцю славутага А. Міцкевіча, сябрам якога ён быў (рамантычныя пейзажы «Радзіма», «Возера Свіцязь», «Заход сонца», «Начлег»). Ён жа аўтар карцін «Замак і вежа ў Троках», «Вуліца ў Вільні» і інш. Работы В. Дмахоўскага ў той час былі шырока вядомы ў Беларусі, Літве, Польшчы. Яны і сёння вельмі цікавыя для гісторыі выяўленчага мастацтва. В. Дмахоўскага без перабольшвання можна лічыць заснавальнікам беларускага рэалістычнага пейзажу. Выдатным прадстаўніком беларускага жывапісу разглядаемага часу быў І.Ф. Хруцкі (1810–1885). Ён увайшоў у гісторыю сусвет- нага жывапісу як заснавальнік класічнага нацюрморта. Вучыўся ў Полацку, Пецярбургскай акадэміі мастацтваў. У 1838 г. за карціну «Старая за працай» атрымаў вялікі залаты медаль, а ў 1839 г. за нацюрморт «Кветкі і садавіна» быў удастоены звання акадэміка жывапісу. Працаваў у жанрах партрэта, нацюрморта, пейзажу, інтэр’ера. У пачатку 40-х гг. ХІХ ст., працуючы на Беларусі, І. Хруцкі стварыў галоўныя творы: «Сямейны партрэт з жонкай і дзецьмі», «Партрэт хлопчыка ў саламяным капялюшы», а таксама «Грыбы і агуркі», «Партрэт невядомай», «Хлопчык з кошыкам і грыбамі», «Від у маёнтку», «Партрэт мітрапаліта І. Сямашкі». На жаль, твор- часць мастака цяжка паддаецца вывучэнню, бо шмат яго твораў згублена. Акрамя таго, яго браты Андрэй і Еўстафій таксама былі мастакамі і намалявалі шмат пейзажаў, што стварае пэўныя цяжкасці ў вылучэнні твораў трох братоў. Цікавым партрэцістам і гістарычным жывапісцам быў мастак Ю. Пешка (1767–1831). Ён нарадзіўся ў Кракаве, але яго творчасць узбагаціла і беларускае мастацтва, бо Ю. Пешка доўгі час жыў у Віль- ні, шмат падарожнічаў і апісаў ваколіцы Вільні, Мінска, Віцебска, напісаў партрэты С. Манюшкі, Т. Радзівіла, А. Любамірскага і інш. Вялікую цікавасць выклікае творчасць К. Русецкага (1801–1860), які вучыўся ў Вільні, Заходняй Еўропе, стаў акадэмікам жывапісу. Працаваў акварэллю, пісаў партрэты, пейзажы. Намаляваў пейзажы 97 ваколіц Навагрудка, Ашмянаў, Белавежскай пушчы (карціны «Спячая дзяўчынка», «Вербная нядзеля», «Жняя»). Плённа працавалі ў розных жанрах Фёдар Тулаў (1792–1855), Антоній Главацкі (1750–1811), якія выйшлі з прыгонных сялян. Гістарычны жанр развіваў сын збяднелага шляхціча з Гродна Януар Сухадольскі (1797–1875). Аўтарам шматлікіх бытавых карцін з жыцця прыгонных сялян быў Ціт Бычкоўскі (1791–1843), які нарад- зіўся ў Лагойску ў сям’і прыгонных графа Тышкевіча (карціны «Ка- сец, што менціць касу», «Дзяўчынка з разбітым жбанам» і інш.). Мастак Юльян Карчэўскі (1806–1833) нарадзіўся ў Ашмянах, вучыўся ў Вільні, Пецярбургу, Парыжы, Амстэрдаме, Лондане. Пісаў жанравыя кампазіцыі, якія вызначаліся тэхнічнай дасканалас- цю, дакладным паказам нацыянальных тыпаў. Таксама у гэты час працавалі К. Кукевіч (1810–1842), Ф. Гарэцкі (1825–1868), К. Карсалін (1809–1871), М. Кулеша (1800–1863), А. Шэмеш (1808–1864), К. Бахматовіч (1808–1837), А. Бартэльс (1818–1886) і многія іншыя вядомыя мастакі і скульптары. На Беларусі атрымаў распаўсюджванне і такі від выяўленчага мастацтва, як скульптура, развіццё якой у канцы ХVIII–першай палове ХІХ ст. вызначалася складанасцю і супярэчлівасцю. З аднаго боку, у скульптуры, асабліва драўлянай, прасочваліся водгукі по- зняга барока, а з другога, панаваў класіцызм. У параўнанні з жыва- пісам і графікай скульптура развівалася некалькі слабей. Сказваліся адсутнасць спрыяльных маральных і матэрыяльных умоў, недахоп заказаў, сродкаў. Але тым не менш развіваліся мемарыяльная, куль- тавая, садова-паркавая скульптура і яе разнавіднасці – станковая, манументальна-дэкаратыўная, пластыка малых форм. Важнае месца належыла станковай скульптуры. Сярод яе прадстаўнікоў вылучаецца дынастыя Ельскіх – бацькі Караля і яго двух сыноў: Яна і Казіміра. Вельмі таленавітым скульптарам паказаў сябе Казімір Ельскі (1782–1867), па сутнасці, першы пра- фесійны скульптар на Беларусі, мастацтвазнаўца, кіраўнік кафедры скульптуры ў Віленскім універсітэце (1811–1826), прафесар, вучань былога каралеўскага скульптара А. Ле Брун (Лебрэн). Нарадзіўся ў Пухавіцкім раёне, вучыўся ў Вільні, Пецярбургу. Аўтар трактата «Аб сувязі архітэктуры, скульптуры і жывапісу» (1828). Творчасць К. Ельскага вельмі разнастайная па жанрах. Ён стварыў чатыры фігуры прарокаў для галоўнага алтара касцёла Св. Пятра і 98 Паўла ў Вільні (1804), больш за 50 скульптурных партрэтаў перадавых дзеячаў культуры і навукі Беларусі, Польшчы, Літвы, Расіі (М. Пачобут, Я. Снядэцкі, А. Чартарыйскі, Ф. Смуглевіч, Я. Рустэм, І. Храптовіч і інш.). Вельмі плённа К. Ельскі працаваў у жанры скульптуры малых форм (медальёны з вобразамі Пятра I, Кацярыны ІI, Станіслава Аўгуста, барэльефы «Алегорыя скульптуры», «Смерць Барбары Радзівіл»), у галіне сакральнай і мемарыяльнай пластыкі, якую выконваў ў строгай манеры класіцызму (бюст біскупа І. Страйноўскага, надмагілле М. Ромера), у паркавай скульптуры. Ён шмат працаваў і над аздабленнем грамадскіх будынкаў. Прынцыпам класіцызму ў сваёй творчасці кіраваўся і здольны вучань К. Ельскага Ян Астроўскі (1811–1872). Ён паходзіў з мястэчка Сянно Віцебскай губерні. Працаваў пераважна ў малых формах (медальёны) і партрэтным жанры (галерэя бюстаў-партрэтаў гістарычных асоб і культурных дзеячаў Беларусі, Літвы, Польшчы: Ю. Панятоўскага (1850), К. Ельскага (1853), Уладзіслава Сыракомлі (1856), Т. Нарбута (1856), Я. Тышкевіча (1856), М. Рэя, М. Багінскага, Ю. Корсака, Т. Касцюшкі і інш. З Навагрудскага павета паходзіў таленавіты скульптар-прафесіянал рэалістычнага накірунку Р. Слізень (1804–1881). Ён вучыўся ў Полацку, Вільні, Пецярбургу, амаль усё жыццё пражыў на Міншчыне, праславіўся як аўтар дзесяткаў скульптур, медальёнаў і барэльефаў перадавых дзеячаў культуры таго часу (Я. і К. Тышкевічаў, Э. Ад- зінца, Т. Зана, Г. Гжавускага), а таксама родных, знаёмых. Па мастацкіх якасцях гэта былі дасканалыя творы, у якіх адчуваецца цвёрдая рука і тонкі мастацкі густ, смелае выкарыстанне прынцыпаў класіцызму. Цікавым скульптарам-мастаком быў Ігнат Цэзік, родам са Случчыны, які быў высланы ў Сібір і, галоўным чынам, там стаў знакамітым (статуі і статуэткі «Акатуйскі руднік», «Буда», «Пётр Машчынскі», «Хрыстос», «Арыстоцель» і інш.). Пэўны ўклад у развіццё скульптуры ўнеслі В. Смакоўскі і Н. Кавалеўскі. У графіцы, як і ў жывапісу, спачатку дамінуючым быў класіцызм, які ў 30-я гг. ХІХ ст. саступае рамантызму і рэалістычным тэндэнцыям. З нагоды гістарычных абставін мастакі-графікі рабілі ілюстрацыі кніг, якія выходзілі на польскай і рускай мовах. Сусветную вядомасць атрымала ў той час літаграфія ўраджэнца Мінска Ю. Азямблоўскага 99 (1804–1878) «Славянскі нявольнік» («Беларускі раб»), якая стала яркім пратэстам супраць прыгонніцтва. Яе дэманстраваў на сваіх лекцыях у Парыжы А. Міцкевіч, пра яе пісаў А. Герцэн. Плённа працавалі ў графіцы М. Падалінскі (1783–1856), Ю. Главацкі (1750– 1811), В. Клямбоўскі (1796–1888). Найбольш распаўсюджанымі відамі дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў разглядаемы перыяд былі мастацкае ткацтва, разьба па дрэву, кераміка, вытворчасць вырабаў са шкла. Дзейнічалі шэраг мануфактур, якія выраблялі паясы ў Слуцку, габелены ў Карэлічах і Міры, шкляныя вырабы ў Налібоках і Урэччы і інш. Урэцкае шкло славілася прыгожай формай і высокай якасцю. Тут працавалі вядомыя майстры П. Малевіч, Е. Малевіч, К. Аляксандровіч, Н. Рымашэўскі і інш. Адметнай асаблівасцю мастацкага жыцця ў канцы ХVIIІ– пачатку XIX ст. стала збіральніцкая дзейнасць, калекцыяніраванне. Вялікія мастацкія каштоўнасці асядалі ў калекцыях беларускіх і польскіх магнатаў: Радзівілаў, Агінскіх, Храптовічаў, Тышкевічаў і інш. Так, у Бешанковічах, у маёнтку графа Храптовіча была вялікая карцінная галерэя, дзе побач з творамі заходнееўрапейскага жывапісу знаходзіліся карціны, скульптуры і гравюры мастакоў – выхадцаў з Беларусі Я. Сухадольскага, В. Ваньковіча, І. Хруцкага, Р. Слізеня і інш., а таксама тых мастакоў, якія значную частку свайго жыцця пражылі на Беларусі (Ф. Смуглевіч, І. Пешка). 4.4. Тэатр і музыка У канцы ХVIII–пачатку XIX ст., як і раней, працягваў сваю дзейнасць тэатр «батлейка», з якога выраслі сучасныя лялечныя тэатры. У іх ішлі спектаклі на біблейскія і свецкія сюжэты, на тэмы дня. Побач з батлейкай існаваў тэатр народнай драмы, удзельнікамі якога былі скамарохі, здатныя маладыя людзі. Рэпертуар гэтых тэатраў складаўся з твораў гераічнага, камедыйнага, сатырычнага характару. Спектаклі не патрабавалі падрыхтаванай сцэны і дэкарацый. Драма магла ўключаць элементы трагедыі і фарса, натуралістычных дэталей і ўмоўных прыёмаў. Гвалтоўнае далучэнне Беларусі да Расіі, змена сацыяльна- палітычных і эканамічных адносін выклікалі заняпад прыгонных, прыватнаўласніцкіх тэатраў, якія атрымалі шырокае распаўсюдж- 100 ванне на Беларусі ў ХVIІІ ст. Тым не менш многія з іх працягвалі сваю дзейнасць і па свайму майстэрству былі блізкія да прафесійных калектываў. Асабліва былі вядомы тэатры Радзівілаў у Нясвіжы і Слуцку, С. Зорыча ў Шклове, З.Р. Чарнышова ў Чачэрску і Магілёве, Тышкевіча ў Свіслачы і Плешчаніцах, М.К. Агінскага ў Слоніме, М. Піёна ў Віцебску, тэатры ў Ружанах, Дзярэчыне, Зэльве, Забор’і і многія іншыя. Пасля смерці С. Зорыча (1800) шклоўскі тэатр спыніў сваю дзейнасць, а яго найбольш таленавітыя танцоры былі пера- дадзены дырэкцыі імператарскіх тэатраў у Пецярбургу, музыканты пераехалі ў Маскву. У прыватнаўласніцкіх тэатрах оперы, п’есы, балеты ставіліся на ўзроўні еўрапейскіх стандартаў. Тут гучала музыка як мясцовых, так і італьянскіх, польскіх, французскіх кампазітараў. Хоры, аркестры, кардэбалет амаль цалкам фарміраваліся з таленавітай сялянскай мо- ладзі. Прыгонныя аркестры і капэлы з магнацка-памешчыцкіх тэатраў суправаджалі тэатральныя спектаклі, рэлігійныя службы, ва- енныя парады, балі. Асобныя з іх выконвалі складаныя сімфанічныя і харавыя поліфанічныя творы. Высокага ўзроўню выканання дасягалі хоры, групы вакалістаў, струнныя, духавыя і іншыя аркестры. У гэты час на Беларусі з’явіліся і парасткі прафесійнага тэатра і драматургіі, прычым беларускі тэатр абапіраўся на дасягненні на- цыянальнай літаратуры. У гэтых тэатрах пашыраўся рэпертуар, вы- ступленні артыстаў на польскай мове змяніліся на выступленні на рускай мове, тэатр рабіўся ўсё больш камерцыйным. Паступова ўсталяваўся тэатральны сезон, з’явіліся пастаянна дзеючыя га- радскія тэатры. Развівалася як аматарскае, так і прафесійнае тэатральнае мастацтва, у гарадах і мястэчках актыўную дзейнасць разгарнулі прыватныя трупы, з’явілася і прафесійная тэатральная крытыка (П. Шпілеўскі, І. Гольц-Мілер, Ф. Падабед). У шэрагу гарадоў Беларусі пастаянна працавалі тэатры, якія да- лучалі гледачоў да здабыткаў сусветнай драматургіі. Так, у Мінску з канца 30-х гг. XIX ст. тэатр знаходзіўся на ўтрыманні здольнага акцёра і рэжысёра Я. Хэлмікоўскага, а потым В. Драздоўскага. Гэты тэатр меў добры склад трупы, свае традыцыі. Тут ставілі творы М. Гогаля, А. Грыбаедава, А. Астроўскага, В. Гюго і іншых аўтараў. У 1847 г. мінчане ўбачылі 48 спектакляў, а ў 1849 г. – 55. У 1846 г. аднавіў сваю працу гарадскі тэатр у Гродне (С. Навакоўскага). Паста- янныя тэатральныя трупы дзейнічалі ў Віцебску (Я. Чаховіча), 101 Магілёве (С. Богуша-Сестранцэвіча) і інш. У другіх гарадах і мя- стэчках тэатральныя пастаноўкі насілі эпізадычны характар. Асабліва важная роля ў развіцці нацыянальнага тэатра належала В.І. Дуніну-Марцінкевічу. Ён быў не толькі выдатным драматургам, але і акцёрам, музыкантам, кампазітарам, арганізатарам і кіраўніком музычна-драматычных гурткоў. З ім звязана знамянальная дата ў гісторыі беларускай сцэны – 23 верасня 1841 г., калі адбылася прэм’ера аматарскага спектакля – камічнай оперы «Рэкруцкі набор», лібрэта якой належала В.І. Дуніну-Марцінкевічу. Музыку да твора напісалі С. Манюшка і К. Кжыжаноўскі. Гэта быў дэбют беларускага драматурга. У 50-я гг. ХІХ ст. драматург стварыў беларускі тэатр прафесій- нага тыпу, які пераважна выступаў у фальварку Люцынка (каля Івянца), дзе у той час жыў В. Дунін-Марцінкевіч. У трупе выступалі больш за 20 чалавек, у тым ліку сам драматург, яго дзеці: Каміла, Мальвіна і Міраслаў, вучні яго школы, знаёмыя, суседзі, сяляне. Тэатр абуджаў нацыянальную свядомасць, стаў цэнтрам прагрэ- сіўнай культуры. 9 лютага 1852 г. тэатрам В.І. Дуніна-Марцінкевіча ў Мінску была пастаўлена опера «Сялянка» («Ідылія») на музыку С. Манюшкі і К. Кжыжаноўскага. Затым яна была пастаўлена ў Бабруйску і Слуц- ку. У 1993 г. спектакль «Ідылія» быў адноўлены Нацыянальным акадэмічным тэатрам драмы імя Янкі Купалы і карыстаецца вялікай папулярнасцю ў гледачоў. Спектакль з вялікім поспехам быў пака- заны ў Маскве. Музычнае жыццё ў Беларусі таксама развівалася галоўным чы- нам у Мінску, Брэсце, Віцебску, Магілёве, Гродне і іншых гарадах. У 30–40-я гг. ХІХ ст. яно набыло асабліва інтэнсіўны характар. Ак- рамя таго, музычнае жыццё, як і раней, засяроджвалася і ў некато- рых панскіх сядзібах, у прыватнасці, у Залессі, дзе жыў і працаваў знакаміты М. Кл. Агінскі, у Гарадзішчы пад Мінскам, дзе ў памешчыка Л.М. Ракіцкага быў выдатны, прафесійны па ўзроўню аркестр, у маёнтку Гарадзец Магілёўскай губерні, які належаў кампазітару-аматару У.Р. Кастрыету-Скандэрбоку і дзе быў прыгонны квартэт, які ў 40-я гг. XIX ст. лічыўся адным з лепшых у Расіі, і інш. У арганізацыі канцэртнага жыцця і пашырэнні музычнай адукацыі насельніцтва важнай была роля мінскіх музыкантаў – братоў Да- 102 меніка і Вікенція Стэфановічаў, якія некалькі дзесяцігоддзяў ды- рыжыравалі гарадскім аркестрам, што пачаў сваю дзейнасць у 1803 г. Музыка, як і ў іншых мясцінах, гучала ў гарадскім садзе, на плош- чах, у прыватных дамах, парках, на музычных вечарах у дваранскім асяроддзі і гімназіях. Канцэрты духавых аркестраў праходзілі так- сама ў Гродне, Віцебску, Слуцку. Канцэртную дзейнасць вялі як музыканты мясцовага паходжання, так і вядомыя еўрапейскія вы- канаўцы. Сярод іх – адзін з лепшых скрыпачоў свайго часу іспанец П. Эскудэра, выдатны бельгійскі скрыпач Ш. Мёзер, юная скрыпач- ка Т. Юзафовіч – «Паганіні ў жаночым адзенні», ксілафаніст з еўра- пейскім імем М. Гузікаў, скрыпач-віртуоз М. Ельскі, кампазітар і выканаўца І. Міладоўскі і інш. Асабліва плённа на музычнай ніве працаваў класік беларускай музыкі рамантычнага перыяду, беларуска-польскі кампазітар, ды- рыжор і педагог С. Манюшка (1819–1872), які нарадзіўся ў фаль- варку Убель каля Мінска, жыў у Мінску, Вільні, а з 1858 г. – у Вар- шаве. Вучыўся ў Мінску, дзе і пачаў сваю музычную дзейнасць. Бе- ларусь аказала вельмі вялікае ўздзеянне на яго творчасць як у малых, так і ў буйных творах. Добра вядомы, напрыклад, песні С. Манюшкі, звязаныя з вобразамі беларускай прыроды («Вілія», «Да ракі Нёман» і інш.). Лёс лепшай оперы С. Манюшкі «Галька» (1847) таксама звязаны з Мінскам. У 1856 г. яна ставілася ў Мінску. Беларускае з польскім цесна перапляталася у 12 зборніках кампазітара «Хатнія спеўнікі», у якія ўвайшло каля 20 песень, сабраных Я. Чачотам у беларускім сялянскім асяроддзі і перак- ладзеных ім на польскую мову. Вельмі плённым было супрацоўніцтва С. Манюшкі з В.І. Ду- ніным-Марцінкевічам, на лібрэта якога ў 40-я гг. XIX ст. былі напісаны буйныя творы «Рэкруцкі набор», «Спаборніцтва музы- кантаў», «Цудоўная вада», «Сялянка» («Ідылія»). Опера «Рэкруцкі набор», як ужо адзначалася, была пастаўлена ў Мінску 23 і 24 верасня 1841 г. На жаль, да нашага часу дайшоў толькі невялікі фрагмент гэтага твора. Пасля пастаноўкі спектакля ў той жа вечар адбыўся вялікі канцэрт з удзелам сімфанічнага аркестра, хору і салістаў. Кіраваў праграмай капельмайстар гарадскога аркестра В. Стэфановіч. Складаная праграма канцэрта сведчыла аб тым, што ў Мінску былі трывалыя музычныя традыцыі і добрыя выканаўцы. 103 Яркім прыкладам барацьбы перадавых дзеячаў Беларусі за адра- джэнне нацыянальнай культуры стала пастаноўка народна-бытавой камічнай оперы «Сялянка». Нягледзячы на цяжкія часы, у творы загучалі беларускія народныя песні і танцы, прыказкі і прымаўкі, што мела вялікае значэнне. Рэцэнзенты пастаноўкі адзначалі яе яр- касць, прыгажосць, эмацыянальнасць. С. Манюшка, як і А. Абрамовіч, М. Карловіч, А. Глазуноў, М. Рымскі-Корсакаў, вывучаў і ў сваёй творчасці выкарыстоўваў народныя музычныя матывы, што рабіла фальклор набыткам прафесійнай культуры. Збіранне, вывучэнне і публікацыя беларускіх народных песень у XIX ст. значна пашырыліся, рабіліся спробы іх музычнай апрацоўкі. Важнае значэнне мелі заснаваныя на беларускім фальклоры творы кампазітара і піяніста Антона Абрамовіча (1811–пасля 1854 г.), які актыўна працаваў у 30–50-я гг. ХІХ ст., калі жыў у Пецярбурге. Народныя матывы адчуваюцца ў такіх яго творах, як паэма «Беларускае вяселле» ў васьмі частках (надрукаваў паэму выдавец і літаратурны крытык Р. Падбярэзскі ў 1846 г.), у п’есах «Вясна», «Дзявочае лета», «Лета», «Бабіна лета», «Восень», «Зіма» і інш. Таксама ён напісаў музыку да беларускіх вершаў Я. Баршчэўскага «Дзеванька» і «Гарэліца», п’есу «Бела- руская мелодыя», маршы, вальсы, паланезы, фантазіі для фартэпіяна, мазуркі і інш. Працягваў сваю музычную дзейнасць знакаміты кампазітар М. Кл. Агінскі, які ў 1802 г. вярнуўся з эміграцыі на Беларусь у свой маёнтак Залессе, які сучаснікі называлі «паўночныя Афіны». Менавіта тут да свайго ад’езду ў Італію ў 1823 г. ён стварыў свой самы славуты паланэз «Развітанне з Радзімай». М.Кл. Агінскі – аўтар і такіх твораў, як «Марш паўстанцаў» (1794), оперы «Зеліс і Валькур, або Банапарт у Каіры», шматлікіх вальсаў, мазурак, рамансаў, п’ес, маршаў і інш. Ён жа аўтар трактата «Лісты пра музыку» (1828), успамінаў пра Польшчу і іншых твораў. На Беларусі працавалі піяніст, кампазітар і педагог Фларыян Міладоўскі (1819–1889) – аўтар пастаўленай у Мінску ў 1861 г. аперэты «Канкурэнты», а таксама санат, песень, мазурак, нак- цюрнаў, паланэзаў; нямецкі кампазітар і педагог Я.Д. Голанд (1746– пасля 1825 гг.) – аўтар аперэты «Агатка» і іншых твораў; піяністка М. Шыманоўская, скрыпач і кампазітар К. Ліпінскі (1790–1862), кампазітар і скрыпач К. Кжыжаноўскі і многія іншыя. 104 Такім чынам, развіццё культуры Беларусі ў канцы ХVIII–першай палове XIX ст. адбывалася ў новых умовах, звязаных з далучэннем беларускіх зямель да Расіі, разлажэннем феадальна-прыгонніцкага ладу і станаўленнем капіталістычных адносін. У гэты час зама- цоўвалася імперская палітыка расійскага самаўладдзя, фарміравалася беларуская нацыя, пашыраўся нацыянальна-вызваленчы рух. Культура беларускага народа актыўна ўзаемадзейнічала з куль- турай Еўропы, была цесна звязана з культурай суседніх народаў. Узнікалі новыя формы культурнага жыцця, узбагачаўся яго ідэйны змест, змяняліся стылявыя накірункі, замацоўвалася самабытнасць беларускай культуры. Перадавая культура таго часу адлюстроўвала ўздым анты- прыгонніцкіх настрояў у шырокіх масах беларускага народа і рост яго нацыянальнай самасвядомасці. Сярод дзеячаў культуры ўзрасла цікавасць да фальклору, гісторыі, мовы, мастацтва Беларусі. Гэта праявілася ў шырокім выкарыстанні народнай творчасці ў творах мастацкай літаратуры і музыкі, у літаратурна-моўных навуковых даследаваннях і г. д. У выніку першая палова XIX ст. стала перыядам пачатку працэсу беларускага нацыянальна-культурнага адраджэння і фарміравання нацыянальнай інтэлігенцыі. Паступова выспявала выснова аб існаванні самастойнага беларускага этнасу са своеасаблівай мовай і культурай. Працэс развіцця беларускай культуры штучна стрымліваўся палітыкай улад, накіраванай на паланізацыю, а потым на русіфіка- цыю беларускага народа і яго культуры. Адмоўна паўплывала на развіццё беларускай культуры, самасвядомасці беларусаў закрыццё ў 1832 г. Віленскага ўніверсітэта. З-за адсутнасці на тэрыторыі Бе- ларусі вышэйшых навучальных устаноў здольная моладзь была вы- мушана паступаць ва ўніверсітэты Масквы, С.-Пецярбурга, Адэсы і інш. Адсутнасць элементарных умоў для творчай дзейнасці на рад- зіме вымушала многіх з іх заставацца там пасля заканчэння вучобы, а другая частка пасля вяртання на Беларусь станавілася прапа- гандыстамі рускай культуры. Многія з іх у сваёй творчасці дасяг- нулі высокага прафесійнага ўзроўню. У выніку беларускія дзеячы культуры ўнеслі значны ўклад ў развіццё культуры рускага і польскага народаў. Адмоўна сказаліся на развіцці культуры і ганенні царскага ўрада на прагрэсіўных дзеячаў культуры Беларусі. За вольнадумства, 105 патрыятызм з Беларусі ў Сібір і іншыя раёны Расіі былі высланы Я. Чачот, Т. Зан, Ф. Савіч, А. Міцкевіч, Р. Падбярэзскі і многія іншыя. Значная частка дзеячаў культуры эмігрыравала і ў выніку ўзба- гачала культуру другіх народаў (А. Рыпінскі, І. Дамейка, М. Кл. Агін- скі, Я. Сухадольскі, В. Дмахоўскі і многія іншыя). У гэты ж час з Нясвіжа, Полацка і іншых гарадоў і мястэчак былі вывезены ў Расію, Польшчу, Францыю вялізныя культурныя каштоўнасці беларускага народа, якія не вернуты да нашага часу. Тым не менш палітыка царскай Расіі, хаця і прывяла да значных страт культурных скарбаў і кадраў культуры, не спыніла культурны працэс. Беларусь не абмінуў агульнаеўрапейскі працэс адноснай дэмакратызацыі культуры, прыходу новых стыляў, напрамкаў і імён. У той час была яўная перавага свецкай адукацыі, з’яўляліся яе новыя формы, пашыралася жаночая асвета, складвалася прафесій- ная адукацыя. Пачала развівацца і ўзбагачацца новымі жанрамі но- вая беларуская літаратура. Асаблівая роля ў гэтай справе належыць В.І. Дуніну-Марцінкевічу. Усё больш узрастала роля гарадоў як цэнтраў культуры. Распаўсюджваліся ідэі прагрэсіўных мысліцеляў Расіі (М. Ламаносаў, А. Герцэн, А. Радзішчаў) і іншых краін. Надавалася вялікая ўвага фальклору. На беларускай зямлі нарадзілася мноства выдатных прадстаўнікоў культуры, многія з іх працавалі ў іншых краінах, з другога боку, частка сусветна вядомых замежных дзеячаў культуры працавала на карысць беларускага народа. Усё гэта сведчыць аб тым, што беларуская культура ў разглядаемы перыяд зрабіла значны крок наперад. Яе поспехі сведчылі аб тале- навітасці беларускага народа і яго вялікіх творчых магчымасцях. Тэма 5. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХIХ–ПАЧАТКУ ХХ ст. 5.1. Развіццё адукацыі і навукі. 5.2. Вусная народная творчасць і ўздым літаратуры. 5.3. Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастац- тва. 5.4. Тэатральна-музычнае мастацтва. 106 Культурнае развіццё беларускай зямлі ў разглядаемы перыяд праходзіла на фоне такіх значных падзей, як адмена прыгоннага права і паўстанне 1863–1864 гг., рэвалюцыі 1905–1907 і 1917 гг., вайна Расіі з Японіяй (1904–1905) і Турцыяй, пачаўшаяся ў 1914 г., Першая сусветная вайна, правядзенне аграрнай рэформы П.А. Ста- лыпіна і інш., далейшае развіццё буржуазных адносін. Адначасова актывізавалася грамадска-палітычная дзейнасць нацыянальна- патрыятычных сіл, узрасла цікавасць да сваёй гісторыі і культуры, была адроджана беларуская літаратурная мова, сфарміравалася беларуская нацыя, расла самасвядомасць беларусаў, з’явіліся новыя імёны ў літаратуры і мастацтве. Свой адбітак на сацыяльна- палітычнае, эканамічнае і культурнае развіццё беларускіх зямель аказвалі еўрапейскія рэвалюцыі, ваенныя падзеі, навукова-тэхнічны прагрэс. 5.1. Развіццё адукацыі і навукі З развіццём капіталістычных адносін на тэрыторыі Расійскай імперыі, выявіўшайся адсталасці Расіі ад другіх краін значна ўзрасло значэнне адукацыі і з’явілася неабходнасць яе далейшага рэфармавання. Напярэдадні новай школьнай рэформы 1860-х гг. на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі 576 навучальных устаноў розных тыпаў: 12 сярэдніх, 45 няпоўных сярэдніх вучылішч, 45 прыватных і дзяржаўных жаночых вучылішч, 21 духоўнае вучылішча і 453 пачатковыя школы. У іх навучалася каля 17 тыс. чалавек. У 1863 г. быў прыняты ўніверсітэцкі статут, які аднавіў аўтаномію ўніверсітэтаў. Кіраванне імі ўскладалася на савет прафесароў, які выбіраў рэктара, дэканаў, ствараў новыя кафедры і інш. У той жа час ва ўніверсітэтах забаранялася дзейнасць студэнцкіх арганізацый і правядзенне сходаў, мітынгаў, другіх неафіцыйных грамадска- палітычных мерапрыемстваў. Правядзенне гэтай рэформы супала з падаўленнем паўстання 1863–1864 гг. У яго выніку пачаліся масавыя рэпрэсіі, якія закранулі і сістэму адукацыі. Так, у 1864 г. былі закрыты Горы- Горацкі земляробчы інстытут і восем сярэдніх навучальных устаноў Віленскай навучальнай акругі, у тым ліку Навагрудская гімназія, Свіслачская і Маладзечанская прагімназіі. Каля 2 тыс. навучэнцаў былі выключаны са школ. Мясцовыя выкладчыкі сталі больш 107 актыўна замяняцца выхадцамі з цэнтральных губерній Расіі. У школах забаранялася выкарыстанне беларускай і польскай моў. З 1866 г. у вышэйшых навучальных установах была ўстаноўлена працэнтная норма для католікаў. Сістэма адукацыі ўсё больш арыентавалася на выхаванне навучэнцаў у духе манархізма, праваслаўя і дэклараванай народнасці. Галоўнымі тыпамі школ у сістэме пачатковай адукацыі ў сельскай мясцовасці станавіліся народныя вучылішчы, царкоўнапрыходскія школы і школы граматы, а ў гарадах – павятовыя і гарадскія вучылішчы. Часта падобныя навучальныя ўстановы адкрываліся там, дзе насельніцтва згаджалася ўтрымліваць іх за свой кошт з дапамогай органаў папячыцельства і апекавання. Размяшчаліся такія школы, як правіла, не ў спецыяльных будынках, а ў прыстасаваных наёмных памяшканнях, нават у сялянскіх дамах. Настаўнікі для пачатковых навучальных устаноў рыхтаваліся ў настаўніцкіх семінарыях: Маладзечанскай (1864–1920), Полацкай (1842–1918), Нясвіжскай (1872–1918) і Свіслацкай (1876–1921). Але гэтыя ўстановы не маглі цалкам задаволіць патрэбы ў настаўніцкіх кадрах. Да таго ж выпускнікі гэтых семінарый не мелі магчымасці паступаць у вышэйшыя навучальныя ўстановы. У далейшым, у 1880-х гг. царызм пачаў згортваць рэформы, што адбілася і на стане пачатковай школы. Насаджаліся школы царкоўнага ведамства. У 1884–1899 гг. у пяці заходніх губернях былі адкрыты 5814 такіх школ, у Магілёўскай і Мінскай губернях яны складалі 82–85 % ад агульнага ліку пачатковых школ. У сістэме сярэдняй адукацыі Беларусі ў канцы 1860-х гг. дзейнічалі шэсць мужчынскіх і чатыры жаночыя класічныя гімназіі, дзве прагімназіі, Горы-Горацкае земляробчае вучылішча, Полацкі кадэцкі корпус, чатыры духоўныя семінарыі, у якіх займаліся 3265 чалавек. Пры гэтым у канцы 1890-х гг. дзеці сялян у сярэдніх школах складалі толькі 6,5 % ад агульнай колькасці навучэнцаў. У 1870–1880-х гг. у Пінску, Мінску, Магілёве былі адкрыты рэальныя вучылішчы, якія давалі сярэднюю адукацыю з прыродазнаўчым і тэхнічным ухілам. Да канца ХIХ ст. значных змен у сярэдняй адукацыі на тэрыторыі Беларусі не адбылося. У 1898 г. колькасць сярэдніх вучэбных устаноў павялічылася да 20, а навучэнцаў у іх – да 6 тыс. Пачатковай адукацыяй у народных вучылішчах і царкоўнапрыходскіх школах у гэты час было ахоплена 216,1 тыс. 108 дзяцей. Удзельная вага адукаваных людзей на Беларусі, названай Паўночна-Заходнім краем, складала на той час усяго 25,7 %, а ў вёсцы – 16 %. У пачатку ХХ ст. рэвалюцыйныя падзеі, з аднаго боку, і рост капіталістычных адносін, з другога, прывялі да пэўных станоўчых зрухаў у развіцці адукацыі. Замест царкоўнапрыходскіх школ адкрыліся народныя вучылішчы, быў павышаны статус гарадскіх вучылішч. Пашырылася сетка дзяржаўных і прыватных сярэдніх школ – гімназій і рэальных вучылішч. У выніку агульная колькасць школ усіх тыпаў у 1914 г. склала 7682, аднак у іх навучалася толькі пятая частка дзяцей школьнага ўзросту. Далейшае развіццё атрымала прафесійная адукацыя. У пачатку 1910 г. у Беларусі дзейнічалі 66 чыгуначных, сельскагаспадарчых, рамесных і другіх спецыяльных школ і вучылішч. Для дарослага насельніцтва адкрываліся нядзельныя школы, вячэрнія змены і курсы. Акрамя таго, узніклі так званыя народныя ўніверсітэты, асветніцкія рабочыя аб’яднанні. Усяго напярэдадні Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. на тэрыторыі Беларусі дзейнічалі 15 мужскіх гімназій, сем рэальных вучылішч, 14 жаночых гімназій, тры духоўныя гімназіі, а таксама Полацкі кадэцкі корпус. У 1911–1914 гг. у Віцебску працавала аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута. Перадавая грамадскасць патрабавала адкрыць у Беларусі ўніверсітэт, але да Кастрычніцкай рэвалюцыі гэта пытанне так і не было вырашана. Для падрыхтоўкі выкладчыкаў у 1909–1916 гг. адкрылі пяць новых настаўніцкіх семінарый і тры настаўніцкіх інстытута (у Віцебску, Мінску, Магілёве), але апошнія не мелі статуса ВНУ. Вялікую ролю ў распаўсюджванні ведаў набылі ў той час бібліятэкі (публічныя, прыватныя, навучальных устаноў). Толькі ў Полацкай акадэміі ў 1812 г. налічвалася каля 40 тысяч кніг, рукапісаў, каралеўскіх грамат, рэдкіх выданняў. Пры большасці гімназій працавалі кніжныя магазіны. Усяго ў 1914 г. у Беларусі дзейнічала 851 бібліятэка з кніжным фондам 423 тыс. экзэмпляраў. Рост нацыянальна-дэмакратычнага руху ў Беларусі ўзмацніў увагу да карэннай нацыянальнай культуры, беларускай мовы, беларускіх школ. Педагагічныя таварыствы і дзеячы культуры выступалі за стварэнне беларускай нацыянальнай школы. За навучанне на роднай мове выказаліся ўдзельнікі з’езда настаўнікаў, 109 які адбыўся ў Вільні ў 1907 г. Сярод праваслаўных сялян атрымалі распаўсюджванне «тайныя» руска-беларускія школы, у якіх выкарыстоўваліся падручнікі Каруся Каганца «Першая навука чытання», Цёткі «Першае чытанне для дзетак беларусаў», Якуба Коласа «Другое чытанне для дзяцей беларусаў», а таксама іншыя творы беларускіх пісьменнікаў. Значны ўклад у развіццё і прапаганду беларускай нацыянальнай адукацыі і дэмакратычнай культуры ўнеслі газеты «Мужыцкая праўда» (1862–1863), «Минский листок» (1886–1902), «Витебский листок» (1898–1899), «Белорусская жизнь» (1909–1911), «Северо- Западный край» (1902–1905), «Беларус» (1913–1915, Вільня). Свой першы верш «Мужык» Янка Купала надрукаваў ў газеце «Северо- Западный край». У верасні–снежні 1906 г. выходзіла першая легальная беларуская газета «Наша доля», заснаваная сябрамі Беларускай сацыялістычнай грамады. Пасля закрыцця «Нашай долі» барацьбу за беларускую культуру і нацыянальнае адраджэнне працягвала газета «Наша ніва» (1906–1915). Яна выступала за шырокія правы беларускага народа, свабоднае развіццё яго культуры, садзейнічала станаўленню і развіццю беларускай мовы і творчасці літаратараў новай хвалі, адыграла значную ролю ў фарміраванні нацыянальнай самасвядо- масці. Па ініцыятыве газеты выдаваліся «Беларускі каляндар», часопісы «Саха», «Лучынка» і альманах «Маладая Беларусь». Пачатак легальнага беларускага кнігавыдання звязаны з дзейнасцю выдавецтва «Загляне сонца і ў наша ваконца», створанага ў 1906 г. у Пецярбургу. За няпоўныя восем гадоў яно выпусціла 40 беларускіх кніг накладам 100 тыс. экзэмпляраў. Беларускія кнігі друкавалі таксама выдавецтвы «Наша ніва», «Наша хата», «Мінчук». Такім чынам, у пачатку ХХ ст. на тэрыторыі Беларусі значна ўзмацніўся нацыянальна-дэмакратычны рух, што спрыяла развіццю адукацыі і пісьменнасці, з’яўленню новай хвалі таленавітых літаратараў, газет, часопісаў, выдавецтваў, што, у сваю чаргу, садзейнічала актывізацыі нацыянальна-патрыятычных сіл і росту самасвядомасці народных мас. Развіццё новых сацыяльна-эканамічных адносін, рэформы, у тым ліку і адукацыі, распаўсюджванне сучасных ведаў складалі добрую аснову для росту колькасці навукоўцаў, аматараў навукі і пашырэння навуковых пошукаў. Асабліва паспяхова на тэрыторыі 110 Беларусі праводзіліся гістарычныя і этнаграфічныя даследаванні, што праявілася, як ужо адзначалася, яшчэ ў першай палове ХIХ ст. У 1860–1890-я гг. цікавасць да беларускай гісторыі, фальклору, этнаграфіі, мовы атрымала новы імпульс. У гэты час і пазней разгарнуліся маштабныя даследаванні матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа. Гэтаму ў пэўнай меры садзейнічала адкрыццё ў 1867 г. у Вільні Паўночна-Заходняга аддзела Рускага геаграфічнага таварыства. Перад ім была пастаўлена задача даказаць, што беларусы з’яўляюцца часткай рускага народа. Але аналіз сабраных даследчыкамі багатых матэрыялаў сведчыў пра супрацьлеглае. Актыўнымі супрацоўнікамі аддзела з’яўляліся П. Шэйн, Е. Раманаў, Ю. Крачкоўскі. Праблемы беларусазнаўства вывучалі таксама А. Багдановіч, А. Сержпутоўскі, М. Нікіфароўскі, М. Доўнар-Запольскі, В. Ластоўскі, Я. Карскі, А. Сапуноў, А. Кіркор, В. Вярыга і інш. Польскі даследчык М. Федароўскі сабраў каля 5 тыс. беларускіх народных песень, 10 тыс. прымавак, сотні загадак і другіх твораў традыцыйнай беларускай культуры. Сабраныя ім матэрыялы былі надрукаваны ў рабоце «Люд беларускі» ў васьмі тамах. На ніве культуры добра быў вядомы і выдатны гісторык, тэарэтык мастацтва, педагог, доктар мастацтвазнаўства, ураджэнец Мсціслаўшчыны А.В. Прахаў (1846–1916), які даследаваў мастацтва старажытнага Егіпта, Грэцыі, Кіеўскай Русі. Набыла значны маштаб праца многіх філолагаў, літаратараў па вывучэнню і аднаўленню беларускай мовы. У гэтым сэнсе вельмі актуальным і эфектыўным было навуковае даследаванне Івана Насовіча, які на працягу 16 гадоў збіраў матэрыялы для «Словаря белорусского наречия» (1870), у які ўвайшло больш за 30 тыс. слоў з падрабязнымі каментарыямі. Слоўнік пераканаўча сведчыў аб самастойнасці беларускай мовы. За сваю працу І. Насовіч быў удастоены Дзямідаўскай прэміі (1865). Але самым значным укладам у вывучэнне беларускай мовы стала трохтомнае (у сямі кнігах) даследаванне Я. Карскага «Белорусы», надрукаванае ў 1903–1922 гг. Вядомы вучоны навукова абгрунтаваў самастойнасць і нацыянальную самадастатковасць мовы беларусаў у сям’і іншых славянскіх моў, паказаў этапы яе станаўлення, вызначыў тэрытарыяльныя межы распаўсюджвання і склаў геалінгвістычную карту беларускага этнасу. 111 На тэрыторыі Беларусі актыўна вяліся і прыродна-геаграфічныя і кліматычныя даследаванні. У 1873–1898 гг. на Палессі працавала навуковая экспедыцыя, якая вывучала праблемы меліярацыі. У мэтах вывучэння праблем балот і выпрацоўкі метадаў іх асушэння ў 1911 г. у Мінску была адкрыта балотная даследчая станцыя – першая ў Расійскай імперыі навуковая ўстанова гэтага накірунку. У разглядаемы перыяд ураджэнцы Беларусі ўнеслі вельмі важны ўклад у вывучэнне Сібіры і Далёкага Усходу. Таленавітымі даследчыкамі прыроды і фальклору народаў гэтага рэгіёна сталі І. Чэрскі, А. Кавалеўскі, В. Дыбоўскі, І. Гашкевіч і іншыя навукоўцы-вандроўнікі. І. Гашкевіч (1815–1875), напрыклад, стаў першым консулам Расіі ў Японіі. Ён валодаў некалькімі замежнымі мовамі, у тым ліку японскай і кітайскай; склаў першы руска-японскі слоўнік, за што быў удастоены Дзямідаўскай прэміі і залатога медаля Расійскай акадэміі навук. Жыхары Японіі і сёння шануюць нашага суайчынніка: у гарадах Хакадатэ і Хода створаны музеі І. Гашкевіча, дзейнічае таварыства «Памяць аб І. Гашкевічу» (яго прадстаўнікі ў 1986 г. прыязджалі ў Мінск). У жніўні 1994 г. жыхары Астраўца ўстанавілі знакамітаму земляку помнік-бюст. На другім краю зямлі, у Чылі, як ужо адзначалася, вельмі паспяхова працаваў нацыянальны герой гэтай краіны, сусветна вядомы педагог, геолаг, стваральнік геаграфічнай карты Рэчы Паспалітай беларус І. Дамейка (1802–1889). Як удзельнік падзей 1830–1831 гг., ён вымушаны быў эмігрыраваць спачатку ва Фран- цыю, а потым у Чылі, дзе эфектыўна працаваў як геолаг, выкладчык і арганізатар навукі і адукацыі. Удзячныя чылійцы паставілі яму помнік, назвалі ў яго гонар універсітэт, горад, гару. Таксама яго прозвішчам названы адзін з відаў дыназаўраў, фіялка, малюск. У галіне фізіка-матэматычных і прыродазнаўчых навук паспяхова працавалі ўраджэнцы Беларусі астраномы В. Карчэўскі і С. Блажко, фізікі К. Чаховіч, І. Яркоўскі, А. Садоўскі, З. Урублеўскі і Ю. Міцкевіч, матэматык В. Ермакоў, хімік Э. Урублеўскі. Выдатных вынікаў у галіне навукова-практычнай дзейнасці дасягнуў Якуб Наркевіч-Ёдка (1847–1905), які ў сваім маёнтку ў Уздзенскім раёне стварыў метэаралагічную станцыю, электра- графічную, хімічную, электрабіялагічную і астранамічную лаба- раторыі. Найбольшых поспехаў ён дасягнуў у вывучэнні ўздзеяння электрычнасці, у тым ліку і атмасфернага, на жывыя арганізмы і 112 расліны. Адкрытая вучоным у 1891 г. электраграфія (фатаграфіраванне без аб’ектыву) – яго важнейшае навуковае адкрыццё. Работы Я. Наркевіча-Ёдкі па значнасці параўноўваліся з адкрыццём В.К. Рэнт- гена. З 1890-х гг. вучонага сталі называць электролагам, электра- тэрапеўтам, «электрычным чалавекам». У 1891 г. газеты паведамлялі аб адкрыцці ім спосабу «бяздротавай сувязі», а гэта сведчыла аб тым, што ён адзін з першых, хто падышоў да вынаходніцтва радыё. Развіццю спецыялізаваных навуковых даследаванняў спрыяла адкрыццё буйной хімічнай лабараторыі ў Горках, метэаралагічных станцый у Магілёве, Віцебску, Брэсце, Мінску, Горках. У другой палове ХIХ–пачатку ХХ ст. друкаваліся гісторыка- культурныя, сацыяльна-філасофскія і эканамічныя працы, склад- валіся мастацтвазнаўства, літаратуразнаўства і іншыя галіны гуманітарных ведаў. Такім чынам, развіццё адукацыі, навукі і тэхнікі на тэрыторыі Беларусі ў разглядаемы перыяд праходзіла ў складаных умовах, у параўнанні з Расіяй больш запаволена. Тым не менш агульная і шматпрофільная адукацыя насельніцтва расла. Найбольш здольныя даследчыкі шукалі сваё месца ў навуцы, уносілі свой уклад у сусветны навукова-тэхнічны працэс. Прагрэсіўныя віды адукацыі, асветы, навуковых даследаванняў праходзілі на фоне развіцця капіталістычных адносін, нацыянальна-дэмакратычнага руху, спрыялі фарміраванню нацыянальнай інтэлігенцыі, беларускай нацыі, лепшыя прадстаўнікі якой узбагацілі айчынную культуру і ўздзейнічалі на культурнае развіццё памежных і далёкіх краін. 5.2. Вусная народная творчасць і ўздым літаратуры Разглядаемы перыяд характарызуецца далейшым развіццём новай беларускай літаратуры, якая абапіралася на дасягненні папярэднікаў і вусную народную творчасць. Як і раней, выклікалі цікавасць старажытная абрадавая паэзія, паданні, казкі, міфы, песні. Першыя прадстаўнікі адраджэнскай літаратуры свае творы друкавалі, як правіла, лацініцай. Па-ранейшаму папулярнымі былі ананімныя «гутаркі», тэмай якіх былі праблемы, звязаныя з адменай прыгоннага права, цяжкім становішчам сялян, здзекамі царскіх чыноўнікаў над простымі людзьмі. 113 Працягваў сваю плённую літаратурную дзейнасць пісьменнік, паэт, драматург, кампазітар і акцёр В. Дунін-Марцінкевіч – актыўны барацьбіт за айчынную літаратуру на роднай мове. У сваіх творах ён злучаў рысы розных мастацкіх стыляў: класіцызму, сентыменталізму, рамантызму і рэалізму. Асаблівую ўвагу ён звяртаў на маральна-бытавыя і нацыянальна-дэмакратычныя праблемы. Адзін за другім з’яўляліся яго творы: кніга «Гапон» (1855), п’есы «Пінская шляхта» (1866), «Залёты» (1870) і шэраг іншых, у тым ліку і песень. У 1859 г. В. Дунін-Марцінкевіч пачаў перакладаць на беларускую мову паэму А. Міцкевіча «Пан Тадэвуш», але друкаванне гэтай паэмы ўлады забаранілі. Таленавітым публіцыстам, чалавекам прагрэсіўных поглядаў быў Кастусь Каліноўскі (1838–1964) – аўтар «Лістоў з-пад шыбеніцы» і верша «Марыська чарнаброва, галубка мая». У газеце «Мужыцкая праўда» і лістоўках ён папулярна тлумачыў дра- пежніцкі сэнс рэформы 1861 г., заклікаў сялян да барацьбы за свае правы, за зямлю і волю. Заступнікам сялян і ўсіх працоўных, сапраўдным гуманістам- дэмакратам быў і Францішак Багушэвіч (1840–1900) – пісьменнік, паэт, публіцыст, перакладчык, удзельнік паўстання 1863–1864 гг. Ён мужна абараняў свой народ, родны край, беларускую мову. У прадмове да першага зборніка «Дудка беларуская» (Кракаў, 1891) Багушэвіч пісаў аб годнасці беларускай мовы, яе роўнасці з другімі мовамі і заклікаў беларусаў берагчы сваё нацыянальна-культурнае багацце. Спадчына Ф. Багушэвіча вельмі разнастайная. Ён плённа працаваў у розных жанрах і ў кожным дасягнуў добрых вынікаў. Сведчаннем таму з’яўляюцца паэма «Кепска будзе», публі- цыстычны маналог «Мая дудка», басня «Воўк і авечка», верш «У астрозе». Ва ўмовах жорсткай цэнзуры пісьменнік не мог друкавацца на радзіме, таму выпускаў свае кнігі ў Польшчы. Яго другі зборнік «Смык беларускі» выйшаў у Познані (1894), зборнік «Скрыпачка беларуская», на жаль, быў згублены. Творы Ф. Багушэвіча заклікалі да працы па набліжэнню незалежнай будучыні беларускага народа, абуджалі нацыянальныя пачуцці, прымушалі задумацца аб лёсе Радзімы. Па сутнасці, ён стаў першым у Беларусі літаратарам, які цалкам перайшоў на пазіцыі крытычнага рэалізму. Паслядоўнікамі Ф. Багушэвіча сталі паэты-дэмакраты Янка Лучына (1851–1897) і Адам Гурыновіч (1869–1894). Янка Лучына 114 (Іван Неслухоўскі) пісаў на беларускай, рускай, польскай мовах. Між тым толькі пасля смерці паэта быў выдадзены зборнік яго беларускіх вершаў «Вязанка» (Санкт-Пецярбург, 1903). Асабліва ўражвае яго верш «Роднай старонцы», які прасякнуты любоўю да Радзімы, свайго народа, верай у яго нацыянальна-культурнае адраджэнне. Адам Гурыновіч лічыў, што літаратура павінна абуджаць у людзей думкі аб лепшай долі. Ён верыў у шчаслівую будучыню Беларусі, сцвярджаў, што абавязкова прыйдзе лепшы час. Услед за Багушэвічам і Янкам Лучынай паэт умацоўваў у беларускай літаратуры пазіцыі рэалізму і народнасці. Праславіў айчынную культуру выдатны беларускі паэт, крытык і гісторык літаратуры Максім Багдановіч (1891–1917) – аўтар паэм «Максім і Магдалена», «Страцім-лебедзь», зборніка «Вянок», лірыка- патрыятычных вершаў «Слуцкія ткачыхі», «Пагоня», «Вераніка», «Зорка Венера», а таксама яскравых філасофска-публіцыстычных работ, шэрагу перакладаў класікаў сусветнай паэзіі. Творчасць М. Багдановіча прасякнута пафасам сацыяльнага вызвалення і нацыянальнага самавызначэння беларусаў, ідэямі роўнасці, брацтва, дэмакратыі і гуманізма. Ён прадэманстраваў глыбокае веданне гісторыі беларусаў і беларускай дзяржаўнасці, развіў і ўзбагаціў прынцыпы народнасці і гістарызму ў новай беларускай літаратуры. Яго заслуга ёсць і ў тым, што ён даў сістэматызаваны і комплексны агляд гісторыі айчыннай літаратуры ад ХII да пачатку ХХ ст. ва ўзаемасувязі з агульнаславянскім і агульнаеўрапейскім гісторыка-культурным працэсам. Багдановіч паставіў і вызначыў рашэнне шэрагу метадалагічных пытанняў навуковай гісторыяграфіі, выказаў ідэю аб заканамернасці дыфе- рэнцыяцыі нацыянальных культур і дзяржаў. Маючы шырокі гуманітарны кругагляд, паэт цікавіўся праблемамі этнічнай кансалідацыі і нацыянальнага самавызначэння беларускага народа, узаемаадносінамі каталіцкай, праваслаўнай і ўніяцкай царквы ў гісторыі Беларусі. У кніжцы «Беларускае адраджэнне» (1915) ён аб’ектыўна адлюстраваў тэндэнцыі і этапы нацыянальна-куль- турнага Адраджэння ў Беларусі ў ХIХ–пачатку ХХ ст. Усё гэта сведчыць аб асобай ролі М. Багдановіча ў гісторыі беларускай і сусветнай літаратуры, перадавой грамадска-гуманітарнай думкі. У пачатку ХХ ст. пачаў друкаваць свае творы геніяльны паэт, выдатны дзеяч беларускай літаратуры Янка Купала (Іван Луцэвіч, 115 1882–1942). Да ранняга перыяду яго творчасці адносяцца зборнікі «Жалейка» (1908), «Гусляр» (1910), «Шляхам жыцця» (1913). Адна за другой з’яўляліся паэмы «Курган», «Бандароўна», «Яна і я», «Магіла льва», «Сон на кургане»; п’есы «Паўлінка», «Прымакі», «Раскіданае гняздо» і іншыя творы. Прыкладна ў той жа час прыйшоў у літаратуру яго паплечнік Якуб Колас (Канстанцін Міцкевіч, 1882–1956) – таленавіты паэт, драматург, крытык, публіцыст, вучоны, педагог, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратуры і беларускай літаратурнай мовы. У дакастрычніцкі перыяд ім напісаны і выданы зборнікі «Песні жальбы», «Апавяданні», «Родныя вобразы», пачата праца над паэмамі «Сымон-музыка» і «Новая зямля». Сярод тых, хто моцна звязаў народную па вытокам і нацыянальна- дэмакратычную па сутнасці беларускую літаратуру з патрыятычнай літаратурнай публіцыстыкай, былі Цётка (А. Пашкевіч, 1876–1916, «Скрыпка беларуская», «Крыж на свабоду»), Карусь Каганец (К. Кас- травіцкі, 1868–1918, «Модны шляхціч»), А. Верыга-Дарэўскі (1816– 1884), Алесь Гарун (А. Прушынскі, 1887–1920), Змітрок Бядуля (С. Плаўнік, 1866–1941), Цішка Гартны (З. Жылуновіч, 1887–1937), Ядвігін Ш. (А. Лявіцкі, 1868–1922), Сяргей Палуян (1890–1910), В. Каратынскі (1831–1891), К. Сваяк (1890–1926), К. Буйло (1893– 1986). Частка з гэтых літаратараў пражыла мала, іх талент цалкам не раскрыўся, замыслы напісання новых твораў, на жаль, не ажыццявіліся. 5.3. Архітэктура, выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва Архітэктура гэтага перыяду працягвала развівацца пад уздзеяннем расійскіх архітэктараў. Яна характарызавалася частко- вым мастацкім эклектызмам. Некаторыя дойліды спрабавалі адрадзіць неаготыку, неакласіцызм, неарускі стыль, спалучыць іх паміж сабой і з новым стылем – мадэрнам, які выкарыстоўваўся пры праектаванні арыгінальных будынкаў. У разглядаемы перыяд у архітэктурным абліччы гарадоў адбыліся прыкметныя перамены, звязаныя з будаўніцтвам заводаў, фабрык, рабочых пасяленняў, чыгуначных дэпо і вакзалаў (Мінскага ў 1874 г., Брэсцкага ў 1896 г., Магілёўскага ў 1902 г.). У буйных гарадах з’явіліся вадаправод, 116 каналізацыя, электрычнасць, тэлефонная сувязь. У Мінску з’явілася конка (1892), а ў Віцебску – трамвай (1898). Высаджваліся паркі і сады. Больш буйнымі станавіліся прыватныя дамы, гасцініцы, магазіны. У Мінску ў пачатку ХХ ст. дзейнічалі гасцініцы «Еўропа», «Еўрапейская», «Гарні», «Парыж», «Швейцарыя». Тэхнічны прагрэс у будаўніцтве быў звязаны з выкарыстаннем новых для таго часу матэрыялаў (бетон, жалеза, пракат, чыгун), а таксама шматпралётных канструкцый. Сярод беларускіх дойлідаў у пачатку ХХ ст. быў добра вядомы ўраджэнец г. Пінска І.У. Жаўтоўскі (1867–1957) – педагог, тэарэтык архітэктуры, заслужаны дзеяч навукі і мастацтва РСФСР, заслужаны дзеяч мастацтва БССР, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР. Ён прымаў удзел у забудове Масквы, з’яўляецца аўтарам праектаў дамоў па праспектам Міру, Ленінскаму, Смаленскай плошчы і інш. У 1941 г. ён спраектаваў галоўную плошчу і будынак драматычнага тэатру ў Гомелі. Ужо ў 1909 г. за заслугі ў развіцці горадабудаўніцтва І. Жалтоўскі стаў акадэмікам архітэктуры. Яго творчасць спалучала новыя кампазіцыйныя прыёмы і формы са змененымі элементамі посткласічнага стылю. І. Жаўтоўскі вык- ладаў у вышэйшых навучальных установах Масквы і стварыў цэлую школу архітэктараў-наватараў. Беларускае выяўленчае мастацтва другой паловы ХIХ–пачатку ХХ ст. вызначалася багаццем стыляў, жанраў, высокай тэхнікай. Таленавітыя майстры пастаянна вялі творчы пошук. Мастакі засвойвалі такія напрамкі жывапісу, як нацюрморт, гарадскі пейзаж, літаграфію, развівалі гістарычны жанр. Значнае ўздзеянне на айчынных мастакоў аказаў рускі жывапіс новага часу. У гэты час галоўным напрамкам у выяўленчым мастацтве Беларусі стаў рэалізм, у жанры якога паспяхова працавалі А. Гараўскі, Н. Сілівановіч, К. Альхімовіч, Н. Орда і іншыя мастакі. Апалінарый Гараўскі (1833–1900) вядомы як пейзажыст і партрэтыст. Да ліку лепшых яго карцін адносяцца «Вечар у Мінскай губерніі», «На радзіме», «Рака Беразіна», «Свіслач», «Пінскія балоты», «Восень», «Жаночы партрэт», партрэт М. Глінкі. Выкарыстоўваючы арыгінальныя мастацкія прыёмы, мастак добра адлюстроўваў сацыяльнае становішча сваіх герояў, іх індыві- дуальна-псіхалагічныя рысы, характар. 117 Нікадзім Сілівановіч (1834–1919) стварыў шэраг мазаічных кампазіцый для галоўнага іканастаса Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу на біблейска-евангелістычныя сюжэты, напісаў некалькі карцін, прысвечаных роднай Вілейшчыне («Стары пастух», «У школу», «Дзеці ў двары»). Казімір Альхімовіч (1840–1916) пісаў карціны на гістарычныя тэмы («Пахаванне Гедыміна», «Смерць Глінскага ў турме», «Пасля бітвы»). Адбыўшы ссылку ў Сібіры, як удзельнік паўстання 1863– 1864, ён пасяліўся ў Варшаве, дзе стварыў шэраг палотнаў, прысвечаных гэтаму перыяду свайго жыцця («На этапе», «Смерць у выгнанні»). У сваёй творчасці ён таксама адлюстроўваў цяжкае жыццё сялян («Жніво»), пісаў ілюстрацыі да твораў А. Міцкевіча, паспяхова працаваў як графік. Свой уклад у адлюстраванне гісторыі Беларусі і сумежных тэрыторый унёс Напалеон Орда (1807–1883) – мастак, музыкант, літаратар. У спадчыну нашчадкам ён пакінуў каля 1 тыс. малюнкаў замкаў, культавых пабудоў, палацаў і іншых памятных мясцін Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны. Многіх намаляваных ім помнікаў архітэктуры ўжо няма, і таму яго карціны з’яўляюцца своеасаблівымі дакументамі гістарычных мясцін і аб’ектаў дойлідства далёкай мінуўшчыны. У разглядаемы час актыўную творчую дзейнасць вялі таксама мастакі Ю. Пэн, В. Бялыніцкі-Біруля, Ф. Рушчыц, Я. Кругер, Л. Альпяровіч, Карусь Каганец, С. Жукоўскі, якія ўдала выкарыс- тоўвалі сумежныя нацыянальныя мастацкія традыцыі і стылявыя формы. На тэрыторыі Беларусі паспяхова развівалася і графіка, дзе панаваў рэалізм. У гэтым стылі пладавіта працавалі М. Падалінскі, Ю. Главацкі і інш. У скульптуры плённа працягвалі працаваць Ян і Казімір Ельскія, Я. Астроўскі, Р. Слізень, якія стваралі розныя віды скульптуры, у тым ліку і сакральнай. У далейшым іх творчасць, як і іншых майстроў культавага мастацтва, знайшла адлюстраванне ў экспанатах царкоўна-археалагічнага музея, які ў 1908 г. быў адкрыты ў Мінску. У Беларусі ў розныя гады жылі і стваралі многія вядомыя мастакі з Расіі. Сярод іх І. Рэпін, І. Шышкін, К. Савіцкі, Г. Кан- драценка, А. Мяшчэрскі. Яны стымулявалі творчы абмен, мастацкія камунікацыі паміж суседнімі культурамі і стылёвымі сістэмамі. 118 Актывізацыі культурнага жыцця садзейнічалі розныя выстаўкі выяўленчага мастацтва. З 1890 па 1917 гг. у Мінску адбылося 10 выставак, у якіх удзельнічалі беларускія, рускія і польскія мастакі. Найбольш распаўсюджанымі відамі народнай творчасці і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва ў разглядаемы перыяд былі мастацкае ткацтва, разьба па дрэву, кераміка, вытворчасць вырабаў са шкла. У пачатку ХХ ст. на беларускіх землях працавалі каля 30 прадпрыемстваў па вырабу шкла. Беларускія заводы па аб’ёму вытворчасці шкла і шкляных вырабаў займалі трэцяе месца ў Расіі. У 1910 г. на міжнароднай выставе ў Парыжы вырабы хрустальнай фабрыкі «Барысаў» былі ўдастоены залатога медаля. Папаўнялі свае калекцыі рознымі мастацкімі вырабамі магнаты Радзівілы, Тышкевічы, Храптовічы, Сапегі і інш. Атрымала распаўсюджванне і фотамастацтва (фатаграфія была вынайдзена ў 1839 г. К. Б.), якое паспяхова развівалася. З’явіліся фотастудыі, фотамайстры, вынаходнікі. Сярод іх С.А. Юркоўскі (Віцебск, 1833–1901), П.І. Шумаў (Гродна–Парыж, 1872–1936), гісторык, этнограф і фатограф І.А. Сербаў (1871–1941, зрабіў каля 5 тыс. фотаздымкаў) і інш. С. Юркоўскі, напрыклад, вынайшоў імгненны фатаграфічны затвор, а таксама шторна-шчылінны затвор, пакінуў шмат памятных фатаграфій. Фотамастак і грамадскі дзеяч П.І. Шумаў – аўтар фотаздымкаў такіх вядомых асоб, як А. Радэн, М. Шагал, А. Франс, А. Эйнштэйн, І. Стравінскі, М. Цвятаева і інш. У красавіку 2013 г. беларускае тэлебачанне паказала фільм аб знакамітым ураджэнцы Беларусі. У 2013 г. выйшаў з друку ўнікальны этнаграфічны альбом «Беларусы ў фотаздымках Ісака Сербава. 1911–1912». У пачатку ХХ ст. жыхары Беларусі змаглі пазнаёміцца і з такім маладым відам мастацтва, як кіно, якое ўзнікла ў 1895 г. ва Францыі на базе фатаграфіі. Аб яго папулярнасці на Беларусі пераканаўча сведчыць той факт, што ў стотысячным Мінску ў гэты час дзейнічалі кінатэатры «Мадэрн», «Эдэм», «Гігант», «Люкс», «Ілюзіён». Усяго на тэрыторыі Беларусі працавала 58 кінатэатраў. У дакастрычніцкі перыяд кіно ўнесла свой уклад у выхаванне і асвету насельніцтва Беларусі. У будучым яно дасягнула сапраў- днага тэхнічна-мастацкага росквіту. Такім чынам, у другой палове ХIХ–пачатку ХХ ст. шоў працэс бурнага развіцця выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мас- 119 тацтва. Хаця непасрэдна на тэрыторыі Беларусі ў гэты перыяд не было навучальных устаноў мастацкага профілю, дзесяткі самабытных, таленавітых майстроў працавалі ў розных жанрах і накірунках. Яны з дэмакратычных пазіцый адлюстроўвалі бела- рускую гісторыю, карціны прыватнага жыцця прадстаўнікоў розных саслоўяў, сацыяльныя характары, цяжкую працу і долю простых людзей. Мастакі пакінулі нам партрэты і фатаграфіі вядомых людзей, аўтапартрэты, шматлікія карціны роднай прыроды. Іх творы і сёння не страцілі сваёй каштоўнасці і з’яўляюцца важнай часткай гістарычнай спадчыны айчыннага мастацтва, зберагаюцца ў музеях Беларусі, Расіі, Украіны, Польшчы, Літвы. 5.4. Тэатральна-музычнае мастацтва Нягледзячы на намаганні перадавой інтэлігенцыі, прафесійны тэатр на тэрыторыі Беларусі не з’яўляецца і ў 1860–1880-я гг. На тэатральных сцэнах у гэты час выступалі галоўным чынам прадстаўнікі расійскіх і украінскіх труп. Папулярнымі ў Мінску былі такія вядомыя акцёры, як М. Савіна, А. Яблачкіна, Л. Собінаў, К. Варламаў і інш. У гарадах і мястэчках расла колькасць аматарскіх калектываў. У гады першай рускай рэвалюцыі многія аматарскія гурткі праводзілі «беларускія вечарыны» з выступленнямі хораў, танцораў, дэкламацыяй беларускіх вершаў. З гэтага пачалася і дзейнасць «Першай беларускай трупы», створанай у Дзісненскім павеце артыстам-рэжысёрам Ігнатам Буйніцкім (1861–1917). З 1910 г. яго трупа пераўтварылася ў нацыянальны прафесійны тэатр, які ўключаў у сябе тры групы (харавая, танцавальная, драматычная). На працягу 1910–1913 гг. тэатр пабываў з гастролямі амаль ва ўсіх гарадах і шматлікіх мястэчках Беларусі. У 1913 г. ён спыніў сваю дзейнасць. З 1911 г. у Вільні на грамадскіх пачатках дзейнічаў Беларускі музычна-драматычны гурток (кіраўнік А. Бурбіс). 27 студзеня 1912 г. гуртком упершыню была пастаўлена купалаўская «Паўлінка». Ролю галоўнай гераіні выдатна выканала актрыса Паўліна Мядзёлка. Развіццю тэатральнага мастацтва садзейнічала адкрыццё ў 1890 г. у Мінску стацыянарнага будынка гарадскога тэатра, які стаў часткай культурнага жыцця мінчан. У 2013 г. пасля капітальнага рамонту гэтаму будынку быў вернуты першапачатковы выгляд. Пры гэтым тэатр пашырыў свае плошчы і атрымаў сучаснае сцэнічнае абсталяванне. 120 У 60–90-я гг. ХIХ–пачатку ХХ ст. музычнае жыццё на тэрыторыі Беларусі значна актывізуецца. У гэтыя часы ў Мінску пачалі сваю працу фартэпіянная фабрыка, магазін па продажы нот і музычных інструментаў, ствараюцца Мінскае музычнае таварыства (1886), Мінскі музычны гурток (1896), прыватныя музычныя школы. Мясцовыя газеты давалі матэрыялы пра важнейшыя музычныя падзеі. У 1871 г. у Мінску пры касцёле Святога Роха ствараецца музычнае вучылішча арганістаў, адзінае на тэрыторыі Беларусі. У семінарыях і гімназіях больш увагі стала ўдзяляцца музычнай падрыхтоўцы навучэнцаў. Пашырыліся музычныя сувязі беларускай грамадскасці з Расіяй. З вялікім поспехам на тэрыторыі Беларусі выступалі вядомы рускі хор Д. Славінскага, спевакі Ф. Шаляпін, Н. Фігнер, А. Мазіні, оперная трупа пад кіраўніцтвам І. Шумана, піяністы і кампазітары С. Рахманінаў, А. Скрабін, А. Зілоці і інш. У той жа час з’яўляюцца новыя творы і айчынных кампазітараў, распаўсюджваюцца выданні пра беларускае музычнае мастацтва. Так, кампазітар і скрыпач М. Ельскі выдаў мемуары аб музычнай спадчыне беларусаў сярэдзіны века. Выйшлі з друку фальклорныя зборнікі «Беларускія песні Мінскай губерніі» Н. Янчука, «Песні беларускія» А. Чэрні, «Маларасійскія і беларускія песні» П. Сакольскага. Ф. Міладоўскі напісаў «Паланэз» для фартэпіяна, А. Рагоўскі напісаў музыку да верша Янкі Купалы «А хто там ідзе?». Ён жа аўтар «Сюіты беларускай» у шасці частках. Збіралі і апрацоўвалі народныя песні А. Грыневіч, М. Чуркін. На музычнай ніве эфектыўна працаваў ураджэнец Лідчыны кампазітар, скрыпач, выкладчык К. Горскі – аўтар опер, сімфанічнай паэмы, пʼес, песень, арганнай музыкі. Беларускія нацыянальныя музычныя матывы гучалі ў творах М. Рымскага-Корсакава, А. Грэчанінава, С.Танеева і іншых вядо- мых рускіх музыкантаў. У прапагандзе беларускай музыкі і новага тэатра актыўны удзел прымаў клуб «Беларуская хатка» (1916–1921), які меў некалькі творчых калектываў. Такім чынам, аналіз развіцця культуры ў разглядаемы перыяд пераканаўча сведчыць, что на тэрыторыі Беларусі па сутнасці ішоў працэс новага адраджэння: фарміравалася новая літаратурная беларуская мова, ствараліся выдатныя нацыянальныя літаратурныя творы, з’явіліся маладыя таленавітыя мастакі, скульптары, 121 навукоўцы, нацыянальна-грамадскія дзеячы, развіваліся новыя накірункі, стылі мастацтва. Шэраг твораў літаратуры і мастацтва быў на ўзроўні лепшых прац сусветна вядомых майстроў. Узрастала роля інтэлігенцыі як ідэолага нацыянальнага руху і адраджэння. Беларуская культура набывала ўсё больш дынамічны, нацыянальны характар, умацоўваліся яе самабытнасць і самастойнасць. На стан культуры моцны ўплыў аказвала хуткае развіццё капіталістычных адносін, буйныя грамадска-палітычныя падзеі гэтага часу. Усе гэтыя працэсы садзейнічалі росту нацыянальнай самасвядомасці жыхароў Беларусі, уздыму нацыянальна-дэмакратычнага руху, пашырэнню гістарычнай праўды пра беларусаў сярод іншых народаў. Разам з тым беларуская культура знаходзілася ў цесным кантакце і ўзаемаўплыве з культурамі Расіі, Польшчы, Украіны, Літвы і ўсёй Еўропы. Тэма 6. КУЛЬТУРНЫЯ ПЕРАЎТВАРЭННІ НА БЕЛАРУСІ У ПАСЛЯРЭВАЛЮЦЫЙНЫ ПЕРЫЯД (1917–1941) 6.1. Палітыка беларусізацыі і станаўленне новай сістэмы адукацыі і навукі. 6.2. Поспехі і праблемы беларускай савецкай літаратуры. 6.3. Дойлідства і выяўленчае мастацтва. 6.4. Тэатральна-музычнае мастацтва і кіно. 6.5. Культура Заходняй Беларусі. Культурна-нацыянальнае будаўніцтва Беларусі ў 1917–1941 гг. праходзіла ў вельмі складаных і супярэчлівых абставінах, абумоў- леных вялізнымі разбурэннямі матэрыяльнай і духоўнай культуры беларускага народа ў выніку нямецкай і польскай акупацыі, Грамадзянскай вайны, падзеямі Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 г. Па розных прычынах каля 122 тыс. чалавек, у тым ліку шмат нацыянальна-свядомых дзеячаў – людзей высокай адукацыі і культуры – эмігрыравалі ў іншыя краіны, што зменшыла культурны патэнцыял рэспублікі. Акрамя таго, да 1924 і 1926 гг. тэрыторыя Беларусі па сутнасці была падзелена на тры часткі, і спачатку ўсе пераўтварэнні 122 праводзіліся толькі ў шасці паветах Мінскай губерні, плошча якой складала 52402 км2, а насельніцтва, 1,5 млн чалавек. Да 1939 г. Заходняя Беларусь развівалася асобна ад Усходняй Беларусі. На развіццё культуры накладвалі свой адбітак палітыка «ваеннага камунізму», новая эканамічная палітыка, курс на індустрыялізацыю, калектывізацыю сельскай гаспадаркі і культурную рэвалюцыю, што вяло да перабудовы ўсяго жыцця беларускага грамадства і гаспадаркі, змянення свядомасці народа. Вельмі важнай часткай адбываўшыхся змен стала палітыка беларусізацыі, значэнне якой цяжка пераацаніць. За больш чым 20 гадоў будаўніцтва сацыялістычнага грамадства вырасла шмат выдатных дзеячаў беларускай культуры сусветнага маштабу, якія стварылі вялікую колькасць значных твораў у галіне літаратуры, тэатральна-музычнага мастацтва, жывапісу і архітэк- туры. З’явілася беларускае кіно. Вельмі сур’ёзныя перамены адбыліся ў адукацыі і навуцы. Усе гэтыя пераўтварэнні, станоўчыя змены адбываліся на фоне шырокай ідэалагічнай барацьбы розных плыняў і груповак, а таксама шматлікіх памылак, перагібаў, неабгрунтаваных рэпрэсій лепшых людзей Беларусі, што запавольвала тэмпы культурнага развіцця і прывяло да шматлікіх страт у галіне культуры. 6.1. Палітыка беларусізацыі і станаўленне новай сістэмы адукацыі і навукі У першапачатковы паслякастрычніцкі перыяд і ў час утварэння БССР на Беларусі, як і раней, насаджалася руская культура. Асабліва цяжкім у гэтым сэнсе было становішча ў Віцебскай і Магілёўскай губернях, якія ў пачатку 1919 г. штучна былі адарваны ад Беларусі і далучаны да Савецкай Расіі. Але пераход да новай эканамічнай палітыкі, наяўнасць розных нацыянальных плыняў, неабходнасць заваяваць давер насельніцтва, перамены, якія адбываліся ў суседніх краінах, прымусілі партыю бальшавікоў з цягам часу стаць на шлях нацыянальна-культурнага будаўніцтва на Беларусі. Першыя крокі ў рэалізацыі гэтай палітыкі, якая пазней атрымала назву «беларусізацыі», былі зроблены пасля заканчэння Гра- мадзянскай вайны. Менавіта ў гэты час на карысць Беларусі пачалі 123 працаваць створанае выдавецтва «Савецкая Беларусь», першыя тэатры, вышэйшыя навучальныя ўстановы, Інстытут беларускай культуры, дзяржаўная і ўніверсітэцкая бібліятэкі, Дзяржаўны музей і Цэнтральны архіў. Фарміравалася нацыянальная сістэма даш- кольнага выхавання, сярэдняй і прафесійнай адукацыі, развівалася краязнаўства. Адначасова для нацыянальных меншасцей ствараліся школы на іх родных мовах. Дзяржаўнымі ў той час былі аб’яўлены беларуская, руская, польская і яўрэйская мовы. Да канца 1921 г. ка- ля 300 ураджэнцаў Беларусі вярнуліся на Радзіму для правядзення культурна-асветніцкай работы. Але афіцыйна палітыка беларусізацыі пачала праводзіцца з ліпе- ня 1924 г. пасля рашэння ІІ сесіі ЦВК Беларускай ССР. Пад бела- русізацыяй у шырокім сэнсе разумелася развіццё беларускай куль- туры, перавод справаводства на беларускую мову, вылучэнне ўра- джэнцаў Беларусі на адказныя пасады (палітыка карэнізацыі). Каля года (з ліпеня 1923 г.) ішла неабходная падрыхтоўчая работа. У мэтах лепшай арганізацыі працы па рэалізацыі курса беларусізацыі была створана спецыяльная камісія на чале з вядомым дзеячам А. Хацкевічам. Падобныя камісіі дзейнічалі пры ўсіх акруговых выканаўчых камітэтах. Важнейшай часткай культуры і ў той жа час умовай для яе нацыянальнага развіцця з’яўляецца мова, вось чаму ёй належала цэнтральнае месца ў палітыцы беларусізацыі. Не выпадкова адным з дэвізаў партыі быў «Уся КП(б)Б павінна гаварыць на беларускай мове». Упершыню пра неабходнасць арганізацыі дзяржаўнага і гра- мадскага жыцця на беларускай мове было афіцыйна заяўлена ў снежні 1920 г. на ІІ Усебеларускім з’ездзе Саветаў, а затым у лю- тым 1921 г. на ІІ сесіі ЦВК БССР. Важнейшым напрамкам працы па вывучэнню і ўкараненню беларускай мовы ў жыццё стала падрыхтоўка і выданне слоўнікаў, падручнікаў і дапаможнікаў па роднай мове, распрацоўка навуковых тэрмінаў. Значную работу ў ажыццяўленні гэтай задачы правялі Навукова-тэрміналагічная камісія, а таксама Б.А. Тарашкевіч (1892– 1938), Я.Ю. Лёсік (1883–1940), Я.Ф. Карскі (1861–1931), П.А. Бузук (1891–1938), І.В. Воўк-Левановіч (1891–1943) і інш. Асобнае месца сярод падручнікаў займае «Беларуская граматыка для школ» (1918) Б.А. Тарашкевіча, у якой былі выпрацаваны нормы беларускай літаратурнай мовы. Аб значнасці гэтага падручніка сведчыць той 124 факт, што ён на працягу 10 гадоў вытрымаў пяць выданняў. На яго аснове ў 20-я гг. ХХ ст. былі створаны шматлікія дапаможнікі і новыя падручнікі. Абавязковымі падручнікамі для школ сталі работы настаўніка- мовазнаўцы Я.Ю. Лёсіка «Практычная граматыка беларускай мовы» (1921) і «Беларуская мова. Пачатковая граматыка» (1924). Вывучэнню і распаўсюджванню беларускай мовы спрыялі і розныя слоўнікі. Сярод іх «Практычны расійска-беларускі слоўнік» (1924) М.Я. Байкова (1889–1941) і М.І. Гарэцкага (1893–1939), «Расійска-беларускі слоўнік» (1928) С.М. Некрашэвіча (1883–1937) і М.Я. Байкова, «Практычны беларускі вайсковы слоўнік» (1927) М.Я. Байкова і А. Бараноўскага і інш. Пашыралася выданне кніг і падручнікаў па гісторыі, геаграфіі, эканоміцы Беларусі. Так, у 1919 г. была выдадзена «Геаграфія Беларусі» А.А. Смоліча (1891–1938) – выдатнага вучонага, педа- гога, палітычнага дзеяча. Усяго на працягу 1920–1922 гг. на бела- рускай мове былі выдадзены 32 падручнікі для пачатковай, сярэдняй і вышэйшай школы агульным накладам у 338 тыс. экзэм- пляраў. Калі ў 1921 г. на рускай мове была выдадзена 141 кніга, а на беларускай – толькі 22, то ў 1925/26 гг. было выдадзена адпаведна 7 і 107 назваў кніг. За пяць гадоў палітыкі беларусізацыі (1924–1928) выйшлі з друку 875 кніг, у той час як з 1917 па 1920 г. толькі 42. У 1931 г. на беларускай мове надрукавана 1300 кніг накладам каля 10 млн экзэмпляраў. На роднай мове выходзілі 194 газеты (з 234) і 27 часопісаў (з 30 выдаваемых). На беларускую мову зносін пераходзілі часці Чырвонай Арміі, партыйны і дзяржаўны апарат, навучальныя і іншыя ўстановы. Да ліпеня 1925 г. на родную мову перайшлі ЦВК БССР, Народны камісарыят асветы, а потым Саўнаркам і іншыя ўстановы. Беларус- кая мова стала мовай школы, навукі, тэатра, а з 1925 г. – і мовай ра- дыё. У выніку у 1927 г. беларускай мовай валодалі 80 % служачых рэспубліканскіх органаў і 70 % служачых акруговых і раённых устаноў (супраць 22 і 36 % адпаведна ў 1925 г.). Удзельная вага беларусаў сярод кіраўнікоў акруговага і раённага маштабу з кастрычніка 1926 г. па сакавік 1927 г. узрасла з 30,3 да 48 %. Колькасць беларусаў у складзе гарадскіх Саветаў вырасла да 45,1%. Нягледзячы на тое, што выкладанне ў школах вялося на васьмі нацыянальных мовах, беларуская мова, як мова карэннай 125 нацыі, мела прыярытэт. Да 1928 г. каля 80 % агульнаадукацыйных школ было пераведзена на беларускую мову навучання. На ёй вяліся заняткі ў чатырох педагагічных тэхнікумах і ва многіх пра- фесійна-тэхнічных вучылішчах. Ва ўсіх навучальных установах абавязковымі з’яўляліся і беларуская і руская мовы. У 1924–1927 гг. у Мінску дзейнічалі курсы беларусазнаўства, на якіх рыхтавалі настаўнікаў і лектараў. У вышэйшых навучальных установах пераход на беларускую мову праходзіў больш павольна. Гэта тлумачылася розным на- цыяльным складам студэнтаў, спецыфікай вучэбных дысцыплін, процідзеяннем некаторых выкладчыкаў. Супраць беларусізацыі былі і некаторыя несумленныя беларусы. У гэты час была праведзена пэўная работа і па падрыхтоўцы моўнай рэформы. Прайшла навуковая канферэнцыя па праблемах правапісу, быў падрыхтаваны адпаведны праект. Аднак у сувязі з пачаўшыміся адмоўнымі працэсамі ў нацыянальным будаўніцтве СССР на аснове новага праекта 26 жніўня 1933 г. Саўнаркам БССР прыняў пастанову «Аб зменах і спрашчэнні беларускага правапісу», якая ў асобных выпадках штучна скажала лексічныя і граматычныя нормы беларускай мовы, набліжала яе да рускай мовы, што пазбаўляла беларускую мову яе адметнасці і самабытнасці. Пастано- ва недастаткова ўлічвала прапановы навукоўцаў па рэформе мовы, што і надае ёй спрэчнасць ужо каля 80 гадоў. Адначасова пад сцягам інтэрнацыяналізму пачалася кампанія па скарачэнню беларуска- моўных школ, народных дамоў, выдання беларускіх кніг і газет, пе- равода справаводства на беларускую мову і г. д. Нават у некаторых так званых беларускіх школах навучанне праводзілася цалкам на рускай мове (сярэдняя школа № 1 г. Быхава, № 3 г. Гомеля і інш.). На вывучэнне беларускай мовы ў рускіх школах Беларусі ад- водзілася значна менш гадзін, чым рускай: у гарадскіх – на 400, а ў сельскіх – на 442 гадзіны. У канцы 30-х гг. ХХ ст. было канчаткова знята пытанне аб рабоце вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай школы на беларускай мове. Вышэйшыя навучальныя ўстановы сталі працаваць на рускай мове. Пашыралася цэнзура друкаванай прадукцыі. З 1 красавіка 1933 г. былі закрыты 11 часопісаў і бюлетэняў, у тым ліку «Мастацтва і рэвалюцыя», «Савецкая краіна», якія вызначаліся большай накіра- ванасцю ў фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці. Засталіся 126 толькі 10 часопісаў. Як бачна, сталінскі дагмат аб нацыянальнай па форме і сацыялістычнай па зместу культуры адмоўна адбіваўся на яе развіцці. Усё гэта сведчыла аб тым, што першы этап беларусізацыі, які працягваўся да 1929 г., аказаўся і апошнім. Пача- лася «контрбеларусізацыя». Цяпер нават выкладанне на беларускай мове магло стаць падставай для абвінавачвання ў так званай «нацдэмаўшчыне». Першымі яе ахвярамі сталі старшыня ЦВК БССР А.Р. Чарвякоў (1892–1937), дырэктар выдавецтва «Беларусь», пісьменнік Цішка Гартны (Дз.Ф. Жылуновіч, 1887–1937), прэзідэнт АН БССР У.М. Ігнатоўскі (1881–1931) і інш. Апагеем барацьбы з нацыянальнымі дзеячамі Беларусі зрабілася справа аб так званым «Саюзе вызвалення Беларусі». Савецкія карныя органы па гэтай справе асудзілі 90 чалавек. Сярод іх – наркам асветы А.В. Баліцкі (1891–1937), наркам земляробства Дз.Ф. Прышчэпаў (1896– 1940), намеснік дырэктара выдавецтва «Беларусь» Д.В. Ільючонак (1891–1945) і інш. Першапачатковую задачу культурных пераўтварэнняў у пасля- кастрычніцкі перыяд бальшавікі бачылі ў ліквідацыі непісьмен- насці. Планамернае вырашэнне гэтай задачы пачалося з канца 1920 г., калі тэрыторыя Беларусі была вызвалена ад польскіх акупантаў. У той час 52,6 % жыхароў рэспублікі ва ўзросце ад 9 да 49 гадоў былі непісьменнымі. Барацьба з непісьменнасцю была вельмі складанай, бо ў выніку Грамадзянскай вайны, нямецкай і польскай акупацый, рэвалюцыйных падзей 1917 г. матэрыяльная база адукацыі па сут- насці была знішчана. Не хапала настаўнікаў, школьных будынкаў, паліва, паперы, падручнікаў, сшыткаў, алоўкаў, грошай і г. д. Гэта былі вельмі цяжкія гады для развіцця народнай асветы. У мэтах актывізацыі барацьбы з непісьменнасцю пры Паліта- свеце Наркамасветы БССР была створана Рэспубліканская над- звычайная камісія па ліквідацыі непісьменнасці. Пры гарадскіх і сельскіх Саветах функцыянавалі групы садзеяння ліквідацыі непісьменнасці. Ствараліся школы і спецыяльныя пункты па ліквідацыі непісьменнасці, а таксама школы рабочай моладзі, групы індывідуальнага навучання. На патрэбы масавай асветы дарослых было выдзелена 495 пудоў паперы. У 1924 г. у рэспубліцы пачалі стварацца ячэйкі таварыства «Прэч непісьменнасць», якое канчаткова аформілася ў маі 1926 г. Кіраўніком таварыства стаў старшыня ЦВК БССР А.Р. Чарвякоў. Колькасць ячэек хутка расла. 127 Калі ў 1929 г. у рэспубліцы дзейнічала 951 ячэйка з 59 тыс. членаў, то ў 1932 г. было адпаведна 10 тыс. ячэек і 156 тыс. членаў. Акрамя таго, праводзіліся канферэнцыі непісьменных і малапісьменных, конкурсы-агляды лікпунктаў і школ, месячнікі «За пісьменнасць», культпаход камсамола Беларусі (1928), культ- эстафета (1930–1931). Было прынята рашэнне аб тым, каб кожны пісьменны камсамолец навучыў грамаце непісьменнага. Да 1931 г. на лікпункты было накіравана 8 тыс. добраахвотнікаў-куль- тармейцаў, якія шмат зрабілі для вырашэння пастаўленай задачы. У 1925 г. выйшаў з друку беларускамоўны буквар для дарослых. Дзякуючы першым прынятым мерам у 1920/1921 навучальным годзе ў рэспубліцы налічвалася ўжо 4890 школ з ахопам 374,7 тыс. вучняў. У 1921 г. працавалі 1088 школ і лікпунктаў, у якіх навуча- лася 39225 чалавек. Усяго лікпункты і школы пісьменнасці з 1926 па 1932 г. закончылі звыш 800 тыс. чалавек. У ходзе барацьбы за ліквідацыю непісьменнасці назіраліся і пэўныя недахопы: параднасць, паспешлівасць, кампанейшчына, нізкая якасць навучання, высокі адсеў навучэнцаў, частка дарослых засталася па-за сістэмай навучання. Але тым не менш справу палічылі вырашанай, і ў 1934/1935 навучальным годзе ў БССР школ для непісьменнага насельніцтва ўжо не было. Гэтую памылку пазней прыйшлося выпраўляць. Развіццё новага грамадства, народнай гаспадаркі патрабавала ліквідацыі не толькі непісьменнасці, але і малапісьменнасці. З 1926 г. пачалі арганізоўвацца школы для малапісьменных, якія давалі веды ў аб’ёме пачатковай школы. Але больш актыўная праца ў гэтым напрамку пачала праводзіцца са жніўня 1932 г., калі Саўнаркам БССР прыняў пастанову «Аб увядзенні абавязковага навучання для малапісьменных». Пастанова ўводзіла новую сістэму навучання да- рослых, якая сумяшчала агульнаадукацыйную падрыхтоўку з тэхніка-эканамічнай і агразаалагічнай вучобай. У 1934/1935 наву- чальным годзе ў школах для малапісьменных вучылася 297366 ча- лавек. Усяго за гады другой пяцігодкі ліквідавалі непісьменнасць амаль 249 тыс. жыхароў рэспублікі і 1203,6 тыс. – малапісьменнасць. У выніку пісьменнасць насельніцтва Беларускай ССР ва ўзросце ад дзевяці гадоў і старэй узрасла з 53,1 % у 1926 г. да 78,9 % у 1939 г. Масавая непісьменнасць была, па сутнасці, ліквідавана. Гэта была важная перамога беларускага народа, але праца па ліквідацыі 128 непісьменннасці і малапісьменнасці працягвалася да самага пачатку Вялікай Айчыннай вайны. Адначасова з вырашэннем гэтай задачы ў рэспубліцы стваралася новая сістэма адукацыі і выхавання. Яе рэформа пачалася ў 1922 г. Новая сістэма складалася з дашкольных устаноў, масавых чатырох- гадовых працоўных школ, семігадовых працоўных школ, школ сялянскай моладзі, школ фабрычна-заводскага навучання, праф- школ, прафесійных і агульнаадукацыйных курсаў, рабфакаў, тэхнікумаў, вышэйшых навучальных устаноў. Ствараліся школьна-гаспадарчыя саветы, якія клапаціліся аб за- беспячэнні школ абсталяваннем, іх рамонце. З-за недахопу сродкаў школы нярэдка браліся на ўтрыманне сялянамі. У новай сістэме адсутнічала сярэдняя школа (была адноўлена толькі ў 1932 г.), што стварала разрыў паміж агульнаадукацыйнай і вышэйшая школай. Шлях у ВНУ ляжаў праз рабфакі, тэхнікумы і агульнаадукацыйныя курсы. Не было сувязі і неабходнай пераемнасці і паміж агульнаадукацыйнай школай і прафесійна-тэхнічнымі навучальнымі ўстановамі. Некаторыя з гэтых недахопаў былі ліквідаваны пасля прыняцця 15 мая 1934 г. СНК СССР і ЦК УКП(б) пастановы «Аб структуры пачатковай і сярэдняй школы ў СССР», якая на доўгі час зацвердзіла адзіныя для ўсёй краіны тыпы агульнаадукацыйнай школы – пачатковую, няпоўную сярэднюю і сярэднюю. У кастрычніку 1923 г. на тэрыторыі Беларусі пачаўся пераход да ўвядзення абавязковага навучання. Далейшаму вырашэнню гэтай мэты садзейнічала пастанова ЦВК і СНК БССР ад 7 красавіка 1926 г. «Аб увядзенні ўсеагульнага абавязковага навучання», у якой ставілася задача закончыць ажыццяўленне ўсеагульнага навучання не пазней 1934/1935 навучальнага года. Практычныя меры па рэалізацыі гэтага і іншых рашэнняў дазволілі дасягнуць пэўных по- спехаў. У 1929/1930 навучальным годзе са 129 тыс. васьмігадовых дзяцей у школах Беларусі вучылася 117758 дзяцей (91 %). Беларусь першай з саюзных рэспублік у асноўным вырашыла задачу ўсе- агульнага абавязковага пачатковага навучання дзяцей васьмі- гадовага ўзросту. З другой паловы 1932 г. рэспубліка пачала вырашаць новую за- дачу ў галіне адукацыі: пераходу да ўсеагульнага абавязковага навучання ў аб’ёме семігадовай школы. У школах уводзіліся клас- ныя кіраўнікі, вялікая ўвага стала надавацца ваенна-патрыятычнаму 129 выхаванню, пашыралася сетка школ, умацоўвалася іх матэрыяльная база. Гэта дазволіла зрабіць новы значны крок у развіцці адукацыі. У 1937/1938 навучальным годзе ў V–VІІІ класах навучалася 278454 школьнікаў, а напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны ў рэспубліцы функцыянавала 13043 школы. Для эфектыўнай работы новых прадпрыемстваў, калгасаў, саўгасаў, транспартных арганізацый рэспублікі былі неабходны тысячы рабочых, трактарыстаў і іншых спецыялістаў высокай кваліфікацыі. На розных этапах кадры кваліфікаваных рабочых рыхтавалі прафесійныя школы, а затым школы фабрычна- заводскага навучання, прафесійныя курсы, выкарыстоўвалася брыгаднае і індывідуальнае навучанне. Так, у канцы 1931 г. дзей- нічалі 103 школы ФЗН, у якіх асвойвалі прафесіі 20,8 тыс. вучняў. За гады другой пяцігодкі школы ФЗН падрыхтавалі каля 25 тыс. кваліфікаваных рабочых. У сістэме Наркамзема БССР у 1932 г. працавалі 48 школ саўгас- нага і тры школы трактарнага вучнёўства, у якіх вучыліся 5360 ча- лавек. Акрамя таго, у галіне сельскай гаспадаркі працавалі розныя школы і курсы, якія рыхтавалі шафёраў, брыгадзіраў, трактарыстаў, механізатараў, меліяратараў і інш. Аднак дзеючыя формы навучан- ня прафесіям не маглі забяспечыць рэспубліку неабходнай колькасцю кваліфікаваных работнікаў. Гэта прывяло да рэарга- нізацыі сістэмы падрыхтоўкі кадраў працоўных, што асабліва праявілася пасля стварэння ў 1940 г. навучальных устаноў дзяржаўных працоўных рэзерваў СССР. Разам з тым у сістэме адукацыі і выхавання Беларускай ССР бы- ло шмат розных недахопаў і памылак. Так, у 1925/1926 наву- чальным годзе 62,3 % настаўнікаў не мелі спецыяльнай падрых- тоўкі, а 26 % – сярэдняй адукацыі. Былі розныя падыходы да форм і метадаў навучання, не хапала добрых падручнікаў. Школьная спра- ва была ўніфікавана. Мела месца перагружанасць асобных класаў да 60–75 чалавек. Таму невыпадкова ў 1935/1936 навучальным годзе 110 тыс. вучняў не былі пераведзены ў наступны клас, што склала 12 % ад іх агульнай колькасці, а 88 тыс. атрымалі заданне на восень. Праводзіліся шматлікія атэстацыі. Так, з 1 красавіка па 5 снежня 1936 г. атэстацыі падвергліся 5896 настаўнікаў з 26896, што складала амаль 22 % ад іх агульнай колькасці. Але атэставаны былі толькі 1384 чалавекі, або 23,4 % ад праходзіўшых атэстацыю. 130 Неатэставаныя ў шэраге выпадкаў пазбаўляліся работы па спе- цыяльнасці. Такім чынам, атэстацыі ў дачыненні да асобных настаўнікаў сталі сродкам расправы з іншадумцамі. У выніку гэта яшчэ больш пагоршыла становішча з кадрамі. Па палітычных матывах змяняліся наркамы асветы (А.М. Платун, А.А. Чарнушэвіч, А.В. Баліцкі, А.І. Дзьякаў, У.І. Півавараў). У выніку наркам асветы Е. Уралава, прызначаная на гэтую пасаду ў ліпені 1938 г., мела толькі пачатковую адукацыю. Развіццё індустрыялізацыі, калектывізацыя сельскай гаспадаркі, пашырэнне школьнай адукацыі, значныя культурныя пераўтварэнні патрабавалі шматлікіх кадраў вышэйшай кваліфікацыі, іх хуткай падрыхтоўкі. У той жа час у 1917 г. вышэйшых навучальных устаноў на тэрыторыі Беларусі не было. Частка настаўнікаў, інжынераў, урачоў пакінула межы рэспублікі, частка не хацела супрацоўнічаць з савецкай уладаю. Пра кадравы «голад» сведчыць той факт, што ў 1921 г. у прамысловасці Беларусі працавалі толькі 101 інжынер, 164 тэхнікаў з адпаведнай адукацыяй, хаця толькі да канца першай пяцігодкі патрабавалася каля 3 тыс. інжынераў і тэхнікаў. Вось чаму арганізацыя сістэмы вышэйшага і сярэдняга спецыяльнага навучання таксама была ў цэнтры ўвагі кіруючых органаў рэспублікі. Ужо ў 1918–1919 гг. Віцебскі, Магілёўскі, Мінскі, Гомельскі настаўніцкія інстытуты былі пераўтвораны ў педагагічныя інстытуты. Восенню 1919 г. пачалі працаваць чатыры факультэты земляробчага інстытута ў Горках (з 1925 г. – Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія), у канцы 1920 г. утвораны Беларускі політэхнічны інстытут і інш. На жаль, з-за недахопу вопыта, сродкаў, недальнабачнасці першыя ВНУ падвяргаліся неаднаразовай рэарганізацыі, а некаторыя былі закрыты, праіснаваўшы толькі некалькі гадоў (Віцебскі археалагічны інстытут, Віцебскі мастацка-практычны інстытут і інш.). Вельмі важнай падзеяй у жыцці рэспублікі стала адкрыццё ў 1921 г. Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. У першы год работы ў ім навучалася 1250 студэнтаў, працавалі 14 прафесароў, 40 вык- ладчыкаў, 10 асістэнтаў і 9 лектараў. Значную працу па стварэнню БДУ і арганізацыі яго навукова-педагагічнай дзейнасці правялі наркам асветы рэспублікі У. М. Ігнатоўскі і першы рэктар БДУ, вядомы гісторык-славіст У.І. Пічэта (1878–1947). У далейшым з’явіліся новыя ВНУ (Беларуская дзяржаўная кансерваторыя, Мінскі 131 медыцынскі інстытут і інш.). У 1932 г. у БССР ужо дзейнічала 31 ВНУ з 10574 студэнтамі і 1388 выкладчыкамі супраць чатырох ВНУ, 4342 студэнтаў і 463 выкладчыкаў у лістападзе 1924 г. Толькі за гады другой пяцігодкі вышэйшыя навучальныя ўстановы рэспублікі падрыхтавалі 7444 спецыялістаў вышэйшай кваліфікацыі. У 1941 г. колькасць ВНУ у Беларускай ССР скарацілася да 25, але колькасць студэнтаў павялічылася да 21,5 тыс. чалавек. Развівалася і сярэднеспецыяльная адукацыя. Ствараліся педа- гагічныя, сельскагаспадарчыя, індустрыяльныя, медыцынскія і іншыя навучальныя ўстановы. Так, педагагічныя тэхнікумы дзей- нічалі ў Мінску, Бабруйску, Барысаве, Мазыры і інш. У 1925/1926 навучальным годзе працавалі 29 тэхнікумаў з 4,9 тыс. навучэнцаў, а ў 1932/1933 годзе – адпаведна 104 і 20 тыс. Толькі за гады другой пяцігодкі сярэднія спецыяльныя навучальныя ўстановы выпусцілі 19678 спецыялістаў. Пры паступленні ў ВНУ і тэхнікумы перавага аддавалася дзецям рабочых і сялян. Каб аблегчыць ім паступленне ў навучальныя ўстановы, ствараліся рабочыя факультэты (рабфакі). У 1925/1926 навучальным годзе ў БССР дзейнічалі тры рабфакі, дзе паглыблялі свае веды 882 чалавекі. Тым не менш у падрыхтоўцы кадраў вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай кваліфікацыі ў 20-я гг. ХХ ст. былі сур’ёзныя недахопы. Не апраўдалі сябе брыгадна-лабараторны метад наву- чання і датэрміновыя выпускі, так званыя ударныя брыгады і групы, рэгулярныя чысткі студэнцкіх радоў. Толькі ў 1924 г. за два тыдні чыстак у БДУ на факультэце грамадскіх навук з 1030 студэнтаў бы- ло выключана 496 чалавек, на педагагічным факультэце з 919 сту- дэнтаў – 344. Адмоўна сказалася на падрыхтоўцы кадраў і ўвядзенне з 1 верасня 1940 г. платы за навучанне ў VIII–Х класах сярэдняй школы, у вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах. З гэтай прычыны частка студэнтаў была вымушана спыніць вучобу. Тым не менш, нягледзячы на гэтыя і іншыя недахопы, сістэма вышэйшай і сярэднеспецыяльнай адукацыі ў асноўным выканала свае задачы. У пачатку 1941 г. у рэспубліцы працавалі 27,7 тыс. спецыялістаў з вышэйшай і 59,9 тыс. з сярэднеспецыяльнай адукацыяй. У дадзены перыяд рэзка змяніліся адносіны да рэлігіі і веруючых. Вялася актыўная антэрэлігійная прапаганда, шмат 132 цэркваў было зачынена, дзейнічаў «Саюз ваяўнічых бязбожнікаў» і інш. Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі і ўтварэння БССР перад рэспублікай паўсталі складаныя задачы па аднаўленню і далейшаму развіццю прамысловасці, сельскай гаспадаркі, транс- парту, сувязі і культуры, якія патрабавалі сур’ёзных і мэта- накіраваных навуковых даследаванняў. Адным з першых крокаў у гэтым напрамку стала стварэнне ў лютым 1921 г. Навукова- тэрміналагічнай камісіі пры Наркамасветы Беларусі ў мэтах распрацоўкі беларускай навуковай тэрміналогіі. Камісія працавала вельмі эфектыўна. За два гады было праведзена каля 70 пасяд- жэнняў і выпрацавана амаль 3 тыс. навуковых тэрмінаў для гу- манітарных і матэматычных навук. На працягу 1922–1930 гг. былі надрукаваны 24 выпускі «Беларускай навуковай тэрміналогіі», пры- свечаныя розным навукам. Але камісія не магла цалкам вырашыць праблемы навуковага вывучэння гісторыі, эканомікі, геаграфіі, культуры роднага краю. Гэтыя больш складаныя задачы магла выканаць толькі спецыяльная навукова-даследчая ўстанова. Ёю стаў Інстытут беларускай культу- ры (Інбелкульт), заснаваны ў пачатку 1922 г. на базе Навуковай тэрміналагічнай камісіі. Яму належыць асобая роля ў станаўленні бе- ларускай навукі. Згодна статута Інбелкульта, зацверджанага 25 ліпеня 1924 г. ЦВК і СНК БССР, ён стаў найвышэйшай дзяржаўнай навуко- вай установай. Інбелкульт павінен быў каардынаваць навуковыя даследаванні ў рэспубліцы, займацца навуковым вывучэннем мовы, літаратуры, геаграфіі, эканомікі, гісторыі, этнаграфіі Беларусі і інш. Інстытут і яго супрацоўнікі спачатку працавалі і жылі ў вельмі складаных умовах. Не было патрэбнай базы, вопыту арганізацыі даследаванняў, не хапала кадраў, памяшканняў, кватэр і г. д. З гэтай нагоды на дзяржаўным узроўні былі прыняты спецыяльныя меры па ўмацаванню матэрыяльнай базы і пашырэнню сеткі навуковых устаноў, паляпшэнню быту вучоных, вырашаліся кватэрныя, харчовыя і іншыя пытанні. Па запрашэнню кіраўніцтва рэспублікі ў БССР прыехалі працаваць вядомыя вучоныя І.І. Замоцін (1873– 1942), М.В. Доўнар-Запольскі (1867–1934), М.М. Нікольскі (1877– 1959), У.М. Перцаў (1877–1960), М.М. Шчакаціхін (1896–1940), Б.І. Эпімах-Шыпіла (1859–1934) і інш. У 1923 г. у Мінску была створана Беларуская даследчая станцыя па ахове сельскагаспадар- чых культур, у 1924 г. – Мінская лясная даследчая станцыя, а ў 133 Лошыцы – садавінна-гароднінная даследчая станцыя. Усё гэта дазваляла Інбелкульту паступова набіраць моц. На 1 кастрычніка 1926 г. у інстытуце налічвалася 224 супрацо- ўнікі, у тым ліку 83 правадзейных членаў, 74 члена-супрацоўніка і 67 членаў-карэспандэнтаў. У інстытуце таксама працавалі каля 200 навуковых супрацоўнікаў з ліку прафесараў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі. Калі спачатку ў складзе інстытута дзейнічалі гуманітарная і пры- родазнаўчая секцыі, то ў 1926 г. было ўжо пяць секцый (лінг- вістычная, літаратурна-мастацкая, гісторыка-археалагічная, пры- родазнаўчая, сацыяльна-эканамічная). Узначальвалі Інбелкульт спачатку С.М. Некрашэвіч, а з 1925 г. У.М. Ігнатоўскі – вучоны- гісторык і грамадскі дзеяч. Інстытут вёў даследаванні па розных напрамках навукі. Археолагі А.М. Ляўданскі, К.М. Палікарповіч, С.А. Дубінскі вялі археалагічныя пошукі, былі выдадзены працы па гісторыі Беларусі. Так, «Кароткі нарыс гісторыі Беларусі» У. М. Ігнатоўскага ў 1919–1925 гг. перавыдаваўся чатыры разы. М.В. Доўнар-Запольскі падрыхтаваў кнігу «Гісторыя Беларусі» (1926), але яна не была выдадзена ў той час і выйшла з друку толькі ў 1994 г., прычым не цалкам, бо частка працы вядомага гісторыка была згублена. Пытанням беларускага нацыяльнага руху і нацыя- нальнай палітыкі царызму на Беларусі была прысвечана манаграфія А.І. Цвікевіча (1888–1937) «Заходне-русізм. Нарысы з гісторыі грамадскай думкі на Беларусі ў ХІХ–пачатку XX ст.». В. Ластоўскі напісаў «Гісторыю беларускай (крыўскай) кнігі» (1926). Сур’ёзна даследаваліся праблемы правапісу, гісторыі і развіцця беларускай мовы, матэрыяльнай культуры і побыту беларусаў. У 1926 г., як ужо адзначалася, была праведзена навуковая канферэн- цыя па правапісу беларускай мовы. Першым даследаваннем па гісто- рыі беларускай мастацкай культуры ад старажытных часоў да канца ХVІ ст. стала манаграфія М.М. Шчакаціхіна «Нарысы з гісторыі бела- рускага мастацтва» (1928), якая была перавыдадзена ў 1993 г. Вельмі цікавай навуковай працай стала кніга «Слуцкія паясы», напісаная ка- лектывам аўтараў у 1924 г. Плённа працавалі па збору і апрацоўцы фальклорна-этнаграфічных матэрыялаў А.А. Шлюбскі, А.К. Сержпу- тоўскі, М.І. Гарэцкі і інш. З дапамогай краязнаўцаў за кароткі тэрмін навукоўцы сабралі 34794 фальклорныя творы, з іх 3847 прыказак, 4866 загадак, 1675 песень працы, 12145 прыпевак і інш. 134 Праблемы эканомікі сельскай гаспадаркі вывучаў Г.І. Гарэцкі. Біялогіяй лесу і лясной гаспадаркі займаўся Г.М. Высоцкі. Ён паклаў пачатак навуковай тыпалагічнай класіфікацыі лясоў. Пэўная даследчая работа вялася таксама і ў вышэйшых навучальных установах. Толькі работнікі Беларускага інстытута сельскай і ляс- ной гаспадаркі за два гады выдалі дзевяць тамоў «Вучоных за- пісак». Па праекту А.У. Фядзюшына ў 1925 г. быў створаны першы ў СССР дэяржаўны бабровы запаведнік на р. Бярэзіне. Улічваючы назапашаны вопыт першых навуковых даследаванняў, новыя, больш высокія патрабаванні да навукі ў сувязі з пачаткам індустрыялізацыі і змяненнем стану грамадства, было вырашана на базе Інстытута беларускай культуры стварыць Беларускую акадэмію навук (БАН), якая і была адкрыта 1 студзеня 1929 г. Першым яе прэзідэнтам стаў У.М. Ігнатоўскі. У склад прэзідыума акадэміі ўвайшлі Б.М. Аршанскі, А.В. Баліцкі, М.І. Бялуга, В.Ю. Ластоўскі, М.К. Малюшыцкі, С.М. Некрашэвіч. Першымі правадзейнымі членамі акадэміі сталі вядомыя вучоныя, пісьменнікі, грамадскія дзеячы. АН БССР стала цэнтрам навуковага жыцця рэспублікі. На яе былі ўскладзены задачы каардынацыі навукова-даследчых работ і іх выкананне, а таксама ажыццяўленне на практыцы вынікаў даследаванняў. З адкрыццём Акадэміі навук былі прыняты меры па ўмацаванню матэрыяльнай базы навуковых устаноў, паляпшэнню іх фінан- савага становішча. Калі ў 1931 г. на развіццё навукі было выдзелена 8,4 млн рублёў, то ў 1934 г. – звыш за 20 млн рублёў. Была праведзена рэформа кіравання навукай. Кафедры, якія былі ўведзе- ны замест секцый у 1927 г., былі заменены інстытутамі. Значна ўзрасла колькасць акадэмічных падраздзяленняў. У 1931 г. быў адкрыты Цэнтральны батанічны сад, створаны навуковыя інстыту- ты: філасофіі, фізіка-тэхнічны, біялагічны, эканомікі, аграхімічны, савецкага будаўніцтва і права, літаратуры і мастацтва. Для падрых- тоўкі навуковых кадраў адкрылася аспірантура. У выніку ў 1932 г. у складзе АН БССР дзейнічалі 14 навукова-даследчых інстытутаў, у якіх працавалі 22 правадзейных члена АН, 150 навуковых супрацоў- нікаў. А ўсяго ў рэспубліцы працавалі 40 навукова-даследчых уста- ноў і каля 1500 навуковых работнікаў. Гэта дазволіла дасягнуць значных поспехаў. 135 Хімік М.А. Прыляжаеў распрацаваў новы метад акіслення насычаных злучэнняў арганічнымі гідраперокісамі бензолу, які вядомы пад назвай «рэакцыі Прыляжаева». Высокую ацэнку атрымалі працы акадэміка Я.М. Афанасьева «Глебавыя раёны БССР» (1931) і «Як павысіць ураджайнасць на глебах БССР» (1933). Пад яго кіраўніцтвам была складзена першая глебавая карта рэспублікі. Акадэмік У.В. Шкатэлаў стаў заснавальнікам лесахіміі ў рэспубліцы. Акадэмік Ц.М. Годнеў стварыў школу даследчыкаў біясінтэзу хларафілу, М.А. Дарожкін вынайшоў новы цыкл развіцця фітафторы і рака бульбы, распрацаваў агратэхнічны метад барацьбы з гэтай хваробай, праводзіў даследаванні ў галіне імунітэту бульбы і таматаў. Творчыя даследаванні беларускіх вучоных тармазіліся беспад- стаўнымі абвінавачваннямі і рэпрэсіямі, якія сталі распаў- сюджвацца з канца 20-х гг. ХХ ст. У 1932–1937 гг. у Інстытуце гісторыі з запланаваных 97 навуковых прац былі выдадзены толькі 10, але сем з іх былі канфіскаваны. У Інстытуце эканомікі за гэты ж час з 44 даследуемых тэм надрукаваны былі 24, 17 з іх былі забаро- нены. Усё гэта сведчыла аб тым, што партыйныя і дзяржаўныя ор- ганы з канца 1920-х гг. з умацаваннем адміністрацыйна-камандных метадаў кіравання пачалі ўмешвацца ў вырашэнне навуковых праб- лем, асабліва ў грамадскіх навуках. Першая хваля рэпрэсій адбылася ў канцы 1929–пачатку 1930 гг., калі была развязана кампанія супраць так званага нацыянал- дэмакратызму. Разгром інтэлекта нацыі пачаўся ў кастрычніку 1929 г., калі з пасад віцэ-прэзідэнта і неадменнага сакратара АН БССР былі звольнены С.М. Некрашэвіч і В.Ю. Ластоўскі. 4 лютага 1931 г. у абстаноўцы маральнага тэрору застрэліўся прэзідэнт АН Беларусі У.М. Ігнатоўскі. Найбольшы размах рэпрэсіі набылі ў 1937–1938 гг., калі былі арыштаваны прэзідэнт АН БССР І.З. Сурта (1893–1937), віцэ-прэзідэнт В.К. Шчарбакоў (1898–1938), неадменны сакратар П.Я. Панкевіч (1895–1938), былы прэзідэнт АН БССР П.В. Горын (Каляда, 1900–1938), акадэмікі Я.М. Афанасьеў (1877–1937), Дз.Х. Жылуновіч (Цішка Гартны, 1887–1937), І.І. Замоцін (1873– 1942), І.А. Пятровіч (1890–1937), В.А. Сярбента (1895–1980). Усяго былі арыштаваны 57 чалавек. Фактычна была згорнута падрыхтоўка кадраў. Калі ў 1934 г. у акадэміі навучаліся 139 аспірантаў, то ў 1938 г. – толькі шэсць. Усяго ў 1930–1940-я гг. былі рэпрэсіраваны 143 супрацоўнікі АН БССР. Глумленне над вучонымі і рэпрэсіі 136 агалілі цэлыя напрамкі навукі. У 1938 г. былі закрыты інстытуты філасофіі і савецкага будаўніцтва, фізіка-тэхнічны, бо ў іх практычна не засталося супрацоўнікаў. Спатрэбіліся гады, каб адрадзіць гэтыя страты. У сувязі са склаўшымся становішчам было вырашана абраць новых акадэмікаў. У красавіку 1940 г. імі сталі фізік М.С. Акулаў, біяхімік Дз.М. Годнеў, генетык і селекцыянер А.Р. Жэбрак, хімікі С.М. Ліпатаў і М.А. Прыляжаеў, гісторык У.М. Перцаў. Усяго акадэмікамі былі абраны 14 навукоўцаў, а членамі-карэспандэнтамі – 17. У 1941 г. у рэспубліцы дзейнічала 51 навуковая ўстанова, а ў Акадэміі навук БССР працавалі 27 акадэмікаў, 23 члены-карэс- пандэнты, 106 старэйшых і 113 малодшых навуковых супрацоўнікаў, у тым ліку 46 дактароў і 67 кандыдатаў навук. Іх навуковыя пошукі былі накіраваны на вывучэнне вытворчых сіл, распрацоўку актуаль- ных навуковых праблем. Былі складзены геалагічныя карты, адкрыты новыя радовішчы карысных выкапняў, падрыхтаваны значныя працы ў сельскай і лясной гаспадарцы, у галіне грамадскіх навук. Такім чынам, у 1920–1930-я гг. ХХ ст. беларуская навука прайшла складаны і цяжкі шлях станаўлення і далейшага развіцця. Былі створаны навуковыя школы, падрыхтаваны першыя нацыяна- льныя навуковыя кадры, умацоўвалася сувязь навуковых даследа- ванняў з патрабаваннямі вытворчасці, вызначыліся галоўныя напрамкі развіцця беларускай навукі. На жаль, сталінскія рэпрэсіі абмяжоўвалі творчыя магчымасці даследчыкаў, запавольвалі паступальнае развіццё навукі краіны. 6.2. Поспехі і праблемы беларускай савецкай літаратуры 1920–1930-я гг. ХХ ст. характарызаваліся ўзнікненнем і ідэйнай барацьбой шматлікіх плыняў і груповак у розных напрамках культуры, што ярка праявілася і ў літаратуры. Гэта тлумачылася тым, што ўпершыню ў гісторыі будаваўся новы сацыялістычны лад; у літаратуру прыйшло шмат маладых талентаў, галоўным чынам з вёскі, якія мелі розныя інтарэсы, мэты, адукацыю, светапогляд, сваё бачанне праблем развіццця літаратуры і сацыялістычнага будаў- ніцтва. Гэтыя абставіны прывялі да ўтварэння шэрагу літаратурных аб’яднанняў, дзейнасць якіх налажыла пэўны адбітак на грамадска- палітычнае жыцццё рэспублікі і стан літаратуры. 137 Ужо ў канцы 1923 г. па ініцыятыве А.І. Александровіча (1906– 1963), А.А. Бабарэкі (1899–1938), Анатоля Вольнага (А.І. Ажгірэй, 1902–1937), Алеся Дудара (А.А. Дайлідовіч, 1904–1937), Язэпа Пушчы (І.П. Плашчынскі, 1902–1964), Міхася Чарота (М.С. Кудзелька, 1896– 1937) была створана літаратурная суполка «Маладняк» (1923–1928). Яна аб’ядноўвала маладых пісьменнікаў, якія звязвалі сваю творчасць з ідэямі Кастрычніцкай рэвалюцыі і надавалі літаратуры вялізную ролю ў барацьбе за новае жыццё. У 1925–1926 гг. у «Маладняк» уваходзілі каля 500 чалавек. Філіялы арганізацыі дзейнічалі ў Бабруйску, Віцебску, Гомелі, Мазыры, Полацку, Слуцку, Маскве, Смаленску, Празе, Рызе і іншых гарадах. Суполка выдавала аднайменны літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс. На месцах выдаваліся альманахі і часопісы «Аршанскі маладняк», «Уздым» (Бабруйск), «Наддзвінне» (Полацк) і інш. У творчасці маладнякоўцаў дамінавалі ўрбаністычныя матывы, асэнсоўваліся постаці гістарычнай мінуўшчыны (паэма «Кастусь Каліноўскі» Анатоля Вольнага, вершы «Скарына», «Жалезны воўк», «Кастусь Каліноўскі» Алеся Дудара, паэма пра паўстанца В. Вашчылу «Грахі чубатыя» У. Дубоўкі і інш.). Ствараўся вобраз новага героя, які жыў у няпросты час, час барацьбы новага са старым. У другой палове 20-х гг. ХХ ст. з-за слабасці ідэйна-эстэтычнай і арганізацыйнай платформы «Маладняка», рознага светапогляду шэраг творча актыўных і таленавітых літаратараў (А.А. Бабарэка, Змітрок Бядуля (С.Я. Плаўнік, 1886–1941), У.М. Дубоўка (1900– 1976), Кандрат Крапіва (К.К. Атраховіч, 1896–1991), Кузьма Чорны (М.К. Раманоўскі, 1900–1944), Язэп Пушча, а таксама У.А. Жылка (1900–1933), Лукаш Калюга (К.П. Вашына, 1909–1937), Максім Лужанін (А.А. Каратай, 1909–2001), П.Ф. Глебка (1905–1969), Сяргей Дарожны (С. М. Серада, 1909–1943), В. А. Шашалевіч (1897–1941)) і інш. (усяго каля 50 чалавек) не пагадзіліся са зняважлівымі адносінамі «Маладняка» да нацыянальна-культурнай спадчыны, да павышэння адукацыйнага і прафесійнага ўзроўню, з праявамі псеўданаватарства, тэндэнцыйнасці, аднабаковасці, захапленнем ідэямі Пралеткульта і ў 1926 г. стварылі новае літаратурна-мастацкае аб’яднанне «Узвышша» (1926–1931). Члены гэтай суполкі імкнуліся падняць ідэйна-мастацкі ўзровень літарату- ры, зрабіць яе важным фактарам грамадскага жыцця рэспублікі, стварыць своеасаблівае літаратурнае ўзвышша. Яны крытыкавалі 138 маладнякоўцаў за іх памылкі, імкнуліся развіваць беларускі нацыя- нальна-культурны рух, але без партыйнага кіраўніцтва. Са студзеня 1927 г. стаў выходзіць часопіс «Узвышша», папулярнасць якога расла хуткімі тэмпамі. У 1927 г. з «Маладняка» выходзіць новая група літаратараў, якія арганізавалі суполкі «Пробліск» і «Беларускую літаратурна-мастацкую камуну». Але на гэтым працэс распада «Маладняка» не скончыўся. У канцы 1927 г. з’явілася яшчэ адно літаратурнае аб’яднанне – «Полымя» (1927–1932). У яго увайшлі Янка Купала, Якуб Колас, Цішка Гартны, М. А. Грамыка (1885–1969), У.І. Галубок (1882–1937), Янка Нёманскі (І.А. Пятровіч, 1890–1937), а таксама Міхась Чарот, Міхась Зарэцкі (М.Я. Касянкоў, 1901–1937), Анатоль Вольны, Алесь Дудар, А.К. Гурло (1892–1938), В.П. Сташэўскі (1895–1937) і інш. Галоўнымі задачамі члены суполкі лічылі развіццё беларускай мастацкай літаратуры ў непасрэднай сувязі з патрабаваннямі часу (праз узмацненне творчай працы сваіх членаў), мацаванне намаганняў па нацыянальнаму адраджэнню, беражлівыя адносіны да культурнай спадчыны. Аб’яднанне стала своеасаблівым цэнтрам, які ўраўнаважваў крайнія пазіцыі. Са снежня 1922 г. суполка выдавала аднайменны часопіс. У лістападзе 1928 г. Усебеларускі з’езд «Маладняка» абвясціў сябе першым з’ездам Беларускай асацыяцыі пралетарскіх пісь- меннікаў (БелАПП, 1928–1932) і тым самым было аб’яўлена аб стварэнні яшчэ аднаго літаратурнага аб’яднання. «Маладняк», такім чынам, спыніў сваё існаванне. У новую арганізацыю ўвайшлі А.П. Астрэйка (1911–1978), П.У. Броўка (1905–1980), А.А. Куляшоў (1914–1978), М.Ц. Лынькоў (1899–1975), П.Р. Галавач (1903–1937), Б.М. Мікуліч (1912–1954), Мікола Хведаровіч (М.Ф. Чарну- шэвіч,1904–1982) і іншыя літаратары. БелАПП стала часткай Усесаюзнага аб’яднання асацыяцыі пралетарскіх пісьменнікаў (УААПП). На першым этапе БелАПП мела пэўныя заслугі ў развіцці літаратуры, але ў далейшым, з’яўляючыся галоўнай апорай партыі ў развіцці беларускай літаратуры, стала пагардліва ставіцца да іншых літаратурных аб’яднанняў, імкнулася выконваць ролю кіраўніка ў развіцці літаратуры, пачала змагацца з іншадумцамі, што пазней вылілася ў барацьбу з беларускім так званым «нацыянал-дэмакратызмам». У выніку гэтыя праявы прынізілі значэнне БелАППа ў гісторыі развіцця беларускай літаратуры. 139 У рэспубліцы дзейнічалі і іншыя літаратурныя аб’яднанні: рускія («Звенья», «Минский перевал»), яўрэйскае («Юнгер арбайтер»). Працэс стварэння новых літаратурных арганізацый спыніўся пасля правядзення першага з’езда беларускіх пісьменнікаў (чэрвень 1934 г., Мінск), на якім прысутнічала больш за 100 дэлегатаў. З’езд утварыў Саюз пісьменнікаў БССР. Так быў завершаны працэс стварэння адзінай пісьменніцкай арганізацыі. Нягледзячы на шматлікія арганізацыйныя пераўтварэнні літа- ратурных аб’яднанняў, абвастрэнне супярэчнасцей паміж новымі і старымі сіламі, 1920-я гг. былі вельмі спрыяльнымі для маладой беларускай савецкай літаратуры, па сутнасці, меў месца яе росквіт. Для пісьменнікаў былі характэрны энтузіязм, аптымізм, духоўны ўздым, глыбокая вера ў светлую будучыню. Такі настрой пад- мацоўваўся стварэннем Беларускай ССР, палітыкай беларусізацыі, паспяховым развіццём беларускай мовы, адкрыццём новых культурна-асветных устаноў і інш. У літаратуру прыйшлі, галоўным чынам з вёскі, дзесяткі новых паэтаў, празаікаў, драматургаў, якія вучыліся пісьменніцкаму майстэрству ў больш вопытных аўтараў. Такое спалучэнне давала добрыя вынікі. Актыўна працягвалі працаваць пісьменнікі старэйшага пака- лення. Як сведчыць гісторыя, Янка Купала сустрэў Кастрычнік насцярожана і да канца 1918 г. пісаў мала. Але, будучы гарачым патрыётам Бацькаўшчыны і аналізуючы супярэчлівыя працэссы развіцця беларускай дзяржаўнасці, паэт у 1919 г. напісаў публіцыс- тычны артыкул «Незалежнасць», які да 1993 г. замоўчваўся і не друкаваўся. Паэт папярэджваў беларусаў, што «ворагі нашы не дрэмлюць», што за незалежнасць трэба змагацца, бо гэта скарб, якім трэба вельмі даражыць. Такі запавет пакінуў нам Вялікі беларус- прарок. Праблеме незалежнасці быў прысвечаны і выдатны верш- заклік паэта «Паўстань…», напісаны ў жніўні 1919 г. У гэтым творы Янка Купала заклікае паўстаць з народу прарока, песняра, ваяра і зняць путы з Беларусі, зрабіць яе па-сапраўднаму вольнай: Паўстань з народу нашага, прарок, …………………………………….. Збяры ў адну ўсю Беларусь сям’ю, Вазьмі з яе прысягу і зарок, Што не прадасць цябе, сваю зямлю... Зняць путы Бацькаўшчыне ўстань, прарок! 140 Пазней, у 1922 г., з друку выйшаў зборнік вершаў Янкі Купалы «Спадчына», а ў 1925 г. – паэма «Безназоўнае», прысвечаная падзеям Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны. Другі народны пясняр Якуб Колас у гэты час скончыў працу над таленавітымі паэмамі «Новая зямля» (1923) і «Сымон-музыка» (1925), якія ён пачаў пісаць яшчэ да Кастрычніка. Гэтыя глыбока народныя творы яскрава адлюстравалі жыццё, працу, духоўны свет простых людзей дарэвалюцыйнай Беларусі. У паэме «Сымон- музыка» ўзнімаецца тэма грамадскай ролі мастацтва. Паэт лічыць, што яно павінна служыць народу. У 1927 г. выйшла другая частка трылогіі Якуба Коласа «На ростанях» – аповесць «У глыбі Палес- ся». Заслугі Янкі Купалы і Якуба Коласа ў развіцці літаратуры былі адзначаны прысваеннем ім у 1925–1926 гг. ганаровага звання народных паэтаў. Бурным падзеям Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны прысвяцілі свае творы Цішка Гартны («Урачыстасць», 1925, і «Прысады», 1927), М. Лынькоў («Над Бугам», «Гой», «Радо»), П.А. Трус (1904–1929, «Дзесяты падмурак», 1928), Міхась Чарот («Босыя на вогнішчы», 1921, «Свінапас», 1924) і інш. Таксама выйшлі з друку зборнікі «Песні працы і змагання» Цішкі Гартнага, «Пад родным небам» Змітрака Бядулі, «Барвёнак» і «Спатканне» Алеся Гурло, «Па беларускім бруку», «Фабрыка смерці» А. Алек- сандровіча, «Сонечнымі сцежкамі» Алеся Дудара, «Заранкі» Янкі Журбы, «Асцё» і «Крапіва» Кандрата Крапівы, «Завіруха» Міхася Чарота і інш. Вельмі прыгожы лірычны верш «О Беларусь, мая шыпшына» (1925) напісаў 25-гадовы паэт У. Дубоўка. Для 20-х гг. ХХ ст. характэрны сацыяльна-бытавое апавяданне з адлюстраваннем галоўным чынам жыцця вёскі, а таксама развіццё эпічных твораў, станаўленне жанру рамана ў беларускай літаратуры (раманы «Сокі цаліны» Цішкі Гартнага, 1929, «Сцежкі-дарожкі» Міхася Зарэцкага, 1927, «На ростанях» Якуба Коласа, «Амок» Янкі Маўра (І.М. Фёдараў, 1883–1971, 1929), «Сын» Р. Мурашкі, 1929, «Зямля» і «Сястра» Кузьмы Чорнага, 1928, і інш. Змітрок Бядуля працаваў над раманам «Язэп Крушынскі» (1932). Праблемы развіцця нацыянальнай культуры, беларускай мовы разглядаліся ў рамане Міхася Зарэцкага «Крывічы», друкаванне якога было забаронена ўладамі ў 1929 г. 141 У галіне драматургіі цікавыя п’есы напісалі Цішка Гартны («Сацыялістка», 1924, «Дзве сілы», 1927), У. Галубок («Суд», 1920, «Душагубы», 1921, «Плытагоны», 1923, «Ганка», 1924, «Пінская мадонна», 1927, «Рыкашэт», 1934), Янка Купала («Тутэйшыя», 1922), Міхась Чарот («На Купалле», 1921, «Мікітаў лапаць», 1923) і інш. Раслі майстэрства і папулярнасць Кандрата Крапівы. Яго байкі «Дзед і баба» (1925), «Дыпламаваны баран» (1926), «Махальнік Іваноў» (1928) і інш. яскрава паказвалі недахопы жыцця, нізкі адукацыйны і маральны ўзровень некаторых кіраўнікоў. Супраць адмоўных з’яў жыцця была накіравана і яго камедыя «Хто смяецца апошнім» (1939), у якой высмейваюцца авантурысты ў навуцы, паклёпнікі, прыстасавальнікі, а праз іх і тыя абставіны, што іх нараджалі. З пачатку 1930-х гг. свабода творчасці пачала абмяжоўвацца, пашыралася крытыка нацыянальна свядомых дзеячаў. Гэтыя тэндэнцыі асабліва ўзмацніліся пасля прыняцця 26 мая 1928 г. ЦК КП(б)Б пастановы «Аб беларускай літаратурна-мастацкай і тэатральнай крытыцы». Некаторыя творы перасталі друкавацца. Усё часцей гучалі абвінавачванні беларускіх літаратараў у «нацыянал- дэмакратызме». Пачаліся рэпрэсіі. Першым сярод беларускіх літаратараў, каго растралялі ўлады (красавік 1920 г.), быў пісьменнік Фабіян Шантыр (1887–1920). Першы масавы расстрэл беларускіх літаратараў адбыўся 17 мая 1934 г. (растраляна 15 ча- лавек). Першым у ссылцы загінуў У. Жылка (1 сакавіка 1933 г.), арыштаваны ў чэрвені 1930 г. па справе СВБ («Саюза вызвалення Беларусі»). У ліпені 1930 г. арыштаваны А. Адамовіч, У. Дубоўка, В. Ластоўскі, Язэп Пушча, затым Ф. Купцэвіч, В. Шашалевіч. У тым жа годзе з рэспублікі высланы А. Бабарэка, М. Грамыка, М. Гарэцкі, А. Гурло, У. Дубоўка, У. Жылка, Язэп Пушча і інш. У 1933 г. арыштаваны С. Астрэйка, З. Віталін, Лукаш Калюга, С. Ліхад- зіеўскі, Максім Лужанін, М. Нікановіч. «Крытыкі» не абыйшлі нават Янку Купалу і Якуба Коласа, над якімі таксама навісла цень расправы. Янку Купалу спрабавалі абвінаваціць у кіраўніцтве СВБ. Летам 1930 г. у друку з’явіўся артыкул Л. Бэндэ «Шлях паэта», у якім Янка Купала абвяшчаўся «ідэолагам буржуазнага нацыянал-адраджанізму». Пратэстуючы супраць абвінавачванняў, Янка Купала 27 лістапада 1930 г. зрабіў спробу самагубства. Пад моцным націскам караючых органаў 142 Янка Купала і Якуб Колас вымушаны былі ўсё ж такі надрукаваць так званыя пакаянныя лісты (снежань 1930 г.), у якіх яны, па сут- насці, у многім адмаўляліся ад сваёй мінулай творчасці, прызна- валіся ў шкодных поглядах і памылках. Усё гэта сведчыла аб тым, што сістэма барацьбы з «ворагамі» набірала абароты. Перыяд асобных думак заканчваўся. Наступаў перыяд адзінай думкі, аднагалосся. Разам з тым партыйныя і савецкія органы ў 30-я гг. ХХ ст. прынялі пастановы па паляпшэнню жыцця славутых паэтаў, былі павышаны літаратурныя ганарары, павялічаны тыражы часопісаў, паляпшалася якасць выданняў. Нягледзячы на пачаўшыяся рэпрэсіі, беларускія пісьменнікі і ў 30-я гг. ХХ ст. працягвалі плённа працаваць, уносілі свой уклад у развіццё літаратуры, выхаванне працоўных рэспублікі. Значнае месца ў развіцці беларускай літаратуры у 30-я гг. ХХ ст. належыць Кузьме Чорнаму. Ён паспяхова развіў эпічныя і філасофскія асновы прозы, сапраўдную аналітычнасць і гістарызм. У гэты час ім былі напісаны праблемна-сацыяльна-філасофскія раманы «Бацькаўшчына» (1931), «Трыццаць год» (1934), «Трэцяе пакаленне» (1935), «Люба Лук’янская» (1936), у якіх паказаны ход развіцця грамадства ад знішчэння паншчыны да дзён савецкай рэчаіснасці, раскрываюцца праблемы фарміравання новага чалавека, псіхалогіі героя. Плённа працавалі і іншыя пісьменнікі. У іх ліку П. Броўка («Праз горы і стэп», 1932), Змітрок Бядуля («Сярэбраная табакерка», 1940), Віталь Вольскі (В.Ф. Вольскі-Зэйдэль, 1901–1988, «Цудоўная дудка», 1939; «Дзед і жораў», 1940 г., «Несцерка, 1941), П. Галавач («Праз гады», 1934), Цішка Гартны («Перагуды», 1935), М. Гарэцкі («Віленскія камунары», 1933), П. Глебка («Арлянка», 1931), Якуб Колас («Дрыгва», 1934). Кандрат Крапіва («Мядзведзічы», 1932; «Партызаны, 1937), А. Куляшоў («Хлопцы апошняй вайны», 1940), Янка Купала («Тарасова доля», 1939), М. Лынькоў («На чырвоных лядах», 1934; «Міколка-паравоз», 1936), Янка Маўр («Палескія рабінзоны», 1930; «ТВТ», 1934), Б. Мікуліч («Чорная Вірня», 1931), Э. Самуйлёнак («Сяржант Дроб», 1935) і інш. Па-ранейшаму ў іх творчасці значнае месца займалі падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі і Грамадзянскай вайны, праблемы індустрыялізацыі і калектывізацыі. У рамане «Вязьмо» (1932) Міхась Зарэцкі адлюстраваў трагедыю беларускай вёскі і працоўнага сялянства ў 30-я гг. ХХ ст. 143 Дасягненні беларускай літаратуры ў канцы 30-х гг. ХХ ст. маглі б быць значна большымі, каб не перашкаджала камандна-адмініс- трацыйная сістэма. Трагічным у гісторыі беларускай літаратуры стаў дзень 29 кастрычніка 1937 г., калі была расстраляна новая група літаратараў. Можна меркаваць, што найбольш цяжкія «ўлікі» былі прад’яўлены Алесю Дудару – аўтару верша «Пасеклі край наш папалам», які асуджаў падзел Беларусі на дзве часткі ў выніку Рыжскага мірнага дагавору паміж Расіяй і Польшчай. Верш, хаця і не быў надрукаваны, быў добра вядомы. З-за яго аўтар першы раз арыштоўваўся яшчэ ў са- кавіку 1929 г. і атрымаў два гады ссылкі. Алесь Дудар быў і аўтарам зборнікаў вершаў «Беларусь бунтарская» (1925), «Вежа» (1928) і іншых твораў. Акрамя таго, былі расстраляны паэт С. Астрэйка, самабытны празаік С. Баранавых, пісьменнік і навуковец М. Гарэцкі, празаік Лукаш Калюга, літаратар, навуковец і грамадскі дзеяч Я. Лёсік, загінулі ў лагерах грамадскі дзеяч, празаік і паэт, першы старшыня ўрада БССР Дз. Жылуновіч (Цішка Гартны), выдатны драматург, рэжысёр і акцёр У. Галубок, таленавіты празаік Б.М. Мікуліч (загінуў у ссылцы 17 чэрвеня 1954 г.) і многія іншыя. У выніку знаходжання ў ссылках і лагерах шмат згубілі ў сваёй творчасці і жыцці С. Шушкевіч, С. Грахоўскі, Алесь Звонак, А. Пальчэўскі, У. Хадыка і інш. У той час нават крытычныя артыкулы асобных аўтараў нагадвалі абвінаваўчыя акты. Крытыкаваліся не недахопы ў творчасці асоб- ных літаратараў, а яны самі. Некаторыя з тых, хто прыстасаваўся да новага ладу, пачалі чарніць вядомых прадстаўнікоў «старой» на- цыянальнай культуры. Так, Л. Бэндэ адвяргаў дакастрычніцкую творчасць Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі. Ён пісаў, што М. Багдановіч з’яўляецца пісьменнікам беларускай буржуазіі, а яго ідэі рэакцыйныя. Заснавальнік крытычнага рэалізму ў беларус- кай літаратуры, паэт-дэмакрат Ф. Багушэвіч быў абвешчаны «ку- лацкім паэтам», філолаг-славіст, заснавальнік беларускага мо- вазнаўства Я.Ф. Карскі – «вялікадзяржаўным чарнасоценцам», пісьменнікі і літаратуразнаўцы М.І. Гарэцкі і М.І. Каспяровіч – контррэвалюцыянерамі. З’явіліся публікацыі, аўтары якіх даказвалі неабходнасць разгрому «нацыянал-дэмакратызму». Так, у 1931 г. А. Зюзькоў надрукаваў артыкул «Крывавы шлях беларускай нацдэмакратыі!». Ужо з загалоўка бачна, што аўтар артыкула перавяр- нуў усё ўверх нагамі. Цікава, што ў 1937 г. А. Зюзькоў таксама быў рэпрэсіраваны. 144 У выніку творчы пошук літаратараў усё больш рэгламентаваўся, абмяжоўваўся. Пісьменнікі сталі падзяляцца на пралетарскіх, рэва- люцыйна-сялянскіх, спадарожнікаў, буржуазных. Літаратурныя ге- роі ў 30-я гг. ХХ ст. рэзка сталі дзяліцца на станоўчых і адмоўных, у творах з’явілася шмат маралізатарства. Нагняталася атмасфера па- дазронасці, варожасці, нацкоўвання адных на другіх. У артыкулах Я. Бранштэйна, Л. Бэндэ, М. Клімковіча, А. Кучара рэзка крытыка- валіся тыя аўтары, якія мелі свой погляд на актуальныя праблемы жыцця. Жорсткай крытыцы падвяргаліся асобныя творы Алеся Дудара, Язэпа Пушчы, У. Дубоўкі, Лукаша Калюгі, С. Русаковіча, якія разглядаліся як «антысавецкія вылазкі на літаратурным фрон- це», як прытупленне класавай пільнасці. Лагічным вынікам такой палітыкі з’явілася ідэалізацыя рэвалю- цыйных падзей, метадаў сацыялістычнага будаўніцтва, існуючых у краіне парадкаў, паказ савецкага чалавека як шчаслівага гаспадара новага жыцця. Аб гэтым сведчаць творы «Спалох на загонах» (1930), «Носьбіты нянавісці» (1936), «Яны не пройдуць» (1937) П. Галавача, «Перамога» (1932) А. Якімовіча, «Ускраіна» (1932) Б. Мікуліча, «Косця-чэкіст» (1938) М. Калачынскага, «Пагібель воўка» (1939) Э. Самуйлёнка, «Над ракой Арэсай» (1933) Янкі Купалы, раман «Трэцяе пакаленне» (1935) Кузьмы Чорнага і інш. У тыя цяжкія гады інтэлігенцыя Беларусі ўнесла свой уклад і ў стварэнне «Сталініяны». Яркім прыкладам услаўлення «бацькі народаў» з’яўляецца вядомае «Пісьмо беларускага народа вялікаму Сталіну», напісанае ў 1936 г. (Янка Купала, Якуб Колас, А. Алек- сандровіч, П. Броўка, П. Глебка, І. Харык): Ты сонца для нас, што зямлю асвяціла І ласкай сагрэла палі, гарады, Ты рэк паўнаводных імклівая сіла, Празрыстасць крыніц – дарагі правадыр. Трэба адзначыць, што асобныя літаратары ў сваіх творах пратэставалі супраць перагібаў савецкай улады і партыі баль- шавікоў. Міхась Зарэцкі ў нарысе «Падарожжа на новую зямлю», рамане «Вязьмо», у першых раздзелах рамана «Крывічы» падверг крытыцы скажэнні нацыянальнай палітыкі, выступіў у абарону працоўнага сялянства ў сувязі з прымусам у гады калектывізацыі. 145 Андрэй Мрый (А.А. Шашалевіч, 1893–1943) у рамане «Запіскі Самсона Самасуя» з дапамогай сатыры і іроніі таленавіта выкрываў негатыўныя з’явы рэчаіснасці таго часу. Рэалістычна адлюс- троўваць рэчаіснасць спрабавалі М. Лынькоў (апавяданне «Саўка- агіцірнік», 1932), Р. Мурашка (раман «Салаўі святога Палікара», 1940) і інш. З другога боку, некаторыя аўтары, наадварот, спрабавалі апраўдаць дзеянні ўлад. Аб гэтым сведчыць паэма А. Алексан- дровіча «Цені на сонцы» (1930). Разам з тым трэба адзначыць, што, нягледзячы на гэтыя і іншыя цяжкасці, беларуская літаратура і ў 30-я гг. ХХ ст. дабілася пэўных поспехаў. Лепшыя творы беларускіх літаратараў перакладаліся на рускую і іншыя мовы народаў СССР, што садзейнічала ўмацаванню сувязей між пісьменнікамі, папулярызацыі беларускай літаратуры. У 1919 г. у Маскве выйшаў зборнік выбраных твораў Янкі Купалы. Летам 1940 г. была праведзена першая дэкада беларускай літарату- ры і мастацтва ў Маскве. У літаратуру прыйшлі новыя аўтары: А. Астрэйка, А. Вялевіч, Эдзі Агняцвет, Віталь Вольскі, М. Калачынскі, А. Жаўрук, М. Клімковіч, У. Краўчанка, Р. Няхай, П. Панчанка, А. Стаховіч, М. Сурначоў і інш. Многія з іх з цягам часу выйшлі на вельмі высокі ўзровень. За выдатныя поспехі і дасягненні ў развіцці савецкай літаратуры ў студзені 1939 г. ордэнамі Леніна былі ўзнагароджаны Янка Купа- ла і Якуб Колас, ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга – Змітрок Бядуля, Міхась Лынькоў, Эдуард Самуйлёнак, ордэнамі «Знак Па- шаны» – Пятрусь Броўка і Пятро Глебка. У 1940 г. ордэнаносцам стаў і Кандрат Крапіва. Такім чынам, 20-я гг. ХХ ст. былі вельмі спрыяльнымі для развіцця беларускай літаратуры. У літаратуру прыйшлі дзесяткі ма- ладых празаікаў, паэтаў, драматургаў, якія стварылі сотні выдатных твораў у розных жанрах. Але ў 30-я гг. ХХ ст. творчасць многіх з іх была прыпынена шматлікімі рэпрэсіямі, а ў творчасці іншых пісь- меннікаў зменшыліся запал, самастойнасць. 30-я гг. ХХ ст. увайшлі ў гісторыю беларускай літаратуры як даволі драматычныя і супярэчлівыя. 146 6.3. Дойлідства і выяўленчае мастацтва Новыя грамадска-палітычныя і эканамічныя працэсы, якія адбываліся на тэрыторыі Беларусі ў паслякастрычніцкі перыяд, грандыёзнасць планаў сацыялістычнага будаўніцтва патрабавалі распрацоўкі эфектыўных планаў развіцця народнай гаспадаркі, узбагачэння прыгажосцю ўсіх бакоў жыцця. Гэта выклікала ў творчых работнікаў імкненне да пошуку новых мастацкіх форм, жаданне праводзіць шматлікія эксперыменты і ўвасабляць іх вынікі і арыгінальныя ідэі ў жыццё. Гэтыя з’явы асабліва ярка праявіліся ў жывапісу і архітэктуры. У прыватнасці, пасля заканчэння Грамадзянскай вайны перад архітэктарамі рэспублікі паўсталі складаныя задачы па праектаванню і будаўніцтву новых прадпрыемстваў і ўстаноў рознага прызначэння. Менавіта яны ў сувязі з аднаўленнем народнай гаспадаркі, а потым правядзеннем індустрыялізацыі праектавалі аднаўленне альбо будаўніцтва Барысаўскага крышталёвага завода, мінскага метала- апрацоўчага завода «Энергія», Магілёўскай фабрыкі штучнага шоўку, «Гомсельмаша», «БелДРЭС», Бабруйскага дрэваапрацоўчага камбіната і інш. У будаўніцтве ў гэты час больш выкарыстоўваюцца жалеза- бетонныя і металічныя канструкцыі. Пабудовы становяцца простымі. Набываецца вопыт, ідуць пошукі новых архітэктурных рашэнняў. Раслі маштабы і тэмпы будаўніцтва. Развівалася тыпавое праектаванне, набірала сілу планамерная рэканструкцыя гарадоў і вёсак. Архітэктары стварылі праекты рэканструкцыі і далейшага развіцця Мінска, Оршы, Гомеля, Віцебска, Магілёва, Мазыра, Полацка і іншых гарадоў (архітэктары А. Касьянаў, М. Андросаў, Н. Трахтэнберг, П. Кірыенка і інш.). Праекты прадугледжвалі будаўніцтва паркаў, сквераў, бульвараў, плошчаў. Значныя работы былі праведзены па рэканструкцыі цэнтральнай часткі Мінска. У гады першай пяцігодкі пачалося будаўніцтва шматкватэрных мураваных будынкаў за кошт дзяржаўнага бюджэту. Для іх характэрна лаканічнасць вырашэння аб’ёмна-прасторавай кампа- зіцыі. Атрымалі распаўсюджванне і дамы-камуны. Адзін з першых такіх дамоў быў пабудаваны ў 1927–1929 гг. у Віцебску на вуліцы Максіма Горкага (архітэктар А. Вышалескі). 147 Будынкі школ былі двухпавярховыя, прамавугольныя ў плане, невялікія па аб’ёму, разлічаныя на 240–280 вучняў. У аснову забудовы ўніверсітэцкага гарадка ў Мінску была пакладзена так званая павільённая сістэма, пры якой асобныя корпусы разлічваліся на падрыхтоўку спецыялістаў па адпаведных прафесіях. Буйнейшай бальніцай стала бальніца № 1 г. Мінска, пабудаваная ў 1928–1931 гг. (архітэктар Г. Лаўроў). Зрабіліся больш сучаснымі падвергнутыя рэканструкцыі гарадскія бальніцы ў Гомелі, Віцебску, Оршы. У рэспубліцы будавалася шмат клубаў, бібліятэк, дамоў культуры, хат-чытальняў. У 30-я гг. ХХ ст. быў пабудаваны шэраг будынкаў рэспуб- ліканскага значэння, якія і сёння выконваюць сваю ролю. Сярод іх мінская гасцініца «Беларусь» (архітэктар А. Воінаў), магілёўская гасцініца «Днепр» (архітэктар А. Брэгман), Рэспубліканскі палац піянераў (архітэктары А. Воінаў і У. Вараксін), Дом урада БССР (1929–1933), галоўны корпус АН БССР (1934–1939), Дом Чырвонай Арміі (1934–1939) – усе па праекту заслужанага дзеяча мастацтваў БССР (1934) архітэктара І.Р. Лангбарда (1882–1951). Дамы Чырвонай Арміі былі таксама пабудаваны ў Бабруйску, Слуцку, Полацку. Рэспубліканскі дом Чырвонай Арміі меў шматлікія рабочыя кабінеты, выставачныя залы, бібліятэку, рэстаран, кінаканцэртную залу на 800 месц, спартыўныя памяшканні і памяшканні для адпачынку, тэатральную залу. Па праекту І.Р. Лангбарда былі таксама пабудаваны Дзяржаўны тэатр оперы і балета, Дом Саветаў у Магілёве. Значную работу правёў Г. Лаўроў, які ў 1928–1934 гг. працаваў галоўным архітэктарам Наркамасветы БССР. Па яго праектах пабудаваны Дзяржаўная бібліятэка БССР, два вучэбныя корпусы і інтэрнаты аднаўляемага політэхнічнага інстытута. Прафесійнасцю вызначаліся і праекты архітэктара У. Вараксіна. У шэрагу выпадкаў у рэспубліцы праводзіліся конкурсы на лепшы праект. Каардынаваў ўсю гэтую працу, вызначаў стратэгію забудовы рэспублікі Саюз савецкіх архітэктараў Беларусі, створаны ў 1934 г. Важную ролю ў вырашэнні праблем творчасці архітэктараў і забудовы Беларусі адыгралі з’езды архітэктараў рэспублікі (1934, 1937, 1941). Такім чынам, у 20–30-я гг. ХХ ст. было значна зменена аблічча многіх гарадоў рэспублікі, вызначаны шляхі фарміравання архітэктурных ансамбляў гарадскіх цэнтраў. У будаўніцтве панавалі 148 канструктывізм і функцыяналізм. Наватарства спалучалася з традыцыямі беларускай архітэктурнай школы. Разам з тым некаторыя пабудовы характарызаваліся сухасцю, геаметрычнасцю формаў, спрошчанасцю фасадаў, залішнім рацыяналізмам. Цэнтрам тэарэтычных пошукаў, распрацоўкі педагагічных эксперыментаў у галіне выяўленчага мастацтва ў гэты перыяд стаў горад Віцебск – беларускі Парыж таго часу. Па ініцыятыве М.З. Шагала (1887–1985) тут у снежні 1918 г. на базе майстэрні Ю.М. Пэна (1854–1937) пачала дзейнічаць народная мастацкая школа, якая ўвайшла ў гісторыю сусветнага мастацтва. Па запрашэнню Марка Шагала ў Віцебск прыехалі працаваць, увасабляць свае ідэі таленавітыя мастакі розных плыняў і стыляў. У выніку ў мастацкай школе выкладалі «рэалісты» Ю. Пэн, М. Дабужынскі, А. Бразер, «супрэматыст» К. Малевіч, «канструк- тывісты» У. Пуні, Л. Лісіцкі, «сезаніст» Р. Фальк, «кубіст» Д. Якерсон, «імпрэсіяніст» Л. Купрын, «футурыст» В. Ермалаева, «экспрэсіяніст» М. Шагал. Гэтыя і іншыя наватары актыўна ўдзельнічалі ў арганізацыі і афармленні гарадскіх свят, з вялікім натхненнем малявалі плакаты, афішы і г. д. З вялікімі надзеямі прыехаў у Віцебск заснавальнік супрэматызму К.С. Малевіч (1878–1935). Для здзяйснення «рэвалюцыі» ў мастацтве ён стварыў аб’яднанне мастакоў пад назвай «сцвярджальнікі новага мастацтва» («УНОВИС» – «Утвер- дители нового искусства»). Члены аб’яднання распрацавалі своеа- саблівую мову мастацтва, якая адкрывала шлях да прамысловага дызайну, мастацкага канструявання. Яны адмовіліся ад манумен- тальнага жывапісу ў афармленні архітэктурных збудаванняў, які быў заменены дэкаратыўнымі каляровымі сімваламі, подпісамі, за- клікамі і г. д. Ідэі віцебскіх авангардыстаў у далейшым вызначылі многія знаходкі і дасягненні сусветнай архітэктуры, дызайну, кніжнай і прамысловай графікі. Лідэр новага аб’яднання Казімір Малевіч лічыў жывапіс аджыўшым. У аснове яго супрэматызму ляжала новае ўяўленне аб аб’ёме і плоскасці, спакоі і руху, новыя ўзаемасувязі паміж прадметамі і навакольным асяроддзем. Прадметам паказу ў яго творчасці сталі квадрат, які сімвалізаваў сусвет, круг – рух зямлі, трохвугольнік – Бога, падоўжаныя чатырохвугольнікі (супрэмы) – узаемадзеянне сіл. Асноўнымі фарбамі былі чорная і белая. 149 Своеасаблівым сімвалам ідэй мастака стала загадкавая карціна «Чорны квадрат» (1913). Космас у космасе – так можна вызначыць сутнасць гэтага твора. Новыя ідэі выкарыстоўваліся пры выкладанні ў мастацкай школе Віцебска, якая, перацярпеўшы шэраг перамен, з 1923 г. стала называцца мастацкім тэхнікумам. Але спробы прадстаўнікоў так званых «левых» накірункаў (якія па сваіх поглядах былі блізкія да тэарэтыкаў Пралеткульту) увасобіць ідэі рзвалюцыі сродкамі экспрэсіянізму і супрэматызму і іх зняважлівыя адносіны да рэалістычных традыцый не знайшлі падтрымкі. У выніку ў першай палове 1922 г. «УНОВІС» быў закрыты і пасля заканчэння грамадзянскай вайны многія мастакі пакінулі Віцебск. Выехаў і М. Шагал (у 1919 г.), спачатку ў Маскву, а потым за мяжу – у Па- рыж. Цікава, што ў Парыжы ў той час працаваў яшчэ адзін сусветна вядомы беларуска-яўрэйскі мастак, выдатны каларыст, класік аван- гарда Хаім Суцін (1894–1943), ураджэнец Смілавіч. Тут жа працавалі мастак Д. Стэлецкі і скульптар Л. Індэнбаум. У далейшым у Парыжы сфарміравалася своеасаблівая група мастакоў – выхадцаў з беларускай зямлі. У жанрах партрэта, пейзажу, тэматычнай карціны ў Віцебску плённа працаваў адзін са старэйшых мастакоў, выпускнік Пецярбургскай акадэміі мастацтваў Ю. Пэн, які яшчэ ў 1892 г. адкрыў прыватную мастацкую школу-студыю, у ёй вучыліся будучыя знакамітасці: М. Шагал, З. Азгур і інш. Новыя падыходы Пэна да асвятлення падзей і праблем таго часу праявіліся ў работах «Шавец-камсамолец» (1925), «Сват» (1926), «Швачка», «Партрэт стогадовага селяніна» (1927), «Пекар» (1928), «Дудар» і інш. У 1939 г. у Віцебску была створана карцінная галерэя твораў Ю. Пэна. У акадэмічным стылі працаваў сталы мастак, заснавальнік бела- рускага савецкага гістарычнага жывапісу В.В. Волкаў (1881–1964), які з 1923 г. выкладаў у Віцебскім мастацкім тэхнікуме. У сваіх карцінах ён імкнуўся паказаць найбольш важныя жыццёвыя падзеі і з’явы («Барыкада», 1923 г. «Партызаны», «Плытагоны», 1928), вядомых гістарычных асоб (партрэты К. Каліноўскага, М. Багда- новіча, У. Леніна) і інш. Галоўнымі ў творчасці самабытнага мастака новага часу М.М. Філіповіча сталі падзеі айчыннай гісторыі, фальклорныя тэмы і сюжэты. Яго пэндзлю належаць карціны «Народнае гулянне», «На 150 Купалле» (1921), «Ноч на Івана Купалу» (1925), «Бітва на Нямізе» (1922), «Паўстанне К. Каліноўскага (1929), «Расстрэл у Мінску», «1905 год у Мінску», «Ад веку мы спалі» і інш. Мастак паспяхова працаваў і ў другіх жанрах. Многія беларускія мастакі прысвяцілі свае творы адлюстраванню новых з’яў у грамадстве, праблемам сацыялістычнага будаўніцтва. Сярод іх М.П. Станюта (карціны «Шклозавод», 1924, «Бетоншчыкі», 1927, «Будаўніцтва ўніверсітэцкага гарадка», 1928, «На будоўлі», 1929); М.Л. Тарасікаў («Камсамолка», «Партрэт акадэміка М.М. Ні- кольскага»); А.М. Шаўчэнка («Уборка сена», «Партрэт піянера Сямёнава»); Г.С. Віер («Малады мастак», «Жыццё ў бараках», «Суботнік», «За лозунгам», «Партызаны»); М.М. Філіповіч («Трактары ў вёсцы») і інш. Вядомым людзям прысвяціў свае палотны вопытны мастак Я.М. Кругер (1869–1940). Ён аўтар партрэтаў А. Чарвякова, М. Галадзеда, Г. Гая, Янкі Купалы, Якуба Коласа, Ф. Ждановіча, У. Ігнатоўскага. Шэраг яго карцін быў прысвечаны праблемам су- часнасці («Дзіцячая калонія», 1930; «Кавальскі цэх», 1937). На разглядаемы перыяд прыпадае росквіт таленту вядомага мастака-пейзажыста, акадэміка жывапісу, ураджэнца беларускай зямлі В.К. Бялыніцкага-Бірулі (1872–1957). Сярод шматлікіх яго твораў выдзяляюцца карціны «Аголеныя бярозкі», «Лёд прайшоў» (1930), «Пачатак восені» (1933), «Ранняя вясна», «Бэз цвіце» (1930), «Набегла хмара» (1937), «Лотаць зацвіла» (1940) і інш. У 1944 г. В. Бялыніцкаму-Бірулі было прысвоена званне народнага мастака БССР. Прыгажосць беларускай зямлі, хараство яе пейзажаў адлюс- троўвалі У.М. Кудрэвіч (1884–1957, карціны «Стары Мінск», «Беларуская вёска», «На Сожы», «Над Свіслаччу», «Млын»), В.В. Волкаў («Від Віцебска», «Дзвіна») і іншыя майстры пэндзля. Плённа працавалі таксама мастакі І.В. Ахрэмчык («Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск», партрэты У. Галубка, Ю. Пэна, А. Ільінскага); Я.Я. Красоўскі («Трамвай у рабочым квартале»); Я.А. Зайцаў («Чапаеў») і многія іншыя. Развіццё выяўленчага мастацтва ў Беларусі, як і па ўсяму СССР, праходзіла пад знакам пераходу да метаду сацыялістычнага рэалізму і нясло на сабе яго недахопы. Улічваючы час, многія мастакі вымушаны былі маляваць не тое, што хацелі, а тое, што 151 патрабавалі адпаведныя органы. Частка мастакоў паверыла бальшавіцкай партыі, у перамогу сацыялізму, нягледзячы на пачаўшыяся рэпрэсіі. Вось чаму ў карцінах многіх мастакоў значнае месца займалі праблемы рэвалюцыі, Грамадзянскай вайны, сацыялістычнага будаўніцтва, адлюстраванне ролі «бацькі» ўсіх народаў у будаўніцтве сацыялізму. Да такіх работ адносяцца карціны «І. Сталін у Рэўваенсавеце Заходняга фронту» М. Паш- кевіча, «Выступленне Я.М. Свярдлова на гістарычным пасяджэнні ЦК партыі бальшавікоў 10 кастрычніка 1917 года» В. Волкава, «Уступленне Чырвонай Арміі ў Мінск у 1920 годзе» Я. Зайцава, «Выступленне М. І. Калініна перад працоўнымі Мінска ў 1919 годзе» М. Манасзона, скульптуры «Ленін і Сталін», «Сталін за работай», «Сталін – тварэц Канстытуцыі» З. Азгура і інш. З-за праяў культа асобы І. Сталіна трагічна склаліся біяграфія і творчае жыццё вельмі таленавітага мастака, ураджэнца Ма- ладзечанскага раёна Р.М. Семашкевіча (1904–1937). У 1927 г. ён закончыў Віцебскі мастацкі тэхнікум, вучыўся і працаваў у Маскве. У 1932 г. правёў свае персанальныя выстаўкі ў Мазыры, Петрыкаве, Пінску. Аб безумоўна высокім майстэрстве мастака сведчаць карціны «Мужчынская фігура» (1930), «Мазыр» (1932), «Партрэт В. Таўлая» (1932) і інш. Спецыялісты лічылі Р. Семашкевіча мастаком рэдкага таленту, гаварылі пра яго як пра новага А. Маціса або Ф. Марка. Але ў 1937 г. у час яго нечаканага арышту чэкісты канфіскавалі больш за 300 карцін мастака, лёс якіх невядомы і сёння. Усяго ж ім было напісана каля 700 карцін і мноства розных малюнкаў. Так загінуў вельмі таленавіты і працавіты мастак, мастак з вялікай будучыняй. У сувязі з утварэннем у 1924 г. беларускага дзяржаўнага выдавецтва (загадчык Дз. Жылуновіч) нарадзілася і беларуская савецкая кніжная графіка. Пачынальнікамі ў гэтай справе сталі М. Філіповіч, А. Тычына, П. Гуткоўскі, Г. Змудзінскі. У галіне графікі найбольшае распаўсюджванне атрымалі плакат і карыкатура. У буйных гарадах Беларусі існавалі мясцовыя бюро РАСТА. Ужо на выстаўцы 1921 г. былі паказаны амаль усе віды і тэхніка графічнага мастацтва: малюнак, афорт, акварэль, лінагравю- ра, літаграфія, ксілаграфія. У гэтым накірунку добрымі майстрамі паказалі сябе Я. Мінін, С. Юдовіч, а пазней В. і Я. Ціхановічы, У. Басаў, А. Волкаў, Л. Ран і інш. Беларускія мастакі-графікі прынялі 152 ўдзел у «Выстаўцы новых твораў савецкай графікі» ў 1941 г. у Маскве. Кадры мастакоў гэтага напрамку рыхтавала графічнае аддзяленне ў Віцебскім мастацкім тэхнікуме, адкрытае ў 1930-я гг. З развіццём тэатраў, пашырэннем колькасці спектакляў набірала моц тэатральна-дэкаратыўнае мастацтва. У ім найбольш вядомымі былі А.П. Марыкс (1890–1976), Л.А. Нікіцін (1896–1942), К.С. Елісееў і інш. Для творчасці А. Марыкса было характэрна вы- карыстоўванне народнага мастацтва, адзення, ткацтва, прадметаў по- быту. Найбольш значнымі работамі мастака, які працаваў у БДТ-1, з’яўляліся «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы (1921), «Машэка» і «Кастусь Каліноўскі» Е. Міровіча (1923), «Мост» Я. Рамановіча (1929) і інш. Л. Нікіцін афармляў спектаклі галоўным чынам у БДТ-2. Лепшымі яго работамі з’яўляюцца дэкарацыі да спектакляў «Сон у летнюю ноч» У. Шэкспіра, «Апраметная» В. Шашалевіча, «Пільны вартавы» М. Сервантэса (1925), «У мінулы час» І. Бэна (1926) і інш. Ён жа аўтар пейзажаў «Стары Віцебск», «Жыта», «Бярозавы гай», «Днепр каля Канева». На развіцці беларускай скульптуры сказвалася ўздзеянне ленінскага плана манументальнай прапаганды і бальшавіцкай ідэалогіі. Для першых паслярэвалюцыйных работ характэрна кубісцкая пабудова формы, аб чым сведчыць помнік К. Марксу ў Мінску перад гарадскім тэатрам (1920), аўтарам якога быў К.С. Елісееў (1890–1968). Часта скульптуры рабіліся з недаўгавечнага матэрыялу (гіпс, фанера, шкло, цэмент). Такім, напрыклад, быў помнік «Перамога светлага і новага» ў Віцебску (гіпс і фанера). Маладыя скульптары шмат працавалі ў розных жанрах. Так, А.В. Грубэ (1894–1980) у 1926 г. зрабіў драўляную скульптуру «Лірнік», у якім паказаў духоўную сілу беларускага народа. Ён жа ў 1927 г. стварыў бюст М. Багдановіча, пазней вобразы сучаснікаў («Трактарыстка», «Беларус»). На высокім прафесійным узроўні працаваў скульптар, жывапісец і графік А.М. Бразер (1892–1942). Ён вучыўся мастацтву ў Кішынёве, Парыжскай акадэміі мастацтваў, працаваў выкладчыкам Віцебскага мастацка-прыкладнога інстытута. А. Бразер – аўтар партрэтаў І. Песталоцы, К. Маркса, Ф. Скарыны, М. Галадзеда, К. Каліноўскага, С. Міхоэлса і іншых вядомых дзеячаў. За заслугі ў развіцці мастацтва ў 1940 г. яму было прысвоена званне «Зас- лужаны дзеяч мастацтваў БССР». 153 У другой палове 1920-х гг. у скульптуру прыходзіць З. І. Азгур (1908–1995). Ужо першыя яго работы сведчылі аб добрых перспек- тывах у будучым («Галава рабочага», «Галава шляхціча», «Галава ліцейшчыка» – усе работы 1927 г.). У далейшым ён выканаў парт- рэты Янкі Купалы, Якуба Коласа, Змітрака Бядулі, А. Стасава, А. Бразера, Л. Александроўскай, М. Рафальскага і інш. Над вобразамі барацьбітоў, сучаснікаў працавалі А.М. Арлоў («Пагранічнік і калгасніца»), А.К. Глебаў (скульптурная кампазіцыя «Выгнанне белапалякаў»), М.А. Керзін (партрэт народнага артыста БССР Г. Грыгоніса), А.І. Жораў. Сведчаннем узросшага майстэрства беларускіх скульптараў стала афармленне імі Дома ўрада ў Мінску (1933–1937). Толькі на лесвічных маршах цэнтральнага ўваходу былі ўстаноўлены бюсты К. Маркса, Ф. Энгельса, К. Лібкнехта, М. Чарнышэўскага, Г. Бабеля, Ф. Дзяржынскага, А. Мяснікова, М. Фрунзэ. У 1933 г. скульптар М. Г. Манізер (1891–1966) стварыў помнік У.І. Леніну, які быў пастаўлены каля Дома ўрада. У тым жа годзе М. Г. Манізеру было прысвоена званне заслужанага дзеяча ма- стацтваў БССР. Рыхтаваў кадры скульптараў для Беларусі Віцебскі мастацкі тэхнікум, дзе было адкрыта скульптурнае аддзяленне, якое ўзна- чальваў М.А. Керзін і якое закончылі З.І. Азгур, А.К. Глебаў, А.А. Бембель, А.М. Арлоў, А.І. Жораў і інш. Важную ролю ў абмене вопытам работы мастакоў, павышэнні іх прафесійнага ўзроўню, паляпшэнні іх сувязей адыгрывалі май- стэрні, выстаўкі, дамы народнай творчасці. Ядро мастацка- вытворчых майстэрняў «Выяўленчае мастацтва», створаных у Мін- ску, склалі М. Філіповіч, П. Гуткоўскі, М. Станюта, А. Ахола-Вало, У. Кудрэвіч, А. Тычына, М. Русецкі і інш. У 1925 г. пры Інбелкуль- це пачала дзейнічаць мастацкая секцыя, якая мела тры падсекцыі: тэатра, выяўленчага мастацтва і музыкі. У верасні 1921 г. адбылася першая пасля вайны выстаўка мастацкіх твораў. Першая ж Усебе- ларуская выстаўка адбылася ў 1925 г. Яна была арганізавана маста- цкай секцыяй Інбелкульта. З 1927 г. беларускія мастакі сталі ўдзельнічаць ва ўсесаюзных выстаўках. Важнай падзеяй для аматараў жывапісу стаў Першы (1938) з’езд мастакоў БССР, які ўтварыў Саюз мастакоў БССР, прыняў яго статут. У канцы 30-х гг. ХХ ст. на Беларусі пачалі дзейнічаць Рэспубліканскі і абласныя дамы народнай творчасці, былі праведзены рэспубліканскія 154 алімпіяды рабоча-калгаснай самадзейнасці і дзіцячай творчасці. Усё гэта спрыяла павышэнню ролі жывапісу, росту колькасці творчых людзей, эстэтычнаму выхаванню жыхароў рэспублікі. 6.4. Тэатральна-музычнае мастацтва і кіно Пасля перамогі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. адлік сваёй гісторыі пачало і беларускае савецкае тэатральна-музычнае мастацтва, якое паступова набірала моц. Працягваючы традыцыі І. Буйніцкага, Ф.П. Ждановіч (1884–1937), У.С. Фальскі (1886–?), У.І. Галубок і іншыя арганізатары і акцёры заклалі аснову беларускага нацыянальнага тэатра. Яшчэ ў красавіку 1917 г. Ф.П. Ждановіч стварыў Першае беларускае таварыства драмы і камедыі, якое існавала да сярэдзіны 1920 г. У яго склад уваходзілі хор, танцавальная група, аркестр народных інструментаў, драма- тычная гурткі. Спачатку артысты працавалі ў памяшканні Мінскага гарадскога тэатра, а потым – у клубе «Беларуская хатка». Ужо ў красавіку 1917 г. гледачы ўбачылі першыя спектаклі трупы: «Паўлінку» Янкі Купалы і «У зімовы вечар» паводле аповесці Э. Ажэшкі «Рысь», а затым п’есу «Раскіданае гняздо» Янкі Купалы і іншыя. Пазней тут былі пастаўлены спектаклі «Апошняе спаткан- не», «Пісаравы імяніны», «Бязвінная кроў» У. Галубка, які стаў працаваць у таварыстве ў якасці рэжысёра і акцёра. Неўзабаве пачала дзейнічаць трупа «Беларускі народны тэатр», якую заснаваў акцёр і драматург Ф.К. Аляхновіч (1883–1944). Пасля вызвалення Беларусі ад нямецкіх акупантаў тэатральныя трупы Ф. Ждановіча і Ф. Аляхновіча ў снежні 1918 г. аб’ядналіся ў Беларускі савецкі тэатр. Яго мастацкім кіраўніком стаў Ф. Ждановіч. Летам 1919 г. у сувязі з польскай агрэсіяй і акупацыяй Мінска тэатр згарнуў сваю дзейнасць, але ў канцы 1919 г. Ф. Аляхновіч стварыў новы калектыў – «Беларускі тэатр», у які ўвайшла і трупа Ф. Ждановіча. Пасля вызвалення г. Мінска ад палякаў Ф. Аляхновіч вярнуўся ў Вільню, дзе плённа займаўся драматургіяй. Роля тэатра ў культурным жыцці рэспублікі стала ўзрастаць пасля вызвалення Мінска ад польскіх акупантаў. 14 верасня 1920 г. у Мінску адбылося адкрыццё Беларускага дзяржаўнага тэатра. Мастацкім кіраўніком тэатра з 1921 па 1931 г. з’яўляўся выдатны 155 рэжысёр Е.А. Міровіч (Дунаеў, 1878–1952). У 1926 г. калектыў тэатра стаў называцца Першым беларускім дзяржаўным тэатрам (БДТ-1, сёння – Нацыянальны акадэмічны тэатр драмы імя Янкі Купалы). Дырэктарам тэатра з 1926 па 1927 г. быў пісьменнік, вядомы грамадскі дзеяч Я.Л. Дыла (1880–1973). Аснову тэатра склалі ўдзельнікі Першага беларускага таварыства драмы і камедыі. За кароткі час тэатр паказаў гледачам каля 30 п’ес. Сярод іх: «Паўлінка», «Сон на кургане» Янкі Купалы, «На дне» Максіма Горкага, «На Купалле» Міхася Чарота, «Рысь» па матывах аповесці Э. Ажэшкі, «Машэка», «Кастусь Каліноўскі», «Перамога», «Каваль- ваявода» Е. Міровіча, «Панскі гайдук» (1924) Я. Дылы і інш. Высокае майстэрства паказвалі артысты Г. Грыгоніс, Ф. Ждановіч, У. Крыловіч, К. Міронава. Паспяхова выконвалі свае ролі маладыя акцёры В. Галіна, Б. Платонаў, Г. Глебаў, В. Пола, Л. Ржэцкая, У. Уладамірскі і інш. Іх майстэрства расло з кожным новым спек- таклем, з кожным новым сезонам. Пастаноўкі тэатра адлюстроўвалі гісторыю жыцця і змагання бе- ларускага народа за свабоду і лепшую долю, прыцягвалі ўвагу да актуальных сучасных праблем. Тэатр меў свой хор, сімфанічны ар- кестр, балетную трупу, што дазваляла яму быць важным цэнтрам і музычнага жыцця. Тут праходзілі сімфанічныя канцэрты, ставіліся музычныя спектаклі. Высокае майстэрства рэжысёраў, артыстаў, музыкантаў дазваляла трупе тэатра хутка набірацца вопыту, наза- пашваць нацыянальны рэпертуар, выхоўваць новыя кадры, праводзіць тэатральныя эксперыменты, што вывела тэатр у лік лепшых тэатральных калектываў Савецкага Саюза. Аб гэтым яскра- ва сведчылі поспехі тэатра ў ходзе неаднаразовых (1923, 1930, 1931, 1937 г.) гастроляў ў Маскве, а таксама водгукі гледачоў, тэатраль- ных крытыкаў і спецыялістаў. У лістападзе 1926 г. у Віцебску быў створаны Другі беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-2). Яго асновай сталі навучэнцы Беларускай драматычнай студыі ў Маскве, арганізаванай у лістападзе 1920 г. для падрыхтоўкі нацыянальных акцёрскіх кадраў. Тут выраслі такія выдатныя акцёры, як А. Ільінскі, П. Малчанаў, С. Станюта і інш. Гледачы Віцебска з задавальненнем сустрэлі спектаклі тэатра «Рэйкі гудуць» У. Кіршона, «Разлом» Б. Лаўрэнёва, «Гібель эскадры» А. Карнейчука, «У пушчах Палесся» Якуба Коласа, «Беспасажніца» А. Астроўскага, «Модны шляхцюк» Каруся Каганца, «Пінская 156 шляхта» В. Дуніна-Марцінкевіча. Па палітычных матывах з рэпертуару тэатраў была знята п’еса Янкі Купалы «Тутэйшыя», у якой была паказана складаная грамадска-палітычная сітуацыя і зроблена спроба раскрыць праблемы і прычыны нацыянальнага нігілізму. У нашы дні гэта п’еса адноўлена ў Тэатры імя Янкі Купалы. Добра быў вядомы ў рэспубліцы і Беларускі дзяржаўны вандроўны тэатр пад кіраўніцтвам У. Галубка (да 1926 г. тэатр меў назву «Трупа Галубка»), які пачаў сваю дзейнасць у жніўні 1920 г. у памяшканні Беларускага рабочага клуба. Большасць п’ес, якія ставіліся тэатрам, былі напісаны У. Галубком. Найбольш папу- лярная з іх, «Ганка», ставілася каля 800 разоў. Тэатр меў вялікую папулярнасць у глядачоў. Тут ставіліся спектаклі нацыянальнага характара, у якіх шырока выкарыстоўвалася музыка, танцы, песні, што падабалася гледачам. У тэатры працавалі Алесь Дудар, В. Сташэўскі, С. Бірыла, У. Дзядзюшка і інш. Толькі з 1920 па 1928 г. тэатр паказаў каля 2 тыс. спектакляў, даў 300 канцэртаў. Нездарма ў 1928 г. кіраўніку тэатра, драматургу, акцёру, рэжысёру У. Галубку – першаму ў рэспубліцы – было прысвоена ганаровае званне народнага артыста Беларускай ССР. У 1931–1932 гг. тэатр У. Галубка пераўтварыўся ў Трэці Беларускі дзяржаўны тэатр (БДТ-3) з базай ў Віцебску, а потым у Гомелі. У верасні 1937 г. тэатр быў закрыты. У Мінску працавалі таксама Польскі тэатр (1929–1935) і Дзяржаўны яўрэйскі тэатр (1926–1949). На рубяжы 20–30-х гг. ХХ ст. сваю работу актывізавалі са- мадзейныя драматычныя калектывы. Расла іх колькасць, удаска- нальвалася арганізацыя, вялася планавая падрыхтоўка кіраўнікоў драматычных гурткоў, павышаўся іх прафесійны ўзровень. У вы- ніку пошукаў нарадзіліся новыя формы творчасці – «Сіняя блуза», «Жывая газета», тэатры рабочай моладзі (ТРАМы). «Сіняя блуза» – эстрадна-тэатральны жанр, з якім выступалі маладыя рабочыя – члены агіткалектываў. Яны дэкламавалі вершы, спявалі песні і пры- пеўкі на злобу дня, паказвалі розныя фізкультурныя нумары і г. д. Выканаўцы звычайна былі апрануты ў сіні рабочы касцюм, кепкі (для мужчын) і чырвоныя хусцінкі (для жанчын). Такія групы вельмі часта выкарыстоўвалі мясцовы матэрыял і карысталіся по- спехам у гледачоў. Толькі Новабарысаўскі калектыў «сіняблу- знікаў» выпусціў за год восем нумароў «жывой газеты», з якімі вы- ступіў каля 100 разоў на рабочых вечарах, пасля сходаў і г. д. 157 Тэатры рабочай моладзі былі больш дасканалай формай сцэніч- нага мастацтва. Яны ўзніклі ў другой палове 20-х гг. ХХ ст. На жаль, гэтыя тэатры не ўтрымаліся ад памылак. Яны нігілістычна адносіліся да старых рэалістычных тэатраў, да класікі, іх тэарэтыкі гаварылі, што спектаклі павінны ўяўляць сабой нешта накшталт «дакладаў», дзе акцёры будуць выступаць у ролі «ўсхваляваных да- кладчыкаў», а не ствараць рэалістычныя, псіхалагічна-праўдзівыя вобразы. Яны лічылі сябе прадстаўнікамі сапраўды пралетарскага тэатра, а старыя прафесійныя тэатры называлі «спадарожнікамі». У 1929 г. па ініцыятыве ЦК ЛКСМБ у Мінску быў створаны першы Беларускі тэатр рабочай моладзі (рэжысёр тэатра М. Гурскі, а з 1930 г. – Б. Дольскі). Артысты тэатра праводзілі вечары ў клубах, масавыя гулянні рабочай моладзі, танцы, гульні, ставілі інсцэніроўкі, канцэрты на палітычныя тэмы. У маі 1931 г. БелТРАМ паказаў сваю першую значную работу – п’есу «Першы штандар», напісаную самім калектывам. У далейшым гэты тэатр пераўтварыў- ся ў Беларускі дзяржаўны тэатр рабочай моладзі, акцёры якога такім чынам сталі прафесіяналамі. Карысталіся поспехам у грамадскасці ТРАМы Гомеля і Віцебска. З 1927 г. працаваў Тэатр саўгасрабочых. Усё гэта сведчыць аб тым, што за адносна кароткі час тэатральныя калектывы рэспублікі сталі сапраўднымі асяродкамі культуры. Яны фарміравалі ў гледачоў нацыянальную сама- свядомасць, мастацкі густ, паказвалі галоўныя гістарычныя падзеі нашай краіны, адгукаліся на найбольш вострыя праблемы 1920-х гг. У 30-я гг. ХХ ст. беларускія тэатры сталі яшчэ больш прафесійнымі. У іх ставіліся як новыя, так і ўжо вядомыя спектаклі. У іх ліку: «Гута» (1930) Р. Кобеца, «Бацькаўшчына» (1932) Кузьмы Чорнага, «Партызаны» (1938), «Хто смяецца апошнім» (1939) Кандрата Крапівы, «Сімфонія гневу» (1935) В. Шашалевіча, «Без віны вінаватыя» (1938) А. Астроўскага ў БДТ-1; «Несцерка» (1941) Віталя Вольскага, «Чалавек з ружжом» (1938) М. Пагодзіна ў БДТ-2 і многія іншыя. Пашыралася і сетка тэатраў. З 1930 г. пачаў сваю дзейнасць Беларускі рабочы тэатр імя Цэнтральнага савета прафсаюзаў (кіраўнік В. Галаўчынер), у 1931 г. – тэатр юнага гледача ў Мінску (М. Кавязін), у 1932 г. – Дзяржаўны рускі драматычны тэатр БССР (У. Кумельскі, Бабруйск – Магілёў), у 1938 г. – Дзяржаўны тэатр лялек БССР у Гомелі, у 1939 г. – Другі рускі тэатр (Гомель) і 158 Дзяржаўны польскі тэатр БССР ў Беластоку (А. Венгерка), у 1940 г. у Брэсце – Трэці рускі тэатр. Усяго ў БССР працавала 14 тэатраў. З 1931 г. пачаў сваю творчую дзейнасць першы ў Беларусі калгасна-саўгасны тэатр з базай у Гомелі (кіраўнік і арганізатар Е. Міровіч), затым падобныя тэатры з’явіліся ў Мазыры, Барысаве (1935), Полацку, Слуцку (1936), Рагачове (1937), Бобруйску, Лепелі (1938), Рэчыцы (1939), Дзяржынску (1940). Аб даволі высокім узроўні творчых калектываў калгасна-саўгасных вандроўных тэатраў сведчыць той факт, што на базе Мазырскага тэатра быў створаны Палескі абласны драмтэатр, а на базе Барысаўскага (у 1938 г. пераведзены ў Заслаўе) – Пінскі абласны драмтэатр (1939–1941, 1946–1954). Спектаклі беларускіх тэатраў у 1936 г. паглядзелі 881,1 тыс. чалавек, а ў 1939 г. – 1518 тыс. чалавек, што сведчыла аб папулярнасці тэатральных калектываў сярод жыхароў рэспублікі. За заслугі ў развіцці тэатральнага мастацтва звання народных артыстаў рэспублікі былі удастоены А.А. Згіроўскі (1935), К.Ф. Быліч (1935), А.К. Ільінскі (1938), І.Ф. Ждановіч (1940) і інш. Разам з тым у выніку пашыраўшыхся ў той час рэпрэсій былі знішчаны выдатны арганізатар тэатральнага жыцця У.І. Галубок; мастацкі кіраўнік Дзяржаўнага яўрэйскага тэатра БССР М.Ф. Рафальскі (1889–1937) і інш. Да сярэдзіны 20-х гг. ХХ ст. першыя поспехі былі дасягнуты і ў развіцці беларускай савецкай музыкі. Калі спачатку ў музыцы пераважала самадзейная творчасць, то пазней з’явіліся і першыя творы прафесійных кампазітараў, сталі стварацца прафесійныя музычныя, харавыя і танцавальныя калектывы. Важную ролю ў падрыхтоўцы спецыялістаў у галіне музыкі ігралі ў той час Мінскі, Віцебскі, Гомельскі музычныя тэхнікумы. Пэўнае значэнне ў падрыхтоўцы прафесійных музычных кадраў, музычным выхаванні жыхароў Беларусі мелі таксама народныя кансерваторыі, якія дзейнічалі ў Віцебску, Гомелі, Бабруйску. Оперны і балетны класы, музычныя калектывы Мінскага музычнага тэхнікума сталі асновай для стварэння Беларускай студыі оперы і балета, сімфанічнага аркестра Беларускага радыёцэнтра, аркестра народных інстру- ментаў філармоніі. Выкарыстоўванне старых і новых спецыялістаў дало магчымасць стварыць у 1924 г. у Гомелі, а затым у Магілёве невялікія 159 сімфанічныя аркестры, якія выконвалі творы Л. Бетховена, М. Глінкі, П. Чайкоўскага, Ф. Ліста і інш. У 1924 г. у Магілёве была пастаўлена першая беларуская савецкая опера «Вызваленне працы» М. Чуркіна. Сапраўднай падзеяй у жыцці беларускага музычнага мастацтва стала выступленне беларускіх музыкантаў-дудароў на мастацкай выставе ў Парыжы ў 1923 г., а таксама спявачкі Л.П. Аляксандроўскай і цымбаліста С. Навіцкага на міжнароднай выставе ў Франкфурце-на-Майне ў 1927 г. У далейшым у 1932 г. пачала дзейнічаць Беларуская кансервато- рыя, актыўна працавалі музычныя вучылішчы і школы. У 1933 г. адкрыўся Дзяржаўны тэатр оперы і балета БССР, які ставіў як класічныя, так і беларускія творы. Былі пастаўлены оперы «Яўгеній Анегін», «Пікавая дама» П. І. Чайкоўскага, «Князь Ігар» А.П. Ба- радзіна, «У пушчах Палесся» А.В. Багатырова і інш. Хутка набылі папулярнасць спевакі Л.П. Александроўская (народная артыстка БССР з 1939 г., з 1940 г. – народная артыстка СССР), Р.В. Млодэк (народная артыстка БССР з 1940 г.), М.І. Дзянісаў і І.М. Балоцін (народныя арты- сты БССР з 1944 г.), А.В. Мікалаева і інш. Першай харэаграфічнай пастаноўкай тэатра оперы і балета стаў «Чырвоны мак» Р. Гліэра. У 1939 г. быў пастаўлены першы беларускі савецкі балет «Салавей» М.Я. Крошнера. Вядомымі майстрамі балетнага танца праз некаторы час сталі П. Засецкі (народны артыст БССР з 1940 г.), З. Васільева (народная артыстка БССР з 1940 г.), С. Дрэчын (народны артыст БССР з 1954 г.). З 1937 г. пачала працаваць Беларуская дзяржаўная філармонія. У яе склад уваходзілі аркестр народных інструментаў, сімфанічны аркестр, Дзяржаўны смыкавы квартэт БССР (дзейнічаў з 1934 г.), Ансамбль беларускай народнай песні і танца, хор. Дзейнасць філар- моніі дазволіла больш эфектыўна праводзіць гастролі артыстаў, пла- наваць іх удзел у розных конкурсах, а таксама набрацца вопыту. Так, цымбалісты І. Жыновіч, А. Астрамецкі, піяніст А. Клумаў і інш. ак- тыўна ўдзельнічалі ва ўсесаюзных музычных конкурсах. У 1938 г. быў створаны Ансамбль песні і танца Беларускай ваеннай акругі. Развіццю эстраднага майстэрства садзейнічала стварэнне Белдзяржэстрады. Значная роля ў каардынацыі музычнай дзейнасці і выхаванні маладых музыкантаў належала Саюзу савецкіх кам- пазітараў БССР, створанаму ў 1938 г. 160 Рост прафесіяналізму, пашырэнне сеткі музычных ўстаноў, канцэртных залаў дазволілі беларускім кампазітарам напісаць шэраг выдатных музычных твораў, многія з якіх назаўсёды ўвайшлі ў гісторыю беларускай музыкі. Плённа працавалі беларускія савецкія кампазітары Я.К. Цікоцкі, Р.К. Пукст, А.Я. Туранкоў, М.М. Чуркін і інш. Сярод значных твораў таго часу – першая беларуская рэвалюцыйная опера «Вызваленне працы» М. Чуркіна, оперы «Тарас на Парнасе» М.І. Аладава, «Міхась Падгорны» (1938) Я.К. Цікоцкага (лібрэта П. Броўкі), «У пушчах Палесся» (1939) А.В. Багатырова (лібрэта Я. Рамановіча), «Кветка шчасця» (1940) А.Я. Туранкова, балет «Салавей» (1939) М.Я. Крошнера, музычныя камедыі «Кухня святасці» («Мільён Антоніяў») Я.К. Цікоцкага, «Кок-сагыз» М.М. Чуркіна, «Зарэчны барок» С.У. Палонскага, паэмы «Над ракой Арэсай» М.І. Аладава, «Сказ пра мядзведзіху» А.В. Багатырова, кантаты «Ваявода» П.П. Падкавырава, «Тапелец» М.Я. Крошнера. Таксама ствараліся канцэрты для фартэпіяна і скрыпкі, шмат песень аб новым ладзе жыцця. Некаторыя з іх не страцілі сваёй папулярнасці і ў нашы дні («Бывайце здаровы» І.І. Любана на словы А.Г. Русака, «Вечарынка ў калгасе» С.У. Палонскага на словы Янкі Купалы і інш.). Шмат апрацовак беларускіх народных песень для голасу з фартэпіяна, хору, духавога аркестра («Як памерла матулька», «А у полі вярба», «Бульба», «Пастушка», «Перапёлачка») зрабіў у 1930-я гг. кампазітар А.Я. Туранкоў. Вельмі здольным кампазітарам 30-х гг. ХХ ст. паказаў сябе М.М. Куліковіч-Шчаглоў (1897–1969). Ён паспяхова займаўся і адміністрацыйнай работай – працаваў дырэктарам сімфанічнага аркестра Усебеларускага радыёкамітэта, а затым начальнікам музычнага аддзела Упраўлення па справах мастацтваў пры СНК БССР. Ён аўтар дзвюх сімфоній, канцэрта для фартэпіяна, оперы «Кацярына», кантаты аб І. Сталіне. Вялікі талент меў і кампазітар М.Я. Равенскі (1886–1953). Нягледзячы на неспрыяльныя ўмовы для творчасці, ён да 1938 г. напісаў каля 100 песень, больш за 20 буйных сімфоній, 12 камерных твораў, музыку да 50 тэатральных спектакляў і амаль закончыў оперу «Браніслава» на лібрэта У. Дубоўкі. Ён жа аўтар гімна «Магутны божа» на словы Н. Ар- сенневай. 161 У разглядаемы перыяд на Беларусі атрымаў распаўсюджванне і такі новы від мастацтва, як кіно. Першыя крокі ў яго развіцці былі зробле- ны летам 1922 г., калі загадам народнага камісара асветы БССР было створана ўпраўленне па справах кінематаграфіі – «Кінорэсбел» (Кіно Рэспублікі Беларусь), але з-за слабай матэрыяльнай базы яно было распушчана. У маі 1924 г. прадпрымаецца новая спроба ў развіцці кіно і ствараецца Беларускае пралеткіно. Але і гэта арганізацыя, па сутнасці, нічога не зрабіла. Больш рэальным крокам на гэтым шляху стала стварэнне ў снежні 1924 г. Дзяржаўнага ўпраўлення па справах кінематаграфіі і фатаграфіі (Белдзяржкіно). Першыя кіназдымкі адбыліся 1 мая 1925 г. у Мінску. На працягу 1925–1926 гг. аператар М. Лявонцьеў зняў больш за 30 розных сту- жак. У сувязі з недахопам матэрыяльных сродкаў і вопыту кінасту- дыю мастацкіх фільмаў «Савецкая Беларусь» было вырашана часо- ва адкрыць у Ленінградзе (1928). У канцы 30-х гг. ХХ ст. яна была пераведзена ў Мінск. На пачатку творчай дзейнасці беларускай кінастудыі ў ёй працавалі не толькі беларускія спецыялісты, але і такія ўжо вядомыя майстры савецкага кіно, як акцёры М.К. Чарка- саў, М.М. Сіманаў, Л.А. Кміт, кампазітар І.В. Дунаеўскі і інш. Першыя здымкі былі прысвечаны з’ездам кампартыі Беларусі, праблемам меліярацыі і насілі хранікальна-дакументальны харак- тар. Першым жа мастацкім фільмам стала кінастужка «Лясная быль» (1926), якая была пастаўлена Ю.В. Тарычам (Аляксееў, 1885– 1967). Фільм расказваў аб падзеях Грамадзянскай вайны на тэрыто- рыі Беларусі. Для першых нямых фільмаў быў характэрны за- хапляльны сюжэт, дынамізм. Яны добра ўспрымаліся гледачамі. У далейшым на экраны выйшлі кінастужкі «Забітая жыццём» («Прастытутка», 1927) А. Фрэліха, «Да заўтра» (1928) Ю. Тарыча, «Кастусь Каліноўскі» і «Песня вясны» (1928–1929) У.Р. Гардзіна, «У агні народжаная» (1930) і «Залатыя агні» (1935) У.У. Корш-Сабліна (1900–1974), «Балтыйцы» (1937) і “Гатэль «Савой»” (1930) А. Файн- цымера і інш. Першым беларускім гукавым фільмам стала кінапрагра- ма «Пераварот», пастаўленая ў 1930 г. Юрыям Тарычам. Праграма бы- ла паказана ў першым гукавым кінатэатры рэспублікі «Чырвоная зор- ка» ў Мінску. Першым гукавым фільмам на беларускай мове стаў фільм «Пераможцы». З развіццём беларускага кіно развівалася і кінакрытыка, расла колькасць кінатэатраў і кінаўстановак. Апошніх у канцы першай пяцігодкі ў Беларусі існавала 947. 162 У арганізацыі культурна-масавай і выхаваўчай працы важная роля належала бібліятэкам, клубам, музеям, чырвоным куткам, розным гурткам, колькасць якіх пастаянна расла. Так, у 1940 г. дзейнічалі 31 музей і філіалы. Правядзенне культурна-асветніцкімі ўстановамі экскурсій, лекцый, тэматычных вечароў, канцэртаў, сустрэч з пісьменнікамі і іншымі цікавымі людзьмі, выпуск насценных газет, вусных часопісаў, выступленні артыстаў тэатраў рабочай моладзі (ТРАМаў), «сінеблузнікаў» падымалі культурны ўзровень насельніцтва, пашыралі яго веды, давалі адказы на складаныя пытанні жыцця, выхоўвалі эстэтычны густ, прынцыпы новай маралі. У рэспубліцы вялася пэўная работа і па ахове і зберажэнню помнікаў мастацтва. У 1919–1920 гг. былі ўзяты на ўлік звыш за 550 старадаўніх сядзіб, каля 1000 прыватных калекцый, амаль 200 тыс. твораў мастацтва. У 1926 г. урад БССР аб’явіў дзяржаўнай маёмасцю 94 помніка (Дом І з’езда РСДРП, Замкавую гару на Нямізе ў Мінску, Заслаўскае замчышча, гарадскую ратушу ў Шклове і інш.). У той жа час уся работа мела ідэалагічнае адценне, вялася жорсткая барацьба з веруючымі, прапагандаваліся ідэі марксізму, сусветнай рэвалюцыі, умацоўваўся культ асобы І. Сталіна, падчас жадаемае выдавалася за рэчаіснасць, частка культурных каш- тоўнасцей беларускага народа была вывезена ў музеі і бібліятэкі Расіі, многія дзеячы культуры, культурна-асветных устаноў сталі ахвярамі рэпрэсій. З 1929 г., па сутнасці, пачаўся працэс скарачэння нацыянальных музеяў рэспублікі. 6.5. Культура Заходняй Беларусі У адпаведнасці з умовамі Рыжскага мірнага дагавору 1921 г. урад Польшчы павінен быў даць жыхарам Заходняй Беларусі і Украіны ўсе правы, якія забяспечвалі б ім свабоднае развіццё культуры, мовы і выкананне рэлігійных абрадаў. Аднак гэтыя абавязацельствы польскім бокам не выконваліся. Кіраўнікі Польшчы праводзілі вяліка- дзяржаўную, шавіністычную палітыку. Яны не прызнавалі беларусаў за нацыю і імкнуліся як мага хутчэй іх акаталічыць і апалячыць. Нацыянальныя дзеячы Беларусі і беларуская мова прыгняталіся. 163 Тым не менш, нягледзячы на моцны нацыянальны прыгнёт і абмежаваныя магчымасці для праяўлення і развіцця беларускай культуры, культурнае жыццё ў Заходняй Беларусі не замірала. Перадавыя колы беларускай інтэлігенцыі абаранялі беларускую культуру ад нападкаў рэакцыйных сіл, вялі шырокую культурна- асветніцкую працу. Важную ролю ў грамадска-палітычным і культурна-масавым жыцці Заходняй Беларусі іграла культурна-асветніцкая арганізацыя «Таварыства беларускай школы» (ТБШ), створаная ў 1921 г. У пачатку 30-х гг. ХХ ст. яна налічвала каля 500 гурткоў і 30 тыс. чалавек. Дзейнічала 12 акруговых упраў ТБШ. ТБШ вяло працу па адкрыццю беларускіх школ, бібліятэк, хат-чытален, арганізоўвала мастацкую самадзейнасць, выдавала падручнікі, песеннікі, стварала драматычныя гурткі. Заслуга ТБШ і ў тым, што ў цяжкіх умовах прыгнёту яна выхавала шмат прадстаўнікоў беларускай творчай інтэлігенцыі. Сярод іх Б. Тарашкевіч, Р. Шырма, В. Таўлай, П. Пестрак, Н. Тарас і інш. Дзякуючы намаганням ТБШ і іншых прагрэсіўных арганізацый пэўнае развіццё атрымалі фальклор, літаратура, мастацкая сама- дзейнасць. У розных выданнях друкаваліся творы К. Сваяка, У. Жылкі, Л. Радзевіча, М. Васілька, А. Салагуба, П. Пестрака, М. Машары, В. Таўлая, М. Засіма. Іх творчасць адлюстроўвала народную долю, барацьбу працоўных за сацыяльнае і нацыянальнае вызваленне. У літаратуру прыйшлі таксама Максім Танк (Я.І. Скурко), Янка Брыль, С. Новік-Пяюн, А. Дубровіч і інш. Адразу звярнуў на сябе ўвагу літаратурных і грамадскіх колаў ужо першы зборнік вершаў Максіма Танка «На этапах» (1936). Славу выдатнага паэта прынеслі аўтару паэмы «Журавінны цвет», «Нарач», «Сказ пра Вяля», «Каліноўскі», многія вершы. У 1937 г. выйшлі зборнікі вершаў «З сялянскіх ніў» М. Васілька, «З-пад стрэх сала- мяных» М. Машары. Паэтычны талент В. Таўлая праявіўся ў паэме «Таварыш». Б. Тарашкевіч, І. Лагіновіч, А. Станкевіч і інш. друкавалі актуальныя публіцыстычныя матэрыялы. Галоўным чынам у Вільні выдаваліся беларускія падручнікі. У 1921 г. была выдадзена «Хрэстаматыя беларускай літаратуры», якую склаў М. Гарэцкі. У 1927 г. выйшла «Хрэстаматыя новай беларускай літаратуры (ад 1905 г.)» І.С. Дварчаніна. Выдаваліся падручнікі для беларускіх школ С. Рак-Міхайлоўскага, С. Паўловіча і інш. Плённую 164 культурна-асветніцкую работу вёў Р.Р. Шырма (1892–1978), які арганізоўваў мастацкую самадзейнасць, дапамагаў ствараць народныя хоры ў розных мясцінах. Вялікую каштоўнасць для бела- рускай культуры меў збор Р. Шырмай музычнага фальклору, народ- ных песень. У рэпертуары хароў таго часу пераважалі такія песні, як «А хто там ідзе?», «Ой ты, Нёман-рака», «Чаму ж мне не пець», «Лявон» і інш. Аўтар знакамітай песні «Дзе чутны мовы нашай гукі», кампазітар і публіцыст А. Стэповіч (1894–1934) падрыхтаваў рукапіс спеўніка «За Бацькаўшчыну». На вечары мастацкай самадзейнасці з аматарскай пастаноўкай п’ес збіраліся сотні людзей, нават з навакольных вёсак. Ставіліся «Паўлінка» Янкі Купалы, «Суд» У. Галубка, «Міхалка», «У зімовы вечар» Э. Ажэшкі, «Атрута» М. Гарэцкага, «Модны шляхцюк» Каруся Каганца і інш. Але развіццё беларускага нацыянальнага тэатра на сваім шляху сустракала рашучыя перашкоды з боку польскіх улад. Пастаноўка п’ес, дэкламацыя вершаў, выступленні самадзейных хораў знаходзілі жывы водгук у простых людзей, будзілі іх думкі і пачуцці, уздымалі нацыянальную свядомасць, клікалі да барацьбы. У 20–30-я гг. ХХ ст. у Заходняй Беларусі развівалася і выяўлен- чае мастацтва. Сваім патрыятычным пафасам, нацыянальным кала- рытам вызначыўся таленавіты мастак і скульптар, пачынальнік нацыянальнага рамантызму, «вечны вандроўнік» Я.Н. Драздовіч (1888–1954). Захоплены гармоніяй Сусвету, ён першым з беларускіх жывапісцаў стварыў шмат карцін на касмічную тэму («Сустрэча вясны на Сатурне», 1932, «Жыццё на Сатурне», 1932, «Жыццё на Месяцы», 1932, «Жыццё на Марсе», 1931). Галоўная тэма фантазій мастака – светазарны горад усеагульнага шчасця. Пры гэтым нават на чужых, невядомых планетах Я. Драздовіч згадваў краявіды роднай Беларусі, яе прыроду. Услед за Н. Ордай мастак шмат зрабіў для занатавання на сваіх малюнках многіх помнікаў старажытнага дойлідства, курганоў, капліц, гумнаў, хат. У мастацтве яму было падуладна ўсё. Нездарма П. Сергіевіч назваў Я. Драздовіча беларускім Леанарда да Вінчы. У залаты фонд беларускага жывапісу ўвайшлі таксама карціны «Беларусы», «Шляхам жыцця» (1934), «Усяслаў Полацкі» (1932) П.А. Сергіевіча (1900–1984), «Бег» (1930), «Жніво» (1937), «Ля студні» (1939) М.К. Сеўрука (1905–1979), «Прыдарожныя бярозы» (1930, «Рынак у Слоніме» (1943) А.Д. Карніцкага (1912–1944), творы 165 Я.М. Горыда, М. Васілеўскага і інш. Працягваў маляваць, афармляць спектаклі і выкладаць у Віленскім універсітэце вядомы мастак Ф. Э. Рушчыц (1870–1936). Нейкі час у Вільні працаваў тэарэтык і практык авангарда мастак У. Стрэмінскі (1893–1952). Нягледзячы на розныя стылі і манеру напісання карцін, жывапіс Заходняй Беларусі захаваў нацыянальную адметнасць, свежасць, каларыт. Важнай для росту самасвядомасці беларусаў была дзейнасць Беларускага навуковага таварыства (Вільня, з 1918 г.) і Віленскага беларускага музея імя І. Луцкевіча (з 1921 г.). На ніве беларушчыны працавалі таксама збіральнік беларускага музычнага фальклору, кампазітар Антон Грыневіч (1877–1937), аўтар больш за 100 твораў, кампазітар Ян Тарасевіч (1889–1961), драматург Францішак Аляхновіч, ксёндз Адам Станкевіч (1891–1949) і інш. Значную ўвагу Таварыства беларускай школы ўдзяляла беларус- кай адукацыі. Пад націскам грамадскага руху польскія ўлады ў 1928–1929 гг. вымушаны былі даць дазвол на адкрыццё новых бе- ларускіх і польска-беларускіх школ, амаль у 100 школах увесці бе- ларускую мову як прадмет. У гэтым навучальным годзе ў Заходняй Беларусі налічвалася каля 20 дзяржаўных і чатыры прыватныя бе- ларускія школы, а таксама больш за 40 польска-беларускіх школ, у той час калі да захопу Польшчай у Заходняй Беларусі працавалі ка- ля 400 беларускіх школ, дзве настаўніцкія семінарыі, пяць гімназій. Аднак у 1937 г. дзейнасць ТБШ і Саюза беларускіх настаўнікаў была забаронена польскім урадам. Пачалася ліквідацыя беларускай нацыяльнай школы, і ў 1939 г. беларуская адукацыя ў Заходняй Беларусі фактычна ўжо не існавала. Закрываліся не толькі школы, гімназіі, семінарыі, але і клубы, бібліятэкі, было спынена выданне беларускіх газет і часопісаў, забаранялася выкарыстанне беларускай мовы ў дзяржаўных установах і органах мясцовага самакіравання, узмацнілася акаталічванне. З 500 існаваўшых у Заходняй Беларусі праваслаўных цэркваў больш за 300 былі пераўтвораны ў каталіцкія касцёлы. У выніку такой палітыкі непісьменныя сярод беларусаў складалі амаль 50 %. Колькасць беларусаў у Віленскім універсітэце, адзінай ВНУ у «крэсах усходніх», у 1934 г. складала толькі 1,55 %, а ў 1937/1938 навучальным годзе з 3110 студэнтаў беларусаў было толькі 36 (1,15 %). Ва ўсёй Польшчы ў 1935 г. студэнтаў беларусаў было толькі каля 200 чалавек, або 0,5 % ад усіх студэнтаў ВНУ, але і гэта былі пераважна дзеці заможных сялян і дробнай буржуазіі. 166 Значна змянілася становішча асветы і культуры Заходняй Беларусі пасля падзей 17 верасня 1939 г., якія прывялі да яе ўз’яднання з Усходняй Беларуссю. За кароткі перадваенны час была ўведзена ўсеагульная абавязковая пачатковая адукацыя. Разгар- нулася барацьба за ліквідацыю непісьменнасці. Амаль 500 тыс. непісьменных і малапісьменных чалавек праз розныя формы навучання павысілі сваю адукацыю і культуру. У 1940–1941 гг. у заходнебеларускіх абласцях ужо працавалі 5958 агульнаадука- цыйных школ з 774,5 тыс. вучняў, пяць інстытутаў, 25 сярэд- неспецыяльных навучальных устаноў. У абласных і раённых цэнтрах на беларускай мове выдаваліся газеты і часопісы. Былі адкрыты 220 бібліятэк, 100 кінатэатраў, 10 музычных тэхнікумаў і школ, 92 раённыя дамы культуры, пяць тэатраў. Важнай падзеяй у музычным жыцці стала стварэнне ў Беластоку Дзяржаўнага джаза Беларускай ССР, якім кіраваў Э.І. Рознер (1910–1976). Аркестр меў вельмі вялікую папулярнасць. За заслугі ў развіцці музыкі і яе прапагандзе ў 1944 г. Э. Рознеру было прысвоена званне заслу- жанага артыста БССР. У 1940 г. у Заходняй Беларусі вядомы музыкант і фалькларыст Р. Шырма стварыў Беларускі ансамбль песні і танца, які хутка набыў папулярнасць у жыхароў рэспублікі. Гэтыя станоўчыя перамены спыніла вайна. Нягледзячы на падзел Беларусі на заходнюю і ўсходнюю часткі, яе культура захавала пэўную адметнасць і адзінства. У той жа час палітыка паланізацыі ў Заходняй Беларусі нанесла яе культурнаму развіццю значныя страты. З другога боку, пасля аб’яднання Усход- няй і Заходняй Беларусі адбыліся сур’ёзныя пазітыўныя змены на заходняй частцы. Разам з тым станоўчыя перамены суправаджаліся значнымі памылкамі, народжанымі культам асобы І. Сталіна, неда- хопам вопыту, цяжкім міжнародным становішчам, ідэалагізацыяй культуры, што зніжала эфектыўнасць праводзімых пераўтварэнняў. Значную ролю ў духоўным жыцці насельніцтва Заходняй Беларусі адыгрывалі каталіцкі касцёл і праваслаўная царква. Такім чынам, беларуская культура ў 1917–1941 гг. развівалася ў складаных, супярэчлівых і драматычных умовах, якія былі абумоўлены вынікамі войнаў і рэвалюцый, падзелам этнічнай беларускай тэрыторыі, адміністрацыйна-каманднай сістэмай. Нацы- янальна-культурнае будаўніцтва па-ранейшаму праводзілася на фоне распаўсюджвання рускай мовы ў 1930-я гг. (на ўсходзе) і польскай 167 мовы (на тэрыторыі Заходняй Беларусі). Гэты курс, які ў сілу гістарычных абставін працягваўся некалькі стагоддзяў, зрабіў частку беларусаў манкуртамі, прынізіў прэстыжнасць усяго беларускага, у першую чаргу мовы і культуры, што адбівалася на яе развіцці ў разглядаемы перыяд. У паслякастрычніцкія гады многае ў развіцці культуры вызначалася палітыкай беларусізацыі. У гэты час адбывалася станаўленне і далейшае планавае развіццё многіх напрамкаў нацыянальнай культуры, якая перажывала ўздым. Некаторыя з іх былі цалкам новыя. У першую чаргу вырашаліся праблемы непісьменнасці і малапісьменнасці. Была створана новая сістэма адукацыі. Беларусь першай ажыццявіла ўсеагульнае абавязковае пачатковае навучанне, у асноўным ажыццявіла сямігадовае навучанне. Была адноўлена вышэйшая школа, якая на момант Кастрычніцкай рэвалюцыі не існа- вала на Беларусі. У выніку ўзняўся агульны ўзровень адукацыі насельніцтва, вырасла яго самасвядомасць. Былі арганізаваны навуко- выя даследаванні, створана Акадэмія навук, выхавана новая інтэлігенцыя. Стваралася новая беларуская літаратура, будаваліся культурна-асветніцкія ўстановы, пашыралася ўздзеянне на насель- ніцтва тэатральна-музычнага мастацтва. У сферу культуры прыйшлі працаваць тысячы спецыялістаў – выхадцаў з рабочых і сялян. Станоўчыя дасягненні беларускага народа ў галіне нацыянальна- культурнага будаўніцтва былі азмрочаны палітычнымі рэпрэсіямі 1930-х гг. Ідэалагізацыя і дэфармацыя дзяржаўнай культурнай палітыкі, беспадстаўныя абвінавачванні многіх дзеячаў культуры ў так званым нацыянал-дэмакратызме ўскладнілі нацыянальна- палітычную сітуацыю на Беларусі, знізілі інтэлектуальны патэн- цыял беларускага народа. 168 Тэма 7. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў ГАДЫ ВЯЛІКАЙ АЙЧЫННАЙ ВАЙНЫ (1941–1944) 7.1. Адукацыя и навука. 7.2. Літаратура часоў вайны. 7.3. Мастацтва і культурна-масавая работа. 7.4. Страты культурных каштоўнасцей у гады вайны і праблемы іх вяртання. Вялікая Айчынная вайна, якая пачалася 22 чэрвеня 1941 г. нападзеннем нацысцкай Германіі на Савецкі Саюз, запаволіла і змяніла накірунак культурнага развіцця Беларусі, але не прыпыніла яго. Тым не менш ваенныя гады былі самымі цяжкімі і драматычнымі ў гісторыі беларускай савецкай навукі, літаратуры, мастацтва. З першых дзён вайны работнікі культуры Беларусі, як і ўсе жы- хары краіны, падняліся на барацьбу з ворагам. Частка дзеячаў куль- туры змагалася з гітлераўцамі на акупіраванай тэрыторыі ў парты- занскіх атрадах і падпольных групах, другая – у Чырвонай Арміі, трэцяя набліжала перамогу сваёй творчасцю ў эвакуацыі. Творчая дзейнасць вучоных, літаратараў, мастакоў, музыкантаў была накіра- вана на адлюстраванне падзей вайны, мабілізацыю людзей на бара- цьбу з ворагам. Паражэнне Германіі пераканаўча сведчыць аб тым, што беларуская навуковая і творчая інтэлігенцыя, як і ўсе працоў- ныя, з гонарам вытрымала цяжкасці вайны і ўнесла свой важкі ўклад ў агульную Вялікую Перамогу. Падзеі 1941–1944 гг. знайшлі адлюстраванне ў шматлікіх рабо- тах беларускіх пісьменнікаў, мастакоў, скульптараў, кінемата- графістаў. Іх талентам і напружанай працай створаны выдатныя су- светна вядомыя творы, прысвечаныя гераічнаму і трагічнаму міну- ламу часоў Вялікай Айчыннай вайны. 7.1. Адукацыя і навука Напярэдадні вайны ў рэспубліцы працавалі 12294 агульна- адукацыйныя школы, 25 ВНУ, 116 пазашкольных дзіцячых устаноў. Ваенныя дзеянні ўжо ў першыя тыдні і месяцы істотна змянілі стан і сістэму адукацыі. Тысячы школьных будынкаў былі разбураны, каля 169 20 вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў былі эвакуіраваны, юнакі і дзяўчаты сталі змагацца з ворагам у радах Чырвонай Арміі, але і ў гэтых вельмі неспрыяльных умовах вялася пэўная работа па навучанню дзяцей і падлеткаў. Частка моладзі вучылася ў школах і іншых навучальных установах Паволжа, Урала, Сібіры, Сярэдняй Азіі, другая частка – у эвакуіраваных вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установах. Так, у Яраслаўлі працаваў Мінскі медыцынскі інстытут, у Саратаве – Беларуская дзяржаўная кансерваторыя. Вясной 1943 г. на станцыі Сходня пад Масквой аднавіў сваю дзейнасць і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт у складзе шасці факультэтаў (хімічны, фізіка-матэматычны, філалагічны, геаграфічны, біялагічны, гістарычны). У 1943/1944 навучальным годзе ў ім вучыліся 289 студэнтаў (57,8 % плана). На некаторых курсах было па пяць, тры, два і нават па аднаму студэнту. З-за таго што не было патрэбных выкладчыкаў, навучальны план першага семестра быў вы- кананы толькі на 62 %. На наступны навучальны год тут навучалася ўжо каля 800 студэнтаў і працавала 103 выкладчыка і навуковых су- працоўнікаў. Аднак большасць дзяцей школьнага ўзросту засталіся на часова акупіраванай тэрыторыі. Толькі невялікая частка з іх змаглі працягваць вучобу ў розных падпольных, лясных школах. Было ар- ганізавана і тайнае хатняе навучанне. Так, першая лясная школа ў Брэсцкай вобласці была створана восенню 1943 г. пры партызанскім атрадзе імя М. Калініна. У трох класах навучалася 50 дзяцей. Такія ж школы дзейнічалі пры 1-й Бабруйскай брыгадзе В.І. Лівенцава (каля 20 вучняў), брыгадзе «За Савецкую Беларусь» і інш. Гэтыя школы размяшчаліся ў зямлянках і іншых пабудовах. Каля 20 тай- ных хатніх школ у 1941 г. дзейнічала ў Поразаўскім раёне. Найбольш свабодна і добра працавалі школы на тэрыторыі партызанскіх краёў і зон, дзе аднаўлялася савецкая ўлада. Так, зімой 1942/1943 гг. у Кастрычніцкім раёне Пінскай вобласці дзейнічалі 20 школ, у якіх займаліся больш за 400 вучняў. Навучальныя ўстановы працавалі ў вельмі складаных умовах. Не хапала падручнікаў, сшыткаў, алоўкаў, ручак, наглядных дапамож- нікаў, настаўнікаў. Навучальны год быў скарочаны, часта перапы- няўся. Нямецкае кіраўніцтва імкнулася абмежаваць народную адукацыю і выкарыстаць яе ў сваіх інтарэсах. У гэтых мэтах ім ствараліся так 170 званыя «народныя школы», аднак і ў іх многія настаўнікі імкнуліся вучыць дзяцей не па нямецкіх, а па савецкіх праграмах і падручніках, выхоўвалі школьнікаў у антынацысцкім духу, у духу свабоды і незалежнасці. Многія школьнікі не толькі вучыліся, але разам са сваімі настаўнікамі дапамагалі партызанам і падпольшчыкам, збіралі лекавыя травы і зброю, давалі канцэрты, распаўсюджвалі лістоўкі, лячылі раненых, папаўнялі рады партызан. Па няпоўных звестках, больш за 7 тыс. выкладчыкаў змагаліся з нацысцкімі захопнікамі ў радах народных мсціўцаў. Героямі Савецкага Саюза сталі настаўнікі Ф.Г. Маркаў, П.М. Машэраў, В.І. Лівенцаў, В.А. Парахневіч, школьнік Марат Казей і інш. Усё гэта сведчыць аб эфектыўнасці даваеннай сістэмы адукацыі і выхавання. З пачаткам вайны значна змянілася сітуацыя і ў навуковай галіне. У савецкі тыл былі эвакуіраваны 60 навукова-даследчых устаноў і лабараторый. Тысячы студэнтаў ВНУ, больш за 900 вы- кладчыкаў, навуковых работнікаў і каля 100 супрацоўнікаў АН БССР пайшлі на фронт. Важныя і канкрэтныя меры па пераводу навуковых устаноў на ваенны лад прыняла першая ва ўмовах вайны сесія АН БССР, якая адбылася ў сакавіку 1942 г. у Казані. У гэты час у розных раёнах Савецкага Саюза працавалі каля 100 акад- эмікаў, членаў-карэспандэнтаў Акадэміі навук Беларусі, старшых навуковых супрацоўнікаў. У красавіку 1943 г. асноўны склад супрацоўнікаў АН БССР стаў працаваць у Маскве. У канцы 1943 г. даследчай працай тут зай- маліся 124 навуковых супрацоўніка Акадэміі навук, у тым ліку 20 акадэмікаў, 19 членаў-карэспандэнтаў, 64 старшых і больш за 20 малодшых навуковых супрацоўнікаў. Беларускія вучоныя раз- мясціліся ў памяшканні Маскоўскага абласнога дома аграномаў ка- ля станцыі Воднікі Яраслаўскай чыгункі. З гэтага часу аднавілася рэгулярная выдавецкая дзейнасць, праходзілі пасяджэнні прэзі- дыума, вучоных саветаў пры інстытутах і аддзяленнях Акадэміі навук, вялася падрыхтоўка навуковых кадраў праз аспірантуру. Га- лоўная ўвага беларускіх вучоных была накіравана на распрацоўку актуальных ваенных праблем, а пазней – на будучае аднаўленне народнай гаспадаркі рэспублікі. Сваімі распрацоўкамі яны ўнеслі важкі ўклад у перамогу. Так, ураджэнцы Беларусі – авіяканструктар П.В. Сухі (1895– 1975) ствараў новыя баявыя самалёты, канструктар С.А. Косберг 171 (1903–1965) – рухавікі для ваенных самалётаў, вучоны-інжынер П.Ф. Папковіч паспяхова ўдасканальваў баявыя якасці падводных лодак. Пад кіраўніцтвам акадэміка А.Н. Пракапчука група медыкаў прапанавала спосаб прафілактыкі і лячэння гнойных захворванняў скуры ў паходных абставінах. Вучоны В.В. Ерафеяў разам з М.М. Гудзімавым распрацавалі і арганізавалі вытворчасць броне- шкла для самалётаў, за што даследчыкі ў 1946 г. былі ўдастоены Дзяржаўнай прэміі. Акадэмік М.С. Акулаў у 1943 г. стварыў эфек- тыўны прыбор для вызначэння ўтрымання металаў у рудах. Адначасова з навуковымі даследаваннямі многія беларускія вучоныя вялі значную вучэбна-выхаваўчую працу. Акадэмік АН БССР Ц.М. Годнеў з’яўляўся загадчыкам кафедры фізіялогіі раслін у Свярдлоўскім сельскагаспадарчым інстытуце, член-карэспандэнт АН БССР Д.М. Голуб загадваў кафедрай анатоміі ў Іркуцкім медінстытуце і г. д. 7.2. Літаратура часоў вайны Вайна рэзка змяніла жыццё і дзейнасць беларускіх літаратараў. Частка з іх служылі ў ваенных газетах (А. Куляшоў, К. Кірэенка), другія (Кузьма Чорны, Пятрусь Броўка, Кандрат Крапіва, М. Лынь- коў, П. Панчанка, Максім Танк і інш.) працавалі і выдавалі свае творы ў беларускіх выданнях, трэція (Янка Брыль, В. Таўлай, Я. Зазека і інш.) удзельнічалі ў выпуску падпольных газет, рукапісных часопісаў, баявых лісткоў. Нягледзячы на суровыя ўмовы ваеннага часу, яны працягвалі сваю літаратурную дзейнасць, сваімі творамі заклікалі народ на барацьбу з ворагам, умацоўвалі веру ў непазбежную перамогу. Ужо 23 чэрвеня 1941 г. у газетах «Звязда», «Советская Белорус- сия» быў надрукаваны верш Якуба Коласа «Бешанага пса – на лан- цуг». На наступны дзень гэты верш змясціла і газета «Правда». «Не будзе беларус рабом нямецкіх баронаў», «Жыла і жыць будзе бела- руская зямля» – так называліся публіцыстычныя артыкулы Янкі Купалы і Кузьмы Чорнага, надрукаваныя ў пачатку вайны. Невыпа- дкова і супадзенне назваў вершаў «Мы вернемся!» Максіма Танка і П. Глебкі. Як трыбун і змагар выступаў у друку Янка Купала. Ужо першыя яго публіцыстычныя выступленні «Паднялася Беларусь», «Гер- 172 манскі фашызм – злосны вораг беларускага народа», «Зямля гарыць пад нагамі фашыстаў», «Заклік да беларускага народа», «Падымай- ся, народ мой, на вялікую расплату» сталі яркімі дакументамі перыяду вайны, мабілізоўвалі людзей на нястомную барацьбу з во- рагам. Вялікай папулярнасцю карыстаўся верш Янкі Купалы «Бела- рускім партызанам» (1941), які быў перакладзены на рускую мову, выдадзены лістоўкай, перапісваўся, завучваўся. Верш выклікае вельмі глыбокія пачуцці, напоўненыя горам, гневам, помстай. Ужо першыя радкі ўзрушваюць сваёй суровасцю, гучаць як наказ, як благаславенне на святую справу: Партызаны, партызаны, Беларускія сыны!.. За няволю, за кайданы Рэжце гітлерцаў паганых, Каб не ўскрэслі век яны. «Беларускім партызанам» – узор публіцыстычнага верша, у якім непасрэдна выказваюцца адносіны аўтара да вайны і нацыстаў. Ву- снамі паэта гаварыў сам народ. Непаўторным прыкладам публіцыстычнай лірыкі ваенных гадоў з’яўляецца творчасць народнага песняра Якуба Коласа. Кожны яго твор нагадваў натхнёную прамову аратара, вызначаўся баявітасцю закліка, публіцыстычным пачуццём. Аб гэтым ярка сведчаць верш «Маскве», напісаны ў цяжкія дні бітвы за сталіцу, паэма «Суд у ле- се» (1942), прысвечаная гераічнай барацьбе беларускіх партызан. П. Броўку прываблівалі гераічныя характары беларусаў («Паэма пра Смалячкова», «Кастусь Каліноускі», «Маці»). Гераічны, ап- тымістычны пачатак у вершах і баладах А. Куляшова спалучаўся з трагічным роздумам аб значных стратах («Камсамольскі білет», «Балада пра чатырох заложнікаў», «Над брацкай магілай», «Ліст з палону»). Мужнасць, багацце душы беларусаў-барацьбітоў раскры- валіся ў творах Максіма Танка («Да зброі, беларусы», «Падымайся, Беларусь», «Не шкадуйце, хлопцы, пораху»), а таксама П. Глебкі, П. Панчанкі, А. Астрэйкі, К. Кірэенкі, М. Машары, А. Бачылы, А. Вялюгіна, М. Лынькова, Кузьмы Чорнага і многіх іншых. Адначасова з вершамі, што заклікалі народ на барацьбу і ўмацо- ўвалі яго веру ў перамогу («Зноў будзем шчасце мець і волю» Янкі 173 Купалы, «Народу-барацьбіту», «Душою і сэрцам мы з вамі, героі» Якуба Коласа, «Беларусь» Максіма Танка, «Наказ на дарогу» П. Глебкі), ствараліся і творы, у якіх выказвалася асабіста ўбачанае і перажытае («Голас дарог» П. Глебкі, «На мінскай шашы» А. Куля- шова, «Смерць Героя» П. Броўкі). Вобраз Беларусі ў гэтых вершах канкрэтызуецца і напаўняецца глыбокім гістарычным сэнсам. У іх мы бачым родныя пейзажы і карціны мінулага, жудаснае відовішча ваеннага спусташэння, роздумы аб лёсе Радзімы, яе народа і мовы. Такая плённая і значная праца дала магчымасць у 1943 г. у Маскве выдаць зборнік вершаў беларускіх паэтаў «Беларусь у агні» накла- дам 25 тыс. экзэмпляраў. Яркім сведчаннем мастацкай сталасці беларускай паэзіі, яе ўмення перадаць думкі і пачуцці людзей сталі паэма «Сцяг брыга- ды» А. Куляшова (1943 г.), паэма-маналог «Беларусь» П. Броўкі (1943), паэма «Адплата» Якуба Коласа (1945). Аб барацьбе патры- ётаў Заходняй Беларусі апавядаюць героіка-рамантычная паэма «Янук Сяліба» Максіма Танка (1943) і паэма «Эдэм» З. Астапенкі (1944). Тэме барацьбы з ворагам, гераізму і самаадданасці савецкіх людзей былі прысвечаны аповесці «Пульс жыцця» Х. Шынклера (1942), «Шумяць лясы» А. Стаховіча (1944), псіхалагічная драма «Проба агнём» Кандрата Крапівы (1943). Вяршыняй беларускай прозы перыяду вайны сталі раманы Кузьмы Чорнага «Пошукі будучыні», «Вялікі дзень», «Млечны шлях», у якіх паэтызуецца беларус-змагар і працаўнік – смелы ў баях, верны ў дружбе і каханні, які сваёй працай упрыгожвае нашу зямлю. Нягледзячы на цяжкія ўмовы жыцця і змагання з ворагам, газеты і часопісы не абыходзіліся без сатыры і гумару, да якіх ахвотна звярталіся Кандрат Крапіва («Фрыцавы трафеі», «Сон Гітлера», «Янка і Карла»), Якуб Колас, В. Таўлай, А. Астрэйка і інш. Акрамя таго, беларускія пісьменнікі друкавалі шматлікія ваенныя карэспандэнцыі і газетныя нарысы, разгорнутыя абагульняючыя артыкулы-агляды, літаратурныя партрэты герояў вайны, лістоўкі і інш. Іх разнастайная літаратурна-публіцыстычная творчасць дазволіла сабраць значны матэрыял для будучых твораў буйнога жанру, выпрабаваць многія мастацкія ідэі. Шматлікія публіцыстычныя матэрыялы, вершы, паэмы, байкі, апавяданні, раманы беларускіх літаратараў часоў вайны карысталіся і карыстаюцца вялікай папулярнасцю сярод насельніцтва. Творы гэтага перыяду падымалі 174 настрой, баявы дух людзей, усялялі веру ў непазбежную перамогу над нацысцкай ардой. Беларускія пісьменнікі і паэты набліжалі светлы дзень не толькі сваімі творамі, але і сваім асабістым удзелам у ваенных падзеях. Аддалі жыццё за Радзіму і свабоду народа З. Астапенка (1910–1944), Я. Бобрык (1905–1942), Л. Гаўрылаў (1918–1941), А. Гейнэ (1919–1942), А. Дубровіч (1910–1942), Р. Жа- лязняк (1914–1942), А. Жаўрук (1910–1942), У. Кандраценя (1917– 1943), Д. Коршак (1920–1945), А. Мілюць (1908–1944), У. Рагуцкі (1917–1941), М. Сурначоў (1917–1945), М. Сямашка (1914–1941), А. Ушакоў (1912–1941) і інш. 7.3. Мастацтва і культурна-масавая работа Значную працу вялі ў тылу ворага і на фронце і прадстаўнікі мастацтва Беларусі: артысты, рэжысёры, мастакі, музыканты і інш. Так, з пачаткам вайны ў тыл былі эвакуіраваны тэатры рэспублікі. У прыватнасці, БДТ-1 выехаў у Томск, БДТ-2 ва Уральск, а ў 1943 г. – у Арэхава-Зуева. Усяго за межамі Беларусі ў пачатку 1942 г. апы- нуліся звыш за 400 артыстаў. Тэатры арганізоўвалі акцёрскія фран- тавыя брыгады, якія выязджалі на фронт, займаліся шэфскай работай, дапамагалі на месцах ствараць мастацкую самадзейнасць, вялі гурткі, давалі спектаклі і канцэрты ў раёнах у перыяд пасяўных і ўборачных работ, збіралі грашовыя сродкі і перадавалі іх у фонд абароны. Толькі БДТ-2 за гады вайны ў фонд абароны краіны ўнёс 104 тыс. рублёў. На асабістыя сродкі супрацоўнікаў БДТ-1 для фронту быў куплены баявы самалёт. За час знаходжання ў Томску БДТ-1 паставіў і аднавіў 21 пастаноўку. Усяго было паказана 870 спектакляў, якія ўбачылі 747 тыс. гледачоў. Тэатр даў 216 шэфскіх спектакляў і канцэртаў у воінскіх часцях і шпіталях. Тэматыка спектакляў беларускіх тэатраў галоўным чынам была прысвечана ваенным падзеям, услаўленню гераізму, народнага подзвігу. Карысталіся папулярнасцю ў гледачоў, адпавядалі духу вайны п’есы «Фронт» А. Карнейчука (рэж. Л. Рахленка ў БДТ-1, 1942; Н. Лойтар у БДТ-2), «Рускія людзі» К. Сіманава (рэж. Н. Лойтар у БДТ-2, 1942), «Нашэсце» Л. Лявонава (рэж. М. Міцкевіч у БДТ-2, 1943), «Крылатае племя» А. Первенцава (рэж. Н. Лойтар у БДТ-2, 1941; рэж. Л. Рахленка ў БДТ-1, 1942), «Душа Масквы» Л. Нікуліна (рэж. К. Саннікаў у БДТ-1, 1942) і інш. 175 У 1943–1944 гг. ставіліся і першыя беларускія спектаклі, прысвечаныя ваеннай тэматыцы. Найбольш значнымі з іх былі драма «Проба агнём» Кандрата Крапівы, п’есы «Таварыш Андрэй» Я. Рамановіча, «Заложнікі» А. Кучара і інш. Ролі ў гэтых і другіх спектаклях выконвалі папулярныя артысты П. Малчанаў, У. Ула- дамірскі, Л. Ржэцкая, В. Галіна, П. Пекур. Разам з героіка-патрыятычнымі творамі сілай уздзеяння, гуманіз- мам, верай у чалавека вызначаліся пастаноўкі твораў рускай і замежнай класічнай драматургіі: п’есы «Ягор Булычоў і іншыя» Максіма Горкага (1942, БДТ-2), «Позняе каханне» А. Астроўскага (1944, БДТ-1 і БДТ-2), «Сабака на сене» Лопэ дэ Вэгі (1943, БДТ-1) і інш. Значнае месца ў рэпертуары беларускіх тэатраў займалі пастаноўкі, у якіх услаўляліся аптымізм беларусаў, іх гуманізм, вера ў чалавека, багацце душы, гумар. Сярод такіх спектакляў асаблівай папулярнасцю карысталіся «Несцерка» Віталя Вольскага, «Паў- лінка» Янкі Купалы і інш. Спектакль «Несцерка» (рэж. Н. Лойтар, БДТ-2) ставіўся ва Уральску 100 разоў і быў удастоены Дзяржаўнай прэміі СССР (1946). Плённа працавалі ў тылу і іншыя тэатральныя трупы. У Ніжнім Ноўгарадзе са студзеня 1942 г. на правах філіяла пачаў свае выступленні Беларускі тэатр оперы і балета, у Навасібірску – Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР. Летам 1943 г. у Маскве ў якасці франтавога аднавіў сваю дзейнасць Рускі тэатр БССР, у рэпертуары якога былі вадэвілі, урыўкі з п’ес, канцэртныя праграмы. Беларускі дзяржаўны ансамбль песні і танца толькі за першы год вайны даў 620 канцэртаў. У канцы 1944 г. беларускія тэатры вярнуліся з эвакуацыі і працягвалі выхаваўчую працу ва ўмовах мірнага часу, але тэма барацьбы з ворагам у 1941–1944 гг. засталася адной з вядучых у тэатральным мастацтве рэспублікі і пасля вайны. З распрацоўкай гэтай тэмы звязаны многія значныя поспехі драматургаў, рэжысёраў, артыстаў, тэатральных калектываў, кінастудыі «Беларусьфільм». У галіне кінамастацтва вядучую ролю ў часы вайны займала кінахроніка. Аператары М. Бераў, І. Вейняровіч, У. Цяслюк, М. Су- хава, І. Камароў і інш. уваходзілі ў склад франтавых кінагруп, ства- ралі кіналетапіс барацьбы з ворагам на фронце (спецфонд «Кінале- тапіс Вялікай Айчыннай вайны), а таксама на акупіраванай тэрыто- рыі. Франтавыя кінааператары адснялі больш за 3,5 млн метраў 176 кінаплёнкі. Назаўсёды ў гісторыю кіно ўвайшлі адснятыя баявыя аперацыі партызан Полацка-Лепельскай зоны, Пінскага і Баранавіц- кага партызанскіх злучэнняў, партызанскіх брыгад «Жалязняк» Мінскай і 123-й Кастрычніцкай імя 25-годдзя БССР Палескай воб- ласці. Гэтыя кінадакументы часткова ўвайшлі ў такія папулярныя фільмы, як «Разгром нямецкіх войск пад Масквой», «Дзень Пера- могі» (1942), «Народныя мсціўцы» (1943), «Бабруйскі кацёл», «Бой за Віцебск», «Мінск – наш!» (1944), а таксама ў кінаэпапею «Вялікая Айчынная» (1979). У кіначасопісе «Савецкая Беларусь», які выходзіў у 1942–1944 гг., беларускія майстры кіно паказвалі злачынствы гітлераўцаў на роднай зямлі, гераічную барацьбу наро- да на фронце і ў тылу ворага. Усяго за гады вайны беларускія кінематаграфісты выпусцілі ў Маскве 14 гукавых кіначасопісаў, у якіх змясцілі больш за 60 сюжэтаў на розныя жыццёвыя тэмы. У 1942 г. на Цэнтральнай аб’яднанай кінастудыі ў Алма-Аце рэжысёрамі Ю. Тарычам і У. Корш-Сабліным быў створаны маста- цкі фільм «Беларускі кіназборнік», прысвечаны падзеям Вялікай Айчыннай вайны. У 1944 г. у Маскве група беларускіх дзеячаў кіно закончыла працу над кінастужкай «Жыві, родная Беларусь» (рэжысёры У. Корш-Саблін і М. Садковіч), якая была створана ў выглядзе кінаканцэрта. У песнях, танцах, вершах, урыўках з п’ес беларускіх драматургаў, якія былі выкарыстаны ў гэтым фільме, адлюстроўваліся мужнасць і гераізм беларускага народа, яго любоў да Радзімы, вера ў хуткую перамогу. У 1944 г. пад кіраўніцтвам У. Корш-Сабліна і М. Садковіча быў створаны поўнаметражны дакументальны фільм «Вызваленне Са- вецкай Беларусі», які завяршаўся паказам парада беларускіх парты- зан у вызваленым Мінску. Фільм стаў яшчэ адным важным даку- ментам – сведкай барацьбы і перамогі. За мужнасць у ходзе франта- вых здымкаў і заслугі ў адлюстраванні ваенных падзей сродкамі кіно шэраг беларускіх кінаработнікаў былі ўзнагароджаны баявымі ордэнамі, а аператару І. Вейняровічу ў 1943 г. была прысуджана Дзяржаўная прэмія СССР. Героіка-патрыятычная тэма займала галоўнае месца і ў творчасці беларускіх кампазітараў. Напісаныя імі ў гады вайны творы сталі гістарычным дакументам эпохі, адлюстравалі вядучыя тэндэнцыі ў развіцці музыкі тых гадоў. Беларускія майстры музыкі працавалі ва ўсіх жанрах і стварылі шмат твораў гераічнага, лірычнага, маршавага 177 характару. Пранікнёнасць і душэўная цеплыня характэрны раман- сам Р. Пукста «Шоўкавыя травы» на словы А. Астрэйкі і «Як у лесе зацвіталі» на словы Янкі Купалы, песням «Беларуская партызан- ская» І. Любана на словы А. Астрэйкі, «Песні беларускіх партызан» Я. Цікоцкага на словы П. Броўкі. Значнай з’явай у беларускай музыцы ваеннага перыяду стала опера «Алеся», напісаная Я. Цікоцкім у 1941 г. на лібрэта П. Броўкі. Гэта была першая ў краіне опера на тэму партызанскай барацьбы. Упершыню яна была пастаўлена ў Мінску ў канцы 1944 г. і стала падзеяй грамадскага значэння ў культурным жыцці рэспублікі. Оперы таксама напісалі А. Туранкоў («Купалле»), М. Шчаглоў («Лясное возера», «Усяслаў Чарадзей»). Акрамя таго, у гады вайны былі створаны сімфонія-балада «У суровыя дні» М. Аладава (1942), кантата «Ленінградцы» А. Багатырова на словы Джамбула Джабае- ва (1942), сюіта «Памяці Вялікай Айчыннай вайны» (1944) М. Чуркіна, змест якой раскрываюць падзагалоўкі частак: «Нашэсце», «Мара аб родным краі», «Памяці герояў», «Вяртанне ў Мінск». На- цыянальнай па каларыту, драматычна выражанай па зместу, палымя- ным заклікам да барацьбы з ворагам стала кантата для хора, салістаў і аркестра «Беларускім партызанам» (1942) А. Багатырова, які паклаў у аснову свойго твора аднайменны верш Янкі Купалы. Водгукам на разгром гітлераўцаў на берагах Волгі стала драма- тычная ўверцюра-фантазія В. Залатарова (1943). Легендарнаму лёт- чыку М. Гастэлу прысвечаны канцэрт для скрыпкі з аркестрам П. Падкавырава (1941). Усяго за 1941–1943 гг. кампазітары Беларусі стварылі больш за 200 музычных твораў розных жанраў. Важны ўклад у набліжэнне перамогі над ворагам унеслі сваёй творчасцю і баявой дзейнасцю мастакі рэспублікі. У радах Чырвонай Арміі і партызанскіх атрадах змагаліся А. Бэмбель, Г. Бржазоўскі, Н. Воранаў, В. Грамыка, І. Давідовіч, А. Жораў, К. Касмачоў, А. Мазалёў, П. Масленікаў, С. Селіханаў, У. Сухаверхаў, М. Тарасікаў і многія іншыя. Больш за 50 мастакоў у 1942 г. жылі ў эвакуацыі. Майстры разца і пэндзля працавалі ў франтавых выданнях, былі ў складзе мастацкіх брыгад, рыхтавалі лістоўкі, плакаты, малюнкі, якія сталі асновай мастацкага летапісу вайны. Значнае месца ў беларускім выяўленчым мастацтве заняла баявая палітычная і сатырычная графіка. Ужо ў ліпені 1941 г. у Гомелі вый- шаў першы нумар сатырычнага выдання «Раздавім фашысцкую 178 гадзіну», у выпуску якога прымалі ўдзел З. Азгур, В. Казак, А. Шаўчэнка, а пазней – І. Ахрэмчык, В. Букаты, А. Волкаў і інш. У выпуску сатырычнага лістка «Партызанская дубінка» ўдзельнічалі І. Ахрэмчык, П. Гаўрыленка, Я. Зайцаў, М. Філіповіч. Асаблівую гістарычную і мастацкую каштоўнасць маюць фран- тавыя замалёўкі батальных і жанравых сцэн, партрэтаў, выкананыя з натуры, па назіраннях мастакамі, якія непасрэдна ўдзельнічалі ў баявых аперацыях. Сярод іх серыі «Вялікая Айчынная вайна» М. Тарасікава (1943–1945), «Па дарогах вайны» В. Малкіка (1942), «Мае франтавыя таварышы» Н. Воранава (1943), работы М. Абрыньбы, С. Андруховіча, В. Ждана і інш. У партызанскіх атрадах рэспублікі адбыліся выстаўкі работ мастакоў-партызан Л. Бойкі («Слухаюць Маскву», «На пасту», «Засада», 1942), А. Гуціева («Партызанскі аэрадром», «З’езд камбрыгаў Ушацка-Лепельскай зоны», 1944), Г. Бржазоўскага («Хлеб парты- занам», «Партызанская пушка», «Партызаны каля кастра», 1943–1945), П. Гаўрыленкі («Зямлянка», 1941, «На прывале», 1943, «Пераправа», 1945), а таксама С. Раманава, С. Лі, А. Мазалёва, У. Сухаверхава, У. Хрусталёва. Гэтыя малюнкі-карціны маюць рэпартажна-дакумен- тальны характар. У іх адлюстраваны тыповыя вобразы салдат і афі- цэраў, партызан, бытавыя сцэны. На першы план у ваенныя гады выйшлі партрэтны, батальны і бытавы жанры жывапісу. Сярод партрэтных работ можна адзна- чыць карціну «Юны партызан» Я. Зайцава (1943), «Партрэт парты- зана» А. Бархаткава (1943), «Малады партызан» Я. Красоўскага (1944) і інш. У карцінах тэматычнага плана мастакі паказвалі эпізо- ды баёў, франтавы і партызанскі побыт, зверствы акупантаў, муж- насць і спадзяванні на лепшае савецкіх людзей. Да такіх твораў ад- носяцца карціны «Чырвоная Армія ў лясах Карэліі», «Па слядах фашысцкіх варвараў» В. Бялыніцкага-Бірулі (1942), «Фашысцкая грабармія ў Беларусі» М. Беляніцкага (1942), «Нашы самалёты» І. Давідовіча (1943), «За баявой вучобай», «Партызанскі лагер», «Партызанская прысяга» С. Лі (1943–1944), «Прадукты партыза- нам» Р. Кудрэвіч (1943) і інш. Сутнасць новага парадку, які ўстанаўлівалі на беларускай зямлі акупанты, з вялікім майстэрствам паказаў І. Ахрэмчык у карціне «Твар ворага» (1942). Як чорны смерч уварваліся фашысцкія дра- пежнікі ў беларускую вёску. Па-звярынаму распраўляюцца яны з безабароннай сям’ёй селяніна. Забіты муж, жонка, дзеці. Фашысты 179 рабуюць сялянскую маёмасць. Гэтае палатно робіць моцнае ўра- жанне сваёй амаль дакументальнай дакладнасцю. Нягледзячы на цяжкія выпрабаванні, беларускія мастакі не толькі адлюстроўвалі барацьбу з ворагам, але і звярталіся да пейзажнага жанру. Сярод лепшых работ, прысвечаных гэтай тэме, можна вылу- чыць карціны «Вясной павеяла», «Сляды зімы», «Прыцемкі юнага мая» В. Бялыніцкага-Бірулі, «Перад бурай» Я. Красоўскага, «Узбекскі дворык», «Кішлак» В. Цвіркі, «Лес у Сляпянцы» М. Дучыца, «Лагойск» М. Даўгялы, «Над Свіслаччу» А. Шыбнёва і інш. Гэтыя палотны напоўнены моцным пачуццём Радзімы і неслі вялікі зарад бадзёрасці і аптымізму, які так быў неабходны людзям у цяжкія часы. Плённа працавалі і мастакі, якія выехалі ў Маскву, Куйбышаў, Свярдлоўск і іншыя гарады. Многія іх работы экспанаваліся на выставах «Мастакі Куйбышава ў дні Вялікай Айчыннай вайны» (1941), «Мастакі Сібіры», «Мастакі Свярдлоўска» (1942), «Тыл i фронт» (Масква, 1942–1943) i інш. У галіне тэатральнага мастацтва плённа працавалі А. Марыкс, С. Нікалаеў, I. Ушакоў. У скульптуры ў гады вайны пераважваў партрэтны жанр. Толькі З. Азгур стварыў больш за 40 партрэтаў Герояў Савецкага Саюза, ге- нералаў, партызан, салдат (В. Талаліхін, Ф. Смалячкоў, М. Сіліцкі, М. Шмыроў, А. Радзімцаў). Мужныя вобразы абаронцаў Радзімы ства- рылі А. Бембель (М. Гастэла), А. Грубэ (Л. Даватар) i інш. Работы, створаныя ў гады вайны, былі паказаны на выставе, прысвечанай 25-годдзю БССР, якая адбылася ў Маскве ў 1944 г. пад дэвізам «Савецкая Беларусь жыве і будзе жыць!». На ёй прадставілі творы больш за 30 скульптараў, графікаў, мастакоў. Дасягненні беларускага мастацтва ў ваенныя гады маглі б быць больш уражваючымі, каб не трагедыя вайны. У барацьбе з ворагам загінулі скульптары А. Арлоў, А. Жораў, мастакі А. Астаповіч, Б. Каплан, былі забіты ў гета І. Мільчын, З. Мірынгоф і інш. Важная роля ў мабілізацыі людзей на барацьбу з ворагам, адлюстраванні рэальных падзей на франтах, уздзеянні на насель- ніцтва і партызан належыла агітацыйнай, культурна-масавай работе. У гэтых мэтах актыўна выкарыстоўваліся сродкі мастацтва, агіт- брыгады, газеты, лістоўкі, зводкі Саўінфармбюро, даклады, лекцыі, рукапісныя часопісы і інш. У канцы 1942 г. на акупіраванай тэры- торыі Беларусі друкарскім спосабам выдавалася дзевяць газет. Усяго за перыяд акупацыі выдавалася 160 газет. Першая падпольная 180 друкарня начала дзейнічаць у снежні 1941 г. у акупіраваным Мінс- ку. Папулярнымі ў насельніцтва былі газеты «Савецкая Беларусь», «За свабодную Беларусь», «Чырвоная змена», а таксама цэнтраль- ныя газеты «Правда», «Известия», «Комсомольская правда» і інш. У гады вайны карысталася папулярнасцю i так званая «Малая са- вецкая энцыклапедыя» – сатырычнае выданне, якое склалі Якуб Ко- лас, Кандрат Крапіва, Максім Танк, Анатоль Астрэйка і інш. Са- праўды народнымі выданнямі былі, як ужо адзначалася, сатырычная газета «Раздавім фашысцкую гадзіну» i сатырычны лісток «Парты- занская дубінка», дзе змяшчаліся сатырычныя вершы, байкі, памфле- ты, карыкатуры, якія паказвалі зверствы захопнікаў, заклікалі бела- рускі народ на барацьбу з ворагам. Акрамя таго, у кожным партызан- скім атрадзе ці брыгадзе выпускаліся рукапісныя часопісы, баявыя лісткі, насценныя газеты, праводзіліся лекцыі, гутаркі, наладжваліся выставы твораў мастакоў-партызан, дзейнічалі агіткалектывы. Першыя агіткалектывы з’явіліся ў 1941 г. у Гомельскім парты- занскім атрадзе, затым яны пачалі дзейнічаць і ў шматлікіх іншых партызанскіх фарміраваннях. У 1942 г. агіткалектывы былі створа- ны ў партызанскіх брыгадах: 1-й Мінскай (кіраўнік С.С. Мар- коўскі), «Дзядзькі Колі» Мінскай вобласці (кіраўнік Д.Ф. Капыт- коў), пры штабе Мінскага партызанскага злучэння (кіраўнік А. Ці- тоў) і многіх іншых. Толькі за верасень–лістапад 1942 г. удзельнікі мастацкай самадзейнасці партызанскай брыгады «Няўлоўныя» 140 разоў выступілі перад партызанамі і жыхарамі Віцебскай вобласці. Часцей за ўсё канцэрты праходзілі пад адкрытым небам альбо ва ўцалелых клубах, школах. З 1943 г. партызанская мастацкая са- мадзейнасць набыла масавы характар. На высокім узроўні праводзілі свае канцэрты ўдзельнікі агітатрада імя Максіма Горкага Вілейскай вобласці (кіраўнік – камісар атрада А.С. Нікалаеў). Літаратурна-музычны мантаж ансамбля «Мы пом- сцім» у 1944 г. быў паказаны ў Вілейцы, Смаргоні, Свіры, Ашмянах, Паставах, Маладзечне, Mінскy, а ў жніўні 1945 г. – у Маскве. Аб вы- сокім узроўні майстэрства самадзейных артыстаў сведчыць той факт, што пасля вызвалення Беларусі ансамбль стаў прафесійным калекты- вам. У час канцэртаў удзельнікі самадзейнасці не толькі танцавалі, спявалі песні, прыпеўкі, чыталі вершы, але і праводзілі палітінфар- мацыі, чыталі зводкі Саўінфармбюро і г. д. Частка выконваемых ну- мароў канцэртаў стваралася самімі партызанамі. 181 Менавіта на старонках партызанскага і падпольнага друку вы- ступалі са сваімі творамі шматлікія пачынаючыя партызанскія паэты. Сярод іх Я. Азоўскі, С. Белазёраў, Я. Крайнік, П. Ліпіла і інш. Нягледзячы на неспрыяльныя абставіны, партызанскія дру- карні выпусцілі зборнікі вершаў і песень «Партызанская зорка» А. Амбаха, «У няволі» і «Мсціўцы» Я. Крайніка, «Пaэзiя вайны» А. Міхайлава інш. У ходзе выступленняў агіткаллектываў партызаны паказвалі і кінастужкі. Толькі ў другой палове 1942 г. для насельніцтва і пар- тызан Гарадоцкага, Полацкага, Суражскага, Віцебскага і іншых ра- ёнаў Віцебскай вобласці было паказана каля 300 кінасеансаў, якія паглядзелі больш за 50 тыс. чалавек. У шэрагу раёнаў Мінскай воб- ласці больш за 300 разоў паказвалі кінафільмы «Чапаеў», «Разгром немцаў пад Масквой», «Ленін у Кастрычніку». Апошнія два фільмы ў 1943 г. паглядзелі партызаны і каля 6 тыс. жыхароў Любанскага раёна. Каля 4 тыс. чалавек прысутнічалі на дэманстрацыі фільма «Разгром нямецкіх войск пад Сталінградам» летам 1943 г. у трох сельсаветах Асвейскага раёна. 7.4. Страты культурных каштоўнасцей у гады вайны і праблемы іх вяртання Нацысцкая акупацыя прынесла беларускаму народу вялізныя матэрыяльныя страты і чалавечыя ахвяры. За тры гады вайны было знішчана 209 з 270 гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу, 9,2 тыс. вёсак. 638 беларускіх сёл і вёсак зазналі той жа лёс, што і Хатынь, Лідзіцэ, Арадур. Гітлераўцы разграбілі і разбурылі звыш за 10 тыс. прамысловых прадпрыемстваў рэспублікі, знішчылі і вывезлі ў Германію 90 % станочнага і тэхналагічнага абсталявання фабрык і заводаў. Па сутнасці, цалкам былі разбураны транспарт, сувязь, калгасы, саўгасы, МТС, жылы фонд. Агульныя страты народнай гаспадаркі рэспублікі ў цэнах 1941 г. склалі 75 млрд рублёў, што раўнялася 35 бюджэтам 1940 г. Беларусь страціла больш за палову свайго нацыянальнага багацця і каля 3,0 млн чалавек. Велізарнымі былі страты беларускага народа і ў сферы культуры. Яшчэ задоўга да пачатку вайны нацысты вывучалі скарбы Беларусі, знаёміліся з лепшымі экспанатамі музеяў, карцінных галерэй, ар- хіваў, бібліятэк. З пачаткам ваенных дзеянняў гітлераўцы сталі 182 мэтанакіравана вывозіць і знішчаць культурныя багацці рэспублікі. Былі разбураны і абрабаваны 26 музеяў, бібліятэкі, навуковыя, навучальныя і культурна-асветніцкія ўстановы, сотні храмаў і помнікаў даўніны. Значныя страты панеслі бібліятэкі імя У.І. Ле- ніна і Акадэміі навук. Толькі з рэспубліканскай бібліятэкі ў Берлін і Кёнігсберг было вывезена амаль 2 млн тамоў кніг, з бібліятэкі АН БССР – 300 тыс. кніг, сярод якіх былі старадаўнія фаліянты, абцяг- нутыя ціснёнай скурай, каштоўныя кнігі першадрукароў і гу- маністаў Ф. Скарыны, С. Буднага, П. Мсціслаўца, І. Фёдарава, мно- ства кніг заходнееўрапейскіх мысліцелей. У выніку толькі з Мінску было вывезена каля 4 млн кніг. З Дзяржаўнай карціннай галерэі Мінска немцы вывезлі больш за 1000 твораў беларускага жывапісу і 500 – рускіх і заходнееўра- пейскіх мастакоў. Сярод іх карціны І. Айвазоўскага, А. Антропава, В. Бакшэева, К. Брулова, В. Васняцова, М. Урубеля, М. Касаткіна, І. Рэпіна, К. Каровіна, І. Крамскога, А. Куінджы, В. Пярова, І. Шышкіна, М. Ярашэнкі, шматлікія выдатныя скульптуры бела- рускіх, рускіх і замежныx майстроў (М. Жылле, Б. Растрэлі, П. Клодта, С. Канёнкава, М. Казлоўскага, Г. Галубкінай і інш.). Асабліва каштоўнымі былі палотны «Мужчынскі партрэт» А. Ан- тропава, «Усход сонца» К. Брулова, партрэты Загражскай і імпера- трыцы Марыі Фёдараўны Ф. Рокатава і многія іншыя. Былі таксама вывезены вырабы народнага рамяства, творы прыкладнога і дэкара- тыўнага мастацтва, мэбля, вазы, гадзіннікі, вырабы з мармуру, 60 ікон старабеларускіх майстроў XVI–XVIII стст., 700 гравюр, афор- ты. Былі разграблены калекцыі мэблі, бронзы, бронзавых і камін- ных гадзіннікаў, мэйсенскага фарфора, 30 экспанатаў старажытнага беларускага шкла, 1200 прадметаў мастацкага ткацтва. Значныя страты панеслі і іншыя музеі рэспублікі. Так, з Магілёўскага абласнога музея ў 1941 г. зніклі залаты і сярэбраны ключы горада Магілёва, дзве сярэбраныя пячаткі горада, залатыя ўпрыгажэнні і пліткі з выявамі са старажытнай Пампеі, сярэбраная булава караля Сігізмунда III, мітра архіепіскапа Г. Каніскага, каш- тоўныя кубкі з партрэтамі цароў Пятра І і Аляксея Міхайлавіча, іконы XV–XVIII стст., партрэты цароў Паўла I, Кацярыны II, Аляксандра І мастака В. Баравікоўскага, карціны «Зіма на Украіне» І. Айвазоўскага, «Партрэт дачкі» І. Рэпіна і інш. У музеі зберагаліся троннае крэсла, зробленае ў 1780 г. да прыезду ў Магілёў Кацярыны II, сані Напалео- 183 на, кінутыя ў час яго ўцёкаў праз Беларусь, залатыя і сярэбраныя табакеркі, пярсцёнкі з брыльянтамі, 1200 гістарычных кніг, 175 бе- ларускіх рукапісных кніг і старадрукаў, 26 каралеўскіх жалаваных грамат XVI–XVIII стст. гораду Магілёву, грамата аб прадстаўленні яму Магдэбургскага права. З музея таксама былі вывезены калекцыі залатых і сярэбраных манет агульнай вагой да шасці кілаграмаў, больш за 20 старажыт- ных евангелляў у каштоўных акладах, 280 адзінак халоднай і агнястрэльнай зброі X–XIV стст. у багатай аправе і з інкрустацыямі; палеанталагічная, мінералагічная, энтамалагічная калекцыі і інш. З музея пры загадкавых абставінах знік і крыж Е. Полацкай – свя- тыня беларускага народа. Крыж не мае цаны. Яго месцазнаходжан- не, як і іншых каштоўных экспанатаў, невядома. Акупанты захапілі каштоўныя экспанаты і другіх буйных музеяў, у тым ліку Баранавіцкага, Слонімскага і інш. У Аўстрыю, у Венскі інстытут, гітлераўцы адправілі карціны, кнігі, рукапісы, прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, рэлігійнага культа, звязаныя з яўрэйскай культурай. Гітлераўцы разбурылі і абрабавалі па сутнасці ўсе вышэйшыя навучальныя ўстановы рэспублікі, у тым ліку Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт з яго заалагічным, геолага-мінералагічным і гісторыка- археалагічным музеямі. Цалкам былі знішчаны амаль 6200 школ, пашкоджаны больш за 2600. Школы страцілі 20-мільённы кніжны фонд. Была знішчана і абрабавана Акадэмія навук рэспублікі разам з яе дзевяццю інстытутамі, геалагічным і заалагічным музеямі, батанічным садам. З Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета былі вывезены тэатральныя дэкарацыі, мэбля, люстры, карціны, дываны, тканіны, люстэркі. Былі разбураны і абрабаваны замкі і палацавыя пабудовы. Толькі з Нясвіжскага замка былі вывезены рыцарскія даспехі, старажытная зброя, гетманскія булавы, маршальскія знакі, калекцыі манет і парт- рэтаў Нясвіжскай карціннай галерэі, у іх ліку партрэты Івана Грознага, Вітаўта, Ягайлы і інш. Зніклі 20 тыс. выключна рэдкіх кніг, мноства старажытных рукапісаў, старадрукаў, гістарычных актаў, грамат, лістоў еўрапейскіх манархаў, у тым ліку Пятра I, Людовіка ХV, Лю- довіка ХVII, Карла ХII, Б. Хмяльніцкага і іншых вядомых палітыч- ных дзеячаў. 184 На тэрыторыі замка гітлераўцы арганізавалі пошукі і іншых скарбаў Радзівілаў, якія, па паданнях, як быццам недзе схаваны на тэрыторыі замка. Пошукі каштоўнасцей, якія ўкраў Напалеон, былі арганізаваны ў Барысаве, Крупках і іншых мясцінах. Пасля заканчэння вайны прайшло амаль 70 гадоў, але і сёння нельга дакладна пералічыць каштоўнасці, вывезеныя гітлераўцамі з Беларусі. Вельмі цяжка выявіць месцазнаходжанне нашых бясцэн- ных скарбаў, яшчэ цяжэй вярнуць нарабаваныя багацці ў краіну, нават калі вядома, дзе яны знаходзяцца. Гэта тлумачыцца тым, што ў агні вайны згарэла мноства дакументаў, каталогі, якія даказвалі б, што тая ці іншая каштоўнасць належыць беларускаму народу. Многія музеі не паспелі нават скласці такія дакументы-каталогі. На жаль, да нашых дзён на Беларусь не вернуты і экспанаты музеяў, вывезеных у Расію ў 1941 г. у час эвакуацыі. Усё гэта вызначае актуальнасць праблемы вяртання беларускіх нацыянальных каштоўнасцей на Радзіму. Вось чаму ў мэтах пра- вядзення пошукавых работ і вяртання культурных здабыткаў бела- русаў у рэспубліцы створана спецыяльная камісія «Вяртанне». Гэтай працай займаюцца і іншыя арганізацыі. Праблемы вяртання культурных каштоўнасцей сёння турбуюць вучоных, мастац- твазнаўцаў, прававедаў, радавых грамадзян, якія зацікаўлены ў вы- рашэнні гэтай задачы. Вяртанне каштоўнасцей паказала б багатую гісторыю культуры нашай зямлі, падняло б міжнародны аўтарытэт Беларусі, узбагаціла фонды музеяў, павялічыла колькасць замежных і беларускіх турыстаў – наведвальнікаў музеяў, дазволіла бы ўма- цаваць сувязь беларускай культуры з сусветнай, пашырыць веды сусветнага супольніцтва аб Беларусі і ўмацаваць фінансавае ста- новішча рэспублікі. Такім чынам, развязаная нацысцкай Германіяй крывавая вайна не спыніла духоўнае развіццё Беларусі. Культура ў гады вайны стала культурай народа-змагара. Дзеячы культуры рэспублікі з гонарам вы- каналі свой грамадзянскі абавязак, а створаныя імі творы сталі моцнай зброяй у барацьбе з ворагам. Дзейнасць майстроў культуры Беларусі ў 1941–1944 гг., як і ўсяго народа, была накіравана на дасягненне хуткай перамогі. Асноўнымі тэмамі ў творчасці спецыялістаў культуры сталі гераічная барацьба, патрыятызм, мужнасць і стойкасць савецкага ча- лавека, веліч подзвігу народа. Нягледзячы на вельмі цяжкія ўмовы ва- еннага часу, беларуская культура жыла, развівалася, узбагачалася но- 185 вымі тэмамі і вобразамі і дасягнула ў гэтым вялікіх поспехаў, хаця тэмпы яе развіцця і запаволіліся. Мабілізацыі намаганняў работнікаў культуры на стварэнне новых твораў – твораў ваеннай тэматыкі – садзейнічаў сход прадстаўнікоў беларускай інтэлігенцыі, які адбыўся ў студзені 1943 г. у Маскве. У ім удзельнічала каля 500 вядомых вучоных, пісьменнікаў, артыстаў, кампазітараў, мастакоў, архітэктараў, грамадскіх дзеячаў Беларусі, якія самаахвярна працавалі на фронце і ў тылу дзеля перамогі над ворагам. У тыя змрочныя і горкія для нас часы вялікае значэнне мелі літа- ратурна-публіцыстычныя творы, агітацыйныя віды мастацтва (пла- кат, карыкатура, малюнак, баявыя лісткі, насценныя газеты, ру- капісныя часопісы, палітычная сатырычная графіка, кіно і інш.), якія мацавалі веру савецкіх людзей у перамогу, расказвалі праўду аб ваенных падзеях на фронце, садзейнічалі развіццю партызанска- га руху і падполля на акупіраванай тэрыторыі Беларусі, падымалі настрой, аптымізм. У гады вайны і пасля яе было створана шмат выдатных твораў літаратуры і мастацтва, прысвечаных ваенным падзеям. Аднак колькі б іх не было, ваенная тэма будзе вечна заста- вацца актуальнай для дзеячаў культуры краіны, бо гэтыя творы з’яўляюцца своеасаблівымі помнікамі ўсім савецкім людзям, якія аддалі сваё жыццё за свабоду і незалежнасць Радзімы. Менавіта такімі помнікамі сталі сусветна вядомыя мемарыяльныя комплексы «Хатынь», «Дальва», «Брэсцкая крэпасць-герой», «Прарыў», «Кур- ган славы» і інш. Тэма 8. РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ Ў 1945–1985 гг. 8.1. Складанасці і супярэчлівасці культурнага жыцця на Беларусі ў другой палове1940-х–сярэдзіне 1950-х гг. 8.2. Культура БССР ва ўмовах палітычнай «адлігі» (сярэдзіна 1950-х–першая палова 1960-х гг.) 8.3. Адукацыя, навука, літаратура і мастацтва Беларусі ў другой палове 1960-х–сярэдзіне 1980-х гг. 186 Адраджэнне культурнага жыцця на Беларусі ў пасляваенны час адбывалася ў надзвычай складаных умовах. За гады Вялікай Айчыннай вайны амаль поўнасцю была знішчана матэрыяльна- тэхнічная база ўстаноў навукі, адукацыі і культуры. Многія навукоўцы і дзеячы культуры загінулі, не хапала выкладчыкаў, работнікаў культурнай сферы. Разам з тым у другой палове 1940-х–пачатку 1950-х гг. развіццё навукі і мастацтва наткнулася на ідэалагічныя падыходы, харак- тэрныя для таго часу. Пасляваенная ідэалогія характарызавалася непрымірымасцю да любых поглядаў, якія адрозніваліся ад афіцыйных, што давала магчымасць весці актыўную барацьбу супраць іншадумства, плюралізму думак, падтрымліваць паста- янную напружанасць у грамадстве. З гэтай мэтай была спланавана сістэма палітычных кампаній, якія навязвалі пэўныя стэрэатыпы ў літаратуры і мастацтве, выключалі агульначалавечыя каштоўнасці з навуковай і мастацкай творчасці, падаўлялі нацыянальную самасвядомасць народаў. 8.1. Складанасці і супярэчлівасці культурнага жыцця на Беларусі ў другой палове 1940-х–сярэдзіне 1950-х гг. Ужо ў 1946 г. пачаліся кампаніі па барацьбе супраць «нізкапаклонства перад Захадам», «беларускага нацыяналізму» і «бязроднага касмапалітызму». Жорстка крытыкавалася палажэнне аб дзяржаўнасці Беларусі ў сярэднявеччы, аб «залатым веку» ў гісторыі беларускай культуры. У сакавіку 1947 г. ЦК УКП (б) прыняў пастанову «Аб судах гонару ў міністэрствах СССР і цэнтральных ведамствах». Яна была накіравана на тое, каб ізаляваць навуковую і творчую інтэлігенцыю ад кантактаў са сваімі калегамі за мяжой, устанавіць «жалезную заслону» з сусветнай культурай. Лічылася, што той, хто ішоў на кантакты з замежнымі калегамі альбо выказваў нешта станоўчае ў іх бок, губляў гонар і вартасць савецкага чалавека. Для барацьбы з такімі супрацоўнікамі прапаноўвалася ствараць спецыяльныя выбарныя органы – суды гонару. З пашырэннем ідэалагічнага ціску ў другой палове 1940-х– пачатку 1950-х гг. узмацніліся рэпрэсіі супраць інтэлігенцыі. Зноў 187 арыштоўвалі выкладчыкаў, вучоных, пісьменнікаў, што накладвала адмоўны адбітак на ход аднаўлення і далейшага развіцця культуры. З вызваленнем Беларусі ад нацысцкіх захопнікаў паўстала задача вялікай важнасці і складанасці – аднаўленне агульнаадукацыйнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай школы. За гады акупацыі ў рэспубліцы было знішчана 6808 школьных будынкаў, разрабавана і спалена амаль усё школьнае абсталяванне, вучэбна-метадычныя дапаможнікі, падручнікі і ўвесь фонд навуковай, палітычнай, метадычнай і мастацкай літаратуры. Пісаць у школах вучыліся на старых газетах, іх жа выкарыстоўвалі ў якасці сшыткаў; крэйдай з’яўляўся звычайны вугаль, а чарніла выраблялася з сажы. Таму ў першыя пасляваенныя гады ў рэспубліцы асаблівая ўвага ўдзялялася правядзенню работ па інтэнсіўнай пабудове і рамонту школьных будынкаў, вырабу школьнага абсталявання, ахопу навучаннем дзяцей школьнага ўзросту. На аднаўленне ўстаноў адукацыі кіраўніцтвам СССР і БССР накіроўваліся вялікія сродкі, істотную дапамогу аказвалі іншыя рэспублікі Савецкага Саюза, у першую чаргу РСФСР. Вялікія цяжкасці даводзілася пераадольваць у Заходняй Беларусі, дзе, па сутнасці, нанава стваралася сетка беларускіх навучальных устаноў. Ускладнялі справу насцярожаныя адносіны насельніцтва гэтага рэгіёна да савецкай улады, наяўнасць узброенных фармі- раванняў, істотны ўплыў каталіцкай царквы, у тым ліку ў сферы адукацыі. Характэрнай рысай пасляваеннага аднаўлення школ з’явілася значнае павелічэнне пачатковых і скарачэнне семігадовых і асабліва сярэдніх школ. Такое становішча было выклікана вынікамі «гаспа- дарання» акупантаў на Беларусі. За гэты час вучні старэйшых класаў перараслі школьны ўзрост, многіх вывезлі ў Германію, частка пайшла працаваць у прамысловасць і сельскую гаспадарку. Складаным заставалася становішча і з настаўніцкімі кадрамі, таму прымаліся тэрміновыя меры па рээвакуацыі педагагічных кадраў з усходніх рэгіёнаў. На педагагічную работу накіроўваліся настаўнікі-франтавікі. Тым не менш прынятыя меры, сумесныя намаганні ўсіх зацікаўленых ужо ў 1949/1950 навучальным годзе дазволілі перайсці да ўсеагульнага семігадовага навучання на Беларусі. За поспехі ў вучобе для лепшых вучняў былі заснаваны залаты і сярэбраны медалі. 188 Прымаліся меры па адукацыі моладзі, якая працавала на вытворчасці. У адпаведнасці з пастановай СНК БССР «Аб рэар- ганізацыі школ для падлеткаў, якія працуюць на прадпрыемствах, у школы рабочай моладзі і аб арганізацыі вячэрніх школ сельскай моладзі» (жнівень 1944 г.) праводзілася актыўная работа па стварэнні гэтай катэгорыі навучальных устаноў. Так, у 1950/1951 навучальным годзе ў рэспубліцы налічвалася 230 школ рабочай моладзі з кантынгентам 30784 вучні і 714 школ сельскай моладзі, дзе вучыліся 23401 чалавек. У 1951–1955 гг. адбылося далейшае пашырэнне сярэдняй адукацыі шляхам арганізацыі новых сярэдніх школ і пераўтварэння сямігодак у сярэднія навучальныя ўстановы. Колькасць сямігодак і пачатковых школ, наадварот, зменшылася. Разам з тым у развіцці агульнаадукацыйнай школы ў пасля- ваеннае дзесяцігоддзе меліся значныя недахопы. На нізкім прафесійным узроўні вялося выкладанне многіх прадметаў, у вучэбна-выхаваўчай рабоце дрэнна ўлічваліся нацыянальныя асаблівасці. Рэзка скарацілася колькасць школ з беларускай мовай навучання ў буйных прамысловых цэнтрах. Гэтаму спрыялі ўмовы, звязаныя з камандзіраваннем у рэспубліку кадраў для ўсіх галін гаспадаркі. Яны не валодалі мовай карэннага насельніцтва і не клапаціліся, каб яе вывучалі іх дзеці. Аднаўленне народнай гаспадаркі паставіла задачу забеспячэння яе кадрамі спецыялістаў з сярэдняй і вышэйшай адукацыяй, таму ў складаных умовах разрухі і галечы прымаліся меры па тэрміноваму аднаўленню дзейнасці адпаведных навучальных устаноў. У 1944/1945 навучальным годзе аднавілі работу 66 тэхнікумаў і вучылішчаў. У 1955 г. у БССР ужо налічвалася 123 сярэднія спецыяльныя установы, якія былі павінны забяспечыць гаспадарку, адукацыю і культуру Беларусі спецыялістамі сярэдняга звяна. У 1944–1945 гг. вярнуліся на радзіму і аднавілі сваю працу вышэйшыя навучальныя ўстановы – БПІ, БДУ, Мінскі, Віцебскі, Магілёўскі, Гомельскі і Гродзенскі педагагічныя інстытуты. Пачаўся навучальны год у Белдзяржкансерваторыі, мінскіх медыцынскім, юрыдычным і фізкультурным інстытутах. У 1945 г. адкрыўся Беларускі тэатральны інстытут, у 1948 г. – Мінскі дзяржаўны інстытут замежных моў. У 1950 г. у БССР мелася 29 вышэйшых навучальных устаноў. 189 Работа вышэйшай школы праходзіла ў нялёгкіх умовах. Не хапала спецыяльнай і дапаможнай літаратуры, лабараторый, вучэбных аўдыторый. Нездавальняючай была забяспечанасць выкладчыцкімі кадрамі. Вучэбна-выхаваўчая работа ў ВНУ насіла палітызаваны характар. Скарачалася вывучэнне нацыянальнай гісторыі і культуры. У БДУ нават закрылі кафедру гісторыі Беларусі. Было згорнута выкладанне на беларускай мове. Тым не менш з 1946 па 1950 г. народная гаспадарка атрымала звыш за 14 тыс. маладых спецыялістаў. Нягледзячы на гэта, рэспубліка адчувала вострую патрэбу ў кадрах з вышэйшай адукацыяй, асабліва інжынерных, таму ў наступныя гады ў БССР былі адкрыты Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1951), Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту ў Гомелі (1953), Полацкі педагагічны інстытут (1953), Беларускі інстытут механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1954). Паступова, з вялікімі цяжкасцямі аднаўляўся і навуковы патэнцыял рэспублікі. Як адзначалася вышэй, у другой палове 1940-х–пачатку 1950-х гг. развіццё навукі суправаджалася ідэалагічным кантролем. Вызначаўся дакладны падзел розных галін навукі на «наша- сацыялістычнае» і «іх-капіталістычнае». Гэта дазваляла той навуковай шэрасці, што была адціснута падчас вайны, аднавіць і ўзмацніць свае пазіцыі. Так, у біялогіі пачалі чарговы наступ прыхільнікі Т. Лысенкі. На Беларусі ім супрацьстаяла школа генетыкаў, якую ўзначальваў Антон Раманавіч Жэбрак. З пяці вядомых свету відаў цвёрдай пшаніцы тры былі выведзены ў яго лабараторыі генетыкі і цыталогіі. У маі 1947 г. А. Жэбрак быў абраны прэзідэнтам АН БССР, але ўжо ў снежні гэтага года вызвалены з гэтай пасады, не абраны нават у акадэмікі. У выніку ў рэспубліцы на доўгі час замарудзілася развіццё гэтага напрамку біялагічнай навукі. Фармальной прычынай для гэтага паслужыла публікацыя А. Жэбрака ў 1945 г. у амерыканскім штотыднёвіку «Навука», у якой ён выказаў крытыку ў адрас антынавуковай тэорыі Т. Лысенкі. Новы прэзідэнт АН БССР Мікалай Грашчанкоў шмат зрабіў для станаўлення нейрахірургіі ў БССР, аднак лічыў немэтазгодным развіццё на Беларусі фундаментальных даследаван- няў у галіне фізікі, матэматыкі і іншых навук. У цэлым вынікі дзейнасці вучоных Беларусі ў першыя пасляваенныя гады былі сціплымі. На развіцці навукі адмоўным 190 чынам адбіваліся слабасць яе матэрыяльна-тэхнічнай базы, адміністрацыйныя, валявыя метады кіравання. У грамадскіх навуках «апошнім» словам у тэорыі і практыцы, неаспрэчнай ісцінай лічыліся ўстаноўкі высокага партыйнага кіраўніцтва. Ідэалагічны ціск, дагматызм асабліва праявіліся ў час дыскусій па філасофіі, мовазнаўству, палітычнай эканоміі, праведзеных у 1947– 1952 гг. Гэта стрымлівала навуковую думку, заціскала яе ў вузкія ідэалагічныя рамкі. У складаных умовах пасляваеннага жыцця развівалася бела- руская літаратура. Нягледзячы на рэпрэсіі, страты ў вайне, яна папаўнялася новымі талентамі, сярод якіх Янка Брыль, Іван Мележ, Анатоль Вялюгін, Іван Шамякін, Андрэй Макаёнак і інш. У гэты час плённа працуе Якуб Колас. У 1947 г. ён завяршыў шматгадовую працу над паэмай «Рыбакова хата», якая была адзначана Сталінскай прэміяй. Большасць празаічных твораў прысвячалася падзеям, звязаным з адгрымеўшай вайной. У іх ліку раманы Івана Шамякіна «Глыбокая плынь», Міколы Ткачова «Згуртаванасць» і інш. Вайне былі прысвечаны драматычныя творы Кандрата Крапівы «З народам», Аркадзя Маўзона «Канстанцін Заслонаў», Кастуся Губарэвіча «Брэсцкая крэпасць». Аднак у вялікіх эпічных творах аб гераізме народа часам губляўся канкрэтны жывы чалавек з яго перажы- ваннямі, страхам, боллю. Пасляваенныя гады характарызаваліся далейшым узмацненнем ролі Галоўліта, які ўзнавіў сваю дзейнасць у 1943 г. Як і ў 1930-я гг., літаратурнае жыццё рэгламентавалася, стрымліваўся праўдзівы, аб’ектыўны падыход пісьменнікаў да паказу рэальнага становішча спраў у развіцці народнай гаспадаркі, грамадскім жыцці. Аўтары павінны былі прытрымлівацца пэўных ідэалагічных правілаў, дзе прысутнічалі бы толькі станоўчыя «героі» і адмоўныя «ворагі». За адыход ад азначанай схемы крытыкаваліся п’есы «Мілы чалавек» Кандрат Крапівы і «Заложнікі» А. Кучара. Шэраг твораў, сярод якіх раман «Млечны шлях» Кузьмы Чорнага, не былі дапушчаны да выдання. У 1952–1954 гг. убачыла свет першае пасляваеннае выданне збору твораў Янкі Купалы, аднак не былі надрукаваны каля 160 твораў паэта, у якіх пясняр горача выказваў нацыянальна- вызваленчыя ідэі. 191 Існуючае становішча аказала ўплыў таксама і на тэатральнае мастацтва Беларусі. У ім разгарнулася кампанія за «чысціню» рэпертуару, пазбаўленне ўздзеяння замежных твораў, якія, на думку палітычнага кіраўніцтва, рабілі буржуазны ўплыў на савецкага гледача. Кожны драматычны тэатр абавязаны быў ставіць «штогод не менш двух-трох новых, высакаякасных у ідэйных і мастацкіх адносінах спектакляў на сучасныя савецкія тэмы». На працягу шэрагу гадоў рэпертуар зацвярджаўся бюро ЦК КП(б)Б, яго можна было змяніць толькі з дазволу аддзела прапаганды і агітацыі ЦК. Значнай падзеяй у тэатральным жыцці рэспублікі з’явілася пастаноўка спектакля «Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона (1918– 1977) у Беларускім драматычным тэатры імя Янкі Купалы. Галоўныя ролі ў ім выконвалі такія выдатныя акцёры, як Барыс Платонаў, Глеб Глебаў, Ірына Ждановіч. Новая хваля ідэалагічнага ціску на тэатральнае мастацтва разгарнулася ў сувязі з кампаніяй барацьбы з касмапалітызмам. «Касмапаліты», пераважна прадстаўнікі яўрэйскай нацыянальнасці, абвінавачваліся ў тым, што яны прыцягвалі ў грамадства ідэалогію і культуру буржуазнага Захаду. Увогуле, касмапалітам мог быць абвешчаны любы чалавек, які цікавіўся заходняй літаратурай, музыкай, жывапісам. Гэта прывяло да ізаляцыі савецкага народа ад многіх дасягненняў культуры народаў свету. Выкрыццё «касмапалітаў» з ліку тэатральных і музычных дзеячаў распачалося ў друку, на партыйных сходах творчых саюзаў, устаноў культуры. Асаблівай крытыцы падвяргаўся Дзяржаўны яўрэйскі тэатр БССР. Калектыву ставілася ў віну тое, што ішлі п’есы, якія ідэалізавалі даўніну, ухвалялі быт дарэвалюцыйнага местачковага мяшчанства, прапагандавалі нізкапаклонства перад Захадам. Такія абвінавачванні прывялі да таго, што хутка тэатр быў расфарміраваны, а некаторыя яго дзеячы рэпрэсіраваны. З ім падзялілі лёс Магілёўскі абласны драматычны тэатр, тэатр музычнай камедыі. Аднак, нягледзячы на гэтыя абставіны, беларускія тэатры працягвалі сваю дзейнасць, ажыццяўлялі пастаноўкі новых спектакляў, выхоўвалі новыя акцёрскія кадры. У 1950 г. на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра імя Янкі Купалы з поспехам прайшла п’еса Кандрата Крапівы «Пяюць жаваранкі». На высокім мастацкім узроўні ў пасляваеннае дзесяцігоддзе на сцэне Дзяржаўнага рускага тэатра БССР ставіліся п’есы «Дзядзька Ваня» А. Чэхава, «Шалёныя грошы» А. Астроўскага, «Кароль Лір» В. Шэкспіра. 192 Значныя творчыя поспехі меліся ў Дзяржаўным драматычным тэатры імя Якуба Коласа. У рэпертуары гэтага тэатра былі п’есы Янкі Купалы «Раскіданае гняздо», Віталя Вольскага «Несцерка», Максіма Горкага «Ворагі» і інш. Тэатр оперы і балета ўжо ў 1945 г. распачаў работу над операй Яўгена Цікоцкага «Алеся» (у першым варыянце «Дзяўчына з Палесся»), дзе выканаўцай галоўнай ролі была выдатная беларуская спявачка Ларыса Александроўская. Музычнае мастацтва Беларусі таксама адчувала ідэалагічны ціск. У 1948 г. ЦК УКП(б) прыняў пастанову «Аб оперы «Вялікая дружба» В. Мурадэлі», дзе гэты твор быў названы прыкладам фармалізму ў музыцы. Да «фармалістычнага», «антынароднага» музычнага напрамку прылічылі творы Дз. Шастаковіча, С. Пра- коф’ева, А. Хачатурана. На Беларусі пачаліся нападкі на оперу Яўгена Цікоцкага «Алеся», першую сімфонію Пятра Падкавырава, сімфанічную паэму «З дзённіка партызан» Мікалая Аладава. Але, нягледзячы на гэтую крытыку, у пасляваеннае дзесяцігоддзе ў многіх музычных жанрах з’явіліся новыя творы. Кампазітар Анатоль Багатыроў напісаў оперу «Надзея Дурава», Дзмітрый Лукас – «Кастусь Каліноўскі», Рыгор Пукст – «Машэка». Першага студзеня 1949 г. на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэтра оперы і балета адбылася прэм’ера балета Васіля Залатарова «Князь-возера». У гэты час у шэрагі кампазітараў уліліся новыя сілы – Генрых Вагнер, Уладзімір Алоўнікаў, Юрый Семеняка і інш. У 1952 г. быў створаны адзін з папулярных выканаўчых калек- тываў рэспублікі – Дзяржаўны народны хор БССР. Яго аргані- затарам і мастацкім кіраўніком да 1974 г. з’яўляўся вядомы дзеяч харавога мастацтва, этнамузыказнавец Генадзь Цітовіч. Асноўнай тэмай працы многіх жывапісцаў у пасляваенны перыяд з’яўлялася ўвасабленне подзвігу народа ў барацьбе супраць нацысцкіх захопнікаў. Тэма вайны прысутнічае ў палотнах Яўгена Зайцава («Герой Савецкага Саюза Канстанцін Заслонаў у пар- тызанскім штабе», «Парад беларускіх партызан у 1944 годзе ў Мінску», «Абарона Брэсцкай крэпасці ў 1941 годзе»), Валянціна Волкава («Мінск. 3 ліпеня 1944 года»), Яўгена Ціхановіча («Пар- тызаны ў разведцы»), Уладзіміра Сухаверхава («За родную Бела- русь») і інш. Мастакі Беларусі таксама працавалі ва ўмовах пастаяннага навешвання ярлыкоў, асабліва ў гады барацьбы з касмапалітызмам і 193 фармалізмам. Так, за «фармальныя моманты» крытыкаваўся мастак Яўген Красоўскі, які пакінуў нашчадкам цудоўныя пейзажы беларускай прыроды. Сярод яго палотнаў выдзяляюцца «Белавежская пушча», «Вязынка», «На Бярэзіне», «Яхты на прычале». У той жа час, культ асобы, які панаваў ў савецкім грамадстве, аказаў вялікі ўплыў на жывапіс 1940-х–пачатку 1950-х гг. Для многіх тагачасных мастакоў была характэрна наўмысная манументальнасць, надуманасць кампазіцыі, параднасць, афіцыйнасць. Гэта тычыцца, напрыклад, карцін «Слава вялікаму Сталіну» Ісаака Давідовіча, «Ленін і Сталін у Горках» і «Ліст да Леніна. Дума аб народзе» Віталя Цвіркі і інш. Кола заходніх традыцый з-за замкнёнасці савецкага грамадства ў тыя гады было вельмі абмежавана. Заахвочваліся толькі вывучэнне і ўвасабленне ў рэальнасць традыцый рускага мастацтва мінулага стагоддзя, асабліва мастакоў-перасоўнікаў. Аб увасабленні традыцый нацыянальнага мастацтва не было і гаворкі, але і ў такіх умовах ствараліся палотны, якія ўвайшлі ў скарбонку беларускай культуры. У тых жа межах афіцыйнага акадэмізму знаходзілася і беларуская скульптура. Яна амаль страціла сваю спецыфіку як від мастацтва. Размытымі былі пануючыя сярод прадстаўнікоў жанру ўяўленні аб аб’ёме і пластыцы. Форма твораў была настолькі невыразнай, што ўжо нічога не магла выявіць, і таму галоўны націск мастакі вымушаны былі рабіць на сюжэты. У выніку тагачасная скульптура пераўтварылася ў своеасаблівую ілюстрацыю да жыцця. У якасці прыкладу можна прывесці творы А. Бембеля «За Савецкую Радзіму» (1948, гіпс), С. Адашкевіча «За мір» (1953, бронза), пазней – В. Міхеевай «Фестываль» (1960, гіпс). Усе яны вылучаюцца разгорнутай фабулай, «карціннай» кампазіцыяй, вялай пластыкай. Страчваецца і цікавасць айчынных скульптараў да работы ў матэрыяле. На выстаўках таго часу пераважалі гіпсавыя бюсты і скульптуры, таніраваныя пад бронзу, а нярэдка і «серабранкай». Грамадская патрэба ў стварэнні манументаў, прысвечаных подзвігу народа ў гады нацысцкага нашэсця, уліла ў мастацтва скульптуры новыя сілы, абудзіла ў майстроў прафесійную цікавасць да спецыфічных сродкаў манументальнага мастацтва. Адным з лепшых твораў гэтага плана стала скульптурная кампазіцыя Андрэя Бембеля «М. Гастэла» (1943, бронза, граніт) з яе надзвычайнай экспрэсіяй, выразнасцю сілуэта, па-новаму зразумелай пластыкай. 194 Другой значнай падзеяй стала скульптурная выява «Францыск Скарына» Аляксея Глебава (1954, дрэва) – адзін з найбольш моцных вобразаў вучонага і гуманіста ў мастацтве Беларусі на працягу апошніх дзесяцігоддзяў. Пазней на падставе гэтай скульптуры на радзіме славутага асветніка ў Полацку быў узведзены помнік. На пасляваенныя гады прыходзіцца росквіт талента Заіра Азгура. Скульптар стварыў вялікі цыкл партрэтаў палкаводцаў, дзеячаў беларускай культуры мінулага: П.І. Баграціёна (1946) і М.Б. Барклая дэ Толі (1947), Ф. Скарыны, Цёткі (абодва 1947), Ф. Багушэвіча, (1959), партрэты прадстаўнікоў літаратуры і мастацтва Беларусі Якуба Коласа, Кандрата Крапівы, Сяргея Селіханава, Уладзіміра Дзядзюшкі (усе 1949) і інш. Шмат зрабіў З. Азгур у галіне манументальнай скульптуры. Ім створаны партрэтныя бюсты народнага героя В.І. Талаша ў Петрыкаве (1951), двойчы Героя Савецкага Саюза С.І. Грыцаўца ў Мінску (1951), Янкі Купалы і Ф. Дзяржынскага (1953) у Мінску і інш. Самым значным дасягненнем скульптараў Беларусі стаў завершаны ў 1954 г. велічны ансамбль плошчы Перамогі ў Мінску з абеліскам- помнікам воінам Савецкай Арміі і партызанам, загінуўшым у баях з нацызмам. Яго аўтары – скульптары Заір Азгур, Андрэй Бембель, Аляксей Глебаў, Сяргей Селіханаў, архітэктары Уладзімір Кароль і Георгій Заборскі. Адзначым, што помнікі савецкім воінам-вызваліцелям ад фашыстаў будаваліся і ў еўрапейскіх краінах. Памяць і ўдзячнасць 2,5 млн савецкім салдатам, загінуўшым пры вызваленні Еўропы, адлюстравана ў 4 тыс. помніках. Для архітэктуры БССР пасляваеннага часу таксама характэрны манументалізм, у прыватнасці ў кампазіцыі Прывакзальнай плошчы у Мінску і Ленінскага праспекта (зараз праспект Незалежнасці). Будынкі ўзводзіліся пераважна па індывідуальных праектах, упрыгожваліся дэкорам, скульптурамі, прысутнічалі элементы лжэкласіцызму (Мінскі галоўны паштамт, Мінскі ўнівермаг, Мінскі цырк, Дзяржбанк, Палац культуры Белсаўпрафа, стадыён «Дынама» і інш.). У пасляваенныя гады сталі вядомымі архітэктары Уладзімір Кароль, Аляксандр Воінаў, Міхаіл Паруснікаў. Такім чынам, разбурэнні, нанесеныя вайной, ідэалагічны дыктат абмяжоўвалі магчымасці развіцця беларускай культуры, але тым не менш яна працягвала развівацца ў рамках і патрабаваннях свайго часу. 195 8.2. Культура БССР ва ўмовах палітычнай «адлігі» (сярэдзіна 1950-х–першая палова 1960-х гг.) Сярэдзіна 1950-х гг. з’явілася новым этапам у развіцці беларус- кай культуры, пачатак якога звязаны з рашэннямі ХХ з’езда КПСС (люты 1956 г.). Духоўнае жыццё тых часоў адлюстроўвала складаны і супярэчлівы працэс барацьбы дзвюх тэндэнцый: дэмакратычнай, якая імкнулася да вызвалення ўсіх сфер жыцця ад скажэнняў сталінскай эпохі, і кансерватыўнай, якая імкнулася зберагчы і прыстасаваць старыя рычагі да новых рэалій грамадскай свядомасці. Пачаўся складаны, балючы, а для многіх людзей і трагічны працэс разбурэння існуючых стэрэатыпаў і поглядаў. Актыўным правадніком ідэй абнаўлення грамадства з’яўлялася творчая інтэлігенцыя. Кіруючыя структуры стараліся захаваць ідэалагічны кантроль над творчай інтэлігенцыяй, не давалі ёй выйсці за межы дазволенага ў асмысленні і ацэнцы гісторыі і сучаснага развіцця грамадства, заахвочвалі кампаніі па барацьбе з «фармалізмам» і «абстракцыяніз- мам». Галоўным аргументам такой палітыкі з’яўлялася сцвярджэнне аб абвастрэнні ідэалагічнай барацьбы ў абстаноўцы мірнага суіснавання з капіталістычным светам. На пачатку 1960-х гг. умяшанне ў творчы працэс аднаўлення з боку партыйных структур узмацнілася. Аб гэтым сведчылі сустрэчы 17 снежня 1962 г. і 7–8 сакавіка 1963 г. М.С. Хрушчова з творчай інтэлігенцыяй. Ён крытыкаваў А. Вазнясенскага, Э. Неізвеснага, М. Хуцыева, іншых прадстаўнікоў мастацкай інтэлігенцыі, якія ў сваёй творчасці імкнуліся адысці ад догмаў і канонаў. У той жа час сам працэс аднаўлення грамадства, «адліга», не мог не выклікаць ажыўлення культурнага жыцця. З’явіліся новыя літаратурна-мастацкія часопісы «Юность», «Молодая гвардия», «Москва», «Наш современник». Пашырыліся магчымасці публіка- цый для маладых паэтаў, празаікаў, крытыкаў. Аднавілася выданне часопіса «Иностранная литература», у выніку чаго савецкія чытачы атрымалі магчымасць шырэй знаёміцца з сусветным літаратурным працэсам. Папулярнымі замежнымі пісьменнікамі сярод інтэлі- генцыі і моладзі былі Э.М. Рэмарк і Э. Хэмінгуэй. У Маскве адкрыўся тэатр «Современник», які прыцягнуў увагу не толькі 196 актуальнымі і арыгінальнымі пастаноўкамі, але і таленавітай ігрой акцёраў. У побыт людзей уваходзіла тэлебачанне. Тэлевізары былі рэдкасцю, іх глядзелі разам з сябрамі, знаёмымі, суседзямі, ажыў- лена абмяркоўвалі перадачы. Вялікім імпульсам для асэнсавання праблем, якія стаялі перад грамадствам, з’явілася масавае вызваленне вязняў ГУЛАГу. Пачаўся працэс пасмяротнай рэабілітацыі дзеячаў літаратуры і мастацтва, якія загінулі ў часы сталінскіх рэпрэсій. У БССР былі рэабілітаваны Сымон Баранавых, Міхась Чарот, Платон Галавач, Міхась Зарэцкі, Уладзіслаў Галубок і іншыя прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі. Канец 1950-х гг. азнаменаваўся далейшым развіццём адукацыі. Гэтаму спрыяў Закон «Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці сістэмы народнай адукацыі ў СССР», прыняты ў снежні 1958 г. Вярхоўным Саветам СССР. Ён паклаў пачатак правядзенню рэформы, якая накіроўвалася на ажыццяўленне політэхнічнага навучання, працоўнага выхавання, узмацненне іх узаемасувязі. З 1959/1960 навучальнага года сямігадовыя школы пераўтвараліся ў васьмігадовыя. Была праведзена рэарганізацыя сярэдніх школ (дзесяцігадовых) у агульнаадукацыйныя адзінац- цацігадовыя з вытворчым навучаннем. Ствараліся школы-інтэр- наты, мэтай якіх з’яўлялася забеспячэнне больш спрыяльных умоў для ўсебаковага развіцця дзяцей і іх выхавання. Ажыццяўляліся меры па развіцці матэрыяльнай базы працоўнага навучання. З 1959 па 1967 г. ва ўсіх сярэдніх і большасці васьмігадовых школ БССР былі адкрыты майстэрні больш як на 100 тыс. месцаў. Аднак у большасці школ вытворчае навучанне было пастаўлена не на высокім узроўні. Адчуваліся цяжкасці ў падборы выкладчыцкіх кадраў, стварэнні матэрыяльнай базы. Больш за тое, у 1964 г. усе адзінаццацігадовыя школы зноў пачалі пераўтварацца ў дзесяці- гадовыя. З 1966 г. прафесійная падрыхтоўка стала неабавязковай. Увогуле, розныя новаўвядзенні ў канцы 1950-х–пачатку 1960-х гг. мала садзейнічалі паляпшэнню работы агульнаадукацыйнай школы. Тым не менш яна характарызавалася стабільнасцю свайго развіцця, без якой немагчыма паспяховая работа. У 1959 г. было створана Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР. Развівалася сетка вышэйшых навучальных устаноў. У 1960 г. у рэспубліцы іх працавала 24. У 1961 г. 197 быў адкрыты Магілёўскі машынабудаўнічы інстытут, у 1964 г. – Мінскі радыётэхнічны інстытут, створаны на базе адпаведнага факультэта БПІ. Канец 1950-х–пачатак 1960-х гг. характарызуюцца далейшым звужэннем сферы ўжывання беларускай мовы ў школах. Паводле Закона СССР «Аб умацаванні сувязі школы з жыццём і аб далейшым развіцці сістэмы народнай адукацыі ў СССР» пытанне аб выбары мовы навучання ў школах пакідалася на волю саміх вучняў і іх бацькоў. Значна звузілася прымяненне беларускай мовы ў ВНУ. У разглядаемы перыяд пэўныя зрухі былі зроблены ў развіцці навукі. Цэнтрам навуковай працы ў рэспубліцы з’яўлялася Акадэмія навук БССР. Тут праводзіліся работы па стварэнню новых сплаваў, удасканаленню тэхналогіі апрацоўкі металаў. Паспяхова распра- цоўваліся пытанні развіцця калоіднай хіміі, рацыянальнага выка- рыстання торфу, праводзіліся даследаванні, накіраваныя на павы- шэнне ўрадлівасці глебы, культуры земляробства, развіццё жывё- лагадоўлі ў калгасах і саўгасах рэспублікі. У 1955 г. у сістэме АН БССР быў створаны Інстытут фізікі і матэматыкі, у якім пачалі развівацца новыя напрамкі – спек- траграфія, люмінісцэнцыя, тэорыя дыферынцыяльных ураўненняў і вылічальная матэматыка. У гэтым жа годзе ствараецца Інстытут матэматыкі з вылічальным цэнтрам, адкрываецца аддзел фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў, які хутка рэарганізаваўся ў інстытут таго ж профілю. На базе энергетычнага сектара ў 1952 г. быў створаны Інстытут энергетыкі, пераўтвораны ў 1963 г. у Інстытут цепла- і масаабмену. Арганізаваны ў 1957 г. Інстытут машыназнаўства і аўтаматызацыі пазней быў перайменаваны у Інстытут праблем надзейнасці і даўгавечнасці машын. Вучоныя ВНУ прымалі ўдзел у распрацоўцы актуальных тэарэтычных і прыкладных праблем. Так, значныя навуковыя даследаванні праводзіліся ў політэхнічным і лесатэхнічным інстытутах, аднаўлялася навуковая дзейнасць сельскагаспадарчых ВНУ. У БПІ ў 1957 г. былі арганізаваны дзве навукова-даследчыя праблемныя лабараторыі аўтамабіляў, сілікатаў і шкла. Беларускія вучоныя таксама праводзілі даследаванні ў галіне біялогіі, хіміі, генетыкі і інш. Пасля ХХ з’езда КПСС у краіне змянілася грамадска-палітычная атмасфера, што садзейнічала дасягненню істотных зрухаў у 198 даследаванні гісторыі Беларусі, гісторыі грамадска-культурнай думкі і беларускай культуры. Разам з тым гістарычная і іншыя грамадскія навукі былі пастаўлены ў абмежаваныя рамкі. Прыкладна з 1953 г. новыя тэндэнцыі намеціліся ў развіцці беларускай літаратуры. Пачаўся працэс паглыблення ва ўнутраны свет герояў, у сутнасць канфліктаў пасляваеннай эпохі. У пісьменніцкім асяроддзі разгарнулася дыскусія аб месцы пісьменніка ў жыцці грамадства, аб неабходнасці перагляду ўсталяваных у літаратуры канцэпцый бесканфліктнасці. На першы план паступова вылучаюцца агульначалавечыя, маральна-этычныя каштоўнасці, барацьба за маральную чысціню. Са сталінскіх засценкаў да творчай дзейнасці вярнуліся Андрэй Александровіч, Рыгор Бярозкін, Сяргей Грахоўскі, Ян Скрыган, Язэп Пушча, Алесь Звонак, Станіслаў Шушкевіч і іншыя літара- тары. Яны прынеслі сваё бачанне праблем сталінізму, жыцця грамадства і краіны. Значнай падзеяй у літаратурным жыцці з’явілася аднаўленне ў 1956 г. Ленінскіх прэмій за найбольш выдатныя работы ў галіне літаратуры і мастацтва. У 1962 г. Ленінскай прэміяй быў адзначаны зборнік вершаў «А дні ідуць» Пятруся Броўкі. Па прапанове Саюза пісьменнікаў БССР і Міністэрства культуры рэспублікі ў снежні 1957 г. былі ўстаноўлены літаратурныя прэміі імя Якуба Коласа за лепшыя творы прозы і літаратурнай крытыкі і імя Янкі Купалы за лепшыя творы паэзіі і драматургіі. Першымі іх лаўрэатамі сталі П. Броўка за раман «Калі зліваюцца рэкі», І. Ша- мякін за раман «Крыніцы», Максім Танк за зборнік вершаў «След бліскавіцы», П. Панчанка за паэму «Патрыятычная песня». Крытычнае пераасэнсаванне вострых праблем гісторыі і сучаснасці прынесла з сабой новае пакаленне паэтаў, якое фарміравалася пад уплывам хрушчоўскай «адлігі». У 1957 г. убачыў свет першы зборнік вершаў Ніла Гілевіча «Песня ў дарогу», потым з’явіліся зборнікі «Прадвесне ідзе па зямлі», «Неспакой» і «Сіні домік, сіні дом». Плённай працай хутка заявіў аб сваім таленце Рыгор Барадулін. У 1959 г. выйшла ў свет яго першая кніга «Маладзік над стэпам». З першымі зборнікамі вершаў у гэты час выступілі паэты Анатоль Вярцінскі, Генадзь Бураўкін, Васіль Зуёнак і інш. 199 У першай палове 1960-х гг. у выніку ўнутранага ідэйна-мас- тацкага ўзбагачэння беларуская проза прыйшла да значных здабыткаў. З’явіліся раманы «Людзі на балоце» І. Мележа, «Птушкі і гнёзды» Я. Брыля, «Сэрца на далоні» І. Шамякіна, «Сасна пры дарозе» І. Навуменкі, «На парозе будучыні» М. Лобана. Праблемам чалавека на вайне, мужнасці і гераізму воінаў і партызан у надзвычайных абставінах прысвечаны творы Васіля Быкава. У першай сваёй аповесці «Жураўліны крык» (1960) на прыкладзе некалькіх салдат, якія засталіся прыкрываць адступленне свайго батальёна, аўтар асэнсоўвае трагедыю вайны, яе ўплыў на чалавечы лёс. У 1962 г. убачыла свет яго аповесць «Трэцяя ракета», якая паказала, што ў асобе аўтара выспявае пісьменнік вялікага таленту. Аповесць была ўдастоена Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа. Значнымі здабыткамі была адзначана дзейнасць драматургаў. У гэты час расквітнеў талент Андрэя Макаёнка. Убачылі свет яго камедыі «Выбачайце, калі ласка!» (1953), «Каб людзі не журыліся» (1958). У 1961 г. драматург напісаў новую камедыю «Лявоніха на арбіце», якая была пастаўлена не толькі ў Беларусі, але і ў многіх тэатрах СССР. Такім чынам, сярэдзіна 1950-х–пачатак 1960-х гг. характарыза- валіся прыходам у літаратуру новага пакалення пісьменнікаў. Для лепшых з іх галоўным у творчасці заставалася вернасць прынцыпу праўдзівасці. З’явілася нямала твораў глыбокага змястоўнага гучання. У 1957 г. у гонар 40-годдзя Кастрычніка Саюз пісьменнікаў і Міністэрства культуры БССР правялі конкурс на лепшы драма- тургічны твор. У выніку святло рампы ўбачылі 11 п’ес беларускіх драматургаў – амаль столькі, колькі за ўсе пасляваенныя гады. У тэатры імя Якуба Коласа была пастаўлена п’еса П. Глебкі «Святло з Усходу», у Рускім тэтры імя Максима Горкага – п’еса К. Губарэвіча «Галоўная стаўка», у Гродзенскім тэатры – п’еса П. Васілеўскага «Год здзяйсненняў». З другой паловы 1950-х гг. у развіцці беларускай музыкі пачаўся новы этап, характэрны больш глыбокім успрыманнем рэчаіснасці і адыходам ад ілюстрацыйнасці. У сімфанічным жанры паспяхова працавалі М. Аладаў, Я. Глебаў, Г. Вагнер. Важнейшай праблемай працягвала заставацца стварэнне нацы- янальнай оперы. Да яе вырашэння беларускія кампазітары прыс- 200 тупілі яшчэ ў канцы 1940-х гг. У 1950-я гг. былі напісаны оперы «Марынка» Р. Пукста (1955), «Надзея Дурава» А. Багатырова (1956), «Яснае світанне» А. Туранкова (1958). Усе яны былі пас- таўлены на сцэне Беларускага дзяржаўнага тэатра оперы і балета ў цесным супрацоўніцтве з кампазітарамі. У партыях нацыянальных гераінь паспяхова выступала народная артыстка СССР Л.П. Алек- сандроўская. Беларуская опера 1960-х гг. была папоўнена творамі «Калючая ружа» і «Зорка Венера» Ю. Семенякі, адметнай асаблі- васцю якіх былі меладычнасць и вобразна-інтанацыйная даклад- насць оперных форм. У гэты перыяд вяліся інтэнсіўныя пошукі ў галіне пашырэння традыцыйнага рэпертуару. Асноўная арыентацыя ў рэпертуарнай палітыцы тэатра па-ранейшаму была накіравана на рускую і замежную класіку. У 1960-я гг. практычна аднавіліся трупа Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР, у складзе яе былі выканаўцы, якія атрымалі вядомасць не толькі ў рэспубліцы і СССР, але і за мяжой. Сярод іх З. Бабій, С. Данілюк, Н. Ткачэнка, Т. Шымко. У канцы 1950-х–пачатку 1960-х гг. у Маскве, Ленінградзе на ўсесаюзных выстаўках упершыню з’явіліся творы мастакоў новай плыні – так званага суровага стылю. Іх карцінам былі ўласцівы грамадзянскі пафас і публіцыстычнасць, новыя тэмы і вобразы, імкненне асэнсаваць складаныя і супярэчлівыя праблемы сучаснасці, а таксама пашырэнне і аднаўленне мастацкіх сродкаў. Менавіта ў гэты час складваецца новы тып творчага бачання. У пачатку 1960-х гг. якасна новы этап пачаўся ў развіцці беларускага мастацтва. У ім нараджаліся новыя тэндэнцыі, звязаныя з прыходам маладых творчых сіл, якія ва многім вызначылі характар далейшага развіцця мастацтва, абумовілі фарміраванне новых эстэтычных ідэалаў. На рэспубліканскіх і ўсесаюзных выстаўках з’явіліся творы новага пакалення таленавітых беларускіх мастакоў Л. Шчамялёва, У. Стэльмашонка, М. Данцыга, Г. Вашчанкі, М. Савіцкага, І. Стасевіча і інш. Першыя карціны, якія прынеслі поспех Леаніду Шчамялёву, былі прысвечаны вайне. Сярод яго прац – «Цяжкія гады», «Маё нараджэнне», «За вольную Беларусь». Надзвычай разнастайнай тэматыкай вызначаюцца палотны Мая Данцыга. У 1960–1966 гг. ён стварыў шэраг карцін, прысвечаных будаўніцтву г. Салігорска: «Гудзе зямля Салігорская», «Я ведаю, горад будзе Салігорск», «Навасёлы» і інш. Шмат месца ў сваёй 201 творчасці мастак аддаў Мінску, дзе ён нарадзіўся. Гэтай тэме прысвечаны палотны «Раніца новага Мінска» (1959), «Руіны Мінска» (1961), «Стары і новы Мінск» (1963). У канцы 1950-х гг. на суд грамадскасці свае першыя работы прадставіў Міхаіл Савіцкі. Гэта былі палотны «Песня» (1957) і «Гонар абавязку» (1958). Разнастайна ў тагачасным жывапісе ўвасаблялася тэма сучасніка. У эпічным ключы яна раскрыта ў карціне І. Стасевіча «Шахцёры Салігорска» (1963), героі якой – энергічныя, мужныя людзі, што ведаюць цану сваёй цяжкай працы. Твары, дэталі, пейзаж – усё канкрэтна, спісана з натуры, але на палатне прысутнічае і значная доля абагульнення. Элементы старажытнага славянскага іканапісу праяўляюцца ў колеровай пабудове, статычных постацях, у абрысах фігур персанажаў карціны М. Савіцкага «Хлеб» (1962). Інакш выяўляюць вобразы сучаснікаў у сваіх палотнах Р. Куд- рэвіч («Беларускія прыпеўкі» 1960 г., «Маладыя едуць» 1961) і К. Касмачоў (трыпціх «Рэчыцкая лірычная», 1965). Іх творы прасякнуты задушэўнасцю і тонкім лірызмам. Сярэдзіна 1950-х–сярэдзіна 1960-х гг. характарызуюцца плённай дзейнасцю многіх скульптараў. З прыходам у гэты час у беларускае мастацтва вялікай групы маладых мастакоў – выпускнікоў Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута – звязана значнае ўзбагачэнне выяўленчых сродкаў майстэрства пластыкі. У 1959 г. закончыў БТМІ і актыўна ўключыўся ў творчую дзейнасць Анатоль Анікейчык. Адна з галоўных тэм творчасці майстра – тэма Вялікай Айчыннай вайны. Таксама тэма гераізму ў час вайны займае важнае месца ў творчасці скульптара Андрэя Заспіцкага. Ён з’яўляецца аўтарам кампазіцый «Партызан-падрыўнік» і «Партызан адпачывае» (абедзьве 1957 г.), «У паходзе» (1962), «Паранены сцяганосец» і інш. Манументальным тэндэнцыям у беларускай скульптуры 1960-х гг. існавала альтэрнатыва, прадстаўленая творчасцю мастакоў старэйшага пакалення. Сярод іх твораў адно з цэнтральных месц займае «Юнацтва» (1963, дрэва) А. Глебава – вобраз неверагодным чынам сугучны свайму часу, сапраўдны сімвал эпохі. Нязвыклай была сама выява: аголеная стройная дзяўчына (працяглы час перад гэтым адлюстраванне цела, не прыкрытага адзеннем, не 202 заахвочвалася). Ва ўсёй постаці гераіні Глебава адчуваецца прывабнасць юнацкасці, рамантычная ўзнёсласць. Майстар як бы ўвасобіў у сваім творы і лепшыя рысы моладзі шасцідзесятых, і дасягненні новай скульптуры: адмаўленне ад франтальнасці і апавядальнасці станковай пластыкі мінулага, увага да прыгажосці матэрыялу, да выразнасці сілуэта, дынамікі і аб’ёму. З сярэдзіны 1950-х гг. пачаўся новы этап развіцця архітэктуры Беларусі, які характарызаваўся масавым укараненнем індустрыяльных метадаў будаўніцтва. Асаблівая ўвага ўдзелялася эканомнасці будаўніцтва, выкарыстанню зборнага жалезабетону, максімальнай уніфікацыі і тыпізацыі. Адначасова рэзка крытыкавалася архітэктурная творчасць папярэдніх гадоў. Архітэктуру перасталі разглядаць як галіну духоўнай культуры, над ёй устанавіўся жорсткі дыктат будаўнічай вытворчасці. Забудова гарадоў, у першую чаргу будаўніцтва жылых дамоў і грамадскіх збудаванняў, паступова пераўтварылася ў зборку з гатовых элементаў і дэталяў заводскага вырабу. Па тыпавых праектах узводзіліся 90–95 % жылых дамоў і 90 % збудаванняў культурна-бытавога прызначэння. З канца 1950-х гг. пачалася рэалізацыя шырокай праграмы паляпшэння жыллёвых умоў. Укараняліся новыя прынцыпы планіроўкі і забудовы – жылыя раёны і мікрараёны, якія сталі асноўнымі структурнымі элементамі жылых зон гарадоў. У пачатку 1960-х гг. і пазней забудаваны мікрараёны Зялёны Луг-1 і 2, створаны буйныя жылыя раёны Чыжоўка, Серабранка, Курасоўшчына, Захад, Паўднёвы Захад у Мінску, якія складаліся з жылых дамоў з эканамічнымі кватэрамі (так званыя «хрушчоўкі») з традыцыйных матэрыялаў і з буйнапанэльных дамоў. У канцы 1950-х–пачатку 1960-х гг. у сувязі з развіццём прамысловасці на карце Беларусі з’явіліся новыя гарады – Салігорск, Наваполацк і Светлагорск. Такім чынам, перыяд хрушчоўскай «адлігі» характарызаваўся якаснымі зменамі ў развіцці культуры Беларусі (як і ўсяго СССР). Ішоў працэс абнаўлення беларускай літаратуры, навукі, адукацыі і мастацтва. БССР перажывала своеасаблівы культурны ўздым. Аднак у гэты час мелі месца і сур’ёзныя супярэчнасці ў грамадска- палітычным жыцці рэспублікі, што не магло не адбіцца на яе культурным развіцці. 203 8.3. Адукацыя, навука, літаратура і мастацтва Беларусі ў другой палове 1960-х–сярэдзіне 1980-х гг. Змены ў палітычным кіраўніцтве СССР у кастрычніку 1964 г. у хуткім часе абазначылі лінію новых кіраўнікоў у арганізацыі культурнага працэсу. У 1966 г. на XXIII з’ездзе КПСС Л.І. Брэжнеў фармальна выступіў супраць дзвюх крайнасцей, што праявіліся ў мастацкай культуры: «ачарнення», з аднаго боку, і «лакіроўкі рэчаіснасці», з другога. Аднак паступова ўсё больш і больш гучала адмоўных водгукаў аб творах мастацтва, у якіх гутарка ішла аб трагічных старонках мінулага, аб вострых праблемах сучаснасці. З канца 1960-х гг. пачала адчувацца магутная афіцыйная падтрымка тых твораў, што трактавалі палітычныя падзеі перадваенных гадоў, ваенную гісторыю ў духу неасталінізму. Побач з гэтым ухваляўся рост выпуску твораў на «вытворчую» тэму, у якіх, як правіла, герой- наватар, змагар за тэхнічны прагрэс уступаў у канфлікт з кансерватарамі і з дапамогай партыйных работнікаў атрымліваў перамогу. Каб рэгуліраваць тэматыку мастацкіх твораў, з сярэдзіны 1970-х гг. была ўведзена сістэма дзяржаўных заказаў, перш за ўсё ў кінематографе. У мастацкім жыцці ўзрастала роля цэнзуры. Пачасцілася практыка забароны публікацый мастацкіх і публіцыстычных твораў, з’явіліся так званыя «палічныя» фільмы, гэта значыць тыя, што былі зняты, але не выпушчаны на экран па прычыных «ідэалагічнай нявытрымасці» ці «элементаў фармалізму». Па тых жа прычынах ажыццяўлялася фактычная забарона на арганізацыю асобных мастацкіх выстаў і выкананне шэрагу музычных твораў. Спецыяль- ныя камісіі давалі дазвол на выпуск тэатральных спектакляў. Абмяжоўвалася знаёмства савецкіх людзей з навінкамі замежнай мастацкай культуры. Тыя дзеячы культуры, якія спрабавалі адкрыта выказваць свае сумненні, пратэсты, станавіліся небяспечнымі для адміністратыўна- бюракратычнага кіраўніцтва культурным жыццём і вымушаны былі апынуцца ці ў зняволенні, ці за межамі СССР. У 1965 г. былі асуджаны за публікацыю сваіх твораў на Захадзе пісьменнікі А. Сіняўскі і Ю. Даніэль. У 1974 г. быў пазбаўлены савецкага грамадзянства і высланы з СССР А.І. Салжаніцын. За мяжой апынуліся кінарэжысёр А. Таркоўскі, рэжысёр Ю. Любімаў, пісьменнікі В. Някрасаў і С. Даўлатаў, паэт І. Бродскі, музыкант М. Растраповіч і інш. 204 У той жа час літаратура, кінематограф, тэатр у 1970-я гг. сталі ўсё больш звяртацца да праблем асабістага жыцця людзей, іх побыту, штодзённасці. Нечаканае гучанне сталі набываць экранізацыя і тэатральная пастаноўка класічных твораў. Выкарыстанне класікі для выказвання актуальных праблем стала спецыфічнай рысай мастацкага жыцця, спробай абысці цэнзурныя рагаткі. Яшчэ адна спецыфічная рыса культуры 1960–1980-х гг. – так званая магнітафонная рэвалюцыя. Запісы песень, а таксама сатырычных твораў, што праслухоўваліся ў хатніх умовах, практычна не паддаваліся кантролю і атрымалі масавае распаўсюджванне. Непрызнаныя афіцыйна, яны ўвайшлі ў побыт, свядомасць мільёнаў людзей. Сапраўднымі лідэрамі тут былі У. Высоцкі, Б. Акуджава, А. Галіч і інш., чые песні карысталіся шырокай папулярнасцю. Увогуле, у 1960–1970-я гг. вызначылася пэўнае супрацьстаянне дзвюх культур: з аднаго боку, культуры афіцыйна-дагматычнай, што імкнулася ўмацавацца шляхам павелічэння тыражоў сваіх выданняў, фільмакопій, парадных палотнаў, высокіх прэмій (кульмінацыяй тут стала ўручэнне Ленінскай прэміі па літаратуры Л.І. Брэжневу за ўспаміны), з другога боку, культуры нефармальнай, дэмакратычнай, якая прымала ўдзел у фарміраванні свядомасці многіх людзей розных нацыянальнасцей, падрыхтоўваючы духоўнае аднаўленне савецкага грамадства. У 1970-я гг. у рэспубліцы быў завершаны пераход да ўсеагульнай сярэдняй адукацыі моладзі. Новыя праграмы, уведзеныя ў той час, некалькі паднялі ўзровень адукацыі, наблізілі яе да запатрабаванняў жыцця. У 1984 г. былі прыняты «Асноўныя напрамкі рэформы агульна- адукацыйнай і прафесійнай школы». Але, па сутнасці, школе быў прапанаваны набор выпадковых мер. Адмоўна адбівалася на правядзенні рэформаў замаруджванне тэмпаў росту асігнаванняў на развіццё навучальна-матэрыяльнай базы. Павялічылася колькасць сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў. За гэты час былі адкрыты Брэсцкі інжынерна- будаўнічы інстытут (1966), Мінскі інстытут культуры (1975). У 1969 г. на базе Гомельскага педагагічнага інстытута быў створаны Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт. У 1977 г. Гродзенскі педагагічны інстытут імя Янкі Купалы быў пераўтвораны ў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт. Усяго ў 1985 г. у рэспубліцы 205 працавалі 33 ВНУ. Для аказання дапамогі моладзі пры паступленні ў ВНУ у адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў СССР ад 20 жніўня 1969 г. на пачатку 1970-х былі адкрыты падрыхтоўчыя аддзяленні. У 1960–1980-я гг. значныя зрухі былі зроблены ў развіцці навукі. Характэрная рыса навукі таго часу – развіццё фундаментальных даследаванняў. Пачатак адзначанай справе паклаў вядомы ў свеце біёлаг, прэзідэнт Акадэміі навук Беларусі В.Ф. Купрэвіч. Яго справу прадоўжыў М.А. Барысевіч, які з 1969 па 1985 гг. таксама з’яўляўся прэзідэнтам Акадэміі навук БССР. Вядомы даследчык у галіне спектраскапіі, люмінесцэнцыі і квантавай электронікі, ён у 1992 г. быў выбраны членам Еўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў і славеснасці (яе правадзейнымі членамі да гэтага часу былі толькі пяць чалавек з былога Саюза ССР). За свае значныя заслугі ў развіцці навукі ён быў удастоены Ленінскай прэміі (1980). Акрамя М. Барысевіча ў галіне матэматыкі і фізікі сталі вядомымі прозвішчы М. Яругіна, У. Лабунова, У.П. Платонава (прэзідэнта Акадэміі навук другой паловы 1980-х гг., лаўрэата Ленінскай прэміі 1978 г.). Беларуская геалогія распрацавала асноўныя заканамернасці будовы зямной кары. Дзякуючы гэтым распрацоўкам у БССР былі знойдзены радовішчы калійнай солі, нафты, граніту і г. д. Навуковыя даследаванні вяліся ў сценах 167 навуковых устаноў, 33 ВНУ. Толькі за 20 гадоў, з 1965 па 1985 гг., колькасць беларускіх вучоных вырасла напалову. У структуры навуковага патэнцыялу рэспублікі пераважнае развіццё атрымалі фізіка-матэматычныя і тэхнічныя навукі, што выклікалася паскоранымі тэмпамі росту новых галін гаспадаркі (машынабудаванне, радыёэлектроніка, вылічальная тэхніка). Развіццю інтэграцыі навукі з вытворчасцю спрыяла стварэнне навукова-вытворчых аб’яднанняў. У 1974 г. упершыню ў СССР узнікла аб’яднанне «МАЗ-БПІ», куды ўвайшлі Беларускі і Мінскі аўтамабільныя заводы, Беларускі політэхнічны інстытут. І ўсё ж праблема ўкаранення навуковых распрацовак не атрымала кардынальнага развіцця. Надзвычай супярэчлівым і складаным у гісторыі беларускай літаратуры было дваццацігоддзе пасля сярэдзіны 1960-х гг. Менавіта ў пачатку гэтага перыяду зноў узмацніўся ідэалагічны кантроль над творчасцю. Разам з тым менавіта гэтым часам у пісьменніцкім асяроддзі выспеў новы ўзровень грамадзянскай свядомасці, які не 206 дазваляў паступацца сумленнем, ісці на ўсякія кампрамісы, прыстасоўвацца да абставін. У барацьбе за свабоднае развіццё эстэтычна творчай практыкі мужнелі таленты празаікаў, паэтаў і драматургаў. Жорсткая праўда і трагедыя вайны знайшлі сваё адлюстраванне ў творчасці многіх пісьменнікаў: В. Быкава, А. Адамовіча, І. Навуменкі, І. Новікава, І. Шамякіна, В. Казько, І. Чыгрынава, С. Алексіевіч. Чалавек на вайне – гэта асноўная тэматыка твораў Васіля Быкава. У яго творах – аповесцях «Круглянскі мост», «Сотнікаў», «Абеліск», «Воўчая зграя», «Пайсці і не вярнуцца», «Знак бяды» і інш. – паўстае карціна чалавечага подзвігу або подласці, узлёту духу або падзення. У 1960-я гг. рознабаковымі гранямі раскрыўся талент Уладзіміра Караткевіча. Пасля выхаду ў свет паэтычных зборнікаў «Матчына душа» (1958) і «Вячэрнія ветразі» (1960) ён разгарнуў літаратурную дзейнасць у галіне мастацкай прозы. Пісьменнік пачаў працаваць у новым жанры – жанры гістарычнай прозы. Вялікую цікавасць у чытача выклікалі яго раманы «Каласы пад сярпом тваім», «Хрыстос прызямліўся ў Гародні», «Чорны замак Альшанскі». У сярэдзіне 1970-х гг. пад святло рампы прабіліся п’есы Уладзіміра Карат- кевіча. Яго гістарычныя драмы «Кастусь Каліноўскі», «Званы Віцебска», «Калыска чатырох чараўніц» асэнсоўваюць жыццё беларусаў на пераломных, трагічна-драматычных этапах. Цікавасць айчыннага і замежнага чытача выклікалі раманы Івана Шамякіна «Атланты і карыятыды», «Петраград-Брэст» і інш. У жанры паэзіі цікавымі творамі вызначыліся П. Броўка, Максім Танк, П. Панчанка, П. Глебка, Н. Гілевіч, Р. Барадулін і многія іншыя. Беларуская драматургія папоўнілася новымі п’есамі. У 1960– 1970-я гг. расквітнеў талент Андрэя Макаёнка. З-пад яго пяра выйшлі п’есы «Зацюканы апостал», «Трыбунал», «Верачка», «Таблетка пад язык» і інш. З гэтага часу аўтарытэт беларускай п’есы сярод міжнароднай тэатральнай супольнасці дасягнуў нечуванага раней узроўню. Напрыклад, п’есу «Трыбунал» паставілі звыш за 200 тэатраў краін свету. Вострыя праблемы рэчаіснасці асэнсоўваліся ў тагачасных п’есах І. Шамякіна «Экзамен на восень» і «І змоўклі птушкі». Новую грань выяўлення нашымі продкамі патрыятычнай адданасці Радзіме таксама паказаў Алесь Петраш- кевіч у гістарычнай драме «Напісанае застаецца». 207 У 1980-я гг. нацыянальная драматургія ў асобе Аляксея Дударава займела пісьменніка яркага даравання, з выдатным адчуваннем сцэнічнасці, вельмі чулага на кан’юнктуру сімпатый гледачоў. Кожная з яго п’ес («Парог», «Выбар», «Вечар», «Радавыя») уносіла нешта новае, свежае. Самым плённым з драматычных аўтараў 1980-х гг. аказаўся Іван Чыгрынаў, які за адносна непрацяглы час напісаў каля дзесятка п’ес (сярод іх «Звон – не малітва», «Хто вінаваты?» і інш.). Яркімі прэм’ерамі 1980-х таксама сталі п’есы «Мудрамер» М. Матукоў- скага і «Страсці па Аўдзею» У. Бутрамеева. Сярэдзіна 1960-х–сярэдзіна 1980-х гг. характарызаваліся далей- шым ростам колькасці тэатраў (у 1985 г. у БССР працавалі 17 тэатраў). Некалькі палепшылася становішча з нацыянальным рэпертуарам. Асабліва цесна з беларускімі аўтарамі супрацоўнічаў Беларускі дзяржаўны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы. Менавіта тут ставіліся п’есы А. Макаёнка, А. Петрашкевіча, І. Чыгрынава, А. Дударава. У трупе тэатра працавала многа таленавітых майстроў сцэны. Дастойнае месца сярод іх займалі Стэфанія Станюта, Віктар Тарасаў, Генадзь Гарбук, Здзіслаў Стома, Генадзь Аўсяннікаў, Зінаіда Браварская і інш. У 1985 г. спектакль «Радавыя» А. Ду- дарава ў пастаноўцы рэжысёра Валерыя Раеўскага быў адзначаны Дзяржаўнай прэміяй СССР. Адным са старэйшых драматычных калектываў рэспублікі з’яўляецца Беларускі дзяржаўны тэатр імя Якуба Коласа, якому ў 1977 г. было нададзена званне акадэмічнага. У сузор’і майстроў коласаўскай сцэны пачэснае месца займалі і займаюць такія артысты, як Зінаіда Канапелька, Уладзімір Куляшоў, Галіна Маркіна, Анатоль Шэлег і інш. Супрацоўнічаў з беларускімі драматургамі і Дзяржаўны рускі драматычны тэатр БССР імя Максіма Горкага. Тут былі пастаўлены спектаклі «Вяртанне ў Хатынь» паводле А. Адамовіча, «Пайсці і не вярнуцца» паводле В. Быкава і інш. З гэтым тэатрам звязалі свой лёс Аляксандра Клімава, Расціслаў Янкоўскі, Юрый Сідараў і іншыя папулярныя артысты. Разглядаемы перыяд адзначаны і пэўнымі поспехамі ў развіцці музычнага мастацтва. У гэты час вяліся інтэнсіўныя пошукі ў галіне пашырэння традыцыйнага рэпертуару Тэатра оперы і балета БССР. Жадаючы абнавіць творчае жыццё калектыва, кіраўніцтва тэатра 208 звярнулася да шэдэўраў класічнага рускага і замежнага рэпертуара. Што датычыцца беларускіх твораў, то ў сярэдзіне 1960-х гг. Г. Вагнерам была зроблена спроба сцэнічнага ўвасаблення новай рэдакцыі «Яснага світання» А. Туранкова. Жыццю і творчасці Максіма Багдановіча прысвяціў сваю оперу «Зорка Венера» Ю. Се- мяняка. Да 25-годдзя разгрому нацысцкай Германіі была прымер- кавана пастаноўка оперы «Андрэй Касценя» М. Аладава. Супярэчлівасць 1970-х гг. адбілася і на рэпертуарнай палітыцы тэатра, арыентаванай на эстэтычна агульнадаступныя творы, галоўным чынам італьянскую оперу, знаёмую на слых, якая лёгка ўспрымаецца слухачом. У той жа час цэлыя пласты сучаснага замежнага опернага мастацтва не толькі не былі паднятымі, але нават і закранутымі. У лічбавых адносінах рэпертуар тэатра 1970-х выглядаў наступным чынам: 50 % твораў – замежная класіка, 30 % – руская і 20 % – савецкая і беларуская. Ядро опернай трупы складалі М. Зданевіч, Я. Пятроў, В. Скорабагатаў і інш. У гэты час значна пашырыўся нацыянальны рэпертуар тэатра. Два беларускія спек- таклі – «Джардана Бруна» Дз. Смольскага і «Сцежкаю жыцця» Г. Вагнера – сур’ёзны ўклад у стварэнне сучаснай оперы. У 1982 г. была пастаўлена опера Ю. Семянякі «Новая зямля» паводле аднайменнай паэмы Якуба Коласа. Шэраг балетаў стварылі Яўген Глебаў, Уладзімір Кандрусевіч, Андрэй Мдзівані. Значнай падзеяй у музычным жыцці рэспублікі стала адкрыццё ў 1971 г. Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР. З самага пачатку сваёй дзейнасці тэатр асвойваў не толькі класічны рэпертуар, сцэнічнае жыццё атрымлівалі і новыя творы. Ужо ў першыя сезоны прайшлі прэм’еры «Пяе жаваранак» Ю. Семянякі, «Рэпартаж з пекла» Я. Глебава, «Паўлінка» Ю. Семянякі, пазней «Несцерка» Р. Суруса. Сярод галоўных выканаўцаў вылучаліся Наталля Гайда, Юрый Лазоўскі, Вячаслаў Фаменка, Віктар Шакаўлюк і інш. У песенным жанры ў азначаны перыяд працавалі кампазітары Ігар Лучанок, Эдуард Ханок, Уладзімір Буднік, Леанід Захлеўны, Валерый Іваноў і інш. Вялікую работу па папулярызацыі народных песень і песень беларускіх кампазітараў праводзілі вакальна-інструментальныя ансамблі «Песняры» (створаны ў 1969 г., мастацкі кіраўнік У. Му- лявін), «Сябры» (створаны ў 1974 г., мастацкі кіраўнік А. Яр- 209 моленка) і «Верасы» (створаны ў 1971 г., мастацкі кіраўнік В. Ра- інчык), якія вельмі хутка сталі добра вядомымі і папулярнымі ва ўсіх рэспубліках былога СССР. У 1974 г. быў створаны фальклорна-харэаграфічны ансамбль «Харошкі» пад мастацкім кіраўніцтвам Валянціны Гаявай. У рэ- пертуары ансамбля шырока прадстаўлены народныя танцы. У гэты час паспяхова развівалася беларускае кінамастацтва. На кінастудыі «Беларусьфільм», акрамя мастацкага, былі створаны аб’яднанні хранікальна-дакументальных і навукова-папулярных, тэлевізійных і мультыплікацыйных фільмаў. Сярод лепшых мастацкіх стужак, створаных беларускімі кінарэжысёрамі ў 1960–1980-я гг., былі наступныя: «Праз могілкі» (1965, рэжысёр В. Тураў, у 1994 г. рашэннем ЮНЕСКА аднесены да 100 лепшых фільмаў свету), «Я родам з дзяцінства» (1966, рэжысёр В. Тураў), «Руіны страляюць…» (1970–1972 гг., рэжысёр В. Чац- верыкоў), «Вянок санетаў» (1976, рэжысёр В. Рубінчык), «Альпійская балада» (1965, рэжысёр Б. Сцяпанаў), «Ідзі і глядзі» (1985, рэжысёр Э. Клімаў) і інш. Да здабыткаў тэлевізійнага кіно належаць фільмы па творах В. Быкава: тэлесерыял «Доўгія вёрсты вайны» (1975, рэжысёр А. Карпаў), «Фруза» (1981, рэжысёр В. Нікіфараў). З вялікай мастацкай сілай адлюстроўваюцца падзеі Вялікай Айчыннай вайны ў дакументальных цыклах В. Дашука «Жанчына з забітай вёскі» (1975–1978, паводле дакументальнай кнігі А. Ада- мовіча, Я. Брыля і У. Калесніка «Я – з вогненай вёскі»), «У вайны не жаночы твар» (1981–1984, паводле аднайменнай дакумен- тальнай кнігі С. Алексіевіч), тэлефільм «Сведка» (1985, рэжысёр В. Рыбараў, паводле аповесці В. Казько «Судны дзень»). У адзначаны час плённа развіваецца і выяўленчае мастацтва Беларусі. Значнай з’явай у беларускім нацянальным жывапісе сталі карціны Міхаіла Савіцкага, прысвечаныя партызанам Беларусі «Партызанская мадонна» (1967), «Партызанская мадонна (Мінская)» (1968), «Партызаны. Блакада» (1967), «Аршанскія партызаны» (1968), «Клятва» (1969) і інш. Бадай, самы буйны твор мастака – «Айчынная вайна. 1944 год» – насценны роспіс для Музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў Мінску (1970–1971). М. Савіцкі быў франтавіком, які сам прайшоў праз нацысцкія канцлагеры (у тым ліку Бухенвальд і Дахау). Ён стварыў карціны антываеннага гучання: цыкл з 13 палотнаў «Лічбы на сэрцы» (1974– 210 1980) і трыпціх «Агрэсія» (1984). Яны прасякнуты публіцыстычнай завостранасцю. Ваенная тэматыка ў пасляваенны час увасоблена таксама ў такіх творах беларускіх мастакоў, як карціна-ўспамін «Май. 1945 год» (1967) І. Стасевіча; карціна-асэнсаванне падзей тых суровых і трагічных гадоў – «1941 год. Над Прыпяццю» (1970) В. Грамыкі; карціна-легенда, увасобленая ў маштабных палотнах «Беларусь – маці партызанская» (1967) і «Партызанскае вяселле» (1968) М. Дан- цыга; карціна-народная песня аб героях мінулай вайны «Песня аб партызанах» (1975) В. Сумарава. У 1960-я–пачатку 1970-х гг. значныя змены назіраюцца і ў іншых жанрах жывапісу. У партрэце адраджаецца цікавасць мастака да непаўторнага складу характара чалавека. Дыяпазон мастацкіх сродкаў, якія выкарыстоўвалі беларускія партрэтысты разгляда- емага перыяду, таксама вельмі шырокі: ад дэкаратывізму «Партрэта Р. Шырмы» (1968) да эпічнага гучання «Партрэта Якуба Коласа» (1966–1967) У. Стэльмашонка, ад статычнай велічнасці «Партрэта Р. Басацкай» (1976) В. Сахненкі да вострага псіхалагізму «Партрэта мастака А. Кашкурэвіча» (1970) А. Малішэўскага. Змяніўся і характар пейзажу, ён усё больш эвалюцыяніруе ад канкрэтных выяў куткоў беларускай прыроды да абагульненага, насычанага пачуццямі пейзажу-настрою, пейзажу-метафары. З вы- шыні птушынага палёту азіраюць велічныя родныя прасторы В. Цвірка («Прыпяць. Вясна», 1966), неабсяжныя гарадскія пана- рамы – М. Данцыг («Мой Мінск», 1967), мясціны былых баёў – В. Грамыка («Чырвоныя землі Полаччыны», 1970). Яшчэ больш прыкметнымі былі зрухі ў жывапісе 1970-х–пачатку 1980-х гг. Пашырэнне і паглыбленне крызісных з’яў у грамадстве, расчараванне ў ідэалах пакалення «шасцідзесятнікаў» абумовілі змены ў духоўным жыцці. Адбываецца ўнутраная пераарыентацыя жывапісу. Ён усё больш аддаляецца ад выкарыстання сродкаў манументальнага мастацтва і звяртаецца да ўжывання камерных форм, што ў першую чаргу звязана з індывідуалізацыяй светапогля- ду мастака. Людзі, рэчы, прырода, іх унутраныя адносіны атрым- ліваюць для жывапісца больш персанальны, інтымны сэнс (В. Су- мараў «Зямля маёй маці», 1978; «Адвечнае», 1979). Чалавек і асяроддзе гарманічна зліваюцца ў нешта непадзельнае, прасякнутае 211 агульнай духоўнай субстанцыяй – «Ліставей» Л. Шчамялёва (1977), «Канец сезона туманаў» М. Селяшчука (1985). Найбольшы плён прынёс беларускім мастакам 1970–1980-х гг. зварот да традыцый народнай культуры, да старажытных крыніц роднага мастацтва. Уважлівае вывучэнне здабыткаў беларускай культуры аказала вялікую дапамогу мастакам і ў працэсе стварэння ўласнай нацыянальнай школы жывапісу. У гэтай галіне на першых этапах асабліва актыўна працавалі А. Марачкін («Гуканне вясны», 1976), В. Маркавец («Свята ў Докшыцах», 1976), У. Тоўсцік («А сэрца ўсё імкнецца…», 1981), а таксама У. Савіч, Ф. Янушкевіч, А. Маціевіч і многія іншыя. Менавіта гэта плынь беларускага мастацтва з-за невычарпанасці сваёй крыніцы стала самай перспектыўнай. Паспяхова працягвала развівацца дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, асабліва кераміка, габелен і інш. Сярэдзіна 1960-х–першая палова 1980-х гг. характарызуюцца плённай дзейнасцю многіх скульптараў. У гэты перыяд яскрава праявіўся талент Анатоля Анікейчыка. Адна з галоўных тэм творчасці майстра – тэма Вялікай Айчыннай вайны. Неўміручаму подзвігу беларускіх партызан прысвечаны мемарыяльны комплекс «Прарыў» (1974) на месцы былых баёў вясной 1944 г. у 7 км ад г. п. Ушачы. Уражвае сваёй трагічнасцю і скульптурны комплекс «Праклён фашызму», адкрыты 3 ліпеня 1983 г. на месцы былой вёскі Шунейка Докшыцкага раёна, якую разам з жыхарамі знішчылі немцы. А. Анікейчык многа працаваў у галіне партрэта, падкрэсліваючы індывідуальныя рысы характару, духоўную сутнасць чалавека (партрэты Л. Бетховена (1968), П.М. Машэрава (1980), Г. Ахматавай (1982), П.І. Чайкоўскага (1985)). Скульптару належыць важная роля ў распрацоўцы вобраза народнага паэта Янкі Купалы. Шырока вядомы помнік паэту ў Мінску (1972, разам з Гумілеўскім і А. Заспіцкім). Тэма гераізму ў час вайны займае важнае месца ў творчасці скульптара Андрэя Заспіцкага. Падзеяй у мастацкім жыцці рэс- публікі стала адкрыццё у 1975 г. у г. Жодзіна манумента ў гонар савецкай маці-патрыёткі Н.Ф. Купрыянавай і яе пяці сыноў, якія не вярнуліся з вайны. Разам з Заспіцкім у стварэнні манумента прынялі ўдзел скульптары Іван Міско і Мікалай Рыжанкоў. Сусветна вядомым стаў мемарыяльна-архітэктурны комплекс «Хатынь», дзе адкрыты адзіныя ў свеце могілкі загінуўшых вёсак 212 (1969). Яго стварылі скульптар С. Селіханаў, архітэктары Ю. Гра- даў, В. Занковіч, Л. Левін, за гэты велічны помнік сусветнага маштабу ўдастоеныя Ленінскай прэміі (1970). Мастацкай выразнасцю і вялікім палітычным гучаннем вызначаюцца мемарыяльныя комплексы «Брэсцкая крэпасць-герой» (1969–1971), «Курган Славы» пад Мінскам (1969), «Мінск – горад- герой» (1985), Мемарыял савецка-польскай баявой садружнасці ў г. п. Леніна Магілёўскай вобласці (1968). З пачатку 1970-х гг. у архітэктуры Беларусі пачалося паступовае пераадоленне жорсткага рацыяналізму, ускладняецца комплекс горадабудаўнічых работ. У 1970–1980-я гг. на аснове індустрыяль- най базы буйнапанельнага домабудавання створаны новыя жылыя раёны з высокімі архітэктурна-планіровачнымі і кампазіцыйна- мастацкімі якасцямі, у тым ліку Усход, Зялёны Луг-5, праспект Машэрава (зараз – праспект Пераможцаў) у Мінску. Вялікі ўплыў на мастацкае аблічча гарадоў робяць буйныя грамадскія будынкі, сярод якіх у сталіцы вылучаюцца кінатэатры «Кастрычнік» і «Масква», Палац мастацтваў, Дом літаратара, будынак Дзяржаўнага тэатра музычнай камедыі БССР, комплексы ВНУ, у тым ліку інстытут культуры (цяпер універсітэт), карпусы медыцынскага інстытута, 15-ты корпус БПІ (БНТУ), гасцініцы «Планета», «Кастрычніцкая», «Беларусь» і інш. Новай цікавай працай для беларускіх дойлідаў стаў праект Мінскага метрапалітэна, першая чарга першай лініі якога была адкрыта 30 чэрвеня 1984 г. 1960–1980-я гг. – час імклівага развіцця радыё і тэлебачання. Завяршылася радыёфікацыя населеных пунктаў. Ужо да пачатку 1970-х гг. дзейнічала адзіная сістэма тэлебачання. Такім чынам, у пасляванны час у рэспубліцы была праведзена значная работа па развіцці адукацыі, навукі і культуры. Разам з тым у другой палове 1940-х–першай палове 1980-х гг. пошукі новага вельмі часта сутыкаліся з рэальнасцю палітычнага жыцця, якое вызначала месца дазволенага. Ішоў працэс скарачэння ўжывання беларускай мовы. Усё больш паглыбляўся духоўны крызіс грамадства. З другой паловы 1980-х гг. стала відавочнай неабходнасць глыбокага пераўтварэння палітычнага, эканамічнага, сацыяльнага і культурнага жыцця на шляху нацыянальнага адраджэння. 213 Тэма 9. КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў ЧАС ПЕРАБУДОВЫ І ПОСТСАВЕЦКІ ПЕРЫЯД 9.1. Развіццё адукацыі, навукі, літаратуры на сучасным этапе. 9.2. Архітэктура, выяўленчае мастацтва ў постсавецкі перыяд. 9.3. Тэатр, музыка, кіно ў канцы ХХ–пачатку ХХI cт. З прыходам у сакавіку 1985 г. да кіраўніцтва КПСС М.С. Гарба- чова быў аб’яўлены курс на перабудову і паскарэнне сацыяльна- эканамічнага развіцця. У новых умовах пачаліся працэсы галоснасці і дэмакратызацыі. Скарыстаўшыся гэтым, перадавая беларуская інтэлігенцыя разгарнула працу па ўмацаванні ролі і значэння культуры ў жыцці грамадства і дзяржавы. У падтрымку развіцця нацыянальнай культуры, мовы выступілі з’явіўшыяся ў новых абставінах нефармальныя маладзёжныя арганізацыі «Талака» (Мінск), «Паходня» (Гродна) і інш., а таксама створаныя ў чэрвені 1989 г. Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны і Беларускі народны фронт. У наступным у сувязі з распачатымі працэсамі распаду СССР гэтыя тэндэнцыі ўзмацніліся. 27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце, а 25 жніўня 1991 г. пятая пазачарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР прыняла закон «Аб наданні статусу канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыяліс- тычнай Рэспублікі». Гэтыя рашэнні, а таксама прынятыя ў верасні 1991 г. дакументы аб новай дзяржаўнай сімволіцы і назве нашай дзяржавы, якая стала называцца «Рэспубліка Беларусь», значна паскорылі нацыянальна-культурнае развіццё Беларусі, узнялі яе міжнародны аўтарытэт, пашырылі міжнародныя культурныя сувязі, дазволілі больш актыўна і самастойна праводзіць культурную палітыку, рэалізаваць шэраг цікавых праектаў. Умацаванню нацыянальна-культурных тэндэнцый спрыяла і прыняцце 26 студзеня 1990 г. Закона «Аб мовах у Беларускай ССР», які абвясціў беларускую мову дзяржаўнай мовай БССР, а таксама прыняцце дзяржаўнай праграмы развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР (20 верасня 1990 г.)». Былі прыняты і іншыя законы, накіраваныя на развіццё розных бакоў культуры, у тым ліку, Закон «Аб культуры ў Беларускай ССР» 214 (4 верасня 1991 г.), «Аб ахове і зберажэнні гісторыка-культурнай спадчыны». У далейшым гэтыя законы ўдасканальваліся. Адбыўшыяся змены, новыя тэндэнцыі дазволілі беларускай культуры стаць больш вольнай, адкрытай. Былі створаны спрыяльныя ўмовы для развіцця розных літаратурных і мастацкіх кірункаў і школ, росту нацыянальнай самасвядомасці, дэмакратызацыі духоўнага жыцця, свабоды творчасці і веравызнанняў. Рост галоснасці, адкрытасці, адыход ад ідэалагічных падыходаў прывялі да перагляду старых стэрэатыпаў у адзнаках гістарычнага развіцця Беларусі, узаемаадносін з суседзямі, неадназначнай спадчыны БССР, пераходных сацыяльна-эканамічных, палітычных і культурных працэсаў. Грамадзяне Беларусі змаглі пазнаёміцца з раней невядомымі публікацыямі айчынных і замежных аўтараў па праблемах гісторыі, філасофіі, сацыялогіі і інш., а таксама ўбачыць так званыя палічныя кінафільмы рэжысёраў-наватараў і адкрыць для сябе творы мастацкай літаратуры перыяду «застою», якія хутка распаўсюдзіліся ў дэмакратычным друку. Змяніліся адносіны да беларускіх эмігрантаў, што дало магчымасць глыбей пазнаёміцца з дзейнасцю беларускай дыяспары і яе культурнымі дасягненнямі. Таксама перабудоўныя працэсы, гады незалежнасці змянілі стаўленне і да вернікаў і рэлігіі ў цэлым. Вернікі сталі смялей адзначаць рэлігійныя святы, маліцца, а былыя культавыя будынкі паступова сталі перадавацца канфесіям. Частка гэтых будынкаў была адрэстаўрыравана, асобныя храмы былі адбудаваны зноў на іх гістарычных месцах (касцёл Св. Варвары ў Віцебску, царква Марыі Магдалены ў Мінску, Мікалаеўская царква ў Брэсцкай крэпасці, Благавешчанская царква ў Віцебску і інш.). Больш за тое, па сутнасці ўпершыню за гады савецкай улады сталі праектавацца і будавацца новыя цэрквы, касцёлы і манастыры. Усё гэта стала магчымым дзякуючы адмове дзяржавы ад ідэалагічных дагматаў, атэізму і актывізацыі дзейнасці розных канфесій, рэлігійнай грамадскасці. У выніку ўжо ў 2002 г. у Рэспубліцы Беларусь дзейнічалі 2913 рэлігійных абшчын 26 канфесійных кірункаў. Па ліку вернікаў на першым месцы ў Беларусі знаходзіцца праваслаўная царква, на другім – каталіцкая канфесія. 215 9.1. Развіццё адукацыі, навукі, літаратуры на сучасным этапе Перабудоўчыя працэсы, якія адбываліся ў краіне, патрабавалі радыкальных змен у розных сферах культуры. Новыя павевы прыйшлі і ў сферу адукацыі і выхавання. У прыватнасці, у рэспубліцы сталі пера- глядацца і змяняцца вучэбныя планы і праграмы вучэбных дысцыплін. Зведаў змены цыкл сацыяльна-гуманітарных навук. У вышэйшых навучальных установах былі ўведзены курсы гісторыі Беларусі, бела- русазнаўства, культуралогіі, паліталогіі і іншых дысцыплін. Выдаваліся новыя падручнікі, дапаможнікі, курсы лекцый. Вышлі з друку шэсць тамоў «Энцыклапедыі гісторыі Беларусі», шэсць тамоў «Гісторыі беларускага мастацтва», з’явіліся новыя газеты і часопісы («Спадчына», «Беларускі гістарычны часопіс», «Беларуская мінуўшчына», «Роднае слова», «Культура», «Мастацтва» і інш.). У рэспубліцы адкрыліся новыя для гэтага перыяду тыпы вучэб- ных устаноў (ліцэі, гімназіі, каледжы), а таксама недзяржаўныя вучэбныя ўстановы, уключаючы і вышэйшыя, навучанне ў якіх вя- лося і вядзецца на аснове аплаты. Платнае навучанне з’явілася і ў дзяржаўных вышэйшых вучэбных установах. Сёння ў Рэспубліцы Беларусь 45 дзяржаўных і 10 недзяржаўных ВНУ, шэраг з іх маюць філіялы ў буйных гарадах. Некаторыя каледжы атрымалі статуc вышэйшых вучэбных устаноў (сувязі, радыё). Падчас перабудовы і незалежнасці шмат інстытутаў былі пераўтвораны ва ўніверсітэты і акадэміі. Былі адкрыты Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь, Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт, Палескі дзяржаўны ўніверсітэт (г. Пінск) і інш. У выніку Беларусь стала адной з самых адукаваных еўрапейскіх краін. У 2010 г. колькасць студэнтаў ВНУ Беларусі саставіла 475 чалавек на 10000 насель- ніцтва, што адпавядае паказчыкам Германіі, Швецыі, Фінляндыі, Нідэрландаў. У 2000 г. гэты паказчык складаў 262 студэнта. Акрамя таго, у ВНУ Рэспублікі Беларусь навучаюцца грамадзяне з больш за 80 краін свету. У 2009 г. іх колькасць саставіла 7,5 тыс. студэнтаў. Выпускнікі беларускіх ВНУ працуюць у 112 краінах свету. У 1999/2000 навучальным годзе ў рэспубліцы дзейнічалі 81 дзяржаўная гімназія, 26 ліцэяў, 14 недзяржаўных сярэдніх школ, 150 дзяржаўных і сем недзяржаўных сярэдніх спецыяльных вучэбных устаноў. Узрос агульны лік студэнтаў са 189 тыс. у 1990 г. да 260 тыс. у 2000 г. і 420 тыс. у 2009 г. У 2012/2013 навучальным годзе 216 працавалі 219 гімназій, 28 ліцэяў, восем кадэцкіх навучальных устаноў, 2420 сярэдніх школ, пяць гімназій-каледжаў мастацтваў. У сувязі з абвяшчэннем Беларуссю незалежнасці і выхадам са складу СССР у ВНУ рэспублікі былі адкрыты дзесяткі новых спецыяльнасцей, па якіх раней кадры не рыхтаваліся. У вышэйшых навучальных установах з’явіліся бакалаўрыят і магістратура. Значная ўвага ў сістэме сярэдняй і вышэйшай адукацыі стала ўдзяляцца вывучэнню камп’ютара, эканомікі і замежных моў. Ва ўмовах развіцця незалежнай Беларусі было прызнана мэтазгодным правесці рэформу ў адукацыйнай сферы, і 21 жніўня 1996 г. кабінет міністраў Республікі Беларусь прыняў пастанову «Аб канцэпцыі рэформы агульнаадукацыйнай школы ў Рэспубліцы Беларусь». Новая мадэль агульнаадукацыйнай школы ўключала ў сябе тры ступені: 1) пачатковая агульная адукацыя (1-шы–4-ты гады навучання); 2) базавая адукацыя (5–10-ты гады навучання); 3) поўная сярэдняя агульная адукацыя (11–12-ты гады навучання). Пры гэтым рэформа прадугледжвала пераход на пяцідзённы вучэбны тыдзень на працягу ўсіх 12 гадоў навучання, 10-бальную сістэму адзнакі ведаў (уведзена з 1 верасня 2002 г.) і іншыя новаўвядзенні. Га- лоўнай стратэгічнай задачай рэфармавання вышэйшай школы стала адпаведнасць навучання нацыянальным і міжнародным стандартам вышэйшай адукацыі. У далейшым гэта рэформа была скарэкціравана. Пачынаючы з 2008/2009 навучальнага года рэспубліка зноў перайшла на 11-гадовае школьнае навучанне. У 2012/2013 навучальным годзе ў ВНУ па некаторых спецыяльнасцях быў зменшаны тэрмін навучання з пяці да чатырох–чатырох з паловай гадоў. У сувязі з умацаваннем саюзных адносін Беларусі з Расіяй праводзіцца праца па фармаванні адзінай, але дыферэнцыраванай агульнаадукацыйнай прасторы і ўзгадненню ўсіх кампанентаў заканадаўчых баз у галіне адукацыі дзвюх сумежных дзяржаў. Так, развіваючы інтэграцыйныя сувязі з Расійскай Федэрацыяй, Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт (да 1 красавіка 2002 г. – БДПА) у 2001 і 2002 гг. накіраваў на вучобу ў Санкт-Пецярбургскі тэхнічны ўніверсітэт па 30 сваіх студэнтаў. У Магілёве з’явіўся Беларуска- расійскі ўніверсітэт (2003, на базе Магілёўскага тэхнічнага ўні- версітэта). 217 У апошнія гады ў сувязі з патрабаваннямі часу значная ўвага ўдзялялася дадатковай адукацыі дарослых. Штогод у Беларусі праходзяць павышэнне кваліфікацыі, стажыроўку, прафесійную падрыхтоўку, перападрыхтоўку, курсы мэтавага назначэння больш за 530 тыс. чалавек, у тым ліку ў сферы адукацыі 60,5 тыс., у прамысловасці 220 тыс., у будаўніцтве 57,3 тыс. чалавек. Гэту працу праводзіць 391 установа адукацыі. У гады перабудовы і першыя гады незалежнасці ў сілу скла- данага фінансава-эканамічнага становішча рэспублікі, змяншэння колькасці заказаў на навуковыя распрацоўкі з боку рэспублік былога СССР і беларускіх прадпрыемстваў беларуская навука апынулася ў цяжкім становішчы. Яно ўскладнялася яшчэ і тым, што структура навукова-тэхнічнага комплексу, якая склалася ў савецкія гады, не адпавядала патрабаванням самастойнага развіцця бела- рускай эканомікі, наспеўшага тэхналагічнага абнаўлення галін прамысловасці, сельскай гаспадаркі і сацыяльна-культурнай сферы. У выніку падзення прэстыжу навуковай працы, невысокай зарплаты, адсутнасці перспектыў навуковага росту, а то і працы, нездавальняльных умоў для даследчай дзейнасці шмат высока- кваліфікаваных навуковых работнікаў выехалі за межы Беларусі працаваць па кантрактах або наогул пераехалі на сталае месца жыхарства за мяжу. Іншыя пайшлі працаваць у розныя камерцый- ныя структуры і сумесныя прадпрыемствы, звязаныя, напрыклад, з радыёэлектронікай, камп’ютарнай тэхнікай. У выніку ў даследчых інстытутах НАН Беларусі і шматлікіх іншых назіралася старэнне і скарачэнне навуковых кадраў, памяншэнне ліку неабходных эканоміцы распрацовак. Улічваючы склаўшуюся сітуацыю, кіраўніцтва рэспублікі распрацавала меры, накіраваныя на ўзняцце прэстыжу навукі, павышэнне яе ролі ў жыцці грамадства і ўздым эканомікі. У гэтых мэтах была адноўлена дзейнасць савета па каардынацыі фун- даментальных даследаванняў пры НАН Беларусі, зацверджана праграма развіцця матэрыяльна-тэхнічнай базы навукі і арганізацыі цэнтраў калектыўнага карыстання навуковым абсталяваннем (выкон- ваецца з 1997 г.). У верасні 1996 г. устаноўлена даплата за навуковыя ступені і званні. У 1998 г. прыняты Закон «Аб навуковай дзейнасці», сталі праводзіцца конкурсы на лепшы даследчы праект, вылучацца гранты на правядзенне найбольш перспектыўных даследаванняў. 218 У складзе НАН Беларусі, міністэрстваў і ведамстваў з’явіліся новыя навуковыя інстытуты: малекулярнай і атамнай фізікі (1992), прыкладнай оптыкі і тэхналогіі металаў (1992), хіміі і новых матэрыялаў (1998), тэхнічнай акустыкі (1998), Інстытут радыяцыйнай бяспекі (1991), Беларускі НДІ дакументазнаўства і архіўнай справы (1996), НДІ пажарнай бяспекі і надзвычайных сітуацый (1999) і інш., што дазволіла развіваць новыя галіны навукі. Адзначым, што сёння ў свеце налічваецца каля 2 тыс. розных навук. У мэтах павышэння эфектыўнасці дзейнасці Акадэміі навук у 2002 г. была праведзена яе рэарганізацыя, зацверджаны новы статут. Указам Прэзідэнта Республікі Беларусь А.Г. Лукашэнка кіраўніком НАН Беларусі ў той час быў прызначаны М.У. Мясніковіч (з 2011 г. – прэмьер-міністр Рэспублікі Беларусь). Прынятыя меры дазволілі падняць узровень навуковых даследа- ванняў у рэспубліцы. Пашырыліся і міжнародныя сувязі навукоўцаў Беларусі. У 1993 г. Акадэмія навук Беларусі ў якасці нацыянальнага члена прынята ў Міжнародны савет навуковых саюзаў – прэс- тыжную неўрадавую арганізацыю па развіцці навукі, ахове праў і свабод навукоўцаў. Шэраг перспектыўных навукоўцаў для пра- вядзення даследаванняў атрымалі міжнародныя гранты. У новых умовах яны сталі больш актыўна ўдзельнічаць у працы розных міжнародных навуковых канферэнцый, сімпозіўмах. Здольныя ма- ладыя даследчыкі сталі стажыравацца ў буйных замежных навуко- вых цэнтрах і ўстановах. Нягледзячы на фінансава-эканамічныя цяжкасці, беларускія наву- коўцы ў гэтыя гады змаглі зрабіць шэраг важных адкрыццяў, вынаходніцтваў. Сярод іх лікавыя метады рашэння задач прыкладной матэматычнай фізікі, якія дазваляюць эфектыўна мадэліраваць тэхналагічныя працэсы вытворчасці паўправадніковых прыбораў, лазерныя комплексы для тэрмаапрацоўкі, рэзання і зваркі металічных і неметалічных матэрыялаў, распрацоўка тэхналогіі высокадакладнай паліроўкі оптыкі, керамікі і кампазіцыйных матэрыялаў, падрыхтоўка да вытворчасці канкурэнтаздольных на рынку партатыўных прыбораў для кантролю цвёрдасці матэрыялаў і вырабаў, новыя эфектыўныя лекавыя прэпараты і інш. Арыгінальныя, вельмі перспектыўныя і значныя адкрыцці былі зроблены беларускімі даследчыкамі ў 2002 г. У прыватнасці, наву- коўцы А. Краўкліс, К.І. Буянкоў, В. Мінкіна, С. Шабуня, У. Гаўрылюк, 219 У. Зайкін сумесна з працаўнікамі «Белтрансгаза» і французскай фірмай «Эр-Лікід» распрацавалі і ажыццявілі праект па стварэнні рэактара, які пераўтварае прыродны газ у вадарод. Акрамя таго, пад кіраўніцтвам акадэміка А. Мартыненкі ў рэспубліцы наладжана вытворчасць нанаматэрыялаў, а гэта значыць, што Беларусь практычна ўвайшла ў клуб нанатэхналагічных дзяржаў. Як вядома, за нанаматэрыяламі велізарная будучыня ўсёй навукі, тэхналогіі і эканомікі. Назаўсёды ў гісторыю беларускай навукі ўвайшоў дзень 22 лі- пеня 2012 г., калі з дапамогай расійскіх вучоных быў запушчаны ў космас Беларускі касмічны апарат (БКА). Тым самым Беларусь уступіла ў сімвалічны клуб касмічных краін. Збылася даўняя мара вучоных, канструктараў, інжынераў. Пры гэтым трэба мець на ўвазе, што тры ўраджэнца беларускай зямлі сталі лётчыкамі-касманаўтамі (П.І. Клімук, У.В. Кавалёнак, А.В. Навіцкі), а інжынеры, канс- труктары – нашы землякі І.С. Пруднікаў, М.І. Барысенка, С.А. Косберг і многія іншыя даследчыкі другой паловы ХХ–пачатку ХХI ст. унеслі значны ўклад у развіццё ракетна-касмічнай тэхнікі і засваенне касмічнай прасторы. Цікава, што два ўраджэнца Случчыны – генерал- палкоўнік К.В. Герчык і генерал-лейтэнант Ю.А. Жукаў у розныя часы былі начальнікамі касмадрома Байканур. Вялікіх поспехаў за кароткі час дабіліся і супрацоўнікі Парка высокіх тэхналогій, створанага ў 2005 г. у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Беларусі. А.Р. Лукашэнкі. Сёння гэта – адзін з вядучых ІТ-кластэраў у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Парк налічвае каля 120 рэзідэнтаў, у ім працуюць больш за 13,5 тыс. чалавек. Значных поспехаў дасягнулі і медыкі, аб чым пераканаўча сведчаць першыя аперацыі па перасадцы сэрца і другія навацыі. Задачы айчыннай навукі на сучасным этапе вызначыў Першы з’езд вучоных Беларусі, які адбыўся 1–2 лістапада 2007 г. Значныя змены ў разглядаемы перыяд адбыліся ў сферы літарату- ры. Са спецхранаў і сховішчаў былі вернуты і надрукаваны творы А. Мрыя, М. Гарэцкага, Алеся Гаруна, У. Ластоўскага, Л. Геніюш, К. Буйло і іншых літаратараў, у тым ліку эмігрантаў і раней рэпрэсіра- ваных. З вялікай цікавасцю чытачы сустрэлі творы С. Грахоўскага «Зона маўчання» і «З воўчым квітком» (1990), Ф. Аляхновіча «У кіпцюрах ГПУ» (1991), Л. Геніюш «Споведзь» (1993), Б. Мікуліча «Аповесць для сябе» (1988) і шмат іншых. Убачылі свет раней не друкаваныя творы Янкі Купалы, Якуба Коласа. У рэспубліцы сталі 220 выдавацца серыі кніг «Нашы знакамітыя землякі», «Беларускі кнігазбор», «Памяць» і інш. У 1998 г. да 200-годдзя з дня нараджэння беларуска-польскага паэта А Міцкевіча яго паэма «Пан Тадэвуш» выйшла на беларускай, польскай і рускай мовах. Пісьменнікі, паэты, драматургі сталі больш аб’ектыўна адлю- строўваць гісторыю Беларусі, паказваць ролю ў гэтай гісторыі выдатных дзяржаўна-палітычных і культурных дзеячаў, аналі- заваць важнейшыя падзеі мінулага і сучаснасці. Праблемам далёкай і блізкай гісторыі Беларусі прысвяцілі свае новыя гісторыка- мастацкія працы У. Арлоў, Э. Скобелеў, А. Сульянаў, М. Чаргінец, В. Чаропка, А. Глобус, В. Іпатава, К. Тарасаў і шматлікія іншыя вядомыя айчынныя аўтары. Папулярныя раманы аб нашай стара- жытнай гісторыі, станаўленні беларускай дзяржаўнасці напісаў Л. Дайнека («Меч князя Вячкі», 1987; «След ваўкалака», 1988; «Жа- лезныя жалуды», 1990). Значнае месца ў творчасці беларускіх аўтараў заняла тэма Чарнобыльскай катастрофы і яе страшных наступстваў. З ўсіх бакоў, але па-рознаму раскрываюць гэту праблему С. Алексіевіч («Чарнобыльская малітва»), І. Шамякін («Злая зорка»), У. Казько («Выратуй і памілуй нас, чорны бусел»), А. Адамовіч («Апакаліпсіс па графіку»), М. Мятліцкі («Бабчын», «Палескі смутак», «Хойніцкі сшытак»). Папулярнымі сярод чытачоў сталі новыя творы В. Быкава («Сцюжа», «Жоўты пясочак», «Катастрофа»), А. Адамовіча («Апо- шняя пастараль»), І. Чыгрынава («Вяртанне да вайны»), Н. Гілевіча (зборнік «Незалежнасць»), Р. Барадуліна («Літасць плахі»), а так- сама Р. Баравіковай, Г. Бураўкіна, А. Вялюгіна, І. Навуменкі, П. Панчанкі, Г. Пашкова, І. Пташнікава, Я. Сіпакова, М. Страль- цова, Максіма Танка, С. Законнікава. Рос і мацнеў талент маладых аўтараў. Цікавыя кнігі, зборнікі выпусцілі Л. Пранчак, А. Сыс, А. Разанаў, Л. Дранько-Майсюк, В. Шніп, А. Пісьмянкоў, Л. Руб- леўская, І. Багдановіч і інш. Новае слова сказалі сваімі творамі і драматургі. А. Дудараў напісаў п’есы «Злом» (1987), «Вежа» (1989, сумесна з У. Някля- евым), «Песня аб зубру» (1993), «Князь Вітаўт» (1993); Н. Ара- хоўскі – «Напярэдадні» (1986), «Машэка», «Ку-ку» (1992); У. Бут- рамееў – «Чужыя грошы» (1993 г.), «Страсці па Аўдзею» (1988). У драматургію таксама прышлі і маладыя літаратары – У. Сауліч, 221 С. Кавалёў, І. Сідарук і інш. П’еса маладога драматурга А. Ку- рэйчыка «П’емонцкі звер» стала лаўрэатам першага драматычнага конкурсу, які праводзілі Міністэрства культуры Расіі сумесна з МХАТ імя А.П. Чэхава. У 1997 г. упершыню на беларускай мове была выдадзена «Боская камедыя» Дантэ (пераклад У. Скарынкіна), а ў 2002 г. выдадзены першы пераклад кананічнага тэксту Бібліі на беларускай мове. 14 га- доў працаваў над гэтым выданнем вядомы беларускі перакладчык У. Сёмуха. У Беларусі назіраецца творчы ўздым рускамоўнай паэзіі (А. Аўруцін, В. Паліканіна, А. Скарынкін, Г. Сакалоўскі, М. Шэ- лехаў, Ю. Фатнеў). Пладавітым аўтарам з’яўляецца Анатоль Андрэеў (літаратуразнаўца, культуролаг), які ў дзевяці раманах раскрыў феномен «новых маргіналаў». Несумненна, іх творы з’яўляюцца важным укладам у развіццё шматнацыянальнай беларускай куль- туры. Усяго ў рэспубліцы працуюць 567 членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі (на канец 2011 г.). Важную ролю ў прапагандзе кнігі, пашырэнні ведаў чытачоў адыграла правядзенне шэрагу мерапрыемстваў, звязаных з выз- начэннем у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р. Лукашэнкі 2012 г. як Года кнігі. У краіне былі праведзены шматлікія канферэнцыі чытачоў, дыспуты, выстаўкі кніг, сустрэчы з пісьменнікамі. Друкарні выдалі альбо перавыдалі дзесяткі арыгінальных кніг, альбомаў, старадрукаў. Так, да Дня беларускай пісьменнасці быў выдадзены «Букварь языка славенскаго чтения и писания оучитися хотящим, в полезное руковождение» 1767 г. (такіх рарытэтных кніг засталося толькі дзве ў свеце, у тым ліку адна з іх зберагаецца ў Нацыянальнай бібліятэцы). Акрамя таго, у апошнія гады былі перавыдадзены факсімільным спосабам такія рарытэты, як Слуцкае (2009) і Полацкае евангеллі (2012–2013), а таксама Жыціе Ефрасінні Полацкай (2012). Адзначым, што Полацкае Евангелле ўваходзіць у дзесятку першых кніг усходніх славян і ў сотню першых кніг наогул усіх славян. Усяго за Год кнігі ў Беларусі было выдадзена 11344 найменняў кніг і брашур агульным накладам звыш 33 млн экзэмпляраў. Пры гэтым выданне кніг на беларускай мове ў параўнані з 2011 г. узрасло на 36 %. У кастрычніку 2012 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася выстаўка знакамітай Бібліі Францыска Скарыны з фондаў Верхнелужыцкай навуковай бібліятэкі горада Гёрліца (Германія). 222 Цікава, што ў Беларусі збераглося ўсяго 10 кніг Бібліі, выданых Ф. Скарынам у Празе, у той час як каля 360 экзэмпляраў гэтай кнігі знаходзяцца ў зборах Велікабрытаніі, Германіі, Даніі, Літвы, Польшчы, Расіі, Украіны, Славеніі. Новым крокам на шляху прапаганды кнігі, нашай багатай культурнай спадчыны стала прынятае ў канцы 2013 г. рашэнне аб выданні ў бліжэйшыя гады ўсіх кніг Ф. Скарыны. Гэта дазволіць яшчэ вышэй узняць між- народны статус Беларусі і ўнесці уклад у сусветную культурную скарбонку. Гэтаму ж спрыяў і праведзены ў жніўні 2013 г. упершыню ў сталіцы Беларусі ХV Міжнародны форум славістаў, які стаў важнай падзеяй у навукова-культурным жыцці рэспублікі. Усё гэта сведчыць аб тым, што ў разглядаемы перыяд у галіне навукі, адукацыі, літаратуры адбыліся сур’ёзныя перамены: значна пашырыліся міжнародныя сувязі, навуковыя даследаванні наблізіліся да вытворчасці, больш сучаснай стала сістэма адукацыі, прадстаўнікі Беларусі паспяхова ўдзельнічалі ў розных міжнародных алімпіядах, конкурсах, навуковых і прамысловых выстаўках. 9.2. Архітэктура і выяўленчае мастацтва ў постсавецкі перыяд У канцы 90-х гг. ХХ і пачатку ХХІ ст. у рэспубліцы сур’ёзная ўвага надавалася рэканструкцыі, абнаўленню і добраўпарадкаванню гарадоў і пасёлкаў, чаму ў некаторай ступені спрыялі іх юбілеі, а таксама правядзенне Дзён беларускай пісьменнасці, Дажынак. За апошнія гады непазнавальна змянілі сваё аблічча, наблізіліся да еўрапейскага ўзроўню Полацк, Заслаўль, Барысаў, Мазыр, Пінск, Шклоў, г. п. Мір, Пружаны, Кобрын, Ліда, Маладзечна, Глыбокае, Орша, Бабруйск, Жлобін, Быхаў і іншыя населеныя пункты. Рэстаўрацыі і рэканструкцыі падвергліся таксама старадаўнія сядзібы, мемарыялы, замкі, царкоўныя будынкі, шматлікія вуліцы і плошчы, паркі і скверы, медыцынскія і спартыўныя аб’екты. Сярод іх Нясвіжскі, Мірскі і Лідскі замкі, мемарыяльны комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой», курган Славы, Мінская, Нясвіжская, Шклоўская, Магілёўская ратушы і іншыя аб’екты гісторыка-культурнага значэння. Пачалася рэстаўрацыя Косаўскага, Ружанскага і іншых палацаў, былі распрацаваны і на бліжэйшыя гады зацверджаны дзяржаўныя праграмы аднаўлення замкаў і вытворчасці слуцкіх паясоў. 223 Сярод буйных і цікавых новых архітэктурных аб’ектаў, збудаваных у гэтыя гады, вылучаюцца чыгуначны вакзал, Палац Рэспублікі, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, аўтавакзал «Цэнт- ральны», Мінск-арэна, веладром, крыты футбольны манеж (усе ў Мінску), лядовыя спартыўныя палацы ва ўсіх абласных цэнтрах і іншых гарадах, другая лінія Мінскага метрапалітэна. У рэспубліцы з’явілася мноства сучасных будынкаў банкаў, пасольстваў, сумес- ных прадпрыемстваў. Паступова аднаўляюцца тэмпы жыллёвага будаўніцтва, пераважна за кошт грамадзян і долевых фондаў; пры гэтым дзяржава выдае ільготныя крэдыты для будаўніцтва жылля маламаёмасным і маладым сем’ям. Пры пабудове сучасных будын- каў шырока ўжываюцца спецыяльнае шкло, новыя фарбы і іншыя эфектыўныя матэрыялы і прагрэсіўныя тэхналогіі (маналіт, энер- газберагальныя дамы). У гады перабудовы і суверэнітэту паступова вызвалялася ад ідэалагічнага ціску і беларускае выяўленчае мастацтва. Органы дзяржаўнага кіравання пачалі ўстрымлівацца ад прамога ўмяшання ў тэматыку выставак і экспазіцый, у дзейнасць розных творчых саюзаў і аб’яднанняў. Аб гэтым пераканаўча сведчыць адкрыццё ў лістападзе 2012 г. Першага Мінскага трыенале сучаснага мастацтва ў нацыянальным выставачным цэнтры «БелЭкспа». Для беларускага жывапісу гэтага перыяду характэрна рэаліс- тычная тэндэнцыя (М. Данцыг, Л. Шчэмелеў, М. Савіцкі, У. Гра- мыка) і, з другога боку, адлюстраванне рэчаіснасці праз сама- паглыбленне ў асабісты мір сваіх перажыванняў і пачуццяў (М. Се- ляшчук, У. Тоўсцік, Г. Скрыпнічэнка, В. Альшэўскі, Л. Хобатаў, С. Малішэўскі, Н. Залозная, Б. Іваноў, С. Балянок, М. Барздыка, Ю. Макараў і інш.). У той жа час выяўляюцца і сюррэалістычныя матывы. У сучасным выяўленчым мастацтве Беларусі таксама праяўляюцца творчыя шуканні і ў новых кірунках: трансавангарда, постмадэрнізму, «метафізічнага», «псіхалагічнага» жывапісу і інш. Выклікае цікавасць няпростае для ўспрымання эпатажнае мастацтва групы мастакоў- сімвалістаў, якія назвалі свой нефармальны саюз «Магія круга» (У. Герасімаў, А. Савіч, У. Савіч, Ю. Хілько). З пералічанымі сучаснымі мастацкімі кірункамі ўжываюцца ўстойлівыя плыні неатрадыцыяна- лізму і творчага традыцыяналізму. У жывапісе працягваюць культывіра- вацца стылістычныя прыёмы і формы неапрымітывізму або «наіўнага 224 мастацтва» (народнага сялянскага мастацтва, гарадскога выяўленчага фальклору, дзіцячай творчасці і г. д.). У розных жанрах жывапісу новыя цікавыя працы напісалі А. Кузьміч, А. Марачкін, Ф. Янушкевіч, Г. Вашчанка, А. Кішчанка, Г. Паплаўскі, З. Літвінава, В. Шкаруба, В. Захарынскі і іншыя вядомыя мастакі. Так, любімым вобразам карцін А. Кузьміча сталі мадонны. Чарнобыльскай катастрофе, людскому гору прысвяціў сваю новую серыю карцін (усяго іх 10) пад агульнай назвай «Чорны боль» (1986–1993) акадэмік жывапісу М. А. Савіцкі (1922–2010, Герой Беларусі, ордэн Ф. Скарыны № 1, народны мастак СССР і БССР). У 1991–2001 гг. ён завяршыў другі цыкл работ «Запаветы блажэнства». У памяць аб вялікім мастаку ў Мінску адкрыта мастацкая галерэя яго імя. Новай з’явай для рэспублікі стала адкрыццё недзяржаўных мастацкіх галерэй сучаснага мастацтва: «Віта-Нова», «Жыльбел», «Верхні горад», «Арт-творчасць» і інш. Адначасова з’явіліся і нефармальныя творчыя аб’яднанні: «Няміга-17», «Галіна», «Пагоня», «Форма», «Плюраліс» у Мінску, «Квадрат» у Віцебску, «4-63» у Полацку і інш. Значнай падзеяй у мастацкім жыцці Беларусі сталі пленэры. У 1994 г. у Віцебску ўпершыню адбыўся міжнародны пленэр, прыс- вечаны М. Шагалу. Традыцыйнымі таксама сталі пленэры імя Я. Драздовіча на Віцебшчыне. Адбыўся і пленэр, прысвечаны па- мяці знакамітага майстра пейзажу В. Бялыніцкага-Бірулі. Цікавыя выстаўкі карцін беларускіх і замежных мастакоў у апошнія гады правялі Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Дзяржаўны мастацкі музей Республікі Беларусь (творы В. Ваньковіча, М. За- борава, мастакоў-імпрэсіяністаў, мастакоў-ураджэнцаў Беларусі, якія выехалі ў свой час у Францыю і там доўгі час працавалі, і інш.). Сярод іх асобнае месца займае выстаўка твораў 11 мастакоў Парыжскай школы з Беларусі (верасень 2012 г.; творы В. Любіча, М. Шагала, Х. Суціна, Р. Геніна, Н. Хадасевіч-Лежэ, С. Зарфіна, М. Кікоіна, Я. Зака, Я. Баглея, П. Крэменя, В. Цадкіна – «Сузор’е Шагалаў»). У скульптуры, па сутнасці ўпершыню за ўсе гады існавання БССР–Рэспублікі Беларусь, у масавым маштабе стала магчымым адкрыццё помнікаў нацыянальным дзеячам. Былі адкрыты помнікі Ф. Скарыне (Ліда, Прага, Мінск), М. Гусоўскаму, М. Гарэцкаму, 225 Я. Драздовічу (усе ў Мінску), Е. Полацкай (Мінск, Полацк), К. Ту- раўскаму (Тураў, Гомель, Мінск), А. Слуцкай (Слуцк), Н. Ордзе (Іванава), Я. Чачоту (Баранавіцкі раён), А. Міцкевічу (Навагрудак, Мінск), М. Шагалу (Віцебск), У. Караткевічу (Орша, Віцебск), Уладзіславу Сыракомле (Нясвіж), П. Масленікаву (Магілёў), М. Доўнар-Запольскаму (Рэчыца), Рагнедзе і Ізяславу (Заслаўль), М.Кл. Агінскаму (Маладзечна), князю Барысу (Барысаў), Ф. Багу- шэвічу (Смаргонь), князю У. Чарадзею і С. Полацкаму (Полацк), В. Ваньковічу (Мінск), С. Буднаму (Нясвіж) і інш. Своеасаблівай данінай часу, савецкаму інтэрнацыяналізму, гераічнасці салдат і афіцэраў стаў помнік беларускім воінам, якія загінулі ў Аўганістане (Мінск, 1996, на «Востраве слёз»). Частка помнікаў, створаных раней, была адноўлена. У шэрагу населеных пунктаў рэспублікі з’явіліся вельмі арыгінальныя скульптуры- помнікі. Так, у 2012 г. да другога свята-конкурсу «Бярэзінскія лыжкары» – у г. Бярэзіно быў адкрыты помнік драўлянай лыжцы вышынёй 3,5 метра. У 2010 г., у час першага конкурсу, тут з’явіўся пакой-музей драўлянай лыжкі. У 2013 г. у Слуцку былі адкрыты помнікі-скульптуры «Ткач» і «Адраджэнне Слуцкага пояса». У гэтым накірунку мастацтва плённа працавалі скульптары А. Фінскі, В. Янушкевіч, В. Слабодчыкаў, В. Голубеў, А. Варва- шэня і інш. Арыгінальнымі персанажамі ўпрыгожыў плошчы і скверы сталіцы і іншых населеных пунктаў рэспублікі таленавіты скульптар В. Жбанаў. 9.3. Тэатр, музыка, кіно ў канцы ХХ–пачатку ХXI ст. У тэатральным жыцці па-ранейшаму вядучую ролю ігралі «купалаўскі» і «коласаўскі» тэатры. Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы паставіў спектаклі «Страсці па Аўдзею» У. Бутра- меева, «Князь Вітаўт» А. Дударава (рэжысёр У. Раеўскі), «Тутэй- шыя» Янкі Купалы, «Ідылія» В. Дуніна-Марцінкевіча, «Гаральд і Мод» К. Хігенса і К. Кар’ера (рэжысёр М. Пінігін) і інш. У Нацыянальным акадэмічным драматычным рускім тэатры імя Максіма Горкага былі пастаўлены спектаклі «Знак бяды» па В. Бы- каву, “Начныя карлікі і «Анцігона»” Л. Разумоўскай, «Амфітрыён» па старажытнагрэчаскіх міфах, «Хрыстос і Антыхрыст» па рамане Д. Меражкоўскага «Царэвіч Аляксей». Рэжысёры гэтых пастановак – У. Маслюк і Б. Луцэнка. 226 У новы час з’явіліся шматлікія невялікія тэатральныя студыі, некаторыя з іх хутка набралі сілы і сталі прафесійнымі тэат- ральнымі калектывамі. На базе такіх студый выраслі Мінскі дзяржаўны моладзёжны тэатр, тэатр-студыя «Жэст», тэатр-студыя «Абзац», тэатр драмы «Дзе-я?», Малы тэатр у Мінску. У 1991 г. прэм’ерай спектакля-абсурду па п’есе Н. Арэхоўскага «Ку-ку» адкрыўся новы тэатр – тэатр-лабараторыя нацыянальнай драматургіі «Вольная сцэна», рэжысёр У. Мазынскі. Тэатр паставіў такія спектаклі, як «Барбара Радзівіл» Р. Баравіковай, «Зваліўся хтосьці» (па У. Галубку і Л. Радзевічу). У далейшым тэатр стаў называцца Рэспубліканскім тэатрам беларускай драматургіі (мастацкі кіраўнік У. Анісенка). Карыстаюцца папулярнасцю такія пастаноўкі тэатра, як «Адэль» Я. Таганава, «Чарнобыльская маліт- ва» С. Алексіевіч, «Рычард» У. Шэкспіра і інш. У гады суверэнітэту вырасла слава Дзяржаўнага акадэмічнага вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь. Тэатр шмат гастраляваў у іншых краінах. Асабліва стала вядома балетная трупа тэатра на чале з галоўным балетмайстрам В. Елізар’евым. Тэатр паставіў такія цікавыя спектаклі, як «Дзікае паляванне караля Стаха» У. Солтана (па У. Караткевічу), «Страсці» («Рагнеда») А. Мдзівані, «Князь Наваградскі» А. Бандарэнкі, «Спартак» А. Ха- чатурана, «Балеро» М. Равэля, «Вайна і мір» С. Пракоф’ева, «Майстар і Маргарыта» Я. Глебава, «Фаўст» А.Г. Радзівіла і інш. Вялікі поспех меў балет «Страсці». Яго стваральнікам у 1996 г. была прысуджана Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, Міжнародная асацыяцыя ў Парыжы, якая дзейнічае пад эгідай ЮНЭСКА, прызнала балет «Страсці» лепшай балетнай пастаноўкай у свеце ў 1995 г. Пасля рэканструкцыі будынка тэатра оперы і балета і прылеглай тэрыторыі тэатр стаў больш адпавядаць праекту архітэктара І. Лангбарда, што зрабіла працу акцёраў больш кам- фортнай, а тэатр атрымаў шмат новых паклоннікаў. Працягваў творчыя пошукі і Дзяржаўны тэатр музычнай камедыі Беларусі. Тут былі пастаўлены спектаклі «Джулія», «Шклянка вады», «Халопка», «Хэлло, Долі!», «Марыца» і інш. На базе гэтага тэатра ў 1991 г. адкрыўся Дзіцячы музычны тэатр, у 1992 г. пачаў працаваць харэаграфічны калектыў «Мінск-балет». Радавалі гледачоў сваімі новымі пастаноўкамі, пошукамі арыгі- нальных п’ес і іншыя тэатральныя калектывы рэспублікі. 227 Такім чынам, тэатральнае жыццё рэспублікі, нягледзячы на фінансавыя цяжкасці, адрознівалася разнастайнасцю рэпертуару, паваротам да нацыянальнай драматургіі, узросшым майстэрствам акцёраў, з’яўленнем новых арыгінальных калектываў, бесперапын- ным пошукам новага. У вялікіх гарадах адбыўся своеасаблівы «выбух» тэатральнай творчасці. У галіне музыкі галоўным жанрам застаецца сімфонія. Да ліку лепшых сімфанічных твораў адносяцца 8-я сімфонія Д. Смольскага, 2-я сімфонія У. Дамарацкага, камерная сімфонія У. Войціка, «Апошняя восень паэта», 4-я сімфонія «Курапаты» К. Цесакова, опера «Птах» А. Залетнева (па матывах драматычнага фіналу жыцця А. Міцкевіча) і інш. З вялікім майстэрствам выконвае оперныя арыі, эстрадныя песні, рамансы, творы другіх музычных жанраў (з удзелам вядомых замежных выканаўцаў) Прэзідэнцкі аркестр Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Віктара Бабарыкіна, заснаваны ў 2002 г. Вялікую працу па прапагандзе нацыянальнай эстраднай музыкі праводзіць Дзяржаўны канцэртны аркестр Беларусі пад кіраўніцтвам М. Фінберга, створаны ў 1987 г. У 1992 г. пачаў сваю дзейнасць канцэртны калектыў «Беларуская капэла», узначалены Віктарам Скорабагатавым, які ў апошнія гады адрадзіў і данёс да сучасных слухачоў цэлыя пласты «шляхецкай музыкі», стаў знаўцам і «адраджэнцам» мелодый продкаў, гісторыі нацыянальнай музычнай культуры. Ён аўтар кнігі «Зайгралі спадчынныя куранты» (1998), у якой па сутнасці ўпершыню зроблена спроба цэласнага даследавання музычнай спадчыны розных стагоддзяў Беларусі. Для вяртання слухачам беларускай старажытнай музыкі шмат зрабіла даследчык, прафесар Беларускай акадэміі музыкі В. Дадзіёмава. Паспяхова ажыццяўляюць шматгранную канцэртную дзейнасць Дзяржаўны камерны хор Беларусі, Беларускі дзяржаўны Акадэ- мічны хор тэлерадыёкампаніі, Акадэмічны народны хор імя Г. Цітовіча, Акадэмічная харавая капэла імя Р. Шырмы, Дзяржаўны ансамбль народнай музыкі «Свята» і інш. Плённа працавалі ў гэты перыяд кампазітары І. Палівода, І. Лучанок, Э. Зарыцкі, Л. Зах- леўны, З. Еўтуховіч, А. Елісеенкаў. У музыку прыйшлі і новыя таленавітыя кампазітары. Сярод іх К. Яськоў, які напісаў музычную фантазію для цымбал і сімфанічнага аркестра «Сны замкавай гары». 228 Новай з’явай, важнай часткай культурнага жыцця рэспублікі сталі розныя музычныя фестывалі, што ўзмацніла цікавасць да музыкі, роднай мовы, фальклору. Сталі традыцыйнымі міжнарод- ныя фестывалі духоўнай (хрысціянскай) музыкі «Магутны Божа» ў Магілёве, «Славянскі базар» (з 1992 г.) у Віцебску, Фестываль беларускай песні і паэзіі ў Маладзечна, фестываль «Залаты шлягер» у Магілёве, фестываль, прысвечаны памяці выдатнага мастац- твазнаўцы першай паловы ХХ ст., ураджэнца Віцебска І.І. Са- лярцінскага (Віцебск, з 1988 г.), а таксама фестывалі «Адраджэнне беларускай капэлы», «Беларуская музычная восень», «Мінская вясна» (усе ў Мінску), «Музычнае Палессе», «Музы Нясвіжа» і інш. Па выніках 2000 г. Міжнародная федэрацыя арганізатараў фес- тываляў (ФІДОФ) прызнала (са 188 прэтэндэнтаў) Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» лепшым . Інтэнсіфікацыя ўсіх напрамкаў мастацкай творчасці ва ўмовах самастойнага развіцця незалежнай Рэспублікі Беларусь дазволіла маладым музыкантам актыўней удзельнічаць у розных міжна- родных конкурсах. Многія з іх сталі лаўрэатамі і дыпламантамі такіх конкурсаў па класе фартэпіяна, віяланчэлі, скрыпкі і іншых музычных інструментаў. Толькі ў 2002 г. лаўрэатамі розных міжна- родных конкурсаў сталі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі піяністы К. Красніцкі, А. Паначоўны, баяніст А. Шувалаў. Значным дасягненнем беларускага музычнага мастацтва стала заваёва ў 2005 г. Ксеніяй Сітнік першага месца на дзіцячым конкурсе «Еўрабачанне». Яе поспех годна прадоўжылі Андрэй Кунец (2-е месца, 2006), Аляксей Жыгалковіч (1-е месца, 2007) і інш. Паспяхова працягвалі свае выступленні вядомыя ансамблі «Песняры», «Сябры». Папулярны сярод аматараў музыкі І. Афа- насьева, І. Дарафеева, М. Скорыкаў, Я. Навуменка і іншыя спявачкі і спевакі. У мэтах падтрымкі таленавітых дзеячаў мастацтва лепшым выканаўцам і арганізатарам сталі ўручацца прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Была таксама заснавана прэмія «За духоўнае адраджэнне», якая ўручаецца ў дні калядных свят. У студзені 2003 г. гэтай ганаровай прэміі былі ўдастоены А. Кулагін, А. Бадзіч, Ф. Поўны, калектыў установы культуры «Магілёўскі абласны музей імя П. Масленікава», аўтарскі калектыў духоўных тэлепраграм «Існасць» Нацыянальнай дзяржаўнай тэле- 229 радыёкампаніі. 16 дзеячаў культуры і мастацтва і пяць творчых калектываў сталі лаўрэатамі прэстыжнай прэміі Прэзідэнта Рэс- публікі Беларусь. У студзені 2013 г. прэмія Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «За духоўнае адраджэнне» за 2012 год была ўручана шасці дзеячам сацыяльна-культурнай сферы і аднаму калектыву. Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Беларусі былі ўдастоены шэсць творчых калектываў і шэсць дзеячаў культуры і мастацтва. Больш складаны этап у сваім развіцці ў цяперашні перыяд прайшло беларускае кіно. Сярод лепшых фільмаў апошніх гадоў варта назваць “Кааператыў «Палітбюро»”, «У жніўні 1944-га» (рэжысёр М. Пташук), «Двое на выспе слёз» (рэжысёр В. Дашук), «Шляхціч Завальня» (рэжысёр В. Тураў), «Анастасія Слуцкая» (рэжысёр Ю. Елхаў) і інш. Айчынныя кінамайстры надаюць сур’ёзную ўвагу экалагічным праблемам, перыпетыям беларускай гісторыі, «меладрамам сучаснасці». Паспяхова развіваецца дакументальнае і анімацыйнае кіно. У жанры гістарычнай меладрамы У. Арловым упершыню быў зняты самы доўгі тэлесерыял (33 серыі) «Пракляты ўтульны дом». З 1993 г. у Мінску праводзіцца міжнародны кінафестываль «Лістапад». З 1997 г. кінематаграфісты рэспублікі праводзяць нацыянальны кінафэстываль у Брэсце. У той жа час у постсавецкім беларускім кіно ёсць пэўныя праблемы. Каля 90 % кінарэпертуару ў рэспубліканскім пракаце складаюць заакіянскія фільмы, якія, як правіла, адносяцца да кітчу (амерыканскія фільмы катэгорый Б і В). Кіно ўсё больш саступае месца відэафільмам, змест большасці з якіх пакідае жадаць лепшага. Усё гэта патрабуе ўнясення сур’ёзных карэктыў у кінематаграфічную палітыку і дзейнасць кінастудыі «Беларусь- фільм», ад якой інтэлектуальны глядач чакае высокіх творчых дасягненняў. Палепшыць справу ў гэтай галіне павінна пачаўшаяся рэканструкцыя кінастудыі «Беларусьфільм». Нягледзячы на фінансавыя цяжкасці, у рэспубліцы прымаліся меры па ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы культуры, больш хуткаму развіццю яе прыярытэтных кірункаў, пашырэнню паслуг для насельніцтва ў сферы вольнага часу, фарміраванні нацыянальнай самасвядомасці, актывізацыі творчай дзейнасці моладзі і г. д. Гэта дазволіла павялічыць лік музеяў, тэатраў, канцэртных залаў; упершыню выкупіць (2012–2013) такія рарытэты, як кнігі «Вялікае 230 майстэрства артылерыі» К. Семяновіча, Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., «Дзіўныя паведамленні аб езуітах Беларусі» (выдана на нямецкай мове ў 1785 г. у Франкфурце-на-Майне), старажытныя гісторыка-геаграфічныя карты і іншыя каштоўнасці, якія зберагаюцца ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Дзяржаўным гістарычным музеі, Магілёўскім гістарычным музеі. Пашырыліся міжнародныя культурныя сувязі, узраслі сацы- яльная значнасць культуры, яе роля ў жыцці грамадства. У розныя сферы культуры прыйшлі маладыя таленты, з’явіліся новыя арыгінальныя мастацкія творы, узрасла актыўнасць культур нацыянальных меншасцей, паглыбіліся культурныя сувязі з Расіяй. Шырока былі адзначаны 600-годдзе Грунвальдскай бітвы, 200-год- дзе Айчыннай вайны 1812 г., 60- і 65-годдзе перамогі над нацызмам і іншыя даты нашай гісторыі. У дні святкавання гэтых юбілеяў адбыліся шматлікія сустрэчы ветэранаў, дзеячаў культуры, ры- царскія баі, святочныя вечарыны, розныя выстаўкі, былі пабу- даваны новыя і адноўлены некаторыя помнікі, якія з розных прычын раней былі разбураны (напрыклад, героям Айчыннай вайны 1812 г. у Полацку і пад Вілейкай). Новай з’явай для рэспублікі стала вызначэнне культурнай сталіцы Беларускай зямлі. У 2010 г. статус культурнай сталіцы атрымаў Полацк, у 2011 г. – Гомель, у 2012 г. – Нясвіж, у 2013 г. – Магілёў. У гэтым жа годзе Магілёў стаў і культурнай сталіцай краін СНД. Гонарам Беларусі стала ўнясенне ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА беларускай часткі вядомай геадэзічнай Дугі Струвэ (пяць пунктаў), Белавежскай пушчы, палацава-паркавага комплексу Радзівілаў у Нясвіжы, Мірскага замка. Усяго статус гісторыка- культурнай каштоўнасці Беларусі ў 2012 г. мелі 5425 аб’ектаў. Упершыню ў рэспубліцы звыш за 60 культурных элементаў ат- рымалі статус нематэрыяльнай культурнай спадчыны Беларусі. Сярод іх «Калядныя цары» (вёска Семяжава Мінскай вобласці), калядная гульня «Жаніцьба Цярэшкі» (Лепельскі раён), Масляны баран і ржаны хлеб (Глыбоцкі раён) і інш. З іншага боку, у сферы культурнай дзейнасці назіраюцца і некаторыя адмоўныя тэндэнцыі: адчуваецца недахоп капітала- ўкладанняў у культуру, пераход яе ў значнай частцы на камер- цыйную аснову, прыкметны адыход ад традыцыйных маральных і эстэтычных прынцыпаў; зачыняюцца некаторыя клубныя ўстановы, 231 бібліятэкі (без адэкватнай замены, асабліва ў сельскай мясцовасці), памяншаецца лік калектываў мастацкай самадзейнасці і іх уд- зельнікаў. Вельмі марудна, з вялікімі цяжкасцямі ідзе працэс вяртання беларускіх каштоўнасцей на Радзіму. Нізкай застаецца зарплата працаўнікоў устаноў адукацыі і культуры, што стварае кадравую праблему. У апошнія гады звужаецца сфера ўжывання беларускай мовы, знізілась цікавасць да чытання кніг і інш. Як бачна, у гады перабудовы і незалежнасці ўзрасла сацыяльная значнасць культуры, ёй належыць усёўзрастаючая роля ў аргані- зацыі жыцця насельніцтва Беларусі, фармаванні нацыянальнай самасвядомасці ўсіх жыхароў рэспублікі, выхаванні маладога пакалення. Культура ў гэтыя гады развівалася складана і супя- рэчліва. За прайшоўшыя гады ўзмацнілася ўвага да нацыянальных праблем развіцця культуры, культура стала больш вольнай, адкрытай, пашырыліся яе міжнародныя кантакты. З’явіліся новыя таленавітыя дзеячы культуры і новыя выдатныя творы ў галіне літаратуры і мастацтва. Культурна-асветніцкія ўстановы ўзмацнілі ўвагу да нацыянальных твораў, далучэнню шырокіх сацыяльных пластоў да лепшых дасягненняў сусветнай культуры. Ствараліся новыя творчыя калектывы, з’явіліся тэатры-студыі, недзяржаўныя вучэбныя і культурныя ўстановы. Жыхары Беларусі пазнаёміліся з лепшымі творамі беларускай дыяспары. Сур’ёзнай рэформе падверглася сістэма сярэдняй і вышэйшай адукацыі і выхавання. Пачаўся працэс адраджэння забытых свят, абрадаў, рамёстваў; масава сталі адзначацца дні Рэспублікі, дні Мінска, Дні беларускай пісьменнасці, Дажынкі і інш. З другога боку, сусветныя крызісы, складанае фінансава-эканамічнае стано- вішча рэспублікі не дазволілі ў поўнай меры за гэты кароткі тэрмін вырашыць бягучыя праблемы культуры. Шмат чаго яшчэ трэба зрабіць на шляху ўзбагачэння і фармавання якаснай нацыянальнай культуры моцнай і квітнеючай Беларусі. Х Х Х Уся гісторыя беларускай культуры сведчыць аб тым, што з самага пачатку яна развівалася ў цеснай сувязі і ўзаемадзеянні з культурамі еўрапейскіх народаў, асабліва суседніх, і была свое- асаблівым мастом паміж Захадам і Усходам. Таму не дзіўна, што 232 культура суседніх дзяржаў і яе прадстаўнікі аказвалі пэўны ўплыў на культурнае развіццё Беларусі. У той жа час гістарычны вопыт сведчыць, што і культура Беларусі, і яе выдатныя дзеячы паспяхова працавалі на карысць народаў памежных і далёкіх краін. На кожным этапе развіцця беларуская зямля ўзгадоўвала буйных дзеячаў айчыннай культуры еўрапейскага і міжнароднага маштабаў, якія стварылі сотні і тысячы выдатных твораў культуры ва ўсіх яе галінах і кірунках, што асабліва рэльефна відаць на прыкладзе эпохі Адраджэння, у паслякастрычніцкі перыяд ХХ ст. і інш. Усё гэта дазволіла ўзняць аўтарытэт беларускага народа, а майстрам мастац- тва – годна прадстаўляць нацыянальную культуру на розных між- народных форумах, фестывалях, конкурсах і выстаўках. Свой важкі ўклад у развіццё і прапаганду беларускай культуры ўнеслі і прадстаўнікі беларускай дыяспары, якія з розных прычын, у розныя часы апынуліся за межамі роднай краіны. Сярод іх лі- таратары, навукоўцы, мастакі, музыканты: Я. Запруднік, Б. Кіт, В. Кіпель, М. Вярба, У. Дудзіцкі, Я. Золак, У. Клішэвіч, Р. Кру- шына, Г. Русак, А. Салавей, Т. Стагановіч, М. Сяднёў і інш. На бе- ларускай зямлі нарадзіліся і лаўрэаты Нобелеўскіх прэмій С. Куз- нец, А. Клуг, Ж. Алфёраў, М. Бегін, Ш. Перэс. Беларуска-яўрэйскія карані маюць Нобелеўскія лаўрэаты Р. Фейнман, Ш. Глэшоў, Д. Фрыдман, М. Перле, Ф. Райнес, З. Ваксман, І. Прыгожын, А. Хі- гер, І. Рабін. На долю беларускай культуры выпала нямала цяжкіх вып- рабаванняў (войны, пажары, рабаванне культурных каштоўнасцей рознымі заваёўнікамі), але кожны раз яна з гонарам выходзіла з крызісу. У асабліва цяжкія перыяды культурнае развіццё запаволь- валася, але ніколі не спынялася. Спрыяльныя ўмовы для развіцця і новага этапу адраджэння айчыннай культуры склаліся ў рэспубліцы пасля абвяшчэння Беларуссю суверэнітэту. Працэс новаадраджэння праходзіць досыць складана. З аднаго боку, узмацнілася ўвага да нацыянальнай культуры, больш разнастайнымі сталі формы і метады культурна- масавай працы, будуюцца новыя помнікі і ўстановы культуры, развіваюцца новыя або аднаўляюцца існаваўшыя ў ранейшыя часы формы адукацыі, вернікам вяртаюцца культавыя будынкі, вырасла роля царквы ў жыцці грамадства, адраджаюцца нацыянальныя традыцыі і абрады, значна ўзраслі міжнародныя культурныя сувязі 233 Беларусі, у тым ліку і з супольнасцямі беларусаў за мяжой, на матлікіх музычна-мастацкіх конкурсах, выстаўках прадстаўнікі рэспублікі сталі выходзіць пераможцамі або дыпламантамі. У той жа час ва ўмовах глабалізацыі узмацняецца знешняе ўздзеянне на беларускую культуру. З іншага боку, у развіцці культуры, як ужо адзначалася, былі і ёсць пэўныя недахопы, праблемы. Іх рашэнне магчыма толькі пры мэтанакіраванай і сталай працы дзяржавы, усіх зацікаўленых ар- ганізацый і грамадзян. Літаратура 1. Арлоў, У. Пад уладаю Перуна і Сварога / У. Арлоў // Родник. – 1992. – № 11, 12. 2. Арлоў, У. А. Таямніцы Полацкай гісторыі / У. А. Арлоў. – Мінск : Попурри, 2008. – 607 с. 3. Асвета і педагагічная думка ў Беларусі. – Мінск : Народная асвета, 1985. – 464 с. 4. Багдановіч, А. І. Навуковая і культурна-асветніцкая дзейнасць інтэлігенцыі Беларусі (1861–1900 гг.) / А.І. Багдановіч. – Мінск : БНТУ, 2012. – 153 с. 5. Багдановіч, М. А. Беларускае адраджэнне : літаратурныя артыкулы / М. Багдановіч. – Мінск : Універсітэцкае, 1994. – 32 с. 6. Бакуменко, М.Н. Сокровища в огне войны / М. Н. Бакуменко. – Минск : Беларусь, 1990. – 231 с. 7. Барока ў беларускай культуры і мастацтве : зб. навук. арт. / навук. рэд. У. Ф. Шматаў. – Мінск : Беларуская навука, 1998. – 304 с. 8. Барышев, Г. И. Театральная культура Белоруссии XVIII века / Г. И. Барышев. – Минск : Навука і тэхніка, 1992. – 290 с. 9. Музыкальный театр Белорусии : дооктябрьский период / Г.И. Барышев [и др.]. – Минск : Навука і тэхника, 1990. – 382 с. 10. Баязліўцаў, О. А. Помнікі манументальнага дойлідства Бела- русі ХI–ХVII стст. : Архітэктурна-археалагічны аналіз / О. А. Баяз- ліўцаў. – Мінск : Навука і тэхніка, 1988. 11. Беларусізацыя, 1920-я гады : дак. і матэрыялы / У. К. Коршук [і інш.] ; пад рэд. Р. П. Платонава і У. К. Коршука. – Мінск : БДУ, 2001. – 268. 234 12. Беларусь на мяжы тысячагоддзяў / пад рэд. А. П. Вайтовіча [і інш.]. – Минск : Беларуская энцыклапедыя, 2000. – 432 с. 13. Бельскі, А. М. Вялікае мастацтва артылерыі : Казімір Семя- новіч / А. М. Бельскі, А. М. Ткачоў. – Мінск : Навука і тэхніка, 1992. – 52 с. 14. Бирало, А. А. Философская и общественная мысль в Белорус- сии и Литве в конце XVII–середине XVIII в. / А. А. Бирало. – Минск : БГУ, 1971. – 179 с. 15. Блинова, Т. Б. Иезуиты в Белоруссии / Т. П. Блинова. – Минск : Беларусь, 1990. – 108 с. 16. Бригадин, П. И. История Беларуси в контексте европейской истории : курс лекций / П. И. Бригадин. – Минск : ГИУСТ БГУ, 2007. – 332 с. 17. Бригадина, О. В. История культуры новейшего времени : комплекс учебно-информационных материалов / О. В. Бригадина. – Минск : Юнипресс, 2003. – 607 с. 18. Вабішчэвіч, А.М. Нацыянальна-культурнае жыццё Заходняй Беларусі (1921–1939 гг.) / А. М. Вабішчэвіч. – Брэст : Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна, 2008. – 319 с. 19. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945 : энцыкла- педыя / пад рэд. І. П. Шамякіна. – Мінск : Белар. савецкая энцык- лапедыя, 1990. – 680 с. 20. Гарэцкі, М. І. Гісторыя беларускае літаратуры / М. І. Гарэцкі. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1992. – 480 с. 21. Гісторыя беларускага мастацтва : у 6 т. / рэдкал. : С. У. Ма- рцэлеў [і інш.]. – Мінск : Навука і тэхніка, 1987. – 1994. 22. Грыцкевіч, В. П. Шляхі вялі праз Беларусь : нарыс / В. П. Грыц- кевіч, А. І. Мальдзіс. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1980. – 271 с. 23. Грыцкевіч, В. П. Нашы славутыя землякі / В. П. Грыцкевіч. – Мінск : Б. Выдня, 1984. – 63 с. 24. Дадзіёмава, В. У. Гісторыя музычнай культуры Беларусі да ХХ ст. / В. У. Дадзіёмава. – Мінск : Бел. дзярж. акад. музыкі, 2012. – 230 с. 25. Дробов, Л. Н. Живопись Белоруссии XIX–начала ХХ в. / Л. Н. Дробов. – Минск : Вышэйшая школа, 1974. – 334 с. 26. Зотаў, Б. Хто ён – аўтар пра паход Ігаравы? / Б. Зотаў // Род- нае слова. – 1990. – № 6. – С. 66–71. 235 27. История Беларуси в контексте мировых цивилизаций : учеб- ное пособие / В. И. Голубович [и др.] ; под ред. В. И. Голубовича и Ю. М. Бохана. – Минск : Экаперспектыва, 2008. – 446 с. 28. История Беларуси : полный курс : учебное пособие для сту- дентов неисторических специальностей вузов / Ю. Л. Казаков [и др.]. – Минск : Юнипресс, 2010. – 507 с. 29. Качаноўскі, У. У. Гісторыя культуры Беларусі : вучэбны дапаможнік / У. У. Качаноўскі. – Мінск : НКФ «Экаперспектыва», 1994. – 162 с. 30. Кацэр, М. С. Беларускі арнамент. Ткацтва. Вышыўка / М. С. Ка- цэр. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2013. – 223 с. 31. Кацэр, М. С. Народна-прыкладнае мастацтва Беларусі (ад першабытнага грамадства да 1917 г.) / М. С. Кацэр. – Мінск : Вышэйшая школа, 1972. 32. Кляўчэня, А. Ля вытокаў беларускай культуры / А. Кляўчэня // Полымя. – 1990. – № 12. 33. Кніга жыцій і хаджэнняў / уклад, прадмова і каментарыі А. Мельнікава. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 503 с. 34. Коваленя, А. А. Независимая Беларусь : История и современ- ность европейской интеграции / А. А. Коваленя // Проблемы управ- ления. – 2013. – № 2. – С. 40–47. 35. Ковкель, И. И. История Беларуси с древнейших времён до нашего времени / И. И. Ковкель, Э. С. Ярмусик. – Минск : Аверсэв, 2000. – 592 с. 36. Ковшаров, Н. Д. История культуры Беларуси с древнейших времён до 1917 г. : учебное пособие / Н. Д. Ковшаров. – Минск : БГПУ, 2003. – 83 с. 37. Конон, В. М. От Ренессанса к классицизму : Становление эстетической мысли Белоруссии в ХVI–ХVII вв. / В. М. Конон. – Минск : Наука и техника, 1978. – 158 с. 38. Конан, У. М. Беларуская мастацкая культура эпохі Сярэд- невякоўя і Рэнесанса / У. М. Конан. – Мінск : Навукова-асветніцкі цэнтр БДПУ імя Максіма Танка, 2006. – 175 с. 39. Карзенка, Г. У. Падрыхтоўка навуковых кадраў у Беларусі. Погляд скрозь гады / Г. У. Карзенка. – Мінск : Бел. выд. т-ва «Хата», 1998. 40. Каршуноў, А. Ф. Апанас Філіповіч. Жыццё і творчасць / А. Ф. Каршуноў. – Мінск : Навука і тэхніка, 1965. 236 41. Килбас, А. А. Культура привилегированного сословия в Бе- ларуси (ХIV–ХVI вв.) / А. А. Килбас. – Минск : Технопринт, 2004. – 167 с. 42. Крук, Я. І. Сімволіка беларускай народнай культуры /Янка Крук. – Мінск : Беларусь, 2011. – 429. 43. Культура Беларусі : энцыклапедыя. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя. – Т.1. – 2010. – 704 с.; Т.2. – 2011. – 544 с.; Т.3. – 2012. – 688 с.; Т. 4. – 2013. – 664 с. 44. Культурология. Теория и история культуры : учебное пособие / под общей ред. И. Е. Ширшова. – Минск : Экоперспектива, 2010. – 543 с. 45. Ластоўскі, В. Што трэба ведаць кожнаму беларусу / В. Лас- тоўскі. – Мінск, 1991. – 31 с. 46. Лабынцаў, Ю. А. У глыбінным Палессі : Турава-Пінская зямля / Ю. А. Лабынцаў. – Мінск : Полымя, 1993. – 144 с. 47. Лазука, Б. А. Гісторыя мастацтваў / Б. А. Лазука. – Мінск : Беларусь, 2003. – 399 с. 48. Лакотка, А. І. Нацыянальныя рысы беларускай архітэктуры / А. І. Лакотка. – Мінск : Ураджай, 1999. – 366 с. 49. Ламека, Л. А. Сучасная беларуская літаратура : дапаможнік для навучэнцаў, абітурыентаў і настаўнікаў / Л. А. Ламека. – Мінск : Сучаснае слова, 1998. – 316 с. 50. Ларыёнаў, У. Камяні на беразе Янава возера / У. Ларыёнаў // Звязда. – 1994. – 12 снежня. 51. Лысенка, З. Тэатр у ўмовах пераходнага перыяду / З. Лысенка // Беларускі гістарычны часопіс. – 1995. – № 3. – С. 108–121. 52. Лыч, Л. М. Беларуская нацыя і мова : літаратурна-гістарыч- ныя артыкулы / Л. М. Лыч. – Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. – 277 с. 53. Лыч, Л. М. Гісторыя культуры Беларусі / Л. М. Лыч, У. І. На- віцкі. – Мінск : НКФ «Экаперспектыва», 1996. – 510 с. 54. Ляўкоў, Э. А. Маўклівыя сведкі мінуўшчыны / Э. А. Ляўкоў. – Мінск : Навука і тэхніка, 1992. – 215 с. 55. Мальдзіс, А. І. Даўняя Беларусь. З настальгіяй аб мінулым / А. І. Мальдзіс, А. С. Сардараў. – Мінск : Літаратура і мастацтва, 2010. – 167 с. 237 56. Мальдзіс, А.І. На скрыжаванні славянскіх традыцый. Літара- тура Беларусі пераходнага перыяду (другая палова XVII–XVIII ст.) / А. І. Мальдзіс – Мінск : Навука і тэхніка, 1980. – 351 с. 57. Мальдзіс, А. І. Падарожжа ў XIX стагоддзе : З гісторыі бела- рускай літаратуры, мастацтва і культуры : навукова-папулярныя нарысы / А. І. Мальдзіс. – Мінск : Народная асвета, 1969. – 206 с. 58. Маракоў, Л. Вынішчэнне, або пяць хваляў арыштаў бела- рускіх літаратараў // Літаратура і мастацтва. – 1999. – 10 снежня. 59. Марозава, С. В. Уніяцкая царква ў этнакультурным развіцці Беларусі (1596–1839 гады) / С. В. Марозава. – Гродна : Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт, 1996. – 352 с. 60. Мдзівані, Т. Г. Кампазітары Беларусі / Т. Г. Мдзівані, Р. І. Сер- гіенка. – Мінск : Беларусь, 1997. – 397 с. 61. Мысліцелі і асветнікі Беларусі. X–XIX стагоддзі : энцыклапе- дычны даведнік. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 1995. – 671 с. 62. Народная культура Беларусі : энцыклапедычны даведнік / пад агульнай рэдакцыяй В. С. Цітова. – Мінск : Беларуская энцыклапе- дыя, 2002. – 431 с. 63. Новик, Е. К. История Беларуси с древнейших времён до 2012 г. / Е. К. Новик, И. Л. Качалов, Н. Е. Новик ; под ред. Е. К. Новика. – 3-е изд. – Минск : Вышэйшая школа, 2012. – 542 с. 64. Няфёд, У. І. Гісторыя беларускага тэатра : вучэбны дапамож- нік для тэатральна-мастацкага інстытута / У. І. Няфёд. – Мінск : Вышэйшая школа, 1982. – 543 с. 65. Очерки истории науки и культуры Беларуси (IХ–начало ХХ в.) / П. Т. Петриков (пред. редкол.). – Минск : Навука і тэхніка, 1996. – 527 с. 66. Падокшын, С. А. Унія. Дзяржаўнасць. Культура : Філасоўска- гістарычны аналіз / С. А. Падокшын. – Мінск : Беларуская навука і тэхніка, 1998. – 111 с. 67. Парашкоў, С. А. Гісторыя культуры Беларусі : вучэбны дапаможнік / С. А. Парашкоў. – Магілёў : МДУ імя А. Куляшова, 2001. – 296 с. 68. Піліста, Г. М. Уводзіны хрысціянства на Русі : перадумовы, акалічнасці, наступствы / Г. М. Піліста. – Мінск : Беларусь, 1988. 69. Пракопчык, Л. Ц. «Дрэмле памятка дзен…» : краязнаўчыя нарысы / Л. Ц. Пракопчык. – Мінск: Полымя, 1991. – 172 с. 238 70. Прокошина, Е. С. Из истории свободомыслия и атеизма в Белорусии / Е. С. Прокошина, Л. Л. Короткая, В. Е. Яцук. – Минск : Наука и техника, 1978. – 344 с. 71. Русецкі, А. У. Мастацкая культура Беларусі : Тэорыя і гіс- торыя / А. У. Русецкі. – Віцебск : ВДУ імя П. М. Машэрава, 1998. – 360 с. 72. Рэвяко, К. А. Антычная спадчына на Беларусі / К. А. Рэвяко. – Мінск : ЗАТ «Веды», 1998. – 100 с. 73. Рэлігія і царква на Беларусі : энцыклапедычны даведнік. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 2001. – 368 с. 74. Рябцева, Н. А. История белорусской культуры : пособие / Н. А. Рябцева. – Гомель : БелГУТ, 2002. – 101 с. 75. Саверчанка, І. Aurea mediocritas. Кніжна-пісьмовая культура Беларусі: Адраджэнне і ранняе барока / І. Саверчанка. – Мінск : Тэхналогія, 1998. – 319 с. 76. Салавей, Л. Пантэон багоў у міфалогіі беларусаў / Л. Салавей // Спадчына. – 1992. – № 3. 77. Самусік, А. Ф. Помнікі гісторыі і культуры Беларусі : вучэб- ны дапаможнік / А. Ф. Самусік. – Мінск : БДЭУ, 2004. – 209 с. 78. Саракавік, І. А. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гіс- торыі / І. А. Саракавік. – Мінск : Современная школа, 2009. – 454 с. 79. Саўко, М. П. Кароткі нарыс гісторыі культуры Беларусі / М. П. Саўко, М. А. Бобер, В. І. Карнацкая. – Минск, 2003. 80. Сахута, Я. М. Народнае мастацтва Беларусі / Я. М. Сахута. – Мінск : Беларуская энцыклапедыя, 1997. – 287 с. 81. Скорабагатаў, В. В. Зайгралі спадчынныя куранты : цыкл нары- саў з гісторыі прафесійнай музычнай культуры Беларусі / В. В. Скора- багатаў. – Мінск : Тэхналогія, 1998. – 154 с. 82. Славутыя імёны Бацькаўшчыны : зб. / уклад. : У. А. Гілеп [і інш.]. – Мінск : Бел. фонд культуры. – Вып. 1. – 2000. – 384 с. 83. Смолік, А. І. Культура Беларусі ХI–ХIХ стст. : навуковы давед- нік / А. І. Смолік. – Мінск : Белар. дзярж. ун-т культуры, 1998. – 180 с. 84. Старонкі гісторыі і культуры Беларусі / навук. рэд. А. Г. Ка- ханоўскі. – Мінск : Красіка-прынт, 1997. – 103 с. 85. Тарасаў, К. І. Памяць пра легенды. Постаці беларускай мінуў- шчыны / К. І. Тарасаў. – 2-е выд., дап. – Мінск : Полымя, 1994. – 270 с. 86. Тарасаў, С. У. Прылучэнне ды хрысціянства / С. У. Тарасаў // Беларускі гістарычны часопіс. – 1993. – № 1. 239 87. Ткачоў, М. А. Замкі і людзі / М. А. Ткачоў ; пад рэд. Г. В. Шты- хава. – Мінск : Навука і тэхніка, 1991. – 182 с. 88. Трусаў, А. А. Старонкі мураванай кнігі : Манументальная архітэктура эпохі феадалізму і капіталізму / А. А. Трусаў. – Мінск : Навука і тэхніка, 1990. – 191 с. 89. Ходзін, С. М. Гісторыя культуры Беларусі ў 1920–1930-я гг. : дапаможнік для студэнтаў / С. М. Ходзін. – Мінск : БДУ, 2001. – 70 с. 90. Цьвікевіч, А. «Западно-руссизм» : нарысы з гісторыі грамадзкай мысьлі на Беларусі ў XIX і пачатку XX в. / А. Цьвікевіч. – Мінск : Навука і тэхніка, 1993. 91. Чантурия, В. А. Архитектурные памятники Белоруссии / В. А. Чантурия. – Минск : Полымя, 1982. – 223 с. 92. Чантурия, В. А. История архитектуры Белоруссии : учебное пособие для вузов : в 2 т. / В. А. Чантурия. – Минск : Вышэйшая школа, 1985. – Т.1. – 295 с. 93. Шакун, Л. М. Гісторыя беларускай літаратурнай мовы / Л. М. Шакун. – Мінск : Універсітэцкае, 1984. – 319 с. 94. Шчаўлінскі, М. Б. Развіццё культуры Беларусі (1863–1917) / М. Б. Шчаўлінскі. – Мінск : БДАТУ, 2013. – 124 с. 95. Шчакаціхін, М. М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва / М. М. Шчакаціхін. – Мінск : Навука і тэхніка, 1993. – 330 с. 96. Шышыгіна-Патоцкая, К. Я. Скарбы Нясвіжа / К. Я. Шышы- гіна-Патоцкая. – Мінск : Полымя, 1993. – 192 с. 97. Якуніна, Л. І. Слуцкія паясы / Л. І. Якуніна. – Мінск : АН БССР, 1960. – 239 с. 240 Вучэбнае выданне БАЛАНДЗІН Канстанцін Іванавіч ГІСТОРЫЯ КУЛЬТУРЫ БЕЛАРУСІ Дапаможнік Рэдактар Т. М. Мікулік Камп´ютарная вёрстка А. Г. Занкевіч Падпісана ў друк 11.07.2014. Фармат 6084 1/16. Папера афсетная. Рызаграфія. Умоўных друк. арк. 13,95. Улік.-выд. арк. 10,91. Тыраж 150. Заказ 303. Выдавец і паліграфічнае выкананне: Беларускі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт. Пасведчанне аб дзяржаўнай рэгістрацыі выдаўца, вытворцы, расапаўсюджвальніка друкаваных выданняў № 1/173 ад 12.02.2014. Пр. Незалежнасці, 65. 220013, г. Мінск.